Книга - Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі

a
A

Нацыянальныя i дзяржаyныя сiмвалы Беларусi
Леанiд Уладзiмiравiч Спаткай


У кнiзе аналiзуецца працэсс станаyлення беларускай сiмволiкi.Адрасавана шырокаму колу чытачоy, у першую чаргу тым, хто цiкавiцца геральдыкай, вексiлалогiяй i гiсторыяй Беларусi.





Нацыянальныя i дзяржаyныя сiмвалы Беларусi



Леанiд Уладзiмiравiч Спаткай



© Леанiд Уладзiмiравiч Спаткай, 2020



ISBN 978-5-4483-1875-7

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero




Прадмова


Сцяг i герб з’яyляюцца важнымi сiмваламi дзяржаyнага суверэнiтэту i як толькi краiна дабiваецца незалежнасцi, яна yрачыста заяyляе пра свае сiмвалы: герб i сцяг.

Сцягi лунаюць над дзяржаyнымi yстановам i падчас афiцыйных мерапрыемстваy, а таксама на флагштоках караблёy. У большасцi сваёй сцягi – гэта прамавугольныя палотнiшчы, аднакаляровыя або састаyленыя з рознакаляровых палос, на некаторых з iх маюцца геральдычныя выявы або надпiсы.

Правобразамi сцягоy былi ваенныя знакi y выглядзе шастоy з рознымi фiгурамi на вяршынях, часта yпрыгожаныя каляровымi стужкамi. Такiя знакi выкарыстоyвалiся са старажытных часоy, напрыклад, вядомы iх выявы на рэльефах Старажытнага Егiпта i Асiрыi. У Старажытным Рыме да шастоy сталi мацаваць каляровыя палотнiшчы. Рымляне называлi такiя знакi словам «вексiлумм». Менавiта гэта слова i стала асновай для назвы дапаможнай гiстарычнай дысцыплiны – вексiлалогii, якая вывучае флагi i сцягi (Уласна сцягi падраздзяляюцца на дзве вялiкiя групы, якiя y рускай мове маюць назвы «флаги» i «знамена». У беларускай мове yсе яны называюцца «сцягi», што не зусiм тоеснае, таму, каб пазбегнуць блытанiны, слова «сцяг» далей будзе yжывацца як тоеснае рускаму «знамя»).

У старажытнасцi больш распаyсюджанымi былi сцягi. Іх мелi вайсковыя падраздзяленнi, рамеснiцкiя цэхi, гандлёвыя кампанii, каралi i iмператары, бо правiлы класiчнай геральдыкi дазвалялi любому yладальнiку герба мець i сцяг (гербавы штандар) аналагiчнага малюнка.

Флагi ж раней выкарыстоyвалiся y асноyным на флоце, бо маракам было важна здалёк вызначыць прыналежнасць сустрэчнага карабля. Затым паступова флагi «перакачавалi» на сушу.

Найбольш важнымi i шануемымi з’яyляюцца дзяржаyныя i нацыянальныя флагi. Нацыянальны флаг – гэта сiмвал нацыi, якi y монанацыянальных краiнах, як правiла, выкарыстоyваецца y якасцi дзяржаyнага. Ува yсiх краiнах да сваiх нацыянальных i дзяржаyных флагаy адносяцца з вялiкай павагай i пашанай, а за iх абразу можна атрымаць буйны штраф або iншае суровае пакаранне. У некаторых краiнах у знак вялiкай пашаны да флага просты чалавек можа вывешваць ля свайго дома толькi маленькi сцяжок або вымпел нацыянальных колераy i то толькi па вялiкiх святах, напрыклад, у Дзень незалежнасцi.

Многiя флагi yяyляюць сабой спалучэнне палос розных колераy, размешчаных вертыкальна або гарызантальна. Таму палосы на флагу прынята пералiчваць зверху yнiз або ад дрэyка да вольнага боку. Напрыклад, флаг Францыi правiльна называць «блакiтна-бела-чырвоны».

Пры вертыкальным вывешваннi палотнiшча, якое складаецца з гарызантальных палос, яго верхняя паласа павiнна размяшчацца злева ад гледача, а нiжняя – справа.



Правобразы гербаy – розныя сiмвалiчныя выявы, што змяшчалiся на вайсковым рыштунку, сцягах i асабiстых рэчах, выкарыстоyвалiся яшчэ y старажытнасцi. У творах Гамера, Вергiлiя, Плiнiя i iншых антычных аyтараy сустракаюцца запiсы аб выкарыстаннi такiх знакаy. Прычым, уласныя эмблемы мелi як рэальныя, так i легендарныя асобы. Напрыклад, уласнай эмблемай Аляксандра Македонскага быy марскi канёк (гiпакамп), якi yпрыгожваy яго шлем, шлем Ахiлеса упрыгожваy арол, шлем цара Нумiдзii Масiнiсы – сабака, шлем рымскага iмператара Каракалы – арол.

Шчыты таксама yпрыгожвалiся рознымi эмблемамi, напрыклад, выявай адсечанай галавы Гаргоны Медузы. Але многiя гэтыя знакi выкарыстоyвалiся як упрыгожанне, таму часта змянялiся yладальнiкамi, не перадавалiся y спадчыну i iх ужыванне не рэгламентавалiся нiякiмi правiламi.

Большасць старажытных цывiлiзацый мелi y сваёй культуры некаторыя элементы геральдыкi, напрыклад, сiстэму пячатак. У Асiрыi, Вавiлоне i Старажытным Егiпце пячаткi выкарыстоyвалiся, як затым i y сярэдневяковай Еyропе, для пасведчання дакументаy. Таму некаторыя эмблемы дзяржаyных утварэнняy антычнасцi выкарыстоyвалiся на працягу стагоддзяy: на манетах, медалях, пячатках. Многiя гэтыя рэчы захавалiся да нашага часу, дзякуючы чаму вядома, што эмблемай Афiн была сава, Карынфа – Пегас, Самоса – паyлiн, вострава Родас – ружа. З III тыс. да Р.Х. iснаваy «герб» шумерскай дзяржавы – арол з галавой iльва. Эмблемай Егiпецкага царства была змяя, Арменii – каранаваны леy, Персii – арол. Затым арол стаy гербам Рыма, а гербам Вiзантыйскай iмперыi, якая хацела аб’яднаць пад сваёй уладай абедзве часткi былой Рымскай iмперыi, стаy двухгаловы арол, якi затым «пераляцеy» на гербы Албанii, Расii, Сербii i некаторых iншых краiн.

Такiм чынам, розныя геральдычныя знакi i эмблемы iснавалi yсюды i заyжды, але yласна гербы з’явiлiся y Еyропе толькi y X ст. Гэта былi гербы рыцараy, якiя сталi затым радавымi, а некаторыя з iх – i дзяржаyнымi. Так, у аснове амаль усiх дзяржаyных гербаy еyрапейскiх краiн былi радавыя гербы дынастый. Напрыклад, на гербе Данii – тры блакiтных леапарды на залатым полi, усеяным чырвонымi сэрцамi. На гербе Швецыi львы падтрымлiваюць шчыт, яны ж знаходзяцца y другой i трэцяй частках шчыта самога герба. Леy i на гербе Фiнляндыi. На гербах Бельгii, Нiдэрландаy i Люксембурга таксама леy – старажытны герб герцагаy Бургундскiх. Льва можна yбачыць i на гербах iншых краiн. А на гербах Аyстрыi, Албанii, Балiвii, Германii, Інданезii, Ірака, Калумбii, Лiвii, Мексiкi, Польшчы, Сiрыi i многiх iншых краiн прысутнiчае другi старажытны сiмвал дзяржаyнай улады – арол.



Сiмвалы Беларусi не маюць нi выявы арла, нi выявы льва. Тым не менш iх гiсторыя пачынаецца y глыбiнi вякоy амаль адначасова з гiсторыяй беларускага народа. Менавiта аб гэтым i будзе аповед, якi, спадзяюся, будзе карысны не толькi тым, хто цiкавiцца гiсторыяй i геральдыкай, але i yсiм жыхарам нашай краiны i яе суседзяy.




Герб


Першыя гербы, як гербы y поyным сэнсе гэтага слова, з’явiлiся на тэрыторыi сучаснай Беларусi прыкладна y XIV ст. Яны, у адрозненне ад рыцарскiх заходнееyрапейскiх гербаy, мелi iншае паходжанне. З незапамятных часоy нашы продкi балты-лiцвiны i славяне-крывiчы карысталiся рознымi сiмвалiчнымi знакамi, якiя служылi iм не толькi знакамi маёмаснай прыналежнасцi, але i знакамi-абярэгамi, якiя павiнны былi дапамагаць iх уладальнiкам у паyсядзённым жыццi або абаранiць iх падчас вайсковай справы. Выявы гэтых сiмвалаy змяшчалiся як на прадметах бытавога yжытку (упрыгожаннi, жыллё, адзенне i г. д.), так i на прадметах вайсковага рыштунку (зброя, сцягi i г. д.).

Традыцыi гэтыя зарадзiлiся яшчэ y паганскiя часы, а хрысцiянства затым прынесла свае асаблiвасцi: так, напрыклад, у якасцi абарончых сiмвалаy-абярэгаy воiны сталi выкарыстоyваць выявы анёлаy або святых, якiх лiчылi сваiмi нябеснымi заступнiкамi. Вядома вялiкая колькасць разнастайных геральдычных знакаy, якiя таксама выкарыстоyвалiся y якасцi вайсковых сiмвалаy-абярэгаy. У шматлiкiх летапiсах, на фрэсках i барэльефах сабораy i цэркваy, на iконах, у археалагiчных крынiцах знаходзiм звесткi аб гэтых знаках. Часцей за yсё гэта геаметрычныя фiгуры: прамыя або касыя («андрэеyскiя») крыжы, зоркi з чатырма, шасцю або васьмю канцамi-промнямi, радзей – рэальныя або мiфiчныя iстоты.








Таму першыя yласныя гербы таксама мелi просты выгляд. Часцей за yсё гэта былi спалучэннi розных лiнiй, часта выкарыстоyвалiся эмблемы, асновай якiх з’яyлялася выява стралы, мяча, крыжа, падковы або маладзiка.











Знакi Рурыкавiчаy (В. С. Драчук «Дорогами тысячелетий»)



Напрыклад, уласным гербам Вялiкага князя Альгерда (1345—1377) была выява крыжа з джаламi стрэл уверсе i yнiзе.






Пячатка и магчымы герб Вялiкага князя Альгерда



Гербам Вялiкага князя Вiтаyта быy вiдазменены герб «Трызуб», якi атрымаy назвы «Слупы Гедымiнавiчаy», або «Калоны»:








Сам жа «Трызуб» з’яyляецца стылiзаванай выявай пiкiруючага yнiз сокала – радавога знака-татэма даiндаеyрапейскага часу.








Ён адпавядае старадаyняму yяyленню аб сонцы як аб сокалу, што захавалася да нашага часу y загадцы-прымаyцы: «Прыйшоy воyк – народ змоyк, узляцеy ясны сакол – народ вясёл», дзе «воyк» – цёмная ноч, «ясны сакол» – сонца. Сокалападобным быy i старажытнаславянскi бог агню i свету Рарог, i y некаторых славянскiх мовах гэта слова захавалася да нашага часу, напрыклад польскае «rarog» i чэшскае «raroh» у перакладзе – сокал. Стылiзаваная выява пiкiруючага сокала была радавым знакам i летапiснага князя Рурыка, або Рарога.

Гэтыя i iншыя радавыя гербы змяшчалiся на пячатках, грошах, вопратцы, надмагiльных плiтах, будынках i г. д. Прычым самымi характэрнымi колерамi гэтых раннiх гербаy былi белы i чырвоны: або белая (срэбная) фiгура змяшчалася y чырвоным полi шчыта, або наадварот – чырвоная y срэбным полi. Гэтыя колеры шырока выкарыстоyвалiся y сiмволiцы славян здаyна: яшчэ аyтар «Слова аб палку Iгаравым» упамiнае чырвоныя i белыя харугвы i чырвоныя шчыты ваяроy.

Прагеральдычныя знакi нашых продкаy, як i згаданы «Трызуб», у большасцi сваёй адпавядалi або мелi сувязь з паганскiмi божаствамi. Так, галоyным бажаством нашых продкаy быy бог Святла i Сонца Дажбог, цi Купала. Яго колер – чырвоны, а сiмвал яго – васьмiпрамянёвая зорка-кветка. Гэты сiмвал i зараз добра вядомы i папулярны сярод нашага народа: ён сустракаецца y вышываных i тканых нацыянальных узорах i арнаментах, у архiтэктурным дэкоры пабудоy i iнш.








Гэты сiмвал атрымаy шырокае распаyсюджанне i пашану сярод продкаy беларусаy не выпадкова, бо згодна са старадаyнiмi легендамi, свой радавод яны вялi ад самога Дажбога-Купалы, таму аyтар «Слова аб палку Iгаравым» i называе нашых продкаy Дажбожжымi yнукамi.

Даволi часта на прадметах вайсковага yжытку сустракаецца i эмблема бога вайны, грому i маланкi – Перуна: шасцiпрамянёвая зорка, або кола з шасцю спiцамi. Гэты Перуноy знак i сёння можна yбачыць у многiх беларускiх вёсках – ён размяшчаецца на сценах хат i гаспадарчых пабудоy. Гэта выява, па павер’i, абараняе жыллё i пабудовы разам з iхнiмi насельнiкамi ад гневу Перуна – удару маланкай. Выява знака Пяруна знака на шчытах i латах або кальчузе воiна таксама павiнна была захаваць iх уладальнiка ад гневу Перуна – ад паразы y баi.








Задоyга да прыняцця хрысцiянства нашым продкам была вядома i выява крыжа, цi чатырохпрамянёвай зоркi, прычым касы, цi «андрэеyскi», крыж таксама з’яyляyся знакам-абярэгам воiна. Гэты сiмвал абароны i ачышчэння азначаy ачышчальнае ахвярнае славянскае вогнiшча, малiтву, што злучае чалавека з богам.

Прамы ж крыж, цi чатырохпрамянёвая зорка, – гэта сiмвал росквiту i стварэння, сiмвал усёабдымнай сiлы Бога. Разыходзячыся ва yсе бакi свету, яна yяyляе сабой сiмвал квiтнеючага Сусвету.

Не менш за Дажбога шанавалi нашы продкi i бога Ярылу. Па iх уяyленнях, Ярыла – гэта сын Дажбога, юнак, якi верхам на белым канi аб’язджае зямлю. Ён апрануты y белую кашулю, басаногi, у руках трымае жытнiя каласы, на галаве – вянок з палявых кветак. Па слову мацi сваёй, жонкi Дажбога, багiнi Лады, Ярыла адчыняе вароты нябёсаy i з’язджае з неба на зямлю – у гэты час пачынаецца вясна.

Прыняцце хрысцiянства Полаччынай было больш доyгiм па часе i больш мiрным па спосабе, чым гэта было y Кiеyскай Русi, якую «Пуцята хрысцiy мячом, а Дабрыня – агнём», таму y свядомасцi беларусаy хрысцiянства да сённяшняга дня мiрна yжываецца з паганскiмi вераваннямi i звычаямi. У немалой ступенi гэтаму спрыяла i сама царква, служыцелi якой, стараючыся вынiшчыць у паствы паганскiя вераваннi i абрады, прызначалi днi хрысцiянскiх свят на днi паганскiх, а хрысцiянскiх святых «прызначалi» замест паганскiх багоy быць нябеснымi патронамi спраy зямных. У вынiку гэтага yладаром маланкi i грому стаy святы Iлля, ён жа стаy заступнiкам падарожнiкаy i воiнаy. Грамавы знак Перуна (шасцiпрамянёвая зорка, цi кола з шасцю спiцамi) пад уплывам хрысцiянства пераyтварыyся y шасцiканцовы роyны крыж (iншая назва – падвоены крыж), якi таксама лiчыyся знакам-абярэгам воiна на полi бiтвы. Як i маланка на небасхiле, выява гэтага шасцiканцовага крыжа – срэбная (белая) цi, радзей, залатая (жоyтая) на блакiтным цi цёмна-блакiтным полi.








Гэты крыж мае падабенства са старажытным каталiцкiм крыжам «Свечыц» (у яго пашыраюцца канцы), а таксама з праваслаyным патрыяршым крыжам i крыжам Святой Еyфрасiннi Полацкай (iх верхняя перакладзiна карацей за нiжнюю).








Дарэчы, патрыяршыя крыжы прысутнiчаюць у дзяржаyных гербах Венгрыi, Славакii, Лiтувы i некаторых iншых кран.

У еyрапейскай геральдыцы iснуе некалькi назваy падвойнага крыжа: «патрыяршы», «ларанскi», «венгерскi», «архiепiскапскi», «бенедыктынцаy», а таксама «крыж Кiрылы i Мяфодзiя».

Але yсе гэтыя назвы адпавядаюць толькi асобным перыядам гiсторыi, а назва «патрыяршы крыж» сведчыць, што крыж такой формы выкарыстоyваецца y якасцi знака адрознення патрыярхаy царквы.

Калi гэты крыж быy абраны архiепiскапамi царквы y якасцi знака сана – невядома, але y еyрапейскай геральдыцы падвойны крыж вядомы з XV ст. Прыкладна з гэтага часу вядомы i герб Ордэна Бенедыкта: падвойны крыж на трайным пагорку, маючым дэвiз.

У паyднёваславянскiх краiнах падвойны крыж таксама вядомы як крыж Святых Кiрыла i Мяфодзiя i фактычна звязаны з духоyнай асветай славянскiх народаy. Назву ж «ларанскi» падвойны крыж атрымаy у сувязi з тым, што Рэне Анжу, герцаг Ларанскi (з 1431 г.), у 1435 г. стаy каралём Венгрыi, гербам якога быy падвойны крыж.








Несумненна, што падвойны крыж заходнiх i паyднёвых славян паходзiць з Вiзантыi, дзе ён быy вядомы да IX ст. У Вiзантыi iснавала некалькi розных тыпаy выяваy крыжа. Шматлiкiя iконы маюць як выявы простага (лацiнскага) крыжа з распятым Хрыстом – Распяцце, так i выявы падвойнага крыжа, якi yваскрэсшы Хрыстос трымае y сваёй руцэ. Ад гэтага падвойны крыж стаy сiмвалам Уваскрэсення.

З IX ст. заходнеславацкае княства Нiтра стала усходняй часткай Вялiкамараyскай iмперыi на якую iмкнулася распаyсюдзiць свой уплыy Вiзантыйская iмперыя праз распаyсюджанне хрысцiянства. Менавiта таму сюды y 863 г. вiзантыйскiм iмператарам Мiхаiлам III была накiравана мiсiя на чале з манахамi-прапаведнiкамi святым Кiрылам (Канстанцiнам) i яго братам, святым Мяфодзiем. Няма сумнення, што менавiта браты-асветнiкi славян прынеслi y Славакiю выяву падвойнага крыжа i тлумачэнне яго сiмволiкi. У наш час у Еyропе падвойны крыж з’яyляецца сiмвалам трох выдатных рэлiгiйных дзеячаy. якiя аднесены да лiку святых. Гэта святы Бенедыкт – бацька заходнееyрапейскага манаства i святыя Кiрыл i Мяфодзiй – асветнiкi славянскiх народаy. А чырвоны i срэбны колеры крыжа сiмвалiзуюць кроy i цела Хрыста.

У Х-ХІ ст. тэрыторыя Славакii паступова yвайшла y склад Венгерскага каралеyства. што yзнiкла замест Вялiкамараyскай iмперыi. У складзе гэтага каралеyства тэрыторыя Славакii складала Паyночнае княства. Гэта княства y розныя часы мела розны палiтычны статус, што залежала ад таго, хто быy уладаром княства. Так, князь Бэла (1048—1060), брат караля Эндру I, быy амаль самастойным манархам з уласнымi васаламi, войскам i незалежнай знешняй палiтыкай, якая часам была скiраванай нават супраць яго брата-караля. Бэла чаканiy i yласныя манеты, якiя мелi большую каштоyнасць. чым манеты караля. На гэтых манетах i змяшчалiся першыя вядомыя y Славакii выявы падвойнага крыжа y выглядзе вертыкальнай лiнii, якая перасякае дзве паралельныя гарызантальныя. Такiм чынам, ужо y XI ст. у славакаy падвойны крыж з’яyляyся не толькi рэлiгiйным сiмвалам, але i палiтычным – сiмвалам дзяржаyнага суверэнiтэту.








Як вядома, узнiкненне геральдыкi звязана з крыжовымi паходамi. Менавiта для таго. каб адрознiць у клубах пылу на полi бiтвы закаваных у латы сваiх воiнаy ад варожых. рыцары пачалi наносiць на свае шчыты якiя-небудзь простыя выявы.

У якасцi такога знака адрознення y 1189 г. венгерскi кароль Бэла III, якi збiраyся прыняць удзел у Трэцiм крыжовым паходзе. змясцiy на свой шчыт выяву падвойнага крыжа – сiмвала, быyшага к гэтаму часу yжо добра вядомым у каралеyстве. Такiм чынам, падвойны крыж стаy гербам венгерскага караля. а y хуткiм часе i першым гербам Венгрыi. У сучасным гербе Венгрыi ён змяшчаецца y левай палове шчыта.








Вялiкi князь Ягайла таксама меy уласны герб з выявай шасцiканцовага крыжа, з пашыраючымiся канцамi.








Менавiта такi крыж быy змешчаны на Дзяржаyным гербе Рэспублiкi Беларусь, прынятым у 1991 г. Але yсе названыя крыжы адрознiваюцца ад падвоенага тым, што або маюць перакладзiны рознай даyжынi, або гэтыя перакладзiны размяшчаюцца на рознай адлегласцi ад вяршынi i падножжа; у падвойным жа крыжы yсе канцы аднолькавай даyжынi i адлегласць памiж перакладзiнамi аднолькавая з канцамi крыжа.








Так, як i Пярун, паступова было выцеснена са свядомасцi нашых продкаy i другое паганскае бажаство – Ярыла. Яго «замянiy» святы Георгiй Пераможац, якога y нас часцей за yсё называюць святы Юры. Гэтаму y немалой ступенi паспрыяла як падабенства iх iмёнаy (Ярыла = Юры – Гюргi – Георгiй), так i супадзенне дня святога Юрыя з Ярылавым днём (6 мая – пачатак вясны, першы выган статка y поле. «Да Юр’я павiнна сена хапiць i y дурня», – кажа народная прымаyка).

Як сведчаць хрысцiянскiя крынiцы, святы Юры—Георгiй – гэта рэальна iснаваyшая асоба. Вядома, што Георгiй нарадзiyся y Кападокii, служыy у рымскiх легiёнах пры iмператару Дыяклетыяне (каля 243—313) i стаy знатным кападакiйскiм военачальнiкам, меy заслужаныя пашану i славу, але адрокся ад тытулаy, знатнасцi i багацця, прыняyшы хрысцiянства. За выкрыццё паганства i распаyсюджванне хрысцiянства Георгiй зведаy жорсткiя пераследы i страшныя катаваннi. Вядома, што y 303 г. ён быy закатаваны насмерць пасля васьмiдзённых здзекаy. За свае мукi i мужнасць, непахiсную веру y Збавiцеля Георгiй быy кананiзаваны. Лепшыя якасцi святога Георгiя праявiлiся y яго подзвiгах, адным з якiх было выратаванне iм царэyны Аi (Аны) ад дракона. Мiтрапалiт Макары у Вялiкай Мiнеi (XVI ст.) так апiсвае гэты подзвiг: «У палесцiнскiм горадзе Гавале пасялiyся y возеры вялiкi змей, якому жыхары павiнны былi аддаваць на з’ядзенне сваiх дзяцей. Калi чарга дайшла i да царскай дачкi, святы Георгiй з’явiyся ёй ля возера, дзе яна стаяла, прынесеная y ахвяру, i загадаy ёй, абвязаyшы драконаву галаву сваiм пасам i аброццю каня, завесцi яго y горад. Царэyна выканала загад Перамаганосца, i калi яна прывяла пачвару y горад, святы Георгiй адсек яму галаву мячом i такiм чынам звярнуy у хрысцiянства iдалапаклоннiкаy Гавальскiх». Гэтаму апiсанню адпавядаюць выявы подзвiгу святога Георгiя y заходнееyрапейскiм жывапiсу i на праваслаyных iконах, толькi на iконах святы Георгiй не з мячом, а з кап’ём.

Царква абрала святога Георгiя нябесным апекуном рыцараy – удзельнiкаy крыжовых паходаy супраць мусульман i паганцаy. Выява святога Георгiя y выглядзе коннага рыцара мае глыбокi сэнс: белы (срэбны) колер вершнiка i яго каня сiмвалiзуе чысцiню хрысцiянства i вернасць запаветам Хрыста, меч – сродак барацьбы за веру, чырвоны колер – поле, залiтае крывёю ворагаy хрысцiянства. Шмат якiя знатныя людзi i цэлыя народы лiчылi святога Георгiя сваiм нябесным апекуном i абаронцам. Напрыклад, выява коннага воiна на княжацкiх пячатках i гербах полацкiх i маскоyскiх князёy – сведчанне iх паходжання ад агульных продкаy – кiеyскiх князёy, нябесным заступнiкам якiх лiчыyся святы Георгiй, бо дакладна вядома, што пачынальнiкам роду полацкiх князёy Iзяславiчаy з’яyляецца князь Iзяслаy – сын Вялiкага князя кiеyскага Уладзiмiра i полацкай князёyны Рагнеды.






Пячатка князя Ізяслава, знойдзеная y Ноyгарадзе y 1953 г.



Гербам Вялiкага князя Вiтаyта быy вiдазменены герб «Трызуб», якi атрымаy назвы «Слупы Гедымiнавiчаy», або «Калоны»:






Ноyгарадскiя манеты з выявай «сабельника» – «саблицы»



Дарэчы, на пячатках i манетах князёy выява вершнiка сустракаецца даволi часта. У рускай сфрагiстыцы пячаткi з выявай вершнiка вядомы з першай паловы XIII ст. У гэты час самым распаyсюджаным сюжэтам пячатак была выява двух святых, якiя азначалi iмя князя i iмя яго бацькi. Так, напрыклад, на пячатках князя Мсцiслава Мсцiславiча (пам. у 1328) – выява вершнiка yправа з дзiдай у руцэ i шасцiканцовым крыжам над плячом. Да гэтага ж часу адносiцца i пячатка князя Усевалада Юр’евiча з выявай вершнiка на яе адваротным баку. А на пячатках Аляксандра Неyскага была выява каранаванага вершнiка yправа, якi трымаy у правай руцэ падняты меч. Падобныя выявы мелi на сваiх пячатках Юрый Даyгарукi, Дзмiтрый Данскi, Барыс Цвярскi, Іван Мажайскi i полацкiя князi. Такiм чынам, вершнiк, узброены мячом або дзiдай, – вельмi распаyсюджаная выява на пячатках князёy. Гэта выява потым з’явiлася i на маскоyскiх грошах XIV – XVI ст.








Падобныя выявы сустракаюцца i на пячатках польскiх князёy: Мешкi Старога, Конрада Мазавецкага, яго сыноy Баляслава i Казiмiра, Пшамыслава Велiкапольскага; чэшскiх каралёy Пшамыслава Отакара i Вацлава II.

Адной з найстаражытнейшых вядомых пячатай з такой выявай з’яyляецца пячатка князя люцiчаy Багуслава, датуемая 1170 г.








А самая старажытная з падобных – са старажытнага Егiпту.








На тыповасць выявы вершнiка y заходнееyрапейскай сфрагiстыцы, нумiзматыцы i геральдыцы, асаблiва з XIV ст., звяртаюць увагу шматлiкiя даследчыкi геральдыкi. Напрыклад, М. П. Сотнiкаy лiчыць, што гэта конная выява святога Георгiя, якi y Вiзантыi лiчыyся патронам iмператара i яго войска. А геральдыст XIХ ст. Б. Кёне лiчыy, што такi тып выяваy iснуе каля 2000 гадоy, – упершыню выява вершнiка сустракаецца на дынарыях рымскага сямейства Фантэя, затым на iмператарскiх манетах – i азначае, што iмператар паражае варожага воiна. З увядзеннем хрысцiянства замест воiна з’явiлася выява дракона i кампазiцыя стала сiмвалiзаваць перамогу хрысцiян над паганцамi.

У наш час падобныя выявы маюць гербы некаторых гарадоy i краiн. Напрыклад, выява Святога Георгiя – Дзяржаyны герб Грузii.








А на старажытным гербе Вялiкага княства Маскоyскага (цяпер – герб Масквы) у чырвоным полi конны воiн у белай (срэбнай) бранi забiвае дзiдай цмока. Як лiчаць некаторыя гiсторыкi, гэты герб адлюстраваy жаданне, а потым i падзею, якая здзейснiлася, – збаyленне рускiх княстваy ад татара-мангольскага ярма.








Не менш старажытны i не менш вядомы i другi герб з выявай святога Георгiя-Юрыя: у чырвоным полi конны воiн у срэбнай бранi з занесеным для yдару мячом у правай руцэ. Гэта старажытны герб крывiцкай, а потым i полацкай зямлi i полацкiх князёy Iзяславiчаy.

Менавiта y сярэдневякоyi, з умацаваннем Полацкага княства i пашырэннем яго межаy, пашыралася тэрыторыя выкарыстання полацкага герба. У любой краiне таго часу герб яе yладара станавiyся гербам краiны; так i герб полацкiх Iзяславiчаy, дзе б нi княжыy князь з гэтага роду, заyсёды змяшчаyся на пячатцы i на вайсковай харугве княства, з’яyляючыся яго дзяржаyным сiмвалам.






Вершнiкi на пячатках полацкiх i навагародскiх князёy



Такiм чынам, прыкладна y 60-х гг. XIII ст. «полацкi» святы Юрый стаy гербам Новагародскага княства, а з 1313 г. – гербам Вялiкага княства Лiтоyскага, Рускага i Жамойцкага, хаця лiчыцца, што толькi y 1384 г.






Герб Лiтоyскай Русi i герб Чырвоннай Русi. На стужцы: «Святы Георгi заступнiк Русi» (Холмская Русь. Исторические судьбы русского зарубежья. П.Н.Батюшков. С.-Петербургъ. 1887)



Менавiта y сярэдневякоyi, з умацаваннем Полацкага княства i пашырэннем яго межаy, пашыралася тэрыторыя выкарыстання полацкага герба. У любой краiне таго часу герб яе yладара станавiyся гербам краiны; так i герб полацкiх Iзяславiчаy, дзе б нi княжыy князь з гэтага роду, заyсёды змяшчаyся на пячатцы i на вайсковай харугве княства, з’яyляючыся яго дзяржаyным сiмвалам.













Магчыма, што яшчэ тады герб атрымаy сваю кароткую, як баявы поклiч, назву-дэвiз «Пагоня!», што адлюстравала сэнс вайсковай справы лiцвiнскай дзяржавы: дагнаць i адбiць у захопнiка нарабаванае iм дабро i вызвалiць захоплены iм палон, хаця yпершыню зафiксавана назва «Пагоня» толькi y гербоyнiку Б. Папроцкага 1584 г.






Вершнiк з дзiдай – герб князя Жыгiмонта-Карыбута. Малюнак з хронiкi iмператара Жыгiмонта (1443)








У 1539 г. Жыгiмонт ІІ Аyгуст унёс у малюнак «Пагонi» некалькi змен: на шлеме вершнiка з’явiyся султан з пер’я, а на канi – трохраговай гунька з аблямоyкай.
















1550—1560 гг. Габелен, створаны па замове Жыгiмонта Аyгуста


























На «Вострай Браме» (Вiльня)



Вядома выява «Пагонi» i са «змiем» – цмокам, цi драконам.








Але гэта выява магчыма адносiцца да Ордэну Дракона, заснаванага iмператарам Жыгiмонтам. Членам гэтага Ордэну y 1429 г. стаy Вялiкi князь Лiтоyскi, Рускi i Жамойцкi Вiтаyт-Аляксандр. Згодна са статутам Ордэну, яго чальцы мелi права на размяшчэнне выявы дракона на сваiм гербе, але адзiны парадак размяшчэння – кольцам вакол шчыта, як, напрыклад на гербе Вялiкага князя i караля Уладзiслава-Ягайлы II, быy прыняты не з самага пачатку iснавання Ордэну.








Такiм чынам, герб «Пагоня» з’яyляyся афiцыйным дзяржаyным гербам Вялiкага княства Лiтоyскага, Рускага i Жамойцкага (Самагiцкага) з XIV ст. i да моманту яго скасавання y канцы XVIII ст. На працягу гэтага часу пячаткамi з выявай «Пагонi» замацоyвалiся yсе важнейшыя мiжнародныя дамовы Вялiкага княства з Тэyтонскiм ордэнам, Маскоyскiм княствам, Швецыяй, Малдавiяй, Свяшчэннай Рымскай iмперыяй, гарадамi Ганзы i iншымi дзяржавамi тых часоy.






Вялiкi i Малы Дзяржаyныя гербы Вялiкага княства Лiтоyскага, Рускага i Жамойцкага (згодна правiлаy класiчнай геральдыкi)



Пра крывiцка-полацкае паходжанне герба з выявай святога Юрыя – нябеснага абаронцы Белай Русi i заступнiка яе воiнаy – сведчаць многiя гiстарычныя крынiцы. Так, у некалькiх старажытных летапiсах, напрыклад у Густынскiм або y Прыбаyленнi да Iпацеyскага, змешчаны сведчаннi, што «…князь Витень нача княжить над Литвою измысли себе герб и всему князству… печать: рыцер збройный на коне з мечом, еже ныне наречут пагоня». Тут неабходна заyважыць, што слова «iзмыслi» азначае не «прыдумаy» або «выдумаy», а «зрабiy» цi «набыy», гэта слова аднакарэннае з такiмi словамi, як «промысел», «прамысловасць» i г. д. У гэтых жа летапiсах знаходзяцца i сведчаннi таго, што князь Вiцень (1293—1316) – гэта прадстаyнiк полацкага роду Iзяславiчаy, патомак Вялiкага князя кiеyскага святога Уладзiмiра y IX калене.

Гэтыя ж звесткi пацвярджаюць вядомыя расiйскiя вучоныя-гiсторыкi, напрыклад, А. Лакiер, А. Кiркор, якiя карысталiся i iншымi гiстарычнымi крынiцамi, многiя з якiх, на жаль, не захавалiся да нашага часу.

Меy такi герб i полацкi князь Глеб-Нарымунт (1277—1348), аб чым сведчыць яго пячатка, якой замацавана дамова Полацка i Рыгi 1330 г., а таксама «Хронiка Лiтоyская i Жамойцкая»: «Наримонт мел герб, або клейнот… а то такий: в гербе муж сбройный, на коню белом, в полю червоном, меч голый, якобы кого гонечи держал над головою, и есть оттоля названый «Погоня».

Аб тым, што гербам Полацкай Русi здаyна быy вершнiк белы y чырвоным полi, якi трымаy шаблю (меч) перад сабой, гаворыцца i y гiстарычных даследаваннях расiйскага вучонага-гiсторыка В. М. Тацiшчава: «Древнейшие манускрипты всю сию страну… Белая Русь именуют… И для сею… герб древнейший: всадник в белом платье… а Черной Руси, которой литовские князи похитили, в черном, киевский, или малороссийский, в красных одеждах были… Герб Белыя Руси издревле был всадник белый в красном поли, саблю имеюсчий пред сабой».

Аднак, некаторыя даследчыкi сцвярджаюць, што герб «Пагоня» з’явiyся y вынiку дамоyленасцi лiтоyскiх князёy з рыцарамi Лiвонскага ордэна. Так, напрыклад, польскi сярэдневяковы гiсторык С. Акольскi лiчыy, што герб з выявай срэбнага шасцiканцовага крыжа y чырвоным полi быy падараваны Вялiкаму князю Мiндоyгу магiстрам Лiвонскага ордэна ад iмя Папы Iнакенцiя IV (1243—1254) у знак удзячнасцi за саюз з Ордэнам i прыняцце хрысцiянства. У сувязi з гэтым, адзначаy гiсторык, Мiндоyг абяцаy не yмешвацца y дзейнасць Ордэна y Прусii i Жамойцii, у адказ крыжаносцы абяцалi Вялiкаму князю сваю вайсковую дапамогу.

Іншыя гiсторыкi сцвярджаюць, што князь Нарымонт (1277—1348) атрымаy гэты герб ад магiстра Лiвонскага ордэна Флядэра, на дочках якога былi жанаты князь i яго брат Даyмонт. Але больш верагодна, што Нарымонт i Даyмонт абралi сабе герб полацкiх князёy яшчэ да жанiцьбы на дочках магiстра, а неабходнасць абрання гэтага герба была прадыктаваная палiтычным разлiкам – трэба было паказаць, што Нарымонт i Даyмонт маюць старажытны герб i паходзяць са старажытнага роду, а таму яны лiчаць сябе роyнымi, а магчыма, i вышэйшымi за магiстра ордэна. Дарэчы, такiм жа чынам паступiy i князь Аляксандр Яраславiч, якi запазычыy герб полацкiх князёy, ажанiyшыся на дачцэ полацкага князя.

Найбольш падрабязнае апiсанне герба «Пагоня» прыведзена y летапiсным спiсе пачатку XVII ст. (захоyваецца y бiблiятэцы iмя М. Я. Салтыкова-Шчадрына y Санкт-Пецярбургу), якi з’яyляецца копiяй старажытнага летапiсу: «Пишуть наши кройники руские, и Наримунт был першим автором гербу або клейноту великого князства литовского: в гербе муж збройный, на коню белом в полю червоном, мечь голый, яко бы кого гонячи держал над головою, и есть оттоля тот названный погоня».

На працягу наступных некалькiх стагоддзяy уладарамi Вялiкага княства Лiтоyскага, Рускага i Жамойцкага заставалiся полацкiя Ізяславiчы: брат Вiценя – Гедымiн (княжыy у 1316—1341 гг.), сын Гедымiна – Альгерд (княжыy у 1345—1377 гг.), яго пляменнiк Вiтаyт-Аляксандр (княжыy у 1392—1430 гг.), яго сын Ягайла-Уладзiслаy (княжыy i быy каралём Польшчы y 1377—1434 гг.).






Пячатка Ягайлы – «Божжай мiласцю караля Лiтвы» (1380)






Малюнак з хронiкi iмператара Свяшчэннай Рымскай iмперыi Жыгiмонта (1443), якi пасрэднiчае мiж Тэyтонскiм ордэнам i каралём Ягайлам (пад «Пагоняй»)



Дарэчы, вялiкi князь Альгерд, трэцi сын Гедымiна ад першай жонкi, князёyны Марыi Вiцебскай, меy пяць сыноy, якiя былi ахрышчаны паводле праваслаyнага абраду: Андрэй (князь Полацкi), Дзмiтрый (князь Бранскi), Канстанцiн, Уладзiмiр i Хведар; ад другой жонкi – князёyны Улляны Цвярской, меy сем сыноy, якiя былi ахрышчаны паводле каталiцкага абраду: Ягайла-Уладзiслаy, Скiргайла-Іван, Карыбут-Дзмiтрый, Лiнгвен-Сямён, Карыгайла-Казiмiр, Вiгунт-Аляксандр i Свiдрыгайла-Баляслаy.


















Таксама вядомы пячаткi i гербы выявамi, падобнымi «Пагонi», якiя yжывалiся y некаторых дзяржаyных утварэннях, iснаваyшых на тэрыторыях, не yваходзiyшых у склад Вялiкага княства Лiтоyскага.






Магчыма, герб Вялiкага княства Цвярскога

(вершнiк з сокалам?)






Гербы Ноyгарада Вялiкага i Вялiкага княства Цвярскога (Альбомъ Мейерберга. Виды и бытовыя картины Россiи XVII века. Рисунки Дрезденскаго альбома, воспроизведенные съ подлинника въ натуральную величину съ приложенiемъ карты пути цесарскаго посольства 1661—62 гг. Изданiе А. С. Суворина. 1903)






Татарская Пагоня



Канчатковае юрыдычнае афармленне «Пагонi» было зроблена Статутамi Вялiкага княства 1566 i 1588 гг., дзе сказана i аб абавязковым ужываннi выявы герба на пячатках i харугвах ваяводстваy i паветаy цяперашнiх этнiчных беларускiх тэрыторый (Статут ВКЛ 1566 г., частка 4, артыкул 10; Статут 1588 г., частка 4, артыкул 12): «Теж мы господар даем под гербом того панства нашего Великого Князства Литовского, Погонею, печать до кождого повету».






Трэцi Статут ВКЛ (1588)






Выява герба Вялiкага княства Лiтоyскага, Рускага i Жамойцкага на сцяне каралеyскага палацу (Вавель, Кракаy) – найбольш поyны: утрымлiвае гербы з выявамi «Пагонi» дзевяцi ваяводстваy (першая i другая часткi першай чвэрцi, другая, трэцяя i чацвёртая часткi другой чвэрцi; усе чатыры часткi трэцяй чвэрцi), гербы Жмудзi (трэцяя частка першай чвэрцi), Кiеyскага (першая частка другой чвэрцi) i Смаленскага ваяводстваy (чацвёртая чвэрць), а у «сэрцы» – радавы герб Гедымiнавiчаy «Слупы»











Герб Вiцебскага ваяводства з гербамi iншых ваяводстваy Вялiкага княства.











Сучасны герб Вiцебская вобласцi



Гербам жа Жамойцii, гiстарычным нашчадкам якой з'яyляецца Рэспублiка Лiтува, быy чорны мядзведзь (локiс), стоячы на заднiх лапах. Першая вядомая выява гэтага герба датуецца 1492 г., калi яго выява была змешчана на кубку, вырабленага для Вялiкага князя Аляксандра II.








Першае апiсанне герба Жамойцii, або Жмудзi датуецца 1584 г. У выдадзеным у гэтым годзе гербоyнiку Бартоша Папроцкага паведамляецца, што мядзведзь чорны y чырвоным полi, на шыi мядзведзя – ашыйнiк. Згодна правiлаy геральдыкi ашыйнiк сiмвалiзуе пакору, скарэнне. Магчыма такiм чынам было адлюстравана yключэнне Жмудзi y склад вялiкага княства.

З 1669 г. выява герба Жмудзi, як аднаго з тэрытарыяльных гербаy Вялiкага князства, пачала змяшчацца на Вялiкай Дзяржаyнай пячатцы Вялiкага княства.






Герб Жамойцкага староства ВКЛ



Выява герба Жмудзi ёсць таксама i y гербоyнiку 1578 г., на некаторых манетах вялiкага княства. Аб iм пiсаy паэт-лiтвiн Адам Мiцкевiч у паэме «Пан Тадэвуш», кажучы аб паyстаннi супраць расiйскiх акупацыйных улад: «Хай тут, пачуyшы заклiк, заржэ „Пагоня“, зараве „Мядзведзь“ у Жмудзi…».

Такiм чынам, гiстарычны герб Жмудзi – мядзведзь. Аднак ён не стаy гербам нi губерняy Расiйскай iмперыi, што былi створаны на тэрыторыi цяперашняй Рэспублiкi Лiтувы, нi створанай у 1919 г. незалежнай Рэспублiкi Лiтувы.

Наогул, гербы Сувалкаyскай i Ковенскай губерняy, зацверджаныя, адпаведна 25 лютага 1869 г. i 5 лiпеня 1878 г., напэyна былi пладамi фантазii чыноyнiкаy расiйскай герольдыi: у залатым полi першага – на чорным пагорку зялёная елка, па якой два хвалiстых блакiтных пасы; у блакiтным полi другога – срэбны помнiк, узведзены y Коyна на yспамiн вайны 1812 г., якi yпрыгожаны залатымi iмператарскiмi арламi i yвянчаны залатым рускiм, з двума перакладзiнамi yверсе, крыжом. Кожны герб акружаны залатымi дубовымi галiнкамi, перавiтымi блакiтнай Андрэеyскай стужкай i увянчаны залатой iмператарскай каронай.








Гербам жа yтворанай у жнiyнi 1919 г. незалежнай Лiтувы стаy «Вiцiс».








На самой справе, гэта герб Вялiкага княства Лiтоyскага, Рускага i Жамойцкага, а дакладней – старажытны герб Полацкага княства, «Пагоня». Аднак у лiтувiскай мове няма дакладнага слова для перакладу лiцвiнска-беларускага слова «Пагоня», то для назвы герба быy выкарыстаны прапанаваны y 1845 г. лiтувiскiм гiсторыкам С. Даукантасам лiтувiскi варыянт слова «вiцязь» – «рыцар» i y Канстытуцыях Лiтувы 1922 г., 1928 г. i 1938 г. яе дзяржаyны герб апiсваецца, як «у чырвоным полi белы (срэбны) Вiцiс». Аднак эталон гэтага дзяржаyнага гербу нiколi не быy зацверджаны, таму варыянтаy выяваy герба iснуе мноства.






Вокладка аднаго з першых выданняy тэкста, якi потым стаy нацыянальным гiмнам Лiтувы (1908)



Толькi y 1925 г. скульптарам Юозасам Зiкарасам была створана выява гербу, якая затым да 1940 г. ужывалася на манетах, знаках i некаторых пячатках Лiтувы.








Аднак яшчэ y перыяд iснавання першай рэспублiкi, шмат якiя палiтыкi i грамадскiя дзеячы Лiтувы выказвалi прапановы аб прыняццi y якасцi дзяржаyнага гербу Лiтувы замест «Вiцiса» другога, створанага на аснове сiмвалаy гiстарычных земляy. Так, напрыклад, у 1935 г. прэм’ер-мiнiстр Тубалiс, выступаючы y сойме, афiцыйна заявiy аб «нелiтувiскiм» паходжаннi «Вiцiса» i аб тым, што распачата праца па стварэнню новага дзяржаyнага гербу на аснове гiстарычнага гербу Жмудзi.








На жаль, праца гэта не была скончана з-за yстанаyлення y Лiтуве y 1940 г. савецкай улады. Таму малюнак «Вiцiса, створаны y 1925 г. скульптарам Юозасам Зiкарсам, быy выкарыстаны i y якасцi эталона дзяржаyнага гербу Лiтувы, зацверджанага пасля аднаyлення незалежнасцi краiны 10 красавiка 1990 г. Але y хуткiм часе на гербе Лiтувы колер шчыта вершнiка з чырвонага, што не адпавядала гiстарычным колерам «Пагонi», быy зменены на блакiтны, а крыж застаyся залатым, бо амаль да канца XVIII ст. шчыт вершнiка «Пагонi» быy блакiтны, а крыж – залаты.








З 1386 г., калi памiж Польшчай i Вялiкiм княствам была заключана yнiя, «Пагоня» стала часткай агульнага дзяржаyнага герба.

Першапачаткова i «Пагоня», i польскi арол, займала толькi па адной частцы герба, а y астатнiх знаходзiлiся гербы iншых уладанняy, а асабiсты цi радавы герб караля размяшчаyся, згодна правiл еyрапейскай геральдыкi, «у сэрцы» – сярэдзiне Дзяржаyнага гербу.











Гербы зямель, знаходзiyшыхся y складзе Рэчы Паспалiтай

у час кiравання Аляксандра






Габелен, належыyшы Жыгiмонту Аyгусту, з выявай поyнага герба Рэчы Паспалiтай, якi складалi гербы Польшчы, Вялiкага княства, Кiеyскай Зямлi, Валынi i Жмудзi, а «у сэрцы» – радавы герб Сфорцаy (каля 1548 г.).



Але yжо з 1501 г. выкарыстоyвалiся i выява герба, дзе y чатырохчаствовым шчыце знаходзiлiся толькi гербы Польшчы i Вялiкага княства.





















Малы герб Рэчы Паспалiтай на дукаце

Жыгiмонта III Вазы (1617)






Жыгiмонт III Ваза (1587—1632). Мiхаiл Вiшнявецкi (1669—1673)











Герб Рэчы Паспалiтай у часы Жыгiмонта III Вазы






Габелен з выявай герба Ганны-Кацярыны-Канстанцы

(1619—1651) – дачкi Жыгiмонта III Вазы (1630—1640)



Дарэчы, нароyнi з выявай аб’яднанага гербу Рэчы Паспалiтай у некаторых гербоyнiках i iншых крынiцах сустракаюцца выявы, дзе «Пагоня» i польскi арол знаходзяцца побач, што, напэyна, больш дакладна адлюстроyвае канфедэратыyны строй гэтага дзяржаyнага yтварэння.











Плакат, выдадзены y гонар Крэyскай унii (1861)



Пасля першага падзелу Рэчы Паспалiтай на частцы тэрыторыi цяперашняй Беларусi, якая апынулася y складзе Расiйскай iмперыi, былi yтвораны новыя адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльныя адзiнкi – намеснiцтвы, гарадам якiх у хуткiм часе iмператрыцай Кацярынай ІІ былi «дараваны» гербы.






Медаль «Въ память присоединенiя западно-русскихъ областей къ Россiи» («Сборник документов, касающихся административного устройства Северо-Западного края при императрице Екатерине II (1792—1796). Вильна. 1903»).



Так, 21 верасня 1781 г. былi «дараваны» гербы з выявай «Пагонi» гарадам Полацкага намеснiцтва: Велiжу, Вiцебску, Гарадку, Дзвiнску, Дрысе, Люцыну, Невелю, Полацку, Рэжыцэ, Себежу i Суражу:

«21 сентября 1781 года.

Высочайше утвержденный доклад Сената. Об утверждении гербов городам Полоцкого Наместничества.

Доклад.

По Именному Вашего Императорского Величества указу, учреждено Полоцкое Наместничество и к оному приписаны города; но как те приписные города гербов не имели, то по приказанию Сената правящим должность Герольдмейстера, Действительным Статским Советником Волковым, городам, сие Наместничество составляющим, гербы сделаны и с описанием их представлены Сенату.

Сенат, рассмотрев, осмеливается всеподданнейше предоставить оные на Высочайшую Вашего Императорского Величества конфирмацию, и просит Высочайшего указа».

На гэтым дакладзе Сенату маецца рэзалюцыя императрыцы: «Быть по сему».

Цiкавым дакументам з’яyляецца «Описание гербам городов Полоцкого Наместничества»:

«I. Полоцк. Щит разрезан на двое: в верхней части онаго в золотом поле Российской Империи половина Государственного герба двуглавого орла, а в нижней части в серебряном поле старый Полоцкий герб, на коне воин, держащий в правой руке саблю, а на левой руке надетый красный щит с двойным на оном крестом. Герб Государственный, поставленный над гербом Полоцким, означает подданство к России сего города с принадлежащими к Полоцкому Наместничеству городами.

А как прочие сего Наместничества города особливых гербов в Польское владение не имели, а употребляли только знамена с изображением такового же конного воина, как и город Полоцк, и различались одним цветом знамен своих; что и взято в основание, и гербы сделаны всем городам одинакие, и различаются между собой только разных цветов щитами, а именно:

II. Дрисесский. Золотое поле.

III. Себежский. Голубое поле.

IV. Невельский. Зеленое поле.

V. Динабургский. Пурпуровое поле.

VI. Резицкий. Горностаевое поле.

VII. Люцинский. Черное поле.

VIII. Витебский. Красное с серебром полосатое поле.

IX. Велижский. Шахматное поле серебряное с красным.

X. Городецкий. Полосатое голубое с золотом поле.

XI. Суражский. Разделенное на четыре части: красное, золотое, серебряное и голубое поле».






Гербы гарадоy Полацкага намеснiцтва



Такiм чынам, былi зацверджаны гербы, створаныя на аснове герба Полацкага ваяводства Вялiкага княства, нават на гербе застаyся падвойны крыж.





Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/lean-d-uladz-m-rav-ch-spatkay/nacyyanalnyya-dzyarzha-nyya-s-mvaly-belarus/) на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



У кнізе аналізуецца працэсс станаўлення беларускай сімволікі. Адрасавана шырокаму колу чытачоў, у першую чаргу тым, хто цікавіцца геральдыкай, вексілалогіяй і гісторыяй Беларусі.

Как скачать книгу - "Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі" в fb2, ePub, txt и других форматах?

  1. Нажмите на кнопку "полная версия" справа от обложки книги на версии сайта для ПК или под обложкой на мобюильной версии сайта
    Полная версия книги
  2. Купите книгу на литресе по кнопке со скриншота
    Пример кнопки для покупки книги
    Если книга "Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі" доступна в бесплатно то будет вот такая кнопка
    Пример кнопки, если книга бесплатная
  3. Выполните вход в личный кабинет на сайте ЛитРес с вашим логином и паролем.
  4. В правом верхнем углу сайта нажмите «Мои книги» и перейдите в подраздел «Мои».
  5. Нажмите на обложку книги -"Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі", чтобы скачать книгу для телефона или на ПК.
    Аудиокнига - «Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі»
  6. В разделе «Скачать в виде файла» нажмите на нужный вам формат файла:

    Для чтения на телефоне подойдут следующие форматы (при клике на формат вы можете сразу скачать бесплатно фрагмент книги "Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі" для ознакомления):

    • FB2 - Для телефонов, планшетов на Android, электронных книг (кроме Kindle) и других программ
    • EPUB - подходит для устройств на ios (iPhone, iPad, Mac) и большинства приложений для чтения

    Для чтения на компьютере подходят форматы:

    • TXT - можно открыть на любом компьютере в текстовом редакторе
    • RTF - также можно открыть на любом ПК
    • A4 PDF - открывается в программе Adobe Reader

    Другие форматы:

    • MOBI - подходит для электронных книг Kindle и Android-приложений
    • IOS.EPUB - идеально подойдет для iPhone и iPad
    • A6 PDF - оптимизирован и подойдет для смартфонов
    • FB3 - более развитый формат FB2

  7. Сохраните файл на свой компьютер или телефоне.

Рекомендуем

Последние отзывы
Оставьте отзыв к любой книге и его увидят десятки тысяч людей!
  • константин александрович обрезанов:
    3★
    21.08.2023
  • константин александрович обрезанов:
    3.1★
    11.08.2023
  • Добавить комментарий

    Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *