Книга - Дзікія кошкі Барсума

a
A

Дзiкiя кошкi Барсума
Генадзь Аyласенка


Дзiкiя кошкi Барсума #1
Барсум – таямнiчая планета, пра якую вядома толькi тое, што кiруюць там жанчыны, якiя называюць сябе дзiкiмi кошкамi. І гэта не проста словы… Дзiкiя кошкi Барсума – амазонкi, нiндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных i звышскладаных касмiчных аперацый. На Барсуме ёсць i мужчыны, але становiшча iх там незайздроснае.Фермерская планета Аграполiс – поyная процiлегласць Барсуму. Жанчыны тут, наогул, нiзведзеныя да стану хатняй жывёлы. Яны на планеце – звычайны тавар, якi па неабходнасцi купляюць мясцовыя фермеры i з якiм яны могуць рабiць усё, што пажадаюць…І iснуе яшчэ ФІРМА – звышмагутная галактычная арганiзацыя, у якой мае месца i нават працвiтае ганебны гандаль жанчынамi.Аднойчы iнтарэсы Барсума i ФІРМЫ сутыкнулiся… на Аграполiсе – невялiкай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павiнна yяyляць асаблiвага iнтарэсу для магутных суседзяy…





Генадзь Аyласенка

Дзiкiя кошкi Барсума





Глава 1


– Калiсьцi я жыла y палацы! – сказала раптам рабочая жонка фермера О’Нiла.

Сам фермер О’Нiл, грузны каржакаваты мужчына гадоy сарака, з тварам, на якiм нават самы пранiцальны псiхааналiтык наyрад бы змог адшукаць хоць нейкi след iнтэлекту, у гэты час снедаy. Пачуyшы словы жонкi, ён нават не раззлаваyся y першы момант – злосць прыйшла потым – пакуль што ён здзiвiyся ды й толькi…

– Што ты сказала? – прахрыпеy О’Нiл, кiдаючы лыжку y талерку i цяжка, усiм тулавам, паварочваючыся y бок жонкi. – Паyтары, што ты сказала толькi што?!

Рабочыя жонкi не размаyляюць. Нiколi, нi пры якiх абставiнах. Дакладней, яны, як разумныя, у нейкай меры, iстоты, могуць адказваць на пытаннi, яны з паyслова разумеюць усе загады i распараджэннi свайго мужа i заyсёды стараюцца выканаць iх, гэтыя загады, хутка i дакладна. Рабочыя жонкi могуць нават iнфармаваць мужа аб усiм, што здарылася y гаспадарцы за час яго адсутнасцi… i гэта yсё, здаецца, што могуць рабочыя жонкi, калi справа iдзе не аб рабочых, а толькi аб разумовых iх здольнасцях.

Тое, што сказала зараз рабочая жонка О’Нiла, было настолькi неверагодным, што, як ужо адзначалася вышэй, сам фермер нават не раззлаваyся спачатку, такiм вялiкiм было ягонае здзiyленне.

– Што ты сказала толькi што? – паyтарыy О’Нiл, павольна yздымаючыся з-за стала. Яго вялiзныя кулакi сугаргава сцiснулiся, у голасе yжо чулiся першыя пагрозлiвыя ноткi. – Што ты сказала, паyтары яшчэ раз!

Магчыма, гэта было нейкае толькi iмгненнае трызненне з таго, былога свайго жыцця i, не звярнi О’Нiл на гэта yвагi, праiгнаруй ён зараз выпадковыя словы сваёй рабочай жонкi – усё пайшло б па-ранейшаму i, хутчэй за yсё, не здарылася б таго, што здарылася потым…

Але фермер неабдуманна запатрабаваy ад сваёй рабочай жонкi зноy паyтарыць крамольныя яе словы, а рабочая жонка проста абавязана выканаць любы загад свайго yладара.

– Калiсьцi я жыла y палацы, – паслухмяна паyтарыла рабочая жонка О’Нiла. Потым штосьцi яшчэ прамiльгнула раптам у сцёртай яе памяцi, новае штосьцi, i яна дадала нейкiм iншым, нечакана змянiyшымся голасам: – Я жыла y палацы, i сотнi мужчын прыслужвалi мне, i нават дыхнуць лiшнi раз баялiся y адной толькi маёй прысутнасцi!

Гэта было yжо занадта.

– Ах жа ты, дрэнь! – губляючы yсялякi кантроль над сабой i кiдаючыся да жонкi, зароy О’Нiл. – Сучка паганая!

Такiя словы рабочай жонкi маглi вывесцi з сябе нават самага рахманага i цярплiвага жыхара планеты Аграполiс, а О’Нiл, i гэта добра ведалi yсе суседзi-фермеры, нi асаблiвай цярплiвасцю, нi, тым больш, рахманасцю, нiколi не вызначаyся. Наадварот, хутчэй…

Ад моцнага yдару y скронь у рабочай жонкi тарганулася галава… але, што самае дзiyнае, яна не звалiлася на падлогу, як разлiчваy на тое сам фермер, яна нават не пахiснулася, хоць незвычайная сiла О’Нiла таксама была добра вядома yсiм ягоным суседзям, а некаторыя з iх на сваiх уласных баках i скiвiцах зведалi сакрушальную моц фермерскага кулака. Ва yсялякiм разе, мала набралася б мужчын у акрузе, якiя б засталiся на нагах пасля такога вось удару… а аднойчы – гэта было гады з чатыры таму – О’Нiл схiтрыyся з першага ж выпаду зламаць свайму працiyнiку скiвiцу, прычым, у трох месцах адразу. Добра яшчэ, што побач аказалiся сведкi, якiя маглi падцвердзiць, што пацярпелы сам, першым, пачаy сварку, якая перарасла затым ва yзаемную бойку. Тым не менш, прыйшлося нямала заплацiць i самому пацярпеламу, i сведкам, i суддзям, каб справа гэтая не аказалася y вышэйшых iнстанцыях.

А гэтая вось тоненькая, кволая з выгляду, маладая жанчына нават не пахiснулася. Больш таго…

У вялiкiх блакiтных вачах рабочай жонкi блiснуy раптам нейкi патаемны агеньчык, узняyшы руку, яна асцярожна дакранулася тонкiмi прыгожымi пальцамi да пашкоджанага месца.

– Калi я жыла y палацы, – павольна прагаварыла жанчына, i О’Нiл нечакана для сябе зноy пачуy у голасе рабочай жонкi нейкiя новыя, зусiм незнаёмыя яму ноткi, – нi адзiн з мужчын нават пальцам не асмельваyся дакрануцца да мяне!

Гэта было yжо нават больш чым занадта i О’Нiл, забыyшыся пра yсялякую асцярожнасць, каршуком накiнуyся на жонку. Удар за yдарам, цэлы град моцных, сакрушальных нават удараy абрушыyся на няшчасную жанчыну, але толькi пасля таго, як лiк iх перавалiy за другi дзесятак, яна звалiлася на падлогу.

– Пальцам, кажаш?! – рыкаy О’Нiл, немiласэрдна збiваючы нагамi нерухомае цела жанчыны. – У палацы, кажаш?!

Вось так, у мiнулым годзе, сарваyшыся з-за дробязi, О’Нiл да смерцi збiy папярэднюю сваю жонку, а затым горка шкадаваy аб гэтай сваёй нястрыманасцi. Каб купiць новую жонку, яму прыйшлося залезцi y даyгi, i толькi зусiм нядаyна ён поyнасцю з iмi разлiчыyся.

Думка пра тое, што ён зноyку рызыкуе застацца без жонкi, крыху ахалодзiла ваяyнiчы парыy фермера, але нiколькi не зменшыла ягонай злосцi. Перастаyшы таптаць жонку нагамi, О’Нiл сарваy са сцяны вiты скураны бiзун. Гэты сродак утаймавання непаслухмяных жонак быy не менш дзейсным, але куды менш рызыкоyным.

– Вось табе палац! – праз зубы цадзiy О’Нiл кожны раз, калi бiзун са свiстам упiваyся y аголенае жаночае цела. – Я навучу цябе, як трэба размаyляць з мужам! Я i так вельмi доyга быy цярплiвым з табой, дрэнь!

Апамятаyшыся, нарэшце, О’Нiл з жалем адкiнуy убок размякшы ад крывi бiзун i, не дакрануyшыся больш да сняданка, выйшаy з пакою, з усяе сiлы грукнуyшы за сабой дзвярыма. На сваю рабочую жонку, якая нерухома i бездапаможна ляжала y лужыне yласнай крывi пасярод пакоя, ён нават не зiрнуy.

Апынуyшыся на двары, О’Нiл, хоць i не адразу, паступова пачаy супакойвацца. Таропка зiрнуyшы па баках i не yбачыyшы паблiзу анiкога з дасужых суседзяy, ён, нарэшце, супакоiyся канчаткова i, цяжка ступаючы, накiраваyся да вялiзнага памяшкання з акруглым блiскучым дахам. Гэтае памяшкання было кароyнiкам, побач з iм, на агароджанай пляцоyцы, стаялi i звычна паглыналi сумесь торфу, саломы i апалай лiстоты, паyсядзённую сваю ежу, сорак пяць кароy. На самой справе гэтыя мясцовыя жывёлы каровамi не з’яyлялiся, але фермеры Аграполiса празвалi iх так па аналогii з зямнымi жывёламi, якiя таксама давалi людзям малако. Тут, на планеце, зямных кароy амаль не было, толькi асобныя фермеры-аматары маглi дазволiць сабе падобную раскошу. О’Нiл неяк аднойчы змог пабачыць сапраyдных кароy, i нават пакаштаваy iхняга малака. Зямное малако О’Нiлу не вельмi спадабалася, як, дарэчы, i самi каровы, невялiкiя, разы y тры меншыя за мясцовых. Да таго ж, па словах фермера-гаспадара, гэтыя экзатычныя стварэннi былi вельмi пераборлiвыя y ежы, а малака давалi – кот наплакаy.

Нейкi час О’Нiл стаяy нерухома i заклапочана назiраy, як аyтаматызаваная лiнiя дастаyкi бесперапынна падае y кармушкi yсё новыя i новыя порцыi корма… потым ён падыйшоy да цыстэрнаy, куды, гэтак жа бесперапынна лiлося малако. Тут таксама yсё было y поyным парадку i сапсаваны настрой фермера значна палепшыyся. Але прыкрая думка аб тым, што ён, магчыма, крыху перабраy з чарговым «выхаваннем» рабочай жонкi, усё нiяк не пакiдала О’Нiла. А што, калi i гэта жонка таксама памрэ ад пабояy, як i папярэдняя!

Гэтая рабочая жонка была yжо y яго пятай па лiку. Цi, можа, усяго толькi пятай… гэта, як паглядзець. Бо сярод знаёмых О’Нiла былi i тыя, хто дзесяткi гадоy задавальняyся адной i той жа рабочай жонкай, i тыя, што змянялi сваiх жонак па некалькi разоy на год. Сустракалiся сярод фермераy i такiя арыгiналы, якiя трымалi адначасова не адну, а дзве, або нават тры рабочыя жонкi, але iх было нешмат. Фермеры – людзi y асноyным ашчадныя i кансерватыyныя, трымаць больш за адну рабочую жонку, з iх пункту гледжання – недазволеная раскоша i нiчога больш. Былi, праyда, на Аграполiсе людзi, якiя мелi дзесяткi, i нават сотнi жанчын, але не сярод фермераy. Гэта былi yладальнiкi бараy, рэстаранаy i гатэляy, i жылi яны y адмiнiстрацыйнай сталiцы планеты, горадзе Агра, а таксама y гарадах i мястэчках паyночнага курортнага yзбярэжжа. Ну, а такую вялiкую колькасць рабочых жонак гэтыя прадпрымальнiкi трымалi, вядома ж, не толькi для сябе, а, у першую чаргу, для сваiх гасцей i наведвальнiкаy. Гэта быy бiзнес i нiчога больш…

Першую сваю жонку О’Нiл атрымаy у падарунак ад бацькi на сваё дваццацiгоддзе. Дваццаць гадоy – гэта якраз той узрост, калi юнак становiцца нарэшце самастойным сталым мужчынам i, адначасова з гэтым, атрымлiвае yсе правы свабоднага грамадзянiна планеты Аграполiс. З гэтага ж узросту ён мае права завесцi yласную сваю фермерскую гаспадарку, што О’Нiл i зрабiy амаль адразу ж.

Мясцовы фермерскi камiтэт выдзелiy яму пэyную грашовую субсiдыю, а таксама беспрацэнтную пазыку, бацька таксама дапамог… i yжо праз якiсьцi год-паyтара О’Нiл цвёрда yстаy на ногi, неяк непрыкметна прымусiyшы, нягледзячы на малады свой узрост, лiчыцца з сабой усiх блiжэйшых суседзяy. Вось толькi з першай рабочай жонкай яму крыху не пашанцавала.

Не тое, каб яна была непрыгожай – непрыгожых жанчын ФІРМА, наогул, нiколi не прапаноyвала – але штосьцi y ёй было такое… штосьцi, зусiм не y гусце О’Нiла. Ды i yзрост! Хоць дакладны yзрост сваiх рабочых жонак наyрад цi ведае хоць хто з жыхароy Аграполiса… хiба толькi прыблiзны – але з самага першага погляду бачна было, што рабочая жонка маладога фермера значна старэйшая за свайго гаспадара i yладальнiка.

О’Нiл i зараз яшчэ памятаy, як адчайна камплексаваy ён з гэтай нагоды, як зайздросцiy самай чорнай зайздрасцю сваiм больш сталым суседзям, рабочыя жонкi якiх, нiбыта знарок, былi yсе, як на выбор, вельмi маладымi i здавалiся тады маладому фермеру проста казачна прыгожымi. Дзiyна, але, амаль што yзненавiдзiyшы гэтую першую сваю жонку, ён нават пальцам яе не крануy анi разу. Магчыма, яна чымсьцi нагадвала О’Нiлу яго yласную мацi, якой ён зусiм не памятаy, але пра якую часта думаy маленькiм хлапчукам, нават плачучы, yпотай ад сяброy i настаyнiкаy, i наiyна марачы, што прыйдзе дзень i мацi зноy вернецца. А, можа, мяккасць О’Нiла са сваёй першай жонкай тлумачылася проста yласнай ягонай маладосцю?

А потым хтосьцi з суседзяy падказаy маладому фермеру, што звычайна робяць у такiх выпадках. Аказваецца, ФІРМА ахвотна абменьвае такiх вось надакучыyшых альбо пастарэyшых жонак на iншых, больш маладых, з невялiкай, праyда, даплатай. О’Нiл назаyтра ж адвёз сваю рабочую жонку y мясцовае аддзяленне ФІРМЫ i вярнуyся на ферму yжо з iншай жанчынай, маладой i вельмi прыгожай. Ён выбраy яе больш чым з дзесяцi прэтэндэнтак i нiколi аб гэтым потым не шкадаваy.

З гэтай, другой па лiку рабочай сваёй жонкай, О’Нiл пражыy амаль дзесяць гадоy… i гэта былi, без усялякага перабольшвання, лепшыя гады ягонага жыцця. О’Нiл i гэтую сваю жонку не крануy нават пальцам за yсе дзесяць гадоy iх сумеснага жыцця, але прычына была yжо зусiм iншая – напэyна, ён i сапраyды кахаy яе, калi толькi само гэтае слова, «каханне», можна аднесцi да yзаемаадносiн рабочай жонкi з яе гаспадаром. Магчыма О’Нiл i далей жыy бы з гэтай сваёй жонкай, але так здарылася, што яна зацяжарыла i, згодна з законамi Аграполiса, прыйшлося паведамiць пра гэта y аддзяленне ФІРМЫ. Жонку адразу ж iзалявалi, а калi нарадзiyся сын, О’Нiлу выплацiлi кампенсацыю i паведамiлi адрас дзiцячага дома, у якiм да дваццацi гадоy будзе выхоyвацца хлопчык. Адначасова яму паведамiлi y якiя днi магчымы сустрэчы з сынам.

Аб далейшым лёсе другой сваёй рабочай жонкi, якая адначасова з’яyлялася i мацi адзiнага ягонага сына, О’Нiлу не паведамiлi, а сам ён, зразумела ж, не стаy аб гэтым распытваць. Кампенсацыя дазволiла фермеру адразу ж абзавесцiся новай жонкай, праyда, замена гэтая выйшла не зусiм раyнацэнная… i доyга яшчэ О’Нiл з сумам i нават пяшчотай успамiнаy другую сваю жонку, асаблiва y час паездак да сына, якi, чым старэйшым станавiyся, тым усё больш i больш нагадваy мацi. Звычайна, вярнуyшыся з чарговай такой паездкi, О’Нiл усю сваю злосць i раздражненне спаганяy на трэцяй сваёй жонцы. Праyда, да асаблiва жорсткiх экзекуцый справа нiколi не даходзiла.

Што, наогул, адбываецца з рабочымi жонкамi, якiя з-за yзросту цi па якой iншай прычыне аказваюцца незапатрабаванымi i зноy трапляюць ва yласнасць ФІРМЫ, пра гэта О’Нiл нiчога не ведаy, ды, прызнацца, асаблiва гэтым i не цiкавiyся нiколi. Аднойчы, праyда, ягоны сусед-фермер, знаходзячыся y добрым падпiццi, пачаy раптам рассказваць О’Нiлу аб нейкiх жудасных падземных уранавых руднiках на адной з суседнiх планет i аб тым, што менавiта там i закончваецца жыццёвы лёс усiх без выключэння рабочых жонак. Яшчэ ён шэптам паведамiy пра нейкiя тайныя медыцынскiя цэнтры, у якiх былыя рабочыя жонкi, быццам бы, знаходзяцца y якасцi доследных жывёлiн да таго, як iх перашлюць, i yжо канчаткова, на руднiкi… але цi мала якiя плёткi ходзяць часам сярод фермераy! О’Нiл адразу ж перавёy размову на нешта iншае… на тым справа i скончылася. Калi хоць частка з усёй гэтай пьянай балбатнi – праyда, ды й тады навошта яму, скажыце, ведаць тое, аб чым ведаць неабавязкова, ды i небяспечна для простага фермера!

Трэцяя жонка О’Нiла была самай звычайнай рабочай жонкай i нiчога больш з сябе не yяyляла, таму i сам фермер адпаведна да яе адносiyся. Бiy ён жонку даволi рэгулярна, але заyсёды ведаy меру i yмеy своечасова спынiцца. Гуманнасць тут была нi пры чым – проста паступова разрасталася гаспадарка фермера i любая, нават самая кароткая, часовая непрацаздольнасць рабочай жонкi балюча yдарыла б па iнтарэсам самога О’Нiла. Ды i сама жонка неяк не давала нiколi яму асаблiвых падстаy для раздражнення i гневу… выключэннем, праyда, былi рэдкiя паездкi да сына, дакладней, само вяртанне з гэтых паездак. Жонка спраyна вяла гаспадарку, нiколi не спазнялася са сняданкам альбо вячэрай, ды i ва yсiх iншых адносiнах яна яго задавальняла, дакладней, амаль задавальняла. Магчыма, яна б i дагэтуль вяла фермерскую гаспадарку, калi б не трагiчны выпадак. У пазамiнулым годзе трэцяя рабочая жонка О’Нiла загiнула, неасцярожна дакрануyшыся рукой да аголенага электрычнага кантакту на пульце кiравання падачай кармоy. Смерць у вынiку няшчаснага выпадку была вiдавочнай, страхавыя yзносы О’Нiл выплочваy рэгулярна, таму ён адразу ж змог набыць сабе новую, чацвёртую па лiку, рабочую жонку.

Лёс яе з самага пачатку быy незайздросным.

Па-першае, якраз у гэты самы час характар самога О’Нiла сапсаваyся канчаткова, яго нават блiжэйшыя суседзi-фермеры пачалi пабойвацца.

Па-другое, гэтая новая жонка аказалася нейкай занадта yжо няyдалай. Увесь час яна альбо спазнялася са сняданкамi i вячэрамi, альбо, наадварот, рыхтавала ежу занадта рана, i О’Нiлу прыходiлася есцi яе падагрэтай, чаго ён цярпець не мог. Да таго ж жанчына вечна блытала загады i распараджэннi мужа… а аднойчы па яе вiне скiсла yсё малако y цыстэрнах. Нi дня, пэyна, не праходзiла, каб О’Нiл не «вучыy» няyдалую сваю жонку, альбо з дапамогай бiзуна, альбо проста пускаючы y ход кулакi цi чаравiкi.

Напэyна, трэба было проста абмяняць гэтую разяваку на iншую жонку – у ФІРМЕ абавязкова б пайшлi яму насустрач i абмянялi жанчыну без усялякай нават даплаты – але О’Нiл чамусьцi не спяшаyся гэта зрабiць. Хутчэй за yсё, яму проста падабалася здзеквацца з жонкi, i прытым, менавiта з гэтай жонкi, бо яна баялася свайго гаспадара, як агню. Перад кожнай экзекуцыяй жонка цалавала О’Нiлу ногi i са слязьмi малiла аб лiтасцi. Няшчасная жанчына проста не магла yцямiць затарможаным сваiм мозгам, што yсе яе спробы хоць неяк улагодзiць мужа, не толькi не дасягаюць мэты, але i, наадварот, прыводзяць да прама процiлеглага вынiку. О’Нiл нiбыта пьянеy ад гэтых яе адчайных крыкаy i мольбаy, у час экзекуцыi ён паступова yваходзiy у нездаровы нейкi экстаз, прычым з кожным разам усё мацнейшы i мацнейшы…

А потым здарылася тое, што i павiнна было, рана цi позна, здарыцца. Бедная жанчына памерла y час чарговага катавання – гэта здарылася якраз пасля таго, калi скiсла малако y цыстэрнах – i хоць О’Нiл па-ранейшаму спраyна аплочваy усе страхавыя полiсы, смерць гэтай ягонай жонкi пад катэгорыю няшчасных выпадкаy нiяк не падпадала…

Прыйшлося, улазячы y даyгi, купляць чарговую, пятую па лiку, рабочую жонку за поyны яе кошт, прычым усё гэта нечакана расцягнулася на даволi-такi працяглы тэрмiн. Спачатку y яго не было дастатковай сумы грошаy – О’Нiл нiяк не разумеy, чаму ФІРМА пастаyляе y крэдыт амаль усё, пачынаючы з самай разнастайнай тэхнiкi (i не толькi сельскагаспадарчай) i закончваючы насеннем любых раслiн i разнастайнымi кармавымi дабаyкамi для жывёлы, але нiколi не афармляе крэдыты на рабочых жонак, iх можна было набыць толькi за наяyныя грошы – дык вось, спачатку былi праблемы з грашыма, а потым, калi грошы з’явiлiся, аказалася, што y мясцовым аддзяленнi ФІРМЫ амаль не засталося рабочых жонак, а тыя, якiя засталiся, О’Нiлу неяк не прыйшлiся да спадобы. Прыйшлося чакаць, калi ж даставяць новую партыю, i чакаць прыйшлося не тыдзень, не два, а цэлых тры месяцы!

Увесь гэты час О’Нiлу прыйшлося абыходзiцца без жонкi, i гэтага тэрмiну аказалася дастаткова, каб ён зарокся бiць будучую сваю жонку, ва yсялякiм разе, бiць яе моцна.

Нарэшце прыйшла адразу вялiкая партыя рабочых жонак i, атрымаyшы паведамленне, О’Нiл не стаy марудзiць нi хвiлiны. Больш таго, ён, якi заyсёды аддаваy перавагу электракару, на гэты раз упершыню за доyгi час вырашыy, для эканомii, выкарыстаць катэр, хоць заyсёды адчуваy сябе y паветры даволi няyтульна. Затое yсяго праз дзесяць хвiлiн палёту, катэр ягоны yжо плаyна апускаyся на вялiкую пасадачную пляцоyку, якая размешчалася якраз перад шасцiпавярховым чырвоным будынкам з блакiтнай эмблемай ФІРМЫ над уваходам.

На другiм паверсе О’Нiл выканаy усе неабходныя фармальнасцi i y суправаджэннi ветлiвага маладога чалавека у форме супрацоyнiка ФІРМЫ, узняyся на трэцi паверх, дзе i размяшчалася дэманстрацыйная зала. Служачы, па yсяму бачна – з нiжэйшага абслугоyваючага персаналу, толькi праводзiy фермера да дзвярэй залы i адчынiy перад iм гэтыя дзверы. Пасля гэтага, пажадаyшы О’Нiлу yдалай куплi i, наогул, усяго найлепшага, малады чалавек пакiнуy яго аднаго.

Звычайна, у аддзяленнi ФІРМЫ адначасова знаходзiлася дзве-тры, часам, да дзесяцi свабодных рабочых жонак, i дэманстравалi iх пакупнiкам на першым паверсе, у спецыяльным пакоi. Таму О’Нiл нiколi яшчэ не быy у дэманстрацыйнай зале… а вось цяпер, увайшоyшы у вялiзнае, ярка асветленнае памяшканне, ён адразу ж застыy, нiбыта аслупянелы. Ды i было ад чаго!

Не менш чатырох дзесяткаy маладых прывабных жанчын было размешчана на спецыяльных падстаyках па yсёй тэрыторыi вялiзнай дэманстрацыйнай залы. Жанчыны стаялi зусiм нерухома, нiбыта i не жанчыны гэта былi, а майстэрскi вырабленыя кiмсьцi пластыкавыя статуэткi. Аголеныя жаночыя целы, белыя, залацiста-смуглыя альбо нават карычневыя, былi прыгожа i з прафесiйным густам асветлены з самых розных ракусаy у самыя разнастайныя светавыя гамы i адценнi.

Жанчын на продаж ФІРМА заyсёды выстаyляла вось так, без адзення, i зусiм не з мэтай нейкай там эканомii, бо фермеру, якi афармляy пакупку, адразу ж выдаваyся поyны i разнастайны камплект жаночага адзення, прытым, без усялякай дадатковай платы. Проста ФІРМА лiчыла, i не без пастаy, што менавiта так пакупнiкi ацэняць тавар найлепшым чынам i выберуць сабе рабочую жонку якраз па свайму густу.

Першым жа памкненнем О’Нiла, якi больш за тры месяцы правёy, наогул, без усялякай жонкi, было выбраць адразу ж блiжэйшую да яго жанчыну, тым больш, што яна аказалася вельмi прывабнай i, да таго ж, бландынкай, а О’Нiлу заyсёды больш за yсё падабалiся менавiта бландынкi. Ён ужо зрабiy нават крок у бок служачага ФІРМЫ, якi стаяy непадалёку з абыякавым выразам на шырокiм твары, але, стрымаyшы сябе, вырашыy занадта не спяшацца. Цi не лепш, спачатку абыйсцi yсю выставу, тым больш, што i астатнiя пакупнiкi (а iх у зале было дзесьцi каля дзесятка) таксама не вельмi спяшалiся з набыццём сабе жонак.

Знаёмых фермераy сярод пакупнiкоy О’Нiл, як не прыглядаyся, так не заyважыy… i тады ён проста рушыy, не спяшаючыся, наперад. Павольна праходзячы па зале, О’Нiл уважлiва разглядваy жанчын. Вочы лiтаральна разбягалiся ад такой вялiкай iх колькасцi, фермер ужо амаль шкадаваy, што не выбраy адразу ж тую, першую… а раптам яе хтосьцi перахопiць! О’Нiл ужо вырашыy павярнуць назад, як раптам позiрк ягоны выпадкова наткнуyся на невялiкую групу з пяцi жанчын, чамусьцi выстаyленых разам, на адной шырокай падстаyцы. Яшчэ ён заyважыy, што гэтыя жанчыны былi, не тое, каб зусiм ужо аднолькавыя, але вельмi падобныя адна на адну. І y той жа час яны чымсьцi адрознiвалiся ад усiх iншых жанчын, выстаyленых у гэтай зале, няyлоyным чымсьцi, але, тым не менш, гэтае адрозненне выразна адчувалася. Зацiкаyлены гэтым, О’Нiл вырашыy падыйсцi крыху блiжэй.

Высветлiлася, што не толькi О’Нiла правабiла незвычайная гэтая група з пяцi жанчын. Каля iх ужо тапталася некалькi фермераy, патэнцыяльных пакупнiкоy… праyда, нiводны з iх пакуль так i не рашыyся на завяршаючы крок. Фермеры толькi моyчкi разглядвалi жанчын, час ад часу лянiва перакiдваючыся кароткiмi фразамi. Час iшоy… на твары прадстаyнiка ФІРМЫ, якi знаходзiyся непадалёку, гатоyнасць услужыць i дапамагчы з выбарам паступова змянялася ветлiвай абыякавасцю i нават расчараваннем.

Але фермеры, i О’Нiл у тым лiку, не звярталi анiякай увагi на прадстаyнiка ФІРМЫ. Іх прагныя позiркi yсё нiяк не маглi адарвацца ад гэтых пяцi жанчын, якiя нерухома, нiбыта статуэткi, застылi на сваiм пастаменце. Нягледзячы на тое, што пераважная большасць жанчын у зале былi прыгожымi i нават вельмi прыгожымi – а непрыгожых жанчын тут, здаецца, i, наогул, не было – гэтая пяцёрка адразу ж вылучалася незвычайнай сваёй прыгажосцю нават на агульным прывабным iх фоне. Высокiя, але не занадта, з бездакорна складзенымi фiгурамi i асляпляльна-прыгожымi тварамi, прыгажосць якiх яшчэ больш падкрэслiвалi блiскучыя, ярка-меднага альбо залацiстага колеру валасы, у прыгожым беспарадку рассыпаныя па плячах – яны здавалiся сёстрамi-блiзнятамi, хоць i не былi iмi…

Магчыма, менавiта гэтая асляпляльная прыгажосць жанчын i з’яyлялася асноyнай прычынай таго, што ахвотнiкаy набыць iх ва yласнасць пакуль што так i не знаходзiлася. Больш таго, чухаючы патылiцы, фермеры, адзiн за другiм, паступова адыходзiлi ад прыгажунь i пачыналi прыцэньвацца да iншых жанчын расстаyленых у зале, можа, i не такiх прыгожых, як гэтая пяцёрка, але куды больш звыклых з фермерскага пункту гледжання. Некалькi разявак яшчэ працягвалi таптацца каля прыгажунь, нiбыта вагаючыся, але бачна было, што ваганне iх часовае. Яшчэ крыху i яны таксама павернуць у зваротным напрамку, тым больш, што выбар у зале iснаваy вялiкi i разнастайны.

Хутчэй за yсё, сам О’Нiл таксама выбраy бы кагосьцi з iншых жанчын… ну, хоць тую, першую, якая адразу ж прыцягнула ягоную yвагу яшчэ ля yваходу. Але тут да групы разявакаy наблiзiyся яшчэ адзiн пакупнiк, таксама зусiм незнаёмы О’Нiлу. Гэта быy малады хлопец, нават вельмi малады, няскладны, хударлявы, да таго ж яшчэ i y акулярах, што сярод фермераy было, наогул, вялiкай рэдкасцю. Юнаку, напэyна, толькi нядаyна стукнула дваццаць гадоy i зараз ён прыйшоy сюды выбiраць сабе першую y сваiм жыццi жонку, таму усе разявакi (О’Нiл таксама) з цiкаyнасцю за iм назiралi.

Не марудзячы, i хвiлiны нават не раздумваючы, юнак хутка падыйшоy да прадстаyнiка ФІРМЫ, падаy яму сваё пасведчанне разам з крэдыткай i паказаy рукой на самую крайнюю з пяцёркi. Адразу ж пасля гэтага ён кiнуyся да дзяyчыны (жанчынай яе нiяк нельга было назваць, бо нават сярод маладых сваiх суседак яна выдзялялася занадта yжо юным узростам), схапiy яе за руку, нiбыта баючыся, што хтосьцi iншы паквапiцца на будучую ягоную yласнасць. Пасля гэтага ён сам застыy нерухома y чаканнi.

Чакаць юнаку прыйшлося нядоyга. Прадстаyнiк ФІРМЫ вярнуy маладому фермеру ягонае пасведчанне, кiyнуy у знак згоды i, выцягнуyшы з кiшэнi пульт, навёy яго на нерухомую жаночую постаць.

Дзяyчына, да гэтага не падаваyшая нават прыметаy жыцця, адразу ж ажыла, заварушылася i хуценька саскочыла са сваёй падстаyкi, а малады фермер, так i не адпусцiyшы нi на iмгненне яе рукi, павёy дзяyчыну да выхаду. Але, убачыyшы вакол цiкаyныя позiркi iншых пакупнiкоy, ён зноy спынiyся i, сарваyшы плашч, таропка накiнуy яго на аголеныя дзявочыя плечы. Дзiвак нейкi, ды й годзе!

Выбар юнака нiбыта паслужыy штуршком для астатнiх пакупнiкоy. Вось yжо нейкi пажылы фермер забраy сабе другую жанчыну з пяцёркi… вось жанчын засталося усяго толькi дзве… i тады, не жадаючы заставацца y дурнях, О’Нiл таропка схапiy за руку блiжэйшую да сябе жанчыну… i якраз своечасова…

Вось такiм чынам i з’явiлася y гаспадарцы фермера гэтая рабочая жонка, i аж да сённяшняга дня О’Нiл анiводнага разу не пашкадаваy аб сваiм выбару. Жонка задавальняла яго ва yсiх адносiнах… больш таго, цяпер ужо амаль усе суседзi адчайна зайздросцiлi О’Нiлу. Тыдня не праходзiла без таго, каб, то адзiн, то другi з iх не звярталiся з прапановай прадаць альбо абмяняць прыгажуню з вялiкай нават даплатай. І yсякi раз О’Нiл пасылаy iх усiх куды падалей.

Ён настолькi ганарыyся пятай сваёй жонкай, што нават пачаy адчуваць да яе нейкую сiмпатыю, цi штосьцi, вельмi падобнае на сiмпатыю. Зразумела, гэтыя пачуццi О’Нiла не йшлi нi y якое параyнанне з тым, што адчуваy ён калiсьцi да другой сваёй жонкi, хоць тая i не была такой прыгожай… але тут справа была не y жанчыне – справа была y самiм О’Нiле… у, змянiyшымся да горшага, ягоным характары. Ды i гады давалi сваё, што нi кажы…

Але, нягледзячы нi на гады, нi на характар, гэтую, апошнюю сваю жонку ён таксама амаль не чапаy. Так, зрэдку… i больш для прафiлактыкi. Ды i што гэта было за бiццё: пара-другая аплявух… не iдзе нi y якое параyнанне з тым смяротным боем, якi давялося калiсьцi вынесцi чацвёртай ягонай жонцы.

І вось цяпер гэтая дрэнь заявiла, што калiсьцi жыла y палацы!

О’Нiл задуменна паглядзеy у бок дома. Там, на кухнi, у лужыне yласнай крывi ляжала зараз ягоная рабочая жонка. Жывая… ён шчыра спадзяваyся на гэта…

Насупiyшы бровы, фермер незадаволена пацёр кулак правай рукi далонню левай.

Здаецца, ён i сапраyды абыйшоyся з жонкай занадта жорстка. Хiба ж яна вiнаватая y тым, што складаная сiстэма блакiроyкi памяцi нечакана парушылася i дала збой! У першую чаргу тут вiнаватыя, зразумела ж, самi аператары ФІРМЫ, чорт бы iх пабраy! Калi-нiкалi, збоi yсё ж здаралiся… знаёмы аператар неяк папярэджваy яго аб такой магчымасцi, даволi рэдкай, праyда.

І вось, трэба ж было такому здарыцца, што гэта адбылося менавiта з ягонай жонкай!

Бяды тут асаблiвай не было, бо адказнасць за магчымы збой блакiроyкi ФІРМА заyсёды брала на сябе, як i, дарэчы, усе, без выключэнне, расходы на яе yзнаyленне. ФІРМА нават магла y такiм выпадку памяняць жанчыну без усялякай нават даплаты… але гэта толькi y тым выпадку, калi ён верне iм гэтую жанчыну… жывой.

Калi ж яна зараз памерла…

«Яна жывая! – падумаy О’Нiл, усхвалявана дыхаючы. – Яна павiнна быць жывой… я не так ужо i моцна яе пабiy!»

Так цi iнакш, з рабочай жонкай О’Нiла узнiклi раптам нечаканыя i даволi сур’ёзныя праблемы, настолькi сур’ёзныя, што займацца iмi павiнна была сама ФІРМА, i нiхто акрамя ФІРМЫ. Зразумеyшы гэта, фермер вырашыy сёння ж, не адкладваючы справы y доyгую скрыню, наведацца y блiжэйшае яе аддзяленне, якраз тое, дзе i купiy ён гэтую прыгажуню амаль год таму.

Зайшоyшы y дом пераапрануцца i захапiць усе неабходныя паперы, О’Нiл не yстрымаyся, каб у самы апошнi момант не зазiрнуць на кухню.

Рабочая жонка, уся скрываyленая, у разадраным адзеннi, тым не менш, ужо не ляжала непрытомна на падлозе. Яна стаяла каля стала, абапiраючыся на яго аберуч, i y О’Нiла адразу ж адлягло ад сэрца – жывая!

Пачуyшы за спiной цяжкiя крокi мужа, жанчына павярнулася y ягоны бок i нейкi час моyчкi глядзела О’Нiлу прама y вочы. Дзiyны быy зараз у яе позiрк, зусiм незнаёмы… i наогул, рабочыя жонкi не павiнны так глядзець…

– Апусцi вочы! – на iмгненне зноy губляючы над сабой усялякi кантроль, зароy О’Нiл, рукi ягоныя мiжволi сцiснулiся y кулакi. – Мала табе, дрэнь?!

Ён ужо зрабiy нават першы крок у напрамку да жонкi, але, заyважыyшы на падлозе шматлiкiя плямы крывi, адразу ж спынiyся, апамятаyшыся. Імгненны гнеy фермера yжо згас, тым больш, што жонка паслухмяна апусцiла галаву.

– Прыбяры тут! – буркнуy О’Нiл, стараючыся не глядзець нi на жонку, нi на крывавыя плямы на падлозе. – І сябе прывядзi y парадак! Потым займiся гаспадаркай… я паеду па справах!

Праз некалькi хвiлiн электракар фермера yжо накiроyваyся да масiyных металiчных варотаy, якiя адразу ж бязгучна рассунулiся, прапускаючы машыну, i зноy, гэтак жа бязгучна, сыйшлiся за спiной фермера. Увёyшы y блок кiравання yсе неабходныя маршрутныя дадзеныя, О’Нiл адкiнуyся на сядзеннi i стомлена заплюшчыy вочы.

Ну i ранiца ж выпала яму сёння!






Глава 2


Скiн Скрайф заyсёды лiчыy сябе няyдачнiкам. Ды ён i быy няyдачнiкам, калi казаць шчыра, усё жыццё яму неяк не шанцавала…

Да прыкладу, усе тыя, каго разам з iм яшчэ y навiгатарскай школе запрыкмецiла i yзяла да сябе на службу ФІРМА, на здзiyленне хутка i паспяхова пераадольвалi адну за другой хiсткiя прыступкi службовай лесвiцы i паспелi зрабiць ужо даволi паспяховую кар’еру. Той-сёй з iх працаваy зараз у цэнтральным апараце ФІРМЫ, другiя змаглi выбiцца y рэзiдэнты на той цi iншай планеце. Зразумела ж, на адной з тых планет, якiя, альбо належылi ФІРМЕ, альбо цалком i поyнасцю ад яе залежылi, i рэзiдэнт ФІРМЫ быy там, без усялякага перабольшвання, другой па значнасцi асобай пасля УСЯВЫШНЯГА.

Аграполiс быy адной з такiх планет, але цяперашняя пасада Скрайфа была далёка не рэзiдэнскай. Ён быy усяго толькi загадчыкам аднаго з аддзяленняy ФІРМЫ на Аграполiсе, а iх, такiх аддзяленняy, было тут, на планеце, каля тысячы, дакладней, дзевяцьсот восемьдзясят тры.

Вядома ж, для мясцовых фермераy – а планета Аграполiс была населена y пераважнай сваёй большасцi менавiта фермерамi – загадчык аддзялення быy значнай фiгурай. Як, дарэчы, i для сваiх уласных падначаленых: трыццацi двух супрацоyнiкаy ФІРМЫ самых розных рангаy плюс дваццацi пяцi ахоyнiкаy, якiя, праyда, мелi свайго yласнага начальнiка, а ён, начальнiк гэты, непасрэдна загадчыку аддзялення не падпарадкоyваyся. Так што, пасада Скрайфа была, з аднаго боку, даволi значная, з другога ж – такiх загадчыкаy, як i ён, было на планеце яшчэ дзевяцьсот восемьдзесят два, i yсе яны y аднолькавай ступенi залежылi ад рэзiдэнта.

Па злой iронii лёсу рэзiдэнтам Аграполiса быy былы аднакурснiк Скiна па навiгацыйнай школе, Том Лiyскi. Гэта ён, выпадкова сустрэyшы тры гады таму Скрайфа, прапанаваy яму гэтую пасаду на Аграполiсе. Скрайф, якi yжо амаль страцiy усялякую надзею хоць чаго-небудзь дабiцца y жыццi, ухапiyся за гэтую прапанову, як за апошнюю выратавальную саломiну. Ён быy вельмi yдзячны тады былому свайму сябру… зрэшты, вельмi блiзкiмi сябрамi яны нiколi не былi. Так, знаёмымi…

У той далёкi час кадэт Том Лiyскi адчайна зайздосцiy кадэту Скiну Скрайфу, як i пераважная большасць iх аднакурснiкаy, дарэчы. Скiну прадказвалi вялiкую будучыню… ды ён i сам амаль што паверыy у гэта тады.

Скiн уздыхнуy i, адарваyшыся, нарэшце, i ад справаздачаy, i ад горкiх сваiх успамiнаy, узняy галаву. Ён паглядзеy на фермера, якi гарой узвышаyся перад iм. Фермер усё яшчэ азiраyся вакол, у марных пошуках крэсла. Цi, хаця б, табурэткi…

«Пастаiш! – з нейкай амаль непрытоеннай зласлiвасцю падумалася Скiну. – Не разумею, чаму з кожнай дробяззю трэба абавязкова перцiся да мяне?! Як быццам няма намеснiка… дзяжурных няма, у рэшце рэшт!»

– Дык вы кажаце, пачала yспамiнаць… – Скiн зноy кiнуy касы позiрк на шматлiкiя дакументы, якiя y поyным беспарадку ляжалi зараз перад iм i загруджвалi сабой значную частку стала. Дакументаy было шмат, вельмi нават шмат… трэба будзе неяк сабрацца з духам i прывесцi iх усё ж у належны парадак… – І што ж такога яна yспомнiла, мiстэр… мiстэр…

Ён зноyку забыyся прозвiшча наведвальнiка.

Фермер даволi няyклюдна пераступiy з нагi на нагу.

– Яна заявiла, што жыла калiсьцi y палацы! – буркнуy ён, не зусiм ахвотна.

– У палацы?! – рыжаватыя бровы Скрайфа yзляцелi высока yверх. – Цiкава, цiкава! У палацы, кажаце?

Нiчога не адказваючы, фермер толькi моyчкi пацiснуy шырокiмi плячамi. Бачна было, што yсё гэта яму зусiм нават не цiкава. Як яго там… О’Нiл, здаецца?

– Скажыце, мiстэр О’Нiл… – Скрайф змоyк, у якi раз ужо акiнуy незадаволеным позiркам папяровы вэрхал на стале, – спадзяюся, вы не вельмi жорстка абыйшлiся са сваёй жонкай за гэты… – ён зноy змоyк, падбiраючы патрэбныя словы, – за гэтыя, скажам так, абставiны, якiя ад яе зусiм нават не залежылi… дакладней, залежылi, але…

Канчаткова заблытаyшыся y сваiх разважаннях, Скрайф заyважыy здзiyлена-недаyменны выраз твару О’Нiла i паспяшаyся дадаць:

– Справа y тым, што любое пакаранне… любы фiзiчны боль, я маю на yвазе, толькi пагаршае сiтуацыю y такi момант…

Фермер крыху сумеyся, нерашуча пераступiy з нагi на нагу.

– Магчыма, я yсё ж… – ён змоyк, далонню, якая была, пэyна, разы y два шырэйшай за далонь Скрайфа, палез у патылiцу. – Магчыма, крыху я…

«Крыху! – Скiн вылаяyся y думках. – Ды ты збiy яе на горкi яблык, дубалом!»

Дадаyшы – таксама y думках, зразумела – яшчэ дзве-тры кароткiя фразы, яскрава характэрызуючыя фермера, Скрайф нацiснуy крайнюю правую клавiшу селектарнай сувязi. Адразу ж успыхнуy экран аднаго з манiтораy, асвяцiyшы заспаную фiзiяномiю дзяжурнага дыспетчара. Дзяжурны быy з новенькiх i таму, пэyна, не адразу скемiy, хто глядзiць на яго зараз з экрана. Некалькi iмгненняy дыспетчар толькi недаyменна лыпаy вачыма, затым да яго, нарэшце, дайшло…

– Дзяжурны па тэрыторыi, малодшы супрацоyнiк Залеyскi! – адрапартаваy ён, iмгненна yскочыyшы з месца i выцягнуyшыся так, што, здаецца, дакранiся i ён адразу ж зазвiнiць нiбыта тая струна. – За час майго дзяжурства…

– Вольна, Залеyскi! – сказаy Скiн, адкiдваючыся y крэсле i з задавальненнем разглядваючы спалоханы твар дыспетчара. – Скажы, якая з дзяжурных рамотных брыгад зараз на месцы? Хоць адна з iх ёсць на базе?

– Нiяк не! – дзяжурны yсё яшчэ стаяy навыцяжку. – Усе тры на тэрмiновых выклiках! Будуць не раней, чым праз гадзiну-дзве! А што здарылася? – у голасе дзяжурнага прагучалi адначасова yстрывожаныя i цiкаyныя ноткi. – Што-небудзь сур’ёзнае, мiстэр Скрайф?

– Сур’ёзнае? – Скiн пабарабанiy пальцамi па стале, скоса зiрнуy на нерухомую фiгуру О’Нiла. – Ды не, не думаю, каб гэта было занадта yжо сур’ёзна… Зараз да цябе падыйдзе адзiн наш пакупнiк, мiстэр О’Нiл… – ён зноy кiнуy хуткi погляд на фермера. – Возьмеш у яго yсе дадзеныя, запiшаш каардынаты, i як толькi якая-небудзь з брыгад вызвалiцца – накiруеш яе туды. Усё зразумела?

– Усё зразумела! – дзяжурны яшчэ больш выцягнуyся, хоць больш, здавалася б, ужо немагчыма фiзiчна. – Будзе выканана!

Скрайф шчоyкнуy клавiшай i манiтор патух. Фермер яшчэ нейкi час таптаyся на месцы, як бы жадаючы i далей працягнуць размову, але Скрайф быy ужо сыты iм па горла. Ветлiва yсмiхаючыся, ён узняyся з-за стала, паказваючы гэтым, што аyдыенцыя закончана.

– Ідзiце да дзяжурнага, – сказаy ён, махнуyшы рукой у напрамку да дзвярэй. – Там вам усё растлумачаць.

Дачакаyшыся, калi за фермерам зачынiлiся, нарэшце, дзверы, Скiн зноy апусцiyся на ранейшае месца, аж знемагаючы ад нецярпення. Левая ягоная рука звычна нырнула пад стол, навобмацак адшукала там маленькую, ледзь прыкметную кнопку, нацiснула яе. Высунулася патаемная шуфлядка i Скiн прагна выхапiy адтуль пляскатую шкляную бутэльку больш чым напалову запоyненую нейкай залацiста-празрыстай вадкасцю. Падазронна зiрнуyшы на дзверы, Скiн паднёс бутэльку да засмяглых вуснаy, зрабiy першы працяглы глыток…

Калi Скiн зноyку схаваy бутэльку y шуфлядку стала, вадкасцi там засталося не больш чвэрцi. Ён пасядзеy крыху, прыслухоyваючыся да yнутраных сваiх адчуванняy, потым уздыхнуy, устаy i выйшаy у прыёмную. Сакратар, малады хлопец, апрануты y новенькую i крыху велiкаватую яму yнiформу, ускочыy з-за стала i вiнавата паглядзеy на шэфа.

– Яшчэ раз пусцiш да мяне аднаго з гэтых… – Скрайф змоyк, стараючыся падабраць найбольш падыходзячыя словы, але так i не падабраy анiводнага. – Карацей, пусцiш яшчэ – лiчы сябе звольненым! Зразумеy?

Сакратар вiнавата кiyнуy i пачырванеy.

– Пасылай iх да Холiна, калi yжо дзяжурны дыспетчар iм, чамусьцi, не падыходзiць!

– Я паслаy яго да Холiна, – сказаy сакратар. – Я нават праводзiy яго туды…

– І што? – Скрайф адчуy раптам, як напруглася yсё знутры. – Што сказаy Холiн?

Ён сам добра ведаy ужо, што сказаy Холiн… не трэба было пытацца аб гэтым у сакратара.

– Холiн сказаy… – голас сакратара гучаy па-ранейшаму вiнавата, – ён сказаy, што y яго зараз вельмi шмат спраy…

– Вось як? – Скрайф адчуy раптам, што шчокi ягоныя таксама пачынаюць чырванець. (гэтага яшчэ не хапала!). – Вось як? – паyтарыy ён, стараючыся не глядзець на сакратара – Калi хто мяне будзе пытацца – я y намеснiка!

Сакратар зноy кiyнуy вiнавата, але Скрайф ужо, не глядзячы на яго, выходзiy з прыёмнай. У калiдоры ён спынiyся i нейкi час стаяy так, моyчкi i нерухома, не зводзячы цяжкага позiрку з дзвярэй насупраць.

Гэтыя дзверы куды больш падыходзiлi для кабiнета загадчыка аддзяленнем, чым ягоныя yласныя. І таблiчка золатам, дзе слова «намеснiк» амаль гублялася дзесьцi зверху, а цэнтральнае слова «загадчыка», наадварот, было занадта вялiкiм i адразу ж выдзялялася на суцэльна-чорным фоне дзвярэй. «Нядзiyна, што yсе яны бягуць, у першую чаргу, у мой кабiнет! – мiльганула y галаве Скрайфа. – Холiн – вось хто сапраyдны загадчык аддзялення! Холiн, а не я!»

Ён нацiснуy цяжкую бронзавую ручку дзвярэй i yвайшоy у прыёмную.

У прыёмнай Холiна сядзела ягоная сакратарка… яна ж – рабочая жонка Холiна. Убачыyшы Скрайфа, жанчына штосьцi хуценька i амаль неразборлiва прагаварыла y селектр, але нават не падумала yстаць. Так было заyсёды, i Скiн даyно yжо махнуy на гэта рукой. Урэшце, жанчына гэтая – не супрацоyнiца ФІРМЫ, заробка яна тут не атрымлiвае, непасрэдна Скрайфу не падпарадкоyваецца. Яна была yласнасцю Холiна… ну, а тое, што Холiн сам адмовiyся ад сакратара – ягоная асабiстая справа! Сама ж ФІРМА толькi выйграла фiнансава ад такой замены…

– Прывiтанне! – сказаy Скрайф, уваходзячы y вялiзны, шыкоyны кабiнет свайго намеснiка i апускаючыся y крэсла для наведвальнiкаy. – Чым займаешся?

– Ды так… – Холiн адсунуy убок нейкiя паперы, лянiва паглядзеy на Скiна паверх акуляраy. – Нiчога сур’ёзнага. А y цябе?

Холiн заyсёды называy свайго непасрэднага начальнiка на «ты», i Скiну нiчога не заставалася, як толькi адказваць яму тым жа. Праyда, рабiлi яны гэта толькi пры асабiстых зносiнах, без пабочных асоб.

– Памятаеш апошнюю буйную партыю жанчын? – спытаy Скрайф. – Колькi iх тады нам даслалi? Больш за пяцьдзесят, здаецца…

– Пяцьдзесят сем, – сказаy Холiн без затрымкi. – І yсе былi рэалiзаваны за першыя тры днi, акрамя адной, на якую, чамусьцi, так i не знайшлося пакупнiка…

«І якую ты yзяy сабе, лiчы, што бясплатна! – мiжволi падумалася Скрайфу. – Трэба ж так апусцiцца! Хоць… невядома, як буду выглядаць я, калi пратырчу тут хоць палову таго тэрмiна, што Холiн?..»

Ён успомнiy раптам, якой кiслай была фiзiяномiя Холiна, калi яны сустрэлiся yпершыню. Мабыць, ягоны цяперашнi намеснiк спаy i бачыy ужо менавiта сябе загадчыкам аддзялення. І, калi шчыра, паставы для гэтага спадзявання y яго мелiся, i былi яны куды больш важкiмi, чым у Скiна, але…

Усю справу вырашыла тое, што Скiн вучыyся калiсьцi разам з Томам Лiyскi i нават крыху сябраваy з iм у тыя далёкiя часы.

– А чаму раптам ты зацiкавiyся менавiта гэтай партыяй? – спытаy Холiн, вяртаючы думкi Скрайфа з нябёсаy, дзе яны толькi што луналi, зноy на грэшную зямлю. – Здарылася што?

Скрайф пацiснуy плячамi.

– Ды не, нiчога звышасаблiвага! Проста сёння ранiцай да адной з жанчын гэтай партыi пачала вяртацца памяць…

– Гэта бывае! – Холiн глядзеy на загадчыка спакойна i нават добразычлiва, але i y поглядзе ягоным, i y тоне, якiм ён размаyляy са Скiнам, адчувалiся, як i заyсёды, дрэнна прыхаваныя ноткi yласнай сваёй перавагi, пагарды нават… – Я думаю, не трэба занадта хвалявацца з-за гэткай дробязi. Проста паведамiць дзяжурным… яны ведаюць, што рабiць у падобных выпадках…

«Навошта я прыпёрся да яго зараз? – стомлена падумалася Скiну. – Што я, наогул, хачу высветлiць, чаму мяне так закранула гэтая гiсторыя? Ну, пачала yспамiнаць… не яна першая, не яна апошняя! Дзяжурная брыгада за паyгадзiны прывядзе яе y парадак, калi гэта можна назваць парадкам! А Холiн… вось ён глядзiць на мяне зараз i пэyна ж ягоны доyгi, звышадчувальны нос, якiм ён так ганарыцца, пачуy пах… ён, вядома ж, нiчога не скажа мне, тым больш, нiчога не скажа падначаленым… ён, наогул, нiколi не апускаецца да пустых размоy з iмi, у адрозненнi ад мяне. Але ён так рады любому выпадку хоць у чымсьцi прынiзiць мяне, выявiць маю поyную, як кажуць, прафесiйную некампетэнтнасць. Што ж, магчыма, ён i мае рацыю!

– Гэта yсё? – падкрэслена ветлiва спытаy Холiн, зноy падсоyваючы да сябе паперы. – Прабач, але я планаваy сёння праверыць наш месячны баланс, бо хутка канец квартала…

– Я памятаю! – буркнуy Скрайф, устаючы. – Я зараз пайду! Проста… справа y тым, што гэтая жанчына… яна заявiла раптам мужу, што калiсьцi жыла y палацы…

Ён чамусьцi падумаy, што гэтае ягонае паведамленне зацiкавiць Холiна… i сапраyды, Холiн, на хвiлiнку адарваyшыся ад сваiх папер, зноy узняy галаву.

– Вось нават як? – прагаварыy ён абыякава. – Магчыма i жыла! Што з гэтага?

І, нават не чакаючы адказу, ягоны доyгi чырванаваты нос зноy уткнуyся y паперы.

– Пачакай! – павольна прагаварыy Скрайф, зноy апускаючыся y крэсла. – Тады мне не зусiм зразумела адна рэч! Хiба сярод жанчын, якiх нам пастаyляюць… – запнуyшыся, ён змоyк на iмгненне. – Я хацеy сказаць, што заyсёды думаy, што наш «тавар» набываецца на адсталых, бедных планетах, сярод сацыяльных нiзоy грамадства…

– У асноyным, так яно i ёсць! – i зноy слых Скрайфа разанула кепска прыхаваная нотка паблажлiвасцi, пагарды нават у роyным, размераным тоне субяседнiка. – ФІРМА мае yстойлiвыя кантакты са сваiмi агентамi на такiх планетах i цалком легальна набывае там пераважную большасць жанчын. Але… – Холiн ледзь чутна хмыкнуy, – бiзнес ёсць бiзнес…

– Не зразумеy!

Холiн уважлiва паглядзеy на Скрайфа. Уважлiва i некалькi недаyменна.

– А што тут разумець! – буркнуy ён. – Частку «тавара» нам пастаyляюць пiраты, i, прытым, вельмi танна. Згадзiся, сярод такога «грузу» можна сустрэць каго заyгодна!

– Нават прынцэсу? – спытаy Скiн.

Холiн пацiснуy плячамi.

– Прычым тут прынцэса? У палацах жывуць не толькi прынцэсы! Прыслугi там, згадзiся, куды больш, чым непасрэдна самiх прынцэс!

Ён змоyк, паказваючы yсiм сваiм выглядам, што размова скончана. Але Скрайф усё яшчэ заставаyся сядзець.

Нельга сказаць, што ён упершыню пачуy аб цесных сувязях ФІРМЫ з пiратамi… гэта, прынамсi, не было сакрэтам нi для каго з супрацоyнiкаy ФІРМЫ, пачынаючы з вышэйшых кiраyнiкоy i закончваючы самым нiжэйшым клеркам. Але адна справа – чуць пра гэта проста краем вуха y сяброyскiх размовах з калегамi на вечарынцы альбо карпаратыyнай гулянцы… i зусiм iншая – калi yявiць, як яно бывае на самой справе…

Холiн зноy адклаy свае паперы i yздыхнуy.

– Ва yсялякiм разе, калi ты так жадаеш, я магу праглядзець поyную дакументацыю той партыi. Ты памятаеш нумар гэтай жанчыны.

Скрайф машынальна назваy нумар, якi, у сваю чаргу, пачуy ад фермера. Потым ён устаy, зноy вярнуyся y свой кабiнет i, зачынiyшы дзверы, нецярплiва выцягнуy з патаемнай шуфлядкi поyную бутэльку з такiм неабходным яму зараз напоем.

– Што мы робiм?! – з горыччу шаптаy ён у рэдкiх прамежках памiж глыткамi. – Як можам мы рабiць такое?! Усе мы злачынцы… усе: i я, i Холiн, i Том… i yся наша занюханая ФІРМА! Усе мы злачынцы i няма нам даравання… нiкому з нас… няма даравання… нiколi… нiколi…






Глава 3


Калi О’Нiл аддаваy апошнiя загады сваёй збiтай да крывi рабочай жонцы, у яго нават ценю сумнення не yзнiкала y тым, што жанчына адразу ж пачне спраyна выконваць гэтыя загады мужа. Як жа iнакш! Будзе выконваць старанна i добрасумленна, i выканае yсё, што ад яе патрабуецца! Так было заyжды… для гэтага, урэшце рэшт, i прызначалiся рабочыя жонкi на Аграполiсе!

Але на гэты раз фермер памылiyся.

Рабочая жонка О’Нiла не стала нiчога прыбiраць на кухнi… тым больш, не пайшла яна займацца гаспадаркай. Перазмагаючы боль, збiтая, амаль знявечаная жанчына, хiстаючыся, падыйшла да вялiзнага белага крэсла ля сцяны, апусцiлася y гэтае крэсла ды так i застыла y поyнай нерухомасцi, абхапiyшы галаву рукамi.

Сядзець у белым крэсле было забаронена yсiм, акрамя гаспадара. Тым больш, забарона тычылася ягонай рабочай жонкi, i да сённяшняга дня жанчына нiколi не парушала гэтую забарону (як i многiя iншыя забароны, дарэчы). Зараз жа яна, нiбыта спецыяльна, апусцiлася менавiта y гэтае крэсла, зусiм не думаючы аб тым, што заляпанае яе yласнай крывёю накiдка не прыбавiць рахманасцi i памяркоyнасцi i без таго надта yжо раз’юшанаму гаспадару.

Імгненнi складвалiся y хвiлiны… хвiлiны цяклi адна за адной, адлiчваючы гадзiну… за yвесь гэты час жанчына y крэсле нават не паварушылася. Збоку магло падацца, што яна, цi то заснула, цi то страцiла yсё ж прытомнасць ад моцнага, нясцерпнага нават болю… але гэта было не зусiм так. Жанчына не страцiла прытомнасцi, яна i не спала зараз – жанчына пакрысе ЎСПАМІНАЛА СВАЁ МІНУЛАЕ…

Гэта было нялёгкiм заняткам… нялёгкiм i амаль безнадзейным. Мiнулага y жанчыны не iснавала… мiнулае пачыналася менавiта з той самай дэманстрацыйнай залы, дзе купiy яе калiсьцi муж… Усё, што было раней, калi яно i было, акутваy туман, шчыльны, непранiцальны… i разгледзiць хоць штосьцi y суцэльным гэтым тумане было амаль немагчыма…





Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/genadz-aulasenka/dzikiya-koshki-barsuma/) на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



Барсум — таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якія называюць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы… Дзікія кошкі Барсума — амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае. Фермерская планета Аграполіс — поўная процілегласць Барсуму. Жанчыны тут, наогул, нізведзеныя да стану хатняй жывёлы. Яны на планеце — звычайны тавар, які па неабходнасці купляюць мясцовыя фермеры і з якім яны могуць рабіць усё, што пажадаюць… І існуе яшчэ ФІРМА — звышмагутная галактычная арганізацыя, у якой мае месца і нават працвітае ганебны гандаль жанчынамі. Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся… на Аграполісе — невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў…

Как скачать книгу - "Дзікія кошкі Барсума" в fb2, ePub, txt и других форматах?

  1. Нажмите на кнопку "полная версия" справа от обложки книги на версии сайта для ПК или под обложкой на мобюильной версии сайта
    Полная версия книги
  2. Купите книгу на литресе по кнопке со скриншота
    Пример кнопки для покупки книги
    Если книга "Дзікія кошкі Барсума" доступна в бесплатно то будет вот такая кнопка
    Пример кнопки, если книга бесплатная
  3. Выполните вход в личный кабинет на сайте ЛитРес с вашим логином и паролем.
  4. В правом верхнем углу сайта нажмите «Мои книги» и перейдите в подраздел «Мои».
  5. Нажмите на обложку книги -"Дзікія кошкі Барсума", чтобы скачать книгу для телефона или на ПК.
    Аудиокнига - «Дзікія кошкі Барсума»
  6. В разделе «Скачать в виде файла» нажмите на нужный вам формат файла:

    Для чтения на телефоне подойдут следующие форматы (при клике на формат вы можете сразу скачать бесплатно фрагмент книги "Дзікія кошкі Барсума" для ознакомления):

    • FB2 - Для телефонов, планшетов на Android, электронных книг (кроме Kindle) и других программ
    • EPUB - подходит для устройств на ios (iPhone, iPad, Mac) и большинства приложений для чтения

    Для чтения на компьютере подходят форматы:

    • TXT - можно открыть на любом компьютере в текстовом редакторе
    • RTF - также можно открыть на любом ПК
    • A4 PDF - открывается в программе Adobe Reader

    Другие форматы:

    • MOBI - подходит для электронных книг Kindle и Android-приложений
    • IOS.EPUB - идеально подойдет для iPhone и iPad
    • A6 PDF - оптимизирован и подойдет для смартфонов
    • FB3 - более развитый формат FB2

  7. Сохраните файл на свой компьютер или телефоне.

Видео по теме - Невероятное зрелище: рысь сделала шикарный прыжок.

Книги серии

Книги автора

Рекомендуем

Последние отзывы
Оставьте отзыв к любой книге и его увидят десятки тысяч людей!
  • константин александрович обрезанов:
    3★
    21.08.2023
  • константин александрович обрезанов:
    3.1★
    11.08.2023
  • Добавить комментарий

    Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *