Книга - Хлопчыкi i дзяўчынкi

a
A

Хлопчыкi i дзяyчынкi
Яyген Аснарэyскi


Хлопчыкi i дзяyчынкi – кнiга аб адной краiне. Перад чытачом з'явяцца, сярод iншых, хлопчык сiрата, жонка чыноyнiка, настаyнiца лiтаратуры, якую абвiнавачваюць у дзiyным злачынстве, габрэй, што рашае вярнуцца на радзiму продкаy – Беларусь, беглы шызафрэнiк, якi размаyляе з помнiкамi Ленiну, стары дзед з лясной глушы i бяздомная дзяyчына. Усе гiсторыi складзеныя y пазл, i галоyнае тут не персанажы, а краiна, якая вымалёyваецца на iх фоне.





Хлопчыкi i дзяyчынкi



Яyген Аснарэyскi



© Яyген Аснарэyскi, 2022



ISBN 978-5-4496-5845-6

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero




iнтро


Неяк я – валасаты фiлосаф Марк, i адзiн просты пiсьменнiк – мой знаёмец, сядзелi на плоце. Нам крыху замiнаy калючы дрот, а над намi тырчала высокая тэлевежа. А вось перад нашымi вачыма маячыла старая машына. Выдатная карцiна, наогул. І вось мой сябар пiсьменнiк пытае мяне:

– Скажы, Марк, чым мы зоймемся сёння? Мы ж не будзем зноyку круцiць твае пэйсы?

– Не, вядома, – сказаy я. – Сёння я раскажу табе восем iстэрый… ой, гэта значыць гiсторый.

– Так гiсторый цi iстэрый?

– Можна сказаць i так, i так, – адказваy я.

– Ну давай, расказвай, – сказаy мне мой сябар просты пiсьменнiк.




Максiмка


Добры дзень, дарагiя мае! Кланяюся yсiм тым, хто чытае гэты сшытак. Завуць мяне Максiмка Багушэвiч. Ад нараджэння мне адзiнаццаць гадкоy, а нарадзiyся я y 1907 годзе, каля Гродна. Тата кажа, што я цямлiвы не па гадах i што мне трэба шмат чытаць i вучыцца прыгожа пiсаць. Часам ён жартуе, што я, можа быць, стану пiсьменнiкам. Мне насамрэч вельмi падабаецца пiсаць i ад таго я вырашыy весцi дзённiк. Для гэтай справы тата даy мне свой сшытак. Ён вельмi добры i вялiкi. Я мяркую, калi-небудзь сшытак гэты хто-небудзь прачытае i таму напiсаy, што кланяюся таму, хто яго чытае.



13 сьнежня, год 1918

Мой тата yжо месяц таму прапаy. Пайшоy у лес па дровы, i не вярнуyся дадому. Іншых родных у мяне няма, таму i адправiлi мяне y прытулак. Прытулак гэты займае манастыр святых Барыса i Глеба. Стаiць ён на гары над самым Нёманам, якi я вельмi люблю. Раней мы лавiлi y Нёмане рыбу з маiм старэйшым братам Лёвушкай. Лёвушка казаy, што Нёман – наш бацька, а потым смешна махаy рукамi i паyтараy вельмi грозным голасам: «Бацька!» Рыбы, бывала, выцягвалi шмат. Аднойчы злавiлi нават велiзарнага шчупака. Казаy Лёвушка, што гэты шчупак паyпуда вагой. Я дык браць яго баяyся. Вельмi yжо y яго была страшэнная морда. А Лёвушка смяяyся з мяне. Лёвушка мой загiнуy на вайне з немцамi. Цяпер у мяне толькi тата.



20 снежня, год 1918

У прытулку yбачыy я сцяг. Белы, а пасярэдзiне чырвоная паласа. Вiсiць ён на самой браме. Нiколi такога не бачыy, але мне ён чымсьцi спадабаyся. У нас ёсць школа, а y ёй выкладае вельмi добрая настаyнiца, якую я клiчу цёткай. Цётка Тэкля Станiшэyская, якая вучыць нас у школе, кажа, што гэта сцяг нашага народа. Я вельмi люблю цётку Тэклю i баюся яе. Адзiн хлопчык сказаy мне, што яна першая настаyнiца, якая вучыць на нашай простай мове. Не ведаю адкуль ён гэта yзяy. Можа быць, хто-небудзь са старэйшых распавёy яму гэта. Мой тата казаy, што я павiнен вучыцца на нашай мове. А мне вось вельмi падабаецца руская мова, але я згодны з татам, што наша мова нам родная да самых касцей, таму што яна ад нашай зямлi i продкаy.



27 снежня, год 1918

Цётка Тэкля казала сёння y школе, што y горад прыехаy важны чалавек i ён будзе цяпер галоyным у краiне, у якой мы самi будзем свабодным народам i гаспадарамi на землях сваiх. Яго прозвiшча Луцкевiч. Я хачу запомнiць гэтае прозвiшча. Цётка кажа, што ён наш вызвалiцель i прарок. Я не вельмi разумею, што такое прарок. Цiкава, што сказаy бы тата.



29 снежня, год 1918

Мы хадзiлi y горад з нашым выхавальнiкам дзядзькам Пашам. Нейкi немец спынiy нас i смяяyся над намi. Ён казаy, што мы маленькi народец i мы павiнны падпарадкоyвацца немцам, а з-за таго, што немцы прайгралi вайну нас цяпер будуць рабiць палякамi. Немец толькi трохi ведаy рускую мову i y яго атрымлiвалiся вельмi смешныя словы. Ды, акрамя таго, ён яшчэ i не вымаyляе р. Дзядзька Паша сказаy нам, што мы не палякi i што ён бы палякаy вешаy, а немцаy усiх да аднаго расстраляy бы. Ён вельмi раззлаваyся, але хутка супакоiyся. У яго ёсць маленькая фляжка, з якой ён п'е самагонку i пасля таго як вып'е – адразу супакойваецца. Мне здаецца палякi нядрэнныя людзi, толькi вельмi ганарлiвыя. Так казаy тата.



1 студзеня, год 1919

Спраyлялi y прытулку Новы год. Я yспомнiy як мы святкавалi з татам i Лёвушкай. Тады тата сам прыгатаваy нам вялiкi пiрог i налiy самаробнага вiна. Я вельмi сумую па таце.



2 студзеня, год 1919

У нас ёсць у прытулку хлопчык, якога завуць Адамас. Прозвiшча яго Казлаyскас. Ён кажа, што хутка Гродна будзе часткай Лiтвы i yсе мы станем лiтоyцамi. Мне ён сказаy, што y яго сапраyднае лiтоyскае прозвiшча i што маё прозвiшча таксама стане лiтоyскiм, i я буду звацца Багушавiчус. Дзядзька Паша чуy нашую размову i адказаy, што гэта y мяне сапраyднае лiтоyскае прозвiшча, i што гэта Адамас павiнен быць Казловiчам, а не я Багушавiчусам. Я б не хацеy, каб мяне клiкалi Максiмкас. А мы самi дражнiм гэтага Казлаyскаса мянушкай Мадамас.



15 студзеня год 1919

Мы гулялi з дзядзькам Пашам па набярэжнай ля Старога замка. Там сустрэyся нам нейкi паляк. Яны з дзядзькам Пашам разгаварылiся. Паляк гэты стаy даказваць, што Гродна заyседы было польскiм i хутка зямля гэтая зноy адыйдзе да Польшчы, якая yжо збiраецца з сiламi, каб зямлю гэтую канчаткова забраць сабе. Дзядзька Паша слухаy яго i толькi грозна вырушыy брывамi, а паляк усё казаy нешта. Потым ён стаy размахваць рукамi i нават крычаць, што i Брэст – iх горад, i што Менск – польскi, i далёкi Вiцебск павiнен належаць Польшчы, а не маскалям. А наш дзядзька Паша толькi моyчкi высмаркаyся. Тады паляк стаy казаць, што нiякiх беларусаy няма i што хутка кожны жыхар Гродна павiнен будзе прызнаць сябе палякам, а калi хто не захоча добраахвотна, таго прымусяць. Вось пасля гэтых слоy дзядзька Паша размахнуyся i yдарыy паляка y скiвiцу, ад чаго той адразу yпаy i доyга ляжаy без прытомнасцi. Мы прынеслi з Нёмана вады i вылiлi яму на твар. Хутка пасля гэтага ён ачомаyся. Дзядзька Паша падняy яго пад пахi, даy яму сербануць сваёй самагонкi, сербануy сам, i злёгку штурхнуy паляка y спiну, а той пайшоy па набярэжнай: злёгку хiстаyся i казаy сабе пад нос: «Курва». Пакуль мы iшлi назад у прытулак дзядзька Паша крычаy, што вельмi не любiць палякаy i тады я спытаyся y яго: да якога народу ён сам сябе залiчвае? Дзядзька Паша не адказаy. Тады я спытаy: цi не лiчыць ён сябе беларусам цi тутэйшым? Тады дзядзька Паша сказаy, што ён паляк. Я падумаy: як дзiyна, што дзядзька Паша б'е палякаy i не любiць палякаy, але сам паляк, а ён, як быццам прачытаyшы мае думкi, дадаy, што ён тутэйшы паляк, а гэта нешта зусiм iншае i вельмi адрознае ад паляка.



7 лютага, год 1919

Мы хадзiлi з дзядзькам Пашам на Сянны рынак. Там рабiy выступ нейкi жыд у фуражцы з чырвонай зоркай. Ён казаy, што месца беларусаy у адзiнай сям'i народаy Расiйскай Імперыi, i што цяпер, калi гэтая iмперыя развалiлася, сапраyдную yладу атрымаy просты рабочы народ. Ён махаy рукамi i крычаy: «Мы славяне! Нас не знiшчыць клас рабаyнiкоy-паноy!» Людзей было шмат, але яны yсе адыходзiлi ад жыда далей i рабiлi выгляд, што яго не заyважаюць.



19 лютага, год 1919

Сёння самы шчаслiвы дзень майго жыцця! Вярнуyся мой тата! Аказваецца, калi ён быy у лесе, на яго напалi немцы марадзёры i сталi патрабаваць грошай, а калi ён сказаy, што y яго нiчога няма, яны яго збiлi, парэзалi нажом i знялi з яго yсю вопратку i абутак. Тата думаy, што памрэ i yжо не yбачыць мяне, але яго падабралi нейкiя людзi з вёскi, якая была побач з лесам. Тата доyга хварэy, а яны яго выходжвалi i цяпер ён нават i не ведае, як iм аддзячыць. Цяпер я yжо не y прытулку. Тата забраy мяне y маленькую кватэру, якую зняy на тыя грошы, што зарабiy да вайны. Аказваецца, закапаy ён iх у нейкiм лесе.



1 траyня, год 1919

Мы з татам жывем цяжка, але з iм мне значна лепш, чым у прытулку. Я б хацеy трапiць на магiлу Лёвушкi, але не ведаю, дзе яна. Цяпер у горадзе кiруюць палякi, а наша радзiма цяпер Польшча.



25 траyня, год 1919

Я бачыy незвычайны сон. Як быццам на месцы манастыра, у якiм быy наш прытулак, пабудавалi дзiyны дом, з крывымi сценамi i статуяй каня над уваходам. Я быy yнутры i бачыy, што гэта падобна на вельмi вялiкi тэатр. Я адзiн раз быy з татам у тэатры i мне спадабалася. Дык вось, у гэтым тэатры выступаy нейкi чалавек, а на сцэне вiсеy вянок з чырвонай зоркай. Чалавек казаy, што галоyнае гэта братэрскi саюз… i тут я прачнуyся…



2 чэрвеня, год 1919

Папа паклiкаy мяне i сказаy, што раз цяпер мы жывем у Польшчы, то павiнны стаць палякамi. Ён быy вельмi маркотны, мне нават здалося, што ён можа заплакаць. Але ён не заплакаy, а стаy гаварыць са мной пра польскую школу. Я не хачу y польскую школу, але раз тата кажа, што мне трэба y яе iсцi, значыць – я так i зраблю!



7 траyня, год 1926

Я знайшоy гэты свой стары дзённiк. Шмат гадоy прайшло з таго часу, як я пiсалэм до него. Тэраз я амаль увесь час гавару на польскай мове. Цо ешчэ я мог бы додаць сюды. Старая настаyнiца мая – Станiшэyская – даyно памерла. Я пасля польскай школы хачу паступiць да польскага унiверсiтэта. Хачу вучыцца y Варшаве. Жывём мы з татам нядрэнна. Польшча паволi yпрыгожвае, на кшталт Еyропы, наш крэсовы гарадок. Я хачу пакласцi гэты сшытак у бутельку i выкiнуць у Нёман. Можа хто-небудзь калi-небудзь знойдзе гэтыя запiсы. Якiмi б не былi тады людзi, i y якой краiне б нi жылi яны, я мам надзею, што яны будуць любiць свае родныя мясцiны.




Андрэйка


(Мой дзёньнiк у якiм няма дат, бо пiшу па памяцi i даты не памятаю)



Дзверы y кабiнет начальнiка заyсёды выклiкалi y мяне роспач. Так-так, адзiн погляд на iх цёмную, вечна бруднаватую паверхню, адразу ж прыводзiy мяне y стан крайняй нервовасцi. Таму я хацеy праскочыць iх як мага хутчэй. Не надта гучна стукнуyшы y ненавiсную перашкоду, два разы, косткамi пальцаy, я нацiснуy на абшарпаную ручку i рашуча yвайшоy.

– Дазвольце, Аляксандр Бранiслававiч? – спытаy я, увайшоyшы y кабiнет.

– Заходзь, Андрэй. Ну чо, змагар? Ужо бачыy?

Начальнiк зноy назваy мяне змагаром. Амаль уся yправа называла мяне так, з-за таго, што я размаyляю амаль выключна на беларускай мове. Што тут дзiyнага? Я жыву y Беларусi, я – беларус. Мая мама была настаyнiцай беламовы y школе. Чаму я не павiнен гаварыць на роднай мове? Хаця… нiхто прама i не кажа, што не павiнен. Проста yсе вакол глядзяць на мяне, як на прышэльца. Ды яшчэ гэтыя жарты…

– Дык ты бачыy? – паyтарыy сваё пытанне Аляксандр Бранiслававiч.

– Што менавiта?

– Надпiс на нашым будынку, што! – адрэзаy начальнiк.

– Не. Неяк не заyважыy. Спяшаyся на дзяжурства.

– Злева ад уваходу здаравеннымi лiтарамi напiсана «Дыктатура», – сказаy Аляксандр Бранiслававiч, голас якога станавiyся yсё больш сярдзiтым.

– Шчыра кажу, не бачыy.

– Ну так схадзi i паглядзi! Потым вернешся!

Я выйшаy з кабiнета i пайшоy па доyгiм калiдоры да выхаду з будынка. Мой бацька быy мiлiцыянерам, як i мой дзед. Але можа быць мне не варта было працягваць гэтую традыцыю? Дынастыя? Ну так… Дынастыя. Але калiсьцi ж трэба пачаць новую… Навошта мне гэта? Проста я з дзяцiнства марыy стаць мiлiцыянерам. І вось – стаy! Працую некалькi гадоy. Праца, вядома, не цукар. Неяк я бег за хулiганам i выкрыкваy загады спынiцца, а ён на судзе потым сказаy, што не разумеy мяне бо не ведае мовы, на якой я яму крычаy. Белабрысы беларускi хлопец з прозвiшчам Андрушевiч не ведае мовы…



Я выйшаy на вулiцу i агледзеyся. Злева ад уваходу сапраyды ззяy яркi вялiкi надпiс: «Дыктатура» выпiсаны жоyтымi лiтарамi, даволi акуратна. Я вярнуyся y кабiнет начальнiка.

– Ну шо бачыy? – спытаy Аляксандр Бранiслававiч, адарваyшыся ад вывучэння дакументаy.

– Так точна.

– Я вось думаю, цi не ты гэта напiсаy, змагар ты наш. А?

– Што? – мой голас гучаy здзiyлена. – Ды як вы наогул можаце мяне падазраваць? Глупства нейкае. Навошта мне гэта?

– Дык ты ж у нас самы несвядомы.

– Гэта чаму ж?

– Сам ведаеш! – заявiy начальнiк.

– Паняцця не маю.

– Ну хопiць прыдурвацца, Астапеня! – прыкрыкнуy палкоyнiк. – Ты, * ляць, усё разумееш… А калi не хочаш, каб цябе, у такiх сiтуацыях, падазравалi, то i паводзь сябе як чалавек, размаyляй нармальна…

– А я што ненармальна размаyляю? Я што не маю права размаyляць на роднай мове, якая, дарэчы, дзяржаyная?..

– Маеш-маеш, – перапынiy мяне Аляксандр Бранiслававiч, – я проста табе па-добраму хацеy параiць… ну каб ты y такiя вось сiтуацыi не трапляy.

– Ды якiя такiя? У вас наогул нiякiх падстаy мяне падазраваць няма.

– А вось i ёсць.

– Не, няма падстаy.

– Ты мне яшчэ будзеш тут спрачацца, нягоднiк! – крыкнуy начальнiк.

– Не-не, – адказаy я.

– Кароч, ясна yсё з табой… Ідзi i падумай аб сваiх паводзiнах!

– Пра што канкрэтна падумаць?

– Вольны! – гаркнуy палкоyнiк i я выйшаy з кабiнета.

Надпiс зафарбавалi хутка. Але праз некалькi дзён ён зноyку з'явiyся на тым жа месцы, амаль такi ж, як першы. Вялiкi, зроблены жоyтай фарбай, надпiс: «Дыктатура» зноy бударажыy наша мiлiцэйскае yпраyленне, будынак якога раскiнулася y цэнтры горада на невялiкай горцы. З ранiцы я быy на працы i мяне зноy выклiкалi да Аляксандра Бранiслававiча.

– Бачыy? – спытаy палкоyнiк, гледзячы на мяне спадылба.

– Так точна, бачыy.

– Што думаеш?

– А што я магу думаць?

– Ты мне дурня не ляпi! – крыкнуy начальнiк.

– Вiнаваты…

– Ну, карацей, Астапеня, спытаю прама: ты пiсаy?

– Не, не я, – сказаy я цвёрдым тонам, гледзячы палкоyнiку прама y вочы.

– Хм… А я вось на цябе падумаy.

– Гэта я yжо зразумеy.

– Ну раз не ты, то добра. Давай тады займiся гэтай справай. Трэба знайсцi гэтага мастака *ляць, маць яго… Зайдзi да Колi. Хай табе пакажа запiсы з камер. Круцiся як хочаш, а знайдзi гэтага *ляць Айвазоyскага…

– Айвазоyскi пiсаy марскiя пейзажы, – сказаy я i тут жа прыкусiy язык.

– Ты што яшчэ i разумнiчаць будзеш? – з кiслай усмешкай спытаy начальнiк.

– Не.

– Пайшоy нахрэн адсюль да Колi! – загрымеy Аляксандр Бранiслававiч, узнiмаючыся з крэсла i хутка чырванеючы.

– Ёсць! – спалохана крыкнуy я i, чаканячы крокi, выйшаy з кабiнета, пачуyшы y спiну «Змагар, маць тваю».

– Здарова, Андруха змагарок, БЧБ не захапiy? – сказаy Коля, калi я yвайшоy у яго кабiнет. – Ты, мабыць, наконт запiсаy з камеры над сценкай, на якой гэты хрэнаy надпiс, так?

– Так, – адказаy я.

– Няма там нiчога.

– Як гэта нiчога няма? – прамармытаy я. – З крайняй камеры павiнна быць бачна.

– Павiнна, але не бачна, – сказаy Коля.

– Мда… – сказаy я задуменна.

Праз тыдзень надпiс зафарбавалi, а яшчэ праз дзень ён з'явiyся зноy.

– Ну як поспехi? – спакойна спытаy Аляксандр Бранiслававiч, але маё натрэнiраванае вуха пачула ледзь улоyныя ноткi гневу y яго голасе.

– Я… я не ведаю… – прамармытаy я.

– А хто ведае? Хто павiнен, маць тваю, ведаць, – зароy начальнiк. – У Колi быy цi бегаy на мiтынг з БЧБ?

– Так точна, быy, – адказаy я.

– І што? – спытаy палкоyнiк.

– Нiчога. На вiдэа нiчога няма.

– Маць вашу, ды як на вiдэа можа нiчога не быць, калi крайняя камера ахоплiвае гэтую сценку, а?

– Я… я не ведаю… – прабуркаy я.

– Трыдварасы, маць вашу, – бушаваy начальнiк. – Добра, я сёе-тое прыдумаy, – сказаy ён трохi супакоiyшыся.



Праз тыдзень над тым самым месцам, якое аблюбаваy для сябе няyрымслiвы мастак, паставiлi яшчэ адну камеру. Надпiс паспелi зафарбаваць за два днi да гэтага. Аднак праз некалькi дзён ён з'явiyся зноyку, а Коля далажыy, што i новая камера не змагла зафiксаваць няyлоyнага аматара жоyтай фарбы.

– Ты мне пакладзеш пасведчанне на стол, змагар! – пагрозлiва прашыпеy палкоyнiк, калi я зноy увайшоy у яго кабiнет.

– Ды за што? – амаль выгукнуy я.

– А за тое, змагар, – адрэзаy Аляксандр Бранiслававiч.

– Ды я ж не вiнаваты… Што я магу зрабiць?

– Тое-сёе можаш, тваю маць, – сказаy палкоyнiк, злёгку пастукваючы пальцамi па стале i радасна пасмiхаючыся. – З сённяшняй ночы будзеш дзяжурыць у машыне i падпiльноyваць гэтага Айвазоyскага…

– Айвазоyскi… – пачаy я.

– Што? Што ты там хацеy сказаць? – спытаy Аляксандр Бранiслававiч, злёгку прыyздымаючыся y крэсле.

– Не, нiчога, – адказаy я i апусцiy вочы.

– Вось так лепш, – заyважыy начальнiк. – Можаце iсцi, Астапеня.

Тры наступных ночы я дзяжурыy у машыне, запаркаваннай непадалёк ад сценкi, на якой перыядычна красаваyся жоyты надпiс. Было вельмi цяжка, але я дамогся вынiку! Надпiс не з'явiyся.



– Ну вось бачыш, Андрэй, – сказаy Аляксандр Бранiслававiч, – ёсць вынiк. Можа пакiнуць цябе дзяжурыць яшчэ на месяцок?

– Але… – пачаy я.

– Ну хай там, – сказаy палкоyнiк i засмяяyся. – Бачу, што ты ледзь на нагах стаiш. Можаш адаспацца. Скачы дадому, як гэтая ваша Павоня.

– Пагоня! – паправiy я.

– Вольны! – сказаy палкоyнiк i махнуy рукой.

Я выйшаy з кабiнета. А праз два днi жоyты надпiс: «Дыктатура» зноyку вiднеyся на сцяне yправы. Ён здаваyся нават крыху большым, чым папярэднiя. Я быy у жаху, прадчуваючы, што зараз зробiць са мною начальнiк. Але мяне нiхто не выклiкаy. Усё было цiха. А яшчэ праз некалькi дзён да непераможнага жоyтага слова, якое чамусьцi не сталi зафарбоyваць, дадаyся больш дробны i каравы надпiс, зроблены чырвонай фарбай. Гэта было адно слова: «пралетарыяту».

– Дыктатура пралетарыяту! – прачытаy услых Коля, стоячы побач са мною ля распiсанай сценкi.

– А чаму не зафарбоyваюць? – спытаy я.

– А навошта? – адказаy пытаннем на пытанне Коля. – Гэта адну дыктатуру нельга, а дыктатуру пралетарыяту – можна. Адно слова падобна да адной чаркi – дробязь, а можа yсё памяняць, – дадаy ён i паднёс да рота цыгарэту.

– Слухай, Коля, што гэта yсё значыць? Ты ж кiруешь камерамi. Ты ж разумееш, што такога не можа быць, каб надпiс з'явiyся, а таго, хто гэта пiсаy на вiдэа не было.

Коля трохi памаyчаy, а потым паглядзеy мне прама y вочы i сказаy:

– Ну так, я сапраyды загадчык камер, так што калi я сам з гэтымi запiсамi паваражу, то i канцоy няма. Быy чалавек на вiдэа i сплыy.

Коля зарагатаy, гледзячы на мой здзiyлены выраз твару.

– Але… навошта табе гэта? – спытаy я разгубленым тонам.

– Ну дык гэта ж я i пiсаy на сцяне, – адказаy Коля.

– Ты? – шэптам прагаварыy я, гледзячы на яго шырока расплюшчанымi вачыма.

– Я! Табе вось, прызнаюся. Таму што ты, можна сказаць, мой герой.

– Але навошта ты гэта рабiy?

– Ты нешта гаворыш на роднай мове, а я на ёй пiшу, – адказаy Коля i глыбока зацягнуyся цыгарэтай. – Я дык наогул з дзяцiнства люблю пахулiганiць. І Купалу таксама вельмi люблю. І Багдановiча люблю, больш за yсiх, дарэчы. І цябе таксама люблю. Нас тут такiх – уся yправа, акрамя начальства. І мы yсе цябе любiм. А кпiм, каб на нас не падумалi… ну што цябе падтрымлiваем не падумалi. Можа быць i не трэба было мне прызнавацца. Але ты ж мяне не выдасi, праyда?

Я стаяy моyчкi, асэнсоyваючы iнфармацыю.

– А навошта ты дапiсаy «пралетарыяту»? – праз хвiлiну спытаy я.

– Дык гэта не я, – адказаy Коля. – Гэта Аляксандр Бранiслававiч. Сам пацiху накалякаy ноччу. Выкруцiyся-такi, хiтрун, – дадаy Коля i засмяяyся.




Наталка


2006 г.



Я не вяла дзённiчак з маiх пятнаццацi гадоy. А цяпер мне (страшна пiсаць нават) ужо дваццаць пяць. Хаця… Не варта тут хлусiць хаця б самой сабе. Мне нават крышачку больш, чым… дваццаць пяць… Добра… хопiць пра yзрост. Што ж мне яшчэ такое тут напiсаць? Мабыць, пачну з пачатку. Я хачу трэнiраваць гэтую iх мову. Ну беларускую. Размаyляць у мяне атрымлiваецца зусiм дрэнна, але пiсаць магу крышачку лепей… Таму гэты дзённiк будзе строга на беларускай. Гэта я сабе абяцаю. Шчырае слова! О! Здаецца, прыйшоy Антошык. Працягну потым.



***

Зрабiла Антошыку абед. Кахаю яго… бубачку. Ну дык вось! Я хачу трэнiраваць гэтую iх мову, таму што баюся Гэтых. Іх усё больш мне стала здавацца, што яны могуць узяць i… ну… як бы гэта напiсаць та… Кароч, баюся, што яны стануць кiраваць, а не мы. Мой Антошык працуе на пасадзе, ну i я пры iм – дапамагаю. Быць жонкай чыноyнiка нялёгка, хоць усе думаюць, што нават вельмi лёгка. Ну я яшчэ далей напiшу пра свае цяжкасцi.



***



Я спрабавала yгаварыць Антошыка таксама вучыць гэтую iх мову. Але ён пакуль упiраецца. Хоць кажа, што i так яе ведае. Я папрасiла яго паразмаyляць. Ён сказаy мне: «Я очань добра владзею мовай майго народа, але счытаю, што патрэбна уважаць правы людзей, якия хочуць гаварыць па рускай, тым больш, што гэт гасударственны язык». Мне здаецца y яго атрымалася не вельмi добра. Так што буду спрабаваць яго прымусiць вучыцца.



***



Антошык купiy мне Victoria’s Secret!!!! А-а-а-а!!!! Я проста шчаслiвая. Сказаy, каб я толькi адчапiлася ад яго са сваёй мовай. Ну так i быць, дзеля такога можна i адчапiцца. Пабягу мераць.



***



Я расчараваная. Гэтыя майты так рэжуць мне азадак, што я проста не магу нармальна хадзiць. Ды i станiк мне замалы. Але яны такiя прыгожыя!!! Што ж рабiць? Як вось вырашыць такiя праблемы? Як крыyдна…





Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/yaugen-asnareuski/hlopchyki-i-dzyauchynki/) на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



Хлопчыкі і дзяўчынкі — кнiга аб адной краiне. Перад чытачом з'явяцца, сярод іншых, хлопчык сірата, жонка чыноўніка, настаўніца літаратуры, якую абвінавачваюць у дзіўным злачынстве, габрэй, што рашае вярнуцца на радзіму продкаў — Беларусь, беглы шызафрэнік, які размаўляе з помнікамі Леніну, стары дзед з лясной глушы і бяздомная дзяўчына. Усе гісторыі складзеныя ў пазл, і галоўнае тут не персанажы, а краіна, якая вымалёўваецца на іх фоне.

Как скачать книгу - "Хлопчыкi i дзяўчынкi" в fb2, ePub, txt и других форматах?

  1. Нажмите на кнопку "полная версия" справа от обложки книги на версии сайта для ПК или под обложкой на мобюильной версии сайта
    Полная версия книги
  2. Купите книгу на литресе по кнопке со скриншота
    Пример кнопки для покупки книги
    Если книга "Хлопчыкi i дзяўчынкi" доступна в бесплатно то будет вот такая кнопка
    Пример кнопки, если книга бесплатная
  3. Выполните вход в личный кабинет на сайте ЛитРес с вашим логином и паролем.
  4. В правом верхнем углу сайта нажмите «Мои книги» и перейдите в подраздел «Мои».
  5. Нажмите на обложку книги -"Хлопчыкi i дзяўчынкi", чтобы скачать книгу для телефона или на ПК.
    Аудиокнига - «Хлопчыкi i дзяўчынкi»
  6. В разделе «Скачать в виде файла» нажмите на нужный вам формат файла:

    Для чтения на телефоне подойдут следующие форматы (при клике на формат вы можете сразу скачать бесплатно фрагмент книги "Хлопчыкi i дзяўчынкi" для ознакомления):

    • FB2 - Для телефонов, планшетов на Android, электронных книг (кроме Kindle) и других программ
    • EPUB - подходит для устройств на ios (iPhone, iPad, Mac) и большинства приложений для чтения

    Для чтения на компьютере подходят форматы:

    • TXT - можно открыть на любом компьютере в текстовом редакторе
    • RTF - также можно открыть на любом ПК
    • A4 PDF - открывается в программе Adobe Reader

    Другие форматы:

    • MOBI - подходит для электронных книг Kindle и Android-приложений
    • IOS.EPUB - идеально подойдет для iPhone и iPad
    • A6 PDF - оптимизирован и подойдет для смартфонов
    • FB3 - более развитый формат FB2

  7. Сохраните файл на свой компьютер или телефоне.

Книги автора

Последние отзывы
Оставьте отзыв к любой книге и его увидят десятки тысяч людей!
  • константин александрович обрезанов:
    3★
    21.08.2023
  • константин александрович обрезанов:
    3.1★
    11.08.2023
  • Добавить комментарий

    Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *