Книга - Што новага ў новых медыя? Зборнік эсэ

a
A

Што новага y новых медыя? Зборнiк эсэ
Андрэй Багданаy

Марыя Тамашэyская

Ілья Мятла

Эдуард Гусеy

Аляксей Крывалап

Алеся Парфяновiч

Уладзiслаy Емяльянаy

Андрэй Князевiч


Кожная тэхналогiя калiсьцi была новай. Новыя медыя iмкнуцца захаваць за сабой права заставацца новымi як мага даyжэй. Мэта зборнiка – высветлiць змены y разуменнi феномена новых медыя y сацыяльна-гуманiтарных навуках на працягу апошняга дзесяцiгоддзя. Сабраныя тэксты прапануюць бачанне сiтуацыi y галiне новых медыя вачыма прадстаyнiкоy Z-пакалення, для якiх iнтэрнэт быy заyсёды. Кнiга адрасавана шырокаму колу чытачоy, якiя цiкавiцца новымi медыя i сацыяльнымi камуiнкацыямi.





Што новага y новых медыя?

Зборнiк эсэ



Авторы: Крывалап Аляксей, Багданаy Андрэй, Емяльянаy Уладзiслаy, Тамашэyская Марыя, Князевiч Андрэй, Парфяновiч Алеся, Гусеy Эдуард, Мятла Ілья



Редактор Аляксей Крывалап

Дизайнер обложки Ілья Метла



© Аляксей Крывалап, 2018

© Андрэй Багданаy, 2018

© Уладзiслаy Емяльянаy, 2018

© Марыя Тамашэyская, 2018

© Андрэй Князевiч, 2018

© Алеся Парфяновiч, 2018

© Эдуард Гусеy, 2018

© Ілья Мятла, 2018

© Ілья Метла, дизайн обложки, 2018



ISBN 978-5-4493-0615-9

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero




У пошуках страчанай навiзны

Аляксей Крывалап


Звычайна студэнцкiя працы не yспрымаюцца сур'ёзна акадэмiчнай супольнасцю, бо яны з'яyляюцца часткай адукацыйнага працэсу. У дадзеным выпадку з амаль што сарака тэкстаy было магчыма адабраць сем, якiя адрознiваюцца ад iншых i вылучаюцца сярод iх. Дарэчы, гэта чарговае пацверджанне правiла 20/80, сфармуляванага Вiльфрэдам Парэта (Vilfredo Pareto). Адзiн з базавых навыкаy, якi магчыма атрымаць i, можа быць, нават паспець замацаваць падчас навучання ва yнiверсiтэце, – гэта здольнасць пiсьмова i абгрунтавана выказваць свае думкi, што амаль аyтаматычна прадугледжвае неабходнасць знаёмства з аргументамi папярэднiх даследчыкаy, каб зразумець iх i паспрачацца з iмi. Таму i да гэтага зборнiка студэнцкiх эсэ неабходная прадмова, каб увесцi y кантэкст курсу «Масавыя камунiкацыi: новыя медыя», у межах якога яны i былi напiсаны вясной 2017 г. студэнтамi Полацкага дзяржаyнага yнiверсiтэта фiнансава-эканамiчнага факультэта спецыяльнасцi «Сацыяльныя камунiкацыi».

З моманту з'яyлення y 2001 г. праграмнага тэксту Льва Мановiча «Мова новых медыя»[1 - Manovich, L. The language of new media. – MIT press, 2001.] yжо прайшло сямнаццаць год, а тэкст Цiма О'Рэйлi «Што такое Web 2.0»[2 - O’Reilly, T. What Is Web 2.0: Design Patterns and Business Models for the Next Generation of Software. // International Journal of Digital Economics – №. 65 (March 2007). – C. 17—37.] з'явiyся на яго сайце y 2005 г. i пазней быy неаднаразова перадрукаваны y акадэмiчных выданнях. Але ж даследчыкi i сёння спрабуюць патлумачыць тое, што адбываецца y iнтэрнэце, заканамерным вынiкам дзейнасцi новых медыя. Аднак, калi гэтыя тэксты былi напiсаны, шмат з таго, што на сённяшнi дзень успрымаецца як тэхналогii новых медыя, проста фiзiчна не iснавала. Гэта значыць, што новыя медыя канца ХХ стагоддзя маюць некаторыя iстотныя адрозненнi ад таго, што мы адносiм да гэтай з'явы y пачатку ХХІ стагоддзя. Што было новым напрыканцы ХХ стагоддзя, згубiла сваю навiзну на пачатку ХХІ стагоддзя.

Мэта дадзенага зборнiка – высветлiць змены y разуменнi феномена новых медыя y сацыяльна-гуманiтарных навуках на працягу апошняга дзесяцiгоддзя. Калi раней найноyшыя тэхналогii камунiкацыi выклiкалi пераважна аптымiстычныя вiзii будучынi, то цяпер, сутыкнуyшыся з некаторымi адмоyнымi наступствамi, усё больш гучна прапаноyваюцца песiмiстычныя прагнозы будучынi. І гэта не абавязкова катастрафiчныя наступствы ад штучнага iнтэлекту цi тэхнагенныя катастрофы. Кожная тэхналогiя калiсьцi была новай. Новыя медыя, зыходзячы з назвы, iмкнуцца захаваць за сабой права заставацца новымi як мага даyжэй. Пры гэтым радыкальных тэхналагiчных змен не адбываецца, замест гэтага пашыраецца сацыяльнае выкарыстанне новых медыя. Некаторыя формы сацыяльнага yзаемадзеяння пераносяцца y вiртуальную прастору i губляюць уласную форму першапачатковага iснавання.

Сабраныя y гэтым зборнiку тэксты прапануюць бачанне сiтуацыi y галiне новых медыя вачыма прадстаyнiкоy Z-пакалення, для якiх iнтэрнэт iснаваy заyсёды. Калi для жывых класiкаy новых медыя iнтэрнэт з'явiyся падчас iх актыyнай навуковай i не толькi навуковай дзейнасцi, то для аyтараy гэтага зборнiка iнтэрнэт быy заyсёды. І гэта прынцыповае адрозненне.

Фактычна радыкальныя пераyтварэннi y галiне новых медыя, якiя адбываюцца лiтаральна y нас на вачах, магчыма yмоyна падзялiць на пяць буйных катэгорый. Некаторыя з iх падрабязна разглядаюцца y дадзеных эсэ, iншыя яшчэ чакаюць свайго асэнсавання.

Першае – гэта спажыванне. Спажыванне, кiруемае прагай задавальнення, зрабiлася асноyнай формай выкарыстання новых медыя. Пры гэтым задавальненне можа yспрымацца дастаткова шырока: ад iндывiдуальных формаy актыyнага саyдзелу y працэсе спажывання да iнтэрпасiyнасцi[3 - Жижек, С. Интерпассивность. Желание: влечение. Мультикультурализм. – Спб.: Алетейя, – 2005. – 156 с.], апiсанай С. Жыжэкам як дыстанцыйнага задавальнення з дапамогай Іншага. Калi бум i росквiт актыyнасцi блогераy паступова знiкае, саступiyшы лiдарства Facebook. Папросту гартайце сваю стужку навiн далей, Facebook «пераварыyшы» блогерскую рэвалюцыю новых медыя. Як адзначае гуляючы словамi Гiрт Ловiнк, «blogito ergo sum»[4 - Lovink, G. Zero comments: Blogging and critical internet culture. – Routledge, – 2013. – C. 32—35.]. Калi блогi на хвалi нiгiлiзму i пратэсту y дачыненнi да культурнага мэйнстрыму атрымалi дастатковую прыцягальнасць i iх нельга было не заyважаць, то yвесь пратэсны патэнцыял быy скiраваны y бок вiдовiшчных шоу, а вiдэаблогеры завяршылi гэты працэс. Калi ад першаснага iмпульсу тактычных медыя y сучасных фэшн-блогераy не засталося нават i ценю крытычнага асэнсавання сацыяльнага жыцця.

Другое – гэта выклiк для прыватнасцi y тым выглядзе, у якiм мы яе разумелi раней. Прыватнае жыццё не yжываецца разам з iснаваннем вiртуальнай публiчнай прасторы. Абавязкова знойдзецца нехта «таленавiты», хто запосцiць у сацыяльныя сеткi фотасправаздачу з прыватных iмпрэз, якiя мусiлi быць абароненымi ад выпадковых сведак. Развiццё тэхналогiй пабудовы алгарытмiчнай iдэнтычнасцi пераyтварае карыстальнiкаy у набор метададзеных, якiя сведчаць пра практыкi спажывання медыя нават больш, чым бы яны хацелi распавесцi пра сябе iншым. Прывiд шклянога чалавека, празрыстага для вачэй карпарацый, – усе блiжэй.

Трэцяе – праблема yласнасцi: хто/што каму належыць падчас выкарыстання новых медыя? Паводле yмоy рэгiстрацыi асабiстых акаyнтаy у большасцi сацыяльных сетак карыстальнiкi адмаyляюцца ад абсалютнай уласнасцi на ствараны iмi змест. Фактычна карыстальнiкi добраахвотна становяцца «лiчбавымi сялянамi»[5 - Fairfield, J. The «internet of things’ is sending us back to the Middle Ages // The Conversation – 6.09.2017 – https://theconversation.com/the-internet-of-things-is-sending-us-back-to-the-middle-ages-81435.] y варунках новага феадалiзму. Як у часы Сярэднявечча yся зямля належала феадалам, а сяляне атрымоyвалi дазвол ёй карыстацца, так i сёння yсё, што адбываецца i ствараецца y новых медыя, належыць iх уласнiкам, а карыстальнiкi атрымоyваюць дазвол на права карыстацца yласнымi акаyнтамi, але не валодаюць маёмаснымi правамi на iх. І таму актуальнае пытанне, цi ёсць нешта, што здольныя кантраляваць карыстальнiкi, альбо яны толькi часова выкарыстоyваюць прадстаyленыя iм магчымасцi? Іншымi словамi, новыя медыя перафарматоyваюць нашы yяyленнi пра сацыяльныя адносiны памiж удзельнiкамi камунiкацыi. Што прыводзiць да пытання: цi з'яyляюцца прасьюмерамi новыя прыгонныя лiчбавыя сяляне? Новае прачытанне старой праблемы прапаноyвае Крысцiян Фукс у сваiм тэксце «Social Media: A Critical Introduction»[6 - Fuchs, Christian. Social media: A critical introduction. Sage, 2017.], калi адзначае, што для новых медыя яшчэ неабходна перайсцi ад логiкi канкурэнцыi да супрацоyнiцтва, каб медыя сталi сацыяльнымi не толькi па назве, але i па сутнасцi.

Чацвёртае – выклiк постпраyды i альтэрнатыyных фактаy: вынiкi крызiсу канцэпцыi медыя як чацвёртай улады i амбiцый «аб'ектыyнай» журналiстыкi. Новыя медыя паглынаюць сферу забаy (iнфатэйтменту), не звяртаючы yвагу на iнфармаванне. Павялiчыць ахоп аyдыторыi магчыма з дапамогай: вiдовiшчнасцi, прывабнасцi, спецэфектаy. Калi «цытаты вялiкiх людзей» i мемы падмяняюць сабой веды i навуковы светапогляд.

Пятае – рабатызацыi iнфармацыйных працэсаy, iнтэрнэт рэчаy (ІоТ) як генератар навiн. У вашай лядоyнi скончылася малако. Гэта навiна? І для каго гэта навiна? Лядоyня ператвараецца y медыя. Робат-пыласос знайшоy завушнiцу, якую вы згубiлi тыдзень таму, i паведамiy вам пра гэта. Ваша аyто запiсалася на СТА, каб замянiць алiву па рэгламенце абслугоyвання, i вы пагадзiлiся дадаць гэтую падзею y свой каляндар. Тое, што раней з'яyлялася кантэкстам нашага iснавання, незаyважна для нас пераyтвараецца y сэнс дзейнасцi. Рабатызваныя сiстэмы цi штучны iнтэлект вакол нас уплываюць на нашу штодзённую практыку.

Празрыстасць i зразумеласць выкарыстання тэхналогiй новых медыя захоyваюць у сабе яшчэ шмат няпростых даследчых задач, без вырашэння якiх грамадства не можа зразумець кiрунак развiцця тэхналогiй. Прадстаyленыя нiжэй тэсты неабходна разглядаць як спробу зразумець выклiкi тэхналогiй новых медыя y кантэксце сучаснасцi. І якiм чынам гэтыя найноyшыя тэхналогii дапамагаюць канструяваць i будаваць уласную культурную iдэнтычнасць.

Менавiта iдэнтычнасць як даследчыцкая праблема i можа быць той рамкай, якая дапаможа лепш зразумець сацыяльныя наступствы ад выкарыстання тэхналогiй. Варта параyнаць падыходы, задэклараваныя y гэтых эсэ, каб зразумець магчымыя вымярэннi для далейшых даследаванняy. Фактычна гэта можна разглядаць як аналiз наратыву прадстаyнiкоy Z-пакалення пра iнтэрнэт i новыя медыя.

Меметыка i мазаiчная iдэнтычнасць з'яyляюцца спробай сабраць мазаiку iдэнтычнасцi карыстальнiкаy з асобных кавалачкаy (выказванняy, пастоy, мемаy). Гэты падыход магчыма yпiсаць у рамкi разумення працэсу сацыяльнага станаyлення, калi сацыяльны капiтал напрацоyваецца крок за крокам, а не перадаецца y спадчыну. Працэс станаyлення разглядаецца як засваенне норм i патрабаванняy, цi, iншымi словамi, з'яyляецца механiзмам iнкультурацыi.

Папулярнасць «Інстаграма» i яго yплыy на праблему канструявання самарэпрезентацыi – гэта класiчны псiхааналiтычны пошук сябе памiж тым, як я сам бачу сябе, i як мяне бачаць iншыя (Іншыя). Таксама тут прысутнiчае праблема множнасцi iдэнтычнасцей, калi больш не iснуе аднаго «дакладнага» адказу на пытанне пра yласную iдэнтычнасць.

Паказная значнасць i дэманстратыyнае спажыванне ва yмовах грамадства спажывання дапаyняюць гэтую канцэпцыю множнасцi iдэнтычнасцей. Капiталiзм сёння не проста метафара цi сацыяльна-культурная форма адносiн у грамадстве – гэта y тым лiку i форма арганiзацыi сацыяльнай няроyнасцi, якая ствараецца i спажываецца y iндустрыяльных маштабах. Гэта канвеерная вытворчасць цi тая самая iндустрыя культуры, пра наступствы якой шмат спрачалiся яшчэ y сярэдзiне ХХ стагоддзя.

Адным з наступстваy падобнай iндустрыяльнай вытворчасцi iдэнтычнасцi можа быць практыка сацыяльнай iзаляцыi праз камунiкацыю. Гэта тое, што Ш. Туркле апiсвала як «самотнасць разам» цi крызiс публiчнай прасторы. Бо нават калi iнтэрнэт-карыстальнiкi збiраюцца разам, яны yсё адно адасобленыя i татальна паглынутыя yласнымi гаджэтамi. Месцы, якiя раней былi адкрытыя для yсiх ахвотных, цяпер прыватызаваныя i маюць абмежаваны час працы. Фармальна колькасць iнтэракцый карыстальнiкаy з дапамогай новых медыя iмклiва павялiчылася (лайкi, расшарваннi, каментары), але рэальнае yзаемадзеянне i практыкi салiдарнасцi сустракаюцца yсё менш.

Часам гэта можна патлумачыць немагчымасцю знайсцi паразуменне праз выкарыстанне розных знакавых сiстэм. І гэта адкрывае новую старонку y традыцыйнай праблеме двухмоyя, калi мова не проста iнструмент для камунiкацыi, а сродак для мыслення i канструявання сусвету. Цiкава yбачыць адметнасцi новых медыя. Карыстальнiкi друкарскiх машынак былi абмежаваныя не толькi y «выбары» гарнiтуры для друку, але i y магчымасцях выкарыстання розных моy. Новыя медыя вырашылi гэтую праблему – колькасць усталяваных моy залежыць ад патрэб карыстальнiкаy, але цi ёсць гэтыя патрэбы – вось у чым пытанне. Чалавек можа думаць на любой з моy, якiя ведае, i для гэтага не патрэбна пераключаць раскладку клавiятуры, але яна спатрэбiцца, каб аформiць наша выказванне y новых медыя.

Падобная тэхналагiчная залежнасць можа быць заyважана i y кантэкстнай рэкламе, якая yлiчвае моyныя наладкi карыстальнiкаy. А натыyная вiдэарэклама, выкарыстоyваючы адпаведныя алгарытмы, будзе размаyляць з намi на адпаведнай мове. Прычым алгарытмы спажывання будуць здольныя апiсаць карыстальнiкаy лепей, чым бы яны самi гэта зрабiлi.





Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/ilya-myatla/shto-novaga-u-novyh-medyya-zbornik-ese/) на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



notes


Примечания





1


Manovich, L. The language of new media. – MIT press, 2001.




2


O’Reilly, T. What Is Web 2.0: Design Patterns and Business Models for the Next Generation of Software. // International Journal of Digital Economics – №. 65 (March 2007). – C. 17—37.




3


Жижек, С. Интерпассивность. Желание: влечение. Мультикультурализм. – Спб.: Алетейя, – 2005. – 156 с.




4


Lovink, G. Zero comments: Blogging and critical internet culture. – Routledge, – 2013. – C. 32—35.




5


Fairfield, J. The «internet of things’ is sending us back to the Middle Ages // The Conversation – 6.09.2017 – https://theconversation.com/the-internet-of-things-is-sending-us-back-to-the-middle-ages-81435.




6


Fuchs, Christian. Social media: A critical introduction. Sage, 2017.



Кожная тэхналогія калісьці была новай. Новыя медыя імкнуцца захаваць за сабой права заставацца новымі як мага даўжэй. Мэта зборніка — высветліць змены ў разуменні феномена новых медыя ў сацыяльна-гуманітарных навуках на працягу апошняга дзесяцігоддзя. Сабраныя тэксты прапануюць бачанне сітуацыі ў галіне новых медыя вачыма прадстаўнікоў Z-пакалення, для якіх інтэрнэт быў заўсёды. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў, якія цікавіцца новымі медыя і сацыяльнымі камуінкацыямі.

Как скачать книгу - "Што новага ў новых медыя? Зборнік эсэ" в fb2, ePub, txt и других форматах?

  1. Нажмите на кнопку "полная версия" справа от обложки книги на версии сайта для ПК или под обложкой на мобюильной версии сайта
    Полная версия книги
  2. Купите книгу на литресе по кнопке со скриншота
    Пример кнопки для покупки книги
    Если книга "Што новага ў новых медыя? Зборнік эсэ" доступна в бесплатно то будет вот такая кнопка
    Пример кнопки, если книга бесплатная
  3. Выполните вход в личный кабинет на сайте ЛитРес с вашим логином и паролем.
  4. В правом верхнем углу сайта нажмите «Мои книги» и перейдите в подраздел «Мои».
  5. Нажмите на обложку книги -"Што новага ў новых медыя? Зборнік эсэ", чтобы скачать книгу для телефона или на ПК.
    Аудиокнига - «Што новага ў новых медыя? Зборнік эсэ»
  6. В разделе «Скачать в виде файла» нажмите на нужный вам формат файла:

    Для чтения на телефоне подойдут следующие форматы (при клике на формат вы можете сразу скачать бесплатно фрагмент книги "Што новага ў новых медыя? Зборнік эсэ" для ознакомления):

    • FB2 - Для телефонов, планшетов на Android, электронных книг (кроме Kindle) и других программ
    • EPUB - подходит для устройств на ios (iPhone, iPad, Mac) и большинства приложений для чтения

    Для чтения на компьютере подходят форматы:

    • TXT - можно открыть на любом компьютере в текстовом редакторе
    • RTF - также можно открыть на любом ПК
    • A4 PDF - открывается в программе Adobe Reader

    Другие форматы:

    • MOBI - подходит для электронных книг Kindle и Android-приложений
    • IOS.EPUB - идеально подойдет для iPhone и iPad
    • A6 PDF - оптимизирован и подойдет для смартфонов
    • FB3 - более развитый формат FB2

  7. Сохраните файл на свой компьютер или телефоне.

Рекомендуем

Последние отзывы
Оставьте отзыв к любой книге и его увидят десятки тысяч людей!
  • константин александрович обрезанов:
    3★
    21.08.2023
  • константин александрович обрезанов:
    3.1★
    11.08.2023
  • Добавить комментарий

    Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *