Книга - Тэатр шчасьлівых дзяцей

a
A

Тэатр шчасьлiвых дзяцей
Альгерд Іванавiч Бахарэвiч


«Тэатр шчасьлiвых дзяцей» – гэта беларускае фэнтэзi з элемэнтамi палiтычнага трылеру. Дзiцячая кнiга, якую, спадзяецца аyтар, будзе цiкава прачытаць i дарослым. Як выбрацца з пасткi, ня маючы нi тэлефона, нi зброi, i знайсьцi зьнiклых сяброy? Колькi твараy у туману? Што такое гiсторыя – i калi канчаецца мiнулае? Якую таямнiцу хаваюць нашыя бацькi – i цi чуе нас Бог, калi мы маyчым? Гэтымi пытаньнямi задаюцца героi кнiгi, Лявон, Анцiк i Юля, нечакана апынуyшыся y таямнiчым краi, якi ня знойдзеш нi y Вiкiпэдыi, нi на школьных мапах.





Ольгерд Бахаревич

Тэатр шчасьлiвых дзяцей



© Бахарэвiч А. І., 2021




Разьдзел першы


І тут дзьверы адчынiлiся.

«Вы чаго расшумелiся? – спытаy Кабiнет Кабiнетавiч, выходзячы са свайго цёмнага кабiнета. – Толькi i чуваць, што вашыя дзiкiя крыкi».

І ён паглядзеy сваiмi кабiнетнымi вачыма спачатку на мяне, потым на Анцiка. Але на мяне yсё-ткi больш строга.

«Нейкiя малпы, а ня дзецi», – сказаy Кабiнет Кабiнетавiч i павярнуyся, каб зноy схавацца y сваiм пакоi.

«Проста нам нудна», – нечакана сказаy гучным голасам Анцiк. Мне ажно сорамна за яго зрабiлася.

«Што? Нудна? Вам?»

Кабiнет Кабiнетавiч i праyда быy зьдзiyлены. І трошкi пакрыyджаны. Быццам глядзець на зачыненыя дзьверы ягонага кабiнета было найлепшай забавай, якую можна сабе yявiць.

«Так, нудна, – сказала Юля, выпаyзаючы з-пад канапы. – Нам нудна, i сумна, i нецiкава, а яшчэ маркотна i тужлiва. І яшчэ… І яшчэ журботна, вось».

Трымаючыся за ручку дзьвярэй, Кабiнет Кабiнетавiч разгублена абвёy нас вачыма. Спачатку мяне, потым Анцiка, а потым Юлю. Аднак на Юлю чамусьцi ён паглядзеy больш разгублена.

«Але y вас ёсьць гэтыя вашы… – Кабiнет Кабiнетавiч задумаyся. – Гаджэты. Пляншэты. Тэлефоны. Кампутарныя гульнi. Цацкi. Мульцiкi. Вы можаце сядзець за iмi хоць да ночы. Я вам дазваляю. Рабiце yсё што заyгодна, дзецi. Толькi не шумiце так. Галава ад вас балiць. А y мяне яшчэ столькi працы».

І ён зноy павярнуyся, каб сысьцi y свой цёмны кабiнет, пасярод якога сьвяцiyся экран ноyтбука.

«А вось чаму, калi крычыш, у дарослых балiць галава?» – спытала Юля i чхнула. Нос у яе быy брудны, а на каленях чарнелi плямы ад пылу.

Кабiнет Кабiнетавiч агаломшана спынiyся на парозе i абярнуyся.

«Чаму? Як гэта чаму?»

«Ну вось чаму калi мы крычым, у вас галава пачынае менавiта балець? Чаму яна не пачынае, напрыклад, дымiцца? Цi падскокваць, як мяч?» – Юля заматляла галавой, быццам ненармальная, каб паказаць, як галава можа падскокваць на шыi. А потым падышла да Кабiнета Кабiнетавiча i паглядзела на яго зьнiзу yверх так, што ён ажно пабляднеy ад страху.

«Ну… – сказаy Кабiнет Кабiнетавiч i пацёр сабе нос. – Таму што. Таму што дзiцячыя галасы – гэта моцныя раздражняльнiкi. Асаблiва дзявочыя. У дзяyчат яны такiя высокiя, што нэрвовая сыстэма…»

«Ясна. Мы вас раздражняем, – сказаy я. – Прабачце».

«… такiя высокiя, што нэрвовая сыстэма чалавека мусiць на iх адгукацца, – сказаy Кабiнет Кабiнетавiч, прапусьцiyшы мае словы мiма сваiх кабiнетных вушэй. – Калi я чую вашыя крыкi, я пачынаю пра iх думаць. Толькi пра iх. І не магу засяродзiцца на сваёй працы. Я нi на чым больш не магу засяродзiцца. Разумееце, дзецi?»

«Не!» – сказалi мы хорам, хоць нам усё, абсалютна yсё было зразумела. Атрымалася так голасна, што Кабiнет Кабiнетавiч ажно скрывiyся.

«Вось у мяне, напрыклад, калi нехта крычыць, пачынае балець палец, – сказала Юля. – На назе. Вось гэты».

І яна пачала здымаць шкарпэтку. Шкарпэтка не здымалася, i тады Юля задрала нагу i yчапiлася y яе зубамi. Мне было за яе так сорамна, што я пачаy вырываць шкарпэтку y яе з рота.

«А y мяне, калi нехта крычыць, пачынае балець зуб, – сказаy Анцiк. – Толькi яго yжо вырвалi».

І ён падышоy да Кабiнетыча, стаy перад iм на табурэтку i раскрыy рот так шырока, быццам сядзеy у зубнога. Кабiнет Кабiнетавiч толькi адхiснуyся i закрыy вочы рукамi.

А я нiчога не сказаy. У мяне нiчога не балела, таму што мае бацькi нiколi не крычалi. Нi на мяне, нi адно на аднаго.

«Карацей, займiцеся сваiмi гульнямi i каб больш я ня чуy нiякага ляманту», – сказаy Кабiнет Кабiнетавiч, схаваyся y сваiм цёмным кабiнэце i зачынiy за сабой дзьверы.

Мы чулi, як ён, крэкчучы, зноy усаджваецца за свой кампутар. За вокнамi было yжо зусiм цёмна. Але не настолькi, каб iсьцi спаць. Мы селi на канапу, усе трое, i паклалi ногi на журнальны столiк. І пачалi варушыць пальцамi. І чамусьцi y нас гэта так гучна атрымлiвалася, што падалося, зараз Кабiнет Кабiнетавiч зноy выскачыць са свайго пакоя.

«Давайце i праyда будзем цiшэй, – прапанаваy я. – Мне яго неяк шкада».

«Каго? Кабiнетавiча?» – спытаy Анцiк.

«Ну так».

«Гэта таму што y яго балiць галава, – сказаy Анцiк. – Вось калi б у яго, напрыклад, балеy пуп, нiхто б i не заyважыy. І ён сам быy бы спакайнейшы».

«А давайце пагуляем у цiшыню», – сказала Юля.

Яна надзьмулася i пачала маyчаць.

І вось мы маyчалi, маyчалi, маyчалi… Але хутка Юля ня вытрымала i як пырсьне сьлiнай – проста на Анцiка. Я таксама ня вытрымаy i зарагатаy, Юля за мной, а потым i Анцiк ажно завыy ад сьмеху, як паранены воyк. З пакоя, дзе сядзеy Кабiнет Кабiнетавiч, пачулася пагрозьлiвае рыпеньне. Я зацiснуy Анцiку рот, а Юля зноy папаyзла пад канапу, каб там удосталь насьмяяцца.

«А твае бацькi калi вернуцца?» – спытаy Анцiк, аддыхаyшыся, калi я прыбраy руку.

«Толькi заyтра yвечары, – сказаy я. – Яны паехалi за горад, на лецiшча да мамiнага шэфа. Але там сабакi, а y мяне на iх алергiя».

«А Кабiнет Кабiнетавiч? Ён хто?»

«Гэта сябар майго таты,» – нерашуча сказаy я.

Таму што нiколi раней пра яго ня чуy.


* * *

Кабiнет Кабiнетавiч зьявiyся y нас сёньня пасьля абеду. Мама i тата папрасiлi яго пабыць са мной, пакуль яны будуць у ад’езьдзе. Згорбiyшыся, не здымаючы свайго чорнага, мокрага плашча, ён увайшоy у нашу кватэру, падазрона паглядзеy на мяне, прайшоyся па пакоях, зазiрнуy у прыбiральню, адсунуy фiранку y спальнi…

«Цеснавата… А мне патрэбны кабiнет, – сказаy ён, смурна разглядваючы мой стол, на якiм валялiся кнiжкi, алоyкi, выразаныя з часопiсаy фоткi i фiшкi з настольных гульняy. – У мяне шмат працы. У людзей маёй прафэсii не бывае выходных. Але…»

Ён паглядзеy на мяне i пакруцiy сваёй вялiкай сiвой галавой.

«Але?..» – з надзеяй спытала мама.

«Але калi y мяне будзе свой кабiнет, я, магчыма, змагу тут застацца. І паглядзець за вашым… Хм, сынам».

«Можаш працаваць у спальнi, – сказаy тата. – Нiякiх праблем. Вось стол, вось крэсла».

«Лявон спакойны i выхаваны хлопчык, – сказала мама, якая yжо даyно нафарбавалася. – Да яго сёньня прыйдуць сябры. Яны жывуць у суседнiм доме. Праyда, Лявон? Ты ж чакаеш Анцiка i Юлю? Дзецi будуць гуляць у сваiм пакоi, а вы спакойна папрацуеце y спальнi. Лiчыце яе сваiм кабiнэтам. Вячэра y лядоyнi, абед на заyтра таксама. У нас мiкрахвалёвая печка, Лявон умее зь ёй абыходзiцца. Ён зусiм самастойны хлопец».

«Што ж, – сказаy Кабiнет Кабiнетавiч. – Спадзяюся, ён i праyда такi. І мне ня трэба будзе выцiраць яму соплi, мазаць яго зялёнкай цi вучыць чысьцiць зубы».

«А чым вы займаецеся?» – спытала мама.

«Ён пiша раман», – сказаy тата, а Кабiнет Кабiнетавiч чамусьцi пачырванеy i схаваyся y ванным пакоi.

«Калi захочаце пакурыць, то на бальконе ёсьць попельнiца», – гучна сказала яму мама i пацiснула плячыма. Я так i не зразумеy, чаму яна гэта сказала. Але Кабiнет Кабiнетавiч зь незадаволеным выглядам зноy зьявiyся y калiдоры. Мае бацькi не курылi, але часам да iх прыходзiлi госьцi. Некаторыя любiлi падымiць на бальконе, i тады y кватэру немiнуча пракрадаyся пах цыгарэт: непрыемны i чужы. І я засынаy з гэтым пахам – быццам сам начаваy у гасьцях.

«Хм. Я нядаyна кiнуy курыць, – сказаy Кабiнет Кабiнетавiч. – Таму для мяне цяпер надзвычай важна пазьбягаць стрэсаy».

«Усё будзе добра, – сказала мама. – У Лявона свае дзiвацтвы, але дзейнiчаць iншым на нэрвы – не, на гэта ён ня здольны».

«Гм! Спадзяюся», – зноy гмыкнуy Кабiнет Кабiнетавiч, з сумневам зiрнуyшы мне y вочы. Так, што я зразумеy: ён нi на калiyца ёй не паверыy.

А потым прыйшлi Анцiк i Юля, мама пацалавала мяне y лоб – i бацькi зьехалi. І, як гэта заyжды бывае, калi да цябе прыходзяць сябры, мне нават не было шкада, калi за мамай i татам зачынiлiся дзьверы.


* * *

І вось мы сядзелi yвечары на канапе: я, Анцiк i Юля, i нам зусiм не было чым заняцца. Мы yжо згулялi ва yсе настолкi, i y уна, i фiльм паглядзелi. І y твiстэр згулялi таксама. За акном лiy дождж i выy вецер, i дрэва пад самым нашым домам расшумелася так, нiбы яму вельмi хацелася пра нешта нам расказаць. У мяне раптам узьнiкла жаданьне yзяць якую цiкавую кнiжку i забрацца пад коyдру – але y мяне былi госьцi. Няветлiва забiрацца пад коyдру з кнiжкай, калi y цябе госьцi. Мама i тата нiколi не ляжаць у ложку пад коyдрай, калi да нас хтосьцi прыходзiць. Наадварот, мама прыносiць цукеркi з сакрэтнай шафы, а тата дастае найлепшы каньяк. Цiкава, дарэчы, пачаy разважаць я, чаму y сьвеце yсё так дзiyна прыдумана. Вось тата i мама – дарослыя людзi. Калi б я быy дарослы i y мяне была жонка, i y жонкi быy бы ключ ад сакрэтнай шафы – я б у халодныя вечары ляжаy зь ёй у ложку з кнiжкай i еy цукеркi. А каньяк, мабыць, аддаy бы ёй, бо ён жа такi нясмачны – дарма што найлепшы. Тата зусiм не разьбiраецца y прысмаках.

Анцiк i Юля пакрысе замоyклi, кожны думаy пра нешта сваё. Дождж няспынна бiy па гаyбцы, па падлозе папоyз холад, у нашым доме яшчэ не yключылi ацяпленьне. Мы забралiся з нагамi на канапу. Дрэва за акном жаласьлiва парыпвала гальлём – i я з тугой падумаy пра тое, што y мамiнага шэфа на дачы ёсьць камiн i што яны сядзяць там проста цяпер, вялiкая кампанiя дарослых, з пухнатымi сабакамi, зь цёплымi пледамi, i yсе п’юць вiно, i ядуць печанае мяса, i можа, нават зьбiраюцца таньчыць. Калi бацькi сказалi, што мне нельга паехаць зь iмi, я спачатку yзрадаваyся, бо езьдзiць за горад з дарослымi такая нудота. А цяпер вось мне захацелася туды, да iх. Хай нават не зьвярталi б на мяне yвагi, мне yсё роyна, я б знайшоy чым заняцца. А ад алергii y мяне ёсьць лекi, iх жа для таго i прыдумалi. Чаму яны ня yзялi мяне з сабой? Я нават ледзь не расплакаyся. Зiрнуy на Анцiка, потым на Юлю – не, на шчасьце, яны нiчога не заyважылi.

«А давайце расказваць страшныя гiсторыi, – сказаy Анцiк. – Лявон, маеш чыпсы?»

«Якiя ж страшныя гiсторыi, калi чыпсы», – сказала Юля.

«А што?»

«Са страшнымi гiсторыямi лепш за yсё есьцi сухарыкi», – патлумачыла Юля.

«Гэта яшчэ чаму?» – спытаy Анцiк.

«Чыпсаy няма, – сказаy я. – І сухароy таксама. Ёсьць семкi».

«А давайце выцягнем Кабiнетавiча зь яго нары. Выцягнем i паглядзiм, што ён там пiша, – прапанавала Юля. – Я пайду схаваюся y кухнi i закрычу дзiкiм голасам. Як быццам мяне на кавалкi рэжуць. Кабiнетавiч выйдзе паглядзець, пабяжыць на крык, а вы хутка скiнеце на флэшку ягоную пiсанiну i…»

«Не, – цьвёрда сказаy я. – Лепш ужо семкi».

«Добра, тады давайце гуляць у…»

І тут ва yсёй кватэры раптам згасла сьвятло.

«У-у-у», – працяжна i радасна прагулi Анцiк i Юля. А y мяне аж сэрца ёкнула. Праyду мама кажа: я празьмерна yразьлiвы. Мо й добра, што y пакоi зрабiлася цёмна, хоць вока выкалi. Бо нi Анцiк, нi Юля ня бачылi, як я здрыгануyся, калi yсе лямпы раптам патухлi. І рукi y мяне таксама задрыжалi, i пад сэрцам недзе заныла.

«Пробкi выбiла, – сказаy я важным голасам, каб яны не падумалi абы-чаго. – Пайду паглядзець. Хто са мной?»

Я баяyся, што яны не захочуць i давядзецца iсьцi самому. Але яны дружна саскочылi з канапы. Мы пайшлi y калiдор, я намацаy у замку ключ i мы выйшлi на лесьвiчную пляцоyку. Там таксама было зусiм цёмна – толькi месяц у акенцы над сьмецьцеправодам кiдаy слабы водблiск на мутнае шкло. Недзе далёка грымнула навальнiца. Увесь пад’езд быццам ператварыyся раптам у глыбокi i гулкi цёмны калодзеж, i недзе yсярэдзiне стаялi мы, натыкаючыся адно на аднога, як сьляпыя. Мне нават падалося, што пад нагамi y нас булькае. Хоць гэта проста з даху вада лiлася па вадасьцёках.

«Не, гэта ня пробкi, – сказаy я. – Ва yсiм доме сьвятло вырубiлася. Трэба сьвечкi запальваць».

Мы вярнулiся y кватэру i y густым змроку чарадой прайшлi на кухню. Я чуy, як у цемры гучна дыхаюць Анцiк i Юля, i зразумеy, што iм таксама трохi вусьцiшна. Адчынiyшы шафу на сьцяне, я пашукаy пальцамi па палiцы. Знайшоy сьвечкi, запалкi – i вось мы yжо прабiралiся па калiдоры, цiкуючы за yласнымi ценямi, што кралiся yздоyж сьценаy, як нейкiя злавесныя манахi y капюшонах.

«А як жа Кабiнет Кабiнетавiч?» – спытаy Анцiк.

«І праyда, чаму ён не выходзiць?» – шапнуy я yстрывожана, захiнаючы далоняй агеньчык у маiх руках, каб ня згас.

«Можа, баiцца?» – сказаy Анцiк.

«Ты што, ён жа дарослы, – сказала Юля. – У яго ноyтбук добра зараджаны, таму ён нiчога i не заyважыy. Усё працуе, бедненькi. Давайце яго паклiчам i скажам, што сьвятла няма».

Трымаючы перад сабой сьвечку, я ветлiва пагрукаy у дзьверы бацькоyскай спальнi. Але адтуль не пачулася анi гуку. Нiбы Кабiнет Кабiнетавiч заснуy проста падчас працы.

«Адчыняй», – шапнула мне Юля. Трапяткое сьвятло сьвечкi скакала па яе твары.

«Неяк няёмка», – сказаy я.

«Тады я сама адчыню», – рашуча сказала Юля i прачынiла дзьверы. Яна выставiла наперад руку са сьвечкай i зазiрнула y пакой, а за ёй i мы прасунулi галовы. Я на хаду прыдумляy, што скажу Кабiнету Кабiнетавiчу – што мы не хацелi, што гэта ня пробкi, а падстанцыя, што я yжо yсё праверыy, i што такое y нас часам бывае. Буду паводзiцца, як дарослы. Няхай Кабiнет зразумее, што мама казала пра мяне праyду.

На стале, побач з ложкам маiх бацькоy, ярка сьвяцiyся экран ноyтбука. Крэсла стаяла на сваiм звычным месцы. Праз адчыненую фортку тхнула сьвежым сырым паветрам. Шумеy дождж, i недзе паблiзу y цемры рыпела старое дрэва. За акном, на вулiцы, каля аyтобуснага прыпынку, гарэy адзiнокi лiхтар.

Але нiякага Кабiнета Кабiнетавiча y пакоi не было.




Разьдзел другi


«Ён што, праз фортку yцёк?» – недаверлiва сказала Юля.

Агаломшаныя, мы стаялi i азiралiся па баках.

«Я адразу падумаy, што ён няпросты дзядзечка», – сказаy Анцiк.

«Просты, няпросты, але нельга ж так, – абурыyся я. – Дарослы чалавек, а паводзiцца, як дзiця. Дзе ён падзеyся?»

«Адзiн Божанька ведае», – сказала Юля i чхнула, а потым выцерла пальцы аб покрыва на ложку. Думала, нiхто ня бачыць. Але мае вочы пачыналi yжо пацiху звыкацца зь цемрай, дый няяркае сьвятло ноyтбука дазваляла сёе-тое разглядзець. Напрыклад, раскладушку, якую бацькi паставiлi каля сьцяны, а на ёй – бялiзну i гару падушак. Пэyне, для Кабiнетыча, калi той напрацуецца.

У бацькоyскай спальнi я апошнiм часам бываy рэдка, мне нельга было заходзiць сюды без дазволу. А цяпер, у цемры, гэты пакой наогул падаваyся мне нейкiм незнаёмым. Я глядзеy на камоду y куце i ня мог зразумець: яна тут заyсёды стаяла цi яны яе купiлi, калi я yжо вырас. Купiлi i нiчога мне не сказалi?

«Ну загадка!» – гучна сказаy Анцiк, махнуyшы рукой, i ягоная сьвечка iмгненна згасла. У пакоi адразу зрабiлася яшчэ цямней – i мы неyпрыкмет прысунулiся блiжэй адно да аднога.

«Малайчына, – сказала Юля. – Хто ж дыхае на сьвечку y такой цемнаце? Мог бы i памаyчаць, калi ня можаш сказаць штосьцi разумнае».

Анцiк гучна засоп, ён заyсёды так рабiy, калi пачуваyся пакрыyджаным i думаy, што б такога сказаць у адказ. Але цяпер нам было не да Анцiка.

«Кабiне-етавi-iч!» – цiхенька паклiкала Юля, узiраючыся y цямрэчу калiдора, i мы павярнулiся yсьлед за ёй туды, але нiхто не адгукнуyся.

«Так ён цябе i пачуy», – помсьлiва прамовiy Анцiк.

І тут зусiм блiзка ад нас раптам нешта рыпнула. Нiбы хтосьцi хаваyся проста за адчыненымi дзьвярыма i толькi й чакаy, што мы яго паклiчам. Мы скаланулiся ад жаху. Нехта ззаду зьнянацку дакрануyся да маёй шыi – лёгка, халоднымi пальцамi… Я адчуy, як маё сэрца падскочыла, як мяч.

Фух. Фiранка. Вецер з адчыненай форткi yзьняy яе край i кiнуy у мой бок. Фiранка павольна апусьцiлася, яе край зноy схаваyся за сталом, i я з палёгкай выдыхнуy.

«Там жа нiкога няма, праyда? – сказаy Анцiк, якi стаяy побач са мной з заплюшчанымi вачыма. – Лявон, скажы, што мы адны y кватэры!»

«Адны», – пачулi мы Юлiн голас, i я вырашыy, што ня буду баяцца, што б нi здарылася. Усё ж я быy тут гаспадар. Хоць у хаце маёй было цяпер цёмна, як у труне.

«Зараз Кабiнетавiч прыйдзе, i yсё зробiцца добра. Падумаеш, у прыбiральню чалавек выйшаy на хвiлiнку», – сказала Юля, а сама yзяла мяне за руку, каб не баяцца, i рука y яе была ледзяная.

«Можа, ён выйшаy, калi мы пробкi правяраць хадзiлi? – здагадаyся я. – Пайшоy нас шукаць. Зараз вернецца i…»

Мы yсе разам павярнулiся да дзьвярэй, але y кватэры цяпер была мёртвая цiшыня. Нават супэрсучасная супэрбясшумная i супэрэканамiчная лядоyня, якую нядаyна купiлi бацькi, маyчала – хоць раней я чуy яе нават празь дзьве сьцяны. Зразумела чаму. Электрычнасьць жа вырубiлася.

«А можа, ён затаiyся недзе i чакае? Гэты Кабiнетавiч? Мы выйдзем, а ён як накiнецца y цемнаце?» – прашаптаy Анцiк.

«Навошта гэта яму на нас кiдацца?» – недаверлiва спытала Юля.

«Ну, каб пажартаваць».

«Не, Кабiнетавiч не такi чалавек, – сказаy я. – Ён жа раман пiша. Адкуль яму ведаць, што такое жарты».

«Раман? – перапытаy Анцiк. – А што гэта?»

«Ну, – сказаy я важна, хоць сам цьмяна сабе yяyляy, што гэта такое. – Ну… Гэта такая вялiкая кнiга для дарослых. Вельмi тоyстая i сур’ёзная. Дзе апiсваюцца розныя героi. І што яны думаюць».

«А пра што яны думаюць?» – не адчапляyся Анцiк.

«Пра што захочуць, пра тое i думаюць, – раззлаваyся я. – Якая розьнiца. Вырасьцеш, даведаешся».

«Цi спытаеш у Кабiнетыча, – падтрымала мяне Юля. – Калi ён знойдзецца. Толькi наyрад цi ён захоча з табой размаyляць. Ты ж наймалодшы з нас, забыyся?»

Анцiк зноy засоп. Мне раптам зрабiлася яго шкада.

«Слухайце, – сказаy я. – Мне гэта не падабаецца. Мы так пасварымся хутка. І без усялякай прычыны. Такi дзень быy файны. І вось табе маеш. Вы заyважылi, як у нас настрой зьмянiyся? Усе нейкiя злосныя зрабiлiся…»

«Гэта таму што цёмна, – сказаy Анцiк. – І есьцi yжо хочацца. Ты казаy, там на кухнi семкi? Юля, ты такая сьмелая, можа, сходзiш хуценька?.. Туды i назад? А?»

«Давайце я бацькам патэлефаную, – вырашыy я. – Пацерпiш».

Мы выйшлi зь цёмнай спальнi, я навобмацак знайшоy сярод падушак на канапе свой мабiльны i набраy тату, але ён не адказваy. Тады я набраy маму, але i яна не падняла трубку. Напэyна, i праyда таньчаць там, на лецiшчы. Уключылi музыку на yсю катушку – вось i ня чуюць. Бацькi, называецца. Забаyляюцца сабе недзе за горадам, а пра сына i забылiся. Мой тэлефон, мiж iншым, амаль разрадзiyся, а электрычнасьцi не было. Вось захочуць мне пазванiць, праверыць, як я тут маюся, цi жывы, цi дыхаю яшчэ, а ня змогуць. Можа, я тут у лужыне крывi даyно валяюся. Цi алергiя пачалася. Хай тады свайму Кабiнетавiчу тэлефануюць. Таму самаму Кабiнетавiчу, якi загадкава зьнiк i нiхто ня ведае, дзе яго шукаць. Кiнуy нас адных. А яшчэ дарослы чалавек. Раманiст. Ну окей. Хай тады бацькi кусаюць локцi. Самi яго паклiкалi. Я б i безь яго спакойна пераначаваy. Не маленькi.

Анцiк i Юля, ледзь бачныя y цемры, моyчкi сачылi за маiмi спробамi дазванiцца. Я чуy, як яны напружана дыхаюць.

«Вам, мабыць, дахаты пара, – спахапiyся я, зiрнуyшы на гадзiньнiк свайго мабiльнага. – Юль, твае бацькi, вiдаць, ужо хвалююцца. І твае, Анцiк. Вас жа толькi да дзевяцi адпусьцiлi, а yжо дзясятая гадзiна».

І зноy мой голас задрыжаy. Бо, шчыра кажучы, сёньня мне зусiм не хацелася заставацца на ноч аднаму y пустой i цёмнай кватэры. І нават калi б сьвятло yключылi – хто захоча начаваць у адзiноце пасьля такiх дзiyных здарэньняy.

«Слухай, Лявон, – сказала Юля, нiбы прачытаyшы мае думкi. – Я лiчу, цябе нельга пакiдаць тут аднаго. Зараз я сваiм бацькам пазваню i скажу, што застануся y цябе да ранiцы».

Я з сумневам паглядзеy у той бок, дзе яна сядзела. Яе твару не было вiдаць, але я бачыy, як бялеюць у цемры зубы. Яна што, усьмiхалася?

«Але бацькi цябе не адпусьцяць, я iх ведаю», – сказаy я i yздыхнуy.

Рэч у тым, што Юлiны бацькi верылi y Бога. Божанька yсё бачыць, расказала нам неяк Юля, i няясна было, яна сама так думае цi ёй трэба так думаць, каб бацькi на яе не сердавалi. Як гэта yсё ж складана: жыць, верачы y Бога. Калi ня можаш нiкуды схавацца, нават на хвiлiнку. Вось мае бацькi, напрыклад, лiчылi, што y дзiцяцi павiнен быць свой пакой. А y Юлi свайго пакоя не было. То бок ён быy, канечне, але якi ж гэта свой пакой, калi з табой увесь час жыве Бог. Нiбы старэйшы брат цi сястра. А яшчэ Бог чамусьцi не любiy, калi Юля начавала ня дома. І хоць яна нiколi гэтага не рабiла, Бог усё роyна быy супраць.

Цiкава, падумаy я: калi Бог i праyда iснуе, цi бачыць ён у цемры? Што ён бачыць, калi y кватэры выключаецца электрычнасьць? Цi бачыць ён нас? Я yпотай пакалупаyся пальцам у носе, але Бог пакуль што прамаyчаy. Можа, не заyважыy проста. А можа, убачыy i запомнiy. І паставiy птушку насупраць майго iмя. Калi Юлiных бацькоy паслухаць, неяк так ён i дзейнiчае. Запамiнае, хто чаго нарабiy – а потым бабах. У самы неспрыяльны момант.

«Я таксама пазваню i адпрашуся! – заявiy Анцiк. – Тут такая таямнiца, а я што, спаць мушу iсьцi? Знайшлi дурнiчку!»

«Ну, цябе yжо дакладна не адпусьцяць, – сказаy я. – Цябе нават у лес з намi тады не адпусьцiлi, памятаеш? Калi я руку зламаy».

«А, гэта калi Юлю мiлiцыя да ночы з сабакамi шукала? – сказаy Анцiк. – Дык гэта яшчэ y дзяцiнстве было. Знайшоy што yспомнiць».

«Эх, цудоyны быy час, – сказала Юля. – Добра. Зараз я сваiм пазваню. Штосьцi прыдумаем».

Дзiва дзiyнае. Я б i не паверыy, калi б не сядзеy поруч. Юлiны бацькi дазволiлi ёй застацца y мяне да ранiцы! Юля i сама зьдзiвiлася, як лёгка яны пагадзiлiся. «Такое адчуваньне было, што яны yжо даyно сьпяць, – уздыхнула яна. – Нейкi сонны голас у таты… Нiбы i не ягоны. А потым гэтыя людзi будуць казаць, што за мяне хвалююцца. Ага, як жа ж».

Вядома, яна нi слова не сказала сваiм бацькам пра тое, што y нашым доме няма сьвятла. Але хiба яна схлусiла? Не, пераконваy я сябе. Яна проста не сказала. А гэта зусiм iншая рэч, чым схлусiць. Схлусiць – значыць сказаць няпраyду. А не сказаць няпраyду – значыць сказаць праyду. То бок Юля сказала iм праyду, што хоча застацца y мяне пераначаваць, i не сказала iм няпраyду, што мяне пакiнулi дома y самоце, бо якая ж гэта самота, калi мяне пакiнулi з Кабiнетам Кабiнетавiчам. Натхнёны лягiчнай хадой сваiх думак, я пакрысе супакоiyся i вырашыy узяць стырно y свае рукi.

«Толькi не хлусi», – строга сказаy я Анцiку перад тым, як ён сеy званiць.

«І не сапi y трубку, – сказала Юля. – А то яны падумаюць, мы табе тут нож да горла прыставiлi».

І вось мы селi блiжэй да Анцiка i напружана сачылi, як ён набiрае нумар.

«Усё добра, мам, – прасоп Анцiк, прыцiскаючы тэлефон да вуха. – Нармальна, ага. Паелi. Ага. Мам? А гэта праyда ты?»

Мы зьдзiyлена зiрнулi на Анцiка. Як можна пра такое пытацца ва yласнай мацi?

«А можна… – лiсьлiва сказаy Анцiк. – Мам, а можна мне застацца y Лявона? Да ранiцы? Ура! Дабранач!»

Ён кiнуy тэлефон на падушку.

«Гэтага проста ня можа быць», – сказаy я.

«Чаму?» – спытаy Анцiк.

«Таму што я ведаю вашых бацькоy. Яны б нiколi не дазволiлi вам начаваць у мяне. Нават калi б яны не былi супраць, сказалi б: паклiчце спачатку да тэлефона кагосьцi з дарослых».

«Але бачыш, Лявон, усё скончылася добра, – сказала Юля. – Мы з табой. Сьвятла няма, затое ёсьць загадка. Куды падзеyся Кабiнет Кабiнетавiч? Прапаную вярнуцца y яго кабiнет i yсiм разам добра падумаць!»

Па чарзе, стараючыся не азiрацца, мы зноy прайшлi па цёмнай кватэры y спальню маiх бацькоy. Ноyтбук на стале yсё гэтак жа сьвяцiyся y змроку, а за акном гарэy лiхтар, але ён быy на iншым баку вулiцы, далёка ад нас. Далёка, як поyня, падумаy я. Хоць якая поyня y такое надвор’е.

«Давайце адчынiм акно, – сказаy я. – Гэта адзiны шлях, якiм ён мог уцячы. Паглядзiм, цi не засталося сьлядоy».

І хоць насамрэч сьмешна было yяyляць Кабiнетавiча, якi лезе праз фортку, прасоyваючы y такую вузкую адтулiну сваё даyгое цела, я yзяyся за справу грунтоyна. Стаy на крэсла, дацягнуyся да верхняга шпiнгалета, вольнай рукой адчынiy акно i вызiрнуy вонкi, у дождж.

І тут мая сьвечка таксама згасла. Я палез па запалкi, але y кiшэнi iх не было. Пэyне, згубiy на канапе, выпалi, цi што. Калi б не ноyтбук на стале, якi асьвятляy твары Анцiка i Юлi, i ня сьвечка y Юлiных руках, я б наогул ня бачыy, што адбываецца за маёй сьпiнай, у маёй роднай кватэры. Дый перада мной была непраглядная ноч. Толькi самотны лiхтар у смузе – i ноч.

«Ну што там?» – хорам запыталiся Анцiк i Юля.

«Нiчога, – сказаy я. – Цемра».

На другiм баку нашай вулiцы быy прыпынак, на якiм спыняyся толькi адзiн аyтобус, дый той хадзiy рэдка. Мала хто iм езьдзiy, бо маршрут у яго быy нейкi дзiyны. Тата шмат разоy казаy, што пара yжо скасаваць такi непапулярны маршрут. На прыпынку цяпер не было нiкога, i ходнiк таксама быy пусты. Здавалася, з гораду yсе сышлi кудысьцi, а нас не папярэдзiлi. Сышлi i распусьцiлiся y тумане. Дарослыя, дзецi, жывёлы. Усе. Засталiся толькi мы трое, зачыненыя y цёмнай кватэры, i гэты цьмяны лiхтар на вулiцы сярод дажджу.

Я зiрнуy унiз, але не пабачыy нiчога. Мы жылi на другiм паверсе – i, стоячы на падваконьнi, я ведаy, што там, у цёмнай прорве пада мной, чорная мокрая трава, засохлы кветнiк i поyныя дажджавой вады мiсачкi для катоy, якiх кармiла суседка зьнiзу, ведаy, што там ляжаць недапалкi i сьмецьце, i што калi iсьцi па вулiцы yлева, дык прыйдзеш да крамы, а калi yправа, дык да школы.

Але цяпер там была толькi цемра. Тая самая цемра, якой некалi баялiся першабытныя людзi – i таму прыдумалi агонь.

«Высакавата, – сказаy я. – Нават для Кабiнетыча. Я б дакладна не рызыкнуy».

«Ня ведаю, як вы… – сказала Юля i села за стол. Цяпер сьвечка гарэла толькi y яе, i яна пачувалася галоyнай. – А я ду-ужа хачу пачытаць, што ён там пiсаy. Што там за раман такi».

«Ты што? – сказаy я, саскокваючы на падлогу. – Хiба можна чытаць чужое?»

«Можа, у iм разгадка? – сказала Юля. – Можа, Кабiнетавiч там напiсаy пра свае пляны. Куды ён падзеyся i дзе яго шукаць. І наогул, калi ён пiша гэты свой раман, значыць, хоча, каб яго прачыталi. Інакш навошта яму наогул яго пiсаць?»

Яна паставiла сьвечку на стол i зручней уладкавалася y крэсьле. Мы з Анцiкам сталi абапал яе i yперылiся вачыма y экран. Файл з раманам Кабiнетыча доyга шукаць не давялося, ён там быy толькi адзiн, проста на працоyным стале. І назва y файла была такая, што не пераблытаеш:

раман. docx

Юля адчынiла файл, i мы не паверылi сваiм вачам.

На экране было yсяго толькi тры словы!

Усяго тры.

«Ну нiчога сабе», – расчаравана сказала Юля.

«Вялi-iкая, то-оyстая кнiга… – перадражнiy мяне Анцiк. – Ён што, цэлы вечар тут сядзеy, каб напiсаць тры словы?»

«Адкуль мне ведаць, – сказаy я. – Можа, у яго не iшло. Ты i столькi не напiшаш, калi цябе пасадзiць раман пiсаць».

«Напiшу! – сказаy Анцiк. – Я табе такi раман за сэкунду напiшу, нават большы, чым у Кабiнетыча!»

«Мне вось што цiкава… – сказаy я, бо i праyда ня мог дапяць, што адбываецца. – Усе прачыталi, што тут напiсана?»

«Гэта не па-нашаму», – сказаy Анцiк.

«І гэта не па-ангельску, – сказала Юля. – Нейкiя незразумелыя лiтары».

«Вось! – сказаy я. – Гэта шыфр. Наш Кабiнетыч пiсаy шыфрам. А гэта значыць…»

«Гэта значыць, ён пiсаy тут зусiм не раман», – хутка прамовiла Юля. – Ён усiх падмануy.

«Не раман? А што тады?»

І тут у дзьверы пазванiлi – рэзка i настойлiва!

Я нават падумаць ня мог, што наш добры дзьвярны званок можа так жудасна гучаць. Нiбы пiла.

Юля ажно падскочыла y крэсьле, а мы з Анцiкам кiнулiся y розныя бакi.

Званок яшчэ раз разьдзёр цемру кватэры, а потым зрабiлася цiха.

«Юля! Анцiк!» – паклiкаy я шэптам, седзячы за ложкам.

«Я тут», – азваyся Анцiк аднекуль з-за камоды.

«А я тут», – цiха сказала Юля. Я падняy галаву i пабачыy, што яна yсё гэтак жа сядзiць за сталом. Можна было падумаць, што ёй зусiм ня страшна, але я бачыy, як яна yчапiлася y падлакотнiкi – быццам яе спрабавала выцягнуць адтуль нейкая невядомая сiла.

«Спужалiся? – шапнула Юля. – Я таксама».

«Дзiyна, – сказаy я. – Электрычнасьцi няма, а званок працуе…»

«Як такое можа быць?» – усхлiпнуy Анцiк.

«Ты што, плачаш?»

«Я? Я нiколi ня плачу! Гэта проста соплi», – шмыгнуy носам Анцiк, высунуyшыся з-за камоды.

«Можа, там на пляцоyцы Кабiнет Кабiнетавiч? – сказаy я. – Можа, ён ключы забыyся?»

«Давайце адчынiм!» – узрадаваyся Анцiк.

«Не, – сказала Юля. – Трэба спачатку схадзiць на разьведку. Толькi цiха!»

Яна спусьцiлася на падлогу i стала на кукiшкi. Я нехаця зрабiy тое самае, а потым i Анцiк вылез са свайго yкрыцьця. І мы папаyзьлi y калiдор, а адтуль да дзьвярэй.

«А чаму мы паyзем? – спытаy Анцiк. – Маглi б проста…»

«А раптам нехта глядзiць у вокны? – сказала Юля. – Толькi i чакае, што мы сябе выдадзiм».

«Хто?» – прашаптаy з жахам Анцiк.

«Ты што, кнiжак не чытаеш? – спынiyся я, павярнуyшы да яго галаву. – Можа, яны думаюць, што нiкога няма дома. Цi што тут дарослыя. А калi даведаюцца, што тут дзецi…»

«Хто даведаецца? – ледзь не расплакаyся Анцiк. – Хто? Лявон, скажы, хто?»

«Гэтага мы ня ведаем. Усё, маyчы».

Мы дапаyзьлi да дзьвярэй i прыслухалiся. Спачатку нiчога не было чуваць, але калi маё сэрца трохi суцiшылася, я зразумеy, што радавацца рана. Там, на пляцоyцы, нехта быy, нехта чакаy i дыхаy, стоячы проста перад дзьвярыма – i таксама прыслухоyваyся, спрабуючы нас пачуць.

«Можа, усё ж адчынiць? – прашаптаy Анцiк. – Можа, гэта мае бацькi? Або Юлiны?»

«Не, яны б пазванiлi спачатку, – адказаy я таксама шэптам. – Давайце пачакаем, ён пастаiць i сыдзе».

Але той, хто стаяy за дзьвярыма, не сыходзiy. Замест гэтага ён яшчэ раз пазванiy – доyгiм, пранiзьлiвым званком, ад якога y мяне зноy закалацiлася сэрца.

«Хто там?» – раптам сказаy Анцiк сваiм гучным голасам, якiм ён славiyся на yсю школу. Юля схапiлася за галаву, але прамахнулася i трапiла мне y нос. Я yскрыкнуy ад болю – i, вядома, адразу выдаy сябе.

«Гэта ваша суседка, – радасна, нiбы толькi i чакаy, прамовiy з пляцоyкi нечы тонкi голас. – У вас таксама сьвятла няма?»

«Няма», – сказаy я.

«Вось жа паскуднiкi, – залапатаy тонкi голас. – Надакучылi yжо сваiмi аварыямi! За што мы толькi грошы плацiм! А вы ня ведаеце, гэта ва yсiм раёне няма, цi толькi y нашым доме?»

«Гэта падстанцыя», – сказаy я няyпэyнена. Я ня ведаy, што значыць «падстанцыя», але так казаy тата, калi y доме здаралiся гэткiя адключэньнi.

«Паклiч некага з дарослых, – сказаy голас. – Я б пазычыла y вас сьвечку i запалкi, бо y мяне яны скончылiся, а з маiм зрокам хадзiць па цёмнай кватэры проста небясьпечна».

Усё гэта гучала, здаецца, цалкам пераканаyча, i я yжо пацягнуyся да замка, каб павярнуць у iм ключ. Але y апошнi момант перадумаy. Бо y гэтым тонкiм голасе была нейкая незразумелая, злая радасьць i нецярплiвасьць. Нiбы тая, што была на пляцоyцы, сама i адключыла электрычнасьць.

«Ну адчыняй жа», – сказаy голас i ручка дзьвярэй раптам заторгалася проста y мяне перад носам. Юля i Анцiк ускочылi – iхныя твары былi вельмi блiзка, i я бачыy, што яны круцяць вачыма, каб я нi y якiм разе не адчыняy.

«Мы yжо сьпiм», – сказаy я, ня ведаючы, што рабiць.

«Як жа сьпiце, калi y вас сьвечка y спальнi гарыць», – сказаy голас.

«А адкуль вы ведаеце?» – спытала Юля.

«Інтуiцыя, – прамармытаy голас. – О, я чую, што вас там трое. Трое дзяцей i нiводнага дарослага?»

«Мама i тата сьпяць, – сказаy я. – Я ня буду iх будзiць».

«Бедныя дзецi, адны y цёмнай кватэры, – сказаy голас i мне падалося, гэта было сказана з усьмешкай. – Страшна, напэyна, сядзець там у цемры? Адчынiце, я пасяджу з вамi, пакуль вы адны. Мы запалiм сьвечкi i прыгатуем штосьцi смачнае, напрыклад, маркоyны пiрог. Зварым глiнтвэйн i будзем расказваць страшныя гiсторыi. І я буду гладзiць вас па галовах. А потым вы засьняце, а калi прачняцеся, на вулiцы будзе yжо сонечна, i вы забудзеце yсё, што адбылося. І кожны з вас вырасьце разумным i сьмелым, багатым i пасьпяховым… А потым вы ажэнiцеся i y вас будуць дзеткi… Калi, вядома, вы адчынiце мне зараз дзьверы i пусьцiце пасядзець з вамi, i перастанеце yпарцiцца! Хiба вас гэтаму вучылi: кiдаць блiзкiх сваiх у бядзе?»

«Мы не адны, – сказала Юля. – У нас Кабiнет Кабiнетавiч сядзiць у кабiнэце i пiша раман. Вось зараз паклiчам яго, i ён вам пакажа, як пужаць дзяцей».

«Ох, дзетачка мая, – адказаy голас. – Думаеш, калi б у вас дома былi дарослыя, яны б дазволiлi вам стаяць каля дзьвярэй i размаyляць з суседзямi? Гэта зусiм не дзiцячая справа».

«А чаму б вам не пазванiць у суседнюю кватэру? – спытаy я. – Там вам адчыняць i пазычаць сьвечку. А нас пакiньце y спакоi, калi ласка. Я зараз у мiлiцыю пазваню».

«А ты няветлiвы хлопец, – цяпер ужо злавесна сказаy голас. – У мiлiцыю… Ну пазванi, пазванi. Калi пасьпееш!»

І тут ручка дзьвярэй нiбы ашалела, яна заторгалася, нiбы жывая, яна рвалася i ляскала, яна вiшчала i бiлася y замку, быццам хацела скiнуць яго зь сябе, як шкарлупiньне.

Мы кiнулiся y мой пакой i забiлiся за канапу.

«Званю y мiлiцыю! – прашаптаy я. – Пакуль ня позна!»

Я намацаy на канапе тэлефон i пачаy набiраць лiчбы, але з жахам пабачыy, што апарат ужо зусiм разрадзiyся.

«Можна адаслаць бацькам паведамленьне па iнтэрнэце! – прашаптала Юля. – Ой, што гэта? Чуеце?»

Мы вызiрнулi з-пад канапы. Недзе паблiзу i праyда чуyся дзiyны грукат. У кватэры адбывалася штосьцi незразумелае.

«У вас моцныя дзьверы? – спытаy Анцiк. – Скажы, што яны жалезныя!»

«Жалезныя, – сказаy я. – Сталёвыя! Тата з мамай аддалi за iх пяцьсот баксаy».

«А мой тата кажа, што гэта глупства, ставiць жалезныя дзьверы, калi y цябе няма чаго красьцi».

«Як жа, няма, – сказала Юля. – А мы? Што гэта за гук?»

«Глядзiце!» – ускрыкнуy Анцiк i паказаy на акно.

З таго боку шыбы раптам зьявiлася лесьвiца. Дзьве палкi, якiя, трасучыся, шукалi апору. Так, гэта была драyляная лесьвiца, якая yперлася канцом проста y гзымс, i хоць выглядала яна тут проста неверагодна, факт заставаyся фактам. Нехта прыставiy лесьвiцу да сьцяны нашага дома i рыхтаваyся забрацца да нас у акно!

Мы yскочылi i кiнулiся y спальню маiх бацькоy. А там, не згаворваючыся, залезьлi y першую ж шафу i зачынiлi за сабой дзьверы. І як толькi мы гэта зрабiлi, усiм стала ясна, што гэта не найлепшае рашэньне. Але што рабiць, нiхто з нас ня ведаy. Пакуль мы размаyлялi з голасам, ноyтбук на стале нарэшце згас – i цяпер у спальнi была непраглядная цемра.

«Вось бы Божанька, калi ён iснуе, уключыy зараз сьвятло y доме. Хаця б для таго, каб паглядзець, як мы маемся, – падумаy я. – Хаця б для таго, каб нас пакараць. Проста yключы электрычнасьць – i yсё скончыцца. Ты ж Бог, табе ж не патрэбная падзарадка!»

«Лявон, ты што там, молiшся?» – прашаптала Юля, прыцiснутая да мяне мамiным футрам.

«Не, ты што», – сказаy я, а сам пачырванеy так, што, здавалася, гэта было вiдаць нават у змроку.

«А гучыць так, быццам молiшся», – прашаптала Юля, узiраючыся y шчылiнку мiж дзьверак. Але што яна магла там пабачыць…

У шафе пахла вельмi прыемна. Тут вiсела ня толькi мамiна футра, тут былi яшчэ i палiто, i татавы пiнжакi, i нават ягоны вясельны касьцюм – я пазнаy яго па шурпатай тканiне. Тут вiселi мамiны зiмовыя сукенкi, якiя яна yжо зусiм хутка зьбiралася даставаць, бо восень рабiлася yсё халаднейшая. Уся гэтая вопратка нагадала мне пра тое, што y мяне ёсьць бацькi – я чамусьцi верыy, што yжо адной сваёй прысутнасьцю тут яны б разагналi yсю цемень i yсiх злых духаy, што невядома зь якой прычыны накiнулiся на нашу кватэру. Але рэчы былi маyклiвыя i yсiм сваiм выглядам паказвалi, што нiчым ня могуць нам дапамагчы. Яны нiбы спалi – i цяпер незадаволена шаргаталi пра тое, што y шафе i так мала месца, што мы прымушаем iх пацясьнiцца i нiчога добрага з гэтага не атрымаецца.

«Ой, – сказаy Анцiк. – Я ня ведаю, што гэта, але яно вiсiць у мяне перад носам i так смачна пахне».

«Усе сукенкi смачна пахнуць», – сказала Юля.

«Яно пахне чакалядай», – сказаy Анцiк.

«Бедны хлопчык, – прашаптала Юля. – Ты yжо звар’яцеy ад страху».

«Можа й так, – сказаy Анцiк. – Але тут ёсьць ад чаго звар’яцець. Цэлы пакет цукерак».

«Ты трызьнiш», – сказаy я.

«Я жую, – сказаy Анцiк. – Хоць чакаляды наемся перад сьмерцю».

Сьмерцю? Дагэтуль я яшчэ нiколi ня думаy пра сьмерць. Яна была проста словам, якое мы чулi ледзьве ня кожны дзень, i гэтае слова вымаyлялi yсе, хто нас акружаy: героi фiльмаy i кнiг, дзядзечкi i цётачкi y тэлевiзары i y iнтэрнэце, пэрсанажы кампутарных гульняy i настаyнiкi гiсторыi i беларускай лiтаратуры, мама i тата, i бабуля, i Юлiны бацькi, якiя верылi y Бога. Абдымаючы мамiна футра, я думаy пра тое, што, напэyна, калi-небудзь зразумею, што такое сьмерць. І пра тое, што Анцiк, вось гэты мой малы сябрук Анцiк, толькi што выпадкова адшукаy мамiн стратэгiчны запас чакаляды з сакрэтнай шафы.

«Давайце праверым, што там робiцца, – прапанаваy я. – Толькi цiха…»

Мы зь Юляй асьцярожна прачынiлi дзьверы шафы – i y вочы нам ударыy дым.

«Сьвечка! – крыкнуy я. – Дзе твая сьвечка, Юля?»

«Ня ведаю, – Юля зноy зачынiла шафу i прыцiснула да сябе дзьверы. – Я ня ведаю. Я яе згубiла, калi мы yцякалi…»

«Там пажар! – сказаy я. – І мы задыхнемся, разумееш?»

Усе трое мы вывалiлiся з шафы на падлогу, як падушкi. І пачулi, як за сьцяной нехта ходзiць. Я рвануy на сябе дзьверы пакоя i замкнуy iх на ключ.

«Юля! Анцiк! Уцякаем!»

«Куды?»

Гэта быy адзiны пакой у нашай кватэры, якi замыкаyся. Я некалькi разоy пытаyся y мамы з татам, чаму менавiта iх спальня мусiць мець замок з ключом, але так i не дабiyся yцямнага адказу. Але цяпер замок мог даць нам час, каб нешта прыдумаць.

У пакоi так моцна засьмярдзела дымам, што y мяне з вачэй палiлiся сьлёзы.

«У акно! – крыкнула Юля, заплаканая, быццам толькi што yшчэнт прайгралася y уна. – Гэта адзiны шлях!»

Я yзьляцеy на стол, як птушка, без разьбегу. Бачыy бы мяне наш настаyнiк фiзкультуры! Я разнасьцежыy акно i з асалодай удыхнуy халоднае паветра. Зiрнуy унiз i адчуy здраднiцкае трымценьне недзе y жываце i y пятках.

Высока, занадта высока! А Юля yжо зьбiрала з ложка падушкi, сьцягвала з раскладушкi yсё, што там ляжала.

«Што стаiце? Цягнiце? Футра з шафы, матрас, усё!»

Мы з Анцiкам стаялi, як здранцьвелыя, i глядзелi на тое, як спрытна яна рухаецца. Нiбы y яе было дзесяць рук i восем ног. Што нi кажы, а y жанчын нейкi прыродны талент упраyляцца з такiмi рэчамi.

«Кiдайце yсё y акно! – скамандавала Юля. – Ну!»

Мы сталi дапамагаць ёй, натыкаючыся y цемры адзiн на аднаго.

«А зараз скачам проста yнiз! – сказала Юля. – Я першая, вы за мной!»

І яна глыбока yдыхнула i скочыла проста y дождж.

«Я баюся!» – закрычаy Анцiк, не выпускаючы з рук пакет з цукеркамi.

«І я», – прашаптаy я, схапiy яго за плечы i падштурхнуy да краю падваконьня. Гэтаксама некалi y школе штурхалi мяне, калi мы скакалi з вышкi y басэйне.

«Давай, Анцiк!»

Ён азiрнуyся, пасьлiзнуyся на мокрым падваконьнi i yпаy у цемнату.

«Усё y парадку, я яго злавiла y футра», – пачуy я Юлiн голас.

Я азiрнуyся на спальню маiх бацькоy. Дым насоyваyся на мяне, але я yжо не задыхаyся. Вогкае восеньскае паветра напаyняла мае лёгкiя, нiбы ветразi. А дзьверы спальнi yжо дрыжалi ад удараy – я бачыy, як скаланаецца ключ у замку. Я павярнуyся тварам да вулiцы. Лiхтар сьвяцiy гэтаксама, як раней, быццам за апошнiя паyгадзiны нiчога не адбылося – цьмяна, загадкава i па-свойму прыцягальна. Нiбы клiкаy мяне, нiбы падмiргваy. Нiбы дражнiyся: ты ня зможаш, ты ня зможаш. Хiба табе не цiкава, хто палюе на цябе y тваёй уласнай кватэры? Хiба ты ня хочаш паглядзець iм у вочы? Хiба ня хочаш даведацца, як выглядаюць ПАЧВАРЫ?

Юля i Анцiк бегалi yнiзе i махалi рукамi.

Я заплюшчыy вочы.

І скочыy.

Мне здавалася, я буду ляцець унiз вечна.

Але не прайшло i сэкунды, як я бухнуyся на цэлую гару падушак i коyдраy. Праyда, у калене нешта шчоyкнула, але я адразу ж ускочыy на ногi.

«Бяжым!» – крыкнула Юля i кiнулася праз пустую вулiцу. Мы за ёй.

«Асьцярожна, там аyтобус!» – залямантаваy я.

Ён i праyда паволi выехаy з-за павароту, утульна асьветлены знутры, нiбы плывучы дом, што блукае y тумане, шукаючы гаспадароy. Але гэта быy ня дом, гэта быy звычайны гарадзкi аyтобус – i мне на iмгненьне здалося, што Юля трапiць проста яму пад колы. Аднак яна скочыла на прыпынак перад самай аyтобуснай пысай i пляснулася абедзьвюма нагамi y лужыну.

Аyтобус спынiyся i адчынiy дзьверы.

«Едзем!» – крыкнуy я, заскокваючы yсярэдзiну. Юля i Анцiк заскочылi yсьлед за мной. Дзьверы зачынiлiся, i аyтобус паплыy наперад па нашай вулiцы, разганяючы фарамi туман i цемру.

«Я ведаю, як ён едзе, – сказаy я, задыхаючыся. – Мы выйдзем праз пару прыпынкаy i перасядзем на трамвай, якi едзе да маёй бабулi. Бабуля прыдумае, што рабiць!»

«Але мы зь Юляй маглi б зараз проста пабегчы дамоy! – сказаy Анцiк. – І yсё б скончылася. І y мяне зуб балiць».

«Ты, Анцiк, можаш выйсьцi на наступным прыпынку, – сказала Юля. – І пайсьцi да мамачкi. Але я застануся зь Лявонам. Сяброy не кiдаюць у пустым аyтобусе, бяз курткi i y тапачках. Невядома, цi ходзяць яшчэ трамваi. Ужо позна! А грошай на таксi y нас няма».

«Ды я проста так сказаy, – зьбянтэжыyся Анцiк. – Вядома, я з вамi».

Аyтобус мiж тым разганяyся yсё хутчэй.




Разьдзел трэцi


У гэтым аyтобусе мы былi адзiныя пасажыры, таму маглi сесьцi, дзе нам захочацца. Пасьля yсяго, што мы перажылi падчас уцёкаy, мне любое сядзеньне падавалася зручным. Цемра, таямнiцы, званок, голас на пляцоyцы, шафа, дым, пажар… Я вельмi спадзяваyся, што y кватэры спрацуе апавяшчальнiк i пажарнiкi прыедуць хутчэй, чым наш дом ператворыцца y кучу попелу.

Цi мог я yявiць, калi мама цалавала мяне y лоб на парозе нашай кватэры, што гэты восеньскi вечар будзе поyны такiх прыгодаy?

Аyтобус выехаy на шырокую вулiцу, тут наш раён канчаyся. Я адчуy стому, таму yладкаваyся каля акна, выцягнуy ногi i прыплюшчыy вочы. Юля села сьпераду каля мяне, а вось Анцiк усё бегаy па салёне, як ненармальны, i нiяк ня мог супакоiцца. Ён прысаджваyся то тут, то там, i зноy ускокваy, нiбы yпершыню ехаy у грамадзкiм транспарце.

Назiраючы за iм, я падумаy, якi ж ён яшчэ малы. На цэлы год за мяне малодшы! Я yжо i ня памятаy, як мы зь iм пасябравалi. Цiкава yсё-ткi, разважаy я, адкуль у нас бяруцца сябры. І каго можна лiчыць сапраyдным сябрам, а каго не. Напэyна, толькi yначы y пустой кватэры без электрычнасьцi i без дарослых чалавеку робiцца ясна, з кiм ён сябруе напраyду, а з кiм проста выпадкова апынуyся побач.

«Спаць хочацца, – сказала Юля. – Але нельга. Ты сочыш, калi нам выходзiць?»

«Так, – сказаy я. – Яшчэ пару прыпынкаy. А мне вось хочацца ня спаць, а есьцi. Анцiк, дзе твой пакет з цукеркамi?»

«Якiмi цукеркамi?» – спытаy Анцiк, прабягаючы мiма.

«Маiмi цукеркамi, – сказаy я. – Тымi, якiя ты знайшоy у мамiнай сакрэтнай шафе».

«А, гэтымi, – сказаy Анцiк. – Я думаy, гэта цукеркi тваёй мамы».

Мне зрабiлася няёмка. Бо Анцiк захапiy з сабой пакет, якi ня толькi яму, а нават i мне насамрэч не належаy. Я нiколi б ня стаy залазiць у бацькоyскую шафу, каб скрасьцi адтуль цукеркi. Дый проста так ня стаy бы залазiць. А што y вынiку? Мы iх усё-ткi скралi!

«Ну i што, што мамiны? – сказала Юля Анцiку. – Ты ж разумееш, што yзяy чужое?»

«Гэта быy гэты… як яго… форс-мажор! – сказаy Анцiк. – Калi б Лявонава мама ведала, што адбылося, яна сама б аддала iх нам. На месцы тваiх бацькоy я б засыпаy нас усiмi цукеркамi сьвету, толькi б мы засталiся жывыя!»

Мне зрабiлася непрыемна. Так бывала кожны раз, калi iншыя людзi пачыналi абмяркоyваць маiх бацькоy. Мне падабалася быць разам з Анцiкам i Юляй, я быy iм удзячны, што яны са мной – але сябры гэта сябры, а бацькi – гэта нешта такое тваё… Самае тваё на сьвеце. Такое, пра што ня вельмi хочацца размаyляць зь iншымi. Бацькi – яны як твая таямнiца. А Анцiк i Юля гаварылi пра iх так, быццам самi былi iхнымi дзецьмi.

«Ды вось, трымай свае цукеркi, на здароyе, – сказаy Анцiк, кiнуyшы позiрк на мой засмучаны твар. – Я вам зь Юляй пакiнуy парачку».

«Парачку? – я раскрыy пакет i засунуy туды руку. – Іх i праyда yсяго дзьве. І нiводнай чакаляднай!»

«Можа, толькi дзякуючы такой дозе кафэiну я дагэтуль трымаюся на нагах…» – задуменна сказаy Анцiк.

«Якога яшчэ кафэiну?»

«Нават малыя дзецi ведаюць, што y чакалядзе ёсьць кафэiн, – горда сказаy Анцiк. – Гэта такое рэчыва, ад яго чалавек робiцца бадзёры i можа скакаць з другога паверху. І не баiцца супэрхуткасьцi. Слухайце, а нам пашанцавала з кiроyцам! Заyважылi, як ён гонiць?! Як ракета!»

Сапраyды, аyтобус гнаy наперад штомоцы. Было адчуваньне, што ён ня едзе, а ляцiць нiзка над зямлёю, як вялiкая птушка. Мне нават падалося, што ён пару разоy праехаy на чырвонае сьвятло, але y цемнаце навокал сьвяцiла столькi розных агнёy, я мог i памылiцца. Мы зь Юляй зiрнулi y бок кабiны кiроyцы, нам было вiдаць ягоную патылiцу, руку, якая yпэyнена ляжала на стырне, i цень ягонага твару y люстэрку наверсе. Здаецца, усё было y парадку, але…

«Не разумею, – сказаy я. – Здаецца, мы праехалi наш прыпынак».

Праехалi – гэта было слаба сказана. Мы праляцелi яго, нiбы страла, i цяпер несьлiся па праспэкце наперад так, быццам за намi гналася мiлiцыя.

«Ён што, звар’яцеy? – сказаy я з трывогай. – Мы так урэжамся зараз у кагосьцi, цi пешахода саб’ем».

Рэдкiя мiнакi пад парасонамi, якiя мiрна пераходзiлi вулiцу, у жаху кiдалiся y бакi, калi перад iмi раптам вырастаy наш аyтобус. Узьнiмаючы з абодвух бакоy вялiзныя хвалi вады i залiваючы ходнiк i легкавiкi, што апыналiся зь iм па суседзтве, ён рухаyся па горадзе, як ракета.

«Чорт!» – крыкнуy Анцiк.

«Не кажы так, Божанька yсё чуе!» – пакруцiла галавой Юля.

«Мы зараз узьляцiм!» – махнуy рукой Анцiк, бо матор роy усё больш аглушальна. І я быy зь iм згодны: аyтобус так падкiдвала, што мы i праyда маглi y любы момант паляцець да аблокаy.

Недзе y нас пад нагамi пачуyся раптам рэзкi скрыгат. Юля yчапiлася y поручань, я таксама схапiyся за яго i yцiснуyся y сядзеньне, а Анцiк павалiyся нам пад ногi, бо аyтобус на поyным хаду зрабiy паварот, рыкнуy i рвануyся на yсёй хуткасьцi на зусiм iншую вулiцу. Я yжо даyно не разумеy, дзе мы, аyтобус ехаy па зусiм незнаёмым маршруце i не зьбiраyся спыняцца.

«Ну, цяпер нам дакладна трэба выходзiць, – сказаy я, у роспачы гледзячы y бок кабiны. – Давайце станем усе разам каля дзьвярэй, можа, ён думае, што мы едзем да канцавой».

Але кiроyца i не падумаy спыняцца, нi на наступным прыпынку, нi на iншым. З ровам i скрыгатам на поyнай хуткасьцi ён прамiнуy апошнюю станцыю мэтро – я толькi i пасьпеy што прачытаць яе назву. А потым, зларадна мiргануyшы фарамi, пагнаy некуды y цемень, туды, дзе не было лiхтароy. І вось за вокнамi yжо вiднелiся толькi палi i цёмныя абрысы катэджаy. Горад застаyся за нашымi сьпiнамi, i мы зусiм ня ведалi, што нам рабiць.

«Што адбываецца? – крыкнуy я. – Кiроyца! Ён там што, заснуy?»

«Думаю, што yсё значна горш!» – крыкнула y адказ Юля. Чапляючыся за поручнi, яна кiнулася да кабiны кiроyцы. Я пайшоy за ёй, разумеючы, што нашы прыгоды яшчэ зусiм ня скончылiся.

У кабiне было цёмна. Трапiць мы y яе нiяк не маглi, бо y аyтобусах, што езьдзяць у нашым горадзе, кiроyца сядзiць за празрыстай перагародкай. Але y перагародцы было акенца, у якое пасажыры перадаюць манэткi, каб купiць бiлеты. Ды што я вам расказваю, што вы, у аyтобусах ня езьдзiлi? Хоць наyрад цi вам некалi даводзiлася езьдзiць у такiх аyтобусах, якiя гоняць, нiбы з ланцуга сарваyшыся, зусiм не туды, куды мусяць.

Празь перагародку мы зь Юляй бачылi, як кiроyца yзiраецца y цемру перад сабой. Цемру, якую разразалi надвое жоyтыя палосы сьвятла аyтобусных фараy. Кiроyца не зьвяртаy на нас нiякай увагi. Здавалася, ён наогул не варушыyся.

«Гэй! – закрычалi мы i загрукалi y плястыкавую перагародку. – Спынiцеся! Прачнiцеся! Гэй!»

Кiроyца нават не павярнуy галаву y наш бок. Нiбы ён выконваy нейкае заданьне i не зьбiраyся парушаць загад. Ён выглядаy так вусьцiшна y сваёй нерухомай паставе, што мне падалося, за стырном нашага аyтобуса сядзiць мярцьвяк.

Што, калi гэта быy зусiм не аyтобус? А «лятучы галяндзец», пра якi я чытаy? Сучасны карабель мёртвых?

І тады Юля прасунула руку y акенца i yхапiлася за рукаy кiроyцы.

Вось жа адважная! Я б лепш засунуy руку y пашчу тыгра, чым у гэтае акенца, ды яшчэ y такi момант!

«Гэй! – крыкнула Юля, торгаючы кiроyцу за рукаy. – Ты што, звар’яцеy? Выпусьцi нас адсюль!»

Яна пацягнула рукаy на сябе – i здарылася нешта жудаснае! Кiроyца павалiyся y наш бок, так лёгка, як быццам ён быy проста лялькай, апранутай ва yнiформу!

Юля зараз жа схавала руку i завiшчала.

«У яго мяккая рука! Мяккая рука!»

Здранцьвелыя, мы глядзелi, як кiроyца валiцца са свайго сядзеньня yнiз, на падлогу кабiны.

Цяпер за стырном не было нiкога.

Аyтобус ляцеy наперад – i iм нiхто не кiраваy!

І тады я таксама закрычаy. А за мной i Анцiк, якi стаяy за нашымi сьпiнамi.

«Гэта yсё ты, Лявон! Ты пасадзiy нас у гэты чортаy аyтобус!» – румзаючы, лямантаваy Анцiк.

І тады Юля замоyкла.

«Што ты сказаy?» – спытала яна.

«А што, няпраyда? Хто нам сказаy садзiцца y аyтобус? Лявон! – заявiy Анцiк, выцiраючы сьлёзы. – Мы паедзем да маёй бабу-улi, яна прыду-умае…»

Перадражнiваючы мяне, ён крыyляyся, а сьлёзы не пераставалi цячы зь ягоных зусiм дзiцячых вачэй.

«Што, ня так?»

«Ты зноy успомнiy чорта! – строга сказала Юля. – Так нельга. Чорт i так ужо даyно з намi! Вось ён, вiдаць, радуецца, калi мы яго клiчам!»

«Тады паклiч свайго божаньку! – крыкнуy ёй Анцiк. – Хай ён нам дапаможа! Што маyчыш?»

«Трэба нешта рабiць, а не крычаць i румзаць», – сказала Юля.

«Давайце станем каля вокнаy i будзем махаць рукамi, – прапанаваy я. – Можа, нас заyважаць i зразумеюць, што мы трапiлi y бяду! І прыдумаюць, як спынiць гэты вар’яцкi аyтобус!»

Мы кiнулiся да вокнаy i пачалi грукаць у iх i крычаць, хто як мог. Бо аyтобус якраз пралятаy па вулiцы нейкай цi то вёскi, цi то маленькага гарадка. Абапал вулiцы стаялi невялiкiя дамы, абнесеныя платамi, дзе-нiдзе y дамах гарэла сьвятло, а на yзбочынах нават стаялi лiхтары, асьвятляючы самотных людзей, што сьпяшалiся дахаты y насунутых на галовы капюшонах.

На сэкунду мне падалося, што y акне аднаго з дамоy была вiдаць вялiкая кампанiя дарослых, якiя сядзелi каля камiна з келiхамi y руках, i y адной жанчыны на каленях ляжаy сабака. А яшчэ мне падалося, усяго толькi на нейкае iмгненьне, што сярод тых дарослых у ярка асьветленым акне я разгледзеy сваiх маму i тату. І y мамы на плячах быy пухнаты плед, а y таты на каленях талерка, поyная гарачых закусак.

Але той дом зь ярка асьветленым акном мiльгануy i зьнiк. Аyтобус праляцеy праз гарадок, нiбы мэтэор, i зноy выскачыy на цёмную шашу. Мы бачылi толькi дарожныя знакi, што сьвяцiлiся y змроку, цёмны край блiзкага лесу i бясконцыя чорныя прасьцiрадлы начных палёy.

«Так, – сказала Юля. – Я палезу y кабiну i пастараюся зрабiць так, каб мы затармазiлi! А вы трымайце мяне за ногi!»

«Ты што! Ты туды галаву не прасунеш!» – сказаy я.

Юля адмахнулася. Вось жа yпартая. Яна стала на сядзеньне i пастаралася прасунуць галаву y акенца кабiны. Спачатку y яе нiчога не выходзiла, але Юля напружылася – i, падраyшы сабе вуха, усё ж апынулася y кабiне. Праyда, толькi галавой.

«Цяпер руку!» – пачулi мы яе голас.

«Трэба было спачатку руку, а потым галаву, дурнiца!» – пакруцiy пальцам каля скронi Анцiк.

«Якi ты разумны! – накiнуyся я на яго. – Можа, лепш цябе туды засунем? Ты дакладна пралезеш!»

«Шкада, што нельга адшпiлiць сабе руку, – пачулi мы прыдушаны Юлiн голас. – Калi-небудзь вучоныя прыдумаюць, як можна разьбiраць сябе на часткi! Так, каб потым зноy сабраць!»

«Трэба проста разьбiць перагародку! – сказаy я. – Памятаеце, у кожным аyтобусе ёсьць надпiс: дастаць малаток, выцiснуць шкло?»

«Тады цягнiце мяне назад!» – сказала Юля.

Мы схапiлi яе за ногi i пацягнулi.

«Хто так цягне? – зараyла Юля. – Хлопчыкi! Дзе ваша пяшчота!»

Але было yжо занадта позна.

Бо y гэты самы момант аyтобус завiхляy на горцы, выскачыy на мост, пад якiм цямнела рака, i yрэзаyся з усёй моцы y агароджу.

Толькi што перад намi была прамая дарога y промнях фараy, а цяпер iх сьвятло выхапiла зь цемры толькi кавалак неба, якое iмклiва сыходзiла некуды yверх.

Аyтобус зьнёс агароджу на поyным хаду, лёгка, нiбы адной пстрычкай.

І паляцеy над прорвай, проста y раку.

Калiсьцi я чытаy пра мужчыну, якi быy чэмпiёнам у плаваньнi i аднойчы yратаваy цэлы тралейбус людзей, што выпадкова yпаy з моста. Гэты мужчына пабачыy, што тралейбус тоне, кiнуyся y ваду i даставаy людзей аднаго за адным, пакуль не yратаваy усiх. Была зiма, гэты чэмпiён захварэy на запаленьне лёгкiх i нырак, i потым памёр. Я часта бачыy у сьне тую страшную карцiну, я сам уяyляy сябе y тым тралейбусе, якi iдзе на дно i я нiяк не магу зь яго выбрацца. Якiм жа шчасьцем было прачынацца y цёплым ложку, у сваiм пакоi! Потым жахлiвы сон перастаy мне сьнiцца. А цяпер, у аyтобусе, якi нiбы завiс на сэкунду над безданьню, каб назаyсёды пайсьцi пад ваду разам з намi, я зноy успомнiy тую гiсторыю – i карцiнка тралейбуса, якi тоне y рацэ, зноy зьявiлася перад вачыма.

Толькi вось наyрад цi y такi час, далёка ад гораду, на беразе ракi знойдзецца чэмпiён у плаваньнi, якi нас уратуе.

На iмгненьне зрабiлася цiха…

А тады вакол нас пачуyся такi шум, ад якога закладвала вушы!

Гэта аyтобус, у якi мы трапiлi, нiбы y пастку, з усяго размаху пляснуyся y раку!

Мы закрычалi yсе трое, адначасова, ды так, быццам хацелi сваiм крыкам выбiць шыбы y вокнах, за якiмi цяпер была цёмная, халодная вада.

Аyтобус паволi паплыy – i мы пачулi, як вада пачынае пранiкаць у салён.

Мы схапiлiся за рукi, усе трое.

«Я хачу дамоy! – крыкнуy Анцiк. – Лявон, скажы, што мы сьпiм!»

«Мы ня сьпiм», – сказаy я вiнавата. Бо гэта i праyда я, менавiта я i нiхто апрача мяне, быy тым чалавекам, якi сказаy усiм садзiцца y гэты жудасны аyтобус.

«Спакойна, – сказала Юля. – Мы yсе yмеем плаваць, праyда?»

«Я yмею», – сказаy я.

«І я», – сказала Юля.

«А я не!» – заплакаy Анцiк.

«Ты ж хадзiy у гурток плаваньня! – зьдзiвiyся я. – Ты ж выхваляyся нам, што yмееш i брасам, i кролем!»

«Я кiнуy, – усхлiпнуy Анцiк. – Раз схадзiy i кiнуy».

«Дык ты хлусiy? – жахнулася Юля. – А мы табе зайздросьцiлi!»

«Мы былi дурнi», – сказаy я.

«Усё роyна, – сказала Юля. – Мы можам забрацца на дах аyтобуса, саскочыць у ваду i даплыць да берага. А Анцiка пацягнуць за сабой. Ну, цi даць яму штосьцi, што дапаможа трымацца на вадзе».

«Толькi хутчэй, – прамармытаy Анцiк. – Бачыце, вады yжо амаль па калена!»

«А як жа кiроyца?» – сказаy я.

«Ты яшчэ не зразумеy? – зьдзiвiлася Юля. – Гэта была лялька!»

Я yскочыy на сядзеньне i пацягнуyся да люка над галавой, каб адчынiць яго i вылезьцi на дах. Але нiяк ня мог дацягнуцца. Я быy самы высокi y нашай кумпанii, i yсё ж мне не хапала росту. «Давай ты сядзеш мне на шыю!» – крыкнуy я Юлi i нахiлiyся, каб яна магла на мяне залезьцi.

«Хутчэй! – падганяy нас Анцiк. – Вада лiецца з усiх дзiрак!»

Я i сам адчуваy, што мы тонем.

І тут здарылася нешта неверагоднае.

Нiбы нехта падставiy пад бруха нашага аyтобуса сваю шырокую, роyную сьпiну. Падставiy i прыyзьняy – так, што вады вакол нас адразу паменела.

«Можа, мы селi на мель? – з надзеяй спытаy я. – Можа, гэта зусiм неглыбокая рэчка?»

«Але мы плывем, – сказала Юля. – Адчуваеце? Вада нясе нас наперад. Калi б мы селi на мель, мы б ня рухалiся!»

«Ура! – крыкнуy Анцiк. – Ня ведаю, хто там пад намi, але я зь iм сябрую!»

Мы прыпалi да вокнаy. За iмi быy толькi туман, туман, ноч i вада, у якую няспынна сыпалiся дажджавыя кроплi. Мы плылi па рацэ, нiбы на караблi – i цяпер у гэтым было нават штосьцi прыгожае.

«Цiкава, куды вядзе гэтая рака? – спытаy Анцiк. – Лявон, у цябе ж дзесяць па геаграфii. Ты ж усе беларускiя рэчкi на памяць знаеш!»

«Ну, ня yсе… – сказаy я. – У Беларусi ведаеш колькi рэкаy?»

«Колькi?»

«Дваццаць тысяч! – адказаy я з гонарам. – І дзесяць тысяч азёраy!»

«Адкуль ты ведаеш?» – з павагай паглядзела на мяне Юля.

«Ведаю», – ухiлiyся я ад адказу. Хоць тлумачылася yсё проста. Нядаyна мне давялося рыхтаваць спавешчаньне y школе, i я грунтоyна праштудыраваy артыкул у Вiкiпэдыi.

«Дваццаць тысяч, – уздыхнуy уражаны Анцiк. – Ня можа быць!»

«Можа», – сказаy я.

«Як жа нас знойдуць? А калi гэтая рэчка yпадае y iншую рэчку, а тая y iншую, а тая y Чорнае мора? Значыць, нас могуць знайсьцi y Мiжземным?» – задумалася Юля.

«Не, нам трэба выбрацца адсюль i вярнуцца y Менск», – цьвёрда сказаy я.

Вакол нас цiха плёскалася вада.

«Значыць, мы не патонем?» – спытаy Анцiк.

«Пакуль што не… – сказаy я, з трывогай узiраючыся y акно. – Нешта нясе нас наперад. Нiбы на сьпiне. Можа, плынь ракi, а можа…»

«Што можа?»

«Столькi yсяго адбылося, што yжо i ня ведаеш, цi ёсьць ва yсяго гэтага тлумачэньне…» – сказаy я i пазяхнуy.

«Спаць хочацца», – замахаy рукой у сябе перад носам Анцiк, нiбы адганяy нейкiх сонных мух.

«Нельга», – прамармытаy я. – «Скажы, Юля?»

Але Юля yжо й сама задрамала пад цiхi плёскат вады i шум дажджу. Я хацеy яе пабудзiць, але павалiyся носам на яе плячо i таксама заплюшчыy вочы.




Разьдзел чацьверты


Я прачнуyся ад холаду i, не расплюшчваючы вачэй, пачаy намацваць рукамi коyдру. Мне абавязкова трэба было дасьнiць свой сон, бо y гэтым сьне я кiраваy машынай – сапраyднай машынай, чорным легкавiком, якi iмчаy па вулiцы i слухаyся кожнага майго руху. Як жа гэта было файна! Я толькi што прыехаy на вулiцу, дзе yсе мяне ведалi, i я yжо адчуваy, як яны зараз пабачаць мяне за стырном прыyкраснага аyто, а я прытармажу i апушчу акно, i тады…

Што тады?

Замест цёплай коyдры я намацаy нешта мокрае i халоднае. Побач пачулася цiхае yсхлiпваньне. Я yжо нiчога не разумеy. Хто гэта мог румзаць у маiм пакоi? У нас дома такое было не прынята. Я прыбраy руку i нарэшце адплюшчыy вочы.

Перада мной сядзеy Анцiк i глядзеy проста мне y твар, а зь ягоных вачэй лiлiся сьлёзы. І сядзелi мы зусiм не y маiм пакоi, а y пустым, сырым i халодным аyтобусе, i y Анцiка з рота iшла пара, а за вокнамi быy толькi непраглядны белы туман.

«Ты што?» – ускочыy я i раззлавана замахаy на Анцiка здранцьвелымi рукамi, бо на iмгненьне мне падалося, што гэта yсё ягоныя жарцiкi.

«Я хачу дахаты!» – крыкнуy Анцiк сваiм знакамiтым басам i зноy зарумзаy.

І тады я адразу yспомнiy, у што мы yляпалiся. Успомнiy, выцер рукi аб прамерзлае сядзеньне i адвярнуyся, бо зусiм ня ведаy, што нам цяпер рабiць.

Вы калi-небудзь прачыналiся y аyтобусе? Зусiм адны y халодным аyтобусе, у якiм ратавалiся yначы ад нейкай мiстычнай сiлы, аyтобусе, якi ледзь не патануy у рацэ i кiроyца якога аказаyся лялькай? У аyтобусе, што захрас невядома дзе y лесе, сярод туману? Калi так, дык вы можаце yявiць сабе, што я адчуваy у той момант. Але чамусьцi мне здаецца, што вам нiколi не даводзiлася прачынацца y гэткiх вясёлых абставiнах. Ну, цалкам магчыма, усё яшчэ наперадзе, скажу я вам. Нiколi не загадвайце на будучыню, што з вамi можа здарыцца. А што да Анцiка, дык я, вядома ж, паспрабаваy яго супакоiць:

«Я таксама хачу дахаты, Анцiк! Як i ты. Мы выберамся. Пабачыш. Чэснае слова!»

«Я хачу есьцi!»

«Я таксама, – сказаy я. – Давай пашукаем штосьцi».

«Я хачу y туалет!»

«Рабi пад сядзеньне, – сьмела прапанаваy я. – Я адвярнуся. Толькi не пад маё, калi ласка!»

«Я хачу дамоy!»

«Мы блiзка ад гораду, – сказаy я так упэyнена, як толькi мог. – Мы ж не y пустынi Калахары. Да вечара вернемся! Знойдзем людзей i… А дзе Юля?»

«Я ня ведаю! – зноy зарумзаy Анцiк. – Можа, яе y сьне скралi?»

«Хто? – я yжо быy не на жарт устрывожаны. – Дзьверы ж зачыненыя!»

«Хто? – Анцiк паглядзеy на мяне i раптам сьцiшыy голас. – Той, хто прывёз нас сюды…»

Я паглядзеy у бок кабiны кiроyцы. Там не было нiкога – але наблiжацца да кабiны мне зусiм не хацелася. Трэба было знайсьцi Юлю. Я асьцярожна прайшоyся yздоyж сядзеньняy, у самы канец, потым вярнуyся, паглядзеy сьпераду, набраyся адвагi i yсё ж зазiрнуy у кабiну… Юлi нiдзе не было.

«Глядзi! Люк! – сказаy Анцiк, паказваючы пальцам угару. – Ён адчынены!»

І праyда. Проста над намi быy люк, празь якi мы бачылi адно белую сьцяну туману. Гэты туман пачаy ужо запаyзаць у аyтобус – бялявае воблачка вiсела над поручнямi, i я, ускочыyшы на сядзеньне, адагнаy яго рукой. Але воблачка не расьсеялася, яно быццам учапiлася за маю руку i цяпер павiсла на ёй, i мне давялося зрабiць некалькi рэзкiх узмахаy, каб яно адплыло на сваё месца. Вiдаць, Юля здолела залезьцi сюды сама, па поручнях, i выбрацца вонкi, на дах. А калi змагла Юля, трэба было пастарацца i нам.

Я паставiy Анцiка на сядзеньне, залез яму на плечы i, трымаючыся за поручань, падцягнуyся да адчыненага люка i высунуy галаву.

Мая галава апынулася y такiм густым тумане, што я папросту асьлеп. Нiбы я засунуy галаву y птушынае малако. Анцiк нешта крычаy мне зьнiзу, але я ня чуy. Туман ахутаy маю галаву, быццам шапка. Але мiнула мо якая хвiлiна, i я звыкся – i мне нават падалося, што y гэтым ёсьць нешта прыемнае. Туман надаy мне бадзёрасьцi, i я паднатужыyся i вылез на дах. Я быy на свабодзе – i гэта адразу yзьняла настрой. Выцягнуць з аyтобуса Анцiка аказалася не такой лёгкай справай. Але вось мы yжо абодва стаялi на даху i yдыхалi пах ранiшняга лесу. Лес быy зусiм блiзка, лес цямнеy мiж туману – дрэвы, як нейкiя волаты y чорнай форме, абступiлi наш аyтобус i чакалi, што мы будзем рабiць далей.

Мы пераглянулiся i асьцярожна палезьлi yнiз. Саскочылi на зямлю i толькi тады выдыхнулi.

«Юля! – крыкнуy я. – Юля!»

«Юля-а-а!» – залямантаваy Анцiк такiм голасам, нiбы яму рвалi зубы без замарозкi.

«Добрай ранiцы, – пачулi мы зусiм блiзка яе насьмешлiвы голас. – Ня трэба так крычаць. Вы яе напужалi».

Мы з Анцiкам кiнулiся на яе голас, проста y гушчу туману – i не паверылi сваiм вачам. Варта нам было зрабiць крокаy дзесяць – як мы выйшлi з нашага туманнага палону на бераг ракi, а там…

Над ракой туману не было. Толькi шызая празрыстая смуга i шэрае неба. Смуга, неба i цiшыня. Непралазны туман клубiyся абапал ракi, як дзьве белыя сьцяны, але на берагах, што на гэтым, што на тым, было чыста. Юля сядзела на кукiшках каля самай вады i глядзела на яе так уважлiва, быццам рыбу y ёй лавiла. Мне нават падалося, што мы неяк не y пару тут зьявiлiся. Перашкодзiлi мы ёй, цi што?

«Не хацела вас будзiць, – сказала Юля. – Але калi вы yжо yсталi, не крычыце, ня румзайце i паводзьцеся прыстойна».

«Гэта яшчэ чаму? – засоп Анцiк. – Калi я крычу цi румзаю, мне, напрыклад, робiцца лягчэй».

«Напрыклад… – перадражнiла яго Юля. – Слухайце, вы можаце трошкi памаyчаць?»

«Хопiць крыyляцца, Юля, – сказаy я. – І гаварыць загадкамi. Каго мы можам тут напужаць?»

«Яе, – сказала Юля i паказала пальцам на ваду. – Рэчку».

Мы з Анцiкам падышлi да вады i yтаропiлiся на яе, як два дурнi. Вада была цёмная, брудная, дна не вiдаць, каля берага ляжала, падрыгваючы зеленаватая пена. Я хацеy зачарпнуць трохi, каб умыцца, але не наважыyся. Пабаяyся: раптам на твары балячкi зьявяцца. Цi наогул скура зьлезе. Нахiлiyся над вадой, каб паглядзець на свой твар – але вада задрыжэла ад раптоyнага ветру, i я так нiчога i не пабачыy.

«Ну яе! Мы y гэтай рэчцы ледзь не патанулi, – сказаy Анцiк. – І нiякая гэта ня рэчка. А проста нейкая мёртвая лужына, глыбокая, небясьпечная i брудная».

«Але да берага даплыць было можна, – сказаy я. – Калi б некаторыя yмелi плаваць…»

«Вось бы зараз ванну, – уздыхнуy Анцiк. – Цёплую… А ня гэтую канаву».

«Можа, табе яшчэ i качачку гумовую хочацца? – раззлавалася Юля. – Маленечкi ты наш. Перастань яе крыyдзiць!»

«Каго? Раку? – крыкнуy Анцiк. – Рэкi не крыyдуюць! Вось зараз вазьму i плюну y яе!»

«Я табе плюну, – сказала Юля, i вочы y яе yспыхнулi ад злосьцi. – Глядзi, каб яна ня плюнула y адказ!»

«Ну i цалуйся са сваёй рэчачкай!» – махнуy рукой Анцiк i вусны яго задрыжалi.

«Цiха вы, – сказаy я. – Нам нельга сварыцца, як вы не разумееце?»

«Рака нас уратавала, – цiха сказала Юля. – Памятаеш, уначы, калi наш аyтобус тануy? Нехта быццам бы прыyзьняy аyтобус над вадой. Р-раз – i мы паплылi, як на караблi».

«Памятаю, – змрочна кiyнуy я. – Але, можа, гэта проста…»

«Што проста?»

«Ня ведаю».

«Ты ж бачыш, Лявон, што загадак усё больш! Давай падумаем, што рабiць. А дзе Анцiк?»

Вакол нас былi толькi туман i рака, такая цiхая, нiбы прыслухоyвалася да нашай размовы. Мы зь Юляй пераглянулiся i кiнулiся y розныя бакi, проста y гэтыя белыя клубы, што нерухома навiсалi y нас над галовамi. «Анцiк!» – крычалi мы yсё больш гучна. А потым я yжо ня ведаy, у якiм баку Юля, у якiм аyтобус, у якiм рака – вакол мяне былi толькi белыя сьцены з завiтушкамi, i я праходзiy скрозь iх, як у казцы, i натыкаyся на yсё новыя i новыя…

Туман. У горадзе ён быy зусiм не такi. Там, дома, на вулiцы, дзе я жыy, хадзiць у тумане было нават забаyна. Дый сам туман там быy бяскрыyдны, празрысты, лёгкi i хутка сплываy – хiба што пераходзiць дарогу трэба было асьцярожней, чым звычайна. Але y гэтым дзiyным месцы, куды мы трапiлi, туман валадарыy, туман зьбiваy з тропу i блытаy усе сьляды. Я iшоy, сам ня ведаy, куды, выставiyшы наперад рукi, як нейкi туманоiд, i адчуваy, што y мяне пачынаецца панiка. Што калi я заблудзiy i застаyся зусiм адзiн?

І тут я пачуy плач i адразу супакоiyся.

«Анцiк! Дзе ты?»

«Тут», – пачуy я ягоны засмучаны бас.

«Дзе?»

«А ты дзе?»

«Тут».

«Справа цi зьлева?»

«Адкуль я ведаю».

«Ты ж разумны!»

Я пачырванеy. Так мне зрабiлася прыемна.

«Давай я буду крычаць, а ты iдзi на крык, – сказаy Анцiк. – Я пачынаю. А-а-а-а!»

Я зачапiyся за нешта нагой i павалiyся проста Анцiку пад ногi.

«А-а-а! – закрычаy ён яшчэ мацней. – Лявон, на мяне нехта напаy!»

«Хто?» – крыкнуy я.

«Нехта схапiy мяне за ногi!»

«Гэта я, – сказаy я, падняyся проста перад iм i прыкрыy ягоны разяyлены рот. – Ты што, ня бачыш?»

«А дзе Юля?» – прамычаy ён.

«Ня ведаю…»

Я прыбраy руку. Мы прыселi на мокрую траву, у роспачы пазiраючы адзiн на аднаго.

«Ну i ну, – сказаy я. – Здаецца, нам цяпер трэба прывязацца вяроyкай, усiм траiм. Каб больш не губляцца. Вось адшукаем Юлю i…»

«Добрая iдэя, – сказала Юля, выходзячы з туману, як здань. – Прапаную яшчэ прывязаць да нас аyтобус. Толькi яго таксама трэба яшчэ знайсьцi».

«Нейкая краiна туманаy, – сказаy Анцiк. – Можа, мы yжо даyно за мяжой?»

«Не кажы глупстваy», – сказала Юля, прынюхваючыся, нiбы драпежнiца, да ляснога паветра.

«Хiба y нас бываюць такiя жахлiвыя туманы? – спытаy Анцiк. – Скажы, Лявон? Гэта, напэyна, польскi туман. Бываюць жа польскiя грыбы. Значыць, i туман бывае».

«Ён хутка разыдзецца, – сказаy я. – Вось пабачыш. Проста яшчэ занадта рана. Удзень ад яго нiчога не застанецца. Нiчагусенькi. І мы спакойна знойдзем дарогу».

«Можа быць, можа быць, – з сумневам прамовiла Юля. – Але давайце спачатку знойдзем аyтобус. Там можа быць штосьцi карыснае. Ежа або мабiльны тэлефон. І наогул: там цяплей».

«Давай мне руку, – сказаy я i схапiy Анцiка за запясьце. – Вось так. А другой я вазьму Юлiну… Так мы, прынамсi, нiкога ня згубiм».

Юлiна рука была ледзяная. Я рушыy налева, хоць зусiм ня ведаy, куды iсьцi, а Юля гэтак жа рашуча рушыла направа. Анцiк павiс на мне i засьмяяyся, ды i я yсьмiхнуyся. Мы спынiлiся.

«Не, так ня пойдзе, – сказаy я. – Давайце спачатку прыдумаем, куды iсьцi. Я лiчу, што аyтобус дзесьцi…»





Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/algerd-baharevich-17424952/teatr-shchaslivyh-dzyacey/) на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



«Тэатр шчасьлівых дзяцей» – гэта беларускае фэнтэзі з элемэнтамі палітычнага трылеру. Дзіцячая кніга, якую, спадзяецца аўтар, будзе цікава прачытаць і дарослым. Як выбрацца з пасткі, ня маючы ні тэлефона, ні зброі, і знайсьці зьніклых сяброў? Колькі твараў у туману? Што такое гісторыя – і калі канчаецца мінулае? Якую таямніцу хаваюць нашыя бацькі – і ці чуе нас Бог, калі мы маўчым? Гэтымі пытаньнямі задаюцца героі кнігі, Лявон, Анцік і Юля, нечакана апынуўшыся ў таямнічым краі, які ня знойдзеш ні ў Вікіпэдыі, ні на школьных мапах.

Как скачать книгу - "Тэатр шчасьлівых дзяцей" в fb2, ePub, txt и других форматах?

  1. Нажмите на кнопку "полная версия" справа от обложки книги на версии сайта для ПК или под обложкой на мобюильной версии сайта
    Полная версия книги
  2. Купите книгу на литресе по кнопке со скриншота
    Пример кнопки для покупки книги
    Если книга "Тэатр шчасьлівых дзяцей" доступна в бесплатно то будет вот такая кнопка
    Пример кнопки, если книга бесплатная
  3. Выполните вход в личный кабинет на сайте ЛитРес с вашим логином и паролем.
  4. В правом верхнем углу сайта нажмите «Мои книги» и перейдите в подраздел «Мои».
  5. Нажмите на обложку книги -"Тэатр шчасьлівых дзяцей", чтобы скачать книгу для телефона или на ПК.
    Аудиокнига - «Тэатр шчасьлівых дзяцей»
  6. В разделе «Скачать в виде файла» нажмите на нужный вам формат файла:

    Для чтения на телефоне подойдут следующие форматы (при клике на формат вы можете сразу скачать бесплатно фрагмент книги "Тэатр шчасьлівых дзяцей" для ознакомления):

    • FB2 - Для телефонов, планшетов на Android, электронных книг (кроме Kindle) и других программ
    • EPUB - подходит для устройств на ios (iPhone, iPad, Mac) и большинства приложений для чтения

    Для чтения на компьютере подходят форматы:

    • TXT - можно открыть на любом компьютере в текстовом редакторе
    • RTF - также можно открыть на любом ПК
    • A4 PDF - открывается в программе Adobe Reader

    Другие форматы:

    • MOBI - подходит для электронных книг Kindle и Android-приложений
    • IOS.EPUB - идеально подойдет для iPhone и iPad
    • A6 PDF - оптимизирован и подойдет для смартфонов
    • FB3 - более развитый формат FB2

  7. Сохраните файл на свой компьютер или телефоне.

Видео по теме - Падкаст Bellit. 54. Паліталогія для самых маленькіх

Книги автора

Аудиокниги автора

Рекомендуем

Последние отзывы
Оставьте отзыв к любой книге и его увидят десятки тысяч людей!
  • константин александрович обрезанов:
    3★
    21.08.2023
  • константин александрович обрезанов:
    3.1★
    11.08.2023
  • Добавить комментарий

    Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *