Книга - Закон захавання кахання

a
A

Закон захавання кахання
Зiнаiда І. Дудзюк


Жаночыя лёсы
Гераiнi кнiгi шукаюць шляхi да шчасця i кахання y межах тых гiстарычных умоy, калi iм давялося жыць. Кожная робiць гэта па-свойму, ды занадта пакручастыя, а часам нават трагiчныя, выпадаюць iм лёсы. Ада (аповесць «Закон захавання кахання») паслухалася парады мацi i звязала лёс з хлопцам, якi аказаyся чужы ёй па духу. Яна вучыцца казаць «не» блiзкiм, разумеючы, што мае права на памылку i на выпраyленне яе. Дзяyчынка-падлетак Вера (аповесць «Нiка») толькi yступае y дарослае жыццё, спрабуе спасцiгнуць саму сябе, не дазваляе сябрам уплываць на свае паводзiны, стараецца дзейнiчаць суладна з уласным сумленнем. Нона (аповесць «Бедагоны») iмкнецца жыць, як усе навокал, але яе абраннiкi – зусiм не такiя, якiмi сабе iх уяyляла.

Упэyнены, што чытачы не застануцца раyнадушнымi, а будуць з хваляваннем сачыць за лёсамi жанчын.





Зiнаiда Дудзюк

Закон захавання кахання

Аповесцi



© Дудзюк З., 2020

© ТДА «Выдавецтва “Чатыры чвэрцi”», 2020




Закон захавання кахання





1


Ада лёгка павярнула ключ, адамкнула дзверы, пераступiла парог пакоя, паставiла рэчы на падлогу i агледзелася: ложак, стол, канапа, дзве yбудаваныя шафы пры yваходзе – мелася yсё неабходнае для сцiплага iснавання. Тут ёй належала пражыць два гады, а пасля… Цяпер пра будучыню думаць не хацелася. Была задаволеная, што нарэшце здзейснiлася даyняя мара: яе залiчылi на Вышэйшыя лiтаратурныя курсы пры Лiтаратурным iнстытуце, таму не жадала азмрочваць настрой разважаннямi нi пра мiнулае, нi пра будучыню. Годзе, ужо yсяго хапiла! Трэба паспрабаваць жыць адным днём, балазе для гэтага стварылiся пэyныя yмовы. Яна нават не стала распакоyваць валiзку, яшчэ паспее, а вырашыла неадкладна ехаць у Лiтаратурны iнстытут, каб заявiць аб сваiм з’яyленнi i даведацца пра расклад заняткаy, якiя пачыналiся з панядзелка. У калiдоры сустрэлася з высокiм хлопцам у акулярах, якi першы павiтаyся i спытаy:

– Прыехалi на курсы?

– Так, – адказала Ада.

– Будзем аднакурснiкамi, – весела прамовiy ён. – Мяне завуць Гоша. Я з Кiева. А вы адкуль?

Яна назвала сябе, сказала, што з Беларусi, з Бабруйска, i спытала, як дабрацца да Лiтiнстытута. Гоша растлумачыy, што з перасадкаю на метро трэба даехаць да плошчы Пушкiна, а там ужо па Цвярскiм бульвары рукой падаць да дома Герцэна. Ада шмат разоy была y мiнскiм метро, але, мусiць, падземная дарога там залягала не так глыбока, як у Маскве, таму яна зараз звярнула yвагу, як нахiляюцца yперад людзi, якiя падымаюцца на эскалатары, быццам хочуць хутчэй выйсцi на паверхню, i як адхiляюцца назад тыя, што едуць да цягнiка, нiбы падсвядома супрацiyляюцца спуску yнiз, у падзямелле. Сама паспрабавала стаць роyна, каб нiкуды не хiлiцца, але гэта была дарэмная спроба. Заyважыла, што i яе постаць адхiляецца назад, быццам баiцца трапiць у апраметную. Безумоyна, гэта толькi першае yражанне, пасля прывыкне i не будзе звяртаць увагi, а мо яшчэ i пачне бегаць, як вунь той чарнявы хлопец, што паскакаy унiз ледзь не праз дзве прыступкi.

Электрычка даiмчала Аду да патрэбнай станцыi вельмi хутка. За той час яна толькi паспела разгледзець свой трохi стомлены з дарогi твар, адлюстраваны y вагонным шкле. Выйшла з падземнага перахода, убачыла постаць Пушкiна, якi з п’едэстала журботна пазiраy унiз на мноства машын i людзей, ад якiх ажно мiльгацела y вачах. Вялiкi паэт наперад ведаy, што yся iх мiтусня – пустая трата каштоyнага часу, адведзенага кожнаму чалавеку Вышэйшымi сiламi. Мала хто з гэтых мурашоy, стомленых i вясёлых, злосных i абыякавых, знайшоy свой сапраyдны шлях у жыццi i шыбуе да канкрэтнай мэты. Большасць з iх заблудзiлiся памiж працаю i сям’ёю, цягнуць воз са скрыпам, сварацца, мiрацца, памiраюць ды так i не паспяваюць усвядомiць за жыццё, якiм жа яно павiнна быць, чалавечае шчасце. Мабыць, Ада y гэтай гурме была рэдкiм выключэннем. Яна здзейснiла мару, паступiла на вучобу, куды хацела, хоць папярэдне пераадолела адчайныя пратэсты i супрацiy мужа. Пра свой намер сказала яму толькi за тыдзень да ад’езду, але i гэтага часу хапiла, каб выслухаць ад яго абвiнавачваннi, абразы, здзек далёка не заyсёды y межах цэнзурнай лексiкi. Урэшце не вытрымала, сабрала рэчы i сышла да мацi, якая на яе таксама навалiлася з заклiкамi не рабiць глупства i трымацца сям’i.

«Якой сям’i? – абурана думала Ада. – Не кахаю яго. Мо нiколi i не кахала».

Так, здалося аднойчы, што Мечыслаy добры хлопец. Ён такi i быy: пакладзiсты, спакойны, памяркоyны, але толькi да вяселля. А потым пачаy ставiцца да яе, як да рэчы, якая павiнна слугаваць i падпарадкавацца яму ва yсiм. Безумоyна, Ада паспяшалася з замужжам. Мацi yсё чаплялася:

– Табе yжо за дваццаць. З гэтаю вучобаю застанешся старою дзеyкаю… Каму ты трэба будзеш з тваiм дыпломам?

Ада тады вучылася завочна на трэцiм курсе фiлфака y Мiнскiм педiнстытуце, працавала спачатку y школе лабаранткаю, а яшчэ з восьмага класа перыядычна друкавала вершы y раёнцы. Яе добра ведалi y рэдакцыi, запрасiлi на працу, дзе яна yзначалiла аддзел мастацтва i культуры, а таксама збiрала матэрыялы для лiтаратурных старонак, таму аyтаматычна стала кiраyнiком лiтаб’яднання.

Яшчэ калi працавала y школе, на яе звяртаy увагу настаyнiк фiзкультуры Мечыслаy, а калi перайшла y рэдакцыю, дык пачаy настойлiва прапаноyваць пабрацца. А тут яшчэ мацi насела са сваiмi yгаворамi ды парадамi – Ада здалася пры адной умове, што дзяцей не будуць заводзiць, пакуль не скончыць iнстытут. Пабыла з год замужам i зразумела: не той Мечыслаy чалавек, пра якога марыла, чужы, злосны, раyнiвы, нястрыманы. Патрабаваy, каб яна пакiнула вучобу y iнстытуце, таму што ён здатны пракармiць сям’ю. Аду смяшылi ягоныя заявы. Вядома, якiя заробкi y настаyнiка. І чаму яна павiнна адмаyляцца ад уласнага жыцця y дагоду мужу?

– А раптам з табою што здарыцца? На каго мне разлiчваць? – пытала Ада.

– Ты маёй смерцi жадаеш! – крычаy раз’юшана ён у адказ i знаходзiy яшчэ тысячу прыдзiрак, каб зняважыць i пакрыyдзiць яе.

Гады ляцелi хутка. Ездзячы y Мiнск для здачы курсавых работ i на сесii, Ада наведвала часопiс «Маладосць», газету для моладзi «Чырвоная змена», дзе i пачала змяшчаць свае вершы. Як толькi скончыла вучобу, сабрала i выдала першы зборнiчак паэзii, неyзабаве – другi. Яе прынялi y Саюз пiсьменнiкаy, пачалi запрашаць на семiнары творчай моладзi. Кожная паездка даводзiла мужа да iстэрыкi, але Аду, якая так i не наважылася займець дзяцей з гэтым чалавекам, нiшто не магло затрымаць. Нарэшце y яе з’явiлася магчымасць павучыцца y Маскве, у Лiтаратурным iнстытуце, пра якi яна марыла яшчэ y школьныя гады, ды так i не адважылася паехаць, бо мацi сказала, што не здолее вучыць яе на стацыянары, няма чаго замахвацца невядома на што, маyляy, выйдзеш замуж – нiкому твая навука не трэба будзе. Займей якi-небудзь дыплом аб вышэйшай адукацыi – i дастаткова для дзяyчыны.

Ада была паслухмянай з маленства, але калi зразумела, што трапiла y нерат, вырашыла паyстаць супраць мужа i мацi – i дамаглася свайго. Праyда, з матуляю яна не сварылася, а разжалiла яе слязамi, упала на канапу i доyга плакала наyзрыд, не прыкiдваючыся, па-сапраyднаму, бо занадта горка было з-за таго, што нiхто яе не разумее.

– Чым тут румзаць ды глупствам галаву забiваць, лепш бы дзiця нарадзiла, – сказала мацi.

Дачка нiчога не адказвала. Як яна магла растлумачыць, што не толькi душа, але i цела не прымае Мечыслава. Хiба можна нараджаць дзяцей без кахання? Якiя ж гэта будуць дзецi? Душу можна yгаварыць, упрасiць, пераканаць, яна патрывае. А цела yпартае. Яно пратэстуе, адгукаецца болем на кожную нашу ману i няпраyду. Усе мiтрэнгi, перажытыя перад ад’ездам, яшчэ скабкамi сядзелi y душы, але над усiм панавала радасць ад тых новых падзей, якiя чакалi яе наперадзе.

Яна пайшла yнiз з горкi па бульвары, убачыла прыгожы дом у садзе i яшчэ нейкiя пабудовы за каванай агароджай, завярнула y вароты. Злева на будынку згледзела патрэбную шыльду, паднялася на другi паверх, пастукала y дзверы загадчыцы навучальнай часткi. У маленькiм кабiнеце пад вялiзнаю пальмаю, што стаяла y куце i ахоyна, з любоyю растапырвала лiсце над гаспадыняю, Аду ветлiва сустрэла Наiна Андрыянаyна, пра якую дзяyчына чула ад iншых пiсьменнiкаy. Гэта была yжо не маладая жанчына, але твар яшчэ захоyваy адбiтак колiшняга хараства, хоць не маладзiлася i не падфарбоyвала нi вусны, нi вейкi, нi пышныя цёмныя валасы, у якiх не было вiдаць сiвiзны. Загадчыца распытала курсантку пра яе хатнiя справы, пра мужа i сям’ю наогул. Ада не стала расказваць, з якiм скандалам з’ехла на вучобу. Не варта перакладваць свае праблемы на чужыя плечы, няхай думаюць, што y яе yсё добра, а штамп у пашпарце сам за сябе гаворыць. У гэты час зноy нехта пастукаy у дзверы. У пакой увайшла невысокая прывабная маладзiца, старэйшая за Аду, але дагледжаная i з густам апранутая. Валасы, падстрыжаныя да плячэй, падтрымлiваy блiскучы абручык пад колер бэзавай сукенкi. Яна адразу заyсмiхалася. Было вiдно, што yжо не раз наведвалася сюды.

– Заходзьце, заходзьце Эмiлiя Мiхайлаyна, – запрасiла загадчыца. – Гэта ваша аднакурснiца з Беларусi – Ада Лiцвiнка, знаёмцеся.

– Вельмi прыемна, – гуллiва адказала маладзiца. – Завiце мяне проста Эма.

– Ну, дзяyчаткi, у калiдоры вiсiць расклад, запасайцеся сшыткамi, асадкамi – i y добры час. Вучыцца y нас не надта цяжка, але прапускаць заняткi не раю, таму што, як бы мы лаяльна не ставiлiся да сваiх курсантаy, усё ж вам давядзецца здаваць залiкi i экзамены, каб урэшце атрымаць дыплом.

– Мы будзем вельмi дысцыплiнаванымi, – паабяцала Эма. – Не ведаю, як у Ады, а мой сын ужо дарослы i самастойны, нiхто маёй вучобе замiнаць не будзе.

– Ды калi ж вы паспелi? – здзiвiлася Наiна Андрыянаyна.

– Само сабою атрымалася, – усмiхнулася Эма, у яе паставе адчувалася задаволенасць сабою i лёсам, быццам яна дасягнула yсяго, да чаго iмкнулася, а вучоба для яе будзе прыемным баyленнем часу.

– А y мяне дзяцей пакуль няма, – адказала Ада. – Муж застаyся дома. Так што мяне таксама нiхто не будзе адрываць ад заняткаy.

– Вось i выдатна, будзем лiчыць што я займела дзвюх прыкладных курсантак.

– Скажыце, калi ласка, як тут вучыyся наш славуты пiсьменнiк Уладзiмiр Караткевiч? – спытала Ада.

– Выдатна вучыyся. Вельмi здольны быy.

– Цi чыталi вы ягоны раман «Нельга забыць» пра той час? Ён быy у некага закаханы?

– У выкладчыцу Нiну Молеву… Ведаю, што ёсць такi твор, але не чытала. Па-беларуску не разумею…

– Ды y нас усё проста, як гаворыцца, так пiшацца i чытаецца. Там ён вас назваy Галiнаю Іванаyнай…

У дзверы зазiрнулi. Наiна Андрыянаyна yзрадавана сказала:

– Заходзьце! Хто там такi нясмелы?

У пакой увалiлася гурма хлопцаy, сярод iх быy i Гоша, якога Ада сустрэла y iнтэрнаце. Загадчыца пачала з iмi знаёмiцца. Ада з Эмай выйшлi з пакоя, наблiзiлiся да дошкi з раскладам, пачалi чытаць дысцыплiны, якiя належала вывучаць. Чаго там толькi нi было: руская лiтаратара, гiсторыя Расii, фiласофiя, эстэтыка, тэорыя лiтаратуры, гiсторыя эканамiчных вучэнняy, тэатральнае i выяyленчае мастацтва, замежная лiтаратура, мова мастацкiх твораy, спецкурсы па творчасцi рускiх пiсьменнiкаy XIX – ХХ стагоддзяy…

– Вы з якога горада? – спытала Эма.

– З Бабруйска. Невялiкi гарадок, недалёка ад Мiнска, мо чулi?

– Чула, там, здаецца, шыны робяць. І чым вы там займалiся?

– Працавала y раённай газеце.

– Дык мы калегi. Я таксама з газетчыкаy. Раней мы жылi y Свярдлоyску, а потым пераехалi y Маскву. Мой муж тэлежурналiст.

Яна назвала прозвiшча, знаёмае Адзе па маскоyскай праграме «Журналiсцкае расследаванне».

– Бачыла вашага мужа па тэлебачаннi, постаць прыкметная. Цiкавы чалавек…

– Так. Але праца яго вельмi небяспечная. Яны ж займаюцца расследаваннем наркатрафiка, а гэта тоiць у сабе пэyную пагрозу.

– Вас гэта, напэyна, трывожыць, – паспачувала Ада.

– Вядома, перажываю, але заyсёды спадзяюся на лепшае…

Наiна Андрыянаyна выйшла з хлопцамi з кабiнета, расчынiла дзверы y аyдыторыю i сказала:

– Тут будзеце слухаць лекцыi.

Курсанты увайшлi y пакой, патапталiся ля дошкi, Гоша нават сеy за стол i спытаy:

– Колькi жанчын будзе на курсе?

– Дзесяць, а мужчын – трыццаць, – шматзначна адказала Наiна Андрыянаyна. – Вось першыя ластаyкi: Эма i Ада, абедзьве замужнiя.

Хлопцы расчаравана азвалiся незразумелымi воклiчамi, як быццам яны прыехалi сюды жанiцца. Загадчыца засмяялася i суцешыла iх:

– Дзяyчат поyная Масква! Усе вашы! Дарэчы, заyтра першая нядзеля верасня, у якую масквiчы адзначаюць Дзень горада. Можна сказаць, што вы трапiлi з карабля на баль. Праграма свята вельмi цiкавая i разнастайная. Афiшы вiсяць на тумбах. Безумоyна, скрозь не паспееце, таму раю засяродзiцца на тым, каму што болей падабаецца. Праезд у метро бясплатны. Жадаю цiкава адпачыць. А y панядзелак прашу на заняткi. Расклад у калiдоры…




2


На другi дзень ранiцай Ада сутыкнулася з Гошам на кухнi. Ён прывiтаyся i спытаy, чым яна збiраецца сёння займацца.

– Мусiць, паеду глядзець Маскву. Зусiм яе не ведаю. Толькi аднойчы была на экскурсii. Нас правезлi на аyтобусе па горадзе, паказалi Траццякоyскую галерэю, павадзiлi па Крамлi мiма вялiзнай пушкi i звона, завялi y маyзалей, на гэтым усё скончылася.

– Калi дазволiце, стану вашым гiдам, з намi яшчэ Сеня Хмурноy паедзе. Ён наогул у Маскве yпершыню. Хлопец з Чувашыi. Я y яго пытаy, мо там у вас усе зачувашаныя? – засмяяyся Гоша. – Ён кажа, што сапраyдных чувашоy толькi y вёсцы можна знайсцi, раствараюцца дробныя народы y рускай культуры, як у сернай кiслаце. Савецкi Саюз – своеасаблiвая iмперыя, турма народаy. Але яна yжо хiстаецца, вось-вось абвалiцца. Адчуваеце?

– Украiна яшчэ трымаецца мовы, традыцый, а y нас… – Ада безнадзейна махнула рукой. – Мы хутка дарэшты растворымся…

– Усё будзе добра. У паветры пахне пераменамi. Я гэта адчуваю, асаблiва y Кiеве.

– Дай Бог…

– Дык як вы? Далучаецеся?

– Паедзем, – пагадзiлася Ада. – Дайце мне хвiлiн дзесяць на зборы.

– Выдатна, – Гоша зiрнуy на гадзiннiк. – У дзесяць сустракаемся, я вам пастукаю y дзверы.

Ада пераапранулася з халата y цёмную трыкатажную сукенку, накiнула лёгкую куртку з зеленаватай плашчоyкi. У Маскве стаяy ясны i цёплы пачатак верасня, але на yсялякi выпадак трэба было перастрахавацца, раптам надвор’е зменiцца. Прычасалася, пакруцiлася перад люстэркам, якое вiсела на сцяне. Потым прыдзiрлiва агледзела пакой, цi yсё на месцы. Учора яна вымыла падлогу, дзiву далася: пад ложкам сабраyся таyшчэзны слой пылу. Нiколi такога не бачыла! Мусiць, тут шмат гадоy жылi мужчыны, якiя нiколi не прыбiралi y пакоi. Ада працерла вокны, павесiла новыя шторы, на стол паставiла талерку з яблыкамi, як звычайна рабiла дома. Яе мацi жыла на yскраiне горада, за вузенькай i зарослай аерам рэчкай Бабруйкай, у прыватным доме, мела стары сад, якi раз у чатыры гады так буйна пладаносiy, што не ведалi куды падзець тую садавiну. Новае жытло Ады пахла бабруйскiмi яблыкамi i мела даволi прыемны i yтульны выгляд. У дзверы пастукалi. Ада адчынiла, убачыла Гошу, а з iм маладога мужчыну, невысокага, з чорнымi вачамi i прыемным тварам.

– Знаёмцеся, гэта Сеня Хмурноy, – сказаy Гоша.

– Вельмi прыемна. Нядобра знаёмiцца праз парог. Зайдзiце на хвiлiнку y пакой.

– Ну, паглядзiм, як вы тут уладкавалiся, – Гоша смела пераступiy парог доyгiмi нагамi. – Выдатна! Так могуць прыхарошыць звычайны iнтэрнацкi пакой толькi жанчыны.

– А вы хлопцы хто, паэты цi празаiкi? – спытала гаспадыня.

– Па нас не вiдно? – iранiчна спытаy кiеyлянiн.

– Гоша падобны на паэта, узнёслы, парывiсты, а наконт Сенi не ведаю… – адказала Ада.

– Так, я пiшу вершы, – сказаy Гоша, – але на курсах мы абодва лiчымся перакладчыкамi. Будзем нешта цi некага перакладаць з боку на бок.

– Жадаю поспеху, – засмяялася Ада, пачаставала хлопцаy яблыкамi, i разам яны рушылi аглядаць горад.

Прайшлiся па праспекце Руставелi да прыпынка метро, спусцiлiся пад зямлю i паiмчалi з грукатам па цёмным тунэлi, куды задумаy Гоша. Па yсiм было вiдаць, што ён меy пэyны план. Як толькi вынырнулi з падземнага перахода, апынулiся перад пiyным кiёскам. Сеня вiнавата зiрнуy на Гошу i прапанаваy:

– Мо зробiм па пiву?

– Безумоyна, – падтрымаy iдэю Гоша. – Ада, як вы?

– Дзякую, пiва не люблю. Ад пiва ходзяць крыва…

– Мо якой газiроyкi цi соку? – спытаy Гоша.

– Нi y якiм разе. Для мяне гэта дрэнная прыкмета. Як пачну з ранку салодкую ваду пiць, дык да вечара гэта не скончыцца, – засмяялася Ада.

Хлопцы купiлi па бляшанцы пiва, стаялi i з задавальненнем пацягвалi яго.

– Куды гэта мы прыехалi? – спытала жанчына.

– Пойдзем, я пакажу вам тое месца, дзе стаяy храм Хрыста Выратавальнiка, потым яго yзарвалi i зрабiлi адкрыты басейн.

Яны паднялiся на yзгорак i yбачылi вялiзнае пустое бетоннае карыта, якое нагадвала падмурак пад будучы пампезны будынак. Каб Гоша не сказаy, што гэта басейн, сама Ада нiколi не здагадалася б, для чаго гэтае збудаванне прызначалася.

– А чаму ён пусты? – спытала жанчына.

– Нiкому непатрэбны. Мы не y лепшы час прыехалi y Маскву. Бязладдзе вакол. Брудныя вокны, вулiцы, людзi з мяшкамi… Зрэшты, самi бачыце… Пагаворваюць, быццам збiраюцца храм аднаyляць.

– Калi ходзяць чуткi, ды так яно i будзе, – выказала меркаванне Ада.

– А цi трэба? – засумняваyся Сеня.

– Храм аднавiць не цяжка, а мiльёны людзей, знiшчаных у гулагах, не yваскрасiць, – сказаy Гоша.

Яны пастаялi яшчэ трохi, паyзiралiся y шэры бетон i зноy рушылi да метро. Наступным пунктам экскурсii аказалася Лубянка. Гоша падвёy спадарожнiкаy да пустога пастамента i сказаy:

– Тут стаяy помнiк Дзяржынскаму. Ідалы адлятаюць у вырай.

– Дзе iх вырай? – насмешлiва спытала Ада i сама адказала: – Дзе ходзiць прывiд камунiзму.

– Кожны народ здатны сам сабе ствараць iдалаy. Савецкiя, думаю, пойдуць на пераплаyку, – выказаy меркаванне Гоша. – З iх зробяць новых, не менш экзатычных балванаy. Вось яна, знакамiтая Лубянка, дзе перамолвалi лепшых людзей Расii, Украiны, Беларусi, Чувашыi…

Яны глядзелi на доyгi будынак, дзе праём кожнага акна абрысамi нагадваy жаyнера, якi гатовы быy баранiць iснуючую yладу i караць усiх, хто не адпавядаy пэyным патрабаванням палiтычнай сiстэмы. Гэты механiзм семдзесят гадоy дзейнiчаy зладжана, але раптам нейкая дэталь у iм зламалася, i ён пачаy рабiць збоi, што i вылiлася y падзеi лета 1991 года, калi yзнiкла пагроза дзяржаyнага перавароту i часова yладу захапiy так званы Дзяржаyны камiтэт па надзвычайным становiшчы. Пра абарону Белага дома y Маскве было вядома з трансляцый па тэлебачаннi, але потым усё супакоiлася, i Ада без трывогi выехала y сталiцу СССР, тым больш што яе наогул не цiкавiла палiтыка.

– Цяпер паедзем на Старую плошчу, – сказаy Гоша i рушыy да станцыi метро.

Ада з маyклiвым Сенем паспяшалi yслед за iм. Зноy з грукатам пранеслiся некалькi станцый метро, паднялiся наверх i апынулiся перад высокiм шматпавярховым будынкам з вялiкiмi вокнамi.

– Тут засядаy Цэнтральны камiтэт кампартыi СССР! А цяпер яго няма! Камунiсты таyкуцца з плакатамi на Чырвонай плошчы, нiяк не могуць паверыць, што iхняя yлада скончылася, – сказаy самазваны гiд.

Ад будынка, да якога прывёy Гоша, веяла тым прыгнечаным i цяжкiм пачуццём, якое звычайна людзi адчуваюць на могiлках. Хаця, зрэшты, так яно i павiнна быць. Арганiзацыя, не здатная стварыць прыстойныя yмовы iснавання для людзей, заyсёды патыхае мярцвячынай.

– Раскажу анекдот, праyда, стараваты. – сказала Ада. – Славу Метравелi ведаю, Славу Старшынава ведаю, а Славу КПСС не ведаю.

– Гэта, мусiць, бабруйскiя габрэi такi прыдумалi? – спытаy Гоша.

– Цяпер у Бабруйску габрэя днём з агнём не знойдзеш. Цi яны дурнi сядзець у правiнцыi?

Масква святкавала Дзень горада, спяшала y будучыню, а Гоша, Сеня i Ада таyклiся на яе мiнулым, якое прыгнятала настрой. Гiд нарэшце адчуy гэта сам i сказаy:

– Нешта мы ходзiм, як пахавальная каманда.

– Я таксама падумаy, каб дзе пiва папiць, – азваyся Сеня, якi да гэтага yвесь час маyчаy.

– Паедзем да маiх знаёмых у наша прадстаyнiцтва. Я пазнаёмлю вас з сапраyднымi хахламi, хоць сам я напалову рускi, але Украiна мая радзiма, якую я вельмi люблю, – сказаy Гоша i рынуyся yперад, Ада з Сенем ледзь паспявалi за iм.

«Усе мы нешта i некага яyна цi yпотай любiм, але далёка не y кожнага хапае смеласцi адкрыта пра гэта сказаць, прынамсi, я мо толькi y вершах даю сабе волю, – падумала Ада. – А цi трэба раскрывацца, выказвацца, разнасцежваць душу, калi твае прызнаннi i лепшыя пачуццi пасля могуць абярнуцца супраць цябе, калi ператворацца y брыдкiя плёткi? Са мною было гэта yжо не раз. Хоць бы yзяць лепшую сяброyку Ларысу, якая пiсала вершы, хадзiла на пасяджэннi лiтаб’яднання, адначасова распаyсюджвала розныя небылiцы пра мяне ад зайздрасцi, бо яе творы адмаyлялiся друкаваць у мiнскiх выданнях. Ёй здавалася, што я знарок не дацягваю яе вершы да пэyнага yзроyню. Якiя могуць быць вершы, калi твая душа заплыла брудам, калi ты робiш паскудства iншым? Зрэшты, такiх асоб мо i не варта цягнуць за вушы y лiтаратуру, дзе iм няма чаго рабiць? Вершы пiшуцца найперш не для друку, а для таго каб вызвалiць душу ад пачуццяy, што просяць выйсця, лiюцца рыфмаванымi радкамi, струменяць крынiчкаю. Нельга iх стрымлiваць. Здаецца, калi не дасi iм волю, то захлынешся i загiнеш. А друкаванне – справа другарадная. Можна выбраць нешта i надрукаваць, калi твор мае мастацкую каштоyнасць. Для мяне напiсанне вершаy – гэта лад жыцця…»

Разважаючы, Ада нават трохi адстала ад хлопцаy, але Гоша своечасова спынiyся i пачакаy яе, каб не згубiць у вiрлiвым натоyпе. Нарэшце яны прыйшлi y нейкае памяшканне, дзе было чалавек сем, маладых мужчын, якiя весела i хутка перамаyлялiся памiж сабою па-yкраiнску, потым аднекуль узнiкла пляшка гарэлкi. Разлiлi y маленькiя кiлiшкi, выпiлi за Украiну, стоячы i не закусваючы. Ада таксама мусiла прыгубiць пiтво, каб не абразiць нацыянальныя пачуццi прысутных. Мiжвольна падумала: «Цi хто п’е калi за Беларусь? Мала y нас выхоyваюць патрыятызм не напускны, а сапраyдны, каб глыбокiя карэннi пускаy у душу. Беларусаy цi сiлком высялялi, цi заклiкалi-заваблiвалi ехаць у Сiбiр, на цалiну – у Казахстан, у Карэлiю – на лесанарыхтоyкi, за свет, каб толькi яны не трымалiся за свае балоты ды лясы. Для чаго? А мусiць, для таго, каб развучылiся шанаваць i любiць роднае, каб размывалiся як народ, як нацыя y чужародным асяроддзi».

Увогуле Ада трымалася сцiпла, хавалася за спiнамi Гошы i Сенi, у размовы не кiдалася, каб лiшнi раз не звяртаць на сябе yвагу. Ёй было няyтульна y гэтым мужчынскiм гурце, i яна мiжвольна падумала, што можа i самастойна аглядаць Маскву, не абавязкова yвязвацца y нечыю кампанiю.

Нарэшце Гоша развiтаyся са сваiмi землякамi i прапанаваy яшчэ наведаць знакамiты Арбат. Ада i Сеня пагадзiлiся. Метро зноy за лiчаныя хвiлiны даiмчала iх да мэты, што нi кажы, вельмi зручны транспарт. На Арбаце гэтым святочным днём было шматлюдна, як на кiрмашы. Гандляры прадавалi карцiны i матрунак, размаляваных пад Сталiна, Брэжнева, Гарбачова i Ельцына. Мастакi пiсалi эцюды на мальбертах. Музыкi iгралi на гiтарах, саксафонах, скрыпках. Нейкi хлопец у вышыванцы нешта далiкатна выцiнаy на дудачцы. У расчыненыя футаралы зрэдзь-калi сыпалiся манеты. Людзi сядзелi за столiкамi, пiлi ды елi. Усё тут было дарэчы, усiм хапала месца.

Сеня зноy захацеy пiва, Гоша падтрымаy яго, Ада згадзiлася папiць кавы. З кубачкам яна падышла да гiтарыста, якi вiртуозна выконваy нейкую класiчную рэч, i падумала, што Касьян тут таксама мог бы знайсцi магчымасць для выяyлення yласных музычных здольнасцей. Але ён, мабыць, так i не сабраyся напiсаць заяву на курсы, прынамсi, нiчога пэyнага не адказаy на яе прапанову паехаць разам на вучобу. А раптам усё ж прыедзе!

Дамоy вярталiся пад вечар. Убачылi y небе вялiзныя рознакаляровыя паветраныя шары, якiя з-за цiхага надвор’я доyга вiселi без руху на адным месцы. Паназiралi трохi за iмi, пасля толькi спусцiлiся y падземны пераход. Там было тлумна i шумна. Ішлi галерэяй да метро. Гоша з Сенем пачалi пераморгвацца, аглядаючы дзяyчат, якiя стаялi yдоyж сцен. Ада не адразу зразумела, што яны маюць на yвазе, мо проста ацэньваюць масквiчак з мужчынскага пункта гледжання. Хлопцы ёсць хлопцы, яны не могуць абыякава праходзiць мiма хараства y спаднiцах. Аднак Гоша патлумачыy:

– Путаны выйшлi на паляванне…

– Калi ёсць попыт, дык будзе i прапанова, – адказала Ада. – Патрыярхальны свет нарадзiy шмат заганных з’яy у грамадстве. Я нiкога не хачу пакрыyдзiць.

– Згодны, – пацвердзiy Гоша. – У нашым свеце шмат недасканалага, але нам гэтага не паправiць.

– А мяне yсё задавальняе, – прамовiy Сеня. – Я гатовы любiць путан i сваю жонку, Маскву i сталiцу маёй Чувашыi, Чэбаксары, i yвесь свет наогул!

– Каб дазваляла калiта! – засмяяyся Гоша.

– Гэта ты трапна прыкмецiy.

Ада i не заyважыла, як хутка праляцеy дзень, толькi зараз успомнiла, што яны не абедалi, а пара yжо i павячэраць. Таму запрасiла хлопцаy:

– Прыходзьце да мяне праз гадзiнку, я бульбу звару.

Яны yзрадавалiся i паабяцалi з’явiцца абавязкова. У бедным абшарпаным лiтiнстытутаyскiм iнтэрнаце не было лядоyнi. Таму харчы, якiя хутка псуюцца, тут куплялiся y такой колькасцi, каб iх адразу можна было з’есцi. Калi што i заставалася няз’едзенае, дык ставiлася y халодную пару года памiж двайнымi рамамi акна цi вешалася за фортку.

Ада наабiрала бульбы, пакiнула на малым агнi варыцца, а сама пайшла y гастраном, якi быy побач, цераз дарогу, купiла сасiсак, памiдораy, смятаны i булачак. Вячэра атрымалася не надта багатая, але па-студэнцку добрая. Хлопцы ахвотна паелi бульбы з салатаю i сасiскамi, папiлi чаю з булачкамi i варэннем i, мусiць, не пашкадавалi, што на цэлы дзень прынялi y сваю кампанiю жанчыну.

Пасля таго, як госцi пайшлi, Адзе засталося памыць посуд i хутчэй легчы спаць, бо хоць i ездзiла цэлы дзень, але нахадзiлася так, што ногi ажно гулi. Яна колькi разоy павярнулася з боку на бок, выбiраючы найбольш зручную позу для сну, згадала Касьяна, мусiць, успамiны пра яго нiколi не пакiнуць яе, як бы яна не адгаворвала сябе забыць мiнулае. Аднак усё ж заснула, стомленая доyгаю вандроyкаю па Маскве, у шчаслiвым прадчуваннi першага дня заняткаy.




3


Ада ехала y метро на лекцыi i яшчэ мела y душы слабую надзею: а раптам i Касьян прыехаy на вучобу – гэта было б вялiкiм шчасцем. Яму таксама карысна пажыць у Маскве, паспяваць на Арбаце, займець мноства новых знаёмых, мо нават i вельмi карысных.

У аyдыторыi сабрала yся група. Людзi былi прыкладна ва yзросце да сарака гадоy, толькi некалькi мужчын мелi сiваватыя галовы i было вiдно, што iм, мусiць, перавалiла за пяцьдзясят. Касьяна не было. Курсанты няспешна рассаджвалiся, выбiралi сабе месцы i напарнiкаy. Ада з Эмай занялi першы стол у радзе каля дзвярэй, адразу за iмi селi верныя рыцары – Гоша з Сенем. Празвiнеy званок. Праз некалькi хвiлiн увайшла Наiна Андрыянаyна, павiншавала прысутных з пачаткам навучальнага года, праверыла наяyнасць курсантаy па спiсе i засталася задаволеная, бо yсе аказалiся на месцы. Выявiлася, што y групе будуць вучыцца людзi з далёкага замежжа: францужанка Наталi, югаслаyка Мiрыям i афганец Латыф. Іхнiя прозвiшчы Ада не запомнiла, а iмёны адразу yрэзалiся y памяць. Было даволi курсантаy з саюзных рэспублiк: Казахстана, Арменii, Азербайджана, Кiргiзii, Карэлii i яшчэ Бог ведае скуль.

Наiна Андрыянаyна yрачыста абвясцiла, што сёння заняткаy не будзе, а курсантаy правязуць на аyтобусе i пакажуць Маскву, каб палюбiлi яе, як родны горад, якi з радасцю прымае yсiх годных людзей, здатных ствараць i працаваць на яе гонар i славу. Аyтобус чакае ля варот, можна iсцi i займаць месцы.

Шумлiвай гурмой, чыста дзецi, хлопцы i дзяyчаты расселiся y аyтобусе. Іх павезлi па вулiцах даволi хутка, так што разгледзець нешта магчымасцi не было. Мiльгалi будынкi, вежы i сцены Крамля. Наiна Андрыянаyна весцi экскурсiю не yзялася, яе новыя выхаванцы пазiралi за вокны i нiчога адметнага не бачылi. Масква як Масква. Раптам ззаду пачуyся yзрушаны голас Гошы:

– Глядзiце, Белы дом!

Усе павярнулiся i yбачылi высокi будынак. Масква яшчэ жыла нядаyнiмi падзеямi, калi Вярхоyны Савет мусiy баранiць сябе i yладу ад iншых людзей, якiм таксама хацелася займець самыя высокiя пасады y дзяржаве. Але змова не yдалася, на шчасце, не здарылася грамадзянская вайна, а жыццё працягвалася ва yсiх разнастайных ягоных праявах. І гэта было цудоyна!

Эма не паехала на экскурсiю. Яна ведала Маскву yдоyж i yпоперак. Побач з Адай месца пуставала, i яна мiжвольна падумала: «Як шкада, што Касьян не выправiyся са мною на вучобу. А мог бы! Пiша выдатныя вершы. Сядзеy бы зараз побач! Якое было б шчасце!» І адразу абарвала гэтую думку, каб не тузаць сэрца горкiмi згадкамi, жыць тым, што ёсць! Няма на што наракаць! Здзяйсняецца мара! Усё выдатна!

Аyтобус iмчаy наперад, курсанты ацiхлi, стомленыя мiльганнем за вокнамi. Гадзiны праз паyтары вандроyка скончылася. Наiна Андрыянаyна сказала, што y iх яшчэ будуць экскурсii y iншыя гарады i цiкавыя мясцiны. А пакуль усе вольныя. Пажадала добра падрыхтавацца, каб заyтра yзяцца за вучобу.

Ада яшчэ y аyтобусе вырашыла, што пойдзе сама, без спадарожнiкаy, на Чырвоную плошчу i yсё разгледзiць як след. Выйшла на вулiцу Горкага i рушыла y бок Крамля мiма мноства крам, кафэ, музейчыкаy, рухалася з людскою ракою, якая няспынна плыла гэтаю шырокаю i прыгожаю вулiцаю, востра адчуваючы адзiноту y гаманлiвай гурме. Нават i не падумала, а проста выдыхнула: «Касьян, Касьян, як жа я цябе кахаю! Але табе няма справы да маiх пачуццяy!» І адразу адпрэчыла гэтую думку, таму што трэба было пачынаць новае жыццё без уздыхаy, згрызот i смутку. Перад паездкаю на вучобу яна рыхтавалася, шукала i занатоyвала звесткi пра тыя мясцiны, дзе y розныя гады жылi беларусы y Маскве. Тут выхоyваy i далучаy да навукi царскiх дзяцей святар, паэт i драматург Сiмяон Полацкi. Хадзiy праз Чырвоную плошчу (тады гэта быy галоyны маскоyскi базар) у друкарню, дзе выдаваy кнiжкi, а пазней узначальваy манастыр. Недзе Ада чытала, што быy ён астролагам i здолеy дакладна прадказаць момант зачацця Пятра Аляксеевiча, будучага цара Пятра Першага.

У больш познi час у Пасольскiм прыказе, якi знаходзiyся на тэрыторыi Крамля насупраць Спаскай вежы, працаваy перакладчыкам беларускi асветнiк Ілья Капiевiч. Падрабязнасцей iх дзейнасцi Ада не памятала. Трэба было вярнуцца да гiстарычных крынiц, каб удакладнiць звесткi пра гэтых выдатных асоб, а можа, напiсаць цыкл артыкулаy пад агульнай назвай «Масква беларуская» для сваёй раёнкi. Не варта адкладваць надоyга, потым пачнуцца экзамены i залiкi, не будзе часу, а пакуль светла i цёпла, самы час заняцца гiстарычнымi росшукамi.

У Ады захоyвалiся запiсы назваy вулiц, на якiх у свой час жылi Янка Купала i Канстанцыя Буйло. Усе гэтыя мясцiны яна яшчэ збiралася наведаць. А пакуль выйшла на Чырвоную плошчу. Маyзалей наведвала раней, калi прыязджала y Маскву на экскурсiю. Тады яе асаблiва yразiy твар Ленiна, падобны на лялечны. Ахова не дазваляла затрымлiвацца i разглядаць правадыра пралетарыяту. Засталося непрыемнае yражанне, якое павялiчылася пасля таго, як уявiла, што гэта толькi абалонка чалавека, з якога дасталi мозг i вантробы. Такое вiдовiшча, пры знешняй прыстойнасцi, патыхае здзекам над чалавечым трупам. А сюды ж i дзяцей вадзiлi! Страшны прыклад! Увогуле нормы чалавечае маралi вельмi адносныя. Герояy могуць абвясцiць злачынцамi, а забойцаy – героямi. У дзяржавы свой пункт гледжання, свая iдэалогiя, якою яна кiруецца i навязвае грамадзянам. Самае паскуднае, што дзяржава – гэта толькi купка людзей, якой падпарадкуецца войска, а гэта азначае, што яна валодае сiлаю, супраць якой асобны чалавек паyстаць не можа.

Ада павярнула налева, яе позiрк прыцягнула прыгожая царква, вельмi яскрава размаляваная, яна пайшла да яе i раптам позiркам утаропiлася y круглую каменную калоду. Спынiлася, здзiyлена разглядаючы круглае yзвышэнне, падобнае на калоду, i нарэшце здагадалася: гэта ж Лобнае месца! Храмы рушылiся, Масква перабудоyвалася, а калода, на якой секлi галовы, працягвала стаяць! Мабыць, тут спальвалi кнiгi Скарыны, прывезеныя y Маскву купцамi, каб далучыць тутэйшых уладароy да еyрапейскай цывiлiзацыi. Далёка сiганула сталiца Расii ад сярэдневяковага цемрашальства. Калi палiтычная элiта пачынае рупiцца пра сваю культуру i навуку, дык атрымлiвае добры вынiк. Цяпер вось i Ада прыехала сюды вучыцца. Наогул з розных краiн свету едзе моладзь у Маскву па вышэйшую адукацыю, i, па yсiм вiдаць, што дыпломы, атрыманыя тут, кацiруюцца y iх на радзiме. Ада, стоячы каля Лобнага месца ды yзiраючыся y круглую калоду, мiжвольна пачала складаць верш:

На плошчы пукатай,
Што тайнаy шмат месцiць,
Ля царскiх палатаy
Ёсць Лобнае месца,
Дзяржаyнаахоyнае,
Любасць турыстаy,
Стаiць, быццам новае,
Год, можа, трыста…

Дастала нататнiк, паспешлiва запiсала першыя радкi, што прыйшлi самi сабою, дапiсаць верш вырашыла пазней у iнтэрнаце. Згадалiся падзеi Смутнага часу, калi y Маскве загiнула шмат лiцвiнаy. І падумала, цi не y гэтым храме вянчаyся Ілжэдзiмiтрый з Марынай Мнiшак, калi яна была прызнана расiйскаю царыцаю. Праyда, праз некалькi дзён успыхнула змова на чале з Шуйскiм i yсё змянiлася на працягу нейкай гадзiны. Труп забiтага Дзiмiтрыя пакiнулi на Чырвонай плошчы для здзекаy, можа, недзе тут i ляжаy, а Марына апынулася y палоне. Ёй яшчэ пашанцавала, што здолела схавацца y першыя хвiлiны дзяржаyнага перавароту пад спаднiцу сваёй ахмiстрынi, калi раз’ятраны натоyп уварваyся y царскiя палаты. Таму i выжыла. А потым стала паланянкаю разам з бацькамi i мноствам iншых лiцвiнаy i палякаy, якiя ацалелi y той жудаснай бойнi, калi Васiль Шуйскi расчышчаy месца для yласнага царавання.

Ада падумала, што варта пашукаць матэрыялы, якiя датычацца тых падзей, ды напiсаць нарыс або нават паэму. Не, бадай, гэтая гiсторыя, калi грунтоyна яе вывучыць, пацягне на раман не толькi пра Марыну Мнiшак, маленькую жанчыну, якая выправiлася замуж у чужую краiну, каб кiраваць ёю, стала царыцаю, а потым давялося перажыць жудасныя мiтрэнгi i разам з маленькiм сынам вытрываць катаваннi i прыняць жудасную смерць, а найперш патрэбна адлюстраваць адносiны Расii i Вялiкага Княства Лiтоyскага.

«Ну вось, выправiлася на шпацыр з добрым настроем, але зноy развярэдзiла душу даyнiмi гiстарычнымi падзеямi, якiя датычылiся суайчыннiкаy, – мiжвольна падумала Ада. – Нельга чалавеку адначасова жыць у мiнулам i цяперашнiм часе, ды яшчэ прымаць усё блiзка да сэрца. Вельмi цяжкая справа. Хоць без гэтага сардэчнага болю немагчыма спасцiгнуць сапраyдную сутнасць падзей, што адбылiся некалькi стагоддзяy таму, зразумець учынкi людзей, мэты i памкненнi, якiя рухалi iмi. Але годзе yжо на сёння yражанняy. Трэба вяртацца y iнтэрнат, павячэраць ды класцiся спаць».




4


Увечары Ада прымасцiлася ля акна, доyга пазiрала на Астанкiнскую вежу, якая высока yздымалася над шчыльнаю забудоваю i свяцiлася чырвонымi агнямi. Сачыла за чародкаю гарадскiх галубоy, што y добра асветленым горадзе не спяшалi на спачын, а yсё яшчэ прыляталi на дах пяцiпавярховага дома насупраць, садзiлiся, а потым зноy некуды ляцелi. Мусiць, яны прызвычаiлiся жыць у вялiкiм горадзе i, пакуль хадзiлi па вулiцах людзi, вышуквалi сабе нейкую спажыву.

Перад паездкаю y Маскву Ада паабяцала сабе: не будзе нi шкадаваць аб мiнулым, нi згадваць яго. Што было, тое мiнула. Ды перажытае мiжвольна вярталася, авалодвала настроем, перад вачамi yсплывалi нейкiя малюнкi, дыялогi, якiя яна доyжыла i доyжыла, разважаючы з сабою цi з iм, Касьянам.

У iх сустрэчы было нешта мiстычнае. Яшчэ y васямнаццаць гадоy прыснiyся ёй неверагодна прыгожы хлопец з залацiстымi валасамi i сiнiмi вачамi, быццам з тых мiфiчных Лятаyцаy, якiя зоркамi спускаюцца на зямлю, ператвараюцца y мужчын i жывуць мiж людзьмi, колькi здолеюць. У сне яна цалавалася з тым хлопцам пад зорным небам. Дзiyная рэч, ёй нiколi не снiлiся эратычныя сны, а звычайна бачылася нешта звязанае з яе журналiсцкай працай, усё яна некуды ехала цi iшла з мноствам незнаёмых людзей. Можа, таму гэты сон урэзаyся y памяць. Ва yсялякi момант магла заплюшчыць вочы i зноy убачыць таго Лятаyца, як жывога, быццам толькi што з iм развiталася.

Ада працавала, вучылася, прыглядалася да супрацоyнiкаy i аднакурснiкаy, але таго, якога прыснiла, нiдзе не сустракала. Бегала да нейкiх хлопцаy на спатканнi, з некiм сябравала, з некiм лiставалася, але адчувала, што нiкога не кахае так, каб раз – i назаyсёды. Мiмаволi шукала прыснёнага, але нiдзе яго не было. Таму i замуж згадзiлася пайсцi за Мечыслава пад нацiскам мацi, што не бачыла вялiкай рознiцы памiж тымi хлопцамi, адзiн з якiх патэнцыяльна мог стаць яе мужам. Прамiнула шмат гадоy, перш чым лёс звёy яе нарэшце з Касьянам. Аднойчы летам яна yбачыла афiшу, на якой была выява барда з гiтарай. Яна спынiлася перад ёю, i сэрца закалацiлася ад хвалявання. Гэта быy той самы хлопец, прыснёны ёю y васямнаццаць гадоy. «Касьян Цымбалевiч. Аyтарскiя i народныя песнi, рамансы», – прачытала яна. Зiрнула на дату. Канцэрт меyся адбыцца на наступны дзень у Палацы культуры шыннiкаy, а таксама y санаторыi, якi знаходзiyся на Бярэзiне, побач з Бабруйскам.

Яна, супрацоyнiк раённай газеты, мела магчымасць наведваць культурныя мерапрыемствы, якiя адбывалiся y горадзе, без квiтка. Сядзела y шумлiвай зале i з хваляваннем чакала барда. Людзi пачалi нецярплiва пляскаць у ладкi. Шырма рассунулася. На пустую сцэну з-за кулiс выйшаy прыгожы малады мужчына з хвалiстымi светлымi валасамi i сiнiмi вачамi, ён пакланiyся, пашчыпаy струны гiтары i пачаy спяваць. Голас меy прыемны, мяккi, такiм бы спяваць калыханкi. Здавалася, што ён рухаyся y прасторы гукаy, чутных толькi яму. Ягоныя жэсты, поступ, позiркi падпарадкоyвалiся дзiyнаму рытму. Ада не магла адарваць ад яго вачэй i яшчэ не розумам, а падсвядома разумела: менавiта гэтага чалавека яна кахала з той самай сустрэчы y сне.

Калi прагучалi апошнiя акорды, слухачы, зачараваныя спевамi, колькi хвiлiн маyчалi, не прымаючы расстання, а потым зала yзарвалася магутнымi воплескамi. Нецярплiвыя дзяyчаты пабеглi на сцэну з кветкамi. Спявак галантна цалаваy iм ручкi i дзякаваy. Ада тым часам накiравалася за кулiсы. Яна сустрэла Касьяна, якi нёс ахапак букетаy, ля грымёркi, сказала, што з’яyляецца аглядальнiкам аддзела культуры мясцовай газеты, вельмi yражаная яго выступленнем i хацела б узяць iнтэрв’ю, каб шырэй расказаць пра яго чытачам.

– Аглядальнiк? Хочаце мяне агледзець? – iранiчна пасмiхнуyся бард, Ада сумелася ад пачутага. – Праз гадзiну y мяне яшчэ адна сустрэча y клубе санаторыя. Можа, толькi пасля таго пагутарым.

– Добра, – згадзiлася яна.

– А ведаеце што, пачакайце мяне хвiлiнку, я збяру свае рэчы, i на маёй машыне паедзем на новую сцэнiчную пляцоyку. Што ж гэта я кветкi трымаю? Гэта вам…

Ада адхiснула ад гары букетаy, прамаyляючы:

– Не трэба! Гэта ж вашы!

– А куды я iх падзену? У гасцiнiцу павязу цi што? Бярыце, вам яны вельмi пасуюць.

Ада прыняла кветкi, паклала на абшарпаны стол, якi стаяy за кулiсамi, паскладвала iх, павыкiдвала цэлафанавыя абгорткi, якiя непрыемна шаргацелi. Калi Касьян выйшаy з грымёркi, яна yжо стаяла з гожым акуратным букетам.

– Якое хараство! Давайце я вазьму вас на працу кветканосцам! – пажартаваy ён.

– Згодная, – адказала Ада, ледзьве хаваючы хваляванне.

Вельмi ж недасяжна прыгожы быy гэты чалавек. Ада мела, як яна лiчыла, сцiплую знешнасць, была сярэдняга росту, звычайны круглы твар, дробныя рысы, зялёныя вочы, каштанавыя валасы. Але на яе звярталi yвагу хлопцы мо найперш таму, што было y яе паставе, вачах, аблiчы нешта yзнёслае, рамантычнае, што прыходзiць з далучанасцю да паэзii.

– Зараз паедзем у санаторый, будзеце яшчэ i маiм навiгатарам, бо я y вашым горадзе yпершыню, – прапанаваy Касьян.

– З задавальненнем. Паедзем туды, – Ада yзмахнула рукою, паказваючы напрамак, i не yтрымалася, каб не спытаць. – Цi даyно вы выступаеце?

– Не так даyно, гадоy пяць.

– Шкада, што раней да нас не прыязджалi. Гледачы атрымалi вялiкае задавальненне. Я таксама…

– Дзякую, – адказаy Касьян, на секунду адрываючы позiрк ад дарогi. – Калi адчуваеш, што твая праца прыносiць радасць людзям, што ты – не проста блазан на сцэне, якi выйшаy павесялiць публiку, а крануy iхнюю душу, самыя патаемныя струны, дык жыццё набывае сэнс.

– Дзе ваша сталае месца працы?

– У Гароднi, у фiлармонii, а раней сам па сабе трэнькаy.

– Не кажыце так. Вы цудоyна спявалi i iгралi. У вас нават прозвiшча музычнае.

– Усе мае дзяды i прадзеды займалiся тым, што рабiлi цымбалы, гуслi, скрыпкi ды гралi на гэтых iнструментах на вяселлях. Адсюль i прозвiшча пайшло. А я выбраy гiтару, як найбольш папулярны iнструмент, але ёсць у мяне задума сабраць аyтэнтычны аркестр з традыцыйнаю дудою, барабанам з бразготкамi, скрыпкаю ды цымбаламi. Як грымнем разам, дык увесь свет заскача. Толькi вы пра маю мару не пiшыце, бо не здзейснiцца.

– Як жа можна не сказаць пра мару?

– Можна напiсаць, што я мару яшчэ раз наведаць ваш горад. А якiя тут у вас славутыя мясцiны?

– Найперш – крэпасць.

– Ведаю, ужо yчора паразглядваy бастыёны, пахадзiy па сутарэннях. Цiкава, цi ёсць адметныя факты, якiя датычацца гiсторыi крэпасцi?

– Ёсць звесткi пра так званы «Бабруйскi план», прыдуманы дзекабрыстамi Мураyёвым-Апосталам i Бястужавым-Румiным, якiя y той час камандавалi Палтаyскiм i Чарнiгаyскiм палкамi y крэпасцi. Яны наважвалiся yзяць у закладнiкi цара Аляксандра Паyлавiча, якi павiнен быy наведаць Бабруйск у 1823 годзе. Потым мелi намер рухацца на Пецярбург разам з высокапастаyленым палонным. Гэтую задуму аспрэчыy Песцель. І яна не здзейснiлася. Цар без прыгод агледзеy Бабруйск, крэпасць i ад’ехаy. Потым, як вы ведаеце, дзекабрыстаy-зачыншчыкаy павесiлi, вось такая гiсторыя. Яшчэ кажуць, што ёсць пад крэпасцю шмат падземных хадоy, але я нiколi не адважвалася хадзiць па падзямеллях, i, думаю, цяпер яны yсе заваленыя.

– Цiкавая iнфармацыя, – адзначыy Касьян.

– Вось мы i на месцы, – сказала Ада, калi пад’ехалi да транспартнай стаянкi.

Да будынка санаторыя, узведзенага y стылi архiтэктуры сталiнскiх часоy, вяла алея абсаджаная дрэвамi, кустоyем i кветкамi. Касьян прыпаркаваy машыну. Ада паклала кветкi на сядзенне, выйшла з салона, i разам яны падалiся да адмiнiстрацыйнага корпуса. Потым Касьян зноy спяваy. Ада не магла наслухацца i нагледзецца на яго. І yсё думала, як жа яна цяпер будзе жыць без гэтага чалавека? І для чаго нейкiя вышэйшыя сiлы паказалi ёй яго, на пакуту цi на шчасце?

Пасля канцэрта галоyны yрач санаторыя i яшчэ нейкiя жанчыны павялi Касьяна i Аду y асаблiвы кабiнет пры сталоyцы, каб пакармiць вячэраю. Было там i вiно, ды Касьян спаслаyся на тое, што за рулём пiць сабе не дазваляе, але ад пляшкi не адмовiцца i возьме з сабою. Усiх такое кампрамiснае рашэнне задаволiла. Прысутныя выпiлi за сустрэчу, пажадалi поспехаy спеваку, нагрузiлi з сабою цэлафанавы пакунак з закускаю i цёпла развiталiся з гасцямi. Ада зноy несла кветкi, хоць было i не так шмат, як на папярэднiм выступленнi.

– Куды паедзем? – спытаy Касьян, заводзячы машыну.

– Не ведаю, – адказала яна. – Вам, мусiць, трэба было б адпачыць, а я навязалася са сваiм iнтэрв’ю.

– Адпачну, паспею. Можа, пасядзiм дзе-небудзь на беразе ракi? Яшчэ вiно пракiсне.

– Дык вы ж за рулём…

– Ёсць такi нюанс. Добра, давайце пакiнем машыну дзе?небудзь, а самi пойдзем на рэчку. Люблю глядзець на ваду. Яна мяне супакойвае.

– Можна i так, – адказала Ада, адчуваючы, што не хоча разлучацца з Касьянам.

А потым яны сядзелi на беразе ракi. Хвалi лагодна наплывалi на пясок, звешаныя yнiз галiны вербалозу паласкалiся y вадзе. На тым баку быy поплаy, застаyлены стажкамi сена, быццам волаты паскiдалi свае шаломы i палеглi спаць. Ужо пачало змяркацца. Навокал панавала прыемная вечаровая цiша, калi yсё жывое рыхтуецца да сну.

Ада з Касьянам арганiчна yлiлiся y асяроддзе, седзячы на траве, пiлi вiно з пляшкi, над iмi было зорнае жнiвеньскае неба, з якога час ад часу падалi знiчкi. Ада забылася пра yсе свае абавязкi i турботы, час спынiyся, быццам яна трапiла y месца з найвялiкшай гравiтацыяй, дзе законы дзейнiчаюць не так, як звычайна на зямлi. Касьян, мабыць, адчуваy, што зачараваy дзяyчыну, ягонай душою таксама запанавала yзнёсласць i натхненне, самы час пiсаць вершы. Ён сказаy пра дзiyнае адчуванне, якое аднойчы перажыy:

– Не ведаю, сон цi ява, але мне здаецца, што я не нарадзiyся, а зляцеy аднойчы з неба, згарнуyся клубком – i падаy yнiз.

– Вы – Лятавец, самы сапраyдны Лятавец. Я гэта зразумела адразу, калi yбачыла вас на афiшы.

– Лятавец? Гэта хто такi?

– Лятавiцы – персанажы славянскай мiфалогii. Яны y выглядзе зорак злятаюць на зямлю, ператвараюцца y людзей i жывуць, колькi здолеюць. У iх залацiстыя валасы, сiнiя вочы, яны вельмi прыгожыя.

– Не, мяне нарадзiла звычайная зямная жанчына, хiба мо y цела немаyляцi yсялiлася душа Лятаyца, – разважлiва сказаy Касьян.

– Адкуль бярэцца ваша музыка? Вы яе ствараеце, цi яна yладарыць вамi?

– Безумоyна, гук першасны! Ён iснаваy да мяне. Але я, калi дакранаюся да гiтары, хачу адчуць яе настрой, каб напоyнiць свет гукамi. Нашы душы тады гучаць суладна. Можа, зусiм не так заспявае яна, як мне чакалася, але я ведаю, што струна нарадзiла гук, якому патрэбна было нарадзiцца. А за iм выбудоyваецца музычная прастора з мноства новых гукаy, дзеля якой i выходзiць гiтарыст на сцэну, а зала напаyняецца слухачамi. І тады час цячэ iнакш, чым звычайна. Прынамсi, мне здаецца, што дзве гадзiны канцэрта пралятаюць, як дваццаць хвiлiн.

– Цi можна спасцiгнуць загадку музыкi?

– Мабыць, гэтая задача не мае рашэння. Тайна музыкi – не пошук унiверсальнага адказу, гэта шлях да мэты, якая ляжыць за межамi чалавечага жыцця i разумення. Яе нельга дасягнуць, можна толькi наблiзiцца, што i складае сэнс нашага iснавання.

– Як вам бачыцца yласнае далейшае жыццё?

– Хачу быць патрэбным, выконваць сваё прызначэнне. Дакладна ведаю, што не дарэмна прыйшоy на Зямлю. Ува мне з маленства жыве тонкае адчуванне гуку i слова, што я i спалучаю y сваiх песнях.

– Вам прыносiць радасць ваша творчасць?

– Так, радасць адчуваю, але занадта часта сутыкаюся з цяжкасцямi, выпрабаваннямi, неразуменнем. Тады супакойваю сябе, што гэта часовая з’ява, i рухаюся далей. Для мяне шмат значыць не столькi прызнанне, колькi быць пачутым i зразуметым, бо гэта патрэбна не толькi мне, а yсiм людзям.

– Вы незвычайны i вельмi прыгожы. Вам з вашым хараством, мабыць, дзяyчаты не даюць праходу, – захоплена прамовiла Ада, ёй так хацелася пераказаць яму свой колiшнi сон, але сумнявалася, цi паверыць, яшчэ падумае, што журналiстка выдумляе абы-што.

– Ведаеце, мая жонка вельмi раyнiвая i нястрыманая, калi што заyважыць, дык будзе на баранкi мне i прыхiльнiцы.

– У вас i дзецi ёсць?

– Дачка.

– А я так i не адважылася завесцi дзiця, хоць даyнавата замужам, нешта стрымлiвае мяне ад гэтага кроку, хоць i хочацца…

– Адклад не йдзе на лад…

Яго словы пра сям’ю вярнулi Аду да yспрымання рэчаiснасцi. Яна разулася, увайшла y ваду, усклала кветкi на рачную хвалю, якая пацiху панесла iх плынню.

– Гэта ахвяра Бярэзiне, каб помнiла нас, – сказала яна, вяртаючыся на бераг.

– Я зразумеy.

– А цяпер мне пара. Вельмi прыемна было з вамi пазнаёмiцца. Я напiшу тэкст i магу прачытаць яго па тэлефоне цi, калi вы не супраць, сустрэнемся яшчэ раз у зручны для вас час.

– У мяне заyтра яшчэ выезд у буйны калгас, запрашаю паехаць са мной. Яны прышлюць машыну, так што я буду вольны казак.

Ада yзрадавалася i не прымусiла сябе yпрошваць. Безумоyна, яна паедзе, каб яшчэ хоць адзiн дзень пабыць разам з Касьянам.

У калгасе iх добра сустрэлi, наладзiлi вячэру. Старшыня, яшчэ не стары чалавек, адразу пачаy заляцацца да Ады, што выклiкала рэyнасць Касьяна. Аду смяшыла такая праява пачуццяy з боку барда. Кахання няма, а рэyнасць ёсць. Гэтак, мусiць, певень ахоyвае свой курыны гарэм. Старшыня, хоць i быy на падпiтку, але yзяyся завезцi iх у Бабруйск. Ён гнаy машыну на страшэннай хуткасцi, а Касьян абдымаy Аду за плечы, усiм сваiм выглядам паказваючы, што гэта ягоная жанчына. Адзе было прыемна адчуваць ягоную прыхiльнасць, яна нават не думала, што з iмi можа здарыцца нешта благое. Нiчога не магло здарыцца, бо яна нарэшце сустрэла таго чалавека, якi ёй быy наканаваны лёсам для шчасця. Сапраyды, яны даехалi да гасцiнiцы без прыгод. Старшыня галантна i не без шкадавання развiтаyся з iмi, мусiць, адчуy нейкiм чынам i сваю далучанасць да мастацтва.

Пакуль ехалi, душэyны саyгасны пачастунак добра разабраy Касьяна, ён iшоy няyпэyненаю хадою, перамяшчаyся хутка, як птушаня, якое вучыцца лётаць. Ада yзялася правесцi яго y нумар, тым больш што Касьян патрабаваy, каб яна неадкладна прачытала тэкст iнтэрв’ю.

Яны селi y крэслы адно насупраць аднаго. Ада пачала чытаць. Касьян уважлiва слухаy, згодна кiваy галавою. Пасма залацiстых валасоy упала яму на лоб. Журналiстка адарвалася ад чытва, зiрнула на слухача, прыгладзiла яго валасы. Ён перахапiy яе руку, пацалаваy пальцы i сказаy:

– Дзякую, гэтак хораша пра мяне нiхто не пiсаy.

– Калi тэкст задавальняе, дык буду аддаваць у друк. Пакiньце мне адрас, я вышлю вам газету.

Ён прадыктаваy адрас, Ада запiсала, але ёй хацелася, каб i y яго yсё ж засталiся нейкiя звесткi пра яе, таму прапанавала:

– Запiшыце мой тэлефон.

Касьян дастаy нататнiк, разгарнуy. Ада yбачыла, што на старонцы запiсана дзясяткi два тэлефонных нумароy без iмёнаy i прозвiшчаy. Яна зразумела: столькi нумароy нельга было трымаць у галаве, ён запiсвае iх, таму што не можа адмовiць, але нiкому i нiколi не тэлефануе! Яна для яго толькi адна з мноства iншых жанчын, якiя мiльгаюць перад вачамi шэрай масай. Мо y кожным гарадку знаходзiцца не адна такая Ада, якая наблiжаецца да яго i знiкае назаyсёды. Яна прыхавала крыyду, абуджаную здагадкай, пачала развiтвацца.

– Пабудзьце са мной. Нешта мне стала самотна…

Ада засталася, сядзела i гутарыла з iм. А як сцямнела, усё ж пайшла дамоy. Касьян падаyся праводзiць. І тады здзейснiyся сон. Яны на развiтанне пацалавалiся пад зорным жнiвеньскiм месяцам. З неба шчодра падалi знiчкi на вялiкае шчасце, толькi яны нiчога не заyважалi…

Ада спынiла свае yспамiны, зразумела, што калi пусцiцца y плаванне па часе, дык не засне да ранку, а заyтра трэба быць бадзёрай, каб не кляваць носам на занятках. Ёй удалося хутка заснуць, а сярод ночы раптам нехта моцна пастукаy у дзверы, яна падхапiлася, сэрца хутка-хутка калацiлася з перапуду, але не паднялася, голасу не падала, за дзвярамi таксама маyчалi. Падумала, нехта заблудзiyся, пераблытаy пакоi, легла зручней i сцiшылася.




5


Першы дзень заняткаy, сонечны i цёплы, парадаваy курсантаy i выкладчыкаy. Лекцыi былi yводныя, усё толькi пачыналася, але Ада з Эмай, якiя сядзелi за першым сталом, старанна запiсвалi yсё, што казаy лектар, з выглядам вучанiц-выдатнiц. У час перапынкаy хлопцы выходзiлi пакурыць, да iх далучалiся некаторыя з дзяyчат, абмяркоyвалi навiны лiтаратуры i геапалiтыкi, апошняе слова yваходзiла y моду. Асаблiва яго палюбiy Гоша Строма i выкарыстоyваy пры кожным зручным выпадку. Ён з першага дня не сыходзiyся y меркаваннях i поглядах на геапалiтыку Расii i Украiны з азербайджанцам Эльханам Мамедам Задэ, i пычыналася бясконцая спрэчка, якую нельга было давесцi да лагiчнага канца, бо y кожнага была свая праyда. Добра, што звiнеy званок i пачыналася новая лекцыя.

Ада прыглядалася да аднакурснiкаy. Сярод мужчын вылучыла афганца Латыфа, смуглявага з непрагляднымi чорнымi вачамi i правiльнымi рысамi твару. Вельмi прыгожы быy Грыша Вепраy, светлавалосы, па-юначы стройны, якi ведаy на памяць процьму вершаy i мог у любы момант па-майстэрску пачытаць што-небудзь, сваё цi чужое. Да паступлення на курсы ён працаваy у Сiбiры y нейкай фiлармонii як спявак i чытальнiк. Сiмпатычнай выдавала Агнiя Дымава, у вельмi акуратна пашытай уласнымi рукамi сукенцы. Ада высока ацанiла яе выраб, бо iншы раз таксама нешта бралася сабе шыць, але цi швы y яе аказвалiся занадта перацягнутымi, цi нешта кроiлася не надта yдала. Рэдка калi заставалася задаволеная тым шытвом.

Эма яе проста зачаравала выхаванасцю i yвагаю. І y першы ж дзень прапанавала наведаць Чыстыя Пруды, дзе некалi жыy Мiхаiл Булгакаy. Пасля заняткаy яны няспешна пайшлi па вулiцы. Ада заyважыла галантарэйную лаyку i прапанавала зайсцi. Памяшканне было маленькае, але набiтае розным дробным таварам: нiткамi, стужкамi, напарсткамi, iголкамi. Ада звярнула yвагу на карункi, прыцанiлася, набыла два метры i сказала:

– Куды-небудзь прышыю.

Выйшлi з крамы i сутыкнулiся з Наiнай Андрыянаyнай.

– Гуляеце, дзяyчаты? – спытала яна.

– А вы куды? – пацiкавiлася Эма.

– У гастраном купiць якiх харчоy.

– Ахвота вам цягнуць адсюль харчы, у вас жа Басманны рынак пад бокам.

– Нiколi не хаджу на рынак. У тым раёне мой былы муж жыве, не хачу з iм сустракацца.

– Чаму вы развялiся? – спытала Ада.

– Смешная гiсторыя. Мы з iм жылi i не мелi дзяцей. Дактары казалi, што ён бяздзетны. І раптам ягоная сакратарка зацяжарыла. Ён паверыy i сышоy да яе. Вось i yсё. З таго часу мы з Вiктарам не бачылiся.

– Вы вельмi перажывалi? – спачувальна спытала Эма.

– Спачатку трохi бедавала, а пасля палюбiла i ацанiла волю. Куды хачу паеду, куды хачу пайду, калi хачу вярнуся. Можа, толькi трохi шкадавала, што не мела сваiх дзяцей. Але y мяне столькi было курсантаy, бездаможных, як дзецi, што iм я аддавала душу i вольны час. Шмат хто з былых выхаванцаy тэлефануе мне, заязджае, гэта прыемна. З працаю мне пашанцавала. Я ж нават дысертацыю напiсала. Магла б падацца y выкладчыкi, лекцыю прачытала – i вольная! А мне гэтага мала. Хацелася працаваць з людзьмi i для людзей. Тое мне Бог i даy… Ну, шчаслiва. Мне на той бок, – сказала Наiнай Андрыянаyнай, узмахнула рукою на развiтанне i пашыбавала да перахода.

Эма вяла Аду па старых вулiцах, расказвала пра маскоyскае жыццё, распытвала пра Бабруйск.

– У мяне там засталася мацi, – сказала Ада. – Жыве яна на yскраiне горада y сваёй хаце. Бацька загiнуy у аварыi, разбiyся на матацыкле з сябрам, малады яшчэ быy. Вось так мы i маемся нiбы y горадзе, але па-вясковаму: садзiм грады, трымаем курэй, парася, iншы год дык i качак разводзiм, але яны занадта пражорлiвыя.

– А муж? Ты ж замужам, Наiна Андрыянаyна казала.

– Муж аб’еyся груш. Не пускаy мяне сюды, мы пасварылiся, а што будзе далей, час пакажа.

– Муж ды жана – адна сатана. Перамелецца…

– Ды я не бядую, жыву адным днём. Мне добра тут. І гэтага дастаткова. Мiж iншым, Чыстыя Пруды y сярэднявечча называлiся Паганым Стаyком, мусiць, тут былi язычнiцкiя капiшчы. Таму i yбачыy Булгакаy тут розную нечысць.

Эма здзiyлена зiрнула на Аду i спытала:

– Адкуль ведаеш?

– Чытала… У сярэдзiне XVI стагоддзя тут знаходзiyся Лiтоyскi двор, куды прыязджалi прадстаyнiкi Вялiкага Княства Лiтоyскага. Яго тэрыторыя была агароджана высокiм плотам, ахоyвалася царскiмi вартаyнiкамi, так што жыццё паслоy трохi нагадвала iснаванне вязняy. Нашы купцы прывозiлi тавары на знарок створаныя Панскiя i Смаленскiя iншаземныя гандлёвыя рады, бо i Смаленск тады быy яшчэ y складзе ВКЛ. Туды наведвалiся не толькi маскавiты, але з’язджаyся люд i з ваколiц. У лютым 1584 года сюды прыбыy дваццацiсямiгадовы Леy Сапега на чале вялiкага пасольства, згодна са звычаямi таго часу прывёз у падарунак Івану Грознаму пародзiстых коней з пазалочанай збруяй, пiстолi, срэбны посуд i iншыя скарбы. Зараз ужо дакладна не помню, што там было яшчэ. Дамову падпiсаy, дзякуючы прыроднаму розуму, эрудыцыi i выхаванасцi…

– Цiкавiшся гiсторыя?

– Наша гiсторыя мала вывучаная. Найчасцей яе пiсалi гiсторыкi суседнiх дзяржаy, пры гэтым заyсёды «цягнулi коyдру на сябе». Часам бралiся i нашы нешта даследаваць, але iм, ачмурэлым ад камунiстычнай iдэалогii, мала што yдавалася. Аднойчы зацiкавiлася казацкiямi паходамi на Беларусь i вычытала y гiсторыi БССР, выдадзенай на рускай мове: прыйшоy казак Гультай, яго пабiлi i прагналi; прыйшоy казак Налiвайка, яго разбiлi i знiшчылi. У канцы рэзюмэ: паходы yкраiнскiх казакоy на Беларусь сведчаць пра дружбу yкраiнскага i беларускага народаy. Як табе такая дружба?

Эма засмялася, а Ада дадала:

– Беларускую гiсторыю трэба вывучаць па першакрынiцах, а не па савецкiх падручнiках.

Непрыкметна яны прыйшлi да сажалкi з мутнаю вадою, спынiлiся, Эма паказала на будынак насупраць:

– Тут жыy Булгакаy. Можам зайсцi y пад’езд.

Расчынiлi дзверы, увайшлi y паyцёмную прастору лесвiчнай пляцоyкi, убачылi сцены, спiсаныя спрэс прыхiльнiкамi вялiкага празаiка.

– Што робiцца! – ахнула Ада. – Гэта трэба так спаскудзiць жытло! Эма, калi-небудзь i твой пад’езд такiм чынам размалююць!

– У нас дамафон, не атрымаецца. Пайшлi, пастаiм ля дзвярэй. Калi яшчэ сюды збяромся…

Яны паднялiся па прыступках, пастаялi на пляцоyцы. Ада падумала, што жыy на свеце выдатны пiсьменнiк Булгакаy, розныя палiтычныя i сацыяльныя акалiчнасцi не дазвалялi яму iснаваць вольна i шчаслiва, п’есы не ставiлi, кнiжкi не выдавалi. А пасля, калi ён памёр, успомнiлi, пачалi ствараць кiнафiльмы i ставiць п’есы, кнiжкi выдаваць. Хоць бы хто яму на той свет занёс гэтую радасць! І сказала Эме:

– Шкада пiсьменнiкаy, якiх не любiлi i не прызнавалi пры жыццi. Пры спрыяльных умовах яны зрабiлi б значна больш.

– Не думаю, – запярэчыла Эма. – Ведаю па сабе. Пакуль я была маладая, мела шмат праблем, тады i кнiжкi пiсалiся. А цяпер усё выдатна! Сям’я забяспечана, муж – добры чалавек, сын уладкаваны, а не пiшацца. Спакойна i цiха на душы, быццам у калодзежы, дзе даyно ваду не чэрпалi.

– Лiчыш, што пiсьменнiку патрэбны цяжкасцi, што ён, як некаторыя кажуць, павiнен быць галодны?

– Хоць i не хочацца мець асаблiвых жыццёвых непрыемнасцей, але атрымлiваецца, што без iх няма творчасцi, няма моцных пачуццяy. Я iншы раз проста вар’яцею, гатовая нешта бязглуздае yтварыць, каб узварушыць дрыгву будзённасцi.

– Дзе вы бываеце, мо на прыроду выязджаеце?

– Ездзiм на дачу, смажым шашлакi i гуляем у карты.

– А грады?

– Не, мы на такiя подзвiгi не здатныя!

– Прынясi мне, калi ласка, пачытаць сваю прозу, – папрасiла Ада.

– Добра. А y цябе што? Толькi вершы?

– Ёсць некалькi апавяданняy i дзве аповесцi, але ж яны напiсаны па-беларуску.

– А ты перакладзi што-небудзь…

– Добра, паспрабую…

Ада з Эмаю накiравалiся да станцыi метро, па прыступках спусцiлiся да платформы i разышлiся па розныя бакi. Адразу з грукатам падкацiлася электрычка, Ада yвайшла y яе шматлюднае чэрава i паiмчала y новае сваё жытло. Гайдаючыся y вагоне, яна падумала, што пасля заняткаy застаецца вольны час, можна хадзiць у гiстарычную бiблiятэку i шукаць цiкавыя матэрыялы, што датычацца Беларусi. Маскву яна яшчэ паспее разгледзець, два гады наперадзе! На блiжэйшы час трэба было сабраць падборку вершаy, зрабiць падрадкоyнiкi на рускай мове, каб падрыхтавацца да абмеркавання на секцыi паэзii. Для гэтага варта yзяць на пракат друкарку, не валачы ж яе з дому. А мо y каго з хлопцаy ёсць тэхнiка? Але вельмi не хацелася быць ад некага y залежнасцi, трэба разлiчваць толькi на сябе i самой спраyляцца з уласнымi праблемамi.

Пасля вячэры яна yзялася пераглядаць новыя вершы. Усё, што пiсалася y апошнiя гады, было звернута да Касьяна цi апавядала пра яе пачуццi i перажываннi, надзеi i расчараванне, чакаканнi i спадзяваннi на шчасце сустракацца яшчэ i яшчэ… Пасля той першай сустрэчы, яна паслала яму артыкул, але адказу доyга не было.

Ада сабралася з духам i патэлефанавала. Мусiць, дома ён быy не адзiн, бо адчувалася напружанасць у голасе. Плёy нейкую лухту, што на рыбалку не можа паехаць, бо y яго рэпетыцыя i гэтак далей. Ада спытала, цi атрымаy яе лiст, ён адказаy коратка:

– Так.

Яна развiталася, паклала трубку i зараклася больш тэлефанаваць. Няхай жыве сабе чалавек, няхай будзе шчаслiвы з уласнаю сям’ёю. Мусiць, спазнiлася Ада з iм сустрэцца, а цяпер ужо нiчога не паправiш. Аднак пад самы Новы год усё ж прыйшоy ад яго лiст, ёй захацелася перачытаць яго зараз. Яна дастала са стала спiсаны i згорнуты лiст паперы, расправiла яго i пачала чытаць шэптам:

«Добры дзень! Даруй, калi ласка, што не адгукаyся, схiляю галаву сваю грэшную да ног тваёй лiтасцi. Даруй. Бо пiсаць лiсты для мяне – пакута цяжкая. Сядзiш за сталом, як ёлуп, i думаеш, як сказаць тое, што хочацца, бо думка не сказаная, яшчэ не думка. А думка сказаная, тым больш напiсаная, яшчэ не yся – вось i пакутуеш. А раптам цябе не так зразумеюць.

Дзякую за артыкул, усё выдатна напiсана, нават лепш, чым я сам пра сябе думаю. Навiн асаблiвых у мяне няма – жывём, хлеб жуём ды неба капцiм. Так, калатуша нейкая, а не жыццё. Апошнiм часам напiсаy некалькi добрых вершаy i больш нiчога – сумна i холадна.

Яшчэ раз даруй за доyгае маyчанне. Не хацеy цябе пакрыyдзiць, так атрымалася. А гэта табе плён майго доyгага роздуму:

Мне помнiцца бераг празрыстай ракi,
Зялёныя вочы, рамонкавы бераг.
Нябачна y нябёсах пяюць жаyрукi,
Воля i шчасце – без меры, без меры!

Мне трызнiцца смеху твайго вадаспад
І yздых (ад чаго – невядома) працяжны.
Мы поруч, з’яднаны пустэльняю страт,
Мiж намi кахання агонь недасяжны.

Згарае yсё, успамiнамi – попел,
Ды y сэрцы – вачэй тваiх жаyрукi.
Я помню рамонкавы бераг i поплаy…
Даруй, Уладарка празрыстай ракi.

Дазволь павiншаваць цябе з надыходзячым Новым годам. Плёну i шчасця! Касьян Баламут. Яшчэ раз даруй. З твайго дазволу цалую тваю гжэчную ручку. Да пабачэння».

Калi Ада атрымала гэты лiст, дык здзiвiлася, чаму «недасяжны агонь кахання», калi яна кахае яго, а ён – яе? За што просiць даравання? Што хацеy сказаць? Адны загадкi. Сапраyды, цяжка зразумець чалавека правiльна, калi ён сам сабе баiцца праyду сказаць. Ада кахала, але не спяшала навязвацца са сваiмi пачуццямi, спадзявалася, што Касьян, якога яна найчасцей называла «мой Лятавец», летам прыедзе зноy, i тады яны разбяруцца з пачуццямi.




6


Касьян сапраyды прыехаy у жнiyнi, папярэдне патэлефанаваy ёй у рэдакцыю, а потым яны сустрэлiся y гасцiнiцы. У ягоным нумары працаваy тэлевiзар. Касьян уладна абняy Аду. Дыктарка прамовiла:

– Мужчына ёсць мужчына.

Так супала. Было не зразумела, чаму яна гэта прамовiла? Якi знак падавала? Але Касьян парывiста выключыy тэлевiзар i зноy абхапiy Аду за плечы.

– Як жа я засумавала па табе, Лятаyчык мой! – прашаптала яна.

– Сумаваць не варта, мы yсё нагонiм. У нас цэлае жыццё наперадзе.

– Цяжкая справа – усё жыццё даганяць ды чакаць, – засмяялася яна. – А нельга неяк проста жыць, нiчога не даганяць i не спаганяць?

– Мусiць, можна, толькi y мяне не атрымлiваецца. Хочацца шмат паспець – сказаy ён, яшчэ мацней прыцiснуy да сябе жанчыну i доyга цалаваy.

Яна адказвала yзаемнасцю, гэта былi хвiлiны любасцi, пра якiя яна марыла, аднак не была да канца перакананая y ягоных пачуццях, таму спытала:

– Цi кахаеш мяне?

– Анягож, – адказаy ён адным словам, i яна паверыла яму, бо прагнула пачуць прызнанне няхай сабе i так.

Потым было мiлаванне, захапленне i пяшчотныя словы. Ён называy яе ластавачкай i сонейкам, чаго яна нiколi i нi ад кога не чула, што западала y душу i заставалася там назаyсёды, як памяць пра лепшы час жыцця. Упершыню y жыццi Ада адчула сябе часцiнкаю другога чалавека, свайго Лятаyчыка. І гэта было дзiyна, бо такое адчуванне перажывала yпершыню.

Праз тры днi Касьянавы справы былi скончаны, ён адвыступаy, адспяваy i паехаy. Ада адразу напiсала яму, выслала новыя газетныя нататкi пра яго песнi i талент. Дарэмна чакала званка цi лiста. Толькi аднойчы выпадкова yключыла тэлевiзар i yбачыла яго з гiтарай, ён спяваy i чытаy вершы. Яна падумала тады, што, мусiць, магла б усё жыццё праседзець ля тэлевiзара, каб толькi глядзець на яго:

– Лятавец мой, Лятавец. Дзе ж ты лётаеш? Чаму нiколi не згадваеш пра мяне?

Яна набралася адвагi i патэлефанавала сама, сказала, што глядзела па тэлебачаннi перадачу з ягоным удзелам, i вельмi ёй спадабалiся вершы. Пагутарылi не вельмi доyга, бо Касьян некуды спяшаy. Яна папрасiла напiсаць ёй доyгi-доyгi лiст, ён паабяцаy i yсё ж напiсаy. Толькi давялося ёй чакаць некалькi месяцаy.

«Дзень добры, Сонейка, Сонейка-Слязiнка!

Вось i пачаy гэты доyгi-доyгi лiст. Праyда, не маю пэyнасцi, цi скончу сёння. Хаця i так затрымаyся з iм аж занадта. Даруй. Праyда, парываyся, але то тое, то гэта, адным словам – нечага не хапала. А можа, таму што я yсё-ткi эгаiст, атрымаy ад цябе вестачку з аyраю дабрынi i любовi i сяджу, як той ангельскi лорд, маyляy, мне добра, дык, пэyна, добра i yсiм.

Маyчанне, маyчанне, заснула душа, а мо i не прачыналася. Жыццё складаецца з суцэльнай бязладнай мiтуснi. Займаешся чорт ведама чым, толькi не сваёю душою. А яна ж птушка далiкатная, падганяць цябе не будзе. Сядзi, куме, можа, выседзiш трасцу з халераю. Пi гарэлку, калi надта прыцiсне, марнуй час.

Я ведаю, як цяжка жыць i помнiць пра смерць, i ведаю, што iншага шляху няма, i yсё-ткi жыву, як гарох пры дарозе. А засталося yсяго нiчога, агарак свечкi… Запаленай… Кiм? Куды iду? Куды вядзе дарога? Як сплацiць тыя паскудствы, да якiх прычынiyся? А круглая поyня вiсiць над светам, як бубен, стукае па сэрцы. Плацiць, плацiць!.. У гэтым свеце за yсё трэба плацiць, нават за знiчку, якая ляцiць не y твае далонi… За позiрк… Значыць, усё залежыць ад таго, якiмi вачамi ты глядзiш на гэты свет. Заблудзiyся, закруцiyся з высалапленым языком, з няyцямнымi вычыма подбежкам шыбую да ямы, у якую буду падаць усю рэшту вечнасцi. І сапраyды, без’языкi звон гайдаецца над галавою. Бом! Бом! Толькi аглухлы yсё адно нiчога не чуе. Бом! І паляцела пясчынка часу няyзнак ператварацца y валун. Бом – i канат, якi вяжа цябе з гэтым жыццём, выцягваецца y тоненькую нiтку. Бом! І замест торнай дарогi – балота! А yсё ж наперакор усяму подбежкам, подбежкам…

Бывай здаровенькая, купальская зараначка».

Ада чытала, перачытвала гэты лiст i не знаходзiла нiчога, чым магла б наталiць сваё каханне, каб яно расло i дужэла, каб iмклiвай ракой поyнiла iстоту. Гэта быy лiст нi пра што, каб толькi адчапiцца ад надакучлiвай жанчыны. Ён здаволiyся яе каханнем, яна для яго толькi адна з мноства iншых, якiя, магчыма, таксама дамагаюцца ягонай увагi.

Яна адступiлася. Памiж iмi yсталявалася доyгае маyчанне, пакуль выпадкова не сустрэлiся y Вязынцы, дзе ладзiлася Свята паэзii. Сутыкнулiся лоб у лоб i хвiлiну стаялi, быццам не пазнаючы адно аднаго y дзiyным утрапеннi. Пасля загаварылi разам, спехам, жартамi ды смехам. А праз колькi хвiлiн разышлiся y розныя бакi, бо Касьяну трэба было напрыканцы дня выступаць, спяваць песнi ды чытаць вершы, а ёй шукаць спадарожны транспарт i памалу дабiрацца y Бабруйск. Адчуваючы вiну за тое паспешлiвае развiтанне, ён прыслаy ёй яшчэ адзiн лiст:

«Добры дзень, Зара-Заранiца! Шкадую, што так бязглузда, так недарэчна развiтаyся з табою. Некуды бег, некуды спяшаyся, так хацелася сказаць галоyнае пра нашу занядбаную мову i гiсторыю – ажно трэсла. А потым высветлiлася, што нiкому гэта не трэба, нас пакiнулi на закуску павесялiць публiку. Калi yжо i людзей амаль не было. Божа, як цяжка разварушыць гэтае балота абыякавасцi да сваёй культуры, да мiнулага народа, да самiх сябе. Заснула годнасць чалавечая, як той казачны волат, спавiлi закалыхалi, цi дазволяць калi прачнуцца, невядома.

Абухом у свядомасць убiта, што гэтая ненармальнасць i ёсць норма. Маyляy, у цябе нiколi нiчога свайго не было i не будзе, ты маленькая шэрая авечка з вялiкага статку, iдзi туды, куды вядзе пастухова пуга i не пытайся пра шлях, бо нiчога, акрамя лiшнiх пiсягоy, з гэтага не прыдбаеш. Генiй Брэйгеля сёння гучыць так, што ажно жудасна робiцца.

Дайшоy да нейкай мяжы, да глухога раздарожжа, а тут яшчэ “прэ?ласцi” сямейнага жыцця. Я не скарджуся. Мой дзед казаy: “Кожны мае тое, што заслужыy”».

А далей быy верш, дзе лiрычны герой звяртаyся з любоyю да невядомай жанчыны, называy планетаю любовi i недасяжнаю зоркаю, але Ада yжо не магла прымаць гэтыя параyнаннi на свой кошт i безаглядна верыць радкам хаця б таму, што Касьян не напiсаy, што прысвячае iх ёй. Мо проста хацеy паказаць новы твор.

Трывожны дзень, ашчодраны дажджом.
Ты адплыла планетаю любовi,
Адцятая бязлiтасным нажом
Сляпога лёсу… Божа, што з табою?
Шалёны вецер. Скронi студзiць золь.
Маyчыць прастор. Завi – не дазавешся.
Як балагол за мной вандруе боль,
Брыдзе yслед па гарадах i весях.
Каго люляюць рэкi добрых рук?
Каму свiтае светлае прадонне
Душы тваёй?.. Гудзе настылы брук.
Золь лiтасцiвiца суцешыць i прыгорне.
Над раздарожжам лёсаy i надзей
Палае зорка, што была табою.
Самотны, я малюся на цябе,
Планета запаветнае любовi.

Яна падзякавала яму за лiст, паслала некалькi сваiх новых вершаy, але адказу не атрымала. На наступнае лета Касьян не прыехаy. І яна зразумела, што зорка яе душы, назаyсёды згасла на ягоным небасхiле, перастала iснаваць. На яе звалiлася дэпрэсiя, не хацелася нi працаваць, нi варушыцца. Падумвала пра самазабойства i пiсала спавядальныя радкi не для друку, сабе:

Зноy цемрай знiшчана святло,
А смерць зацягвае сiло
Ды клiча йсцi за ёю yслед,
Каб сэрцу смуткам не смылець,
І абяцае вечны рай.
Памры i болей не yмiрай!
Нi звад, нi бедаy, нi пакут,
Увесь цяжар пакiнеш тут…
Так лёгка крок у крок ступiць.
Жыць цi не жыць?..

Яна yяyляла, як яе будуць хаваць, як збяруцца калегi, знаёмыя, суседзi, толькi Касьяна мiж iх не будзе. Ён нават не даведаецца, што яна памерла. Гэта спыняла яе. Як жа можна памерцi i не развiтацца з iм? «Ах, Лятавец, колькi тугi прынёс ты мне? Навошта y нябёсы паклiкаy, а потым пакiнуy на грэшнай зямлi?» – з горыччу думала яна i трывала з апошняй сiлы. Калi боль станавiyся невыносны, зноy прыходзiлi думкi пра самазабойства:

Даyно yжо мне няма куды yцякаць,
Няма куды схаваць гаркоту думак.
Трымаю лёс, як амфару y руках,
Разглядваю з усмешкаю i сумам.
Што там, на дне? Дапiць цi пачакаць?
А голас глухне y малiтоyным тлуме.
Трымаю лёс, як амфару y руках,
Разглядваю з усмешкаю i сумам…

Нарэшце yсё ж знайшла выйсце, зразумела: трэба нешта мяняць, нельга хаваць сябе зажыва. Вось i наважылася паехаць вучыцца y Маскву, тады i паклiкала яго з сабою.

Ён не адказаy на яе лiст. Яна зразумела, што яму яе прапанова не спатрэбiлася i больш не турбавала, нiчым не нагадвала пра сябе. Толькi калi y лiпенi атрымала паведамленне, што залiчана на курсы, паслала Касьяну паштоyку, павiншавала з днём нараджэння i паведамiла, што едзе вучыцца. Дзiва дзiyнае – атрымала адказ.

«Дзень добры, Сонейка!

Атрымаy тваю паштоyку. Яна такая шчымлiвая i сонечная, адпавядае майму настрою. Дзякуй!

Зайздрошчу табе, цэласнасцi тваёй натуры. Змагла вырвацца з такога цёплага балота паyсядзённасцi, працуеш, спелiш душу, iмкнеш да мэты. А y мяне не атрымлiваецца так, за два гады нашкрабаy адзiн вершык – вось i yвесь набытак.

Самотнiка чакала кара
Наканавання
Быць толькi сведкам
І рабом свайго маyчання.

Нядаyна сустракаyся з сябрамi, трохi мы перабралi за сталом, палезла з нас брыдота. А раней мы так добра разумелi адно аднаго. Мяняецца час i мяняе нас. Вось такая “генiяльная” выснова. Зазвычай я не п’ю, а тут як з ланцуга сарваyся. Цяпер разумею, што yсё можна было зрабiць па-iншаму, але, мусiць, планiда yжо такая. Не так даyно мне трапiлася на вочы цытата, здаецца, Канфуцыя: “Усё будзе так, як будзе, нават калi будзе не так”. Бачыш, цягне мяне на фiласофiю, можа, у гэтым вiнаватая твая паштоyка, бо сяджу i пiшу гэты лiст, гледзячы на яе. Згадваю Вязынку, Бабруйск, Бярэзiну i цябе над ёю… Даруй асталопу. Плёну табе. Да пабачэння».

Гэты ягоны лiст быццам абяцаy працяг адносiн, таму i думала Ада пра Касьяна y Маскве, хоць i забараняла сабе, адгаворвала, але не здолела перасiлiць парыванне. Напiсала яму лiст да запатрабавання, расказала пра першыя днi вучобы, паведамiла адрас i тэлефоны, па якiх яе можна адшукаць i паслала. Спадзявалася, раптам знойдзе магчымасць i прыедзе да яе y Маскву хоць на дзень. Якое гэта было б шчасце – вольна пахадзiць за руку па горадзе, пагутарыць, наслухацца i нагледзецца на яго! На yсялякi выпадак праз тыднi два яшчэ i патэлефанавала яму, папярэдзiла, што лiст чакае яго на пошце, але тады нехта быy дома з сямейнiкаy, таму размаyляць доyга не маглi. Ада засталася чакаць. Цяпер, перабiраючы y памяцi згадкi, яна з цеплынёю думала пра той час, бо нiчога больш светлага i прыгожага не было y яе жыццi. Безумоyна, першае пачуццё закаханасцi яна зведала яшчэ y школе, але гэта было дзiцячае захапленне, калi з хлопчыкам, якi ёй падабаyся, яна нават не адважвалася загаварыць.

Ахопленая yспамiнамi, Ада доyга не магла заснуць, не yдавалася спынiць плынь думак, нешта спрабавала рыфмаваць, але бачыла, што атрымлiваецца лухта i пакiнула гэты занятак. Варта было ёй задрамаць, як нехта зноy пачаy малацiць у дзверы. «Якому дурню не спiцца? – злосна буркнула сама сабе, але адчыняць дзверы i не падумала. – Гэта ж якiм трэба быць баязлiyцам, каб ноччу, употай, стукаць да жанчыны?..»




7


Эма не адразу, а праз некалькi тыдняy прынесла дзве свае празаiчныя кнiжкi i, аддаючы Адзе, сказала:

– Вось мой скарб!

– Выдатна. Дзякую. Буду па вечарах чытаць.

Ада пагартала кнiжкi, паглядзела выхадныя дадзеныя, усе надрукаваныя y Свярдлоyску.

– Ты там доyга жыла?

– Так, даволi доyга, ажно надакучыла.

– Безумоyна, у Маскве выдацца лягчэй i наогул…

– Цяпер аднолькавы скрозь заняпад, галоyнае, каб душа была бадзёрая, а гэта, на жаль, далёка не заyсёды yдаецца.

Перад пачаткам заняткаy, калi y аyдыторыi сабралiся yсе курсанты, Ада, якой абрыдлi начныя стукi y дзверы, выйшла да стала i сказала:

– Калегi, я прашу вас не грукаць у мае дзверы па начах. Не ведаю, хто гэта робiць, але, згадзiцеся, што непрыстойна будзiць жанчыну без прычыны. Калi вам нешта трэба са мною абмеркаваць, калi ласка, звяртайцеся не y такi познi час. Прашу вас не рабiць так. Нечаканы стук не проста будзiць мяне, а палохае.

– Мне таксама стукаюць, – сказала францужанка Наталi.

– Так, так, – пацвердзiла югаслаyка Мiрыям.

– Бачыце, я не адна ахвяра гэта хулiганства. Майце сумленне i гонар, паводзьце сябе прыстойна. Калi я аднойчы не палянуюся падняцца, каб адчынiць дзверы, пабачу таго героя, дык на наступны дзень напiшу скаргi ва yсе iнстанцыi, тады, думаю, яму мала не пакажацца.

Нiхто з хлопцаy нiчога не адказаy i не запярэчыy. Маyчалi, быццам не маюць да гэтага нiякага дачынення. Ада вярнулася да свайго стала i села на месца.

У аyдыторыю увайшоy прафесар Арлоy. Лекцыя, якую ён наважыyся сёння чытаць, датычылася адносiн Масковii i Вялiкага Княства Лiтоyскага, што адразу зацiкавiла Аду. Яна слухала yважлiва пра войны, якiя давялося перажыць абедзвюм дзяржавам пры Іване Грозным, Аляксеi Мiхайлавiчы, асаблiва засяродзiy выкладчык увагу на смутным часе. Ада слухала, з нечым згаджалася, нешта не прымала, пра нешта мела мала звестак, каб запярэчыць прафесару. Калi ж ён сказаy, што беларусы павiнны быць удзячныя Маскве, што тая выратавала iх ад польскага i лiтоyскага прыгнёту, Ада не вытрывала i запярэчыла:

– Нiякая Лiтва не магла прыгнятаць беларусаy, таму што цяперашнiя беларусы – нашчадкi лiцвiнаy. Маё прозвiшча Лiтвiнка!

Прафесар з хвiлiну неyразуменна глядзеy на Аду, а потым сказаy:

– Лiтва i сёння ёсць Лiтва! А Беларусь – нешта iншае.

– Тое, што цяпер называецца Лiтвой, некалi было Жамойцiяй, маленькай часцiнкай ВКЛ. Яны yваходзiлi y склад старажытнай дзяржавы лiцвiнаy, а пасля таго, як Масковiя гвалтам далучыла да сябе нашы землi, царадворцы пачалi шукаць новае iмя прыдбанай зямлi. Так узнiклi назвы «Северо-Западный край», а потым «Беларусь».

Прафесар быццам i згаджаyся з доказамi Ады, але y яго галаве нiяк не магла пераключыцца назва Лiтва на прастору сучаснай Беларусi. Такi yжо падмурак ведаy быy закладзены iмперскаю расiйскаю гiсторыяй у галовы шматлiкiх навукоyцаy. Ён адмахнуyся ад заyваг i працягваy чытаць лекцыю. Хоць адчувалася, што пакрыyдзiyся на Аду i яе выказваннi, бо y канцы сказаy, што выдаy новы падручнiк «Гiсторыя Айчыны», раiy пачытаць яго слухачам курсаy, каб высветлiць спрэчныя пытаннi.

На наступную лекцыю прафесара Арлова Ада не пайшла, а накiравалася y гiстарычную бiблiятэку, дзе з цiкавасцю перачытала першакрынiцы – указы Кацярыны ІІ, якiя датычылiся навядзення новых маскоyскiх парадкаy на тэрыторыi былога Вялiкага Княства Лiтоyскага, цяпер яно называлася толькi так. Новай назвы яму пакуль яшчэ не прыдумалi. Царскiя загады датычылiся yрэгулявання вывазу лесу з лiцвiнскiх земляy па Дняпры i Дзвiне y Чорнае i Балтыйскае мора. Выходзiла, што yвесь расiйскi флот быy пабудаваны з беларускага лесу, толькi таму што яго было лёгка сплаyляць па нашых рэках. Былi там указы пра нацыялiзаваныя маёнткi i вываз каштоyных рэчаy з iх, пра падаткi, – усё тое, што заyсёды рабiлi захопнiкi, калi далучалi, а дакладней падпарадкавалi сабе новую краiну. Ада вяла канспект i цяпер магла прафесару Арлову на аснове першакрынiц давесцi, што Масковiя не вызвалiла ВКЛ, а, наадварот, ператварыла самастойную дзяржаву ва yласную калонiю, пазбавiyшы яе магчымасцi развiваць эканомiку i культуру, гадаваць сваю навуковую элiту. Гэта была тая жорсткая праyда, якую расiйскiя гiсторыкi, мабыць, нiколi не прызнаюць, а yсё будуць чаyпсцi, што мы «адзiн народ», толькi чамусьцi па-беларуску нiхто з iх не чытае i мовы не разумее. Калi б яны маглi ведаць нашу старажытную мову, iм вочы адкрылiся б на шматлiкiя рэчы, асаблiва калi гаворка датычыцца мiфалогii, бо беларуская мова перанасычана мiфiчнымi архетыпамi. Аднак гэта трэба разумець i адчуваць, што yжо i шмат каму з сучасных беларусаy не дадзена, бо не ведаюць i не любяць сваю мову. Выхаваныя на рускай мове i культуры, яны не здатныя нiчога дадаць у скарбонку творчых здабыткаy уласнага народа.

Ада заявiлася толькi на апошнюю лекцыю. Наiна Андрыянаyна заyважыла яе адсутнасць i спытала:

– Што здарылася?

– Нiчога. Хацела тое-сёе yдакладнiць для сябе па гiсторыi Беларусi, каб даказаць прафесару Арлову, што ён iншы раз трохi памыляецца.

– Не заводзiлася б ты з iм. Ён прафесар, а ты хто? Ён чытае, а ты слухай i не псуй яму настрой. Ён прыйшоy пасля лекцыi yвесь чырвона, ажно цiск у чалавека падняyся.

– Я зусiм не хацела яго пакрыyдзiць, напраyду. Проста выказала нязгоду з ягоным пунктам гледжання на Вялiкае Княства Лiтоyскае.

– Годзе табе, Ада, ведаю, што yсе вы прыязджаеце генiяльныя, але пакуль не вы, а вам чытаюць лекцыi. Дарэчы, у мяне для цябе дзве навiны i абедзве добрыя, – сказала Наiна Андрыянаyна i зрабiла паyзу.

Ада наструнiлася, падумала yсхвалявана, мо Лятаyчык тэлефанаваy i папрасiла:

– Кажыце хутчэй, памру ад цiкаyнасцi…

– У суботу едзем на экскурсiю y Ясную Паляну yсёй групай.

– Выдатна! А што яшчэ?

– Тут цябе зямляк шукаy.

– Якi зямляк? – насцярожылася Ада, зноy думаючы пра Касьяна.

– Хлопец-завочнiк з Мiнска, ён i называy сваё прозвiшча, ды я забылася.

– Што яму трэба?

– Не ведаю, проста пабачыцца па-зямляцку. Ён таксама жыве y iнтэрнаце, рыхтуйся сустракаць госця.

Сапраyды, увечары нехта пастукаy у дзверы. Ада адчынiла i yбачыла невялiчкага чарнявага кудлатага хлопца з гiтарай, якi павiтаyся i спытаy:

– Дзе ты прападала? Цэлы дзень цябе шукаy.

– Хiба мы раней сустракалiся? – здзiвiлася Ада.

– Я – Мiкола Патапеня з вёскi Марудава. Ты ж мне лiсты пiсала, кансультавала наконт вершаy.

Ада yспомнiла, гэта быy адзiн з пачаткоyцаy, вершы якога яна часам друкавала на лiтаратурных старонках раёнкi, а часам дасылала яму лiсты i раiла, што i як паправiць, каб дацягнуць твор да пэyнага yзроyню.

– Ну, заходзь, зямляк, расказвай навiны.

Хлопец прайшоy да стала, паставiy гiтару, сеy па-гаспадарску зручна i паведамiy:

– Усё выдатна! Удалося вырвацца з вёскi, развiтацца з ветэрынарствам. Ажанiyся з мiнчанкаю, Мiланаю завуць. Жыву пакуль з цешчаю, але, на шчасце, яна амаль увесь час на лецiшчы пасецца. Паступiy у лiтiнстытут на завочнае, прыехаy на yстановачную сесiю, дазнаyся, што i ты тут, вырашыy наведаць.

– Добра, будзем пiць гарбату. Я на кухню на колькi хвiлiн, ты не сумуй.

Ада yскiпяцiла чайнiк, заварыла гарбату, зрабiла бутэрброды, паставiла варэнне, цукар, печыва, налiла y кубкi вару, запрасiла:

– Частуйся, калi ласка, i расказвай, што там у Мiнску?

– Нiчога асаблiвага, тое, што i y Маскве: чэргi, талоны, дэфiцыт.

– Што пiшаш?

– Вершы пакуль, але ёсць задумы i на прозу. Хочаш, раскажу сюжэт, толькi ты не yздумай красцi.

– Бог з табою, нашто мне твой сюжэт? Дам табе параду: нiколi не расказвай пра тое, пра што збiраешся пiсаць. Выгаварышся – i стане табе нецiкава.

– Можа, i так, – пагадзiyся хлопец.

– Але ты i жук! Адзiны раз прапусцiла заняткi, дык ты тут жа прыйшоy мяне шукаць! І да каго? Да загадчыцы навучальнай часткi!

– Прабач, я не ведаy, што ты загуляла. Вельмi хацелася пабачыцца. Можа, я табе паспяваю, каб вiну загладзiць?

– Паспявай, калi маеш жаданне.

Хлопец узяy у рукi гiтару, пашчыпаy струны i сказаy:

– Словы i музыка мае.

– Выдатна. Ты i нотную грамату ведаеш?

– Нашто яна мне? Мелодыю трымаю y галаве. Наогул кожны верш мае сваю мелодыю i рытм, цi не заyважала?

Ён зацягнуy сiплаватым голасам нешта невыразнае, трэнькаy на струнах аднастайна, хiба мог ён параyнацца з Касьянам, у якога гiтара y руках быццам ажывала i выцiнала дзiвосныя гукi, а сам музыка так рухаyся па сцэне, нiбы спраyляy нейкi таямнiчы абрад. Ада yзiралася y смуглявы твар госця, чорныя вузкiя вочы пад калматым чубам i думала: «Мала y ягонай знешнасцi славянскага, хiба толькi мова. Найхутчэй атрымалi ягоныя продкi генетычную спадчыну ад качэyнiкаy-обраy, якiя некалi межавалi са славянамi ды збыткавалi з iх. На зiму сялiлiся y сем’ях славян, сiлком бралi сабе iх жонак i дзяyчат, а пасля з’язджалi, а чарнявыя нашчадкi заставалiся y славянскiм асяроддзi».

– Мiкола, скуль ты родам? – спытала яна.

– З Палесся, – не без гонару адказаy ён, – на Бабруйшчыну мяне накiравалi працаваць ветэрынарам пасля тэхнiкума.

– Там дзе рэчка Обраyка, вёска Обрава ды горад Кобрын – твая радзiма?

– Не, я з-пад Столiна.

– Гэта не iстотна. Галоyнае, што душа y цябе беларуская i спяваеш па-нашаму.

– Ведаеш, я хоць i вясковы, у беларускай школе вучыyся, але выветрылiся yсе веды, пакуль служыy у войску, цяпер наганяю са слоyнiкам.

Мiкола праспяваy яшчэ колькi песень сваiх i чужых, нарэшце сказаy:

– Мне y цябе падабаецца. Бадай, заначую…

– Табе няма дзе спаць? – здзiвiлася Ада, а сама падумала: «Вось калi y iм обр прачнуyся».

– Ёсць ложак, але аднаму сумна, хацеy бы з табою…

– У цябе ёсць жонка для гэтае справы, – засмяялася Ада.

– Яна дома, а тут не лiшне каля добрай жанчыны пагрэцца.

– Бачу: у цябе на шыi крыжык матляецца…

– Я шчыры вернiк праваслаyны…

– Дык чаго ж ты мяне на грэх штурхаеш?

– Якi там грэх! Бог сказаy: кахайцеся i размнажайцеся!

– Мне твая задума не падабаецца, iдзi ты, хлопец, па-добраму туды, скуль прыйшоy…

– Слухай, чаму няма гармонii y свеце? – спытаy ён. – Чаму я хачу, а ты – не?

– А таму, што ты шчыры праваслаyны вернiк можаш сабе дазволiць награшыць, потым пакаешся i зноy будзеш рабiць тое самае. А я нехрышчоная, мне нельга грашыць, бо няма перад кiм каяцца, толькi перад сабою, а гэта значна цяжэй i страшней, чым перад Богам. Павер мне. Уласнымi згрызотамi можна сябе да смерцi давесцi.

– Дык ты мо i y Хрыста не верыш?

– Якая табе рознiца, у што я веру?

– Хрыстос быy, навукова даказана!

– Цi мала што, Мiкола, было. Мо i ты яшчэ святым угоднiкам станеш. Зрэшты, нi даказаць, нi абвергнуць iснаванне Бога немагчыма. Кожнаму чалавеку патрэбен хаця б уяyны абаронца. А з другога боку, калi нейкая вышэйшая сiла iснуе, дык выглядае яна далёка не так, як малявалi iх мастакi – з барадою ды вусамi… Людзi стварылi сваiх багоy падобнымi сабе, а не наадварот. Разумееш?

– Калi жанчына пачынае фiласофстваваць, мне робiцца сумна, бо як ветэрынар добра ведаю яе сапраyднае прызначэнне. Пайду я лепш да дзяyчат на свой пяты паверх, – расчаравана сказаy Патапеня, падхапiy гiтару i падаyся з пакоя.

Ада з палёгкаю yздыхнула i падумала: «Вось яшчэ адзiн рыхтуецца y iнжынеры чалавечых душ. Усе мы толькi блудзiм ды блукаем на гэтым свеце, не бачым сваёй дарогi, прызначэння, не разумеем уласнага шчасця, не навучаныя. Нешта важнае страчана y нашым соцыуме: традыцыi, добры прыклад сям’i, што павiнна жыць у вяках. А яно, тое галоyнае, рушылася i гублялася з пакалення y пакаленне з моваю, з самабытнаю культураю, з рамёствамi, з фальклорам… Навошта я падцягвала i друкавала вершы гэтага Патапенi? Нiчога людскага, мабыць, з яго не атрымаецца. Хаця хто тут з нас без заганаy? У кожнага свой шлях, свае памылкi i згрызоты. У мяне таксама гэтага дабра хапае. Усе мы збеглi y Маскву ад нейкiх жыццёвых нягод. Бежанцы ад самiх сябе…»




8


Ада yзяла друкарку на пракат, падрыхтавала тэксты падрадкоyнiкаy i прынесла iх на заняткi секцыi паэзii, якая налiчвала дзесяць чалавек. Перад званком вырашыла раздаць вершы аднакурснiкам. Армянiн Ара i кiргiз Кажагiльды грэблiва адвярнулiся.

– Мы жаночых вершаy не чытаем, – сказаy Ара.

– А я вашы з задавальненнем пачытаю, калi дойдзе чарга, ды i разбяру дэталёва, – адказала Ада з iранiчнай усмешкай. – Я гэта yмею рабiць, бо шмат гадоy кiравала лiтаб’яднаннем.

Гэтыя два хлопцы выклiкалi y яе адмоyныя эмоцыi паводзiнамi з першах дзён сумеснага навучання. Аднойчы прыземiсты Кажагiльды падымаyся з Адаю y лiфце. Кiргiз змераy жанчыну позiркам i сказаy:

– Я згубiy ключ ад пакоя, можна y цябе пераначаваць?

– Нельга, у кiргiзаy мужчыны на жаночай палавiне не начуюць, – з’едлiва адказала яна.

– Я думаy, ты мне паспачуваеш.

– Тут, акрамя мяне, жывуць яшчэ трыццаць мужчын, думаю, яны з радасцю дапамогуць, – адказала Ада i выйшла з лiфта, абурана думаючы: «Трэба такую лухту прыдумаць, ключ ён згубiy!»

Ара жыy злева ад Адзiнага пакоя. Быy ён высокi, з чорнаю кучараваю галавой i арлiным носам, насупленымi зламанымi бровамi, з-пад якiх пазiралi халодныя непрыемныя зрэнкi. З яго пакоя часта чулiся крыкi i спевы ледзь не да свiтання, што не давала магчымасцi заснуць. З-за гэтага Ада злавала на яго.

Празвiнеy званок – у клас увайшлi знакамiты паэт Максiм Сераброy i крытык Алег Махонькiн, якiя вялi паэтычны семiнар. Сераброy быy даволi высокi, з хваравiта-шэрым колерам твару, разумнымi вачамi, маyклiвы. Пры разборы вершаy устаyляy час ад часу слова, усю асноyную нагрузку браy на сябе дробны, са зморшчаным твара Махонькiн, якi вельмi yважлiва ставiyся да кожнага твора, не прапускаy нi аднаго yдалага радка, а калi бачыy лухту, дык без жалю бэсцiy яе.

У той дзень разбiралi творы ленiнградскага паэта Сяргея Шастова. Нешта не спадабалася Махонькiну y той падборцы i ён сказаy пра гэта аyтару. Шастоy набычыyся, не прымаючы нiякай крытыкi, стаy даводзiць, што y Ленiнградзе iснуе свая паэтычная школа, а ён з’яyляецца яе вучнем.

– Мёртвыя вучнi мёртвых паэтаy, – не вытрымаy Сераброy, – у якога была yласная думка пра творчасць некаторых ленiградскiх лiрыкаy.

Шастоy страшэнна раззлаваyся, бо зняважылi не толькi яго, але i ягоных настаyнiкаy, схапiy свае рэчы i падаyся з аyдыторыi. Усталявалася гнятлiвая цiшыня. Агнiя Дымава, па-жаночы адчуваючы вiну за yсiх, сказала:

– Што вы, мужчыны, ваюеце? Хопiць у лiтаратуры месца yсiм: генiям i графаманам. Вось у мяне бяда. З мужам развялася, а без мужчыны жыць не магу. Быццам палавiну мяне адрэзалi, i я хаджу, трымаючы рукамi вантробы, баюся, што яны вось-вось вываляцца. Масква поyная людзей, а роднай душы не знайсцi. Скажыце мне, цудоyны паэт Максiм Паyлавiч Сераброy, як вырашыць маю праблему? Вы ж разумны чалавек, пiшаце генiяльныя вершы, якiя не толькi вас, але i yсiх нас, мададзейшых, перажывуць.

Агнiя скардзiлася на жаночую долю, ледзь не плакала. Адзе было няёмка слухаць яе, бо сама нiколi не адважылася б раскрыцца гэтак перад чужымi людзьмi, каб вызвалiцца ад уласнага болю. Агнiя магла. У яе была iншая ментальнасць, якая дазваляла ёй выглядаць слабой i нават бездапаможнай у гэтым мужчынскiм асяроддзi, сярод паэтаy былi толькi тры жанчыны.

На гэтай слязлiвай i маркотнай ноце скончыyся чарговы паэтычны семiнар. Усе разышлiся. Ада вярталася дамоy з сiбiрачка Тоняй Сурковай, iшлi да станцыi метро, разгаварылiся.

– Як там у вас у Сiбiры?

– Прыемнага мала. Часам холадна, часам голадна. Не хочацца туды вяртацца. Сын даслужвае апошнi год у войску, таксама турбота – трэба яго неяк тут уладкаваць. Што ён адзiн без мяне будзе рабiць?

– Было ж там нешта добрае. Столькi песень Пахмутава напiсала пра той край.

– Было. Аднойчы на цеплаходзе ехала па Енiсеi, мне далi парулiць! Уражанняy хопiць на yсё жыццё. Нездарма мужчыны так рвуцца да yлады.

– Я некалi таксама хацела ехаць па камсамольскай пуцёyцы y Сiбiр, ды мацi не пусцiла. У яе быy нейкi свой адмоyны досвед на гэты конт, – заyважыла Ада.

– Адна наша паэтэса склала такое чатырохрадкоyе:

Ах, ты, сука-романтика,
Краснаярская ГРЭС.
Я приехала с бантиком,
А уехала – без.

Такая y нас рамантыка! Ад яе ажно верне.

– Так, Тонечка, вешаюць нам лапшу на вушы iдэолагi, а мы, наiyныя, верым. Мо зойдзем у Елiсееyскi? У мяне нiчога няма на вячэру.

– Пайшлi.

Жанчыны мiнулi помнiк Пушкiну i пашыбавалi y гастраном. Ён стаяy насупраць, зусiм побач i вельмi падабаyся Адзе. Размяшчаyся y шыкоyным будынку з высачэннаю столлю, аздоблены ляпнiнаю з пазалотаю. У прасторнай зале заyсёды мелася y няyнасцi i y дастатку харчовых тавараy, у той час як у другарадных гастраномах найчасцей свяцiлiся пустыя халадзiльнiкi. Увайшлi y сярэдзiну памяшкання, агледзелiся. Па каyбасу стаялi тры чаргi.

– Давай станем у розныя чэргi, мо якая хутчэй будзе рухацца, – прапанавала Ада.

– Нешта не хочацца y чарзе марнавацца, мо якой рыбы купiць?

– Дык i па рыбу таксама чарга…

Жанчыны разышлiся, сталi y розныя чэргi. Ада назiраючы за знерваванымi цi пакорна маyклiвымi людзьмi мiжвольна пачала складаць верш:

Людзi y чэргах… Маyклiвасць i крык.
Па надзённае i да святыняy.
І сябе ад тугi не акрыць
У агорклай жыццёвай пустынi.

Сем дзясяткаy гадоy адстаiш, —
Хоць была гэта жытка нямiла, —
Атрымаеш цi зорку, цi крыж
На грудзях, а хутчэй – на магiле…

Хуценька дастала натанiк i запiсала яго, нават не згледзелася, як хутка дайшла яе чарга. Паэзiя паскарае час. Клiкнула Тоню. Яны купiлi сыравяленай каyбасы, каб магла паляжаць без лядоyнi колькi дзён, узялi хлеба i малака ды накiравалiся y iнтэрнат, разважаючы пра тое, што пара дэфiцыту занадта зацягнулася, ажно на yвесь савецкi перыяд. Ёсць надзея, што аднойчы yсё гэта скончыцца, бо жыццё рухаецца па прынцыпу вады хвалямi.

– Тоня, а дзе твой муж? – спытала Ада.

– Чорт яго ведае, мо y Ізраiль з’ехаy. Ён быy яyрэй. Усё, што я запомнiла з сумеснага жыцця, гэта старых баб, якiя yвесь час нешта жавалi i чаyкалi yстаyнымi скiвiцамi. Як згадаю, дык i зараз на ванiты цягне. А як тваё сямейнае жыццё склалася?

– Звычайна, толькi дзяцей яшчэ не завяла, такая вось бясплодная смакоyнiца.

– Ты яшчэ маладая, у цябе yсё наперадзе. Колькi табе?

– Трыццаць.

– А мне yжо за сорак. Іншы раз адчуваю сябе старою, старою…

– Што ты, Тонечка, ты вельмi добра выглядаеш…

– Стараюся…

За размовамi яны непрыкметна даехалi да iнтэрната, дзе iх сустрэла вахцёрка-армянка сярэдняга веку, захутаная y шэрую пуховую хустку.

– Замерзлi, Марыета Арамаyна? – спытала Тоня.

– Так, цяжка пераношу пахаладаннi.

– Тут столькi хлопцаy бегае, можна пагрэцца.

– Вой, дзяyчаты, я yжо i майткi лянуюся зняць, а вы кажаце… Для мяне yсё лепшае мiнула. Даседжу тут адзiн год да пенсii ды i падамся y вырай на поyдзень.

Ада зiрнула на палiчку, дзе паштальёнка пакiдала лiсты для насельнiкаy iнтэрната. Ад Касьяна па-ранейшаму нiчога не было. Яна з сумам падумала: «Крынiца Лятаyчыкавага кахання перасохла, а мо i не было зусiм нiчога, толькi гульня, пiсаy жа ён у лiсце, што душа ягоная заснула, а мо i не прачыналася».

Пакуль Ада з Тоняю чакалi лiфт, да iх падышоy святар, разам моyчкi паднялiся на сёмы паверх.

– Тоня, што гэта y нас наспявае? – здзiyлена спытала Ада.

– А ты хiба не ведаеш? Хлопцы дапiлiся да белай гарачкi. Грыша Вепраy расказваy, што да яго y пакой прыходзiць вялiзны чорны сабака, галавой ажно да столi дастае, i сядзiць усю ноч. А ён баiцца паварушыцца, каб звер яго не загрыз. Агнiя запрасiла святара, каб асвяцiy наш паверх, ачысцiy ад усяго благога.

– Ну, няхай сабе, абы памагло, бо Ара y мяне за сцяною таксама ноччу оргii yчыняе, заснуць немагчыма. Можна ж цiха пiць, навошта гарлапанiць… Бывай, да заyтра, – Ада развiталася з Тоняю i накiравалася y свой пакой.

Яна i сама заyважала, што хлопцы адурэлi ад волi – побач нi сям’i, нi родных, толькi вялiзны горад са спакусамi. Напiвалiся так моцна, што iншы раз покатам ляжалi на калiдоры. Некаторыя, мусiць, мелi yжо вялiкi стаж п’янства, таму справа дайшла да белай гарачкi. Грышу Веправа было асаблiва шкада, вельмi прыгожы i таленавiты хлопец, але аказаyся слабы духам.

У пакоi было холадна. Ацяплення яшчэ не yключалi. Аду, як i вахцёрку-армянку, таксама даймалi раннiя маскоyскiя халады, яна падумала, што трэба купiць нейкi абагравальнiк цi хоць гумавую грэлку, каб класцi y пасцель пад ногi, i занялася прыгатаваннем вячэры. Вырашыла насмажыць трохi бульбы, калi-нiкалi можна парушыць правiлы харчавання, каб пазбыцца аднастайнасцi. Гэтым яна i занялася. Калi бульба была гатовая, узяла патэльню i панесла y пакой. Як толькi вытыркнулася y калiдор, убачыла, што на яе рухаецца працэсiя на чале са святаром, якi апускае вялiзны венiк у памыйнае вядро i пырскае калiдор, за iм цягнулiся гурмою насельнiкi сёмага паверха. Ада спынiлася, каб не пераходзiць дарогу хрэснаму ходу. Мiнаючы яе, святар шчодра пырснуy з венiка на смажаную бульбу. Ада зразумела, што есцi бульбу, асвечаную з памыйнага вядра, не будзе, вярнулася i выкiнула жаданую вячэру y смеццеправод. «Не заслужыла я, мабыць, гэтую ежу», – падумала Ада i вярнулася y пакой. Папiла гарбаты пад цiхi гоман радыёпрыёмнiка, прыслухалася i са здзiyленнем пачула, што iнтэрв’ю бралi y прафесара, кандыдата мастацвазнаyства, пiсьменнiцы Молевай Нiны Мiхайлаyны, той самай, у якую падчас вучобы быy закаханы Уладзiмiр Караткевiч. Слынны навуковец апавядала пра расiйскiх мастакоy-авангардыстаy, аб’яднаных вакол студыi «Новая рэальнасць». Ада yважлiва yслухоyвалася y голас жанчыны i думала: «У рамане Караткевiча жанчына, якую пакутна кахае беларускi пiсьменнiк, памерла ад аперацыi на сэрцы. Закаханы герой павёз сваю каханую-нябожчыцу, каб пахаваць у Беларусi. Не мог пакiнуць яе y Маскве, хоць мёртвую забраy з сабою. Такая сумная гiсторыя. Праyда мастацкага твора не супадала з фактамi жыцця. Прататып персанажа Молева жыве, працуе i нават перажыла аyтара. Мабыць, грэх – пiсаць пра жывога чалавека, што ён памёр, за гэта аyтара можа чакаць кара i раннi зыход. Нельга праз лiтаратурны твор помсцiць сваiм непрыяцелям, жадаць iм зла, праклiнаць. Сусветны закон справядлiвасцi бязлiтасны да пiсьменнiкаy, таму што iм дадзена yплываць на чалавечыя душы».




9


Група на чале з Наiнай Андрыянаyнай ранiцай выехала y Ясную Паляну. Эма адмовiлася ад экскурсii, сказала, што шмат разоy была там з мужам. Ада сядзела адна ля акна i азiрала наваколле, якое мiльгала за вокнамi. У аyтобусе было шумна, асаблiва ззаду, дзе рэй вёy Гоша Строма. Хлопцы гулялi y карты, часта спрачалiся, нешта выкрыквалi незразумелае, казалi, што карыстаюцца «блатной феняй».

Краявiды былi вельмi падобныя на беларускiя: лясы, палi, часам маляyнiчыя yзгоркi, як пад Мiнскам. Здзiyляла толькi тое, што y такую гарачую пару, у вераснi, не было вiдно на палях нi тэхнiкi, нi людзей. Няyжо тут не садзяць бульбу? Самая пара яе капаць. На Беларусi гэтаю справаю займаюцца ледзь не да замаразкаy, а буракi дык наогул са снегам выграбаюць. Пад азiмiну пара араць. А тут нiхто нават не варушыцца. У нейкiм невялiчкiм гарадку спынiлiся ля кафэ паабедаць. Там Ада yпершыню y жыццi пакаштавала медавуху, напой ёй вельмi спадабаyся. Закусiла славутым тульскiм пернiкам, таксама вельмi смачным.

Аyтобус рушыy далей. Зноy мiльгалi палi, лясы y восеньскай красе, селiшчы, i раптам нехта крыкнуy:

– Ясная Паляна!

Ада i сама yжо yбачыла шыльду на yзбочыне i yзрадавалася, што нарэшце яны прыехалi, куды iмкнула яе душа. За вокнамi замiльгалi вясковыя хаты, мусiць, тут жылi нашчадкi тых прыгонных сялян, якiя належалi графу Льву Мiкалаевiчу Талстому. Аyтобус спынiyся на шырокай пляцоyцы, разлiчанай на вялiкi паток турыстаy. Але на гэты раз тут нiкога не было. Мабыць, перабудова адбiла y людзей ахвоту да падарожжаy.

Хлопцы i дзяyчаты высыпалi з аyтобуса, мiнулi браму з дзвюх белых вежаy, накрытых зялёнаю бляхай, пайшлi па бярозавай алеi мiма вялiкага саду, дзе людзi абiралi жаyтаватыя сакавiтыя антонаyкi i складвалi y драyляныя скрынкi. З-за дрэваy ужо быy бачны зялёны дах белага будынка, таго самага, у якiм некалi жыy Талстой з вялiкай сям’ёй i служкамi. Ада наблiжалася да дома пiсьменнiка, i хваляванне yсё больш ахоплiвала яе. Яна мiжвольна спытала сама y сябе: «А калi б знакамiты пiсьменнiк жыy не тут, а y iншай мясцовасцi, якiя былi б ягоныя кнiгi? Цi yплывае месца жыхарства на творчасць? Безумоyна yплывае. Таму што самая нязначная з’ява можа стаць фактам паэзii цi празаiчнай замалёyкi. Але трэба, каб тая цi iншая падзея закранула душу, неяк адбiлася y свядомасцi, сфармiравалася y пачуццё i выявiлася думкаю, якую можна было б запiсаць на паперы».

Пакуль Наiна Андрыянаyна хадзiла y адмiнiстрацыю i дамаyлялася, каб курсантам дазволiлi прайсцiся па пакоях, яе выхаванцы некалькi разоy абышлi вакол двухпавярховага будынка, прыглядаючыся да дэталяy даху, падваконняy, аздобы сцен, адкрытай веранды з ажурнаю агароджаю i вельмi простага ганку. У сярэдзiне жытло графа Талстога таксама выглядала даволi бедна. Простыя посцiлкi на ложках, звычайныя шторы, старая i сцёртая падлога, белы настольнiк на абедзенным стале. Ада разумела, што гэтыя сцiплыя рэчы тым i каштоyныя, што да iх дакраналiся рукi вялiкага пiсьменнiка. Столькi часу i падзей прайшло: рэвалюцыя, дзве вайны, нават Чарнобыль не мiнуy гэтыя мясцiны, а жытло працягвае iснаваць, дазваляючы наведвальнiкам з дапамогаю yяyлення пранiкнуць у мiнулае, аддзеленае мноствам гадоy ад цяперашняга часу.

Экскурсавод вельмi будзённа правяла кароткую экскурсiю, спынiлася на асобных датах i падзеях з жыцця вялiкага пiсьменнiка, пра якiя прысутныя добра ведалi i самi са школьных ды yнiверсiтэцкiх праграм. Нараджэнне, страта мацi, вучоба ва yнiверсiтэце, служба y войску на Каyказе, удзел у Крымскай вайне, вандроyка па Еyропе пасля адстаyкi, жанiцьба, педагагiчная дзейнасць, творчасць. Вось так, жыццё вялiкага чалавека можна змясцiць у некалькi энцыклапедычных радкоy, толькi нiхто не ведае, што ён адчуваy, як успрымаy жыццё, як рэагаваy на тыя цi iншыя падзеi. Пра гэта можна меркаваць толькi па творах i артыкулах. А рэакцыя y Талстога на падзеi y Расii была заyсёды бурная, на жаль, адна асоба не можа павярнуць кола гiсторыi y пэyны бок без дапамогi войска, без хiжасцi i хiтрасцi. На такiя заганныя метады Талстой не быy здатны, ён заставаyся пiсьменнiкам, якi назiраy i вывучаy жыццё, рабiy высновы з надзеяю, што яны спатрэбяцца грамадству. У канцы аповеду экскурсавод дазволiла задаць пытаннi.

– Скажыце, калi ласка, чаму Леy Мiкалаевiч, пражыyшы жыццё з Соф’яй Андрэеyнай, раптам ва yсiм расчараваyся i пайшоy з дамоyкi, – спытала Ада.

– Думаю, крызiс сталага yзросту. Здарылася так, што пад канец жыцця ён разышоyся y поглядах з жонкаю. Жылi яны побач, але паасобку. Гэта, мусiць, вельмi прыгнятала Льва Мiкалаевiча. Не магу сказаць, што перажываy Талстой у той час, пра гэта лепш было б спытаць у яго. Зараз мы пойдзем на магiлу, можа, там зразумееце нешта з таго, што пакуль застаецца для нас таямнiцай.

Экскурсанты даyгавата iшлi па зялёнай, чамусьцi некранутай восенню дарожцы сярод прысад, мо з-за таго, што тут было yдосталь вiльгацi, якою было перанасычана паветра. Нарэшце спынiлiся на зялёнай палянцы з сакавiтай травой, пасярод якой неяк наyскасяк, мабыць, зарыентаваеная на захад-усход ляжала магiла без нiякага помнiка, даволi вялiкая, зялёная ад травы. За ёю цягнуyся яр i вялiкi стары лес. Такое цiхае месца выбраy сабе вялiкi пiсьменнiк для вечнага спачыну, а для вечнай славы ён шмат працаваy на працягу yсяго жыцця.

Хлопцы i дзяyчаты моyчкi стаялi вакол магiлы. Наiна Андрыянаyна yсклала загадзя падрыхтаваныя кветкi на тое месца, дзе маглi быць грудзi нябожчыка. Нiхто не спяшаy, хацелася стаяць тут як мага даyжэй, удыхаць гэтае паветра, каб панесцi yспамiны з сабою. Экскурсавод расказала пра чароyную «зялёную палачку», у якую не толькi y маленстве, але i пасля, у сталым узросце, верыy Леy Мiкалаевiч. Недзе яна тут закапаная на yскрайку яра. Калi б яе yдалося знайсцi, усе людзi зажылi б шчаслiва. Пакуль яе нiхто не знайшоy. Хаця Леy Мiкалаевiч усё ж адкрыy формулу шчасця, якую можна прыкладна зразумець так: усе шчаслiвыя перажываюць шчасце аднолькава, а няшчасце y кожнага сваё. Экскурсавод завяршыла аповед i павяла курсантаy у зваротных шлях.

Адзе хацелася яшчэ раз увайсцi y дом, разгледзець самой усе рэчы i дэталi, бо тады за натоyпам аднакурснiкаy не yсё yбачыла, але туды вярнуцца не дазволiлi. Экскурсанты зрабiлi некалькi фотаздымкаy i накiравалiся y бярозавую алею да брамы з белымi вежамi.

Аyтобус рушыy у зваротны шлях. Ада глядзела y акно i думала, што яна з мужам таксама yвесь час жыла разам, але паасобку. Кожны быy заняты сабою i сваiмi справамi. Мечыслаy цэлымi днямi працаваy у школе, выкладаy фiзкультуру, вёy секцыi па баскетболе i валейболе, вазiy дзяцей на спаборнiцтвы. Яна служыла y газеце, гойсала па раёне, вучылася завочна, прасiджвала y бiблiятэцы, рыхтуючы курсавыя работы. Даходзiла да таго, што iм проста не было пра што гутарыць. Калi здаралася так, што заставалiся сам-насам, уключалi тэлевiзар цi проста чыталi газеты. Калi яна пiсала вершы, ён з пагардай паглядваy на яе занятак i казаy:





Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/pages/biblio_book/?art=50779163) на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



Гераіні кнігі шукаюць шляхі да шчасця і кахання ў межах тых гістарычных умоў, калі ім давялося жыць. Кожная робіць гэта па-свойму, ды занадта пакручастыя, а часам нават трагічныя, выпадаюць ім лёсы. Ада (аповесць «Закон захавання кахання») паслухалася парады маці і звязала лёс з хлопцам, які аказаўся чужы ёй па духу. Яна вучыцца казаць «не» блізкім, разумеючы, што мае права на памылку і на выпраўленне яе. Дзяўчынка-падлетак Вера (аповесць «Ніка») толькі ўступае ў дарослае жыццё, спрабуе спасцігнуць саму сябе, не дазваляе сябрам уплываць на свае паводзіны, стараецца дзейнічаць суладна з уласным сумленнем. Нона (аповесць «Бедагоны») імкнецца жыць, як усе навокал, але яе абраннікі – зусім не такія, якімі сабе іх уяўляла.

Упэўнены, што чытачы не застануцца раўнадушнымі, а будуць з хваляваннем сачыць за лёсамі жанчын.

Как скачать книгу - "Закон захавання кахання" в fb2, ePub, txt и других форматах?

  1. Нажмите на кнопку "полная версия" справа от обложки книги на версии сайта для ПК или под обложкой на мобюильной версии сайта
    Полная версия книги
  2. Купите книгу на литресе по кнопке со скриншота
    Пример кнопки для покупки книги
    Если книга "Закон захавання кахання" доступна в бесплатно то будет вот такая кнопка
    Пример кнопки, если книга бесплатная
  3. Выполните вход в личный кабинет на сайте ЛитРес с вашим логином и паролем.
  4. В правом верхнем углу сайта нажмите «Мои книги» и перейдите в подраздел «Мои».
  5. Нажмите на обложку книги -"Закон захавання кахання", чтобы скачать книгу для телефона или на ПК.
    Аудиокнига - «Закон захавання кахання»
  6. В разделе «Скачать в виде файла» нажмите на нужный вам формат файла:

    Для чтения на телефоне подойдут следующие форматы (при клике на формат вы можете сразу скачать бесплатно фрагмент книги "Закон захавання кахання" для ознакомления):

    • FB2 - Для телефонов, планшетов на Android, электронных книг (кроме Kindle) и других программ
    • EPUB - подходит для устройств на ios (iPhone, iPad, Mac) и большинства приложений для чтения

    Для чтения на компьютере подходят форматы:

    • TXT - можно открыть на любом компьютере в текстовом редакторе
    • RTF - также можно открыть на любом ПК
    • A4 PDF - открывается в программе Adobe Reader

    Другие форматы:

    • MOBI - подходит для электронных книг Kindle и Android-приложений
    • IOS.EPUB - идеально подойдет для iPhone и iPad
    • A6 PDF - оптимизирован и подойдет для смартфонов
    • FB3 - более развитый формат FB2

  7. Сохраните файл на свой компьютер или телефоне.

Книги серии

Рекомендуем

Последние отзывы
Оставьте отзыв к любой книге и его увидят десятки тысяч людей!
  • константин александрович обрезанов:
    3★
    21.08.2023
  • константин александрович обрезанов:
    3.1★
    11.08.2023
  • Добавить комментарий

    Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *