Книга - Новая Зямля: Куканія

a
A

Новая Зямля: Куканiя
Антось Уласенка


Адзiн. Бязь ежы, зброi i грошай. У тысячах вёрстаy ад дому. Пасярод дзiкага неyтаймаванага кантынэнту. На плянэце, дзе жывуць адныя беларусы. Тут бы кожны спаняверыyся i злажыy рукi. Але ня Юргель Нязломак. Ён сьмела выпраyляецца на пошукi Вiльнi, рызыкуючы патрапiць у палон да касьмiчных пiратаy, i нават не здагадваецца, чым скончыцца ягонае падарожжа па Куканii…





Новая Зямля: Куканiя



Антось Уласенка



© Антось Уласенка, 2022



ISBN 978-5-0055-5333-1

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero










Зь Вiльнi y дзiкiя землi


Плянэта: Новая Зямля (ML 16830 b)

Дыямэтар: 0,91 зямнога

Маса: чатыры пятыя зямной

Адлегласьць ад мацярынскае зоркi: як ад Сонца да Вэнэры

Сiла цяжару: ня надта розьнiцца ад зямной

Пэрыяд вярчэньня вакол восi: 0,93 зямных содняy

Арбiтальны пэрыяд: прыкладна 252 тамтэйшыя днi

Атмасфэра: прыдатная да дыханьня, шчыльная, афарбаваная y ясную ружавiзну

Каляндар: 12 месяцаy, у кожным зь iх па тры сямiдзённыя тыднi

Кантактная асоба: Панплянэтны асаднiк

Клiмат: суворы

Насельнiцтва: дзiкiя круцялi й прайдзiсьветы

Рэкамэндацыя да наведваньня: толькi зь пiльнае патрэбы



З «Агульнага вопiсу плянэтаy Загранiчча», падрыхтаванага Галяктычным Рэгiстрам для касмавiжаy i астрагасьцей


Юргель Нязломак ледзь дачакаyся сьвiтанку.

Ён вылез з-пад дрэва, калi Аксамiтная Лiлея разьлiла вохрыста-пунсовае сьвятло мiж галiнаy i кустоyя. Выспацца не атрымалася. Ад веснавое зямлi цягнула холадам. Усю ноч у лесе – здавалася, зусiм побач – нехта вухкаy, крахтаy, скавытаy i стагнаy. Да раньня ён больш калацiyся ад страху i марцовага ветру, чымся спаy.

Галодны i акалелы Юргель пакруцiy галавою на yсе бакi. Яго атачалi дрэвы – як на падбор высачэзныя, невядомыя. Старазямельскiх расьлiнаy не сустракалася наагул. Усё навокал чырванела, ружовiлася i шафранела. Гэта вельмi адрозьнiвалася ад Вiльнi, якая патанала y зяленiве прывезеных вiдаy. У тутэйшым лесе i пах стаяy незвычайны – рэзкi, сыравата-земляны. Ён п’янiy i пужаy сваёю чужасьцю.

Нездалёк Юргель убачыy паyбачэнак. Той трэснуy, i зь яго вылiлася добрая частка налiтага. Юргель паглядзеy на свой адбiтак з абпаленаю бяляваю чупрынай i паказаy сабе язык. Абмакнуy палец у пазасталую вадкасьць i пакаштаваy – бярозавiк. Ён выпiy колькi здолеy. Потым адламаy ад паyбачэнку ладную клёпку, каб хоць так пачувацца больш упэyнена.

Пры сьвятле Лiлеi атрымалася разгледзець i Шнараву паперчыну. Ён выхапiy быy яе без асаблiвае думкi – проста каб даць дыхту вiтаyчанам. Кавалак непрамакальнага бiяплястыку yшпiльвалi незразумелыя сымбалi, дзе-нiдзе перакрэсьленыя. Юргель, як нi намагаyся, расчытаць iх ня здолеy.

«Нiчога, хай паляжыць – месца не займае. Я ж знайду, як вам адпомсьцiць».

А памсьцiцца на вiтаyчанах Юргель цяпер жадаy больш за што заyгодна. Гэта навяло яго на iншую думку, i ён вылаяy сябе – не yпершыню за мiнулыя соднi.

«Дурны маздан! Так папасьцiся. І дзе такое бачылi!»

У самаапраyданьне Юргель падумаy, што нiчога yчора не праракавала бяды: звычайны дзень у панскiм маёнтку, адзiн з соцень такiх самых. Ён замаркоцiyся, згадваючы нядаyнiя падзеi, якiя цяпер падавалiся такiмi далёкiмi.



Плянэта ML 16830 b сыстэмы Аксамiтнае Лiлеi y сузор’i Ганчакоy, больш вядомая сёньня за назваю Новая Зямля, а раней – Зарфалiя, была вынайдзеная за часамi Выправы касмавiжам Грогбадам Зарфалем.

Зорка ML 16830, яна ж Аксамiтная Лiлея, – гэта чырвоны карлiк, удвая меншы за Сонца, якi асьвятляе сваiмi вохрыста-пунсовымi прамянямi дзьвюх нябёсных скакух, што па-штукарску выкручваюць пiруэты на абярэжку Незнанi: невялiкую ML 16830 b, што займае першую арбiту, i ейную старэйшую сястрыцу ML 16830 c, якую новазямельцы празвалi Марэнай. Марэна – амярцьвелая гелевая куля памерам зь Юпiтэр, непрыдатная для жыцьця, а вось Новая Зямля ёсьць плянэтаю выразна зямнога тыпу, што адразу прыцягнула было yвагу Зарфаля.

Завiснуyшы y чоyнiку на арбiце i абарацiyшыся наyкола роyнiку, ён убачыy тры вялiзныя кантынэнты пасярод атрамантавага акiяну, якi акрываy большую частку плянэты. Усьцяж роyнiку расьсьцiлаyся найвялiкшы зь iх – сёньня вядомы як Куканiя, ушпiляны лясамi i рэкамi; цераз пратоку ад яго, ля дальшага ад Лiлеi канцавосься, ляжала Зямля Чорнае Лопаyкi з занорыстым узьбярэжжам, стромымi цясьнiнамi i сьлядамi вульканiчнае дзейнасьцi; а на адваротнай паyкулi – Вялiкая Плянтоyка, што вышчарылася прасьцягамi забалочаных стэпаy, прадзiманых моцнымi вятрамi. Лясы, стэпы, тундры, пустэльнi – усё гэта выглядала аж надта знаёмым i мiлым сэрцу самотнага вандроyцы.



З прадмовы да бэлетрызаванае манаграфii «Terra Nova: Запозьненае адкрыцьцё» Дульчыбунда Вэнэрыянскага


Калi Юргель напярэдаднi прачыняy дзьверы y кухню Выгоднага Котлiшча, ён i yявiць ня мог, што сустрэне наступны дзень пад дрэвам, за тысячы вёрстаy ад панскага маёнтку y Вiльнi.

Ён замёр з паднятаю нагой: у доме былi чуваць невыразныя галасы. Галасы мужчынскiя, аднекуль здаля. Азiрнуyся y цёмны калiдор грыднi: усё цiха. Там, за выгiнам калiдору, у ягоным ложку пахропвала Касюта. У пакоi насупраць гэтым паабедзеным часам меyся адпачываць Грынька.

Асьцярожна прычынiyшы дзьверы, Юргель прайшоy кухняй. Ужо трэцi дзень тут не гатавалiся пышныя частункi i не луналi водары марынаваных галёнак, вэнджаных сьлiмакоy i квашанае разрыy-травы.

Ён рассунуy фiранкi над уваходам у Люстраную залю. Адсюль былi вiдаць паразьвешаныя на сьценах люстры i вялiзны бяседны стол. У паветры кружляла аyрыхалькавая жырандоля.

Нiкога. Адно ягоная хударлявая фiгура, дзесяцiкроць памножаная люстрамi. Шкляныя дзьверы гасьцёyнi y далёкай сьцяне дазвалялi yбачыць, што аканiцы там зачыненыя – таксама пуста.

Юргель намацаy на пасе зьвязак ключоy, якiя пазычыy у Касюты, i выбраy патрэбны. Адамкнуy дзьверцы з кухнi y Паляyнiчы габiнэт. Звычайна Пан дапушчаy сюды сама пачэсных гасьцей. Тут густа пахла наалеенаю скурай, тытунём i дзiчынай. У вочы кiдаyся герб Анцутаy над камiнам – чорная галава анакентаyра на залатым тле – i чатырохлакцёвая шкура задзьвiнскага нядзьведзя на падлозе. Сьцены шчэрылiся рагамi, iкламi ды кiпцюрамi. Імёнаy усiх зьвяроy Юргель ня ведаy i ня меy з тае нагоды шкадаваньня.

Лазуркавая заля заставалася замкнёнай. Галасы даляталi з боку вiтальнi.

Ён нячутна падышоy да дубальтовых дзьвярэй, адамкнуy iх i сунуyся носам у пройму. З Трафейнага пакою насупраць на яго лыпала вочы пудзiла рынацэфала. Выразны гоман даносiyся з другога паверху.

«Цi ж гэта не Стары Дымша сiпае? Дзiyна».

Пан яшчэ y чацьвертак распачаy быy веснавую навiгацыю па Вяльлi на «Макулiнцы» – сваiм плывучым доме. Ён выправiyся yверх па рацэ аж да Ваyкавiшак, напагасьцiны да Струмiлаy, прыхапiyшы з сабою цi ня yсю пакаёвую прыслугу. У Прытульнай Бабравiне яны мусiлi прабыць да нядзелi.

У Выгодным Котлiшчы тымчасам заставалiся пяцёра: аканом Стары Дымша, ахмiстрыня панi Лёдзя, аптэчковая панна Касюта ды пара лёкаяy: Грынька i сам Юргель. Прыслузе забаранялi падымацца на другi паверх бяз панскага дазволу, таму было незразумела, хто i нашто мог аслухацца заказу.

«Хiба запраyды стары круцель запрасiy каго з дворнi ды латруе y панскiх пакоях. Ну й хай яго».

На добры лад, варта было б падняцца i паглядзець, што там дзеецца. Цi мо нават прагуляцца да вартоyнi y парку i паведамiць Вiлiчу пра yварванцаy, каб ня стацца ахвярным казлом у выпадку чаго.

Але ж Юргель не хацеy нiякага шуму.

У руках прыемна пазброзгвалi каструбаватыя ключы ад каморы, дзе на яго чакалi размаiтыя прысмакi. Дзеля iх прыйшлося пайсьцi на замногае, каб цяпер бяз дай прычыны рызыкаваць падвячоркам. Ён згадаy адрузлы твар Касюты i мiжволi скалануyся.



Я пакружляy над плянэтаю i выбраy для саджэньня найвялiкшы кантынэнт: бухматае покрыва лесу ня толькi абяцала бiялягiчную размаiтасьць, але вабiла маю натуру першаадкрывальнiка мажлiвымi таямнiцамi i неспадзеyкамi.

І абяцаньнi, мушу прызнаць, спраyдзiлiся.

Я прызямлiyся на расьцятай рачулкаю паляне. Звычайная паляна, звычайная рачулка, здалося б iншаму. Але прыгажосьць звонку захапiла мяне нават праз мутнае шкло абцякальнiку y рубцы. Краявiд нiбыта намалявалi крывёю, да таго ж крывёю розных людзей – недзе сьвежаю, недзе запечанаю, недзе вадкаватаю сукравiцай.

І вось яшчэ пытаньне: хто намаляваy?

Склад атмасфэры аналiзатарам Брэмлi я правяраy з пэyным хваляваньнем: працэдура звычайная, але менавiта цяпер крыyдна было б даведацца, што чалавеку дыхаць тут нельга. Мне пашанцавала: я ажно падскочыy, калi yбачыy тры зялёныя вагеньчыкi.

Адразу ж выйшаy з чоyнiку, каб зрабiць колькi здымкаy. Халаджавае паветра духмянiлася квеценьню i ядранасьцю. Я yдыхнуy на yсе грудзi i прыгадаy, як пахне yвечары на родным моры Роса. Дзе-нiдзе y ружовым небе плывалi паветраныя выспачкi – як высьветлiy пазьней пакупнiк плянэты, ейныя нэтры багатыя на нульгравiтацыйны мэтал, паклады якога часта выходзяць на паверхню. Крэсовыя навукоyцы назвалi яго аyрыхалькам, чым невыказна парадавалi рамантыка yва мне.

Ня мог я не адзначыць i багацьце мясцовае флёры й фаyны: на лапiку перад сабою y першую хвiлiну налiчыy ня менш за тузiн розных зёлак, усе размаiтых адценьняy чырвонага; над зёлкамi лёталi казюркi, недалёкi лiсьцьвянiк шамацеy брунатным лiсьцем, а y рачулцы плёскалiся буйныя жывёлы накшталт старазямельскiх гiпапатамаy з архiyных фiльмаy i зусiм не зважалi на мяне.

Ужо пасьля я абляцеy астатнiя кантынэнты, але нiшто больш так ня yразiла маю чулую душу, як гэты лясiсты Эдэм.



З разьдзелу «Неабыякi шанцунак: Зарфалiя» мэмуараy Грогбада Зарфаля «Мiжзорны пыл у маiх соплах»


Празь Люстраную залю Юргель вярнуyся y кухню, збочыy у варыyню, сьпусьцiyся на дыбачках рыплiвымi прыступкамi i адамкнуy камору.

Бачэнкi, бачулачкi, бочкi, слоiкi, кадзi i куфы застаyлялi yсё памяшканьне па невысокую столь. Сокi, квасы, выцяжкi, канфiтуры, закрасы i зёлкi, пернiкi i мармулады – чаго тут толькi не было. Але Юргеля найперш цiкавiлi трункi з прыемнае аптэчкi: у гэтай шафцы захоyвалiся лекi для Пана: лiкворы, настойкi i налiyкi.

Ён якраз стаяy зь дзьвюма бутэлькамi y руках, ня y змозе зрабiць выбар памiж лiкворам зь пялёсткаy альзорыi ды настойкаю на лунявых грыбох, як ззаду зарыпела масьнiчына.

Калi грушаватая фiгура Старога Дымшы зьявiлася y разнасьцежаных дзьвярох, бутэлькi yжо стаялi на сваiх мясцох у шафцы. Юргель павярнуy да аканома свой рухавы твар з выразам сьвятое нявiннасьцi i пайшоy у наступ:

– Вашэць таксама пачуy земляных крабаy? Аж так тут шуравалi, што вырашыy спусьцiцца праверыць. Але хваляцца няма аб чым: ужо папаразганяy усiх па норах.

Стары Дымша непрыемна пахмыляyся i глядзеy на зьвязак ключоy у яго на пасе.

«Гэтага круцяля так проста не абвесьцi».

– Эх, Юргелю-Юргелю. Такi малады, а yжо сапсуты. І гэтак ты дзячыш Пану за клопаты? Ласуешся цiхачом ягонымi прыпасамi?

Юргель адмахнуyся рукою ад недарэчных папрокаy, але аканом працягваy:

– То вось чаму вакол незамужкi yсё yвiхаешся. Яна ж удвая старэйшая! Я yжо думаy быy… – Стары Дымша зрабiy няпэyны гэст. – А тут – ключыкi. Ну круцяка. Аджа мяне заyжды сьмех бярэ, толькi yяyлю, як вы з гэтай сухадрэвiнай адно аб аднаго касьцямi грукаецеся, калi…

– Добра-добра, – перапынiy Юргель, якому не падабаyся кiрунак размовы, дый Касюту за такую yжо сухадрэвiну ён не лiчыy, – можам дамовiцца наступным парадкам: вашэць ня бачыy мяне тут, а я ня чуy вашэцевы размовы зь сябручкамi y панскiх пакоях. Згода?

Пахмылка зьнiкла з Дымшавага твару. Ён хiтра прыплюшчыyся i прасiпеy:

– Пагаворма пра гэта наверсе. З маiмi сябручкамi.

Аканом ветлiва прапусьцiy Юргеля наперад i пайшоy наyсьлед. На лесьвiцы Дымша моцна yзяy яго пад локаць i павёy у курыльню. Пераступiyшы цераз парог, Юргель зьнерухомеy.



Як чалавек практычнага складу i страшэнны цынiк, Зарфаль адразу сьцямiy, што за панадны кавалак трапiyся яму y рукi. Замест таго, каб ляцець на Папiлюс у Крэсах i паведамляць пра сваё адкрыцьцё y Галяктычны Рэгiстар, зь якiм у яго была заключаная стандартная дамова, ён скiраваyся на станцыю Альдрэма y Блiзкiх Сьветах. Там у галоyным аддзеле Карпарацыi Касьмiчных Дасьледаваньняy без зацяжак запатрабаваy сустрэчы з галавой, падмацаваyшы сваё жаданьне параю здымкаy з Новае Зямлi (тады яшчэ Зарфалii). Ужо празь якую гадзiну галава ККД зрабiy Зарфалю прапанову, ад якой той ня змог адмовiцца. За каардынаты плянэты i падпiску пра неразгалашэньне ён атрымваy такiя грошы, на якiя мог заможна жыць да скону дзён у Блiзкiх Сьветах цi на Крэсовых плянэтах, ня кажучы yжо пра Загранiчча.

Банiхват Мiнгайла-Азярэвiч паходзiy з Старое Зямлi i казаy усiм, хто слухаy, што ён ёсьць прадстаyнiком старажытнага вялiкакняскага роду i можа прасачыць свой радавод на колькi тысячаy гадоy. Але слухаy мала хто. Бо той быy летуценьнiкам i трызьнiy увесь час напаyмiтычнаю краiнаю «Беларусьсю», ад якой да нас дайшлi адно няyцямныя тэксты, ды былымi стагодзьдзямi ейнае славы, што даyным-даyно прамiнулi. Былi такiя, хто прыпушчаy гiпатэтычнае iснаваньне падобнае дзяржавы y прагiсторыi, але i iх пужала апантанасьць летуценьнiка: ён хацеy знайсьцi плянэту, на якой можна было б з нуля стварыць iдэальную краiну мары адпаведна сваiм рамантычным уяyленьням, улiчыyшы да таго ж абмылы мiнуyшчыны. Мiнгайла-Азярэвiч нават распрацаваy быy падрабязны плян гэткага сацыяльнага экспэрымэнту на пяцiстах старонках. Праз свае лятункi ён уклаy усе айчызныя грошы y стварэньне ККД, якую i ачолiy у спадзеве знайсьцi аднойчы тую самую «Беларусь». Двойчы экспэрымэнт пачынаyся на новых плянэтах i збоiy, але гэтым разам усё выглядала на лепшы вынiк.



Зь ненадрукаваных нарысаy Дэзыдэрыюша Клiшэвiча, нябёснага мудрагеля


На падлозе y цэнтры пакою сядзела панi Лёдзя: рукi i ногi сьцягнутыя вяроyкай, у роце кляп. Побач стаяy i тросься Грынька. Ён ня быy зьвязаны, але нi паварушыцца, нi адарваць зьбялелага твару ад каберца пад нагамi быy ня y змозе.

Пры вакне стаялi два бэйбусы – адзiн барадаты, другi з шнарам праз увесь твар – у якiх Юргель адразу пазнаy вiтаyчанаy.

Апошнiм разам пра iх зьяyленьне y Вiленскiм павеце паведамлялi з тузiн гадоy таму, але пазнаць вiтаyчанаy мог нават той, хто iх нiколi не сустракаy: выгадаваныя y iнкубатарах на сынтэтычных вiтамiнах, яны былi на паyгалавы вышэйшыя за любога гедзiмiнiча, у пералiвiстым пазаплянэтным адзеньнi, паабвешваныя спакменямi. Юргель ня бачыy дагэтуль жаднага спакменю на свае вочы, але не сумняваyся, што на Новай Зямлi такiя рэчы не вырабляюць: дастаць iх можна адно Вонках.

За Юргелевай сьпiнай зачынiлiся дзьверы i пачулася сiпеньне. Ён хутка зарыентаваyся: iрвануць наперад, скокнуць у вакно, упасьцi на клюмбу атрыю, бегма пабегчы за стайню, паклiкаць на дапамогу Вiлiча… Але нiчога з гэтага не зрабiy – у руках вiтаyчане трымалi праменевiкi. Прызначэньне гэтых спакменяy здавалася вiдавочным.

Стары Дымша зырваy зьвязак ключоy зь Юргелевага пасу. Той здрыгануyся. Яму прыгадалiся чутыя y дзяцiнстве гiсторыi. Пасядзёлка неаднойчы пужала яго жахамi, што адбывалiся y Чорнай Лопаyцы, аповедамi пра зямлю, якая плявалася ляваю i дымам, нiбыта y пекле, i пра тое, што нiхто, маyляy, адтуль не вяртаyся.

Ягоная рука мiжволi пацягнулася па кудмень на грудзёх. Вока ляснога чыпiрадлы y мэталiчнай аправе ён купiy у вайдэлёта на вiленскiх Казюкох. Кудмень мусiy баранiць нашэньнiка ад злых уплываy i нядолi.

– Бязь лiшнiх рухаy, пахолiку, – працадзiy Барада, – а то таксама зьвяжам.

– Нешта ён кашчаваты, – дадаy Шнар, – анi цяглiцаy, анi тлушчу. Мiзэрныя гены. Гадаваць няма сэнсу – Вонках доyга не працягне.

– Затое ён мае iншыя перавагi, – уступiyся аканом. – Язык гладка ходзiць. Глуздом круцiць умее. Спрытны – бывае, аж занадта. Дзе-небудзь ды прыдасца, адно што вока за iм трэба.

Юргеля такая атэстацыя не парадавала, але ён вырашыy змоyчаць.

Стары Дымша мiж тым выйшаy з курыльнi разам з Шнарам, пакiнуyшы Бараду наглядаць палонных. Час ад часу яны павярталiся i yпошапкi перагаворвалiся yтрох.

Пад Юргелем падгiналiся ногi, i ён сеy каля yваходу. У галаве мiтусiлiся розныя думкi як уратавацца, але па водуме жадная не здалася прыдатнай. Ён вырашыy прычакаць зручнага моманту i iмправiзаваць.

Грынька па-ранейшаму стаяy, утаропiyшыся y адную кропку. Так прамiнула пара гадзiнаy. У пэyны момант панi Лёдзя, i без таго напужаная, пачала бiцца y гiстэрыцы, лупiць нагамi па падлозе i мыкаць праз кляп.

– А ну цiха будзь, лафiрында!

Барада даy ёй ладную поyху i схапiy за валасы, прыyзьняyшы на добры локаць.

Грынька раптам апрытомнеy i нязграбна кiнуyся напярэймы крыyдзiцелю. Мiльгануy выблiск, i Грынькава цела yпала на Лёдзю, якая зараyла яшчэ грамчэй.

У пакой забег Шнар i ацанiy абстаноyку.

– Давай-ка павучым маруху слухмянасьцi.

Удвох яны зацягнулi ахмiстрыню y панскую спачывальню i пакiнулi дзьверы адчыненымi наросхлiст. Юргель, насуперак жаданьню, мог чуць i бачыць усё, што там адбываецца. Гэтак сама, як мог бачыць дзiрку y галаве Грынькi. А вось паварушыцца быy няздольны.

Далейшае адбывалася нiбыта y замарачным сьне. Вярнуyся Стары Дымша i нешта яму казаy, але ён ня yслухваyся. Вiтаyчане прыцягнулi назад Лёдзю, у йрванай сукнi i зь сiньцом пад вокам. Яна абыякава глядзела перад сабою i больш не крычала.

Часткаю свае сьведамасьцi Юргель спадзяваyся, што Касюта y грыднi зьнiзу прачнецца ад шуму ды ёкату i падыме трывогу. Але другою часткаю разумеy, што сам апаiy яе дрымай, каб не перашкаджала ласавацца смачнасьцямi з прыемнае аптэчкi.

З ступару Юргеля вывелi штурхялi вiтаyчанаy. Іх зь Лёдзяю прымусiлi падняцца i павялi yнiз, праз заднiя дзьверы y парк.

Ён азiрнуyся на маёнтак без спадзеву yбачыць яго яшчэ калi.



Ужо з здымкаy Зарфаля было зразумела, што Новая Зямля цi не йдэальна адпавядае задуме, а па першых iнспэкцыйных адведках плянэты (калi Мiнгайла-Азярэвiч папрактыкаваyся y анамастыцы i тэхнiчнай краналёгii) ён пераканаyся y тым напоyнiцу. Плянэта ляжала нетурбаваная y далёкiм Загранiччы воддаль любых касьмiчных шляхоy i правамоцтваy Галяктычнага Рэгiстру, на самым ускрайку Незнанi зь яе непазнавальным чарноцьцем.

Умовы здавалiся прыдатнымi для жыцьця, але не такiмi лагоднымi, як на Старой Зямлi: Аксамiтная Лiлея была значна халадзейшая за Сонца, – адпаведна розьнiлiся сярэдняя тэмпэратура паветра i iншыя клiматычныя паказьнiкi; а вандроyныя цёмныя плямы на чырвоным карлiку часьцяком пакiдалi плянэту безь сьвятла на колькi хвiлiнаy. Найлагоднейшым кантынэнтам з трох была палесiстая Куканiя, найсуворайшым – вульканiстая Зямля Чорнае Лопаyкi.

Такiя yмовы, на думку галавы ККД, гартавалi б характар пераходняy i не дароyвалi гультайства i бязьдзейнасьцi. А халодныя бяззорныя ночы (часамi было вiдаць хiба сузор’е Ганчакоy) зь мёртваю Марэнаю y нябёсах мусiлi нагадваць новазямельцам пра найвышэйшую абыякавасьць Сусьвету, мацуючы iх мужнасьць i звычку спадзявацца адно на сябе самых.

Скорым часам рэчаiснасьць выправiла найбольш утапiчныя часткi пляну Мiнгайлы-Азярэвiча. Валянтэраy для Пераходзiнаy на Новую Зямлю ён гэтым разам вырашыy набiраць выключна зь беларусаy: то бок тых, хто лiчыy сябе iдэйнымi нашчадкамi напаyмiтычнага народу. Такiя, на дзiва, знайшлiся ня толькi сярод спалечнiкаy псыхiятрычных лякарняy.

Паводле задумы, стрыжнем новага чалавецтва мелi стацца сьведамыя навукоyцы i людзi творчых прафэсiяy. Але на заклiк пакiнуць родны кут дзеля невядомае плянэты, зьмяшчэньне якое трымалася y таямнiцы, пагадзiлiся ня толькi i ня столькi яны. (Хоць бы траплялiся сярод валянтэраy рамантыкi i пасiянарыi, этнакасмолягi, фiлёзафы Нябытнасьцi, дыяхранiчныя мовазнаyцы, пiсьменьнiкi-кранiстыя, ксэнабiёлягi, этнографы Даyнажыyнае эры, нават дастасоyныя дэтэрмiнiстыя).

Бальшыню ж, як i y папярэднiя разы, складалi размаiтыя дысыдэнты, вечныя мармылi, прымiтывiстыя з сэкты Простых рэчаy, злачынцы i манiякi, прагiсторыкi-рэваншыстыя, вайдэлёты Касьмiчнага зьнiчу, палеарэканструктары, уцекачы i выгнанцы, шматлiкiя чальцы мiзантрапiчных асацыяцыяy, экацэнтрыстыя Добрага ладу, блазны i вар’яты, акультныя нэапаганцы, рызыканты, кансьпiратолягi, ашуканцы, пасьлядоyнiкi Яшчара i Вялёны i многiя-многiя iншыя.



Зь ненадрукаваных нарысаy Дэзыдэрыюша Клiшэвiча, нябёснага мудрагеля


Стары Дымша падштурхнуy Юргеля y сьпiну, прымусiyшы адвесьцi пагляд ад Выгоднага Котлiшча. Двухпавярховы будынак складаyся з трох знаёмых флiгеляy: грыдня для пакаёвай прыслугi, кнiжнiца з чытальняю пад вежай i жылы дом. Флiгелi налiлiся выгаралаю баграю y прамянёх Аксамiтнае Лiлеi.

Вiтаyчане вялi iх углыб парку, у бок Вяльлi. Не дайшоyшы да стайнi, спынiлiся. Пад разгалiстым старазямельскiм дубам, дзе на yсё горла сьпявалi гжагжулкi, за жываплотам хавалася сярэднiх памераy аэрабарлiна. Яна была добра наладаваная харчамi, у якiх Юргель безь зьдзiyленьня пазнаy панскiя прыпасы з каморы. Там месьцiлiся ня толькi ласункi прыемнае аптэчкi, але i крупы, мука, кiyбасы, сыры, iншае едзiва. Акром таго, ён угледзеy багата пуздэркаy з тэрыякам, якi варыла Касюта i лекавала iм цi ня yсе мажлiвыя хваробы.

Тамсама ляжала i цела Грынькi.

«Добра yсё ж, што Касюта сьпiць i ня бачыць, што тут адбываецца».

– Як думаеш, Юргелю, – нязмушана спытаyся Стары Дымша, – што скажа пан Анцута, калi даведаецца, як ягоныя лёкаi з ахмiстрыняй абчысьцiлi маёнтак i зьбеглi? Пэyна ж, не парадуецца. Але, вiдаць, пахвалiць мяне за пiльнасьць, бо каб я – стары верны служка – ня спудзiy вас учас, нарабiлi б большае шкоды. Але, зрэшты, ты гэтага не пачуеш.

«Не такi ты стары i верны, – прызадумаyся Юргель, – аджа y Выгодным Котлiшчы зьявiyся пазьней за мяне, усяго з год таму. Іду y заклад, ня першы маёнтак вы абабралi падобным парадкам».

– Мяркую, цяпер гэта найменшая зь ягоных праблемаy, – па-фiлязофску зацемiy Барада.

– Твая праyда, Прокша.

– Без iмёнаy тут, – спахмурнеy Прокша-Барада. – Сам не заyважыш, як аднойчы скажаш больш, чым трэба, там, дзе ня трэба.

Ён забраyся y пярэднюю частку аэрабарлiны i yхапiyся за штурвал пад празрыстым брылём, а Шнар сеy ззаду, ля Юргеля i Лёдзi, якiх упiхнуy перад сабой. Кодаyб быy пазавальваны прыпасамi, i яны прыладзiлiся на борце, прыткнуyшы ногi туды, дзе знайшлося хоць троху месца.

Стары Дымша памахаy на разьвiтаньне i пасьпяшаy у бок аканомскага дамку з скруткам, якi яму перадаy Шнар. Тымчасам той дастаy з-за пазухi нейкую паперчыну, што йльсьнiлася y лiлейных прамянёх, i варушыy губамi, водзячы па ёй пальцам. Прокша надосталь азiрнуyся i, вiдаць, застаyся yсiм задаволены.



На сёньня ня так шмат iнфармацыi пра эпоху Выправы засталося y базах Крэсовых плянэтаy. Але дзякуючы новазямельскiм крынiцам нашым прагiсторыкам удалося аднавiць прыкладную карцiну.

З Альдрэмы y Блiзкiх Сьветах выправiлiся тры заркалёты: вiцiны «Палямон» i «Князь Гедзiмiн» i лыжва «Вiтаyт Вялiкi» з самым Банiхватам на борце. Як толькi заркалёты выйшлi y Загранiчча, пераходнi настойлiвым парадкам прымусiлi яго расказаць пра таямнiчую плянэту i yмовы жыцьця на ёй у дробязях. З аповеду вынiкала, што яна зусiм не была Выраем i мала паходзiла на першапачатковае апiсаньне, якiм iх прывабiy быy Мiнгайла-Азярэвiч.

Той спрабаваy запярэчыць, што гэта yсяго-ткi ягоная вiзiя, якая стацьме явай, варта адно yсiм разам прыкласьцi пэyныя намаганьнi. Але такая схалястычная пазыцыя не знайшла будзь-якога водгуку. На «Вiтаyце» выбухнуy бунт. Апошняю кропляю сталася сьцiплае прызнаньне Мiнгайлы-Азярэвiча, што на першым прыстанку Пераходзiнаy сабе ён адводзiy турботную i незайздросную ролю Панплянэтнага князя Банiхвата І. Ад гэтага моманту ягонае зьнявечанае цела працягнула шлях у мiжзорнай прасторы без дапамогi фатонных рухавiкоy.

Кiраваньне караблём перайшло y рукi бессаромнага лотрыка Ёшкi Курдупля – махляра, якому на Старой Зямлi пагражаy перасьлед i анiгiляцыйнае пакараньне (гл. GR. S.M. №54672 Архiву Галяктычнага Рэгiстру), – ды ягоных спасьпешнiкаy. Ёшка выйшаy на сувязь з «Палямонам» i «Гедзiмiнам», якiя ляцелi y зададзеным бартавым кампутарам кiрунку, i сьцiсла абрысаваy сытуацыю. Паязджане не yхвалiлi непапраyных дзеяньняy на «Вiтаyце», выказаyшы пэyныя анталягiчныя yвагi што да маральна-этычнага боку пазбаyленьня жыцьця, i нагадалi пра немiнучасьць кары, адпаведнай злачынству. Ёшка, аднак, не пажадаy ублытвацца y мэтафiзычныя спрэчкi.

Калi «Вiтаyт» дапаy да арбiты Новае Зямлi, ён зьмянiy курс i прызямлiyся y Чорнай Лопаyцы, у той час як вiцiны кiравалiся y Куканiю, пiльнуючыся арыгiнальнага пляну. Але i iхныя экiпажы пасьпелi пасварыцца мiжсобку праз пытаньнi новага ладу, падлегласьцi i агульных узаемiн, таму прызямлiлiся y розных канцох кантынэнту: «Гедзiмiн» – на захадзе сучаснае Вялiкалiтвы, на yзьбярэжжы Балтыцкага мора (сёньня там месьцiцца Вiльня); «Палямон» – далёка на yсходзе, на yзьбярэжжы Кружнiку – акiяну Новае Зямлi (сёньня там ляжыць Полацак – сталiца Крывii).

Бальшыня тэхнiчнага абсталяваньня захоyвалася на лыжве. Сярод яго былi i аэрабарлiны, i праменевiкi, i партатыyныя гiсэрнi, i машыны для тэрафармаваньня. Але ж усе прылады для рольнiцтва i натуральнае гаспадаркi, емiна, збожжа, флянсавыя дрэвы i насеньне з Старое Зямлi заставалiся на вiцiнах. Вiтаyчане апынулiся y нявыкрутцы i неyзабаве сутыкнулiся з голадам. Лягiчным выйсьцем для iх сталiся наскокi на дзялянкi палямонiчаy i гедзiмiнiчаy на суседнiм кантынэньце.



З дакладу iнвэстыгатара Бартрама Ардо Першаму рэгiстратару Галяктычнага Рэгiстру


Аэрабарлiна бясшумна yзьнялася y вечаровае паветра над Нiжнiмi Панарамi i паляцела па-над Вяльлёй.

Халодны марцовы вецер зьверху набраy моцы, i Юргель ад холаду апрытомнеy. Скiнуy зь сябе апатыю. Разгледзеyся. Зразумеy, што яны ляцяць на паyднёвы yсход: за сьпiнаю Аксамiтная Лiлея прыпала да гарызонту, залiyшы вiленскi краявiд насычанаю iрдзеньню. Водблiскi гулялi на палатне нульгравiтацыйнае чыгункi i палосцы Балтыцкага мора yдалечынi.

Над Вiльняю yздымаyся y неба мэталiчны сьпiчак вежы Гедзiмiна – будынiны, нiбыта зьлепленай з пап’е-машэ i фольгi прыдуркаватым малым. Некаторыя казалi, маyляy, гэта старчма стаiць той самы карабель, на якiм прыляцелi першыя гедзiмiнiчы. Але за прамiнулыя з тых часоy стагодзьдзi вежу столькi разоy надбудоyвалi i лапiлi, што, калi адпачатку яна yзапраyды i была караблём, ад арыгiнальнага выгляду мала што засталося.

Пад iмi вывiвалася Вяльля. Аэрабарлiна набiрала хуткасьць. Вось ужо зьнiзу Юргель убачыy мохавы дах Раскошнае Бусьлянкi y Вярках, дзе слугаваy раней, Даyгi Барок, Шалiцкi Перавоз i Лындову Лiнiю. Сумневаy не засталося – яны трымалi курс на Зямлю Чорнае Лопаyкi.

Калi вiленскiя перадмесьцi й вёсачкi зьмянiлiся густымi лясамi, Шнар прыyзьняyся, пацягнуy Грыньку за нагу i скiнуy ягонае цела за борт. Юргель зачаравана глядзеy, як тое зьнiкла за барвовым дываном вяршалiн. Лёдзя не зварачала на гэта нiякае yвагi.

Апошнiм месцам, якое пазнаy Юргель, былi Ваyкавiшкi. Там, у Прытульнай Бабравiне, пан Анцута, пэyна, папiваy кестранк, мацаy Струмiлавых пакаёвак i не здагадваyся, што вiтаyчане аблупiлi яго як лiпку. Далейшыя землi заставалiся Юргелю невядомыя. Хiба што, прыгадваy, на yсход ад Вiленскага ваяводзтва ляжыць Смаленскае. За iм – Амсьцiслаyскае. А яшчэ далей, за гарамi й морамi, – страшэнная Чорная Лопаyка. На тым ягоныя геаграфiчныя веды i скончвалiся. Ён нарадзiyся y Яшунах, што y Троцкiм ваяводзтве, а большую частку жыцьця прабавiy у Вiленскiм павеце, дзе наймаyся лёкаем да чарговага пана, пакуль яго не выганялi за чарговую правiну.

Юргель вылаяy сябе за тое, што змарнаваy столькi часу на бязьдзейнасьць, i памеркаваy, як можна выйсьцi зь незайздроснага становiшча. Зрэдку яны мiналi невялiкiя паветраныя выспачкi, i y Юргеля, якi сядзеy на борце, абхапiyшы нагамi паyбачэнак, каб ня yпасьцi, узьнiк якi-нiякi плян. Трэба было адно чакаць.

Ён глядзеy на Лёдзю побач i спрабаваy падаць ёй знак, але yсё марна. Ахмiстрыня была па-ранейшаму зьвязаная, яе матляла з боку на бок; яна не зважала нi на што, у тым лiку на Юргеля.

Шнар побач не зьвяртаy на палонных асаблiвае yвагi, прысьвячаючы яе краявiду пад iмi i паперчыне y руках. Калi-нiкалi ён перакрыкваyся з Прокшам наперадзе i нешта выкрэсьлiваy алоyкам.

Пэyнага моманту Вяльля засталася справа – Юргель зразумеy, што яны yзялi курс проста на yсход. Пасьля паднялiся y паветры – наперадзе выткнулiся горы. Ён ледзь не адубеy на вышынi, але неyзабаве яны прамiнулi граду i зноy паляцелi над лесам.

Як i чакаy Юргель, калi вакол сутонела i апошнiя прамянi Лiлеi асьвятлялi адно йрванае пярыстае надхмар’е над галавой, аэрабарлiна скiнула хуткасьць. Марэны y небе не было. Зямля yнiзе падавалася чорным прасьцiрадлам, накiнутым на непрыбраны бяседны стол. Шнар запалiy налобны лiхтарык, а Прокша – скiраваныя наyскасяк да зямлi фары.

Угледзеyшы наперадзе пад бортам тое, на што спадзяваyся, Юргель пачаy дзеяць.

– Стойце, стойце! Што гэта там? Ды такi вялiзны, – залямантаваy, паказваючы пальцам назад.

Прокша запаволiy хаду аэрабарлiны, а Шнар азiрнуyся. Юргель кiнуy пагляд унiз i прычакаy патрэбнага моманту.

«Выдатна».

Ён памацней ухапiyся нагамi за паyбачэнак i расхiстаy яго, удаючы сябе гiстэрыкам.

– Вунь жа ён, вунь там! Аёечкi, толькi гляньце.

Перад тым як перакулiцца цераз борт, Юргель пасьпеy вырваць паперчыну з рук Шнара.

Ён куляyся y паветры разам з паyбачэнкам. Чуy крык на барлiне. Бачыy яркi прамень, якi вымiльгнуy з-па-над галавы. Адчуваy, як драyляныя трэскi yтыкаюцца y шчаку. Унюхаy пах спаленага валосься. А потым сутыкненьне зь невялiкай – касы сажань у пярэчнiку – паветранаю выспачкаю выбiла зь яго дух. Ён парадаваyся, што разьлiчыy усё як сьлед.

Але радаваyся нядоyга: зьверху працягвалi страляць. Ад iх з паyбачэнкам агульнага цяжару выспа хутка падала y цёмным небе, нiжэй i нiжэй, аж пакуль не кранулася верхавых галiнаy дрэваy. У гэты момант ён сапхнуy нагамi паyбачэнак i падзеньне спавольнела. Выспа чапляла галiны, i ён моршчыyся ад узьнятага шуму i трасянiны, але наверх болей не глядзеy. Урэшце выспа з глухiм гукам ляснулася аб зямлю, i зь яго зноyку выбiла дух.

Ён перавярнуyся на сьпiну i колькi часу ляжаy, не варушачыся; баяyся праз прагал у лiстоце yбачыць абрысы барлiны i скiраваны y яго сьмертаносны прамень. Але ня yбачыy. Вiдаць, i яго самога не было як разьгледзець у такой цямрэчы. Юргель асьцярожна падняyся, пацягнуyся – i зразумеy, што нiчога не зламаy. Адно адбiy усё што можна. Але y гэтых варунках ён мог зазнаць i большыя страты, таму асаблiва не пераймаyся.

Юргель пагразiy кулаком нябачнай барлiне i адцягнуy выспачку пад найблiжэйшае дрэва, галiны якога расьлi практычна паралельна зямлi i не дазвалялi выспачцы падняцца y паветра i выдаць знаходжаньне бегляка. Не прыдумаyшы лепшага занятку да ранку, ён прыхiнуyся сьпiнаю да камля, загарнуyся як мог у кабат i паспрабаваy заснуць.



Не прамiнула i паyтарадзесяцi гадоy, як высьветлiлася, што Грогбад Зарфаль не задаволiyся грашыма ККД. (Зарфаль, судзячы з усяго, быy чалавекам практычнага складу i тым яшчэ гiцлем, хоць на яго няма жаднае справы y Архiве). Больш за тое, не задаволiyся ён i ганарарам за свае мэмуары, якiя нарабiлi шуму y Блiзкiх Сьветах i не апошняе месца y якiх займала Новая Зямля. Злыязыкiя крытыкi, зрэшты, казалi, што напiсаy iх ён ня сам.

Зарфаль прадаy каардынаты плянэты касьмiчным пiратам Ярвана Сялявы (гл. GZ. L.W. №43459 Архiву Галяктычнага Рэгiстру). Асаблiвае цiкаyнасьцi што да самое Новае Зямлi тыя не выказвалi, але заyжды мелi патрэбу y рабох на продаж. Цi не штодругi год у Куканiю yзялiся прылятаць Сялявавы yчаны, трумы якiх па самую завязку напакоyвалi палоннымi. Новазямельцы вымушаныя былi прыстасоyвацца да нязручных умоваy: учуyшы басавiты гул фатонных рухавiкоy, часьцей хавалiся па лясных сховiшчах, пакiдаючы на спажыву пiратам адно старых ды нядужых. Можна прыпусьцiць, пiратаy такая сытуацыя не задавальняла i вымагала рэфлексii.

Ёшка Курдупель вобмельгам угледзеy сваю выгаду i прапанаваy Сяляве пагадненьне: Ёшкавы людзi y часе гвалтоyных наскокаy выбiралi сярод гедзiмiнiчаy i палямонiчаy найдужэйшых мужоy i найхарашэйшых дзяyчатаy, заганялi на аэрабарлiны i звозiлi y адмысловыя лягеры y Чорнай Лопаyцы, дзе iх спароyвалi i нагадоyвалi як быдла. Туды ж свайго часу прыляталi пiраты, якiм заставалася адно ладаваць трумы першакляснымi рабамi. Наyзамен яны забясьпечвалi вiтаyчанаy пэyнымi тэхнiчнымi прыладамi, што палягчалi iхнае iснаваньне i гадоyлю людзей, накшталт гiдрапонных сыстэмаy, гамалягiчных iнкубатараy i рамонтных модуляy.

Пераз стагодзьдзi флёра i фаyна, прывезеныя з Старое Зямлi, пасьпяхова суiснавалi i спаборавалi з эндэмiкамi Куканii. Спаборавалi i людзi. Пераходнi парасьсялялiся па yсiм кантынэньце асобнымi групамi, часьцяком варагуючы мiжсобку. Выточная вялiкая задума Мiнгайлы-Азярэвiча пра краiну-мару Беларусь разам з панплянэтнаю беларускаю моваю i агульнаю валютаю талерам, вядома, ня спраyдзiлася. Хiба не адзiнымi местамi, дзе захавалiся рэшткi пачатнага пляну i сякiя-такiя тэхналёгii, былi Вiльня i Полацак – самыя месты yзьнiклi вакол вiцiнаy. Воддаль iх любыя тэхналёгii пазастыгалi на роyнi Даyных дзён, i ня дзiва: насельнiкi дзiказем’я больш клапацiлiся аб уласным выжываньнi, ня дбаючы пра будзь-якое разьвiцьцё навукi.

Працяглая iзаляцыя, крэyнае скрыжаваньне, генэтычныя адхiленьнi i псыхiчныя вычварэньнi yва многiх каленах спрычынiлiся да таго, што нашчадкi выгнанцаy i дысыдэнтаy у стане заyсёднае канфрантацыi стварылi сама размаiтыя супольнасьцi зь дзiyнымi звычаямi. І з часам адрозьненнi мiж супольнасьцямi адно павялiчвалiся. Ужо праз тысячагодзьдзе, у сёньняшнюю эпоху Роскiду, Куканiя yяyляла сабою стракатую цераспалосiцу недадзяржаваy, вольных местаy, аyтаномных анкляваy i нiчыйных земляy з рознымi мовамi, ладамi i забабонамi. Суседзi мала калi мелi зносiны адныя з аднымi звыш сама неабходнага.

Раскiданаму па Сусьвеце чалавецтву зьмяшчэньне Новае Зямлi да апошняга часу заставалася невядомае. На yскрайку Незнанi не зьяyлялiся заркалёты, з выняткам хiба што пiрацкiх учанаy. Ахiнутая млявасьцю плянэта жыла сваiм дзiвачным старасьвецкiм жыцьцём, якое нам падалося б пякельным жахам. Але на чужынскiя пагляды новазямельцы не зважалi. Куканiя не стамлялася спараджаць усё новыя формы сацыяльнага жыцьця, якiя паyставалi насуперак iмавернасьцi i здароваму глузду. Зямля Чорнае Лопаyкi сталася мiж тым запраyдным кантынэнтам-вязьнiцай, дзе нашчадкi лотрыкаy зь «Вiтаyта» yтрымвалi i нагадоyвалi рабоy, час ад часу папаyняючы свой статак.

У адным Мiнгайла-Азярэвiч меy рацыю: плянэта загартавала сваiх насельнiкаy як мае быць. Калi б ён убачыy, чым абярнулася ягоная мара, дык жахнуyся б, як жахнулiся мы, калi прыляцелi y Куканiю.



З дакладу iнвэстыгатара Бартрама Ардо Першаму рэгiстратару Галяктычнага Рэгiстру





Зь Цёмналесься y Аyцiму


«Учора было yчора, а сёньня – гэта сёньня».

З такою думкаю Юргель адкiнуy прэч шкадаваньнi i вырашыy, што яму не застаецца нiчога, як адшукаць Вiльню. Ён разьмяy зацёклыя цяглiцы, зарыентаваyся, адкуль устае Лiлея, i пайшоy лесам у адваротны бок.

Новы дзень абяцаyся быць цёплым i ясным.

Смагу Юргель спатолiy бярозавiкам, а вось голад даймаy мацней i мацней. Ён усё шукаy, дзе б чаго пакласьцi на зуб, калi yбачыy на паляне цi то куст, цi то траву, што аплятала павалены камель. Шматлiкiя сьцяблiны падымалiся да роyню пасу i былi yшпiляныя белымi ягадамi.

«Чорт з голаду й мухi еy, – пастанавiyшы так, паклаy у рот ягадку. – І смак нiшто сабе».

Падсiлкаваyшыся, Юргель паyдня прадзiраyся скрозь густы падлесак. Неаднойчы яму прывялося скарыстацца клёпкаю ад паyбачэнку: адбiваyся ад зьвяроy, што нагадвалi пудзiлы з Трафейнага пакою Пана. Яны вiдавочна ня зналi людзей i сьмела падыходзiлi да яго наyсутыч – але, атрымаyшы па пысе, хутка yцякалi.

Па паyднi Юргель выйшаy на чысьцядзь, дзе раскiнулася прымiтыyная вёска з прысадзiстых хатаy, напалову закапаных у зямлю. Каржакаватыя брудныя людзi разворвалi зямлю на гародах, калолi дровы, нешта цягалi y мяхох зь лесу. На падворках сядзелi брыдкага выгляду бабкi, варожа разглядалi яго i перашэптвалiся.

Угледзеyшы тубыльца, якi ня быy заняты справаю i йшоy сабе вулiцай, ловячы мух, Юргель падышоy i ветлiва павiтаyся:

– Дзень добры, гаспадару. Хай мой выгляд не падманвае вашэць. Я Юргель Нязломак, дыгнiтар вялiкакняскага двару y Вiльнi, блiзкi сябра паноy падкаморага i галоyнага iнстыгатара ды iншых дастойнiкаy, – ён з даверам сьцiшыy голас, – i yлюбёнец самое панi гетманавай.

Тубылец адно цыркнуy пад ногi.

– А таксама панi кухмiстравай.

Тубылец змоyчаy. Юргель быy нязвыклы да такога этыкету.

– А як вашэць завешся?

– Не вашэць – Кузьмар, – негасьцiнна прагучала y адказ.

– Злы лёс закiнуy мяне далёка ад дому, шаноyны Кузьмару, у ваш хлебасольны край. Хоць я й не магу зараз адплацiць за тваю бязьмерную гасьцiннасьць, упэyнены, вялiкi князь не абмiне цябе ласкаю, як даведаецца, што ты накармiy ягонага вернага паплечнiка i пусьцiy падначаваць да сябе y хату.

Шаноyны Кузьмар пахрабусьцеy касьцяшкамi пальцаy i прамовiy без асаблiвае пашаны:

– Ішоy бы ты згэтуль па-добраму, га?

Юргель з шкадаваньнем адзначыy, што канструктыyнае размовы не атрымаецца, але працягнуy роспыт:

– Што ж, пан – гаспадар. А цi не падкажаш, што гэта за месца?

– Цёмналесьсе, што ж яшчэ. Хiба ня бачыш? Вунь там, – узмах рукою на лiсьцьвянiк, – Цёмны лес.

– Як далёка адсюль да Вiльнi?

– Га?

– Да Вiльнi, кажу, – гучней прамовiy Юргель.

– Што за вёска? Нiколi ня чуy.

– Гэта ня вёска, а стольнае места Вялiкалiтвы.

Кузьмар глядзеy на яго без iскрынкi разуменьня.

– Вiлькамiр, Нясьвiж, Наваградак?

Маyчаньне.

– Хiба вы не прызнаяце yлады князя Скаравойта?

Кузьмар перакрывiyся.

– Мы жывём у Цёмным лесе, шануем Лясных багоy i y чужыя дзялы носу ня ткнем.

Юргель зразумеy, што пра чыгунку тут пытацца ня мае сэнсу i пацiкавiyся, дзе ляжаць найблiжэйшыя селiшчы.

– Вунь там недалечка Засецьце, – Кузьмар паказаy у бок, зь якога прыйшоy Юргель, – а за лесам, – кiвок на захад, – жывуць яцьвягi. Самыя сябе завуць судзiнамi. Беражыся iх – страшнейшыя за зьвяроy.

– Добра, а дзе y вас можна пад’есьцi?

– Вядома дзе – «У вiрох на юрох».

– Перапрашаю?

– У карчме. Што ж ты такi тугi?

Кузьмар пайшоy сваiм шляхам, не разьвiтаyшыся.



Неyзабаве Юргель натрапiy на скасабочаную хацiну з шыльдаю «Ў вiрох на юрох», пра якую казаy тубылец. Да звыклых яму корчмаy яна была мала падобная. Зруб разьехаyся ад часу i yрос у зямлю цi не па самыя вокны – маленькiя i закураныя. Унутры пахла дымам, паyцемру расьсейвалi адно лучыны. Юргель сеy пры найблiжэйшым да выхаду стале i разгледзеyся.

Наведнiкаy не было. Маладзенькая прыслужнiца балбатала ля стойкi з карчмаром – лысым бамбiзам, якi разьбiраy тушку нейкага грызуна i абцiраy рукi акрайкам кашулi. Дзяyчына безуважна акiнула Юргеля вокам, але заказ браць не сьпяшалася. Адно калi ён замахаy рукамi, каб прыцягнуць увагу, зрабiла ласку i несхаць падышла.

– Дзень добры, шаноyная спадарычна. Дазволь…

Не пасьпеy Юргель скончыць фразы, як у карчму завiтаy нехта, у кiм ён адразу пазнаy сьвятара. Выглядам i паводзiнамi той нагадваy вiленскiх касматэiстых. Трыбухаты, вiслашчокi, у даyгiм насове з выгафтаваным на грудзёх дрэвам, ён фанабэрыста пракрочыy праз памяшканьне i yсеyся на дальнюю лаву, навалiyшыся трыбухом на стол.

Прыслужнiца yмiг упырхнула да яго. Яна прыкметна пажвавела i выяyляла цяпер кожным рухам запал i паслужлiвасьць. Да сталу падляцеy i карчмар. Ён усё абцягваy запэцканую кашулю, выдыгаy перад госьцем, уважлiва яго слухаy i кiваy, а потым зьнiк у кухнi. Сьвятар тымчасам прыцягнуy да сябе прыслужнiцу i па-гаспадарску запусьцiy руку ёй пад спаднiцу. Дзяyчына, вiдавочна, ня мела нiчога супраць.

«Што край, то й звыча?й» – зацемiy сабе Юргель i паабяцаy больш нiчому не зьдзiyляцца, каб не паказаць раптам свае недасьведчанасьцi. Да таго ж падобныя звычаi былi яму да густу.

«І Вiльня можа нешта пераняць ад гэтага дзiказем’я».

Ён ладна згаладнеy, але прыслужнiца yсё не падыходзiла. Праз пэyны час карчмар падаy ёй знак, i яны yдваiх пачалi выносiць сьвятару стравы з кухнi: духмяны суп, рыбiну на селядзечнiцы, хлеб, сыр, яйкi памерам з кулак, засмажаныя y масьле кавалкi мяса i ягадны пiрог. Пакуль госьць сiлкаваyся, яны стаялi паабапал сталу, падлiвалi пiва iз збану i выносiлi пустыя талеркi.

Спакусьлiвыя пахi казыталi нос, але Юргелю не заставалася нiчога, як цярплiва чакаць. Сьвятар урэшце скончыy сталаваньне, гучна адрыгнуy i пляснуy прыслужнiцу па азадку, пасьля чаго цяжка падняyся i сышоy, не пакiнуyшы грошай. Такiя норавы знаходзiлi yсё большы водгук у Юргелевай душы.

Ён дачакаyся, пакуль прыслужнiца пратрэ стол ды пагутарыць з карчмаром, i зноy замахаy рукамi. Дзяyчына закацiла вочы i – вiдаць, ад няма чаго рабiць – падышла да яго.

– Прынясi мне, зроб ласку, тое самае, што i спадару перада мною.

Прыслужнiца дзiyнавата на яго зiрнула:

– Таго, што еy бажэньнiк Бэнэдэльберт, больш няма.

– У такiм разе прынясi што ёсьць.

– Сялянскi абед за шэсьць. Гаршчок марынаваных пацучыных мазгоy за чатыры.

– Сялянскага абеду будзе даволi, дзякую. І чаго-небудзь папiць.

Юргель наладзiyся на даyгое чаканьне, але прыслужнiца неyзабаве прынесла дзьве мiскi i куфаль. Ён аж бельмы выкацiy.

– Што гэта?

– Сялянскi абед.

– Але чым ён ёсьць?

– Салёны мох, талалуй, крынiчная вада.

Юргель папоркаy пальцам у пурпуровую губкаватую масу.

– Гэта ядуць?

– Падцiраюцца.

Ён ня меy пэyнасьцi, што прыслужнiца пажартавала: эмоцыi на ейным абыякавым твары не праглядалiся. Ён спадзяваyся, дзяyчына застанецца прыслугоyваць пры стале, але спадзевы былi марныя – яна вярнулася да стойкi.

Дарэмна пашукаyшы мяса y вадкаватым талалуi, Юргель панура мачаy мох у халодную жыжку i запiваy вадою з прысмакам балота. Сяк-так спатолiyшы голад, ён памахаy прыслужнiцы пустою мiскай, а калi тая падышла, адрыгнуy, даy ёй плескача i падняyся, каб сысьцi. Але тут жа абсеy, атрымаyшы моцную аплявуху.

– У хляве нарадзiyся? Хто дазваляy распушчаць рукi? І куды гэта зыбраyся? Зь цябе сем iзрояy.

Юргель шчыра абурыyся:

– Чаму сем? Раней спадарычна казала пра шэсьць.

– Адзiн iзрой – царкоyны збор Лясным багом, – прыслужнiца прымхлiва падняла далонь з растапыранымi пальцамi, i Юргель прыгадаy дрэва на сьвятарскiм насове. А потым прыгадаy, што Бэнэдэльберт не заплацiy нiчога.

– Як бы там нi было, я спытаyся выключна дзеля цiкаyнасьцi, бо yсё адно ня маю з сабой грошай. Разумееш, за мною здарылася такая…

Прыслужнiца падала знак карчмару, i той выйшаy з-за стойкi з друком. Выгляд лысага бамбiзы красамоyна сьведчыy, што скарыстацца з таго друку ён не пасаромеецца.

– Бачу, узьнiкла прыкрае непаразуменьне, – захваляваyся Юргель. – Я yсяго хацеy сказаць, што грошай ня маю, але пакiну y заклад кудмень з вокам ляснога чыпiрадлы, – ён сьцягнуy з шыi цьмяную кульку y аправе на ланцужку. – Выраблены вайдэлётамi Касьмiчнага зьнiчу з выспы Ду. Аберагае ад сурокаy i чараy.

Карчмар пакруцiy кульку мiж пальцамi i высмаркаyся y руку.

– Звычайны бафанiт. Такiх цацаy багата y срацы. У нашым лесе можна торбамi зьбiраць. Але, – карчмаровы вочы заблiшчэлi, – аправа добрая. Вазьму y кошт твайго сталаваньня.

– Прашу заyважыць, такi кудмень, хай сабе з бафанiту, каштуе значна болей за талерку халоднага талалую. У Вiльнi за яго, – упэyнена хлусiy Юргель, – я купiy бы дом. Таму чакаю на сваю рэшту.

Карчмар перахапiy друк абедзьвюма рукамi, i Юргель пасьпяшаyся высьлiзнуць з-за сталу.

– Да вечару прынясу сем iзрояy i выкуплю абярог.

Бамбiза пырхнуy:

– Ну-ну, разжыцца грашыма y Цёмналесьсi ня так проста.

– Для Юргеля Нязломка няма нiчога немажлiвага. Скiруйце мяне на царкву Лясных багоy. Дзякую i не разьвiтваюся.



Царкву – найвышэйшы будынак Цёмналесься – Юргель знайшоy бязь цяжкасьцяy. Таксама драyляная, пачарнелая ад часу, яна, тым ня менш, выглядала больш дагледжанаю за астатнiя хаты i вылучалася вежаю над дальшым ад уваходу канцом.

Ён сьмела зайшоy унутар i yбачыy ладны збой вяскоyцаy, што абсталi моyнiцу, зь якой прамаyляy той самы трыбухаты сьвятар. Зь незашклёнага вакна y вежы на моyнiцу падала сьвятло. Быy там i Кузьмар, якi з разяyленым ротам слухаy нядзельную вячэрню.

– …Наступным услаyляйма Алькiёна, што нясе нам у дзюбе мiжзорную лагоду, пад крылом – сямейны дабрабыт, а y кiпцюрох – прыродную раскошу. Узапраyды лепш алькiён у руцэ, як смок пад небам…

Юргель не прыслухоyваyся. Ён убачыy усё, што хацеy, i нецярплiва чакаy сканчэньня казанi. Калi Бэнэдэльберт змоyкнуy, некаторыя вернiкi падышлi да яго для прыватнае размовы, а бальшыня скiравалася да выхаду. Ля самых дзьвярэй кожны спыняyся i кiдаy колькi мэталiчных пруткоy у скарбонку.

Юргель прыладзiyся y канец чаргi i, падышоyшы, зрабiy выгляд, быццам кладзе грошы. Насамрэч упэyненым рухам ён выграб i рассоваy па кiшэнях усе iзроi. Кудмень ужо можна было выкупiць, але хацелася адпомсьцiць бажэньнiку за нявыкрутку y карчме.

«Калi ён такi ж самы, як ягоныя вiленскiя супольнiкi, то зрабiць гэта нескладана».

Юргель прыхапiy з сабою адную зь сьвечак, якiмi асьвятлялася царква, выйшаy вонкi i паставiy яе пад вежавым акном. Натаскаy з узьлеску сухога ламачча i кiнуy на вагеньчык. Пасьля схаваyся y гушчары, адкуль добра праглядаyся yваход.

Калi слуп белага дыму папоyз у царкву, першымi адтуль выбеглi вернiкi, за iмi – Бэнэдэльберт з куфэркам пад пахай. Ён памаyзьлiва разгледзеyся i пасьпяшаy у лес. Недалёка ад таго месца, дзе хаваyся Юргель, апусьцiy куфэрак у густы падлесак i абклаy мохам – з выгляду тым самым, што падавалi «Ў вiрох на юрох». І толькi пасьля кiнуyся тушыць пажар.

Юргель хуценька адчынiy куфэрак, дастаy грошы, мэталiчныя yпрыгожаньнi i загорнутыя y хустку кубкi. Наyзамен наклаy унутар камянёy i зноyку замаскаваy мохам. Нованабытае майно вывалiy на хустку i завязаy у клунак, якi начапiy на кiй i закiнуy на плячо.

У карчму ён вяртаyся не хаваючыся. Высыпаyшы на стойку перад зьдзiyленым карчмаром сем iзрояy, Юргель пагардлiва запатрабаваy свой кудмень.

– Як наступным разам зойдзе мой прыяцель Бэнэдэльберт, – ён падняy руку i растапырыy пальцы, – перадавай прывiтаньне i падзяку – яму i Лясным багом – за дапамогу з грашыма.



Юргель пакiдаy Цёмналесьсе. Кiраваyся ён у бок Засецьця, пра якое казаy Кузьмар. Самога Кузьмара сустрэy на вулiцы. Той цягнуy два вядры з вадою да недалёкае царквы. Ейная вежа маляyнiча палала паходняй.

– Дапамажы, – прасоп вясковец. – Пагарым жа yсенькiя.

Юргель удаy сябе пакрыyджаным.

– У чужыя дзялы я носу ня ткну, iду сабе згэтуль па-добраму.

За вёскаю нiякага шляху не назiралася. Ён прабiраyся лесам, але, не пасьпеyшы адысьцiся далёка, налучыy на сьцяжыну. Сьцяжына свайго часу вывела да драyлянага стоду y чатыры локцi вышынёй. Па yсёй паверхнi на iм былi павыразаныя выявы размаiтых зьвяроy, даволi yмоyныя. Перад стодам дагарала цяпельца y абкладзеным камянямi вогнiшчы.

Толькi Юргель прысеy пагрэцца: абапёрся сьпiнаю аб стод i выцягнуy ногi, – як з гушчару да яго бяз боязi наблiзiлася бясьпёрая птушка дурнаватага выгляду.

У жываце забурчала. Думкi працавалi y адным кiрунку.

«Нямала мяса зь яе атрымаецца, i з аскубаньнем ня трэба важдацца».

Адною рукою ён прывабiy сьмелую птушку паблiжэй, а другая самая пацягнулася па камень. Кароткае замахваньне – i ён размажджэрыy птушыную галаву. Іншым каменем з вострым акрайкам разабраy тушку i кiнуy кавалкi мяса на вуглi. Заставалася адно пачакаць.

«Лёгкi пад’едак».



Праз гадзiну ля стоду зьявiyся кудлаты вясковец з абярэмкам дроваy i кашом корму для сьвятарных алькiёнаy. За паяданьнем ножкi аднаго з тых самых алькiёнаy ён i засьпеy Юргеля. Астатнiя тры ляжалi на зямлi з размажджэранымi галовамi.

Дровы пасыпалiся з грукатам, якi адцягнуy Юргелеву yвагу ад сталаваньня. Ён прыyзьняy брыво i yмiг зарыентаваyся y сытуацыi:

– Чаго зяпу разявiy? Як прынёс дроваy, дык парубай i падкiнь у вогнiшча. Каб ня я, сьвяты вагонь згас бы дачыста. І што сказаy бы бажэньнiк Бэнэдэльберт?

– Ты… ты… – вяскоyцу яyна не ставала словаy, – ты запаганiy сьвятое полымя. Зжэр зямное yвасабленьне Алькiёна. Забiy ягоных аватараy у нашым сьвеце.

– Глупства, – Юргель аблiзаy пальцы, запэцканыя тлушчам, i растапырыy iх у форме дрэва. – Я yсяго-ткi выконваy Бэнэдэльбертава даручэньне. Упэyнены, Алькiён ня мае крыyды. Ён падзялiyся за мною калiyцам прыроднае раскошы i мiжзорнае лагоды.

– Ты блюзьнiш! Менавiта праз тваё злачыннае блюзьнерства Лясныя багi пакаралi нас пажарам. То вось чаму паyвёскi палае.

– Вы самыя сябе пакаралi. Пакаралi негасьцiннасьцю да беднага падарожнiка.

Ягоныя словы, аднак – бачыy па азьвярэлым твары – не зьмянiлi дагматычнага мысьленьня суразмоyцы.

Юргель пацягнуyся па камень.

Кудлаты вясковец здолеy цьвяроза ацанiць сытуацыю, разьвярнуyся i штосiлы пабег у бок вёскi, галосячы нешта няyцямнае.

«Чаму тутэйшыя надаюць столькi yвагi старонным i адцягненным уяyленьням? Незразумела».

Юргель уздыхнуy, з шкадаваннем пакiнуy тушкi алькiёнаy на зямлi i, не марудзячы, працягнуy шлях на yсход.



Ужо па зьмярканьнi, адарваyшыся ад мажлiвае пагонi y Цёмным лесе, ён убачыy прагалiну на пагорку. У цэнтры абкошанага кругу стаяла дагледжаная хатка. На незамкнёных дзьвярох лiпеy аркуш з заваблiвым тэкстам:

«Падарожнiку, пакiнь знадворку скрухi ды пакуты дня. Тут адшукаеш прытулак i спачын процi ночы».

Унутры Юргель знайшоy каменную печку, касьцёр наколатых дроваy, падпалку з трэсак i сухога моху, голыя нары, кiлiм на падлозе i стол ля вакна; на iм сальныя сьвечкi i крэсiва. У варунках, што склалiся, ён быy рады i такому.

Юргель нацягаy знадворку пурпуровага губкаватага моху на нары, распалiy печ, прыпалiy сьвечы, папаразьвешваy сушыцца адзеньне, а сам выцягнуyся на мяккiм моху. Пад патрэскваньне сухiх паленаy навальвалiся дрымота i млявасьць, мружылiся вочы.

Калi ён ужо ня мог працiвiцца сну, дзьверы расхiнулiся i y хатку yвалiлiся пяцёра мурзатых хлопцаy. У руках яны трымалi нажы i сякеры – усе йржавыя i шчарбатыя.

Юргель несхаць прыyзьняyся на локцi i пазяхнуy. Ён сам дзiвiyся сваёй вытрымцы.

– Хто вы такiя i чаму так нахабна турбуеце сон мiрнага вандроyцы? Чакаю на вашыя тлумачэньнi.

– Мы засячане, i гэтта цябе засячом, – зарагатаy завадатар, сама мурзаты з усiх. Астатнiя далучылiся да рогату.

– Цi кожнага y Засецьцi чакае такi несардэчны прыём? У тым Засецьцi, якое славiцца нечуванаю гасьцiнасьцю ад Вiльнi да Кернава?

– Кожнага. Кожнага дурня. Калi ты настолькi дурны, што сам залезшы y пастку i запалiyшы сьвечы, каб палегчыць нам працу, дык павер, мы скарыстаемся з твайго жыцьця лепей за цябе самога. Наш бог парадуецца новай ахвяры.

– Зноyку гэтыя забабоны, – застагнаy Юргель, змагаючыся зь недарэчным пазяханьнем. – Я спадзяваyся, што пакiнуy iх у Цёмналесьсi.

– Калi хочаш памерцi хутка й бязбольна, раyнаць нас ня сьмей з тымi паганцамi, – завадатар аж пырскаy сьлiнай.

– І чым жа вы розьнiцеся? – ня маючы iншых варыянтаy дзеяньня дый жаданьня дзеяць, Юргель вырашыy пацягнуць час.

– Чым? Яны вызнаюць да халеры багоy: Тура, Нядзьведзя, Алькiёна, Утропа, Пажаха, не пералiчыць – i стоды iм ставяць. У адрозьненьне ад нас, гэтыя yбогiя y сваёй цямноце ня ведаюць, што y Цёмным лесе iснуе толькi адзiн запраyдны бог – Лясное чыпiрадла. І ты неyзабаве зь iм сустрэнешся.

Мурзiлы насунулiся, блiснулi нажы, i Юргель мiжволi схапiyся за кудмень.

Завадатар рэзка спынiyся i падняy руку. Нажы i сякеры паапускалiся.

– А ну пакаж.

Угледзеyшы бафанiт, ён прамовiy зь непрыхаваным расчараваньнем:

– Гэтай ноччу бог застанецца без ахвяры. Ён адзiн з нас.

Мурзiлы прымхлiва прыклалi рукi да грудзёy, дзе, сьцямiy Юргель, вiселi такiя ж кудменi. Ён зараз жа пасьмялеy:

– Вы прайшлi праверку. Лясное чыпiрадла вялiкадушна даруе няветласьць да свайго вестуна. Магу закiнуць яму за вас слоyца, калi прынесяце мне чаго пад’есьцi.

Мурзаты завадатар праiгнараваy апошнiя словы.

– Можаш паспаць тут да ранку, адно накалi дроваy i не палi да канца сьвечы – нам яшчэ iншых гасьцей сустракаць. І каб на вочы больш не трапляyся.

– Апошняе пытаньне.

– Ну?

– Дзе ляжаць найблiжэйшыя селiшчы?

– Зь селiшчаy тут, акром Засецьця, адно брыдкае богу Цёмналесьсе недалёк. А за лесам i за Вяпрэяй, – кiвок на yсход, – жывуць яцьвягi. Самыя сябе завуць дайнавамi. Дзiкiя, што тыя зьвяры.

Калi банда мурзiлаy зьнiкла y ночы, Юргель падпёр дзьверы сталом, загасiy сьвечы, а вакно занавесiy кiлiмам. Пасьля падкiнуy у печ дроваy, упаy на мох i адразу заснуy. Ноч праляцела на вокамгненьнi.

Прачнуyся ён позна, калi Аксамiтная Лiлея стаяла высока y небе.

«Вось заспаyся дык заспаyся».

Паклаy у клунак сьвечы ды мох з крэсiвам i выйшаy на халаджавае веснавое паветра. Кiравацца пастанавiy на паyночны захад. Выглядала, што страшных яцьвягаy яму нiяк не абмiнуць, а Вiльня y кожным разе ляжала недзе на захадзе. Цёмналесьсе ён вырашыy абысьцi падалей, бо меy важкiя падставы меркаваць, што даyся y знакi тамтэйшаму люду.



На той бок Цёмнага лесу пачынаyся скоцiсты схiл да ракi, парослы высокай, у чалавечы рост, драпач-травой. Ад яе цягнула вiльгацьцю i кiславатым духам.

Юргель угледзеy вялiзную дрывотню ля вады, вакол яе – пагоны бярвёнаy у пяць стопаy вышынёй. Драyнiна зьдзiyляла шызым колерам. Раней ён такое ня бачыy. Прымружыyшыся, заyважыy двух дужых дзецюкоy, што карылi бярвеньне масiyнымi скоблямi. У паветра пры тым уздымаyся цi то пыл, цi то дым.

Памятаючы пра перасьцярогi цёмналесаyцаy, Юргель не сьпяшаyся трапляцца на вочы меркаваным яцьвягам. Ён уцягнуy пясьцi y кабат, нырнуy у росную драпач-траву i пракраyся блiжэй да дрывотнi. Апынуyшыся y мяжы чутнасьцi, замёр i прыслухаyся. Дзецюкi балакалi за працай. Гаворка была яму незразумелая, але ейны тон падаваyся спакойным i, як для страшных зьвяроy, зусiм ня дзiкiм.

«Простыя лесасекi. Наyрад цi маюць што супраць выпадковага падарожнiка».

Юргель знарок пашабуршэy травою i бяз рэзкiх рухаy выткнуyся з зарасьнiку, усiм сваiм выглядам выпраменьваючы yпэyненасць. Уражаньне псавала запэцканая i yшчэнт прамоклая вопратка.

Дзецюкi заyважылi яго, адклалi скоблi i зь цiкаyнасьцю павярнулiся. Зблiзу яны нагадвалi братоy.

– Kails, braterel.

– Дзень добры, паночкi. Ласкава перапрашаю за турботы: я папросту зьбiyся зь сьцежкi i заблукаy у лесе. Маю спадзеy, што дапаможаце мне з кiрункам. Дзе тут ёсьць якое места? – Юргелю здалося, што лесасекi яго зразумелi, хоць i скрывiлiся, пачуyшы першыя ж словы.

– Kvei tu eiseika? – павольна запытаyся адзiн i, бачачы разгубленасьць на твары суразмоyцы, паказаy рукою y процiлеглых напрамках, гаворачы пры тым:

– Vakarai? Deinai?

– Быy бы вельмi а вельмi yдзячны паночкам, каб скiравалi мяне на Вiльню.

Браты пераглянулiся, раючыся бяз словаy, i адначасна паказалi пальцамi на поyнач, уверх па плынi.

– Ste, braterel.

– Дзякуй вялiкi, яшчэ раз перапрашаю за турботы.

– Sandeiv.

Юргель пакланiyся да зямлi i схаваy у рукаy кабату рэч, якую раней заyважыy у траве пад нагамi. Пасьля разгледзеy яе yважлiвей: аздоблены каменьнем рагавень з пахкiм тытунём унутры.

Лесасекi тымчасам паднялi скоблi i вярнулiся да працы. Перад тым, як аддалiцца ад iх уздоyж адхоннага берагу на поyнач, ён яшчэ пачуy:

– Stavidas ukajebanaisis maskovits!

– Jo-jo, vaida, Algimunt.



Да вечару Юргель яшчэ тройчы сустракаy на сваiм шляху людзей – бедна апранутых вяскоyцаy, занятых нарыхтоyкаю драyнiны.

Веснавая паводка ператварыла абалону y возера. І на берагi гэтага возера возьнiкi-тралёyнiкi цягалi зь лесу двухсажнёвыя бярвёны на вялiзных памаранчава-чорных яшчарках. Стоячы па калена y халоднай вадзе, вязальнiкi зьвязвалi iх па некалькi штук тонкiмi каранямi невядомага дрэва. Юргеля бралi дрыжыкi i з носу цякло ад аднаго толькi вiдовiшча.

Шторазу ён падыходзiy да першага-лепшага вяскоyца i ветлiва зьвяртаyся, просячы дапамогi. Двойчы яго не зразумелi альбо зразумець не пажадалi. На трэцi раз, абмiнаючы лесам лукавiну, ён наскочыy у гушчары на сьлепаватага дзядка з пустым кошыкам. Яго Юргель прынамсi зразумеy.

– Шо то за холера! Чы то зьвiр, чы то нычыста сыла, – дзядок аж падскочыy зь перапуду, але, угледзеyшыся y Юргеля, супакоiyся. – Зовсiм мэнэ пэрэлякав. Вiт, хлопэць.

– І цябе вiтаю, добры чалавек. Прабач, не хацеy напужаць, але…

– Стij-но! Ны чоловiк – jе гiдны jiтвjег.

– Вось як. А y мяне склалася yражаньне, што яцьвягi – гэта тыя, што валяць лес i таркочуць нейкую тарабаршчыну.

– Ны! Естыцька Jетвызь тут е, пыд Пынськом, – дзядок прытупнуy i хвоснуy сябе кошыкам па назе. – Краjiско одважных кэ воёвнычых людэj. Тылькы тут но. А там, за лысочком, – тьху, Жмудь. Шоб jiх морэчка взяла.

– Добра, годны яцьвяжа, ня буду спрачацца. Дай ты рады, як бы мне…

– А чы знаш нашэ гасло? – рашуча перапынiy дзядок.

– Гм-м-м… Баюся, што падзабыy.

– Jетвызi – одродытыса! Нам, jiтвjегам, – одродытыса! На вiкы вiчны! На Новоj Зэмлi, ек на Староj.

– Цяпер прыгадваю. Усё гэта, безумоyна, вельмi займальна, але я заблукаy i шукаю шлях дадому. Цi кажуць табе што-небудзь такiя назвы, як Вiльня i Лiтва?

– Лытвынь? Ны, нычув про такэ краjiско кэ у Вiльновы ныбув. Алэ-ж ты розваж, нашо тобi та Лытвынь? Ідэмо зi мною в Пынськ.

– Не, у Вiльнi y мяне няскончаныя справы, – Юргель няyсьведамлена памацаy абпаленую чупрыну i сьцiснуy паперчыну зь нечытэльнымi надпiсамi y кiшэнi кабату.

– Дывысь ты: да в тэбэ, брате, дiла. Но ек знаш. В Пынську тобi про Вiльно докладнэ ныраскажуть, алэ е тут жмудська твэрдь, Овтыма, – дзядок махнуy рукой на поyнач. – Но ек твэрдь – гiмно, а ны твэрдь. Алэ там дэ-хто мо поможэ…

– Дзякую за параду. Далiпан, скарыстаюся зь яе.

– Просю! До судосiньня.

Юргель ужо разьвярнуyся, калi пачуy:

– Постij, хлопэць. Ты головнэ запам’ятаj: оно товдi ногы jдуть туды, куды трэба, колы на плэчух е толкова голова.

З гэтымi словамi дзядок пацюкаy сябе паказальнiкам па скронi i зьнiк у гушчары. Юргель так i не спытаyся, што ж той зьбiраy у кошык.



Надвячоркам, калi неба над ракою зьмянiла колер з жарага на пурпуровы, а скуру працялi дрыжыкi, Юргель убачыy цяпельца на самым беразе i бязь лiшнiх развагаy спусьцiyся да яго.

На вуглях стаяy чыгунок, вакол вогнiшча сядзела тройца жылаватых мужчынаy. На iх былi вылатаныя зрэбныя кашулi навыпуск i даматканыя нагавiцы, што даyно ня бачылi пранiку. Дражлiва пахла ежай. Ля самага берагу на вадзе гайдалiся некалькi злучаных мiжсобку плытоy. Яны былi прывязаныя да yвагнанае y зямлю жэрдкi нездалёк.

Юргель сьмела пайшоy на цяпло вагню i панадны пах мяса з чыгунку. У яго yтаропiлiся тры пары вачэй. Утаропiлiся не сказаць каб надта прыязна.

«Зычлiвасьць i альтруiзм тут, вiдаць, не y пашане».

Ён прадставiyся i спытаyся, цi далёка да селiшча. Словы суправаджаy гэстамi, бо не спадзяваyся, што яго зразумеюць.

Зразумелi.

Адказаy найстарэйшы, зь дзяркатым голасам i сiвiзною y лапушыстай барадзе, ударыyшы сябе кулаком у грудзi:

– Яyнут, галоyны плытнiк. З слыхам у мяне yсё добра, можаш так не раyцi.

Ён кiyнуy на таварышоy – Юргелевых равесьнiкаy, адзiн зь якiх быy русявым, а другi – рудаватым.

– Гэтыя пацурбалкi – Барута i Пясьцiла. А ты, Юргелю, зусiм не падобны да тутэйшага.

– Праyда твая, васпане. Я зь Вiльнi. Пакручастыя выбрыкi лёсу закiнулi мяне y гэтую глухмень, але найскарэйшым часам я пляную вярнуцца дадому.

Яyнут прыгладзiy бараду без асаблiвага вынiку, памаyчаy i нетаропка прамовiy:

– Першае, ты йдзеш ня y той бок. Нiякае Вiльнi на поyначы няма. Зрэшты, i на поyднi яе можа ня быць. Я, прынамсi, пра такую ня чуy. А вы, хлопцы?

Барута i Пясьцiла абыякава пацiснулi плячыма.

– Але тубыльцы скiравалi мяне на поyнач не пазьней як зранку. Скiравалi без ваганьняy.

– І размаyляy ты зь iмi y той мове, у якой зараз з намi? – чмыхнуy плытнiк.

– Вядома, я yмею адно па-лiтоyску.

– То ня дзiва, што скiравалi без ваганьняy, – Яyнут паглядзеy на супольнiкаy, i яны нявесела yсьмiхнулiся. – Мова гэтая, дарэчы, завецца нальшчанскай.

Юргель паспрабаваy аспрэчыць абодва цьверджаньнi, але Яyнут працягваy як нiчога нiякага:

– Другое, найблiжэйшае селiшча – Аyцiма. Адразу за лукавiнай, на той бок бору. Але – i гэта трэцяе – там табе нiчым не дапамогуць i дапамагчы не захочуць. Чужынцаy яцьвягi не шануюць. Мы самыя – хоць i гамонiм па-iхнаму – вымушаныя спыняцца на начоyку па-за межамi Аyцiмы, – ён скасавурыyся на рудаватага, у рабацiньнi, Пясьцiлу, – пасьля пэyнага здарэньня. Чацьвертае i апошняе, прапаную табе далучыцца да нас. У Скiрдзiмах мы ссадзiлi Руклю – нашага заднiка. Зламаy быy нагу: пасьлiзнуyся на бервяне. То лiшняя пара рук нам не зашкодзiць. Плачу срэбны паyтарак на дзень.

– Куды вы плывяцё?

– Плыве гаyно y атопку, а мы йдзём у вольны Войстам, што на Альманскiх балотах у дэльце Грыyды. У Войстаме спыняюцца вадаплавы з усiх партоy Герадотавага мора. Купцы, валацугi, вандроyныя артысты, авантурнiкi, кантрабандыстыя – хто-небудзь мо й чуy пра Вiльню, калi гэта не прыдуманае места. Цi yпэyнены ты, што яна iснуе?

– Чаму васпан думаеш, што Вiльня – казка, i чаму б ёй не знайсьцiся y вышнявiне ракi?

Юргель узяyся апiсваць набярэжную Вяльлi i Ашкiрскае затокi, вежу Гедзiмiна, сады Антокаля i Верхнiх Панараy, але Яyнута ня yразiy. Той уздыхнуy, не даслухаyшы, падняy зь зямлi дубчык i y водсьвету вагню нарысаваy на пяску схэматычную мапу.

– Зiрнi сюды, пане балбоцьку. Самыя мы з Нальшчанскага краю – ён ляжыць за ракой, на правым беразе. Нальшчанская зямля цягнецца ад Грыyды i непраходных гораy на захадзе да Сьвянцянскiх градаy на yсходзе. Нямегля – прытока Грыyды, а Зальвея – прытока Нямеглi. Зь ейнае вышнявiны мы i йдзём.

– Горы? На шляху зь Вiльнi я пралятаy над гарамi.

– Ты хiба недачуy частку пра «непраходныя»? Дык вось, горы непраходныя. З поyначы на поyдзень Нальшчаны цягнуцца ад акiяну аж да Зальвеi, – Яyнут махнуy у бок ракi. – Нiхто y нас нi пра якую Вiльню зроду ня чуy.

Плытнiк тлумачыy цярплiва, як малому, зазiраючы Юргелю y вочы i нiбыта спадзеючыся yбачыць там хоць бы нейкую асэнсаванасьць.

– Гэта правы бераг. Цяпер левы, на якiм мы зараз седзiмо. Тут у нас Яцьвязь. Зараз мы y яе паyночнай частцы – Судаве, а на поyдзень ад Вяпрэi ляжыць Дайнава. У Яцьвязi, як ты мог пераканацца, нават мова iншая, i Вiльнi тваёй быць ну нiяк ня можа. Хiба што яна за Сьвянцянскiмi градамi. Але там я нiколi ня быy. І такiх, хто б адтуль вярнуyся, ня ведаю.

Рэчы, якiя расказваy Яyнут, мусiлi б цалком завалодаць Юргелевай увагай, бо ад iх залежалi ягоныя далейшыя пляны i блiзкая будучына, але адзiнае, пра што ён мог думаць – густы мясны пах. За yвесь дзень ён так i не паеy. У яго ледзь атрымвалася глядзець у вочы Яyнуту, а не y чыгунок. Выдавала Юргеля i бурчаньне y жываце.

Ён прымусiy сябе засяродзiцца.

– Якi ж у вас маршрут?

– Ідзём унiз па Зальвеi празь Сьверыж i Патрымпус, – Яyнут праводзiy дубчыкам па нарысаванай мапе. – За Сьверыжам, дзе y раку yпадае Вяпрэя, чакаем яцьвяскiя плыты зь Бiкшаy. У Патрымпусе перавязваем плыты y караван i iдзём па Нямеглi да Аталезi на сутоцы з Грыyдай. Адтуль унiз да Герадотавага мора.

– Цiкава-цiкава, – зважна пакiваy Юргель, якому жадная з пачутых назваy нiчога не казала.

– У Войстаме зможаш сесьцi на карабель або прынамсi даведацца пра сваю Вiльню. У кожным разе дабрацца да яе прасьцей адтуль, чым з Судавы.

– І якая адлегласьць аддзяляе нас ад Герадотавага мора?

– Калi прымеркаваць на вока, паyтары тысячы нальшчанскiх мiляy, альбо паyдзевятаста яцьвяскiх.

– А лiтоyскiх?

– Не yяyляю, пра што ты, – пацiснуy плячыма Яyнут.

– Добра, колькi часу зойме падарожжа?

– Глядзi сам: каля шасьцiдзесяцi дзён да Патрымпусу, адтуль чатыры тыднi да Аталезi i троху больш да вольнага Войстаму. Усяго пяць з паловай месяцаy. Сёньня y нас якi дзень?

– Першы панядзелак кветня.

– То спадзяюся да канца yрэсьня папiваць малiягранат, седзячы на плывучай тэрасе «Войстамскага лотра» з грашыма y кiшэнi. Але дакладна прадказаць не бяруся – на вадзе yсялякае здараецца.

– Не, такi варыянт мне не пасуе, – скрывiyся Юргель, з намаганьнем адводзячы позiрк ад чыгунку. – Паспытаю шчасьця y Аyцiме. Бывайце!

– Не разьвiтваюся. Мая прапанова застаецца y сiле, але на менш выгадных умовах.



Юргель раскланяyся i растаy у прыцемку. Яyнут упэyненым рухам зьняy чыгунок з вуглёy, разьлiy мясную полiyку y тры талеркi, пакiнуyшы порцыю на донцы, i yкапаy чыгунок у прысак блiжэй да вагню. Па вячэры Барута зь Пясьцiлам дасталi з будану на заднiм плыце посьцiлкi i паклалiся спаць вакол вогнiшча.

Яyнут узяy сабе першую варту. Каля поyначы ён убачыy запыханага Юргеля y ненайлепшым настроi. Той бязь сiлаy упаy на зямлю побач зь iм.

– Я прымаю прапанову васпана.

Яyнут моyчкi падсунуy да яго чыгунок. Зьдзiyленым ён не выглядаy.

– Аyцiма – дзiyнае месца, – пачаy Юргель, пад’еyшы. – Нават, сказаy бы я, дзiyна негасьцiннае. Тамтэйшыя жыхары таркочуць нешта няyцямнае i не жадаюць прыкласьцi нiякiх намаганьняy, каб зразумець мiрнага госьця. Дапраyды, яны паставiлiся да мяне зь вiдавочнаю варожасьцю, хоць бы я не даваy для гэтага жаднае нагоды. Наадварот, каб залагодзiць злосьнiкаy, ажно iхны дэвiз прадэклямаваy.

– Гэта якi такi? – пацiкавiyся галоyны плытнiк.

– Етвызi – адрадытыса, нам, йiтвегам… – пачаy Юргель, але яго перарваy сухi Яyнутаy рогат.

– Хто навучыy цябе такой дураце?

– Годны яцьвяг сталага веку, якога я сустрэy па дарозе. На жартаyнiка не выглядаy анi.

– Ён яyна з тых, каго судзiны завуць русiнамi i yважаюць за здраднiкаy i падробак. Твой дэвiз – ня сама лепшы тактычны разьвязак: яцьвягi i йiтвегi – цi не найгоршыя ворагi.

– Баюся, мне цяжка зразумець падобную нелюбоy. І тыя, i другiя вiдавочна ёсьць гедзiмiнiчамi, якiя жывуць на адной зямлi, не адрозьнiваюцца выглядам i называюць сябе аднолькава.

Яyнут крахтануy:

– Яцьвягi лiчаць, быццам выключна яны ёсьць нашчадкамi легендарнага Гедзiмiна, i пахваляюцца тым, што паходзяць наyпрост ад самога князя. А русiны тут, маyляy, пятае кола y возе i жаднага дачыненьня да Гедзiмiна ня маюць. Йiтвегi, у сваю чаргу, упэyненыя, што яцьвягi – па-iхнаму «жмудзiны» – адно папрымазвалiся да князя, а папраyдзе да яго нiякiм бокам.

– Пачакай, васпане. Гедзiмiн – зусiм ня князь. Гэта yсяго-ткi назва касьмiчнага карабля, на якiм нашыя продкi калiсь прыляцелi y Вiльню з-па-за зораy.

– Юргелю, – Яyнут паглядзеy на яго, як на дурненькага, – годзе чаyпсьцi лухту. Вернемся лепей да Аyцiмы. Што здарылася далей? Мяркую, на тым твае прыгоды ня скончылiся.

– Мне прыйшлося абысьцi yсю вёску, каб пераканацца, што нiдзе няма нi чыгункi, анi аэрабарлiны, анi якога iншага транспарту. Тады я вырашыy падначаваць у Аyцiме – мая памылка, – а справы рабiць з раньня. На беразе якраз знайшоyся заезны двор.

– «Leli kreklai», – уставiy Яyнут.

– Гаспадар недалiкатна адмовiy мне y прыёме i праявiy беспадстаyную агрэсiю на пустым месцы.

Яyнут узьняy брыво i выразна паглядзеy на яго.

– Наколькi я ведаю Бутыгейда, трэба добра пастарацца, каб яго yгнявiць.

– Мажлiва, я не разабраyся ва yсiх звычаях i забабонах i выказаy занадта яyную цiкаyнасьць да ягонае дачкi, – несхаць прызнаy Юргель. – Нельга выключаць падобную магчымасьць, хоць вiнавацiць мяне ну нiяк не выпадае. Вочы y дзевухны такога кшталту, што адвесьцi позiрк проста немагчыма, калi ты мяне разумееш.

– Твая праyда. Прырода запраyды надзялiла Аргелу выбiтнымi… гм-м-м… вачыма.

– І бацькам, няздольным сьцямiць, што такi дар няможна замыкаць у чатырох сьценах – iм трэба дзялiцца з кожным, хто прагне дакрануцца да прыгажосьцi.

– Брак Бутыгейдавага цяму летась адчуy на сваёй скуры Пясьцiла. Гэта i ёсьць здарэньне, па якiм мы больш не спыняемся y Аyцiме. Прыпускаю, Бутыгейд разглядае yласную дачку як прыкметную шыльду, на якую можна заглядацца, але не… гм-м-м… дакранацца да яе, як ты выказаyся.

– Не магу не заyважыць, што васпан зачаста гмыхаеш, як згадваеш жаночыя вабноты. Няyжо гэта сарамлiвасьць?

– Глупства, – гыркнуy Яyнут, але yзяy сябе y рукi, убачыyшы хiтрынку y Юргелевых вачох. – Як бы там нi было, Пясьцiлу пашэньцiла больш за тваё: Бутыгейд выштырыy яго адно пад ранак.

– Ага! Дык гэта яму я мушу падзякаваць за ласку, што мне yчынiлi y «Лелi крэклях». Уцякаy стуль як ад халеры. А пасьля напаткаy цэлы атрад на яшчарках, якiя плявалiся полымем. Злосьнiкi цюгакалi на мяне як на нядзьведзя i гналi аж да лесу. Жаднае павагi да беднага падарожнiка.

– Яшчаркi завуцца жывойтамi. Яцьвягi iх гадуюць: аб’язджаюць i выкарыстоyваюць у гаспадарцы.

Яyнут з Юргелем пэyны час памаyчалi, гледзячы, як вуглi бралiся сiвiзной, i слухаючы смалiстае пастрэльваньне вагню.

– Такiм парадкам, я схiльны прыняць прапанову васпана. Тры срэбранiкi на дзень, васпан казаy?

– Я казаy, прапанова дзейнiчае аднаразова, – спакойна запярэчыy Яyнут. – Цяпер набываюць моц менш выгадныя yмовы. Магу прапанаваць табе месца заднiка без аплаты, затое з харчаваньнем.

Юргель пацiснуy плячыма:

– Я маю небагаты выбар.




Унiз па Зальвеi


Прачнуyся ён ад таго, што яго хвастаy па шчоках русявы маладзён – Барута.

– Паспаць ты здатны, нiчога ня скажаш. Ледзь раскатурхаy.

Юргель ня памятаy, як яго змарыy сон напярэдаднi. Падымацца не хацелася, ва yсiм целе разьлiлася стома. Ён з клункам пад галавою ляжаy на посьцiлцы. Перад сабою бачыy вогнiшча, над якiм кружлялi iскры. Тамсама стаяy чыгунок. Пахла не настолькi смачна, як увечары, але дастаткова смачна для таго, каб прымусiць яго падняцца. Барута разьлiy па талерках рэдкую кашу з салам, а Яyнут, пакуль нявыспаны Юргель сьнедаy, расказваy пра плытнiцтва на Зальвеi.

– Плыты мы yжо ня першы год ганяем. Праца ня з простых, але ж якая ёсьць. Дый сьвет паглядзець можна. Ад градаy да мора паyсюль пабывалi. Па-яцьвяску вось няблага навучылiся. У Сьвянцянах, зноyку ж, не апошнiя людзi.

Усё гэта мала цiкавiла Юргеля, але ён мiмаволi даведаyся, што y вышнявiне Зальвеi, пачынаючы ад самае вытокi, расло попельнае дрэва. Назву яно атрымала ад папераватай, як у старазямельскае бярозы, кары шызага колеру. Кара лёгка адслойвалася i крышылася, разьляталася попелам у паветры. Палiць такое дрэва нiхто не палiy, бо гарэла яно зь вялiкаю колькасьцю задушлiвага дыму. А вось лёгкая i трывалая попельная драyнiна вельмi дарэчы прыдалася y карабельнiцтве, асаблiва y стэпах на морскiм узьбярэжжы, дзе востра адчувалася недастача будаyнiчых матар’ялаy.

– Найпрасьцейшы спосаб даставы драyнiны да карабельняy – сам разумееш, плытнiцтва. Сплаy пачынаюць ад вытокi. Адтуль бярвёны пускаюць шарашом. Ага, слушна табе Пясьцiла падказвае: россыпам, значыць, па адным. А што ён робiць няслушна – дык гэта мяне перапыняе. Наступным разам зловiць поyху. Далей па плынi, аж за Сьверыж, па берагох стаяць румы. Там вяжуць плыты.

Яyнут расказаy, што добрая частка Судавы i yсходнiх Нальшчанаy жыла нарыхтоyкаю попельнага дрэва. Пераз увесь год лесасекi валiлi лес, вязальнiкi круцiлi вяроyкi з тонкiх каранёy, возьнiкi-тралёyнiкi перавозiлi камлi на тартакi, дзе iх наразалi на штукi, адтуль – у румы на берагох, дзе бярвёны акорвалi i yкладвалi y пагоны на прасушку. Штовясны yсе сьпяшалiся скарыстацца зь вялiкае вады. Людзi зараблялi на тым свае срэбранiкi. Качаны скочвалi падрыхтаваныя бярвёны y ваду, зьбiваны зьбiвалi плыты, i надыходзiла чарга плытнiкаy. Яны таксама карысталiся зь веснавое паводкi, каб учас прамiнуць мялiзны. За Патрымпусам рака заставалася прахадною i y лiпцы, па малой вадзе, а вось верхнюю плынь сьпяшалiся пакiнуць ззаду як мага раней.

– Ідзём мы, вядома, ня yлегцы. Вязём з сабой футра, мёд, зацукраваных кузькаy, пылок гальшанскае вячорнiцы, iншую драбязу – на поyднi yсё гэта y навiнку. Дарогай ловiм рыбы на пад’едак i правяльваньне. Падыходзiм да прыстаняy на абодвух берагох – i да нальшчанскiх, i да яцьвяскiх. Абменьваемся зь мясцовымi. У адных купляем патаньней, iншым прадаём падаражэй – нiчога звышскладанага. Назад з Войстаму вяртаемся з караванамi сухiм шляхам празь Дзяволтву. У Дайнаве спыняемся y Пукеiку ды Бiкшах, а там i да дому недалёка. Ладна, годзе балакаць, кашы yжо й няма.

Яyнут падняyся i павабiy Юргеля пальцам да плыту.

– Цi даводзiлася табе хадзiць на чымсьцi падобным?

Юргель кiнуy вока на плыт з трох зьвёнаy, прыцмокнуy языком i прамармытаy нешта няyцямнае, што пры пэyным жаданьнi можна было прыняць за станоyчы адказ. Яyнут такога жаданьня ня меy.

– Чаго ты барузьдзiш як боyдзiла дурное? Скажы выразна.

Юргель згадаy, як некалi слугаваy на «Макулiнцы», калi пан Анцута выправiyся быy да yтокi Вяльлi, у вiленскi порт. Вандроyка туды i назад цягнулася ня больш за пару гадзiнаy. Ён упэyнена прамовiy:

– Мне даводзiлася хадзiць да Балтыцкага мора на плывучым доме, дзе я выконваy даручэньнi самога вялiкалiтоyскага падкаморага.

Яyнут уздыхнуy:

– Касьмiчныя караблi, плывучыя дамы, казачныя месты i моры – мы яшчэ не на вадзе, а я yжо сыты па горла тваiмi балачкамi. Май наyвеце, цярплiвасьць мая даволi абмежаваная. А вось злосьць – не.

Барута зь Пясьцiлам сумна пакiвалi.

Яyнут пацягнуy Юргеля на прывязаны ля берагу плыт. Той, забiраючыся, намачыy ногi y халоднай вадзе i скрывiyся. Гэта не абмiнула Яyнутавае yвагi:

– Нiчога, звыкайся, шчэ ня раз прыйдзецца yвалiцца y ваду: цэлы дзень скакацьмеш па сьлiзкiх бярвёнах. Прамокнуць тут ня сама страшнае. Галоyнае, каб камлi не раздушылi альбо пад сабой не пахавалi. Патануць у такой сьцюдзёнцы – справа няхiтрая. Альбо нагу зламаць, як Рукля. Увесь твой спрыт прыдасца. То згадвай, як даваy лататы з заезнага двару – гэта будзе не залiшнiм.

Юргель распрастаyся на плыце i адчуy, як гуляюць пад iм шэрыя бярвёны – узапраyды патрабавалася пэyная звычка, каб астояцца. Яyнут мiж тым шырока расставiy ногi, абгладзiy бараду i працягнуy павучаньне:

– Слухай уважлiва, паyтараць я не наладжаны. У плыце нiчога складанага няма. Гэта папросту камлi, зьвязаныя мiжсобку y зьвёны. Кожнае зьвяно завецца лаyкай. Мацуюцца яны вiцамi, – Юргель пазнаy гнуткiя каранi, якiя бачыy у яцьвягаy-вязальнiкаy. – Вiцы распарваюць на вагнi i прывязваюць камлi да пакладзеных упоперак жэрасьцяy. На адную лаyку – па два жэрасьцi, сьпераду i ззаду. Усё гэта закнаблёyваецца, каб лаyкi не распаyзалiся. У нашым плыце iх, як бачыш, зараз тры, потым паболее.

Даyжыня лаyкi, прымеркаваy Юргель, складала два сажнi, шырыня – каля пяцi-шасьцi стопаy.

– Адная з адной лаyкi злучаюцца паклёсамi, – Яyнут паказаy на даyгую жэрдку, наyскось перакiнутую з аднае лаyкi на iншую. – Паклёсу кладуць на жэрасьць, прывязваюць хамутамi з вiцы i забельваюць забелкай. Вось гэтае пяцiлакцёвае бервяно на рачках наперадзе – апачына, стырнавое вясло. За яго адказны галаyнiк, то бок я. Раку я ведаю лепш за iншага i гляджу, каб плыт ня сеy на гак. Давай за мной.

Яyнут рушыy назад, балянсуючы на мокрых камлях, i спрытна пераскочыy на сярэднюю лаyку. Юргель скiраваyся за iм без заyважнага iмпэту i грацыi. Ён мала што зразумеy, апроч фразы «Плыт – гэта зьвязаныя мiжсобку камлi», але не пераймаyся з таго. Яму да галавы прыйшла адная думка.

– Васпане, вось ты кажаш, сьвет пабачыy, мовы розныя ведаеш. А цi зможаш прачытаць такое? – Юргель дастаy з кiшэнi паперчыну, якую вырваy у Шнара на аэрабарлiне.

Яyнут зiрнуy без асаблiвага энтузiязму.

– Ня знаюся на казачных грымзолях. Вернемся да рэчаiснасьцi. На сярэдняй лаyцы па бакох стаяць з жэрдкамi Барута i Пясьцiла. Яны бомяць i адштурхваюцца ад берагу, калi плыт зносiць. Ты як заднiк стаяцьмеш у хвасьце.

Яyнут пераскочыy на апошнюю лаyку, дзе месьцiyся накрыты карою будан з рознымi бачулачкамi yнутры. Перад iм ляжаy пляскаты камень, пачарнелы ад куродыму.

– Тваё гаспадарства, абжывайся. Вось гэтыя завостраныя калы, замацаваныя справа i зьлева, завуцца шарыгамi. Імi ты мусiш на мой загад упiрацца y дно, каб запаволiць плыт альбо спынiць яго. Пасярэдзiне – знаёмая табе апачына, задняе вясло. Таксама y тваёй адказнасьцi. Як i гартоль – заточаная жэрдка, вiцай да лаyкi прывязаная. Яна за буданом. Убiвацьмеш яе y зямлю, як спынiмся на начоyку. Таксама табе трэба адпiхваць плыт ад берагу, калi мы здымаемся з стаянкi. Можаш зара й папрактыкавацца.

Яyнут паскакаy на першую лаyку i прароy Баруту i Пясьцiлу:

– Складаемся! Няма чаго час губляць.

Тыя хуценька прысыпалi вуглi вiльготным пяском, скруцiлi посьцiлкi i звыкла заскочылi на плыт.

– Заднiку, табе хiба асобнае запрашэньне трэба? – данеслася сьпераду.

Юргелю не заставалася нiчога, як скарыцца абставiнам. Ён зморшчыyся, калi не даскочыy да берагу i зноyку прамок. Выцягнуyшы гартоль, абматаy яе вiцай i закiнуy за будан. Яшчэ раз палез у ваду, з высiлкам адпiхнуy плыт i ледзь пасьпеy заскочыць на яго.

Іх падхапiла плынь.



Неyзабаве Юргель зразумеy, што праца заднiка цi ня сама складаная ад усiх: яму прыходзiлася кiраваць заднiм вяслом i гойсаць ад левага борту да правага, то yпiраючы шарыгi y глей, то паслабляючы iх на загад галаyнiка. Бакавыя прытым амаль нiчога не рабiлi. Дачакаyшы адносна простага адцiнку на зьвiлiстай Зальвеi, ён падышоy да Баруты, якi зь лянцой вадзiy па вадзе жэрдкай:

– Бачу, ты стамiyся. Глядзець на твае пакуты – i то балюча. Давай-ка падмяню цябе. Можаш пакуль адпачыць на заднiм вясьле. Высiлкаy там, лiчы, не патрабуецца.

– Не-не, Юргелю, што ты – я не магу так абысьцiся з табой, – на Барутавым твары адлюстравалася шчырая спагада, а ягоная жэрдка засоyгалася yдвая хутчэй. – Ты яшчэ навак у плытнiцтве i не разабраyся ва yсiх нюансах. З майго боку было б подласьцю прымушаць цябе бомiць, пакуль я б’ю лынды на апачыне.

Расчараваны Юргель вярнуyся назад. Ад невясёлых думак яго адцягнуy крык зь пярэдняе лаyкi:

– Трымай лева. Тарнуем да берагу. Юргелю, ня сьпi y шапку.

Ля вады стаяла купка вяскоyцаy, якiя махалi кошыкамi i заклiкалi плытнiкаy:

– Гэй, бальныкы, хутнеj сюдоj. Прычалюjте своji дырывыны. Огэть, повны кошыкы нашыховалы.

– Чуеш, Юргелю, – наблiзiyся Яyнут, – тут твой дэвiз гучацьме больш дарэчна, чым у Аyцiме.

– Я навучыyся цанiць маyчаньне па-над любымi дэвiзамi.

Галаyнiк выдаy здушаны гук i саскочыy да йiтвегаy. Яны нядоyга пагутарылi, i Яyнут перадаy па срэбранiку кожнаму. Пасьля пацягнуy пустую бачулачку з будану i засопся, аднак на дапамогу нiкога не паклiкаy. Ссыпаyшы y бачулачку зьмесьцiва кошыкаy, павалок яе назад. Залазячы на плыт, змакрэy з натугi i, перад тым, як даць адмашку, абцёр пот магеркаю i кiнуy яе проста на бярвёны.

Юргель падняy шарыгi i гукнуy на разьвiтаньне «да судосiньня». Потым зь цiкаyнасьцю схiлiyся над бачулачкай, пакуль Яyнут быy заняты апачынай: там убачыy невялiкiя зацьвярдзелыя кавалкi вохрыстага колеру з рэзкiм пахам.

– Смала?

– Смала сьвiдрарэзу, – патлумачыy Пясьцiла. – Чалавек неабазнаны пальцы сабе да косьцi парэжа, пакуль столькi назьбiрае. Русiны думаюць, мы гонiм з смалы шкiпiнар, i прадаюць яе Яyнуту амаль задарма. Чаго яны ня ведаюць, дык гэта таго, што войстамскiя зялейнiкi навучылiся выпарваць з смалы нейкiя калiфонi i дадаваць нейкiя пасты. У вынiку атрымваецца мазгасьвiдар, якi любяць пажаваць ва yсiх партох Герадотавага мора. Яyнут робiць на тым неблагiя грошы, – ён кiнуy цераз плячо непрыязны позiрк на свайго ачольнiка.

– Вось яно як.

Юргель прымружыyся, схапiy магерку, скамячыy i запхнуy сабе пад кабат. Пасьля кiнуy дзьве шарыгi, спынiyшы плыт, i пераскочыy на бераг, гэтым разам не намачыyшы ног. Яyнут выбухнуy лаянкай, але словы «ялдон» i «чыкiлдун» ужо не выклiкалi бурлiвых эмоцыяy.

– Васпан забыyся шапку y йiтвегаy. Зара зьлётаю.

Пад Яyнутава гырканьне Юргель зьнiк ва yзьбярэжным хмызьняку i вярнуyся празь некалькi хвiлiнаy, размахваючы магеркай:

– Уратаваy. Хацелi былi прысабечыць.

Галаyнiк не знайшоy, да чаго дачапiцца, i адно накiваy на яго пальцам.

Плыт крануyся зь месца. Юргель злавiy пагляд Пясьцiлы i задаволена yсьмiхнуyся y рабацiнiсты твар, але змоyчаy. Той не стрымаy цiкаyнасьцi:





Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/antos-ulasenka/novaya-zyamlya-kukaniya/) на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



Адзін. Бязь ежы, зброі і грошай. У тысячах вёрстаў ад дому. Пасярод дзікага неўтаймаванага кантынэнту. На плянэце, дзе жывуць адныя беларусы. Тут бы кожны спаняверыўся і злажыў рукі. Але ня Юргель Нязломак. Ён сьмела выпраўляецца на пошукі Вільні, рызыкуючы патрапіць у палон да касьмічных піратаў, і нават не здагадваецца, чым скончыцца ягонае падарожжа па Куканіі…

Как скачать книгу - "Новая Зямля: Куканія" в fb2, ePub, txt и других форматах?

  1. Нажмите на кнопку "полная версия" справа от обложки книги на версии сайта для ПК или под обложкой на мобюильной версии сайта
    Полная версия книги
  2. Купите книгу на литресе по кнопке со скриншота
    Пример кнопки для покупки книги
    Если книга "Новая Зямля: Куканія" доступна в бесплатно то будет вот такая кнопка
    Пример кнопки, если книга бесплатная
  3. Выполните вход в личный кабинет на сайте ЛитРес с вашим логином и паролем.
  4. В правом верхнем углу сайта нажмите «Мои книги» и перейдите в подраздел «Мои».
  5. Нажмите на обложку книги -"Новая Зямля: Куканія", чтобы скачать книгу для телефона или на ПК.
    Аудиокнига - «Новая Зямля: Куканія»
  6. В разделе «Скачать в виде файла» нажмите на нужный вам формат файла:

    Для чтения на телефоне подойдут следующие форматы (при клике на формат вы можете сразу скачать бесплатно фрагмент книги "Новая Зямля: Куканія" для ознакомления):

    • FB2 - Для телефонов, планшетов на Android, электронных книг (кроме Kindle) и других программ
    • EPUB - подходит для устройств на ios (iPhone, iPad, Mac) и большинства приложений для чтения

    Для чтения на компьютере подходят форматы:

    • TXT - можно открыть на любом компьютере в текстовом редакторе
    • RTF - также можно открыть на любом ПК
    • A4 PDF - открывается в программе Adobe Reader

    Другие форматы:

    • MOBI - подходит для электронных книг Kindle и Android-приложений
    • IOS.EPUB - идеально подойдет для iPhone и iPad
    • A6 PDF - оптимизирован и подойдет для смартфонов
    • FB3 - более развитый формат FB2

  7. Сохраните файл на свой компьютер или телефоне.

Книги автора

Рекомендуем

Последние отзывы
Оставьте отзыв к любой книге и его увидят десятки тысяч людей!
  • константин александрович обрезанов:
    3★
    21.08.2023
  • константин александрович обрезанов:
    3.1★
    11.08.2023
  • Добавить комментарий

    Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *