Книга - Барсум атакує

a
A

Барсум атакуе
Генадзь Аyласенка


Дзiкiя кошкi Барсума #2
Фантастычны раман “Барсум атакуе” – прамы працяг рамана “Дзiкiя кошкi Барсума”. Галоyны герой тут – Алаф Свенсан, былы космадэсантнiк i былы супрацоyнiк ФІРМЫ, якi, па незалежных ад яго абставiнах, вымушаны быy пакiнуць планету Аграполiс. На паyкрымiнальнай планеце Медэя-2 ён працуе выкладчыкам у адной з мясцовых гiмназiй, i жыццё ягонае тут працякае нейкi час надзвычай спакойна: без асаблiвых падзей i прыгод.Але непазбежная вайна памiж ФІРМАЙ i Барсумам напаткала Свенсана i тут, на Медэi-2. І не проста напаткала, але прымусiла зрабiць даволi няпросты выбар. Выбар памiж жорсткасцю i бязлiтаснасцю, памiж сумнай неабходнасцю забiваць i садыстскiм задавальненнем ад самога гэтага працэса…





Генадзь Аyласенка

Барсум атакуе





Глава 1


Прастужана прахрыпеy званок у калiдоры i Свенсан, зiрнуyшы на гадзiннiк, мiжволi вылаяyся y думках. Зноyку гэты новы дзяжурны схiтрыyся скарацiць апошнi yрок аж на восем хвiлiн з гакам…

А, у рэшце рэшт, напэyна яго папрасiy аб гэтым хтосьцi з выкладчыкаy, каб хоць на хвiлiн некалькi зменшыць свае штодзённыя пакуты y гэтым вар’яцкiм доме, якi, нiбыта y насмешку, называyся: «элiтна-узорнай гiмназiяй № 5» горада Калiзея.

Прыглушаны гоман у суседнiм са Свенсанам класным пакоi адразу ж змянiyся аглушальным ровам i грукатам. Тонкi yмольны голас выкладчыка «грамадскага права», мiстэра Мэрысана, на iмгненне yсплыy над неyтаймаваным гэтым грукатам i зноyку y iм безнадзейна патануy. Чуваць было, як з тупатам i здзеклiвым рогатам вучнi суседняга класа пакiдалi класнае памяшканне. Хутчэй за yсё, яны пры гэтым яшчэ i шпурлялi y мiстэра Мэрысана yсiм, што траплялася пад руку, i нават стралялi па iм з жыгучых мiнiплазмераy, цацачных паралiзатараy i iншай дзiцячай «зброi»… але бачыць усяго гэтага праз, хоць i тонкую, але yсё ж непразрыстую перагародку памiж двумя класамi, Свенсан, вядома ж, нiяк не мог.

З грукатам i рогатам пакiдалi класныя памяшканнi не толькi вучнi суседняга са Свенсанам класа. Увесь, бадай што, трохпавярховы будынак гiмназii № 5, лiтаральна, скалынаyся ад адначасовага тупату дзесяткаy i сотняy маладых энергiчных ног… i толькi дзесяты выпускны клас, у якiм зараз i вёy Свенсан чарговы yрок па «Асновах касмiчнай навiгацыi», працягваy сядзець цiха i паслухмяна, хоць гэтая паслухмянасць (па вачах вучняy бачна было) давалася выпускнiкам, вой, як нялёгка. Дзесяты «А» асаблiвай дысцыплiнаванасцю нiколi не вызначаyся (наадварот, хутчэй), проста yрок у iм зараз вёy Свенсан i таму толькi y класе было так падазронна цiха. Да таго ж, замест класных сцен i столi, зараз перад вучнямi прасцiралася бясконцая касмiчная прастора, якая нават самому Свенсану, былому космадэсантнiку, здавалася на дзiва рэальнай…

За няпоyныя дзве чвэрцi сваёй педагагiчнай дзейнасцi y гiмназii № 5 Свенсан, вядома ж, не yзняy сярэдняй паспяховасцi вучняy па свайму прадмету на нейкую, больш-менш значную вышыню. Ды, шчыра кажучы, ён не асаблiва i iмкнуyся да гэтага. Але прывучыць вучняy да такога элементарнага паняцця, як «дысцыплiна на yроку», Свенсан усё ж змог, хоць i не адразу. Як i прывiць iм нейкую цiкавасць (адносную, праyда) да тых прадметаy, якiя выкладаy.

– Ну yсё, на сёння хопiць! – павольна прагаварыy Свенсан, вырашыyшы не выпрабоyваць i далей цярплiвасцi класа i адным паваротам дыска на пульце кiравання «вяртаючы» памяшканню ягонае сапраyднае аблiчча. – На наступным занятку мы працягнем разгляд гэтай тэмы. Тыя вучнi, якiя маюць запазычанасць па вiдэарэфератах – здаць iх да наступнага занятку. Ён у нас, калi не памыляюся, у сераду. А зараз… – Свенсан змоyк, вытрымаy невялiкую паyзу, якую клас прыняy усё з той жа падазронна-пакорлiвай паслухмянасцю, – зараз я вас больш не затрымлiваю!

Вучнi, нарэшце, заварушылiся, пачалi прыводзiць рабочыя сталы y парадак. У гэтым таксама была заслуга Свенсана: толькi на ягоных уроках гэтай нецiкавай, занудлiвай нават справай займалiся вучнi, а не самi выкладчыкi на перапынках альбо пасля заканчэння заняткаy.

Вось i зараз усе да аднаго вучнi акуратна i y правiльнай паслядоyнасцi пераводзiлi y стан, так званага, «чакаючага» рэжыму yласныя пульты кiравання, потым асцярожна пераварочвалi i апускалi iх у спецыяльныя нiшы сталоy… i толькi пасля гэтага моyчкi yставалi i гэтак жа моyчкi пакiдалi класнае памяшканне. На большае цярплiвасцi вучняy, вядома ж, не хапала, далей, па калiдоры, амаль усе яны, не выключаючы i дзяyчат, неслiся з шалёным тупатам i гiканнем. Але тое, што адбывалася там, за дзвярыма, Свенсана yжо не датычылася ды й не цiкавiла, калi казаць шчыра. Там яны yсе хай хоць на галовах ходзяць, хоць гэтымi дурнымi галовамi аб бетонныя сценкi ляпаюцца. Альбо адзiн аб аднаго…

– Мiстэр Свенсан!

Уздрыгнуyшы ад нечаканасцi, Свенсан узняy галаву ад пульта кiравання. Так i ёсць: гэтая новенькая зноy засталася y класе пасля заканчэння yроку!

Што ёй спатрэбiлася ад яго на гэты раз?

– Мiстэр Свенсан, – дзяyчына падыйшла блiжэй, спынiлася каля самага стала. – Я вас не вельмi затрымлiваю?

– Ды не, – сказаy Свенсан, уважлiва пазiраючы на дзяyчыну. – А y чым справа, Лоран? Штосьцi незразумела па прадмету?

– Я – наконт секцыi. Хацела б запiсацца…

– Вось яно што!

Акрамя «навiгацыi» Свенсан вёy у гiмназii некалькi спартыyных секцый i гэта было, бадай што, адной з галоyных прычын той асаблiвай павагi, якую праяyлялi yсе без выключэння гiмназiсты да былога космадэсантнiка. Што ж датычылася самiх секцый, то гэта без перабольшвання, былi цi не адзiныя спартыyныя секцыi y гiмназii № 5, якiя вучнi не толькi наведвалi ахвотна, але i паводзiлi сябе там на дзiва прыстойна…

– Вы не супраць, мiстэр Свенсан?

– Ну што ты! – Свенсан усмiхнуyся дзяyчыне. – Буду вельмi рады! А на якую з секцый ты б жадала запiсацца? Напэyна, на касмiчную акрабатыку?

– Вось яшчэ! – Дзяyчына пацiснула плячамi, затым таксама yсмiхнулася, некалькi загадкава нават. – Я б хацела наведваць секцыю рукапашнага бою…

Чаго, чаго, а гэтага Свенсан нiяк не чакаy.

– Але ж там у мяне адны толькi хлопчыкi ды юнакi, – прагаварыy ён неяк нават разгублена. – Анiводнай дзяyчыны там няма, калi шчыра…

– І што?!

Пытанне гэтае было зададзена с такiм выклiкам, што Свенсан нават не знайшоy, што i адказаць. Нейкi час ён толькi моyчкi глядзеy на дзяyчыну, яна таксама глядзела на яго з ранейшым выклiкам.

– Ну, а чаму б табе yсё ж не запiсацца на акрабатыку? – прапанаваy ён, хоць заранне ведаy, якi пачуе адказ.

І сапраyды дзяyчына толькi адмоyна трасянула галавой i абурана блiснула блакiтнымi вачыма на настаyнiка. Хоць не, вочы y яе былi, хутчэй, зялёнага колеру… цi гэта асвятленне iх такiмi робiць?

«А яна прыгожая! – мiжволi падумалася Свенсану. – Вельмi нават прыгожая, асаблiва калi вось так абураецца.»

Цiкава, колькi ёй: сямнаццаць? Ва yсялякiм разе, нiяк не больш…

І тут Свенсану стала, не тое, каб сорамна, але yсё ж прыкра неяк за гэтую сваю недарэчную цiкаyнасць. Яму якая рознiца, колькi ёй там гадоy?!

– Чаму вы не хочаце прыняць мяне y сваю секцыю?! Толькi таму, што я дзяyчына, так?!

«І да таго ж вельмi прыгожая!» – дадаy у думках Свенсана, але yслых, вядома ж, нiчога такога не сказаy. Ён толькi неяк няyпэyнена пацiснуy плячамi i нават yсмiхнуyся, хоць падазраваy, што гэтай сваёй паблажлiвай усмешкай выклiкае яшчэ большае абурэнне з боку Лоран.

– Вы што, нават не жадаеце размаyляць са мной сур’ёзна?!

– Жадаю, – сказаy Свенсан прымiрэнча. – І вельмi нават жадаю! І, здаецца, я знайшоy найлепшы варыянт вырашэння тваёй праблемы.

– Я слухаю! – ужо не абурана, а, хутчэй, зацiкаyлена прагаварыла дзяyчына. – І што ж гэта за варыянт?

– Магчыма, не ты адна сярод дзяyчат гiмназii марыш атрымаць першапачатковыя навыкi рукапашнага бою. Паразмаyляй з сяброyкамi са свайго класа, пашукай жадаючых сярод паралельных класаy, сярод малодшых нават… магчыма, там таксама знойдуцца жадаючыя. Пяцi-шасцi дзяyчынак, я думаю, будзе дастаткова для пачатку… i тады мы зможам стварыць жаночую секцыю «рукапашкi». А, можа, назавем яе лепш «секцыяй самаабароны»? А што, гучыць!

– Мне не патрэбна секцыя самаабароны! – рэзка, занадта нават рэзка прагаварыла Лоран. – І я не жадаю наведваць нейкую там асобную жаночую секцыю!

– Ну… не жаночую yсё ж, – слушна заyважыy Свенсан. – Якiя вы яшчэ жанчыны…

Дзяyчына нiчога на гэта не адказала.

– Гэта жорсткi вiд спорту, Лоран! – сказаy Свенсан. – Вельмi жорсткi! Ён не для дзяyчат!

– А «дзiкiя кошкi»?!

Цяпер ужо Свенсан нiчога не адказаy. Дакладней, ён проста не ведаy, што i адказаць. Мiжволi yспомнiлiся словы Ірумы, прынцэсы «дзiкiх кошак», што менавiта сюды, на Медэю-2, трапляюць з Барсума хлопчыкi, калi не yсе, дык пераважная iх большасць. Праyда, рэдка хто з гэтых хлопчыкаy даведваyся потым аб тым, што iх матулямi былi славутыя «дзiкiя кошкi». Максiмiлян Холiн, былы начальнiк Свенсана па Аграполiсу, не y лiк, у яго была тады зусiм iншая сiтуацыя…

А Лоран моyчкi глядзела на настаyнiка i, здаецца, з нецярпеннем чакала адказу. Хоць якога, але адказу.

– Ты хочаш стаць «дзiкай кошкай»? – раптам здагадаyся Свенсан. – Ты даyно марыш ёй стаць?

Замест адказу дзяyчына толькi нiзка апусцiла галаву i нечакана пачырванела.

– Ты спазнiлася, – сказаy Свенсан даволi рэзкiм тонам. – Спазнiлася на шаснаццаць гадоy! А, магчыма, i на сямнаццаць, калi табе yжо споyнiлася сямнаццаць! На Барсуме дзяyчынкi пачынаюць авалодваць сваiм баявым майстэрствам адразу ж пасля нараджэння. І нават раней…

Плечы дзяyчыны раптам уздрыгнулi, нiбыта ад нейкай унутранай болi. Свенсану нават здалося, што y вачах Лоран блiснулi слёзы, хоць разглядзець гэта было не так проста: дзяyчына яшчэ нiжэй апусцiла галаву. Свенсану нават стала шкада яе крыху, але трэба ж камусьцi вярнуць бедную дзяyчыну з нябёсаy, у якiх яна марна лунае, на грэшную зямлю. І чым раней гэта адбудзецца, тым лепш. Для яе ж самой лепш…

– Лоран, каб стаць «дзiкай кошкай», трэба нарадзiцца на Барсуме! – сказаy Свенсан ужо значна мягчэй. – А ты, як гэта не прыкра, нарадзiлася на Медэi. І мацi твая – не «дзiкая кошка»!

– Я нарадзiлася не на Медэi, – прашаптала Лоран, узняyшы, нарэшце, галаву. Свенсан не памылiyся, у вялiкiх вачах дзяyчыны i сапраyды блiшчэлi слёзы, якiя яна адразу ж сярдзiта змахнула рукой. – І я нiколi не бачыла сваёй мацi, я нават не ведаю, кiм яна магла быць на самой справе…

– І ты вырашыла, што яна магла быць «дзiкай кошкай»? – перабiy дзяyчыну Свенсан. – Не цеш сябе пустымi iлюзiямi, Лоран! «Дзiкiя кошкi» нiколi не пакiдаюць на чужых планетах сваiх немаyлят жаночага полу!

– Але ж мая мацi магла проста загiнуць, – не зусiм упэyнена прагаварыла Лоран. – Проста загiнуць, i таму я засталася y дзiцячым доме, а сяброyкi мамы… яе баявыя сяброyкi, яны проста не ведалi пра гэта…

– Ты выхоyвалася y дзiцячым доме? – спытаy Свенсан, хоць гэта i так было yжо зразумела пасля апошнiх слоy дзяyчыны. – А хiба твой бацька… цi ты таксама не ведаеш, кiм ён быy?

Дзяyчына нiчога на гэта не адказала, але Свенсан усё зразумеy i без слоy.

– Лоран, калi б тваёй мацi была «дзiкая кошка», ты б нiколi не апынулася y дзiцячым доме! – яшчэ больш мякка прагаварыy ён. – «Кошкi» нiколi не пакiдаюць у бядзе дзяцей сваiх баявых сябровак, можаш мне паверыць!

Лоран зноy нiчога не адказала, але Свенсан адчуваy, што нi кропелькi яе не пераканаy.

– Трымай!

Амаль не размахваючыся, Свенсан шпульнуy у бок дзяyчыны мiнiплазмер, якi адабраy на папярэднiм уроку y аднаго з вучняy. Цацка была даволi важкай, а палёт яе iмклiвым, амаль iмгненным… але Лоран перахапiла плазмер без усялякiх намаганняy. Адной рукой, дарэчы…

– У мяне добрая рэакцыя, – сказала яна, акуратна паклаyшы мiнiплазмер на настаyнiцкi стол. – Хоць i сапраyды, нiчога гэта не даказвае. Прабачце!

Павярнуyшыся, Лоран рушыла, было, да выхаду, але нечакана зноy спынiлася, павярнулася y бок настаyнiка.

– Дык як наконт секцыi?

– Нiяк, – сказаy Свенсан i, убачыyшы адразу ж спахмурнеyшы твар дзяyчыны, таропка дадаy: – Проста прыходзь i yсё. Заyтра y сямнаццаць трыццаць. Што з сабой браць ведаеш?

– Ведаю! Дзякуй вам вялiкi!

І, нечакана апынуyшыся зусiм побач з настаyнiкам, дзяyчына моцна абшчапiла ягоную шыю аберуч. Потым гарачыя яе вусны…

Добра яшчэ, што Свенсан у апошнi момант паспеy крыху адхiлiць галаву yбок. Пацалунак, якi прадназначаyся, хутчэй за yсё, для ягоных уласных вуснаy, патрапiy на шчаку. Няголеную з учарашняга вечара, дарэчы…

– Што ты робiш?!

– Прабачце, мiстэр Свенсан! – ледзь чутна прашаптала Лоран, адпусцiyшы, нарэшце, рукi i нават зрабiyшы крок назад. – Я не павiнна была… але ж я… мне… Не ведаю нават, што на мяне такое найшло! Яшчэ раз прашу прабачэння!

– Мiстэр Свенсан!

І настаyнiк, i вучанiца зiрнулi y бок выхаду амаль адначасова. Там, прыхiнуyшыся плячом да дзвярнога вушака, стаяла дырэктар гiмназii, мiс Глорыя Мерыдыт. Дакладней, мiсiс Глорыя, як у размовах памiж сабой заyсёды называлi свайго непасрэднага начальнiка настаyнiкi гiмназii, бо замужам iх дырэктрыса нiколi не была…

А, урэшце, для яе дваццацi дзевяцi гадоy гэта яшчэ не трагедыя. Цiкава толькi, як даyно яна знаходзiцца тут, у кабiнеце?

– Прашу прабачэння!

Па сухасцi, якая ледзь прыкметна, але yсё ж прагучала y голасе дырэктрысы, Свенсан зразумеy, што знаходзiцца тая y кабiнеце yжо даволi працяглы час. І, вядома ж, на свае вочы магла назiраць недарэчны гэты пацалунак…

Цi yсё ж не паспела?

– Я не вельмi перашкодзiла?

– Ды не, – сказаy Свенсан, адчуваючы сябе даволi няёмка. – Зусiм нават не перашкодзiлi. – Ён памаyчаy крыху, адначасова з гэтым чамусьцi папраyляючы гальштук. – А y вас да мяне што, маецца нейкая асабiстая справа?

– Я проста хацела напомнiць, што чакаю вас праз паyгадзiны y сваiм кабiнеце. Вы, спадзяюся, не забылiся аб сваiм абяцаннi зайсцi да мяне сёння пасля заняткаy? Гэта наконт той нашай нядаyняй размовы…

– Я памятаю, – зманiy Свенсан, якi i сапраyды паспеy забыцца аб гэтым сваiм абяцаннi. – Зайду абавязкова!

– Вось i цудоyна!

Рэзка павярнуyшыся на высокiх абцасах, мiс Мерыдыт выйшла з кабiнета, нават нi зiрнуyшы пры гэтым нi на Свенсана, нi на Лоран, якая, нiзка апусцiyшы галаву, стаяла на ранейшым сваiм месцы. Потым Лоран узняла галаву i паглядзела на настаyнiка.

– Прабачце, мiстэр Свенсан! – прагаварыла яна дрыжачым ад хвалявання голасам. – З-за мяне вас зараз чакаюць буйныя непрыемнасцi! А y вас iх i так хапае…

– Буйныя непрыемнасцi? – перапытаy Свенсан, адрываючы, нарэшце, погляд ад дзвярэй i пераводзячы яго на Лоран. – З чаго ты yзяла, што мяне, наогул, чакаюць нейкiя непрыемнасцi?

– Я лепш пайду, – замест адказу прагаварыла дзяyчына. – Яшчэ раз прабачце, мiстэр Свенсан!

І Лоран выбегла за дзверы, перш чым Свенсан паспеy хоць штосьцi ёй адказаць. Калi ж ён, праз некалькi хвiлiн сам выйшаy у калiдор, дзяyчыны там ужо не аказалася.

Затое y самым канцы калiдора, ля кабiнета хiмiчнай касмалогii, было даволi шматлюдна. Не менш дзесятка здаравенных бэйбусаy стоyпiлася там… i зараз яны з вясёлым гамам i рогатам спрабавалi адчынiць дзверы, якiя знутры хтосьцi трымаy. Нават не трымаy… калi Свенсан падыйшоy крыху блiжэй, ён зразумеy, што, наадварот, вучнi гэтыя дзверы з рогатам прытрымлiваюць, а адчынiць iх, адчайна i, на жаль, безпаспяхова спрабуе хтосьцi знутры…

У гэты час адзiн з вучняy азiрнуyся i yбачыy Свенсана.

– Шухер! – спалохана крыкнуy ён i yся вясёлая кампанiя дружна кiнулася наyцёк. А з дзвярэй хiмкабiнета, якiя, нарэшце, шырока расчынiлiся, вывалiyся на падлогу чырвоны i надзвычай узбударажаны мiстэр Уiлсан, выкладчык хiмiчных спецтэхналогiй.

– Хулiганы! – ускокваючы i ажно задыхаючыся ад крыyды i хвалявання, выкрыкнуy ён услед сваiм крыyдзiцелям. – Усё мiстэру Свенсану раскажу!

У гэты час ён заyважыy раптам зусiм непадалёку ад сябе мiстэра Свенсана yласнай персонай i крыху сумеyся. І не проста сумеyся, а нават, што здзiвiла Свенсана, яшчэ больш пачырванеy. Праyда, амаль адразу ж зноy узяy сябе y рукi.

– Дзень добры, калега! – прагаварыy ён паважна i з нейкiм нават своеасаблiвым апломбам. – Як вашыя справы?

– Добры дзень, мiстэр Уiнсан! – у тон яму адсказаy Свенсан, зрабiyшы выгляд, што нiчога з таго, што здарылася толькi што y калiдоры, проста не заyважыy. – Як ваша спiна?

– А што спiна? – падыйшоyшы блiжэй, мiстэр Уiнсан пацiснуy плячамi i yздыхнуy, абдаyшы пры гэтым Свенсана характэрным пахам таннага кукурузнага вiскi. – Прайшла спiна…

Тут ён нечакана iкнуy i дадаy таямнiчым шэптам:

– Амаль.

Некалькi дзён таму хтосьцi з вучняy падставiy мiстэру Уiнсану падножку на лесвiчнай пляцоyцы i небарака настаyнiк, хутчэй за yсё, паспеyшы прыняць перад гэтым чарговую дозу спiртнога, не yтрымаyся на нагах i лiтаральна пералiчыy уласнай спiной амаль усе прыступкi памiж другiм i трэцiм паверхам. Аб гэтым Свенсану па сакрэту паведамiлi самi ж вучнi, не тыя, зразумела, якiя прымалi yдзел у гэтым, мякка кажучы, хулiганстве… простыя сведкi. Праyда, прозвiшчаy самiх хулiганаy яны не назвалi… ды Свенсан на гэтым асаблiва i не настойваy, бо цярпець не мог нi даносаy, нi, яшчэ y большай ступенi, даносчыкаy.

Тым больш, што сам мiстэр Уiнсан тлумачыy потым калегам перакошанае сваё становiшча тым толькi, што яго прыхапiy раптам на лесвiцы чарговы прыступ радыкулiту. І yсе спачувалi яму, i yсе рабiлi выгляд, што вераць гэтаму тлумачэнню. І нават давалi тыя цi iншыя парады па лячэнню непрыемнага гэтага захворвання, хоць Свенсан быy цвёрда yпэyнены, што yсе цi амаль усе настаyнiкi добра ведаюць, што ж на самой справе адбылося з iх няyдачлiвым калегам.

Цiкава толькi, цi ведае аб усiм гэтым мiс Мерыдыт? Хутчэй за yсё – не, бо яна такi абуральны выпадак проста так не пакiнула б…

– Слухай, Алаф, – нечакана перайшоy на «ты» мiстэр Уiнсан, – а, можа, мы з табой… па капялютцы? У мяне y кабiнеце зусiм выпадкова засталося яшчэ… – ён змоyк, не дагаварыyшы, i яшчэ раз iкнуy. – Прашу прабачэння!

– Гэта я прашу прабачэння, мiстэр Уiнсан, – падкрэслена ветлiва прагаварыy Свенсан. – Вялiкi дзякуй за прапанову, але… – не дагаварыyшы, ён змоyк, паглядзеy на гадзiннiк. – Не п’ю.

– Што, зусiм? – недаверлiва спытаyся мiстэр Уiнсан. – Зусiм не yжываеш?

– У рабочы час не yжываю, – сказаy Свенсан. – І вам не раю. Каб зноyку радыкулiт на лесвiцы не прыхапiy, а то гэта такая штука непрыемная, ведаеце…

І ён рушыy далей, пакiнуyшы мiстэра Уiнсана y адзiноце i поyнай узрушаннасцi пачуццяy. Нетаропка спусцiyся на першы паверх i yжо дайшоy нават да гардэробу, як раптам успомнiy аб мiс Мерыдыт i сваiм абяцаннi зайсцi да яе праз паyгадзiны.

Дарэчы, яны амаль прайшлi, гэтыя паyгадзiны…

Прыйшлося тэрмiнова узнiмацца зноy на другi паверх.


* * *

Кабiнет дырэктара гiмназii Свенсан наведваy толькi аднойчы, у час свайго прыёму на работу, i yжо тады кабiнет гэты yразiy яго сваёй незвычайнай сцiпласцю i невялiкiмi памерамi. У кабiнеце не толькi не было нiчога лiшняга… многае з таго, што, па меркаванню Свенсана, проста жыццёва неабходна дырэктару даволi буйнай сталiчнай гiмназii тут таксама адсутнiчала. Стол, некалькi крэслаy, чорная матавая сцяна-экран з аднаго боку i сцяна-шафа з супрацьлеглага.

І вялiзнае акно за спiной дырэктара, закрытае зараз спектральнымi жалюзямi. Жалюзi гэтыя выбарачна прапускалi сонечнае святло… зараз, да прыкладу, яны былi адрэагулiраваныя так, што прапускалi толькi блакiтна-зялёную частку спектра…

– Можна? – сказаy Свенсан, уваходзячы.

Пытанне гэтае было залiшнiм, бо толькi што гэтае ж пытанне Свенсан задаваy сакратарцы дырэктара.

– Заходзьце! – сказала мiс Мерыдыт, паказваючы рукой на крэсла па той бок стала. – Сядайце!

– Дзякую!

Свенсан асцярожна апусцiyся y ажурнае, занадта нетрывалае на выгляд крэсла i застыy у чаканнi. Бо ён ужо добра ведаy, аб чым зараз будзе iсцi гутарка. І мiс Мерыдыт таксама ведала, што ён ведае аб гэтым…

– Я слухаю! – сказаy Свенсан, калi зразумеy, нарэшце, што агульнае iх маyчанне пагражае зацягнуцца да бясконцасцi. – Гэта наконт той скаргi ад бацькоy Рэда?

– З той скаргай я разабралася сама, – думаючы аб нечым сваiм, прагаварыла дырэктыса. – Ды там i не было нiчога такога! Рэд прызнаyся yчора, што сам ва yсiм вiнаваты… ды i бацькi ягоныя вымушаны былi з гэтым згадзiцца. Магчыма, з вашага боку не было асаблiвай неабходнасцi прымяняць да вучня такiя крутыя меры, але ж…

– Ну… – Свенсан асцярожна паварушыyся y ненадзейным гэтым крэсле i нават дазволiy сабе ледзь прыкметную yсмешку. – Мне здаецца, меры былi не такiмi yжо i крутымi, асаблiва, калi yлiчыць, што Рэд…

– Гэта вам так здаецца! – рэзка, нават залiшне рэзка перабiла Свенсана мiс Мерыдыт. – Тым больш, што нiякiх скаргаy ад бацькоy той дзяyчынкi да нас так i не паступiла! Вы разумееце сiтуацыю?

– Разумею, – сказаy Свенсан.

А што яму яшчэ заставалася…

Пражыyшы амаль паyгода на Медэi, былы космадэсантнiк так i не змог канчаткова прыстасавацца да тых «дзiкiх» нораваy, якiя тут лiчылiся амаль што нормай.

Гэтага Рэда Свенсан застаy у той самы момант, калi, зацягнуyшы малодшую за сябе гады на тры дзяyчынку y цёмную каморку каля спортзала, той паспеy ужо, павалiyшы яе на нейкiя абшарпаныя маты, амаль поyнасцю распрануць небараку. Але больш за yсё Свенсана раззлаваy не сам абуральны гэты факт (за паyгода жыцця на паyкрымiнальнай планеце ён усялякага паспеy наглядзецца), а тое, што дзяyчынка нават не спрабавала клiкаць на дапамогу. Яна толькi спалохана yсхлiпвала i yмольна, хоць i без асаблiвага поспеху, прасiла хлопца не чапаць яе. Яна нават грошы нейкiя яму прапаноyвала… але што значыла гэтая мiзэрная сума для сына аднаго з найбуйнейшых прадпрымальнiкаy iх амаль сталiчнага горада, тым больш, у такi момант, калi гармоны y крывi перавысiлi yсялякую разумную дозу, а здольнасць цвяроза думаць i разважаць адкацiлася кудысьцi на самы аддалены план…

Здольнасць цвяроза думаць i разважаць у той момант пакiнула, здаецца, i самога Свенсана. Схапiyшы мярзотнiка за шкiрку i некалькi разоy добра трасянуyшы для лепшага, так сказаць, успрымання сiтуацыi, Свенсан амаль з асалодай тыцнуy яго затым нахабным тварам прама y смуродныя, пакрытыя цвiллю гэтыя маты. Тыцнуy, пачакаy пакуль спалоханная дзяyчынка, так сяк апрануyшыся, выбегла прэч з каморкi, а ужо потым даy волю пачуццям. Шырокую скураную папругу ён выцягнуy з уласных штаноy, а гора-гвалтоyнiк свае штаны паспеy ужо крыху прыспусцiць (для iншай, праyда, мэты) i тым значна аблегчыy Свенсану ягоную выхаваyчую задачу.

Здаравенны бэйбус (ростам амаль з настаyнiка ды i вагой мала яму саступаючы), тым не менш, баяyся Свенсана, нiбыта агню. Вось чаму ён нават не вырываyся з рук настаyнiка (што наyрад i yдалося б), i толькi цiхенечка скуголiy увесь той час, пакуль папруга са свiстам «убiвала» яму y задняе месца першапачатковыя веды аб тым, што можна рабiць у сценах гiмназii, а чым там займацца катэгарычна забараняецца.

Адпусцiyшы, нарэшце, Рэда (дакладней, выкiнуyшы яго за шкiрку з каморкi), Свенсан нейкi час раздумваy над дылемай: даводзiць цi не даводзiць тое, што тут адбылося да вушэй кiраyнiцтва гiмназii, хоць i добра разумеy, што наyрад гэта прынясе хоць якую карысць. Так нiчога i не вырашыyшы канчаткова, ён проста пайшоy тады дадому, а yжо на наступны дзень праблема «даводзiць цi не даводзiць» была вырашана i без яго непасрэднага yдзелу. Бацька абражанага вучня зрабiy гэты непрыемны iнтэндэнт усеагульным дастаяннем i грозна патрабаваy не толькi тэрмiнова звольнiць педагога-садыста з займаемай iм пасады, але i аддаць яго пад суд. І, што было для Свенсана самым дзiyным, гэтыя пагрозы ледзь-ледзь не спраyдзiлiся…

Яшчэ бацька Рэда пагражаy заявiцца непасрэдна y гiмназiю i там, на месцы, так разабрацца са Свенсанам, што таму застанецца толькi тэрмiнова заказваць сабе месца на блiжэйшых могiлках. Праyда, чамусьцi не спяшаyся прыводзiць сваю пагрозу y дзеянне, магчыма, памятаючы, што адбылося перад гэтым з адным з такiх занадта «крутых» бацькоy. Сыночак гэтага «крутога» займеy, было, кепскую звычку падкрадвацца да вучняy пачатковых класаy i стукаць iх галовамi аб сценку альбо адзiн аб аднаго. Даведаyшыся аб гэтым Свенсан правёy з крыyдзiцелем пачаткоyцаy выхаваyчую гутарку y ходзе якой наглядна прадэманстраваy яму, наколькi гэта балюча, калi твая галава yваходзiць y судакрананне з цвёрдай сценкай. А калi назаyтра y клас, дзе Свенсан праводзiy чарговы yрок, уварваyся раз’юшаны бацька вучня, былы космадэсантнiк, на пацеху yсяму класу правёy тлумачальную гутарку i з iм, i yсё па той жа самай, адпрацаванай методыцы, гэта значыць: са шматразовым судакрананнем галавы гэтага «крутога» татачкi з усё той жа шматпакутнай сценкай…

– Я разумею, – адарваy Свенсана ад невясёлых сваiх успамiнаy голас мiс Мерыдыт, – што з дысцыплiнай у нашай гiмназii не yсё так, як належыць быць, i я вельмi yдзячна вам за тое, што з вашым прыходам да нас стан яе значна палепшыyся, але…

– Я так зразумеy, – сказаy Свенсан, устаючы, – што вы зараз прапануеце мне звольнiцца па yласнаму жаданню? Ну што ж, калi справа дайшла да гэтага, то я…

– І не думайце нават! – з нейкiм нават спалохам у голасе yсклiкнула дырэктрыса, таксама yскокваючы са свайго месца. – Я зусiм не гэта мела на yвазе! Я… я зусiм нават не гэта хацела сказаць! Прабачце, калi я вас хоць чымсьцi пакрыyдзiла!

Самыя апошнiя словы яна амаль прашаптала, i Свенсану нават падалося, што y вачах мiс Мерыдыт блiснулi слёзы… але, хутчэй за yсё, гэта яму толькi здалося y падманлiвых зеленаватым асвятленнi кабiнета.

– Гэта вы мяне прабачце! – вiнавата прамармытаy былы космадэсантнiк, апускаючыся на ранейшае месца. – Я напэyна i сапраyды часам перагiнаю палку, але ж, як вы i самi сказалi, з дысцыплiнай у нас вялiкiя праблемы. А y вас праблемы са мной, бо я yяyляю, як цiснуць на вас зараз зверху…

– Нiчога! – усмiхнулася дырэктрыса i, павярнуyшыся y бок акна, дадала: – Як-небудзь вытрымаю!

Пры гэтым яна цiшком правяла далонню па твары, нiбыта выцiраючы штосьцi. А можа, Свенсану гэта зноy толькi падалося, бо калi дырэктрыса павярнулася y ягоны бок, твар яе быy зусiм нават не заплаканы… праyда вочы неяк падазронна блiшчэлi…

«А яна нiчога сабе! – раптам падумалася Свенсану. – І даволi сiмпатычная, прыгожая нават! І як толькi я раней гэтага не заyважаy?»

І тут яму мiжволi yспомнiлася, што yсяго паyгадзiны таму ён амаль гэтымi ж самымi словамi ацэньваy прыгажосць Лоран, новенькай з выпускнога класа.

Ды што гэта з iм у апошнi час?! Цi гэта адзiнота так уплывае?

– Я запрасiла вас зусiм не дзеля гэтага, – сказала мiс Мерыдыт, зноy вяртаючыся да стала. – Я проста… як бы гэта сказаць… – яна змоyкла на нейкае iмгненне i дадала раптам зусiм iншым, нечакана змянiyшымся голасам: – А можна, я буду зваць вас проста Алафам? Не пры yсiх, зразумела… толькi, калi мы адны… – Мiс Мерыдыт яшчэ памаyчала крыху. – Вы не супраць?

– Я не супраць, Глорыя, – сказаy Свенсан, устаючы з крэсла i падыходзячы да мiс Мерыдыт, якая таксама yзнялася са свайго месца i глядзела цяпер на Свенсана знiзу yверх. Глядзела з надзеяй i, адначасова, з нейкiм нават спалохам. – І яшчэ я хачу сказаць, што вы… што ты вельмi прыгожая, Глорыя!

– Пацалуй мяне, Алаф! – не прагаварыла нават, а прашаптала ледзь чутна Глорыя Мерыдыт, мiс дырэктрыса гiмназii № 5 горада Калiзея, другога па велiчынi сталiчнага горада планеты Медэя-2. – Мяне яшчэ нiхто нiколi не цалаваy…






Глава 2


Ад гiмназii да дому, дзе Свенсан здымаy кватэру, было каля чатырох мясцовых мiляy, i звычайна Свенсан эканомiy час, даязжаючы туды на адным з тых вялiзных электракараy-аyтаматаy, якiя амаль бесперапынна курсiравалi па вулiцах Калiзея. Аднак сёння ён вырашыy прайсцi пехатой увесь чатырохмiльны маршрут, прычым, вырашыy гэта y самы апошнi момант, калi yжо падыходзiy да блiжэйшага прыпынку грамадскага транспарту. Чаму ён так вырашыy – засталося загадкай нават для самога Свенсана.

Можа таму, што сёння вечарам да яго павiнна была прыйсцi Глорыя?

Урэшце рэшт, менавiта з гэтай нагоды Свенсану трэба было б патрапiць сёння дамоy як мага хутчэй, бо часу да вiзiту Глорыi Мерыдыт заставалася не так i шмат. А y ягонай халасцяцкай кватэры сёння, як i заyсёды, дарэчы, панаваy самы поyны развал i кавардак… а трэба ж яшчэ i заказаць па лiнii yнутранай дастаyкi тое сёе для сумеснай вячэры.

І, галоyнае, пра вiно не забыцца!

І, тым не менш, Свенсан нетаропка крочыy на шырокiм тратуары, амаль бязлюдным, бо жыхары Калiзея не асаблiва паважалi прагулкi пехатой. Такiм ж пустымi выглядалi i yсе крамы… у iх рэдка хто заходзiy, аддаючы перавагу лiнiям унутранай дастаyкi.

Але Свенсан, зноy такi, нечакана нават для сябе самога, вырашыy зрабiць усе неабходныя на сёння куплi самому. А калi i не yсе, ды хоць частку з iх. І для пачатку выбраy невялiкую вiнную краму на самым перакрыжаваннi двух вулiц.

Пакупнiкоy у краме не аказалася наогул, нiкога не назiралася i за прылаyкам… але, не паспеy толькi Свенсан зачынiць за сабой дзверы, як прадавец (а, магчыма, i сам гаспадар крамы) узнiк там немаведама адкуль.

– Добры вечар! – павiтаy ён Свенсана, хоць да сапраyднага вечара было яшчэ далекавата. – Што жадаеце выбраць?

Выбар спiртных напояy у краме i сапраyды быy даволi багаты i разнастайны, i Свенсан, якi y гэтай далiкатнай справе з’яyляyся поyным прафанам, толькi абвёy разгубленым позiркам усё гэтае бутэлечнае багацце.

– Ведаеце, – сказаy ён некалькi збянтэжана, – справа y тым, што да мяне сёння павiнна прыйсцi…

Ён змоyк, не дагаварыyшы.

– Жанчына? – прадавец па-змоyнiцкi yсмiхнуyся Свенсану. – Разумею! І, калi вы не супраць, магу вам параiць узяць вось гэтае вiно! Прыемнае на смак i даволi моцнае… І кошт падыходзячы…

– Кошт мяне цiкавiць у самую апошнюю чаргу, – сказаy Свенсан, разглядваючы стракатую этыкетку бутэлькi. – Скажыце, а гэтае вiно, яно мясцовае? Я маю на yвазе, з Медэi? Нешта нiяк не магу разабраць на этыкетцы…

Мясцовыя вiны не вельмi цанiлiся гурманамi, хоць сам Свенсан не бачыy анiякай рознiцы памiж вiнамi той цi iншай планеты. Магчыма таму, што y яго быy зусiм невялiкi вопыт у гэтай справе.

– Ну, што вы! – аж пакрыyдзiyся прадавец. – Мясцовыя вiны y мяне на самай нiжняй палiчцы. Хоць i яны, скажу вам шчыра, доволi неблагiя.

– Ахвотна вам веру! – Свенсан усё яшчэ трымаy у руцэ бутэльку са стракатай наклейкай. – Ну, а гэта, усё ж, адкуль?

– З Барсума.

– Што?!

Ад нечаканасцi Свенсан ледзь не выпусцiy з рук бутэльку.

– Гэтае вiно з Барсума?!

Адчуyшы y голасе патэнцыяльнага пакупнiка яyны недавер, прадавец вырашыy унесцi неабходныя yдакладненнi.

– Калi шчыра, – сказаy ён, крыху панiзiyшы голас, – то гэтае вiно з Барсума-2. З былога Аграполiса, дакладней. Чулi пра такую планету?

Свенсан нiчога не адказаy, але ягоны адказ прадаyцу i не патрабаваyся.

– Вядома ж, чулi! Бо гэта ж галоyная навiна апошняга часу. Менавiта з-за Аграполiса ФІРМА i пачала вайну з Барсумам…

– Наколькi мне вядома, – павольна сказаy Свенсан, думаючы аб нечым сваiм, – нiякай вайны памiж ФІРМАЙ i «дзiкiмi кошкамi» пакуль што няма. Хiба толькi яе аб’явiлi сёння, бо ва yчарашнiх навiнах…

– Ну так, згодна з афiцыйнымi звесткамi, вайна пакуль не вядзецца, – перабiy Свенсана прадавец з паблажлiвым выглядам вялiкага знаyцы y гэтай справе. – Але ж хто y наш час верыць афiцыйным звесткам! Неафiцыйна ж, адразу ж пасля захопу «кошкамi» Аграполiса ФІРМА пачала супраць Барсума варожыя дзеяннi. Няyжо вы аб гэтым не ведалi?

– Першы раз чую!

Медэя-2 не адносiлася да той катэгорыi планет, якiя цалком альбо часткова залежылi ад ФІРМЫ. Але гэта зусiм не азначала, што ФІРМА нiяк не yплывала на палiтыку планеты Медэя, асаблiва на яе знешнюю палiтыку, хоць гэта нiяк не афiшыравалася цяперашнiм урадам апошняй.

Але Свенсан ведаy i аб даволi цесных кантактах Медэi-2 з Барсумам. Да прыкладу, менавiта сюды «дзiкiя кошкi» часцей за yсё адпраyлялi яшчэ немаyлятамi сваiх дзяцей мужскога полу…

Паставiyшы бутэльку на прылавак, Свенсан палез у кiшэню за грашыма.

– Вы будзеце плацiць наяyнымi? – здзiyлена запытаy прадавец.

Свенсан кiyнуy, пералiчваючы грошы.

– Гэтае вiно каштуе дзесяць медэек, – паспешлiва дадаy прадавец, – але калi вы возьмеце дзве бутэлькi, то кожная абыйдзецца вам у дзевяць.

– Вось i цудоyна! – сказаy Свенсан, адлiчваюшы некалькi купюр. – Бяру тры! Дастаyце па yнутранай лiнii па вось гэтаму адрасу. І тэрмiнова!

– Ну, вядома ж! Зараз жа адпраyлю!

Прадавец хацеy дадаць яшчэ штосьцi, але не паспеy. З трэскам расчынiлiся дзверы i y памяшканне крамы yварвалiся двое y масках з плазмерамi y руках.

– Не рухацца! – няyстойлiвым юнацкiм барытончыкам выкрыкнуy адзiн з iх. – Гэта абрабаванне! Рукi!

Прадавец адразу ж паслухмяна yскiнуy над галавой абедзьве рукi. Задаволены гэтым, уладальнiк барытончыка павярнуyся да Свенсана, наставiyшы на яго плазмер.

– А табе што, асобнае запрашэнене патрэбна?!

Плазмер у юнака быy састарэлай канструкцыi, малазарадны, з невялiкай прабiyной здольнасцю. Праyда, для чалавека i яе было больш чым дастаткова…

– Рукi, я каму сказаy!

Павольна, не спяшаючыся. Свенсан узняy рукi. У правай з iх усё яшчэ былi зацiснуты грошы, якiя засталiся пасля таго, як ён адлiчыy прадаyцу кошт трох бутэлек. І рабаyнiкi, вядома ж, не маглi не заyважыць гэтыя грошы…

– У яго y руцэ грошы, Цiм! – адазваyся ад дзвярэй другi з рабаyнiкоy звонкiм дзявочым голасам. – Забяры iх у яго!

– Колькi раз казаy табе: не называй майго iмя! – узлавана крыкнуy той, каго дзяyчына назвала Цiмам. – А ты… – гэта yжо датычылася Свенсана, – давай сюды грошы! Толькi без глупстваy!

– Трымай!

Апусцiyшы правую руку, Свенсан паслухмяна працягнуy грошы юнаку y масцы. І калi той, не чакаючы yжо анiякага падвоху, пацягнуyся за iмi, правёз хуткi прыём, у вынiку якога плазмер апынуyся yжо y руцэ Свенсана, як i сам ягоны yладальнiк.

– Цiм! – адчайна крыкнула дзяyчына y масцы, нерашуча yскiдваючы свой плазмер. – Адпусцiце яго, бо я… я буду страляць!

– Страляй, Рэцi! – паyзадушана прахрыпеy Цiм, адчайна звiваючыся y сталёвай хватцы былога космадэсантнiка. – А ты… адпусцi зараз жа, гад!

– Я буду страляць! – паyторна крыкнула Рэцi, на гэты раз ужо са слязьмi y голасе. – Буду страляць, не верыце?!

– Не веру! – сказаy Свенсан з усмешкай. – Тым больш, што плазмер у цябе несапраyдны! Цацка! Адзiнае, што ён можа – гэта апячы мне руку. Ды i тое – не моцна…

– Плазмер сапраyдны! – усхлiпваючы выкрыкнула дзяyчына. – Ён страляе!

– Да што ты кажаш!

Тут нервы дзяyчыны не вытрымалi i, расплакаyшыся yжо y поyны голас, яна выбегла з крамы, пакiнуyшы свайго паплечнiка на волю лёсу.

– Стой! – запознена выкрыкнуy прадавец, кiдаючыся следам за ёй, але Свенсан свабоднай левай рукой паспеy яго затрымаць.

– Няхай бяжыць, – сказаy ён. – А мы лепш з гэтым пагутарым… А спярша здымем маску.

Сарваyшы з юнака маску, Свенсан адпусцiy яго. Але лягчэй ад гэтага юнаку не стала, бо на яго адразу ж каршуком наляцеy прадавец i для пачатку закацiy няyдачлiваму рабаyнiку добрую аплявуху.

– Ах ты, паскуднiк!

– Не бiце, дзядзечка! – са слязьмi y голасе выкрыкнуy юнак i адразу ж атрымаy другую аплявуху. – Я больш не буду!

– Не будзеш, не будзеш! – падцвердзiy прадавец, аж задыхаючыся ад злосцi. – Я yжо аб гэтым паклапачуся!

Ён заляпiy юнаку трэцюю па лiку аплявуху, потым, схапiyшы яго за шкiрку, падвалок небараку да нейкiх амаль непрыкметных дзверцаy у бакавой сцяне. Расчынiyшы iх, шпульнуy юнака y цёмны дзвярны праём.

– Пасядзi пакуль тут!

– А потым куды? – крыху запознена пацiкавiyся Свенсан. – У палiцыю?

– Вось яшчэ! – прадавец хмыкнуy. – У палiцыю… сказалi таксама! Я лепш аддам яго Рыку!

– Рыку? – не зразумеy Свенсан. – А хто гэта, Рык?

– Вы не ведаеце Рыка?

Нейкi час прадавец недаyменна i нават з нейкi недаверам глядзеy на Свенсана.

– Банда Рыка курыруе гэты раён, – панiзiyшы голас, патлумачыy ён. – За што тады я яму адсцёгваю кожны месяц кругленькую суму, калi кожны малакасос…

Нiчога на гэта не адказваючы, Свенсан задуменна паглядзеy на ледзь прыкметныя гэтыя дзверцы. Задуменна i, адначасова, з трывогай, бо крымiнальныя норавы Медэi былi яму добра вядомыя.

– І што Рык зробiць з iм?

– Што зробiць?

Прадавец пацiснуy плячамi.

– Што хоча, няхай тое i робiць! Мне якая рознiца!

І, як бы паказваючы, што размова скончана, зноyку зайшоy за прылавак.

– Гэты ягоны плазмер… што вы з iм збiраецеся рабiць?

Не адказваючы, Свенсан паглядзеy на плазмер у сваёй руцэ. Ну, i старэча! Сапраyдны музейны экспанат!

– Хочаце, падару яго вам? – прапанаваy ён прадаyцу, але той толькi спалохана замахаy рукамi.

– Ну, вось яшчэ! Мала мне непрыемнасцяy! І вам не раю яго y сябе пакiдаць!

– А я i не збiраyся, – сказаy Свенсан, усё яшчэ разглядваючы плазмер. Потым яму y галаву прыйшла адна думка, i ён, асцярожна зняyшы верхнюю частку корпуса плазмера, крыху пакапаyся y ягонай начынцы. Зусiм крыху, а пасля зноy прывёy зброю y ранейшы выгляд. Ну, цi амаль у ранейшы…

– Спадзяюся, вы не збiраецеся несцi яго y палiцыю? – занепакоiyся прадавец. – А то як бы…

– Я яшчэ не настолькi з’ехаy з глузду, каб звязвацца з мясцовай палiцыяй, – сказаy Свенсан i пайшоy, было, да выхаду, але каля самых дзвярэй зноyку спынiyся, паглядзеy на прадаyца амаль умольна. – А можа… можа, вы yсё ж яго адпусцiце?

– Каго? – не адразу зразумеy прадавец.

– Ну, хлопца гэтага…

– Яшчэ чаго! – аж пачырванеy той. – Каб ён заyтра зноy…

– Ён не будзе зноy, – заверыy прадаyца Свенсан, не зусiм упэyнена, праyда. – Яму i так добра перапала…

Нейкi час прадавец толькi моyчкi глядзеy на Свенсана.

– Ну, толькi дзеля вас! – згадзiyся ён, падыходзячы зноy да дзверак у сцяне. Адсунуy убок засоyку, расчынiy дзверцы. – А ну, выходзь, паскуднiк!

– Не трэба! – заскуголiy знутры спалоханы, дрыжачы голас. – Не бiце больш, дзядзечка!

– Цябе не бiць – забiць мала!

Схапiyшы няyдалага рабаyнiка за вуха, прадавец давёy яго такiм чынам да yваходных дзвярэй i, адпусцiyшы вуха, даy юнаку добрага выспятка нiжэй спiны.

– І каб духу твайго тут больш не было!

Выйшаyшы з крамы амаль адразу ж услед за юнаком, Свенсан так нiдзе яго i не yбачыy. Дакладней, убачыy далёка наперадзе нейкi неясны цень, якi yжо знiкаy за паваротам. Усмiхнуyшыся, Свенсан нетаропка рушыy следам, успамiнаючы, куды яшчэ планаваy зайсцi i што купiць для вечара…





Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/genadz-aulasenka/barsum-atakuie/) на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



Фантастычны раман “Барсум атакуе” — прамы працяг рамана “Дзікія кошкі Барсума”. Галоўны герой тут – Алаф Свенсан, былы космадэсантнік і былы супрацоўнік ФІРМЫ, які, па незалежных ад яго абставінах, вымушаны быў пакінуць планету Аграполіс. На паўкрымінальнай планеце Медэя-2 ён працуе выкладчыкам у адной з мясцовых гімназій, і жыццё ягонае тут працякае нейкі час надзвычай спакойна: без асаблівых падзей і прыгод. Але непазбежная вайна паміж ФІРМАЙ і Барсумам напаткала Свенсана і тут, на Медэі-2. І не проста напаткала, але прымусіла зрабіць даволі няпросты выбар. Выбар паміж жорсткасцю і бязлітаснасцю, паміж сумнай неабходнасцю забіваць і садыстскім задавальненнем ад самога гэтага працэса…

Как скачать книгу - "Барсум атакує" в fb2, ePub, txt и других форматах?

  1. Нажмите на кнопку "полная версия" справа от обложки книги на версии сайта для ПК или под обложкой на мобюильной версии сайта
    Полная версия книги
  2. Купите книгу на литресе по кнопке со скриншота
    Пример кнопки для покупки книги
    Если книга "Барсум атакує" доступна в бесплатно то будет вот такая кнопка
    Пример кнопки, если книга бесплатная
  3. Выполните вход в личный кабинет на сайте ЛитРес с вашим логином и паролем.
  4. В правом верхнем углу сайта нажмите «Мои книги» и перейдите в подраздел «Мои».
  5. Нажмите на обложку книги -"Барсум атакує", чтобы скачать книгу для телефона или на ПК.
    Аудиокнига - «Барсум атакує»
  6. В разделе «Скачать в виде файла» нажмите на нужный вам формат файла:

    Для чтения на телефоне подойдут следующие форматы (при клике на формат вы можете сразу скачать бесплатно фрагмент книги "Барсум атакує" для ознакомления):

    • FB2 - Для телефонов, планшетов на Android, электронных книг (кроме Kindle) и других программ
    • EPUB - подходит для устройств на ios (iPhone, iPad, Mac) и большинства приложений для чтения

    Для чтения на компьютере подходят форматы:

    • TXT - можно открыть на любом компьютере в текстовом редакторе
    • RTF - также можно открыть на любом ПК
    • A4 PDF - открывается в программе Adobe Reader

    Другие форматы:

    • MOBI - подходит для электронных книг Kindle и Android-приложений
    • IOS.EPUB - идеально подойдет для iPhone и iPad
    • A6 PDF - оптимизирован и подойдет для смартфонов
    • FB3 - более развитый формат FB2

  7. Сохраните файл на свой компьютер или телефоне.

Книги серии

Книги автора

Последние отзывы
Оставьте отзыв к любой книге и его увидят десятки тысяч людей!
  • константин александрович обрезанов:
    3★
    21.08.2023
  • константин александрович обрезанов:
    3.1★
    11.08.2023
  • Добавить комментарий

    Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *