Книга - Плошча Перамогі

a
A

Плошча Перамогi
Альгерд Іванавiч Бахарэвiч


Не пытайся, дзе i калi yсё гэта адбылося, папярэджвае новая кнiга Альгерда Бахарэвiча. Раман-прыпавесьць, якi толькi прыкiдваецца гiстарычным – а насамрэч выводзiць чытача са свайго «нiколi i нiдзе» наyпрост у ХХІ стагодзьдзе зь ягоным новым успрыманьнем праyды, хлусьнi, iнфармацыi i yлады. А адначасова – у тую Беларусь, што адчула нарэшце подых Вялiкай Гiсторыi.





Ольгерд Бахаревич

Плошча Перамогi



© Бахарэвiч А. І., 2021


* * *


Юлi, зь якой дзялю гэты змрок i гэтую таямнiцу







1


Уявi сабе лясную дарогу. Старую дарогу, пракладзеную сотнi гадоy таму людзьмi, пра якiх ужо нiхто й памятае. Яна то звужаецца так, што на ёй дваiм i разьмiнуцца цяжка, то зусiм губляецца y зарасьнiках. Часам гэтая дарога i не дарога нават, а проста запрашэньне iсьцi наперад. А часам яна такая шырокая, што на ёй i два вазы спакойна праедуць, кожны y свой бок, ды яшчэ i фурманы прыyзьнiмуць капелюшы i перакiнуцца лянiвым словам.

Уявi сабе гэтую дарогу i не пытайся, дзе яна была i калi.

Зрэшты, вазы па ёй цяпер ня езьдзяць. Дый людзей на ёй рэдка можна пабачыць. Край, якi перасякае гэтая дарога-зморшчына, адна з сотняy на мапе, замёр у чаканьнi.

Зьверху дарога падаецца зусiм пустой. Але птушкi ведаюць, што гэта ня так. У шатах дрэваy iдзе няспынны абмен паведамленьнямi. Бо цяпер па дарозе iдзе самотны чалавек. Ідзе, iдзе! – крычаць адны; жалеза! – дапаyняюць iншыя; стома, стома, сто, сто – супакойваюць трэцiя. Сто? Не, ён адзiн, ён ня будзе страляць, ён пройдзе мiма. Мiма, мiма! – выводзiць птушка i адразу забывае, як толькi чалавек зьнiкае за паваротам. Шчасьлiвая птушка.

Цяпер ты бачыш? Па старой лясной дарозе i праyда iдзе малады мужчына y парваным чорным мундзiры. Толькi вялiкiя гузiкi блiшчаць на сонцы. На кожным гузiку – адамава галава. Мужчына iдзе па дарозе басанож, цяжка ступаючы, але мерным, злосным крокам. Боты ён прадаy, калi yчора перапраyляyся праз раку. На плячы y мужчыны боyтаецца стрэльба, а на галаве горда тырчыць запыленая, пакамечаная, прыплюснутая зьверху шапка-трывуголка. На баку y мужчыны вiсiць бiклажка, на дне якой булькае цеплаватая вада. Бiклажка, якая яшчэ пахне вiном, яна yжо заyсёды будзе пахнуць кiслым салдацкiм вiном – i калi прымружыцца перад тым, як глынуць вады, можна yявiць сабе, што ты п’еш за перамогу. За тое, што зноy застаyся жывы.

Калi мы апынаемся адны на лясной дарозе, мы пачынаем сьпяваць. І нават калi y нас няма нi слыху нi голасу, нам падаецца, што выходзiць зусiм няблага. Калi ты сам i слухач, i выканаyца, то вы абодва маеце абсалютны слых. Мужчына y мундзiры са стрэльбай набiрае y грудзi паветра i заводзiць песьню пра караля.

Кароль сабраyся на вайну,
Абразы не сьцярпеy!
Давай, цясьляр, рыхтуй труну,
Каб да вясны пасьпеy!
Бо прывязуць мяне вясной
Бяз ног з прагнiлай галавой!
І сто таварышаy са мной!

Што там у песьнi далей, падарожны yспомнiць чамусьцi ня можа. Таму ён зноy i зноy хрыпатым голасам паyтарае той самы куплет. Асаблiва яму падабаецца апошнi радок.

«І сто таварышаy са мной!»

Ён пяе гэтыя словы так, нiбы рагоча.

Іх i праyда хутка прывязуць дамоy. Абкладзеных iльдом мерцьвякоy на вазах. Там, куды яны выправiлiся, было шмат лёду. Іх прывязуць, нiбы здабычу. Замест багатых трафэяy, якiя абяцалi Яго Вялiкасьць. Прывязуць i кiнуць у кучу на галоyнай плошчы. Можа, праз тыдзень, а мо праз два. Станю-пекара, i Жардзiну Людвiга, i Ганса-драчылу. І сотнi тых, каго ён па iмёнах i ня ведае. Толькi мянушкi: Жаба, Руды, Вiскарык…

А яго не прывязуць. Ён сам прыйшоy. Ён жывы. І ногi цэлыя, хоць i адвальваюцца ад доyгай дарогi. І y галаве нiякiх лiшнiх дзiрак. Толькi вочы, нос, вушы i рот. Часам для шчасьця цалкам хапае, каб у цябе былi дзьве рукi, дзьве нагi, вочы, вушы, рот i нос. І больш нiчога ня трэба. Ужо ж ён ведае. Ён, вястун пры штабе Яго Каралеyскай Вялiкасьцi Лёкса Шпуль. Вось кiм яго прызначылi, калi yсё скончылася. Сам кароль i прызначыy. Зiрнуy у вочы, выбраy каня – i загадаy Лёксу гнаць на yсю моц дамоy. Каб прынесьцi вестку пра тое, што iх вялiкае войска разьбiтае.

«І сто таварышаy са мной!» – прамовiy Лёкса Шпуль ужо без усьмешкi i паправiy стрэльбу.

І тут жа з прыдарожных кустоy адгукнуyся расчараваны голас жалейкi. Жалейка прасьпявала дакладна той самы матыy i замоyкла. Нiбы нехта, хто хаваyся там, шкадаваy, што песьня скончылася. І прасiy яшчэ.

Лёкса Шпуль спынiyся, павярнуyся да кустоy i нахмурыyся.

«Вылазь, музыканцiк! – сказаy ён зычна i зьняy з пляча стрэльбу. – Вылазь, а то як шмальну зараз».

Птушкi замоyклi. У кустах нехта спалохана засоп. Загайдалася галiнка – i шмыгнула, засапла па-дзiцячаму, задыхала.

«Я цябе бачу, – сказаy Лёкса Шпуль. – Давай, малы. Xaдзi сюды. Каму кажу!»

На дарогу i праyда выйшаy хлопчык, хаваючы штосьцi за сьпiнай. Галава y хлопчыка была паголеная налыса, а пярэднiя зубы y яго былi такiя вялiкiя, што ён нагадваy грызуна.

«Ты хто? – спытаy Лёкса Шпуль, вешаючы на плячо стрэльбу. – А ну паказвай, што y руках!»

«Я п-палясоyшчыка…», – сказаy хлопчык i нясьмела працягнуy Лёксу жалейку.

«Што?»

«С-сын», – крыва пасьмiхнуyся хлопчык.

«Сам бачу, што ты яму ня цешча».

Лёкса Шпуль пакруцiy жалейку y руках. Падзьмуy. Выдзьмуy толькi нейкае сухотнае керханьне. Хацеy выбiць аб боты, быццам люльку, але yспомнiy, што босы, такi самы босы, як i гэта хлапец, i з прыкрасьцю зламаy жалейку, выкiнуy у прыдарожныя дзьмухаyцы.

«Гэтую песьню нiхто ня мае права граць, – змрочна сказаy Лёкса Шпуль. – І сьпяваць таксама! Нiхто, акрамя тых, хто там быy. Там, дзе нас усiх i паклалi. Каля Чорнай Скалы! Ясна? Вось жа дурное малое. Румзае ён тут… Новую цацку зробiш! Я ж бачу, табе такую дудку зладзiць, што мне пад кустом пасцаць. Да гораду блiзка? Па гэтай дарозе дайду?»

Але хлопчык нiчога не адказваy. Ён кiнуyся шукаць у траве зламаную жалейку. Лёкса Шпуль хацеy даць яму высьпятка, але перадумаy. Пазiраючы на патылiцу малога i слухаючы, як той нешта мармыча, Лёкса падумаy, што малы, вiдаць, трохi таго. Некалi, у мiнулым жыцьцi, там, у горадзе, у iхных суседзяy таксама быy сын-прыдурак. З такiмi не пагаворыш. Добра яшчэ, што баiцца. Калi баiцца, значыць, нешта разумее.

«Вядзi мяне да бацькi, – строга сказаy Шпуль. – Я табе тут ня проста так. Я каралеyскi вястун. Хто мне садзейнiчаць ня будзе – маю права проста на месцы разабрацца. Такiя y мяне паyнамоцтвы. Давай! Канчай ныць! А то бацька толькi зубы пад кустом i знойдзе! Зарад у маёй дудкi такi, што мазгавешку на кавалкi разрывае! Ну!»

Хлопчык ускочыy i павалiyся на каленi. Закрыy твар рукамi.

«Дурачыла! Проста адвядзi мяне да бацькi, – сказаy Шпуль. – І я цябе не крану. Разумееш?»

Малы заматляy галавой i паказаy пальцам у гушчар.

«Вось так ужо лепей, – сказаy Шпуль. – Давай! Вядзi!»

Згорбiyшыся так, нiбы ён зьбiраyся стаць на чатары лапы, хлопчык павёy галавой у бок лесу i за некалькi скачкоy апынуyся за кустамi. Вызiрнуy, правяраючы, цi iдзе за iм гэты страшны салдат. Счакаy крыху – i вось ужо яго сьпiна замiльгала мiж дрэваy.

«І чаго я на малога накiнуyся, – думаy Лёкса Шпуль, iдучы сьледам за малым па лясной сьцежцы. – Спужаy хлопца. А ён жа свой. Наш… Нейкi я зусiм азьвярэлы стаy. А y мяне ж у самога y горадзе брат i сястра. Праyду казаy Станя-пекар там, каля Чорнай Скалы. Калi ты, Лёкса, пасьля гэтага жывы застанешся, адразу ня радуйся, рана. Ты яшчэ сам сябе не пазнаеш… Нiколi больш не пазнаеш…»

Так ён казаy, Лёксаy колiшнi баявы пабрацiм, Станя-пекар. І адкуль ведаy? І чаму Станя застаyся там, а ён – тут? Амаль што дома? Прыгадаyшы пекара, Лёкса Шпуль заскрыгатаy зубамi ад горычы i бясьсiльля. Такi вясёлы быy Станя, такi разумны. Басурманы яму кiшкi выпусьцiлi. Накiнулiся yтрох на аднаго, той у высокай шапцы махнуy шабляй i… Калi бой скончыyся, Лёкса пакляyся, што больш нiколi ня будзе есьцi пальцам пханую каyбасу…

Хата палясоyшчыка стаяла на yзгорку. Недалёка ад яе пасьвiлася на выгане мiж трох бярозаy карова, пазiраючы на сьвет вялiкiм, заплаканым вокам. Проста за хатай пачыналася лагчына, зарослая высокай травой. Палясоyшчык з жонкай закiдвалi на гарышча сена. Забрахаy сабака. Палясоyшчык павярнуyся i прыставiy да сьцяны вiлы. Недаверлiва yперыyся вачыма y Лёксу, якi запаволiy крок. Малы падбег да бацькi i схаваyся y яго за сьпiнай.

«Добры дзень у хату! – сказаy Лёкса строга. – Памагай бог!»

«Дзякуем, – непрыязна адгукнуyся палясоyшчык, на yсялякi выпадак падхапiyшы з пня сякеру. – Калi не жартуеш, вядома».

«Ня бойся, дзядзька, – Лёкса падышоy блiжэй i зьняy з пояса бiклажку. – Пакладзi сваю штуку, не спатрэбiцца. Я каралеyскi вястун Лёкса Шпуль. Пасланы самымi Яго Вялiкасьцю y сталiцу з важным данясеньнем. Іду ад самай Чорнай Скалы… Як бiтва скончылася, так i выправiyся y дарогу. Так што сам разумееш, дзядзька. Мушу быць у каралеyскiм палацы як мага хутчэй. Таму дай мне якога харчу i вады, але найперш вады. Ды пакажы кароткую дарогу».

«Што ж гэта, у Яго Вялiкасьцi для вестуна каня не знайшлося?» – запытаyся палясоyшчык, не выпускаючы з рук сякеры. І паглядзеy зьдзеклiва на босыя ногi нечаканага госьця.

«Быy конь, – сказаy Лёкса Шпуль. – Здох. А боты я на пераправе аддаy. За бохан хлеба, ваду i сала. Мне харчоy на дарогу не выдавалi. Кароль загадаy адразу ж на каня i дамоy, расказаць у палацы, што здарылася… Слухай, дзядзька, няма часу. Калi што, у мяне паyнамоцтвы кароткiя. Хто вестуну не садзейнiчае – маю права браць усё гвалтам. Ужо ж ты мусiш ведаць, дзядзька. Так што раю мне паверыць i забясьпечыць усiм патрэбным».

Палясоyшчык i ягоная жонка змрочна глядзелi, як Лёкса спрабуе yсьмiхнуцца. Вусны ня слухалiся, але ён усё ж расьцягнуy iх, i яны забалелi. Нiхто не адказаy яму yсьмешкай. Было такое адчуваньне, што яны лiчаць гузiкi на ягоным мундзiры. Лiчаць на iм адамавы галовы.

«Забясьпечыць, кажаш? – так i не зiрнуyшы Лёксу y твар, палясоyшчык падышоy да бочкi i палiy сабе на рукi са збана. – Што ж, забясьпечым. А цi ня ведаеш ты, вястун, такога… Такога Мiху Лася?»

«Можа, сустракаy калi? – з надзеяй спытала жонка палясоyшчыка i падышла блiжэй. – Ты праходзь у хату, праходзь…»

Лёкса дачакаyся, пакуль палясоyшчык памые рукi, i схапiy збан. Вылiy у сябе адзiн, другi, не здымаючы стрэльбы з пляча. Вада была халодная, чыстая, такая смачная, што Лёкса ажно прыцмокнуy. Ён вылiy яшчэ адзiн збан на галаву i зафыркаy, як конь. Напоyнiy да краю бiклажку i закруцiy.

«Не даводзiлася, – сказаy ён, iкнуyшы, i паставiy стрэльбу да сьцяны. – Хоць, можа, i сустракаy. Гэта такi малы, галава як гарбуз, i бяльмо на воку? Якога yсе Цыцыкам клiкалi?»

«Не… – заматляла галавой жонка палясоyшчыка. – Мiха высокi, ладны, i вочы y яго прыгожыя. Як горныя каменьчыкi…»

«Высокiх i ладных у нас многа было. А наконт вачэй, цётачка, нiчога не скажу. Не yглядаyся».

«Не даводзiлася, i добра, – смурна сказаy палясоyшчык. – Ідзi y хату, вястун. Я зараз».

Лёкса прамiнуy сенцы, прыгнуyся, зайшоy, ногi з прыемнасьцю адчулi прахалоду драyлянай падлогi. Сеy за стол, паглядзеy на сьвятых, адвярнуyся. Успомнiy, што шапка-трывуголка yсё яшчэ на галаве, зьняy, паклаy побач. Яму раптам зрабiлася няёмка за свой выгляд – бо каля печкi, нягегла выставiyшы вострыя локцi, стаяла дзяyчына y сiняй сукенцы i замешвала рошчыну. Пабачыyшы Лёксу Шпуля, яна адразу апусьцiла вочы, але ён бачыy, што яна назiрае за iм употай, назiрае з такой прагай, нiбы нечага ад яго чакае. Нiбы просiць, каб ён загаварыy.

«Дзень добры», – прамовiy Лёкса нейкiм не сваiм, здушаным голасам.

«Дзень добры», – адгукнулася дзяyчына.



«Я Лёкса Шпуль, – сказаy Лёкса. – А вас… Вас як завуць?»

«Веранiка».

«Прыемна з вамi пазнаёмiцца», – сказаy Лёкса i паклаy рукi на стол. Вялiкiя рукi, як не свае. Нiбы адшпiленыя. Дзiyна было яму бачыць дзяyчыну. Забыyся ён, што гэта такое. Нiбы яна y сьне да яго прыйшла. Здаецца, чалавек. А здаецца, i не. Вось жа стварыy бог жанчын. Усiм да людзей падобныя. А ня yсiм, ня yсiм. І рухаюцца iначай, i пахнуць, i гавораць. Ён iх заyсёды крыху баяyся. Так, як баяцца халодных, iмклiвых горных рэчак. І хочацца, i колецца. Набрыдзеш на такую y сьпякотны дзень – хочацца разьдзецца i скокнуць. А скокнеш, з ног саб’е i пацягне па сьлiзкiх камянях, i няма за што yхапiцца…

«А вы праyда вястун? – спытала Веранiка аднымi вуснамi. – Вы адтуль?»

«Праyда, – сказаy Лёкса Шпуль. – Я першы, хто yсё раскажа y палацы».

І ён адчуy, як яго раптам напоyнiла гордасьць. Гэтая дачка палясоyшчыка i y горадзе, мабыць, толькi y рыначныя днi бывае. А палац хiба што здалёк бачыла. А ён зусiм хутка будзе нароyнi гаварыць зь мiнiстрамi. А можа, i з самiм рэгентам. Нават хутчэй за yсё з рэгентам. Навiна ж важная. Хоць i жудасная…

«Я чула, як вы з мацi размаyлялi, – сказала Веранiка. – Мiха – гэта мой брат. А што з тым Цыцыкам? Пра якога вы казалi? У якога галава як гарбуз?»

«Дык раскалолi той гарбуз на дзьве часткi, – ажывiyся Лёкса. – Шабляй заехалi зьверху, да мазгоy ажно дастала. Палова галавы налева, палова направа. Сам бачыy…»

Ён прыкусiy язык. Ня трэба паненкам такiя падрабязнасьцi расказваць. Веранiка ажно зьбялела. А можа, i не зьбялела, яна y цёмным куце стаяла. Можа, гэта ён сам сабе прыдумаy. Паненкi мусяць бялець ад такiх аповедаy. Ён зiрнуy на Веранiку i пабачыy, што i праyда – твар у яе быy чырвоны, нiбы y хаце зрабiлася горача, i вочы заблiшчалi, яна высунула язык i аблiзала сухiя вусны.

«Ну, вы не праймайцеся так, – пачаy ён апраyдвацца. – Таму ворагу, якi гэта зрабiy, таксама yжо з паненкамi не гуляць. Яму нашанская куля проста y вока yвайшла. Заляцела, як… Як муха, знаеце. І з таго боку выйшла. Бачылi такое?»

«Не», – цiха сказала яна.

Увайшла жонка палясоyшчыка, мацi Веранiкi, накiнулася, зашыпела – што яна на стол ня ставiць. На стале зьявiлiся халодная бульба i шынка, i смажаныя грыбы са сьмятанай, i гуркi, i пузатая бутэлька сьлiвовiцы.



Лёкса накiнуyся на харч, а яны сядзелi i глядзелi на яго панурымi, аднолькавага колеру вачыма. За акном зноy зайграла жалейка.

Кароль сабраyся на вайну,
Абразы не сьцярпеy…

Лёкса таропка запiхваy у сябе бульбу, радуючыся, што ёсьць яшчэ i грыбочкi. Палясоyшчык чамусьцi не налiваy – i Лёкса налiy сабе сам. Выпiy i yсьмiхнуyся.

«Вы чаго смурныя такiя? Ня радыя каралеyскага вестуна вiтаць? Што вы як мёртвыя? Раскажыце, як тут у нас справы. Што y сталiцы чуваць? Бываюць жа y вас госьцi…»

«Нам расказваць няма чаго, – сказала жонка палясоyшчыка. – Жывем як жывецца. Сына чакаем, Мiху. Як пайшоy ён у паход, дык i не было ад яго вестак».

«Пра Мiху нiчога ня ведаю. А пра Цыцыка я вам расказаy».

«Ты нам лепш пра iншае раскажы, вястун, – паволi прамовiy палясоyшчык. – Пра самае важнае. Якую вестку нясеш?»

«Я думаy, i так усё ясна, – сказаy Лёкса Шпуль i налiy сабе яшчэ. – Смачная y вас сьлiвовiчка, дзядзька. Але больш ня буду. Інакш ногi заплятуцца. Прасралi мы вайну. Разьбiлi нас ушчэнт каля Чорнае Скалы».

Палясоyшчык пераглянуyся з жонкай.



«Што, не такой весткi чакалi? – Лёксу раптам раззлавалi iхныя простыя, мiрныя твары. – Верылi y перамогу? Думалi, усё будзе як у песьнi? Кароль сабраyся на вайну, ля-ля, ля-ля, ля-ля… А яно вось як выйшла! Добра песенька пачалася, ды блага скончылася! Бяз ног з прагнiлай галавой!»

Палясоyшчык паглядзеy на яго з пагардай. Але Лёксу было yжо yсё роyна.

«Так, дзядзька! – грымнуy ён па стале кулаком, але атрымалася неяк цiха, толькi вiдэлец у талерцы дзьвякнуy. – Усiх паклалi. І Станю-пекара, i Жардзiну Людвiга, i Ганса-драчылу. І Жабу, i Рудога, i Вiскарыка… Гэта толькi з тых, з кiм я затаварышаваyся. А я – жывы! І нi y чым не вiнаваты! У чым мая вiна? Што мяне кароль паслаy вестуном? Дык гэта ня я прасiyся! Гэта Яго Вялiкасьць у мяне пальцам тыцнулi! Давай на каня, Лёкса! Ты цяпер вястун! Ганi дамоy i раскажы, як я, Вялiкасьць, па-вялiкаму абасраyся!»

Жалейка за акном сьцiхла. Лёкса рукамi выграб грыбочкi, набiy iмi рот, выцер аб мундзiр пальцы, навалiyся на стол грудзьмi. Сям’я палясоyшчыка глядзела на яго, не мiргаючы.

«Хутка… Хутка… – спадылба паглядзеy на iх Лёкса. – Хутка пацягнуцца па дарогах вазы зь мерцьвякамi… Марудныя, рыпучыя, жалобныя вазы… Каралю трэба тыдзень, каб дабрацца дамоy… А за вазамi – сьлед у пыле… Бо з вазоy вада капае… Капае i ня сохне! Добра прыдумана, а? Мерцьвякоy лёдам абкласьцi, як рыбу! Чакаюць ужо маткi сыноy ды мужоy! Зваляць iх на плошчы y кучу – тры днi будзе енк i плач стаяць на yвесь горад! А хто ня з гораду – дык на такiх i лёду шкада! Дазволiлi басурманы палову нашых забраць. А палова там засталася. Будзем цяпер плацiць данiну, ня будзе на сталах нi мяса, нi хлеба, нi пiва! Так што ежце, пакуль кароль не вярнуyся! І прыпасы рабiць не забывайцеся!»

Лёкса зарагатаy.

«Вось я жару – i мне ня сорамна! Бо я жывы! І ня трэба на мяне так глядзець! Радавацца трэба! Чаго ня радуецеся? Што, думаеце, Мiху свайго дачакацца? Дачакаецеся! Вось толькi цi пазнаеце! Як бы з Цыцыкам не пераблытаць!»

Лёкса наткнуyся позiркам на Веранiку i yмомант працьверазеy.

«Добра, дзядзька… – сказаy ён. – Добра, цётка. Дзякую вам за абед. І вам, паненка. Нешта стукнула y галаву… Пайду я. Мяне y палацы чакаюць…»

Ён падняyся – i толькi тады зразумеy, што забыyся стрэльбу y двары. Кiнуyся туды – але было yжо позна. Грымнуy стрэл. Ён выскачыy у двор, усё сямейства за iм. Малы стаяy пасярод двара i рагатаy, паказваючы пальцам на бочку. З адтулiны y яе круглым дубовым боку цурчэла вада. У паветры пахла порахам.



«Ах ты паскуда малая! – зароy Лёкса i вырваy стрэльбу з рук малога. – Каб твае мазгi так выцеклi! Знайшоy цацку!»

Малы адпусьцiy прыклад – i, скарыстаyшыся тым, што рукi y Лёксы былi занятыя, прыпусьцiy у поле. Сеy там, дастаy жалейку i зноy завёy:

«Кароль сабраyся на вайну,
Абразы не сьцярпеy!»

Даганяць яго было бессэнсоyна. Лёкса закiнуy стрэльбу на плячо, сунуy у кiшэнь кавалак шынкi, прычапiy бiклажку.

«Ладна, – махнуy ён рукой. – Я i сам вiнаваты. Кiнуy зброю дзе папала. Усё, дзядзька, пайду я… Бывайце здаровы… Мо пабачымся калi. Але чакайце. Цi ня ведаеце, дзядзька, як там у песьнi далей?

Бо прывязуць мяне вясной
Бяз ног з прагнiлай галавой!
І сто таварышаy са мной!

А вось далей як? Не магу yспомнiць. Гэта ж старая салдацкая песьня. Дык мо чулi?»

«Ня чуy, – хутка прамовiy палясоyшчык. – Ты iдзi yжо, вястун. Ідзi».

«Ясна. Дзе тут самая блiзкая дарога?»

Палясоyшчык паказаy яму на шырокi луг, якi сьцялiyся проста за хатай i спускаyся да лесу.

«А там празь лес як нi пойдзеш, на дарогу выйдзеш. Направа ня збочваючы – i yвечары пабачыш прадмесьце… Ідзi, вястун».

Лёкса моyчкi кiyнуy. Насунуy на галаву пакамечаную трывуголку. І тут жа паненка Веранiка падбегла да яго i сунула яму y нагрудную кiшэнь дзьве жоyтыя краскi. Ён адчуy, як чырванее. Што робiцца зусiм, як яна. Зiрнуy на яе грудзi пад сукенкай, нахабна, пажадна, каб схаваць няёмкасьць. І рушыy да лугу, ступiy на сатканы з былiнак i красак дыван, пайшоy, колючы ногi, грудзьмi рассоyваючы траву, што рабiлася yсё вышэйшай. Азiрнуyся. Уся сям’я стаяла на yзгорку ля хаты i глядзела на яго. Нiхто не махаy рукой – i ён вырашыy, што абышоyся зь iмi занадта жорстка.

«Злы ты стаy, Лёкса, – падумаy вястун. – Не, праyду казаy Станя-пекар. Ты яшчэ сам сябе не пазнаеш…»

Ён разьвярнуyся i y нейкiм дзiyным парываньнi памахаy iм сам.

«Мо i вернецца ваш Мiха! Хай вернецца!»

Яны ня сталi махаць яму y адказ. Пэyне, не пачулi, што ён крыкнуy.

Над лугам гуляy моцны вецер, прычэсваy лагчыну, далятаy да лесу – i адразу вяртаyся, нiбы трапiy у клетку. Лёкса павярнуyся i пайшоy праз высокую траву, прытрымлiваючы стрэльбу i паглядваючы на краскi y нагруднай кiшэнi. Дзьве жоyтыя краскi. Яму yсё падавалася, што нехта iдзе за iм сьледам. Але ён не абарочваyся. Выклiкаy перад сабой твар Веранiкi. І гнаy ад сябе, гнаy – i зноy клiкаy. Уяyляy сабе яе вострыя локцi, голую сьпiну, выраз сiняй сукенкi. І як яна вусны аблiзвала… Нiбы рыхтавалася да чагосьцi. Чагосьцi важнага. Чагосьцi, пра што ведалi толькi яны двое. Чамусьцi y яго зьявiлася адчуваньне, што ён яшчэ вернецца сюды, у гэтую хату.

«Пане вястун! – пачуy ён раптам яе голас, прынесены ветрам. – Лёкса!»



Ён не абярнуyся. Ведаy, што гэта насланьнё. А яшчэ змора i сьлiвовiчка.

«Лёкса Шпуль!»



Тады ён абярнуyся. Яна iшла проста на яго праз траву, нiбы па вадзе.



«Вы што гэта… – сказаy ён з радасьцю. – Вы дамоy iдзiце… Вам гэта… Вы….»

Луг, падавалася, падымаyся yсё вышэй. Засланяy iх ад сьвету. Наyмысна цягнуyся да паyдзённага сонца, каб напоyнiцца iхным шэптам. Ён быy гатовы. Ён, Лёкса Шпуль, каралеyскi вястун. Павалiць яе y траву, аблiзаць яе сухiя вусны сваiмi, гэткiмi ж сухiмi… Ды хто б яна нi была, назваць каралевай. Захапiць, скрасьцi, прывезьцi з сабой у горад, як здабычу. Мець хоць нешта, што будзе ня страшна, ня жудасна, што асьветлiць змрок…

Ён пайшоy на яе – i спынiyся. У яе вачах не было таго, што ён чакаy. Яна доyга бегла за iм – i y яе па шчацэ кацiлiся кроплi поту. Такiя самыя, як у яго – i yсё ж не такiя.

«Вам нiхто не сказаy, – прамовiла яна, стоячы мiж травы, нiбы дрэyца. – Вам нельга iсьцi y горад».

«Як гэта?» – усьмiхнуyся ён. І yмольна паглядзеy ёй у вочы: сюды, сюды. Ідзi ж да мяне, дай мне знак. Але знаку не было.

«Нельга! Паверце мне!»

«Як гэта? – паyтарыy ён. – Веранiка, вы забылiся. Я каралеyскi вястун. А яшчэ y мяне y горадзе хворая мацi. Я пакiнуy хворую мацi. І брата зь сястрой! Бо кожны, хто мае годнасьць i веру, мусiy адгукнуцца на загад караля. І я вельмi хачу спадзявацца, што мацi яшчэ жывая. І пабачыць жывога сына. Я мушу быць у горадзе як мага хутчэй. Такi загад. І такi мой доyг салдата i вернага слугi Яго Вялiкасьцi!»



«Пакуль кароль з войскам быy у паходзе, – загаварыла яна таропка, – у сталiцы быy абвешчаны новы закон…»

«Кiм? – спытаy ён. – Хто можа абвяшчаць законы, апрача караля?»

«Тымi, хто застаyся y палацы, – сказала яна, амаль задыхаючыся. – Пакуль караля не было, усё перамянiлася. У сталiцы вырашылi, што кароль забыyся пра старыя традыцыi! Што яго занадта доyга няма, што ён даyно памёр! І што самы час адрадзiць стары закон!»

«Што за лухта? – сказаy Лёкса Шпуль. – Адкуль вам гэта ведаць? Тут? У лесе?»

«Закон быy абвешчаны герольдамi, – яна паглядзела яму проста y вочы, не мiргаючы. – Яны пабывалi паyсюль, на кожнай дарозе! А закон такi. Калi вястун прынясе добрую вестку, вестку аб перамозе – яго раскошна yзнагародзяць. А калi вестка будзе благая… Калi гэта будзе вестка пра разгром каралеyскага войска – вестуна загадана…»

Яна працягнула руку i сьцiснула Лёксава запясьце.

«Што загадана? Што?» – ён вырваyся i адышоy на крок, узiраючыся y яе вочы. Цi ня хлусiць яна. Дзяyчына, дачка палясоyшчыка, адкуль ёй ведаць, што яна разумее…. Ды цi не жартуе яна? Дзеyкi y такiм узросьце…

«…павесiць», – сказала яна i зноy аблiзнула вусны. Тое, як яна рабiла гэта, прымушала яго скаланацца.

«Як гэта павесяць? За што?»

«За дрэнныя навiны… – прашаптала яна з шырока расплюшчанымi вачыма. – За дрэнныя весткi…»

«Гэта я чуy! – сказаy ён. – Чуy! Але пры чым тут вястун?»

«А пры чым тут мы? – сказала яна з крыyдай, бо ён больш не глядзеy на яе. – Тым, хто папярэдзiць вестуна, таксама прапiсаная кара! Тых, хто папярэдзiць вестуна, загадана павесiць разам зь iм! Разумееш, Лёкса?»

«А ты ня хлусiш? А? – затанцаваy ён раптам вакол яе, нiбы звар’яцеyшы, бо нейкi бог лугу прымушаy яго рабiць гэта, падскокваць, махаць рукамi, скiнуць з пляча стрэльбу, шчэрыць зубы i круцiць вачыма, як бажаволак. – Ня хлусiш? Ня манiш? Не жартуеш са мной? А? Ты, дзеyка? Дачка палясоyшчыка? Можа, табе гэта прысьнiлася? Можа, ты дурыш мне галаву? Можа, ты проста хочаш, каб я yкусiy цябе? Каб аблiзаy табе вусны? Веранiка! Хто даy табе iмя? Д’ябал? Ну ня бацька ж табе яго даy?»

«Бацька! – закрычала яна, таксама пачаyшы свой танец. Танец вакол яго, каралеyскага вестуна. – Бацька мне даy яго! А хто мой бацька, мой сапраyдны бацька, я й сама ня ведаю! Мо i д’ябал! Мо i д’ябал! А тых, хто раскажа вестуну, што яго чакае, павесяць разам зь iм! Такi закон!»

«Такi закон! – закрычаy ён, наблiжаючыся, адчуваючы, як яна пахне. – Такi закон! Значыць, ты – шыбенiчка! Значыць, хочаш са мной на эшафот! Ах, якая дзеyка! Ты самагубца? Ты дурнiчка? Дурнiчка лясная? Ты манiш! Манiш!»

«Не! – крыкнула яна, i трава была yжо вышэйшая за яе. – Гэта праyда! Цябе павесяць! Заyтра ж, на галоyнай плошчы!»

«Гэта цябе павесяць!» – крыкнуy ён у адказ i павалiy яе y траву.

Празь некалькi хвiлiн яны сядзелi, глядзелi адно на аднога i не пазнавалi. А можа, i дзень прайшоy. А можа, i ноч.

«Што ж мне рабiць?» – адкрыy рот Лёкса. Крывы, пакусаны рот, якi так соладка балеy, нiбы яго пасыпалi сольлю.

Яна маyчала, гледзячы на яго ва yсе вочы. Трава расступалася, апускалася, краскi хiлiлi галоyкi, сонца зайшло за лес. А можа, уставала па-над лесам.

«Я не хачу памiраць», – сказаy Лёкса Шпуль.

Яна yсьмiхнулася i пагладзiла яго па грудзях. Абвяла пальцам смочку. Вырвала волас.

«Ты што робiш, – ён падскочыy. – Я яшчэ жывы….»

«Такi мужны вястун, а баiцца пазбавiцца воласа, – сказала яна задуменна. – Ведаеш, усё проста…»

«Што проста? Што мяне павесяць? Так, гэта проста. Самая простая навука y сьвеце».

Ён павалiyся y траву i заплюшчыy вочы.

«Можна пайсьцi y лес, – сказаy ён глуха. – Пайсьцi i схавацца. Але жыць ваyком? Забыць пра мацi? Апынуцца па-за законам? Я не хачу. Я не заслужыy. Я проста быy вестуном! Я ваяваy за майго караля! І я застаyся жывы!»

«Гэта i праyда проста… – сказала яна. – Паслухай i зрабi, як я скажу».



«Як? Што ты можаш сказаць? Што ты можаш ведаць? Ты проста вельмi прыгожая ведзьма. Але хто y здаровым розуме будзе слухаць ведзьму?»

«Слухай, – сказала яна i легла да яго, паклала галаву яму на грудзi. – Ты можаш памерцi. Нi за што. Проста паводле дурнога закону. Бо прынясеш iм благую вестку. Яны павесяць цябе. Так?»

«Ну, – сказаy ён. – Гэта я i сам ведаю».

«І ты лiчыш гэта ня надта справядлiвым».

«А ты? Ясная рэч, я лiчу гэта проста… проста жудасна несправядлiвым. Сьвiнствам я лiчу гэта. Ясна? Я ордэн заслужыy! А яны мне шыбенiцу!»

«Тады што табе замiнае… – яна прыyзьнялася на локцi i паглядзела яму y вочы. – Што табе замiнае прынесьцi iм добрую вестку? Проста прыйдзi да iх i скажы, што кароль перамог».

«Як гэта?»

«Проста скажы iм, што кароль разграмiy ворагаy i вяртаецца з багатай здабычай. Ты казаy, што Яго Вялiкасьць вернуцца толькi праз тыдзень?»

«Ну…»

«За тыдзень ты прыдумаеш, што рабiць. Як уратавацца. Ты зможаш, вястун Лёкса Шпуль. Ведаеш, я думаю, ты вельмi разумны. І можа быць… Я думаю… Я мяркую… Што гэта ты мусiy бы жыць у палацы».

«Я?»

«Так, ты. Чалавек, якi прайшоy праз агонь i ваду, якi ацалеy i вярнуyся на радзiму, якi пазьбегнуy шыбенiцы дзякуючы свайму розуму. Такi чалавек мае права на павагу i на месца каля стырна. Праyда, Лёкса?»

«Лухта, – сказаy ён. – Лухта… А калi… А як? Не… Я не магу».

«Цэлы тыдзень, Лёкса, – сказала яна. – Цэлы тыдзень жыцьця. Хiба ён бывае лiшнi? Але я маyчу. Рабi, як хочаш».

«Але яны пачнуць распытваць…»

«Мы прыдумаем, што iм расказаць», – сказала яна.



«Мы?»

«А ты думаеш, што кiнеш мяне тут? Не, Лёкса. Я хачу стаяць на шыбенiцы побач з табой. Або цэлы тыдзень глядзець на галоyную плошчу з акна цудоyнага дома i назiраць, як вешаюць тых сапраyдных злачынцаy. Але з табой, Лёкса. Каралеyскi вястун, якi нясе y сталiцу такiя прыyкрасныя, такiя радасныя, такiя доyгачаканыя навiны…»

«Што за трызьненьне, – ён ускочыy. – Я не змагу!»

«Я хачу yратаваць цябе, – сказала яна i легла y траву. – Проста раскажы мне, што гэта такое – бiтва. Раскажы – i пабачыш сам, як лёгка параза робiцца перамогай. Калi ты ведаеш таямнiцу словаy».




2


Шмат рознага люду трапляла некалi y горад праз Паyднёвую браму. Заяжджалi y яе багатыя купцы з вазамi, поyнымi дзiвосных рэчаy, што працавалi самi па сабе, варта было толькi слова сказаць, а за слова трэба было выкласьцi некалькi залатых; завiтвалi звычайныя гандляры, везучы на продаж тое, што заyсёды можна прадаць у горадзе, бо горад вечна мае y нечым патрэбу, нават калi яму yсяго хапае; прыбывалi вандроyнiкi y дзiyных строях, на нiзкiх кабылках, самi нiзкарослыя ды з хiтрымi насамi i вузкiмi вачыма, i нiхто ня ведаy, што y iх за справы y сталiцы – але прапускалi i iх, бо што за горад без вандроyнiкаy i iхных незразумелых гаворак. Прыяжджалi вучоныя i iншаземныя паслы з сваiмi слугамi, памочнiкамi ды перакладчыкамi. Прыходзiлi пехам бадзягi – i простыя людзi. Бываюць такiя простыя людзi, на выгляд зусiм як мы, але якiм часам сьвярбiць у пятках так, што яны зрываюцца з наседжанага месца i рушаць куды вочы глядзяць. Працiскалiся праз Паyднёвую браму вялiзныя абозы зброi, якую любiy закупляць кароль, каб пачувацца y бясьпецы, i фургоны з жывёламi для каралеyскага заапарку. Але часьцей за yсё празь яе y горад траплялi сяляне з навакольных вёсак, каб у рыначны дзень выкласьцi на галоyнай плошчы тое, што вырашчана, ды выкапана, ды выгадавана, ды забiта, ды засолена, ды завэнджана, ды заyсёды зь любоyю i смакам… Выкласьцi, прадаць i yвечары пакiнуць горад – калi yдасца, вядома, бо былi сярод iх i тыя, хто iшоy у шынок i заставаyся y горадзе датуль, пакуль не прапiваy усё даастачы.

Брама прапускала yсiх – а варта сачыла ня надта пiльна, бо якi ж гэта горад без гандляроy i прайдзiсьветаy, махляроy i бадзягаy, п’янiц i мантачоy.

Гэтак было калiсьцi. Але з таго часу, як кароль выправiyся на вайну, перад брамай перасталi тоyпiцца госьцi i гандляры, усё менш народу прыяжджала y горад, усё часьцей яна стаяла пустая, а то i зусiм замкнёная. І yсё часьцей вартаyнiкi сядзелi на вежы цэлы дзень, трывожна yзiраючыся y далягляд за yзгоркам, i yсё часьцей тых, хто yсё ж наблiжаyся да брамы, каб трапiць у горад, дапытвалi i аглядалi, бо гэта маглi быць шпiёны iншаземных дзяржаваy. І yсё радзей сяляне прывозiлi тавар на рынак, бо людзi y горадзе бяднелi, а кошты расьлi, дый у самiх сялянаy справы iшлi ня надта добра.

У той вечар вартаyнiк Драхман прачнуyся ад стрэлу. Так, ён заснуy, увесь дзень углядаючыся y трывожны, цёмны лес на даляглядзе, ад якога да брамы iшла паyколам шырокая дарога – i сам не заyважыy, як правалiyся y сон. Сон быy нядобры: нiбы прысеy Драхман па вялiкай патрэбе, натужыyся, прыплюшчыy вочы, а калi адплюшчыy: сядзiць ён на слупе, такiм высокiм, што дух займае, i месца на канцы таго слупа хапае толькi для яго i ягоных расстаyленых ног. Паспрабуй падняцца цi yхапiцца за што – i паляцiш у прорву, толькi й застаецца, што сядзець у такой паставе i не варушыцца.

Таму прачнуцца было для Драхмана вялiкай палёгкай. Падхапiyшы пiку i асьцярожна вызiрнуyшы з вузкай байнiцы, ён пабачыy за некалькi крокаy ад брамы босага жаyнера, якi, задраyшы галаву, абводзiy злоснымi вачыма гарадзкiя муры. У руках жаyнера яшчэ дымiлася стрэльба. А побач зь iм, апусьцiyшы вочы, стаяла дзяyчына y сiняй сукенцы i калупала пазногцi. Можна было падумаць, што жаyнер напаy адзiн на цэлы горад. І быy упэyнены y сваёй перамозе!

Карацей, нiчога не зразумела.

«Ты хто такi? – крыкнуy Драхман. – Ты страляy? Я табе зараз стрэлю!»

«Што, наклаy у штаны? – адгукнуyся жаyнер. – Думаy, вайна? Не, браце, вайна скончылася. З чым цябе i вiншую! Адчыняй! Ды хутчэй варочай сваiм тоyстым задам!»

Разважаючы, чаму той жаyнер так размаyляе – мае, пэyне, права? – Драхман спусьцiyся да брамы, але адчыняць ня стаy. Паглядзеy у акенца, спытаy сувора:

«А цi ведаеш ты, што бывае за абразу каралеyскай варты? Я вартаyнiк Драхман, я такiх, як ты, маю права адразу y турму! Зараз арыштую iмем караля – i табе на галоyнай плошчы бiзуноy прапiшуць! Ды столькi, што нi сесьцi, нi yстаць ня зможаш! А ну кажы, што табе трэба – i пакладзi сваю гармату!»

«Каму што прапiшуць, гэта мы яшчэ пабачым! – дзёрзка адказаy жаyнер. – Пакуль мы ля Чорнай Скалы з басурманамi бiлiся, ты, Драхман, тут на вежы сядзеy, моцна спаy, добра жор! Калi ты яшчэ не дапёр, тоyстая скацiна, я – каралеyскi вястун Лёкса Шпуль! Яго Вялiкасьць адправiлi мяне з данясеньнем, а ты дрыхнеш тут, пакiнуyшы горад без аховы, балбочаш, ды яшчэ пагражаеш. І yсяляк замiнаеш мне перадаць высокiм асобам найважнейшую вестку! Раскажу y палацы, як ты мяне перад брамай трымаy – i пойдзеш гаyно вазiць, замест таго каб на вежы сядзець спакойна на yсiм гатовым! Дзе гэта хто бачыy, каб каралеyскi вястун мусiy гадзiну y браму грукаць i марнаваць порах, толькi каб цябе, тлустую асталопiну, пабудзiць!»

«Даруй, дружа! – замiтусiyся Драхман, круцячы iржавае жалезнае кола, з дапамогай якога адчынялася брама. – Не пазнаy! Не падобны ты на вестуна, вось i даy я маху! Давай, давай сюды, заходзь!»

«А да каго ж я падобны? – злавесна засьмяяyся Лёкса Шпуль. – Вельмi цiкава!»

«Ну… – разьвёy рукамi Драхман, прапускаючы вестуна i дзяyчыну. – Ходзяць тут усялякiя. Кажуць, што y горад могуць прабрацца шпiёны!»

«Шпiёны? – зарагатаy Лёкса Шпуль, ды толькi вочы ягоныя зусiм не сьмяялiся. – Шпiёны зусiм iнакш выглядаюць, дурачыла. Шпiёну б ты адразу браму адчынiy, ды яшчэ пакланiyся б. Бо шпiёны з выгляду – самыя сапраyдныя паны. Шпiён бы на карэце прыехаy, з тройкай белых коней, ды y золаце yвесь. Ды з падробленым пашпартам. Шпiёны босыя ня ходзяць, запомнi гэта, служака!»

«Дык што там? – спытаy успацелы Драхман, ад нецярплiвасьцi аж пачырванеyшы. – Мы iх? Скажы, ня муч! Цi яны нас? Не… Па вачах бачу, што – мы iх!»

І ён уважлiва паглядзеy на Лёксу – нiбы правяраy. Вястун зноy засьмяяyся.

«Ну ясна, што мы iх, – паблажлiва зiрнуy на вартаyнiка Лёкса. – Перамога! Поyная! Як кавалерыя з флянгу yдарыла – пабеглi гэтыя сабакi, падцiснуyшы хвасты! Слава нашаму каралю! Нялёгка было, нiчога не скажу. Але кароль слаyна прыдумаy! Розумам iх узялi. Дый сiла на нашым баку была. Пакрышылi мы iх, як капусту! Яшчэ тыдзень-два, i вернуцца нашы, i Яго Вялiкасьць на чале! Вось зажывем тады!»

«Ну нарэшце! – расьцьвiy Драхман. – Ну вы малойцы! Слава нашаму каралю! Значыць, пакрышылi? Як капусту? Эх, вось бы зараз дамоy, ды yсiм на нашай вулiцы расказаць! А гэта хто з табой, што за дзеyка?»

І ён паказаy тоyстым пальцам на дзяyчыну y сiняй сукенцы, якая стаяла за сьпiнай у вестуна i так нi разу не yсьмiхнулася.

«Ты чаму перамозе не радуешся? – падмiргнуy ёй Драхман. – А, паненка?»

«А гэта адтуль, – сказаy важна Лёкса Шпуль. – Мая здабыча! Што ж ты, думаеш, я з пустымi рукамi дамоy вярнуся? Толькi таму, што кароль мяне вестуном прызначыy? Не, няма дурных. Усе з сабой здабычу цягнуць, дык хай i мне штосьцi дастанецца».

«Ты б яе вяроyкай прывязаy, цi што, – азiраючы дзяyчыну з усiх бакоy, сказаy Драхман. – Уцячэ яшчэ. Па ёй вiдаць – уцячэ! Дзiкая!»

«Не yцячэ. Ад такiх, як я, не yцякаюць. Яна мяне палюбiла. Ну yсё, таyстун, мне y палац трэба! Хопiць балбатаць! І не забудзь, пакуль у палацы мяне ня прымуць, каб пра перамогу нiкому! Статут ёсьць статут!»

«Статут, ага, – неахвотна кiyнуy Драхман. – Слухай… А цi ня ведаy ты там такога Ганса? Прыгожага такога… Мо чуy штосьцi, што там зь iм?»

«Ганса? – стомлена паyтарыy Лёкса. – Гм… Чакай, чакай… Можа, Ганса-драчылу?»

«Яго! – узрадавана вiскнуy Драхман. – Сябручок гэта мой даyнi. Як ён, жывы?»

«Ды яшчэ якi жывы, – крыва пасьмiхнуyся Лёкса. – Нi драпiны. Герой! Сам кароль яго адзначыy. Хоць i драчыла ты, сказаy, а бiyся як леy. Я на свае вочы бачыy, як Ганс трох басурманаy паклаy. Адным махам. Шмальнуy у аднаго – ды другога шабляй, а трэцяга проста нагой у лоб. Той i сканаy на месцы. Так што i завуць твайго сябрука цяпер не Драчыла, а Ганс-забойца. Вернецца, пачастуе цябе вiном. Такiм, што табе i ня сьнiлася. Будзеце пiць з басурманскiх чарапоy за здароyе караля! І за маё вып’еце!»

«Вось жа, – прамармытаy Драхман. – Хто б мог падумаць. Нiколi нiчога такога y iм не заyважаy. Вiно… Чарапы… Ах… Значыць, жывы…»

Вочы Драхмана напоyнiлiся сьлязьмi, i ён адвярнуyся, каб нiхто не заyважыy такой слабасьцi. Але вястун са сваёй дзеyкай ужо iшлi наперад па Паyднёвабрамскай вулiцы. Ён наперадзе, цяжка i рашуча ступаючы па нагрэтым сонцам бруку, прытрымлiваючы стрэльбу на плячы, гледзячы проста перад сабой, не зьвяртаючы yвагi на мiнакоy, якiя азiралiся iм усьлед, на заклапочаныя твары, якiя мiльгалi y вокнах, на дзяцей, якiя забягалi перад iм, спрабуючы злавiць позiрк вестуна. А дзяyчына ззаду, зьняyшы свае драyляныя чаравiкi, ступаючы па яго сьлядах, баязьлiва абводзiла вачыма мураваныя дамы, стараючыся трымацца y доyгiм ценi ягонай постацi.

«Вястун», – раптам сказаy нехта паyшэптам. Але варта было прагучаць гэтаму слову, як яно апанавала yсе навакольныя вулiцы, нiбы над горадам разьбiлi бутэльку з каляровага шкла, i цяпер шкельцы yспыхвалi то сям, то там. Вястун! Вястун… Вястун ад караля! Вястун адтуль, дзе нашых сыноy сустрэлi шалёныя басурманы! Нясе вестку! Вястун! Са стрэльбай на плячы, босы, зь дзяyчынай за сьпiнай, з навiнамi пра тое, што yжо здарылася i што здарыцца з намi заyтра! З намi, жывымi. Шчасьлiвымi.

«Скажы…» – прычапiyся да вестуна нехта стары, сьляпы, паyголы, прычапiyся, як дзядоyнiк, i не адставаy. Ішоy за iмi па вулiцы i енчыy: «Якую вестку нясеш? Вястун! Мы iх – цi яны нас?»

«Вястун! – асьмялела нейкая кабета. – А цi ня ведаy ты такога Пiжмака?»

«А Рагульку?»

«А Веню-завiхрэню? Цi жывы?»

«Вястун! Цi перамаглi мы?»

Ён не азiраyся. Ён зь нянавiсьцю глядзеy перад сабой. Усе яны ведалi новыя законы – i нiхто не зьбiраyся яго папярэдзiць. Усе яны думалi адно пра сябе, усiм iм было пляваць, што зь iм станецца. Ён быy весткай, а не чалавекам. Нiкога зь iх не абурала тое, што ён, па-геройску дабраyшыся да сталiцы з важным данясеньнем, мусiy боyтацца за гэта на вяроyцы. Яны думалi толькi пра сябе i сваiх блiзкiх. А хто быy ён? Толькi адказ. Чалавек-адказ. Чалавек-лiст. Ягонае жыцьцё вiсела на валаску памiж «мы iх» i «яны нас».

Ад Паyднёвабрамскай вулiцы адыходзiла iншая. Вулiца Пекараy. Павярнуyшы на яе, ён апынуyся б на Старым Раyчуку, а там i да дому якiх пару крокаy ступiць. Але нельга. Лёкса Шпуль нават не паглядзеy у бок вулiцы Пекараy. Ён пайшоy наперад, як i належала вестуну.

«Я нiкому не скажу! – кiнуyся яму наперарэз нейкi маладзён у капелюшы зь пяром, падобны да студэнта. – Мы iх? Цi яны нас? Я ня проста так пытаюся, пане вястун! Мне для навукi! Ад гэтага залежыць больш, чым вы думаеце!»

Мы iх?

Яны нас?

Так мармытаy горад. Вястун чуy, як за сьпiнай узрушана дыхае Веранiка. Цяпер ён адчуваy дзiyную залежнасьць ад яе, i яму гэта не падабалася. І каб нiчога больш ня чуць, нi яе дыханьня, нi гэтых абыякавых да яго лёсу пытаньняy, ён напаyголасу завёy:

«Кароль сабраyся на вайну,
Абразы не сьцярпеy…
Давай, цясьляр,
Рыхтуй труну,
Каб да вясны пасьпеy!»

Што ён там мармыча? – шапталiся яны. Што ён кажа? Ён сказаy нешта, але што?

Мы iх? Цi яны нас?

Ён пяе!

Не насьпяваyся! Пакуль мы тут… Пакуль мы тут мучылiся…

Паглядзiце, ён усьмiхаецца! Значыць, усё ж: мы? Мы iх?
Але якой горкай усьмешкай! Значыць, яны – нас?
Ён глядзiць на нас зь нянавiсьцю! Няyжо нешта ведае?
Не, гэта нянавiсьць да ворагаy! А нас ён любiць!
Ён адзiн з нас!
Няyжо яны – нас?
Не! Мы – iх!

На галоyнай плошчы стаяла шыбенiца. Вястун запаволiy крок, каб разгледзець павешанага. Гэта быy чалавек высакародны – на iм была брудная, але яшчэ нядаyна беласьнежная кашуля да каленяy з манжэтамi, пазногцi ягоныя былi пастрыжаныя, як на руках, так i на нагах, дый фрызуру труп меy такую, што сумневаy не заставалася: яшчэ нядаyна ён камандаваy слугамi i абмяркоyваy рашэньнi дзяржаyнай важнасьцi… Вiдаць, павесiлi яго зусiм нядаyна – твар ягоны яшчэ ня быy зьнявечаны жахлiвай сьмерцю, хоць i перакошаны i скажоны ад удушэньня. Як нi yзiраyся вястун у гэты твар – ён больш ня мог яго пазнаць. Пакараны злачынца толькi пачаy гнiць – i лепш было б прыбраць яго адсюль як мага хутчэй, бо сьпёка рабiла сваю справу хутка… Ад шыбенiцы yжо iшоy смурод. Салодкi, знаёмы, ванiтоyны… Вакол шыбенiцы брук быy у чорных плямах ад семкавага шалупiньня, там валялiся курыныя косткi i абсмактаныя кукурузiны. Вiдаць, на павешаньне прыйшоy увесь горад. Магчыма, i брат зь сястрой былi тут.

У палацы Лёксу yжо чакалi. Навiна пра ягонае зьяyленьне y горадзе даляцела сюды хутчэй за самога вестуна – i таму, як толькi ён спынiyся перад вартай i прамовiy:

«Я каралеyскi вястун Лёкса Шпуль…»

– яны расступiлiся i прапусьцiлi яго i Веранiку y прахалоду двара. Маyклiвы афiцэр павёy iх праз доyгiя калiдоры на другi паверх. Нiхто не спытаy вестуна, што гэта за дзяyчына iдзе за iм, нiбы цень, нiхто так i не загаварыy зь iм, нiхто не прапанаваy вады. Варта расступалася перад iмi, i цяжкiя дзьверы адчынялiся нiбы самi сабой.

Урэшце яны трапiлi y прасторную залю, поyную важных паноy. Лёкса спынiyся там, дзе, па ягоным меркаваньнi, i мусiy спынiцца просты салдат, i без усялякага страху агледзеyся. Але спачатку ён нарэшце кiнуy позiрк на Веранiку – i яна yся заружавела, падалася наперад, нiбы хацела падтрымаць яго. Але ён i праyда не баяyся. Ён памятаy, што мусiць сказаць.

«Я каралеyскi вястун Лёкса Шпуль…»

Ля супрацьлеглай сьцяны, падзеленай сонцам на некалькi квадратаy, сядзеy сам рэгент. Зусiм яшчэ не стары чалавек у вайсковым мундзiры, але без трывуголкi. Ягоныя доyгiя валасы былi акуратна раскладзеныя па плячах, нiбы ён доyга прычэсваyся, рыхтуючыся да зьяyленьня Лёксы. Рэгент не мiргаючы глядзеy на Лёксу, склаyшы свае пульхныя, капрызьлiвыя вусны, i гладзiy котку, што спала y яго на каленях. Вакол рэгента паyколам стаялi мiнiстры, якiя дагэтуль пра нешта перагаворвалiся, нiбыта не заyважалi вестуна. За сьпiнай у рэгента стаяy слуга, а воддаль, кiдаючы пагардлiвыя позiркi на мiнiстраy i трымаючыся за эфэс шаблi, пагойдваyся y паyзмроку неспакойны малады чалавек, Лёксавага yзросту, у форме палацавай гвардыi. Гэтага маладзёна Лёкса yжо некалi бачыy – у той дзень, калi пачаyся паход. Здаецца, ён быy камандзiрам гвардзейцаy, якiя заставалiся y горадзе. Недалёка ад акна y высокiм фатэлi сядзела сьляпая каралева-мацi, акружаная служкамi, а каля падваконьня сноyдаyся сюды-туды нейкi невысокi мужычок у раскошных строях, пальцы якога былi yвешаныя золатам так густа, нiбы яму iх адарвалi i yставiлi залатыя. Гэта быy амбасадар суседняй дзяржавы – ня той, супраць якой кароль выправiyся на вайну, не сьцярпеyшы чарговай абразы, а iншай, якая яшчэ ня вырашыла, чый бок яна мусiць заняць. Над амбасадарам паслужлiва схiлiyся перакладчык i штосьцi прашаптаy таму на вуха, а амбасадар спрабаваy трымаць вуха як мага далей, бо яму было козытна.

Былi y той залi i iншыя мужчыны, узброеныя i не. Юнакi y кароткiх плашчах, барэтах i капелюшах, старыя сiвабародыя сьвятары, дзiyны чалавек у чорным…

«Нi слова больш! – ускрыкнуy раптам рэгент, i котка на яго каленях незадаволена заварушылася. – Нi слова больш, вястун!»

Лёкса паслухмяна закрыy рот. Паглядзеy скоса на Веранiку. Двое гвардзейцаy проста за ёй глядзелi на Лёксу настолькi безуважна, нiбыта iм было yсё роyна, якую вестку ён прынёс.

«Ты i так адолеy доyгую дарогу, вястун, дык адпачнi хвiлiнку! – голас рэгент меy тонкi, пранiзьлiвы, як у гандляркi на рынку. – Панове, вястун тут. Нагадваю пра нашыя стаyкi. І пра тое, што любая спроба адмовiцца ад iх будзе карацца штрафам. Пане мiнiстар замежных справаy, вас гэта таксама тычыцца. Учора вы падпiсалi тое, што мы вас прасiлi, так што сёньня нiякiх пратэстаy! Ну…»

Рэгент скiнуy котку, падняyся ва yвесь рост i паволi падышоy да вестуна.

«Ну?.. Зараз ты можаш сказаць… Цi здаровыя Яго Вялiкасьць? Цi не пакутуюць ад ранаy? Мы так хвалюемся за iх…»

Але Лёкса ня даy зьбiць сябе з тропу.

«Вашыя высокiя эксцэленцыi! Яго Вялiкасьць прыслалi мяне з тэрмiновым данясеньнем. Маю даручэньне абвясьцiць гаспадарам гораду i краю, а таксама yсiм шчасьлiвым падданым нашага добрага караля, што вайсковы паход Яго Каралеyскай Вялiкасьцi i нашага доблеснага войска скончыyся нашай поyнай, блiскучай i пераканаyчай перамогай».

Па залi прайшоy шум. Некалькi дзясяткаy чалавек адначасова насунулiся на Лёксу, зрабiyшы некалькi крокаy наперад i нiбы вырашыyшы накiнуцца на яго yсiм натоyпам.

«Дзякуй Богу!» – сказаy нехта.

«Няхай жыве кароль!»

«Значыць, перамога! – усклiкнуy рэгент i адкiнуy з iлба пасму сьветлых валасоy. – Мы iх, як кажа быдла там унiзе… А не яны – нас… На шчасьце, я ня меy нiякiх сумневаy».

«Вораг быy ушчэнт разьбiты ля Чорнай Скалы i пацярпеy вялiкiя страты, а нашае войска пад кiраyнiцтвам найсьвятлейшага манарха, захапiyшы багатую здабычу i далучыyшы да каралеyства незьлiчоныя тэрыторыi, вяртаецца на нашу мiлую Радзiму, – цьвёрда прамовiy Лёкса Шпуль. – Абозы будуць у сталiцы праз тыдзень, калi на тое будзе Божая ласка. А калi не перашкодзяць надвор’е i непрадбачаныя абставiны, кароль дашле наперад авангард. Гэта yсё, што прасiлi перадаць Яго Каралеyская Вялiкасьць».

«Вы чулi? – абярнуyся да тых, хто прысутнiчаy у залi i ня зводзiy вачэй зь вестуна, рэгент. – Перамога! Ну, пане мiнiстар замежных справаy… Час выканаць дамоyленасьць. Прашу!»

Мiнiстар уздыхнуy i пачаy сьцягваць нагавiцы. Агалiyшы свой азадак, ён павярнуyся да каралевы-мацi i змрочна прамовiy:

«Ку-ка-рэ-ку!»

«Прай-граy, прай-граy! – засьмяяyся рэгент, а за iм i yсе iншыя прысутныя, апрача Лёксы, Веранiкi i гвардзейцаy каля yваходу. Зрэшты, каралева-мацi таксама нават не yсьмiхнулася, бо нiчога ня бачыла. – Прайграy! Вы бачылi? Усе бачылi? Вось што бывае з тымi, хто ня верыць у перамогу! Дзе гэта наш прафэсар? Яшчэ адзiн скептык? Хаваецца y бiблiятэцы? Зараз жа знайсьцi i прымусiць выканаць!»

Рэгент усеyся на сваё месца i махнуy рукой.

«Ну, павесялiлiся i хопiць… Значыць, перамога! Слава каралю!»

«Слава каралю!» – адгукнулiся yсе.

Рэгент задумаyся. Залю таксама апанавала маyчаньне.

«А што гэта за красуня з табой, вястун?»

«Гэта… Гэта мая. Ідзе за мной ад самай памежнай ракi. Прывязалася. Не прагонiш».

«Што ж, ты заслужыy здабычу, – ашчэрыyся рэгент. – Эй, ты! Нейкая яна занадта сьветлая для басурманкi… Зрэшты, бываюць i такiя. На жаль, наша кроy перамешваецца з гнюснай крывёй басурманаy хутчэй, чым мы думалi, i баюся, пасьля перамогi сытуацыя толькi пагоршыцца. Праyда, пане мiнiстар навукi? Ды нiчога, нiчога, працягвайце калупацца y носе, соплi важнейшыя. Эй, ты! Дзеyка! Ты хто такая? Ты рабыня – цi знатнай крывi?»

«Яна не разумее па-нашаму», – сказаy Лёкса Шпуль.

«Вядома, – сказаy рэгент. – Не разумее. Дык значыць, перамога… Слухай, вястун, а чаму ты яшчэ тут? Што стаiш? Думаеш, ты герой? Ты выканаy каралеyскае даручэньне, дык зьнiкнi. У нас тут, даражэнькi, паседжаньне дзяржаyнай рады з нагоды перамогi. А ён стаiць пасярод залi, быццам сам мiнiстр! Ідзi i напiся з радасьцi, як i належыць простаму жаyнеру! І пазабаyляйся са сваёй дзеyкай! А пасьля абдымi мацi, калi яна яшчэ жывая! Тырчыць тут, быццам чакае, што яго цалаваць пачнуць!»

Разгублены Лёкса пастаяy крыху, пакланiyся i павярнуyся, каб сысьцi. Ён бачыy бледны твар Веранiкi – яна нiбы прырасла да месца, яна ня рухалася, шырока расплюшчанымi вачыма разглядваючы твар рэгента.

Лёкса зрабiy крок да дзьвярэй. Потым другi. Чакаy, што Веранiка пойдзе за iм. Але яна так i стаяла, як зачараваная. Ён хацеy падштурхнуць яе да дзьвярэй. Твары гвардзейцаy былi як каменныя. Дзьверы адчынiлiся.

«Ну! – сказаy Лёкса груба. – Хадзем! Чаго стаiш!»

«Яна ж не разумее па-нашаму, – усьмiхнуyся рэгент. – Не сьпяшайся, вястун. Як цябе там завуць?»

«Жаyнер Лёкса Шпуль, ваша эксцэленцыя».

«Жаyнер Лёкса Шпуль… – рэгент уважлiва паглядзеy на босыя ногi вестуна. – Вярнiся туды, дзе стаяy. Пакуль ты ваяваy за караля, мы тут вырашылi, што маем патрэбу y новых законах для нашых падданых. Мы yсе тут – падданыя Яго Каралеyскай Вялiкасьцi… Не забывайма пра гэта. І yсе мы верылi y перамогу, за выключэньнем некаторых… скептыкаy… І каб наблiзiць яе, мы прынялi адно даволi важнае рашэньне. Цi ведаеш ты, вястун Лёкса Шпуль, што такое iнфармацыя? Што завецца гэтым дзiyным словам?»

«Я маю на гэты конт пэyныя здагадкi, ваша эксцэленцыя».

«Ты што ж, граматны?»

«Я вучыyся y школе, ваша эксцэленцыя».

«Гэта добра. Інфармацыя, мой мiлы вястун, гэта веды пра штосьцi. Важныя веды y сакральны момант iхнай перадачы iншым. Напрыклад, ты ведаеш, што нашае слаyнае войска перамагло. Ты ведаеш гэта дакладна?»

«Так, ваша эксцэленцыя».

«А мы ня ведаем. Ня ведалi да нядаyняга часу. Усяго толькi дзесяць хвiлiн таму, – i рэгент зiрнуy на гадзiньнiк, што вiсеy на сьцяне, – мы ня ведалi, як скончылася самая важная для нас бiтва. А цяпер ведаем. У цябе была iнфармацыя, i ты перадаy яе нам. Як i належыць адданаму i надзейнаму вестуну. Ты надзейны вястун? Так, Лёкса?»

«Спадзяюся, што так, ваша эксцэленцыя. Я зрабiy усё, што загадаy мне мой кароль. І расказаy вам праyду. Тое, што бачыy на свае вочы».

«Тое, што ты бачыy, табе яшчэ трэба будзе расказаць ва yсiх падрабязнасьцях. Нам. Мiнiстру абароны. Каралеyскаму паэту, каб ён мог пачаць працу над одай нашай вялiкай перамозе. Каралеyскаму мастаку, каб ён намаляваy адпаведнае палатно. Людзям, якiя сабралiся yнiзе. Але самую галоyную iнфармацыю мы yжо атрымалi. Мы iх? Або яны нас? Гэтая iнфармацыя yжо наша. Мы маем адказ! Зараз я аддам загад, i герольды абвесьцяць з балькона пра перамогу каралеyскага войска. Але iнфармацыя – не такая простая рэч, вястун…»

Рэгент дастаy люльку – i слуга запалiy яе.

«Той, хто валодае iнфармацыяй, не абавязкова разумны чалавек. Яму проста пашанцавала. Ён падобны да жабрака, якi знайшоy на вулiцы гаманец, набiты манэтамi. Зусiм выпадкова. Яму пашанцавала. Ён можа знайсьцi yладальнiка кашалька i вярнуць грошы. А можа прамантачыць iх у карчме. Вястун, якi прыходзiць з добрай весткай, заслугоyвае yзнагароды. А той, хто вяртае табе пусты кашалёк? Хто ён такi? Ён злодзей. Інфармацыя… Часам яна даражэйшая за золата. Кiм ёсьць вястун, якi прыносiць благую вестку? Здаецца, ён ня робiць нiчога благога. Але ён не задумваецца, дарагi Лёкса Шпуль, пра тое, што ён сам па сабе – i ёсьць благая вестка. Калi ён прыйшоy з дрэннымi навiнамi, значыць, ён i сам – дрэнны салдат. Падумай пра гэта! Калi б ён быy добрым салдатам – хiба паслаy бы яго кароль вестуном на радзiму? Не, кароль бы кiнуy яго y бой! Калi б ён быy адважным салдатам – хiба ён вярнуyся б дамоy? Не, ён аддаy бы жыцьцё за свайго караля i свой край! Калi б ён быy каштоyным салдатам – хiба яго б адпусьцiлi дамоy, у той час як iншыя аддаюць свае жыцьцi y няроyнай бiтве? Кожны добры салдат на рахунку! Гэта ведаюць усе, хто хоць раз камандаваy войскамi. І калi дрэнны салдат нясе дрэнную вестку праз увесь край сваiм валадарам – хiба ня ёсьць ён жывым сьведчаньнем паразы? Доказам таго, што войска нi на што ня здатнае! Прыкладам таго, якiя слабакi i баязьлiyцы служаць нашаму каралю! Уявi сабе. Вястун нясе благую вестку i расказвае яе yсiм, каго сустрэне. Людзi слухаюць… І край абрынаецца y паняверку i жах, у сорам i скепсiс. Людзi пачынаюць думаць, што yлада слабая. Што яна ня yмее весьцi вайну! Пачынаюць задумвацца пра тое, цi не было б iхнае жыцьцё лепшым, калi б яны мелi iншага караля? Яны плачуць, чуючы пра ахвяры! Яны думаюць пра будучы голад i гвалт. Яны баяцца, што чужынцы захопяць iхны край! І yсё гэта – праз аднаго толькi баязьлiyца, праз аднаго кепскага салдата, якi толькi на тое i здатны, што кiнуць сваiх таварышаy i зрабiцца тым, хто прынясе кепскую вестку цэламу народу! Найлепшыя салдаты ляжаць на полi бою i крычаць ад ран у чужынскiм палоне! А гэты пан Благая Вестка прыходзiць дамоy жывы i здаровы, расказвае, як усё паскудна y нашым гаспадарстве, якiя беды нас чакаюць – i спакойна iдзе дамоy, да жоначкi… цi там, ня ведаю, да мамачкi… Не пакараны! Упэyнены y сваiм геройстве! Пазбавiyшы yсiх веры i надзеi! І пры гэтым жывы, здаровы i сыты! Як ты назавеш такога вестуна? А, Лёкса?»

«Хiба што здраднiкам, ваша эксцэленцыя», – прамовiy уражаны Лёкса Шпуль, якi стаяy, нiбы прыбiты да падлогi гэтым вiсклiвым i yладным голасам i гэтымi нечаканымi, але y нечым вельмi разумнымi развагамi.

«Але, на шчасьце, гэта не пра цябе… – паволi прамовiy рэгент. – Ты прынёс нам добрую вестку. А значыць, нiхто не абвiнавацiць цябе y баязьлiyстве, аслабленьнi баявога духу i распаyсюдзе панiчных чутак. Палкаводзец, якi перамог, пасылае вестунамi дахаты найлепшых. Тых, кiм ён па-сапраyднаму ганарыцца. Тых верных, хто будзе служыць яму незалежна ад колькасьцi здабычы. Пакуль iншыя ваякi-пераможцы зьбiраюць трафэi i нагружаюць вазы, гэты адважны i самаадданы вястун з пустымi рукамi прабiраецца на Радзiму праз агонь i ваду, каб ашчасьлiвiць суайчыньнiкаy цудоyнымi навiнамi. Хiба ён не заслугоyвае yзнагароды ад тых, хто нястомна працаваy у тыле? Тых, хто начамi ня спаy, думаючы пра свайго караля? Тых, хто абараняy горад, пакiнуты войскам! Тут засталося толькi некалькi сотняy жаyнераy! Калi б дзяржава, якую прадстаyляе тут шаноyны амбасадар Хынь, напала на нас падчас нашага паходу – горад ня змог бы пратрымацца i дня. Праyда, пане Хынь? Перакладзiце яму! Не, лепш ня трэба».

Амбасадар Хынь усьмiхнуyся, пачуyшы сваё iмя.

«Але горад стаiць як стаяy, наш дыпляматычны талент дапамог нам заручыцца абяцаньнем Імпэрыi Хум не нападаць на нас да поyнай нашай перамогi! – працягваy рэгент. – Мы тут таксама не сядзелi склаyшы рукi, Шпуль. Мы думалi. Увесь час думалi. Думалi шмат пра што. У тым лiку i пра важнасьць iнфармацыi. Калi iдзе вайна – вельмi добра думаецца, вястун…»

Рэгент падняyся i захадзiy па залi сюды-туды.

«Як пакараць таго, хто прыносiць кепскiя весткi? І як узнагародзiць таго, хто прыносiць добрыя? Першыя – здраднiкi. На iх ляжыць вiна за паразу. Вiна, якой яны спадзяюцца пазьбегнуць! Такiх трэба вешаць! Вешаць – i чакаць добрых навiн! Вешаць! Вешаць усiх, хто сустрэне такога дрэннага вестуна, вешаць, бо яны заразiлiся ад яго духам паразы, жахам i нявер’ем! Вешаць – пакуль ня зьявiцца той, хто прынясе добрыя навiны. Вешаць!»

Рэгент вымаyляy гэтае слова з асаблiвым задавальненьнем. Здавалася, ён будзе паyтараць яго зноy i зноy, пакуль яно ня зробiцца загадам. Але ён раптам супакоiyся i yсьмiхнуyся.

«А тыя, хто прыносiць весткi шчасьлiвыя i радасныя… – працягваy ён. – О, як мы засумавалi па радасных навiнах! Тыя, хто прыносiць iх, заслугоyваюць шчодрай узнагароды!»

Рэгент падышоy да Лёксы yсутыч. Схапiy за гузiк на запыленым мундзiры.

«Ты прынёс нам шчасьлiвую вестку, вястун. Ты атрымаеш за яе дастаткова грошай, каб жыць шчасьлiва i ня думаць пра заyтрашнi дзень. Ты атрымаеш слуг, званьне афiцэра палацавай гвардыi i прыдворны статус Шчасьлiвага Вестуна! Я yпэyнены, Яго Каралеyская Вялiкасьць ухваляць нашае рашэньне, калi вернуцца. Бог дасьць, гэта будзе yжо зусiм хутка. Панове…»

Рэгент павярнуyся да прыцiхлых прысутных. Некаторыя яшчэ кiвалi, пад уражаньнем ад ягонай прамовы.

«Панове! Чаму б не аддаць вестуну дом нашага дарагога Кавальды? Ён стаiць пусты… Дарэчы, скажыце, каб Кавальду зьнялi зь вяроyкi i пахавалi за мурамi. Бяз помнiка! І каб нiякiх апазнавальных знакаy! Яны там унiзе i так зразумелi, што бывае з тымi, хто настройвае людзей супраць улады».

Па залi прабеглi галасы – ад адной сьцяны да другой, ад дзьвярэй да дзьвярэй. Гэта перадаваyся з вуснаy у вусны загад. Рэгент стомлена сеy i зазiрнуy у патухлую люльку.

«Ты можаш iсьцi y свой новы дом, вястун. Зайдзi да скарбнiка, табе выдадуць твой ганарар. Ты заслужыy яго. Дзе мастак? Няхай напiша партрэт героя! І выдайце яму форму! Боты! Паглядзiце на ягоныя ногi! Ён заплацiy iмi за тое, каб мы гулялi сёньня банкет! Вывесьце сьцягi! Выдайце нашым шчасьлiвым падданым хлеб, салёныя агуркi i вiно! І не шкадуйце! Пане мiнiстар! Вы, вы! Загадайце герольдам трубiць у трубы! І абвясьцiце yсiм пра вялiкую перамогу! І як-небудзь патлумачце каралеве-мацi, што мы перамаглi. Чаму яна сядзiць з такiм кiслым тварам?»




3


Атрымаyшы на кухнi раскошную вячэру, навюткую афiцэрскую форму на складзе, а да yсяго – ганарар i загад з канцылярыi зьявiцца y палац назаyтра ранiцай, Лёкса Шпуль выйшаy з палацу i пастараyся адразу ж схавацца y натоyпе, якi запоyнiy вечаровыя вулiцы i, вiдавочна, зьбiраyся сьвяткаваць да yпаду. І толькi тады ён успомнiy, што зь iм была Веранiка. Ён пакiнуy яе недзе y бясконцых палацавых калiдорах, дзе yсе глядзелi на яго з павагай i страхам – i цяпер ня ведаy, дзе шукаць. Зрэшты, бачыць Веранiку яму зусiм не хацелася, лепш бы яна зьнiкла y гэтым горадзе, лепш бы вярнулася y свой лес i забыла пра яго iснаваньне. Лепш бы ён кiнуy яе там, у высокай траве, пасьля iхнага дзiyнага танцу.

Ён ня ведаy, што яму цяпер рабiць – ясна было адно: ён мусiць як мага хутчэй пабачыць мацi, сястру i брата. Лёкса Шпуль рашуча рушыy у самую гушчу вясёлых i yжо п’янаватых людзей, што крычалi на yсе лады: «Перамога! Слава каралю!», яму не хацелася, каб яго пазналi. Заyтра, няхай усё здарыцца заyтра, не цяпер. Ён насунуy афiцэрскую трывуголку на лоб, загарнуyся y плашч i паспрабаваy выбрацца туды, дзе ад галоyнай плошчы адыходзiла доyгая цёмная вулiца, па якой можна было дайсьцi да Старога Раyчука. Новыя, зь любоyю выбраныя iм боты грукалi па бруку, i гэты грукат тануy у гiстэрычных воклiчах, песьнях i бесклапотным сьмеху; Лёкса Шпуль зусiм адвык ад абутку, боты мулялi, але глядзець на iхны бляск i адчуваць iх рыпеньне было прыемна. Ён чарговы раз апусьцiy вочы, каб палюбавацца на iх добра апрацаваную скуру – i на яго наляцеy нейкi мiнак.

«Ты што, вочы прапiy? – прабурчаy Лёкса Шпуль, адвярнуyшыся i хаваючы позiрк пад афiцэрскай трывуголкай. – Глядзi куды прэш!»

«Гэй, прыяцель, не ганi, – дабрадушна сказаy мiнак, лыпаючы вачыма. – Перамога! Ты што, ня чуy? У палацы вястун ад караля! Сёньня yсе п’юць i гуляюць, а ты чаго такi сярдзiты?»

«Ты як размаyляеш з афiцэрам! – крыкнуy Лёкса i выцяy п’янага y зубы. Той павалiyся на брук. – Мы за перамогу кроy пралiвалi! Пакуль ты тут…»

Ён разьвярнуyся i амаль подбегам кiнуyся y прасьвет мiж натоyпу, пакiнуyшы зьдзiyленага мiнака ляжаць на бруку. Незразумелая злосьць душыла яго. Дамоy, дамоy, пабачыць мацi, i брата, i сястру, там спакой, там можна будзе yсё абдумаць, там можна выспацца…

Ды толькi свавольныя ногi Лёксавы пацягнулi яго зусiм у iншы бок. Туды, дзе y самым канцы галоyнай плошчы стаяy высокi прыгожы дом з бальконам, чыгуннымi дзьвярыма i кветкамi на падваконьнях. Дом павешанага Кавальды. Ягоны дом. Дом шчасьлiвага каралеyскага вестуна, афiцэра палацавай гвардыi Лёксы Шпуля.

У тое, што гэты дом належыць яму, Лёкса ня верыy – i yсё ж ведаy, што так яно i ёсьць. «Інфармацыя!» – падумаy Лёкса, успомнiyшы словы рэгента. Ён паддаyся спакусе, прабраyся скрозь натоyп, якi крыху прыцiх, слухаючы герольдаy, што абвяшчалi пра раздачу хлеба, салёных гуркоy i вiна y гонар перамогi – i спынiyся перад чыгуннымi дзьвярыма. Вокны глядзелi на яго варожа. Кветкi пагардлiва адвярнулi ад яго свае галоyкi. Ён не наважваyся падысьцi блiжэй. Там, у доме, былi Кавальдавы слугi. Ён ня мог уявiць сабе, як зойдзе i скажа: я ваш новы гаспадар. На iхным месцы ён бы выгнаy нахабнага госьця. Але яны мусяць яго слухацца! Дом належыць яму! Цiкава, цi абвясьцiлi yжо герольды пра тое, якую yзнагароду атрымаy вястун за сваю шчасьлiвую вестку?

Нехта дакрануyся да ягонага пляча. Ён рэзка азiрнуyся. Гэта была яна, Веранiка. Верная яму – i yсё ж нейкая варожая.

«Я так i думала, што ты прыйдзеш сюды, – прамовiла яна цiха. – Я згубiла цябе там, у палацы».

«Хадзем, – сказаy ён змрочна. – Мы прыйдзем сюды пазьней. І няхай яны толькi паспрабуюць мяне не пусьцiць! Сёньня мы будзем спаць на пуховых пярынах i пiць шампанскае, як паны!»

Прыцiскаючыся да сьценаy, яны пайшлi далей ад плошчы, да yжо амаль цёмных вулiц. Герольды нарэшце змоyклi. З завулкаy выходзiлi людзi з паходнямi. Плошча за iхнымi сьпiнамi вiравала. Здавалася, яны там нiколi ня стомяцца крычаць гэтыя словы.

«Перамога!»

«Слава каралю!»

Напэyна, яны зь Веранiкай выглядалi падазрона, сыходзячы з плошчы y той самы момант, калi yвесь горад iмкнуyся сюды, каб адзначыць трыюмф. Але мундзiр афiцэра ратаваy Лёксу i Веранiку ад лiшнiх пытаньняy. Лёксу падавалася, што яна марудзiць, ён схапiy яе за руку i пацягнуy за сабой. Ён бачыy, што Веранiцы не падабалася, як на яе глядзяць. Зь цемры выплывалi yсё новыя твары, скажоныя радасьцю, узбуджаныя, сьлiзгалi нядобрымi позiркамi па Веранiчынай шыi, па голай руцэ, якую трымаy афiцэр, шчэрылiся i зьнiкалi…

«Што ты будзеш рабiць? – спытала яна, калi яны iшлi па пустой вулiцы y напрамку Старога Раyчука. – Што ты надумаy, Лёкса?»

«Ня ведаю, – адказаy ён. – Заyтра. Яшчэ ёсьць час падумаць. Што я магу зрабiць зараз? Усё iдзе мiма маёй волi! Лепш памаyчы!»

Вось i ён, Стары Раyчук. Доyгая чарада шчыльна прыцiснутых адзiн да аднаго дамоy, у вокнах нi агеньчыка. Селядцовы смурод – i пах дражджэй зь Пякарскай вулiцы. Брук, якi канчаецца за паваротам. Сабачы брэх з двароy – у якiм таксама чуецца: «Перамога! Слава каралю!» Нiзка павiслая над вулiцай бляшаная каyбаса, аб якую можна стукнуцца галавой, калi не нахiлiцца. Далёкi прыглушаны шум плошчы. Драyляная шыльда: «Швачка Шпуль».





Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/pages/biblio_book/?art=65559601) на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



Не пытайся, дзе і калі ўсё гэта адбылося, папярэджвае новая кніга Альгерда Бахарэвіча. Раман-прыпавесьць, які толькі прыкідваецца гістарычным – а насамрэч выводзіць чытача са свайго «ніколі і нідзе» наўпрост у ХХІ стагодзьдзе зь ягоным новым успрыманьнем праўды, хлусьні, інфармацыі і ўлады. А адначасова – у тую Беларусь, што адчула нарэшце подых Вялікай Гісторыі.

Как скачать книгу - "Плошча Перамогі" в fb2, ePub, txt и других форматах?

  1. Нажмите на кнопку "полная версия" справа от обложки книги на версии сайта для ПК или под обложкой на мобюильной версии сайта
    Полная версия книги
  2. Купите книгу на литресе по кнопке со скриншота
    Пример кнопки для покупки книги
    Если книга "Плошча Перамогі" доступна в бесплатно то будет вот такая кнопка
    Пример кнопки, если книга бесплатная
  3. Выполните вход в личный кабинет на сайте ЛитРес с вашим логином и паролем.
  4. В правом верхнем углу сайта нажмите «Мои книги» и перейдите в подраздел «Мои».
  5. Нажмите на обложку книги -"Плошча Перамогі", чтобы скачать книгу для телефона или на ПК.
    Аудиокнига - «Плошча Перамогі»
  6. В разделе «Скачать в виде файла» нажмите на нужный вам формат файла:

    Для чтения на телефоне подойдут следующие форматы (при клике на формат вы можете сразу скачать бесплатно фрагмент книги "Плошча Перамогі" для ознакомления):

    • FB2 - Для телефонов, планшетов на Android, электронных книг (кроме Kindle) и других программ
    • EPUB - подходит для устройств на ios (iPhone, iPad, Mac) и большинства приложений для чтения

    Для чтения на компьютере подходят форматы:

    • TXT - можно открыть на любом компьютере в текстовом редакторе
    • RTF - также можно открыть на любом ПК
    • A4 PDF - открывается в программе Adobe Reader

    Другие форматы:

    • MOBI - подходит для электронных книг Kindle и Android-приложений
    • IOS.EPUB - идеально подойдет для iPhone и iPad
    • A6 PDF - оптимизирован и подойдет для смартфонов
    • FB3 - более развитый формат FB2

  7. Сохраните файл на свой компьютер или телефоне.

Видео по теме - Плошча Перамогi - Стихи к 9 мая на белорусском языке

Книги автора

Аудиокниги автора

Рекомендуем

340 стр. 1 иллюстрация
Последние отзывы
Оставьте отзыв к любой книге и его увидят десятки тысяч людей!
  • константин александрович обрезанов:
    3★
    21.08.2023
  • константин александрович обрезанов:
    3.1★
    11.08.2023
  • Добавить комментарий

    Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *