Книга - Беларуская лiтаратура

a
A

Беларуская лiтаратура
Уладзiмiр Аляксандравiч Навумовiч


Падрыхтаваны y адпаведнасцi з праграмай вучэбнага курса беларускай лiтаратуры для навучэнцаy устаноy, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi.

Раскрываюцца агульны рух i галоyныя тэндэнцыi развiцця мастацтва слова, шляхi станаyлення творчых iндывiдуальнасцей пiсьменнiкаy, роля i месца беларускай лiтаратуры y кантэксце сусветнай лiтаратуры ад антычнасцi да сучаснасцi. Электронны дадатак змяшчае творы беларускай лiтаратуры.

Папярэдняе выданне выйшла y 2007 г.

Для навучэнцаy устаноy адукацыi, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi.

2-е выд., дап.

(Компакт-диск прилагается только к печатному изданию.)





Уладзiмiр Навумовiч

Беларуская лiтаратура



Рэцэнзенты: кафедра сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн установы адукацыi “Юрыдычны каледж БДУ” (А. В. Шышко); дацэнт кафедры беларускай лiтаратуры i культуры yстановы адукацыi “Беларускi дзяржаyны педагагiчны yнiверсiтэт iмя Максiма Танка” кандыдат фiлалагiчных навук, дацэнт Н. В. Заяц.



© Навумовiч У. А., 2007

© Навумовiч У. А., 2013, са змяненнямi

© Афармленне. УП «Выдавецтва “Вышэйшая школа”», 2013




Лiтаратура – прыгожае пiсьменства


Мастацкая лiтаратура – адзiн з самых папулярных i даступных вiдаy мастацтва. У лiтаратурных творах слова перадае рэчаiснасць, паyстае y выглядзе адметных эстэтычных вобразаy. У адрозненне ад навукi мастацкая лiтаратура раскрывае з’яву цэласна, аб’ёмна, маштабна, у рэальным перапляценнi i yзаемадзеяннi яе разнастайных якасцей i адметных асаблiвасцей, паказвае з’яву з эстэтычных пазiцый.

Лiтаратура – гэта y першую чаргу чалавеказнаyства. У гэтым яе асаблiвая каштоyнасць. Іншы раз на дзвюх-трох старонках лiтаратурнага твора апiсваецца yсё чалавечае жыццё, а часам ва yсёй кнiзе – адно iмгненне, эпiзод. Творцы пiшуць пра матэрыяльнае i духоyнае, пра лёс чалавека i лёс краiны, пра дабро i зло, пра з’явы прыроды. Глыбiня пранiкнення y свет чалавечай душы, у сутнасць падзей i адпаведна каштоyнасць твора для чытача залежаць ад таленту пiсьменнiка, яго здольнасцi за малым бачыць вялiкае, важнае, ад яго yмення адкрываць чалавечае y чалавеку.

Апавяданне, раман, п’еса, паэма, верш – гэта пераyтвораная рэальнасць, жыццё y формах самога жыцця. Усё, што напiсана пiсьменнiкам, нiбыта i плён яго фантазii, але y той жа час i пераплаyлены аyтарам жыццёвы вопыт: надта ж праyдападобна, нагадвае само жыццё y яго вечным кiпеннi моцных пачуццяy, праяyленнi сiмпатый i антыпатый. З мноства фактаy пiсьменнiк выбiрае найбольш характэрныя, тыповыя, кожная фраза y яго творы – адзiна значная, адзiна магчымая. І мова, i стыль набываюць у майстра мастацкага слова асаблiвае значэнне.

Слова – галоyны будаyнiчы матэрыял у лiтаратуры. Яно перадае найтанчэйшыя парывы душы, разнастайныя адценнi yсiх фарбаy, становiцца y стройнай плынi апiсанняy гнуткiм, зменлiвым, рухомым i y той жа час дакладным, канкрэтным iнструментам. Узнятае з глыбiнь народнай памяцi, слова “раздзiмаецца” пры дыханнi твора, як вугалёк на далонi, трапечацца, быццам злоyленая рыбка y руках. Яно, паводле выказвання фiлосафа Гегеля, з’яyляецца самым пластычным матэрыялам з усiх, што належаць чалавечаму духу. У творах прыгожага пiсьменства – менавiта так здаyна называюць лiтаратуру – можна лёгка перадаць стан душы або yзбуджанае пачуццё, пластыку танцавальных рухаy цi велiчнасць архiтэктурнага збудавання.

Выдатны рускi лiтаратурны крытык В. Р. Бялiнскi адзначаy: “Фiлосаф гаворыць сiлагiзмамi, паэт – вобразамi i малюнкамi, але гавораць яны аб адным i тым жа… адзiн даказвае, другi паказвае, i абодва пераконваюць, толькi адзiн лагiчнымi довадамi, другi – малюнкамi. Але першага слухаюць i разумеюць нямногiя, другога – усе… Тут нi навука не можа замянiць мастацтва, нi мастацтва навуку”.

Лiтаратура мае яшчэ адну важнейшую якасць. Яна выяyляе i фармiруе нацыянальнае жыццё, стымулюе нацыянальную псiхалогiю, уздымае самасвядомасць народа, акумулюе культуру, з’яyляецца адной з першакрынiц утварэння i развiцця лiтаратурнай мовы. Іншай трыбуны, апроч лiтаратуры, у народа, бадай, не было i не магло быць. З дапамогай лiтаратурных крынiц мы спасцiгаем дух часу, сувымяраем свой жыццёвы вопыт, пазнаём заканамернасцi сацыяльных рухаy, усведамляем праблемы развiцця грамадства. Дзякуючы творам мастацкай лiтаратуры мы глыбей спасцiгаем гiсторыю свайго краю, жыццё народа, лепш разумеем час i сябе.

Так сталася, што на працягу yсяго перыяду свядомага развiцця чалавецтва цэнтрам духоyнага yдасканалення грамадства з’яyлялася лiтаратура. Рух грамадства, несумненна, адбываецца па сваiх законах, i этапы гэтага руху, яго заканамернасцi мы пазнаём перш за yсё праз лiтаратуру, праз друкаванае слова.

Беларуская лiтаратура заyсёды была выразнiкам болю i трывог, роздуму i надзей, “валадаром дум народных”, ледзь не адзiным мастацкiм адбiткам душы нацыi. Лiтаратура ад пакалення да пакалення несла дар, пераняты y народа i замацаваны y мастацкiм слове, – дар праyды, дабрынi i любовi, разумення вялiкага свету з дапамогай твораy прыгожага пiсьменства.

Творы мастацтва слова не могуць iснаваць самi па сабе, яны абавязкова з’яyляюцца часткай сусветнага лiтаратурнага працэсу. Лiтаратуру называюць спрасаваным сусветам. Узнiкшыя y вынiку свабоднага натхнення, выдатныя творы мастацкай лiтаратуры адлюстроyваюць жыватворны дух народа, жыццём якога жывуць творцы, у асяроддзi якога яны выхаваны, “духам якога дыхаюць”.

Мабыць, таму беларуская лiтаратура дала свету больш, чым свет ведае пра яе.




Першакрынiцы мастацкай творчасцi


Беларуская лiтаратура – гэта народная трыбуна. Разам з беларускiм народам наша лiтаратура прайшла доyгi i складаны шлях свайго развiцця. Беларускае слова выяyляла духоyны стан нацыi, звiлiстымi сцежкамi вяло просты народ да свабоды i праyды, выводзячы селянiна-беларуса на шырокую дарогу будаyнiцтва роднай гаспадаркi, краю, фармiруючы i yмацоyваючы калектыyны дух, услаyляючы самастойны выбар. Устанаyленню незалежнасцi Беларусi y многiм садзейнiчала тое, што беларускае слова – вуснае i друкаванае – захоyвалася на працягу многiх i многiх стагоддзяy.

Вольнае беларускае слова дапамагала выжыць у цяжкiх умовах прыгнёту асобы, заклiкала на бой, як набат, у грозныя, суровыя часы, дзякуючы чаму беларусы не знiклi, не растварылiся y велiзарным моры шматлiкiх народнасцей на планеце. Роднае слова яднала, кансалiдавала беларускi этнас, робячы яго адметнай нацыяй, фармiравала духоyную моц народа, мабiлiзоyвала на стваральную працу вялiкую супольнасць беларусаy. Лёс чалавека, лёс народа, лёс краiны y беларускай лiтаратуры цесна звязаны мiж сабой. У творах мастацтва слова адлюстраваны асаблiвасцi нацыянальнага характару беларусаy, ментальнасць, правасвядомасць, адносiны y грамадстве, традыцыi, светабачанне i светаyспрыманне, светаразуменне народа y мiнулым i сучасным.

Мастацтва слова yсхваляла дасягненнi беларускага народа y культуры, асвеце, навуцы, эканомiцы, грамадскiм жыццi. Беларуская лiтаратура – лiтаратура агульначалавечых духоyных каштоyнасцей.

Беларускай лiтаратуры наканавана адлюстраваць актыyныя намаганнi народа i краiны па будаyнiцтве суверэннай дзяржавы, уславiць моцную i квiтнеючую Беларусь.

Падобна да таго, як у старажытнасцi лiчылася, што Зямля трымаецца на трох кiтах, так i беларуская лiтаратура, можна сказаць, заснавана на трох асноyных культурных падмурках-першакрынiцах.

Першы з iх бярэ свой пачатак у агульнаславянскай лiтаратуры з яе рэалiстычным падыходам да жыцця, стылявой эмацыянальнасцю. Агульнаславянская скiраванасць праяyлялася ва yсiм: у выбары сюжэта, у характарыстыцы персанажаy, у пачуццёвай насычанасцi слова, якое перадавала самыя розныя душэyныя станы.

У беларускай лiтаратуры хутка i iнтэнсiyна развiвалiся разнастайныя стылявыя плынi: рэалiстычна-канкрэтная, лiрычная, рамантычная, фантастычная, прыгоднiцкая, натуралiстычная, фiласофска-канцэптуальная.

Другi падмурак, на якiм заснавана беларуская лiтаратура, – элементы вiзантыйскай, найперш духоyнай, культуры, пранiкненне якiх узмацнiлася пасля прыняцця хрысцiянства на землях Кiеyскай Русi y канцы X ст. Разам з верай у свядомасць уваходзiлi паняццi размежавання дабра i зла, пошукi iсцiны, сэнсу жыцця. З Вiзантыi ехалi вазы з кнiгамi y манастыры Навагрудка, Полацка, Турава.

Вiзантыйская дзяржава была шматэтнiчнай. Яе насялялi многiя народы, у тым лiку i славянскiя, у прыватнасцi балгары. У фармiраваннi i развiццi лiтаратуры i мастацтва Вiзантыi славяне адыгралi вялiкую ролю. І менавiта праз “усходнехрысцiянскае культурнае кола” пашыралася хрысцiянства на беларускiя землi, што абумовiла yзнiкненне пiсьменнасцi на Беларусi y X ст.

Вiзантыйская лiтаратура развiвалася на грэчаскай мове. Большасць лiтаратурных помнiкаy Вiзантыi загiнула, але тое, што захавалася, сведчыць аб блiзкасцi да антычнай культурнай спадчыны. Вiзантыйская культура сiнтэзавала мастацтва шматлiкiх народаy i yплывала на культуру тых этнасаy, якiя былi звязаны з Вiзантыйскай дзяржавай палiтычнымi, гандлёвымi i iншымi сувязямi.

Ад старажытнасцi i да сённяшняга часу жывiлi i жывяць беларускую лiтаратуру каларыт i стыхiя народнага жыцця. Таму трэцi падмурак, бадай, самы важны пласт беларускай культуры – фальклор. Фальклорная плынь у беларускай лiтаратуры надзвычай моцная. Беларуская проза, паэзiя, драматургiя пачыналiся з невялiкiх вусных апавяданняy, сцэнак, маналогаy, дыялогаy, жартаy, анекдотаy, бытавых цi лiрычных замалёвак, абразкоy, бiблейскiх прытчаy, вершаy, якiя здаyна жылi y народзе. Існуе думка, што фальклорная традыцыя дамiнуе y нашай лiтаратуры. Але цi можа быць зашмат народнага духу, каларыту yвогуле y любым творы мастацтва?

Вусная паэтычная творчасць беларускага народа – тая глеба, на якой развiваецца прафесiйная лiтаратура, яе асноyныя i найбольш жыватворныя пласты.

Фальклор – жывая творчасць народных мас, узлёт чалавечага духу. У казках, легендах, паданнях праявiлiся векавая мудрасць народа, яго прыродны розум. Як вядома, мудрасцю засноyваецца дом, а розумам сцвярджаецца. Дом беларускай мастацкай лiтаратуры заснаваны на трывалым падмурку.

З трох названых першакрынiц пайшло станаyленне самых старажытных жанраy лiтаратуры – летапiсна-апавядальных твораy. Шмат у iх было павучальнага i мудрага, багата жывога i трапяткога чалавечага пачуцця, урокаy жыцця i канкрэтных настаyленняy часу. У старажытных летапiсах мы знаходзiм i yласна лiтаратурныя творы, якiя сталi пачаткам многiх гiстарычных жанраy, бо расказвалi пра важнейшыя падзеi, што былi звязаны з ваеннымi паходамi, з барацьбой супраць знешнiх ворагаy. Летапiсцы апавядалi пра свой час, падавалi гiсторыю знатных родаy, апiсвалi прыродныя з’явы.




Ад антычнасцi да сярэднявечча



Антычнасць – старажытная культура Грэцыi i Рыма. Паняцце “антычнасць” даволi шырокае, яно yключае цэлую эпоху, калi зараджалiся i закладвалiся асновы дзяржавы i права, прынцыпы свабоды i дэмакратыi, выпрацоyвалiся законы роyнасцi памiж людзьмi, якiя маглi вылучацца найперш сваiмi прыроднымi якасцямi – фiзiчнай сiлай, гнуткасцю розуму, кемлiвасцю, дасцiпнасцю, гумарам, мудрасцю, адкрытым характарам.

Гэта была эпоха культу Чалавека, росквiту яго разумовых i фiзiчных здольнасцей, дадзеных яму мацi-прыродай У названы перыяд iнтэнсiyна развiваецца фiласофская думка (Сакрат, Платон, Арыстоцель), шмат зроблена y станаyленнi выяyленчага мастацтва (Праксiцель, Фiдзiй, Лiсiп), архiтэктуры, тэатра. У эпоху Антычнасцi значных вяршынь дасягае лiтаратура, з’яyляюцца выдатныя майстры слова – Гамер, Гесiёд, Сапфо, Вергiлiй, Авiдзiй. Матэрыяльная i духоyная культура Антычнасцi сталi падмуркам, на якiм развiвалася yся еyрапейская навука, адукацыя, лiтаратура i мастацтва. Традыцыi грэчаскiх трагедыi, камедыi, сатыры, лiрыкi (байка, эпiграма, мадрыгал) ляжаць у аснове сучасных твораy. Антычны свет даy людзям Алiмпiйскiя гульнi, класiчны тэатр, усталяваy выдатную сiстэму адукацыi, пакiнуy высокiя yзоры мастацтва. У той час узнiклi брукаваныя дарогi, амфiтэатры, iпадромы, з’явiyся цырк, былi пабудаваны магутныя масты, у рэлiгiйным богаслужэннi yкаранялiся хоры, дыялогi. Антычная лiтаратура надзвычай багатая па змесце i дасканалая па форме.

Асаблiвую цiкавасць уяyляюць сабой мiфы i легенды Старажытнай Грэцыi i Рыма, а таксама паэмы-эпапеi Гамера “Ілiяда” i “Адысея”, трагедыя Эсхiла “Прыкуты Праметэй”, паэма Вергiлiя “Энеiда”, лiрыка Катула i iнш. Мiфы i легенды Старажытнай Грэцыi расказвалi аб нараджэннi планет, кантынентаy, частак свету, зямных цывiлiзацый.

Сярод мiфаy самага ранняга (архаiчнага) перыяду грэчаскай гiсторыi – цудоyнае паданне аб нараджэннi багiнi прыгажосцi i кахання Афрадзiты з марскiх хваляy. З маленькай кропелькi крывi бога Урана y марской пене з’явiлася на свет гэтая багiня. Цiкавы i незвычайны мiф пра Зеyса. Тытан Крон, сын багоy Урана i Геi, хiтрасцю скiнуy свайго бацьку i заняy яго месца на Алiмпе. Баючыся, што нашчадкi зробяць з iм тое ж, Крон глытаy усiх сваiх дзяцей. Цудам, вялiкай таямнiцай i загадкай стала выратаванне аднаго з апошнiх сыноy – Зеyса. Яго мацi Рэя (жонка Крона), каб засцерагчы сына ад смерцi, схавалася y глыбокай пячоры на востраве Крыт, дзе i нарадзiyся яе сын Зеyс. Як вядома, менавiта на гэтым востраве пазней зарадзiлася цывiлiзацыя, да якой належым i мы. Ненажэрнаму Крону замест дзiцяцi Рэя дала праглынуць прадаyгаваты камень, загорнуты y пялёнку. Крон задаволiyся iм. Зеyс – галоyны бог, само жыццё, якi дае жыццё iншым, “першапатэнцыя”, сiла, дух – перавёз на Крыт прыгажуню Еyропу, закахаyшыся y яе з першага погляду. Ад iх сына Мiнаса пайшлi iншыя цывiлiзацыi. Дарэчы, аснова “мiн” – у iмёнах князёy Вялiкага Княства Лiтоyскага (Мiндоyг, Гедымiн), у назве галоyнага горада беларусаy – Менска, што магло азначаць узнiкненне новага культурнага кола (Т. Шамякiна).

Са шматлiкiх мiфаy узнiклi крылатыя выразы, якiя часта выкарыстоyваюцца y нашым жыццi: нiтка Арыядны, ахiлесава пята, сiзiфава праца, аyгiевы канюшнi, танталавы пакуты, скрынка Пандоры, дамоклаy меч, траянскi конь, вечны горад.

З беларускiмi вандроyнымi старцамi-лiрнiкамi можна параyнаць старажытнагрэчаскага сляпога паэта Гамера, якi хадзiy па плошчах i рынках i спяваy пад акампанемент кiфары. Гамера ва yсе часы называлi бацькам паэзii, царом усiх паэтаy. Яго “Ілiяда” i “Адысея” – выдатныя паэмы старажытнагрэчаскага эпасу. У першай з iх Гамер расказваy пра Траянскую вайну. Троя, альбо Ілiён (адсюль “Ілiяда”), – горад у Малой Азii, вядомы з канца ІV тысячагоддзя да н. э. У паэме мы сустракаемся з Зеyсам, якi скаланае зямлю, хутканогiм Ахiлесам, кемлiвым Адысеем, а таксама з падобным да бога, прыгожым, як бог, маладым Парысам. З-за прыгажунi Алены пачалася Траянская вайна, якая цягнулася дзесяць гадоy. Парыс – сын траянскага цара Прыама, а Алена – спартанская царыца, жонка цара Менелая. Пакахалi адно аднаго траянскi царэвiч Парыс i Алена, дачка Спарты, схавалiся y крэпасцi Троi (Ілiён – Троя), але пайшлi грэчаскiя цары на горад.

У паэме гаворыцца пра змаганне Патрокла за свае караблi, якiя збiраyся спалiць Гектар, малюецца паядынак Ахiлеса з Гектарам. Як вядома, Ахiл перамог героя траянцаy, прывязаy цела Гектара да каляснiцы i ездзiy перад сценамi Троi. Але yпрасiy бацька – цар Прыам аддаць яму цела забiтага сына. Доyга не маглi yзяць грэкi асадай Трою. Заваявалi Трою дзякуючы хiтрасцi Адысея.

Паэма Гамера “Адысея” – апавяданне пра небяспечную вандроyку хiтрага i кемлiвага Адысея на родную Ітаку. Дзеянне адбываецца на сушы, на моры, на нябёсах i y падземным царстве, сярод разбойнiкаy i людаедаy, на сонечных фантастычных астравах, сярод прыгожых i духоyна багатых людзей. Буры перашкаджаюць вяртанню, пагражаюць загубiць карабель. А y гэты час на радзiме шматлiкiя i зламысныя жанiхi рабуюць дом Адысея, кожны з iх хоча yзяць сабе за жонку Пенелопу, якая yвесь гэты час чакае Адысея. Нарэшце Адысей распраyляецца з ворагамi, дома сустракаецца з сынам, вернай жонкай, заступаецца за старога бацьку i зноy усталёyвае сваё царства.

Паэмы Гамера “Ілiяда” i “Адысея” сталi першымi лiтаратурнымi помнiкамi, створанымi y Старажытнай Грэцыi. Гэтыя творы прынеслi сусветную славу i вядомасць усёй заходнееyрапейскай лiтаратуры.

Змест i кампазiцыя паэмы Вергiлiя “Энеiда” даволi разнастайныя. Паэма складаецца з 12 песень, кожная з якiх успрымаецца з цiкавасцю. У першай песнi апавядаецца пра тое, як траянец Эней са сваiмi спадарожнiкамi сёмы год вандруе па моры, пра тое, як Нептун ратуе караблi, што могуць загiнуць у час шторму. У iншых песнях расказваецца пра самыя розныя прыгоды Энея, якому з усiх бакоy пагражае небяспека: цыклопы, пявуннi, астравы-прывiды Сцыла i Харыбда, птушкi-гарпiннi. Эней трапляе y Карфаген. У пятай песнi вандроyкi па моры працягваюцца. У ёй Эней прызнаецца y любовi да бацькi. У шостай песнi караблi прыбываюць у Італiю, вандроyнiкi спускаюцца y падземнае царства, дзе Эней сустракаецца з бацькам. Гэтая песня вельмi важная, бо y ёй гучыць матыy звароту да рымлян, якiя павiнны навучыцца “народамi правiць” – “у гэтым мастацтва”. Затым герой вяртаецца на паверхню зямлi, трымае шлях да iталiйцаy, каб “спяваць аб вайне”. Войны, пакуты, смерць, гатоyнасць ахвяраваць сабой, неймаверная храбрасць паклалi пачатак вялiкай Рымскай iмперыi.

“Энеiда” – паэма аб будаyнiцтве новай дзяржавы. У ёй апяваецца вялiкi цуд адраджэння славы i велiчы асобы, надзеi моладзi на будучае, парываннi маладых. Змаганне шло за самога чалавека, за тое, каб не толькi надышоy мiр, але i каб будучае Італii i yсяго свету стала бязвоблачным, радасным, шчаслiвым, каб на зямлi панаваy спакой. Дзеля гэтага yзводзiлася моцная i квiтнеючая дзяржава, дзе кожны чалавек змог бы найлепшым чынам праявiць сябе, жыць шчаслiва.

Вергiлiй стаy класiкам пры жыццi, яго вершы i радкi з паэм завучвалi на памяць цары i прасталюдзiны, па яго вершах спрабавалi варажыць, iх выкарыстоyвалi y эпiтафiях i эпiграфах, яны давалi штуршок нараджэнню новых твораy.

Вергiлiй – апошнi паэт Антычнасцi, якi yслаyляy “залаты век” лiтаратуры Старажытнага Рыма. Яго прызнавалi за найвялiкшага рымскага генiя, хрысцiянская царква лiчыла святым.

Дантэ звяртаyся да Вергiлiя: “О гонар i светач усiх песняроy на зямлi!”, “Мудрэц, якi yсё ведае!”, “Вышэйшы розум!”, “Настаyнiк таямнiц запаветных!”

Шырокавядомы y народзе мiф, што пакладзены y аснову сюжэта трагедыi Эсхiла “Прыкуты Праметэй”. Праметэй выкраy на Алiмпе агонь, якiм распараджалiся багi, аддаy тое жыватворнае полымя людзям, за што Зеyс загадаy прыкаваць вiноyнiка да скалы. Да прыкутага героя кожны дзень прылятае арол, каб дзяyбцi яго печань. У фiнале твора Праметэй правальваецца пад зямлю разам з кавалкам скалы, да якой ён быy прыкуты.

Назва Грэцыi на грэчаскай мове – Элада, а грэкi называлi сябе элiнамi. Час росквiту старажытнагрэчаскай лiтаратуры прынята называць перыядам класiкi або элiнскiм перыядам.

У эпоху элiнiзму паспяхова развiвалася лiрыка рымскiх паэтаy Катула, Авiдзiя, Гарацыя. Арыстоцель распрацаваy “Паэтыку” вершаскладання, сiстэму жанраy, стыляy, вобразаy, смела пранiкаy у законы мастацкай творчасцi, не толькi iмкнуyся данесцi да чытача прыгажосць мастацкага твора, але i раскрываy адметнасцi мастацкай формы, г. зн. паглыбляyся y самую сутнасць твора, раскрываy тэхналогiю, па якой ён створаны.

Падагульняючы, можна зрабiць вывад, што y часы Антычнасцi на першы план выходзiy культ грамадства, полiса, грамадзянскасцi, калi кожны грамадзянiн адчуваy сваю еднасць з грамадой, далучанасць да дзяржавы, прымаy удзел у яе жыццi, прыкладаy намаганнi дзеля yзмацнення яе магутнасцi. Услаyляyся герой не толькi гарманiчны (Афiны), але i аскетычны (Спарта), адкуль i пайшоy выраз “спартанства”, калi герой у iмя высокiх мэт i велiчы дзяржавы, дзеля высокай iдэi ахвяроyваy зямнымi радасцямi i yцехамi, вёy спартанскi лад жыцця, абмяжоyваy сябе. Развiвалiся гуманiтарныя i прыродазнаyчыя навукi, значна yзрос у грамадстве аyтарытэт вучонага, вынаходнiка, чалавека таленавiтага, узмацнялася павага да фiлосафаy, аратараy, мудрых асоб, якiя yмелi запалiць словам людскiя душы, павесцi за сабой. Шырока развiвалася y часы Антычнасцi выяyленчае мастацтва. На першым плане часоy Антычнасцi – культ фiзiчнай прыгажосцi (багi, героi Гамера, удзельнiкi Алiмпiяды). Тэатр “забiрае” y палон грамадзян, якiя прагнуць прыгожага – “хлеба и зрелищ”, у грамадстве пануе yслаyленне yсiх зямных уцех i радасцей жыцця, мiфы, вера лёс.

Сярэднявечча – перыяд ад V ст. н. э., з часоy падзення Рымскай iмперыi, да XV ст., калi пачалася эпоха Адраджэння. Гэта быy час, калi y цэнтры светапогляду, людской увагi былi нябесныя сiлы, калi надзвычайнае пакланенне Богу i рэлiгiйны (хрысцiянскi) культ панавалi ва yсiм жыццi. У гэты час узрос аyтарытэт Бiблii, шырока распаyсюджвалiся шматлiкiя рэлiгiйныя вучэннi, вывучалiся пропаведзi святых айцоy, немагчыма было не прыслухоyвацца да настаyленняy царквы i касцёла. Аскетызм i рыгарызм сталi нормай чалавечага iснавання. Узнiкла манаства. Служэнне Богу станавiлася самым распаyсюджаным заняткам. Панаваy культ рэлiгiйнага падзвiжнiцтва, захавання рэлiгiйных канонаy, догмаy. Шырока бытаваy у Сярэднявеччы культ рыцара, якi змагаyся на ратным полi, ажыццяyляy свае подзвiгi y iмя росквiту i магутнасцi краiны. Воiнскi гонар, доблесць i адвага цанiлiся y грамадстве вышэй за yсё. Сярэдневяковая культура грунтавалася на жанравым сiнкрэтызме (злiтнасцi) форм: царкоyнай i свецкай, першая з якiх, больш афiцыйная, часам прыходзiла y сутыкненне з простанароднай, “смехавай”, карнавальнай, агульнадаступнай.

У эпоху Сярэднявечча распаyсюджвалася рэлiгiйнае асветнiцтва, у светапоглядзе пераважаy хрысцiянскi гуманiзм. Аднак усё прыкметней станавiлася панаванне схаластыкi, традыцыяналiзм змяняyся кананiчнасцю, дагматызмам, а нярэдка i нецярпiмасцю да iншадумства i свабоды выбару. У свецкай лiтаратуры вельмi мала yвагi yдзялялася пакутам i нягодам простага народа. У процiвагу царкоyнай i саслоyнай лiтаратуры для духавенства i дваранства y асяроддзi простага люду yзнiкла народная лiтаратура, як аyтарская, так i ананiмная.

Але менавiта y эпоху Сярэднявечча назiраyся рост буйных гарадоy, заяyлялi аб сваёй самастойнасцi новыя дзяржавы, iшло iнтэнсiyнае станаyленне i фармiраванне з жывых народных гаворак нацыянальных моy. У Еyропе yзнiкла кнiгадрукаванне. Ажыццяyлялiся вялiкiя падарожжы, у вынiку якiх былi адкрыты новыя землi.

Антычная i сярэдневяковая культуры аказалi вялiкi yплыy на развiццё беларускай лiтаратуры, у якой знайшлi сваё яскравае yвасабленне шматлiкiя тэмы, вобразы, сюжэты сiвой даyнiны чалавечай цывiлiзацыi.




“Жыцii” i пропаведзi


Лёсавырашальнай падзеяй у жыццi нашых далёкiх продкаy стала пашырэнне хрысцiянства на землях старажытнай Беларусi. Важнейшым цэнтрам хрысцiянiзацыi быy старажытны Полацк, аб чым i сёння сведчыць стромкi сiлуэт Полацкага Сафiйскага сабора на беразе Заходняй Дзвiны.

Полацкае княства yзнiкла як своеасаблiвая мытня y верхняй частцы вялiкага гандлёвага шляху “з варагаy грэкi” – на самым яго пачатку. Полацк кантраляваy увесь гандаль па рацэ Заходняя Дзвiна аж да Балтыйскага мора.

Гандлёвы шлях пралягаy праз усе вялiкiя гарады, што закладвалiся y старажытнасцi па берагах рэк. Ажыyлены гандаль, якiм займалiся i полацкiя купцы, быy асновай працвiтання горада i yсёй Полацкай зямлi. Ён патрабаваy ведаy, граматы, пашыраy кругагляд. Такiм чынам, не толькi палiтычныя, але i эканамiчныя кантакты з шырокiм светам рухалi хрысцiянскую iдэю y глыб усходнеславянскiх зямель, што садзейнiчала развiццю мастацтваy, у тым лiку i мастацтва слова.






Помнiк Ефрасiннi Полацкай у двары студэнцкага гарадка БДУ (скульптар І. Голубеy)



Дзякуючы шырокiм кантактам з iншымi народамi y свядомасцi тутэйшага люду хутчэй праходзiлi працэсы канвергенцыi (узаемадзеяння, перапляцення, зрашчэння) дзвюх ментальнасцей – язычнiцкай i хрысцiянскай. Нашы продкi заставалiся язычнiкамi, з верай у шматбожжа, магутную сiлу слова, у адушаyленне прыроды, у абагаyленне наваколля. Прыход новай хрысцiянскай веры рабiy сапраyдны рэвалюцыйны пераварот у свядомасцi. Для многiх няпроста было прыняць нязвыклую веру.

“Асваенне” новай рэлiгii шло праз стварэнне мастацкiх твораy рэлiгiйнага зместу. Першыя yзоры мастацкага пiсьменства падобнага роду дала агiяграфiчная лiтаратура, так званыя жыцii – апiсаннi жыцця i дзейнасцi кананiзаваных царквою асоб. На Беларусi вядомы арыгiнальныя творы гэтага жанру XII–XIII стст.: “Жыцiе Ефрасiннi Полацкай”, “Жыцiе Аyрамiя Смаленскага”.

Такiм чынам, разам з пашырэннем хрысцiянскай веры на Беларусь прыходзiць i пiсьменнасць. Манахi перапiсвалi Бiблiю, старанна выводзячы радок за радком, але перайначвалi яны той тэкст на свой лад, наблiжаючы яго да мовы i свядомасцi простага люду. Пiсьменныя людзi i духоyнiкi перапiсвалi жыцii, казаннi, апокрыфы, спiсвалi святыя тэксты дзеля пашырэння веры i выратавання душы. Шмат бытавала y гэты час на Беларусi твораy вiзантыйскага пiсьменства. Па кiрмашах хадзiлi лiрнiкi-старцы, якiя спявалi цi пераказвалi “Жыцiе Аляксея, чалавека Божага”, мiфалагiчныя байкi, казаннi, апокрыфы. Шырока бытаваy твор “Блуканне Багародзiцы па пакутах”, выконвалiся арыгiнальныя беларускiя вершаваныя пераказы, дзе гаварылася пра жыццёвыя подзвiгi i смерць Барыса i Глеба, Кандрата-пакутнiка, Тэклi-першапакутнiцы. Распаyсюджаны былi i перакладныя творы. Жыцii yтрымлiваюць каштоyныя гiстарычныя факты, бытавыя замалёyкi, эмацыянальна-псiхалагiчныя маналогi герояy i тым цiкавыя для сучаснага чытача.

Менавiта y гэтым жанры захавалася апiсанне жыцця i дзейнасцi выдатнай хрысцiянскай асветнiцы Ефрасiннi Полацкай (каля 1103–1173). Зусiм юнай князёyнай Прадслава (свецкае iмя Ефрасiннi), дачка полацкага князя Георгiя Усяславiча i yнучка славутага Усяслава Чарадзея, прыняла манаскi пострыг.

Лёс князёyны склаyся нетрадыцыйна. Надта рана зрабiла яна свой выбар памiж свецкiм жыццём, поyным зямных радасцей i клопатаy, i yзвышаным, духоyным. Паводле легенды, даведаyшыся, што яе хочуць выдаць замуж за аднаго з князёy, Прадслава знайшла прытулак у манастыры, дзе была iгуменняй яе цётка. Так Прадслава i стала манашкай. Хутка яна сама заснавала жаночы манастыр недалёка ад Полацка, у Сяльцы, пазней – мужчынскi.

Шмат зрабiла “Хрыстова нявеста” Ефрасiння для yзвядзення храмаy, iх аздаблення. Але найбольш мы цэнiм яе асветнiцкую дзейнасць. Яна адкрывала школы пры манастырах, перапiсвала y скрыпторыi кнiгi, вучыла людзей справядлiвасцi, праyдзе, дабру. У канцы жыцця Ефрасiння паломнiцай наведала Святую зямлю i там, у Ерусалiме, у праваслаyным манастыры скончыла свой жыццёвы шлях. Астанкi яе былi перавезены на родную зямлю yжо значна пазней.

Ефрасiння Полацкая – адна з першых жанчын на yсходнеславянскiх землях, якую кананiзавала царква. Вобраз Ефрасiннi Полацкай натхнiy нямала мастакоy слова, якiя працавалi i працуюць у гiстарычным жанры. Аднак iмя аyтара “Жыцiя Ефрасiннi Полацкай” невядомае. Гэта адзiн з найбольш раннiх твораy гiстарычнай прозы. Да нашага часу ён дайшоy у спiсе XVI ст. Падзеi y “Жыцii Ефрасiннi Полацкай” падаюцца строга храналагiчна. Акрамя бiяграфii Ефрасiннi, апiсання яе паломнiцтва y Святую зямлю y творы ёсць цiкавыя звесткi пра жыццё палачан, побыт княжацкай сям’i.

“Жыцiе Аyрамiя Смаленскага” напiсана каля 1240 г. манахам Яфрэмам. Захавалася шмат рукапiсных спiсаy, найбольш раннiя датуюцца пачаткам XVI ст. Апавядаючы пра жыццё героя, аyтар перадае i агульную атмасферу таго часу.

Як ужо адзначалася, папулярнымi на Беларусi былi перакладныя творы “Жыцiе Аляксея, чалавека Божага”, зборнiк “Жыцii святых”.

Адначасова з жанрам агiяграфiчнай лiтаратуры развiвалася аратарская проза. Найбольш яркiм прадстаyнiком гэтага жанру з’яyляецца сучаснiк Ефрасiннi Полацкай, выдатны прамоyца, царкоyны дзеяч, пiсьменнiк i прапаведнiк Кiрыла Тураyскi (каля 1113 – пасля 1190). Ён нарадзiyся y багатых бацькоy у Тураве.

Кiрыла Тураyскi пачынаy сваю прамоyнiцкую i асветнiцкую дзейнасць пад уплывам старажытнарускай i грэчаскай духоyнай спадчыны. Ужо y сталым узросце ён адмовiyся ад сямейнай маёмасцi i пачаy служыць Богу i людзям у Тураyскiм Барысаглебскiм манастыры.

Найбольшая заслуга Кiрылы Тураyскага y тым, што ён з’яyляецца не толькi распаyсюджвальнiкам, але i стваральнiкам аратарскай прозы. Ён сам складаy малiтвы, прамаyляy арыгiнальныя пропаведзi, ведаy шмат прытчаy, вучыy сваiх прыхаджан дабру, праyдзе, справядлiвасцi. Да нашага часу дайшлi тры сачыненнi святога Кiрылы аб манаскiм жыццi, некалькi “слоy”-пропаведзяy, аповесцей-прытчаy, каля 30 малiтваy, якiя прамаляy Кiрыла Тураyскi y царкве. У сваiх творах ён шырока выкарыстоyваy яркiя вобразы-сiмвалы, параyнаннi, метафары, эпiтэты. Дзякуючы магiчнай сiле мастацкага слова маленнi i пропаведзi Кiрылы Тураyскага доyгi час жылi i распаyсюджвалiся y народзе. Яны былi вытрыманы y духу рэлiгiйнай лiтаратуры тагачаснай Еyропы. Вядомы яго прытчы пра чалавечую душу, пра Боскi суд, пра yваскрэсенне Хрыста, пахвалы Госпаду i прароцтвы людзям. Яго называлi Залатавустам. Ён сеяy слова Божае сярод людзей.


Пытаннi для кантролю

1. Назавiце характэрныя рысы Антычнасцi.

2. Якiя творы мастацтва створаны y эпоху Антычнасцi?

3. Дайце характарыстыку эпасу Сярэднявечча.

4. Ахарактарызуйце мастацкiя вартасцi вядомых вам твораy агiяграфiчнага жанру.

5. Вызначце ролю Ефрасiннi Полацкай у развiццi беларускай i yсходнеславянскай культуры.

6. У чым найбольшая заслуга Кiрылы Тураyскага?




Эпоха адраджэння



Эпоха Адраджэння (XIV–XVII стст.) – найважнейшы этап у развiццi сусветнай культуры. Адраджэнне чаго, патлумачым у першую чаргу. Гэта было новае “адкрыццё” Антычнасцi, адраджэнне yвагi да чалавека, яго yнутранага свету, пошукi гармонii Чалавека i Свету. Адраджалася павышаная цiкавасць да культуры, навукi, лiтаратуры, да духоyнага свету асобы, яго гармонii, да традыцый Старажытнай Грэцыi i Рыма. Але гэтае Адраджэнне (Рэнесанс) адбывалася на новай аснове. Узрасла цiкавасць да самога чалавека, дзякуючы чаму значна пашыралася гуманiстычнае светаyспрыманне, светаразуменне i светаадчуванне. Быт i быццё асобы y грамадстве сталi асновай для раскрыцця yнутраных заканамернасцей развiцця жывой паyсядзённай рэчаiснасцi. Чалавек станавiyся свабодным у сваiм выбары. Пафас радасцi жыцця стаy галоyным зместам i сэнсам iснавання. У грамадстве вылучаюцца тытаны духу, абагаyляюцца асобы-творцы, расце павага да тых, хто займае адпаведнае высокае месца на iерархiчнай лесвiцы. Адбываецца актыyнае абуджэнне народнай свядомасцi.

Менавiта y гэты час актыyна развiваюцца фiласофiя, мастацтва, культура, якiя садзейнiчаюць духоyнаму станаyленню асобы. Варта прыгадаць выдатную кнiгу “Вопыты” французскага мыслiцеля XVI ст. Мiшэля Мантэня, iмёны сусветна вядомых вучоных Джардана Бруна, Тамаза Кампанэлы, Эразма Ратэрдамскага, Мiкалая Капернiка, Галiлеа Галiлея. Можа, упершыню людзi так моцна задумалiся пра будучае yсяго чалавецтва, спрабуючы прадказаць новае yсталяванне сацыяльнага yкладу y грамадстве.

Эпоха Адраджэння характарызуецца iнтэнсiyным развiццём адукацыi, навукi. Замацоyваюцца цiкавасць i навуковыя yсебаковыя падыходы да разумення асаблiвасцей псiхiкi i анатомii чалавека.

Асаблiвага росквiту дасягнула y эпоху Адраджэння выяyленчае мастацтва, аб чым сведчыць творчасць Рафаэля, Леанарда да Вiнчы, Мiкеланджэла, Батычэлi, Тыцыяна.

Адраджэнне пачалося y Італii.

Эпоха Адраджэння, магутнымi выразнiкамi якой былi шматлiкiя пiсьменнiкi, мастакi, кампазiтары, дойлiды, з’явiлася, па сутнасцi, абуджэннем усяго грамадства. Свету нiбыта адкрывалiся новыя погляды на прыгажосць, чалавека, прыроду. Глыбей выяyлялася душа чалавека y мастацтве слова.

Больш разнастайнай стала архiтэктура гарадоy, у iх узводзiлiся ратушы, храмы, палацы, многiя з якiх на Беларусi стваралiся па праектах выдатных iтальянскiх дойлiдаy. Новыя лiнii y архiтэктуры часам яшчэ спалучалiся з готыкай, але yсё выразней паyставала свабода творчасцi y горадабудаyнiцтве. Рэалiзм мастацкага адлюстравання рэчаiснасцi, увага да праyды жыцця давалi вялiкую прастору для шырокага праяyлення таленту мясцовых майстроy, самавукаy з народа. У лiтаратуры, жывапiсе, архiтэктуры заявiлi аб сабе сапраyдныя народныя таленты. З’явiлiся першыя беларускiя прафесiйныя пiсьменнiкi. У краiнах Еyропы пачынаyся сапраyдны росквiт мастацтва i лiтаратуры. Чалавек стаy мерай усiх маральна-этычных i духоyных каштоyнасцей, прыгожага y мастацтве. Homo pulcher – чалавек прыгожы – заняy трывалае месца y паэзii, прозе, драме.

Эпоха Адраджэння аказала вялiкi yплыy на развiццё беларускай культуры. Менавiта на гэты час прыпадае выдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны, якi даy “люду паспалiтаму” кнiгу “к добраму навучанню”. Ф. Скарына – выдатны дзеяч эпохi Адраджэння, ён унёс вялiкi yклад у асвету, культуру, мастацкую творчасць, стаy заснавальнiкам кнiгадрукавання ва Усходняй Еyропе. Ф. Скарына быy не толькi першым доктарам “вызваленых”, гуманiтарных навук, доктарам медыцыны, але па сваiм кругаглядзе з’яyляyся асобай унiверсальных ведаy пра чалавека i прыроду. “Каб чалавек быy дасканалы, скiраваны на добрыя справы” – такую задачу ставiy ён у прадмове да “Псалтыра”. Створанае Ф. Скарынай па праву можна назваць першым беларускiм унiверсiтэтам для простага народа.

С. Будны – гуманiст, рэлiгiйны рэфарматар, асветнiк, быy адным з заснавальнiкаy беларускай друкарнi y Нясвiжы. Прадаyжальнiкам гуманiстычных традыцый Ф. Скарыны i С. Буднага стаy В. Цяпiнскi, якi на yласныя сродкi заснаваy беларускую друкарню на yсходнiх землях Беларусi, у маёнтку Цяпiн каля Лепеля, надрукаваy “Евангелле” на роднай мове як аснову ведаy пра свет i чалавека.

М. Гусоyскi праславiy Беларусь, паказаy на yвесь свет першародную найбагацейшую яе прыроду, намаляваy магутнага зубра Белавежскай пушчы, стварыyшы выдатны мастацкi помнiк на лацiнскай мове – “Песню пра зубра”.

Росквiту духоyнай культуры беларускага народа y значнай ступенi садзейнiчала творчасць М. Сматрыцкага, А. Фiлiповiча, братоy Зiзанiяy, І. Пацея i iнш. У эпоху Адраджэння стваралiся рэальныя yмовы для жывой творчасцi народных мас у Беларусi.




Старабеларуская лiтаратура





Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1551)


Перыяд Адраджэння – гэта час росквiту Вялiкага Княства Лiтоyскага – моцнага дзяржаyнага yтварэння на беларускiх землях. На змену рэлiгiйным догмам Сярэднявечча, яго iдэалiзму, схаластыцы y навуцы прыйшла цiкавасць да чалавека, да асобы, яе фiзiчных i духоyных сiл i магчымасцей, прыродных здольнасцей i iнтэлекту. У грамадстве фармiравалася гуманiстычнае светаyспрыманне i светаадчуванне. Беларускiя пiсьменнiкi-гуманiсты эпохi Адраджэння y сваiх творах наблiжалi мастацтва да чалавека, на першы план вылучалi яго духоyныя запатрабаваннi, паказвалi хараство душы сучаснiка.

Пашырэнне iдэй гуманiзму змушала дзеячаy культуры да пошуку новых магчымасцей задавальнення эстэтычных густаy i патрэб “люду паспалiтага”, у асноyным гараджан i прадстаyнiкоy шляхецкага саслоyя. Лiтаратурныя традыцыi, якiя склалiся яшчэ y XII–XIV стст., мелi y асноyным царкоyна-рэлiгiйны характар i не зусiм адпавядалi новаму часу. Само жыццё беларуса y Сярэднявеччы дзякуючы гандлёвым сувязям гарадоy з заходнееyрапейскiмi краiнамi адкрывала доступ да антычных крынiц культуры, знаёмiла з лiтаратурнымi традыцыямi еyрапейскiх народаy. Яно, такiм чынам, ставiла задачу творча yзбагацiць старую спадчыну, наблiзiць мастацкую творчасць да рэальнага жыцця, развiваць у лiтаратуры свецкiя жанры.






Помнiк Францыску Скарыне y двары студэнцкага гарадка БДУ (скульптар С. Адашкевiч)



Гэту задачу блiскуча выканаy беларускi i yсходнеславянскi першадрукар i асветнiк Францыск Скарына. Цiкавым, драматычным, насычаным падзеямi было яго жыццё. Нямала y iм i загадак для сучаснага даследчыка.

Ф. Скарына нарадзiyся y сям’i полацкага купца. Год паяyлення на свет будучага генiя беларускага народа дакладна невядомы. Рана, яшчэ y дзяцiнстве, ён далучыyся да навукi, засвоiy латынь. Незвычайныя здольнасцi да вучэння дапамаглi Францыску трапiць у вядомы на той час Кракаyскi yнiверсiтэт, дзе ён атрымаy высокую ступень бакалаyра фiласофii. Пазней, у Падуанскiм унiверсiтэце, ён блiскуча абаранiy вучоную ступень доктара лекарскiх навук. Год 1551-ы, магчыма, быy апошнiм годам яго жыцця, за якое ён зрабiy невымерна многа.

Першыя свае кнiгi Ф. Скарына друкаваy у Празе. Дакладна вядома, што 6 жнiyня 1517 г. ён выпусцiy першую кнiгу – “Псалтыр”: “Повелел… тиснути рускыми словами, а словенским языком”. Гэта былi псалмы, рэлiгiйныя песнапеннi лiрычна-драматычнага характару, павучальнага зместу па бiблейскiх матывах, чытанне для душы, кранальнае, займальнае, якое надоyга западала y сэрца. “Псалтыр”, або зборнiк духоyных песень, традыцыйна з даyнiх часоy выкарыстоyваyся для навучання грамаце. З гэтай мэтай ажыццяyляе сваё выданне i Ф. Скарына. Яго кнiга з тлумачэннямi, каментарыямi на палях станавiлася для сучаснiкаy вялiкага асветнiка асновай светаразумення, светабачання. Да кнiгi была падрыхтавана i прадмова, якая тлумачыла прызначэнне выдання. Ф. Скарына падкрэслiваy свецкае прызначэнне свайго выдання. Напiсанне прадмовы y беларускай лiтаратуры было новым прыёмам. Гэта давала магчымасць уздзейнiчаць на чытача, накiроyваць яго yвагу. Даследчыкi мяркуюць, што Ф. Скарына сам рабiy набор, адлiваy шрыфты, выконваy iлюстрацыi i выразаy па iх гравюры, сам перакладаy тэксты. Амаль тытанiчную працу здзейснiy вялiкi першадрукар, асветнiк, вучоны-гуманiст эпохi Адраджэння Ф. Скарына, слаyны сын беларускага народа. У беларускай бiблiятэцы-музеi iмя Ф. Скарыны y Лондане захоyваецца фрагмент “Бiблii” – адна старонка, цiснутая самiм Скарынай. Той рарытэт беларусы замежжа купiлi на аyкцыёне y Мантэвiдэа, калi распрадавалася парыжская бiблiятэка С. Дзягiлева.

З 1517 г. па 1519 г. Ф. Скарына выдаy 23 кнiгi Бiблii, якiя былi разлiчаны хутчэй на свецкага чытача, чым на выкарыстанне y лiтургiчнай службе. У прадмовах i пасляслоyях да гэтых кнiг ён раскрываy свае погляды на свет, прызначэнне чалавека i яго патрыятычны абавязак, выявiy шырыню маральна-фiласофскiх, эстэтычных i сацыяльна-прававых поглядаy.

Беларускi першадрукар выдаy яшчэ y свет “Малую падарожную кнiжку” i “Апостал” у Вiльнi. Ён жа адным з першых даy узоры беларускага i yсходнеславянскага вершадрукавання. “Не капай, Мардахею, другому яму, сам увалишся в ню”, – перадаваy у адным са сваiх вершаy Ф. Скарына вядомую бiблейскую прытчу.

Фiласофскiя i маральна-этычныя погляды Ф. Скарыны закладвалi асновы светаyспрымання беларускага народа. Кнiгi яго садзейнiчалi набыццю канкрэтных ведаy, вучылi мудрасцi. “Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя, птицы, летающие по воздуху, ведають гнезда своя, рыбы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих. Тако и люди, игде зродилися и ускормлены суть, по Бозе к тому месту великую ласку имають”, – пiсаy Ф. Скарына y прадмове да кнiгi “Юдзiф”. У кнiгах асветнiка знаходзiм мы тлумачэнне яго поглядаy на роyнасць усiх людзей на зямлi, на справядлiвае светаyладкаванне, на захаванне агульначалавечых маральна-этычных прынцыпаy у паводзiнах, на адвечнае iмкненне чалавека да свабоды i праyды. Уласныя сачыненнi Ф. Скарына пiсаy на мове, блiзкай да народнай i зразумелай кожнаму.

Ф. Скарына заклаy традыцыi, на якiх заснавана беларускае, рускае i yкраiнскае кнiгадрукаванне. Яго фiласофскiя i лiтаратурна-эстэтычныя погляды развiвалi iншыя пiсьменнiкi-гуманiсты.




Мiкола Гусоyскi (каля 1470 – пасля 1553)


У Італii, у Рыме, напiсаy сваю выдатную паэму “Песня пра зубра” беларускi паэт-лацiнiст эпохi Адраджэння Мiкола Гусоyскi. У Рыме ён служыy у складзе дыпламатычнай польска-лiтоyскай мiсii да папы Льва Х, якую yзначальваy плоцкi бiскуп Эразм Вiтэлiус.






Помнiк Мiколу Гусоyскаму y двары студэнцкага гарадка БДУ (скульптар У. Панцялееy)



У сваёй славутай паэме “Песня пра зубра” беларускi паэт, якi пiсаy на лацiнскай мове, упершыню шырока i yсебакова yславiy Беларусь i яе прыроду, апеy велiч, мудрасць, духоyнасць беларускага народа, свабодных духам людзей. Так быy “адкрыты” для yсёй Еyропы край беларускiх пушчаy i палёy, азёр i рэк, сапраyдны архiпелаг зямнога хараства i незлiчоных багаццяy.

Сын паляyнiчага, М. Гусоyскi добра ведаy таямнiцы лесу, паводзiны зубра – волата беларускiх лясных нетраy, “пушчанскага рыцара”, неаднойчы сам удзельнiчаy у паляваннi. І калi ён упершыню yбачыy карыду, калi пачуy, як расхвальваюць “бой з быком”, паабяцаy расказаць цывiлiзаванаму свету пра паляванне на зубра y глухiх беларускiх лясах.

Па заказу Папы Рымскага паэт у 1522 г. стварыy вядомую нам сёння паэму, якая мела першапачатковую назву “Паляванне на зубра”. Пазней гэтая паэма yвайшла y зборнiк “Песня пра выгляд, лютасць зубра i паляванне на яго”, дзе змяшчалiся яшчэ i адзiнаццаць вершаy (напiсаных у Рыме) пад назвай “Песня пра зубра”. Гэты мастацкi твор i дайшоy да нас упершыню y 1969 г. у перакладзе Я. Семяжона з лацiнскай мовы. Асноyным зместам твора па сутнасцi стала паляванне на зубра y Белавежскай пушчы. Падрабязна i дэталёва аyтар апiсвае тое, як спачатку заганяюць зубра y загон, як затым раз’юшаны стрэламi звер гатовы крушыць i ламаць, зносiць усё на сваiм шляху, “як лавiна з гары”. Падабенства з апiсаннем iспанскай карыды тут вiдавочнае. “Пушчаy жыхар”, магутны зубр, паводзiць сябе ваяyнiча, нястрымна, дзiка.

Грозны i страшны цяпер гэты лясны велiкан.
Гневам напяты yвесь, шыбуе праз пнi i калоды.

Але, як i ва yсякiм выдатным мастацкiм творы, змест паэмы выходзiць далёка за межы толькi апiсання палявання на ляснога звера. У паэме перадаецца абагульнены лёс краiны, лёс народа. Для Мiколы Гусоyскага зубр увасабляy сiлу, моц i прыгажосць роднай зямлi. “Пушчанскi рыцар” паказаны магутным, велiчным, неyтаймаваным, высакародным, ён нiбыта выступае абаронцам усiх пакрыyджаных, занядбаных, абаронцам, якi гатовы прынесцi сябе y ахвяру, загiнуць у няроyнай барацьбе дзеля таго, каб жыy дух беларускiх лясоy. Гэта вобраз-алегорыя. Аднак паэт не апiсвае самой смерцi волата беларускай пушчы. Усiм ходам свайго паэтычнага аповеду аyтар iмкнецца сцвердзiць жыватворную сiлу беларускай зямлi, яе неyмiручы дух, нязломнасць, велiч i духоyнасць народа, пра якi паэт кажа, што духоyныя “скарбы свае людзi гэтай зямлi на золата нават не прамяняюць”.

Паэма сведчыць, што y беларускай паэзii таксама шырока выкарыстоyвалася лацiнская мова, якая была найбольш распаyсюджанай у Еyропе y Сярэднiя вякi, з’яyлялася i y ВКЛ мовай навукi i культуры. На лацiнскай мове Мiкола Гусоyскi напiсаy яшчэ гiстарычную паэму “Новая i славутая перамога над туркамi y лiпе нi месяцы” (1524), з-пад пяра паэта выйшаy таксама твор у вершаванай форме “Жыццё i подзвiгi святога Гiяцынта” (1525).


Пытаннi для кантролю

1. Чым славiцца эпоха Адраджэння?

2. Якую ролю адыграла эпоха Адраджэння y развiццi yсяго чалавецтва?

3. Якiх сусветна вядомых дзеячаy эпохi Адраджэння вы ведаеце?

4. Назавiце беларускiх дзеячаy эпохi Адраджэння.

5. У якiх умовах пачыналася станаyленне yласна беларускай лiтаратуры? Назавiце яе асноyныя жанры.

6. Гiстарычнае значэнне дзейнасцi Францыска Скарыны – першадрукара i асветнiка, яго роля y пашырэннi асветы, стварэннi прыгожага пiсьменства, кнiгадрукавання на Беларусi.

7. Ахарактарызуйце значэнне творчасцi Мiколы Гусоyскага y агульнаеyрапейскiм кантэксце.




Лiтаратура XVII–XVIII стст.





Барока. Класiцызм. Асветнiцтва



У канцы XVI–XVIII ст. у Еyропе шырокае распаyсюджанне атрымаy стыль, названы “барока”, якi спачатку ахапiy архiтэктуру i выяyленчае мастацтва, а пазней i iншыя вiды творчасцi. Барока стала своеасаблiвай формай Контррэфармацыi. У мастацтве yзнiкалi новыя выяyленчыя тэндэнцыi, метады i прыёмы, своеасаблiвыя падыходы да раскрыцця рэчаiснасцi. Усё мацней заяyляла аб сабе перавага формы над зместам.

Эпоха стылю барока характарызуецца пэyнай элiтарнасцю жанраy, iмкненнем да знешнiх эфектаy, пышнасцi, вiдовiшчнасцi, параднасцi, да таго, што абавязкова павiнна yразiць чалавека, пакiнуць след у ягонай душы. У мастацтве назiралася захапленне новаyвядзеннямi, вычварнасцю форм, праяyлялася жаданне здзiвiць нагрувашчаннем розных стыляy, змяшэннем фарбаy: “наварочана, накручана”, “фарба фарбаю атручана”.

Тэрмiн “барока” паходзiць ад iтальянскага слова “barocco”, што азначае “вычварны, дзiyны”. Неверагоднасцi y мастацтве барока хапала ва yсiм: у форме, змесце, стылi. У лiтаратуры гэта праяyлялася y змяшэннi рэальнага з iрэальным, перапляценнi свету iлюзорнага з канкрэтна рэалiстычным i побытавым, адлюстраваннi кантрастаy сапраyднага i yяyнага, засiллi пачуццёвасцi, выяyленнi драматызму дзеяння аж да паказу трагедыйнасцi становiшча персанажаy.

Барока на Беларусi y лiтаратуры дало штуршок для развiцця школьнай драмы, iнтэрмедый, парадыйна-гуманiстычнай i сатырычнай паэзii, iранiчнай i саркастычна-з’едлiвай прозы, жартоyных пераказаy незвычайных прыгод у лесе, у панскiм двары, алегорый “вандроyных сюжэтаy”. Нараджаyся беларускi народны лялечны тэатр – батлейка. Шырока yкаранялася y свядомасць народа меладычная i эмацыянальна-пачуццёвая песенна-iнтымная лiрыка, якая шырока распаyсюджвалася i ахоплiвала розныя слаi насельнiцтва, людзей самых розных узростаy, ад юнакоy i дзяyчат да асоб сталага веку.

Гармонiя чалавека i свету па-ранейшаму прыцягвала yвагу творцаy, з’яyлялася мерай духоyных каштоyнасцей. Але y формах падачы матэрыялу назiралася yжо большая вольнасць думак i пачуццяy. У стылi барока актыyна выкарыстоyвалiся алегорыя, ускладненасць метафар, адбывалася перанасычэнне эпiтэтаy, параyнанняy, гiпербалiзацыя падзей i вобразаy. Але не y гэтым была адметнасць часу, а y тым, што творы мастацтва ставiлi задачу “прабiцца” да пачуццяy чалавека, апелявалi да эмоцый, да людскiх адчуванняy, а гэта значыць, што yздзеянне такога мастацтва на фармiраванне светапогляду самой асобы y значнай ступенi павышалася.

Гэта быy час развiцця дыдактычна-фiласофскай лiрыкi, аратарскай прозы. На першы план выходзiлi павучальны змест, маральны аспект. Адбывалася прамое цi yскоснае адмаyленне Адраджэння i Рэфармацыi.

На Беларусi вылучаюцца “высокае” (творы якога напiсаны на польскай, лацiнскай, стараславянскай мовах), “сярэдняе” (разлiчанае на бяднейшую шляхту i гараджан), а таксама “нiзкае”, цi “мужыцкае” (парадыйна-сатырычная i гумарыстычная паэзiя i проза, iнтэрмедыi, сцэнкi, маналогi, дыялогi), барока.

На эпоху стылю барока прыпадае росквiт народнага тэатра, актыyна развiвалiся сатыра, гумар. Шырока бытавалi эпiчныя жанры, асаблiва распаyсюджаны быy эпас пра жывёл, раслiны, з’явы прыроды, пра розныя паyсядзённыя здарэннi, прыродныя i жыццёвыя анамалii. Гэта быy час барокавай лiрыкi, калi суб’ектыyнае пераважала над аб’ектыyным, калi лiрыка разглядалася як адна з найяскравейшых форм самавыяyлення паэта, якога перапаyнялi пачуццi. Упершыню так выразна праяyлялiся прыкметы макаранiчнага стылю, характэрнай асаблiвасцю якога з’яyлялася цеснае “суседства”, “перасыпанасць” вершаваных радкоy словамi з розных моy, блiзкароднасных цi нават больш аддаленых.

Увогуле ж мастацтва барока мае некалькi этапаy свайго развiцця: “ранняе” (канец XVI – першая палова XVII ст.), “сталае” (другая палова XVII – першая палова XVIII ст.), “позняе” барока (з сярэдзiны XVIII ст.).

Для архiтэктуры былi характэрны напышлiвасць i грувасткасць фасадаy, складаныя лiнii y забудовах, iмкненне yпрыгожваць будынкi арнаментальнай лепкай, шматкаляровай мазаiкай, вiтражамi, разьбой па дрэве, распiсваць сцены i столь, а таксама паyсюдная yстаноyка самых разнастайных маленькiх i вялiкiх скульптур.

У жывапiсе таксама панавала адлюстраванне велiчнасцi планаy, падкрэслiвалася значнасць падзей, палатно павiнна было yражваць грандыёзнасцю задуманага i здзейсненага.

У гэты перыяд на Беларусi пабудаваны выдатныя храмы – Гродзенскi касцёл Святога Францыска Ксаверыя, касцёл Гродзенскага езуiцкага калегiyма.

У кнiгадрукаваннi майстрамi была yведзена ва yжытак кнiжная графiка, дзе кожная лiтара мела сваю аздобу, значна палепшылiся пераплёты кнiг, па-новаму афармлялiся вокладкi i тытульныя старонкi.

На Беларусi галоyныя прынцыпы барока яскрава выявiлiся ва yсiх вiдах народных рамёстваy – ткацтве, вырабах са шкла, глiны (палiваная керамiка), разьбе па дрэве (беларуская рэзь), ювелiрным мастацтве. У краязнаyчым музеi пры бiблiятэцы iмя Ф. Скарыны y паyночнай частцы Лондана y раёне Фiнчлi, дзе знаходзiцца так званая “беларуская вёска”, захоyваюцца два рарытэтныя слуцкiя паясы i фрагменты трэцяга, у якiм нават можна “пакратаць” рукамi залатую нiтку, што yткана y шырокую i ад таго цяжкую, але прыгожую, стракатую, узорыстую тканiну.

Працу над вядомымi yсяму свету слуцкiмi паясамi yславiy Максiм Багдановiч у сваiм цудоyным вершы “Слуцкiя ткачыхi”.

Новы стыль i кiрунак у мастацтве слова, лiтаратуры, як i y iншых мастацкiх формах – жывапiсе, музыцы, тэатры, сфармiраваyся y XVII – пачатку XIX ст. i атрымаy назву “класiцызм”. Гэта было вяртанне да Антычнасцi як да iдэалу i yзору. Тэрмiн “класiцызм” паходзiць ад лацiнскага слова “classicus”, што азначае “yзорны”.

У мастацтве патрабавалася строгае захаванне гармонii формы i зместу. У архiтэктуры пераважалi геаметрычныя формы без якiх-небудзь аздабленняy, строгасць i яснасць планiроyкi. Жывапiсныя палотны адлюстроyвалi гiстарычныя сюжэты, расла цiкавасць да партрэтнага жанру. Найбольшага росквiту дасягнула музычнае мастацтва, асаблiва y творчасцi прадстаyнiкоy так званай “венскай класiчнай школы” – Л. Бетховена, Ф. І. Гайдна, В. А. Моцарта.

На Беларусi вырасталi новыя палацы, гарады, паркi. Жылыя кварталы y гарадах набывалi класiчную стройнасць, мелi прамавугольную планiроyку. Будаyнiцтва yпершыню стала ажыццяyляцца па тыпавых праектах. Былi пабудаваны Гомельскi палацава-паркавы ансамбль, Гомельскi Петрапаyлаyскi сабор. Шырокую вядомасць набылi мануфактурныя вырабы слуцкiх i гродзенскiх майстроy: ткачых, чырванадрэyшчыкаy, шкловыдзiмальшчыкаy, разьбяроy па дрэве, дэкаратараy. Стваралiся выдатныя габелены.

У лiтаратуры выразна праявiyся падзел на “высокiя” i “нiзкiя” жанры. “Высокiмi” жанрамi лiчылiся ода, трагедыя, эпапея, “нiзкiмi” – сатыра, камедыя, байка. Праблематыка i змест лiтаратурнага твора, iдэя, тэма, мараль, павучанне, думка, якая выражалася y творы i прымушала да развагi, набывалi асаблiвае значэнне. Мастацкая лiтаратура станавiлася iдэалагiчнай сферай. За ёй трывала замацоyвалася права yплываць на свядомасць, фармiраваць грамадскую думку, выхоyваць i весцi за сабой, быць прыкладам для пераймання. Лiтаратура, як было прынята лiчыць, можа i павiнна даць узоры паводзiн чалавека, абудзiць асобу i паказаць шляхi да яе самаyдасканалення, духоyнага росту. Уплыy твораy мастацкай лiтаратуры на чалавека меy асаблiвае значэнне.

У 1635 г. у Парыжы адкрылася Акадэмiя лiтаратуры, прадстаyнiкi якой зацвердзiлi класiчную школу прыгожага пiсьменства, выпрацавалi строгiя патрабаваннi класiцызму як асноyнага кiрунку y развiццi жанраy, стыляy. Ад твораy мастацкай лiтаратуры патрабавалася строгая нармiраванасць паводзiн персанажаy, адпаведная дазiроyка станоyчых i адмоyных рыс.

У мастацкай лiтаратуры традыцыi класiцызму знайшлi сваё праяyленне y абагульненасцi падзей i вобразаy, перавазе рацыянальнага (думкi, фiласофii) над эмацыянальным i рамантычным (пачуццямi, перажываннямi, захапленнямi). Такой у многiм была творчасць Я. Баршчэyскага, Я. Чачота, Ф. Багушэвiча, В. Дунiна-Марцiнкевiча, Цёткi. У iх творах мы назiраем таксама некаторыя праяyленнi пачуццёвасцi, сентыменталiзму, узвышанай патэтыкi, рамантычных настрояy.

У 1674 г. выйшла кнiга “Паэтычнае мастацтва” Н. Буало, у якой сфармуляваны асновы класiчнага мастацтва.

У другой палове XVII – першай палове ХІХ ст. значна змянiyся грамадскi yклад жыцця. Шырылася прага да асветы, навукi, культуры. Чалавечы розум прызнаваyся галоyным вяршыцелем людскiх лёсаy, роля адукацыi y грамадстве значна yзрасла. Развiвалiся фiласофiя, лiтаратура, выяyленчае мастацтва. Па-ранейшаму захапленне выклiкалi музычныя творы (І. С. Бах, В. А. Моцарт, Г. Ф. Гендэль, Ф. І. Гайдн), жывапiсныя палотны (Ф. Бушэ, Ж. А. Вато, Ж. Л. Давiд). Класiка yносiла гармонiю i парадак ва yсе сферы быцця асобы.

У асяроддзе адукаваных людзей усё актыyней пачыналi пранiкаць вольналюбiвыя iдэi свабоды, роyнасцi, братэрства, справядлiвасцi, якiя выказвалi y сваiх працах фiлосафы Ж.-Ж. Русо, Вальтэр, Д. Дзiдро, Ш. Мантэск’ё, К. Гельвецый. У еyрапейскай лiтаратуры y гэты час працавалi І.В. Гётэ, Ф. Шылер, Д. Дэфо, Дж. Свiфт, А. Радзiшчаy. Перадавыя iдэi пераyтварэння жыцця завалодвалi розумам i сэрцамi людзей.

Надыходзiла эпоха Асветнiцтва. Яе назвалi “царствам розуму”, зыходзячы з таго меркавання, што кожны чалавек мае “натуральнае права” на асабiстую свабоду, роyнасць, братэрства, а значыць, можа i павiнен далучацца да высокiх iдэалаy мастацтва, да асветы, навукi, культуры, павiнен мець мажлiвасць найяскравей праявiць свае патэнцыяльныя разумовыя здольнасцi, творчыя задаткi, маральна-этычныя погляды. Гэта быy час актыyнага звароту y выхаваннi i адукацыi да значных навуковых адкрыццяy у галiне прыродазнаyства, да фiласофскiх iдэй часу – Свабоды, Роyнасцi, Братэрства, да маральных асноy грамадства, да агульначалавечых духоyных каштоyнасцей.

Стылi мастацкай культуры заставалiся тыя ж самыя, але y эпоху Асветнiцтва набывала асаблiвае значэнне iмкненне да геданiзму (ад грэч. hedone – асалода, вяселле, задавальненне), пачуццёвага задавальнення ад судакранання з мастацтвам, ад яго yплыву на душы i сэрцы людзей.

У 1773 г. на Беларусi ствараецца Адукацыйная камiсiя – першае, па сутнасцi, Мiнiстэрства народнай асветы на тэрыторыi тагачаснай Еyропы. Аднак на нашых землях асветнiцтва ахоплiвала y асноyным шляхту i магнатаy, мела элiтарны характар, амаль зусiм не закранала сялянства, гарадскiх рамеснiкаy, панскую чэлядзь. Ганаровую асветнiцкую мiсiю для простага люду на доyгiя гады наперад узяла на сябе беларуская лiтаратура. Мастацкае слова смела пранiкала y народ. Беларуская лiтаратура, якая была прадстаyлена тады яшчэ бытавымi замалёyкамi, апавяданнямi, ананiмнымi творамi, анекдотамi, вершаванымi пераказамi бiблейскiх сюжэтаy, з гонарам выконвала сваю пачэсную асветнiцкую задачу – уздымала агульную культуру народа, далучала да мастацтва слова гаротны люд, замацоyвала y свядомасцi народа перавагу навукi, розуму y жыццi асобы i грамадства.

Адначасна з павышэннем высокiх еyрапейскiх мастацкiх стыляy, з перайманнем i трансфармацыяй iх на беларускамоyную глебу актыyна развiвалiся мясцовыя стылi i адметныя выяyленчыя традыцыi беларускага мастацтва слова.




Вершаскладанне i драматургiя


З XVI ст. на Беларусi пашырылася вершаскладанне. Спачатку y гэтым жанры пераважала царкоyна-рэлiгiйная тэматыка, затым паступова паэтычныя творы набывалi свецкую накiраванасць. Пiсалiся эпiграмы, прысвячэннi, лiтаратурныя “ляманты” i паэтычныя “плачы”, палемiчныя, павучальна-дыдактычныя i сатырычныя вершы. Працавалi y паэтычных жанрах Андрэй Рымша, Стафан i Лаyрэнцiй Зiзанii, Сiмяон Полацкi.

Калi гаварыць пра паэзiю XVI–XVII стст., дык варта прыгадаць, што самыя першыя yзоры беларускага вершаскладання знаходзiм мы y прадмовах i пасляслоyях да кнiг Францыска Скарыны. Прыкладна на той жа час – на пачатак XVI ст. – прыпадае росквiт новалацiнскай паэзii, у якой вылучалiся Мiкола Гусоyскi, што стварыy славутую “Песню пра зубра”, а таксама Ян Вiслiцкi, якi напiсаy паэму “Пруская вайна” (1516), прысвечаную Грунвальдскай бiтве. У першай рэдакцыi “Статута Вялiкага Княства Лiтоyскага” (1529) быy змешчаны верш Яна Казiмiра Пашкевiча “Польска квiтнет лацiною…” (1621), якi раскрываy асноyныя тэндэнцыi часу y грамадскiм жыццi, а таксама y вершаскладаннi.






Сiмяон Полацкi



“…Писах в начале по языку тому. Иже свойственный бъл моему дому”, – адзначаy царкоyны дзеяч, пiсьменнiк i публiцыст Сiмяон Полацкi (Самуiл Пятроyскi-Сiтнiяновiч, 1629–1680), якi стаy найбольш значнай фiгурай у паэзii XVII ст., распрацаваy паэтыку (асновы, тэхнiку) вершаскладання. Пасля сканчэння Кiева-Магiлянскага калегiума Сiмяон Полацкi служыy у Богаяyленскiм манастыры y Полацку, а потым – у Маскве, вучыy дзяцей цара, сярод яго вучняy быy маленькi Пётр I. Сiмяон Полацкi распрацаваy новы паэтычны жанр – дэкламацыю, выдаy некалькi паэтычных зборнiкаy. У сваiх вершах шырока выкарыстоyваy бiблейскiя сюжэты. У творах узнiмаy вострыя фiласофскiя праблемы. З iмем Сiмяона Полацкага звязана зараджэнне yсходнеславянскага барока, якому yласцiвы драматызм, патэтыка, складанасць формы. У далейшым на працягу ста гадоy развiцця беларускай лiтаратуры складвалася цэлая галiна паэтычнай творчасцi, якая вызначаецца эстэтыкай барока. Гэта былi павучальныя духоyныя вершы i канты (харавыя песнi-гiмны) i шматлiкiя творы свецкай паэзii – грамадска-фiласофская, песенна-iнтымная лiрыка, а таксама гумарыстычныя i парадыйна-сатырычныя вершы. Побач з “высокiм” барока, якое адпавядала эстэтычным густам арыстакратаy, заможнай шляхты, у беларускай лiтаратуры развiвалася “сярэдняе” i “нiзкае” барока, у такiм стылi стваралiся yзоры парадыйна-сатырычнай, панегiрычнай i песенна-iнтымнай лiрыкi. Але, мажлiва, менавiта яны станавiлiся найбольш распаyсюджанымi y народзе, iх асаблiва любiлi простыя людзi, перадаючы з пакалення y пакаленне. У вуснай паэтычнай форме творы Сiмяона Полацкага доyга бытавалi на Беларусi. Многiя з тых першых вершаваных спроб арганiчна yвайшлi y скарбонку вусна-паэтычнай творчасцi беларускага народа, сталi неад’емнай часткай беларускага фальклору, заклаyшы трывалыя традыцыi народнай песеннай творчасцi.

У канцы XVI ст. i асаблiва y XVIII ст. развiвалiся драматургiчныя жанры. Шырока была распаyсюджана y Беларусi школьная драма. Творы, якiя ставiлiся y брацкiх школах, езуiцкiх калегiумах, стваралiся на лацiнскай i польскай мовах, таму што сам школьны тэатр узнiк як сродак удасканальвання лацiнскай мовы, выхавання пэyных эстэтычных густаy i толькi пазней выкарыстоyваyся для пашырэння рэлiгiйных iдэй. У межах школьнай драмы развiваyся жанр iнтэрмедыi – камедыйных сцэнак на бытавыя тэмы. Інтэрмедыi выконвалiся y асноyным на беларускай мове. Персанажамi, якiя дзейнiчалi y сцэнках, былi селянiн, казак, салдат, карчмар, чорт, шкаляр, пан. Яны паyставалi y творах у смешным, карыкатурным выглядзе. Менавiта драматургiя “нiзкiх” жанраy стала y далейшым вытокам новай беларускай лiтаратуры.

Школьны тэатр i адпаведна драматычныя жанры на Беларусi развiвалiся ва yлоннi розных рэлiгiйных канфесiй. Езуiцкiя школьныя тэатры iснавалi y Полацку, Пiнску, Гароднi, Вiцебску, Брэсце, Оршы i iншых гарадах i мястэчках Беларусi. У Полацку вучнi праваслаyнай брацкай школы пры Богаяyленскiм манастыры выконвалi дэкламацыi, напiсаныя спецыяльна для гэтай мэты Сiмяонам Полацкiм. У Слуцку пратэстанты наладжвалi школьныя тэатральныя паказы.

Сюжэты школьных драм чэрпалiся з бiблейскiх крынiц, агiяграфiчнай i гiстарычнай лiтаратуры, антычнай мiфалогii. З развiццём асветнiцкiх iдэй школьная драматургiя набывала yсё больш свецкi характар, спектаклi рыхтавалiся пераважна на польскай мове. Паказальным у гэтым сэнсе быy школьны тэатр Забельскага дамiнiканскага калегiума (зараз в. Валынцы Верхнядзвiнскага раёна), якi дзейнiчаy у канцы XVIII ст. Менавiта там працавалi прафесарамi рыторыкi i паэзii К. Марашэyскi, аyтар арыгiнальнага драматычнага твора “Камедыя”, i М. Цяцерскi, аyтар камедыi “Доктар па прымусу”. Вядома камедыя “Пышнагольскi” І. Юрэвiча.

П’есы для школьных тэатраy звычайна мелi 3–5 актаy, пiсалiся сiлабiчным вершам.

Тэатральная культура развiвалася i y магнацкiх рэзiдэнцыях. Драматычныя, оперныя i балетныя спектаклi ставiлiся y прыдворных тэатрах Радзiвiлаy у Нясвiжы i Слуцку, Агiнскiх – у Слонiме, Тызенгаyзаy – у Гароднi, Зорыча – у Шклове. Акцёрамi магнацкiх тэатраy, музыкантамi былi, як правiла, прыгонныя, таленавiтыя самародкi з народа.

Высокi эстэтычны yзровень пастановак забяспечвала многае, у тым лiку тэхнiчныя магчымасцi сцэны. І сёння здзiyляе i yражвае апiсанне тэатра Агiнскiх у Слонiме. Глядзельная зала мела 2 тысячы месц. Пры неабходнасцi сцэна рассоyвалася i yтвараyся вадаём, дзе выканаyцы роляy плавалi на лодках. Дэкарацыi тэатральных пастановак былi максiмальна наблiжаны да натуральных карцiн прыроды.

Пры тэатральных трупах iснавалi музычныя капэлы з прыгонных музыкантаy, якiя выконвалi не толькi творы прыдворных i вядомых на той час замежных кампазiтараy, але i народныя песнi, беларускiя канты.

Развiццё новых жанраy i лiтаратурнай мовы, удасканаленне апошняй, заглыбленне аyтараy ва yнутраны свет чалавека – усё гэта надавала лiтаратуры новыя якасцi, больш дэмакратычнае гучанне.

Тэатр на Беларусi быy шматмоyны, як i yся культура таго часу. Паасобныя спектаклi iшлi на 8 мовах свету. Часцей са сцэны гучала польская мова, бо паводле сеймавых пастаноy 1696–1697 гг. Рэчы Паспалiтай беларуская мова страцiла статус афiцыйнай.

Нацыянальная драматургiя y такiх умовах не магла развiвацца. Аднак нельга было стрымаць iмкненне беларуса да самавыяyлення. Тэатральная культура мела высокi yзровень, бо вытокi гэтага мастацтва – у невычэрпных фальклорных крынiцах.

Менавiта з фальклорнай творчасцi паходзiць мастацтва беларускай батлейкi, якая бытавала з XVI ст. да пачатку ХХ ст. Кананiчны тэкст драмы “Цар Ірад” перамяжоyваyся iнтэрмедыямi больш свецкай тэматыкi, напiсанымi y сатырычным плане.

Вышэйшым дасягненнем народнай драматургii з’яyляецца п’еса “Цар Максiмiлiян”, паказы якой таксама чаргавалiся з iнтэрмедыямi бытавога характару. Гэтыя драматычныя творы з‘явiлiся той глебай, на якай узнiк у далейшым прафесiйны беларускi тэатр, асновай якога стала драматургiя В. Дунiна-Марцiнкевiча.


Пытаннi для кантролю

1. Што характэрна для стылю барока?

2. Што yключаюць у сябе паняццi “высокае”, “сярэдняе”, “нiзкае”, цi “мужыцкае”, барока?

3. Якое значэнне меy стыль барока для развiцця мастацтва слова?

4. Дайце кароткае тлумачэнне – формулу – класiчнага мастацтва.

5. Асветнiцтва – “царства розуму”. Што yваходзiць у гэтае азначэнне?

6. Назавiце “высокiя” i “нiзкiя” жанры y лiтаратуры.

7. Якiя пiсьменнiкi працавалi y еyрапейскай лiтаратуры y стылi класiцызму?

8. Ахарактарызуйце новыя жанры, якiя з’явiлiся на мяжы XVI–XVII стст. у беларускай лiтаратуры.

9. Якiя паэтычныя жанры характэрны для лiтаратуры названага перыяду?

10. Чым адметны пачатак развiцця драматургii y беларускай лiтаратуры?




Развiццё новай беларускай лiтаратуры XIX ст.





Рамантызм



Адным з найцiкавейшых i захапляючых кiрункаy у лiтаратурным развiццi з’яyляецца эстэтыка рамантызму.

Адну i тую ж з’яву можна з большым цi меншым уплывам на чалавека перадаць каларытна, з усiмi фарбамi i адценнямi, рэалiстычна-канкрэтна, па-майстэрску дэталёва апiсваючы yсё да драбнiц. А можна адлюстраваць узнёсла, велiчна, натхнёна, умоyна рамантызавана. Падкрэслiм, што рамантызм як спосаб выяyлення рэчаiснасцi нельга “выводзiць” з рамантыкi светаyспрымання, што само па сабе можа стаць прадметам рэалiстычнага паказу. Рамантызм у лiтаратуры, такiм чынам, гэта не толькi эмоцыi, духоyнае парыванне, уздым асобы, якая iмкнецца да дасканаласцi, не толькi своеасаблiвая пабудова вобразна-выяyленчай структуры твора. Лiчыцца, што калi y творы ёсць умоyнасць – гэта рамантызм, жыццепадобнасць – рэалiзм.

Рамантызм – своеасаблiвае светабачанне, светаyспрыманне, светаразуменне аyтара i яго персанажаy у творы, ён вызначаецца не аб’ектам адлюстравання, а спецыфiкай асэнсавання жывой рэальнасцi y мастацкай палiтры, асаблiвасцямi формы i зместу.

Рамантызм як лiтаратурная плынь заключаецца y шматлiкiх стылёвых адзiнках, ва yвасабленнi y вобразе галоyнага героя iдэалу, наблiжэннi да iдэалу. У рамантызацыi падзей i вобразаy праз своеасаблiвую вобразна-выяyленчую структуру, якая прадугледжвае наяyнасць героя-адзiночкi, прысутнасць сiмволiкi, гiпербалiзацыю падзей i вобразаy, палярызацыю сiл дабра i зла i рэзкае iх размежаванне, iндывiдуалiзацыю вобразаy з унутранай формай пратэсту, якi yсё нарастае, трагiчнасць лёсу; вастрыню супярэчнасцей памiж марай i рэальнасцю; гiстарызм мыслення.

Такiя асноyныя рысы метаду рамантызму. Яны грунтуюцца на iдэалiстычнай аснове, але даюць рэалiстычна-канкрэтны выхад у жывую паyсядзённую рэчаiснасць, у жывое жыццё. Мастак не iмкнецца да адцягненасцi, умоyнасцi, мыслення yскладненымi фiласофскiмi сiлагiзмамi. Рамантык, як i рэалiст, паказвае жыццё ва yсёй яго паyнаце i разнастайнасцi, толькi ацэньвае факты i падзеi з пазiцыi цудоyнага, высокага цi пачварнага, нiзкага, у залежнасцi ад таго, што яны значаць у жыццi герояy, якую ролю адыгрываюць у iх лёсе, лёсе народа, краiны yвогуле.

Можна сказаць, што пiсьменнiк-рамантык становiцца на абарону, каб адстаяць i yзняць на п’едэстал усё прыгожае, духоyнае, багатае, “чалавечае y чалавеку”, адкiнуyшы прэч i адмежаваyшыся ад пачварнага, антыгуманнага, бесчалавечнага, што даyно yжо адыходзiць у нябыт. Вось чаму без рамантычнага yспрымання рэальнасцi няма i не можа быць мастацкай творчасцi: рамантычнае бачанне свету з’яyляецца першаасновай мастацтва любога творцы.

Рамантызм як iдэйны i мастацкi кiрунак склаyся y Германii (нямецкi рамантызм Гётэ, Гейнэ, Шылера) i Францыi (В. Гюго). Яркiм прадстаyнiком рамантызму з’яyляyся англiйскi паэт Дж. Г. Байран.

Тэрмiн “рамантызм” увёy у лiтаратурную крытыку нямецкi пiсьменнiк Э. Т. Гофман. Рамантызм найвышэйшай каштоyнасцю аб’яyляy духоyнае жыццё, унутраны свет чалавека, якi жыве не пад уздзеяннем рацыянальнага погляду на жыццё, кiруецца y сваiх учынках не розумам, а пачуццямi, праяyляе глыбокiя страсцi, здольны да фантазiй, валодае тонкай iнтуiцыяй. Не “прыродны чалавек” з яго лёгка распазнавальнымi yчынкамi цiкавiy рамантыкаy, iх вабiлi таямнiцы чалавечай душы, “зiгзагi” псiхiкi, мiстыцызм i yнутраны “бунт пачуццяy” асобы.

Такi “бунт пачуццяy” у межах рэалiстычнага апiсання yмеy перадаваць у беларускай лiтаратуры К. Чорны, якi падкрэслiваy, што калi чалавек “маyчыць – значыцца, у яго многа важкага y душы: у яго многа слоy” (апавяданне “Хвоi гавораць”).

Рамантызмам напоyнена творчасць М. Зарэцкага – аднаго з самых папулярных празаiкаy у беларускай лiтаратуры 20-30-х гадоy ХХ ст. Рамантычныя матывы шырока выкарыстоyвалiся y творах Я. Купалы “Курган”, “Бандароyна”, “Раскiданае гняздо”, “Сон на кургане”, “Магiла льва” i iнш. Прыёмы рамантызацыi знайшлi праяyленне y паэме Я. Коласа “Сымон-музыка”, у алегарычных апавяданнях цыкла “Казкi жыцця”, у творах М. Багдановiча “Страцiм-лебедзь”, Цёткi “Мора”, З. Бядулi “Салавей”. Раманы, аповесцi, апавяданнi У. Караткевiча – гэта лiрыка-рамантычная проза, створаная на рэальнай гiстарычнай глебе. Рамантычныя матывы адчуваюцца y творах В. Быкава, Я. Брыля, І. Навуменкi. Аповесць А. Карпюка “Данута” пра каханне маладых герояy цалкам пабудавана на святлаценях рамантычнага yспрымання: там, дзе каханая – там святло, там, дзе яе няма, – апускаецца цемра.




Лiтаратурная творчасць у новых гiстарычных умовах


Старабеларуская лiтаратура паступова набывала выразныя дэмакратычныя рысы, агульначалавечы змест, насычалася народна-сказавымi, гутарковымi элементамi. Паyставала патрэба y лiтаратуры разгалiнаванай, якая выявiла б шматграннасць нацыянальнага свету беларусаy, у лiтаратуры глыбокай, разнажанравай. Але yмовы для развiцця беларускай лiтаратуры заставалiся неспрыяльнымi.

Калi мы заглыбiмся y тоyшчу стагоддзяy, прасочым развiццё еyрапейскай культуры i на гэтым фоне разгледзiм шляхi станаyлення беларускай лiтаратуры, дык убачым напачатку захапленне лацiнскай мовай, якую ведаy кожны адукаваны еyрапеец. Затым прыйшла чарга народных еyрапейскiх моy, “грубых, неапрацаваных, але жывых (М. Багдановiч), на якiх стваралiся сапраyдныя духоyныя каштоyнасцi многiх народаy. Так сталася, што беларусы, застаyшыся y складзе ВКЛ, захавалi глыбокiя, старадаyнiя славянскiя каранi. “Писарь земски (дзяржаyны служачы. – У. Н.) маеть по-руску (па-беларуску. – У. Н.) литерами и словы рускими вси выписы, листы и позвы писати, а не иншимъ езыкомъ и словы” – так патрабаваy Статут ВКЛ 1588 г., паводле прадпiсанняy якога дзяржаyны yклад атрымлiваy беларускiя нацыянальныя формы. Адбывалася iнтэнсiyнае зблiжэнне з Заходняй Еyропай. Агульны yздым еyрапейскай культуры y эпоху Адраджэння не мог не паyплываць i на рост культуры Беларусi, у развiццi якой прымалi yдзел гарады, асаблiва тыя, што мелi магдэбургскае права. У паасобных школах на Беларусi yжо y той час выкладанне вялося на пяцi сусветна вядомых мовах, засноyвалiся друкарнi, адкрывалiся вышэйшыя навучальныя yстановы (напрыклад, Полацкая езуiцкая акадэмiя з правамi yнiверсiтэта). “Усё гэта, разам сабранае, – паводле выказвання М. Багдановiча, – вылучала Беларусь на адно з першых месц сярод культурнага славянства”.

“Залаты век” у гiсторыi беларускай культуры закончыyся пасля аб’яднання ВКЛ з Рэччу Паспалiтай. Надышлi iншыя часы i iншыя парадкi. Найперш iстотныя змены адбылiся з адменай выкарыстання беларускай мовы, паступовым выцясненнем яе з ужытку мовай польскай.

Падзелы Рэчы Паспалiтай (1772, 1793, 1795) памiж больш моцнымi Германiяй, Аyстрыя i Расiяй прывялi да таго, што беларускiя землi yвайшлi y склад Расiйскай iмперыi. Паланiзацыя спынiлася, але распачалася не менш пагражальная для беларускай культуры актыyная русiфiкацыя. Адмаyлялася культурна-этнiчная самабытнасць беларускага народа, скажалася яго гiсторыя. У 1840 г. цар Мiкалай I забаранiy ужыванне назваy “Беларусь” i “беларусы”. Было yведзена штучна yтворанае паняцце “Северо-Западный край”. Беларусь, такiм чынам, стала правiнцыяй, ускраiнай Расii. Ды немагчыма было спынiць духоyнае жыццё народа. Падымалiся з народных нiзоy паэты-самавукi, пакiдалi yлонне польскай культуры i цягнулiся да беларускага слова лепшыя прадстаyнiкi шляхты, якiя праявiлi сапраyдную грамадзянскую мужнасць у сваёй вернасцi нацыянальным караням.

Прыкладам такой вернасцi быy паэт Уладзiслаy Сыракомля (Людвiк Кандратовiч, 1823–1862), якi працаваy на пагранiччы дзвюх культур. Як правiла, тыя пiсьменнiкi, што выступалi y сваiх творах на баку сялянскай беднаты, абавязкова прыходзiлi да беларускага слова. У. Сыракомля адным з першых адчуy неабходнасць нацыянальна-культурнага адраджэння беларусаy. Тэматыка большасцi яго твораy – антыпрыгонная, беларуская, хаця пiсаy ён пераважна на польскай мове. Першы надрукаваны верш У. Сыракомлi “Паштальён” (змешчаны y часопiсе “Атэнэум”) у перакладзе Л. Трэфалева на рускую мову лёг у аснову рускай народнай песнi “Когда я на почте служил ямщиком…”. У сваёй творчасцi паэт выкарыстоyваy фальклорныя сюжэты i вобразы, апрацоyваy беларускiя народныя песнi. Вядомы i беларускiя вершы У. Сыракомлi “Ужо птушкi пяюць усюды”, “Добрыя весцi”.






Уладзiслаy Сыракомля



Гiсторыя беларускай лiтаратуры y XIX ст. цесна звязана з абуджэннем грамадска-палiтычных iдэй, з народным лёсам. Свядомыя беларускiя сiлы аб’ядноyвалiся y нелегальныя арганiзацыi, куды yваходзiлi i мясцовая шляхта, i разначынцы. З’яyлялiся нарадавольцы. У Вiльнi y 20–30-я гады XIX ст. утварылася “Дэмакратычнае таварыства”, дзейнiчалi народнiцкiя гурткi, таварыства фiламатаy ва yнiверсiтэце. У пачатку 60-х гадоy ХІХ ст. на Беларусi па сутнасцi разгортвалася сялянская вайна за зямлю i волю, нарастаy шляхецкi рух. У гэты ж час дзеячы лiтаратуры настойлiва шукалi праyду гiстарычнага быцця народа, якi прымусова быy пазбаyлены свабоды i нават уласнага iмя.




Таварыства фiламатаy. Ян Чачот. Адам Мiцкевiч


У новых гiстарычных умовах сам зварот да беларускага слова патрабаваy ад аматараy прыгожага пiсьменства вялiкай мужнасцi i самаахвярнасцi. Таму многiя з адукаваных людзей на Беларусi вымушаны былi пiсаць мастацкiя творы па-польску або па-руску. “Летаргiя беларускага нацыянальнага жыцця абазначалася вельмi актуальна”, – падкрэслiваy, характарызуючы гэты перыяд, М. Багдановiч. Тым большае значэнне мелi творцы, што не спалохалiся нi праследаванняy, нi арыштаy, што не дапускалi нават думкi пра кароткую памяць i доyгае забыццё, пра бесперспектыyнасць беларускай справы. Сярод тых, хто зноy пачынаy адкрываць беларускае слова, песню, верш, хто быy цесна звязаны з беларускiм рухам, вiднае месца займаy Ян Чачот (1796–1847).

У артыкуле “Беларускае адраджэнне” М. Багдановiч заyважаy, што каштоyны yклад у беларускую лiтаратуру yнёс Ян Чачот, хоць лёс гэтага творцы, i асабiсты, i y гiсторыi лiтаратуры, склаyся драматычна.






Ян Чачот



Ян Чачот належыць да таго дапытлiвага i няyрымслiвага пакалення, якое з першых крокаy самастойнага жыцця паставiла свой талент i здольнасцi на службу народу, простым людзям, роднаму краю. У дзейнасцi гэтага пакалення студэнтаy Вiленшчыны выявiyся час глыбокiх iдэйных пошукаy моладзi той бурлiвай, хоць i не надта працяглай эпохi y царскай Расii, якая yзгадавала дзекабрыстаy.

Асноyным крытэрыем ацэнкi рэчаiснасцi прадстаyнiкi гэтага пакалення абвясцiлi розум. Яны былi yпэyнены, што толькi чалавечы розум складае аснову iснавання асобы, з’яyляецца гаспадаром людскiх лёсаy. У развiтым, глыбокаадукаваным i аналiтычным розуме, а таксама y чыстых, светлых пачуццях, марах, намерах, у шчырасцi душэyных парыванняy знаходзiлi яны вытокi высокай i незаплямленай агульначалавечай маралi, тыя духоyныя каштоyнасцi, якiя надавалi сапраyдную прыгажосць чалавеку. Але гэтыя добрыя намеры натыкалiся на злавеснае супрацiyленне царскага самаyладдзя.

Іх высылалi з роднай зямлi, выпраyлялi назаyсёды, пазбавiyшы маладосцi, зблытаyшы yсе iх дабрачынныя намеры, мары i надзеi. Жорсткая рэальнасць жыцця царскай Расii станавiлася самым страшным сном, а высокiя спадзяваннi разбiвалiся аб халодныя сцены казематаy i адзiночных манастырскiх келляy.

Ян Чачот нарадзiyся 24 чэрвеня 1796 г. у вёсцы Малюшычы Навагрудскага павета (цяпер Карэлiцкi раён) у сям’i дробнага шляхцiца, якая арандавала маёнтак. Бацька Яна, Тадэвуш Чачот, неyзабаве пайшоy служыць аканомам да пана Тызенгаyза, i сям’я пераехала y Новую Мыш пад Баранавiчы, адкуль юнак падаyся на вучобу y Навагрудак. У Навагрудскай дамiнiканскай школе ён з першага класа пасябраваy з Адамам Мiцкевiчам, з якiм некалькi гадоy сядзеy за адной партай. Вучнi мелi сваю форму, насiлi белыя каптуры, аднак “белакаптурныя” хутка расчаравалiся y схаластыцы i дагматызме казённых навук. Студэнцкая моладзь Вiленшчыны патрабавала нацыянальных, сацыяльных i палiтычных свабод для простага народа роднага беларускага краю.

У вераснi 1817 г. студэнты Вiленскага yнiверсiтэта арганiзавалi тайныя таварыствы фiламатаy (аматараy навук) i фiларэтаy (прыхiльнiкаy маральнай чысцiнi). Галоyнай мэтай, якую ставiлi перад сабою фiламаты, была асвета роднага краю. У таварыства фiламатаy уваходзiлi сябры-землякi з Навагрудчыны: Ян Чачот i генiяльны паэт Адам Мiцкевiч, а таксама Ігнат Дамейка, пазней выдатны вучоны i падарожнiк, рэктар чылiйскага yнiверсiтэта i нацыянальны герой Чылi, iмем якога на званы горад у гэтай далёкай краiне, i горны ланцуг, i кветка, i мiнерал. Фiламатамi былi таксама паэт i грамадскi дзеяч Тамаш Зан, член тайнага таварыства “Ваенныя сябры” Мiхал Рукевiч i iнш.

З лiтаратурнай спадчыны Яна Чачота акрамя вершаy народнага складу да нас дайшлi балады, напiсаныя паводле беларускiх народных паданняy, а таксама “Зосiны песнi”, песенныя тэксты на матывы беларускiх народных твораy. Вядомы i журботныя элегii Яна Чачота, што склалi цыкл вершаy “Заблудны”. Яны напiсаны на аyтабiяграфiчным матэрыяле.

Паэзiя Яна Чачота нараджалася на скрыжаваннi розных стылёвых пачаткаy: класiцызму, сентыменталiзму, рамантызму, рэалiзму з вялiкай доляй народнасцi.

У баладзе Яна Чачота пад назвай “Магiла Мiндоyга” распавядалася пра народную памяць аб адным з першых каралёy Вялiкага Княства Лiтоyскага Мiндоyгу:

У Навагрудку дагэтуль
Ёсць гара Мiндоyга.
Там ляжыць ён, яго помнiць
Люд наш будзе доyга.
Быy ён свой кароль, лiцвiнскi,
Меy калiсьцi сiлу.
Ды абманам жыy. Абман той
Звёy яго y магiлу.

Не прытрымлiваючыся адзiнай “святой веры”, атрымаyшы дзеля кароны “абманнае хрышчэнне” (К. Цвiрка), кароль не yстояy i перад iншай спакусай – адабраць жонку y князя Даyмонта: ён сiлай затрымаy яе, калi тая прыехала на пахаванне сваёй сястры – жонкi Мiндоyга. Нальшчанскi князь Даyмонт забiy князя Мiндоyга, адпомсцiyшы за жонку.

Песня-паданне завяршаецца маралiзатарска-павучальным запытаннем, але далёка не двухсэнсоyным, а прамым, строгiм, патрабавальным:

Што ж з таго, што yздзеy карону
Князь сваёй парою,
Раз не yстояy перад тою
Жонкаю чужою?

У творчай спадчыне Яна Чачота – “Спевы пра даyнiх лiцвiнаy”, п’ескi, лiрычныя сцэнкi, вадэвiль, драматычная паэма “Малгажата з Зэмбацiна” – пра вернае каханне жанчыны да рыцара, паэма “Тыртэй”, прысвечаная Адаму Мiцкевiчу, напiсаная да дня яго нараджэння (1819), у якой аyтар напрарочыy сябру славу вялiкага паэта славянскага свету.

Найбольшы yклад зрабiy Ян Чачот у беларускую фалькларыстыку. Запiсы беларускiх народных твораy засведчылi невычэрпнасць i багацце духу i таленту беларускага народа.

Адам Мiцкевiч (1798–1855) – найвялiкшы паэт Польшчы, ролю якога для польскай лiтаратуры можна параyнаць з той роляю, якую адыгралi y рускай лiтаратуры А. Пушкiн, ва yкраiнскай – Т. Шаyчэнка, у беларускай – Я. Купала i Я. Колас, нарадзiyся на Беларусi i y сваёй творчасцi абапiраyся на матэрыял, узяты з беларускага жыцця, апiсваy прыроду роднага яму беларускага краю. “Калi y палякаy з’явiyся Мiцкевiч, яны yжо перасталi зважаць на паблажлiвыя заyвагi якiх-небудзь французскiх цi нямецкiх крытыкаy, не прызнаваць польскую лiтаратуру азначала б толькi паказваць сваё yласнае дзiкунства”, – адзначаy рускi пiсьменнiк-дэмакрат М. Чарнышэyскi.

Паэтаy нараджае час. Час, у якiм жыy А. Мiцкевiч, быy часам, калi тварылi y лiтаратуры А. Пушкiн, iншыя паэты пушкiнскай эпохi. Гэта быy час бурлiвых iдэйна-палiтычных пошукаy, сацыяльнага i нацыянальнага абуджэння народаy, актыyнага рэвалюцыйнага руху y Еyропе. У Расii y 1825 г. выйшлi на Сенацкую плошчу на чале сваiх вайсковых атрадаy дзекабрысты, дваране, удзельнiкi тайных рэвалюцыйных таварыстваy, вышэйшыя афiцэры, якiя разам з салдатамi перамаглi “каранаванага злодзея” Напалеона Банапарта, прайшлi да Парыжа i бачылi, як жыве yся Еyропа. Яны выступалi з патрабаваннямi роyных правоy для грамадзян, дамагалiся змен у грамадска-палiтычным ладзе.






Адам Мiцкевiч



З 1817 па 1823 г. у Вiленскiм унiверсiтэце дзейнiчалi тайныя таварыствы студэнтаy – фiламатаy i фiларэтаy, актыyную ролю y якiх адыгрываy i Адам Мiцкевiч. У 1830 г. на радзiме Мiцкевiча yспыхнула паyстанне палякаy пад кiраyнiцтвам генерала Хлапоyскага, мэтай якога было вызваленне Польшчы з-пад улады царскай Расii, што тады называлi “турмой народаy”. У 1848 г. спачатку y Італii, а потым у Францыi адбылiся паyстаннi, у ходзе якiх вялася актыyная yзброеная барацьба з рэакцыяй. Народы падымалiся на рэвалюцыйную барацьбу. “Свабода, Роyнасць, Братэрства” было напiсана на сцягах паyстанцаy. Той час увайшоy у гiсторыю Еyропы як “вясна народаy”.

Ян Парандоyскi, выдатны польскi даследчык лiтаратуры, у кнiзе “Алхiмiя слова” адзначаy: “Мiцкевiч быy паэтам усяго толькi некалькi гадоy, i яны далi yсё – ад балад да “Пана Тадэвуша”. Пасля гэтага ён жыy i дзейнiчаy як палiтык, публiцыст, лектар унiверсiтэта i апостал, закончыy жыццёвы шлях салдатам. Але ва yсiх сваiх пераyтварэннях ён заyсёды заставаyся паэтам, таму што паэтычная творчасць складаецца не толькi з адных вершаy: ёю з’яyляецца i yсё жыццё сапраyднага паэта”.

Адам Мiцкевiч яшчэ пры жыццi стаy сiмвалам барацьбы польскага народа за свабоду i незалежнасць. Ён нiколi не заставаyся yбаку ад рэвалюцыйнага руху, з’яyляyся перадавым грамадскiм дзеячам сваёй эпохi, прыхiльнiкам прагрэсiyных iдэй часу. Лiтаратурная творчасць паэта стала здабыткам усёй сусветнай культуры.

Зорка А. Мiцкевiча yспыхнула на небасхiле i павяла яго па жыццi 24 снежня 1798 г. Паэт нарадзiyся на хутары Завоссе, непадалёку ад Навагрудка. Гэта былi землi летапiснай Лiтвы. Усе думкi аб радзiме, усе мары аб будучынi звязаны з ёю. “Лiтва – мая Айчына,” – паyтараy паэт.

У XVI ст. Лiтва i Польшча, беларускiя i польскiя землi, злучылiся y адну дзяржаву. Будучы паэт выхоyваyся y сям’i, дзе панавалi польская культура, польская мова, польскi патрыятызм. Бацька паэта, Мiкалай Мiцкевiч, належаy да дробнапамеснай шляхты, прымаy удзел у нацыянальна-вызваленчым паyстаннi 1794 г. пад кiраyнiцтвам Тадэвуша Касцюшкi, таму выхоyваy сына y традыцыях патрыятызму i свабодалюбства. Бацька генiя польскай лiтаратуры служыy адвакатам пры гарадскiм судзе y Навагрудку. Мацi – Барбара Маеyская – была родам з вёскi Варонча. Маленькi Адам рана пазнаёмiyся з жыццём простых беларускiх сялян, любiy прыроду Навагрудчыны, часта бываy сярод рыбакоy на возеры Свiцязь, меy шмат сяброy у маёнтках Варонча, Туганавiчы, Шчорсы, Мядзвядка, Малюшычы, якiя знаходзiлiся непадалёку ад Навагрудка.

У 1807 г. Адам Мiцкевiч паступiy вучыцца y Навагрудскую дамiнiканскую школу, дзе yпершыню пачаy пiсаць вершы. Закончыy школу y 1815 г., паступiy у Вiленскi yнiверсiтэт на фiзiка-матэматычны факультэт, але праз год перавёyся на гiсторыка-фiлалагiчны факультэт. Прага да прыгожага пiсьменства перамагла. Настаyнiкам, а пазней i сябрам на yсё жыццё для Мiцкевiча стаy прафесар Іаахiм Лялевель, заснавальнiк польскай гiстарыяграфii.

Студэнцкi сябра Ігнат Дамейка пазнаёмiy Адама Мiцкевiча з Марыляй Верашчакай, якая жыла y Варончы. Каханне да яе паэт пранёс праз усё сваё жыццё. Хоць iм i не суджана было застацца разам, вобраз каханай натхняy Мiцкевiча на паэтычную творчасць.

У 1818 г. Мiцкевiч ужо закончыy унiверсiтэт, працаваy у Коyна настаyнiкам павятовай школы, бачыy цяжкае жыццё, галечу простага люду, разумеy неабходнасць барацьбы за рэвалюцыйныя пераyтварэннi. Мiцкевiч актыyна yдзельнiчаy у дзейнасцi студэнцкiх арганiзацый. “Песня Адама”, “Песня фiларэтаy” – прызнаныя гiмны фiламатаy. А. Мiцкевiч – аyтар вядомай “Оды да маладосцi”, якая доyгi час заставалася папулярнай сярод моладзi:

Разам, сябры маладыя!..
У шчасцi для yсiх – нашы мэты святыя;
Розумам дужыя, у цвеце i сiле,
Разам, сябры маладыя…

Мiцкевiч i яго сябры верылi, што iх намеры – правiльныя, думкi – чыстыя, настроi – узнёслыя, мэты – высокiя. Але царскi yрад Расii палохалi самi спробы yтварэння арганiзацый сярод студэнцтва, праяyленне вольналюбiвых настрояy на yскраiнах царскай iмперыi, што разглядалася як iмкненне “адкалоць” лiтвiнскiя i польскiя землi, як жаданне “аддзялiцца” ад цэнтра. У 1822 г. у Варшаве было выкрыта “Патрыятычнае таварыства”, а y 1823 г. пачалiся судовыя працэсы па справе таварыстваy фiламатаy i фiларэтаy. Узнавiлiся рэпрэсii. Арыштаваных пасадзiлi y адзiночныя камеры Базыльянскага манастыра, якi ператварыyся y турму. Больш за паyгода вялiся допыты. Мiцкевiча арыштавалi 23 кастрычнiка 1823 г. Калi закончылася следства, 21 красавiка 1824 г. ён быy адпушчаны з турмы на парукi прафесара Лялевеля, а yжо 22 кастрычнiка 1824 г. яму належала выехаць у Пецярбург, куды “саслалi” паэта разам з сябрамi-студэнтамi, сынам i дачкой рэктара Вiленскага yнiверсiтэта.

У Пецярбургу паэт зблiжаецца з дзекабрыстамi К. Рылеевым i А. Бястужавым. У хуткiм часе прыйшоy загад ехаць у Адэсу, затым у глыбiнныя губернi. Пасля наведвання Крыма з’явiлiся “Крымскiя санеты”. У канцы 1825 г. Мiцкевiч прыехаy у Маскву. Вясной 1826 г. маскоyскi лiтаратар М. Палявы y салонах графiнi Валконскай знаёмiць А. Мiцкевiча з П. Вяземскiм, Я. Баратынскiм. У кастрычнiку 1826 г. завязалася знаёмства i пачалося працяглае сяброyства Мiцкевiча з А. Пушкiным. У Пецярбургу Мiцкевiч сябруе з В. Жукоyскiм, А. Грыбаедавым, І. Крыловым, А. Дэльвiгам. Выходзяць “Санеты”, з’яyляецца паэма “Конрад Валенрод”, сюжэт якой узяты з гiсторыi XIV ст. У ёй гучалi заклiкi да барацьбы за свабоду роднага краю, дзеля чаго не страшны нiякiя ахвяры. Паэму ведалi, любiлi.

У 1839 г. паэт працаваy ва yнiверсiтэце горада Лазана y Швейцарыi, у 1840 г. стаy лектарам Калеж дэ Франс у Парыжы, дзе заняy кафедру славянскiх моy i лiтаратур, чытаy лекцыi, у тым лiку па гiсторыi рускай i беларускай моy i лiтаратур.

Рэвалюцыя i “вясна народаy” 1848 г. не прынеслi свабоды нi Францыi, нi Італii, нi Польшчы, нi Венгрыi. Усё ж Мiцкевiч паехаy у Італiю, каб арганiзаваць польскi легiён. Ізноy паэт iмкнуyся набраць польскi легiён для барацьбы з царызмам у часы руска-турэцкай вайны, дзеля чаго наведаy Канстанцiнопаль.

У 1855 г. А. Мiцкевiч захварэy i 26 лiстапада памёр у Канстанцiнопалi.




Ян Баршчэyскi i паэты-дэмакраты


Уплыy фальклору на развiццё беларускай лiтаратуры меy асаблiва вялiкае значэнне. Беларускi фальклор – той грунт, на якiм вырастала прафесiйная мастацкая лiтаратура, сiлкуючы сродак для станаyлення паэзii, прозы, драмы, важнейшы iнструмент для захавання каларыту i стыхii народнага жыцця y мастацкай практыцы. Новая лiтаратура самага ранняга перыяду свайго развiцця трывалай “пупавiнай” звязана з этнаграфiяй, доyгi час не выходзiла за яе межы. Захапленне вусна-паэтычнай творчасцю сялян-беларусаy насiла праявы “шляхецкага рамантызму” (М. Гарэцкi), часам мела фанатычны характар, будучы модным заняткам, стаyшы своеасаблiвым “брэндам”, як бы цяпер сказалi, народнасцi, застаючыся яркай i ледзь не адзiнай праявай дэмакратызацыi жывога лiтаратурнага працэсу. На гэтую асаблiвасць новай лiтаратуры звярнуy увагу яшчэ М. Гарэцкi y “Гiсторыi беларускай лiтаратуры”. Ён прыводзiць прыклад Зар’яна Даленгi-Хадакоyскага, якi “цэлы век” жыy па вёсках нелегальна пад iмем Адама Чарноцкага, хаваючыся ад праследавання yлад за падбухторванне сялянства да пратэсту. Зар’ян Даленга-Хадакоyскi абышоy усю Беларусь i Украiну, прызнаючыся, што “ёсць яшчэ на зямлi шчасце” жыць адным жыццём са сваiм народам, “жыць паэтычным жыццём сялянства”. Ён адзначаy:

“Сярод народа жыве сумленне, сярод народа жыве паэзiя. Злое ж сэрца мае той, хто не любiць народа yсёю сiлаю братняй любовi”.






Ян Баршчэyскi



Сярод тых аyтараy, што пiсалi на польскай мове, але шырока yжывалi y сваёй творчасцi беларускiя народныя песнi, прыказкi, прымаyкi, крылатыя выразы, апiсвалi сцэнкi з беларускага жыцця, быy Ян Баршчэyскi (1790 цi 1794–1851). Яго называлi “бардам беларускага краю”, бо ён шмат павандраваy па Беларусi, запiсаy, падслухаy у народзе мноства песень, займальных гiсторый з жыцця беларускага народа, фантастычных апавяданняy, прыпавесцей, прымавак, жартаy i анекдотаy, якiмi ён “сыпаy, як з рукава”. У тых творах гаварылася пра мудрасць i мужнасць беларускага народа, кемлiвасць i прадпрымальнасць мужыка, яго духоyную перавагу над панам, пра цягавiтасць i працавiтасць, таленавiтасць беларусаy. “Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” – такую назву атрымалi чатыры кнiгi празаiчных твораy Яна Баршчэyскага пра Беларусь i беларусаy. Гэтыя кнiгi выйшлi на працягу 1844–1846 гг. Напiсаны яны былi па-польску, але yстаyкi рабiлiся на той мове, на якой размаyлялi сяляне, беларусы. У кнiгi yвайшлi апрацаваныя аyтарам беларускiя народныя паданнi, сцэнкi, маналогi, дыялогi, прытчы, вершаваныя апавяданнi, жарты, анекдоты, трапныя выслоyi, афарызмы. Дзяцiнства пiсьменнiка прайшло каля Расонаy, ён рос на yлоннi прыроды разам з сялянскiмi дзецьмi таму добра ведаy жыццё простага люду. Вось чаму творы яго былi блiзкiя i зразумелыя народу. Вучыyся Ян Баршчэyскi y Полацкай езуiцкай калегii.

Як фальклорныя дайшлi да нашых дзён вершы Яна Баршчэyскага “Гарэлiца”, “Дзеванька”. У Пецярбургу пiсьменнiк выдаваy часопiс “Незабудка”, дзе друкаваy шмат матэрыялаy з жыцця беларусаy. Пасля разгрому сялянскага паyстання, у час вобыску y Крошыне y хаце таленавiтага паэта-самавука Паyлюка Багрыма, “беларускага Шаyчэнкi”, быy знойдзены yрывак аднаго з вершаy Яна Баршчэyскага.

У творах народнага складу iшлi актыyныя пошукi раскрыцця адметнасцей нацыянальнага характару беларусаy. Верш Я. Баршчэyскага “Дзеванька” (“Ах, чым жа твая, дзеванька, галоyка занята”) стаy папулярнай народнай песняй аб каханнi, долi-нядолi беднай вясковай дзяyчыны, якая вымушана хаваць свае сапраyдныя глыбокiя душэyныя пачуццi пад наyмыснай весялосцю. Песня была вельмi распаyсюджана y народзе, яе любiла спяваць беларуская шляхта y час застолляy.

Вершаваная паэма “Рабункi хлопаy” раскрывае стыхiйнае бунтарства сялян, даведзеных да адчаю мясцовымi панамi i чужаземнымi заваёyнiкамi (дзеянне адбываецца y маёнтку пад Полацкам у 1812 г.). Карыстаючыся прыходам французскага войска, вяскоyцы занялiся “экспрапрыяцыяй” (“рабункi нарабаванага”) панскай маёмасцi, вырашылi yстанавiць новыя парадкi, але далей намераy не пайшлi, перапiлiся, пабiлiся i зноyку здалiся на лiтасць паноy. Ад стыхiйнага бунтарства да актыyнага yдзелу y рэвалюцыйнай барацьбе – такi шлях яшчэ не хутка пройдзе беларускае сялянства.

Характэрнай асаблiвасцю развiцця новай беларускай лiтаратуры стала тое, што першыя арыгiнальныя мастацкiя творы на беларускай мове распаyсюджвалiся y асноyным сярод сялянства, а змаганне за беларускую мову i лiтаратуру было неаддзельнае ад абароны правоy простага люду, ад яго змагання за волю i лепшую долю. Пачынаць даводзiлася з арганiзацыi паасобных гурткоy: фальклорных, краязнаyчых, драматычных.

Усё больш перадавой разначыннай iнтэлiгенцыi гарнулася да беларускага слова, iмкнучыся даць народу асвету, лiтаратуру на роднай мове. Сярод пачынальнiкаy новай беларускай лiтаратуры варта yпамянуць iмёны Арцёма Вярыгi-Дарэyскага, Францiшка Багушэвiча, Адама Кiркора, Адэлi з Устронi, Элiгiя Карафа-Корбута (Я. Вуля), Вiнцэся Каратынскага, Франца Савiча, Вiкенцiя Равiнскага, Кастуся Калiноyскага, Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча, Алаiзы Пашкевiч (Цёткi), Каруся Каганца. Вядучае ж месца y стварэннi новай беларускай лiтаратуры належыць тром зоркам першай велiчынi – Максiму Багдановiчу, Янку Купалу i Якубу Коласу.

Калi пра класiкаy беларускага мастацкага слова мы ведаем многае, дык пра тых, хто пачынаy пiсаць свае творы i па-польску i па-беларуску, хто ствараy iх на беларускiм матэрыяле, вядома няшмат. Часта аyтары не называлi сябе беларускiмi пiсьменнiкамi. У сваiх творах яны yзгадвалi, як i А. Мiцкевiч, старадаyнюю назву беларускiх зямель – “Лiтва”, а самi называлiся лiтвiнамi.

Нялёгкi лёс выпаy Францу Савiчу (1815 – каля 1845). “Беларускi дзекабрыст” Ф. Савiч, сын святара з-пад Мiнска, утварыy “Дэмакратычнае таварыства” y Вiленскай медыка-хiрургiчнай акадэмii, дзе ён вучыyся. За сваю рэвалюцыйную дзейнасць, як у свой час М. Ю. Лермантаy, А. I. Паляжаеy, А. А. Бястужаy-Марлiнскi, Ф. Савiч быy сасланы y дзеючую армiю на Каyказ, уцёк адтуль, праз Маздок, Стаyрапаль, Таганрог дабраyся да Малдавii, каб пераправiцца y Румынiю, але быy затрыманы як беглы салдат. Яго зноy чакала салдатчына. Пазней Ф. Савiч заняyся медыцынскай практыкай, ратаваy людзей ад халеры, але сам не yсцярогся, памёр ад гэтай хваробы. Пахаваны y Астрожску ва Украiне.

У паэме Адэлi з Устронi “Мачыха” родная зямля y неспрыяльных умовах уцiску i несправядлiвасцi стала мачыхай для дзяyчыны, лёс якой склаyся нешчаслiва, бо яна рана засталася сiратой. Злая мачыха забараняе ёй сустракацца з любым. Паэма напiсана y форме плачу-галашэння спакутаванай душы, якая трывожыцца за лёс каханага, нагадвае плач Яраслаyны на гарадской сцяне y Пуцiyлi. Гэта сведчыць аб несумненным таленце стваральнiцы i трываласцi мастацкiх традыцый “Слова пра паход Ігаравы” y беларускай лiтаратуры. Назва прытока Нёмана Устронь стала псеyданiмам аyтаркi, сапраyднае iмя якой, гады нараджэння i смерцi невядомы.

З глыбiнь народнага жыцця нараджалiся творы, аyтары якiх пад сваiмi iмёнамi, пад псеyданiмамi распавядалi пра лёс i лад думак беларуса.

Адным вершам вядомы пiсар Вiцебскай палаты дзяржаyных маёмасцей Э. Карафа-Корбут, якi запiсаy у альбом свайму паплечнiку А. Вярыгу-Дарэyскаму наступныя радкi (“К дудару Арцёму ад наддзвiнскага мужыка”):

Грудзяй цэлай гудзi смела
На увесь мужыцкi свет, —
Што пасееш, будзе цэла;
Будзе некалi i цвет…

За yдзел у паyстаннi 1863–1864 гг. пад кiраyнiцтвам К. Калiноyскага Э. Карафа-Корбут быy сасланы y Сiбiр.

Яшчэ больш трагiчны лёс “дудара Арцёма”. Арцём Вярыга-Дарэyскi (1816–1884) быy кiраyнiком атрада паyстанцаy на Вiцебшчыне y 1863 г., наладзiy кантакты з арганiзацыяй “Зямля i воля”. За гэта быy сасланы y Сiбiр, куды разам з iм адправiлася яго дачка Габрыеля. У ссылцы, якая доyжылася больш за 20 гадоy, паэт i памёр. Захаваyся “Альбом Арцёма Вярыгi-Дарэyскага”, куды запiсвалiся беларускiя вершы: “Бяседа над Нёманам”, “Дзiця дзвюх матак”, “Скромны y бяседзе не страцiць”, “Яшка i Цiмошка” i iнш.

У альбоме-альманаху пакiнулi свае запiсы В. Дунiн-Марцiнкевiч, яго дачка Камiла, А. Кiркор, згаданы yжо Э. Карафа-Корбут, У. Сыракомля.

Адам Ганоры Карлавiч Кiркор (1818–1886) быy выдатным лiтаратурным крытыкам, выдаyцом, лiтаратуразнаyцам, фалькларыстам, публiцыстам, заснаваy у Вiльнi салон, вакол якога групавалiся лiтаратурныя сiлы. Усё шырэй станавiлася кола беларускiх пiсьменнiкаy. А. Кiркор стаy членам-карэспандэнтам Імператарскага археалагiчнага таварыства, напiсаy нарысы па гiсторыi беларускай лiтаратуры y кантэксце славянскiх лiтаратур – кнiгу “Пра лiтаратуру братнiх славянскiх народаy”, ён жа адзiн з аyтараy “Живописной России”.

Вiнцэсь Каратынскi (1831–1891) – паэт з мужыкоy, нарадзiyся y в. Селiшча Карэлiцкага раёна. Працаваy хатнiм настаyнiкам, быy сябрам i сакратаром У. Сыракомлi. Выдаy кнiгу вершаy на польскай мове “Чым хата багата, тым i рада” з вiдавочным беларускiм каларытам i скiраванасцю да стыхii народнага жыцця. Беларускiя вершы паэта мелi выразную песенна-народную аснову. У адным з iх – пад назвай “Туга на чужой старане” – чуецца боль па роднай старонцы:

Ой, саколка, ой, галубка!
Не пытайся, не, —
Што мне тошна, мая любка,
Ў гэтай старане…
Я ж зямлiцу меy радную,
Быy свабодзен сам.
Ох, цi днюю, цi начую, —
Я yсё там ды там.

Яшчэ адзiн верш на беларускай мове “Уставайма, братцы!..” з’яyляецца яркiм фактам вобразнага i каларытнага прыгожага пiсьменства.

Незвычайны лёс Вiкенцiя Равiнскага (1786 – каля 1855), верагоднага аyтара паэмы “Энеiда навыварат”. Ён адносiyся да перадавых людзей свайго часу. Удзельнiчаy у Айчыннай вайне 1812 г., прайшоy з рускiм войскам праз усю Еyропу, да Парыжа. Быy ад’ютантам генерала Д.С. Дохтурава, за бiтву пад Барадзiно yзнагароджаны залатой шпагай. “Вярнуyшыся на радзiму, – пiсаy унук Равiнскага, – Вiкенцiй Паyлавiч смела мог назваць сябе перадавым чалавекам, так рэзка адрознiваyся ад большасцi памешчыкаy таго часу”. В. Равiнскi стварыy камедыйна-сатырычныя творы “Шлюб паняволi”, “Вялiкi муж субардынацыi”, вершы, якiя распаyсюджвалiся y спiсах. На жаль, яго творчая спадчына страчана.




Ананiмныя паэмы “Энеiда навыварат” i “Тарас на Парнасе”


“Асноyная iдэйна-эстэтычная вартасць беларускай “Энеiды навыварат” заключаецца менавiта y тым, што адмоyныя рысы характараy падаюцца не як “прыродныя”, а як сацыяльныя, спароджаныя прыгоннiцтвам, канкрэтна-гiстарычнымi абставiнамi жыцця”, – адзначаy А. Лойка. Што yяyляла сабой паэма “Энеiда навыварат”, якая прыпiсваецца В. Равiнскаму? Захаваyся толькi пачатак паэмы, якая, па yсiм вiдаць, пiсалася на Смаленшчыне.

Беларуская паэма “Энеiда навыварат” – спроба “пераапрануць” у беларускую вопратку i не y гераiчнай, а y iроiкамiчнай (з грэч. “iроi” перакладаецца як “не-герой”) форме перадаць прыгоды героя са старажытнарымскай паэмы Вергiлiя “Энеiда”. Багi паводзяць сябе на нябёсах, як звычайныя беларускiя сяляне. Замест высокiх, узнёслых апiсанняy перад чытачом паyстаюць каларытныя i смешныя малюнкi штодзённага сялянскага побыту. Багi тут займаюцца звычайнымi хатнiмi справамi, яны па-зямному надзелены мноствам самых нечаканых i самых экзатычных рыс характару: галоyны бог Алiмпа Зеyс “гарэлку з мёдам там сцябаy” ды закусь “з паддоння пальцам калупаy”. Багiня прыгажосцi Венера, што народжана з марской пены, паyстае моднай засцянковай шляхцянкай, якая “андарак з насоyкай апранула…”.

У беларускай “Энеiдзе…” захаваны толькi сюжэт паэмы Вергiлiя i асобныя iмёны, назвы. Каларыт i стыхiя жыцця – глыбока народныя. Сваiм iдэйным зместам твор скiраваны на “антычалавечыя праявы сацыяльнага жыцця” (А. Лойка).

Багi, як кажуць, маюць хiба што “незямныя” заганы. Для нас сёння цiкавым з’яyляецца рэалiстычна-канкрэтны змест, замалёyкi быту, якiя падаюцца y творы, жывыя карцiны натуральнага iснавання сялянства, каларыт i стыхiя жыцця беларускай вёскi i яе насельнiкаy.

Твор выкрываy дзiкунства побыту i yмоy беспрасветнага iснавання простага люду. У дапушкiнскую эпоху яшчэ рана было высмейваць нешта y айчыннай лiтаратуры. Гэта сатыра на iснуючыя парадкi. Твор быy распаyсюджаны y асяроддзi беларускай шляхты, якая ведала змест паэмы на памяць.

Больш выразны нацыянальны каларыт мае паэма “Тарас на Парнасе”, што прыпiсвалася розным аyтарам (В. Равiнскаму, Т. Манькоyскаму, В. Дунiну-Марцiнкевiчу, А. Вярыгу-Дарэyскаму, студэнту Горы-Горацкага земляробчага iнстытута К. Веранiцыну, палясоyшчыку з-пад Клiмавiч Я. Крупеньку), але дайшла да нас ананiмнай.

“Тарас на Парнасе” – сапраyды народная паэма. Беларус у вялiкiм свеце, сярод багоy, на Алiмпе, сам пачувае сябе Богам, застаючыся пры гэтым простым i мудрым, таленавiтым i дасцiпным. Тыя самыя багi i малявалiся з вобразаy сялян. Паэма напоyнена жыццесцвярджальным пафасам. Яе герой, палясоyшчык Тарас, якi апынуyся y сне аж на небе, уяyляе сабой тып простага чалавека, дасцiпнага жартаyнiка, працавiтага, кемлiвага, iранiчна-з’едлiвага, але y той жа час i паблажлiвага, памяркоyнага. Падобных лiтаратурных герояy шмат: Санча Панса i Дон-Кiхот, Кала Бруньён. Такi прыём скарыстаy А. Твардоyскi, ствараючы паэму “Цёркiн на тым свеце”. Герой паэмы “Тарас на Парнасе” таксама нечакана апынуyся на “тым свеце”, але жыве ён на гэтым, змардаваным, спакутаваным, вычварным свеце. І yсе рэальныя падзеi часу паyстаюць у iншым выглядзе, трансфармуюцца праз характары багоy, якiя паводзяць сябе, як людзi, а часам i горш за людзей. Праз малюнкi побыту антычных багоy пазнаецца матэрыяльна-побытавая культура i сiстэма маральных паводзiн, выяyляецца народны погляд на рэчы. Так iдзе адкрыццё народа, яго высокiх духоyных i маральных каштоyнасцей. Багi i людзi падобныя, значыць, i людзi могуць жыць на гэтай Богам дадзенай зямлi па-боску, займаючыся кожны сваёй справай, выяyляючы свае здольнасцi. Так у лiтаратуры адбывалася “асваенне” сялянскага мацерыка. Бог мора Нептун “на лаyцы чынiць сецi”, бог кахання Амур iграе на жалейцы i спявае дзяyчатам песнi, у мужыцкi танец – “Мяцелiцу” – пускаецца Венера, скача, як скачуць вясковыя кабеты. Багi ядуць звычайныя сялянскiя стравы, трымаюць свiней, мыюць у начоyках кашулi i парткi, падплятаюць лапцi. Вялiкi i малы свет, жыццё высокае, боскае i жыццё нiзкае, сялянскае. Паэма “Тарас на Парнасе” паклала пачатак гiстарычнага летапiсу працоyнага сялянскага роду y беларускай лiтаратуры.

Паэма – скарбонка народнага гумару, фантазii, вясёлага гуллiвага смеху. Тарас з гонарам прадстаyляе свой народ у “завоблачных высях”. Ён i цярплiвы, i кемлiвы, i танцор спрытны:

Аж рот разiнулi багi:
То ён прысвiсне, то прытопне,
То шпарка пойдзе у кругi.

Тарас пры неабходнасцi праяyляе высакароднасць духу, ён можа быць далiкатным, пачцiвым, выхаваным у свецкiм духу чалавекам, якi прытрымлiваецца народнага этыкету.

Роyным сярод роyных адчувае сябе просты палясоyшчык Тарас сярод багоy. Характар галоyнага героя yвабраy у сябе лепшыя нацыянальныя рысы – мяккасць, дабрыню, лагоднасць, уменне сыходзiцца з iншымi асобамi, жыць у ладзе з самiм сабою i з цэлым светам, з людзьмi на зямлi i з багамi на Алiмпе.

Паэма нараджалася з жывой гутарковай мовы, яна рытмiчная, вясёлая, жартаyлiвая. Твор напоyнены мудрасцю, гумарам, народным светаразуменнем, светаyспрыманнем i светабачаннем. Зразумелыя i лёгкiя для запамiнання, дасцiпныя вершаваныя радкi западалi y душу кожнага, хто знаёмiyся з паэмай, якая доyгi час бытавала на Беларусi як фальклорны твор.

Ідэйны змест народнай паэмы “Тарас на Парнасе” даволi глыбокi. Адзiн з галоyных матываy твора – услаyленне таленавiтасцi, жыццястойкасцi, кемлiвасцi i дасцiпнасцi, жыццёвай спрактыкаванасцi народа.

Заyважым, што нараджэнне новай, па-мастацку разнастайнай беларускай лiтаратуры звязана з адкрыццём новага героя, якiм стаy таленавiты i працавiты чалавек з народа, звычайны беларускi селянiн. Многае з паэмы “Тарас на Парнасе” адпавядала памкненням душы самога селянiна, увайшло y яго плоць i кроy, стала неад’емнай часткай ягонай свядомасцi. Твор вучыy быць сумленным, любiць родны край. Паэма yслаyляла духоyную сiлу i магутнасць беларускага народа y свеце.

Так узнiкала новая, эстэтычна багатая, сапраyды нацыянальная лiтаратура.




Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч (1808–1884)


Жыццёвы i творчы шлях Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча з’яyляецца яркiм прыкладам таго, як няпроста было пачынаць пiсаць па-беларуску, як нялёгка адраджалася i сцвярджала сябе новая беларуская лiтаратура.

Для В. Дунiна-Марцiнкевiча мастацкая творчасць была справай усяго жыцця, ён без рэшты аддаваy сябе стварэнню тэатра, напiсанню драм, камедый, лiбрэта опер, выявiy сябе y паэзii i прозе.

Тэатральныя калектывы, якiя ствараy Дунiн-Марцiнкевiч, былi аматарскiмi, у iх удзельнiчаy сам аyтар i яго сям’я. Уся сям’я пiсьменнiка мела дачыненне да паyстання 1863–1864 гг., сам В. Дунiн-Марцiнкевiч апынуyся пад хатнiм арыштам. Яму забаранiлi пiсаць па-беларуску, але ён працаваy. “Беларускi Мальер” – В. Дунiн-Марцiнкевiч – клапацiyся пра развiццё нацыянальнай драматургii. На пачатку 40-х гадоy ХІХ ст. у Мiнску ставiлася адна з трох створаных iм опер – “Рэкруцкi яyрэйскi набор”. Яна мела вялiкi поспех. Тэксты лiбрэта не захавалiся. Затое нам вядома пра поспех оперы “Ідылiя”, якая была пастаyлена y 1852 г. i музыку да якой на лiбрэта В. Дунiна-Марцiнкевiча напiсаy вядомы кампазiтар С. Манюшка. “Ідылiя” – самастойны драматургiчны твор (лiбрэта оперы было надрукавана асобным выданнем у 1846 г.), сюжэт якога просценькi, сапраyды iдылiчны, аднак даволi жывучы, можна сказаць, вандроyны y беларускай лiтаратуры канца XIX – пачатку i сярэдзiны XX ст. Ён не трацiць сваёй актуальнасцi, на жаль, i сёння. Сюжэт аб тым, як расхвальваецца yсё чужое i ганiцца yласнае, тое, што бытуе на Бацькаyшчыне, на чым чалавек узгадаваны.








В. Дунiн-Марцiнкевiч як мастак слова фармiраваyся пад уплывам перадавых iдэй часу, польскага рамантызму 40–60-х гадоy XIX ст. А. Мiцкевiча, Ю. Славацкага, Э. Ажэшкi, М. Канапнiцкай, а таксама фiласофii Ж.-Ж. Русо, Вальтэра, Д. Дзiдро, сусветнай класiкi. Менавiта ён узняy беларускую п’есу на yзровень сусветнай класiкi. Яго творы сапраyды класiчныя, яны не старэюць i прачытваюцца y кожным часе па-новаму. Ён узнiмае адвечныя праблемы неадпаведнасцi знешнiх прэтэнзiй i yнутранай сутнасцi чалавека, як, напрыклад, фарс-вадэвiль “Пiнская шляхта” (1866). Гэта першая беларуская камедыя. Шмат камедыйнага y п’есе, але смех у ёй намнога глыбейшы, чым гэта можа падацца на першы погляд. Сварацца дзве сям’i, дзве галiны аднаго сялянскага роду, толькi з-за таго, што Іван Цюхай-Лiпскi абазваy Цiхона Пратасавiцкага мужыком. Рассудзiць iх прыязджае такi ж абмежаваны y поглядах чалавек, чынадрал i судовы бюракрат суддзя Кручкоy, якi нiчым не адрознiваецца ад тутэйшага люду, любiць выпiць “кубак крупнiку”, а “на прашчанне” просiць: “…заспяваем нашу родную песню ды паскачам на заручынах”. Раз’яднанасць, “рассяляньванне” сялянства, падзел на касты i групы, эгаiзм i фанабэрыя, затурканасць дазваляюць круцiць мясцовым людам хто як захоча, крыyдзiць iх i абражаць, трымаць у невуцтве, выкарыстоyваць iх абмежаванасць, пасiyнасць i апатыю, каб зняць новае “жнiво”.

Праблема самавызначэння беларускага народа – адна з магiстральных тэм у беларускай лiтаратуры. В. Дунiн-Марцiнкевiч ствараy народную лiтаратуру, адкрываючы народ i паказваючы народу шляхi духоyнага станаyлення.

В. Дунiн-Марцiнкевiч напiсаy камедыю “Залёты” (1870), вершаваныя аповесцi “Гапон”, “Вечарнiцы” (абедзве y 1855), “Халiмон на каранацыi”, “Купала” (1856), “Травiца брат-сястрыца”, “Шчароyскiя дажынкi”, “Былiцы. Расказы Навума” (1857), пераклаy на беларускую мову раздзелы паэмы А. Мiцкевiча “Пан Тадэвуш” i iнш.

Незвычайны лёс народнага творцы. Буркатлiвым, змужычэлым гарбуном насмешлiва называлi яго бацькi будучай жонкi, якiя не хацелi выдаваць дачку замуж за беднага кансiсторскага чыноyнiка. Але яна, закахаyшыся, пайшла насуперак волi бацькоy. Пажанiyшыся, яны разам ладзiлi спектаклi, разам спявалi, а пазней у хатнiх спектаклях разам з iмi прымалi yдзел i iхнiя дзецi – дочкi Камiла i Мальвiна, сын Мiраслаy. Толькi падмурак захаваyся на шляху з Івянца y Мiнск ад таго дома y Люцiнцы, дзе жыy Дунiн-Марцiнкевiч з сям’ёй. Падмуркам новай прафесiйнай лiтаратуры на Беларусi была i творчасць гэтага выдатнага пiсьменнiка.


Пытаннi для кантролю

1. У чым заключаецца спецыфiка рамантызму як лiтаратурнай плынi?

2. Якiя прыёмы i сродкi рамантычнага адлюстравання выкарыстоyвалi беларускiя пiсьменнiкi y мастацкай творчасцi?

3. Назавiце iмёны пiсьменнiкаy-рамантыкаy у беларускай лiтаратуры.

4. Якi асноyны пафас твораy У. Сыракомлi?

5. Што вы ведаеце пра таварыствы фiламатаy i фiларэтаy?

6. Якiя фальклорныя зборнiкi i творы Яна Чачота вы можаце назваць?

7. У чым вы бачыце сувязь творчасцi Яна Чачота i Адама Мiцкевiча з жыццём i культурай беларускага народа?

8. Ахарактарызуйце адну з выдатнейшых паэм А. Мiцкевiча.

9. Якiя малюнкi беларускага жыцця адлюстраваны y творчасцi А. Мiцкевiча?

10. Назавiце галоyны лiтаратурны твор i вядомыя вершы Я. Баршчэyскага.

11. Назавiце iмёны беларускiх паэтаy-дэмакратаy.

12. Ідэйны змест народнай паэмы “Тарас на Парнасе”.

13. Грамадзянская пазiцыя i асаблiвасцi драматургii В. Дунiна-Марцiнкевiча.




Рэалiзм як вядучы лiтаратурны напрамак



Рэалiзм як адзiн з прынцыпаy мастацкага адлюстравання рэчаiснасцi iснуе даyно, на працягу многiх стагоддзяy. Рэалiстычныя рысы назiралiся y антычным мастацтве пры паказе чалавечых характараy, карцiн по быту, а таксама y больш познiя часы y творчасцi асобных пiсьменнiкаy i асаблiва y фальклоры.

Пачынаючы з эпохi Адраджэння рэалiзм паступова сцвярджаy сябе y мастацкай лiтаратуры. Ён сфармiраваyся y творчасцi еyрапейскiх пiсьменнiкаy – Г. Флабера, Ч. Дзiкенса, Стэндаля, Л. Талстога, Ф. Дастаеyскага, А. Чэхава, мастакоy i кампазiтараy – І. Рэпiна, В. Сурыкава, Дж. Вердзi, М. Мусаргскага.

Галоyныя прынцыпы рэалiзму yключаюць раскрыццё праyды характараy i праyды абставiн, паказ тыповых карцiн рэальнага жыцця, спасцiжэнне глыбiнi пагружэння y рэальнасць, асвятлення чалавека y свеце i yнутранага свету y самiм чалавеку.

У аснову рэалiзму y мастацкай творчасцi пакладзены прынцыпы адлюстравання аб’ектыyнага развiцця гiсторыi i асобы, паказу шматбаковасцi характару чалавека, раскрыцця складанасцi яго псiхiкi. Мастакi шукалi розныя тыпы свайго часу. Асаблiвая заслуга y сцвярджэннi прынцыпаy рэалiзму y мастацкай лiтаратуры Беларусi належыць народным пiсьменнiкам: Я. Коласу, Я. Купале, К. Чорнаму, М. Багдановiчу, К. Крапiве, І. Мележу, Я. Брылю, В. Быкаву, І. Шамякiну, І. Навуменку, І. Чыгрынаву.

У першай палове ХХ ст. усталяваyся так званы сацыялiстычны рэалiзм, паводле якога перад творамi мастацтва (лiтаратурай, жывапiсам, скульптурай, тэатрам, кiно, музыкай) ставiлася задача yмацоyваць заваёвы Кастрычнiцкай рэвалюцыi. Аднак творы сацыялiстычнага рэалiзму не былi пазбаyлены iдэалiзацыi, двайных стандартаy у паказе з’яy рэчаiснасцi, калi жаданне выдавалася за рэальнае, iснуючае, даyно yсталяванае.

У сучасным мастацтве поруч з рэалiстычнымi падыходамi развiваюцца таксама авангардысцкiя i постмадэрнiсцкiя тэндэнцыi.




Францiшак Багушэвiч (1840–1900)


Ф. Багушэвiч – першы вялiкi нацыянальны паэт, якi пiсаy пра iснаванне беларускай нацыi, выразна адзначаючы агульнасць псiхалогii народа i яго мовы, якая “i ёсць адзежа душы”, акрэслiваючы межы роднай старонкi: “Там, братцы, яна, дзе наша мова жывець: яна ад Вiльнi да Мазыра, ад Вiцебска за малым не да Чарнiгава, дзе Гродна, Мiнск, Магiлёy, Вiльня i шмат мястэчкаy i вёсак…” Так пiсаy Ф. Багушэвiч у прадмове да сваёй паэтычнай кнiгi “Дудка беларуская”, выдадзенай у Кракаве y 1891 г. Пасля Ф. Скарыны yпершыню Багушэвiч заявiy аб сваёй прыналежнасцi да нацыянальнага паэтычнага свету да мовы народа пра якую ён пакiнуy свой мудры запавет: “Шмат было такiх народаy, што страцiлi найперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем катораму мову займе а потым i зусiм замёрлi. Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, каб не yмёрлi!” Ён быy паyстанцам у 1863 г., выступаy са зброяй у руках, пазней стаy следчым i адвакатам – мужыцкiм заступнiкам. Такiм жа заступнiкам гарапашнага люду ён стаy i y лiтаратуры. У паэме “Кепска будзе!” Ф. Багушэвiч выводзiць на авансцэну героя – юнака яшчэ падлетка пазбаyленага yласнага iмя. Беларускi люд, як той “Алiндарка з калiндарка”, упершыню пачынаy усведамляць, што яны, тутэйшыя жыхары, – беларусы, iдуць нялёгкiмi шляхамi самапазнання i самавызначэння. Без долi нарадзiyся чалавек на гэтай зямлi, прайшоy праз здзекi, глум, гвалтаванне, бяспраyе, праз астрог i пастарунак, каб пераканацца, што датуль “кепска будзе”, пакуль людзi не адчуюць сябе людзьмi i не знойдуць праyду на свеце, не набудуць, як i герой паэмы, у рэшце рэшт, свайго iмя.








Жыццёвая рэальнасць паyстае y Ф. Багушэвiча y трагiчным асвятленнi. Гэта была сапраyды трагедыя народа, за якiм гора iшло па пятах, дыхаючы y патылiцу (“Гора”), калi “не надта свабодна y гэтай свабодзе”. Паэт завастрае праблемы гора i нядолi сялянства, паказвае iх узбуйнена, аголена, непрыхарошана. Вершы “Бог не роyна дзеле”, “Праyда”, “Ахвяра”, “Не цурайся”, “Чаго бяжыш, мужычок?”, “Калыханка” пабудаваны на народна-песенных традыцыях. Настраёвыя, эмацыянальныя, iнтанацыйна багатыя, яны сваiм размоyна-бытавым каларытам нагадваюць галашэннi, дыялогi, маналогi, сцэнкi, звароты, дзе падрабязна гаворыцца пра розныя жыццёвыя сiтуацыi, нявыкрутку i тупiкi, у якiя траплялi простыя сяляне. Уражваюць дакладнасць мастацкiх дэталей, уменне паэта стварыць яркiя i запамiнальныя, сапраyды тыповыя малюнкi беларускай парэформеннай рэчаiснасцi. Крытычны, выкрывальны пафас жывiць усю творчасць Ф. Багушэвiча, ён умела карыстаецца iронiяй, сарказмам. У многiх творах падаюцца народная фiласофiя быцця, маральна-этычныя законы, якiя прымушаюць чалавека трымацца праyды, справядлiвасцi, сумленнасцi.

Ф. Багушэвiч – заснавальнiк крытычнага рэалiзму y беларускай лiтаратуры. Заслуга паэта y тым, што ён стварыy тыповы вобраз селянiна-беларуса, паказаy яго не заскарузлым мужычком, нехлямяжым, вечным няyдачнiкам, а дасцiпным, мудрым, iранiчным, з трывалымi жыццёвымi каранямi i глыбокай фiласофiяй. Ф. Багушэвiч нiколi не парываy свае сувязi з народам, i дзякуючы менавiта яму беларускi народ i беларуская лiтаратура набылi сваё yласнае iмя.




Элiза Ажэшка (1841–1910)


Мастакоy слова нараджаюць вялiкiя падзеi. Пiсьменнiцай Элiза Ажэшка (дзявочае прозвiшча Паyлоyская) стала пад уплывам паyстання 1863–1864 гг. пад кiраyнiцтвам Кастуся Калiноyскага за свабоду Беларусi ад прыгнёту царызму.








Будучая пiсьменнiца нават хавала y сябе дома пэyны час пасля разгрому паyстання аднаго з кiраyнiкоy паyстанцаy – камандзiра атрада Рамуальда Траyгута. Апавяданне “З гадоy голаду”, аповесцi “Нiзiны”, “Дзюрдзi”, “Хам”, раман “Над Нёманам” з’явiлiся вынiкам глыбокага роздуму над трагедыяй жыцця беларускага сялянства з яго галечай, бяспраyем, вынiшчэннем роду. Па iдэйным змесце i галоyным пафасе мастацкая проза Э. Ажэшкi блiзкая да лiрыкi Францiшка Багушэвiча. Усё жыццё i творчасць пiсьменнiцы звязаны з Гродна, з Кобрынам. Свае творы яна пiсала на польскай мове, але матэрыялам для iх заyсёды служылi лёс i духоyныя пошукi беларускага сялянства.

Аповесць “Хам” Э. Ажэшкi мае цiкавы i займальны, напоyнены драматызмам сюжэт. Гэта твор аб сустрэчы звычайнага вясковага рыбака – сялянскага сына – з гарадской пакаёyкай, жанчынай, якая паходзiла з заможнага асяроддзя, але на долю якой прыйшлося столькi гора, бяды, здзекаy, колькi, мажлiва, мала хто перажываy у вёсцы.

Ужо сваёй назвай аповесць скiравана да лёсу простага чалавека, якога абражаюць, з кiм не лiчацца, навечна, здавалася б, прыклеiyшы да яго здзеклiвую мянушку Хам, але якi выяyляе высокiя духоyныя сiлы, учынкi якога хоць i выклiкаюць неyразуменне y блiзкiх яму людзей, але ва yсiм характарызуюцца паслядоyнасцю, пазначаны yпартасцю характару. Вясковы працаyнiк, якi yсё жыццё лавiy рыбу y Нёмане, праяyляе высокiя духоyныя якасцi. Штодзённае iснаванне на yлоннi прыроды, прастор i воля рачной плынi yжо самi па сабе не даюць анiякай падставы думаць пра грубасць i “хамскасць” яго натуры, а тым больш не дазваляюць iншым персанажам пагардлiва ставiцца да чалавека працы.

Аповесць “Хам” раскрывае лепшыя рысы душы чулага i свабоднага y сваiх дзеяннях чалавека. Вольная душой асоба нiколi не стане “хамскай”. Унутрана свабодны чалавек валодае высокiмi маральна-этычнымi прынцыпамi. Талстоyскiя iдэi духоyнага yдасканалення чалавека знайшлi адлюстраванне не толькi y тым уплыве, якi зрабiла на Паyла Кабыцкага каханне да Франкi, але i ва yсёдараваннi любiмай жанчыне, у настойлiвым iмкненнi дапамагчы блiзкаму чалавеку ачысцiцца ад спакусы, распусты, фанабэрыi, лёгкага бесклапотнага iснавання. Дабратой ратаваy Павел сваю каханую Франку ад згубы.

Выдатнай польскай пiсьменнiцы Э. Ажэшкi не стала y той самы год, калi памёр Леy Талстой, “ля падножжа якога”, па вобразным выказваннi лiтаратуразнаyцы Алеся Адамовiча, узрасталi, уздымалiся многiя мастакi слова iншых краiн i народаy. Л. Талстой быy адным з настаyнiкаy польскай пiсьменнiцы, якая атрымала y спадчыну яго вучэнне “аб паляпшэннi душы”.




Кастусь Калiноyскi. Газета “Мужыцкая праyда”


Паролем у паyстанцаy К. Калiноyскага былi словы:

– Каго любiш?

– Люблю Беларусь.

– Так узаемна.






Кастусь Калiноyскi



Кастусь Калiноyскi (1838–1864) – нацыянальны герой Беларусi. Выхадзец са старадаyняга шляхецкага роду К. Калiноyскi вучыyся y Пецярбургскiм унiверсiтэце стаy кандыдатам права але yсё сваё свядомае жыццё прысвяцiy рэвалюцыйнаму змаганню за вольнасць беларускага народа, за свабоду i незалежнасць. Уваходзiy у склад нелегальнай арганiзацыi польскiх, лiтоyскiх, беларускiх i yкраiнскiх студэнтаy i афiцэраy, вёy актыyную падрыхтоyку да паyстання. Ён пачынаy змаганне y рэчышчы польскага нацыянальна-вызваленчага руху, якi дасягнуy найбольшага размаху на тэрыторыi Беларусi i Лiтвы, выступаy не толькi за незалежнасць Польшчы, але i за права народаy самiм вызначаць свой лёс. Гэта быy апантаны iдэяй рэвалюцыйнага вызвалення барацьбiт за лепшую долю селянiна. К. Калiноyскi з сябрамi хадзiy ад вёскi да вёскi, агiтаваy народ на барацьбу (яго першыя рэвалюцыйныя псеyданiмы былi Васiль Свiтка, Хамовiч, Чарноцкi), заклiкаy сялян змагацца за зямлю i волю, тлумачыy рабаyнiцкi змест зямельных рэформ 1861 г. Перад пачаткам паyстання К. Калiноyскi yзначалiy Лiтоyскi правiнцыяльны камiтэт, якi неyзабаве абвясцiy сябе Часовым правiнцыяльным урадам Лiтвы i Беларусi. У разгар паyстання К. Калiноyскi стаy урадавым камiсарам Гродзенскага ваяводства, а затым урадавым камiсарам Лiтвы i Беларусi. Але народны заступнiк быy выдадзены правакатарам, арыштаваны i пакараны смерцю праз павешанне y Вiльнi.

Агiтуючы народ на змаганне, К. Калiноyскi выдаваy газету “Мужыцкая праyда”, сем нумароy якой выйшлi y падпольнай друкарнi y 1862–1863 гг. Газета змяшчала звароты гаспадара сваёй зямлi, якi назваy сябе “Яська – гаспадар з-пад Вiльнi”, да yсiх сялян, да простага люду. Аyтар даверлiвага звароту да ваяроy-змагароy сцвярджаy народную праyду пра “тлум i здзерства i несправядлiвасць”. К. Калiноyскi валодаy сакавiтым беларускiм словам, сам пiсаy вершы, быy асобай таленавiтай. “Мiнула yжо тое, калi здавалася yсiм, што мужыцкая рука здасца да сахi, – цяпер настаy час, што мы самi можам пiсацi… Няхай пазнаюць, што мы можам не толькi кармiць сваiм хлебам, але яшчэ i вучыць сваёй мужыцкай праyдзе”. К. Калiноyскi заклiкаy брацца за косы i сякеры, iсцi здабываць лепшую долю. Газета давала yяyленне пра магчымы дзяржаyны лад пасля перамогi паyстання, падымала пытаннi дзяржаyнага будаyнiцтва, пiсала аб ролi асветы, навукi, культуры, аб абуджэннi народнага духу, фармiраваннi нацыянальнай самасвядомасцi беларусаy, кансалiдацыi нацыi.

У турме, у апошнiя днi перад смерцю, Калiноyскi напiсаy вядомыя “Лiсты з-пад шыбенiцы”, прасякнутыя верай у перамогу народа, дзе былi такiя радкi:

Бывай здаровы, мужыцкi народзе!
Жывi y шчасцi, жывi y свабодзе
I часам спамянi пра Яську свайго,
Што згiнуy за праyду для дабра твайго.

Вобраз К. Калiноyскага жывiy i жывiць творчасць многiх беларускiх пiсьменнiкаy.




Працяг дэмакратычных традыцый


Напрыканцы XIX ст. беларуская лiтаратура развiвалася y розных кiрунках, хоць умовы для яе развiцця былi далёка не спрыяльнымi, бо амаль зусiм адсутнiчаy беларускi друк. Часта, каб быць надрукаваным, беларускi верш выдаваyся за балгарскi цi яшчэ чый-небудзь. Так у 1903 г. у Пецярбургу выйшаy у свет пасля смерцi Янкi Лучыны яго зборнiк “Вязанка”. Па-ранейшаму з’яyлялiся творы бытапiсальнага зместу (А. Пшчолкi, В. Арлоyскага), дэмакратычную традыцыю прадаyжалi Альгерд Абуховiч, Фелiкс Тапчэyскi, Вайнiслаy Савiч-Заблоцкi, Янка Лучына, Адам Гурыновiч.

Янка Лучына (Іван Люцыянавiч Неслухоyскi, 1851–1897) нарадзiyся y Мiнску y сям’i адваката. Пасля заканчэння Мiнскай гiмназii вучыyся y Санкт-Пецярбургу, спачатку на матэматычнам факультэце yнiверсiтэта (адзiн год), пазней закончыy тэхналагiчны iнстытут. Служыy начальнiкам чыгуначных майстэрняy у Тыфлiсе, там пазнаёмiyся з М. Горкiм, якi пры выпадковых сустрэчах з агульнымi знаёмымi часта распытваy пра лёс паэта, неаднойчы падкрэслiваючы, што “асабiста ведаy яго”.

У 1886 г. Я. Лучына, прыехаyшы y Мiнск наведаць радню, цяжка захварэy, быy паралiзаваны, але пераадолеy хваробу i “з двума кiйкамi мог хадзiць”. Хвароба якраз i актывiзавала адчуваннi, думкi паэта, абудзiла яго yражаннi ад вялiкага свету.

Я. Лучына пачаy лiтаратурную творчасць, калi яму споyнiлася 35 гадоy, пiсаy, асаблiва не разлiчваючы на шырокую вядомасць сярод чытачоy цi на асобнае месца y лiтаратуры, але стаy адным з першых прафесiйных пiсьменнiкаy на Беларусi. Пачынаy пiсаць па-руску, надрукаваyшы y газеце “Минский листок” верш “Не ради славы иль расчета” (1886), пiсаy таксама на польскай i беларускай мовах. Паэт жыy увесь час у горадзе, але y творах сваiх расказваy пра вёску.






Янка Лучына



Я. Лучына актыyна працаваy у лiтаратуры на працягу 1886–1890 гг., але yбачыць шматлiкiя свае творы надрукаванымi пры жыццi яму yдавалася не часта. Адразу пасля смерцi паэта выйшаy томiк яго вершаy на польскай мове y Варшаве (“Poezye”), аповесць “Верачка” была выдадзена на рускай мове y Маскве y 1900 г. Да нас дайшоy зборнiк вершаy на беларускай мове “Вязанка” пад псеyданiмам Янка Лучына. Кнiга выйшла y 1903 г. у Пецярбургу. Я. Лучына вядомы i як публiцыст, перакладчык, грамадскi дзеяч.

Зборнiк вершаy Янкi Лучыны “Вязанка” адкрываецца перакладам твора У. Сыракомлi “Не я пяю – народ божы”. Па сутнасцi, гэта творчая пазiцыя самога мастака слова, якi хацеy падслухаць i перадаць сялянскiя “спевы душы”. У той час увесь парэформенны Мiнск нiбыта павярнуyся “тварам” да народа, як бы захацеy зразумець i адчуць сялянскiя боль, крыyду, горыч. Я. Лучына асабiста не быy знаёмы з Ф. Багушэвiчам, “мужыцкiм адвакатам”, але творчасць iх блiзкая па духу. Я. Лучына як асоба культурная, высокаадукаваная, дбаy аб пашырэннi асветы сярод простых людзей. Рэалiстычныя сцэнкi з жыцця працоyных выяyлялi трагiчныя акцэнты y светаyспрыманнi жыцця беларускага люду самiм паэтам i яго героямi. Паэта хваляваy лёс народа i будучае роднага краю. Вершы з кнiгi “Вязанка” – гэта замалёyкi роднай прыроды, паказ гаротнай долi беднага мужыка.

“Усё y табе бедна”, – кажа паэт у вершы-прысвячэннi “Роднай старонцы”.

Бязрадасныя малюнкi родных нiy i гоней паyстаюць перад вачыма. Але y канцы верша паэт выказвае спадзяванне, што “сонца навукi скрозь хмары цёмныя прагляне”, надыдзе новы дзень i будуць жыць дзецi, нашчадкi працоyнай сям’i, “добраю доляй”, “доляй шчаслiвай”. Напоyнены псiхалагiзмам верш “Што думае Янка, везучы дровы y горад?”, у якiм перададзены жорсткая рэальнасць (“бяда y карак пагнала”) i мары селянiна.

Паэма “Паляyнiчыя акварэлькi”, па сутнасцi, стала y беларускай лiтаратуры папярэднiцай “Новай зямлi” Я. Коласа. Паэт паказвае нараджэнне y грудзях блiзкiх яму простых людзей пачуцця yсведамлення свайго гаротнага становiшча, разам са сваiмi героямi пакутуе, марыць. Я. Лучына, будучы рэалiстам, не хаваy праяy дзiкунскага побыту i поyнай галечы простага люду. Разам з тым ён вычарпальна i яскрава малюе карцiны роднай прыроды. Мала хто так дэталёва, з замiлаваннем апiсваy прыроду. Я. Лучына перадае здаровы дух беларускай зямлiцы, маляyнiча i адухоyлена раскрывае багаццi навакольнага свету.

Як i y “Запiсках паляyнiчага” І. Тургенева, у паэзii Я. Лучыны выяyляецца найперш душа працоyнага селянiна, што фармiравалася на yлоннi роднай прыроды. Паэт-iнтэлiгент як бы падагульняy усё сказанае паэтамi-папярэднiкамi пра бяду i нядолю мужыка, але i адкрываy новую старонку y паказе беларускага народа.

Прытрымлiваючыся традыцыi “натуральнай школы”, Я. Лучына y сваiх творах заглыбляyся y жыватворныя адухоyленыя сiлы народа, якiя той чэрпаy з паyсядзённага яднання з роднай прыродай, каб скiраваць iх на пераyтваральную дзейнасць.

Адам Гурыновiч (1869–1894) рана, яшчэ y студэнцкiя гады, падчас вучобы y Пецярбургу, далучыyся да беларушчыны, пачаy збiраць фальклор, складаць вершы па-беларуску Пiсаy на трох мовах: рускай, беларускай, польскай. Спачатку пiсаy на беларускай мове пракламацыйныя вершы ярка выражанага агiтацыйнага зместу, потым з-пад яго пяра з’явiлiся творы фiласофскiя, лiрычныя, песенна-народнага складу, самабытныя i змястоyныя (“Што ты спiш, мужычок…”, “Перш душылi паны…”, “Што за звук ды так громка раздаyся…”, “Сцямнела на дворы i цiха кругом…”, “Да жнiва”, “Раз у Зольках, у дзярэyнi…” i iнш.).

Глянь! Іны мужыкi
Уставаць пачалi.
Што я? хто за такi? —
Раздумываць сталi:
Цi я звер? Цi я птах?..
Цi я скацiна?
Цi ж здаецца мне так,
Што людска дзяцiна?






Адам Гурыновiч



А. Гурыновiч раскрываy нялёгкiя шляхi беларускага народа да самапазнання, марыy аб сацыяльнай i духоyнай незалежнасцi беларусаy.

З марай пра лепшую долю народа, з надзеяй на светлую будучыню заканчвалася ХІХ стагоддзе.


Пытаннi для кантролю

1. Калi сфармiраваyся рэалiзм як асноyны напрамак у лiтаратуры?

2. Што yваходзiць у паняццi “рэалiзм”, “рамантызм”?

3. Назавiце творы рэалiстычнага кiрунку y беларускай лiтаратуры.

4. Чаму Ф. Багушэвiча можна назваць заснавальнiкам крытычнага рэалiзму y беларускай лiтаратуры?

5. У чым вы бачыце адметнасць бiяграфii пiсьменнiцы Элiзы Ажэшкi?

6. Якiя асноyныя рысы беларускага нацыянальнага характару знайшлi адлюстраванне y аповесцi Э. Ажэшкi “Хам”?

7. Асоба К. Калiноyскага y беларускай гiсторыi.

8. Якiя асноyныя тэмы, iдэi, вобразы паэзii Я. Лучыны?




Шляхi развiцця беларускай лiтаратуры першай паловы ХХ ст.





Беларускае друкаванае слова: “Наша доля” i “Наша нiва”


Пачатак новага стагоддзя для развiцця беларускай лiтаратуры бы п у многiм спрыяльным. Дзякуючы творчасцi пiсьменнiкаy-дэмакратаy у беларускай лiтаратуры набiрала сiлу грамадзянская лiрыка. Паступова выкрышталiзоyвалiся характэрныя рысы беларускай лiтаратуры: дэмакратызм i рэалiстычны змест, крытычны пафас, iмкненне да фiласофскага паглыблення. Беларускi народ адкрываyся свету, выяyлялiся адметныя рысы нацыянальнага характару. ХХ стагоддзе несла беларускай лiтаратуры новыя падзеi i новыя расчараваннi. На рэвалюцыйнай хвалi ажыyлялася нацыянальна-культурнае жыццё беларусаy.

У Мiнску пачала выходзiць газета “Северо-западный край” (1902–1905), у якой дэбютаваy першым вершам на беларускай мове Янка Купала. Пад уплывам рэвалюцыйнага абуджэння 1905–1907 гг. была знята забарона з друкаванага беларускага слова. Беларуская лiтаратура станавiлася грамадскай трыбунай цэлага народа. З восенi 1906 г. пачалi выдавацца легальныя газеты “Наша доля” i “Наша нiва”. Газета “Наша доля” – першае перыядычнае выданне на беларускай мове – была забаронена y студзенi 1907 г. Гэта былi сапраyды народныя газеты. Выдаyцамi iх сталi вядомыя дзеячы нацыянальнага Адраджэння А. Уласаy, В. Ластоyскi, браты Луцкевiчы. Вакол гэтых перыядычных выданняy гуртавалiся амаль усе тагачасныя лiтаратурныя i навуковыя сiлы, якiя працавалi на адбудову Бацькаyшчыны. У розныя часы y газетах “Наша доля” i “Наша нiва” працавалi А. Пашкевiч (Цётка), Я. Колас, Я. Купала, Ядвiгiн Ш., З. Бядуля, С. Палуян. У 1914–1915 гг. Я. Купала з’яyляyся рэдактарам-выдаyцом “Нашай нiвы”. Для Я. Коласа, М. Багдановiча, М. Гарэцкага шлях у лiтаратуру адкрылi менавiта названыя выданнi. М. Багдановiч падлiчыy, што за 1910 г. у “Нашай нiве” надрукавалi свае творы 24 паэты i 30 празаiкаy.

Значэнне газет “Наша доля” i асаблiва “Наша нiва” y пашырэннi сярод працоyнага люду беларускага мастацкага слова нельга пераацанiць. З усiх куткоy Беларусi y рэдакцыю iшлi карэспандэнцыi, допiсы, мастацкiя творы, газеты вялi шчыры дыялог з сялянамi аб самым набалелым, надзённым, усялялi веру y росквiт Айчыны.

Пачалi выходзiць таксама газеты “Гоман”, “Дзяннiца”, альманах “Маладая Беларусь”, часопiс для моладзi “Лучынка”, працавала выдавецтва “Загляне сонца i y наша аконца”.




Паскоранае развiццё i станаyленне лiтаратуры. Новыя iмёны


Мастацкая спецыфiка новай лiтаратуры заключалася y паскораным яе развiццi: яна хутка засвоiла здабыткi сусветнай культуры, стала yпоравень з развiтымi лiтаратурамi свету. Сапраyднай класiкай стала беларуская лiрыка (Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановiч, А. Гарун), з’явiлiся выдатныя yзоры нацыянальнага паэтычнага эпасу (рамантычныя паэмы Я. Купалы “Курган”, “Бандароyна”, “Магiла льва”, “Яна i я”, паэма М. Багдановiча “Максiм i Магдалена”). Менавiта y гэты час Я. Колас пачаy працу над паэмамi “Новая зямля” i “Сымон-музыка”. Пры адсутнасцi трывалых традыцый нацыянальнай прозы якраз тады фактычна закладвалiся яе асновы, выпрацоyвалiся мастацкiя стылi. Беларуская проза развiвалася на пачатку ХХ ст. пераважна y малых жанравых формах: алегарычнае, лiрычнае, сацыяльна-бытавое, псiхалагiчнае апавяданне.

Асаблiвасцю тагачаснай лiтаратурнай творчасцi было тое, што кожны твор мастацтва yтрымлiваy у пэyнай раyнавазе розныя стылi, напрыклад рэалiзм i рамантызм (Я. Купала, А. Гарун, З. Бядуля). Шляхам узаемапранiкнення i перапляцення розных стылёвых дамiнантаy (сiмвалiзму, неарамантызму) iшло iнтэнсiyнае жанрава-стылёвае yзбагачэнне лiтаратуры, паглыбляyся яе агульначалавечы змест. Сваiм глыбокiм абноyленым зместам беларуская лiтаратура yключалася y агульнаеyрапейскi лiтаратурны працэс, набывала вагу i займала сваё месца y кантэксце агульначалавечай культуры. Як пiсаy М. Багдановiч, “за восем-дзевяць год свайго праyдзiвага iснавання наша паэзiя прайшла yсе шляхi, а пачасцi i сцежкi, каторыя паэзiя еyрапейская пратаптывала болей ста год”.

У галiне драматургii выступiлi М. Гарэцкi, Я. Купала, К. Каганец. Выходзiлi першыя беларускiя лемантары (буквары), чытанкi для дзетак-беларусаy.

Зараджалася беларуская лiтаратурная крытыка, найперш у асобе М. Багдановiча, да якога далучылiся С. Палуян, В. Ластоyскi, Л. Гмырак, М. Гарэцкi.

Адным з пачынальнiкаy беларускай прозы па праву лiчыцца пiсьменнiк Ядвiгiн Ш. (А. Лявiцкi, 1868–1922). Выйшлi зборнiкi яго апавяданняy “Бярозка” (1912) i “Васiлькi” (1914), у якiх раскрыты каларыт i жывая стыхiя народнага жыцця, паказаны яркiя малюнкi штодзённасцi. Боль, гнеy, абурэнне, спагада, захапленне – такiя пачуццi пераважаюць у творах, дзе высмейваюцца людская хцiвасць i намаганнi yзвысiцца над усiм родным, бацькоyскiм (“Дачэсныя”, “Падласенькi”), раскрываюцца кемлiвасць у характары i несамавiтасць iснавання гарапашнага люду (“Гаротная”, “Цырк”). Ядвiгiн Ш. з’яyляецца аyтарам першага беларускага рамана “Золата”.

Ужо не адзiнокай лучынкай свяцiлiся y цемры для беларускага народа сапраyдныя таленты, паэты-самавукi, новыя iнтэлiгенты, духоyныя пастыры беларусаy, хто yзяy на свае плечы развiццё многiх лiтаратурных жанраy. Сапраyдным “каганцом” (каганец – свяцiльнiк, асвятляльная прылада y хаце беларускага селянiна), асветнiкам, настаyнiкам, мастаком быy Карусь Каганец (Казiмiр Кастравiцкi, 1868–1918). Выхадзец са старадаyняга беларускага шляхецкага роду, Каганец марыy стаць мастаком, вучыyся y Маскоyскiм вучылiшчы жывапiсу, скульптуры i дойлiдства, а стаy вядомым беларускiм драматургам. Будучы мастак афармляy “Другое чытанне для дзяцей беларусаy” (1909) Я. Коласа. У той жа час сам К. Каганец выдаy “Беларускi лемантар” (1906), а таксама “Беларускую граматыку”. Напiсаy драму “Сын Данiла”, камедыю “Модны шляхцюк” (1910), у якой фанабэрысты, пыхлiвы герой, якi пагарджае духоyнымi асновамi народнага жыцця, iзноy выходзiць на авансцэну y беларускай лiтаратуры.






Карусь Каганец



Альберт Паyловiч (1875–1951) выдаy у Вiльнi y 1910 г. зборнiк паэзii пад назвай “Снапок” з лiрычнымi i гумарыстычнымi вершамi. Апошнiя карысталiся асаблiвай папулярнасцю y народзе.

Гальяш Леyчык (Ілля Ляyковiч, 1888–1944) – аyтар зборнiка вершаy “Чыжык беларускi” (1912), у якiм выказаны глыбокi смутак, боль i трагiзм беларуса, што пакутуе ад неразумення, ад нядолi, галечы, крыyды:

Каб усю так крыyду беднай Беларусi,
Стогны, боль, загубу (зносiць што y прымусе),
Жальбы yсе i гора сонцу паказаць,
То ад грому неба стала бы дрыжаць,
З перуноy-маланак хутка бы аглухла,
Ад пракляцця ж сонца б яснае патухла!..

Паэту падуладны таксама тонкiя лiрычныя перажываннi, фiласофскiя сентэнцыi.

Першым старшынёй Часовага yрада Савецкай Беларусi з’яyляyся вiдны грамадскi дзеяч i беларускi пiсьменнiк Цiшка Гартны (Змiцер Жылуновiч, 1887–1937), якi y шматлiкiх сваiх вершах (зборнiк “Песнi”), апавяданнях (зборнiкi “Трэскi на хвалях”, “Прысады”), аповесцях, раманах (“Сокi цалiны”) адлюстроyваy духоyнае выспяванне рэвалюцыйных павеваy на Беларусi, дзе галоyнай фiгурай быy рабочы – “рыцар працы цяжкай”, носьбiт новай маралi i новых узаемаадносiн у грамадстве. Цiшка Гартны выдаваy у Петраградзе газету “Дзяннiца”. Плённа працаваy як крытык i лiтаратуразнавец, публiцыст.






Цiшка Гартны



Песенна-yзнёслай была творчасць адной з першых беларускiх паэтэс Канстанцыi Буйло (Канстанцыя Калечыц, 1893–1986). Яна yзбагацiла беларускую паэзiю лiрыкай тонкiх душэyных перажыванняy, меладраматызмам, пачуццёвасцю. Кожны яе верш не можа не выклiкаць суперажыванне y чытача. Патрыятызм i пафаснасць у вершах паэтэсы прапушчаны праз яе yласнае сэрца, ацеплены, заземлены i гучаць як шчырая задушэyная споведзь. Такi верш “Люблю” (“Люблю наш край, старонку гэту, / Дзе я радзiлася, расла, / Дзе першы раз пазнала шчасце, / Слязу нядолi пралiла…”). У творах Канстанцыi Буйло шчаслiва “yжываюцца” шчымлiвасць настрояy i сiмвалiчнасць, квяцiстасць радка i рубленасць фразы, узнёсласць апiсанняy i рэалiстычнасць планаy, маштабнасць вобразаy, панарамнасць карцiн, бытавая канкрэтыка. У 1914 г. у Вiльнi выйшаy зборнiк К. Буйло “Курганная кветка”.






Канстанцыя Буйло



Прадаyжальнiцай традыцый Ф. Багушэвiча y беларускай паэзii i арыгiнальным майстрам слова з’явiлася Цётка (Алаiза Пашкевiч, 1876–1916). Яна пражыла yсяго сорак гадоy, але шмат зрабiла для абуджэння нацыянальна-вызваленчага руху, фармiравання рэвалюцыйнай свядомасцi народа, унёсшы значны yклад у развiццё публiцыстыкi, паэзii, прозы. Яна з’яyлялася актыyным прапагандыстам рэвалюцыйнага руху. На сходах i мiтынгах выступала выключна па-беларуску, чытала свае вершы “Мора” (“Не такое цяпер мора, мора з дна цяпер гарыць”), “Хрэст на свабоду”. Удзельнiчала y паyстаннях, хавалася ад царскiх жандармаy, жыла y эмiграцыi y Львове, Кракаве, Закапанэ, Германii, Італii. У 1906 г. выдала два зборнiкi вершаy “Скрыпка беларуская” i “Хрэст на свабоду”. У Вiльнi газета “Наша доля” надрукавала апавяданне “Прысяга над крывавымi разорамi”, у Пецярбургу выйшла яе “Першае чытанне для дзетак беларусаy”.






Алаiза Пашкевiч (Цётка)



Паэтычны свет Цёткi даволi разнастайны: фальклорныя матывы i вобразы, сiмволiка, рамантыка, шчымлiвая лiрыка, някiдкасць фразы i спакой, а побач – узбунтаванасць радка i палёт фантазii, узбуйненасць карцiн, рытмiчныя iнтанацыi, маршавыя заклiкi ды песенна-народны напеy, споведзь, роздум пра час i асобу y тым часе.




Росквiт прыгожага пiсьменства на Беларусi


Пачатак ХХ ст. быy зорным часам для Беларусi, якая перажывала новую хвалю нацыянальна-культурнага Адраджэння.

Рэвалюцыя 1905 года абудзiла народ, пад яе yздзеяннем вырастала беларуская лiтаратура. Лютаyская i Кастрычнiцкая рэвалюцыi далi магчымасць для далейшага станаyлення мастацкага слова на Беларусi.

Так сталася, што стагоддзямi беларуская лiтаратура развiвалася на выжыванне. І yсё ж беларускi народ нiколi не пераставаy спяваць, iмкнуyся да слова прарочага, мастацкага, каб не знiкнуць, не патануць у чорнай прорве бездухоyнасцi, асляплення, занядбання. Лiтаратура рабiла людзей нацыяй, з’ядноyвала iх. На мяжы стагоддзяy гэты працэс даy добры плён. І першыя дзесяцiгоддзi ХХ ст. адзначаны прыходам новых сiл у лiтаратуру. Выходзiлi газеты “Звязда”, “Дзяннiца”, “Савецкая Беларусь”.

Лiтаратурныя сiлы былi раскiданы. Я. Купала пэyны час жыy у Смаленску, Я. Колас – на Куршчыне, Ц. Гартны знаходзiyся y Пецярбургу. У рэвалюцыйных падзеях i сацыяльных пераменах разабрацца было няпроста. Беларуская iнтэлiгенцыя добра yсведамляла, што несла народу новая yлада.

Культурнае жыццё аднаyлялася. Ужо y 1921 г. у Мiнску пачаy працаваць Беларускi дзяржаyны yнiверсiтэт, праз год, у 1922 г., быy адкрыты Інбелкульт (Інстытут бела рускай культуры), на базе якога y 1929 г. утварылася Акадэмiя навук Беларусi. З 1921 г. у Мiнску працуе Дзяржаyная публiчная бiблiятэка, 14 верасня 1920 г. свой першы спектакль даy першы беларускi прафесiйны тэатр. Святам беларускай культуры назвала газета “Савецкая Беларусь” прыезд у Мiнск Я. Коласа y 1921 г.

Пачынаyся новы этап у развiццi Беларусi i яе культуры.

Тры зоркi першай велiчынi заззялi на небасхiле беларускай лiтаратуры. Гэта Янка Купала, Якуб Колас, Максiм Багдановiч.

Я. Купала на пачатку ХХ ст. напiсаy выдатныя творы, якiя yзбагацiлi беларускую лiтаратуру новым зместам, значна yзнялi yзровень яе мастацкай вартасцi, засведчылi яе развiтасць, размаiтасць, жанрава-стылёвую разнастайнасць.

Лёс беларускага народа i яго дух, каларыт i непаyторнасць жыцця сялянскага роду, пакручастыя шляхi станаyлення беларускай iдэi, неабходнасцi будаyнiцтва нацыянальнага дому адбiлiся y раннiх паэмах Янкi Купалы “Курган”, “Бандароyна”, “Яна i я”, “Сон на кургане”, “Магiла льва”, у п’есе “Паyлiнка”, у драме “Раскiданае гняздо”. Багатая i яго лiрыка пачатку стагоддзя, дзе галоyнымi матывамi сталi матывы маладой Беларусi, спадчыны, непакою за родную зямлю, парывання да свабоды духу.

За свабоду сваю
Усёй душой пастаю,
У агонь, у ваду
Я за ёю пайду.

Пытаннi далейшага лёсу радзiмы, разуменне, што моладзь – парасткi новай нацыi, тэмы жыццёвай навукi, праyды, справядлiвасцi займалi паэта.

У Я. Коласа да пачатку першага дзесяцiгоддзя ХХ ст. было напiсана багата глыбокiх па думцы i высокамастацкiх твораy. Вядомы ягоныя фiласофска-iнтэлектуальныя, алегарычныя творы – “Казкi жыцця”, а таксама класiчныя па сваiм змесце i форме апавяданнi “Соцкi падвёy”, “Нёманаy дар”, “Малады дубок” i iнш., шчымлiвая лiрыка – “песнi-жальбы”, вершы-звароты, з лёгкай iронiяй i гумарам, з глыбока захаванай у сэрцы скрухай – “смех скрозь слёзы” (А. Лойка), а таксама вершы-споведзi, вершы – гiмны роднаму краю, яго прыродзе, таленавiтаму i шматпакутнаму працоyнаму люду, мужыку.

З самага пачатку y аснове мастацкага спасцiжэння паэтам чалавека i свету y беларускай лiтаратуры ляжалi агульначалавечыя матывы.

Менавiта гэтым характарызуецца i творчасць М. Багдановiча, чыя паэзiя, узгадаваная на нацыянальнай глебе, была скiравана да вяршынь чалавечага духу. Дастаткова yспомнiць, што y паэтычнай спадчыне гэтага выдатнага беларускага паэта знайшлi своеасаблiвы працяг, былi “пераплаyлены” i незвычайным чынам “уплецены” y тканiну твораy многiя матывы найвядомейшых паэтаy свету (П. Верлена, Авiдзiя, Г. Гейнэ, Ф. Шылера, І. В. Гётэ, А. Пушкiна, А. Майкава i iнш.), вершы якiх ён перакладаy. Пры гэтым М. Багдановiч цалкам знаходзiyся y нацыянальнай стыхii: у звароце да роднай зямлi, да краю, да гiсторыi, узнаyляючы дух, быт i быццё беларусаy. Адзiны прыжыццёвы зборнiк паэзii М. Багдановiча “Вянок” стаy класiчным.

У залаты фонд чалавечай культуры можна занесцi yсю творчасць гэтага паэта, рэалiстычнага, касмiчна-планетарнага, узнёслага i адухоyленага. У паэзii М. Багдановiча выяyляюцца адзiныя цуды на зямлi (І. Кант), зорнае неба над галавою i маральны закон, што yнутры кожнага з нас. У зямным паэт бачыць незямное, схiляючыся y пашане перад чалавекам i Богам, у зорках i дрэвах, снегавых завеях i веснавым цвеце, у маладых парываннях i народнай памяцi, у барацьбе святла i ценю – будучыню Беларусi.

Такiм чынам, у ХХ ст. беларуская лiтаратура yвайшла yзмужнелай, распрацаванай у жанравых i стылёвых адносiнах, псiхалагiчна заглыбленай, папаyняючы агульныя здабыткi еyрапейскай i сусветнай культуры.




Лiтаратурны рух на Беларусi y 20-30-я гады ХХ ст.



Вялiкiм ажыyленнем лiтаратурнага жыцця i актыyнымi iдэйна-мастацкiмi пошукамi характэрныя 20-я гады ХХ ст. Гэта быy бурлiвы час, час перамен, намаганняy адразу вырашыць усе праблемы мастацкага спасцiжэння рэчаiснасцi, “адкрыць” неадкрытае раней. Аднак пiсьменнiцкiя сiлы панеслi страты: 25 мая 1917 г. у Ялце памёр М. Багдановiч.

Янка Купала пэyны час жыy у Смаленску. У 1919 г. ён пераехаy у Мiнск, дзе яму давялося перажыць не адну змену yлад, не адну акупацыю. Прыходзiлi i адыходзiлi з беларускай зямлi кайзераyскiя захопнiкi, пэyны час тут панавалi белапольскiя акупанты, а затым на доyгiя гады yсталявалiся на нашай зямлi бальшавiцкiя, савецкiя парадкi. Я. Купалу было нялёгка прыстасоyвацца да новых улад i да новых абставiн. Глыбока перажываy паэт за лёс беларускага народа, трывожыyся за будучае Бацькаyшчыны. Шмат давялося перанесцi пакут i страт народнаму паэту i y асабiстым плане на яшчэ даволi працяглай жыццёвай дарозе свайго шчымлiва-балючага лёсу. Былi, несумненна, i светлыя хвiлiны жыцця, але скруха i трывога не пакiдалi паэта праз многiя гады y апошнiя перыяды жыцця i творчасцi.

Калi заканчвалася Першая iмперыялiстычная вайна, Якуб Колас знаходзiyся на Румынскiм фронце, цяжка хварэy, дэмабiлiзаваyся, жыy пад Курскам, на радзiме жонкi, Марыi Дзмiтрыеyны Каменскай, дзе працаваy настаyнiкам, iнспектарам народных вучылiшч. У Мiнск Я. Колас пераехаy толькi y 1921 г., адразу пасля таго, як Мiнск быy канчаткова вызвалены ад iнтэрвентаy.

Цiшка Гартны y Петраградзе выдаваy газету “Дзяннiца”, затым быy сакратаром Белнацкама пры Наркамаце РСФСР, прымаy актыyны yдзел у станаyленнi савецкай улады на Беларусi. Максiм Гарэцкi стала супрацоyнiчаy у газетах “Звязда” i “Известия Смоленского Совета”. Вядомы паэт Алесь Гурло жыy у Петраградзе. У 1921 г. з Сiмбiрскай губернi, дзе, далёка ад радзiмы, ён працаваy настаyнiкам, на Беларусь вярнуyся старэйшы паэт Янка Журба. Малады паэт Мiхась Чарот, якi неyзабаве стане кумiрам лiтаратурнай моладзi i правафланговым у яе магутных шэрагах, яшчэ толькi выходзiy на арэну лiтаратурнага жыцця. Кузьма Чорны – выхадзец з самых нiзоy беларускага сялянства – вучыyся y Нясвiжскай гiмназii, якую скончыy у 1917 г. Мiхась Лынькоy, якi пабывае пазней на розных войнах, што наканавана было перажыць яго роднаму краю, не абмiнуyшы нiводнай з iх, знаходзiyся на фронце. На франтах Грамадзянскай вайны ваявалi будучы пiсьменнiк Мiкола Нiкановiч, крытык Адам Бабарэка.

Масавы лiтаратурны рух на Беларусi пачаyся y 1923–1925 гг., калi былi yтвораны лiтаратурныя аб’яднаннi, групоyкi, калi пачала выходзiць вялiкая колькасць лiтаратурных часопiсаy, газет, альманахаy, зборнiкаy, кнiг, лiтаратурных дадаткаy да газет i часопiсаy.

У гады пасля Кастрычнiка 1917 г., замежнай iнтэрвенцыi i Грамадзянскай вайны Янка Купала, Якуб Колас, Змiтрок Бядуля востра перажывалi час складаных iдэйных пошукаy. Яны заyсёды былi са сваiм народам, захоyваючы светлую веру y iдэалы свабоды, роyнасцi, шчасця, iмкнучыся спазнаць iсцiну, кiруючыся з самага пачатку пачуццём уласнага сумлення, выяyляючы y творчасцi глыбiнны народны дух, што, як i цвярозы розум i здаровы сялянскi практыцызм, дапамагала арыентавацца y палiтычных падзеях таго часу. Пiсьменнiкi перадавалi y творах усю складанасць жыцця грамадства пераломнай эпохi.

Творы беларускiх пiсьменнiкаy друкавалiся y 20-я гады y выдавецтве “Адраджэнне” (пазней “Савецкая Беларусь”). “Органам новага пiсьменнiцтва” называy Я. Колас газету “Савецкая Беларусь”, якая адыграла выключную ролю y фармiраваннi новага атрада беларускiх пiсьменнiкаy. У “Савецкай Беларусi” працавалi Я. Купала, Ц. Гартны, М. Кудзелька (М. Чарот), А. Гурло, Я. Журба, З. Бядуля, К. Крапiва i iнш.

У лiстападзе 1923 г. пачаy выходзiць часопiс “Маладняк”, спачатку як орган ЦК ЛКСМБ, пазней стаy органам Усебеларускага аб’яднання паэтаy i пiсьменнiкаy “Маладняк”. Менавiта з утварэннем гэтага масавага лiтаратурнага аб’яднання, фактычна з канца 1923 г., абуджаецца актыyнае лiтаратурнае жыццё рэспублiкi.

Варта сказаць, што лiтаратурны рух на Беларусi y 20-я гады y многiм выяyляy асаблiвасцi тых лiтаратурных працэсаy, якiя адбывалiся ва yсёй савецкай лiтаратуры. Каб зразумець усю складанасць узаемаадносiн пiсьменнiкаy i лiтаратурных груповак у гэты перыяд, варта мець на yвазе, што yсе пiсьменнiкi yваходзiлi y тую цi iншую арганiзацыю. Разыходжаннi часцей за yсё мелiся y эстэтычных праграмах. Парываннi былi шчырымi, непасрэднымi – знайсцi новыя формы для выяyлення рэчаiснасцi, для раскрыцця новага, як тады бачылася, рэвалюцыйнага зместу жыцця, выявiць нетрадыцыйны, наватарскi падыход, сказаць новае, свежае слова y лiтаратуры.




Дзейнасць лiтаратурных аб’яднанняy на Беларусi


Свежай плынню y беларускай савецкай лiтаратуры стала лiтаратурнае аб’яднанне “Маладняк”. Яно праiснавала даволi доyга, дало жыццё iншым лiтаратурным групам, адчувальна паyплывала на развiццё лiтаратуры. У яго шэрагах выхавалася цэлая плеяда маладых паэтаy, празаiкаy, драматургаy, крытыкаy, публiцыстаy, журналiстаy, прапагандыстаy роднага слова.

Арганiзацыйнае афармленне “Маладняка” адбылося y Мiнску 28 лiстапада 1923 г., калi iнiцыятыyная група, у якую yваходзiлi А. Александровiч, М. Чарот, А. Бабарэка, А. Дудар, А. Вольны i Я. Пушча, заявiла на адным з пасяджэнняy у клубе “КiМ” аб заснаваннi згуртавання лiтаратурнай моладзi. Старшынёй лiтаб’яднання стаy М. Чарот.

Маладнякоyцы вялi шырокую прапаганду мастацкай творчасцi y масах (“Мастацкае слова – масам” – пад такiм дэвiзам выходзiлi многiя кнiгi), клапацiлiся аб выяyленнi маладых лiтаратурных сiл, аб iх выхаваннi i прафесiйным росце, распрацоyвалi новыя тэмы, дзейнiчалi напорыста i актыyна. Вялiся пошукi новых форм у мастацтве для адлюстравання дынамiкi жыцця.

Лiчыцца маладнякоyскiм аyтарам было гонарам у той час. “Мы зарунелi на беларускiх загонах”, “мы – маладняк гэтых новых усходаy” – гаварылася y дэкларацыях лiтаб’яднання. “Маладнякоyскiя шэрагi папаyняюцца такiмi паэтамi, якiя з глухiх куткоy Беларусi iдуць у лапцях i нясуць у торбачках свае творы. Але пяюць гэтыя песняры-лапцюжнiкi весела, бадзёра!” – пiсаy М. Чарот у артыкуле “Маладнякоyскiмi крокамi”.

Рост патрабаванняy да мастацкай творчасцi, неабходнасць развiцця розных жанраy, стыляy, iмкненне падняць эстэтычны yзровень мастацкiх твораy сталi прычынамi расколу “Маладняка” i yтварэння лiтаратурнага аб’яднання “Узвышша” (1926–1928), куды yвайшлi К. Чорны, К. Крапiва, У. Дубоyка, А. Бабарэка i iнш. Многiя yзвышэнцы адкрыта не згаджалiся з пазiцыяй маладнякоyцаy, не маглi задаволiцца агульным станам беларускай лiтаратуры. “Узвышша” займалася пераважна творчымi пытаннямi, члены гэтай арганiзацыi паставiлi на мэце даць сапраyды “каштоyнае y беларускай лiтаратуры”, клапацiлiся пра высокi эстэтычны yзровень сваiх твораy, пра нацыянальнае аблiчча лiтаратуры, пра культуру творчасцi. Хоць i абвiнавачвалi yзвышэнцаy у каставай замкнёнасцi, адасобленасцi, эстэцтве, акадэмiзме, але настроенасць на вырашэнне сур’ёзных задач у лiтаратуры не магла не выклiкаць павагi. «Узвышша» – унiкальнае лiтаратурнае аб‘яднанне маладых паэтаy i празаiкаy, якiя стварылi выдатныя творы беларускай лiтаратуры сусветнага yзроyню, непераyзыдзеныя yзоры нацыянальнага слоyнага мастацтва.

Характар самастойнага аб’яднання насiла “Полымя” (1927), у якое yваходзiлi Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны i якое iснавала пры аднайменным часопiсе. Аб’яднанне не вылучала нiякай эстэтычнай праграмы i лiчылася пазастатутным.

Пралетарска-сялянская беларуская суполка “Проблiск” (1926) праiснавала мала, у яе складзе былi Я. Бобрык, А. Гурло, Т. Кляшторны, А. Звонак. “Беларуская лiтаратурна-мастацкая камуна” (1927–1928) мела лефаyскi yхiл, у яе yваходзiлi Я. Скрыган, М. Шалаеy, П. Шукайла, якiя намагалiся пiсаць “пад Маякоyскага”, пераймалi канструктывiстаy, спрабавалi даць новыя вершаваныя yзоры рэвалюцыйнага кiрунку.

Былi яшчэ лiтаратурныя гуртоyкi “Мiнскi перавал” (1927), “Звеннi” (1925). Яны аб’ядноyвалi паэтаy i празаiкаy, якiя пiсалi на рускай мове (С. Пiлiтовiч, Р. Кобец, Р. Бунтар i iнш.).

Утварэнне груповак, аб’яднанняy, а таксама iх рэарганiзацыя, самалiквiдацыя i паяyленне новых плыняy доyжылася да 1932 г., пакуль не была прынята пастанова ЦК ВКП (б) “Аб перабудове лiтаратурна-мастацкiх арганiзацый”, пасля чаго yсе лiтаб’яднаннi былi распушчаны, утвораны аргкамiтэт i пачалася непасрэдная падрыхтоyка да першага з’езда беларускiх савецкiх пiсьменнiкаy (1934). Бурнае лiтаратурнае жыццё 20-х гадоy павольна yваходзiла y свае берагi. Але водгаласы тых “вiрлiвых” дзён чулiся яшчэ доyга y лiтаратуры i грамадска-палiтычным жыццi рэспублiкi. Маладая беларуская лiтаратура шукала новыя формы мастацкага спасцiжэння жывой, хутказменлiвай рэчаiснасцi.


* * *

У 20-я гады iмклiва развiвалiся yсе лiтаратурныя жанры. Асаблiвы росквiт атрымала паэзiя, найперш беларуская паэма. З’явiлiся першыя беларускiя раманы, дасягнулi значных вяршынь драматургiя i крытыка. Выйшлi з друку зборнiкi паэзii: “Завiруха” М. Чарота, “Па беларускiм бруку” А. Александровiча, “Сонечнымi сцежкамi” А. Дудара i iнш.

Маладыя аyтары эксперыментавалi, шукалi новыя формы (“Ранiца рыкае” Я. Пушчы, “Гвалт над формай” М. Грамыкi), пiсалi пра рэвалюцыйнае абнаyленне (“Ветры буйныя” П. Труса, “Чарнакудрая радасць” А. Вольнага, “Песнi працы i змагання” Ц. Гартнага).

Жанр паэмы развiваyся з сапраyдным размахам. З’явiлiся фундаментальныя творы – “Новая зямля”, “Сымон-музыка” Я. Коласа, “Безназоyнае” Я. Купалы, паэмы, тэмай i зместам якiх сталi падзеi рэвалюцыi i Грамадзянскай вайны, – “Босыя на вогнiшчы” М. Чарота, “Юны змаганец”, “Дзясяты падмурак” П. Труса. У буйных творах паэзii i прозы ажывалi старонкi далёкай гiсторыi (“Крычаyская спакуса” У. Дубоyкi, “Францыск Скарына” С. Хурсiка).

Сапраyднага росквiту дасягнула y 20-я гады беларускае апавяданне. Асаблiва актыyна выступалi y гэтым жанры Я. Колас (“Сяргей Карага”, “Крывавы вiр”), М. Зарэцкi (“Кветка пажоyклая”, “Дзiyная”, “На чыгунцы”), П. Галавач (“Кнак”, “Дзве сцежкi”), М. Лынькоy (“Над Бугам”), М. Нiкановiч (“Крык працы”), В. Каваль (“На загонах”).

У беларускай лiтаратуры стваралiся першыя раманы. Яны yзнiклi як эпас народнага жыцця падчас рэвалюцыi i Грамадзянскай вайны (“Сцежкi-дарожкi” М. Зарэцкага, “Сын” Р. Мурашкi). Убачылi свет высокамастацкiя аповесцi Я. Коласа “У палескай глушы” i “У глыбi Палесся”, якiя разам з аповесцю “На ростанях” склалi трылогiю – першае эпiчнае палатно y нашай лiтаратуры, а таксама раманы К. Чорнага “Зямля”, “Вясна”, “Ідзi, iдзi”, “Бацькаyшчына”.

Гэта быy час феерычнай успышкi твораy для моладзi i аб моладзi y рэвалюцыйным змаганнi. Паявiлiся шматлiкiя героiка-прыгоднiцкiя аповесцi – “Свiнапас” М. Чарота, “Два” А. Вольнага, “Рыгор Галота” I. Барашкi, “Мяцелiца” М. Нiкановiча, “Затока y бурах” Я. Скрыгана. Да iх прымыкае i аповесць З. Бядулi “Салавей”. Напiсаны займальныя прыгоднiцкiя аповесцi Я. Маyра “Палескiя рабiнзоны”, “ТВТ”, “Амок”, “Сын вады”. Гэтымi творамi зачытвалася моладзь, яны мелi поспех. У iх быy заключаны новы, рэвалюцыйны змест эпохi. Ад “чалавека y рэвалюцыi” да “чалавека рэвалюцыi” – такi шлях беларускай лiтаратуры 20-х гадоy, якая iмкнулася паказаць героя y “вiры жыцця”, а y пазнейшы час – на памежжы 20–30-х гадоy – выявiць, як тыя прынцыпы, нормы, iдэi, за якiя працоyныя iшлi на бой i гiнулi y гады Грамадзянскай вайны, увасаблялiся y жыццё. Але сапраyднага адкрыцця новага героя не адбылося.

На рубяжы 30-х гадоy выразна акрэслiлася тэндэнцыя да адлюстравання y творах лiтаратуры самых розных перыпетый чалавечых лёсаy, шляхоy у рэвалюцыю, паказу жыцця тых, “хто быy нiкiм”, а стаy усiм. З’явiлiся аповесцi-лёсы, раманы-бiяграфii, раманы-хронiкi, якiя малявалi жыццё сялянства (“Праз гады” П. Галавача, “Камароyская хронiка” М. Гарэцкага).

Знешне гэты працэс насiy характар наблiжэння лiтаратуры да жыцця. У 30-я гады yлады патрабавалi ад лiтаратуры паyней раскрываць штурмавы пафас першых пяцiгодак. Для паэта таго часу мала быць уважлiвым сведкам, рэгiстратарам падзей, ён – актыyны i непасрэдны yдзельнiк сацыялiстычнага будаyнiцтва. У сувязi з гэтым можна прыгадаць першыя вершы П. Броyкi “Ой, не шапчы, мая бярозка” цi “Не буду я стаяць на раздарожжы”.

Найбольшыя здабыткi лiтаратуры 30-х гадоy – з’яyленне твораy “вялiкага пералому” – аб калектывiзацыi, сярод якiх аповесць П. Галавача “Спалох на загонах”, раман М. Зарэцкага “Вязьмо”, аповесць Я. Коласа “Адшчапенец”, раман К. Крапiвы “Мядзведзiчы”, аповесцi С. Баранавых “Межы” i “Новая дарога”, раман Р. Мурашкi “Салаyi святога Палiкара”. У кожным з гэтых твораy малявалiся вострыя драматычныя сiтуацыi y вясковых сем’ях, ломка векавых традыцый, гвалт над псiхалогiяй селянiна, складаныя сацыяльныя працэсы, што адбывалiся y вёсцы y гады калектывiзацыi.

Такiмi былi асноyныя шляхi беларускага прыгожага пiсьменства y даваенны перыяд, у такiх умовах уваходзiла беларуская лiтаратура y суровы час Вялiкай Айчыннай вайны.


Пытаннi для кантролю

1. У якiх умовах нараджалася беларускае друкаванае слова?

2. Вызначце ролю газеты “Наша нiва” y працэсе станаyлення новай беларускай лiтаратуры.

3. Якiя новыя iмёны з’явiлiся y беларускай лiтаратуры y пачатку ХХ ст.?

4. Якiя лiтаратурныя рухi i групоyкi дзейнiчалi y 20-я гады ХХ ст.?

5. Дзейнасць “Маладняка”, “Полымя”, “Узвышша”, лiтаб’яднання “Звеннi”.

6. Пакажыце жанрава-стылёвую разнастайнасць лiтаратуры 20-х гадоy ХХ ст.: прозы, паэзii, драматургii.

7. Праблема асабiстага i грамадскага y беларускай прозе 20-х гадоy ХХ ст.

8. Лiтаратура 30-х гадоy ХХ ст. i яе характэрныя асаблiвасцi: аддаленне ад рэалiй жыцця, збядненне чалавеказнаyчага пласта.

9. Якiя творы 30-х гадоy ХХ ст. мелi найбольшае значэнне для развiцця лiтаратуры?

10. Якiя раманы-лёсы, раманы-бiяграфii вы ведаеце?

11. Сацыяльныя i псiхалагiчныя праблемы калектывiзацыi i iх адлюстраванне y мастацкай лiтаратуры.




Лiтаратура перыяду Вялiкай Айчыннай вайны


Характэрнай асаблiвасцю беларускай лiтаратуры перыяду Вялiкай Айчыннай вайны было тое, што yсе творы стваралiся y асноyным па-за межамi Беларусi. Янка Купала слаy свае лiсты-пасланнi “Беларускiм партызанам” з-пад Масквы, на франтавых дарогах пiсаy паэму “Беларусь” П. Броyка, яркая i праyдзiвая франтавая лiрыка П. Панчанкi, “праз вогненны небасхiл” пранёс сваё слова М. Танк, напiсаyшы многiя вершы i паэму “Янук Сялiба”. Лiрыка перыяду Вялiкай Айчыннай вайны А. Куляшова – творчы подзвiг паэта, цiкавыя апавяданнi М. Лынькова (“Астап”), драма К. Крапiвы “Проба агнём”, раман К. Чорнага “Пошукi будучынi”. Усе гэтыя выдатныя творы сталi залатым фондам нашай лiтаратуры. У iх паказвалася складанасць лёсу Беларусi на “скрыжалях вайны”, буднi партызан, байцоy, раскрываyся патрыятызм i гераiзм людзей, на фронце i y тыле.

Вялiкая роля адводзiлася сатыры. “Раздавiм фашысцкую гадзiну” – так называлася газета-плакат К. Крапiвы. Лiтаратура ваеннага часу носiць ярка выражаныя рысы гiстарызму, з’яyляецца мастацкiм летапiсам барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаy. Вобраз Бацькаyшчыны, iдэя вызвалення роднага краю праходзяць праз усе творы.

Тры пакаленнi беларускiх паэтаy i пiсьменнiкаy плённа працавалi y суровыя ваенныя гады. Многiя з паэтаy загiнулi: М. Сурначоy, З. Астапенка, А. Коршак, А. Жаyрук, Хв. Шынклер, А. Мiлюць, А. Ушакоy. Але сацыяльны заказ эпохi выконваyся з гонарам, нараджалiся выдатныя радкi пра веру народа y перамогу. Лiтаратура расла, развiвалася, мужнела.

Вычарпальна i yсебакова паказаy гiстарычны шлях беларускага народа П. Броyка y паэме-араторыi “Беларусь”. Кожны новы раздзел пачынаyся зваротам: “Зямля Беларусi! Ты помнiш нямала…” Услед за паэтам чытач праходзiy нялёгкiмi шляхамi мiнулага, сучаснага, робячы акцэнт на няскоранасцi, гераiзме i творчым уздыме беларускага народа. Паэт славiy продкаy, культуру, асвету, мастацтва, звяртаyся да новых дзён, калi краiне i людзям выпалi новыя суровыя выпрабаваннi. Талент П. Броyкi раскрываецца з новай сiлай: творца актыyна выкарыстоyвае прыёмы вусна-паэтычнай творчасцi беларускага народа, вершы насычаны стыхiяй жывога народнага жыцця, напоyнены трапяткiм пачуццём, пакiдаюць незабыyнае yражанне. У творы “Надзя-Надзейка” выяyляецца трагiзм ваенных дзён. Гэта верш-плач па гвалтоyна загубленым жыццi дзяyчыны. Ужо не жацi жыта яе рукам, са скрухай гаворыць паэт, “снапоy не вязацi”. Звяртаючыся да бярозы, пытаецца: “Што ж ты, бярозанька, не yратавала?” Вершы П. Броyкi ваеннага часу – гэта народныя песнi аб славе i надзеi. “Будзем сеяць, беларусы”, – сцвярджае паэт у аднайменным вершы, перадае адчуванне байца-беларуса ад сустрэчы з роднай зямлёй у вершы баладнага складу “Спатканне”.

Як спяшаy я да Вас,
Засмучоныя хаты,
Здратаваныя нiвы,
Лугi-мурагi!..
Я вярнуyся да Вас
Цвёрдым крокам салдата,
Хоць нямала пранёс
За дарогу тугi.

Пранiкнёная лiрыка А. Куляшова перыяду Вялiкай Айчыннай вайны. Творы не страцiлi сваёй эстэтычнай каштоyнасцi i сёння, праз многiя дзесяцiгоддзi пасля iх напiсання.

Поyная драматызму балада “Над брацкай магiлай”.

Ёсць пад Стараю Русай
Руская вёска Лажыны.
Там, нiбы y Беларусi,
І вербы растуць, i рабiны.

Святлаценi змяняюцца, калi паэт з горыччу гаворыць аб ахвярах вайны: “Там магiла ёсць брацкая y лузе, / За вёскай Лажыны, / Там хлапцы беларускiя / Чэсна галовы злажылi”. Балада мае развiтальны змест.

Паэт гаворыць ад iмя тых, хто аддаy сваё жыццё, каб вечна свяцiла над нашай зямлёй зiхатлiвае сонца свабоды, каб нiколi не было вайны. Загiнуyшыя воiны змагалiся за родную Бацькаyшчыну, думкi пра якую агортваюць лiрычнага героя верша. Твор не падобны да народных плачаy над труной нябожчыка, ён напоyнены мужнасцю, глыбiнёй патрыятычнага духу. Увага аyтара скiравана на родныя гонi, што жывiлi сэрца i душу, да валi надзею на мiрны час.

Наглытацца хачу туманоy,
Твайго ветру i пылу;
Наглытацца хачу за сябе i за тых,
Што не yстануць з нябыту.
Вочы просяць нябёсаy тваiх;
Ім твайго не хапае блакiту.

Яркая i пераканаyчая франтавая лiрыка П. Панчанкi перыяду Вялiкай Айчыннай вайны. Паэт прайшоy дарогамi вайны з захаду на yсход, адступаючы ад Беластока разам з савецкiмi войскамi.

Душэyным смуткам, жывым болем насычаны верш П. Панчанкi “У мяне не забiлi нiкога”. Сапраyды, кажа паэт, не асабiстым горам кiруецца наш салдат, калi гонiць чужынцаy на захад, а патрыятычным жаданнем хутчэй убачыць родныя гонi i палеткi вольнымi i шчаслiвымi. Гэта верш-балада. У спакойнай разважлiвай танальнасцi пачынае аyтар свой твор, спрабуючы асэнсаваць вытокi нашага гераiзму, помсты, адплаты, бо, калi сапраyды “у мяне не забiлi нiкога – нi мацi, нi жонкi, нi брата. Я не плакаy бяссоннаю ноччу ад горкае страты,” дык чаму ж, пытаецца лiрычны герой, “ад чаго ж тады сэрца так хоча, так прагне расплаты?”

“Я yвайду y Беларусь, як байцы yвайшлi y Сталiнград”, – сцвярджае ад iмя воiна-пераможцы П. Панчанка.

“Вока снайпера” – верш П. Панчанкi аб неспатольнай празе простага салдата – ачысцiць родную зямлю ад набрыдзi, заразнай пошасцi, выполваючы iх, як пустазелле, з нашых палёy i нiваy, знiшчаць, выглядаючы y снайперскi прыцэл, як нейкiх дзiкунскiх казюрак, мошак, жучкоy-караедаy, калi глядзець на iх здалёку, як ненавiсных пачвар.

“Дзеля жыцця на зямлi” беларускiя паэты, сучаснiкi i yдзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны, iмкнулiся па-мастацку асэнсаваць бессмяротны подзвiг народа, якi стаy на абарону сваёй Радзiмы, гераiчны пачатак у характары народа, што меy глыбокiя каранi.

Апошнюю кулю сваiм парабелуме, кажа аyтар, трымае ротны палiтрук не для сябе, але каб “загнаць у зямлю” яшчэ хоць аднаго ворага (“Апошняя куля”).

Пяру Панчанкi належыць цыкл выдатных вершаy, якiя аб’яднаны y “Іранскi дзённiк”: “У Тэгеране”, «Слухаючы “Перапёлку”», “Сустрэча з бярозай”, “Што я думаy, гледзячы на Каспiйскае мора”, “Апяваy Адам Мiцкевiч”, “Рамантыка”, “Малярыя”, “Караван”, “Мы першы раз за межамi Радзiмы…”. Лiрычны герой у вершах “Іранскага дзённiка” паyстае палымяным патрыётам роднай краiны, верным сынам Беларусi, франтавiком, якi думамi i справамi гатоy наблiжаць доyгачаканую перамогу. З “прыiльменскiх балот” трапiy паэт у сонечную краiну, прайшоy упершыню па зямлi нейтральнай дзяржавы, не губляючы форсу салдата-пераможца: “Тужэй падцягваем франтавыя дзягi, глянцуем боты, чысцiм шынялi”.

Франтавая лiрыка П. Панчанкi разам з вершамi А. Суркова, К. Сiманава (“Темная ночь”, “Землянка”, “Жди меня”, “Ты помнишь, Алёша, дороги Смоленщины” i iнш), песеннай лiрыкай М. Ісакоyскага, М. Блантара i iншымi выдатнымi творамi той пары стала яркай i незабыyнай, надзвычай уражлiвай старонкай мастацкай творчасцi y галiне слова. Уклад беларускiх паэтаy ва yслаyленне гераiзму i непераможнасцi народа на дарагой i любай сэрцу роднай Беларусi асаблiва важкi.

У празаiчных мастацкiх палотнах подзвiг народа y гады вайны yвекавечылi “па жывых слядах” часу празаiкi М. Лынькоy i К. Чорны. У зборнiку “Астап” М. Лынькоy расказаy пра гераiчны yчынак простага селянiна, якi паyтарыy подзвiг кастрамскога мужыка Івана Сусанiна, што аддаy жыццё за Радзiму, завёy палякаy-ляхаy у балоты. Беларускi селянiн Астап таксама не пашкадаваy уласнага жыцця дзеля таго, каб адвесцi бяду ад родных яму людзей, завёy фашысцкiх прышэльцаy у непралазны лясны гушчар, дзе яны i загiнулi.

Кузьма Чорны за гады вайны стварыy шэраг мастацкiх палотнаy – раманы i аповесцi “Пошукi будучынi”, “Скiп’ёyскi лес”, “Млечны шлях”, “Вялiкi дзень”. Раманы фiласофскага напаyнення малявалi выбар i лёс беларускага народа на краi абрыву – у час ваеннага лiхалецця, змагання з чужынцамi. Чарговы раз беларуская зямля стала арэнай бiтваy. Ад народнага лубка, анекдота, звычайнай бытавой сцэнкi, якая адбывалася y праслаyленай сваiмi неверагоднымi здарэннямi вёсцы Галаскi, адштурхоyваецца празаiк К. Чорны y апавяданнi “Вялiкае сэрца”, каб раскрыць самабытнасць, арыгiнальнасць, мужнасць беларускага нацыянальнага характару.

Незалежнасць сённяшняй Беларусi асветлена Вялiкай Перамогай. Менавiта за важкi yклад у разгром нямецка-фашысцкiх захопнiкаy i значныя страты, што панесла наша краiна y гады вайны 1941–1945 гг., Беларусь была надзелена правам суверэннага голасу y Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый, якая yтварылася на канферэнцыi y Сан-Францыска. Адным з удзельнiкаy канферэнцыi быy беларускi пiсьменнiк Мiхась Цiханавiч Лынькоy, подпiс якога стаiць пад устаноyчым дакументам гэтай уплывовай арганiзацыi свету.

Беларусь шмат вынесла на сваiх плячах. Значны yклад ва yвекавечанне бессмяротнага подзвiгу народа yнесла беларуская мастацкая лiтаратура, якая yжо y суровыя днi лiхалецця раскрывала вызваленчы характар народнай вайны, паказвала непераможнасць духу беларусаy, прагу Беларусi да незалежнасцi.




Першае i другое пасляваенныя дзесяцiгоддзi


Пасля Вялiкай Айчыннай вайны беларуская лiтаратура yваходзiла y мiрны час моцна абяскроyленай. Са звыш 500 маладых аyтараy, якiя прыйшлi y лiтаратуру y “маладнякоyскi перыяд”, у паэзii, прозе, драматургii, крытыцы, публiцыстыцы пасля вайны налiчвалася не больш за 50. Многiх беларускiх пiсьменнiкаy страцiла лiтаратура y гады рэпрэсiй, iншыя загiнулi на фронце.

У вераснi 1949 г. адбыyся другi з’езд пiсьменнiкаy Беларусi, якi падвёy вынiкi развiцця беларускай лiтаратуры пасля першага з’езда, за 15 гадоy. Некаторыя з тых пiсьменнiкаy, хто пачынаy у 20-я гады ХХ ст., адышлi ад лiтаратуры, бо лiтаратура па-ранейшаму была “гарачым цэхам”, справай небяспечнай.

Што займала y гэты перыяд майстроy слова? Мiрная праца па адбудове роднага краю, якi быy разбураны y вайну, услаyленне гераiзму воiнаy i партызан у барацьбе з нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi, агiтацыя за мiр – вось асноyныя тэмы y лiтаратуры таго часу. У творах апявалася дружба народаy СССР, гучалi матывы “yсяленскай” радасцi, планетарнай урачыстасцi. Аднак у лiтаратуры yжо адчувалiся павевы “халоднай” вайны, калi жыццё народаy розных краiн, якiя яшчэ yчора выступалi адзiным фронтам супраць сумеснага ворага – гiтлераyскага фашызму, – падавалася y розных фарбах, калi чорнай фарбы не шкадавалi дзеля паказу капiталiстычнага свету, а сацыялiстычная рэчаiснасць малявалася y ружовых колерах. Гэта быy час з’яyлення буйных эпiчных палотнаy. Пiсалiся эпапеi, раманы, аповесцi, паэмы пра змаганне беларускага народа з фашызмам. Прыкладам можа быць раман-эпапея М. Лынькова “Векапомныя днi”, якi ставiy эпахальную задачу – паказаць панараму барацьбы беларускага народа з нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi на фронце, у тыле, у партызанах, ахапiyшы падзеi мiнулай вайны як мага шырэй. Раман I. Мележа “Мiнскi напрамак” таксама аб вайне, аб аперацыi “Баграцiён”, што завяршылася вызваленнем Беларусi ад чужынцаy.

Аб разгортваннi партызанскай барацьбы – раманы I. Гурскага (“У агнi”), М. Ткачова (“Згуртаванасць”), А. Кулакоyскага (“Расстаёмся ненадоyга”), Т. Хадкевiча (“Рэха y гарах”), аповесцi У. Карпава, А. Мiронава, У. Шахаyца, запiскi yдзельнiкаy партызанскага руху В. I. Казлова, В. I. Лiвенцава, М. П. Каралёва, п’есы К. Губарэвiча (“Брэсцкая крэпасць”), А. Кучара (“Гэта было y Мiнску”). У паэзii звярнулi на сябе yвагу кнiгi вершаy М. Танка (“На камнi, жалезе i золаце”, “Каб ведалi”), П. Броyкi (“Дарогай жыцця”), паэмы А. Куляшова (“Толькi yперад”), А. Зарыцкага (“Залатое дно”).

Паступова ваенная тэматыка саступала месца мiрным тэмам. Для дзяцей пiсалi А. Якiмовiч, У. Краyчанка, М. Гамолка, К. Кiрэенка. Стваралiся апавяданнi пра асушэнне балот i будаyнiцтва гiдраэлектрастанцый, пра заможнае жыццё калгаснiкаy (“Пяюць жаваранкi” К. Крапiвы). Аднак у творах аб сучаснасцi назiраyся вiдавочны перакос у бок iдэалiзацыi. Уплыy даваеннай традыцыi y лiтаратуры значна аслабеy. З’явiyся шэраг твораy, у якiх жыццё пасляваеннай вёскi i горада прыхарошвалася, малявалася светлымi фарбамi. Сяляне жылi y зямлянках, у калгасах не аплочвалiся працаднi – нi рублём, нi хлебам. Людзi галадалi, аралi калгасны палетак, упрагаючыся y плуг, цi сеялi, цягнучы за сабою барану. Такой была рэчаiснасць. А лiтаратура выдавала жаданае за рэальнае, нiбыта даyно залечаны yсе раны, людзi жывуць у дастатку. Так нарадзiлася “тэорыя бесканфлiктнасцi”, паводле рэцэптаy якой паyсядзённае жыццё паказвалася y ружовым святле.

Нават лепшыя творы не былi пазбаyлены yплываy названай тэорыi. Асудзiyшы яе на словах, беларуская лiтаратура, па сутнасцi, яшчэ доyга не магла пераадолець яе разнастайных праяyленняy. Несумненна, што “тэорыя бесканфлiктнасцi” была спараджэннем атмасферы пасляваеннага часу, новым “вiтком” культу асобы, калi падганялася пад iдэалагiчныя догмы рэальнае жыццё. Часта мастакi апiсвалi не тое, што хацелi, што бачылi, а вымушаны былi на yсе лады расхвальваць сацыялiстычную рэчаiснасць.

Прыкладам таго, як жывая рэчаiснасць “не yкладвалася” y схемы, з’яyляецца раман I. Шамякiна “Глыбокая плынь”.

Асобна стаяць у лiтаратуры першага пасляваеннага дзесяцiгоддзя апошняя частка трылогii Я. Коласа “На ростанях”, раман П. Пестрака “Сустрэнемся на барыкадах”, аповесць у вершах А. Куляшова “Гранiца”. Гэтыя творы непадуладныя часу.

У сярэдзiне 50-х гадоy ХХ ст. адбылiся якасныя змены y грамадскiм жыццi. Прайшоy ХХ з’езд Камунiстычнай партыi, ён асудзiy культ асобы Сталiна. Надышоy час “хрушчоyскай адлiгi”. У гэты перыяд лiтаратура наблiзiлася да непасрэднага жыцця, выявiла шмат праблем, новых тэм, вобразаy. У творах нiбы “жыццё загаварыла само”. На першы план выйшлi апавяданне i нарыс. Многiя праблемы часу yзнiмала аповесць Я. Брыля “На Быстранцы”. Аyтар удумлiва i глыбока даследуе праблемы сучаснасцi.

Новыя падыходы намецiлiся y адлюстраваннi душы, пачуццяy чалавека.

Каханне – свет, якi падзелены на святло i ценi. Там, дзе яно ёсць, свецiць сонца, там, дзе яго няма, цемра, бездань. Героi жывуць у гэтым цудоyным свеце, у перапляценнi святла i цемры. Гераiня y творах паyставала носьбiтам святла, духоyнасцi, маралi, цноты i праyды. Герой iмкнуyся да высокага пачуцця, адчуваy прылiy сiл i энергii, перажываy узлёт духу. Каханне нiбыта “вярнулася” y мастацкiя творы. У гэты час напiсана аповесць А. Карпюка “Данута” (1960) – адзiн з лепшых твораy у пасляваеннай беларускай лiтаратуры аб юначым каханнi.

Лiтаратурнае жыццё 1956–1960 гг. характарызуецца шматлiкiмi дыскусiямi: што такое сучаснасць, наш сучаснiк у жыццi i y лiтаратуры, аб розных стылях у лiтаратуры, аб спецыфiцы лiтаратуры i iнш. Вярнулiся да чытача творы i iмёны многiх рэпрэсiраваных пiсьменнiкаy: М. Гарэцкага, М. Зарэцкага, М. Чарота, П. Галавача, Б. Мiкулiча, У. Дубоyкi, Ц. Гартнага, В. Каваля, С. Баранавых, А. Бабарэкi i iнш. Незвычайны лёс гэтых аyтараy i iх кнiг не мог не паyплываць на абуджэнне творчага пачатку iх маладых паслядоyнiкаy, не мог не абудзiць цiкавасць да беларускай лiтаратуры. На змену адкрыта публiцыстычнаму характару твора прыходзiць большая праyдзiвасць, канкрэтыка, спакой, даверлiвасць, спавядальнасць, шчырасць.

Абнаyлялася паэзiя. У ёй стала больш жыццёвай змястоyнасцi, шчырасцi, даверу. Упершыню за многiя гады паэты загаварылi пра самае набалелае, пра духоyнасць у чалавеку, пра нацыянальныя каранi, бацькоyскую мову, пра гiсторыю роднага краю.

У лiтаратуру прыходзiлi новыя пакаленнi паэта y i празаiкаy, нарысiстаy i публiцыстаy, драматурга. Такога “прызыву” y лiтаратуру даyно не назiралася. Гэта былi надзвычай “ураджайныя” гады y беларускай лiтаратуры.

На лiтаратурную арэну y другой палове 50-х пачатку 60-х гадоy выйшла пакаленне паэтаy i пiсьменнiкаy, чыё дзяцiнства было “абпалена” вайной, пакаленне бязбацькавiчаy, як яны самi сябе ахрысцiлi y мастацкай творчасцi. Лiтаратурная крытыка называла яго яшчэ “фiлалагiчным” пакаленнем, бо yсе яны y асноyным прайшлi праз унiверсiтэцкiя i iнстытуцкiя аyдыторыi. Гэтыя паэты i празаiкi заявiлi аб сабе гучна, таленавiта, засведчыyшы высокую культуру творчасцi, выявiyшы адметны погляд на рэчы, прафесiйнае yмельства. Яны выдатна валодалi пластыкай пiсьма, прагнулi духоyнасцi i iдэалу, рамантыкi i фiласафiчнасцi, глыбiнi пазнання жыцця, часу i асобы. Гэта найперш празаiкi У. Караткевiч, М. Стральцоy, I. Пташнiкаy, I. Чыгрынаy, І. Навуменка, В. Адамчык, Б. Сачанка, А. Кудравец, У. Дамашэвiч, вядомыя паэты Р. Барадулiн, Н. Гiлевiч, А. Вярцiнскi, Г. Бураyкiн, В. Зуёнак, П. Макаль, А. Лойка, Ю. Свiрка, А. Грачанiкаy, Е. Лось.

Яркiя i цiкавыя творы з’яyлялiся адзiн за другiм. Пра вайну пiсалi yжо з большым роздумам, аналiтычна, iмкнучыся асэнсаваць тое, што значылi падзеi ваенных гадоy для чалавека, канкрэтнай асобы (“На чацвёртым годзе вайны” М. Стральцова). Былi надрукаваны дылогiя А. Адамовiча “Партызаны” (“Вайна пад стрэхамi” i “Сыны iдуць у бой”), раманы I. Навуменкi “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”.

Звяртае на сябе yвагу глыбока лiрычная, праyдзiвая проза М. Стральцова (“Сена на асфальце”), I. Навуменкi (“Хлопцы-равеснiкi”, “Верасы на выжарынах”), Б. Сачанкi (“Зямля маiх продкаy”), I. Чыгрынава (“Птушкi ляцяць на волю”), I. Пташнiкава (“Чакай у далёкiх Грынях”) i iнш. Гэтыя творы называлi яшчэ спавядальнай прозай. Паэтызацыя прозы i празаiзацыя паэзii – такiмi былi тэндэнцыi y мастацкай творчасцi пазначанага перыяду. Іншымi словамi, у прозе назiралася iмкненне да выяyлення yнутраных пачуццяy, а y паэзii yсё большае месца займалi думка, аналiз. Як у прозе, так i y паэзii выяyлялася неадольнае жаданне дайсцi да глыбiнных вытокаy нашага грамадзянскага iснавання, зведаць i адказаць самiм сабе на пытаннi: хто мы, што мы, што y нас за душой, чым жывём i чым цiкавыя мы сярод iншых людзей? Невыпадкова асаблiвы поспех выпаy на долю твораy У. Караткевiча, менавiта дзякуючы таму, што на гiстарычнай аснове, адметнай, нацыянальнай, вырасталi яго сюжэты, рамантычныя па духу, багатыя, змястоyныя, вострыя. Творы У. Караткевiча – фiласофска-iнтэлектуальныя па сваiм змесце. Аyтар гаварыy пра мiнулае, а меy на yвазе светлы нацыянальны дом. Дойлiдам нашага беларускага нацыянальнага дому выступiy у сваiх творах гэты пiсьменнiк. Ён пiсаy:

Усе шляхi прыводзяць не да Рыма,
А да родных вербаy i бяроз…

Мова пiсьменнiка пластычная, чыстая, сакавiтая. Жывапiс словам у яго вельмi каларытны. У паэта У. Караткевiча ёсць верш “Дзяyчына пад дажджом”, дзе даецца пластычны малюнак летняга дня, лiрычна-натхнёны аповед пра дзяyчынку-падлетка, якая выбегла на дождж. У творы выказана захапленне маладосцю, хараством. Дзяyчына нiбы злiлася з сонцам, з дажджом, вырастае пад небам, расце з зямлёй, усё тут з’ядналася – i водар бэзу, i пахi зямлi, i фарбы неба. Дзяyчына – вернасць, дзяyчына – вечнасць, калi так хочацца жыць i жыць. Але… “ стронцый быy у дажджы”. Нечаканае, як стрэл, заключэнне змушае задумацца пра лёс чалавека, якi толькi сабраyся жыць i выбег пад струменi цёплага дажджу. Нязвыклая канцоyка твора. Радок, як выбух, як нараканне на лёс, як адкрыццё неадступнага. А верш жа напiсаны задоyга да аварыi на Чарнобыльскай атамнай станцыi.

Заyсёды цiкавыя чытачу раманы У. Караткевiча “Каласы пад сярпом тваiм”, “Нельга забыць”, “Хрыстос прызямлiyся y Гароднi”, аповесцi “Дзiкае паляванне караля Стаха”, “Чазенiя”, “Цыганскi кароль”, зборнiк апавяданняy “Блакiт i золата дня”. Далёкая па часе i yсё ж такая блiзкая нам сiвая мiнуyшчына yспрымаецца y творах выдатнага мастака слова, як наш сённяшнi дзень.

З нязменным пастаянствам пiсаy на тэму вайны народны пiсьменнiк Беларусi В. Быкаy. Але творы яго не столькi пра вайну, колькi пра чалавечае y чалавеку, пра мяжу чалавечых мажлiвасцей, пра вернасць чалавека самому сабе, пра здольнасць цi няздольнасць заставацца чалавекам у любых сiтуацыях, нават на мяжы жыцця i смерцi. З твора y твор пераходзяць своеасаблiвыя маральныя высновы, заключэннi пра жыццё чалавека, этычныя канцэпцыi паводзiн персанажаy, адметныя “законы” чалавечага быцця тыпу: “прайсцi праз усе выпрабаваннi i застацца чалавекам”, “не загубi чалавечае y чалавеку”, “не здрадзь”, “не спрабуй выратавацца сам за кошт чужога жыцця”, “не падманвай самога сябе”, “не хавайся”, “жывi жыццём сваiх падначаленых”, “лепш весцi y атаку, чым гнаць на вышыню”, “перамога любой цаной – ганебная перамога”, “не забывайся нiколi раскопваць кар’ер сваёй памяцi”, “не yсё няясна y тумане…” i г. д.

“У дачыненнi да праблем мiнулай вайны, – пiсаy В. Быкаy, – лiтаратура павiнна праявiць крыштальную праyдзiвасць i шчырасць. Толькi праyдзiвыя i да канца асэнсаваныя сведчаннi мiнулай вайны могуць саслужыць чалавецтву патрэбную службу… Абавязак кожнага сведкi i yдзельнiка мiнулай вайны – гаварыць толькi праyду, якой бы горкай яна нi здалася, будучы пры гэтым бязлiтасным у сваёй шчырасцi”.

Сярод твораy таго часу звяртаюць на сябе yвагу аповесцi I. Шамякiна “Драма”, Э. Ялугiна “Пасля нябыту” (пра Цiшку Гартнага).

Выпадае са звыклага рада традыцыйнасцi фiласофска-iнтэлектуальная проза (цыкл апавяданняy Я. Сiпакова “Жанчына сярод мужчын”, твор А. Карпюка “Сучасны канфлiкт”), у якой ажываюць шчырыя чалавечыя пачуццi, дзе гаворыцца пра вернасць i здраду, калi для кожнага персанажа “yчарашняга не вернеш”, таго трапяткога, першаснага, самага моцнага пачуцця кахання, якое героi хацелi б захаваць у душы назаyсёды. Раман А. Карпюка “Каранi” вяртае чытача да нацыянальных духоyных вытокаy.

Вяртанне да каранёy i асэнсаванне сучаснасцi – гэта якраз тыя дзве тэндэнцыi, якiя i з’яyляюцца галоyнымi y сённяшняй беларускай лiтаратуры. Творцы мастацкага слова знаходзяцца на шляхах асэнсавання гiстарычнага i сучаснага быцця беларускага народа.




Ваенная тэма y беларускай лiтаратуры


У беларускай лiтаратуры y пасляваенны час надоyга i трывала запанавала ваенная тэма. Тэма вайны, цяжкай, непасiльнай, што руйнавала не толькi хутары, вёскi, гарады, але i звыклы лад жыцця, душы людскiя, была, бадай, адзiным абсягам, дзе галоyным стаy паказ гераiзму i патрыятызму народа y святой справе абароны роднай зямлi ад чужаземных захопнiкаy.

Доyгi час вайна малявалася y лiтаратуры як супрацьстаянне двух светаy, дзвюх iдэалогiй – духоyнасцi i бездухоyнасцi, як выяyленне каштоyнасцi чалавечага жыцця, як яшчэ адна спроба зразумець магчымасцi чалавека y вiрлiвых катаклiзмах ХХ ст. За гэтую асаблiвую прывязанасць да ваеннай тэматыкi y адрас лiтаратуры, у тым лiку беларускай, не аднойчы гучалi папрокi, што, маyляy, падзеi вайны займаюць зашмат месца y мастацкiх творах, што ваеннае супрацьстаянне стала для многiх пiсьменнiкаy ледзь не своеасаблiвай рэлiгiяй. Занадта балючымi i цяжкiмi былi yспамiны аб вайне y народа Беларусi. Таму найбольш трывалае месца y нашай лiтаратуры занялi матывы чалавечых страт i чалавечага болю, расчараванняy i пакут, матывы гвалту i здзекаy з чалавечай прыроды, апiсаннi таго, якiмi агромнiстымi высiлкамi i далёка не yсiм удавалася выжыць i заставацца з чалавекам у ваеннае лiхалецце.

Для беларускай лiтаратуры найбольш трывалыя поспехi надоyга былi звязаны з распрацоyкай вострых i набалелых праблем мiнулай вайны. Старажытная зямля Беларусi, з яе шматпакутным народам, якая па сваiм геапалiтычным становiшчы знаходзiцца нiбы на сямi вятрах i не раз станавiлася арэнай, полем крывавых бiтваy, здолела столькi вынесцi, перажыць, ды не зламацца, не загiбець, а выстаяць.

Адзначым дзеля справядлiвасцi, што вайна i ваеннае супрацьстаянне малявалiся y беларускай лiтаратуры y розныя часы па-рознаму. Умоyна можна вылучыць пяць этапаy у асвятленнi падзей мiнулай вайны ва yсёй беларускай лiтаратуры.

Першы этап звязаны з паказам вайны перамаганоснай, маштабнай, эпахальнай, вайны народаy, франтоy, ставак, падполля i тылу, вайны партызанскай. У лiтаратуры панавала так званая “тэорыя бесканфлiктнасцi”. Жыла эйфарыя перамогi y грамадстве. У такiх творах Беларусь паyставала yся агнi пажарышчаy (“У агнi” I. Гурскага), малявалася згуртаванасць народаy перад небяспекай усеагульнага вынiшчэння (“Згуртаванасць” М. Ткачова), паказвалiся гераiчныя старонкi змагання (“Брэсцкая крэпасць” К. Губарэвiча, “Канстанцiн Заслонаy” А. Маyзона), апiсвалiся найбольш удалыя ваенныя аперацыi па вызваленнi роднага краю ад ворагаy-чужынцаy (“Мiнскi напрамак” I. Мележа). Паэтычныя радкi гучалi заклiкам да святой барацьбы з захопнiкамi (“Беларускiм партызанам” Я. Купалы, паэма “Беларусь” П. Броyкi). Ваенны час разглядаyся не iначай як час лёсавызначальны, а падзеi, з iм звязаныя, заставалiся на доyгi час векапомнымi (“Векапомныя днi” М. Лынькова).

У такiх творах яшчэ не было месца людскiм адчуванням, асабiстым бедам, трывогам за заyтрашнi дзень, на першым плане – батальныя сцэны, подзвiгi героя y, военачальнiкаy i камандзiраy. Дзеяннi адбываюцца глабальным маштабе, у штабах на фронце i партызанскiх зямлянках. На велiзарных прасторах iдзе змаганне не на жыццё, а на смерць.

Другi этап у распрацоyцы ваеннай тэмы распачаyся y канцы 50-х – пачатку 60-х гадоy, калi мастакi слова нарэшце звярнулiся да суровай праyды ваеннага часу. ХХ з’езд партыi камунiстаy “адкрыy шлюзы” для yрачыстасцi праyды. Амаль з дакументальнай дакладнасцю y лiтаратуры пачалi паказваць i жорсткасць, бесчалавечнасць вайны, пакуты чалавека на вайне, сталi раскрываць далёка не прываблiвыя карцiны вынiшчэння yсяго жывога на зямлi, вытручвання з душ людскiх лепшых пачуццяy, нiвелiроyкi характараy. Загаварылi пра кар’ерызм на фронце, траскучую рыторыку пустых заклiкаy да змагання, галавацяпства некаторых камандзiраy, дэмагагiчнасць разважанняy аб нашых перамогах, “шапказакiданне” на пачатку вайны альбо i проста пра пранырлiвасць, падман, здзек, спробу схавацца за чужымi спiнамi, iмкненне любой цаной выжыць у крывавай бойнi. Гэты этап бярэ пачатак з выхадам у свет аповесцi I. Шамякiна “Агонь i снег” – адной з частак кнiгi “Трывожнае шчасце”.

Менавiта на гэты перыяд прыпадае i прыход у беларускую лiтаратуру В. Быкава, празаiка вострага i бескампрамiсна-праyдзiвага, якi, здавалася б, “аддаy” iншым пiсьменнiкам усё – штабы i стаyкi, дзеянне на франтах i y тыле, але не адступiyся, не забыyся толькi на аднаго, самага галоyнага yдзельнiка вялiкай бiтвы – радавога байца, простага салдата, на плечы якога i лёг асноyны цяжар ваеннага лiхалецця.

Трэцi этап лiтаратуры аб вайне звязаны, як адзначала тагачасная крытыка, з феерычным усплёскам дакументалiстыкi. З’явiлася шмат твораy мемуарнага жанру. Гэта былi дзённiкавыя запiскi, развагi i лiтаратурныя апрацоyкi yспамiнаy удзельнiкаy вайны. У iх прываблiвала жывая канкрэтыка, рэальнасць падзей, вострая памяць на дэталi быццам ужо далёкага, але яшчэ трывалага y свядомасцi мiнулага. Перажыта ды не забыта. З’яyляюцца мемуары военачальнiкаy, камандзiраy, дзеяча фронту i тылу. Менавiта на гэты перыяд прыпадае выхад кнiгi па-сапраyднаму yнiкальнай – мастацкага дакумента часу, успамiнаy ахвяр шматлiкiх беларускiх Хатыняy – “Я з вогненнай вёскi” А. Адамовiча, Я. Брыля, У. Калеснiка, а таксама другое выданне yспамiнаy дзяцей вайны “Нiколi не забудзем”.

На чацвёртым этапе звяртаy на сябе пiльную yвагу чытачоy зварот пiсьменнiкаy да жаночай i дзiцячай памяцi, якая, як аказалася, была надта yчэпiстай, трывалай на жывыя, непасрэдныя yражаннi аб днях, што нiколi не забудуцца (“Суд у Слабадзе” В. Казько, “Гандлярка i паэт”, “Шлюбная ноч”, “Вазьму твой боль” I. Шамякiна).

Пяты этап паказу вайны y беларускай лiтаратуры выявiy тэндэнцыю да фiласофска-iнтэлектуальнага асэнсавання падзей вайны як падзей усеагульнага нявечання i разбурэння: зямлi, жытла, душ людскiх. У гэтым рэчышчы напiсаны аповесцi В. Быкава “Знак бяды”, “У тумане”, “Кар’ер”, а таксама раманы I. Навуменкi “Сасна пры дарозе” (1962), “Вецер у соснах” (1967), “Сорак трэцi” (1974), “Смутак белых начэй” (1980), I. Чыгрынава “Плач перапёлкi” (1972), “Апраyданне крывi” (1977), “Свае i чужынцы” (1984), iншыя творы беларускiх пiсьменнiкаy.

Асвятленне падзей вайны y мастацкай практыцы беларускiх пiсьменнiкаy праходзiла y настойлiвых пошуках, у жаданнi “прабiцца” да самога чалавека, у iмкненнi зразумець i спасцiгнуць усю паyнату чалавечых адчуванняy у суровых умовах выпрабавання фiзiчных i духоyных сiл.


Пытаннi для кантролю

1. У якiх умовах стваралася беларуская лiтаратура перыяду Вялiкай Айчыннай вайны?

2. Якiя творы беларускай лiтаратуры былi напiсаны y гады Вялiкай Айчыннай вайны?

3. Назавiце iмёны тых пiсьменнiкаy, хто працаваy у беларускай лiтаратуры ваеннай пары.

4. Якi асноyны пафас твораy ваеннага перыяду?

5. У чым кансерватыyнасць лiтаратуры першага пасляваеннага дзесяцiгоддзя?

6. У чым заключаецца сутнасць “тэорыi бесканфлiктнасцi” i як яна паyплывала на пасляваеннае лiтаратурнае развiццё?

7. “Спавядальныя” матывы y лiтаратуры 60-х гадоy ХХ ст. Як вы разумееце выраз, што y творах лiтаратуры “жыццё загаварыла само”? Праблематыка твораy таго часу.

8. Чым адметна творчасць пасляваеннага пакалення лiтаратараy?

9. Новыя тэндэнцыi y беларускай лiтаратуры – вяртанне да нацыянальных вытокаy, асэнсаванне гiстарычнага лёсу беларускага народа.

10. Якiя этапы ваеннай тэматыкi можна вылучыць у беларускай лiтаратуры?




Беларуская лiтаратура на сучасным этапе





Проза


Агульнавядомыя дасягненнi yсiх жанраy беларускай лiтаратуры ХХ ст. – паэзii, прозы, драматургii. Але, бадай, шырокае прызнанне y свеце беларуская лiтаратура заслужыла сёння дзякуючы найперш здабыткам нашай прозы: рамана, аповесцi, апавядання. Прозы, якая лiтаральна на вачах некалькiх пакаленняy, прайшоyшы паскораны шлях развiцця, стала шматжанравай i шматстылёвай, паглыбленай, аб’ёмнай. Беларуская проза – эпас народнага жыцця на найбольш важных этапах гiсторыi чалавецтва. У паказе лёсавызначальных шляхоy беларускага народа на нялёгкiх дарогах гiсторыi чалавечай цывiлiзацыi сучаснай прозе належыць асаблiвае месца.

Беларуская проза моцная перш за yсё паказам падзей мiнулай вайны. Тут прыярытэтнае месца займае Васiль Быкаy.

Празаiк пiша “сваю” вайну, знаходзячыся “на бестэрмiновай перадавой” (А. Адамовiч). Ён апавядае пра радавых вайны, што вынеслi на сваiх плячах увесь цяжар ваеннага лiхалецця, пра “пралетарыят” пярэдняй лiнii акопаy, пра тых, хто бяжыць у атаку або засыпаны зямлёю, каго “дабiваюць”, “дакалочваюць” мiнамi, снарадамi, хто iдзе здабываць партызанскi харч цi yзрывае варожы эшалон, хто штурмуе варожыя yмацаваннi. Вось атака, яшчэ атака (“Праклятая вышыня”). Пiсьменнiк вырашае y сваiм творы, што лепш – весцi людзей цi гнаць iх, як на бойню, у атаку (“Яго батальён”). Як прайсцi праз выпрабаваннi i застацца чалавекам (“Пайсцi i не вярнуцца”)? Аказваецца, што на вайне многае залежыць ад самога чалавека. Як неабходна, чаго б гэта нi каштавала, дажыць да свiтання, не замерзнуць, не памерцi, каб унесцi свой, хай невялiкi, але такi неабходны yклад у агульную перамогу (“Дажыць да свiтання”).

Аповесць “Знак бяды” напоyнена фiласофскiм зместам. Колькi тут “знакаy” – прыкмет чалавечай бяды! Запусцелы хутар – знак поyнага вынiшчэння чалавецтва. Калi прыйшла бяда, нiчым яе не спынiць, не адвесцi. Дык цi не лепш, каб яе, бяды, зусiм не yзнiкала.

Аповесць В. Быкава “Сотнiкаy” – твор аб узыходжаннi i падзеннi чалавека. Узыходжанне на п’едэстал славы, чалавечнасцi, дабра, праyды. І падзенне y чорную прорву здраднiцтва, калi, хочучы перахiтрыць “самога сябе”, чалавек пайшоy на змову з уласным сумленнем, падмануyся, каб выжыць. Але сам не выратаваyся, а душу д’яблу прадаy, стаy забойцам i yжо як збавення шукае смерцi.

Маральна-этычныя праблемы аyтару лягчэй было вырашыць на матэрыяле вайны. Ды i матэрыял гэты добра знаёмы пiсьменнiку. Ён усю вайну ваяваy у пяхоце. Імя лейтэнанта В. Быкава было нават выбiта на абелiску над брацкай магiлай, мацi атрымала на яго пахавальную. А ён выжыy.

Пра падзеi на Беларусi y першыя днi вайны, калi фронт адкацiyся на yсход, а y невялiчкую вёсачку Верамейкi неyзабаве павiнны прыйсцi немцы, пра жыццё i барацьбу пад нямецка-фашысцкай акупацыяй расказвае пiсьменнiк Іван Чыгрынаy у пенталогii “Плач перапёлкi”, “Апраyданне крывi”, “Свае i чужынцы”, “Вяртанне да вiны”, “Не yсе мы згiнем” (1996).

З сучаснай прозы сапраyдным адкрыццём новага мацерыка чалавечага быцця сталi раманы Вячаслава Адамчыка “Чужая бацькаyшчына” (1978), “Год нулявы” (1983), “I скажа той, хто народзiцца” (1987), “Голас крывi брата твайго” (1990). У сваiх раманах пiсьменнiк нiбыта раскрыy формулу iснавання народа Заходняй Беларусi. Бацькаyшчына – гэта бацькоyская зямля, надзел, бацькоyскi кут – хата, жытло, зямля, поле, тое, што ад нараджэння, змалку павiнна належаць чалавеку якi з гэтай зямлiцы кормiцца, на якой жыве. А тут бацькаyшчына становiцца чужой, не сваёй, навiсае пагроза зусiм яе страцiць, з-за чаго гераiня iдзе на неверагодны yчынак, хiтрасцю перапiсвае спадчыну, а сама адважваецца на смяротны грэх – зводзiць са свету свякроy i залоyку, апаiyшы iх чэмерам. Ноччу y адрыне яны памiраюць у пакутах, што не застаецца таямнiцай для вёскi.

Раманы В. Адамчыка – пра адвечныя сувязi чалавека з роднай зямлёй i яе людзьмi.

“Агульнанацыянальныя адзнакi” (В. Каваленка) даyно зацiкавiлi В. Адамчыка. Ён з пакалення беларускiх празаiкаy, што дало лiтаратуры такiя вядомыя iмёны, як Іван Пташнiкаy, Іван Чыгрынаy, Барыс Сачанка, Алесь Адамовiч, Мiхась Стральцоy. Гэтыя аyтары разам з непасрэднымi сваiмi папярэднiкамi, такiмi як Іван Мележ, Іван Шамякiн, Янка Брыль, Васiль Быкаy, спрыялi сваёй творчасцю буйному росту беларускай лiтаратуры.

Новыя жанрава-выяyленчыя мажлiвасцi “дэманструе” y iнтэлектуальнай прозе Янка Сiпакоy. Творы яго не толькi пра тое, што было (гiстарычная тэма), што ёсць (рэалiстычна-канкрэтная, бытавая тэма), але найперш пра тое, што можа быць. У апавяданнях нiбы мадэлiруецца жыццё герояy, распавядаецца пра тое, што можа быць, калi чалавек зробiць той цi iншы крок, ажыццявiць свой учынак. У творах паказваюцца не тыповыя характары y тыповых абставiнах, як таго патрабуе тэорыя рэалiстычнага мастацтва, а нешта iншае. Гэта iншае якраз можна сфармуляваць так: пiсьменнiк раскрывае створаныя логiкай мастацкага yяyлення характары персанажаy i yчынкi, iм прадыктаваныя, у лагiчна верагодных абставiнах.

Вось сюжэт такога твора. Муж так любiy жонку, так раyнаваy яе, што, калi прыйшла небяспека i яму трэба было нечакана развiтацца з жыццём, ён, раздумаyшыся (“мяне не будзе, а яна застанецца тут, з гэтымi… супернiкамi”), вырашыy i яе забраць з сабою на той свет. Выдаy яе фашыстам (падзеi адбывалiся y гады вайны). Лёс распарадзiyся такiм чынам, што жонка з прыёмным сынам загiнулi, а ён застаyся жыць. Па-свойму парадаксальная сiтуацыя.

З таго часу Вазьмiцель (так завуць галоyнага героя) кожны год – увосень, узiмку, летам – едзе y адну i тую ж вёску, усё y адну i тую ж хату, да жончынай сястры, каб дапамагчы ёй па гаспадарцы i хоць чым “замалiць” свае былыя грахi. Яны выбiраюць з поля бульбу, звозяць сена, жанчына yвесь час злуе, патрабуе, каб болей не ехаy, але ён усё роyна едзе. Узiмку яны, мужчына i жанчына, моyчкi yскiдваюць мёрзлае бярозавае бервяно на козлы, моyчкi яго пiлуюць. “Маyклiвыя людзi” – так называецца гэтае апавяданне Янкi Сiпакова. Вазьмiцель (можа, зусiм невыпадкова так завуць галоyнага героя, якi забраy “нiзашто чужое жыццё”) будзе ехаць i другi, i трэцi раз сюды, i гэтак жа маyклiва яны разам будуць працаваць.

“Не раyнуе, значыць, не любiць!” – вырашыла для сябе галоyная гераiня iншага апавядання Я. Сiпакова i пачала yсё рабiць так, каб муж яе прыраyнаваy. У сваю чаргу муж павёy сябе адпаведным чынам, так, што жонка яго таксама прыраyнавала. У вынiку на блiжэйшым каля iх дому прыпынку гарадскога транспарту, на слупе, з’явiлася аб’ява: “Маладая сям’я разменьвае двухпакаёвую кватэру…” Апавяданне хораша называецца: “Нехта глядзiць у гняздо жаyранка”. Наогул назвы апавяданняy у пiсьменнiка цiкавыя, ёмкiя, iнтрыгуючыя.

Умоyнасць сiтуацый, неразгорнутасць характараy персанажаy, ярка выражаны павучальны змест, своеасаблiвая стылiстыка, адметная iнтанацыя характарызуюць прозу Я. Сiпакова. Гэта новае слова y беларускай лiтаратуры, новыя па змесце i па сваiх жанрава-стылёвых якасцях творы.

Хлопец прыехаy да дзяyчыны, з якой сябраваy у студэнцкiя гады, у тую вёску, дзе яна працуе настаyнiцай Прыехаy нечакана. Дзяyчына yжо замужам, у яе – маленькае дзiця, клапатлiвы муж. І былы жанiх выдае сябе за далёкага родзiча настаyнiцы.

“К нам прыехаy дзядзя з Глядзiвастока”, – гуллiва паyтарае яе дачушка. А свякруха гадае, якi гэта родзiч, калi y цёткi Пелагеi y тым далёкiм Уладзiвастоку нiколi дзяцей не было, а таму, калi маладыя – Ён i Яна – iдуць растрасаць сена на лугi, выпраyляе iм услед i маленькую пяцiгадовую yнучку. І хоць апранула маладая настаyнiца на сенакос сваю колiшнюю студэнцкую сукеначку, i хоць правялi яны разам паyдня, але былое каханне не вярнулася. Нязваны госць вымушаны гэтак жа цiшком, нечакана, як i прыехаy, паехаць назад. “Госць пад час сенакосу” – такую назву носiць апавяданне. Як бачым, iнтэлектуальная проза патрабуе думак, суперажывання, саyдзелу чытача.

Проза гэтая эмацыянальная, настраёвая, пластычная, суб’ектыyная. Яна мае адметную стылiстыку, своеасаблiвы сiнтаксiс i адметную ж лексiку, сваю выключную iнтанацыю, мелодыку. Гучанне твора, у залежнасцi ад настрою, то гуллiва-радаснае, то мiнорнае, задуменна-элегiчнае, то iранiчна-паблажлiвае, з гумарам.

Апавяданнi-канцэпцыi, аповесцi-канцэпцыi, раманы-канцэпцыi – такiх твораy у беларускай лiтаратуры з’яyляецца yсё больш i больш, што сведчыць аб пашырэннi y ёй канцэптуальнага (канструктыyнага) фiласофскага мыслення. Пiсьменнiкi yсё глыбей аналiзуюць кожную з’яву, дэталёва даследуюць характары персанажаy, дакопваючыся да таямнiц душы сваiх герояy, прасочваючы найтанчэйшыя зрухi чалавечай душы, змены настрою, павароты думкi.

Вядомы мастак П. Пiкаса неяк заyважыy: “Адны хацелi адлюстраваць свет такiм, якiм яны яго бачылi. Я хачу паказаць свет такiм, якiм я яго мыслю”. Менавiта так можна ахарактарызаваць пазiцыю аyтараy, што пiшуць iнтэлектуальную прозу. Яна – наватарская па сваiм характары. Інтэлектуалiзм у мастацтве – гэта такая форма мастацкага асэнсавання рэчаiснасцi, якая мае адметныя мэты, асаблiвую актыyнасць (павышэнне ролi суб’ектыyнага пачатку) i стылiстыку (умоyнасць, эксперыментальнасць абставiн), незвычайны “жывапiс словам”, нязвыклыя фарбы. У такiх творах думкi аyтара разыгрываюцца y асобах. Гэта невялiкiя фрагменты паyсядзённай рэчаiснасцi, “абразкi жыцця”. “На улице среди других” называецца зборнiк апавяданняy Я. Сiпакова y перакладзе на рускую мову. Сваiх герояy пiсьменнiк бярэ на вулiцы, сярод iншых людзей.

Сюжэты твораy – арыгiнальныя, свежыя, дынамiчныя. Праблемы – вострыя, надзённыя, агульначалавечага гучання. Вывады з твораy – павучальныя.

Складаныя маральна-этычныя праблемы, вострыя i жыццёва важныя, балючыя, узнiмае празаiк Я. Сiпакоy у сваiх апавяданнях. Кожны герой вырашае для сябе нiбыта нанова адвечныя пытаннi чалавечага iснавання. Што такое дабро i зло, як пражыць хораша, не здрадзiць блiзкаму табе чалавеку, як захаваць юнацкi максiмалiзм, рамантыку yзаемаадносiн, у чым сэнс жыцця?

Назва твора павiнна арганiчна вынiкаць з самой сутнасцi мастацкага твора. Такiя назвы y Я. Сiпакова: “У гарадку, якi называецца Учора”, “Жаночы вальс”, “Знаёмыя жнiвеньскiя сны”, “Жывi, як хочацца”, “Усе мы з хат” i iнш. Кожны яго твор – неразгорнутая драма.

У творах iнтэлектуальнай прозы няма той “сшибки характеров” (В. Р. Бялiнскi), што павiнна рухаць сюжэт, няма хiтраспляценняy дзеяння, часам адсутнiчае нават сама дынамiка падзей, iх нечаканасць, абгрунтаванасць, глыбокая матываванасць паводзiн, усiх дзеянняy i yчынкаy персанажаy. Тут няма y характарах таго “выбуховага” рэчыва, якое абавязкова дасць аб сабе знаць дзе-небудзь у творы, абавязкова праявiцца: пiсьменнiк не жадае нават “выпiсваць” да драбнiц дэталi, хоць i не адрываецца ад рэальных абставiн быту, але яны яго цiкавяць настолькi, наколькi гэта неабходна для характарыстыкi персанажаy. Уражанне такое, калi чытаеш гэтыя творы, што дэталi пiсьменнiка yвогуле не цiкавяць. Менш за yсё тут знойдзем жывапiсанне словам. Тут ёсць настрой, думка. Для такiх твораy яшчэ характэрна наяyнасць ярка выражанай маралi, своеасаблiвага маралiзатарства, разумовага аyтарскага заключэння, што дапамагае чытачу yстрымацца ад таго цi iншага yчынку, якi анiяк яго не yпрыгожыць i з-за якога яму доyга давядзецца каяцца. Мараль не казачная, не павярхоyная, а незаyважная, выпакутаваная персанажам, пададзеная праз светаразуменне мастака i яго героя. Творы змяшчаюць фiласофска-канцэптуальны аналiз свету, стану рэчаy у iм, жыцця-быцця чалавека y гэтым свеце, многаму вучаць i прымушаюць суперажываць. Выхаваyчае yздзеянне такiх твораy на асобу бясспрэчнае. Інтэлектуальная проза патрабуе асаблiвай чуйнасцi аyтара да yсяго, што яго атачае, асаблiвай глыбiнi погляду на з’яву. Несумненна, што y гэтай прозе значна павышаецца роля суб’ектыyнага пачатку. На yсё пiсьменнiк пазiрае з уласнага пункту гледжання, з суб’ектыyных пазiцый, вядзе да таго, што лiчыць неабходным сказаць.

Янка Сiпакоy – паэт у прозе, пiсьменнiк-аналiтык. Яго проза лiрычная па сваёй сутнасцi, мяккая, акварэльная, малюнкавая, у нечым элегiчная, паэтычная.

“Назавём гэты цiхi, спакойны, зялёны – з адных толькi хат i садоy пры iх – невялiчкi райцэнтр, куды яе даyно yжо гэтак цягнула, назавём проста i y той жа час крыху элегiчна – гарадок Учора” – вось пачатак апавядання “У гарадку, якi называецца Учора”. Проза згаданага плана – глыбока эмацыянальная, пластычная y нюансах i адценнях перадачы зрухаy душы i характару паводзiн персанажаy.

Гэта якасна новы напрамак у беларускай лiтаратуры. Гэта проза еyрапейскага yзору, сусветнай традыцыi белетрызаванай лiтаратуры.

Выразную фiласофска-канцэптуальную аснову маюць многiя апавяданнi, аповесцi i раманы Васiля Гiгевiча, фiзiка па спецыяльнасцi, аднак глыбокага аналiтыка сярод лiтаратараy па спосабе заглыблення y матэрыял сучаснасцi. У творчасцi яго асаблiва адчувальны рацыянальны пачатак, разгортванне y мастацкiх вобразах думак аyтара. Варта прыгадаць раманы “Доказ ад процiлеглага”, “Мелодыi забытых песень”, аповесцi “Жыцiва”, “Карабель”, “Кентаyры”, “Пабакi” i iнш.

З’яyляюцца прыпавесць, сацыяльная фантастыка, антыyтопiя y прозе А. Мiнкiна “Праyдзiвая гiсторыя Краiны Хлудаy”, А. Наварыча “Дзённiкi Рабунькi”. Выходзяць кнiгi маладых: А. Федарэнкi “Смута”, А. Глобуса “Толькi не гавары маёй маме”, “Койданава”, А. Казлова “Незламаная свечка”.

Часта маральна-этычныя пастулаты, тэзiсы, сентэнцыi разгортваюцца y форме своеасаблiвых лозунгаy. Пiсьменнiкi нiбы “пераyтвараюць” новую рэальнасць, лагiчна мажлiвую, якая дазваляе паyней спазнаць асобу i матывы яе паводзiн.

Інтэлектуальная проза беларускiх пiсьменнiкаy дазваляе паyней i глыбей пранiкнуць у шматстайнасць нашай рэчаiснасцi. Яна, несумненна, прадвеснiк з’яyлення фiласофскага рамана, аповесцi.

Своеасаблiвая “плынь свядомасцi” – апавяданне Вольгi Іпатавай “Дваццаць хвiлiн з Немезiдай”. Немезiда багiня кары. За што ж карае багiня галоyную гераiню? Стэла, маладая жанчына, выбегла з тэлестудыi, дзе яна працавала, каб дачакацца таксi i iмчацца y бальнiцу, куды трапiy муж, аб чым ёй толькi што паведамiлi. Тыя дваццаць хвiлiн, якiя гераiня чакае таксi, i сталi яе спатканнем з багiняй кары. Гераiня прыгадвае першае студэнцкае каханне, паездкi з каханым у Сярэднюю Азiю, памятае, як прасiy яе сябра: “Стэла! Толькi не стань драпежнiцай!” Потым каханы загiнуy, яна выйшла замуж, прызвычаiлася, супакоiлася, жывучы за спiнай мужа, як за каменнай сцяной. Можа, таму i карае яе Немезiда, што не захацела, не пажадала яна yзляцець увысь, падняцца да сапраyднага кахання, як Ікар да Сонца, не баючыся абпалiць крылы.

Выключная роля y развiццi гiстарычнага жанру належыць Уладзiмiру Караткевiчу, якi напiсаy нямала твораy пра мiнуyшчыну.

Раманы i аповесцi У. Караткевiча – лiрыка-рамантычнага зместу. Яны грунтуюцца на канкрэтных гiстарычных фактах. Запамiнальныя яго творы “Нельга забыць”, “Каласы пад сярпом тваiм”, “Дзiкае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямлiyся y Гароднi” i iнш. У творах ажывае сiвая даyнiна, раскрываецца yнутранае хараство чалавека на роднай зямлi. Беларусы i Беларусь у творчасцi У. Караткевiча паyстаюць народам i краем са сваёй гiсторыяй, сваiмi традыцыямi, звычаямi, багатымi матэрыяльна i духоyна.

У. Караткевiч “будуе” y творах наш нацыянальны дом, паказвае яркiх i самабытных людзей. Любоy i замiлаванне да роднага краю выяyляецца з вялiкай сiлай у творчасцi гэтага таленавiтага мастака, майстра мастацкага слова, арыгiнальнага творцы i самабытнага чалавека (“Зямля пад белымi крыламi”).

У творах У. Караткевiча раскрываюцца яркiя i займальныя старонкi нашай гiсторыi, апiсваюцца yзнёслыя i высокiя пачуццi герояy, якiя служаць свайму народу, свабодзе i праyдзе, кахаюць, радуюцца жыццю. Беларускую гiсторыю пiсьменнiк у сваiх творах “выводзiць” з уласнага кораня, а не разглядае збоку. Яго творы бачацца менавiта беларускiм мастацкiм летапiсам роднай зямлi.

Пра мелiярацыю беларускага Палесся – раман Вiктара Казько “Неруш”. У iм апiсана невялiчкая вёсачка Княжбор, якую трэба перасяляць, бо пачынаецца мелiярацыя. У кнiзе як бы два кругi падзей: спачатку тое, што нарабiлi людзi, а потым тое, што яны сталi перажываць на зямлi, якую асушылi. Людзi вымушаны хадзiць i прасiць вады, цярпець пясчаныя, тарфяныя буры, прасiць заступнiцтва y мацi-прыроды.

Вострыя экалагiчныя праблемы yзнiмае y творы “Паляванне на Апошняга Жураyля” пiсьменнiк Алесь Жук. Тужлiвым крыкам, болем аддаецца y сэрцы голас апошняга жураyля, якi кожны вечар чуе праyдалюбец i заступнiк усяго жывога на зямлi Сцяпан Дзямiдчык. Але i ён, Сцяпан, гiне y змаганнi з браканьерамi, а на помнiку на яго магiле сябры выб’юць абрыс жураyля.

“Сачыненне на вольную тэму” – такую назву носiць раман Анатоля Кудраyца. У цэнтры рамана – лёс чалавека, за iм – лёс народа. “Жыццё чалавека – гэта сачыненне на вольную тэму”, – кажа пiсьменнiк. Нiхто не прымушае выбiраць тэму, але тое, як ты пражывеш сваё жыццё, залежыць ад цябе самога.

Важкi yклад у сучасную беларускую прозу yнеслi Таiса Бондар (аповесцi “Дзённiк жанчыны”, “Жывыя жывуць”, “Час, калi нас любiлi”), Лiдзiя Арабей (“Дзень мiнулы, дзень наступны”) i iнш.

Нельга не прыгадаць раманы А. Асiпенкi “Непрыкаяны маладзiк”, П. Мiсько “Градабой”, аповесць I. Навуменкi “Інтэрнат на Нямiзе”, яго ж раман “Летуценнiк”.

Творам эпохi перабудовы можна назваць аповесць Івана Шамякiна “Драма” – аб ролi чалавечага фактару, аб тым, што трэба беражлiва адносiцца да людзей. У цэнтры твора – дырэктар завода Васiль Лiхач, якi прыняy перабудову i працуе на яе, ды ягоная былая каханка, сакратар гаркома, бюракрат з бюракратаy, Ала Уладзiславаyна Налiцкая, нiзавошта не жадае саступаць новаму, перадавому. Драма пошукаy i страт завяршаецца для Лiхача трагедыяй. Аповесць напiсана па гарачых падзеях часу.

З твораy сучаснай беларускай прозы нельга абысцi раманы-бiяграфii, раманы-эсэ пра жыццё выдатных людзей нашай краiны. Сярод такiх кнiг: “Як агонь, як вада” i “Францыск Скарына, або Сонца маладзiковае” A. Лойкi – пра Янку Купалу i Ф. Скарыну, “Крыж мiласэрнасцi” В. Коyтун – пра вядомую беларускую паэтэсу Цётку, “Пры апазнаннi – затрымаць”.

B. Хомчанкi – пра Ф. Багушэвiча. Цiкавыя творы Г. Далiдовiча “Гаспадар-камень” пра мiнулае Беларусi i Э. Ялугiна “Пасля нябыту” (“Без эпiтафii”) – пра Цiшку Гартнага. “Агледзiны жыцця выдатных людзей, – пiсаy В. Р. Бялiнскi, – заyсёды выдатныя агледзiны. Яны yзвышаюць душу i yзбагачаюць духоyна”.

З поспехам выступаюць маладыя празаiкi У. Ягоyдзiк, Х. Лялько, А. Глобус, А. Наварыч, У. Сцяпан, А. Федарэнка i iнш. Творчая моладзь шукае новыя тэмы, стылi, падыходы да асвятлення рэчаiснасцi, якая нiколi не бывае застылай. Маладыя аyтары М. Адамчык, М. Шайбак i М. Клiмковiч не без поспеху спрабуюць свае сiлы y развiццi прыгоднiцкага жанру.

Акварэльная, пластычная, псiхалагiчная проза Мiхася Стральцова, тонкага лiрыка i рамантыка, рэалiста, чые творы “На чацвёртым годзе вайны”, “Сена на асфальце”, “Свет Іванавiч, былы Дон Жуан” раскрываюць светапогляд чыстага, узнёслага пакалення, якое радуецца сонцу на роднай зямлi, росквiту прыроды i не ведае яшчэ пра пагрозу атамнай вайны, напоyнена рамантыкай першаадкрыцця свету i самых звычайных чалавечых iсцiн, што складае аснову iснавання. Натуральны чалавек у натуральных умовах паyстае y паэзii i прозе творцы. М. Стральцоy – выдатны крытык i лiтаратуразнаyца.

Звяртае на сябе yвагу сучасная, праблемная, змястоyная проза Генрыха Далiдовiча. Празаiк стаy прадаyжальнiкам коласаyскай традыцыi y прозе. У цыкле аповесцей пра вясковых настаyнiкаy “Усё яшчэ наперадзе”, “Мiланькi”, “Завуч”, “Дырэктар” прасочваюцца рысы аyтабiяграфiчнай прозы. Кнiгi прозы “Цяпло на першацвет” (1976), “Маладыя гады” (1979), “Мiланькi” (1980), “На новы парог” (1983), “Станаyленне” (1985), “Мiг маладосцi” (1987) адметныя лiрызмам, псiхалагiзмам. Шырокае прызнанне пiсьменнiку прынесла мастацка-гiстарычная трылогiя “Гаспадар-камень” (1986), “Пабуджаныя” (1988), “Свой дом” (1989), дзе на дакументальнай аснове yздымаюцца праблемы станаyлення беларускай дзяржаyнасцi на пачатку ХХ ст. Г. Далiдовiч пiсьменнiк, якi добра разумее псiхалогiю селянiна-працаyнiка. Канцэпцыя чалавека – гаспадара на роднай зямлi яднае прозу Г. Далiдовiча з творамi Я. Коласа, К. Чорнага, К. Крапiвы.

Шырокую вядомасць набылi раманы на гiстарычную тэму празаiка Леанiда Дайнекi, пасля выхаду якiх аyтара па праву пачалi называць паслядоyнiкам У. Караткевiча. Нацыянальная гiсторыя ажывае творах “Меч князя Вячкi” (1987), “След Ваyкалака” (1988), “Жалезныя жалуды” (1990). Творы напоyнены канкрэтнымi гiстарычнымi фактамi часоy ВКЛ, у iх шырока выкарыстоyваюцца прыгоднiцкiя элементы, яны лёгка чытаюцца. Сюжэты твораy дынамiчныя, радкi мускулiстыя, словы выпраменьваюць душэyную энергiю аyтара.

Аснова для надзеi на плённае будучае нашай лiтаратуры ёсць. Пра гэта сведчаць здабыткi старэйшых пiсьменнiкаy, аyтараy сярэдняга пакалення i настойлiвыя пошукi зусiм яшчэ маладых сучасных беларускiх празаiкаy.

Сучасная беларуская проза – надзвычай багатая, мастацкi змястоyная, развiтая y жанрава-стылёвых адносiнах, дасканалая – асэнсоyвае вострыя i складаныя праблемы глабалiзацыi свету, выступаючы на абарону агульначалавечых каштоyнасцей i нацыянальнай традыцыi.

Сучасная беларуская лiтаратура з’яyляецца асноyнай скарбонкай, адной з галоyных захавальнiц беларускай культуры, маралi, традыцый, норм, паводзiн, зводам унутраных законаy, па якiх жыy цi жыве кожны чалавек i yсё чалавецтва.


Пытаннi для кантролю

1. Сучасная беларуская проза: жанры, стылi, праблематыка. Што такое эпас? Назавiце эпiчныя жанры.

2. “Гiстарычная” проза. Якiх аyтараy i якiя творы гэтага напрамку вы ведаеце?

3. Духоyнае аблiчча сучаснiка y беларускай прозе.

4. Як адлюстраваны y сучаснай беларускай прозе вострыя маральна-этычныя праблемы: кахання, шлюбу, сям’i, асабiстага i грамадскага, узаемаадносiн памiж людзьмi?

5. Якiя эстэтычныя аспекты дабра i зла, праyды i справядлiвасцi, гуманнасцi знайшлi адбiтак у сучаснай прозе?

6. У чым праяyляюцца наватарскiя жанрава-стылёвыя магчымасцi сучаснай беларускай прозы?




Паэзiя


Сучасная беларуская паэзiя – шматаблiчная, шматфарбная, разнастайная па жанрах. Цiкавы i багаты свет паэзii, у якiм раскрываецца тое галоyнае, чым жыве народ, унутранае жыццё нашага сучаснiка.

Можна вылучыць чатыры асноyныя класiчныя плынi, тэндэнцыi y развiццi сённяшняй беларускай паэзii.

Першы кiрунак звязаны з класiчнай традыцыяй, калi слова i форма знаходзяцца y гармонii, суладдзi, напоyнены дасканаласцю выяyлення, яснасцю i прастатой настрою, дыхаюць свежасцю, вызначаюцца выразнасцю пазiцыi, заглыбленасцю думкi. Такi класiчны верш у беларускай паэзii трывала звязаны з iмем Аркадзя Куляшова. Нездарма паэт так часта i даволi yдала перакладаy на беларускую мову творы А. Пушкiна, М. Лермантава з iх класiчнай прастатой i дасканаласцю.

Другi кiрунак – песенна-народны, характарызуецца трывалымi сувязямi з беларускiм фальклорам. Ён жывiцца здабыткамi народнага духу, выкарыстоyвае багаты арсенал прыёмаy i сродкаy вусна-паэтычнай творчасцi беларускага народа, зарыентаваны на народныя вытокi, нацыянальныя каранi, вылучаецца адкрытасцю мастацкай сiстэмы, даходлiвасцю зместу, лаканiчнасцю i прастатой.

Трэцi кiрунак – паэзiя грамадзянскага пафасу, болю i смутку, радасцi i перажывання, паэзiя непрымiрымасцi з будзённым iснаваннем, баявая, наступальная, спавядальна-прамоyнiцкая, калi лiнiя разлому y момант разбурэння yстойлiвага свету праходзiць праз сэрца паэта. Паэты гэтай плынi адстойваюць адвечнае i зменлiвае, старое i новае, прычым робяць гэта нiбы спавядаючыся, да донца вычэрпваючы сябе, свае перажываннi i трывогi, боль i пакуты. Яркiм прадстаyнiком такой паэзii з’яyляецца Пiмен Панчанка, паэзiя якога не старэе. П. Панчанка “ваюе” з бездухоyнасцю, кар’ерызмам, чэрствасцю, эгаiзмам, бюракратыяй, падманам. Паэзiя Панчанкi yзбуджана-задзiрыстая, драматычна-наступальная, яна не перастае прыцягваць шматлiкiх прыхiльнiкаy паэтычнага слова. Аyтар здзiyляе сваiм майстэрствам, разнастайнасцю “тэхналагiчных” прыёмаy пiсьма. У кожным творы паэт дабiваецца полiфанiчнага гучання слова – адзiнага y сваiм родзе, трапнага.

Чацвёрты кiрунак – развiццё фiласофскай лiрыкi, якую дасканала асвойваy Максiм Танк, асаблiва y жанры свабоднага верша, або верлiбра. Творы гэтага кiрунку – аналiтычныя, з заглыбленай думкай, са спакойнай iнтанацыяй, трывалыя, важкiя. Спакваля разгортваецца y вершы думка-аповед, уражваючы чытача сваёй абгрунтаванасцю, фiласофскiм зместам.

Няма y прыродзе з’явы y чыстым выглядзе. Таму можна было б i не вылучаць падобных трывалых кiрункаy i y сучаснай паэзii, але такiя плынi лёгка заyважыць, хоць гэта крыху i звужае палiтру сучаснай беларускай паэзii, у поyным аб’ёме сваiм шматгранную. Мы сапраyды маем шмат паэтаy, “добрых i розных”, якiя y творчасцi сваёй працягваюць лепшыя традыцыi беларускай класiкi, актыyна распрацоyваюць новыя паэтычныя пласты.

У беларускай паэзii шмат слаyных паэтэс з самых далёкiх часоy. Назавём сённяшнiх: Раiса Баравiкова, Нiна Мацяш, Галiна Каржанеyская, Таiса Бондар, Валянцiна Коyтун, Людмiла Паyлiкава, Валянцiна Аколава, Валянцiна Палiканiна, Таццяна Сiвец.

На фоне yсёй беларускай вершаванай творчасцi найярчэйшай бачыцца блiскавiчна-светлая паэзiя Яyгенii Янiшчыц. Бачыцца сваёй зiхоткасцю, блiскавiчнай яркасцю i вясёлкавай рознакаляровасцю, непаyторнасцю мелодыi душы i сэрца, гарманiчнасцю пачуцця i думкi, сплавам моцных душэyных перажыванняy з глыбокай фiласафiчнасцю, якая yключае настаyнiцтва i прароцтва. У паэме “Сказ пра Лысую гару”, дзе сярод iншых заган савецкага часу адзначалася нясцерпнае жаданне многiх чыноyнiкаy “лiквiдаваць дашчэнту мову, якой Купала гаварыy”, сказана:

Але назло iх крыку “знiшчыць!”
З глыбiнь народнага жыцця
Увысь iрвалася Янiшчыц —
Палесся мiлае дзiця.

“Мiлае дзiця” Беларускага Палесся, Я. Янiшчыц шмат зрабiла y беларускай лiтаратуры, пакiнула пасля сябе яркi след сваёй творчасцю, хоць i пражыла нядоyга. Паэтычная творчасць развiвалася y межах унiверсiтэцкага паэтычнага асяроддзя нават i тады, калi паэтэса yжо была не звязана з родным БДУ нi вучобай, нi творчай працай у студэнцкiм унiверсiтэцкiм лiтаб’яднаннi “Узлёт”. Паэзiя яе – строга акадэмiчная, класiчная.

Паэтэса выдала шэраг зборнiкаy вершаy: “Снежныя грамнiцы” (1970), “Дзень вечаровы” (1974), “Ясельда” (1978), “На беразе пляча” (1980), “Пара любовi i жалю” (1983), “Калiна зiмы” (1987), кнiгу вершаy i паэм “У шуме жытняга святла” (1988). Прызнанне прыйшло хутка. Я. Янiшчыц стала лаyрэатам прэмii Ленiнскага камсамола Беларусi, яе творчасць адзначана Дзяржаyнай прэмiяй БССР iмя Янкi Купалы.

Паэзiя Яyгенii Янiшчыц – полiфанiчная, гарманiчная, узнёслая, але i зямная. Гэта – паэзiя ведаy, паэзiя адкрыцця, дзе простыя радкi i ясныя думкi, дзе гучыць музыка сэрца, высноyваецца жыццё…

Пражыць з каханнем! Гэта не проста, але гэта i так лёгка. Як у Я. Янiшчыц, радкi якой аб каханнi памятаюць i вучнi i людзi сталых гадоy, хоць нiколi не завучвалi iх па-школьнаму. Класiчныя радкi!

Ты паклiч мяне. Пазавi.
Сто дарог за маiмi плячыма.
Пачынаецца yсё з любвi.
А iнакш i жыць немагчыма.

    (“Ты паклiч мяне. Пазавi”)
Яна плыла на чоyне па хуткай хвалi, ведаючы, што плынню yсё роyна “знясе”. Яна бачыла далей. Ведала больш. Адчувала танчэй. Яна перасякала раку часу, кiруючыся заyсёды y сваiх маральных пошуках “вышэй плынi”. Чытаем далей радкi з верша таленавiтай паэтэсы:

I тады душой не крывi
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца yсё з любвi —
Першы поспех i першыя крокi.

Выдатныя вершы. А напiсаны яны яшчэ зусiм юнай студэнткай, на пачатку вучобы ва yнiверсiтэце.

Так званая жаночая паэзiя – гэта драматычная лiрыка чалавечых страт i пакут, болю, трывог, спадзяванняy i расчараванняy, разладу з рэчаiснасцю, лiрыка глыбокiх чалавечых адчуванняy, часам гэта лiрыка “плачу без слёз”, паэзiя спагады, спатолення душы, лiрыка пратэсту супраць марнатраyства жыцця, супраць бездухоyнасцi iснавання. Найчасцей – гэта паэзiя даверу, шчырасцi, любовi, ласкi, душэyнай цеплынi.

На Ваша “ты” сказаць Вам “ты” не смею,
I калi позiрк позiркам злаyлю,
Як птушанё, спалохана нямею.
Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.

Святла, што падарылi, не растрачу,
I шчырых слоy нiколi не згублю.
…Нашто журба у цёплых зрэнках Вашых?..
Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.

    (“Люблю”)
Так спавядаецца лiрычная гераiня паэзii Нiны Мацяш. У iншым вершы яна шчыра прызнаецца y незгасальнай любовi да Радзiмы, да Беларусi:

Кiм бы я была,
Чым бы я была
Без твайго крыла,
Мая Радзiма?

Вершы yражваюць ёмiстасцю радка, дакладнасцю псiхалагiзму, выверанасцю iнтанацый.

Талент Нiла Гiлевiча моцны сатырычным пафасам, гумарыстычнымi iнтанацыямi, i калi паэт “зачэрпвае” са сваёй душы, што называецца “з дна”, абурэнне з’явай, свой гнеy, узнiмаецца да iронii, сарказму i абрушвае yсё гэта на носьбiтаy зла, нараджаюцца цудоyныя радкi, у якiх сплаyлена лiрыка, публiцыстыка, сатыра, гумар. Усё гэта стварае глыбокi падтэкст, абагульненне.

Н. Гiлевiч у сваёй творчасцi арыентуецца на паэтыку беларускiх народных песень, на эмацыянальнасць i пачуццёвасць твораy (зборнiкi “А дзе ж тая крынiчанька?”, “Перазовы”, раман у вершах “Родныя дзецi”).

Блiзкi да народнай традыцыi y вершаскладаннi паэт Алег Лойка, хоць у яго творчасцi звяртае на сябе yвагу iнтэлектуальны пачатак, фiласофская заглыбленасць, большы напал моцных пачуццяy, павышаная эмацыянальная энергiя слова, драматызм i напружанасць радка:

Палюбiy я светлы свет,
А любiць – балюча…

    (“Вiшнi, вiшнi – белы цвет…”)
Гэта радкi высокай пробы сапраyднага паэта фiласофскага складу. Такiм унутраным свячэннем напоyнены вершы са зборнiкаy “Каб не плакалi канi”, “Пачуццi”, “Лiнiя жыцця”, “Скрыжалi”. Аднак найперш А. Лойка паэт-лiрык, якi iмкнецца адгукацца на найтанчэйшыя зрухi чалавечай душы, спазнаваць сутнасць рэчаy i з’яy, iсцi да чалавека праз чалавечае, праз яго заклапочанасць справамi, думкамi, пачуццямi. Звяртаючыся да каханай, якую ён сустрэy у маладыя гады i якая стала для яго спадарожнiцай на yсё жыццё, праз многiя гады паэт гаворыць:

Заyсёды трошкi таямнiцай
Была ты для мяне i ёсць:
Чагосьцi светлага крынiцай,
Перад якiм я – толькi госць.

    (“Заyсёды трошкi таямнiцай”)
А. Лойка yмее знайсцi y паэзii слова жывое, адзiнае, трапнае, напоyненае высокiм сэнсам. З поспехам паэт выступае y жанры верлiбра, перакладае на беларускую мову з iншых моy народаy свету (нямецкай, французскай). Трапяткое пачуццё паэта пастаянна прымушае пульсаваць думку, абуджае свядомасць.

З плеяды паэтаy, якiя прыйшлi y лiтаратуру y 60-х гадах ХХ ст., вылучаецца Рыгор Барадулiн – паэт грамадзянскага напалу, актыyны, наступальны, паэт шырокага творчага дыяпазону, якому аднолькава добра yдаюцца вершы многiх жанраy, якi yмее карыстацца шматлiкiмi паэтычнымi формамi. Вострая паэзiя Р. Барадулiна – па-грамадзянску мужная, смелая, дасканалая y мастацкiх адносiнах, у ёй бачна прага адкрываць паyнату жыцця, яго хараство i выключнасць (“Нагбом”, “Свята пчалы”).

Актыyна асвойваюць многiя тэмы сучаснасцi y беларускай паэзii В. Зуёнак, Г. Бураyкiн, У. Скарынкiн. У сваiх творчых пошуках паэты iдуць ад народнага светаyспрымання.

Слова маё! Я y цябе не прашу
Нi славы, нi yзнагароды.
Цiха i проста зайдзi y душу
I застанься там… назаyсёды… —

так пiсаy Г. Бураyкiн у вершы “Слова маё”, выяyляючы настроi i светаадчуванне многiх сваiх аднагодкаy.

Старэйшая плеяда паэтаy – адна з самых шматлiкiх i yнутрана цэласных у гiсторыi паэтычных “прызываy”:

A. Вярцiнскi, Р. Барадулiн, П. Макаль, Н. Гiлевiч, С. Гаyрусёy, А. Лойка, У. Караткевiч, Я. Сiпакоy, Г. Бураyкiн, Ю. Свiрка, В. Зуёнак, А. Грачанiкаy i iнш. Усiх iх аб’ядноyвае тое, што яны прыйшлi y лiтаратуру y часы так званай хрушчоyскай адлiгi, гэта паэты трыццатых гадоy нараджэння, злучаныя агульнай памяццю перажытага.

“Высокае неба” паэтычнага iдэалу iмкнецца захаваць у фiласофска-iнтэлектуальнай паэзii А. Вярцiнскi. Ён за кранае шматлiкiя аспекты чалавечага iснавання – сацыяльны, маральны, агульначалавечы (зборнiкi “Чалавечы знак”, “Час першых зорак”, “Ветрана”).

Са “злачынствам нематы” iмкнецца “ваяваць” з дапамогай паэзii П. Макаль, выяyляючы глыбiнны дотык да зямлi i неба, далучэнне да yсяго iснага, адвечнага. Аб сваiм пакаленнi паэт гаворыць наступнымi радкамi:

– Вы адкуль?
– Мы – ад куль.
Мы – з вайны.
Мы – званы.

    (“Вы адкуль?”)
Нiбы раскалыханы звон, магутна i велiчна “гучыць” паэзiя Я. Сiпакова. У зборнiку “Веча славянскiх балад” як быццам ажывае гiстарычная памяць славянскiх на родаy, iх векавечны вопыт, нагадваюцца шматлiкiя эпiзоды жыцця гэтых народаy, якiя нiбыта сышлiся на сваё веча.

Каштоyнасць адчування роднай зямлi, жыцця працаyнiка на ёй, плёну гэтага жыцця характэрна для паэзii B. Зуёнка (“Сялiба”, “Маyчанне травы”).

Актыyна y беларускай паэзii распрацоyваецца тэма еднасцi i злiтнасцi чалавека i прыроды, “раyнапраyя дрэy i людзей” (П. Панчанка). Паэты шчыра здзiyляюцца цудам жыцця, iмкнуцца да паyнаты адчування хараства y свеце. “Дрэвы памiраюць, калi перастаюць пазнаваць змену года i не адгукаюцца рэхам… Чалавек – калi страчвае здольнасць здзiyляцца i захапляцца жыццём”, – пiсаy М. Танк. Ад тэмы прычынення да yсяго iснага на зямлi да yвасаблення паyнаты чалавечага шчасця iдзе сучасная беларуская паэзiя.

Удалымi былi дэбюты y паэзii Р. Семашкевiча, К. Камейшы, М. Дуксы, Ю. Голуба. Іх паэтычныя пошукi накiраваны на тое, каб адкрыць час i сябе y сваiм часе. Тэмы iх твораy – мары аб будучым, родны дом, вёска, Радзiма, лёсы людскiя, прырода бацькоyскай зямлi.

Чарнобыльская тэма стала адной з тых, што не даюць супакоiцца, абуджаюць трывогу паэта М. Мятлiцкага.

Музыкай кахання напоyнены вершы маладых беларускiх паэтэс Ірыны Багдановiч, Галiны Булыка, Любовi Турбiной, Вольгi Куртанiч, Людмiлы Паyлiкавай, Таццяны Сiвец, Нiны Шкляравай, Валянцiны Палiканiнай.

Маладыя паэты iдуць у лiтаратуру настойлiва, актыyна шукаюць, эксперыментуюць. У розныя гады гучна заявiлi аб сабе Алесь Разанаy, Сяргей Давiдовiч, Адам Глобус, Леанiд Галубовiч, Анатоль Сыс. Яны розныя па сваiх поглядах на жыццё, па творчай манеры, па спосабе адлюстравання паyсядзённай рэчаiснасцi. Маладыя аyтары “будуюць масты” памiж днём сённяшнiм i будучым. Гэта пра iх напiсаy А. Вярцiнскi:

Ты y такiм шчаслiвым узросце,
калi сэрца не знае злосцi,
калi yсё яшчэ наперадзе —
i дарогi, i масты,
калi yсё – на тым беразе,
а на гэтым – толькi ты.

    (“Ты y такiм шчаслiвым узросце”)
Сярод сучасных паэтаy вылучаецца Алесь Разанаy, творчасць якога вось ужо на працягу доyгiх гадоy па-сапраyднаму хвалюе шматлiкiх прыхiльнiкаy таленту паэта. А. Разанаy – творца незвычайны. Ён працуе y шматлiкiх паэтычных жанрах, многа эксперыментуе, “прывiвае” на дрэва беларускай паэзii новыя паэтычныя формы – версеты, квантэмы, хоку, паэтычныя мiнiяцюры i iнш.

А. Разанаy – паэт фiласофскага мыслення, аналiтычнага зроку, якi на любы стан рэчаy i ход падзей глядзiць глыбакадумна, з пэyнай доляй умоyнасцi, асацыятыyна, па-мастакоyску вобразна. Так робiць А. Разанаy нават тады, калi малюе беларускую прыроду. Як трава вырастае з зямлi, так натуральна без паэтычных аздоб i прыкрас вырастаюць вершы А. Разанава. “Лепет сэрца i шэпт фантазii” – вось што такое многiя радкi гэтага паэта. Паэзiя вырастае з хаосу, з цемры, з рытму сэрца, з гармонii, суладдзя. У А. Разанава многiя вершы менавiта такiя. Паэзiя яго – гэта фотаздымак нябачнага y душы паэта, хвiлiна роздуму, трымценне душы, яшчэ не абуджанае пачуццё. Ледзь акрэсленае светаадчуванне, ледзь згаданае пачуццё пад пяром паэта набываюць паэтычную сiлу i моц.

За зборнiк “Вастрыё стралы” (1990) А. Разанаву прысуджана Дзяржаyная прэмiя БССР. Паэт пастаянна знаходзiцца y адкрыццi новага, нязведанага яшчэ свету, у жаданнi выказаць самае запаветнае, таямнiча-няyлоyнае, найтанчэйшыя зрухi чалавечай душы.

Адразу пасля выхаду y свет першых зборнiкаy вершаy звярнуy на сябе yвагу Леанiд Галубовiч. Ён пазбягае гучных iнтанацый, яго вабiць найперш шчырасць, давер, рэчы простыя i вечныя, людзi з роднай яму зямлi. У зборнiку “Таемнасць агню” паэт кажа:

…Пакуль не скажа дзед якi
З развагай аналiтыка:
Хлеб трэба сеяць, мужыкi,
Без хлеба – дрэнь палiтыка.

    (“Палiтыка”)
Паэтам нялёгка y сённяшнiм неyсталяваным свеце, iх прыгнятаюць многiя праблемы часу, няпэyнасць, боль i трывога нашых дзён. Ажываюць даyнiшнiя вобразы паэзii маладых: Сонца, Дом, Мацi, Чалавек, Пагост… Л. Галубовiч разумее, што

Ты – боль, паэзiя. Ты – бой.
Ты – праyды непрыступнай вежа.
Я – праведнiк i грэшнiк твой,
Пусцi мяне y сваё бязмежжа!..

    (“Ты – боль, паэзiя”)
Даyно, вiдаць з 20-х гадоy ХХ ст., не было y нашай паэзii падзелу паэтаy на “гарадскiх” i “вясковых”. Кумiрам вясковай моладзi y свой час з’яyляyся М. Чарот. “Паэтам прамысловага гораду” лiчыyся А. Александровiч (“Па беларускiм бруку”). Але вось з прыходам у паэзiю Адама Глобуса крытыка загаварыла пра yрбанiстычнае паэтычнае мысленне аyтара, якi yмее пiсаць маляyнiча, умее перадаваць мастакоyскi погляд на рэчы i з’явы:

…Хлапечае жыццё мiкрараёнаy
Заблыталася y бiтумнай смале.
Будзiльнiкам зялёным, электронным
Мiльгае вока часу на стале…

    (“Горад”)
У беларускую паэзiю прыйшло новае пакаленне паэтаy – дзяцей сучаснага горада.

У Анатоля Сыса y вершах вельмi yзмоцнены асабiсты погляд на жыццё. Творы яго нязвыклыя, разлiчаныя на знешнi эфект. Кожнае слова б’е y сэрца, каб здзiвiць, аглушыць, каб ускалыхнуць душу чытача, апелюючы да асноватворнага, да гiстарычнага мiнулага, да нашых каранёy i традыцый, да выдатных асоб зямлi беларускай. Гiсторыя пераплятаецца y вершах з сучаснасцю, бiблейскiя матывы перамяжоyваюцца з сённяшнiмi сiмваламi (зборнiкi вершаy “Агмень”, “Пан Лес”).

Замiлавана, хвалююча i хораша гаворыць пра сваё захапленне высокiм святлом беларускай прыроды, пра сваё адчуванне, пра саборнасць прыроды i народа паэт Анатоль Вялюгiн:

З усiх сабораy ёсць сабор,
дзе згодзен я малiцца:
У спелым леце, спелы бор,
звiняць твае званiцы.

    (“Спелы бор”)
А. Вялюгiн натуральна i вельмi пранiклiва малюе тую незвычайную пару года на Беларусi, калi зацвiтаюць дрэвы, расквечваюцца белымi пялёсткамi, стаяць, як смятанай аблiтыя, яблынi, грушы, слiвы, а тут раптам “на цвет” надыходзяць халады – гэта зацвiтае чаромха. Іх так i называюць у народзе – “чаромхавыя халады”. Чытаем у кнiзе “Адрас любвi”:

Па ярах сумётамi – белая чаромха,
Салаyi шалёныя б’юць на yсе лады.
Заiнела пер’е майскага чароту:
Выветрыyшы неба,
Ходзяць халады.

    (“Чаромхавыя халады”)
Беларусы здаyна належалi да цывiлiзацыi лесу. Яшчэ y мiнулым стагоддзi 80 % тэрыторыi нашай краiны заставалася пакрытай лясамi. Выпрамляючы рэкi i асушваючы балоты, людзi “выпроствалi” yласныя душы. “Азону, – просiм мы, – азону!” – пiсаy П. Панчанка. Прырода Беларусi – гэта частая змена краявiдаy: балотца, лясок, рачулка, азярцо. Тут няма аднастайнасцi пейзажаy, нават песень у народзе не iснуе пра бяскрайнiя стэпы, моры, горы. Затое ёсць шмат вершаy пра дарогi, сосны, валуны, матчын хлеб, вятры, жыта, сонца. Паэт Васiль Зуёнак у зборнiку “Сялiба” выказвае трывогу за yсё жывое на зямлi:

Памiж сэрцам маiм i трывогай —
Як сцяна – два крутыя парогi…
Пыл на крылах вятроy развею,
Ля дарогi жыта пасею…
Я прыйду,
Я прыйду да вас, людзi,
Хай трывога мне сэрцам будзе!

    (“Сялiба”)
Лiрычна-yзнёслая, светлая i патрыятычна напоyненая паэзiя Генадзя Пашкова, узбагачаная вопытам эпохi, асабiстымi перажываннямi за yсё, што робiцца на зямлi. Г. Пашкоy – паэт непаyторны, яркi самабытны.

Ёсць Паэт.
І якая паэта натхнiла.
Назавём яе iмем славянскiм —
Людмiла.

    (Са зборнiка паэзii “Тваiм святлом благаславёны”)
Вершы шматлiкiх паэтаy жывуць у часе i прасторы, жывяць душу i сэрца чалавека. Як верш, што стаy народнай песняй, – “Ручнiкi” паэтэсы Веры Вярбы.

У суботу Янка
Ехаy ля ракi,
Пад вярбой Алена
Мыла ручнiкi.
– Ой, Алена-сэрца,
Дай тваю руку!
Дзе тут пераехаць
Мне уброд раку?

Дыялог сарамлiвага закаханага юнака з працавiтай i непрыступнай дзяyчынай завяршыyся нараджэннем высокага пачуцця кахання.

Беларускiя саматканыя вышываныя ручнiкi на рачной гладзi, якiя плывуць удалячынь па вiрлiвай плынi вады, у вершы з’яyляюцца сiмвалам вернасцi, чысцiнi пачуццяy. Ручнiкi рассцiлалi маладым пад ногi y час прымання шлюбу – “злюбу”. Тут перад маладымi, усёй краiнай i прыродай ляжыць вечнасць – прастор, сонца, рака часу. “Хай iм пасвецiць i маё каханне”, – кажа В. Вярба.

Душэyным надрывам, сардэчнай трывогай напоyнена паэзiя адной з самых яркiх беларускiх паэтэс сучаснасцi Раiсы Баравiковай, у творах якой чуецца i “голас, падобны на yсхлiп пакрыyджанай дзяyчынкi”, i скрушны сум, што “вось i стала я разлучнiцай”, хоць была “цярплiвай”, “не дарма y гонары чакала твой званок”. Паэзiя кахання Раiсы Баравiковай – яркая, высокая, узнёслая – паэзiя страт, пакут, расчараванняy, вернасцi i вышынi, калi закаханая iдзе да любiмага, “быццам на смерць”, не патрабуючы нiчога yзамен. “Я сама табе y рукi прыйду”, – кажа паэтэса. “Ты якога, дзяyчына, роду? Я – бацькоyская дачка”. А той дзень, сапраyды “высокi i шчаслiвы”, калi пакахала паэтэса, яна хоча, як сонца, “над зямлёй падняць”.

Гляджу на yсё вачамi маладымi,
i гнеyнымi, i добрымi yдвая…
Каханне i прынiзiць, i… уздыме,
пакуль у iм жыве душа мая.

    (З кнiгi паэзii “Каханне”)
Так сведчыць паэтэса. І ёй верыш, бо паэзiя – гэта сапраyдны yзлёт душы.

Паэзiя для Р. Баравiковай заyсёды была i застаецца нязменна высокай i святой. Яе вершы саграваюць душу цеплынёй пяшчоты, закаханасцi, выпакутаванасцю пачуццяy. Яны выклiкаюць душэyнае суперажыванне. Гэта гiсторыя yсяго свету, што знайшла адбiтак у душы. Яе паэзiя, як неба, узвышае i палонiць, клiча да сябе. Зборнiкi паэзii Р. Баравiковай: “Рамонкавы бераг” (1974), “Слухаю сэрца” (1978), “Такое кароткае лета” (1981), “Адгукнуся голасам жалейкi” (1984), “Каханне” (1987), “Пад небам першага спаткання” (1990), “Люстэрка для самотнай” (1992).

Паэзiя неабходна чалавеку. Ёсць паэзiя ведаy. Ёсць паэзiя пачуццяy. Захапляе патрыятычная лiрыка. Уражваюць пейзажныя радкi, чароyная iнтымная лiрыка. Ёсць вершы-субяседнiкi, вершы-песнi. Ёсць проста вершы, якiя выказваюць простыя пачуццi. З-пад пяра паэта выходзяць звычайныя радкi i незвычайныя вершы. Вершы становяцца высокай паэзiяй, калi яны народжаны yзлётам душы i гармонiяй сэрца. Свет паэзii чароyны, непаyторны, шматаблiчны. Нельга прапусцiць нiводнага зруху душы.

Кожны радок, напоyнены душэyным парываннем, не загiне, не знiкне без следу, абавязкова захаваецца i адгукнецца y сэрцах новых пакаленняy. Паэты пазнаюць бязмежжа, спасцiгаюць вечнасць. Таму паэзiя – гэта найвялiкшае апраyданне сэнсу i зместу чалавечага жыцця, паэтычны радок можа i павiнен засведчыць шматлiкiя адметнасцi чалавечага iснавання, зрабiць бессмяротнымi творцаy.

Сучасная беларуская паэзiя – багаты i шматфарбны свет. Свет душы сучаснiка, дзе адбiлiся радасцi i трывогi за дзень сённяшнi i заyтрашнi. У нашай паэзii даволi плённа развiваюцца многiя стылёвыя плынi, тэндэнцыi, iдзе заклапочаны дыялог з часам i чалавекам аб самым галоyным, асноватворным, лёсавызначальным.


Пытаннi для кантролю

1. Якiя плынi можна вылучыць у сучаснай беларускай паэзii?

2. У чым наватарства сённяшняй беларускай паэзii? Што такое верлiбр? Што вы ведаеце пра “фiласофскую” паэзiю М. Танка?

3. Лiрыка – самавыяyленне паэта. Як гэта трэба разумець? “Пропаведзь i споведзь”, “лiрыка i публiцыстыка”. У чым заключаецца грамадзянскi пафас паэзii?

4. Як беларуская паэзiя напаyняецца “сокамi” вусна-паэтычнай творчасцi беларускага народа? У чым адметнасць такiх твораy?

5. Якая “yдзельная” вага сатыры i гумару y творах народнага складу?

6. У чым заключаецца “традыцыйны” характар беларускай паэзii i як вы разумееце паняцце гармонii формы i зместу y мастацкiм творы?




Драматургiя


Асновы беларускай нацыянальнай драматургii закладвалi В. Дунiн-Марцiнкевiч, затым Я. Купала, К. Каганец, у 20-я гады ХХ ст. у драматургii працавалi Ул. Галубок, Ф. Аляхновiч, М. Гарэцкi, Я. Мiровiч, В. Шашалевiч, М. Зарэцкi, М. Чарот. Трывалы падмурак для развiцця беларускай драмы заклаy К. Крапiва. На драматургii К. Крапiвы вырасла не адно пакаленне беларускiх акцёраy, п’есы драматурга не сыходзiлi з падмосткаy сцэны.

Калi б мы захацелi скласцi афiшу лепшых беларускiх спектакляy, якiя многiя гады iшлi y тэатрах Беларусi, дык трэба было б уключыць у яе п’есы “Паyлiнка” i “Раскiданае гняздо” Я. Купалы, “Пiнская шляхта”, “Ідылiя” В. Дунiна-Марцiнкевiча, “Партызаны”, “Хто смяецца апошнiм”, “Мiлы чалавек”, “Брама неyмiручасцi” К. Крапiвы, а таксама п’есы “Выбачайце, калi ласка”, “Лявонiха на арбiце”, “Трыбунал”, “Пагарэльцы”, “Зацюканы апостал” А. Макаёнка, “Радавыя” i “Парог” А. Дударава, “Напiсанае застаецца” А. Петрашкевiча, “Страсцi па Аyдзею” У. Бутрамеева, “Мацi yрагану”, “Званы Вiцебска” У. Караткевiча i iнш.

Значэнне творчасцi Андрэя Макаёнка y беларускай драматургii цяжка пераацанiць. Ён у свой час па сутнасцi вывеy нашу драматургiю на yсесаюзную сцэну, падключыy яе да здабыткаy усёй шматнацыянальнай савецкай лiтаратуры.

“Спытай сябе сам” – вось асноyны лейтматыy твораy А. Макаёнка. Творы мастака наблiжалi духоyнае адраджэнне y нашым грамадстве, рыхтавалi “новае мысленне”, перабудову yсяго yкладу грамадска-палiтычнага жыцця, якую кожны пачынаy з сябе. П’есы А. Макаёнка наблiжалi працэсы перабудовы найперш актуальнасцю i вастрынёй праблематыкi, крытыкай таго часу, у якiм асоба перажывае моцныя yплывы соцыуму, iдэалагiчных i палiтычных догмаy. Чалавек супрацiyляецца гэтаму знешняму цiску як можа, з усiх сiл, але сiлы няроyныя i ён вымушаны “замкнуцца”, “загерметызавацца”, каб нiхто i нiколi не yведаy яго сапраyдны стан душы. “Не па закону”, – крычыць селянiн Гарошка y адной з першых п’ес драматурга “Выбачайце, калi ласка”. “Спынiце шарык (маецца на yвазе зямны шар. – У. Н.) –





Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/uladz-m-r-navumovich/belaruskaya-litaratura/) на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



Падрыхтаваны ў адпаведнасці з праграмай вучэбнага курса беларускай літаратуры для навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.

Раскрываюцца агульны рух і галоўныя тэндэнцыі развіцця мастацтва слова, шляхі станаўлення творчых індывідуальнасцей пісьменнікаў, роля і месца беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай літаратуры ад антычнасці да сучаснасці. Электронны дадатак змяшчае творы беларускай літаратуры.

Папярэдняе выданне выйшла ў 2007 г.

Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.

2-е выд., дап.

(Компакт-диск прилагается только к печатному изданию.)

Как скачать книгу - "Беларуская лiтаратура" в fb2, ePub, txt и других форматах?

  1. Нажмите на кнопку "полная версия" справа от обложки книги на версии сайта для ПК или под обложкой на мобюильной версии сайта
    Полная версия книги
  2. Купите книгу на литресе по кнопке со скриншота
    Пример кнопки для покупки книги
    Если книга "Беларуская лiтаратура" доступна в бесплатно то будет вот такая кнопка
    Пример кнопки, если книга бесплатная
  3. Выполните вход в личный кабинет на сайте ЛитРес с вашим логином и паролем.
  4. В правом верхнем углу сайта нажмите «Мои книги» и перейдите в подраздел «Мои».
  5. Нажмите на обложку книги -"Беларуская лiтаратура", чтобы скачать книгу для телефона или на ПК.
    Аудиокнига - «Беларуская лiтаратура»
  6. В разделе «Скачать в виде файла» нажмите на нужный вам формат файла:

    Для чтения на телефоне подойдут следующие форматы (при клике на формат вы можете сразу скачать бесплатно фрагмент книги "Беларуская лiтаратура" для ознакомления):

    • FB2 - Для телефонов, планшетов на Android, электронных книг (кроме Kindle) и других программ
    • EPUB - подходит для устройств на ios (iPhone, iPad, Mac) и большинства приложений для чтения

    Для чтения на компьютере подходят форматы:

    • TXT - можно открыть на любом компьютере в текстовом редакторе
    • RTF - также можно открыть на любом ПК
    • A4 PDF - открывается в программе Adobe Reader

    Другие форматы:

    • MOBI - подходит для электронных книг Kindle и Android-приложений
    • IOS.EPUB - идеально подойдет для iPhone и iPad
    • A6 PDF - оптимизирован и подойдет для смартфонов
    • FB3 - более развитый формат FB2

  7. Сохраните файл на свой компьютер или телефоне.

Последние отзывы
Оставьте отзыв к любой книге и его увидят десятки тысяч людей!
  • константин александрович обрезанов:
    3★
    21.08.2023
  • константин александрович обрезанов:
    3.1★
    11.08.2023
  • Добавить комментарий

    Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *