Книга - Захад Беларусi: гiстарычны пазл

a
A

Захад Беларусi: гiстарычны пазл
Яyген Аснарэyскi


У кнiгу yвайшлi гiстарычныя нататкi, прысвечаныя заходнiм абласцям Беларусi. Лёгкай мовай аyтар расказвае пра яркiя падзеi, якiя адбывалiся на Гродзеншчыне i Брэстчыне. Чытач даведаецца пра «пачвару з Чарнаyчыц», вiзiты y Гродна французскiх каралёy i рускiх цароy, патрабаваннi Брэсцкай унii, ролю пiнчукоy у стварэннi ВКЛ i многае iншае. Выданне змяшчае вялiкi аб'ём цытат з гiстарычных дакументаy i рэдкiя iлюстрацыi.





Захад Беларусi: гiстарычны пазл



Яyген Аснарэyскi



© Яyген Аснарэyскi, 2023



ISBN 978-5-0059-9119-5

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero




Prologo


Чытач ужо меy магчымасць заyважыць назву гэтага yступа: Prologo. Гэта не што iншае, як «пралог» на мове эсперанта. Дадзены выбар не выпадковы, бо стваральнiк эсперанта – Людвiг Заменгоф, як вядома, быy ураджэнцам Гродзенскай губернi Расiйскай iмперыi, працаваy таксама i y самiм Гродне, а значыць, яго вынаходства – частка таго гiстарычнага пазла, якi чытачы змогуць акуратна збiраць, гартаючы старонкi дадзенай кнiгi. У часы Заменгофа Захад цяперашняй Беларусi знаходзiyся y складзе адной адмiнiстрацыйнай адзiнкi з цэнтрам у старажытным Гродне. Менавiта пра беларускi Захад i пойдзе гаворка y нiжэй прадстаyленых раздзелах кнiгi.

Выданне не з'яyляецца турыстычным даведнiкам, i аyтар не ставiy сабе задачу расказаць пра yсе вёскi цi нават буйныя гарады на беларускiм Захадзе. Аднак мы паспрабуем разгледзець блiжэй гiсторыю гэтага краю, знайшоyшы адрозненнi i падабенства y асобных кутках Гродзешчыны i Брэстчыны, i перш за yсё звернем увагу на найбуйнейшыя гарады рэгiёну.

Брэст i Гродна… Стагоддзямi тут адбывалiся лёсавызначальныя для цэлых народаy падзеi! Гродна, разам з Навагрудкам i iншымi гарадамi Панямоння, знаходзiyся y эпiцэнтры дзяржаyна-утваральных працэсаy Вялiкага княства Лiтоyскага. Тут была заключана адна з сямi гiстарычных унiй ВКЛ i Польшчы: Гродзенская унiя 1432 года, а яшчэ раней вялася праца над Вiленска-Радамскай унiяй 1401 года. У Гродне праходзiлi сеймы ВКЛ, сеймы Рэчы Паспалiтай, у тым лiку i апошнi сейм аб'яднанай дзяржавы. У гэтым горадзе адрокся ад стальца апошнi вялiкi князь лiтоyскi i кароль польскi.

У Брэсце таксама праходзiлi сеймы ВКЛ i вырашалiся найважнейшыя для народаy Кароны i Княства пытаннi. У Брэсце была заключана знакамiтая царкоyная унiя 1596 года, а праз некалькi соцень год тут заключылi Брэсцкi мiр памiж расiйскiмi бальшавiкамi i так званымi Цэнтральнымi дзяржавамi.

У гэта выданне yвайшлi невялiкiя па памеры нататкi, у рамках якiх прадстаyлены даволi значны аб'ём цытат з гiстарычных дакументаy, што можа быць цiкава не толькi людзям без гiстарычнай адукацыi, але i калегу гiсторыку. Пераклад, у тым лiку i вершаваны, выкананы аyтарам.

У кнiзе паказаны падзеi самых розных гадоy… Сiвое i малавядомае XIII стагоддзе. Больш даследаванае XVI. Галантнае XVIII. Прыцемненае жахам сусветных войнаy XX. Але, як нярэдка бывае, з агульнай карцiны выпадае XXI стагоддзе… І таму аyтар паспрабуе выправiць гэта, дадаyшы y дадзены пралог асабiстую гiсторыю!

Прыкладна за 10 год да выдання гэтай кнiгi я гуляy па Гродне з маладой дзяyчынай, якая нарадзiлася y Пiнску, але жыла i працавала, маючы, дарэчы, творчую спецыяльнасць, менавiта y Гродне. Гэткая рэальная сувязь Брэстчыны i Гродзеншчыны y выглядзе жывой, цемнавокай палешучкi, поyнай любовi да архiтэктуры каралеyскага горада. Я вырашыy здзiвiць госцю i адвёy яе на маленькую вулiцу Малую Траецкую, куды рэдка забрыдаюць турысты, хоць выглядае вулачка вельмi каларытна i крыху нагадвае, на мой погляд, стары Талiн. Дзяyчына была задаволеная i жыва спытала:

– А чаму тут Малая Траецкая, а там Вялiкая?

Добрае пытанне, на якое не так проста адказаць краязнаyцу.

– Таму што там вялiкая вулiца, а тут маленькая, – упэyненым тонам адказаy я, хутчэй не як краязнаyца, а проста як персона, здольная лагiчна разважаць.

Дзяyчына шматзначна хмыкнула, i мы пайшлi далей.






Вулiца Малая Траецкая. Фота аyтара.



Вось такая невялiкая iнтэрлюдыя, якая таксама з'яyляецца часткай бясконцай, стракатай стужкi, пад назвай «Летапiс Гродна», што yбiрае yсе падзеi, як значныя, так i не надта.

Аyтар, як можна зразумець з вышэйпададзенага, не прэтэндуе на yсёабдымнае асвятленне шматграннай гiсторыi Захаду Беларусi. Раздзелы кнiгi – толькi асобныя кавалачкi гiстарычнага пазла, блiскучыя i разрозненыя дэталi, быццам мазаiка са знiшчанага сабора Аляксандра Неyскага y Варшаве, калiсьцi створаная па эскiзах выбiтнага жывапiсца Васняцова. Рэшткi гэтай мазаiкi падзелены памiж Свята-Пакроyскiм храмам Баранавiчаy i знакамiтай гродзенскай Каложай, як бы дзеля фармiравання яшчэ адной з незлiчоных сувязей, памiж заходнiмi абласцямi Беларусi.

Так, кнiга дэманструе чытачу толькi часцiнкi цэлага, але, як здаецца аyтару, гэта досыць яркiя фрагменты, здольныя даць некаторае yяyленне i аб усёй, па-за yсякiм сумневам, дзiyнай i маштабнай карцiне.




Кластар 1. Гродна i (або) Брэст





Фрагмент 1. Барацьба за статус альтэрнатыyнай сталiцы ВКЛ


Брэст i Гродна – дзве сталiцы заходнiх абласцей Беларусi. Але y свой час яны былi яшчэ i найважнейшымi гарадамi ВКЛ, як бы канкуруючымi y барацьбе за статус альтэрнатыyнай (другой цi трэцяй) сталiцы Княства.

У XIII стагоддзi Гродна, у адрозненне ад Брэста, знаходзiyся y эпiцэнтры фармавання Вялiкага княства Лiтоyскага i паказаны y крынiцах адной з галоyных арэн супрацьстаяння лiтоyскiх уладцаy i галiцка-валынскiх князёy. Можна yпэyнена казаць пра тое, што Гродна yвайшоy у склад ВКЛ раней за Брэст. Вылучыць нейкую базу для супастаyлення палiтычных статусаy гэтых двух найважнейшых населеных пунктаy дзяржавы, можна, мабыць, ужо пры князе Вiтаyце, якi валодаy абодвума гарадамi. У даследчыкаy ёсць падставы асцярожна сцвярджаць, што пры Вiтаyце i яго фармальным сюзерэне Уладзiславе Ягайла, горад над Нёманам часцей за яго «канкурэнта» над Бугам служыy валадарам для вырашэння важных палiтычных пытанняy, напрыклад, у Гродне Вiтаyт заключаy мiр з крыжакамi i сустракаy чэшскiх паслоy. Аднак i y Брэсце вырашалiся найважнейшыя для ВКЛ пытаннi, у прыватнасцi, як пiша Ян Другаш, менавiта там адбыyся спецыяльны сход, з удзелам Вiтаyта i Ягайлы:

«Пасля выезду з Непаламiц, кароль польскi Уладзiслаy адпраyляецца y Лiтву, каб у Брэсце Рускiм правесцi з князем Аляксандрам з'езд, аб якiм ужо даyно папярэдзiy яго».

Сустрэча была зладжана з мэтай падрыхтоyкi агульных дзеянняy супраць крыжакоy, якiя y вынiку прывялi да пераможнай для Княства Грунвальдскай бiтвы.






Ягайла. Партрэт XIX ст.



У некаторых выпадках Брэст i Гродна разам служылi своеасаблiвай сцэнай для драматычнай барацьбы Вiтаyта за yладу. Напрыклад, у 80-х гадах XIV стагоддзя Вiтаyт, паводле звестак з Летапiсу Вялiкiх князёy Лiтоyскiх, знаходзiцца з мацi Бiрутай у Гродне, а пасля яе ад'езду y Брэст, збiрае y горадзе над Нёманам сiлы для паходу супраць свайго стрыечнага брата Ягайлы. Менавiта y Брэсце, паводле некаторых звестак, Бiрута была забiта людзьмi вераломнага пляменнiка яе мужа.

Пад 1387 годам Ян Длугаш згадвае Вiтаyта y лiку iншых князёy, выклiканых у Вiльню каралём Ягайлам.

«Па каралеyскiм загадзе сабралiся браты караля, троцкi князь Скiргайла, гродзенскi Вiтаyт, кiеyскi Уладзiмiр, наваградскi Карыбут…»

У пералiку князёy Вiтаyт названы менавiта гродзенскiм князем, што можна трактаваць як указанне на вялiкшую значнасць Гродна y параyнаннi з Брэстам.

Падчас чарговага супрацьстаяння Ягайлы i Вiтаyта, першы вырашыy нанесцi yдар па вотчынных уладаннях супернiка. Хутка yзяyшы Брэст, кароль падышоy да Гродна, дзе абложнiкаy чакала доyгая i yпартая барацьба з вернымi Вiтаyту гарнiзонамi. У вынiку аблогi 1390 года, воiны польскага караля yсё ж захапiлi гродзенскiя yмацаваннi.

Сярод дадзеных, якiя сведчаць аб важнасцi таго цi iншага населенага пункта, знаходзяцца i звесткi аб стварэньнi розных абарончых пабудоy. Вядома, што y Гродне Вiтаyт разгортвае маштабнае замкавае будаyнiцтва, падарыyшы гораду адзiн з найлепшых фартыфiкацыйных комплексаy краiны. На стыку XIV i XV стагоддзяy у горадзе над Нёманам iснуюць два каменныя замкi – Верхнi i Нiжнi. Падобныя сiстэмы двух каменных умацаванняy знаходзiлiся толькi y некаторых найважнейшых гарадах Княства: Вiльнi, Троках i, як мяркуецца, Вiцебску.

Замак Брэста y гэты час заставаyся y асноyным драyляным, хаця, як мяркуецца, уключаy каменную вежу валынскага тыпу, так званы «столп», пабудаваны яшчэ y XIII стагоддзi.

У сучаснай гiстарычнай лiтаратуры Гродна yсё яшчэ часта называюць «другой сталiцай Вiтаyта», аднак жа, якi горад лiчыyся першай сталiцай, Вiльня або Трокi, часта не yдакладняецца. Так цi iнакш, нават калi лiчыць падобны статус горада пэyным перабольшаннем, варта адзначыць, што Гродна без усялякага сумнення, разам з Трокамi, Вiльняй i Коyнам, уваходзiy у пералiк асноyных рэзiдэнцый вялiкага князя Вiтаyта, а таксама часта прымаy i польскага караля Ягайлу. Важнай рэзiдэнцыяй уладцаy быy таксама замак у Берасцi.

Калi пры Вiтаyце i Ягайле Берасце хутчэй знаходзiцца y ценi Гароднi, то пры Казiмiры Ягелончыку горад над Бугам ужо можна назваць як мiнiмум не менш важнай рэзiдэнцый польска-лiтоyскiх манархаy. Па звестках польскiх гiсторыкаy, менавiта y Гродне Казiмiр атрымлiвае прапанову стаць валадаром Кароны, а y Брэсце згаджаецца yзысцi на сталец Польскага каралеyства, гэта значыць у перыяд праyлення Казiмiра, Гродна i Брэст у чарговы раз «дзеляць памiж сабой» важную гiстарычную падзею.

Казiмiр Ягелончык даволi шмат часу бавiy у берасцейскiм замку, калi адпраyляyся з Кракава y лiтоyскiя землi, а таксама вяртаyся з Княства y Карону.



Важным паказчыкам палiтычнага статусу як Гродна, так i Брэста можна назваць колькасць сеймаy ВКЛ, праведзеных ва yказаных гарадах дзяржавы. Звесткi даследчыкаy аб гэтых найважнейшых актах палiтычнага жыцця дзяржавы даволi моцна адрознiваюцца. Існуюць розныя погляды на пачатак сеймаy, i часта менавiта Гродна аб'яyляецца месцам правядзення першага сейма, хаця некаторыя даследчыкi адлiчваюць гiсторыю склiкання старадаyнiх парламенцкiх асамблей Княства ад схода y Вiцебску, а iншыя ад збору шляхты y Вiльнi. Так цi iнакш, у большасцi публiкацый сталiца ВКЛ Вiльня паказваецца горадам, якi прыняy найбольшую колькасць сеймаy краiны, а вось другое месца займае Брэст. Гораду над Нёманам дастаецца толькi бронза y гэтай ганаровай гонцы. Падобнае yзвышэнне Берасця было намечана, на думку аyтара, менавiта y перыяд праyлення Казiмiра Ягелончыка, якi, аднак, памёр у сваёй гродзенскай рэзiдэнцыi.

Такiм чынам, грунтуючыся на статусе «другой сеймавай сталiцы» Вялiкага княства Лiтоyскага можна казаць аб тым, што Брэст, у перыяд кiравання Казiмiра Ягелончыка, а затым i Жыгiмонта Старога, як мiнiмум не саступаy Гародне палiтычнай вагой, а можа быць i пераyзыходзiy горад над Нёманам па сваiм значэннi.

Аднак ужо y канцы праyлення Жыгiмонта Аyгуста альтэрнатыyны Вiльнi цэнтр палiтычнага жыцця па-за yсякiм сумневам знаходзiцца y Гродне, дзе праходзiць прыём буйных дэлегацый розных краiн, паказаны на вядомай гравюры Гродна, аyтарства Мацея Цюндта, i збiраюцца сеймы краiны, на якiх кароль вядзе падрыхтоyку да унii Польшчы i ВКЛ.






Прыём у Гродне турэцкага пасольства. Гравюра Цюндта, 1568 год.



Пасля аб'яднання краiн у канфедэрацыю, уладаром нядаyна створанай Рэчы Паспалiтай неyзабаве становiцца Стэфан Баторый. Менавiта асабiсты выбар гэтага манарха, якi вылучаy Гродна сярод iншых населеных пунктаy краiны, у значнай ступенi абумовiy будучае yзвышэнне яго любiмай рэзiдэнцыi, i гэта y вынiку дазволiла гораду над Нёманам абысцi нават Вiльню, стаyшы фактычнай сталiцай ВКЛ.

Баторый пабудаваy у Гродне, па yспамiнах французскага падарожнiка XVII стагоддзя Дзюпонта, «адзiн з найпрыгажэйшых каралеyскiх дамоy у каралеyстве», што, зразумела, было iстотным фактарам, якi прадвызначаy увагу наступных манархаy Рэчы Паспалiтай да гродзенскага замка. Вектар узвышэння Гродна, намечаны Баторыем, умацоyвае статус горада, зафiксаваны, напрыклад, у кнiзе нямецкага гiсторыка Цайлера, выдадзенай у 1647 годзе. У ёй Гродна называецца «выбiтным» i «другiм пасля Вiльнi».

Асноyнай рэзiдэнцыяй манархаy у гэты час з'яyляецца Варшава. Гродна стаяy якраз на актыyна выкарыстоyванай дарозе памiж сталiцай ВКЛ Вiльняй i галоyнай рэзiдэнцыяй каралёy i вялiкiх князёy у Польшчы. Пры гэтым Брэст застаецца y баку ад найкарацейшага шляха yладцаy з фактычнай сталiцы Кароны y сталiцу Княства.

У 1673 годзе Хрыстафор Пац дабiваецца так званай «лiтоyскай альтэрнатывы», гэта значыць правядзення сеймаy Рэчы Паспалiтай на тэрыторыi ВКЛ. Сеймавым горадам Лiтвы прызначаецца Гродна. Падобна Брэсту, якi быy некалi «другой сеймавай сталiцай» Княства, Гродна ператвараецца y другую сталiцу yсёй Рэчы Паспалiтай. Цяпер гэта галоyны горад Лiтвы, хаця, у некалькi парадаксальным ключы, ён не мае свайго ваяводства, якое ёсць у Брэста. Тым не менш, у самым канцы iснавання Рэчы Паспалiтай Гродна, без усялякага сумнення – фактычная сталiца ВКЛ, дзе i перагортваюцца заключныя старонкi iснавання Княства, у прыватнасцi, праходзiць апошнi сейм Рэчы Паспалiтай, пасля якога адбываецца паyстанне Касцюшкi, а пасля гэтага – палон апошняга вялiкага князя Станiслава Аyгуста Панятоyскага y горадзе над Нёманам, i адрачэнне бяздольнага манарха ад трону.

Пасля далучэння Берасцейшчыны i Гарадзеншчыны да Расiйскай iмперыi, статус Гродна быy такi высокi, што першапачаткова менавiта горад над Нёманам быy прызначаны цэнтрам краю, хаця неyзабаве сталiца перамясцiлася y Вiльню.

У створанай расiйскай адмiнiстрацыяй новай губернii Брэст стаy сталiцай павета, а губернскiм горадам – Гродна, хоць, горад над Бугам быy больш-менш супастаyны з губернскiм цэнтрам па колькасцi насельнiцтва.

Раздзелены Берасцейшчына i Гродзеншчына былi y складзе ІІ Рэчы Паспалiтай. У 20-х гадах ХХ стагоддзя палякi зрабiлi Брэст цэнтрам ваяводства, а Гродна толькi цэнтрам павета y складзе ваяводства са сталiцай у Беластоку.

У складзе БССР Гродна i Брэст атрымалi свае вобласцi, такiм чынам зраyняyшыся y сталiчным статусе.

Цэнтрамi абласцей гэтыя заходнiя гарады з'яyляюцца i y складзе Рэспублiкi Беларусь.

На момант напiсання кнiгi Гродна – буйнейшы заходнi горад, якi лiдзiруе y большасцi yнутраных рэйтынгаy самых прыгожых гарадоy Беларусi, затое Брэсцкая крэпасць прымае большую, чым любы гродзенскi аб'ект, колькасць турыстаy, якiя y асноyным едуць з Расii.

Два цэнтры на захадзе Беларусi. Два такiя блiзкiя, але y нечым i такiя далёкiя, цудоyныя гарады. Іх гiсторыя – не толькi гiсторыя своеасаблiвай барацьбы за палiтычную вагу, але i летапiс як бы падзеленых памiж двума гарадамi, эпахальных падзей, якiя мелi yплыy на сотнi тысяч продкаy сучасных беларусаy. Таму гарады злучаны адмысловымi глыбiннымi нiцямi, якiя не заyсёды проста yбачыць абывацелям, але якiя i нельга разарваць, пакуль чалавечая цывiлiзацыя захоyвае прыведзеныя вышэй гiстарычныя звесткi y сваiх вялiкiх архiвах.




Фрагмент 2. Імперскiя крэпасцi y Брэсце i Гродне


Знакамiтая Брэсцкая крэпасць, вядомая далёка за межамi Беларусi, без усялякага сумнення яyляе сабой унушальны архiтэктурны аб'ект, з багатай гiсторыяй.

Будаyнiцтва гэтага фартыфiкацыйнага збудавання было, аднак, спалучана з культурнай трагедыяй горада над Бугам, а менавiта: знiшчэннем усяго старога горада старажытнага Берасця.

Ажыццяyлялася будаyнiцтва y 30-х i на пачатку 40-х гадоy XIX стагоддзя, пазней рабiлiлiся шматлiкiя «дабудоyкi» крэпасцi.

Рашэнне аб будаyнiцтве дастаткова маштабнага i дарагога аб'екта прыняy цар Мiкалай I, якi асабiста прыязджаy у Брэст. Дзякуючы yспамiнам жыхаркi старога Брэста, Палiны (Паyлiны) Венгеравай вядома, што мясцовая яyрэйская абшчына была y жаху ад праекта, якi прадугледжвае знiшчэнне iх горада, хаця yлады i абяцалi кампенсаваць страты. Людзi прасiлi захаваць iх дом, але нiякiя просьбы, зразумела, не мелi эфекту i зацверджаны найвышэйшым загадам план быy рэалiзаваны.

Так крэпасць паглынула адзiн з найбагацейшых, у свой час, гарадоy ВКЛ, якi быy адным з ключавых палiтычных цэнтраy краiны y перыяд праyлення Ягайлы i яго нашчадкаy.

Гарадзенская крэпасць – значна менш вядомы аб'ект. Для малапрыкметнасцi гродзенскага фартыфiкацыйнага комплексу на фоне брэсцкага субрата ёсць шэраг прычын. Гэта i адсутнасць шырока вядомай гераiчнай гiсторыi – бо гродзенская крэпасць – гэта не гiсторыя гераiчнага супрацiву, а якраз наадварот – гiсторыя занадта хуткай здачы. Важнае тут i менш суцэльнае, у параyнаннi з Брэсцкай крэпасцю, аблiчча, i, нарэшце, знаходжанне y ценi больш яркiх i раскручаных аб'ектаy Гродна, здольнага прапанаваць турыстам сотнi розных больш цi менш уражальных помнiкаy архiтэктуры.






Праект Гродзенскай крэпасцi 1807 года. Большая частка горада ляжыць усярэдзiне yмацаванняy.



Гродзенскую крэпасць збiралiся будаваць вельмi доyга – так доyга, што y вынiку рэальна прыступiлi да будаyнiцтва толькi y канцы XIX стагоддзя. Некаторыя праекты крэпасцi прадугледжвалi yзвядзенне yмацаванняy у цэнтральнай частцы горада, што, у вынiку, скончылася б для старога Гродна катастрофай, хаця, як можна меркаваць, не такой маштабнай, як у Брэсце, але yсё ж жахлiвай па сваiх наступствах для yсёй культуры беларускага народа.

У вынiку, у Гродне зрабiлi тое, што, несумненна, трэба было зрабiць у Берасце. Аб'екты крэпасцi yзвялi не y цэнтры Гродна i, адпаведна, яны не пашкодзiлi каштоyнай забудове старажытнага горада, а толькi дапоyнiлi яго архiтэктурную палiтру новымi фарбамi.

Два гарады, дзве iмперскiя крэпасцi, дзве розныя гiсторыi, толькi адна з якiх спалучана з гiбеллю найкаштоyнейшых для краiны культурных помнiкаy. Так распарадзiyся лёс, i нашчадкам застаецца выношваць праекты частковай рэгенерацыi старога Брэста (аyтар з'яyляецца прыхiльнiкам падобных iдэй) i спрабаваць засвоiць урокi гiсторыi, каб наступныя пакаленнi як мага менш наракалi на страту каштоyных узораy архiтэктуры, створаных дзякуючы працы майстроy мiнулых стагоддзяy.




Фрагмент 3. Старыя цэнтры Брэста i Гродна


Старыя цэнтры дзвюх важных вялiкакняскiх рэзiдэнцый, Брэста i Гродна, маюць нямала агульнага, але, зразумела, маецца i немалая колькасцю адрозненняy.

Найважнейшымi дамiнантамi гiстарычных цэнтраy двух гарадоy былi храмы, якiя y асноyным належалi каталiцкiм манастырам. Вылучалiся таксама каралеyскiя рэзiдэнцыi, а y выпадку Гродна, яшчэ i маштабныя магнацкiя палацы, пабудаваныя з каменя y эпоху, калi горад над Нёманам быy сеймавай сталiцай Рэчы Паспалiтай.






Брэст у другой палове XVII стагоддзя, падчас аблогi шведскiмi войскамi. Фрагмент гравюры Дальберга.



Стылiстычны аналiз брэсцкiх храмаy, якiя належалi розным каталiцкiм ордэнам, паказвае нямала агульных рыс гэтых пабудоy, што дазваляе казаць аб нейкай мастацкай праграме, у рамках якой фармаваyся своеасаблiвы гарадскi стыль, падобна таму, як гэта было зроблена y Вiльнi цi Вiцебску.

Храмы Брэста маюць масiyныя формы. Яны пазбаyлены высокiх, стройных веж, такiх характэрных для вiленскага барока, але затое y кампазiцыi аб'ектаy часцяком падкрэсляны франтон. Магчыма меркаваць стылiстычны yплыy аднаго з найбольш раннiх i знакамiтых храмаy Брэста, Свята-Мiкалаеyскай царквы, звязанай з заключэннем Брэсцкай унii 1596 года, хоць найбольш пераканаyчай версiяй будзе здагадка аб прамым мастацкiм уплыве так званага люблiнскага рэнесансу (renesans lubelski), якi y Брэсце быy як б «адпалiраваны» уплывам развiтога барока.

Каталiцкiя храмы Гродна, створаныя y перыяд XVI – XVIII стагоддзяy, яyлялi сабой больш разнастайны y мастацкiм сэнсе ансамбль. Некаторыя прыкметы выкарыстання y будаyнiцтве агульных узораy можна прасачыць i y горадзе над Нёманам, напрыклад, узвядзенне бернардынскага храма, вялося, як можна меркаваць, з улiкам мастацкiх асаблiвасцей галоyнага каталiцкага сабора горада, Фары Вiтаyта, а дамiнiканскiя i езуiцкi касцёлы першапачаткова мелi блiзкiя па кампазiцыях фасады, але y цэлым, казаць пра вялiкую стылiстычную аднастайнасць гродзенскiх касцёлаy, як гэта можна рабiць у выпадку ансамбля брэсцкiх каталiцкiх манастыроy, усё ж няма падстаy.






Шведскi праектны план умацаванняy Брэста, XVII стагоддзе.



Шэраговая забудова абодвух гарадоy, у перыяд усяго iснавання ВКЛ, уключала вялiкi працэнт драyляных будынкаy.

Доля гiстарычных цэнтраy Гродна i Брэста пасля канчатковага знiшчэння Рэчы Паспалiтай i з'яyлення расiйскiх кiраyнiкоy была не самай лепшай. Царская адмiнiстрацыя знiшчыла важныя дамiнаты Гродна – касцёлы дамiнiканаy i кармелiтаy.

Але значна больш сумная доля чакала цэнтр старога Брэста. Тут варта звярнуцца да yспамiнаy Юлiяна Урсына Нямцэвiча, ураджэнца берасцейскага ваяводства, якi апiсаy свой вiзiт у горад, у 1816 годзе, калi да будаyнiцтва крэпасцi заставалася крыху больш за пятнаццаць гадоy. Ужо тады Брэст быy у заняпадзе, пра што з сумам паведамiy лiтаратар:

«На працягу трыццацi гадоy я не бачыy сталiцы майго роднага ваяводства i пасля такога працяглага перыяду часу, з улiкам таго iмкнення, якое чалавечы розум, i тым больш кiраyнiцтва, павiнны былi б мець для yдасканалення сваiх спраy, я чакаy прыемнага здзiyлення, выявiyшы гэтую сталiцу павялiчанай, удасканаленай, адным словам, квiтнеючую багаццем, i, о Божа, як сумна я расчараваyся y сваiх надзеях! У часы маёй маладосцi Брэст, хаця i не такi быy багаты i не валодаy такой колькасцю прамысловых прадпрыемстваy, як гэта павiнна было б быць, але yсё ж быy на сваiм узроyнi. Сёння ж не столькi варожая зброя, колькi перыядычныя, i гэта можна даказаць, наyмысныя падпалы, захоп дамоy для раскватаравання вайскоyцаy, перашкоды гандлю, усе прафесii, усе рамёствы, усе вiды прамысловасцi, аддадзеныя яyрэям, гэты горад зрабiлi жабрачым i маланаселеным. Два будынкi, якiя калiсьцi yпрыгожвалi яго, езуiцкi касцёл i Фара, стаяць у сумных руiнах, спаленых агнём. Спалены дамiнiканскi манастыр паyстае толькi з попелу. Аyгустыянскi манастыр, раскошныя манастыры езуiтаy i бернардынцаy, а таксама манастыр брыгiтак, зрабiлiся ваеннымi шпiталямi, знiшчаны, напоены заразай. Я абышоy усе манастыры, разбураныя ваеннымi шпiталямi. Акрамя базыльянаy, якiя трымалi школы, у манастырах нiхто не выконвае статут, нават у брыгiтак вайскоyцы i манашкi перамяшаныя».

Гэтыя радкi, якiя змяшчаюць нават указанне на наyмысныя падпалы, малююць самую сумную карцiну, але горшае чакала стары горад пазней. Як ужо было сказана y папярэдняй главе, стары горад Берасця быy знiшчаны дзеля будаyнiцтва крэпасцi, якая заняла яго yчастак.






Дамiнiканскi касцёл Брэста. Малюнак XIX ст.



Стары горад Гродна, якi раскiнуyся паблiзу ад высокiх, прынёманскiх узгоркаy, увянчаных замкамi i старажытнай Каложай, гэты важны для yсёй краiны куток даyнiны, здольны прывабiць многiя тысячы турыстаy, гэты чароyны мiраж каралеyскай эпохi, як быццам усё яшчэ захоyвае многiя рысы той даyняй, пазначанай у гiсторыi, сталiцы ВКЛ, гэты горад над Нёманам, Горад узгоркаy – захаваyся, хоць i далёка не поyнасцю.

Але якiм жа цудоyным мог быць стары горад Брэста, з яго храмамi i замкам, якiя вырастаюць уверх, i лунаюць над астравамi. Горад накрыты маленькiмi, разьбянымi шкатулкамi – дамамi мяшчан… Цяпер гэты Брэст жыве на старонках старых дакументаy, i y чароyных, лiчбавых рэканструкцыях, створаных энтузiястамi беларускай даyнiны. Ён не загiнуy поyнасцю, бо яго культурны код – гэта i культурны код беларускага народа, якi стагоддзямi жыy у адным з найпрыгажэйшых гарадоy Вялiкага княства Лiтоyскага.




Кластар 2. На прасторах Брэстчыны i Гродзеншчыны





Фрагмент 4. Гiсторыя Кронана


Нёман – адна з галоyных рэк Беларусi, i не выпадкова y народзе яе здаyна з асаблiвай павагай называюць «Бацька Нёман». Тут дарэчы пагаварыць якраз пра слова Нёман. Спецыялiсты yжо даyно iмкнуцца растлумачыць загадкавую назву ракi, якая не мае лёгка чытэльнай асновы, вiдавочна запазычанай з моy усходнiх славян. Часцяком вытокi гэтага кароткага i фанетычна моцнага рачнога iмя шукаюць у мовах прыбалтыйскiх народаy. Напрыклад, iснуе версiя, якая кажа, што адна з лiтоyскiх назваy чарнiц «nemuoge» перайшла, у некалькi змененай форме, да найважнейшай ракi лiтоyскiх i беларускiх земляy. Лiтоyскае «mi?kelis», якое азначае невялiкi малады лясок, некаторыя адмыслоyцы паказваюць у якасцi магчымай асновы для вядомага яшчэ y Сярэднiя вякi назову Мемель, якiм звалi адну з найбуйнейшых рэк рэгiёна жыхары нямецкiх тэрыторый. Часам спецыялiсты знаходзяць вытокi iмя y iншых мовах. Лацiнскае слова «nemus», якое азначае гушчар або гай, таксама называюць у лiку правобразаy iмя «Бацькi Нёмана». Фiнскае «niemi» абазначае мыс. Не варта забываць i адну са старажытных назваy ракi: Кронан, якую звязваюць з Кроносам, богам-бацькам Зеyса Грамавержца y старажытнагрэцкай мiфалогii.

У любым выпадку, якое б паходжанне не мела iмя цудоyнай беларускай ракi, сутнасць яе ад гэтага не мяняецца. Нёман застаецца сабой, то бок мае пэyныя гiдралагiчныя характарыстыкi.

Рака сiлкуецца атмасфернымi ападкамi, адталымi водамi, а таксама крынiцамi. Найбольшы сцёк звычайна бывае вясной, але можа быць i y iншыя сезоны. У цёплыя зiмы Нёман можа не замярзаць, затое, паводле некаторых звестак, у асобныя асаблiва халодныя зiмы быy пакрыты лёдам больш за 100 дзён. Рачная сiстэма Нёмана мае прыкметы дрэвападобнага тыпу. Тут часта сустракаюцца водмелi, пясчаныя астраyкi, перакаты i плёсы. Глыбiня ракi 1,5—5,6 метра. Сярэднi yхiл складае 0,08 м/км.

Багатая гiсторыя «старажытнага Кронана», воды якога бачылi сотнi найзырчэйшых падзей, вядома, можа быць неверагодна цiкавай.

Берагi ракi былi заселеныя з моманту адступлення леднiкоy. Існуе археалагiчная культура (7 – 3 тысячагоддзi да нашай эры), якая атрымала назву y гонар Нёмана.

У Сярэднiя вякi на тэрыторыi нёманскага басейна iшло актыyнае yзаемадзеянне балцкiх i славянскiх плямёнаy. Яшчэ y перыяд XII – XIII стагоддзяy у раёне Нёмана афармляецца шэраг часткова незалежных старажытнарускiх княстваy, найгалоyным з якiх, як можна меркаваць, першапачаткова было Гродзенскае. Багатая крэпасць на вяршынi наднёманскага yзгорка, вядомая як старажытны Гарадзен, была важным цэнтрам славянскай каланiзацыi на землях Панямоння. Адной з натуральных перашкод для нападу непрыяцеля на гарадзенскi дзяцiнец служыy якраз Нёман.

Да перыяду yтварэння Вялiкага княства Лiтоyскага, у XIII стагоддзi, адносяцца згадкi аб суднаходстве на Нёмане, а y другой палове гэтага стагоддзя на Панямонне нападаюць крыжакi. Падчас баявых дзеянняy рыцары часта перапраyлялiся праз нёманскiя воды. На больш-менш блiзкай адлегласцi ад ракi, было пабудавана мноства розных умацаванняy, у тым лiку магутныя замкi y Троках, Навагрудку, Лiдзе, а таксама замкi y Гродне i Коyне, якiя стаяць ушчыльную з Нёманам.






Караблi на Нёмане y 2020 годзе. Фота аyтара.



Вельмi цiкавы вайсковы эпiзод, звязаны з Нёманам, згадваецца пад 1390 годам. Тады войскi Ягайлы аблажылi гродзенскiя замкi, а Вiтаyт спрабаваy дапамагчы сваiм гарнiзонам, стоячы на левым беразе ракi. З гэтай мэтай ён стварыy пераправу y замак, але польскiя войскi Ягайлы, па звестках гiсторыка Яна Длугаша, ссеклi векавыя дрэвы i спусцiлi iх па цячэннi, каб разбурыць створаную Вiтаyтам канструкцыю. Гэты дасцiпны трук аказаyся для абложнiкаy паспяховым.

Яшчэ адзiн цiкавы эпiзод, звязаны з ракой, зафiксаваны y дзённiку шляхцiца Яна Храпавiцкага, пад 1668 годам:

«Ранiцай вiцiна, нагружаная жытам, i з Мiланоyскiм, як толькi яна выйшла насупраць замка y Гродне, патрапiла на моцны рачны парог, па вiне п'янага рулявога, таму што ён не змог добра яе накiраваць, i ледзь не разбiлася, нават рачнiкi yсё страцiлi надзею i yпалi y ваду. Цудоyным чынам яе Бог выратаваy».

Храпавiцкi згадвае тут вельмi цiкавае судна, вiцiну, якую прынята лiчыць асаблiвым, характэрным менавiта для Нёмана, караблём. Вiцiны хадзiлi па Нёмане i iх даyжыня, паводле некаторых звестак, дасягала 42-х метраy. Для параyнання, флагманскi карабель Хрыстафора Калумба «Санта-Марыя», на якiм ён адкрыy Амерыку, быy прыблiзна y два разы карацейшы.

У 1708 годзе Нёман стаy сведкам ваеннага мастацтва адчайнага шведскага караля Карла XII. Знатны шляхцiц Кшыштаф Завiша пiсаy пра гэта так:

«У Гродне шведскi кароль асабiста разам з шасцю сотнямi кавалерыстаy захапiy мост i шэсць маскоyскiх палкоy з горада прагнаy. Сам цар i Меньшыкаy збеглi адтуль за некалькi гадзiн».

У другой палове XVIII стагоддзя «Бацька Нёман» перажыy асаблiвую падзею. У тыя гады басейны Нёмана i Дняпра былi злучаны праз стварэнне канала Агiнскага.

Успамiны польскай шляхцянкi Уршулi Тарноyскай, якiя тычацца 1796 года, могуць паказаць чытачу наступны цiкавы эпiзод:

«Выехала я з Гродна y сем вечара y панядзелак, але прыехаyшы да перавозу праз Нёман убачыла, што дарога загрувашчана салдатамi i экiпажамi маскоyскiмi i яны сказалi мне, што Рапнiн знаходзiцца на беразе i аглядае новы мост, а таксама нядаyна пабудаваныя караблi, на якiх, разам з прускiмi i iншымi афiцэрамi, ён павiнен адправiцца для вызначэння межаy на вадзе».

Гэтыя yзаемадзеяннi прускiх i расiйскiх адмiнiстрацый не былi адзiнымi. У 1803—1807 гадах пруска-расiйская камiсiя займалася праектам карэкцiроyкi рэчышча Нёмана.

Улетку 1807 года Аляксандр I i Напалеон Банапарт, не жадаючы вайны адзiн з адным, сустрэлiся на мiрных перамовах, якiя прайшлi на плыце пасярэдзiне Нёмана, побач з горадам Тыльзiт (Савецк). Дамовiцца тады yдалося, i yладцы заключылi Тыльзiцкi мiр. Аднак у чэрвенi 1812 года велiзарнае французскае войска перайшло Нёман, каб у вынiку yзяць Маскву, а затым прайграць вайну.






Сустрэча Аляксандра I i Напалеона на Нёмане.



У 1839 годзе быy завершаны Аyгустоyскi канал, якi злучыy Нёман з Вiслай.

У перыяд Другой сусветнай iмя беларускай ракi yвекавечылi y назве эскадрыллi «Нармандыя – Нёман».

Вось некаторыя вехi гiсторыi Нёмана. У непасрэднай блiзкасцi ад гэтай выдатнай ракi размешчана мноства славутасцяy, якiя, па-за yсякiм сумневам, варта yбачыць беларускiм i замежным турыстам.




Фрагмент 5. З гiсторыi Белавежскай пушчы: ад зламанай нагi караля да асаблiвай самагонкi


Белавежская пушча размешчана на тэрыторыi дзвюх краiн: Польшчы i Беларусi, i yнесена y спiс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ну а яе беларуская частка якраз падзелена памiж дзвюма абласцямi, Гродзенскай i Брэсцкай.

Калiсьцi, яшчэ да стварэння ВКЛ, на тэрыторыi пушчы жыло ваяyнiчае племя яцвягаy. Назва пушчы yтворана, вiдавочна, ад нейкай «белай вежы», якой нярэдка аб'яyляюць менавiта старажытную валынскую вежу y Камянцы, хоць дакладных звестак аб паходжаннi назвы менавiта ад каменецкага «столпа» у даследчыкаy няма.

На тэрыторыi Польшчы знаходзiцца yмоyная сталiца пушчы, вёска Белавежа.

Здаyна пушча была паляyнiчымi yгоддзямi каранаваных асоб. Пра паляванне тут караля польскага i найвышэйшага князя (supremus dux) лiтоyскага Уладзiслава Ягайлы паведамляецца y працах знакамiтага польскага хранiста Яна Длугаша. Вядома, што y час палявання y пушчы Ягайла паламаy нагу, якую пазней доyга лячыy. Вiдаць, менавiта yладца Польшчы i Лiтвы быy адным з манархаy-рэкардсменаy па колькасцi часу, праведзенага y лясах Белавежы.

Прыклад высакароднага (па нараджэннi, але не па характары) продка перанялi яго нашчадкi – Ягелоны. Вядома, што y пушчы часта бываy Казiмiр Ягелончык.

Пасля Ягелонаy у пушчу наведвалiся выбарныя манархi Польшчы i Лiтвы, напрыклад, кароль-паляyнiчы Стэфан Баторый. Не цуралiся палявання y пушчы i каралi з дынастыi Ваза, а пазней саксонскiя валадары краiны.

З Аyгустам III Саксонцам якраз было звязана маштабнае манаршае паляванне падчас якога было забiта, як можна прачытаць на спецыяльным абелiску, устаноyленым у гонар гэтай падзеi y Белавежы, 42 зубры, а yсяго 57 асобiн з атрада капытных. Дарэчы, ужо y часы караля гэтая «разня» была асуджаная сучаснiкамi, i да падобнай думкi можа, праз гады, далучыцца i аyтар, якi наогул негатыyна адносiцца да забойства жывёл дзеля забавы.






Абелiск у гонар палявання Аyгуста III у пушчы.



У часы Станiслава Аyгуста Паянтоyскага, у пушчы распараджаyся яго yсемагутны y ВКЛ прыхiльнiк, граф Антонi Тызенгаyз. Паyлегендарныя звесткi польскiх гiсторыкаy XIX стагоддзя, сведчаць аб тым, што няyрымслiвы каралеyскi фаварыт ледзь не yладкаваy на пастаяннае месца жыхарства y пушчу вялiкага фiлосафа Жан-Жака Русо.






Жан-Жак Русо – амаль паляшук. Ігральная карта XVIII – XIX стагоддзяy.



Пасля далучэння да Расiйскай iмперыi земляy знiшчанай Рэчы Паспалiтай, рускiя yладары даволi хутка заyважылi патэнцыял Белавежскай пушчы. Цар Аляксандр III загадаy узвесцi, прыкладна на месцы двара польска-лiтоyскiх валадароy, своеасаблiвы паляyнiчы замак, манаршага размаху. Размяшчаyся аб'ект на yскраiне сучаснай вёскi Белавежа, i цяпер ад яго захавалася няшмат, хоць турысты yсё яшчэ могуць убачыць эфектную «замкавую браму» знiшчанай царскай рэзiдэнцыi.

Пасля таго як палац згарэy у агнi II Сусветнай палякi не сталi аднаyляць аб'ект, якi асацыюецца з перыядам валадарства Расii.






Царскi палац у Белавежы.



Ну а y беларускай частцы пушчы пасля вайны была пабудавана знакамiтая рэзiдэнцыi «Вiскулi» якая спачатку мела ролю паляyнiчай хаткi (калi так можна назваць самавiты дом, у стылi сталiнскай неакласiкi) для кiраyнiкоy СССР, ну а затым менавiта y гэтым лясным кутку былi падпiсаныя знакамiтыя Белавежскiя пагадненнi, якiя фармальна пазначылi распад СССР.

Вядома, што мяцовыя жыхары вырабляюць сваю асаблiвую самагонку, якая носiць яркую назву «пушчанка». У 2000-х гадах аyтар, знаходзячыся y складзе групы творчых работнiкаy, меy магчымасць наведаць раённы цэнтр Свiслач, пасля чаго прымаючы бок вывез калектыy у пушчу, дзеля арганiзацыi своеасаблiвага банкету. Аднак просьбы пачаставаць гасцей менавiта «пушчанкай» не былi задаволеныя, бо гаспадары, па iх словах, не чакалi yвагi працаyнiкоy культурнага профiля да iх самаробнага прадукта i таму не назапасiлi яго, а зрабiлi стаyку на простую гарэлку з крамы. Мiлыя, асабiстыя yспамiны…

Вось такая кароткая гiсторыя знакамiтай Белавежскай пушчы.




Фрагмент 6. Храм Ваyкавыска i загадка каложскай лапаткi


Старажытнарускi храм у горадзе Ваyкавыску адрознiваецца ад менскага храма, якi мае падобны лёс, тым, што аблiчча ваyкавыскай святынi даследчыкi могуць рэканструяваць даволi дакладна.

Узвядзенне храмаy Мiнска i Ваyкавыска, на думку гiсторыкаy, не было завершана i, ва yсякiм разе, цэрквы вядомыя толькi y раскопках. Аднак храм Ваyкавыска адносiцца да Гродзенскай архiтэктурнай школы, i больш за тое, яго план амаль дакладна паyтарае план так званай Нiжняй царквы – старажытнай святынi гродзенскага дзядзiнца, вядомага як Стары замак. Гэта дае важкiя падставы меркаваць, што царква y Ваyкавыску павiнна была быць падобная на гарадзенскiя цэрквы, уяyленне пра якiя дае, перш за yсё, адносна нядрэнна захаваны Барысаглебскi храм на Каложы.

Цiкавая дэталь звязвае ваyкавыскi храм з гродзенскай Каложай. Заходнi фасад гродзенскага храма, як i аналагiчны фасад ваyкавыскага, несiметрычны. У правай частцы фасада Каложы знаходзiлася шырокая лапатка, непадобная на суседнiя, а y ваyкавыскiм храме y гэтым месцы да падмурка фасада прымыкае падмурак асобнага прамавугольнага аб'ёму, якi дазваляе меркаваць, што старажытны дойлiд збiраyся yзвесцi там нейкую вежу.






Каложская царква, сярэдзiна XIX ст. Справа бачная шырокая лапатка.



Дзiyнай каложскай лапаткай, згубленай у вынiку абвальвання сценаy храма, зацiкавiyся гродзенскi гiсторык Андрэй Вашкевiч, якi выказаy меркаванне, у сваёй публiкацыi «Цi мела Каложская царква вежу-званнiцу?», што тут некалi размяшчалася званiца храма. Пры гэтым спецыялiст меркаваy, што сама званiца не захавалася, а шырокая лапатка yяyляла сабой яе yнутраную сценку, то бок калiсьцi была закрытая вонкавымi сценамi. У доказ гэтай здагадкi Вашкевiч паказваy на вельмi сцiплы дэкор шырокай каложскай лапаткi y параyнаннi з суседнiмi, упрыгожанымi, паводле канона гродзенскай школы, палiраванымi камянямi i маёлiкавай плiткай.

Аднак аналiз высокадакладных замалёвак Барысаглебскага храма, створаных у сярэдзiне XIX стагоддзя, паказвае, што, судзячы па дэталях лапатак i парожка, шырокая лапатка задумвалася дойлiдам менавiта як вонкавы, несiметрычны элемент кампазiцыi. Ды i малалiчныя, але yсё ж скарыстаныя y дэкоры лапаткi, камянi, ужывалiся y гродзенскай школе менавiта для вонкавага аздаблення фасадаy. Акрамя таго, апсiда Каложы, якая знаходзiлася з боку Нёмана, таксама дэкарыравана бядней, чым супрацьлеглая ёй паyночная апсiда, а фасад з боку Нёмана вiдавочна саступае паyночнаму фасаду y пышнасцi аздаблення. Усё гэта наводзiць на думку, што архiтэктар XII стагоддзя вылучыy для сябе сваеасаблiвую «мёртвую зону», у паyднёвай палове царквы, i падчас яе аздаблення эканомiy камянi i маёлiку.






Царква XII ст. у Ваyкавыску. Аyтарская, гiпатэтычная рэканструкцыя архiтэктрунай iдэi.



Можна асцярожна казаць аб тым, што шырокая лапатка Каложы задумвалася бачнай часткай фасада, а не з'яyлялася yнутранай сценкай, як меркаваy Андрэй Вашкевiч.

Звяртае на сябе yвагу i невялiкае акенца шырокай лапаткi Каложы. Падобныя праёмы знаходзiлiся y тых месцах, дзе yсярэдзiне будынкаy змяшчалiся нейкiя вiтыя сходы на верхнiя ярусы.

Такiм чынам, шырокая лапатка можа быць вонкавым абазначэннем унутранага аб'ёму лесвiчнай клеткi, якая вядзе y верхнi ярус царквы, напрыклад, у нейкi, накрыты купалком, барабан з арачнымi праёмамi, дзе, тэарэтычна, мог змяшчацца звон.

Вяртаючыся да храма Ваyкавыска, варта заyважыць, што яго будаyнiцтва нярэдка адносяць да гiстарычнага адрэзка пасля будаyнiцтва гродзенскiх Нiжняй i Каложскай цэркваy. Падобны падыход выглядае лагiчным. Нейкi член гродзенскага княжацкага роду Усеваладковiчаy атрымаy ва yдзел Ваyкавыск i вырашыy пабудаваць галоyны храм на яго дзядзiнцы, на yзор галоyнага храма гродзенскага дзяцiнца. Пры гэтым улiчваyся i вопыт будаyнiцтва Каложскай царквы, якая мела yнутраную лесвiчную клетку, схаваную за той самай шырокай лапаткай. Дойлiд вырашыy палепшыць праект, зэканомiyшы месца yнутры храма, i вынес лесвiцу вонкi: з гэтай мэтай у праект i быy унесены вежападобны аб'ём, фундамент якога адкрыты археолагамi y Ваyкавыску.

Дзве вежы з лесвiцамi yпiсаны y кампазiцыю царквы Св. Васiлiя y Оyручы, якая лiчыцца найблiжэйшым аналагам гродзенскiх храмаy.

Казаць тут, зразумела, варта толькi аб гiпотэзах, але, як думаецца аyтару, даволi займальных.




Фрагмент 7. Пiнчукi i стварэнне Вялiкага княства Лiтоyскага


Фармiраванне Вялiкага княства Лiтоyскага y якасцi своеасаблiвага сiмбiёзу балцкiх i славянскiх земляy iшло y XIII стагоддзi, на тэрыторыi княстваy Панямоння i yласна самой Лiтвы Мiндоyга. Часта менавiта дзяржаваyтваральным працэсам, якiя iшлi на тэрыторыi сучаснай Гродзенскай вобласцi, надаюць асаблiвую yвагу даследчыкi. Мiж тым, вельмi цiкавую ролю адыгрывалi y гэтай гiсторыi князi Пiнска. Звернемся да Галiцка-валынскага летапiсу (ГВЛ), якi лiчыцца найважнейшай крынiцай iнфармацыi аб раннiм ВКЛ.

У гэтым гiстарычным дакуменце чытачы могуць заyважыць апiсанне дзiyных паводзiн пiнскiх yладцаy, якiя нiбы праяyляюць некаторую сiмпатыю да лiтоyцаy.

«У год 6755 (1247). Лiтоyцы з Лугвенам ваявалi каля Мельнiка i yзялi шмат палонных. Данiiл i Васiлька гналiся за iмi да Пiнска. Мiхась Пiнскi папярэдзiy лiтоyцаy. Яны сядзелi y лесе за агароджай, а Мiхаiл паслаy iм вестку з Пiнска. А Данiiл i Васiлька праследавалi iх, i дворскi Якаy са сваiмi ваярамi. Лiтоyцы ж не паверылi Мiхаiлу i выйшлi са станаy сваiх».

Такiм чынам пiнскi Рурыкавiч Мiхаiл чамусьцi дапамагае лiтоyцам супраць iншых Рурыкавiчаy, галiцка-валынскiх валадароy Данiiла i Васiлькi. Пры гэтым i самi лiтоyцы як быццам не чакаюць такой дапамогi i не вераць Мiхалу.

Тут бы i меркаваць, што пiнчукi гатовы актыyна падтрымаць лiтоyскiя атрады, але далей летапiсец дадае:

«Па лiтасцi Божай пабеглi лiтоyцы i былi перабiтыя, i палонныя былi адбiтыя, а сам Лугвен збег, паранены. Прыйшла гэтая вестка Данiiлу i Васiльку, i была вялiкая радасць у Пiнску».

Нягледзячы на жаданне Мiхаiла дапамагчы лiтоyцам, у Пiнску чамусьцi радуюцца iх разгрому, хаця тэкст нiбы паказвае, што радавалiся y Пiнску менавiта Васiлька i Данiiл.

Гэты фрагмент наводзiць на думку пра «гнуткую пазiцыю» уладароy Пiнскага княства, якiя фармальна застаючыся саюзнiкамi валынскiх yладцаy, схiлялiся да саюзу з лiтоyцамi i не жадалi з iмi ваяваць.

Гартаючы ГВЛ далей можна знайсцi i яшчэ аргументы на карысць дакладнасцi падобнай здагадкi.

«У год 6761 (1253). Таyцiвiл даслаy да Данiiлу Рэyбу сказаць: „Пайдзi да Навагародка“. І Данiiл пайшоy з братам Васiлькам, i з сынам Львом, i з полаyцамi, i са сватам сваiм Тэгакам, i прыйшоy да Пiнска. Князi Пiнскiя yтойвалi падман, iх узялi з сабою на вайну няволяй».

Вось яно! Нават скупыя звесткi валынскага летапiсца пацвярджаюць нежаданне пiнчукоy ваяваць з лiтоyцамi.

Зразумела, падобныя паводзiны можна тлумачыць па-рознаму, у тым лiку i страхам перад лiтоyцамi, але можна меркаваць тут i добры разлiк на здабыццё новага саюзнiка y выглядзе вiдавочна набiраючай моц Лiтвы.

Нягледзячы на «затоены падман» пiнскiя Рурыкавiчы, без усялякага сумнення, iмкнуцца захоyваць саюзнiцкiя адносiны i з yладарамi Галiцка-Валынскага княства.

У 1262 годзе лiтоyцы y чарговы раз ваююць з валынцамi, у вынiку чаго людзi Мiндоyга церпяць паражэнне. Летапiсец адзначыy i рэакцыю пiнскiх князёy:

«Пачуyшы пра гэта, пiнскiя князi Фёдар, Дзямiд i Юры прыехалi да Васiлька з пiтвом i пачалi весялiцца, бо бачылi сваiх ворагаy разбiтых, а сваю дружыну цэлай. Толькi адзiн быy забiты з палка Васiлька – Перыбор, сын Сцяпана Родзiвiча. Потым князi пiнскiя паехалi да сябе, а Васiлька паехаy ва Уладзiмiр з перамогай i гонарам вялiкiм, славячы Бога, якi стварыy цуды, якi кiнуy ворагаy да ног князя Васiлькi».

Атмасфера пастаяннага заключэння новых саюзаy i барацьбы «усiх супраць усiх», калi yчорашнi саюзнiк ужо быy ворагам, вельмi добра чытаецца на старонках летапiсу, таму вiхляннi пiнчукоy выглядаюць цалкам лагiчнымi y дадзеных, вельмi напружаных, палiтычных i ваенных абставiнах.

Далей валынскi летапiсец апiсвае забойства першага i апошняга караля Лiтвы Мiндоyга, а затым згадвае i яго сына-спадчыннiка Войшалка.

«Пасля забойства Мiндоyга Войшалк пабаяyся таго ж, i yцёк у Пiнск, i там жыy».






Накладка на Лаyрышаyскае Евангелле. Мяркуецца, што гэта партрэт Войшалка. XIV стагоддзе.



Найважнейшае паведамленне, якое паказвае ролю Пiнска y ранняй гiсторыi ВКЛ! Але далей iдзе яшчэ больш значны эпiзод! Пасля забойства вялiкага князя Траняты адбываецца наступнае:

«Пачуyшы пра гэта, Войшалк пайшоy з пiнянамi да Навагародка, а адтуль, узяyшы з сабой наваградцаy, пайшоy у Лiтву княжыць. Лiтоyцы прынялi з радасьцю сына свайго гаспадара».

Гэта найважнейшае паведамленне дакладнай крынiцы, якое паказвае, што продкi беларусаy выступалi палiтычнымi актарамi y стварэннi ВКЛ, а не нейкiмi маyклiвымi аб'ектамi заваёвы магутных лiтоyскiх плямёнаy, якiя, дарэчы, у сутыкненнях з галiцка-валынскiмi князямi прадстаyлены летапiсцам не надта паспяховымi.

Пiнчукi i наваградцы падтрымлiваюць лiтоyскага князя ва yсталяваннi ягонай улады на тэрыторыях Лiтвы Мiндоyга, паказваючы, такiм чынам, палiтычную суб'ектнасць продкаy беларусаy падчас фармавання ВКЛ, уносячы пры гэтым адзiн з важных камянёy у падмурак беларускiх правоy на спадчыну Княства.

Вось такi эпiзод, звязаны з гiсторыяй аднаго з найпрыгажэйшых беларускiх гарадоy – Пiнска, прычым важны y кантэксце гiсторыi yсяго беларускага народа.




Фрагмент 8. Да пытання сталiчнасцi Навагародка: аналiз артыкула Т. Банараyскаса


У гэтай нататцы аyтар паспрабуе разгледзець артыкул вядомага лiтоyскага гiсторыка Томаса Баранаyскаса пад назвай «Навагрудак у XIII стагоддзi: гiсторыя i мiф». Пiсаyся гэты артыкул даyно, больш за 20 гадоy таму, i яго аyтар, па-за yсякiм сумневам, прагрэсаваy з тых часоy у плане сваёй прафесiйнай дзейнасцi, але i зараз яшчэ дадзеная праца Баранаyскаса нярэдка фiгуруе y якасцi крынiцы iнфармацыi y розных публiкацыях, таму варта разгледзець твор блiжэй. У рамках навукова-папулярнага выдання аyтар не ставiць сабе задачу выконваць фармальныя правiлы напiсання крытычных работ – нiжэй дакладна не прадстаyлена класiчна аформленая рэцэнзiя. Замест гэтага выкарыстаны, скажам так, вольны падыход, якi дазваляе данесцi сутнасць крытычных заyваг у жаданай для аyтара форме.

Прыступiм да сутнасцi i звернемся да цытат са згаданага вышэй артыкула.

«1238 г. стаy фатальным для Русi i Лiтвы. На Русь навалiлася хваля мангольскага нашэсця, якая неyзабаве ператварыла y руiны многiя квiтнеючыя гарады. У Лiтве ж, наадварот, спынiлiся мiжусобiцы i зацвердзiлася аднаасобная yлада Мiндоyга».

Гэта цалкам абгрунтаваная выснова лiтоyскага спецыялiста, якi пiша далей:

«Якiм чынам Наваградак апынуyся пад уладай Лiтвы, можна меркаваць па расказе пра сына Мiндоyга Вайшалгаса: ?Воишелкъ же нача княжити в Новегородече, в поганстве буда, и нача проливати крови много, убивашеть бо на всякъ день по три, по четыри; которого же дни не убьяшеть кого печаловашеть тогда, коли же убьяшеть кого, тогда веселъ бяшеть. Посем же вниде страхъ Божии во сердце его, помысли в собе, хотя прияти святое крещение. И крестися ту, в Новегородце, и нача быти во крестьянстве ?. Гэты тэкст адлюстроyвае гвалтоyнае yкняжанне Вайшалгаса y Навагрудку, за якiм iшлi жорсткiя рэпрэсii».

З дадзенай высновай Баранаyскаса аб рэпрэсiях таксама можна пагадзiцца, хоць сам эпiзод летапiсу нагадвае кананiчнае для хрысцiянскiх легенд пераyтварэнне язычнiка y хрысцiянiна, з вiдавочнай зменай яго маральнага аблiчча, аднак прымаючы дакладнасць звестак Галiцка-Валынскага летапiсу варта быць паслядоyнымi, адпаведна, можна прыняць i звесткi аб рэпрэсiях. Лiтоyскi спецыялiст не yдакладняе, на каго менавiта былi накiраваныя гэтыя «рэпрэсii», што выглядае лагiчным, бо i летапiсец нiчога не сказаy пра тое, каго менавiта забiваy Войшалк. Зрэшты, далейшы разгляд працы Баранаyскаса пакажа, што ахвяры Войшалка лiтоyскаму гiсторыку, як можна меркаваць, добра вядомыя.

Далей ён пiша:

«У далейшай барацьбе Наваградак губляе сваё значэнне. Да яго yвага зноy звяртаецца, толькi калi Таутвiлас пацярпеy паразы y Варуцкага замка (1251 г.) i y Жамойцi. Тады ён зноy звяртаецца да Данiiла: ?Тевтивилъ присла Ревбу река поиди к Новугороду. Данило же поиде с братомъ Василкомъ, и со сыномъ Лвом, и с Половци со сватомъ своимъ Тегакомъ, и приде к Пиньску. Князи же Пиньсцеи имеяху лесть, и поя е со собою неволею на воину ?. Вiдаць, разам з Наваградкам у залежнасць ад Лiтвы патрапiy i Пiнск».

А вось тут выснова Баранускаса аб залежнасцi дзiyная i па сутнасцi нiчым не абгрунтаваная. Нежаданне пiнскiх князёy ваяваць з Лiтвой, пра якое iдзе гаворка, зусiм не кажа пра залежнасць Пiнска ад Лiтвы. За некалькi гадоy да апiсаных падзей Мiхаiл Пiнскi спрабуе папярэдзiць лiтоyцаy аб надыходзе галiцка-валынскiх войскаy.

«Мiхаiл Пiнскi папярэдзiy лiтоyцаy. Яны сядзелi y лесе за агароджай, а Мiхаiл паслаy iм вестку з Пiнска».

Гэта сведчыць аб тым, што пiнскi князь шукаy нейкiх кантактаy з лiтоyцамi, але зусiм не сведчыць аб залежнасцi пiнчукоy ад Лiтвы.

Пасля апiсання малапаспяховых для лiтоyцаy сутыкненняy з валынянамi, у вынiку якiх Мiндоyг i Войшалк аддалi князю Раману Данiлавiчу Навагрудак, а таксама iнфармацыi аб барацьбе валынян з яцвягамi, Баранаyскас робiць цалкам неабгрунтаваную выснову аб Навагрудку:

«Яцвягi yваходзiлi y склад Лiтвы як перыферыйнае, не зусiм паyнапраyнае i неканчаткова iнтэграванае y структуру дзяржавы племя, аднак таксама на больш-менш добраахвотных асновах. Яны пярэчылi змене iх статусу, але ненастойлiва. Наваградак жа быy уключаны y склад Лiтвы шляхам гвалту, i таму не аказваy нiякага супрацiву перадачы горада прадстаyнiку традыцыйнай для яго дынастыi Рурыкавiчаy. Жыхары Наваградка ад такой рэформы толькi выйгравалi».






Лiчыцца, што гэта пячатка Мiндоyга.



З чаго менавiта лiтоyскi спецыялiст тут робiць выснову аб уключэннi Навагародка y склад Лiтвы «шляхам гвалту»? У папярэднiх частках тэксту y якасцi нейкага абгрунтавання для гвалту прысутнiчае толькi тэкст пра «рэпрэсii» Войшалка, у якiм, як чытач ужо мог пераканацца раней, няма нiякiх указанняy на этнiчную прыналежнасць нiбыта забiтых людзей. Цi былi гэтымi ахвярамi будучага хрысцiянскага падзвiжнiка наваградцы, цi палонныя з лiку валынцаy, а можа быць i няyгодныя слугi-лiтоyцы? Аб гэтым дакумент маyчыць. А значыць нiякiх абгрунтаванняy гвалтоyнага далучэння Наваградка Баранаyскас не прывёy i яго высновы цалкам галаслоyныя.

Пасля згадвання забойства Мiндоyга, лiтоyскi даследчык паведамляе аб вяртаннi Войшалка y Лiтву з Пiнска, куды да гэтага збег спадчыннiк вялiкага князя, баючыся забойцаy бацькi.

«Пачуyшы аб гiбелi Трэнёты, Вайшалгас адразу вярнуyся y Навагрудак, а адтуль з пiнскiм i наваградскiм войскамi адправiyся y Лiтву займаць трон».

Тут Баранаyскас справядлiва паказвае на yдзел пiнчукоy i наваградцаy (а апошнiх, нагадаю, нiбыта yключылi y склад ВКЛ шляхам гвалту) ва yсталяваннi yлады Войшалка. Гэты найважнейшы для гiсторыi Беларусi момант летапiсу прама паказвае, што продкi беларусаy яшчэ y самым пачатку дзяржаyна-утваральных працэсаy ВКЛ у Панямоннi мелi палiтычную суб'ектнасць, а не з'яyлялiся толькi аб'ектам заваёвы магутных лiтоyскiх кунiгасаy, як гэта жадаюць бачыць некаторыя лiтоyскiя спецыялiсты, у тым лiку i спадар Баранаyскас.

Далей гiсторык працягвае цытаваць летапiс.

«У Лiтве змоyшчыкi супраць Трэнёты yжо падрыхтавалi глебу да прызнання сына Мiндоyга вялiкiм князем: ?Литва же вся прияша и с радостью своего господичича?. Радасць, аднак, не была yсеагульнай – праваслаyны князь не карыстаyся папулярнасцю y Лiтве».

І зноy Баранаyскас дазваляе сябе, кажучы па сутнасцi, адсябяцiну, прыпiсваючы супернiкам Войшалка матывы, якiя не пазначаныя y дакуменце. Чаму менавiта праваслаyнае хрышчэнне князя павiнна было ствараць яму ворагаy (цi пазбаyляць папулярнасцi, як гэта называе Томас), а не мноства iншых фактараy, у тым лiку i лагiчнае для феадалаy супернiцтва y барацьбе за yладу i рэсурсы?

Далей лiтоyскi гiсторык апiсвае падзеi, звязаныя з вакняжэннем у Лiтве Шварна Данiлавiча i дастаткова абгрунтавана заyважае:

«Можна зрабiць выснову, што Навагрудскае княства Вайшалгас перадаy свайму суправiцелю i намечанаму спадкаемцу Шварну. Навагрудак, такiм чынам, у 1264—1267 г. можна лiчыць рэзiдэнцыяй субманарха Лiтвы».

Хоць дзеля справядлiвасцi варта заyважыць: тое, што польскiя паслы заспелi Шварна y Навагародку (ГВЛ дае такi эпiзод) не даказвае сталiчнасць горада, але yсё ж для таго, каб гаварыць, як гэта робiць Баранаyскас, пра рэзiдэнцыю князя Шварна y Навагародку ёсць некаторыя падставы.

Далей лiтоyскi спецыялiст зноy прадстаyляе чарговыя здагадкi.

«Нездарма баяyся Шварн yлады y Лiтве – Лiтва, якая згубiла дзесяць гадоy таму яго брата Рамана, з цяжкасцю прыняла праваслаyнага Вайшалгаса, Лiтва не была гатова падпарадкавацца чужому князю. Гэта не мела прэцэдэнта y гiсторыi сярэднявечнай Лiтвы. Княжанне Шварна y Лiтве было кароткiм, летапiсец замоyчвае падрабязнасцi, толькi коратка абагульняе: ?Княжащю же по Воишелце Шварнови в Литовьскои земли, княжив же немного лет, и тако преставися. И положиша тело его въ церкви святыа Богородица близъ гроба отня. Посем же нача княжити в Литве окаанныи, безаконныи, проклятыи и немилостливыи Троидени… ?. Смерць Шварна y Холме кажа аб тым, што памёр ён, быyшы выгнаным з Лiтвы „акаянным“ Трайдзянiсам».





Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «Литрес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/book/yaugen-asnareuski/zahad-belarusi-gistarychny-pazl-69168247/chitat-onlayn/) на Литрес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



У кнігу ўвайшлі гістарычныя нататкі, прысвечаныя заходнім абласцям Беларусі. Лёгкай мовай аўтар расказвае пра яркія падзеі, якія адбываліся на Гродзеншчыне і Брэстчыне. Чытач даведаецца пра «пачвару з Чарнаўчыц», візіты ў Гродна французскіх каралёў і рускіх цароў, патрабаванні Брэсцкай уніі, ролю пінчукоў у стварэнні ВКЛ і многае іншае. Выданне змяшчае вялікі аб'ём цытат з гістарычных дакументаў і рэдкія ілюстрацыі.

Как скачать книгу - "Захад Беларусi: гiстарычны пазл" в fb2, ePub, txt и других форматах?

  1. Нажмите на кнопку "полная версия" справа от обложки книги на версии сайта для ПК или под обложкой на мобюильной версии сайта
    Полная версия книги
  2. Купите книгу на литресе по кнопке со скриншота
    Пример кнопки для покупки книги
    Если книга "Захад Беларусi: гiстарычны пазл" доступна в бесплатно то будет вот такая кнопка
    Пример кнопки, если книга бесплатная
  3. Выполните вход в личный кабинет на сайте ЛитРес с вашим логином и паролем.
  4. В правом верхнем углу сайта нажмите «Мои книги» и перейдите в подраздел «Мои».
  5. Нажмите на обложку книги -"Захад Беларусi: гiстарычны пазл", чтобы скачать книгу для телефона или на ПК.
    Аудиокнига - «Захад Беларусi: гiстарычны пазл»
  6. В разделе «Скачать в виде файла» нажмите на нужный вам формат файла:

    Для чтения на телефоне подойдут следующие форматы (при клике на формат вы можете сразу скачать бесплатно фрагмент книги "Захад Беларусi: гiстарычны пазл" для ознакомления):

    • FB2 - Для телефонов, планшетов на Android, электронных книг (кроме Kindle) и других программ
    • EPUB - подходит для устройств на ios (iPhone, iPad, Mac) и большинства приложений для чтения

    Для чтения на компьютере подходят форматы:

    • TXT - можно открыть на любом компьютере в текстовом редакторе
    • RTF - также можно открыть на любом ПК
    • A4 PDF - открывается в программе Adobe Reader

    Другие форматы:

    • MOBI - подходит для электронных книг Kindle и Android-приложений
    • IOS.EPUB - идеально подойдет для iPhone и iPad
    • A6 PDF - оптимизирован и подойдет для смартфонов
    • FB3 - более развитый формат FB2

  7. Сохраните файл на свой компьютер или телефоне.

Рекомендуем

Последние отзывы
Оставьте отзыв к любой книге и его увидят десятки тысяч людей!
  • константин александрович обрезанов:
    3★
    21.08.2023
  • константин александрович обрезанов:
    3.1★
    11.08.2023
  • Добавить комментарий

    Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *