Книга - …І прыдбаў гэты дом

a
A

…І прыдбаy гэты дом
Мiкола Адам


Жаночыя лёсы
Каханне не бывае iдэальным, а жыццёвы шлях – роyным. Лёсы заyжды выглядаюць як паралельныя крывыя. Стасункi ж усё часцей нагадваюць трохкутнiкi. Але гэта не геаметрыя, хутчэй геаграфiя чалавечых душ, звязаных раманам, геаграфiя пачуццяy, геаграфiя любовi, што злучыла Беларусь i Украiну, нягледзячы нi на вайну, нi на рэпрэсii, нi на межы i ростанi. Галоyныя героi твора – беларус i yкраiнка, сын ворага народа i дачка Героя Савецкага Саюза, якiх паяднала чужына – Казахстан. Якiмi стануцца iх адносiны?..





Мiкола Адам

…І прыдбаy гэты дом

Аyтабiяграфiчны раман



© Адам М., 2020

© Афармленне. ТДА «Выдавецтва “Чатыры чвэрцi”», 2020


?


Маме Вользе Яyгенаyне i бацьку Мiхаiлу Іванавiчу прысвячаю


Калi мы пераехалi y Вёску, мне было чатырнаццаць. Спачатку адправiлi кантэйнер з рэчамi, вынесенымi з трохпакаёвай кватэры на трэцiм паверсе пяцiпавярховiка, што стаяy па вулiцы Паркавай у горадзе Шахцiнску Карагандзiнскай вобласцi. Пасля былi пералёт з Казахстана y Беларусь з перасадкай у Маскве, амаль двухгадзiнная дарога з Мiнска (у Брэсцкiм напрамку) да Райцэнтра электрычкай, а затым аyтобусны маршрут «Райцэнтр – Вёска». Мы менавiта пераехалi, нават эмiгрыравалi, але нiяк не вярнулiся. Бо як можа вярнуцца кантэйнер туды, адкуль яго не адпраyлялi? Гэта толькi мой бацька вярнуyся, таму што y Вёсцы жылi яго бацькi, тут ён скончыy школу, пасля пайшоy працаваць на цагельню, з Вёскi яго забралi y войска i менавiта з Вёскi ён паехаy на заробкi y Казахстан, дзе i затрымаyся надоyга. Аднак i бацьку цалкам мясцовым цяжка было назваць, бо яго y Вёску прывезла ягоная мацi з Карэлафiнску, куды з’язджала y пошуках лепшай долi, дзе пазнаёмiлася з маiм дзедам, якi жыy там на вольным пасяленнi пасля адбыцця турэмнага заключэння за тое, што меy няправiльнае i забароненае, нават непрымальнае i непатрэбнае для савецкага чалавека нямецкае прозвiшча Адам.

Дзед з трох гадоy ад нараджэння выхоyваyся y адным з Львоyскiх дзiцячых дамоy, куды вымушана была аддаць яго мацi, якая yсё ж наведвала сына два разы на год, пакуль неyзабаве не знiкла y невядомым кiрунку. Хутчэй за yсё загiнула. Наколькi памятаy дзед, яна служыла гувернанткай у вельмi багатым нямецкiм доме, там жа, ва Украiне. Мабыць, закахалася y гаспадара цi ён узяy яе сiлай, калi не закахалася, у вынiку зацяжарыла, а пасля нарадзiла хлопчыка. Не зусiм зразумела, дзе жыy дзед да трох гадоy, сам жа ён не памятаy. Аднак добра запомнiy, як мацi прывезла яго y дзiцячы дом, доyга размаyляла з нейкiмi дзядзькам i цёткай, якiя, вiдаць, узначальвалi yстанову, як плакала, пакiдаючы яго, i як сказала на развiтанне i колькi разоy паyтарыла, што яго завуць Іван Адам, што y яго ёсць зводны старэйшы брат Ота i што ён, Ванечка, незвычайны чалавек. Лепш, канечне, дзедавай мацi было б нiкому не казаць пра сваяцтва яе сына з немцамi, прычым такiмi немцамi, якiя апынуцца з цягам часу не апошнiмi людзьмi y Трэцiм Рэйху, а непасрэдна y дзеда пачнуцца праблемы з савецкай уладай. Зразумела, што нацыянальнасць у пасведчаннi аб нараджэннi яму запiсалi yкраiнскую, ды хто ж ведаy, што жыццё абернецца такiм пакручастым i рабрыстым, як i любая вайна. Страшна тое, што даказаць адваротнае немагчыма. Зрэшты, як i праклятае сваяцтва. З чатырнаццацi гадоy пачнецца дзедава адысея па лагерах, пакуль не скончыцца, пасля смерцi Сталiна, у Карэлафiнску, адкуль яго прывязе y Вёску, узяyшы за мужа, мая бабуля.

Аднак дзед Іван нешта наблытаy з iмем свайго магчымага брата, як ён лiчыy, ад’ютанта фельдмаршала Паyлюса, бо y сапраyднасцi палкоyнiк Адам меy iмя Вiльгельм. Дажыy ён, дарэчы, да глыбокай старасцi i памёр ва yзросце васьмiдзесяцi пяцi гадоy у той год, калi я нарадзiyся. Чаму нi яго, нi Паyлюса не судзiлi y Нюрнбергу i не расстралялi цi не павесiлi, як астатнiх нямецкiх афiцэраy вышэйшага рангу? Паyлюса нават пальцам не кранулi за Сталiнград, у якiм ён здаyся савецкiм войскам добраахвотна, калi зразумеy, што сэнсу ваяваць супраць людзей, гатовых голымi рукамi бiцца супраць танкаy, бо агнястрэльная зброя хутка страчвала дзеяздольнасць i ператваралася y непрыдатныя жалязякi, не было, дакладней, ён яго не бачыy. Фельдмаршал шкадаваy i сваiх салдат, i чужых па прычыне iнтэлiгентнасцi i адэкватнасцi. Што Сталiн цi, хутчэй, савецкiя военачальнiкi, вырашылi выкарыстаць у мэтах хутчэйшага заканчэння вайны. Яны стварылi прапагандысцкую арганiзацыю, куды загналi палонных афiцэраy, назвалi яе «Саюзам германскiх афiцэраy» i прапанавалi yзначалiць Паyлюсу, каб той прызываy нямецкiя войскi здавацца i пераконваць у тым, што Гiтлер вельмi нехарошы чалавек. Паyлюс з’яyляyся адным з нямногiх, каго y Германii шчыра паважалi i ганарылiся яго заслугамi перад Айчынай, таму для саветаy ён быy падарункам лёсу. Аднак згоды нямецкага фельдмаршала yзначалiць прапанаваны Саюз дамагалiся паyтара года. Няцяжка здагадацца, якiмi сродкамi, калi сваiх не шкадавалi нi калiва. Паyлюс публiчна прызнаy памылковасць дзейнасцi Гiтлера i асудзiy кожны крок фюрэра як злачынства супраць чалавецтва. Яго зварот да нямецкiх салдат i афiцэраy запiсалi на кiнастужку i кружэлку, распаyсюджвалi сярод палонных i дзеючых пакуль сiл працiyнiка. Ад’ютант фельдмаршала Вiльгельм Адам не пакiдаy яго i y палоне, яны нават пасябравалi. Адносiны iх нагадвалi стасункi старэйшага i малодшага братоy. У 1948 годзе Адаму дазволiлi вярнуцца y Германiю, дзе той пасялiyся y Дрэздэне. Паyлюса ж выпусцiлi толькi пасля смерцi Сталiна. Ён таксама прыехаy у Дрэздэн, цяжка хворы i састарэлы. Вiльгельм да апошнiх дзён сябра дапамагаy яму. Былы фельдмаршал памёр у Адама на руках у 1957 годзе. Неyзабаве Вiльгельм напiсаy успамiны пра Сталiнград, якiя выйшлi y трох тамах i вельмi хутка раскупiлiся. І, дарэчы, былы ад’ютант даслужыyся да генерала. Што ж тычыцца Ота… То нямецкi обер-лейтэнант Ота Адам – сапраyдны герой. І не толькi Савецкага Саюза.

У курскiм сяле Глушкова ён ляжыць у адной магiле разам з васямнаццацiгадовай партызанкай Машай Васiльевай. Хочацца думаць, што Уладзiмiр Сямёнавiч Высоцкi, калi спяваy: «Я поля влюбленным постелю…», спяваy i напiсаy тыя словы пра iх i дзеля iх.

«Машка – нямецкая аyчарка» – называлi светлавокую, з дзвюма доyгiмi косамi па плячах, дзяyчыну, якая служыла y нямецкай камендатуры горада Рыльска перакладчыцай. Нават родная мацi пагарджала ёю праз гэта. Мала хто ведаy, што Маша працавала на падполле, перадавала важныя звесткi для партызан, карыстаючыся «глухой поштай»: дуплом у дрэве на yскрайку горада. Дзякуючы ёй партызаны атрымалi спiсы тых, каго збiралiся вывозiць на прымусовую працу y Германiю, iнфармацыю пра перамяшчэннi нямецкiх войск, тэхнiкi i боепрыпасаy, i прымалi неабходныя меры. Падобным чынам, калi yдавалася, Маша перадавала i дынамiт, якi выносiла з камендатуры y сумцы. Зверху, дзеля канспiрацыi, клала руска-нямецкi слоyнiк. Сумка з дынамiтам i слоyнiкам была цяжкая, таму дапамагаy яе несцi загскладам камендатуры обер-лейтэнант Ота Адам. У прыцемках яны спадзявалiся, што iх не заyважаць.

Гэта пасля Маша даведаецца, што y мiнулым, даваенным жыццi, Ота разам з бацькам у Лейпцыгу рабiy кушнерам; бачыy на свае вочы, як будавалiся канцлагеры, i таму yзненавiдзеy гiтлераyскi рэжым; што меy жонку Дору i дачку Рыту. А яна… яна толькi-толькi скончыла дзясяты клас, i ёй нават вербаваць нямецкага афiцэра не давялося. Ён сам усё зразумеy i не задаваy пытанняy, бо закахаyся y яе з першага позiрку. Вольнай ад сумкi з дынамiтам рукой Ота сцiскаy далоньку дзяyчыны, паабяцаyшы, што нiколi не здрадзiць ёй.

З 1941 года Ота Адам дапамагаy савецкаму падполлю i партызанам праз Машу сакрэтнымi дакументамi i шыфравальнымi звесткамi. На танцы y клубе, дзе п’яныя нямецкiя афiцэры маглi прагаварыцца пра нешта важнае, таксама па магчымасцi браy дзяyчыну з сабой. «Нямецкая курва» – зласловiлi пра яе жыхары горада. Маша не звяртала на гэта yвагi i з годнасцю праходзiла мiма. Яна ратавала Радзiму i кахала чужога для yсiх чалавека, але самага роднага i блiзкага для яе. Ён таксама ратаваy чужую для яго зямлю i кахаy дзяyчыну, якая нiколi не стане сваёй для яго фатэрлянда.

У камендатуры тым часам пачалi падазраваць, што недзе побач, пад носам, прытаiyся «крот». Факты пра тое, што нехта злiвае iнфармацыю ворагу, выявiлiся ашаламляльныя. Ператрус i праверкi супрацоyнiкаy камендатуры i мясцовых палiцаяy не прымусiлi сябе чакаць. І Машу, i Ота паймалi б, як кажуць, на месцы злачынства, але y апошнi момант iм удалося yцячы да партызан, якiя, дзеля выратавання загнаных у нерат, крыху y горадзе пашумелi. Нямецкая форма, аднак, яшчэ неаднойчы паслужыла закаханым у некаторых справах.

За галаву былога загскладам камендатуры прызначылi yзнагароду, якая складалася з пятнаццацi тысяч рэйхсмарак i каровы. Нягледзячы на гэта, утраiх з «фурманам» на вазку, з белым пудзяльком на каленях, нямецкi афiцэр i перакладчыца раз’язджалi па акрузе i збiралi звесткi, неабходныя партызанам. Да прыкладу, зварочвалi да вакзала i выпытвалi y начальнiка расклад руху цягнiкоy, якiя прымусова вывозiлi людзей у Германiю.

У лесе Ота насiy шапку-вушанку з апушчанымi yнiз вушамi i, па-руску, набакiр, курыy самакруткi i па-дзiцячы радаваyся, калi атрымоyвалася вывучыць i вымавiць чарговыя словы на мове каханай. Яго называлi «немец-партызан», а ён называy Машу «сваёй вяснянкай». Яны марылi пасля вайны жыць у Маскве, вывучыцца на настаyнiкаy i нарадзiць трох сыноy. Аднак па iх следзе, як ганчак, ужо бегла гестапа.

Машу i Ота нехта здаy немцам, паквапiyшыся, вiдаць, на yзнагароду. Іх чакалi, калi яны вярталiся з чарговага задання. Зразумела, закаханыя шуснулi y лес, спадзеючыся адарвацца ад пераследнiкаy, прадзiралiся праз вясеннi буралом 1943 года i адстрэльвалiся, пакуль мелi патроны, якiх, вядома, катастрафiчна не хапала. Цяжка сказаць, як яны загiнулi, бо сведкаy iх гiбелi не было, але факты сведчаць пра тое, што, хутчэй за yсё, Ота спачатку застрэлiy Машу стрэлам у скроню, прытулiyшы галаву дзяyчыны да сваёй, а пасля апошнiм патронам забiy сябе. Жывымi здавацца ворагу не мела сэнсу.

Раззлаваныя тым, што не здолелi захапiць партызан жывымi, як было загадана начальствам, немцы расстралялi трупы, што мiрна сядзелi на снезе, спiнамi абапiраючыся на паваленую непагаддзю сасну, нiбы жывыя. Толькi праз тры тыднi iх целы адшукала Машына мама.

Зразумела, што нi Вiльгельм Адам, нi Ота Адам, ва yсялякiм разе вышэйназваныя, нiколi не з’яyлялiся нашымi родзiчамi. Сваякi дзеда Івана з iншай пясочнiцы. Цалкам магчыма, што ён проста прыдумаy цiкавую показку для летуценнага yнука цi, горш за тое, атрымаy прозвiшча y дзiцячым доме накшталт мянушкi. На жаль, праyды yжо нiколi не пачуць. Аднак вельмi хочацца верыць, што легенда зусiм не легенда, прыняць той факт, што ты немец, i супакоiцца. Бо, нягледзячы на подзвiг Ота Адама, дзейнасць сям’i Манаy, Гётэ, Гофмана, Гейнэ, Шылера, Рэмарка, Бёля, Кафкi, Гесэ, Фейхтвангера, Келермана, Брэхта, Цвейга, Верфеля, Зегерс, Елiнэк, Зюскiнда, Граса, Вагнера, Штраyса, Лiста, Моцарта, Бетховена, Фасбiндэра, Шыгулы, Бляйбтроя, Швайгера, Патэнты, Ханекэ, я ненавiдзеy немцаy усё сваё жыццё. Вядома, не тых, з кiм хадзiy у адзiн садок, а пасля вучыyся y адным класе y Шахцiнску. Германскiх немцаy. Савецкая прапаганда хораша працавала з падатлiвымi дзiцячымi мазгамi, i я не адрознiваy фашыстаy, антыфашыстаy i нацыстаy. Цяжка перадаць маё агаломшанне y той момант, калi я даведаyся, што таксама фрыц. За плячыма y мяне yжо было больш за трыццаць пражытых гадоy, але навiна лiтаральна збiла з ног, адправiла аперкотам у глыбокi накаyт. Цяпер ненавiджу сябе. За тое, што нiбыта гэта я Гiтлер i вiнаваты y генацыдзе народаy свету i спальваннi кнiг тых жа Манаy, Джэка Лондана, Эмiля Заля, Гогаля, Талстога, Дастаеyскага i многiх iншых, прызнаных «генiем» фюрэра ДЭГЕНЕРАТЫЎНАЙ лiтаратурай. Сапраyдныя дэгенераты заyжды лiчаць сябе найразумнейшымi за астатнiх.

Карацей, толькi бацька мог вярнуцца y Вёску, а я… а мы… былi вымушаны падпарадкавацца як непаyналетнiя. Ва yсялякiм разе я.



Бацька – невысокага росту, але шырокi y плячах мацак з бледна-блакiтнымi, як зiмовае неба, вачыма i дужымi валасатымi рукамi з лапатамi далоняy. Выглядаy ён заyсёды салiдна, нягледзячы на yнушальны жывот, якi, наадварот, мне здаецца, надаваy яму большай салiднасцi. Бацька iм нават ганарыyся, бо займеy не ад ужывання пiва, якое не пiy увогуле, а з-за правiльнага харчавання. Цi няправiльнага, што не мае рознiцы. Паесцi ён любiy, а праца грузчыкам апетыт трымала y тонусе, таму туманны флёр суму альбо застойныя часы дэпрэсii абмiналi яго за тры кiламетры. Такога жыццярадаснага чалавека яшчэ пашукаць трэба было! Жывот бацькаy быy тугi, што барабан, i ён вельмi любiy уяyляць яго баксёрскай грушай i дазваляць нам з братам, калi мы былi малымi, гуляць у баксёраy. Не ведаю, цi было бацьку балюча, але мы, як памятаю, малацiлi па ягоным жываце са страшнай сiлай, асаблiва шчыраваy брат. Ён нават умудраyся трапляць па iм нагамi. Бацька залiваyся шчаслiвым рогатам ад нашага сапення i сур’ёзных сканцэнтраваных твараy, падазраю, што ганарыyся сынамi, якiя не y лялькi гулялiся, а вучылiся быць мужчынамi. Ён сам быy байцовым, паважаy загартаванасць i моц. Брат у гэтым яго не расчараваy. Я ж нiколi бiцца не любiy i не люблю. Больш за тое, баюся i лiчу, што бойкi для iдыётаy, бо разумныя людзi заyсёды дамовяцца памiж сабой. Тым не менш бiцца даводзiлася, бо выхаваy мяне yсё ж байцовы бацька. Я абавязкова прапушчу першыя yдары, але таксама абавязкова на iх адкажу, пераадольваючы страх. Зразумела, што да такiх высноy я прыйшоy не адразу i не y дзiцячыя гады.

Бацька ж, як i мой брат, да двух нiколi не лiчылi. Калi бачылi, што бойка непазбежная, – бiлi першымi. Нiчога прыгожага y некiношных бойках няма. Дваровыя бойкi жорсткiя, заyсёды не па правiлах, крывавыя i, часцей за yсё, кароткiя. Але бацька i мой брат у гэтых бойках выглядалi Аляксандрамi Македонскiмi цi нават Арэсамi – багамi вайны. Ёсць такiя людзi, ад якiх не адвесцi вачэй, калi тыя апынаюцца y падобных абставiнах, нiбыта iм дадзена гэта звыш.

У апошнiм класе школы бацьку часта даводзiлася абараняцца. Асаблiва пасля танцаy, якiя ладзiлiся y суседняй вёсцы на другiм беразе Нёмана. Там збiралася цi не yся навакольная моладзь. І калi трэба было вяртацца дадому, абавязкова хто-небудзь перастрэне па дарозе, асаблiва калi ты не адзiн, а з дзяyчынай. Вядома, свае сваiх не чапалi, а бацька заyсёды кагосьцi праводзiy з дзяyчат. Тады яму падабалiся сёстры Курапаткi, якiх было аж чатыры. З усiмi iмi ён хаця б раз ды пацалаваyся, а праводзiy па чарзе. У адну з iх ён закахаyся. Яе звалi Рая. Раем яна бацьку i падавалася.



Рая Курапатка значна адрознiвалася ад сваiх сясцёр. Калi тыя, як матрошкi, паходзiлi адна на адну i нагадвалi (пры параyнаннi з птушкамi) качак, то Рая выглядала белым лебедзем – прыгожым i недасяжным, нiбы айсберг. Яна сядзела з бацькам за адной партай. Употай ён любаваyся выгiнам шыi дзяyчыны y залатых завiтках валасоy, больш падобным на мастацкi твор. На яго боязна было нават падзьмуць, не тое што дакрануцца. Дый сама Рая здавалася нейкай паветранай, не сапраyднай, цалкам апраyдваючы сваё iмя. Яна i хадзiла, быццам плыла, як аблокi. Ну нельга ж быць такой прыyкраснай i y такой глушэчы!

Бацька вар’яцеy ад прыгажосцi дзяyчыны i кахання да яе, але адкрыцца ёй, расказаць пра свае пачуццi саромеyся, бо баяyся, што тая пасмяецца з яго. Бо хто ён такi? Што y яго было за душой? Бедна басота, да таго ж сын былога лагернiка. Дзiyна, што Рая yвогуле сядзела з iм за адной партай. Бацька ж не мог залезцi да яе y галаву i падгледзець, што дзяyчына пра яго думала. А яна мiж тым таксама не ведала, як зрабiць так, каб бацька заyважыy, што i ён ёй падабаyся.

Каб неяк блiжэй быць да Раi, бацька пачаy захады з яе сясцёр. Тыя адразу зразумелi цiкавасць хлопца да старэйшай сястры, але нi ёй, нi яму не прызналiся y здагадках. Кожнай было y радасць ламаць камедыю i цiкаваць за тым, што адбываецца, як i прыхоyваць адна ад адной свае стасункi з бацькам.

Паразумелiся бацька з Раяй выпадкова. На тых жа танцах у суседняй вёсцы.

Бацька выйшаy з клуба пакурыць, прайшоyся да дрэy, што стаялi невялiкай алеяй убаку, схiлiyшы да зямлi стамлёныя за дзень зялёныя галiны, нiбы напрацаваныя рукi. Прыхiнуyся спiнай да тоyстага тапалiнага камля, зiрнуy на неба з россыпам зор, у якiх нiчога не разумеy, але прыгажосць iх мiжволi заварожвала, i раптам адчуy, што побач нехта ёсць, лiтаральна за спiнай, па другi бок тапалiнага камля. І не проста нехта, а Рая! Яе пах (бацька казаy, што яна заyсёды пахла вiшняй) не зблытаць нi з якiм iншым. І ён разгубiyся, i нават спалохаyся таго, што яны побач. Чамусьцi закашляyся, вiдаць, папярхнуyся цыгарэтным дымам. Яна тут жа выйшла да яго. І ён працягнуy ёй цыгарэту.

– Будзеш? – спытаy.

Рая yзяла напалову скураную цыгарэту, няyмела зацягнулася i вярнула бацьку.

– Дурань ты, Мiшка, – сказала i дадала: – Знайшоy, што прапанаваць дзяyчыне.

– А што трэба? – знiякавеy бацька.

– Падумай, – малявала Рая нешта y траве мыском туфлi, потым узняла на бацьку вочы, склаyшы рукi за спiнай у замок i нервова тузаючы пальцы адзiн аб другi. – У цябе ёсць хвiлiна, – папярэдзiла.

Кажуць, выпадковасцей не бывае. Кажуць, выпадковасць – якасна спланаваная кiмсьцi заканамернасць. Іначай як растлумачыць з’яyленне y адным i тым жа месцы Раi i бацькi? Рая ну нiяк не магла ведаць, што бацька падыдзе да той таполi, за якой стаяла яна, i што yвогуле падыдзе. Бацька i пагатоy нiчога не ведаy. Тым не менш яму хапiла розуму не думаць, рвануцца да дзяyчыны, абняць i пацалаваць, а далей – што будзе, тое будзе.

Яна абняла яго таксама i адказала на кожны яго пацалунак сваiмi, можа, не такiмi шалёнымi i гарачымi, няyмелымi i сарамлiвымi, але сапраyднымi.



Нiколi i нi з кiм да майго бацькi Рая не цалавалася, хоць ахвотнiкаy хапала. Дзяyчына вылучалася незвычайным знешнiм хараством i мiмаволi запыняла i засяроджвала на сабе позiркi мужчын, аднак усiх жадаючых нават пазнаёмiцца трымала на адлегласцi. Яна не адмаyляла нiкому y танцы, бо танчыць вельмi любiла i амаль не прапускала суботнiх вячорак, але i yсё на гэтым. Пасля школы займала сябе хатняй гаспадаркай, потым рабiла yрокi, а перад сном чытала кнiгi, якiя брала y школьнай бiблiятэцы, бо дазволiць сабе кнiгi y хаце магла далёка не кожная сям’я y Вёсцы, дый не лiчыла патрэбным. Да прыкладу, у бацькавай хаце (дзеда з бабай) кнiг не было yвогуле. Баба Маруся (так яе звалi) неаднойчы казала: на халеру яны?!

Бацьку, я лiчу, пашанцавала з Раяй, магчыма, таму, што сядзеy з ёю за адной партай.

Ды, як у класiчным рамане, па законах жанру, у бацькi неyзабаве з’явiyся сапернiк. Раптоyна i з нiадкуль.

Яго звалi Тадэвуш Зiмоyскi. Ён быy старэйшы за бацьку i Раю на дзесяць гадоy i працаваy разам з Раiным бацькам у лесабудаyнiчай брыгадзе. Паходзiy са шляхецкага роду i з’яyляyся адзiным сынам у даволi заможнай сям’i, што Раiнаму бацьку спадабалася больш за yсё, таму ён вырашыy старэйшую сваю дачку пазнаёмiць з заможным палякам, каб аддаць пасля за яго i замуж. Пра тое, што Раi падабаyся iншы, ён нiчога не хацеy слухаць, тым больш пра майго бацьку-галадранца. Хутчэй за yсё Раiн бацька хацеy як лепш для дачкi. З Тадэвушам у яе будзе скварка i да скваркi, у шаyках паходзiць, на пярынах паспiць. З маiм бацькам нiчога добрага яе не чакала, толькi безнадзейная галеча, сама сябе пракляне, параненай ваyчыцай завые ад безвыходнасцi i прыгажосцi пазбавiцца заyчасна, пажоyкне, як фотаздымак.

Тадэвушу Рая спадабалася з першага позiрку, што не дзiyна, аднак ён не спяшаyся з прапановай рукi i сэрца, разумеy разгубленасць дзяyчыны, няёмкаць у яго прысутнасцi, пра бацьку майго таксама ведаy, але не лiчыy яго за праблему. Да таго ж бацьку хутка забралi y войска. Пару разоy ён пiсаy Раi, яна не адказала на яго лiсты. Баба Маруся напiсала яму з цягам часу, што Рая пабралася шлюбам з Зiмоyскiм.



За два гады службы y войску бацька нi разу не прыязджаy дамоy у адпачынак. Вярнуyся y Вёску yжо пасля дэмбеля. Першаю, каго сустрэy, была Рая. Ён курыy на аyтобусным прыпынку, толькi-толькi сышоyшы з прыступак на зямлю, яна iшла проста на яго з торбаю y руках, з якой вызiралi два боханы белага хлеба i рыльца бутэлькi з кефiрам у зялёным каптурыку. На колькi iмгненняy абое аслупянелi, свiдруючы адно аднаго вачыма. Быццам мастакi, занатоyвалi y памяцi партрэты яна – яго, ён – яе, прадчуваючы, мабыць, непазбежнасцi лёсаy i часу. А вакол iх раптам таксама застыла Вёска, маючы свой iнтарэс, свае вочы i вушы, нават на асфальце, каля якога стаялi бацька з Раяй. Дзяyчына ачуняла ад мiжвольнага здранцвення першаю, зрабiла крок насустрач бацьку, параyнялася з iм i, не спыняючыся, не гледзячы y яго бок, усё ж сказала аднаму яму i так, каб толькi ён i мог пачуць:

– Калi ласка, прыходзь сёння а восьмай да старога моста. Я буду чакаць.

Не азiраючыся, пайшла далей. Як нiколi прыгожая, у белай з чорнымi палосамi на плячах, на рукавах i пад грудзямi ядвабнай сукенцы i такiх жа белых туфельках-лодачках. Цёмныя доyгiя валасы яе на жнiвеньскiм сонцы здавалiся рудымi. Бацька глядзеy ёй услед, дакурыy, потым сплюнуy i вырашыy, што нiкуды не пойдзе, што не пачуy Раiных слоy.

Бацькi яго не чакалi. Дакладней, стамiлiся чакаць, прагледзелi yсе вочы y расчыненыя насцеж вокны, бо бацька павiнен быy вярнуцца дамоy яшчэ месяц таму. Той затрымаyся, падарожнiчаючы па сябрах-саслужыyцах. Аднаго паспеy пажанiць, другога памiрыць з процьмай сваякоy, з трэцiм загрымець на суткi y мiлiцыю, з чацвёртым згубiцца y незнаёмым горадзе i блукаць па амаль безжыццёвых вулiцах, пры гэтым пабыy у чатырох розных рэспублiках Савецкага Саюза – Украiне, дзе гуляy на вяселлi; Арменii, дзе пасля замiрэння сваякоy два днi не выходзiy з-за святочнага стала; Расii (недзе на перыферыi), дзе саслужывец бацькаy сарваy пагоны з мiлiцыянта, якi быy пры выкананнi службовых абавязкаy, прыраyнаваyшы таго да сваёй дзяyчыны, а бацька разрульваy сiтуацыю; Эстонii, дзе займеy афiцэрскi рэмень, якi падараваy старэйшы брат таго саслужыyца, з якiм заблукаy у незнаёмай мясцовасцi. Той рэмень затрымаy бацьку яшчэ на колькi дзён, бо ён iм перапаясаyся i здымаць адмаyляyся, хоць вайсковыя патрулi за гэты рэмень яго i супынялi yвесь час, пасля доyга разбiралiся i дапытвалiся, адкуль у малодшага сяржанта рэч, якая належыць афiцэру. Бацька рашуча адказваy, што гэта не iх справа, што ён сваё адслужыy i мае права насiць якi заyгодна рэмень.

Ну неяк дабраyся да Вёскi.

Кульнуy адну чарку з бацькам (дзедам Іванам), другую, трэцюю, пачаy пазiраць на гадзiннiк. Алкаголь зрабiy сваё: захацелася да Раi. Мацi (баба Маруся) заyважыла, што сын нейкi неспакойны зрабiyся, хутка здагадалася, адкуль ногi растуць у гэтага неспакою. Лагодна, гэтак, як умеюць толькi мацi, папярэдзiла, што не трэба яму совацца y чужое жыццё, ламаць сям’ю, тым больш што y Раi з Зiмоyскiм дзiця нарадзiлася з год таму. Што ён, уломак якi, свайго не зробiць з iншай якой дзяyчынай? Вунь iх колькi! Не сышоyся ж свет клiнам на адной!..

Пра дзiця бацька нiчога не ведаy. Ён увогуле не хацеy ведаць Раю пасля мацярынага лiста, намагаyся забыць яе, таму яму нiхто i не пiсаy пра дзяyчыну. Навiна не агаломшыла, развярэдзiла душу яшчэ больш, i чамусьцi захацелася выйсцi на двор, задраць дагары галаву i завыць па-ваyчынаму на поyню ад скрухi i адзiноты, што i было зроблена.



Ён не памятаy яе вачэй, хоць яшчэ yдзень на аyтобусным прыпынку глядзеy у iх. Не мог прыгадаць нi формы, нi колеру. Больш за yсё гэта i засмучала яго, калi iшоy да старога драyлянага моста праз Нёман, пабудаванага y тым месцы, дзе некалi вельмi даyно стаяла судовая верф, а крыху воддаль, блiжэй да першых дамоy, з якiх пачыналася Вёска, размяшчалася карчма, ад якой застаyся толькi пограб, якi цяпер належаy Лукашкам.

Некалькi дваровых сабак на ланцугу аблаялi бацьку па дарозе проста за тое, што праходзiy мiма. Цi пачулi, што ад яго патыхае алкаголем, пах якога не пераносiлi. Бацька не звярнуy на iх увагi, працягваючы шлях. Ён не ведаy, чаго iшоy i навошта. Рая згублена назаyсёды, яна замужняя жанчына, да таго ж з дзiцем. Яму нiчога не свецiць. Дзеля чаго яна паклiкала яго? Самой жа сабе горш робiць.

Яна yжо была там, калi бацька дайшоy да моста. Тая ж сукенка, на плячах шэрая вязаная кофта, павязаная на шыi пiянерскiм гальштукам, валасы, сабраныя y хвост, перацягнуты гумкай.

Рая кiнулася да бацькi, як толькi пабачыла, прытулiлася, абняла. Ён яе не абняy, узяy аберуч твар дзяyчыны i yгледзеyся y вочы.

– Я так рада бачыць цябе! – паспяшалася прызнацца Рая.

– А я не, – прабурчаy бацька, пазiраючы проста y вочы дзяyчыны.

Хоць было яшчэ досыць светла, ён нiяк не мог разгледзець колер Раiных вачэй.

– Што цябе непакоiць? – праглынула крыyду дзяyчына, палiчыyшы, мабыць, што заслужыла падобныя словы.

– Твае вочы, – вымавiy бацька.

– Што? – не зразумела яна.

– Якога колеру твае вочы? – патлумачыy ён.

– Ты пiy? – адчула пах алкаголю дзяyчына, i ёй стала непрыемна.

– Канечне, пiy! – гучна прамовiy бацька. – А ты думала, што я хвiлiны лiчыy у чаканнi сустрэчы з табой?..

– Хацелася б, – ледзь чутна прашаптала Рая.

– Нiчога сабе заявачкi! – адпусцiy яе твар бацька i зрабiy крок назад, палез па цыгарэты.

– Я рызыкавала, iдучы да цябе, – у адчаi Рая заламiла рукi.

– А на што ты спадзявалася? – закурыy бацька. – Ты здрадзiла мне! Ты! Не я табе! Выйшла замуж ды яшчэ дзiця нарадзiла!..

– У мяне не было выбару, – цiха прамовiла дзяyчына. – Я была вымушана, – дадала, абняyшы сябе за плечы.

– Угу, – сплюнуy бацька. – Дык якога колеру твае вочы? – дапытваyся.

– Ты сур’ёзна? – ледзь не плакала Рая ад роспачы.

– Як нiколi. – Навязлiвая бацькава iдэя разрасталася, пагражаючы хуткiм заканчэннем усяму, што памiж iм i Раяй было i магло быць.

– Зялёныя, – стомлена сказала яна.

– Вядзьмарскiя, – удакладнiy бацька. – Я думаy ты мой рай, Рая, а ты твань, – жорстка, без жалю дадаy, – багна.

– Ды як ты можаш! – абурана, але неяк асуджана i вiнавата пралепятала дзяyчына, павярнулася да яго спiнай, села на вялiкi камень каля самай вады, заплакала. Плечы яе затрэслiся.

Бацька дакурыy, адшпурнуy недакурак пстрычкай у ваду, прысеy на кукiшкi спiнай да яе спiны, абхапiy галаву рукамi. Ён не ведаy, што рабiць i што будзе з iмi далей. Разумеy, што пакрыyдзiy Раю i што неабходна, каб яна даравала. Адчуваy, што тое, што памiж iмi адбывалася, няправiльна. Ён намагаyся яе забыць – не выйшла.

Бацька падняyся з кукiшак, падняy на ногi за плечы Раю, абняy яе i пацалаваy.

– Калi хочаш, я зараз жа yцяку ад Зiмоyскага да цябе, – абпалiла яго шчаку шэптам дзяyчына.

Ён не адказаy. Тулiy да сябе, цалаваy яе шыю y залатых мяккiх завiтках.



Адмыслова бацька не шукаy з Раяй сустрэч, не прызначаy спатканняy, хутчэй пазбягаy. Яна сама прыходзiла да яго. Начамi. Стукалася y акно пакоя, дзе той спаy, дакладней, драпала пазногцямi шкло, каб не пабудзiць бацькоy i малодшую сястру-школьнiцу. Вокны хаты былi размешчаны блiзка ад зямлi. Каб трапiць з вулiцы y памяшканне (пры yмове, што вокны будуць адчынены), патрабавалася адно высока падняць нагу i перакрочыць праз падаконнiк. Пакой, якi займаy бацька, выходзiy вокнамi y сад i глядзеy на дарогу праз штакетнiк плота, iншыя два пакоi i кухня пазiралi на двор. Сабакi, якi б забрахаy, дзед Іван з бабай Марусяй нiколi не трымалi. Баба Маруся на дух не выносiла так званых хатнiх жывёлiн, асаблiва сабак i кошак. Такiм чынам Рая нiкога не непакоiла, прыходзячы да бацькi. Незаyважанай з’яyлялася, незаyважанай i сыходзiла. Ён нiколi не пытаyся, чаго ёй каштавалi гэтыя спатканнi з iм, як тлумачыла мужу свае адлучкi, на каго пакiдала дзiця. Нават не задумваyся. Прыходзiла – i добра. Не прыходзiла – таксама нiчога страшнага. Хутчэй за yсё, проста шкадаваy яе, не кахаy. Рая, наадварот, напэyна, адчувала сябе шчаслiвай, наталяючыся каханнем хоць похапкам, хоць невялiчкiмi прыгаршчамi, нягледзячы на тое, што пасля трэба бегчы назад да нялюбага мужа, i марыла аб тым, каб прачнуцца ранiцай з маiм бацькам разам хаця б аднойчы. Ён жа не адштурхнуy яе, не прагнаy, не забаранiy бачыцца. Яна не напамiнала яму пра тое, што кiне Зiмоyскага адразу як бацька захоча. Ведала: не захоча. Ведала: не кiне. Бацька таксама не yспамiнаy Раiн парыy пад старым мостам. Ён увогуле нi пра што не думаy i не хацеy думаць. Уладкаваyся на працу y брыгаду электрарамонтнiкаy (яна займалася заменай старых драyляных слупоy, па якiх цягнулiся правады электраперадачы, на бетонныя, дэмантажом мясцовай электрасеткi i мантажом высакавольтнай лiнii электраперадач з падключэннем да Маладзечанскай сiстэмы электразабеспячэння), каб не так часта бываць дома, як было б, калi б вярнуyся на цагельню, дзе працаваy перад тым, як пайсцi y войска, да таго ж на цагельню з будбрыгады перайшоy Зiмоyскi.

Праца бацьку падабалася, хутка ён пачаy бегаць па слупах уверх-унiз, быццам па прыступках, налаyчыyся нацягваць правады без сумятнi i з матэматычнай дакладнасцю. У брыгадзе яго цанiлi, а ён рабiy усё, што ад яго патрабавалася i нават болей, каб забыцца. Работа ратавала бацьку ад Раi. Ён мучыyся сам, мучыy яе, а яна мучыла Зiмоyскага. Доyга так працягвацца не магло. Таемныя бацькавы спатканнi з Раяй неyзабаве сваю таемнасць страцiлi, што не дзiва для вёскi. Вёска – як тая сарока: калi нешта цiкавае ведае нехта адзiн, абавязкова падзелiцца навiнамi з астатнiмi.

Зiмоyскi прыходзiy да дзеда Івана (з бацькам сустракацца не схацеy), i яны yдваiх вырашылi, што рабiць далей з Раяй i бацькам, дакладней, з бацькам.

Затым гэтае рашэнне дзед Іван пераказаy сыну, i той з iм пагадзiyся. Не адразу, зразумела, а пасля чацвёртай чаркi.

Рашэнне было такое: адправiць бацьку да малодшай бабiнай сястры Грунi y Казахстан. Ён там супакоiцца, можа, застанецца, калi спадабаецца, назаyсёды, а Рая паплача-паплача, дый забудзе, i yсё y яе наладзiцца з Зiмоyскiм, якi, дарэчы, вельмi кахаy жонку.



Бацькава цётка Груня была малодшай з дванаццацi дзяцей, якiх жыццё, калi тыя выраслi, разнесла, быццам пасеяла, па розных кутах былого Савецкага Саюза. Яна ж бацьку, лiчы, i выняньчыла, бо дзед Іван з бабай Марусяй крыху пабылi y Вёсцы пасля Карэлафiнску i неyзабаве зноy туды з’ехалi. Пасля заканчэння школы цётка Груня з сястрой-пагодкай Соняй паступiлi y Мiнскае медвучылiшча. Маючы на дваiх адны туфлi i адну святочную сукенку, на танцы y Дом культуры хадзiлi па чарзе. Соня знайшла там сабе баянiста Толiка i засталася y Мiнску, працавала доyгi час медсястрой у дзiцячай палiклiнiцы на Сонечнай i здавала кроy на патрэбу людзям, за што атрымала званне Ганаровага Донара БССР. У Груню закахаyся салдат-срочнiк з вайсковай часцi, што размяшчалася y Райцэнтры. Пазнаёмiлiся ж яны y Вёсцы, падчас вайсковых вучэнняy. Праз Вёску часта праходзiлi войскi y тую пару: пехатура, танкавыя, мотастралковыя i нават дэсантныя. Паглядзець на баявую тэхнiку i салдат з афiцэрамi мiнакi выходзiлi yсiм дваром, цiкаyныя дзяyчаты выскоквалi блiжэй да дарогi, па якой пылiлi вайскоyцы. Цётка Груня не была выключэннем. Яна якраз прыехала y Вёску на летнiя вакацыi паднабрацца сiл перад апошнiм курсам вучобы. Вылучаючыся з усiх сясцёр непадробнай прыгажосцю, ёй бы y артысткi кiно падацца. Не горш за Быстрыцкую справiлася б з роляй Аксiннi цi за Гурчанку y «Карнавальнай ночы»: умела i спяваць так, што заслухоyвалiся нават дрэвы i вецер, i танчыць гэтак, што сама Айседора Дункан пазайздросцiла б. А выбрала прафесiю фельдшара, больш патрэбную маладой савецкай краiне, чым артысткi. Да таго ж артысты – людзi недасяжныя, незямныя, куды цётцы Грунi да iх – вельмi нават зямной, хоць i прыгажэйшай за будзь якую артыстку.

Дзядзька Жэня, калi пабачыy цётку Груню yпершыню, – забыyся, што ён салдат i iдзе шараговым байцом у агульнай калоне. На мулкiх нагах ён выйшаy з калоны, нягледзячы на выкрыкi старшыны вярнуцца y строй i пагрозы гаyптвахты. Цётка Груня стаяла пад разгалiстай чаромхай, што расла каля двара i непадалёк ад дарогi, па якой праходзiлi войскi, праводзячы позiркам цi не кожнага з тых, хто iшоy па дарозе, уяyляла, магчыма, сябе гераiняй ваеннага кiнафiльма, якая чакала пад чаромхай свайго каханага, героя-пераможца фашысцкай хеyры. Дзядзька Жэня падышоy да яе нячутна i бухнуyся каля яе ног на каленi. Цётка Груня спалохалася спачатку, запатрабавала, каб ён зараз жа yставаy. Аднак салдат не варушыyся i нiчога не казаy, адно пазiраy ва yсе вочы на яе. Ёй спадабаyся яго позiрк, яна апусцiлася на каленi побач з iм, узяла за рукi. Так яны пазнаёмiлiся. Затым да iх падбеглi старшына i два салдаты i адцягнулi ад цёткi Грунi дзядзьку Жэню. Але ён ужо ведаy яе iмя i тое, што жыве яна y двары за гэтай цудоyнай чаромхай.

Дзядзька Жэня з’явiyся праз некалькi тыдняy, прыехаy у Вёску на веласiпедзе. Дзе ён узяy транспарт, не прызнаваyся. Яны пачалi сустракацца. Пасля цётка Груня выйшла за яго замуж, iх распiсалi y мясцовым сельсавеце. У дзень вяселля дзядзьку Жэню давялося зняць вайсковую форму i апрануць штаны дзеда Івана, якiя на нём выглядалi як шорты (дзед Іван быy такога ж росту, як i мой бацька, а дзядзька Жэня падпiраy галавою столь i нагадваy белабрысага Пятра Першага y маладосцi). Адслужыyшы, ён забраy маладую жонку з сабой i звёз у Тэнтэкскi стэп.



Тэнтэк – рабочы пасёлак, якi yзнiк у 1955 годзе y сувязi з асваеннем Тэнтэкскага месцанараджэння высакаякаснага каксуючагася вугаля, адкрыццё залежаy якога адбылося y 1949 годзе геолагамi Фiшманам i Думглерам у раёне рэчкi Тэнтэк на глыбiнi 250 метраy. У 1961 годзе пасёлак перайменавалi y горад i назвалi Шахцiнскам, якi паступова набыy статус райцэнтра. Акрамя чатырох шахт – Казахстанскай, Шахцiнскай, Тэнтэкскай i iмя Ленiна, размешчаных вакол горада, у iм мелiся Домабудаyнiчы камбiнат, Пасажырскае аyтатранспартнае прадпрыемства, два будаyнiчых камбiната бытавога абслугоyвання, Электрамеханiчны завод, Завод сiнтэтычна-мыючых сродкаy (СМС), тэхналагiчны i горна-iндустрыяльны тэхнiкумы, тры кiнатэатры, тэатр, Дом культуры гарнякоy, зразумела, бiблiятэкi, бальнiца, палiклiнiкi, школы i дзiцячыя сады. Падзелены на кварталы i мiкрараёны, Шахцiнск ветлiва yсмiхаyся кожнаму жыхару высокiмi новабудоyлямi, гасцiннымi крамамi, чыстымi тратуарамi, вялiкiмi i багатымi дзiцячымi пляцоyкамi y дварах. Ад Караганды Шахцiнск аддзялялi пяцьдзясят кiламетраy па yсходне-заходняму накiрунку, ад блiжэйшай чыгуначнай станцыi Карабас – дваццаць восем кiламетраy на захад. У склад горада yваходзiла таксама чатыры населеных пункта: Шахан, Новадолiнскi, Долiнка i Паyночна-Заходнi.

Бацьку тут спадабалася yсё з першага позiрку, асаблiва шматнацыянальнае насельнiцтва. Яму нават падалося, што Шахцiнск – сэрца Савецкага Саюза, бо y горадзе жылi прадстаyнiкi yсiх савецкiх рэспублiк, больш за тое – народнасцей. Побач адзiн з адным суiснавалi чачэнцы i рускiя, абхазцы i грузiны, немцы i беларусы, казахi i карэйцы, яyрэi i арабы, армяне i таджыкi, казакi i татары, украiнцы i малдаване, мардвiны i ненцы, дагестанцы i чувашы… І яны не варагавалi памiж сабой, не дзялiлi тэрыторыю i не падстаyлялi, злараднiчаючы за спiнай. Гэты горад падаваyся адзiным згуртаваным калектывам дружбы i yзаемаразумення. Усе дапамагалi адзiн аднаму, кагалам спраyлялi вяселлi, днi нараджэння i дзяржаyныя святы, тым жа складам памерлых праводзiлi y апошнi шлях. Незнаёмы хвiлiну таму чалавек тут праз колькi секунд размовы рабiyся лепшым сябрам да канца жыцця.

Бацька адчуваy сябе нiбы нанова народжаным. Да таго ж цётка Груня з дзядзькам Жэнем прынялi яго як роднага сына i шчыра паyдзельнiчалi y далейшым лёсе пляменнiка. Дзядзька Жэня працаваy шафёрам на аyтабазе, ведаy патрэбных людзей, i тыя ведалi яго. Па пятнiцах у ягоным гаражы часта абмывалi yдалы працоyны тыдзень бутэлечным, а калi-нiкалi разлiyным бачкавым пiвам. У адну з такiх пятнiц ён пазнаёмiy пляменнiка з сябрам, якi працаваy не апошнiм чалавекам на Шахцiнскай шахце, i той узяy бацьку да сябе y брыгаду. Але спачатку адвучыyся тры месяцы на слесара-мантажнiка. Ад шахты выдзелiлi пакой у iнтэрнаце, i ён перабраyся туды, хаця цётка Груня з дзядзькам Жэнем не супраць былi, каб пляменнiк заставаyся y iх. Бацька б застаyся, але адчуваy сябе няёмка y двухпакаёвай кватэры, дзе жылi, акрамя цёткi з дзядзькам, яшчэ iх два сыны-старшакласнiкi. Зразумела, яму нiхто нiчога не шкадаваy i любiлi яго не y пазыку, а yсё ж, атрымаyшы iнтэрнат, уздыхнуy з палёгкай. Самастойна жыць – яно заyсёды лепш. Канечне, бацька не забываyся на сваякоy, наведваy часта, цётка Груня ж i накормiць, i напоiць, а сталоyская ежа не iшла на карысць i выклiкала пякотку. Нярэдка цётка адмыслова запрашала бацьку y госцi i знаёмiла з якой-небудзь абавязкова незвычайнай, разумнай i працавiтай красуняй. То немку прапануе – перспектыyнага хiрурга з млявым позiркам, то бiблiятэкарку з раскосымi вачыма i безлiччу доyгiх касiчак да падлогi, то лейтэнанта з дзiцячага пакоя мiлiцыi – рыхтык здобную булачку, а то гiмнастку-аматарку з мясцовага тэатра – гутаперчывую i рудавалосую. Бацьку yвесь час здавалася, што канца-краю не будзе гэтым знаёмствам, а цётка Груня пёрла напрамкi, як танк, на рэкорд па перавыкананнi плана зводнiцтва. Неяк бацька не вытрымаy i запытаyся, навошта яна гэта робiць.

– Шчасця табе хачу, – не разгубiлася тая. – Дзяyчаты yсе правераныя…

– Кiм правераныя? – удакладнiy бацька.

– Часам правераныя, – зноy не разгубiлася цётка. – Чалавек не павiнен быць адзiн…

– Я не адзiн, – запярэчыy бацька.

– У глабальным сэнсе, канечне, не адзiн, – падтрымала цётка Груня, але збiць, як кеглю, яе разлiчаны на рэзультат манеyр па ачалавечваннi пляменнiка было немагчыма. – Ты малады прыгожы мужчына, – працягвала яна, – якi павiнен мець чароyны тыл у вобразе прывабнай жанчыны знешне i гейшы y ложку.

– Каго? – не зусiм зразумеy бацька.

– Да таго ж адукаваны y патрэбных месцах, – дадала цётка.

– І yсе яны, выбраныя вамi, мне падыходзяць? – зрабiy выгляд, што задумаyся, бацька.

– Без выключэння, – пераможлiва yсмiхнулася жанчына.

– Але выбраны яны не мной, – цвёрда сказаy бацька. – Не трэба больш мяне нi з кiм знаёмiць! – голасна заявiy. – Няхай яны будуць хоць каралевамi Мазамбiка! Я сам знайду сабе нявесту. Мо памылюся, але тое будзе мая памылка. Маё шчасце – справа маiх рук, а не вашых, хоць такiх родных i блiзкiх.

Цётка Груня ледзь не праслязiлася ад такiх слоy.

– Разумнееш на вачах, – прамовiла яна. – Як працуецца? – пацiкавiлася, iмгненна пераключыyшыся на iншае, быццам тэлевiзар.

– Добра, – усмiхнуyся бацька.

Яму падабалася на шахце, асаблiва заробак. У Вёсцы яму б давялося yкалваць як валу паyгода, каб зарабiць тую суму, якую ён зарабiy на шахце за месяц, стоячы на расслабоне на люках. І гэта ён яшчэ y забой не хадзiy. Адзiная прыкрасць – шахта мокрая, шмат грунтовай вады.



Першы заробак бацька не ведаy куды падзець. Нiколi раней ён не трымаy столькi грошай у руках. Думкi пра тое, на што iх патрацiць, лёталi, абганяючы адна адну, быццам мухi. Карцела купiць усё i адразу, аднак без канкрэтнай мэтанакiраванай упадабанасцi. Складзеныя напалам i рассаваныя па кiшэнях рублi, траякi, пяцёркi, чырвонцы i дваццацьпяткi выпукла вытыркалiся, патрабуючы yвагi да сябе, i балюча джалiлi, бы тыя восы, калi дакранаyся да iх, сунуyшы рукi y кiшэнi, як у гнёзды з небяспечнымi насякомымi. Тады аддзёргваy рукi нават з мiжвольным ускрыкам, бо фантомны боль нiчым не адрознiваyся ад сапраyднага.

Каля крамы з адзеннем бацька затрымаyся, пакурыy i зайшоy унутр. Выйшаy адтуль з новым чорным касцюмам, дарэчы, першым у жыццi, вастраносымi скуранымi туфлямi i кашуляй – белай у чорныя плямы картачных пiк. Грошай паменела, але тыя, што засталiся, лiтаральна апякалi праз тканiну кiшэняy.

Бацька вярнуyся y iнтэрнат, пераапрануyся y наyё. Паглядзеyшыся y люстэрка, спадабаyся самому сабе. Касцюм на iм сядзеy, як на артысце Лешчанка, быццам нарадзiyся y iм. Удалую пакупку не перашкодзiла б абмыць, каб зносу не было. Напрыклад, з суседам па пакоi – iнжынерам з Тэнтэкскай шахты. Заадно больш-менш пазнаёмяцца па-чалавечы. Але той так рэдка з’яyляyся y iнтэрнаце, што чакаць яго не мела сэнсу, да таго ж суботнi кастрычнiцкi дзень, быццам лiсты шчасця, шчодра раздаваy апошняе цяпло. Адлiчыyшы некалькi купюр, каб праставiцца на працы, i схаваyшы iх пад электрабрытву «Харкiy» у футаляры, абабiтым сiнiм аксамiтам, бацька вырашыy пайсцi y кабак. Пра тое, што лепш было б накiравацца да цёткi Грунi з дзядзькам Жэнем i з iмi адзначыць першы шахцёрскi заробак, не падумаy. Ён нiколi не быy яшчэ y пiцейных установах, але ведаy, дзе знаходзiлася найлепшая, таму ногi самi прывялi да рэстарана, што падпiраy сваiмi шклянымi сценамi кiнатэатр «Юнацтва» па Ленiнскай вулiцы.

Рэстаран расчараваy. У iм было досыць цiха, шэра i будзённа. Са сцяны без вокнаy на наведвальнiкаy сумна пазiраy Ленiн (вялiкае пано з адлюстраваннем правадыра спускалася кiлiмам ад столi да падлогi), перажываючы, вiдаць, за перавод прадуктаy i фiнансаy, якiя y любым выпадку ператваралiся y пыл. Суседства з Ленiным наyрад цi садзейнiчала весялосцi цi з’яyленню весялосцi, напрыклад, у вобразе Снягуркi i дзеда Мароза. Але ж не сыходзiць, калi yжо прыйшоy.

Бацька марудна, быццам у чаканнi, што хто-небудзь раптам паклiча яго i выцягне з рэстарана, нiбы з пасткi, рушыy да найаддаленага круглага столiка, засланага аранжавым з махрамi дастарханам. Паркетная падлога пры гэтым рыпела пад нагамi як добра нагуталiненыя кiрзавыя боты. Спынiyся каля столiка, паклаy руку на спiнку крэсла – металiчнай канструкцыi y выглядзе трона без падлакотнiкаy, абабiтага карычневым дзермацiнам, i разгублена азiрнуyся на нешматлiкiх прысутных. Нiхто з iх не звярнуy на яго yвагi, акрамя маладой афiцыянткi yсходняй знешнасцi. Не спяшаючыся, яна падышла да бацькi, трымаючы y руках скураную чорную тэчку з меню.

– Тут заyсёды так? – мiжволi запытаy ён яе.

– Як калi, – пацiснула вуглаватымi плячыма афiцыянтка, працягнула бацьку меню. – Яшчэ рана для асноyнага наплыву, – памуляyшы вуснамi, дадала.

– Тады, – устрапянуyся бацька, абнадзеены яе словамi, – можа, я пазней зайду? – І паглядзеy на дзяyчыну так, нiбы дазволу прасiy сысцi.

– Як хочаце, – абыякава аднеслася афiцыянтка.

– Пайду я, – прамовiy бацька i ледзь не бегма кiнуyся да выхада з установы.

Калi апынуyся на вулiцы, адчуy, што нават дыхаць стала лягчэй, чым у памяшканнi рэстарана.

Ён закурыy. Да яго падышлi трое маладых людзей (казахаy) i адна дзяyчына, якiя выйшлi з рэстарана следам за iм. Адзiн папрасiy прыкурыць.

– Сумуеш? – спытаy затым бацьку. – Кампанiя патрэбна? Можам i дзяyчыну для цябе знайсцi, калi хочаш. Тут, – паказаy рукой на рэстаран, – мёртвае месца, не для рабочай моладзi, кшталту цябе, не крыyдуй толькi.

– Ведаеш, дзе маё месца? – узвiyся бацька.

– Цiха-цiха-цiха! – памiж iмi yклiнiлася дзяyчына, што падышла з казахамi. – Лепш за прыроду месцаy не прыдумалi, – ветлiва yсмiхнулася бацьку.

– Намякаеш, што y мяне грошай не хопiць на гэты пафасны фасад? – позiрк у бок рэстарана.

Дзяyчына пацiснула плячыма, працягваючы yсмiхацца. Яна не належала да казахскай нацыянальнасцi, але i рускай назваць яе было цяжка.

– Не хвалюйся, хопiць! – паляпаy бацька рукамi па кiшэнях, звяртаючыся, аднак, толькi да дзяyчыны.

– Тады тым больш прырода падыходзiць, – адзначыла яна. – Калi, вядома, ты нiкога не чакаеш, – пранiклiвы пагляд на бацьку. І той паплыy ад яго.

Дзяyчына здавалася прыгожай i зацiкаyленай iм. Ледзь прыкметная картавiнка рабiла яе сапраyднай. Трое яе спадарожнiкаy бацьку не палохалi, наадварот, радавалi. Ён жыy цяпер у Казахстане, а выпадку пазнаёмiцца, тым больш пасябраваць з карэннымi насельнiкамi краiны да сённяшняга дня не выпадала. Гэта шанец наладзiць прыватныя мiжнацыянальныя адносiны.

– І дзе тая прырода? – расплыyся ва yсмешцы бацька.

– Зусiм блiзенька, – усмiхнулася дзяyчына яму y адказ. – Рухайся за намi, не пашкадуеш, – абяцала цi не рай. Зноy рай? Бацька спадзяваyся, што дзяyчына мела не райскае iмя. Адной яму yжо хапiла.

Яна назвалася Зарынай. І бацька з палёгкай уздыхнуy.



Ранiцай яго знайшоy вартаyнiк будоyлi новай высоткi y бетоннай трубе. У адных трусах, майцы i шкарпэтках бацька ляжаy нерухома, нiбы труп, за якi вартаyнiк – сталых гадоy, але яшчэ не стары мужчына – яго i палiчыy. Ён аж падскочыy, спалохаyшыся, калi бацька прабубнiy, што змерз. Вартаyнiк перажагнаyся, выцягнуy бацьку з трубы i завалок у сваю бытоyку, дзе раскатурхаy i напаiy гарбатай. З апрытомненнем з’явiyся i нясцерпны боль у галаве. У чэрап, здавалася, малацiлi, не шкадуючы высiлкаy, нiбы y званы, кувадламi. Бацька не ведаy, дзе ён, i не памятаy, як трапiy у трубу. Па логiцы, было зразумела, што яго апаiлi i абрабавалi. Ён успомнiy Зарыну i таго казаха, якi з iм загаварыy. Зарына называла яго Агайдарам. І гэта yсё. Бацька разумеy, што ён з iмi некуды паехаy цi пайшоy, але нiчога не памятаy. І як нi намагаyся, як нi напружваyся прымусiць памяць працаваць – не атрымлiвалася. Каб падкруцiць гайку якiм слясарным ключом – гэта калi ласка. Памяць жа – рэч складаная i далiкатная. Ёй так проста гайкi не падкруцiш, калi яна дала збой.

Упэyнены, што на памяць спадзявацца няварта, бацька папрасiy вартаyнiка патэлефанаваць дзядзьку Жэню i прадыктаваy нумар яго хатняга тэлефона. Дзядзька Жэня неyзабаве прыехаy за пляменнiкам на машыне, аддзячыy вартаyнiка трохлiтровым слоiкам пiва i паехаy у гараж. Дамоy не павёз, каб не турбаваць i не хваляваць жонку.

Кораценька бацька распавёy дзядзьку пра свае прыгоды, пагадзiyся з тым, што вiнаваты сам, i паабяцаy разабрацца з рабаyнiкамi, бо дзядзька yжо прапаноyваy дапамогу i сваю, i мiлiцыю падключыць.

Ну сам дык сам. Бацька заyсёды yсе свае праблемы вырашаy самастойна. Як Чак Норыс, пра якога, зразумела, у той час нiхто ведаць не ведаy.

Адмыслова ён не шукаy Зарыну i Агайдара, але часта задумваyся, што з iмi зробiць, калi знойдзе. Не y мiлiцыю ж павалачэ. А вось яны могуць кiнуць на бацьку заяву, калi той iх адлупцуе, i пасадзяць за мiлую душу. Чамусьцi y гэтым бацька не сумняваyся. Тым не менш прыходзiy па выходных да рэстарана, прагульваyся каля дзвярэй хвiлiн пятнаццаць, але yнутр не заходзiy, курыy i сыходзiy.

Толькi пад Новы год, i тое выпадкова, ён сутыкнуyся нос да носа з Зарынай у грамадскiм транспарце. Вяртаyся з працы маршрутным аyтобусам i стаяy каля акна, калi на адным з прыпынкаy пасажырскай хваляй да яго грудзей вынесла дзяyчыну, прыцiснула, а выхад спрэсавала. Зарына апынулася y пастцы, якая схапiла яе i трымала мёртвай хваткай. Дзяyчына адразу пазнала бацьку, убачыy па яе вачах, аднак не спалохалася, а калi спалохалася, то на iмгненне. Адчайна, куражлiва засмяялася яму y твар. Бацька раптам узяy i пацалаваy яе y вусны, што крыyлялiся насупраць ягоных губ. Яны былi халоднымi з марозу i салодкiмi, як марожанае.

– Дурак! – прашаптала яна пасля.

Яны не размаyлялi i больш не цалавалiся. Зарына лiхаманкава шукала выйсце з пасткi. Бацька бачыy гэта зноy жа па яе вачах. Яны yвесь час бегалi, быццам вавёркi: шмыг у адзiн бок, шмыг – у другi, уверх, унiз. Спадзявалася, мабыць, больш за yсё, што яе вынесе з аyтобуса гэтак жа, як занесла. Але бацька сачыy за кожным яе рухам, i проста так ёй не yцячы ад яго.

Нарэшце Зарына дачакалася патрэбнай хвалi. Яна падхапiла б дзяyчыну нават у тым выпадку, калi б тая супрацiyлялася. Зарына пераможлiва азiрнулася на бацьку, але той таксама трапiy у паток, што выкульваyся з аyтобуса.

Яна пабегла, як толькi кранулася нагамi заснежанай зямлi, ды высокiя абцасы зiмовых ботаy перашкаджалi. Бацька лёгка дагнаy дзяyчыну, схапiy за пухнаты каyнер прыталенага футэрка. Лiхтары i вочы людзей, што праходзiлi мiма, памылкова прымалi iх за закаханую пару.



– Дзе ён?

– Хто?

– Ты ведаеш, хто!

– Не ведаю я нiчога! Пусцi! Ты робiш мне балюча!

– Яшчэ не тое будзе.

– Я закрычу! Паклiчу мiлiцыянтаy!

– Крычы. Раскажаш iм, як абрабавалi мяне i кiнулi памiраць.

– Ты нiчога не дакажаш!

– А ты правер.

– Мне павераць больш.

– Добра. Тады хадзем проста зараз у мiлiцыю.

– Нiкуды я з табой не пайду!

– Ты ж так iрвалася туды. Ужо не хочаш?

– Я перадумала.

– Што так?

– Ды хто ты такi, каб указваць мне?!

– Нiхто.

– Тады пусцi i гуляй, Вася, пакуль цэлы!

– Ты мне пагражаеш?

– Папярэджваю.

– Агайдара нацкуеш на мяне?

– Ты не разумееш!

– Што я павiнен зразумець?

– Што ты хочаш ад мяне?

– Адвядзi да Агайдара.

– Гэта дрэнная iдэя.

– Не, генiяльная. У мяне на марозе заyсёды yзнiкаюць генiяльныя iдэi.

– Яму не спадабаецца.

– Мне пляваць. Я за справядлiвасць.

– У кожнага яна свая. Лоха абуць таксама справядлiва для некага.

– Для цябе? Цi для Агайдара?

– Ты яму нiчога не зробiш.

– Паглядзiм.

– Тут i глядзець няма чаго.

– Тады я цябе заб’ю.

– Цябе пасадзяць.

– А цябе закапаюць. Каму з нас будзе лепей?

– Ты не здатны на злачынства, фраер.

– Гэта яшчэ чаму?

– Вочы добрыя.

– Памыляешся.

– Наадварот, разбiраюся y людзях. Так што пусцi i адчальвай! Лiчы, што табе пашанцавала не сустрэцца другi раз з Агайдарам.



Бацька нiколi не бiy жанчын. Удар, якi ён нанёс Зарыне кулаком у жывот, быy першым у ягоным жыццi. Ён не бачыy iншага выйсця. Зарына павалiлася y сумёт, схапiyшыся за жывот рукамi. Яе твар перакрывiла сутарга болю. Вочы зашклiла здзiyленнем, як шыбы марозам.

– Падымайся! – пацягнуy бацька дзяyчыну за каyнер.

Яна паслухмяна yстала на ногi.

– Грошы ёсць? – запытала раптам.

– З якой мэтай цiкавiшся? – адказаy пытаннем на пытанне бацька.

– Таксоyку трэба лавiць, – памуляла вуснамi Зарына, – каб даехаць да Паyночна-Заходняга, – дадала.

– Не перажывай, – прамовiy бацька. – У мяне грошы ёсць заyсёды.

– Шкада, – сумна адгукнулася Зарына.

Бацька нiчога больш не сказаy, узяy дзяyчыну за руку, разам з ёй выйшаy да праезджай часткi, спынiyся на крайку тратуара i загадаy галасаваць. Зарына выцягнула руку, адтапырыyшы вялiкi палец, каб спынiць машыну.

Неyзабаве каля iх прытармазiла жоyтая «Волга» з чашачкамi на даху, i яны селi y салон на задняе сядзенне. Зарына назвала кiроyцу адрас i адвярнулася да акна. Бацька yзяy яе руку i прасунуy пад сваю, для надзейнасцi. Зарына павярнула твар да яго, узнагародзiла недарэчнай усмешкай i зноy утаропiлася y акно.

У Паyночна-Заходнiм бацьку раней бываць не даводзiлася. Ён ведаy, што там на ФАПе працавала цётка Груня, i yсё на гэтым. Пройдуць гады, i яму прыйдзецца вазiць мяне, хворага трохлетку, у Паyночна-Заходнi, дзе размешчаны абласны тубдыспансер, глытаць таблеткi, што лекавалi ад палачкi Коха, якую знойдуць у маiм маленькiм рахiцiчным цельцы. Таблеткi тыя выдавалiся пад асабiсты бацькаy подпiс. Я буду абавязаны пiць iх у памяшканнi тубдыспансера, i, пакуль не праглыну, нас не выпусцяць. Затое пасля атрымаю y пачастунак вiтамiнку – маленечкi жоyценькi салодка-кiслы кругляшок. Медсястра, што будзе выдаваць таблеткi, прыкiпiць да мяне сэрцам (нашыя з бацькам паездкi y тубдыспансер расцягнуцца на паyгода па два разы на тыдзень), пашкадуе, што бацька жанаты, усур’ёз цi жартам папросiць пакiнуць мяне ёй, бо я такi прыгожы, паслухмяны, разумны, з вялiкiмi сiнiмi разумнымi вачыма i доyгiмi, як у дзяyчынкi, павейкамi… Вочы пасля, быццам хамелеоны, зменяць сiнь валошак на колеры джунгляy i мяча, якiя памiж сабой наладзяць спаборнiцтва за месца пад сонцам i з пераменным поспехам, у прыватнасцi ад настрою, кожны паасобку адсвяткуе перамогу, пакуль iм не здрадзiць зрок. Тады яны паблякнуць i назаyжды згубяць цiкавасць да змагання, збiтыя, нiбы птушкi на iзлёце, нечаканай i неспадзяванай здрадаю таго, хто без бою пакорыцца, быццам рыцар чароyнай даме, слепаце. А прыгажосць… Прыгажосць, мабыць, так i застанецца y дзяцiнстве, там, дзе ёй найбольш утульна жылося.

Зразумела, нiчога гэтага бацька не ведаy, калi ехаy з Зарынай у Паyночна-Заходнi, не планаваy i думаць не мог. Усе яго думкi былi заняты тым, што ён зробiць, калi апынецца сам-насам з Агайдарам. Мiжнацыянальныя адносiны яго больш не цiкавiлi, затое кiпела кроy у жылах, патрабуючы рашучых дзеянняy. Бацька yяyляy, як размажа Агайдара па сценцы, адно толькi дабярэцца да яго. Ён наяве бачыy шыю вераломнага казаха, якую зварочвае, як кураняцi…

– Прыехалi, – парушыy бацькаy думкафiльм кiроyца таксi i агучыy кошт за праезд. Бацька разлiчыyся з iм i разам з Зарынай выйшаy з машыны. «Волга», буксануyшы пару разоy пры развароце y сумёце, чмыхнула выхлапным дымам i павiхляла адгэтуль.

Тут лiхтароy не было. Іх нават не планавалi паставiць. Затое шчодрае на зоркi навiсала залацiстае неба, падобнае yзорамi на нацыянальныя дываны. Ды снег бялеy навагодняй ватаю. Тым не менш шэрыя дамы за шэрымi платамi паабапал дарогi заставалiся такiмi ж шэрымi. У iх гарэлi вокны, многiя аздобленыя навагодняй мiшурой i гiрляндамi, але адчуванне свята пры позiрку на iх не yзнiкала. Недзе здалёку пачуyся сабачы брэх. Яму лянiва пачалi адказваць з розных бакоy тым самым, нагадваючы нязладжаны аматарскi хор з нейкага мультфiльма.

Зарына штурханула брамку, каля якой стаяла, i, не азiраючыся, пайшла y двор. Ведала, што бацька не адстане.

Атынкаваны, але yжо месцамi аблуплены, як варанае яйка, дом негасцiнна зарыпеy уваходнымi жалезнымi дзвярыма. Адразу ж, як увайшлi y памяшканне, абдала цяплом i пловам, шумнымi галасамi i тытунёвым дымам. Затрымалiся y вiтальнi. Зарына паглядзелася y люстэрка на сцяне, падмазала чырвонай памадай вусны.

У вiтальню з агульнага пакоя вылецеy, хутка i злосна нешта балбочучы па-казахску, Агайдар. Валасы яго былi yскудлачаныя, кашуля расшпiленая, на вузкай плоскай грудзiне ружавеy нажавы неглыбокi, але непрыгожы шнар, вочы чырванелi набухлымi крывёю сасудамi на бялках.

– Якiя людзi y Галiвудзе! – зачапiyшыся аб задраны краёк пасланага на падлозе саламянага кiлiмка, выгукнуy ён i пазiраy то на Зарыну, то на бацьку. – Ну, праходзьце, калi прыйшлi! – запрасiy у агульны пакой неспадзяваных гасцей i, не чакаючы тых, вярнуyся туды, адкуль выскачыy.

Бацька разгубiyся. Яму раптам захацелася сысцi адгэтуль i нiколi больш не вяртацца! Што i каму ён дакажа? Каго пакарае? Вiнавацiць у першую чаргу трэба было сябе. Ведаy жа, што пiць з незнаёмымi нельга, тым больш ехаць з iмi кудысьцi. Зарына скiнула футэрка, узяла бацьку за руку i павяла за сабой, тым самым прагнала яго думкi, як зграю галодных, але нерашучых ваyкоy цi, хутчэй, сабак. Бацька паслухмяна пайшоy за ёю, дакладней, за завiткамi валасоy на шыi, такiх жа, як у Раi. Да iх карцела дакрануцца, а яшчэ – схапiць дзяyчыну y ахапак i бегчы адсюль на злом галавы y краiну шчасця, дзе б тая нi знаходзiлася.

Ён затрымаyся y дзвярным праёме. Пасярэдзiне пакоя стаяy вялiкi стол (багата сервiраваны гароднiнай, садавiнай, мясам i алкаголем, асобна выдзяляyся казан з пловам), абсаджаны рознакалiбернымi таварышамi Агайдара, таксама прадстаyнiкамi казахскай нацыянальнасцi, гундзеyшымi па-свойму. У левым куце працаваy каляровы тэлевiзар, экран якога адлюстроyваy буднiя днi савецкага yгалоyнага вышуку y асобе Яyгена Жарыкава. На канапах каля правай i левай сценак была паскiдана гарой адна на адну верхняя вопратка прысутных. Да адной з канап наблiзiлася Зарына, ззяючы блiскучай сукенкай, падобнай на рыбную луску, села, закiнула нага за нагу, утапiла локаць у горцы атласна-кветкавых падушак.

Агайдар налiy дзве шклянкi гарэлкi да краёy i падышоy да бацькi.

– Вып’ем мiравую, брат! – працягнуy адну шклянку яму, прыязна yсмiхаючыся. – Мой дом – твой дом, – працягваy вяшчаць, калi бацька yзяy шклянку. – Еш, пi, колькi хочаш! Плоy, бешбармак, Зарына, усё тваё. Забудзем крыyды, будзем сябрамi!..

Апошнюю фразу Агайдар вымавiy для сябрукоy за сталом, каб тыя яго падтрымалi yпэyненай гамарнёй.

Бацька кiyнуy, згаджаючыся, зрабiy вялiкi глыток, злавiy на сабе зацiкаyлены позiрк Зарыны, а потым узяy i вылiy тое, што засталося y шклянцы, Агайдару y твар.

– Не брат ты мне нi разу, – працадзiy, – нават не мар.

(Бацькаy малодшы брат загiнуy у чатырохгадовым узросце, падавiyшыся яблыкам).

Цiшыня павiсла, здавалася, мыльным пухiром, якi вось-вось лопне.

Зарына закрыла вочы рукамi y прадчуваннi чагосьцi дрэннага.

Агайдар паставiy сваю шклянку на стол i абцёр твар рукавом.

Бацька павярнуyся да яго спiнай i рушыy да выхада.

Агайдар схапiy шклянку са стала, iрвануyся за бацькам, падскочыy малпай i апусцiy шклянку з усёй сiлы на бацькаву галаву.



– Уставай! Ну yставай жа! – намагалася сцягнуць Зарына бацьку з чыгуначных рэек, на якiх упоперак той нерухома ляжаy. На галаве, на твары запяклася кроy i выглядала звычайнай фарбай, у якую той неасцярожна выпацкаyся. Снег, быццам мяккi пух, якi вытрасала залацiста-сiняе неба, павольна падаy на пабiтыя бацькавы вусны i раставаy на iх, нiбыта лекуючы. – Уставай! – плакала Зарына ад бяссiлля зварухнуць непад’ёмнае для яе цела. – Уставай, Чакан Валiханаy, Амангельды Іманаy беларускага разлiву! – у адчаi запляскала яна па бацькавым твары далонькамi. Той замукаy нешта неразборлiвае, паморшчыyся. – Уставай! Ну yставай, калi ласка! – узмалiлася Зарына. Яна пачула наблiжэнне цягнiка, зазвiнелi рэйкi, затым данёсся гудок паравоза i агнi яго з грукатам колаy разрэзалi цiшыню напалам. – Уставай зараз жа! – спалохана закрычала дзяyчына. Нейкiм невытлумачальным чынам, мабыць, са страху, ёй удалося прыyзняць нямоглага за плечы, навалiцца yсiм целам на яго i перакулiцца разам з iм з чыгункi y снег. Праз хвiлiну мiма прагрукацеy цягнiк.

Бацька не апрытомнеy i нiяк не мог дапамгчы Зарыне ратаваць сябе. Ёй давялося yсё рабiць самой. Напружвацца да знямогi, да цемры y вачах, да разрыву аорты i селязёнкi, але цягнуць бацьку y бяспечнае месца праз снег, правальваючыся y яго па каленi за крокам крок, i буран, што наляцеy неyзабаве i кiдаyся на дзяyчыну раз’ятраным каршаком. Так некалi выцягвалi на сабе параненых з поля бою маладзенькiя кволыя на выгляд санiтаркi, маючы за плячыма yсяго сямнаццаць цi васямнаццаць гадоy.

Чаго яна панеслася за iм? Хто ён ёй такi, каб рызыкаваць уласным жыццём дзеля ягонага жыцця? Вось iменна – нiхто! Але ён так адчайна бiyся, як сапраyдны леy, з Агайдарам i яго сябрукамi, што мiжволi выклiкаy захапленне i павагу Зарыны, якая цанiла y мужчынах менавiта звярыны пачатак i характар. У бацьку яна разгледзела сапраyдны мужчынскi характар. Нехта y тым, што зрабiy мой бацька, убачыць глупства, нелагiчнасць i дурную браваду. Зарына ж убачыла мужчыну, якi мужчынам не прыкiдваyся, як амаль усе, каго яна ведала. На жаль, такiя доyга не жывуць.

Колькi яму? Дваццаць два цi дваццаць тры гады? Максiмум дваццаць пяць! Агайдар старэйшы за яго y любым выпадку, як i сябрукi ягоныя. Зарына не магла адвесцi вачэй ад бацькi, якi сапраyды нагадваy ёй льва, атакаванага зграяй шакалаy. Ён быy прыyкрасны!

Аднак хэпi-энд бывае толькi y амерыканскiх фiльмах. У савецкай рэчаiснасцi заyсёды перамагае калектыy. Бацьку калектыyна загасiлi, зноy забралi yсе грошы, знялi з рукi гадзiннiк, куплены зусiм нядаyна, з металiчным бранзалетам, хацелi распрануць, як у мiнулы раз, усё адно прападзе дабро, але чамусьцi перадумалi. Завезлi y багажнiку Агайдаравага «Запарожца» да чыгункi, якая праходзiла непадалёк ад Паyночна-Заходняга праз стэп па адмысловым насыпе, i паклалi на рэйкi. Спяшаючыся, забылiся пра Зарыну, якая таксама панеслася да чыгункi бегма. На вялiкае шчасце для бацькi, паспела своечасова.

Яна валакла бацьку волакам, здавалася, цэлае жыццё да ФАПа – найблiжэйшага па дарозе будынка, да таго ж з тэлефонам. Адтуль выклiкала «хуткую», папярэдне адамкнуyшы дзвярны замок шпiлькай. Пасля зацягнула бацьку y памяшканне, села на падлогу каля дзвярэй, паклала бацькаву галаву сабе на каленi i нешта заспявала па-казахску, шчымлiвае i пяшчотнае, гладзячы далонямi ягоны твар.



У бальнiцы бацька не затрымаyся. Апрытомнеyшы з дапамогай дзяжурнага yрача i медсясцёр, падзякаваy i рушыy да выхада. Яго хiстала з боку y бок, як матроса на караблi y шторм, але на нагах ён устояy. Зарына раззлавалася на яго, калi пабачыла побач з сабой. Яна сядзела на кушэтцы y вестыбюлi i чакала невядома чаго цi каго, хутчэй за yсё таксi, якое выклiкала незадоyга. Бацька плюхнуyся на кушэтку поруч з ёю. Дзяyчыне давялося везцi яго да сябе.

У Зарыны бацька добра выспаyся, i сон замянiy усялякiя лекi. Прачнуyшыся (а спаy цэлыя суткi i палову наступных прыхапiy), бацька адчуy нечуваны голад. Ён падмёy усё, што знайшоy у лядоyнi на кухнi. Тады сеy каля падаконнiка, адчынiy фортку i закурыy, мiжволi моршчыyся ад дотыку цыгарэты да пабiтых вуснаy. Тое, што знаходзiyся адзiн у чужой кватэры, яго не здзiвiла. Бацька памятаy усё, што з iм адбылося. Больш непакоiла тое, што падумаюць пра яго на працы. Колькi паставяць прагулаy. А мо i выгавар яшчэ yлепяць, як пабачаць на вочы: фiзiяномiя яшчэ тая. Не, фiнгалаy не было i лiхтароy замест вачэй таксама. Затое вусны нагадвалi грыбы, а нос паходзiy на слiву. Бледна-ружовыя з жоyтым адценнем плямы на рэбрах, спiне i плячах сведчылi аб гематомах, аднак нявартых на бацькаву думку асаблiвай увагi. Мiж тым выглядалi яны yнушальна i любы iншы чалавек занепакоiyся б.

Пачуyшы праварочванне ключа y дзвярным замку, бацька выйшаy у вiтальню аднапакаёyкi сустрэць ратаyнiцу, чым ледзь не напалохаy яе. Яна думала, што ён яшчэ y ложку. Выскачыла yсяго на хвiлiнку па хлеб i малако y блiжэйшую краму.

– Прачнуyся, бачу, – працадзiла, разуваючыся, – Амангельды ты наш недабiты…

– Хто? – не зразумеy бацька.

– Амангельды, – паyтарыла Зарына, – нацыянальны герой.

Яна прайшла на кухню, заyважыла бацькава гаспадаранне, але нiчога яму не сказала, наадварот, усмiхнулася куточкамi вуснаy. Недарэмна yвiхалася за iм дзень i ноч. А ён глядзеy на яе i не ведаy, што рабiць i казаць далей.

– Дзякуй табе, – нарэшце вымавiy.

– Няма за што, – адгукнулася дзяyчына. – Цяпер мы квiты. Я табе больш нiчога не вiнна. Вiнны мне ты.

– Як гэта? – не зразумеy нi слова бацька.

– З-за цябе цяпер у мяне будуць праблемы, – удакладнiла Зарына. – Ты павiнен мне дапамагчы пазбегнуць гэтых праблем. Ты ж герой цi не? – падышла да яго блiзка-блiзка.

Бацька yзяy яе за плечы i прытулiy да сябе. Яна прыyзняла галаву i пiльна yзiралася y яго вочы.

– Вырашэнне маiх праблем, – прамовiла Зарына, дакранулася пальцамi да бацькавых шчок, – знiшчыць i магчымае yзнiкненне тваiх, – дадала.

– Агайдар? – дапетрыy бацька.

Дзяyчына кiyнула.

– Не забiць жа я яго павiнен, – чамусьцi прашаптаy ён.

– Не так радыкальна, Амангельды, – таксама шэптам супакоiла бацьку Зарына, асцярожна пацерлася носiкам аб ягоны распухлы нос. – Але ход тваiх думак мне падабаецца, – усмiхнулася.

– Хто ты яму? Хто табе ён? – пацiкавiyся бацька, ведаючы, аднак, што яна не адкажа, i не памылiyся.

– Гэта не мая тайна, д’Артаньян, – працытавала Зарына словы гераiнi Дзюма Канстанцыi Бонасье. – Доyга расказваць i нецiкава, – апусцiла вочы.

Бацька не настойваy на споведзi. Яму было добра. Проста вось так стаяць, абдымаць дзяyчыну i нiчога больш не рабiць – як жа гэта было добра!



Не адразу, але бацька пагадзiyся дапамагчы. Зарына запэyнiла яго, што пасля яны больш нiколi не пабачацца i Агайдар таксама не патурбуе. Яна не пацiкавiлася, а цi хацеy бацька нiколi больш яе не бачыць, мабыць, нейкiм чынам упэyнiлася. Бацька ж, у сваю чаргу, не спытаy Зарыну, цi хацела б яна пабачыцца з iм зноy. Тэму яны замялi, так i не развiyшы.

У Паyночна-Заходнi гэтым разам ехалi аyтобусам. Выдаyся на дзiва сонечны бясснежны прыемны пятнiчны дзень. Пярэдадзень Новага года. Мiнакi выглядалi заклапочанымi, але yсё адно твары iх свяцiлiся святочным настроем i чаканнем нечага чароyнага, як мандарыны y авоськах. Асаблiва радавалiся дзецi. Для iх Новы год – найлепшае свята y жыццi. З-пад верхняй вопраткi, быццам адмыслова, напаказ вызiралi краёчкi маскарадных сукенак Прынцэсы, Феi, Чырвонага каптурыка, Сняжынкi y дзяyчынак, чые мамы yсю ноч абшывалi казачныя yборы блiскучай мiшурой i снегам з фольгi, каб iх дочкi былi самымi прыгожымi; у хлопцаy тырчэлi чарцiныя хвасты, а пад носам казыталi скуру намаляваныя гуашшу цi касметычным алоyкам старэйшых сясцёр вусы i бародкi мушкецёраy, пiратаy, гусар, казакоy. Яны вярталiся з ранiшнiкаy, хто з бацькамi, хто з братам цi з сястрой, хто сам па сабе, але кожны з падарункам ад Дзеда Мароза i Снягуркi y руках i цукеркамi y шыкоyным кiлаграмовым пакунку з адлюстраваннем зайца i ваyка з любiмага мультфiльма.

Шчаслiвая дзятва абнадзейвала, што yсё да лепшага.

Дом, у якi, на колькi памятаy бацька, прыводзiла яго Зарына, прамiльгнуy за акном аyтобуса, як кiнакадр, але дзяyчына нават не паварушылася. Бацька мог i памылiцца, бо дамы амаль не адрознiвалiся адзiн ад другога i нагадвалi каменныя баракi, дзе пабеленыя вапнай, даyно пакрытай пылам, дзе проста атынкаваныя, але таксама шэрыя. Вылучаyся сярод iх толькi дом, пабудаваны з бярвенняy, каля якога яны выйшлi з аyтобуса. Аднак i ён сувора захоyваy вернасць шэраму колеру.

Яны паспелi якраз да абеду. За накрытым сталом сядзелi Агайдар, яго старэйшы брат, якi лiтаральна yчора вярнуyся з турмы, дзе паyгода правёy з-за хулiганства (выратаваy дзяyчыну ад гвалтаyнiкоy, сярод якiх апынуyся сын старшынi гаркама, адпраyлены «злачынцам» у рэанiмацыю), мацi i бацька – строгi, вытрыманы, упэyнены y сабе, можна сказаць, самурай, вельмi падобны знешне на амерыкана-японскага кiнаакцёра Хiраюкi Тагаву. У свой час ён узначальваy Долiнскi карлаг, зараз кiраваy Тэнтэкскай шахтай, абедаць заyсёды прыязджаy дамоy, што б нi здарылася. Менавiта дзякуючы яго сувязям старэйшы сын не атрымаy па максiмуме, хоць i не быy вiнаваты. У iх нават прыслуга мелася з былых сасланых немцаy, якiя адаптавалiся y казахскiм стэпе.

Хутчэй за yсё Зарына ведала, што застане yсю сям’ю Агайдара разам, больш за тое, разлiчвала на гэта, бо на выпадковасць падобнае мала паходзiла. Яна хацела раз i назаyсёды пазбавiцца ад Агайдаравага yплыву, скампраметаваць таго перад сям’ёй, зганьбiць на вачах сваякоy, тым самым засцерагчы i сябе, i бацьку. І ёй задуманае yдалося, а бацька быy жывым пацверджаннем цёмных спраy iх сынка. Старэйшы брат у гасцёyнi, побач з абедзенным сталом, на вачах ва yсiх прысутных збiy Агайдара, ператварыyшы яго твар цi не y крывавую кашу. Пасля загадаy вярнуць бацьку yсё, што адабраy, i вымятацца з гэтай хаты. Сваякi ад Агайдара адраклiся.

Больш, як i прадракла Зарына, бацька яе нiколi не бачыy, як i Агайдара.

Ён угледзеy яе смяшлiвы твар i вушы, падобныя на эльфiйскiя, зусiм выпадкова, падчас пахавання дзеда, мацярынага бацькi, амаль праз пятнаццаць гадоy. Нi кроплi не змянiyшыся, яна какетлiва пазiрала на бацьку з фотаздымка надмагiльнага помнiка. Сэрца Зарыны перастала бiцца праз тры днi пасля таго, як яна разам з бацькам прыцiснула Агайдара.



Недзе праз год бацька пазнаёмiyся з мацi. Але перш, чым зрабiць крок насустрач, тры месяцы сачыy за ёю пры дапамозе дванаццацiгадовай сяброyкi, якая жыла y тым жа доме, хоць i y iншым пад’ездзе. Яна, мiж iншым, i паказала, лiтаральна пальцам, бацьку яго будучую жонку. Можна сказаць, дзякуючы гэтаму маленькаму шпiёну бацька з мацi i сустрэлiся. Калi б не малая, наyрад цi што б у iх выйшла. Яна адгукалася на iмя Танюха. Танюхай сябе i называла заyсёды, калi з кiм-небудзь знаёмiлася. Бацька выратаваy дзяyчынку, калi тая танула. Малая паслiзнулася на самаробным плыце з вечка ад вялiзнай драyлянай бочкi з-пад будаyнiчай алiфы i звалiлася з яго y ваду кар’ера, утворанага паводкай i бясконцымi дажджамi побач з новабудоyлямi Трыццаць першага квартала. Пройдзе час, i на падобных плытах, утвораных, аднак, не з бочак, а з будаyнiчых кабельных катушак, у такiх жа кар’ерах будзем гойсаць мы з братам, уяyляючы сябе то Рабiнзонамi, то пiратамi, то гераiчнымi абаронцамi Севастопаля, нават прымем удзел у сапраyднай марской баталii памiж прадстаyнiкамi нашага дома i суседняга. На шчасце, у той вайне нiхто не загiне, хоць кожнага яе yдзельнiка надоyга прыкуе да ложка ангiна цi свiнка.

Дзяyчынцы пашанцавала, што бацька iшоy паyз новабудоyлi, побач з кар’ерам. Калi б не ён, Танюха патанула б. Ужо цямнела, да таго ж месца, у якiм яна апынулася, было бязлюдным. Бацька яе i не бачыy. Ён яе пачуy. Яе здзiyлены yскрык, калi тая боyтнулася y ваду. Дарэчы, брудную, мутную, з вясёлкавымi разводамi ад мазуту.

Наглытацца гэтай дрэнi Танюха не паспела. Бацька выхапiy яе рыyком, быццам з кракадзiлавай пашчы, што клацнула зубамi yхаластую. Яму таксама не прыйшлося лезцi y ваду. Каля берага хапала iншых самаробных плытоy, з якiх бацька выбраy самы вялiкi i павеславаy да тапельнiцы. Замiж вёслаy выкарыстоyвалiся доyгiя (метраy за два) драyляныя шасты, таксама самаробныя i нават габляваныя. Глыбiня кар’ера была yнушальная. Пры веславаннi бацькаy шэст пайшоy пад ваду цi не yвесь, ён нават спалохаyся. А дзецi ж, без усялякага прыгляду з боку дарослых, таyклiся пасля школы y гэтым штучным моры – i нiкому нiякай справы.

Карацей, выбралiся бацька з дзяyчынкай на сухое. Тая, рудая i канапатая, адразу зарумзала, як агледзела сябе, бо яе ж айчым прыб’е, калi яна з’явiцца дамоy у такiм выглядзе. І бацька Танюху павёз на таксоyцы y iнтэрнат, нi на хвiлiну не задумаyшыся, што пра яго могуць падумаць, калi пабачаць разам з мокрай дзяyчынкай. Ім кiраваy, бясспрэчна, здаровы розум. Хоць яшчэ было досыць цёпла, верасень толькi пачынаyся, дзяyчынку неабходна было атулiць цеплынёй ад шоку i yнутранага холаду: яе трэсла, што паралiтыка. Ён нiчога пра яе не ведаy, але яму хапiла слоy пра айчыма, каб прыняць адзiнае правiльнае рашэнне. Танюха ж даверлiва yткнулася y яго бок, быццам ён быy яе родным бацькам. Яна не захацела нiкуды ад яго адыходзiць у iнтэрнаце, бо ён меy намер папрасiць дапамогi y знаёмых жанчын, i давялося yсё рабiць самому. Добра, што душавыя кабiны знаходзiлiся y кожным блоку, куды бацька yпiхнуy Танюху i загадаy неадкладна стаць пад гарачую ваду. Яна запатрабавала, каб бацька застаyся каля дзвярэй з другога боку i размаyляy з ёю, дакладней, расказваy бы што-небудзь цiкавае. Бацьку давялося паслухацца.

Ён распавёy дзяyчыне пра сем самураяy, фiльм пра якiх глядзеy у кiнатэатры на тым тыднi. Першую палову стужкi, зразумела, праспаy, але, прачнуyшыся, адзначыy, што нiчога цiкавага не прапусцiy, нiбыта i не спаy зусiм. Заснуy бацька, мiж iншым, у знак пратэсту. Ён хадзiy у кiнатэатры толькi дзеля таго, каб глядзець кiно y колеры, а трапiy на чорна-белае, да таго ж старадаyняе, а y прыдачу яшчэ i японскае. Чорна-белае можна было глядзець i па тэлевiзары, не выходзячы з дому i не плоцячы рубель за сеанс. Бацька yвогуле не любiy замежнага кiно, за выключэннем французскiх стужак з Бельмандо, i на «Сем самураяy» трапiy выпадкова, за кампанiю. Лепш бы застаyся y iнтэрнаце i паглядзеy чарговую серыю пра Шцiрлiца. Цiханаy яму падабаyся, хоць нiводнага iншага фiльма з iм больш не бачыy.

Думаю, Танюху гiсторыя пра самураяy не закранула нiякiм бокам, зрэшты, як i бацьку. Мабыць, i расказваy ён пра iх нецiкава, бо сам не быy захоплены аповедам. Распавесцi ж якую-небудзь чароyную казку цi легенду не мог, бо нiколi не чытаy кнiг, гэтаксама не мог нiчога прыдумаць свайго па той жа прычыне. Аднак дзяyчынка не сердавала на бацьку. Яна i без таго была яму yдзячна. Асаблiва калi патанула y яго фланэлевай кашулi i yлеглася y яго ложку пад коyдрай, напоеная гарачай гарбатай з малiнавым варэннем ад цёткi Грунi i наетая галубцамi ад той жа цёткi, якiмi бацька яе пачаставаy. Ён хацеy, пакуль дзяyчынка будзе есцi, памыць яе рэчы i павесiць сушыцца, аднак Танюха yсё паспела зрабiць сама, пакуль знаходзiлася y душавой. Тады ён проста развёy рукамi. Паслаy сабе на суседавым ложку. Той недзе прыжанiyся i не паяyляyся y iнтэрнаце, але i не пазбаyляyся ад яго.

Трэба было, мабыць, завесцi будзiльнiк, каб падняць ранiцай малую y школу, а перад гэтым адвесцi дамоy. Танюха пасмяялася з бацькавага заклапочанага твару i паведамiла, што заyтра субота i школы не працуюць. Але калi яму трэба рана yставаць на работу, то яна не супраць будзiльнiка. Аказалася, што i бацька з ранiцы нiкуды не спяшаyся. Ён увогуле знаходзiyся y заслужаным месячным адпачынку.





Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/mikola-adam-24273213/i-prydbau-gety-dom/) на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



Каханне не бывае ідэальным, а жыццёвы шлях – роўным. Лёсы заўжды выглядаюць як паралельныя крывыя. Стасункі ж усё часцей нагадваюць трохкутнікі. Але гэта не геаметрыя, хутчэй геаграфія чалавечых душ, звязаных раманам, геаграфія пачуццяў, геаграфія любові, што злучыла Беларусь і Украіну, нягледзячы ні на вайну, ні на рэпрэсіі, ні на межы і ростані.

Галоўныя героі твора – беларус і ўкраінка, сын ворага народа і дачка Героя Савецкага Саюза, якіх паяднала чужына – Казахстан. Якімі стануцца іх адносіны?..

Как скачать книгу - "…І прыдбаў гэты дом" в fb2, ePub, txt и других форматах?

  1. Нажмите на кнопку "полная версия" справа от обложки книги на версии сайта для ПК или под обложкой на мобюильной версии сайта
    Полная версия книги
  2. Купите книгу на литресе по кнопке со скриншота
    Пример кнопки для покупки книги
    Если книга "…І прыдбаў гэты дом" доступна в бесплатно то будет вот такая кнопка
    Пример кнопки, если книга бесплатная
  3. Выполните вход в личный кабинет на сайте ЛитРес с вашим логином и паролем.
  4. В правом верхнем углу сайта нажмите «Мои книги» и перейдите в подраздел «Мои».
  5. Нажмите на обложку книги -"…І прыдбаў гэты дом", чтобы скачать книгу для телефона или на ПК.
    Аудиокнига - «…І прыдбаў гэты дом»
  6. В разделе «Скачать в виде файла» нажмите на нужный вам формат файла:

    Для чтения на телефоне подойдут следующие форматы (при клике на формат вы можете сразу скачать бесплатно фрагмент книги "…І прыдбаў гэты дом" для ознакомления):

    • FB2 - Для телефонов, планшетов на Android, электронных книг (кроме Kindle) и других программ
    • EPUB - подходит для устройств на ios (iPhone, iPad, Mac) и большинства приложений для чтения

    Для чтения на компьютере подходят форматы:

    • TXT - можно открыть на любом компьютере в текстовом редакторе
    • RTF - также можно открыть на любом ПК
    • A4 PDF - открывается в программе Adobe Reader

    Другие форматы:

    • MOBI - подходит для электронных книг Kindle и Android-приложений
    • IOS.EPUB - идеально подойдет для iPhone и iPad
    • A6 PDF - оптимизирован и подойдет для смартфонов
    • FB3 - более развитый формат FB2

  7. Сохраните файл на свой компьютер или телефоне.

Видео по теме - Отзыв о ладе гранта после 4 лет эксплуатации - Ваз Lada Granta

Книги серии

Книги автора

Последние отзывы
Оставьте отзыв к любой книге и его увидят десятки тысяч людей!
  • константин александрович обрезанов:
    3★
    21.08.2023
  • константин александрович обрезанов:
    3.1★
    11.08.2023
  • Добавить комментарий

    Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *