Книга - Святло далёкай зоркі

a
A

Святло далёкай зоркi
Уладзiмiр Канстанцiнавiч Касько


Кнiга прысвечана жыццю, творчай i грамадскай дзейнасцi выдатнага беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаyцы, публiцыста А. К. Сержпутоyскага (1864–1940). У ёй даецца грунтоyны аналiз лепшых узораy запiсаy казачнага, песеннага, парэмiяграфiчнага эпасу беларусаy-палешукоy, расказваецца пра ахоyнiкаy шматвяковых народных традыцый i абрадаy на Беларускiм Палессi, пра yплыy, якi аказала i аказвае беларуская народная творчасць на развiццё славянскай фалькларыстыкi.

Для фалькларыстаy, этнографаy, выкладчыкаy i студэнтаy ВНУ, настаyнiкаy i вучняy агульнаадукацыйных школ, работнiкаy асветы, культуры, лiтаратуры i мастацтва.





Уладзiмiр Касько

Святло далёкай зоркi



Рэцэнзенты: доктар фiлалагiчных навук А. С. Лiс; кандыдат фiлалагiчных навук А. В. Лысенка



© Касько У.К., 2014

© Афармленне. УП «Выдавецтва “Вышэйшая школа”», 2014



* * *

А. К. Сержпутоyскi пакiнуy прыкметны след у гiсторыi вывучэння народнай творчасцi беларусаy. Яго працы па фальклоры, этнаграфii, мовазнаyстве, даследаваннi народнага быту, звычаяy, маралi не толькi yзбагацiлi айчынную навуку, але i пераканаyча засведчылi мастацкi талент народа, фiласофскi склад розуму, востры сацыяльны погляд яго на свет, упiсалi залаты радок у справу беларускага Адраджэння.






А. К. Сержпутоyскi. 1864–1940






З думкай пра Беларусь


У гэты вечар ён, як заyсёды, прыйшоy да канала Грыбаедава, не ведаючы яшчэ, што прыйшоy сюды y апошнi раз. Не, ён не думаy пра смерць, хаця yжо адчуваy на сабе яе халоднае дыханне. Хвароба лёгкiх, сардэчная недастатковасць для пажылога чалавека вельмi небяспечныя, а асаблiва, калi yсур’ёз нiколi не лячыyся i не мог прыпомнiць, калi дазваляy сабе купiць фрукты, гароднiну, малако. Яго невялiкай пенсii не хапала на такую раскошу. Купiць бы самыя неабходныя прадукты харчавання, дровы, заплацiць за кватэру, электрычнае святло. А тут яшчэ i жонка захварэла, ёй лякарствы патрэбны…

Аляксандр Казiмiравiч падняy каyнер пацёртага палiто, абапёрся рукамi на халодную чыгунную рашотку, што акружала берагi канала, пастараyся адагнаць прэч невясёлыя думкi. Гэты сум, неспакой – ад хваробы, ад гадоy, як-нiяк семдзесят шосты пайшоy. Колькi дарог пройдзена за гэты час! З якiмi людзьмi лёс звёy! Нарэшце, хiба не шчасце гэта – лепшыя гады жыцця аддаць рабоце y славутым Рускiм музеi – цэнтры сусветнай культуры, штодзённа праходзiць каля яго, бачыць яго з акна сваёй кватэры…

З боку Фiнскага залiва дзьмуy свежы сакавiцкi ветрык. Праз дзень-другi на Няве пачнецца крыгалом, а там i вузенькi канал вызвалiцца ад лёду.

Цiкава, а як там зараз на Беларусi? Вiдаць, таксама вясной пахне… Прыпяць, Лань хутка скiнуць ледзяны панцыр, прыляцяць шпакi, буслы…

Сержпутоyскi перавёy позiрк на неба, быццам хацеy убачыць у iм стройныя касякi пералётных птушак, што вярталiся з паyднёвых краiн да сваiх гняздоyяy.

Позiрк спынiyся на зiхатлiвай зорцы, якую Аляксандр Казiмiравiч даyно выдзелiy сярод соцень iншых зорак. Ад яе струменiлася нейкае асаблiва цёплае святло. Такiм бывае святло, што льецца з акна бацькоyскай хаты.

Дзе тая хата? Тое акно? У цiхай вёсачцы Перавалокi цi на хутары Дарагацiшча y далёкай Беларусi, дзе прайшлi гады маленства? З прасветленым тварам, радасцю на сэрцы пакiдаy ён хаты беларусаy, рускiх, аварцаy, ад якiх запiсваy народныя творы на працягу сарака з лiшнiм гадоy. Цэлы свет адкрываyся яму пры тых сустрэчах.

Даyно гэта было. Вельмi даyно. I тым не менш кожны yспамiн пра былое хвалюе душу, сагравае сэрца, як святло той зоркi, што нагадвае яму родную Беларусь.

Аляксандр Казiмiравiч адвёy позiрк ад зоркi, не спяшаючыся пайшоy у напрамку свайго дома. Мiнуy вулiцу Бродскага, перасек плошчу Мастацтваy ля Рускага музея, увайшоy праз вузкую арку y цiхенькi дворык, адтуль – у слаба асветлены пад’езд дома нумар чатары па Інжынернай вулiцы.

Вось i яго кватэра. Маленькая прыхожая, такая ж кухня i два пакойчыкi метраy па дзесяць-дванаццаць. У адным з iх спальня. У грубцы з дрывяным ацяпленнем ужо больш за тыдзень не разводзiлi агню – няма грошай, каб купiць вугаль або дровы.

I электрычнае святло выкарыстоyвалася па гэтай прычыне Сержпутоyскiмi не часта. Аляксандр Казiмiравiч прызвычаiyся працаваць пры газавай лямпе. На газавым прымусе яны i ежу гатавалi. Адно спадзяванне на тое, што Акадэмiя навук Беларусi, якой вучоны перадаy большасць сваiх прац, стрымае нарэшце слова i вышле за iх плату. Хаця б невялiкую, хаця б з даyгамi разлiчыцца, тое-сёе з ежы купiць i лякарствы для хворай Праскоyi Мiкалаеyны. Трэба чакаць i спадзявацца…

Аляксандр Казiмiравiч, не распранаючыся, прайшоy у пакой, якi служыy яму кабiнетам, прысеy на крэсла перад сталом. Крэсла адазвалася сухiм скрыпам-стогнам.

«Старое, як i яго гаспадар, – усмiхнуyся сам сабе Сержпутоyскi. – Разбагацею – куплю новае. Хаця навошта яно, новае?» На гэтым крэсле, за гэтым сталом столькi прац напiсана, i яшчэ можа давядзецца, дасць бог, што-небудзь напiсаць. Дарма, што yжо дзесяць гадоy на пенсii лiчыцца. За гэты час не было нiводнага дня, каб не прыйшоy у свой музей. Маладым супрацоyнiкам трэба дапамагчы парадай, бо старых засталося зусiм мала. Хто памёр, а хто далёка на Калыме, на Салавецкiх астравах. Ды хiба толькi старым такi лёс выпаy? I маладых ён не мiнуy. Нiначка Гаген-Торн, былая яго студэнтка, якi yжо год у высылцы. I цi вернецца? А здольная якая была! Шмат страцiла этнаграфiчная навука. I яшчэ страцiць можа…

Аляксандр Казiмiравiч дастаy з шуфляды стала папку, раскрыy яе. На вочы трапiy лiсток са справаздачай аб яго навуковай дзейнасцi. Лiтаральна днямi дырэктар Рускага музея папрасiy сваiх супрацоyнiкаy прадставiць такiя даведкi. Сорак пяць сур’ёзных навуковых прац напiсаy Сержпутоyскi, кожная другая з iх – фундаментальная. Па мовазнаyстве, фальклоры, этнаграфii. За сорак шостую, якая павiнна была падвесцi вынiкi дасягненняy беларускай этнаграфiчнай i фалькларыстычнай работы за апошнiя пяцьдзясят гадоy, Аляксандр Казiмiравiч меy намер узяцца з дня на дзень.

Сержпутоyскi дацягнуyся рукой да лямпы, што стаяла на шырокiм падаконнiку, другой пастараyся знайсцi пачак з запалкамi. Але запалiць агню не змог. Востры боль раптоyна працяy лёгкiя, адазваyся y сэрцы. Пацямнела y вачах, i ён паволi асунуyся y сваiм крэсле. Не чуy, як на крык жонкi прыбеглi yстрывожаныя суседзi, як выклiкалi «хуткую дапамогу». Не суджана было яму больш убачыць сваю зорку…




Пяро жар-птушкi


Шмат казак, легенд, паданняy захоyвае памяць чалавека. У адной з беларускiх легенд расказваецца пра тое, што даyным-даyно пралятала над Палессем Жар-птушка i згубiла пяро незвычайнай прыгажосцi. Плаyна падала яно на зямлю, рассыпаючы ва yсе бакi зiхатлiвыя прамянi. Кiнулiся людзi шукаць тое пяро – з пакалення y пакаленне перадаецца пагалоска, што таму, хто знойдзе пяро Жар-птушкi, наканаваны шчаслiвы лёс, – але вярталiся нi з чым. Адны бачылi побач вясёлку, другiя – папараць-кветку, трэцiя – зорачку, якая пералiвалася рознымi колерамi. Але варта было наблiзiцца да iх, як усё раптам знiкала. Мiнаюць гады, стагоддзi, але жыве гэтая цудоyная легенда. Як i раней, шукаюць людзi пяро Жар-птушкi, кветку папаратнiку, цудоyную гаючую крынiчку з жывой вадой. Яшчэ больш любай сэрцу кожнага становiцца родная зямля, бацькоyскi кут, якi чалавек ласкава называе сваёй малой радзiмай, Айчынай.

Вывучэнне духоyнай культуры народа, яе лепшых традыцый – неад’емная частка грамадзянскiх, патрыятычных, маральных пачуццяy. Сёння, у час нацыянальнага адраджэння, пераасэнсаванне нашых здабыткаy у сацыяльным жыццi, навуцы, тэхнiцы, станаyленне мовы i культуры беларускага народа набываюць асаблiвае значэнне.

Каштоyнай крынiцай для развiцця мастацкай творчасцi, пазнання духоyнай i матэрыяльнай культуры беларускага народа з’яyляецца лiтаратурная, асветнiцкая, навуковая спадчына нашага славутага земляка, вядомага этнографа, фалькларыста, лiтаратара, мовазнаyцы Аляксандра Казiмiравiча Сержпутоyскага. На працягу пяцi дзесяцiгоддзяy (1890–1940) даследаваy ён быт i культуру беларусаy, рускiх, украiнцаy, палякаy, лiтоyцаy, татар, мардвы, народаy Каyказа. Збiраючы i вывучаючы фальклорна-этнаграфiчныя матэрыялы, ён прытрымлiваyся прынцыпаy i прыёмаy, выпрацаваных прагрэсiyнымi дзеячамi фалькларыстычнай навукi свету, падмацоyваючы iх уласным вопытам. А. К. Сержпутоyскi вызначыy два асноyныя напрамкi y даследаваннi народнага жыцця. Гэта духоyны свет народа – народна паэтычная творчасць, вераваннi, абрады, звычаi, мова, i яго матэрыяльна-бытавы yклад.

У той час, калi пачалася навуковая дзейнасць Сержпутоyскага, шляхi, сродкi i метады этнаграфiчнай i фалькларыстычнай работы, узятыя на yзбраенне вучоным, былi прагрэсiyнымi i смелымi, тым больш што аб’ектам яго вывучэння з’яyлялiся народнасцi, якiя найбольш прыгняталiся афiцыйнымi коламi царскай Расii. Насуперак буржуазным этнографам, што сцвярджалi, быццам народы Расii жывуць памiж сабой у варожасцi i нянавiсцi, Сержпутоyскi пастаянна падкрэслiваy факты дружалюбнасцi i добрасуседства памiж iмi, указваy на сапраyднага ворага yсiх прыгнечаных – царызм.

Асаблiва значны yклад унёс А. К. Сержпутоyскi y вывучэнне духоyнага жыцця беларусаy Палесся – адной з найбольш адсталых у той час i слаба вывучаных ускраiн царскай Расii. Дзякуючы працам вучонага, дайшлi да нас апiсаннi жыцця, самабытных звычаяy i абрадаy беларусаy-палешукоy, якiя даюць яскравае yяyленне аб iх вераваннях, маралi, занятках.

Знаёмства са звычаямi i абрадамi беларусаy мае не толькi пазнавальную каштоyнасць, але i практычнае значэнне. Яно дазваляе даць правiльную ацэнку тым традыцыям, якiя захавалiся y сучасным народным побыце, выкарыстаць лепшыя элементы традыцыйнай народнай абраднасцi пры стварэннi новых беларускiх абрадаy.

А. К. Сержпутоyскi быy сапраyдным наватарам у беларускай этнаграфiчнай i фалькларыстычнай навуцы. Ён адным з першых сярод збiральнiкаy-фалькларыстаy звярнуy сур’ёзную yвагу на асобу казачнiка, iмкнуyся запiсваць ад найбольш здольных, таленавiтых, прагрэсiyных людзей. Гэтым, галоyным чынам, i тлумачыцца вялiкая сацыяльная завостранасць казак, запiсаных iм, у параyнаннi з творамi, сабранымi iншымi фалькларыстамi.

Вялiкае месца y даследаваннях А. К. Сержпутоyскага займалi праблемы стану i далейшага лёсу беларускай мовы. Яго мовазнаyчыя працы атрымалi высокую ацэнку сусветна вядомых у гэтай галiне вучоных акадэмiкаy Д. К. Зяленiна, Я. Ф. Карскага, А. А. Шахматава.

Вывучаючы помнiкi матэрыяльнай культуры, старажытныя промыслы, звычаi i абрады, светапогляды i творчасць беларусаy-палешукоy, вучоны iмкнуyся даць iм сацыяльна-гiстарычнае тлумачэнне, зыходзячы з прыродна-геаграфiчных i сацыяльных умоy жыцця народа, што надавала яго навуковым працам грамадскае гучанне.

Асаблiвай вастрынёй i крытычнай накiраванасцю характарызуюцца народныя творы, апублiкаваныя y зборнiку «Сказки и рассказы белорусов-полешуков» (1911), у якiх бязлiтасна крытыкавалiся паны i царскiя чыноyнiкi, папы i ксяндзы, адлюстроyвалася yзрастаючая палiтычная самасвядомасць простага народа, яго пратэст супраць сацыяльнай несправядлiвасцi i iснуючага дзяржаyнага ладу. Упершыню y шэрагу твораy у яркай мастацкай форме народ раскрыy сапраyдныя крынiцы абагачэння эксплуататараy, паказаy, што грошы i золата багацеяy – гэта кроy i пот людзей працы.

Зборнiк Сержпутоyскага быy зусiм новай з’явай не толькi y расiйскай дарэвалюцыйнай фалькларыстыцы, але i y фалькларыстыцы yсiх славянскiх народаy. Гэтая кнiга канчаткова разбурыла памылковую думку, якая панавала y тагачаснай гуманiтарнай навуцы, аб беларускай народнай прозе як пераважна мiфiчнай творчасцi, паказала свету мастацкiя здольнасцi беларуса, яго глыбокае фiласофскае мысленне.

Вялiкае значэнне маюць i iншыя фальклорна-этнаграфiчныя працы Сержпутоyскага, якiя yтрымлiваюць каштоyны матэрыял для вывучэння духоyнай культуры i быту беларускага народа, эвалюцыi яго светапогляду, мастацка-эстэтычных запатрабаванняy.

Цяжка пераацанiць дзейнасць Сержпутоyскага y галiне збiрання i вывучэння помнiкаy духоyнай i матэрыяльнай культуры беларусаy. Яго шматлiкiя апiсаннi промыслаy, заняткаy, пабудоy, абрадаy i павер’яy сялян дарэвалюцыйнай Беларусi, сабраныя iм калекцыi прылад працы, адзення, прадметаy хатняга yжытку дапамагаюць зразумець i асэнсаваць багатую культурную спадчыну народа.

Вучоны жыва цiкавiyся песеннай народнай творчасцю. У народнай песнi яго прыцягвала перш за yсё яе грамадскае гучанне. Сержпутоyскi бачыy у песнi адлюстраванне yнутранага духоyнага жыцця народа, яго маральнага iдэалу. З сабранай вучоным песеннай народнай творчасцi навуковую цiкавасць выклiкаюць каляндарна-абрадавыя песнi: калядныя, валачобныя, жнiyныя i iнш. У iх ярка адлюстравалiся земляробчыя клопаты беларускага селянiна, якi iмкнуyся з дапамогай абрадавых дзеянняy i песень, у магiчную сiлу якiх ён верыy, аказаць уплыy на yраджай, забяспечыць дабрабыт свайго дома i гаспадаркi.

Не абышоy сваёй увагай Сержпутоyскi i парэмiяграфiчную спадчыну беларускага народа, захаваyшы для нашчадкаy скарбы народнай мудрасцi.

У галiне вывучэння старажытных светапоглядаy i вераванняy беларусаy асобная роля належыць фундаментальнаму зборнiку А. К. Сержпутоyскага «Прымхi i забабоны беларусаy-палешукоy» (1930). У гэтай кнiзе, якая з’явiлася вынiкам яго шматгадовых этнаграфiчных назiранняy i збiральнiцкай дзейнасцi, змешчана мноства легенд, паданняy, апавяданняy, прымхаy i забабонаy, запiсаных у паyднёвых раёнах Слуцкага павета. Гэтыя апiсаннi даюць магчымасць узнавiць малюнак духоyнага свету беларускага сялянства дарэвалюцыйнага перыяду з яго станоyчымi i адмоyнымi бакамi.

Нягледзячы на вялiкi yклад А. Сержпутоyскага y развiццё беларускай этнаграфii, фалькларыстыкi, мовазнаyства, яго жыццё, навуковая i лiтаратурная дзейнасць даследаваны недастаткова. Няма вычарпальных прац, у якiх быy бы дадзены глыбокi аналiз навуковай дзейнасцi вучонага, ацэнены яго yклад у славянскую i айчынную фалькларыстыку. Нешматлiкiя рэцэнзii на яго працы не раскрываюць методыкi, прынцыпаy збiральнiцкай i даследчай дзейнасцi Сержпутоyскага, не yвязваюць яго працы з дасягненнямi фалькларыстычнай i этнаграфiчнай навукi. Не вывучаны яго светапогляды i грамадская дзейнасць. Па-за yвагай даследчыкаy засталiся многiя рукапiсныя працы вучонага, якiя захоyваюцца y архiвах Расii i Беларусi. А мiж тым гэта спадчына мае вялiкае навуковае, пазнавальнае i выхаваyчае значэнне.

Аб жыццi i творчасцi А. К. Сержпутоyскага можна даведацца з нарыса В. К. Бандарчыка i А. С. Фядосiка (выдадзены y 1966 г. у выдавецтве «Навука i тэхнiка»). У iм сцiсла характарызуюцца апублiкаваныя вучоным фальклорныя зборнiкi, раскрываюцца адносiны збiральнiка да новых з’яy у народнай творчасцi. Асаблiвы акцэнт зрабiлi аyтары на творах сацыяльна-палiтычнага напрамку i, на жаль, значна менш месца yдзялiлi творам, якiя адлюстроyваюць маральна-этычныя i сямейныя праблемы. Недастаткова, на наш погляд, раскрыта y нарысе месца Сержпутоyскага y славянскай фалькларыстыцы, адсутнiчаюць супастаyленнi яго прац з вынiкамi дзейнасцi iншых беларускiх фалькларыстаy.

Асобныя бакi збiральнiцкай, навуковай дзейнасцi А. К. Сержпутоyскага разглядалiся y свой час у працах В. К. Бандарчыка[1 - Бандарчык В. К. Гiсторыя беларускай этнаграфii XIX ст. Мiнск, 1964; Ён жа. Гiсторыя беларускай этнаграфii. Пачатак XX ст. Мiнск, 1970; Ён жа. Гiсторыя беларускай савецкай этнаграфii. Мiнск, 1972.], І. К. Германовiча[2 - Германовiч І. К. Беларускiя мовазнаyцы. Мiнск, 1985. С. 83–93.], Л. Р. Барага[3 - Бараг Л. Р. Беларуская казка: пытаннi вывучэння яе нацыянальнай самабытнасцi параyнальна з iншымi yсходнеславянскiмi казкамi. Мiнск, 1969. С. 269.], М. Я. Грынблата[4 - Гринблат М. Я. Этнография и фольклористика в БССР за 30 лет // Наука в БССР за 30 лет. Минск, 1949. С. 503–518.], К. П. Кабашнiкава[5 - Кабашнiкаy К. П. Беларуская казка y казачным эпасе славян. Мiнск, 1968. С. 27.], I. М. Лушчыцкага[6 - Лушчыцкi І. М. Нарысы па гiсторыi грамадска-палiтычнай i фiласофскай думкi Беларусi y другой палавiне XIX веку. Мiнск, 1958. С. 367.], М. Р. Ларчанкi[7 - Ларчанка М. Р. На шляхах да рэалiзму. Мiнск, 1958. С. 231.]. Аднак большасць названых вышэй даследчыкаy выкарыстоyвалi матэрыялы Сержпутоyскага толькi y сувязi з даследаваннем пэyных праблем i не разглядалi ролю вучонага y развiццi беларускай этнаграфii i фалькларыстыкi, не звярталiся да архiyных крынiц.

У апошняе дзесяцiгоддзе з друку выйшлi кнiгi «Палескi дзiвасiл. Беларускiя народныя прыказкi, прымаyкi, выслоyi» (2005), «Русальная нядзеля. Прымхi i забабоны беларусаy-палешукоy» (2009), «Гняздоyе белых буслоy. Казкi i апавяданнi беларусаy-палешукоy» (2010), «Чароyны човен. Казкi i апавяданнi беларусаy Слуцкага павета» (2012), якiя раскрываюць збiральнiцкую, навуковую, даследчую дзейнасць славутага беларускага вучонага.

У аснову працы, якая прапануецца yвазе чытачоy, пакладзены зборнiкi А. К. Сержпутоyскага «Сказки и рассказы белорусов-полешуков» (1911), «Казкi i апавяданнi беларусаy з Слуцкага павету» (1926), «Прымхi i забабоны беларусаy-палешукоy» (1930) i iншыя яго фалькларыстычныя, этнаграфiчныя, лiтаратурныя, мовазнаyчыя працы, а таксама матэрыялы, прыцягнутыя да вывучэння з забытых кнiг, часопiсаy, газет. Акрамя таго, у архiве Расiйскага этнаграфiчнага музея (РЭМ), Цэнтральным дзяржаyным гiстарычным архiве, навуковым архiве Рускага геаграфiчнага таварыства (РГТ), архiве Акадэмii навук Расii, архiвах Дзяржаyнага Рускага музея, Інстытута рускай лiтаратуры (Пушкiнскi дом), Дзяржаyнай публiчнай бiблiятэкi iмя Салтыкова-Шчадрына, рукапiсных аддзелах Дзяржаyнай бiблiятэкi Расii, навуковых бiблiятэках i архiвах Рэспублiкi Беларусь, Лiтвы i iншых краiн аyтарам гэтай працы знойдзены i yпершыню yведзены y навуковы абарот шэраг матэрыялаy, якiя асвятляюць шматгранную дзейнасць А. К. Сержпутоyскага, раскрываюць значэнне яго навуковай спадчыны.

У кнiзе выкарыстаны таксама назiраннi i запiсы, зробленыя аyтарам у час экспедыцыйных паездак па месцах, дзе некалi запiсваy народныя творы А. К. Сержпутоyскi.




На жыццёвых пуцявiнах


Пачатак жыццёвага шляху Аляксандра Казiмiравiча Сержпутоyскага супаy з важнымi падзеямi y палiтычным жыццi Расii i Беларусi. Зыходным момантам iх можна лiчыць адмену прыгоннага права y 1861 г., хоць «вызваленне» сялян на самай справе аказалася звычайным падманам: фармальна яны атрымалi свабоду, але зямля па-ранейшаму заставалася ва yласнасцi памешчыкаy, а тыя невялiкiя надзелы, што перайшлi да сялян, не маглi пракармiць iх сем’i. Даводзiлася ва yмовах цяжкiх кабальных адпрацовак, якiя нiчым не адрознiвалiся ад паншчыны, арандаваць зямлю y памешчыкаy.

У беларускай вёсцы iмклiва расла колькасць сялян, якiя разарылiся i вялi жабрацкае паyгалоднае iснаванне. У многiх месцах незадаволенасць людзей прыводзiла да прамога непадпарадкавання yладам. Яны адмаyлялiся плацiць аброк, адпрацоyваць паншчыну, сiлай захоплiвалi землi памешчыкаy, вадапоi. Толькi y першай палове 1862 г. у Беларусi было зарэгiстравана звыш 300 выступленняy сялян. А yсяго за 16 гадоy (1864–1880) тут адбылiся 132 сялянскiя выступленнi. Яны падаyлялiся yзброенай сiлай[8 - История Белорусской ССР. Минск, 1961. Т. 1. С. 391.].

У 1880–1890-х гг. у сувязi з пагаршэннем становiшча сялян у вынiку аграрнага крызiсу сялянскi рух у Беларусi набыy яшчэ больш вострыя формы. У адказ на гэта царскiя yлады на месцах узмацнiлi тэрор. За yдзел студэнтаy у паyстаннi 1863 г. быy зачынены Горы-Горацкi земляробчы iнстытут. Сярэднiя школы iснавалi толькi y вялiкiх гарадах. У iх была yстаноyлена такая высокая плата за навучанне, што далёка не кожны селянiн мог аддаць туды сваiх дзяцей. Не заyсёды дзецi мелi магчымасць вучыцца нават у пачатковых школах, бо iх было вельмi мала. Ды i карысцi ад вучобы там было не шмат – выкладалi y iх, як правiла, не прафесiянальныя спецыялiсты, а людзi, якiя самi з горам папалам умелi чытаць i пiсаць.

Галоyная yвага y дарэвалюцыйных школах удзялялася закону божаму i малiтвам. Навучанне вялося на рускай мове. Папячыцель Вiленскай вучэбнай акругi Карнiлаy у 1885 г. раiy кiраyнiкам школ наступнае: «Розных кнiг, часопiсаy i газет для сялян зараз не трэба… Вось наш каталог: евангелле, малiтваслоy, псалтыр, свяшчэнная гiсторыя… Акрамя таго, рассылаем iконы, крыжыкi, свяшчэнныя карцiны, партрэты гасудара…»[9 - История Белорусской ССР. С. 421.]

Сур’ёзнай перашкодай на шляху развiцця беларускай мовы i замацавання яе y лiтаратуры з’яyлялася тое, што яна была мовай прыгнечанай нацыi, якая не мела сваёй дзяржаyнасцi. На беларускай мове не дазвалялася друкаваць кнiгi, весцi дакументацыю. Не прызнавалiся, прыгняталiся нацыянальная культура i лiтаратура.

Такое становiшча хвалявала i абурала прагрэсiyную грамадскасць не толькi Беларусi, але i Расii. Рэзкую водпаведзь вялiкадзяржаyным рэакцыянерам, якiя сцвярджалi, што беларускi народ не мае сваёй уласнай культуры, адмаyлялi яму y праве на нацыянальнае самавызначэнне, параyноyвалi з дзiкунамi, лiчылi людзьмi больш нiзкай расы, даy М. А. Дабралюбаy. «Адносна беларускага селянiна, – пiсаy ён, – справа даyно вырашаная: забiты канчаткова, так што нават пазбавiyся yжывання чалавечых здольнасцей. Не ведаем, у якой ступенi лжывая гэтая думка, таму што не вывучалi спецыяльна Беларускага краю, але паверыць ёй, вядома, не можам. Цэлы край так вось узялi ды i забiлi, – як бы не так!.. Ва yсялякiм разе, пытанне аб характарыстыцы беларусаy павiнна хутка быць растлумачана працамi мясцовых пiсьменнiкаy»[10 - Добролюбов Н. А. Собр. соч. М.; Л., 1963. Т. 6. С. 226.].

Удзяляць больш увагi развiццю этнаграфiчнай навукi, вывучэнню матэрыяльнай i духоyнай культуры народаy, iх быту заклiкаy М. Г. Чарнышэyскi[11 - Современник. 1864. № 10. С. 192.].

I сапраyды, нiякiя забароны не маглi спынiць развiццё беларускай народнай культуры, якая y другой палове XIX ст. развiвалася пад жыватворным уплывам перадавой культуры рускага народа. З канца 30-х – пачатку 40-х гг. XIX ст. пачалося збiранне i асэнсаванне фальклорна-этнаграфiчнага матэрыялу, яго сiстэматызацыя. У гэты час з’яyляецца шэраг выдатных этнографаy i фалькларыстаy, якiя yнеслi велiзарны yклад у справу вывучэння матэрыяльнай i духоyнай культуры беларускага народа. Дзякуючы iх працы была сабрана найбагацейшая скарбнiца народнапаэтычнай культуры, якая адыграла пэyную ролю y станаyленнi грамадскай думкi Беларусi таго часу, аказала вялiкi yплыy на развiццё беларускай лiтаратуры, фармiраванне нацыянальнай iнтэлiгенцыi.

Актывiзацыi вывучэння Беларусi, яе гiстарычнага мiнулага, мовы, быту, твораy народнапаэтычнай творчасцi y другой палове XIX ст. у значнай ступенi садзейнiчалi два сацыяльна-палiтычныя фактары: адмена y 1861 г. прыгоннага права i паyстанне 1863 г. Важным штуршком у гэтай справе з’явiлася палiтыка царызму адносна заходнiх зямель. Афiцыйная этнаграфiчная навука была заклiкана паказаць беспадстаyнасць прэтэнзiй пэyных колаy Польшчы на Беларусь. Насуперак спробам царызму даказаць, што Беларусь з’яyляецца рускiм краем, сапсаваным латынствам за гады польскага yладарнiцтва, сабраныя этнографамi i фалькларыстамi звесткi, i перш за yсё творы моyнай творчасцi, засведчылi самабытнасць беларускай мовы i культуры.

Многае зрабiлi y гэтым напрамку П. М. Шпiлеyскi, П. В. Шэйн, Е. Р. Раманаy, М. Я. Нiкiфароyскi, А. К. Кiркор i iнш.

Нарысы П. М. Шпiлеyскага[12 - Шпилевский П. М. Народные пословицы с объяснением происхождения и значения их // Москвитянин. 1852. Т. 4. № 16, отд. 3. С. 125–136; Ён жа. Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических поверьях // Пантеон. 1853. Т. 8, кн. 4. С. 71–79; Т. 9, кн. 5. С. 1–20; кн. 6. С. 1–34; Т. 10, кн. 7. С. 15–56; 1854. Т. 15, кн. 5. С. 21–44; кн. 6. С. 47–68; 1856. Т. 25, кн. 1. С. 1–30; Т. 26, кн. 3. С. 1–28; Ён жа. Дожинки: Бел. нар. обычай. Сценическое представление в 2-х действиях, с хорами, песнями, хороводами и плясками белорусскими. СПб., 1857; Ён жа. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю. СПб., 1858; Ён жа. Волочобники в Витебской губернии // Рус. дневник. 1859. № 101.], прысвечаныя земляробчым i сямейным абрадам беларусаy, сямейнай i каляндарнай паэзii, не страцiлi свайго значэння i сёння. Але абмежаванасць метаду (Шпiлеyскi быy прыхiльнiкам i гарачым паслядоyнiкам мiфалагiчнай школы) i ранняя смерць не дазволiлi гэтаму таленавiтаму чалавеку поyнасцю праявiць сябе y навуцы.

Мэтанакiраванай i плённай была фальклорна-этнаграфiчная дзейнасць П. В. Шэйна[13 - Шейн П. В. Белорусские народные песни с относящимися к ним обрядами, обычаями и суевериями. СПб., 1874; Ён жа. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. СПб., 1887–1902. Т. 1–3.]. Першае выданне падрыхтаванага iм зборнiка песень уключала самыя разнастайныя песенныя жанры i ахоплiвала амаль усе рэгiёны Беларусi. Каштоyнасць яго заключаецца перш за yсё y тым, што абрадавыя песнi збiральнiк суправаджаy шырокiм апiсаннем народных традыцый i звычаяy. Сусветную славу фалькларысту прынеслi дзве кнiгi першага тома «Материалов для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края» (1887–1890), у якiх была шырока прадстаyлена каляндарна-абрадавая i сямейная паэзiя беларусаy, а таксама неабрадавая лiрыка. У другi том сваiх «Материалов…» Шэйн упершыню yключыy казачны эпас беларусаy.

У 1880-я гг. пачалася навукова-збiральнiцкая дзейнасць аднаго з самых славутых беларускiх фалькларыстаy Е. Р. Раманава[14 - Романов Е. Р. Белорусский сборник. Киев; Витебск; Могилев; Вильна, 1886–1912. Вып. 1–9; Ён жа. Материалы по исторической топографии Витебской губернии. Уезд Велижский. Могилев, 1898; Ён жа. Могилевская старина. Могилев, 1900–1903. Вып. 1–3; Ён жа. Материалы по этнографии Гродненской губернии. Вильна, 1911–1912. Вып. 1–2; Ён жа. Первоисточники для истории Могилевского края. Одесса, 1916. Вып. 1.]. Ён апублiкаваy звыш дзесяцi тысяч фальклорных твораy, даy грунтоyнае апiсанне матэрыяльнай культуры, сямейнага i грамадскага побыту беларускага сялянства. Яго «Белорусский сборник» (вып. 1–9) можа служыць сапраyднай энцыклапедыяй матэрыяльнага i духоyнага жыцця беларусаy дарэвалюцыйнага часу.

Значны yклад у вывучэнне матэрыяльнай i духоyнай культуры беларусаy унёс М. Я. Нiкiфароyскi[15 - Никифоровский Н. Я. Очерки Витебской Белоруссии, ч. 1–8 // Этногр. обозрение. 1892, кн. 12, № 1, кн. 13–14, № 2–3; 1893, кн. 17, № 2; 1894, кн. 20, № 1, кн. 31, № 4; 1897, кн. 34, № 3; 1898, кн. 37, № 2; 1899, кн. 40–41, № 1–2; Ён жа. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности. Витебск, 1895; Ён жа. Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды и обычаи, легендарные сказания о лицах и местах. Витебск, 1897; Ён жа. Простонародные загадки. Витебск, 1898; Ён жа. Нечистики: свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе. Вильна, 1907.]. Пасля заканчэння Вiцебскай духоyнай семiнарыi ён доyгiя гады працаваy настаyнiкам народных вучылiшчаy i гiмназiй Вiцебскай губернi i горада Вiцебска, Свiслацкай i Маладзечанскай семiнарый. Работу на нiве асветы паспяхова спалучаy са збiральнiцкай i навуковай дзейнасцю, з’яyляyся правадзейным членам Таварыства аматараy прыродазнаyства, антрапалогii i этнаграфii Маскоyскага yнiверсiтэта, Рускага геаграфiчнага таварыства. Апублiкаваy звыш дваццацi даследаванняy па этнаграфii, фальклору, гiсторыi Вiцебшчыны.

Вывучэнню гiсторыi, лiтаратуры, этнаграфii беларусаy шмат сiл i энергii аддаy вядомы беларускi этнограф, археолаг, публiцыст, гiсторык, грамадскi дзеяч лiберальнага кiрунку Адам Ганоры Карлавiч Кiркор[16 - Киркор А. Языческие обычаи на Белой Руси. Вильна, 1839; Ён жа. Пра лiтаратуры брацкiх славянскiх народаy. Кракаy, 1874; Ён жа. Лiтоyскае Палессе // Живописная Россия, 1882. Т. 3, ч. 1–2; Ён жа. Беларускае Палессе // Там жа; Ён жа. Этнографический взгляд на Виленскую губернию // Вестн. императорского Русского географического общества. 1857. Ч. 20; 1858. Ч. 21 (са слоyнiкам беларускай гаворкi).]. Рэдагуючы «Памятные книжки Виленской губернии» (1850–1854), газету «Виленский вестник» (1860–1865), з’яyляючыся адным з выдаyцоy газеты «Новое время» (1868–1871) у Санкт-Пецярбургу, ён прыцягнуy да супрацоyнiцтва многiх рускiх, беларускiх, польскiх, лiтоyскiх гiсторыкаy, краязнаyцаy, археолагаy, этнографаy, лiтаратараy. Рэгулярна друкаваy на старонках гэтых выданняy уласныя працы па гiсторыi, лiтаратуры, этнаграфii Беларусi i Лiтвы.

Фальклор Беларускага Палесся быy шырока прадстаyлены y зборнiках Д. Булгакоyскага «Пинчуки»[17 - Булгаковский Д. Пинчуки: этнографический сборник: песни, загадки, пословицы, обряды, приметы, предрассудки, поверья, суеверия и местный словарь. СПб., 1890.], М. Доyнар-Запольскага «Песни пинчуков»[18 - Довнар-Запольский М. Песни пинчуков. Киев, 1895.]. Працы М. Доyнар-Запольскага i М. Янчука[19 - Янчук М. По Минской губернии: заметки из поездки в 1886 г. М., 1889.] сведчылi аб паглыбленнi y беларускiм фальклоры дэмакратычных i патрыятычных тэндэнцый.

У рабоце па збiраннi вуснай народнай творчасцi беларускага народа актыyна yдзельнiчалi рускiя i yкраiнскiя даследчыкi. У 1878 г. выйшаy другi том «Трудов этнографической экспедиции в Западно-Русский край» пад кiраyнiцтвам П. П. Чубiнскага. Побач з украiнскiмi казкамi y iм змешчана каля 30 казак, запiсаных у паyднёва-заходнiх раёнах Беларусi.

Збiральнiкамi i прапагандыстамi казачнага эпасу беларусаy былi таксама многiя польскiя фалькларысты. У 11-м-12-м тамах часопiса «Zbiоr Wiadomosci do Antropologii Krajowej» (1887–1888) А. Кiркор надрукаваy больш за 50 беларускiх казак. Ён падкрэслiваy у прадмове да зборнiка У. Вярыгi «Podanis bialoruskie» (Львоy, 1889) вялiкае значэнне матэрыялаy зборнiка для вывучэння мовы i быту беларусаy.

Прыкметнай з’явай у славянскай i беларускай фалькларыстыцы стаy фундаментальны збор М. Федароyскага[20 - Federowski M. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej. Krakow, 1897. Т. 1; 1902. Т. 2; 1903. Т. 3.], у якiм надрукавана мноства беларускiх народных казак, песень, прымавак. Адным з першых сярод збiральнiкаy беларускага казачнага эпасу ён звярнуy увагу на yмовы бытавання казак i на казачнiкаy.

Адзначаючы вялiкi yклад у сусветную фалькларыстыку прац названых вышэй збiральнiкаy вусна-паэтычнай творчасцi народа, варта заyважыць, што многiя з iх з’яyлялiся прадстаyнiкамi мiфалагiчнай школы i прытрымлiвалiся думкi, што большасць сюжэтаy i вобразаy фальклорных твораy бяруць пачатак ад старажытных мiфаy. Менавiта на такiх пазiцыях стаяy А. Кiркор. На самай жа справе мiфалагiчная школа не аказала iстотнага yплыву на дзейнасць беларускiх фалькларыстаy, як, дарэчы, i гiстарычная школа. У большасцi сваёй збiральнiкi народнай творчасцi iмкнулiся да дакладных запiсаy вусна-паэтычных твораy, звярталi yвагу на старажытныя формы, часта iгнаруючы новыя з’явы i працэсы, якiя адбывалiся y грамадстве. Прычыну таго, што y фальклорных зборнiках адсутнiчалi сацыяльна вострыя y iдэйных адносiнах песнi, казкi, легенды, прыказкi i прымаyкi, прыпеyкi, трэба шукаць i y засiллi царскай цэнзуры. Вядома, нельга забываць i пра тое, што сяляне не заyсёды давяралi збiральнiкам вуснай народнай творчасцi i таму не расказвалi iм тэкстаy, у якiх высмейвалiся цар, паны, царкоyнiкi.

Вялiкi yклад у развiццё не толькi беларускай, але i сусветнай фалькларыстыкi, этнаграфii, мовазнаyства yнёс наш славуты зямляк А. К. Сержпутоyскi.

Нарадзiyся Аляксандр Казiмiравiч 21 чэрвеня 1864 г. у вёсцы Бялевiчы Слуцкага павета Мiнскай губернi у беднай сялянскай сям’i. Нялёгкiм было жыццё малазямельных сялян паслярэформеннай Беларусi. Яшчэ цяжэй даводзiлася тым, хто наогул не меy зямлi. Да лiку такiх адносiлася i сям’я будучага вучонага. Каб звесцi канцы з канцамi, бацька Аляксандра вымушаны быy займацца сплавам лесу па палескiх рэках, працаваць на лесанарыхтоyках, вартаyнiком. Сям’i прыйшлося пакiнуць абжытае месца i пераехаць спачатку на хутар Дарагацiшча, а затым у вёску Перавалокi (зараз Салiгорскi раён).

Тут, у лясной глушы, i прайшлi дзiцячыя гады Аляксандра Сержпутоyскага. Пасля заканчэння y 1880 г. Вызнянскага народнага вучылiшча хлопец паспяхова здаy экзамены y падрыхтоyчы клас Нясвiжскай настаyнiцкай семiнарыi. Аднак у прыёме яму адмовiлi з-за слабага здароyя. Хаця здароyем Аляксандр не мог пахвалiцца, але характар меy цвёрды. Праз год ён зноy прыехаy у Нясвiж i паступiy у семiнарыю.

У 1884 г. Сержпутоyскi y якасцi настаyнiка пераступiy парог Лучыцкага народнага вучылiшча y Мазырскiм павеце. Крайняя галеча, норавы адсталай палескай вёскi напаyнялi сумам сэрца маладога настаyнiка. Адзiную радасць прыносiла работа з дзецьмi, даследаванне быту i культуры мясцовага насельнiцтва. Ён запiсаy абрад Купалля y вёсцы Заполле, вясельныя абрады – у вёсцы Лучыцы, замовы i праклёны, прымаyкi i прыказкi – у вёсцы Загалле. Багаты матэрыял для роздуму i асэнсавання iснуючай рэчаiснасцi давалi Сержпутоyскаму сустрэчы з простымi палешукамi. «Жывучы доyгi час на Палессi, – пiсаy ён, – i маючы непасрэдныя зносiны з народам, мне давялося yнiкаць ва yсе бакi яго жыцця. Такiм чынам я рабiy свае назiраннi, пры кожным зручным выпадку знаёмiyся з рознымi прымхамi, забабонамi, якiмi так багатыя жыхары гэтага кутка Беларусi»[21 - Архiy РЭМ, ф. 2, воп. 2, спр. 289, с. 2.].

Малады настаyнiк адчувае патрэбнасць расказаць людзям пра yбачанае, перажытае. У 1891 г. у «Минских губернских ведомостях» з’яyляецца першая публiкацыя А. Сержпутоyскага «Голос из глуши», у якой аyтар знаёмiць чытачоy з жыццём сялян вёскi Лучыцы, iх бытам, традыцыямi, заняткамi. Гаворачы аб той шкодзе, якую наносяць здароyю людзей лекары-самавукi, знахары, шаптухi, ён ставiць пытанне аб неабходнасцi падрыхтоyкi квалiфiкаваных спецыялiстаy для вёскi – урачоy, аптэкараy, культасветнiкаy, настаyнiкаy. За час настаyнiцтва на Мазыршчыне А. Сержпутоyскi надрукаваy у гэтай газеце звыш дваццацi артыкулаy.

У 1893 г. Сержпутоyскi пераязджае y Мiнск. Працуе пiсарам у Мiнскiм аддзяленнi Сялянскага пазямельнага банка, а затым у паштова-тэлеграфным ведамстве. Хоць у аyтабiяграфiчнай даведцы А. К. Сержпутоyскага не yказваюцца прычыны, якiя прымусiлi яго змянiць прафесiю настаyнiка на службу дробнага чыноyнiка, думаецца, што не апошнюю ролю адыграла тут жаданне працягнуць вучобу y вышэйшай навучальнай установе i прысвяцiць сябе вывучэнню быту, матэрыяльнага i духоyнага жыцця беларускага народа.

У 1896 г. А. К. Сержпутоyскi становiцца жыхаром Санкт-Пецярбурга. Працу на Галоyпаштамце ён паспяхова спалучае з вучобай у археалагiчным iнстытуце i на вышэйшых юрыдычных курсах. У сшытку, дзе ён канспектаваy лекцыi вядомых вучоных, прафесараy Санкт-Пецярбургскага археалагiчнага iнстытута y 1903–1904 гг., сустракаюцца запiсы, як з дапамогай пластылiну i скульптурнага воску зрабiць злепак, як адрознiць арыгiнал карцiны ад копii, адкуль i як адбываецца запазычанне слоy, у прыватнасцi тэрмiнаy. Як бачым, ужо тады Аляксандр Казiмiравiч сур’ёзна рыхтаваyся да вялiкай даследчай работы.

Яшчэ да пачатку першай рускай рэвалюцыi y Сержпутоyскага складаюцца перадавыя грамадска-палiтычныя i фiласофскiя погляды. Гэтаму y значнай ступенi садзейнiчалi кнiгi палiтычнага, фiласофскага i сацыяльнага зместу. Аб тым, што Сержпутоyскi цiкавiyся такой лiтаратурай, сведчыць сшытак афарызмаy, сабраных i напiсаных iм асабiста на працягу 1901–1909 гг. Звяртаюць на сябе yвагу думкi, якiя сведчаць аб матэрыялiстычных поглядах Сержпутоyскага на паходжанне жыцця на зямлi. «Чалавек з’явiyся на зямлi такiм жа шляхам, – чытаем у запiсах, – як з’явiлiся камянi, раслiны, жывёла. Ён – прычынная часцiнка сусветнай матэрыi i яе энергii»[22 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 570, с. 2.].

Яшчэ больш катэгарычны ён у сваiх ацэнках самадзяржаyнага ладу, пры якiм усе законы дыктуюць не сумленне i праyда, а золата i прымус: «Калi y мiнулыя часы рабства параджалася грубай фiзiчнай сiлай, то зараз – капiталам (золатам)». «Золата ад таго блiшчыць, што яно пастаянна абмываецца слязамi». «Усялякi захоп ёсць насiлле, якое супярэчыць справядлiвасцi. Зямля, святло, паветра i yся прырода належаць усiм без любых абмежаванняy… Кожны мае права на жыццё. Для жыцця неабходны зямля, сонца, паветра, хлеб, вада, адзенне, жыллё i iнш. Калi ж нас пазбаyляюць усяго гэтага, то гэта не права, а насiлле»[23 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 570, с. 2.].

Катаргай, домам для вар’ятаy, пеклам называy ён самадзяржаyны лад, якi можа пазбавiць аптымiзму любога чалавека. I yсё ж аyтар афарызмаy цвёрда верыy у будучае свайго народа. «Рана або позна, – пiсаy ён, – а людзi yсвядомяць цягу матэрыяльнай залежнасцi ад нiкчэмнай меншасцi, аб’яднаюцца агульнымi iнтарэсамi i пазбавяцца ад рабства».

Вядома, было б памылковым бачыць у маладым Сержпутоyскiм сталага рэвалюцыянера. Аднак у тым, што iдэi вызвалення народных мас ад прыгнёту царскага самадзяржаyя былi блiзкiмi яму, сумнявацца не даводзiцца. Пацвярджэннем таму можа служыць наступны запiс у названым вышэй сшытку афарызмаy. «У маскоyскiм тэатры, – пiша Сержпутоyскi, – упершыню была пастаyлена “Улада цемры” Л. М. Талстога. Прысутныя, затаiyшы дыханне, сачылi за развiццём падзей на сцэне. I раптам з галёркi пачуyся малады yсхваляваны голас: “Унiзе – улада цемры, наверсе – цемра yлады”». У зале, па yспамiнах Сержпутоyскага, пачулiся дружныя апладысменты, сярод радоy забегалi палiцэйскiя y пошуках таго, хто пасмеy узняць голас супраць цара i яго памагатых.

У гэтым жа сшытку занатаваны цiкавыя думкi пра мастацтва, музыку, эстэтыку, змешчаны прыказкi, прымаyкi, замалёyкi з жыцця беларускiх сялян.

У 1904 г. Сержпутоyскi закончыy археалагiчны iнстытут. Вольны ад работы час ён праводзiць у бiблiятэках, наведвае Рускае геаграфiчнае таварыства, якое аб’ядноyвала даследчыкаy культуры i быту народаy Расiйскай iмперыi, прымае yдзел у абмеркаваннi экспедыцый Е. Р. Раманава, У. М. Дабравольскага, А. М. Харузiна y цэнтральныя i заходнiя раёны Расii. З’яyляецца гарачае жаданне самому накiравацца y экспедыцыю y родныя сэрцу мясцiны Беларускага Палесся.

У 1906 г. Сержпутоyскi паступае на работу y Рускi музей у якасцi рэгiстратара этнаграфiчнага аддзела. Пачынаецца новая старонка y яго бiяграфii.




Поклiч нязведаных дарог


У 1906 г. малады даследчык двойчы выязджаy у экспедыцыi y Слуцкi i Мазырскi паветы, даследаваy цяжкадаступную палескую частку Беларусi па левым прытоку Прыпяцi i сабраy у жыхароy непраходных лясоy i балот багатую этнаграфiчную калекцыю. Яе склалi прадметы сялянскага адзення, земляробчыя прылады, прыстасаваннi для лоyлi рыбы i палявання, посуд, узоры вышыyкi – усяго звыш 1000 экспанатаy. Пра гэта паведамiy сваiм чытачам часопiс «Живая старина» (1907. Вып. 1, отд. 5. С. 9). Акрамя таго, Сержпутоyскi зрабiy мноства фотаздымкаy, малюнкаy прылад i прыстасаванняy, якiмi пастаянна карысталiся сяляне. Свае назiраннi ён запiсваy у асобны сшытак. Азнаямленне з гэтымi запiсамi дае yяyленне аб жыццi палескай вёскi y пачатку XX ст.

Вось як выглядала, напрыклад, у яго апiсаннi вёска Круковiчы Слуцкага павета.

Пабудавана яна на адкрытым роyным месцы. У цэнтры размясцiлiся валасное yпраyленне i народнае вучылiшча. Паабапал вулiцы густа выстраiлiся сялянскiя дамы. Двары y большасцi сваёй не агароджаныя, варот няма. Адна студня на некалькi гаспадарак. Да хаты прымыкаюць сенцы, каморкi, побач – варыyнi, павецi, хлявы, свiрны, далей – гумны.

Даследчык звяртае yвагу на беднасць сялянскага побыту. У кожнай хаце можна было yбачыць самаробныя лаyкi, драyляныя ложкi. Сцены часаныя, без шпалераy i пабелкi. Падлога высцiлалася габляванымi дошкамi. Як i сцены, яе мылi лугам (попелам) i гарачай вадой[24 - Архiy РЭМ, ф. 2, воп. 2, спр. 572, с. 63.].

У некаторых вёсках Сержпутоyскi сустракаy курныя хаты, якiя абагравалiся дымам. Адну з такiх хат у вёсцы Церабiлава Рэчыцкага павета этнограф апiсаy у сваiм дзённiку. Памеры хаты 6?6 аршынаy. Тры невялiкiя акенцы прапускаюць мала святла, таму y хаце заyсёды цёмна. Добрую трэць памяшкання займае печ з палацямi. Вусце y печы нiзкае, перад iм адтулiна. Труба адсутнiчае, дым выходзiць на вулiцу праз шырокiя нiзкiя дзверы, увайсцi праз якiя можна толькi сагнуyшыся. Хата награваецца хутка, хутка i астуджваецца. Едкi пах дыму навекi пасялiyся y лёгкiх чалавека, ва yсiх порах дрэва, цэглы.

Вокны y большасцi дамоy былi невялiкiя, усяго y чатыры шыбы, што тлумачылася беднасцю сялян, якiя не мелi магчымасцi купiць дарагое шкло. Нягледзячы на беднасць, людзi жылi памiж сабой дружна, дзверы iх хат не ведалi замкоy. У лепшым выпадку iх замянялi кручкi або закруткi.

Сустракалiся вёскi i багацейшыя за Круковiчы, напрыклад вёска Дзянiскавiчы, якая выцягнулася больш як на дзве вярсты. Дамы тут добрыя, крытыя саломай, вокны з вялiкiмi шыбамi i аканiцамi. На каньках большасцi хат красавалiся выразаныя з дрэва пеyнiкi.

А. Сержпутоyскi тлумачыy гэтую заможнасць тым, што акрамя земляробства i жывёлагадоyлi жыхары займалiся яшчэ паляваннем i рамiзнiцтвам[25 - Архiy РЭМ, ф. 2, воп. 2, спр. 562, с. 15.].

Вынiкi сваiх першых экспедыцый Сержпутоyскi абагульнiy у этнаграфiчным нарысе «Белорусы-полешуки (этнографический очерк). Постройки, занятия и поверья крестьян северной половины Мозырского и южной части Слуцкого уездов Минской губернии»[26 - Там жа, ф. 1, воп. 2, спр. 574.]. Нарыс уключае yводзiны i тры раздзелы. Ва yводзiнах даецца геаграфiчная i гiсторыка-бытавая характарыстыка даследаванай часткi Палесся.

У першым раздзеле – «Жилые и служебные постройки (строительство) и другие сооружения» – аyтар працы грунтоyна, з веданнем справы апiсвае пасяленнi, жылыя i гаспадарчыя пабудовы палешукоy, iлюструе апiсанне малюнкамi, чарцяжамi сядзiб, двароy многiх вёсак Мазырскага i Слуцкага паветаy. Расказваючы пра хаты i сядзiбы багатых людзей з мноствам дапаможных i гаспадарчых пабудоy, ён кантрасна малюе бедную сялянскую хацiну, якая падслепаватымi вокнамi пазiрае на вулiцу.

Падрабязна апiсвае Сержпутоyскi планiроyку жылля, гаспадарчых памяшканняy – сянец, катухоy, свiрнаy, дае высокую ацэнку майстэрству палешукоy, якiя навучылiся будаваць дамы i гаспадарчыя памяшканнi так, каб тыя y дажджлiвае лета не залiвалiся вадой, каб грызуны не забiралiся y свiрны са збожжам, каб памяшканнi добра вентылявалiся.

Гаворачы аб жывучасцi старажытнага yкладу, якi захаваyся з-за iзаляванасцi многiх палескiх вёсак ад знешняга свету, Сержпутоyскi y той жа час адзначае пранiкненне сюды капiталiстычных адносiн, што праявiлася y развiццi кааперацыi, таварнага абмену, у ажыyленнi гандлю. Яскравым пацвярджэннем гэтага з’яyляецца прыклад арганiзацыi кавальскай справы на Беларускiм Палессi. Прафесiя каваля лiчылася на вёсцы адной з самых пачэсных i неабходных. Пагэтаму yсёй грамадой узводзiyся будынак, дзе павiнна была размяшчацца кузня, у складчыну набывалi неабходнае абсталяванне. Такiм чынам, кузнi з’яyлялiся грамадскiмi вытворчымi прадпрыемствамi. На сялянскiх сходах абмяркоyвалiся кандыдатуры каваля – перавага аддавалася тым, хто валодаy большым майстэрствам, сiлай, карыстаyся па вагай у сялян.

У ролi падручных каваля выступалi заказчыкi. Яны падносiлi вугаль, жалеза, распальвалi горн, дапамагалi каваць. Расплачвалiся за работу хлебам, мясам, соллю, гароднiнай або па дамоyленасцi працавалi пэyны час у гаспадарцы каваля.

Без дазволу сходу каваль не меy права абслугоyваць заказчыкаy з iншых населеных пунктаy. У адваротным выпадку яго маглi замянiць iншым.

Шмат месца адводзiць аyтар апiсанню вырабу цэглы, будавання мастоy, перапраy, ёзаy[27 - Ёз – збудаванне з жардзiн, вецця, якiмi палешукi перагароджвалi рэкi, каб перабiрацца з аднаго берага на другi.], што ва yмовах непраходных балот мела важнае значэнне. «Дарогi тут непраходныя, – адзначае А. К. Сержпутоyскi. – Напрыклад, у Гаyрыльчыцы, Лугi, Гоцк, якiя размешчаны на поyднi Слуцкага павета Мiнскай губернi, можна праехаць на конях толькi зiмой, калi замерзнуць балоты, сярод лета на валах, калi падсохнуць балоты»[28 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 574, с. 18.]. Але ж жыццёвыя абставiны прымушалi сялян карыстацца такiмi пераправамi i вясной, i yвосень, калi былi дажджы. «Страшна глядзець, – пiсаy А. Сержпутоyскi, – калi жанчына з люлькай за плячыма, у якой ляжала дзiця, iдзе па такiм мосце. Пад нагамi шумiць i бурлiць вада, ёз хiстаецца, калкi трашчаць, а мацi з акамянелым выразам на твары нетаропка рухаецца наперад. Страшна. Мiжволi думаецца, што вось адзiн няправiльны крок або рух i няшчасная жанчына разам з дзiцем апынецца y вiры. Сапраyды, няшчасныя выпадкi тут нярэдкiя»[29 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 574, с. 82–83.].

У другiм раздзеле, прысвечаным заняткам i промыслам палешукоy, апiсваюцца спосабы i прыёмы земляробства, жывёлагадоyлi, сельскагаспадарчыя прылады працы. Шмат месца yдзяляецца збiранню лясных дароy, апрацоyцы льну i канапель, ткацтву, роспiсу ганчарных вырабаy, бортнiцтву, вырабу паясоy, папруг i г. д.

Не мог не спынiцца даследчык i на сацыяльных праблемах, якiя хвалявалi сялян. Круглы год ад цямна да цямна працавалi яны на сваёй зямлi, палiвалi яе потам, слязамi, але, нягледзячы на гэта, заставалiся беднымi. Неyрадлiвая глеба, апрацоyка зямлi прымiтыyнымi прыладамi не дазвалялi атрымлiваць высокiя yраджаi.

Сяляне амаль нiколi не елi чыстага хлеба, змешвалi муку з дубовай карой, мякiнай, пырнiкам. Выручалi бульба, грэчка, проса, якiя нядрэнна радзiлi на мясцовых глебах, а таксама дары лясоy, балот, рэк – грыбы, журавiны, рыба. Праyда, i да гэтых астраyкоy выжывання цягнулiся прагныя рукi маючых уладу. Нягледзячы на адмену прыгоннага права y Расii, яшчэ y пачатку XX ст. на Палессi захоyвалiся элементы прыгоннiцтва. Памешчыкi, буйныя арандатары, якiя сканцэнтравалi y сваiх руках вялiкiя надзелы зямлi, лясныя yгоддзi, дапускалi сялян да карыстання iмi па лiцэнзiях за плату, выкарыстоyваючы так званае сервiтутнае права. Сяляне ж лiчылi землi, лясы, рэкi i вадаёмы «божым дарам», а таму не хацелi мiрыцца з такiм становiшчам. Яны бунтавалi, сiлай адбiралi y эксплуататараy зямельныя i лясныя масiвы.

З гневам гаворыць Сержпутоyскi пра безгаспадарчыя адносiны землеyладальнiкаy да прыроды, у прыватнасцi пра масавае знiшчэнне лясоy, якое пачалося y паслярэформенны час. На Палессе хлынула хваля лесапрамыславiкоy, перакупшчыкаy, рабочых з розных куткоy Расii, Украiны, Прыбалтыкi. Пацягнулiся на заробкi i беларускiя сяляне, пакiдаючы свае гаспадаркi. За кароткi час дзялкi атрымалi велiзарныя прыбыткi, а сяляне страцiлi апошняе, асаблiва пасля таго, як лясны бум пайшоy на спад. Лес знiшчылi, вывезлi. Багацеi падалiся y вялiкiя гарады, на адпачынак у заморскiя краiны, сяляне ж вярнулiся y свае запусцелыя гаспадаркi. Жыццё iх стала яшчэ больш цяжкiм i невыносным. Выхад з такога становiшча вучоны бачыць у карэнным пераyтварэннi гаспадарчага жыцця, хоць па вядомых прычынах не раскрывае шляхоy, якiя павiнны былi б выратаваць палешукоy ад непазбежнага вымiрання.

Апiсваючы цяжкае, поyнае гора i нягод жыццё палешукоy, Сержпутоyскi асаблiва занепакоены становiшчам жанчын. «На вядзенне дамашняй гаспадаркi i прыгатаванне ежы y жанчын iдзе yвесь час, – пiша аyтар. – …Але гэта яшчэ не yсё. Ёй трэба вырасцiць лён, каноплi, прыгатаваць кудзелю, напрасцi, наткаць i пашыць бялiзну, прыгатаваць дамашняе сукно для верхняга адзення i г. д. Калi сюды аднесцi нараджэнне дзяцей, хваробы i iншыя жыццёвыя нягоды, то трэба толькi здзiyляцца, як палеская жанчына выносiць такое жыццё i як асобныя з iх дажываюць да глыбокай старасцi»[30 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 1, спр. 574, с. 154–155.].

Трэцi раздзел нарыса Сержпутоyскi прысвяцiy прымхам i забабонам палешукоy. У iм прыводзяцца апiсаннi «магiчных» дзеянняy мясцовых ведзьмакоy, знахароy, шаптух. Многiя назiраннi лягуць пазней у аснову нарысаy i апавяданняy Аляксандра Казiмiравiча.

Поспех першых экспедыцый Сержпутоyскага невыпадковы. У вывучэннi быту i культуры палешукоy дапамагла яму работа y школе. Ужо тады ён назiраy за жыццём людзей, запiсваy вусныя апавяданнi, казкi, прымаyкi, заклёны, рабiy накiды чарцяжоy пабудоy, замалёyкi дамашняга побыту, вывучаy вопыт збiральнiцкай дзейнасцi iншых фалькларыстаy i этнографаy. Так, у 1893 г. на старонках часопiса «Этнографическое обозрение» друкавалiся нарысы аб жыццi сялян Вiцебскай губернi М. Я. Нiкiфароyскага. Дзякуючы iм шырокая грамадскасць Расii змагла пазнаёмiцца з жыццём i бытам беларускага сялянства, яго звычаямi, традыцыямi, культурай, вусна-паэтычнай творчасцю.

Вялiкая цiкавасць, якую праяyлялi да культуры, быту, умоy жыцця беларускага народа перадавыя людзi Расii y пачатку XX ст., была невыпадковай. Падзеi, звязаныя з развiццём капiталiзму, з рэвалюцыяй 1905–1907 гг., знайшлi самы непасрэдны водгук у сэрцах беларусаy, садзейнiчалi больш актыyнаму развiццю нацыянальнай культуры. Гэта з асаблiвай сiлай праявiлася y яго iмкненнi адстаяць правы на нацыянальную незалежнасць, карыстанне роднай мовай, лiтаратурай, культурай.

У гэты перыяд шырока разгарнулася работа па збiраннi i вывучэннi народнай вусна-паэтычнай творчасцi. Паyсюдна ствараюцца таварыствы i гурткi, ставiцца пытанне аб узнаyленнi Паyночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфiчнага таварыства. Побач з таварыствам па вывучэннi Магiлёyскай губернi (iснавала з 1902 г.) у 1912 г. пачынае работу Мiнскае таварыства аматараy прыродазнаyства, этнаграфii i археалогii. Неyзабаве такiя ж таварыствы ствараюцца y Вiцебску, Гомелi, Барысаве.

Значны yклад у справу вывучэння роднага краю yнеслi студэнты беларускага зямляцтва Пецярбургскага yнiверсiтэта. Яны вывучалi культуру i быт народа, запiсвалi вусна-паэтычныя народныя творы, выкарыстоyвалi багаты фактычны матэрыял для паказу паднявольнага жыцця людзей, заклiкалi працоyных на барацьбу за сацыяльнае i нацыянальнае вызваленне.

Вялiкую дапамогу дзеячам культуры, пачынаючым краязнаyцам аказвалi працы такiх выдатных фалькларыстаy i этнографаy, як Е. Р. Раманаy, Я. Ф. Карскi.

Актыyна працягваy работу па вывучэннi быту, матэрыяльнай i духоyнай культуры беларускага народа А. К. Сержпутоyскi. Летам 1907 г. ён накiроyваецца y экспедыцыю на Палессе Валынскай, Мiнскай i Гродзенскай губерняy. Незадоyга да гэтага этнаграфiчны аддзел Рускага музея распрацаваy праграму для збiрання этнаграфiчных прадметаy i абавязаy сваiх супрацоyнiкаy строга кiравацца ёй. Азнаёмiyшыся з гэтай праграмай, Сержпутоyскi прыходзiць да вываду, што яна не адлюстроyвае спецыфiкi Беларускага Палесся. Ён распрацоyвае yласную праграму, якую yмоyна называе «Некалькi агульных заyваг аб збiраннi этнаграфiчных калекцый у Беларусi»[31 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 1, спр. 573, с. 43.].

Зыходзячы з рэльефу i прыродных умоy Беларусi Аляксандр Казiмiравiч прапаноyвае умоyна раздзялiць яе тэрыторыю на дзве часткi: палявую – Лiтву i лясную – Палессе. Сержпутоyскi тут чамусьцi карыстаецца гiстарычным паняццем «Лiтва». Пры гэтым ён заyважае, што «лiтвiны», дзякуючы нядрэнным дарогам, раней устанавiлi культурныя сувязi з суседнiмi народамi.

Расказваючы аб гаротным становiшчы палешукоy, Сержпутоyскi адзначае: «Тут, у глыбiнi Палесся, мы можам сустрэць такiя куткi, такi быт народа i yсе абставiны яго жыцця, якiя напамiнаюць нам даyно мiнулы час»[32 - Там жа, с. 44.]. Ён раiць пачынаючым фалькларыстам i этнографам збiраць этнаграфiчныя калекцыi, якiя характарызуюць быт i творчасць народа, рабiць падрабязнае апiсанне мясцовасцi, дзе збiраюцца гэтыя экспанаты, з прыкладаннем карт, планаy i фотаздымкаy, запiсваць легенды, паданнi, фразеалагiзмы, даваць характарыстыку заняткаy людзей, прылад працы, сямейнага побыту, звычаяy, традыцый, народнай медыцыны, мастацтва, указваць, чым прадыктаваны выбар месца для будаyнiцтва таго цi iншага збудавання, апiсваць тэхнiку яго yзвядзення i г. д.

Сержпутоyскi сам строга прытрымлiваyся гэтых правiл, выконваy велiзарны аб’ём даследчых работ. У час экспедыцыi 1907 г. (чэрвень – жнiвень) ён сабраy багатую этнаграфiчную калекцыю. Як паведамляла «Живая старина», у яе yвайшлi адзенне, земляробчыя прылады, прыстасаваннi для ткацтва, музычныя, цяслярскiя i бондарскiя iнструменты, амулеты, сродкi народнай медыцыны, прадметы табакакурэння i здабывання агню, сродкi перамяшчэння, цацкi, прылады для палявання, рыбалоyства, пчалярства, посуд, узоры тканiн i вышыyкi, прадметы дамашняга yжытку. Усяго дастаyлена y музей больш за 800 экспанатаy, а таксама 200 фотаздымкаy пабудоy, тыпаy жыхароy, бытавых сцэн, промыслаy i г. д.[33 - Живая старина. 1907. Вып. 3. С. 37.]

Экспедыцыi патрабавалi ад збiральнiка вялiкага напружання фiзiчных сiл, часу. Трэба было адабраць самыя каштоyныя экспанаты, зрабiць падрабязнае апiсанне кожнага з iх, знайсцi транспарт, адвезцi груз на чыгуначную станцыю або адправiць iншым спосабам. Часта для гэтага не хапала адпушчаных на камандзiроyку грошай, даводзiлася разлiчвацца yласнымi. Царскiя чыноyнiкi на месцах не толькi не аказвалi этнографам неабходнай дапамогi, а часам нават перашкаджалi рабоце. Так, падчас экспедыцыi y Польшчу y 1909 г. Сержпутоyскi не змог наведаць Радомскую губерню, багатую народнымi рамёствамi i звычаямi. Незадоyга перад гэтым там адбылiся сялянскiя хваляваннi i для yезду на тэрыторыю губернi патрабаваyся асабiсты дазвол генерал-губернатара Царства Польскага. «Генерал-губернатар, як усходнi дэспат, з выпадку масленiцы нiкога не прымаy»[34 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 1, спр. 573, с. 42.], – пiсаy Сержпутоyскi галоyнаму захавальнiку этнаграфiчнага аддзела музея Ф. К. Волкаву.

У горадзе Родзiн Сядлецкай губернi ад Сержпутоyскага нi на крок не адставалi жандары, прыстаyленыя да яго губернатарам. У прысутнасцi iх людзi баялiся выконваць песнi, расказваць казкi, паданнi, нават гаварыць. Нягледзячы на гэта, Сержпутоyскi поyнасцю выканаy праграму экспедыцыi, сабраy i адаслаy у музей 676 прадметаy, якiя характарызавалi быт, культуру, заняткi мясцовых жыхароy.

Апiсанне калекцый вучоны звычайна рабiy на рускай i беларускай мовах, строга захоyваючы мясцовую гаворку.

Паспяховай была паездка А. К. Сержпутоyскага y Лiтву y 1909 г. Тут ён зрабiy звыш 200 фотаздымкаy, запiсаy многа песень, прыказак, прымхаy.

Падчас экспедыцый вучоны сустракаецца з мясцовымi краязнаyцамi, этнографамi, дзеячамi культуры i мастацтва, раiцца з iмi адносна аб’ектаy даследчай работы, просiць збiраць i прысылаць у музей экспанаты. Падкрэслiваючы высокую самабытную культуру жыхароy заходняй часткi царскай iмперыi, ён заyважае, што жыццё простага народа тут яшчэ больш цяжкае i невыноснае, чым у жыхароy цэнтральных губерняy Расii.




Каyказскi дзённiк


Летам 1910 г. А. К. Сержпутоyскi накiроyваецца y камандзiроyку на Паyночны Каyказ. Нязведаны край, бездарожжа, невядомыя мовы i звычаi плямён i народнасцей не надавалi аптымiзму. «Я еду y такую цяжкую i небяспечную экспедыцыю, дзе кожную хвiлiну можна чакаць ад горцаy кулю або кiнжал. Але мяне не палохаюць нi цяжкасцi, нi небяспека, толькi б дасягнуць пастаyленай мэты», – пiсаy Аляксандр Казiмiравiч у сваiм рабочым дзённiку.

Па дарозе на Каyказ ён спыняецца y розных гарадах Расii, падрабязна апiсвае славутасцi Самары, Саратава, Ноyгарада, Царыцына, Юр’ева. Апошнi, па словах Сержпутоyскага, вельмi нагадаy яму беларускi Мазыр. Але прыгожыя пейзажы цудоyнай рускай прыроды, магутнай, апетай у песнях Волгi не засланяюць ад пiльнага позiрку этнографа жыццё народа. На кожным кроку бачыць ён гора i нястачу, чуе скаргi, плач, праклёны y адрас царскiх чыноyнiкаy. Пасля наведвання Кастрамы даследчык зрабiy наступны запiс у дзённiку: «Тут адчуy я сэрца Расii i тую коснасць некалi моцнага i магутнага народа, якi… сёння пакутуе ад прыгоннiцтва i голаду»[35 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 576, с. 18.]. Знаёмячыся з карцiннай галерэяй горада, Сержпутоyскi заyважае, што этнаграфiя там не прадстаyлена, у музеi пануе хаос.

Поyныя трывог, небяспекi i yражанняy былi днi, праведзеныя Аляксандрам Казiмiравiчам на Каyказе. Ён быy вымушаны прабiрацца па горных сцяжынках над безданню. На дарогах на праезджых часта нападалi бандыты. I yсё ж этнограф наведаy самыя маладаступныя аулы, сабраy багатыя калекцыi прадметаy быту, прылад працы, зброi, зрабiy унiкальныя запiсы народных традыцый i абрадаy, фотаздымкi.

Шмат увагi yдзялiy Сержпутоyскi апiсанню жыцця дзiдойцаy, якое мала чым адрознiвалася ад жыцця iншых горскiх народаy. Галоyным iх заняткам была жывёлагадоyля. Сяляне разводзiлi авечак, кароy, коней, аслоy. На невялiчкiх кавалачках зямлi, адваяванай у гор, вырошчвалi азiмую пшанiцу, авёс, жыта, кукурузу. Апрацоyвалi зямлю прымiтыyным спосабам – матыкай, сахой, што не садзейнiчала атрыманню высокiх ураджаяy. Агароднiцтвам дзiдойцы не займалiся наогул. Асноyная ежа – баранiна, сыр. Той-сёй перабiваyся бортнiцтвам, нарыхтоyкай дроy.

Апiсваючы жыццё, звычаi, культуру чаркесаy, гiнухцаy, А. К. Сержпутоyскi падкрэслiваy, што жывуць яны памiж сабой дружна, заyсёды гатовы прыйсцi адзiн аднаму на дапамогу, падзялiцца апошнiм кавалкам хлеба, жменькай тытуню. Такiя ж цёплыя адносiны да сябе адчуваy з боку простых горцаy i наш зямляк.

Знаёмства з народнай творчасцю горцаy дазволiла даследчыку лепш пазнаць душу гэтых народаy, пераканацца y iх аптымiзме, свабодалюбстве, кемлiвасцi, знаходлiвасцi.

Галоyным персанажам многiх фальклорных твораy чаркесаy з’яyляецца бедны, востры на розум i язык селянiн. У гэтым няцяжка пераканацца, пазнаёмiyшыся з прытчай, запiсанай Сержпутоyскiм[36 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 576, с. 11.].



Будучы запрошаным у госцi да султана, селянiн заyважыy, што гаспадар паклаy у яго шклянку мала цукру. У гэты час слуга паведамiy, што прыехаy яшчэ адзiн госць. «Вельмi добра, – ажывiyся селянiн, – магчыма, гэты чалавек прывёз цукру, бо y султана яго няма».


Не багацце, а смелы yчынак, подзвiг цанiлiся y горцаy.

У другой прытчы, запiсанай у бжэдухаy А. К. Сержпутоyскiм[37 - Там жа.], расказваецца пра наступнае.



Аднойчы натоyп горцаy стаяy на крутым беразе Кубанi. Гледзячы на iмклiвае цячэнне ракi, нехта сказаy: «Шкада, што сярод нас няма бжэдуха. Ён бы не пабаяyся пераплыць раку».

Гэтыя словы пачуy пастух з племя бжэдухаy, якi праходзiy мiма. «Калi сваiм учынкам, нават смерцю магу праславiць свой род, я пераплыву раку», – сказаy ён. Прамовiyшы так, пастух скiнуy з сябе бурку, падбег да абрыву i кiнуyся yнiз.


Сюжэтам для рамантычнай аповесцi пра адраджэнне роду бжэдухаy магло б стаць паданне, запiсанае Сержпутоyскiм[38 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 576, с. 18.].



Супраць лютага князя бжэдухаy узняyся народ, забiy яго самога i yсiх яго родзiчаy. Жывой засталася толькi маладая жонка князя, якая чакала дзiця. Калi пачалося паyстанне, яна пабегла y горы i знайшла прытулак у пастухоy. Хутка жанчына нарадзiла сына. Калi той крыху падрос, стаy дапамагаць дарослым даглядаць коней, кароy. Не было роyнага хлопцу y спрыце, сiле, кемлiвасцi. Бжэдухi выбралi яго сваiм атаманам. Малады князь аб’яднаy разрозненыя плямёны бжэдухаy, якiх вызначалi такiя рысы, як стойкасць, храбрасць, захаванне звычаяy продкаy.


У час камандзiроyкi на Каyказ Сержпутоyскi набыy звыш 400 экспанатаy, зрабiy 140 фотаздымкаy асоб розных народнасцей, апiсаy шмат бытавых сцэн з жыцця горцаy, выканаy дзясяткi малюнкаy i чарцяжоy дамоy, гаспадарчых пабудоy. Выказваючы падзяку прадстаyнiкам афiцыйных улад, якiя садзейнiчалi поспеху работы экспедыцыi, ён iнфармаваy кiраyнiцтва савета этнаграфiчнага аддзела Рускага музея, што пералiчаныя iм асобы абяцалi сабраць сярод мясцовых жыхароy новыя калекцыi i даслаць iх у музей.

Па просьбе старшынi iмператарскага Рускага геаграфiчнага таварыства С. Ф. Альдэнбурга А. К. Сержпутоyскi выступiy 10 снежня 1910 г. перад членамi РГТ з паведамленнем аб вынiках гэтай экспедыцыi. Вялiкую цiкавасць у прысутных выклiкалi прагляд дыяпазiтываy, зробленых Сержпутоyскiм, азнаямленне з калекцыямi этнаграфiчных прадметаy, прывезеных iм з Каyказа[39 - Живая старина. 1910. Вып. 4. С. 357.].

Паспяховай з’явiлася экспедыцыя А. К. Сержпутоyскага y Дагестан у чэрвенi 1911 г. Мэтай яе было вывучэнне жыцця, быту, матэрыяльнай i духоyнай культуры дзiдойцаy, гiнухцаy, капучынцаy.

Наведваючы населеныя пункты, даследчык адзначаy, што жыццё горцаy мала чым адрознiвалася ад жыцця рускiх, беларускiх, украiнскiх сялян. Галоyнымi заняткамi гэтых смелых, адкрытых, шчырых людзей, па словах вучонага, былi жывёлагадоyля, паляванне, земляробства, хоць зямель, прыгодных для вырошчвання збожжавых, агароднiны, было вельмi мала. Невялiкiя yчасткi – латкi, як правiла, размяшчалiся на схiлах гор. Грунт быy вельмi цвёрды, цяжка паддаваyся не толькi матыцы, але i кiрцы. Каб не звалiцца y бездань, сяляне абвязвалi сябе вяроyкамi, адзiн канец якiх мацаваyся на круках, убiтых у скалу. Этнографу неаднаразова даводзiлася бачыць за работай жанчын, якiя апрацоyвалi такiм чынам зямлю.

Сержпутоyскi звяртае yвагу на iснаванне y дзiдойцаy нецывiлiзаваных старажытных звычаяy, напрыклад звычаю выкупу нявесты. Калым часам даходзiy да 100 рублёy, што па тым часе з’яyлялася вельмi вялiкай сумай. «I yсё ж, нягледзячы на гэта, – заyважае вучоны, – большасць маладых людзей жанiлiся i выходзiлi замуж па каханнi». У многiх сем’ях, якiя ён наведаy, панавалi любоy i згода. У той жа час назiралiся y горцаy выпадкi мнагажэнства, пераважна сярод багатых, а таксама кроyная помста.

З гэтай экспедыцыi Сержпутоyскi прывёз 837 экспанатаy – калекцый адзення, галаyных убораy, абутку, упрыгажэнняy, зброi, прадметаy дамашняга i гаспадарчага yжытку, рэлiгiйных культаy. Акрамя таго, зрабiy каля 70 фотаздымкаy пабудоy, бытавых сцэн, абследаваy i апiсаy шэраг аулаy i пасяленняy. Выступаючы са справаздачай на пасяджэннi аддзялення этнаграфii Рускага геаграфiчнага таварыства аб вынiках паездкi y Нагорны Дагестан, ён паведамiy цiкавыя звесткi аб быце горцаy, падзялiyся каштоyнымi думкамi аб паляпшэннi iх становiшча.

У лiнгвiстычнай частцы сваёй справаздачы вучоны выказаy шмат крытычных заyваг па «Краткому дидойско-русскому словарю», выдадзенаму пад рэдакцыяй акадэмiка М. Я. Мара. «Для збiрання матэрыялаy на месцах гэты слоyнiк можа аказаць паслугу, – падкрэслiy ён, – а карыстацца iм у тэарэтычных даследаваннях аб гаворках iндадзiдойскай групы нельга»[40 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 580, с. 7.].

Вывучаючы быт i культуру розных народаy або этнiчных груп, А. К. Сержпутоyскi iмкнуyся прасачыць, якi yплыy яны аказвалi адно на аднаго. У час экспедыцыi 1912 г., абследаваyшы так званую Холмскую Русь, ён адзначыy, што yкраiнскае насельнiцтва гэтага краю, захоyваючы свае бытавыя рысы, часткова падверглася yплыву палякаy i беларусаy. Уплыy палякаy, на думку даследчыка, бачыцца y адзеннi, а беларусаy – у размяшчэннi пабудоy правiльнымi радамi yздоyж вулiц, а таксама y тыпе пабудоy.

Адзначыy Сержпутоyскi y сваёй справаздачы i працэс рассялення па хутарах, якi пачаyся y Холмскай Русi. Сяляне разбуралi свае старажытныя пабудовы i yзводзiлi на хутарах новыя. Вучонаму тым не менш удалося зрабiць планы, чарцяжы i малюнкi старажытных пабудоy, сфатаграфаваць iх.

У пiсьме сакратару савета этнаграфiчнага аддзела Рускага музея ад 9 чэрвеня 1913 г. Сержпутоyскi yказвае на iмклiвую змену моды, што прывяло да знiкнення y вёсцы адзення старажытных узораy. «Пабываy я y трох паветах – Дзмiтраyскiм, Броннiцкiм i Каломенскiм, – пiсаy ён, – i амаль усюды адно i тое ж: былога адзення няма, у хатнiм ужытку yсе прадметы гарадскога паходжання. Пакуль удалося сабраць каля 200 прадметаy, у тым лiку адзiн мужчынскi касцюм з набiyнога льну i тры жаночыя. Паспрабую паспытаць шчасця y старавераy, хаця кажуць, што яны могуць не пусцiць у сваю вёску»[41 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 578, с. 66.].

Цяжка сказаць, чым закончылася паездка Сержпутоyскага да старавераy (пра гэта y справаздачы не гаворыцца), але калi ацэньваць у цэлым яго экспедыцыi y Маскоyскую i Пермскую губернi, то можна назваць iх вельмi yдалымi. Этнограф прывёз адтуль 437 прадметаy хатняга yжытку, 125 фотаздымкаy, на якiх засведчаны краявiды горада Дзмiтрава i Дзмiтраyскага павета, у тым лiку Благавешчанскi сабор, вулiцы, дамы, прылады працы.

Рэзультатыyнай была паездка Сержпутоyскага y Вiленскую i Вiцебскую губернi. Калекцыя музея папоyнiлася yзорамi сялянскай вопраткi, самаробных тканiн, шыцця, вязання, рэчамi гаспадарчага yжытку. Набыy ён тут 115 назваy керамiкi – мiскi, гаршкi, сподкi i г. д.

I yсё ж думка пра тое, што з сялянскага побыту пад уплывам горада знiкаюць старажытныя вясковыя прадметы, не давала вучонаму спакою. У лiпенi 1915 г., адмовiyшыся ад адпачынку, ён накiроyваецца y Варонежскую, Разанскую, Белгародскую i Курскую губернi. Нягледзячы на халеру, якая забiрала штодзень шмат чалавечых жыццяy, Сержпутоyскi працягваy сваю работу. У пасылках, якiя ён рэгулярна пасылаy у адрас Рускага музея, былi такiя каштоyныя экспанаты, як адзенне, абутак, рушнiкi, хусткi, грабянi, нажы, прадметы рэлiгiйнага культу.

Як i раней, многiя экспанаты этнограф купляy за yласныя грошы i дарыy iх музею. 7 мая 1916 г. ён падарыy калекцыю старажытнага шклянога посуду, набытую y вёсцы Асiнаyка Аханскага павета Пермскай губернi, а таксама высокай мастацкай вартасцi карзiну, сплеценую з лазы, саламяную хлебнiцу, глiняныя кубкi, за што атрымаy пiсьмовую падзяку ад кiраyнiцтва музея.




Шлях у навуку


У сваёй навуковай дзейнасцi А. К. Сержпутоyскi yдзяляy шмат увагi yнутрысямейным адносiнам беларусаy. «Калi за сталом знаходзiлiся госцi, – пiсаy ён, – жанчыны звычайна не садзiлiся за стол. Выключэнне складалi вяселле, хрысцiны, памiнкi, Дзяды i iншыя адметныя рэлiгiйныя святы». Прычыну гэтага вучоны бачыць не y нейкай няроyнасцi памiж мужам i жонкай, а y гасцiннасцi беларускай жанчыны, яе iмкненнi лепш абслужыць гасцей.

У розных месцах Беларусi yзаемаадносiны памiж дарослымi i дзецьмi былi рознымi. У шэрагу вёсак Слуцкага павета дарослыя не здаровалiся з дзецьмi, не звярталi на iх увагi. Рэдка нехта заyважаy, што дзецi выраслi. Калi y хаце былi госцi, дзяцей старалiся выправадзiць на вулiцу. Рабiлася гэта, на думку Сержпутоyскага, для таго, каб дзецi выпадкова не прагаварылiся пра тое, як адзываюцца пра гасцей iх бацькi за вочы.

У вёсках Чудзiн, Вялiкi Рожан, Малы Рожан, другiх населеных пунктах Слуцкага павета даследчык назiраy iншую карцiну. Пры дзецях дарослыя гаварылi лiтаральна на yсе тэмы без выключэння, у тым лiку i пра любоyныя прыгоды, роды, добрыя i кепскiя yчынкi.

Праyда, такiя прыклады былi хутчэй выключэннем, чым правiлам. У большасцi сялянскiх сем’яy беларусаy дзецi раслi чулымi, паслухмянымi, працавiтымi, дапамагалi бацькам выхоyваць малодшых дзяцей, весцi гаспадарку. Ветлiва адносiлiся дзецi да суседзяy, асаблiва старэйшых за сябе.

Наяyнасць у беларускiх сялян такiх высокiх маральных якасцей, як пачуццi калектывiзму, таварыскасцi, узаемадапамогi, яскрава пацвярджаюць нарысы А. К. Сержпутоyскага, якiя на працягу многiх гадоy друкавалiся на старонках «Живой старины», iншых навуковых выданняy Расii пад рубрыкай «Очерки Белоруссии». Цiкавая дэталь: усе гэтыя нарысы напiсаны на рускай мове, а загалоyкi асобных з iх Сержпутоyскi дае на беларускай мове. Вучоны не тлумачыць, чым выклiкана гэтая акалiчнасць. Думаецца, што ён зыходзiy з таго, што беларуская мова на пачатку XX ст. ужо заявiла аб сабе y поyны голас, заваявала сабе права стаяць поруч з рускай мовай, хоць афiцыйныя колы царскай Расii yсяляк перашкаджалi гэтаму.

«Сябрына». Гэта першы нарыс[42 - Живая старина. 1907. Вып. 3. С. 149–151.] з названай серыi. Ён прысвечаны апiсанню старажытных народных традыцый беларусаy-палешукоy Слуцкага павета Мiнскай губернi. Адзначаючы, што сябрына сустракаецца толькi y беларусаy, у пераважнасцi палешукоy, Сержпутоyскi тлумачыць значэнне гэтага слова. Ён не пагаджаецца з трактоyкай слова «сябрына» y слоyнiку I. I. Насовiча, якi сцвярджаy, што слова «сябрук» нiчым не адрознiваецца ад слова «сябар». Па перакананнi вучонага, «сябар» – гэта не «саyдзельнiк» у справе цi рабоце, не проста таварыш, а чалавек, родны па духу, часта блiжэйшы за родзiча.

Па назiраннях Сержпутоyскага, сябрына y Беларусi y многiм абапiралася на сумеснае вядзенне гаспадаркi, у прыватнасцi пчалярства, бо пчолы часта пераляталi раямi ад аднаго селянiна да другога. Палешукi лiчылi гэта праяyленнем Боскай волi. Ды i пчалу называлi свяшчэннай iстотай, якая дае воск для царкоyных свечак. Таму сябрына, заснаваная на сумесным бортнiцтве, лiчылася самай моцнай.

Існаваy на Палессi выдатны звычай – абдорваць маладых пчалiнымi вуллямi. Такiм чынам госцi i маладыя гаспадары станавiлiся сябрамi.

Сябрына yстанаyлiвалася i y выпадках, калi ад падораных на вяселлi каровы, авечкi цi кабылы атрымлiваyся прыплод, у такiм разе гаварылi: «Ідзе y руку».

«Хаця пры yстанаyленнi сябрыны нiякiх спецыяльных абрадавых дзеянняy не праводзяць, – зазначаy Сержпутоyскi, – але з моманту яе з’яyлення сябры звяртаюцца адзiн да другога на “вы”, а не на “ты”, як прынята гэта памiж чужымi людзьмi». З такой павагай звярталiся палешукi толькi да бацькоy, старэйшых па yзросце, родзiчаy i самых блiзкiх сяброy i таварышаy.

Кожны чалавек лiчыy для сябе свяшчэнным абавязкам дапамагчы сябру y бядзе. Вялiкiм грахом было пакрыyдзiць сябра, прычынiць яму зло. Сварка памiж сябрамi – ганьба для абодвух.

У час урачыстасцей сяброy саджалi на самае ганаровае месца, удзялялi iм шмат увагi. Сябры часта выступалi y ролi дарадцаy, абаронцаy перад грамадскiмi i дзяржаyнымi iнстанцыямi. Нездарма гаварылi, што часам ад сябра хутчэй атрымаеш дапамогу, чым ад родзiча. Адсюль з’яyленне прыказак i прымавак: «Многа сваiх, ды чорт на iх, а сябар – божы сваяк», «Часам ад свайго помачы не чакай, хiба y сябра папытай».

Кожны прадбачлiвы беларус пры yсякiм зручным выпадку стараyся займець як мага больш сяброy у сваёй i суседнiх вёсках. Ведалi: сябар дапаможа y цяжкую хвiлiну жыцця, пусцiць пераначаваць i прыме як самага дарагога госця. «Не май асьмакоy, а май многа сяброy – век пражывеш i з голаду не памрэш», – гаварылi старыя.

«Бонда». Старажытны звычай беларусаy дзялiцца з суседзямi здабыткамi сваёй працы – мясам, рыбай, мёдам, садавiнай, гароднiнай – знайшоy адлюстраванне y нарысе А. К. Сержпутоyскага «Бонда»[43 - Живая старина. 1907. Вып. 3. С. 151–152.]. Згодна з народнымi yяyленнямi, таго, хто не падзелiцца з iншымi бондай або бондачкай, будуць праследаваць няшчасцi.

Гэты звычай распаyсюджваyся i на жывёлу. Заyважыyшы бадзячага сабаку або каня, карову, якiя адбiлiся ад статку, сяляне лiчылi неабходным накармiць iх. Пры гэтым яны гаварылi: «Бог дае на yсiх долю. I сабаку давай кавалак хлеба – можа, не праз чыю ласку жывем».

Звычай даваць бонду, на думку Сержпутоyскага, iшоy ад сiвой даyнiны, калi была агульная маёмасць цэлай абшчыны або роду.

У запiсах вучонага адзначаецца, што ва yспамiнах старых людзей, ад якiх калiсьцi ён запiсваy свае фальклорныя творы, ёсць шмат прыкладаy таго, як сяляне, што мелi коней, валоy, дапамагалi суседзям-беднякам бясплатна апрацоyваць зямлю, звозiць з поля yраджай, нарыхтоyваць дровы на зiму. Нават калi yласнага хлеба не хапала да новага yраджаю, палешукi не пакiдалi y бядзе суседзяy, у якiх па нейкай прычыне загiнуy ураджай.

«Талака». Цiкавае тлумачэнне старажытных народных традыцый знаходзiм у нарысе А. К. Сержпутоyскага «Талака»[44 - Там жа. Вып. 4. С. 210–214.]. Аyтар адвяргае сцвярджэнне У. I. Даля, якi пiсаy, што «талака – работа грамадой за пачастунак». Сяляне бескарысна прыходзiлi, па словах этнографа, на дапамогу аднавяскоyцу, прыносiлi нават будаyнiчы матэрыял. Гуртам выконвалiся работы, плёнам якiх карысталiся yсе аднавяскоyцы. Размова iдзе аб узвядзеннi плацiн i ёзаy, капаннi студняy, будаyнiцтве лазняy i г. д.

Талака часта мела i iншы сэнс. Яна давала магчымасць чалавеку паказаць сябе y рабоце, служыла своеасаблiвым спаборнiцтвам у спрыце, сiле, уменнi. «Лёс беларускай дзяyчыны, – пiсаy Сержпутоyскi, – у большасцi выпадкаy залежыць ад таго поспеху y працы, якiм яна (дзяyчына) зарэкамендавала сябе y час талакi».

Гаворачы аб «прыгажосцi i высакароднасцi» талакi, Сержпутоyскi з гневам пiша, што гэты старажытны народны звычай часта выкарыстоyвалi y сваiх карыслiвых мэтах памешчыкi, кулакi. Разумеючы, што талака праводзiцца бясплатна, яны збiралi народ на выкананне асаблiва працаёмкiх работ i пасля iх заканчэння частавалi людзей гарэлкай. Вучоны бачыy у гэтым псаванне панамi выдатнага народнага звычаю.

«О завитках в Белоруссии». У 1907 г. на старонках часопiса «Живая старина» быy апублiкаваны нарыс А. К. Сержпутоyскага «О завитках в Белоруссии (очерк из жизни крестьян южной части Слуцкого уезда Минской губернии)»[45 - Живая старина. 1907. Вып. 1. С. 33–23.], прысвечаны раскрыццю светапогляду палешукоy. Значнае месца адводзiлася y iм прымхам i забабонам.

«Пачынаючы з моманту нараджэння i амаль да самой смерцi, – пiша аyтар, – беларуса, на яго думку, праследуе «нячыстая сiла», а каб яе прадухiлiць або прымусiць працаваць на карысць чалавека, трэба строга прытрымлiвацца выпрацаваных народнай мудрасцю прымхаy i забабонаy – правiл, як трэба рабiць у тым цi iншым выпадку». Вобразна параyноyваючы гэтыя правiлы з правiламi гiгiены, накiраванымi на падтрыманне здароyя чалавека, Сержпутоyскi зазначае, што y аснове прымхаy i забабонаy ляжаць уяyленнi неадукаванага цёмнага чалавека i рэкамендаваныя дзеяннi для перасцярогi ад нейкай бяды. Яны не маюць нiякай прычыннай сувязi. Так, каб на працягу года быць здаровым, на думку палешукоy, трэба было падчас першага грому патрэсцi дуб. Адпраyляючыся y дарогу, сяляне зачынялi засланкай вусце печы, а да прыпечка прыстаyлялi вiлкi i качаргу. У такiм разе прымхi абяцалi iм паспяховую паездку.

Сярод мноства розных прымхаy i забабонаy у жыццi беларуса-палешука выключнае месца займалi заломкi, завiткi, або куклы. Рабiлiся яны на хлебных палях i мелi мэту пашкодзiць здароyю чалавека, яго гаспадарцы. На думку сялян, рабiлi заломкi лiхiя людзi, ведзьмакi, якiя знасiлiся з нячыстай сiлай, валодалi чарамi, праклёнамi, заклёнамi.

Знiшчыць заломку, зняць праклёны мог вядзьмак, якi валодаy яшчэ большай магiчнай сiлай, чым той, хто yчынiy лiхадзейства.

Звычайна заломкi рабiлiся так: сцяблiнкi жыта, пшанiцы, ячменю або iншых хлебных злакаy збiралiся y пучок, перавязвалiся валасамi, нiткамi, чырвонымi стужкамi i заломвалiся y пэyны бок.

Рабiлiся заломкi i y выглядзе вяночкаy. Выбар таго цi iншага вiду заломак i атрыбутыкi, звязанай з iм, залежыy ад многiх абставiн. Заломкi, звязаныя валасамi, на думку ведзьмака, пагражалi жыццю людзей цi жывёлы. Зламаныя або скручаныя сцяблiнкi yказвалi на тое, што праклён накiраваны супраць здароyя цi нават жыцця чалавека.

Заломкi звычайна завiвалi y канцы мая – пачатку чэрвеня, калi зацвiталi збожжавыя. На досвiтку вядзьмак распранаyся дагала i, стараючыся быць нiкiм не заyважаным, прабiраyся y поле. На думку сялян, там вядзьмак сустракаyся з нячыстай сiлай, якая не толькi не перашкаджала яму чынiць чорную справу, але i спрыяла y гэтым, адпужвала выпадковых людзей. Па словах Сержпутоyскага, вядомы на Случчыне вядзьмак Іван Санюк, якi меy мянушку Порца, пры завiваннi заломак вымаyляy такiя замовы i закляццi, скiраваныя y адрас гаспадара поля:

З сухога бору, нетры, гушчэчы,
З багны, тхланi, балота,
З цёмнага лесу, з лысых гор,
З ракi, з вiру глыбокага,
З возера, з плёсу шырокага,
З вiхру, з ветру вялiкага —
Адусюль збiрайся, сiла лiхая, нячыстая,
Сатры, зламi (у гэтым месцы вымаyлялася iмя чалавека, супраць якога задумвалася чорная справа) косцi жоyтыя,
Разлi кроy гарачую, засушы яго цела.
Як засохнуць i запетраюць гэтыя калiвы,
Каб ён так засох i запетраy.

Апошнiя словы Порца паyтараy тройчы, а затым працягваy:



Лiхiя, куцыя, бясхвостыя i вы yсе кахатыя, прыступайце i мне памажыце майго ворага зламаць, скруцiць, сцерцi, каб ён сонейка яснага не бачыy, грому не чуy, сцежкi не таптаy, смаку не меy. Як каласкi сохнуць, каб ён так ссох, прапаy i згiнуy.


У арсенале ведзьмакоy мелiся закляццi i на жывёлу, i на людзей, якiя захочуць знiшчыць заломку. Для апошнiх у Порцы былi свае праклёны:



Бяру чыстыя каласкi, у коску заплятаю. Як калiyкi пагнулiся, паламалiся, каб так таго немач сагнула, зламала рукi i ногi, хто гэту завiтку зачэпiць. Як каласкi сохнуць-пятраюць, каб так ён ссох-спятраy. Як зямля i неба не мiнаюцца, каб так маё слова не мiнулася[46 - Живая старина. 1907. Вып. 1. С. 34.].


Убачыyшы заломкi на сваiм полi, селянiн, каб адвесцi бяду ад сваёй сям’i, вымушаны быy звяртацца па дапамогу да ведзьмака. Той спачатку доyга адмаyляyся, набiваючы сабе цану, i толькi пасля настойлiвых просьбаy налiваy з бутэлькi y шклянку ваду, узятую з «сямi калодзежаy», уважлiва yглядаyся y яе, як бы iмкнучыся yбачыць разгадку няшчасцяy чалавека. Нарэшце ён ставiy шклянку на стол i шматзначна гаварыy: «Вельмi моцна yздзеяна.

Не ведаю, як i адрабiць». I рабiy выгляд, што хоча пакiнуць хату селянiна. Гаспадар i yся сям’я слёзна прасiлi ведзьмака не пакiдаць iх у бядзе, абяцалi павысiць ганарар.

Вядзьмак працягваy адмаyляцца, але yрэшце yступаy просьбам гаспадара, якi вёy яго y поле, дзе знаходзiлася заломка. За iмi крочылi родзiчы селянiна, цiкаyныя суседзi.

Наблiзiyшыся да заломкi, вядзьмак вымаyляy закляццi, жэстыкуляваy, а затым праводзiy вакол яе круг, быццам заганяючы туды нячыстую сiлу. Наступаy самы адказны момант – знiшчэнне заломкi. Вядзьмак станавiyся на карачкi i пачынаy асцярожна падпаyзаць да яе. Нейкая нябачная сiла быццам бы не давала яму лёгка дабрацца да пучка каласкоy, адкiдвала назад. Вядзьмак мармытаy закляццi i пачынаy падпаyзаць з другога боку.

Такiя манiпуляцыi паyтаралiся некалькi разоy. Здаралася, што вядзьмак распранаyся дагала, доyга поyзаy на пацеху прысутным па iржышчы, пакуль нарэшце не вырываy заломку з карэннем. Усiм станавiлася ясна: вядзьмак перамог нячыстую сiлу.

Цяпер пачынаyся другi этап спектакля. Трэба было yсё зло, заключанае y заломцы, скiраваць супраць таго, хто яе завiy. Вядзьмак урачыста yносiy заломку y хату гаспадара, клаy яе y гаршчок, напоyнены вадой з «сямi калодзежаy», i ставiy яго на агонь. Калi вада закiпала, вядзьмак браy асiнавы пруцiк i, памешваючы варыва, шаптаy розныя закляццi. Затым выцягваy гаршчок з печы, даставаy заломку i прымацоyваy яе y комiне. Ад такой аперацыi чалавек, якi завiy заломку, спачатку быццам бы будзе гарэць у агнi, а потым сохнуць, як заломка y комiне.

Пасля паспяховага завяршэння справы па знiшчэннi заломкi гаспадар шчодра частаваy свайго збавiцеля, аддзячваy грашыма, харчам.

Расказваючы пра традыцыю завiвання заломак у асобных населеных пунктах дарэвалюцыйнай Беларусi, А. К. Сержпутоyскi быy далёкi ад таго, каб тлумачыць яе толькi цемнатой i адсталасцю беларусаy-палешукоy. У заключнай частцы свайго нарыса ён гаворыць пра тое, што пад уплывам школ, народных вучылiшчаy у апошнiя гады павысiлася свядомасць не толькi дзяцей, але i дарослых, знiкла сляпая вера y ведзьмакоy i шаптух, нiхто yсур’ёз не yспрымае заломкi. Убачыyшы iх, моладзь спальвала заломкi або для пацехi прывязвала да хвастоy сабак, i тыя вырывалi iх з карэннем. У абрадах знiшчэння заломкi вучонага цiкавiy этнаграфiчны бок, высокая паэтыка заклiнанняy, здаровы народны гумар.

«Добывание огня». Спосаб здабывання i захоyвання агню шырока апiсаны y шматлiкай навуковай i навукова-папулярнай лiтаратуры. Не абышоy гэты факт увагай i А. К. Сержпутоyскi, прысвяцiyшы яму этнаграфiчны нарыс «Добывание огня»[47 - Живая старина. 1909. Вып. 1. С. 40–25.]. Даследуючы быт жыхароy цяжкадаступных населеных пунктаy Беларускага Палесся, ён адзначаy, што большасць сялянскiх сем’яy не карысталiся запалкамi i здабывалi агонь старажытным дзедаyскiм спосабам: з дапамогай крэсiва, крэменю i кнота або цэры – высушанага грыба, што расце на гнiлой частцы ствала хвоi. Рабiлася гэта па некалькiх прычынах. Запалкi каштавалi даволi дорага i былi не па кiшэнi многiм палешукам. Да таго ж яны тухлi ад ветру. Таму кожны мужчына насiy у маленькай торбачцы, якую называлi вогневiцай, магалейкай або калiтой, нескладаныя прыстасаваннi для атрымання агню. Умелi разводзiць агонь у сваiх дамах i палескiя жанчыны, калi мужчын не было y сядзiбе.

Ва yрачыстых выпадках свяшчэнны агонь здабывалi шляхам трэння цi з дапамогай шкельцаy i сонечных промняy. Гэта рабiлi звычайна пры пераходзе y новы дом. У прысутнасцi yсёй сям’i, гасцей гаспадар распальваy свяшчэнны агонь у старой хаце i пераносiy яго y новую хату, дзе рыхтавалася застолле. На думку палешукоy, у такiм выпадку заступнiкi продкаy разам з агнём пераселяцца на новае месца i будуць ахоyваць навасёлаy ад няшчасцяy i бядот.

У час эпiдэмiй з дапамогай свяшчэннага агню запальвалi кастры на yскраiнах вёсак. Яны павiнны былi yберагчы людзей ад хвароб.

У многiх палескiх вёсках iснаваy звычай распальваць з дапамогай свяшчэннага агню купальскiя кастры. Яшчэ задоyга да свята на месца, дзе y ноч з 22 на 23 чэрвеня шугане y неба купальскi агонь, моладзь пачынала зносiць «май» – галiнкi бярозы, лiпы, якiмi на Тройцу сяляне yпрыгожвалi дамы i двары, а таксама старыя рэчы, дошкi, салому, зношаныя лапцi.

У дзень свята хлопцы yкопвалi y зямлю высокую жардзiну, насаджвалi на яе старое кола ад павозкi. Дзяyчаты вешалi на жардзiну вянкi, упрыгожвалi яе рознакаляровымi стужкамi, зялёнымi галiнкамi. Затым вакол жардзiны складвалi yсё, што гарыць.

Вечарам, калi сонца хавалася за гарызонтам, i малыя i старыя iшлi сустракаць свята. Пакуль хлопцы i дзяyчаты спявалi песнi, ладзiлi розныя гульнi, а старыя вялi нетаропкiя размовы пра жыццё-быццё, маладыя дужыя мужчыны раскладвалi купальскае вогнiшча, тручы кавалкi сухога дрэва адзiн аб адзiн. I вось ён – доyгачаканы момант: на волю вырваyся агеньчык. Ён перакiдваyся на сухую салому, вецце. Адступала цемра. Пад радасныя крыкi i воклiчы прысутных пачыналася адно з самых любiмых народных свят.

«Каyтун». У нарысе А. К. Сержпутоyскага «Каyтун»[48 - Живая старина. 1908. Вып. 1. С. 25–26.] адсутнiчаюць апiсаннi абрадаy i рытуалаy беларусаy-палешукоy, i тым не менш ён з’яyляецца своеасаблiвым лагiчным працягам разгледжаных вышэй нарысаy у сацыяльным плане. «Каму даводзiлася бываць у балоцiстых месцах Беларускага Палесся, размешчанага па прытоках ракi Прыпяць, – пiша Сержпутоyскi, – той, думаецца, звярнуy увагу на тое, што y многiх жыхароy гэтага краю валасы на галаве збiты y нейкiя лямцападобныя косы або yтвараюць адзiн вялiзны каyтун». Па словах аyтара, адны даследчыкi тлумачылi гэта мiкраарганiзмам, якi трапiy з балота y кроy чалавека, iншыя – неахайнасцю мясцовых жыхароy. А. К. Сержпутоyскi справядлiва тлумачыць узнiкненне гэтай i iншых хвароб цяжкiмi yмовамi жыцця народа, адсутнасцю на Палессi медыцынскiх устаноy. У пацвярджэнне гэтай думкi ён прыводзiy наступныя факты. На Палессi жывёлу пасуць пераважна на багнiстых месцах, мохавых балотах. Пасьба пачынаецца з ранняй вясны i працягваецца да позняй восенi. Балота yвесь час пакрыта гнiлой стаячай вадой. Пастухi цэлымi днямi стаяць па калена y вадзе або гразi. I як вынiк – балотная лiхаманка, рэyматызм, незажыyныя раны на нагах пастухоy, той жа каyтун. Лячыцца гэтым людзям няма калi i няма дзе, бо на Палессi да рэвалюцыi амаль што адсутнiчалi бальнiцы, лячэбнiцы. Сваёй публiкацыяй вучоны iмкнуyся звярнуць увагу шырокай грамадскасцi на поyнае драматызму жыццё беларускага селянiна.

«Запасванне гаyяда». Добрае веданне жыцця i быту палескiх сялян прадэманстраваy А. К. Сержпутоyскi i y нарысе «Запасванне гаyяда»[49 - Живая старина. 1908. Вып. 1. C. 29–32.]. Цеплынёй i святлом напоyнены радкi аб першым пасля зiмы выгане жывёлы на пашу. Радавую на першы погляд падзею ён паказаy як сапраyднае свята, падчас якога асаблiва поyна раскрываецца душа чалавека.

На сямейным савеце абмяркоyвалася, пара выганяць скацiну на пашу цi не. Прымалiся пад увагу дзень тыдня, фаза месяца. Панядзелак i пятнiцу звычайна лiчылi днямi, якiя не падыходзяць для запасвання. Звычайна час выгану прымяркоyвалi да поyнi, «каб усё было поyна».

Не апошнюю ролю адыгрывалi тут i прыкметы. На думку палешукоy, скiнутая на падлогу лыжка, разбiты посуд маглi прывесцi да бяды. Яшчэ горш, калi y дзень запасвання жывёлы на загнеце тух агонь. У гэты дзень не пазычалi суседзям агню, розных рэчаy, бо згодна з iснуючымi прымхамi лiхi чалавек мог нанесцi вялiкую шкоду.

Але вось усё гатова для выгану жывёлы. Сям’я выходзiць на двор, каб прысутнiчаць пры yрачыстым моманце. Наперадзе гаспадар, апрануты ва yсё чыстае i белае. На iм новыя лапцi з белымi анучамi. У торбе, якая вiсiць на баку, – акраец хлеба, соль, «хрэшчык» (крыж, выпечаны з мукi на Хрэсцы – у сераду на чацвёртым тыднi вялiкага посту), тры невялiчкiя каменьчыкi, нож, замок, бязмен, сякера, курынае яйка, грамнiчная свечка.

Няспешна, з непакрытай галавой iдзе гаспадар у бок хлява, каб выгнаць жывёлу. Там ён бярэ тры пукi саломы, потым выцягвае са студнi поyнае вядро вады, строга па сонцу абносiць яго вакол жывёлы, перакiдвае праз статак каменьчык i аблiвае вадой жывёлу. Гэты абрад паyтараецца тройчы.

Пасля гаспадар закопвае y зямлю каля варот замок, бязмен, сякеру, яйка i разводзiць на гэтым месцы невялiкае вогнiшча, у якое кiдае салому, выцягнутую са страхi хлява. Толькi пасля гэтай цырымонii ён аддае торбу пастуху, i той праз агонь выганяе жывёлу з двара на вулiцу. Уся сям’я iдзе за пастухом за ваколiцу. Урачыста сустракалi жывёлу i з пашы.

У нарысе падрабязна тлумачыцца кожны атрыбут, якi суправаджаy запасванне жывёлы. Праганялi яе праз агонь з мэтай уберагчы ад нячыстай сiлы i лiхiх людзей. Калi выкапанае яйка аказвалася цэлым – гэта было добрай прыкметай: на працягу лета yся жывёла будзе цэлай i здаровай. Замок закопвалi для таго, каб замкнуць пашчы ваyкам i мядзведзям, бязмен – каб жывёла хутка набiрала вагу.

Рытуальнай сiлай валодала i вада, якой аблiвалi жывёлу. Сяляне лiчылi, што скура iх «гаyяда» будзе чыстай, а конi i каровы не будуць баяцца мошак, камароy, а таксама розных сурокаy. Салома, выцягнутая са страхi, павiнна была клiкаць жывёлу дадому, перакiнутыя праз статак каменьчыкi – адганяць ад яго звяроy i нячыстую сiлу.

Гэты нарыс, як, дарэчы, i yсе астатнiя, засведчыy расiйскаму чытачу новыя гранi характару палескага селянiна, пазнаёмiy з жыццём i бытам беларусаy.

«Ловля вьюнов». Глыбокае веданне жыцця палескiх сялян, iх звычаяy i традыцый мы назiраем у нарысе А. К. Сержпутоyскага «Ловля вьюнов»[50 - Живая старина. 1907. Вып. 4. С. 207–209.]. Як i y iншых нарысах, тут апiсваецца гаротнае жыццё палешукоy. «Нялёгкая гэта работа, – пiша аyтар, – цэлы дзень стаяць на адной назе y глыбокiм чоyне, рызыкуючы кожную хвiлiну звалiцца y цiну. Харчуецца рыбак аднымi yюнамi, спiць на голай зямлi пад адкрытым небам у любое надвор’е, а тут мноства камароy i мошак ссуць кроy, забiраюцца y нос, вушы i прыносяць невыносныя мукi». Але цяжкасцi гэтыя пераносiць паляшук стойка, разумее, што ад яго рыбацкага шчасця залежыць лёс сям’i. Буйная рыба пойдзе на рынак, меншую засоляць, засушаць i будуць харчавацца ёй на працягу доyгай зiмы.

Здаралася, што y вынiку зацяжных дажджоy балоты, па якiх працякалi рэчкi, станавiлiся непраходнымi. Сялянам даводзiлася галадаць у поyным сэнсе гэтага слова. Яны харчавалiся дзiкiмi яблыкамi, грушамi, жалудамi i нават пырнiкам.

З-за адсутнасцi сена yсю зiму жывёлу пасвiлi y лясах.

«Бортничество в Белоруссии». Важнай крынiцай здабывання сродкаy да iснавання з’яyлялася для беларуса-палешука лясное пчалярства – бортнiцтва. У сваёй рабоце «Бортничество в Белоруссии»[51 - Материалы по этнографии России. СПб., 1914. Т. 2. С. 13–34.] А. К. Сержпутоyскi падрабязна спыняецца на гэтым нялёгкiм промысле, прыводзiць цiкавыя звесткi з гiсторыi яго yзнiкнення, пралiвае святло на сацыяльныя рысы сялянскiх узаемаадносiн, якiя яскрава праяyлялiся пры сумесным здабываннi мёду.

З даyнiх часоy палешукi па тых цi iншых прычынах (адкрыта гаварыць, што гэта былi за прычыны, аyтар, вядома, не мог) забiралiся y глухiя лясы, за непраходныя балоты i засноyвалi там новыя паселiшчы. У той час у лясах вадзiлася многа пчол i бортнiцтва прыносiла нядрэнны даход.

Сяляне ставiлi на борцях свае знакi, тым самым аб’яyлялi сябе yласнiкамi пчалiных сем’яy. Гэтыя няпiсаныя законы строга выконвалiся палешукамi. Забраць мёд з борцi суседа лiчылася вялiкiм злачынствам. Вiнаватага сяляне маглi пакараць фiзiчна, але самым ганебным з’яyлялася мянушка Пчаладзёр, якая пераходзiла i на яго дзяцей.

На думку беларусаy, пчолы добра водзяцца толькi y самых сумленных людзей, таму кожны пчаляр у час работы каля борцяy лiчыy за правiла памiрыцца з суседам, не думаць пра яго дрэнна.

У ролi прымiрыцеляy часта выступалi пчолы. Варта было рою аднаго суседа пасялiцца y вуллi другога, як тыя з ворагаy ператваралiся y сябрукоy, лiчылi yчынак пчол боскай воляй.

Часта борцямi карысталiся некалькi чалавек разам.

Збор мёду з’яyляyся святам для yсяго паселiшча.

Памешчыкi нейкiм чынам даведвалiся пра такiя паселiшчы i сiлай ператваралi сялян у сваiх падданых. Уласнасць палешукоy, у тым лiку i борцi, пераходзiла ва yласнасць памешчыкаy. Па гэтай прычыне бортнiцтва на Палессi паступова выраджалася. Другой прычынай выраджэння бортнiцтва было знiшчэнне лясоy для прамысловага выкарыстання.

Умоyныя знакi yласнасцi ставiлi палешукi i на iншых прадметах, якiя не з’яyлялiся агульнай уласнасцю. Убачыць селянiн свабодны кавалачак сенакосу, дрэва, якое можа спатрэбiцца яму для пэyнай справы, i адразу ж убiвае побач калок, абвязвае яго вяхоткай з травы. З гэтага моманту тут не можа гаспадарыць нiхто iншы.

Асянiны. У архiве даследчыка ёсць цiкавае апiсанне асянiн – дня памiнання продкаy, асеннiх Дзядоy. Адзначалася гэтае свята праз тры тыднi пасля Пакроваy. Да гэтага часу асноyныя сельскагаспадарчыя работы былi выкананы, можна было крыху адпачыць.

Напярэдаднi свята мужчыны наводзiлi парадак у дварах, забiвалi кабаноy, цялят, авечак, гусей. Жанчыны завiхалiся на кухнi, думалi, як лепш сустрэць гасцей, чым парадаваць дамашнiх.

Перад тым як сесцi за святочныя сталы, палешукi iшлi y лазню, апраналiся y чыстае адзенне. У гэты дзень нават у бедных сялян падавалася не менш як сем абрадавых страy. У больш заможных сялян рыхтавалi да адзiнаццацi страy. Абавязковымi былi тут куцця, кiслая капуста з ялавiчынай, юшка, верашчака, посныя стравы.

Не забывалi, вядома, i пра памерлых продкаy. Успамiналi iх цёплым словам, ставiлi на падаконнiк талерку, у якую клалi па лыжцы кожнай стравы: няхай душы блiзкiх таксама далучацца да застолля. Гаспадар запальваy свечку ад агню перад абразамi, звяртаyся да памерлых са словамi: «Прыходзьце да нас на асянiны yсе тыя, што займалi гэту сядзiбу». Каб не патрывожыць спакой продкаy, гаворкi за сталом вялiся нягучныя. Прыпамiналiся розныя выпадкi, што адбывалiся некалi з тымi, у гонар каго наладжвалiся асянiны, прыводзiлiся iх парады, настаyленнi жывым. А потым пераходзiлi да надзённага, набалелага, разважалi пра будучы yраджай, жывёлу, пра дзяцей i yнукаy.

У рытуале асянiн бачыцца высакароднасць беларускага селянiна, яго павага да блiзкiх, старэйшых, пераемнасць пакаленняy, чаго так не хапае нам сёння y жыццi.

У 1916 г. у Мазырскiм павеце А. К. Сержпутоyскi быy сведкай таго, як на асянiны y адну з вёсак прыйшлi прадстаyнiкi мясцовых улад, пiсары, папы, iх жонкi. Яны выпрошвалi y сялян яйкi, збожжа, грэчку, лубiн, грыбы, нават лапцi i валёнкi. Адзiн поп звалок з сядзiбы вялiзную ступу.


* * *

Шырокая эрудыцыя А. К. Сержпутоyскага, веданне матэрыяльнай i духоyнай культуры беларускага народа праявiлiся y яго шматлiкiх працах па беларускай этнаграфii. У рэцэнзii на кнiгу А. М. Харузiна «Славянское жилище в Северо-Западном крае», якая выйшла y 1907 г. у Вiльнi, ён адзначае не толькi моцныя, але i слабыя яе бакi. Адным з галоyных недахопаy, на думку вучонага, з’яyляецца выбар аб’екта даследавання. Замест тыповых для карэннага беларускага насельнiцтва пабудоy Харузiн вылучыy толькi тую частку, у якой прыкметны yплыy iншых народнасцей – палякаy, лiтоyцаy. Па Мiнскай, Магiлёyскай i Вiцебскай губернях аyтар кнiгi выкарыстаy зусiм нязначны матэрыял, хаця менавiта тут найбольш поyна захавалiся старажытныя пабудовы. Рэцэнзент выказвае здзiyленне, што y аналiзуемай iм кнiзе адсутнiчаюць звесткi аб такiх распаyсюджаных у палескай частцы Беларусi па цячэннi ракi Пронi збудаваннях, як свiронкi, клецi, палаткi на дрэвах (для начлегу i засад пры паляваннi на звяроy), адонкi або сцяжары (аснова для стагоy). Аyтар нi словам не абмовiyся i пра культавыя збудаваннi – крыжы, каплiцы, цэрквы, касцёлы, надмагiльныя помнiкi i г. д.

Не згаджаецца Сержпутоyскi i са сцверджаннем Харузiна, што беларуская сялянская хата бярэ свой пачатак ад клецi. Ён раiць аyтару кнiгi пазнаёмiцца з вынiкамi этнаграфiчных экспедыцый, якiя рэгулярна друкуюцца на старонках газет i часопiсаy, а таксама y навуковых зборнiках Рускага геаграфiчнага таварыства.

Глыбокае веданне гiсторыi, права, звычаяy народа знаходзiм у рэцэнзii А. К. Сержпутоyскага на працу К. Т. Анiкiевiча «Сенненский уезд Могилевской губ.: Опыт описания в географическом, этнографическом, бытовом, промышленном и историческом отношениях, с картою уезда, схемою двух озер и рисунков в тексте»[52 - Живая старина. 1908. Вып. 4. С. 511–513.].

Адзначаючы вялiкую работу аyтара па грунтоyным апiсаннi меж павета i валасцей, збiраннi легенд i паданняy пра камянi, азёры, якiя y народзе называюцца святымi, Сержпутоyскi y той жа час крытыкуе Анiкiевiча за тое, што пры апiсаннi раслiн i жывёл ён абмяжоyваецца толькi мясцовымi назвамi, што знiжае навуковую каштоyнасць працы. Рэцэнзент раiць аyтару кнiгi больш крытычна адносiцца да афiцыйных статыстычных справаздач, у якiх значна завышаецца доля абшчыннага yладання зямлёй.

Крытыкуючы Анiкiевiча за тое, што y яго кнiзе мала новых звестак пра Сенненскi павет, Сержпутоyскi высмейвае заяву генерал-губернатара князя Хаванскага, якi тлумачыy прычыны пагаршэння народнага дабрабыту нiзкiмi цэнамi на вiно i пражываннем яyрэяy на тэрыторыi павета. «Як гэта нагадвае сучасную бюракратычную панацэю ад усiх няшчасцяy», – iранiзуе рэцэнзент.

У рэцэнзii yказваюцца i iншыя недахопы работы Анiкiевiча. У прыватнасцi, на думку Сержпутоyскага, аyтар удзялiy вельмi мала месца высвятленню складу насельнiцтва, яго этнаграфiчным асаблiвасцям, быту, духоyнай i матэрыяльнай культуры, на скажонай рускай мове друкуе тэксты песень, змяшчае малюнкi нiзкай якасцi.

А. К. Сержпутоyскi yмеy у кароткай рэцэнзii выкласцi сутнасць пытання, звярнуць увагу чытача на асноyныя праблемы, закранутыя y рэцэнзаваным творы. Так, у рэцэнзii на кнiгу В. І. Сергiевiча «Крестьянское право и общинное землевладение в Архангельской губернии первой половины XVIII века»[53 - Живая старина. 1907. Вып. 2. С. 25.] ён правiльна падмячае, што, распрацоyваючы сялянскую рэформу, Кацярына II i сенат клапацiлiся не пра тое, каб сялянам стала жыць лягчэй, а пра тое, якiм чынам памножыць свае багаццi праз павелiчэнне падушных падаткаy. На канкрэтных прыкладах вучоны пераканаyча даказвае, што, хоць зямля выдзялялася абшчыне, на самай справе ёй на правах уласнасцi валодалi канкрэтныя сяляне – члены абшчыны. Абшчына не мела права адабраць у iх гэтыя надзелы нават тады, калi сяляне пераязджалi на жыхарства y iншае месца.

«Земледельческие орудия Белорусского Полесья». Вывучэнне духоyнага жыцця, маральнага аблiчча беларускiх сялян А. К. Сержпутоyскi цесна yвязваy з вывучэннем iх матэрыяльнай культуры, быту, заняткаy. У 1910 г. ён апублiкаваy сваю новую працу «Земледельческие орудия Белорусского Полесья: к этнографии белорусов-полешуков южной части Слуцкого и северной половины Мозырского уездов Минской губернии»[54 - Материалы по этнографии России. СПб., 1910. Т. 1. С. 45–49.]. У аснову яе пакладзены назiраннi i запiсы, зробленыя вучоным падчас яго шматлiкiх навуковых экспедыцый на Беларускае Палессе па даручэннi Рускага музея y 1906–1907 гг.

Ва yступнай частцы працы даецца кароткая характарыстыка быту i заняткаy палешукоy. Па словах аyтара, жылi яны пераважна y малых вёсках, размешчаных на вялiкай адлегласцi адна ад адной, сярод непраходных лясоy i балот. Да апошняга часу сюды слаба пранiкала гарадская культура. Па гэтай прычыне, заyважаy Сержпутоyскi, быт i yклад дамашняга гаспадарчага жыцця сельскага насельнiцтва гэтага забытага Богам i людзьмi кутка Беларусi мала чым адрознiвалiся ад жыцця продкаy. Апiсанне i малюнкi прымiтыyных землеапрацоyчых прылад, якiмi карысталiся беларускiя сяляне, пацвярджалi словы вучонага.

А. К. Сержпутоyскi падзяляе гэтыя прылады на пяць груп. Да першай ён адносiць прылады для апрацоyкi глебы: матыку, рыдлёyку, саху, сошку, вершалiну, смык i барану. Самай старажытнай прыладай, з якой першабытны чалавек прыступiy да апрацоyкi зямлi, была, на думку вучонага, матыка. Першапачаткова яна yяyляла сабой сук дуба або граба з круком на канцы. Паступова матыка yдасканальвалася: на канцы крука прымацоyваyся жалезны наканечнiк. Такой прыладай можна было yжо не толькi рыхлiць пясчаную або балотную глебу, але i ператвараць у зяблiва падлесную глебу, у якой было шмат каранёy ад дрэy.

Удасканаленне i развiццё матыкi прывяло да з’яyлення рыдлёyкi, сошкi, сахi i плуга. Як i матыка, рыдлёyка выраблялася з моцнага дрэва – дубу цi грабу. Па форме яна напамiнала сённяшнюю рыдлёyку, толькi па баках завостранай дошкi-ляза былi размешчаны два сукi. Пры рабоце селянiн рукамi трымаy дзяржанне даyжынёй каля метра, а нагой наступаy на сук, прасоyваючы лязо рыдлёyкi y зямлю. Крокам наперад было вынаходнiцтва жалезнага наканечнiка, якi мацаваyся на вострай частцы драyлянага ляза. З цягам часу на змену драyлянай рыдлёyцы прыйшла рыдлёyка металiчная. Яна значна аблегчыла працу сялян, пацяснiла саху i барану на невялiчкiх латках сялянскiх надзелаy.

Цiкава апiсвае вучоны такiя прымiтыyныя прылады, як вершалiна, саха, плуг. Вершалiна yяyляла сабой верхнюю частку ствала дрэва з моцнымi завостранымi сукамi. Галоyнае яе прызначэнне – рыхлiць падлесныя землi, якiя з-за мноства каранёy, што засталiся y iх, не паддавалiся апрацоyцы сахой або плугам. Па такiх участках хадзiлi быкi або конi i цягалi за сабой вершалiну-валакушу. Пасля таго як больш трывалыя каранi былi выкарчаваны, наступала чарга сошкi, сахi або плуга.

Саха прымянялася для акучвання бульбы, пракладвання барознаy на полi. Складалася яна з рычага – моцнага дубовага ствала з сукам i загнутым коранем, да якога прымацоyвалiся ручкi. На сук насаджваyся лямеш з дзвюма дошчачкамi, якiя адыгрывалi ролю адкiдвальнiкаy зямлi. Рычаг – ствол дрэва – заканчваyся адным або двума сукамi, да якiх прыладжваyся каромысел з аглоблямi. У iх упрагалi вала або каня.

Вялiкага майстэрства патрабаваy ад сельскага yмельца выраб бараны – сельскагаспадарчай прылады для паверхневай апрацоyкi глебы – баранавання. На Палессi шырокае прымяненне знаходзiла y XIX ст. плеценая барана. Корпус яе звязвалi дваццаццю парнымi кольцамi, скручанымi з моцных лазовых пруткоy. Кольцы ахоплiвалi пры перакрыжаваннi мноства тонкiх пруцiкаy, памiж якiмi замацоyвалiся 25 дубовых, ясеневых або кляновых зубцоy даyжынёй 35 сантыметраy з нахiлам наперад.

Важнымi дэталямi бараны з’яyлялiся каблук, а таксама лука – дугападобны прут, якi з трох бакоy ахоплiваy барану i заканчваyся вушкам. На iм свабодна перамяшчалася драyлянае кольца, да якога прымацоyваyся каромысел з пастромкамi. Дзякуючы гэтаму барана рухалася наперад толькi па дыяганалi, рады зубцоy не супадалi па прамой лiнii, што забяспечвала раyнамернае рыхленне зямлi. Для таго каб зубцы бараны глыбей пранiкалi y глебу, на барану клалi груз.

Пазней бароны сталi вырабляць з металу, што значна падоyжыла iх век. Вядома, i цана такой бараны была значна вышэйшай. Па гэтай прычыне беларускiя сяляне аддавалi перавагу плеценым i драyляным баронам. Праyда, яны часта замянялi дубовыя зубцы металiчнымi.

Аддаyшы належнае плугу, баране, сярпу i касе, А. К. Сержпутоyскi нагадвае, што y сялянскiх хатах у сераду на чацвёртым тыднi вялiкага посту выпякалi хлеб у выглядзе названых прылад працы, а таксама «хрэшчыкi» – крыжападобны хлеб, якi нагадваy сабой капу, у якую на полi складвалi снапы. Тым самым беларускi селянiн выказваy глыбокую yдзячнасць сельскагаспадарчым прыладам, якiя аблягчалi яго працу, дапамагалi атрымаць добры yраджай, мець дастатак у гаспадарцы.

Вучоны падрабязна апiсвае прылады, якiя прымянялiся для yнясення yгнаенняy (сахор, крук), сяyбы (сявок, сеyнiк, каробка), касьбы i жнiва (серп, каса, граблi), малацьбы i ачысткi зерня (валёк, чэр, веялкi, шуфлi) i г. д., суправаджаючы апiсанне yласнымi малюнкамi. Дзякуючы гэтай працы шматлiкiя чытачы змаглi пазнаёмiцца з жыццём народа заходняй ускраiны Расii, зрабiць для сябе вывад, што з такой адсталай тэхнiкай на малаyрадлiвых беларускiх землях высокi yраджай не збярэш, а значыць, беднасць i галеча не хутка пакiнуць гэты край. Многiм беднякам i сапраyды нiчога iншага не заставалася, як кiдаць свае невялiчкiя надзелы i падавацца на сплаy лесу, займацца рамiзнiцтвам, рыбалоyствам, пчалярствам. Аднак i гэтыя заняткi не гарантавалi сям’i палешука бязбеднае iснаванне.

А. К. Сержпутоyскi прымаy актыyны yдзел у рабоце многiх навуковых, асветнiцкiх, грамадскiх арганiзацый. Ён з’яyляyся членам антрапалагiчнага i геаграфiчнага таварыстваy, сакратаром пастаяннай камiсii па складаннi геаграфiчных карт Расii, кансультантам па пытаннях матэрыяльнай культуры беларусаy пры Рускiм геаграфiчным таварыстве. Па даручэннi апошняга ён склаy беларускую частку этнаграфiчнай карты царскай iмперыi, за што быy удастоены малога залатога медаля.

Заслухаyшы y 1911 г. на пасяджэннi Рускага геаграфiчнага таварыства паведамленне Сержпутоyскага аб гаспадарчым побыце, промыслах беларусаy-палешукоy, таварыства даручыла яму распрацаваць падрабязную праграму для збiрання матэрыялу па этнаграфii рускага насельнiцтва Расii. Заданне было выканана хутка i блiскуча. «Распрацаваная Сержпутоyскiм праграма можа служыць узорам стварэння творча прадуманай сiстэмы, навуковага падыходу да збiрання этнаграфiчных матэрыялаy людзьмi розных узростаy, квалiфiкацыi i адукацыi»[55 - Архiy РГТ, разрад 109, воп. 1, с. 43.], – пiсаy А. Кiркор.

Асаблiвую каштоyнасць уяyляла прыкладная схема складання апытальных лiстоy па розных раздзелах праграмы. Так, напрыклад, высвятляючы yсе бытуючыя y пэyнай мясцовасцi акалiчнасцi, што былi звязаны з агнём, Сержпутоyскi падказваy рэспандэнтам мноства дэталяy, якiя дапамагалi iм лягчэй справiцца з заданнем. Вось як выглядалi некаторыя пункты гэтай анкеты, у распрацоyцы якой прымаy удзел А. Кiркор.



1. Агонь. Якiя матэрыялы выкарыстоyваюцца для ацяплення (дровы, салома, торф, кiзяк)? Асвятленне (лучына, масла, тлушч, газа). Якiя yжывалiся раней прылады для асвятлення (свяцец, каганец)?

2. Як даyней здабывалi агонь (трэннем, свярленнем, з дапамогай дамашнiх запалак, вогнiва)?

3. Цi yжывалiся гарачыя камянi для награвання вады для лазнi, мыцця бялiзны, чысткi посуду, пчалiных вулляy?

4. У якiх выпадках агонь замяняy розныя прылады працы (пры выпальваннi адтулiн у дрэве, пры вырабе лодак, карыт, мастацкiх узораy)?


Глыбокае веданне закранутай праблемы паказаy Сержпутоyскi, распрацоyваючы iншыя раздзелы праграмы. Яго цiкавiла не толькi тое, як выконваецца тая цi iншая работа, аперацыя, але i тое, хто y вёсцы займаецца гэтым промыслам, цi пераходзiць прафесiя ад бацькi да сына i г. д.

Дзякуючы гэтай праграме yдалося y значнай ступенi пашырыць веды аб жыццi, iнтарэсах беларускага дарэвалюцыйнага сялянства.

У журнале пасяджэнняy савета аддзялення этнаграфii Рускага геаграфiчнага таварыства за 1912 г. маецца наступны запiс: «А. К. Сержпутоyскi прымаy актыyны yдзел у рабоце таварыства, часта выступаy з паведамленнямi. Так, яго паведамленне з выпадку выступлення правадзейнага члена Э. Л. Вальтэра «Галашэннi y лiтоyцаy» было прызнана блiскучым прыкладам удзелу y савеце»[56 - Архiy РГТ, разрад 110, воп. 2, спр. 267, с. 22.].

У 1913 г. Аляксандр Казiмiравiч быy выбраны сапраyдным членам Рускага таварыства аматараy светазнаyства.

У сакавiку 1914 г. у выставачнай зале этнаграфiчнага аддзела Рускага музея праходзiла выстаyка касцюмаy рускага насельнiцтва Галiцыi, Букавiны i Венгрыi з запаснiкаy музея. Дэманстравалiся таксама фотаздымкi пабудоy, рэчаy хатняга yжытку. Многiя экспанаты былi прывезены y свой час з навуковых камандзiровак А. К. Сержпутоyскiм. Дарэчы, iм быy распрацаваны паказальнiк гэтай выстаyкi.

За вялiкi аб’ём работ, выкананых Аляксандрам Казiмiравiчам па збiраннi калекцый, ён атрымаy падзяку ад савета Рускага музея i пахвальны лiст ад арганiзатараy выстаyкi «Русская Ривьера»[57 - Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 578, с. 84.].

Разгледжаныя вышэй навуковыя працы i публiкацыi А. К. Сержпутоyскага з’яyляюцца каштоyным матэрыялам для вывучэння жыцця беларускага народа, яго традыцый i культуры.

У залаты фонд не толькi беларускай, але i сусветнай фалькларыстыкi yвайшлi тры зборнiкi вусна-паэтычных твораy (казак, апавяданняy, прымхаy i забабонаy) беларускага народа, запiсаных А. К. Сержпутоyскiм у канцы XIX – пачатку XX ст.[58 - Сержпутовский А. К. Сказки и рассказы белорусов-полешуков: материалы к изучению творчества белорусов и их говора. СПб., 1911; Ён жа. Казкi i апавяданнi беларусаy з Слуцкага павету: матэрыялы да вывучэння беларускай мовы, этнаграфii i лiтаратуры. Л., 1926; Ён жа. Прымхi i забабоны беларусаy-палешукоy. Мiнск, 1930.] Гэтыя кнiгi займаюць значнае месца сярод аналагiчных збораy славянскага фальклору i шырока выкарыстаны y працах такiх сусветна вядомых славiстаy, як Д. Зяленiн, А. Шахматаy, Я. Карскi, I. Сахараy, I. Полiyка, К. Машынскi, што сведчыць аб важнасцi i неардынарнасцi зборнiкаy Сержпутоyскага.




Палескi дзiвасiл


«Сказки и рассказы белорусов-полешуков». Значнай з’явай у гiсторыi беларускай фалькларыстыкi, этнаграфii i мовазнаyства стаy выхад у свет у 1911 г. зборнiка А. К. Сержпутоyскага «Сказки и рассказы белорусов-полешуков». Цiкавая гiсторыя гэтай кнiгi. 16 студзеня 1910 г. Сержпутоyскi перадаy рукапiс у савет этнаграфiчнага аддзела Рускага музея. Акадэмiкi А. А. Шахматаy, Я. Ф. Карскi, В. М. Істрын, М. Я. Мар высока ацанiлi працу, аднагалосна выказалiся за яе хутчэйшае выданне. Праyда, у аддзеле не было сродкаy для аплаты расходаy на выданне кнiгi. Дзякуючы старанням В. М. Істрына yдалося адшукаць 350 рублёy (друкарскiя расходы склалi 319 рублёy). Пры гэтым кiраyнiцтва музея пакiнула за сабой права атрымаць 600 экзэмпляраy кнiгi y асабiстае распараджэнне.

У пачатку 1911 г. кнiга yбачыла свет. Пра яе поспех сведчыць той факт, што тыраж разышоyся лiтаральна за некалькi дзён. Па просьбе шматлiкiх навуковых цэнтраy Расii Аляксандр Казiмiравiч перадаy iм усе yласныя аyтарскiя экзэмпляры, а сам быy вымушаны карыстацца бiблiятэчным.

Зборнiк Сержпутоyскага, якi yключаy 80 казак, уступаy па аб’ёме зборнiкам П. В. Шэйна, Е. Р. Раманава, М. Федароyскага, але y той жа час меy шэраг пераваг перад iмi. Першае i самае галоyнае, што адрознiвала калекцыю казак Сержпутоyскага ад папярэднiх публiкацый, – гэта новы падыход да збiрання i вывучэння казачнай прозы беларусаy. Аляксандр Казiмiравiч першым звярнуy увагу на новыя з’явы y фальклоры, якiя yзнiклi y сувязi са зменамi y жыццi беларускай вёскi канца XIX – пачатку XX ст. Аб гэтым сведчыць тое значнае месца, якое займаюць у зборнiку вострыя па сваёй палiтычнай i сатырычнай накiраванасцi творы, што супярэчыла афiцыйнай думцы, якую падзяляла большасць тагачасных фалькларыстаy: чым больш старажытны тэкст, чым цясней звязаны ён з абрадамi, тым больш ён каштоyны.

Да таго ж аб’ектам даследавання А. Сержпутоyскага стаy на гэты раз зусiм нявывучаны фалькларыстамi рэгiён, размешчаны y глыбiнцы Беларускага Палесся – паyднёвай частцы Слуцкага павета i паyночнай частцы Мазырскага павета Мiнскай губернi. Немалаважным было i тое, што народныя творы вучоны запiсваy у гады першай рускай рэвалюцыi, якая пакiнула прыкметны след у памяцi людзей i знайшла сваё адлюстраванне y народнай творчасцi.

Запiсы i назiраннi Сержпутоyскага раскрываюць шырокую карцiну жыцця сялян Беларускага Палесся y дарэвалюцыйныя часы, iх культуру, палiтычныя i фiласофскiя погляды. Гэта адпавядала патрабаванням часу. Нагадаем, што М. А. Дабралюбаy заклiкаy даследчыкаy народнай творчасцi пры запiсах казак, легенд, паданняy, песень, прыказак i прымавак перадаваць усю абстаноyку, у якой запiсвалiся гэтыя творы[59 - Добролюбов Н. А. Собр. соч. М.; Л., 1962. Т. 3. С. 237.].

Такiя думкi цалкам падзяляy А.К. Сержпутоyскi, якi добра разумеy, што y вусных апавяданнях i казках, прыказках i прымаyках увасоблены светапогляд, жыццёвая мудрасць i этычныя yяyленнi беларускага селянiна. Вось чаму так сур’ёзна падыходзiy ён да адбору i запiсу казачных сюжэтаy, iмкнуyся перадаць усе нюансы мовы i манеры апавядальнiка.

Перш чым прыступiць да запiсвання вуснапаэтычных твораy у пэyнай вёсцы, Сержпутоyскi знаёмiyся з яе жыхарамi, iх бытам, умовамi жыцця, збiраy звесткi пра казачнiкаy. Ён заyсёды клапацiyся аб стварэннi такой атмасферы, пры якой сяляне-апавядальнiкi забывалiся пра прысутнасць чужога чалавека, тым больш «пана» y iх уяyленнях, адчувалi сябе свабодна, проста. Калi апавядальнiк хваляваyся, блытаyся, Сержпутоyскi прасiy яго паyтарыць тэкст яшчэ раз. Шмат увагi yдзяляy ён вывучэнню падобных варыянтаy твораy, уключаy у зборнiкi самыя цiкавыя, яркiя, вобразныя, непаyторныя.

У адрозненне ад Е. Раманава, У. Дабравольскага, А. Афанасьева, якiя y сваiх зборнiках прама або yскосна абгрунтоyвалi класiфiкацыю казак, А. Сержпутоyскi не закранаy гэтага пытання нi y кароткай прадмове «Ад збiральнiка», нi y iншых сваiх працах. Яго цiкавiлi галоyным чынам iдэйны змест казкi, манера апавядання i сама асоба казачнiка.

Канкрэтны матэрыял зборнiка Сержпутоyскага дазваляе выдзелiць чарадзейныя i сацыяльна-бытавыя казкi, вусныя апавяданнi, небылiцы i легенды.

Чарадзейныя казкi займаюць у зборнiку нязначнае месца, каля васьмi працэнтаy ад наяyных твораy. Тым не менш менавiта з чарадзейных казак лiчым неабходным пачаць разгляд матэрыялаy, бо знаёмства з iмi дае магчымасць лепш разабрацца y вытоках творчасцi беларускiх народных казачнiкаy, у светапоглядзе народа, прасачыць трансфармацыю казачных сюжэтаy пад уплывам часу, даследаваць адносiны палескiх казак з рускiмi, украiнскiмi.

Ведаючы прыроду дадзенага жанру, характэрныя яго рысы, варта прызнаць, што i па сённяшнi дзень сусветная фалькларыстыка не выпрацавала дакладнай унутрыжанравай класiфiкацыi чарадзейнай казкi, якая б дазволiла выдзелiць яе разнастайнасцi. Прычыны гэтага вядомы беларускi фалькларыст К. П. Кабашнiкаy бачыць у вялiкiх унутраных зменах, што адбылiся y кожным вiдзе казачнага эпасу на шляху развiцця, у пераасэнсаваннi старога y свеце новага мастацкага мыслення, наслаеннi новых iдэй, вобразаy[60 - Чарадзейныя казкi / склад. К. П. Кабашнiкаy, Г. А. Барташэвiч. Мiнск, 1973. С. 5.].

Некаторыя казачнiкi прапаноyваюць свой уласны падыход да размяшчэння казак па блоках. Так, Ф. П. Гаспадароy усе чарадзейныя казкi падзяляy на казкi, «дзе yсё робiцца чарадзействам», i легендарныя[61 - Новиков Н. В. Сказки Ф. П. Господарева. Петрозаводск, 1941. С. 46.].

У аснове чарадзейнай казкi ляжыць элемент цудоyнага, незвычайнага. Як справядлiва адзначала Э. В. Памяранцава, у адрозненне ад бытавой чарадзейная казка народжана iншай рэчаiснасцю, але y пэyныя перыяды свайго гiстарычнага шляху тая цi iншая аказалiся пад уплывам адных i тых жа сацыяльных i эканамiчных фактараy i адлюстравалi па-свойму y рознай ступенi адны i тыя ж запаветныя iдэi народа. Гэтыя народныя мары выяyляюцца y чарадзейнай казцы дзякуючы канфлiкту[62 - Померанцева Э. В. Судьба русской сказки. М., 1961. С. 10.]. У казках зборнiка А. К. Сержпутоyскага, якiя блiзкiя памiж сабой па сюжэтах i нагадваюць вядомыя казкi, аб’яднаныя агульнай канвой «тры царствы», станоyчым героям супрацьстаяць змрочныя магiчныя сiлы y вобразах Змея Гарыныча, Бабы Ягi, Кашчэя Бессмяротнага i iнш. Народ надзялiy сваiх герояy велiзарнай сiлай. Каваль-багатыр з аднайменнай казкi як «ухвацiy сваю сакеру да як махнуy, дак адразу сатнуy сем дубоy i голаy змею». Лёгка yпраyляецца з саракапудовай булавой Каваль з аднайменнага твора. Героi казкi ненавiдзяць зло, несправядлiвасць, аб’яyляюць вайну насiллю i, праходзячы праз усе выпрабаваннi, выходзяць пераможцамi.

Гiпербалiзуючы сваiх герояy, народ надзяляе фантастычнай сiлай i ворагаy. Кашчэй Бессмяротны адным дыханнем можа ператварыць у камень дзясяткi людзей. Замест адсечаных галоy у Змея тут жа вырастаюць новыя. Ад станоyчага героя патрабуюцца вялiкая сiла, вытрымка, спрыт, знаходлiвасць, каб справiцца з такiмi моцнымi i вераломнымi ворагамi.

У казках «Каваль-багатыр», «Каваль», «Бортнiк» мы сустракаемся з мiфiчнымi вобразамi Змея, Кашчэя, Бабы Ягi, сочым за сталеннем станоyчых герояy. Многiя з iх надзелены велiзарнай сiлай ужо пры нараджэннi. Так, Асiлак нараджаецца з трыма «чортавымi рэбрамi». У свайго маленькага сына («Каваль») мацi заyважае на лбе сонейка, а на патылiцы – месячык. Пакладзе ён руку на спiну каню – той падае на каленi, павядзе плячом – перасоyваюцца з месца на месца горы. Незвычайныя i самi подзвiгi герояy. Яны скiраваны на дапамогу людзям працы, абарону iх ад цёмных сiл, якiя хацелi б пазбавiць народ волi, радзiмы.

Як i y многiх рускiх народных казках, у беларускай чарадзейнай казцы сустракаюцца эпiзоды вызвалення царэyны, любiмай дзяyчыны з палону Кашчэя. Але найбольш характэрна для беларускай чарадзейнай казкi тое, што яе галоyны герой выступае y абарону народа. Так, Каваль-багатыр забiвае Змея, бо ён «многа людзей паеy альбо загроб к сабе y цёмны лес». Каваль уступае y бой з царскiмi слугамi, якiя абараняюць iнтарэсы душыцеляy народа.

У вуснах выдатнага беларускага казачнiка Рэдкага, ад якога запiсваy А. К. Сержпутоyскi, чарадзейная казка набывае новую афарбоyку. Герой казкi «Каваль-багатыр» адчувае велiзарную радасць ад раскатаy грому, ад навальнiцы з маланкамi i перунамi. М. В. Новiкаy чуе y гэтай казцы водгалас падзей 1905 г.[63 - Новиков Н. В. О специфике образа в восточнославянской сказке // Русский фольклор. М.; Л., 1966. Т. 10. С. 176.] На яго думку, герой казкi нечым нагадвае горкаyскага Буравеснiка. Бунтаром малюецца i Каваль, якi смела yступае y бой з царскiм войскам i перамагае яго.

Вядома, наiyна было б чакаць, што чарадзейная казка стане рэалiстычна адлюстроyваць рэвалюцыйныя настроi мас. Многiя стагоддзi яе напаyнялi чарадзейныя персанажы, цудадзейная мастацкая аснова была i застаецца сёння галоyнай у сюжэце казкi. I yсё ж новы час уплёy сваю нiтку y яе старажытную канву. Калi y казцы «Бортнiк» галоyны герой адгукаецца на просьбу цара вызвалiць ад Змея царэyну i пазней становiцца царом, то Каваль выступае супраць царскага войска, а Асiлак заклiкае народ «не грызцiся памiж сабою, да ад ворагаy баранiцца гурбою». Гэты сюжэт не мае сабе аналагаy ва yсходнеславянскiм фальклоры. Л. Бараг лiчыць, што y гэтай казцы адчуваецца yплыy пракламацый i «гутарак», якiя былi распаyсюджаны на Палессi y гады першай рускай рэвалюцыi[64 - Бараг Л. Р. Беларуская казка: пытаннi вывучэння яе нацыянальнай самабытнасцi параyнальна з iншымi yсходнеславянскiмi казкамi. Мiнск, 1969. С. 27.].

На першы погляд, казка «Іванка Прастачок» адносiцца да сюжэтаy аб змеяборстве. Аднак пры аналiзе яе заyважаюцца новыя рысы сацыяльнага пераасэнсавання гэтага старажытнага вобраза, наблiжэння яго да рэчаiснасцi. Загнiваючага Змея (цара) акружаюць паны i падпанкi, якiя «нiчога не робяць да толькi сала гадуюць. А людзi служаць дохламу Змею, служаць тым гнiлым панам, аддаюць iм апошняе, а самi ходзяць галодныя, халодныя» (Сказки. С. 149). Іванка Прастачок, iграючы на чарадзейнай дудачцы, адкрыта заклiкае народ да паyстання.

Прыкладам таго, як беларуская казка напаyняецца новым сацыяльным зместам i адыходзiць ад традыцыйных вобразаy чарадзейнай казкi, можа служыць твор «З чаго лiха на свеце». Ён вызначаецца вострай сацыяльнай накiраванасцю, фiласофскiм асэнсаваннем рэчаiснасцi, закранае праблему, якая хвалявала сялянства царскай Расii, – праблему свабоднага i забяспечанага жыцця. Казачнiк умела перакiдвае масток памiж рэчаiснасцю – змрочнай, галоднай, беспрасветнай, дзе жменька паноy i падпанкаy прыгнятае мiльёны простага люду, паразiтуе на iх працы, i мiнулым, калi людзi быццам бы жылi заможна i шчаслiва, бяды не ведаючы. Канец гэтай iдылii настаy тады, гаворыцца y казцы, калi людзi праiгнаравалi наказ Бога жыць памiж сабой у мiры i згодзе, «каб нiхто не меy улады адзiн над другiм».

Як толькi Бог пакiнуy зямлю i падняyся на неба, вылез са свайго сховiшча чорт i стаy падбухторваць дужэйшых i спрытнейшых браць уладу над слабейшымi. Такiм чынам з’явiлiся на зямлi паны, ад якiх «пайшло такое лiха, што i сказаць не можна». Паны захапiлi зямлю, пачалi марыць людзей голадам, бiць, забiваць iх, насылаць адзiн на другога.

Удала выкарыстоyваючы старажытны матыy вайны чарцей з анёламi, казачнiк М. Кравец указвае на сапраyдных носьбiтаy зла – царскае самадзяржаyе, паноy. У творы яскрава прасочваюцца yзаемаадносiны памiж класамi антаганiстычнага грамадства. Прадстаyнiкi пануючага класа паказаны y выглядзе горкi камянёy, у якой «зверху цяжкае каменне дробных на пясок расцiрае; зверху iх гнятуць другiя, а на тых ляжаць i цiснуць долу яшчэ цяжэйшыя; зверху ж лёг адзiн вялiкi камень». Нялёгка дастаецца камяням, якiя ляжаць унiзе, але y казцы выказана yпэyненасць у немiнучым краху самадзяржаyя: «Трашчыць куча, трэ каменне… Трашчыць i хутка асядае нiжэй… мабыць, скора затрашчаць падпоркi i рассыплецца yся куча». Гаворачы аб лепшай долi, якая чакае народ у будучынi, казачнiк падкрэслiвае, што шчаслiвае жыццё само па сабе не прыйдзе, за яго трэба змагацца.

Аналiзуючы гэты твор, I. Лушчыцкi пiсаy, што ён сведчыць аб агульным уздыме y развiццi беларускай грамадска-палiтычнай думкi, што грамадска-палiтычныя iдэалы перадавога сялянства, адлюстраваныя y казцы, – гэта iдэалы yтапiчнага дробнабуржуазнага сацыялiзму. У той жа час пры yсёй утапiчнасцi такiх грамадска-палiтычных поглядаy яны для свайго часу былi прагрэсiyнай з’явай, бо натхнялi i падымалi сотнi людзей на барацьбу з самаyладствам i прыгоннiцтвам[65 - Лушчыцкi І. М. Нарысы па гiсторыi грамадска-палiтычнай i фiласофскай думкi Беларусi y другой палавiне XIX веку. Мiнск, 1958. С. 50.].

Значнае месца y чарадзейных казках зборнiка займае тэма маралi, у аснове якой ляжыць стваральная праца, гуманныя адносiны людзей. Станоyчай рысай сваiх герояy казачнiк лiчыць уменне, працавiтасць. Каваль-багатыр за кароткi час навучыyся кавальскай справе i навучыy людзей каваць жалеза i рабiць з яго нажы.

Працоyная дзейнасць чалавека раскрываецца y казках «Стары бацька» Рэдкага i «Паляшук i чорт» Грыцкевiча. У апошняй размова iдзе пра асваенне чалавекам балот, выказваецца незадаволенасць сцiплымi поспехамi y пакарэннi прыроды. Гэтым казачнiк выказаy настроi сялян-палешукоy, якiя да прычын, што парадзiлi гора i бядоты, адносiлi таксама балоты з нязменным бездарожжам, адсутнасцю добрых паш i ворнай зямлi.

Казачнiкi Беларускага Палесся з вялiкай цеплынёй i павагай расказвалi пра працаyнiкоy вёскi i, наадварот, бязлiтасна высмейвалi гультаёy, несумленных людзей, якiя былi не супраць завалодаць плёнам працы iншых. Паказальная y гэтым плане казка «Мядзведзь». Злодзея i гультая, якi паквапiyся на дабро суседа, спасцiгае суровая расплата: ён ператвараецца y мядзведзя.

Беларускую казку адрознiвае нацыянальны каларыт, якi праяyляецца ва yказаннi месца дзеяння, у абмалёyцы воблiку героя, раскрыццi сацыяльна-палiтычных матываy, настрояy казачных персанажаy. У казцы «Паляшук i чорт» героя завуць Палешуком, тым самым падкрэслiваецца яго нацыянальная прыналежнасць, указваецца, што дзеянне адбываецца на Палессi.

У творах «Іванка Прастачок», «Мужык i пан» i iншых ярка адлюстраваны перыяд прыгоннага права, адчуваюцца антыпрыгоннiцкiя, бунтарскiя настроi. У шэрагу больш познiх запiсаy атрымалi развiццё iдэi сацыяльнай расплаты («Пану навука»), мары сялян аб роyнасцi i шчасцi («Асiлак»).

Да нацыянальных асаблiвасцей беларускiх казак варта аднесцi антыпамешчыцкiя i антыцарскiя настроi. Для чарадзейных казак, запiсаных А. К. Сержпутоyскiм, характэрны глыбокi псiхалагiзм i мяккi лiрызм, якiя дапамагаюць раскрыццю дынамiкi чалавечых пачуццяy. Казкi yводзяць слухачоy у чароyны свет музыкi, мастацтва. Яркiм прыкладам можа служыць казка «Музыка i чэрцi».

Чарадзейная казка y своеасаблiвай фантастычнай форме адлюстравала сапраyдныя yзаемаадносiны класаy, паказала вострыя супярэчнасцi памiж iмi, больш таго – падказала шляхi iх пераадолення. Гэта yрэшце прывяло да паступовага затухання чарадзейнай казкi. Яе рашуча выцеснiла сацыяльна-бытавая казка, якая асаблiва палюбiлася народу.

Сутнасць сацыяльна-бытавой казкi раскрываецца y самiм тэрмiне. Вядомы беларускi фалькларыст А. С. Фядосiк вызначае сацыяльна-бытавую казку як жанр народнай казачнай прозы, у якой праyдзiва, часцей у крытычна завостранай форме адлюстроyваюцца грамадскiя i сямейныя з’явы, быт i жыццё працоyных, высмейваюцца сацыяльныя тыпы i чалавечыя недахопы[66 - Фядосiк А. С. Праблемы беларускай народнай сатыры. Мiнск, 1978. С. 144.].

Сацыяльна-бытавая казка адрознiваецца ад чарадзейнай перш за yсё спецыфiкай фантастыкi. Барацьба y сацыяльна-бытавой казцы вядзецца не памiж асiлкамi i фантастычнымi пачварамi, а памiж прадстаyнiкамi антаганiстычных класаy грамадства. Героi казкi – звычайныя людзi. Яны перамагаюць сваiх ворагаy дзякуючы мудрасцi, жыццёваму вопыту, знаходлiвасцi, спрыту. У аснове канфлiкту памiж багатымi i беднымi ляжаць сацыяльныя супярэчнасцi. Падчас у гэтых казках даюцца бытавыя замалёyкi. Ідэi, думкi, учынкi станоyчага героя блiзкiя простаму народу. Усё гэта надае асаблiвую каштоyнасць сацыяльна-бытавым казкам, садзейнiчае iх папулярнасцi y народзе. «Гэтыя казкi, – пiсаy В. Р. Бялiнскi, – у тысячу разоy важней за yсе багатырскiя казкi, таму што y iх ярка адлюстроyваецца народны розум, народны погляд на рэчы i народны быт. У апошнiх адносiнах яны могуць лiчыцца найкаштоyнейшымi гiстарычнымi дакументамi»[67 - Белинский В. Г. Полн. собр. соч. М., 1954. Т. 5. С. 671.].

Сапраyды, цяжка знайсцi iншы жанр вуснай народнапаэтычнай творчасцi, у якiм матывы класавай барацьбы займалi б такое значнае месца, як у сацыяльна-бытавой казцы. У казцы «З чаго лiха на свеце» народ спрабуе разабрацца y сутнасцi класавага грамадства, у прычынах iснавання няроyнасцi i несправядлiвасцi. Народ верыць, што гэтае зло не будзе жыць вечна. Быy жа час, пераконвае нас казачнiк, калi «не было нi паноy, нi мужыкоy, а так сабе людзi жылi-пажывалi, анi аб чым не клапацiлiся». Гэта iшло y разрэз з запэyнiваннямi iдэолагаy пануючых класаy, царкоyнiкаy аб тым, што няроyнасць iснуе вечна, што яна yстаноyлена самiм Богам.

У такiх творах праявiлася стыхiйна-матэрыялiстычнае мысленне стваральнiкаy казак. Шляхi да вызвалення ад прыгнёту i насiлля яны бачаць у аб’яднаннi i барацьбе за праyду. Гэтая праyда y казцы «Іванка Прастачок» выступае y ролi рэха-пошчаку ад дудкi-весялушкi.

Сваю лепшую будучыню народ звязваy са з’яyленнем чалавека, якi павёy бы яго да светлай мэты. Такiм чалавекам выступае герой казкi «Асiлак». Ён смелы, дужы, непадкупны. Мара Асiлка – «аслабанiць свет ад паноy, зрабiць усiх людзей роyнымi, шчаслiвымi» – была блiзкай i зразумелай працоyнаму люду. Ён верыць, што наступiць час, калi кожны сам сабе панам будзе: «Усе людзi будуць роyно гараваць, будуць роyно панаваць».

Аднак якiмi сродкамi будзе дасягнута шчаслiвае жыццё, нi казачнiк, нi яго героi адказаць дакладна не маглi, што сведчыла пра слабыя бакi самасвядомасцi сялянства.

Сацыяльна-бытавыя казкi yзнiклi y класавым грамадстве, калi прадукцыйныя сiлы дасягнулi значнага yзроyню развiцця. Пад уплывам гэтага развiвалася i самасвядомасць працоyнага люду. Яна yсё больш i больш пазбаyлялася фантастычных поглядаy на стварэнне свету. Крытычна асмыслiвалiся палiтычныя падзеi, якiя адбывалiся y краiне, расла класавая свядомасць народа. Вызваляючыся ад веры y «добрага цара», чаму y значнай ступенi садзейнiчалi падзеi 1905–1907 гг., сялянства выступала супраць iснуючага ладу. Асноyныя супярэчнасцi феадальнай эпохi – супярэчнасцi памiж мужыком i панам – яскрава бачны y многiх казках зборнiка А. К. Сержпутоyскага «Сказки и рассказы белорусов-полешуков». Гэта тлумачыцца тым, што y памяцi народа захавалiся yспамiны пра бяспраyнае, паднявольнае жыццё пры прыгонным праве. Да таго ж i пасля 1861 г. жыццё працоyных Беларусi yсё яшчэ заставалася цяжкiм, яны па-ранейшаму залежалi ад сваiх прыгнятальнiкаy. Вось чаму так шырока бытавалi y гэты час казкi, накiраваныя супраць памешчыкаy, падпанкаy, аканомаy, якiя дапамагалi царызму няшчадна эксплуатаваць працоyны люд. У iх народ ганьбiць паноy, паказвае iх у смешным выглядзе, малюе сцэнкi сацыяльнай помсты за жорсткасць, бессардэчнасць.

Характэрная y гэтым сэнсе казка «Пану навука», запiсаная А. К. Сержпутоyскiм у вёсцы Чудзiн Слуцкага павета Мiнскай губернi ад казачнiка А. Дудара. Сюжэт пра тое, як пакрыyджаны памешчыкам селянiн распраyляецца з жорсткiм панам, шырока вядомы y Еyропе, Амерыцы. Ва yказальнiку Аарне-Томпсана адзначана 19 фiнскiх, 15 лiтоyскiх, 14 французскiх варыянтаy гэтага твора. Аналагiчны сюжэт выкарыстаны y аповесцi З. Бядулi «Салавей», сустракаецца ён таксама i y фальклорных зборнiках У. М. Дабравольскага, П. П. Чубiнскага, М. Гiрака[68 - Добровольский В. Н. Смоленский этнографический сборник. СПб., 1891. Ч. 1. С. 704–707; Чубинский П. П. Труды этнографическо-статистической экспедиции в Западно-Русский край // Материалы и исследования. СПб., 1878. Т. 2. С. 643–644; ГiрякМ. Украiнськi народнi казкi Схiдноi Словачини / упорядкування, пiслямова та коментарii М. Гiряка. Пряшев, 1966. Т. 3. С. 159–163.]. Варыянт Дудара вызначаецца большай сацыяльнай вастрынёй, антыпанскай накiраванасцю. Памешчык, пра якога iдзе размова, быy вельмi жорсткiм, злым. Не аднаго мужыка забiy ён да смерцi. Людзей жа лiчыy за сабак. Ён гвалцiy жанчын, забiраy у сялян жывёлу ды яшчэ загадваy усыпаць iм бiзуноy. Нарэшце прыйшоy канец цярпенню сялян. Знайшоyся чалавек, якi вырашыy правучыць пана. Заступнiкам пакрыyджаных выступае Рымша. Чатыры разы ён лупцуе пана, забiрае y яго грошы, нагадвае кожны раз аб яго зверствах у адносiнах да сялян.

Пратэст бунтара-адзiночкi, якi аб’явiy вайну ненавiсным панам, адпавядаy настроям сялян таго часу. Многiя з iх наiyна думалi, што калi часцей палохаць памешчыкаy, а яшчэ лепш лупцаваць iх, як рабiy Рымша, то яны перастануць здзекавацца з людзей. Па гэтай прычыне y народзе такiмi жывучымi былi казкi i паданнi аб смелых разбойнiках. Каб надаць iм большую верагоднасць, казачнiк часта спасылаyся на месца дзеяння. Па словах Дудара, Рымша жыy непадалёку ад вёскi Заполле Мазырскага павета.

Змрочная прыгоннiцкая рэчаiснасць, бяспраyнае жыццё народных мас, невыносныя бытавыя yмовы адлюстраваны y казцы «Жаласлiвая панi». Як i iншыя антыпрыгоннiцкiя казкi зборнiка Сержпутоyскага, гэты твор пачынаецца з апiсання бесчалавечнасцi паноy, няшчаднай эксплуатацыi iмi сялян, да якiх багацеi адносiлiся горш, чым да жывёлы. «I чаго толькi паны не вычваралi, як ены не мучылi людзей, як не здзекувалiса над iмi!» – расказвае казачнiк. Па вiне панi «мужыкi абеднелi, пухнуць ад голаду, бо некалi хлеба зрабiць: панi зганяе па штодзень у двор». Усю сваю «жаласць» гэтая бесчалавечная памешчыца скiравала на катоy i сабак, якiх сабрала цэлы двор i загадала жанкам песцiць i дагаджаць iм. Яна гатова была шкуру здзiраць з «маладзiц да дзевак, калi яны не добра даглядалi тую жывёлу».

На фоне жахлiвага сялянскага жыцця, дзе людзi пухлi ад голаду, памiралi як мухi, учынкi памешчыкаy, якiя бавiлi час у распусце i гулянках, адчынялi пансiянаты для сваiх кошак i сабак, здаюцца асаблiва агiднымi i абуральнымi. «Жаласлiвую панi» не хвалюе, што яе сяляне памiраюць ад голаду, затое «як здохне кот, сабака або здыхлiна каняка, то панi плача, бы па родным бацьку, вялiць плакаць i другiм, а потым робiць труну, хавае, бы людзей, i над магiлаю кладзе прыклад. Уся дворня ды i yсё сяло толькi i рабiлi на гэтую пошкудзь».

Як гэтая панi, паводзiлi сябе i многiя iншыя памешчыкi. Стары пан «шкадаваy» сваiх людзей, як сваё гаyяда, бо, вядома, лiчыy iх сваiм дабром. Малады пан адносiyся да людзей яшчэ горш. Ён збiраy у маёнтку сялянскiх дзяyчат i бегаy за iмi з бiзуном у руках. Як сам вычвараy, што хацеy, так i другiя паны жаласцi не мелi.

Асаблiвай вастрынi дасягае сатыра пры апiсаннi iмянiн панi y казцы «Жаласлiвая панi», калi yсе паны i паненкi бегалi голымi па сядзiбе. Гэтая памешчыца i яе акружэнне – прыклад роyнай дэградацыi, маральнага разлажэння класа памешчыкаy. Сам сабой напрошваyся вывад – неабходна змагацца з прыгнятальнiкамi.

Вострай сацыяльнай скiраванасцю, тонкiм гумарам, трапнымi характарыстыкамi, сакавiтай народнай мовай вызначаецца казка «Мужык i пан». Пабудаваная на дыялогу памiж памешчыкам-самадурам i селянiнам Стопакам, казка yяyляе сабой бязлiтасную сатыру на прыгнятальнiкаy. Селянiн не баiцца злога памешчыка-прыгоннiка, якi мяняy людзей на сабак, забiваy iх да смерцi. Больш за тое, Стопак здзекуецца з яго, помсцячы за гора, знявагу сваiх аднавяскоyцаy, якiх люты пан i за людзей не лiчыy нiколi. Мужыцкая «дыпламатыя» Стопака раскрывае дасцiпнасць i мудрасць селянiна, паказвае свету мярзотнае аблiчча ганарлiвага i дурнога пана.

Народ выказваy свае адмоyныя адносiны не толькi да царскай улады i памешчыкаy, але i да iх паслугачоy – лакеяy, пiсараy, аканомаy, якiя са скуры лезлi, каб дагадзiць сваiм гаспадарам i па iх загадзе чынiлi суд i расправу над людзьмi.

У казцы «Дваранiн» вастрыё сатыры накiравана супраць ганарлiвага шляхцiца, якi «сам не меy нi двара, нi падданых, а так сабе валачыyся ад аднаго пана да другога». Нягледзячы на сваю беднасць, шляхцiц ненавiдзiць просты народ, успрымае людзей як жывёлу. Народная сатыра бязлiтасна высмейвае яго. Шляхцiца y казцы параyноyваюць з сабакам, якi брэша на людзей i пры гэтым лiчыць, што сцеражэ дабро. Нiкчэмным i смешным выглядае падпанак у сцэне, калi на каленях выпрошвае y Бога «300 рублёy i нiводным рублём менш». Калi ж ксёндз вырашыy пераканацца, наколькi моцнае слова y польскага дваранiна, i апусцiy на нiтцы 299 рублёy, шляхцiц iмгненна схапiy грошы i схаваy iх у кiшэнi.

Асаблiва камiчна праявiyся шляхецкi гонар у канцы казкi. Ксёндз, якому стала шкада грошай, абазваy шляхцiца кепам, дурнем. Падумаyшы, што словы гэтыя належаць Богу, шляхцiц са злосцю напамiнае пану Езусу, што ён «з ласкi боскай… пан Пятроyскi, радавiты шляхцiц да патопу да прытым i двожанiн герольдэм утвердзоны», i y сваю чаргу ганьбiць Бога.

Падобныя сюжэты сустракаюцца y запiсах iншых беларускiх фалькларыстаy, а таксама y зборнiках казак iншых народаy. Аднак у зборнiку А. К. Сержпутоyскага сатыра на шляхцiца асаблiва вострая i бязлiтасная.

Ілгуном, несумленным чалавекам малюецца пiсар у аднайменнай казцы. За напiсанне прашэння ён патрабуе ад сялян гарэлку, ежу, грошы, а атрымаyшы yсё гэта, падманвае беднякоy. Сяляне са здзiyленнем даведваюцца, што y iх петыцыi змяшчаецца не просьба да пана аблегчыць iх жыццё, а, наадварот, абяцанне даць яму «з дому па валу, па капе лёну i па капе аyса». Калi людзi слухалi такiя казкi, яны яшчэ раз пераконвалiся y тым, чые iнтарэсы абараняюць панскiя лакеi, пiсары, аканомы.

Казкi i апавяданнi зборнiка А. К. Сержпутоyскага сведчаць аб росце самасвядомасцi беларуса-палешука, з’яyленнi крытычнага падыходу y ацэнцы грамадскiх з’яy, рэлiгii. Асаблiва вылучаюцца тут творы, якiя адлюстроyваюць працэс класавага расслаення y беларускай дарэвалюцыйнай вёсцы, асуджаюць уладу грошай, несправядлiвасць, вераломства. У казцы «Багатыр» размова iдзе пра багача i бедняка. У багача yсяго yдосталь, але яму хочацца мець яшчэ больш багацця. Ад гэтага ён сохне, не спiць, не есць. Бядняк, наадварот, не мае за душой нi капейкi, але вясёлы i шчаслiвы. Задавальненне y жыццi даюць яму праца, надзея на лепшыя часы. У гэтым пераконвае ён свайго заможнага суседа. У час хвiлiннага прасвятлення той вырашае аддаць частку сваiх грошай бедняку. Аднак скупасць бярэ сваё. Кароткая палёгка змянiлася y багача новым прыступам адчаю. Цяпер ён наогул перастаy пiць i есцi, не спiць доyгiмi начамi. Так схуднеy, што ледзь ногi перастаyляе.

Па-майстэрску паказаны y казцы псiхалагiчны стан персанажаy: багачу шкада кожнай патрачанай капейкi, бедняку ж грошы прыносяць адны непрыемнасцi. Ён вырашае вярнуць суседу яго грошы. Аднак апошнi, усвядомiyшы, хоць i з вялiкiм спазненнем, што яго багацце нажыта на поце i крывi людзей, уцякае з вёскi i памiрае.

Сэнс казкi – багацце, нажытае на падмане i эксплуатацыi iншых, не прыносiць шчасця. У творы выказана даyняя мара народа аб перамозе людзей працы над сваiмi прыгнятальнiкамi.

Антыгуманная мараль грамадства, у якiм пануюць несправядлiвасць, недавер, улада над слабым, адлюстравана y казцы «За добрае злым заплата». Мужык, пашкадаваyшы ваyка, якi трапiy у пастку, вызваляе яго. Няyдзячны звер хоча з’есцi свайго збавiцеля. На дапамогу чалавеку прыходзiць лiс. Хiтрасцю ён заманьвае шэрага разбойнiка y пастку. Мужык забiвае ваyка, а разам з iм i лiса. Аyтар казкi асуджае yчынак мужыка, воyчыя законы, дзе няма месца пачуццям дружбы, удзячнасцi.

Казка цiкавая i незвычайнасцю сюжэтных лiнiй. Сюжэты: лiс дапамагае чалавеку; чалавек забiвае свайго выратавальнiка – не адзначаны нi y адной казцы iншых народаy.

Значнае месца y творах зборнiка займае тэма працы. Сiмпатыi народа заyсёды на баку працалюбiвых, сумленных майстроy сваёй справы. Аб гэтай рысе характару простага чалавека М. А. Дабралюбаy пiсаy: «Яму звычайна нават i y галаву не прыходзiць, каб можна было жыць на свеце, нiчога не робячы: так ён далёка ад гэтага на практыцы»[69 - Добролюбов Н. А. Собр. соч. М.; Л., 1963. Т. 6. С. 245.].

У той жа час у многiх казках высмейваюцца гультаi, дрэнныя гаспадары, зайздросныя i скупыя людзi. Герой казкi «Няхай» Алёкса не толькi не дбае аб уласнай гаспадарцы, але нават не задумваецца i аб уласным лёсе. У яго хаце цячэ страха, праз паламаны плот у агарод лазяць чужыя свiннi. Суседзi гавораць яму пра гэта, але Алёкса толькi пасмейваецца y вусы: «Страха цячэ? Ну i няхай цячэ. Свiннi лазяць? Няхай сабе лазяць». Такая абыякавасць прывяла Алёксу да бяды. Стражнiк злавiy Алёксу y панскiм лесе, калi той драy лыка на лапцi. Замест таго каб пакаяцца i папрасiць прабачэння, Алёкса пачаy рознымi словамi лаяць стражнiка. Узлаваyшыся, той адлупцаваy мужыка, прывязаy яго да дрэва i параiy гаварыць усiм, каго yбачыць, што яго прывязаy Няхай.

Лянота розуму i тут не дазволiла Алёксу крытычна паглядзець на свой лёс, задумацца, чаму суседзi i стражнiк называюць яго пагардлiвай мянушкай, а не iмем, не прозвiшчам. На крык Алёксы прыбеглi мужыкi, пытаюць, хто прывязаy яго да дрэва, а той у адказ гаворыць: «Няхай прывязаy». Падумалi дзецюкi, што Алёкса жартуе, i пайшлi сабе далей. А той да самага вечара крыкам зыходзiyся, пакуль не натрапiлi на яго пастухi i не вызвалiлi з бяды.

Не карысталiся сiмпатыяй беларусаy i людзi, якiя не мелi сваёй уласнай думкi, лёгка мянялi свае перакананнi. Смяецца казачнiк з мужыка, героя казкi «Не вер ачом», бо жартаyнiкi пераканалi яго y тым, што ён прадае не пеyня, а зайца. Адштурхнуyшыся ад прыватнага выпадку – апавядання пра шалапутнага чалавека, якога можна лёгка ашукаць, з якога можна yдосталь пасмяяцца, казка робiць шырокае абагульненне, звяртаючыся да праверанага сродку – увядзення y тэкст прыказкi: «Людзей слухай, а свой розум май». У гэтым заключаецца адна з асаблiвасцей беларускай сатырычнай казкi.

У зборнiку крытыкуюцца i iншыя людскiя недахопы: непавага да бацькоy, старэйшых, а таксама высмейваюцца гультаяватыя жанчыны, якiя замест таго, каб увiхацца па гаспадарцы, наглядаць за дзецьмi, днямi лузгаюць семкi на прызбах i абгаворваюць суседак, сварацца з iмi.

Хто з нас не чуy прыказку «На свеце yсяго нажывеш i Кузьму бацькам назавеш»? Але мала хто ведае, што набыла яна крылы з лёгкай рукi А.К. Сержпутоyскага, якi запiсаy казку «Кузьма» ад вядомага беларускага казачнiка Івана Азёмшы. Нялёгкi лёс выпаy на долю селянiна Кузьмы. Спачатку жонка зневажала, як магла, а калi падрос сын, мужыку наогул жыцця не стала. Мацi з дзяцiнства прывучала малога пагардлiва ставiцца да бацькi, называць яго Кузьмой. Суседзi смяялiся з мужыка, раiлi yзяць папругу i заняцца выхаваннем жонкi i сына. Урэшце лопнула цярпенне y Кузьмы. Везлi неяк бацька з сынам зiмой з балота сена. Воз, на якiм ехаy сын, перакулiyся i падмяy пад сябе хлопца.





Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/uladz-m-r-kasko/svyatlo-dalekay-zork/) на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



notes


Примечания





1


Бандарчык В. К. Гiсторыя беларускай этнаграфii XIX ст. Мiнск, 1964; Ён жа. Гiсторыя беларускай этнаграфii. Пачатак XX ст. Мiнск, 1970; Ён жа. Гiсторыя беларускай савецкай этнаграфii. Мiнск, 1972.




2


Германовiч І. К. Беларускiя мовазнаyцы. Мiнск, 1985. С. 83–93.




3


Бараг Л. Р. Беларуская казка: пытаннi вывучэння яе нацыянальнай самабытнасцi параyнальна з iншымi yсходнеславянскiмi казкамi. Мiнск, 1969. С. 269.




4


Гринблат М. Я. Этнография и фольклористика в БССР за 30 лет // Наука в БССР за 30 лет. Минск, 1949. С. 503–518.




5


Кабашнiкаy К. П. Беларуская казка y казачным эпасе славян. Мiнск, 1968. С. 27.




6


Лушчыцкi І. М. Нарысы па гiсторыi грамадска-палiтычнай i фiласофскай думкi Беларусi y другой палавiне XIX веку. Мiнск, 1958. С. 367.




7


Ларчанка М. Р. На шляхах да рэалiзму. Мiнск, 1958. С. 231.




8


История Белорусской ССР. Минск, 1961. Т. 1. С. 391.




9


История Белорусской ССР. С. 421.




10


Добролюбов Н. А. Собр. соч. М.; Л., 1963. Т. 6. С. 226.




11


Современник. 1864. № 10. С. 192.




12


Шпилевский П. М. Народные пословицы с объяснением происхождения и значения их // Москвитянин. 1852. Т. 4. № 16, отд. 3. С. 125–136; Ён жа. Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических поверьях // Пантеон. 1853. Т. 8, кн. 4. С. 71–79; Т. 9, кн. 5. С. 1–20; кн. 6. С. 1–34; Т. 10, кн. 7. С. 15–56; 1854. Т. 15, кн. 5. С. 21–44; кн. 6. С. 47–68; 1856. Т. 25, кн. 1. С. 1–30; Т. 26, кн. 3. С. 1–28; Ён жа. Дожинки: Бел. нар. обычай. Сценическое представление в 2-х действиях, с хорами, песнями, хороводами и плясками белорусскими. СПб., 1857; Ён жа. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю. СПб., 1858; Ён жа. Волочобники в Витебской губернии // Рус. дневник. 1859. № 101.




13


Шейн П. В. Белорусские народные песни с относящимися к ним обрядами, обычаями и суевериями. СПб., 1874; Ён жа. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. СПб., 1887–1902. Т. 1–3.




14


Романов Е. Р. Белорусский сборник. Киев; Витебск; Могилев; Вильна, 1886–1912. Вып. 1–9; Ён жа. Материалы по исторической топографии Витебской губернии. Уезд Велижский. Могилев, 1898; Ён жа. Могилевская старина. Могилев, 1900–1903. Вып. 1–3; Ён жа. Материалы по этнографии Гродненской губернии. Вильна, 1911–1912. Вып. 1–2; Ён жа. Первоисточники для истории Могилевского края. Одесса, 1916. Вып. 1.




15


Никифоровский Н. Я. Очерки Витебской Белоруссии, ч. 1–8 // Этногр. обозрение. 1892, кн. 12, № 1, кн. 13–14, № 2–3; 1893, кн. 17, № 2; 1894, кн. 20, № 1, кн. 31, № 4; 1897, кн. 34, № 3; 1898, кн. 37, № 2; 1899, кн. 40–41, № 1–2; Ён жа. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности. Витебск, 1895; Ён жа. Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды и обычаи, легендарные сказания о лицах и местах. Витебск, 1897; Ён жа. Простонародные загадки. Витебск, 1898; Ён жа. Нечистики: свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе. Вильна, 1907.




16


Киркор А. Языческие обычаи на Белой Руси. Вильна, 1839; Ён жа. Пра лiтаратуры брацкiх славянскiх народаy. Кракаy, 1874; Ён жа. Лiтоyскае Палессе // Живописная Россия, 1882. Т. 3, ч. 1–2; Ён жа. Беларускае Палессе // Там жа; Ён жа. Этнографический взгляд на Виленскую губернию // Вестн. императорского Русского географического общества. 1857. Ч. 20; 1858. Ч. 21 (са слоyнiкам беларускай гаворкi).




17


Булгаковский Д. Пинчуки: этнографический сборник: песни, загадки, пословицы, обряды, приметы, предрассудки, поверья, суеверия и местный словарь. СПб., 1890.




18


Довнар-Запольский М. Песни пинчуков. Киев, 1895.




19


Янчук М. По Минской губернии: заметки из поездки в 1886 г. М., 1889.




20


Federowski M. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej. Krakow, 1897. Т. 1; 1902. Т. 2; 1903. Т. 3.




21


Архiy РЭМ, ф. 2, воп. 2, спр. 289, с. 2.




22


Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 570, с. 2.




23


Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 570, с. 2.




24


Архiy РЭМ, ф. 2, воп. 2, спр. 572, с. 63.




25


Архiy РЭМ, ф. 2, воп. 2, спр. 562, с. 15.




26


Там жа, ф. 1, воп. 2, спр. 574.




27


Ёз – збудаванне з жардзiн, вецця, якiмi палешукi перагароджвалi рэкi, каб перабiрацца з аднаго берага на другi.




28


Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 574, с. 18.




29


Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 574, с. 82–83.




30


Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 1, спр. 574, с. 154–155.




31


Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 1, спр. 573, с. 43.




32


Там жа, с. 44.




33


Живая старина. 1907. Вып. 3. С. 37.




34


Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 1, спр. 573, с. 42.




35


Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 576, с. 18.




36


Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 576, с. 11.




37


Там жа.




38


Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 576, с. 18.




39


Живая старина. 1910. Вып. 4. С. 357.




40


Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 580, с. 7.




41


Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 578, с. 66.




42


Живая старина. 1907. Вып. 3. С. 149–151.




43


Живая старина. 1907. Вып. 3. С. 151–152.




44


Там жа. Вып. 4. С. 210–214.




45


Живая старина. 1907. Вып. 1. С. 33–23.




46


Живая старина. 1907. Вып. 1. С. 34.




47


Живая старина. 1909. Вып. 1. С. 40–25.




48


Живая старина. 1908. Вып. 1. С. 25–26.




49


Живая старина. 1908. Вып. 1. C. 29–32.




50


Живая старина. 1907. Вып. 4. С. 207–209.




51


Материалы по этнографии России. СПб., 1914. Т. 2. С. 13–34.




52


Живая старина. 1908. Вып. 4. С. 511–513.




53


Живая старина. 1907. Вып. 2. С. 25.




54


Материалы по этнографии России. СПб., 1910. Т. 1. С. 45–49.




55


Архiy РГТ, разрад 109, воп. 1, с. 43.




56


Архiy РГТ, разрад 110, воп. 2, спр. 267, с. 22.




57


Архiy РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 578, с. 84.




58


Сержпутовский А. К. Сказки и рассказы белорусов-полешуков: материалы к изучению творчества белорусов и их говора. СПб., 1911; Ён жа. Казкi i апавяданнi беларусаy з Слуцкага павету: матэрыялы да вывучэння беларускай мовы, этнаграфii i лiтаратуры. Л., 1926; Ён жа. Прымхi i забабоны беларусаy-палешукоy. Мiнск, 1930.




59


Добролюбов Н. А. Собр. соч. М.; Л., 1962. Т. 3. С. 237.




60


Чарадзейныя казкi / склад. К. П. Кабашнiкаy, Г. А. Барташэвiч. Мiнск, 1973. С. 5.




61


Новиков Н. В. Сказки Ф. П. Господарева. Петрозаводск, 1941. С. 46.




62


Померанцева Э. В. Судьба русской сказки. М., 1961. С. 10.




63


Новиков Н. В. О специфике образа в восточнославянской сказке // Русский фольклор. М.; Л., 1966. Т. 10. С. 176.




64


Бараг Л. Р. Беларуская казка: пытаннi вывучэння яе нацыянальнай самабытнасцi параyнальна з iншымi yсходнеславянскiмi казкамi. Мiнск, 1969. С. 27.




65


Лушчыцкi І. М. Нарысы па гiсторыi грамадска-палiтычнай i фiласофскай думкi Беларусi y другой палавiне XIX веку. Мiнск, 1958. С. 50.




66


Фядосiк А. С. Праблемы беларускай народнай сатыры. Мiнск, 1978. С. 144.




67


Белинский В. Г. Полн. собр. соч. М., 1954. Т. 5. С. 671.




68


Добровольский В. Н. Смоленский этнографический сборник. СПб., 1891. Ч. 1. С. 704–707; Чубинский П. П. Труды этнографическо-статистической экспедиции в Западно-Русский край // Материалы и исследования. СПб., 1878. Т. 2. С. 643–644; ГiрякМ. Украiнськi народнi казкi Схiдноi Словачини / упорядкування, пiслямова та коментарii М. Гiряка. Пряшев, 1966. Т. 3. С. 159–163.




69


Добролюбов Н. А. Собр. соч. М.; Л., 1963. Т. 6. С. 245.



Кніга прысвечана жыццю, творчай і грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы, публіцыста А. К. Сержпутоўскага (1864–1940). У ёй даецца грунтоўны аналіз лепшых узораў запісаў казачнага, песеннага, парэміяграфічнага эпасу беларусаў-палешукоў, расказваецца пра ахоўнікаў шматвяковых народных традыцый і абрадаў на Беларускім Палессі, пра ўплыў, які аказала і аказвае беларуская народная творчасць на развіццё славянскай фалькларыстыкі.

Для фалькларыстаў, этнографаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў і вучняў агульнаадукацыйных школ, работнікаў асветы, культуры, літаратуры і мастацтва.

Как скачать книгу - "Святло далёкай зоркі" в fb2, ePub, txt и других форматах?

  1. Нажмите на кнопку "полная версия" справа от обложки книги на версии сайта для ПК или под обложкой на мобюильной версии сайта
    Полная версия книги
  2. Купите книгу на литресе по кнопке со скриншота
    Пример кнопки для покупки книги
    Если книга "Святло далёкай зоркі" доступна в бесплатно то будет вот такая кнопка
    Пример кнопки, если книга бесплатная
  3. Выполните вход в личный кабинет на сайте ЛитРес с вашим логином и паролем.
  4. В правом верхнем углу сайта нажмите «Мои книги» и перейдите в подраздел «Мои».
  5. Нажмите на обложку книги -"Святло далёкай зоркі", чтобы скачать книгу для телефона или на ПК.
    Аудиокнига - «Святло далёкай зоркі»
  6. В разделе «Скачать в виде файла» нажмите на нужный вам формат файла:

    Для чтения на телефоне подойдут следующие форматы (при клике на формат вы можете сразу скачать бесплатно фрагмент книги "Святло далёкай зоркі" для ознакомления):

    • FB2 - Для телефонов, планшетов на Android, электронных книг (кроме Kindle) и других программ
    • EPUB - подходит для устройств на ios (iPhone, iPad, Mac) и большинства приложений для чтения

    Для чтения на компьютере подходят форматы:

    • TXT - можно открыть на любом компьютере в текстовом редакторе
    • RTF - также можно открыть на любом ПК
    • A4 PDF - открывается в программе Adobe Reader

    Другие форматы:

    • MOBI - подходит для электронных книг Kindle и Android-приложений
    • IOS.EPUB - идеально подойдет для iPhone и iPad
    • A6 PDF - оптимизирован и подойдет для смартфонов
    • FB3 - более развитый формат FB2

  7. Сохраните файл на свой компьютер или телефоне.

Последние отзывы
Оставьте отзыв к любой книге и его увидят десятки тысяч людей!
  • константин александрович обрезанов:
    3★
    21.08.2023
  • константин александрович обрезанов:
    3.1★
    11.08.2023
  • Добавить комментарий

    Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *