Книга - Нелюбімыя гінуць

a
A

Нелюбiмыя гiнуць
Виктор Правдин


Чарговая кнiга беларускага пiсьменнiка Вiктара Праyдзiна – першая частка рамана «Нелюбiмыя гiнуць» – «Выпрабаванне». Гэта няпростыя гiсторыi трох жанчын. Зусiм розных, але iх аб’ядноyвае нялёгкi лёс i выпрабаваннi. Глыбокая псiхалогiя, паглыбленне y абставiны, нечаканыя павароты розных сюжэтных лiнiй. Кнiга з’яyляецца мастацкiм творам. Усе аналогii з рэчаiснымi асобамi цi падзеямi выпадковыя.





Виктор Правдин

Нелюбiмыя гiнуць



Мацi Зiнаiдзе Арсенцьеyне прысвячаю







1


Толькi-толькi бралася на ранiцу. Агнiсты сонечны дыск квола мацаy далягляд, быццам яму нешта перашкаджала вылузнуць з-за яго i yскараскацца на нябесны блакiт, а мытня yжо была падобная да мурашнiка. Толькi не жвавыя мурашы беглi да аднапавярховых, здавалася, плоскiх будынiн, а вужакай сунулася паyкiламетровая чарада рознакаляровых, непаваротлiвых, але шумных i смуродных машын. Тыя, хто апынуyся тут трошкi раней, не звярталi yвагi на зыблiва-барвовы далягляд, на малiнава залацiстыя промнi, якiя вяшчалi пра новы дзень, мо таму не спяшалася паказвацца i сонца. Яно yздымалася паволi, з годнасцю, ад яго, як i ад гэтых людзей, сённяшнiм травеньскiм ранкам таксама веяла раyнадушным, калючым холадам.

Некаторыя чарадоyцы падсiлкоyвалiся, расклаyшы прыпасы тут жа, на машынах: хто на капоце, хто на заднiм веку багажнiка. Яны выглядалi yважлiва-засяроджанымi, напружанымi, гатовымi y любы момант iмгненна завяршыць трапезу i yцiснуцца y цесныя салоны аyтамашын, прапахлыя чалавечым целам, парфумай i тытунём, каб праз хвiлiну-другую, зрушыyшы з месца i праехаyшы yсяго некалькi метраy, зноy заглушыць рухавiкi, перад тым мацюкнуyшы, абняславiyшы yлады за вядомыя на yсю Еyропу чэргi.

Нiхто не звярнуy увагу на прапылены «рафiк», якi пад’ехаy апошнiм: змрочныя позiркi скiраваны толькi yперад, туды, дзе ёсць нейкi рух, адкуль даносяцца галасы, чуецца пералiвiсты званочак – мiлiцэйскi свiсток. Напэyна, мытня – адзiнае месца, дзе гэты свiст слухаюць з задавальненнем, яго тут чакаюць, да яго прыслухоyваюцца, бо ведаюць, што наперадзе, раyняючы чаргу i накiроyваючы машыны да памежнiкаy, шчыруе мiтуслiвы даiшнiк.

Рухавага мiлiцыянера нiхто не баiцца, але большасць вадзiцеляy, хутчэй па звычцы, пазiрае на яго лiслiва, iншыя хiтруюць i вiтаюцца, быццам з даyнiм знаёмым, хоць i бачаць сяржанта yпершыню. І yсё ж боязь ёсць: раптам мiлiцыянер надумае праверыць дакументы i выпхне з чаргi? А гэта, лiчы, цэлая гадзiна, а то i больш дарма патрачанага часу.

Дзесьцi апоyднi павiтаyся з даiшнiкам i вадзiцель «рафiка». Мiлiцыянер у адказ iмпэтна закруцiy паласатым жэзлам i незадаволена крыкнуy: «Праязджай, не затрымлiвай».

Памежнiк, невысокi хударлявы прапаршчык, з вузкiм хваравiтым тварам, прастуджана шморгаючы кручкаватым носам, доyга вывучаy дакументы: спярша вадзiцеля, а потым семярых пасажыраy. У «рафiку» ехала шасцёра дзяyчат, прыблiзна аднаго yзросту, ад дваццацi да дваццацi трох гадоy, i трошкi старэйшы, апрануты y скураны пiнжак, джынсы, на нагах белыя красоyкi, чарнявы цыганаваты хлопец, якому з-за ранняй сiвiзны можна было даць i yсе трыццаць.

Калi блiзка пасаджаныя шэрыя вочкi памежнiка натыкалiся на фотаздымак, ён неяк нервова yскiдваy галаву i yпiваyся iмi y пасажыра, быццам не толькi параyноyваy гаспадара пашпарта з фотаздымкам, але i сiлiyся прачытаць ягоныя думкi.

Нарэшце чарга дайшла i да Любы Анiкейчык. Паслiнiyшы палец, прапаршчык важна перагарнуy храбусткiя старонкi дакумента, гэтак жа па-начальнiцку строга агледзеy Любу i нарэшце з непрыхаваным сарказмам выдыхнуy:

– Усё лепшае вывозiм…

– Я еду працаваць па дамове, – сумелася, незадаволена перасмыкнула плячамi Люба, – буду пакаёyкай.

– Падлогу, значыцца, мыць. А мне здалося, што ты артыстка i едзеш у Галiвуд, – засмяяyся прапаршчык i, казырнуyшы, паспешлiва выйшаy з машыны.

Пасля памежнiкаy «рафiк» сустрэлi ганарлiва-прыдзiрлiвыя мытнiкi, але пасажыры нiякага тавару акрамя асабiстых рэчаy не везлi, таму мытнiкi цiкавасцi да iх не праявiлi. Нават вялiкая чорная аyчарка некалькi разоy лянотна пазяхнула, калi яе праводзiy адзiн з сяржантаy па вузкiм праходзе памiж крэсламi.

– Праязджай, – паблажлiва сказаy старэйшы i, махнуyшы рукой, каб паднялi шлагбаум, скоса зiрнуy на шафёра. – Табе сёння пашэнцiла.

– Мне заyсёды шэнцiць, – весела засмяяyся бялёсы трыццацiгадовы Дзмiтрый. – Бiзнес мой легальны: адвёз, прывёз – i нiякiх праблем. Галоyнае – не заснуць у дарозе.

Польскiя памежнiкi падалiся Любе маyклiвымi i занадта засяроджанымi: нiводнага лiшняга слова i руху. Самым гучным у iхняй мiтуснi быy стук штэмпеля, якi абвясцiy уезд у межы Польшчы, пасля чаго iх, як надакучлiвых i нiкому тут не патрэбных людзей, як мага хутчэй справадзiлi з мытнай зоны.

І толькi праз паyгадзiны, калi «рафiк» ад’ехаy ад мяжы з добрую дваццатку кiламетраy, i Люба, i yсе астатнiя yздыхнулi з палёгкай. Пачулiся жарты, зашамацелi цэлафанавыя пакеты, пасярод салона на адным з пухлых чамаданаy, якi чарнявы хлопец (а ён быy у iх кампанii за галоyнага) кульнуy набок, зазiхацела пляшка гарэлкi. Каля яе iмгненна yзнiк паyлiтровы слоiк з марынаванымi грыбочкамi, з’явiлiся каyбаска, вэнджанiна, марынаваныя гурочкi. Шафёр у люстэрка пажадлiва пазiраy на чамадан з пачосткай, цiкаваy за манеyрамi маyклiвага, падобнага да цыгана хлопца i, сустрэyшыся позiркам з кiмсьцi з пасажырак, шматзначна, з хцiвым агеньчыкам у вачах падмiргваy: маyляy, усё iдзе як трэба, можаце не хвалявацца.

– Мо лепш прыпынiцца на перакус? – прапанавала вастраносая дзяyчына, што сядзела на апошнiм справа сядзеннi, i, прыпалiyшы цыгарэту, з цяжкасцю прачыняючы акенца, ад напругi ажно пачырванеy твар, незадаволена дадала: – Амаль суткi y дарозе, можна i адпачыць.

– Не насядзелася на мытнi? – iмгненна абурыyся шафёр, нават твар пачырванеy. – Можаш спаць, жраць, пiць, але прама тут, у машыне. Нiхто не перашкодзiць. А y мяне графiк! Я сёння павiнен перасекчы нямецкую мяжу.

– Дзмiтрый кажа праyду, – глухiм, прастуджаным голасам падтрымаy шафёра цыганаваты. – Вось яна, – чарнявы паклаy руку Любе на плячо, – згодна з дамовай абавязана yжо сёння быць на месцы. Немцы, як вядома, народ пунктуальны: спознiшся – могуць i не прыняць. Назад, у Мiнск, мы i яе, i кожную з вас, канечне, завязём, але ж за асобную плату, якая, зразумела, будзе yдвая большая. З Нямеччыны вяртаюцца yжо багаценькiмi…

– Дзяyчаткi, пра якi уiкэнд вы гаворыце? – пырснула, зайшлася ад смеху дзяyчына, што сядзела за Любiнай спiнай i да гэтага часу амаль усю дарогу спала. У Мiнску яе праводзiла вясёлая, на добрым падпiтку кампанiя, i суседку з песняй пра «дальнюю дорогу» некалькi чалавек амаль занеслi y машыну. Не зусiм працверазелая, яна з цяжкасцю трымалася на мытнi, але цяпер, калi мяжа была пройдзена, усялякая боязь знiкла. – Я не першы раз еду i ведаю, што да чаго…

Убачыyшы чамадан з бутэлькай гарэлкi i раскладзенымi на iм закускамi, дзяyчына iмгненна змянiла тэму гаворкi.

– Ого, – ускрыкнула яна, – ужо i стол накрыты i, зразумела, за кошт фiрмы?.. Ашот, Дзмiтрый, а дзе шампанскае? Няyжо зажылiлi?

– Наколькi я памятаю, у цябе, Ірына, ад шампанскага жывот пушыць, – выцягваючы з чорнай дарожнай сумкi пластмасавыя кiлiшкi, спакойна сказаy Ашот.

– Дзяyчаткi, нас рабуюць, за yсё заплачана, – раз’ятрана, п’яна затупала нагамi Ірына. – А пра пуза не хвалюйся, няхай яно хоць трэсне, але маё – аддай. Я за справядлiвасць… Немец i той, перш чым зацягнуць у ложак, шнапсам цi хоць бы пiвам, але пачастуе…

– Ірка, не баламуць i не пужай дзяyчат немчурой, – падаy голас шафёр. – Ты адна y нас вандроyнiца, астатнiя едуць капейчыну зарабляць.

– Ха, вандроyнiца? – iстэрычна засмяялася дзяyчына. – Скажы лепш – валацужнiца… І невядома, хто з нас больш «бабак» заробiць… Я не толькi iх маю на yвазе, – дзяyчына падхапiлася на ногi i, тэатральна раскiнуyшы рукi, крыкнула: – Я больш зараблю i за цябе, i за Ашота… Ды што казаць, я больш зараблю за yсiх вас разам узятых. Паyгода – i трохпакаёвая кватэра y кiшэнi… І не загаворвай мне зубы – ганi шампуньку.

Гэтая размова, i асаблiва шматзначны, бессаромна-iстэрычны Ірынiн смех, непрыемным халадком закралася y Любiну душу. Адразу yзгадалася рослая, як не пад два метры, касцiстая, мужчынападобная начальнiца аддзела кадраy трамвайнага дэпо, якая, аддаючы працоyную кнiжку, брыдка скрывiлася i скрозь зубы працадзiла: «Усiм вядома, чаго нашы дзяyчаты туды едуць, але нiколi не думала, што i ты – блуднiца».

Люба скоса зiрнула на суседку, якая ноччу, калi ад’язджалi з Мiнска, назвалася Кацярынай, i, сустрэyшыся з ёй позiркам, паспрабавала yсмiхнуцца. Гэткая ж вымучаная, палахлiвая yсмешка кранула i Кацярынiны вусны.

– Мне прапанавалi месца рэпетытаркi музыкi для васьмiгадовага хлопчыка, – нясмелым стомленым голасам сказала дзяyчына, – з веданнем рускай мовы.

– А y мяне кантракт пакаёyкi y доме, дзе жыве калека… Ён паралiзаваны, ногi не ходзяць.

– Хоць бы гэтая «Чарадзейка» не падвяла, – цяжка yздыхнула Кацярына.

– Фiрма надзейная, – упэyнена сказала Люба. – Муж маёй лепшай сяброyкi там за галоyнага.

– Запрашаю yсiх да нашага стала-чамадана, а y каго рукi караткаватыя, лiчыце мяне афiцыянтам: усё, што пажадаеце, паднясу, – уладна абвясцiy Ашот. – Як кажуць, служба службай, а абед па распарадку.

– Баюся я гэтага Ашота, цi не бандыт? – паспешлiва прашаптала Кацярына. – Падазрона маyчыць, iмя не нашае, хоць i прамаyляе без акцэнту.

– Ён – армянiн i нiякi не бандыт, – прыхiльна yсмiхнулася Люба, – сяброyка пра яго добра казала, i y «Чарадзейцы»

Ашот – не апошнi чалавек.

– Афiцыянт, – зноy падхапiлася на ногi Ірына, – апахмялi даму шампанскiм… І бутэрброд хачу з чым-небудзь салёненькiм.

Ашот як i не чуy, але шампанскае з сумкi выцягнуy.

– Дай ты ёй бутэльку, няхай нап’ецца ды спiць, – не yстрымаyся, не паварочваючы галавы, крыкнуy шафёр.

– Правiльна, Дзiмачка, няхай маё аддасць – i я буду спаць ажно да Берлiна.

Атрымаyшы бутэльку, Ірына тут жа яе схавала y цэлафанавы пакет, але, убачыyшы, што Ашот дастаy яшчэ адну, шампанскае выцягнула i пiсклявым голасам пачала кленчыць:

– Ашоцiк, мiленькi, адкаркуй. У мяне не атрымаецца, стрэлiць, i yсё выльецца, – убачыyшы, што хлопец яе iгнаруе, Ірына рашуча сарвала з бутэлькi блiскучую залацiстую фольгу i, хiтра пазiраючы на Ашота, прагаварыла: – Шампанскае напаyсухое, ляжала y цяпле ды яшчэ цэлыя суткi трэслася y сумцы… Стрэлiць, як пiць даць стрэлiць i yвесь салон залiе. А на салодкае мух наляцiць, вялiзных, гнойных, але галоyнае тое, што кожны палiцэйскi будзе чапляцца i прынюхвацца да Дзiмкi, на ап’яненне правяраць. Мыць трэба будзе машыну, а на гэта гадзiны дзве часу пойдзе, не менш…

Ашот моyчкi выхапiy з Ірынiных рук бутэльку i, хутка адкруцiyшы драцяны хамуток, на нейкi час зацiснуy белы корак у далонi. Калi ж прыняy руку, цяпер ужо разам з коркам, над тоyстым рыльцам, невялiкiм грыбным капялюшыкам, запенiлася шампанскае, але нiводнай кроплi долу не адарвалася. Хлопец накiнуy на рыльца пластмасавы кiлiшак, працягнуy бутэльку Ірыне.

– Ірка, табе галаву трэба лячыць, – сказаy ён i зноy вярнуyся да чамадана з закускамi.

Люба палуднавала без усялякага апетыту. Нават некалькi невялiкiх глыткоy шампанскага не змаглi не тое што развеяць, нават прыцiшыць хваляванне i трывогу, якiмi напоyнiлася душа яшчэ y Мiнску, калi з ад’язджаючага «рафiка» y натоyпе на прыпынку yгледзела цётку Клаву, стрыечную сястру мацi. Цётка, калi даведалася, што Люба падпiсала кантракт i збiраецца y Нямеччыну, спярша абрадавалася, але на другi дзень знайшла Любу на працы i пачала yпрошваць не ехаць. Яна страшыла пляменнiцу выпадкамi бясследнага знiкнення тых, каго вывозiлi, усхвалявана шаптала, што маладых дзяyчат гвалцяць i прадаюць у рабства, а калi расказвала пра тое, што палiцыя часцяком знаходзiць знявечаныя трупы, у якiх адсутнiчаюць пэyныя yнутраныя органы, нават заплакала. Толькi не цётчыны страшылкi парушылi раyнавагу i душэyны спакой, трывожна было ад няведання, што чакае яе y будучым.

Нечакана машына рэзка yзяла yправа, завiскаталi тармазы, некалькi сумак, складзеных у канцы салона адна на адну, ад рэзкага тармажэння звалiлiся на падлогу.

За Любiнай спiнай дзынкнула шкло, i адразу iстэрычна залямантавала Ірына:

– Асцярожна, не дровы вязеш… Ледзь бутэльку не разбiла.

– Прыехалi, дзяyчаткi, – заклапочана зiрнуyшы y акно, сказаy Ашот i, кiруючы да выхаду, загадаy: – Сядзiце цiха, як мышы пад венiкам, я паспрабую дагаварыцца.

Калi Ашот падышоy да Дзмiтрыя, вадзiцель прытрымаy яго за крысо скуранкi i цiха сказаy:

– Не спяшайся, няхай самi падыдуць.

З чорнага трохсотага «Мерседэса», якi перагарадзiy iм дарогу i прымусiy з’ехаць на yзбочыну, выйшлi коратка падстрыжаныя, спартыyнага складу трое хлопцаy i, засунуyшы рукi y кiшэнi, няспешна рушылi да «рафiка». Іх адзервянела-зацятыя твары са скiвiцамi, якiя рытмiчна соyгалiся, напэyна, жавалi жвачку, не прадвяшчалi нiчога добрага.

– Старыя знаёмыя, – грэблiва yсмiхнуyся Ашот.

– Сёння не праскочылi, – расчаравана yздыхнуy Дзмiтрый.

– Нiчога не зробiш, – прачыняючы дзверцы, напружана, з хваляваннем у голасе адказаy Ашот i, саскочыyшы на пыльную yзбочыну, дадаy: – Раз на раз не прыходзiцца.

– Дзяyчаткi, гэта па нашыя душы, – заявiла Ірына i гучна iкнула. – Толькi яны не душапрыказчыкi, а звычайныя рэкецiры. Рыхтуйце зялёненькiя, лепш дробнымi, бо здачы не дачакаецеся. Канечне, Ашот дамовiцца, не yпершыню, грошыкi ж выграбуць з нашых кiшэняy. Цi праyду кажу, Дзмiтрый?

– Твой доyгi язык аблегчыць нашыя кiшэнi не на дзесяць долараy, ён можа пазбавiць нас усяго.

– Не плявузгай, вас не зачэпяць, – Ірына зноy гучна iкнула i, дапiyшы рэшту шампанскага, зласлiва зазначыла: – Трэцi раз рабуюць у адным i тым месцы, не паверу, што гэта выпадкова. А мiнулы раз, дарэчы, не па дзесятцы, а па трыццаць баксаy з носа спагналi. Сёння ж могуць выпатрашыць i yсе пяцьдзесят.

– Не каркай, Ашота яны паважаюць.

– Грошы яны паважаюць, – прабурчэла Ірына, i y машыне надоyга yсталявалася прыгнечаная, напружаная цiшыня.

Праз лабавое шкло Люба бачыла, як напачатку спакойна размаyляy Ашот са стрыжанымi хлопцамi. Яны здалiся ёй неймаверна падобнымi, i не таму, што былi апрануты аднолькава, у джынсавыя касцюмы, а больш праз мiмiку i рухi. Стрыжаныя, панурыyшы галовы i манатонна соyгаючы скiвiцамi, нейкi час слухалi Ашота, потым адзiн з iх паклаy армянiну руку на плячо i нешта сказаy. Ашот зрабiy крок назад, замахаy рукамi i, раз-пораз азiраючыся на «рафiк», пачаy нешта даказваць. Рэкецiры адмоyна захiталi галовамi i, як па загадзе, выцягнуyшы з кiшэняy рукi, пагрозлiва, сцяной пасунулiся на Ашота. З «Мерседэса» з манцiроyкай у руцэ выкулiyся невялiкага росту, шчуплы, з доyгiмi патлатымi валасамi шафёр. Ён падбег да «рафiка», тузануy дзверцы ад вадзiцеля, i не паспеy Дзмiтрый нават уцямiць, што да чаго, як крывая манцiроyка yпiлася яму y шыю пад самай скiвiцай.

– Т-ты што, здурнеy? – прахрыпеy Дзмiтрый i паспрабаваy ухапiцца за жалязяку. Але патлаты быy напагатове. Манцiроyка iмгненна падкiнула галаву вадзiцеля «рафiка» yгору, ды так, што вочы y бедака закацiлiся, як у мерцвяка, а рукi канвульсiyна затузалiся.

– Не чапай яго, – закрычала Люба, – мы заплацiм, колькi скажаце…

– Мужыкi, мамзелi згодны плацiць, – выскалiy два рады залатых зубоy патлаты i трошкi апусцiy руку, даy Дзмiтрыю хватануць паветра.

Стрыжаныя, як па загадзе, спынiлiся, засунулi рукi y кiшэнi i зноy абыякава засоyгалi скiвiцамi.

Ашот, iдучы да машыны, нешта iмпэтна крычаy, некалькi разоy плюнуy пад ногi, але, залезшы y салон, сказаy адно:

– Пяцьдзясят баксаy з чалавека…

І Люба, i yсе астатнiя адразу зашамацелi даyно падрыхтаванымi паперкамi, толькi Ірына злосна мацюкнулася:

– Скулу iм, а не пяцьдзясят…

Ашот сабраy грошы, хутка пералiчыy, выцягнуy з кiшэнi сотню за сябе i Дзмiтрыя. Потым падышоy да Ірыны i сцiшана сказаy:

– Не хапае пяцьдзясят.

– Аддай грошы патлатаму, i няхай Дзiмку адпусцiць… Ды скажы, што пра недастачу я сама буду гаварыць.

– Рабi як хочаш, толькi ведай, з агнём гуляеш.

– Я ведаю, як за сябе пастаяць, – скiдваючы з плячэй плашчоyку, адмахнулася Ірына.

Яна дастала з сумачкi люстэрка, памаду i рашуча падмалявала вусны. Потым выцягнула з валасоy заколку, матлянула галавой, i адразу цёмна-каштанавыя валасы густа рассыпалiся па плячах. За адну хвiлiну на вачах агаломшаных пасажыраy Ірына ператваралася з заспанай, не па гадах iстэрычнай кабеты y спакуслiвую, кiдкую прыгажуню. У наступнае iмгненне на падлогу паляцелi мяккiя белыя красоyкi, на спiнцы крэсла павiслi замытыя да белага джынсавыя штаны, а замест iх Ірына з цяжкасцю нацягнула кароткую чорную спаднiчку i блiскучыя, на высокiх абцасах чаравiчкi. У яе агромнiстых аксамiтных вачах цяпер палыхалi дзiкавата-шальмоyскiя yпартыя агеньчыкi.

– Ну, дзяyчаткi, пажадайце мне нi пуха нi пер’я, – цокаючы абцасамi на выхад, сказала Ірына.

– Нi пуха… – разам выдыхнулi прысутныя, а Дзмiтрый, усё яшчэ трымаючыся за скiвiцу, прагундосiy:

– Ірка, не ведаю, што ты задумала, але глядзi, не yлезь к чорту y балота.

– Ты нас ужо абаранiy, цяпер дазволь мне за сябе i цябе, немаyлятку, заступiцца, – праходзячы мiма, раскудлацiла вадзiцелю чупрыну дзяyчына i весела, па-блазенску рассмяялася.

Як толькi стрыжаныя yбачылi дзяyчыну, адразу змянiлiся: вонкавай абыякавасцi i пагрозлiвай засяроджанасцi як i не было, на тварах iмгненна з’явiлiся гуллiвыя, з’едлiва-пошлыя yсмешкi, да гэтага абыякавыя, немiгатлiвыя вочы ажылi, заiскрылiся прагавiтым, бессаромным жаданнем.

Ашот, як i стрыжаныя, зразумеy, на што наважылася Ірына, i рашуча пераступiy ёй дарогу:

– Не рабi глупства, я за цябе заплачу…

– Адыдзi, ты мне не муж i не бацька, – як ад надакучлiвай мухi, адмахнулася дзяyчына i гучна крыкнула: – Хлопчыкi, ёсць размова, толькi скажыце гэтаму лоху, каб сеy у машыну i не высоyваyся…

Тое, што потым адбылося на вачах дзяyчат, пасажырак «рафiка», не проста iх збянтэжыла, убачанае выбiла з каляiны i неймаверна yзмацнiла страхi, якiмi i без таго поyнiлiся душы. Некаторых паводзiны Ірыны i рэкецiраy прывялi да нервовага зрыву.

Бачачы, як Ірына слiзганула y прачыненую дзверцу «Мерседэса» i як паважна yслед за ёй залез адзiн са стрыжаных, а астатнiя, назiраючым за тым, што робiцца y сярэдзiне, весела, па-блазенску скалiлiся i пагойдвалi машыну, першай не вытрымала Кацярына. У яе руцэ няведама адкуль з’явiлася небяспечная брытва, пагрозлiва блiснула лязо.

– Я iм не дамся, няхай толькi сунуцца…

– Ты што, здурнела?!

Каля Кацярыны iмгненна з’явiyся Ашот i, перацiснуyшы дзяyчыне запясце, адабраy брытву.

– Хiба не бачыш, што гэтая гадаyка сама пайшла? – Ашот абвёy пасажырак злым позiркам, секануy паветра рукой. – Нiхто, чуеце, нiхто вас не зачэпiць, калi, канечне, самi таго не пажадаеце!

Праз гадзiну напружанага чакання пасажыры «рафiка» убачылi, як Ірына вылезла з «Мерседэса» i, хiстаючыся, няyпэyнена, па-матроску шырока ставячы ногi, пасунулася да «рафiка». Рэкецiры нешта крычалi ёй услед, але дзяyчына нават не азiрнулася, толькi падняла рукi над галавой i развiтальна памахала. Раптам яна спынiлася, быццам наткнулася на нейкую нябачную перашкоду, скiнула чаравiкi, замiтусiлася, крутнулася yправа-yлева, як пераламалася напалам, i, прыкрыyшы далонню рот, подбегам кiнулася да yзбочыны. Стрыжаныя, убачыyшы, як дзяyчына, стоячы на yзвале на каленях, ванiтуе, зарагаталi, ды так, што здрыганулася шкло y «рафiку».

У Любы саленаваты камяк перахапiy горла. І адразу, як калiсьцi y дзяцiнстве, яе iмгненна агарнула даyно забытае, запаланiла мiжвольнае i амаль непераадольнае жаданне yцячы адсюль, схавацца, каб нiкога не бачыць i нiчога не чуць. Яна падхапiлася i кiнулася да дзвярэй, але нiяк не магла зразумець, чаму ногi не бягуць, а рукi не слухаюцца, не магла зразумець, чаму цяжка дыхаць, а y вачах ружовы туман.

Калi Люба расплюшчыла вейкi, зыркае сонца балюча сцебанула па вачах. Яна адвярнулася i yбачыла перапалоханага Ашота, якi трымаy каля яе носа ватку. Пахла нашатырным спiртам.

– Ну, дзякуй Богу, – узрадавана yздыхнуy хлопец i пацёр ваткай Любiны скронi i шыю.

– Дасца y знакi нам гэтая паездка, – незласлiва прабурчэy Дзмiтрый. – Адна трахаецца, можна сказаць, прынародна, другая з брытвай кiдаецца на людзей, а трэцяя – зусiм чокнутая, памiраць уздумала…

– Не балбачы, – рэзкавата сказаy Ашот, – лепш занясi Ірыне вады, няхай прывядзе сябе y парадак… Ехаць трэба.

Праз некалькi хвiлiн у машыну цяжка паднялася Ірына. Валасы yскудлачаныя, на вiльготнай кофце расшпiленыя yсе гузiкi, станiка зусiм не было, чырвоныя саскi высокiх грудзей задзiрлiва, быццам наyмысна, былi скiраваныя на Ашота i Дзмiтрыя. Хлопцы, як па загадзе, адвялi позiркi, i гэта не засталося незаyважаным Ірынай. Яе перапэцканы памадай твар пераможна засвяцiyся.

– Усiм фiзкульт-прывет, – зычна абвясцiла яна, але голас прагучаy фальшыва i здзеклiва. – А што гэта нашы дзяyчаткi галовы павесiлi, а хлопчыкi вочкi пахавалi? Няyжо паснулi? А мо мяне ганiце? Дык я з таго, чым еду зарабляць грошыкi, таямнiцы не рабiла i нiкога, зрэшты, не абрабавала. А мо зайздросцiце? Усё ж за гадзiну дзвесце баксаy зарабiла, вось гэтых, – Ірына патрэсла над галавой зеленаватымi паперкамi. – Напэyна ж, i вы не цэлкi, маглi б таксама паyдзельнiчаць… Толькi я першай паспела…

– І хто цябе толькi нарадзiy? – непрыязна буркнуy Дзмiтрый i завёy рухавiк.

Ірына быццам толькi гэтага i чакала. Яна зусiм скiнула кофту, знiзу далоньмi яшчэ больш высока прыyзняла грудзi i, усутыч наблiзiyшыся да вадзiцеля, прашаптала:

– А ты, Дзiмачка, зiрнi, памацай маё цела, няyжо адмовiшся? Толькi не пужайся, дам за так, не за грошы… За iх ты засiлiшся… А мне жонку i дзетак тваiх шкада… Пагаджайся, пакуль не перадумала, а то аддамся Ашоту, а ён iншы, ён заплоцiць, толькi не y дарозе, усё ж адказвае за маю дастаyку, i не y Берлiне, дзе каштарыс высокi. Ён дачакаецца мяне y Мiнску i завалачэ y якi-небудзь ванючы гатэль з прусакамi…

– Датрахалася, зусiм з глузду з’ехала. Гэта y цябе y галаве прусакi замест мазгоy, – прабурчэy Дзмiтрый i, скрывiyшыся, як ад кiслага, пачаy вырульваць на шашу.

Люба яшчэ не зусiм ачомалася ад нечакана нахлынуyшай млоснасцi i цяпер, трошкi прыплюснуyшы вейкi, паволi, але без усялякага жадання вярталася y рэальнасць. Нейкiм нязведаным дагэтуль падсвядомым пачуццём яна yбачыла вакол сябе празрыстую заслону, падобную на вадаспад, якая, здавалася, баранiла ад усяго нядобрага i злога. Люба чула, пра што гаворыць Ірына, бачыла яе голую i нiяк не магла дапяць, чаго дзяyчына торкае свае цыцкi вадзiцелю ледзь не y самы твар. Яна бачыла, як Ашот укрыy Ірыну плашчоyкай i, прытулiyшы да сябе, правёy мiма, чула, як, усаджваючы суседку y крэсла, ён цiха спытаyся:

– Ты зноy наглыталася калёс?

– І запiла вiном, – раyнадушна адказала Ірына i нечакана yсхлiпнула: – Я больш гэтага не вытрымаю…

– Хутка yсё скончыцца, – пяшчотна сказаy Ашот. – Ты лепш заснi.

Гэтае «заснi» iмгненным неймаверным цяжарам навалiлася на Любiны вейкi. Яна мiжвольна заплюшчыла вочы i цяпер не толькi yбачыла вакол сябе серабрыстыя вадзяныя пырскi, але i пачула грукатлiвы шум вадаспада, такi жывы i лагодна-пявучы. На душы стала лёгка i спакойна.

Апошняе, што пачула Люба перад тым, як заснуць, былi словы, сказаныя кiмсьцi з дзяyчат: «Як бы там нi было, а Ірына на нашых вачах за гадзiну зарабiла аж дзвесце долараy!»

За паyгадзiны да нямецкай мяжы Любу раскатурхаy Ашот i забраy пашпарт, якi адразу ж аддаy Дзмiтрыю.

– Апошняя праверка, – падаy голас вадзiцель i, пералiчыyшы пашпарты, павучальна прамовiy: – На мяжы не мiтусiцеся, сядзiце спакойна, у немцаy памежнiкi i мытнiкi працуюць на пару. Машыны шманаюць рэдка, а на людзей i зусiм увагi не звяртаюць. Колькi езджу, у салон нi разу не зазiрнулi, нават крыyдна…

Пра тое, што адбылося па дарозе на Варшаву, нi Люба, нi хто iншы не yзгадвалi. Дый навошта? Праз некалькi гадзiн iх шляхi разыдуцца, а там у кожнага свой клопат, як кажуць, свая кашуля блiжэй да цела.

Немцы i сапраyды вельмi хутка i без усялякай цiкаyнасцi да пасажыраy прагледзелi iх пашпарты, тут жа грукнулi штампам, але больш уважлiва перабралi дакументы вадзiцеля, нават прымусiлi завесцi машыну i праверылi на «СО», яшчэ больш уважлiва вывучалi страхоyку i зялёную карту. Зрэшты, калi yсе пытаннi былi знятыя, Дзмiтрыю вярнулi дакументы, акрамя аднаго – пашпарта.

Малады, зусiм юны, прышчаваты памежнiк у велiкаватай фуражцы, над губамi тоненькая палоска чорных вусiкаy, зазiраючы y салон машыны, на ламанай рускай мове крыкнуy:

– Фройлен Люба Аникейчик, ком цу мир, аусвайс фальшивка…

У Любы быццам нешта абарвалася yсярэдзiне. Яна падхапiлася на ногi, дрыготкiмi рукамi пачала збiраць рэчы. На падлогу звалiлася сумачка, з якой высыпалiся бiжутэрыя, грошы, люстэрка закацiлася некуды далёка пад крэсла, на вачах iмгненна навярнулiся слёзы, а вусны шапталi адно:

– Як жа ж так, усё было нармальна…

– Ну, нi халера сабе!.. – вырвалася мiжвольна y Дзмiтрыя. – Нашу i дзве польскiя мяжы праехалi…

– Что ест хольера? – iмгненна зрэагаваy памежнiк i, зрабiyшы крок да машыны, паклаy руку на руль. – Это ест русский нецензурный брань в меня? Тогда ты в тюрьма!

– Што вы, што вы, якая цюрма? – замахаy рукамi перапалоханы Дзмiтрый. – Халера – гэта… гэта як чорт…

– О-о, «чьёрт» моя знает, – твар памежнiка расплыyся y прыхiльнай усмешцы, – русский «чьёрт побирай» Европа знает… Но тут, – памежнiк зноy стаy сур’ёзны, нават вельмi, i, тыцнуyшы пальцам у нямецкi сцяг, якi развяваyся над мытняй, строга сказаy: – Тут вам не «хальера» i не «чьёрт побирай», тут Дойчланд!.. А фройлен своя подпись в аусвайсе не имеет…

Праехаyшы не больш за кiламетр, Ашот запатрабаваy, каб Дзмiтрый спынiy машыну каля першага прыдарожнага тэлефоннага аyтамата. Ён выглядаy заклапочаным, доyга шарыy па кiшэнях скуранкi, перагарнуy партмане, зрэшты, знайшоy тое, што шукаy, – занатоyнiк, перагарнуy некалькi старонак i адразу ж адкiнуy, запусцiy руку y дарожную сумку. Зрэшты, твар прасвятлеy, Ашот выцягнуy блакiтны сшытак, нешта y iм прачытаy, скоса зiрнуy на Любу. Сустрэyшыся з дзяyчынай позiркам, ён вымучана yсмiхнуyся i нават падмiргнуy.

Люба нейкiм, як кажуць, сёмым пачуццём адчувала, што размова Ашота па тэлефоне будзе тычыцца яе. Зрэшты, так яно i здарылася. Калi Ашот вярнуyся y машыну, ён адразу падышоy да Любы i бадзёра сказаy:

– Праз гадзiну будзем на месцы, пацiху збiрайся. Цябе чакаюць.

– Я гатова, – хвалюючыся, прашаптала Люба i не пазнала свайго голасу. Зноy перахапiла дыханне, яна закашлялася.

– Ну-ну, толькi не yздумай самлець, – лагодна паляпаy Любу па спiне Ашот, – хворая ты iм не патрэбна… – ён трошкi памаyчаy i, адчуваючы няёмкасць, дадаy: – І чаго цябе з такiм здароyем панесла y свет?

Люба нiчога не адказала, але гэтае пытанне yзяло за жывое. Імгненна, як на экране тэлевiзара, перад вачыма прамiльгнула яе жыццё. Пасля смерцi мацi, калi п’янiца-бацька прывёy у хату мачаху, у яе пачалося напаyжабрацкае дзяцiнства i гэткае ж юнацтва. На выпускны школьны баль сама перашыла, перанiцавала старую суседчыну сукенку, якая i сёння як парадная ляжыць на дне чамадана. Пасля няyдалай спробы паступiць у iнстытут – праца y трамвайным дэпо. Заробак не дазваляy раскашаваць, ледзь хапала на пражыццё, бо амаль усе грошы аддавала цётчыным знаёмым на разлiк за мiнскую прапiску. Яна магла спадзявацца толькi на сябе, таму адразу i yхапiлася за прапанову паехаць у Нямеччыну y заробкi. Няхай пакаёyкай, няхай пасудамыйкай, абы толькi вырвацца з абрыдлай нястачы…

– Я вельмi добра сябе адчуваю, – Люба адштурхнула Ашотаву руку i, злосна зiрнуyшы на хлопца, дадала: – І, калi спатрэбiцца, змагу за сябе пастаяць…

– Гэткая ты мне падабаешся, – шчыра засмяяyся Ашот i, падышоyшы да вадзiцеля, гучна сказаy: – У нашага напаyсамлелага верабейкi вырасла дзюбка.

– Хто iх, жанчын, зразумее, – стомлена прабурчэy Дзмiтрый. – Спярша дзюбка, а потым невядома адкуль з’явяцца i дзюба, i змяiны зуб…

Ён пазяхнуy i, трымаючы руль левай рукой, правай ухапiy полiэтыленавую двухлiтровую бутлю з вадой. Спярша зрабiy некалькi вялiкiх глыткоy, потым лiнуy вады на галаву, шыю, парослую чорнымi валасамi грудзiну i, страсянуyшы патлатай галавой, выдыхнуy:

– Другiя суткi за рулём, хоць бы не заснуць… Ірка, сцерва, падвяла, выбiла з графiка.

– Трымайся, перададзiм дзяyчыну i заначуем, – зручней уладкоyваючыся y крэсле, адказаy Ашот i, выцягнуyшы цыбатыя ногi, заплюшчыy вейкi.

Да скрыжавання, на якiм чакалi Любу, пад’ехалi каля адзiнаццацi гадзiн вечара. Як толькi машына спынiлася i Ашот адчынiy дзверцы, у салон цяжкавата i не без дапамогi хлопца yскараскалася невысокага росту гадоy пяцiдзесяцi жанчына y вялiзных, на паyтвару, акулярах. Гладка зачэсаныя валасы былi сабраны на патылiцы i прыхоплены ярка-чырвонай шпiлькай. Жанчына, не вiтаючыся, па-руску зняважлiва заявiла:

– Я – фрау Эльза, эканомка пана Ганса. Мой гаспадар прасiy перадаць, што за спазненне ён спагонiць з вашай фiрмы штраф.

Ашот у апраyданне хацеy нешта сказаць, але жанчына рашучым жэстам рукi перапынiла:

– Не трэба тлумачэнняy, Люба Анiкейчык – на выхад!

– Бывай, сяброyка, – абыякава прабурчэла за Любiнай спiнай Ірына i, шчыльней захутваючыся y плашчоyку, санлiва дадала: – Добра, што гэты славуты нямецкi парадак для мяне пачнецца толькi заyтра…

Люба на развiтанне моyчкi пацiснула Кацярыне руку, ускiнула на плячо дарожную сумку, падхапiла старэнькi чамадан.

Накрапваy невялiкi дожджык, i першае, пра што падумала Люба, ступiyшы на зямлю, гэта быy парасон, якi наyмысна не yзяла з сабой з-за зламанай спiцы i зацыраванай у двух месцах матэрыi.

Насупленая i непрыступна халодная фрау Эльза была y машыне. Яна дачакалася, калi Люба yладкавалася на заднiм сядзеннi, i толькi пасля гэтага, прачынiyшы шкло, падала Ашоту аркуш паперы.

– Вазьмi распiску аб выкананнi абавязацельстваy, а памер штрафу гаспадар перадасць па факсе.

Сказаyшы гэта, эканомка завяла рухавiк i, рэзка развярнуyшы машыну, ажно завiскаталi колы, на вялiкай хуткасцi рванула з невядомага Любе скрыжавання, толькi мiльганула перад вачыма агромнiстая шыльда-yказальнiк: «Берлiн – 40».




2


Высока y недаступных гарах, там, дзе раздольнае неразгаданае неба yпала на мёртвыя, пабеленыя снегам каменныя глыбы i, быццам узяyшы iх у палон, ахутала аблокамi, кружыy стары адзiнокi арол. Ён бачыy на вымачанай дажджамi, прапахлай смалой i кветкамi зямлi кожны каменьчык, кожную сцяблiнку i кусцiк, з-за якiх у любы момант мог выкулiцца заяц цi выскачыць з норкi палахлiвы сурок, i нiяк не мог зразумець, чаму сёння паляну запаланiлi людзi y чорнай апратцы. Арол быy усхваляваны: жыллё i месца свайго палявання ён не хацеy саступаць нi чалавеку, нi маладому i нахабнаму суседу, якi апошнiм часам усё часцей i часцей спрабаваy завалодаць багатым на ежу лапiкам зямлi. Маладзёну i y галаву не прыходзiла, што спакушаецца на бацькоyскае, забыyся на тое, што колькi гадоy таму yпершыню yбачыy неба з гнязда старога арла.

Айшэ блiжэй за yсiх стаяла да магiлы, i ёй здавалася, што з кожным узмахам рыдлёyкi засыпаюць i яе. У нейкi момант пачало знiкаць адчуванне ног, зрабiлiся халоднымi, як у мерцвяка, рукi, здранцвела спiна, запаволiлася дыханне. Нечакана Айшэ yбачыла сябе, Лолу, Мусу, Рэната i iншых зводдаль, быццам i не стаяла побач са свякроyю. Свежавыкапаная, вiльготная пасля дажджу зямля курэла парай. І раптам – балючы yдар пад самае сэрца… Другi i трэцi былi трошкi слабейшымi, але менавiта яны канчаткова вярнулi з небыцця. Вялiкi жывот некалькi разоy скалануyся i стаy неймаверна цяжкiм, у гэтую хвiлiну Айшэ здалося, што ненароджанае дзiця цягнецца да невялiкага пагорачка, хоча развiтацца з нябожчыкам. Зноy затахкала y скронях, гарачая хваля апякла грудзi, зрабiлася млосна. Айшэ не магла больш чуць шоргату зямлi пад рыдлёyкамi, не ставала моцы бачыць, як засыпаюць Цiмура, яе мужа i бацьку будучага сына. А што будзе сын, нiхто не сумняваyся, бо так сказала Цiмурава прабабка – стогадовая Камiла. Айшэ, шукаючы паратунку, узняла вочы i, убачыyшы y небе арла, ледзь не страцiла прытомнасць. «Твая душа назiрае за мной, – нячутна прашапталi бяскроyныя вусны, – яна ведае мой грэх… Я не любiла, але ж ты сам вiнаваты, ты выбраy свой лёс i распарадзiyся маiм…»

Айшэ агортваy нясцерпны страх, душу паланiла пачуццё вiны. Супярэчлiвыя запознена-бездапаможныя перажываннi, здавалася, на часткi раздзiралi цела, бо так i не змагла дараваць Цiмуру насiлля i здзеку i нават нiколi не спрабавала гэтага зрабiць. У памяцi y адначассе yсплылi бяссонныя ночы, поyныя слёз i пракляццяy, узгадала, як неаднойчы глядзела на спячага мужа i жадала яму смерцi. І смерць прыйшла… Прыйшла y самы нязручны момант, прыйшла тады, калi Айшэ збiралася раджаць, калi y яе акрамя Цiмура i ягонай раднi нiкога не засталося…

– Ты yся дрыжыш, i дзiцятка расхвалявалася, вунь як тузаецца, – заклапочана прагаварыла Лола i, прытрымлiваючы Айшэ пад руку, падвяла да yчарнелай вузкай лаyкi каля суседняй магiлы. – Хоць бы схваткi заyчасна не пачалiся… Табе нельга было сюды прыходзiць.

Голас Лолы данёсся аднекуль здалёк, i Айшэ доyга не магла yцямiць, што ад яе хоча свякроy, калi тая паспрабавала прымусiць праглынуць заспакаяльную таблетку. Шукаючы y паднябессi арла, Айшэ yзняла вочы, але не адразу yбачыла маленькую кропку.

– Я не любiла, таму ён i загiнуy, – сказала Айшэ.

– Мой сын як сапраyдны джыгiт загiнуy, абараняючы Радзiму, – холадна, з абурэннем у голасе адказала Лола. – Роду Баджыевых не сорамна за яго, i ты абавязана паводзiць сябе як жонка героя!

Гэтае «абавязана» быццам токам працяло Айшэ. З першага дня знаёмства з Цiмурам, а потым i ягонымi родзiчамi яна толькi i чула, што yсiм iм нечым абавязана i y першую чаргу, што яе прынялi y старажытны багаты род, што яе муж – вядомы y рэспублiцы чалавек, што за яе заплацiлi непамерна вялiкi калым.

– Больш нiчога я вам не абавязана, – напружана варухнулiся губы Айшэ. – Цiмура няма, i я не застануся y вашым доме.

– Ну-ну, супакойся, дачушка, – упершыню назваyшы Айшэ дачкой, памякчэлым голасам прыхiльна сказала Лола i, абняyшы нявестку за плечы, прытулiла да сябе. – Нам больш няма чаго дзялiць акрамя гора… Дый унучак народзiцца, трэба на ногi падымаць…

Пякучыя слёзы жалю да сябе, да свайго лёсу раптоyна накацiлiся на вочы, i адразу знiкла, быццам растварылася, крыляючая чорная кропка y небе. Айшэ сiлiлася зноy убачыць арла, яна хусцiнкай выцерла вочы, але птушкi нiдзе не было.

– Цiмур пайшоy назаyсёды, – выдыхнула Айшэ i, уткнуyшыся тварам Лоле y плячо, цiха заплакала.

Свякроy не супакойвала. Цяжка, роспачна yздыхнуyшы, яна мацней прытулiла нявестку да грудзей, моyчкi гладзiла па галаве i, быццам калышучы немаyля, цiха захiсталася. Айшэ не заyважыла, як перастала плакаць i сцiшылася. У гэты момант ёй вельмi карцела зноy убачыць арла, але цела здавалася нейкiм чужым i бяссiльным, яна не магла нават узняць галаву i расплюшчыць вейкi. Устрывожаныя пачуццi, вiдавочна пад уздзеяннем заспакаяльнага, пацiху саступалi месца горка-шчымлiваму yспамiну, якi расчульваy i больш не выклiкаy брыдкага пачуцця помсты.

Айшэ yпершыню yбачыла Цiмура яшчэ y школе, калi да iх запрасiлi былых навучэнцаy, тых, хто y жыццi дабiyся поспеху. На той час Цiмур, майстар спорту мiжнароднага класа па вольнай барацьбе, чэмпiён Расii i Еyропы, быy кумiрам грозненскiх школьнiкаy, ягоны партрэт вiсеy на ганаровым месцы побач з партрэтам генерала Дудаева. Дзяyчаты-адзiнаццацiкласнiцы падчас сустрэчы адорвалi кожнага госця кветкамi, i Айшэ выпала паднесцi букет Цiмуру. Дваццацiпяцiгадовы волат быy негаваркi, на yсiх пазiраy сумнымi вачыма, а yбачыyшы дзяyчыну, i зусiм спахмурнеy. Ён доyга лупiy на Айшэ трошкi вiрлаватыя калючыя вочы i, не дачакаyшыся заканчэння вечарыны, сышоy са школы, спаслаyшыся на тое, што y яго трэнiроyка. А праз тыдзень да бацькоy Айшэ завiталi сваты. Цiмуру адмовiлi, бо бацька i мацi марылi, што адзiная дачка-выдатнiца пасля школы будзе вучыцца на медыцынскiм факультэце Грозненскага унiверсiтэта. Дый ранавата шаснаццацiгадовай дзяyчыне замуж. Праyда, была yмова, па якой Цiмур мог разлiчваць на жанiхоyства, але не раней таго часу, калi Айшэ будзе вучыцца на трэцiм курсе. «Я гэтулькi чакаць не магу», – аблiзнуyшы патрэсканыя тоyстыя вусны, прабурчаy жанiх i зiрнуy на Айшэ так, што y дзяyчыны душа напоyнiлася холадам i страхам.

Больш за паyгода Цiмур нiчым не нагадваy аб сабе, i Айшэ супакоiлася, пачала лiчыць, што ён ад яе адмовiyся. Але гэта было далёка не так. Цiмур i сапраyды чакаy, але не трэцяга курса унiверсiтэта, а заканчэння Айшэ школы. Ён нават не дазволiy дзяyчыне дачакацца канца выпускнога балю.

Як толькi Айшэ атрымала атэстат i невялiчкi сiнi футарал з залатым медалём, ёй перадалi, што на першым паверсе y фае яе чакае фотакарэспандэнт, якi хоча y ранiшнi выпуск мясцовай газеты даць здымак медалiсткi. Карэспандэнт зрабiy некалькi здымкаy, i Айшэ не заyважыла, як побач з’явiлася некалькi дужых хлопцаy i Цiмур. Няyдалы жанiх пырснуy у твар нечым прытарна-горкiм з блакiтнага балончыка, i Айшэ страцiла прытомнасць. Апошняе, што засталося y памяцi дзяyчыны, было чорнае начное неба i мутна-жоyтыя шары-лiхтары на алеi каля школы.

Ачомалася Айшэ толькi пад самую ранiцу. Яна ляжала на заднiм сядзеннi машыны пад коyдрай. Зiрнула y акно – вакол лес. Галава кружылася, ногi i жывот былi перапэцканы крывёю, шчымелi ссiнячаныя грудзi. Нейкi час Айшэ разглядвала сябе i нiяк не магла дапяць, успомнiць, як апынулася сярод лесу y машыне i чаму голая. Яна yшчыпнула сябе за шчаку, тузанула за валасы – хацелася верыць, што гэта толькi сон. Калi зразумела, што не спiць, упершыню цела iмгненна пакрылася лiпкiм халодным потам, яе закалацiла, як у лiхаманцы, затахкала сэрца, вось-вось вырвецца з грудзей. Яна iмгненна yспомнiла i школу, i залаты медаль, i фатографа… Калi ж перад вачыма yзнiк Цiмураy твар, з грудзей вырваyся дзiкi, вар’яцкi крык. Не памятаючы сябе, яна адчынiла дзверцы i кiнулася прэч ад гэтай клятай машыны.

Айшэ не паспела зрабiць i некалькi крокаy, як нехта моцны i цяжкi накiнуyся ззаду, павалiy на зямлю i, зацiснуyшы далонню рот, прашаптаy у патылiцу:

– Я хачу, каб ты была маёй жонкай…

Айшэ пазнала голас Цiмура i, баронячыся, што сiлы закалацiла рукамi i нагамi. Ён адхiснуyся, на нейкую хвiлiну задумаyся i y наступны момант рашуча i лёгка, як малое дзiця, прыyзняy Айшэ, павярнуy тварам да сябе, перахапiy вольнай рукой рукi дзяyчыны i прыцiснуy iх да зямлi за яе галавой. Іх вочы сустрэлiся, i Айшэ зразумела, што зараз адбудзецца. Яна iстэрычна затузалася, паспрабавала yкусiць Цiмураву далонь, якой ён зацiскаy рот, – не атрымалася. Ён навалiyся на дзяyчыну сваiм магутным целам, цяжка засоп, i y наступнае iмгненне востры, прыкра-моташлiвы боль апёк нiз жывата, ногi звяла сутарга, а y спiну з кожным рухам насiльнiка yсё глыбей i глыбей упiвалася нешта вострае i калючае. Айшэ здалося, што боль разарве цела на часткi, яна перастала вырывацца, сцiшылася, заплюшчыла вочы.

Айшэ разумела, што некалi стане жанчынай, i з пэyнага часу рыхтавалася да гэтага, але ж нават уявiць не магла, што яе спярша згвалцяць беспрытомную, а потым у лесе, на голай зямлi, на нейкай вострай калючцы пад спiнай. Ад бяссiлля па шчоках кацiлiся несупынныя горкiя слёзы, на душы было брыдка, iнстынктыyна з’явiлася прадчуванне непазбежнай iмгненнай смерцi. «Жыццё скончылася, – тахкала y скронi, – ну i няхай, лепш памерцi, чым жыць з гвалтаyнiком».

Час для Айшэ спынiyся. У нейкi момант яна перастала адчуваць боль, думкi пераблыталiся, у вачах усё плыло i мроiлася. Убачыла сябе першакласнiцай на вялiкай плошчы пад мноствам чырвоных сцягоy, з голубам у руках, якога выпусцiла, калi праходзiла yздоyж трыбуны, перапоyненай людзьмi y чорных аднолькавых гарнiтурах. Голуб паляцеy, а Айшэ заплакала, бо yбачыла спаражненнi птушкi на сваёй новай сукенцы, бялюткай, як першы снег… Вось яна, падлетак, купаецца y Чорным моры, куды прыехала разам з мацi i бацькам на адпачынак. Хвалi закалыхваюць, Айшэ чакае самую вялiкую i прама y яе дае нырца. Мацi, хвалюючыся, назiрае з берага i, калi адведзеныя дачцэ хвiлiны купання заканчваюцца, пачынае клiкаць, але Айшэ не спяшаецца выходзiць на бераг. Ёй сорамна паказацца на людзях без станiка, а мацi не заyважае, што y дачкi набухлi саскi i вось-вось «адскочаць» грудзi… У наступнае iмгненне Айшэ бачыць сябе y люстэрку y шыкоyнай бальнай сукенцы, якую справiлi бацькi на выпускны вечар. Нечакана яе падхоплiвае невядомая сiла i вiхрам кружыць у нейкiм шалёным танцы…

Айшэ расплюшчыла вочы i yбачыла сябе, захутаную y коyдру, на руках Цiмура. Прыцiскаючы дзяyчыну да шырокiх грудзей, ён некуды спяшаецца. Наyкол лес, позiрк Айшэ чапляецца за тоyстыя ствалы дрэy, за хiсткiя, шумлiвыя кроны, праз якiя не могуць прабiцца сонечныя промнi. «Я не памерла?..» – здзiyлена, са скрухай думае Айшэ i зноy заплюшчвае вочы. Моцы хоць на нейкае супрацiyленне больш не было.

Праз некалькi хвiлiн Цiмур асцярожна апусцiy дзяyчыну на зямлю i адкiнуy коyдру. Айшэ iмгненна, быццам ачуняyшы ад цяжкога сну, падхапiлася, падцягнула каленкi i, абхапiyшы iх рукамi, сцялася.

– Прашу, не чапай мяне… – ускрыкнула яна i, убачыyшы за Цiмуравай спiнай невялiкае возера, адчайна дадала: – Не то я yтаплюся…

– Без тваёй згоды я больш нiколi гэтага рабiць не буду, – сцягваючы кашулю праз галаву, будзённа, як нiчога i не адбылося, сказаy Цiмур. Потым ён рэзкiм рухам разарваy на грудзях майку i кiнуy яе пад ногi Айшэ. – Ідзi памыйся, i паедзем дадому…

– Дадому? – перапытала Айшэ i зноy адчула, як цела пакрываецца лiпучым потам.

– Ты ведаеш нашы законы i, канешне, разумееш, што y Грозны мы вярнуцца не можам. Я не хачу, каб твой бацька, як барану, перарэзаy мне гарляк. Цяпер ты – мая жонка, i гэты факт павiнна прызнаць i твая, i мая радня.

– Я нiколi не буду тваёй, лепш смерць!.. – крыкнула Айшэ i, падхапiyшыся на ногi, пабегла да вады.

На гэты раз яна аказалася спрытнейшай. Не паспеy Цiмур i вокам мiргнуць, як Айшэ з высакаватага берага кiнулася y аслоненае густым кустоyем возера. І зноy няyдача – вады было па калена. Жыватом, грудзьмi яна балюча пляснулася аб мелкаводдзе, хуценька yстала i толькi наважылася бегчы туды, дзе глыбiня, на сярэдзiну, як за спiнай прагучаy зняважлiва-цынiчны Цiмураy голас:

– У гэтым возеры яшчэ нiхто не yтапiyся, – побач з Айшэ пусцiла кругi скручаная матэрыя, i агiдны голас раздражнёна дадаy: – Вады па калена аж да супрацьлеглага берага, а наyкол, на дзясяткi кiламетраy, лес…

Два месяцы Айшэ жыла y гарах, у саклi Цiмуравага даyно памерлага прадзеда Рэната. Жыла не адна. Цiмур абачлiва, яшчэ за тыдзень да спланаванага крадзяжу нявесты, прывёз сюды, акрамя yсяго неабходнага для жыцця, i старую Камiлу, бо вельмi разлiчваy на дапамогу прабабкi.

Каб сакля стала сапраyдным жытлом, Камiла да прыезду yнука, наколькi змагла, яе yладкавала: кожны дзень палiла камiн, дзiркi y якiм, каб не iшоy дым у саклю, сама ж замазала глiнай, на невялiчкiх вокнах памыла шкло i прыладзiла фiранкi. Для нявесткi выбрала самы светлы куток i адгарадзiла яго тоyстай чырвонай плюшавай занавескай, якую разам з матрацамi i коyдрамi прывёз унук. Акрамя хатняга клопату, Камiла вяла сапраyдную вайну з пацукамi, якiя трыццаць гадоy, што пуставала будынiна, вiдавочна, лiчылi яе сваiм жытлом. Яны зусiм не баялiся сухой згорбленай старой i разбягалiся толькi тады, калi старая шпурляла y iх цi галяком, цi кавенькай. У ход пайшлi прывезеныя Цiмурам i пасткi, i атрута, але Камiла была перакананая, што лепш за yсё дапамагае багун, якiм яна кожны вечар абкладвала i падлогу, i yсе закуткi. Праyда, да ляска, у якiм ён рос, было добрых паyкiламетра, але старая лiчыла за радасць пахадзiць па мяккiм моху, адчуць асаблiва свежы, смалiсты лясны водар, i таму яна кожным надвячоркам шкрэбла падэшвамi камянiстую сцяжынку, напяваючы старую мелодыю, слоy да якой не памятала i сама.

Камiла сустрэла Айшэ як родную. На yнука ж пазiрала непрыхiльна i холадна. Часцяком, асаблiва калi тое бачыла Айшэ, трэсла перад Цiмуравым тварам маленькiм сухiм кулачком i незадаволена бурчэла: «Ласкай трэба, а не сiлай…»

Пасля няyдалай спробы на возеры звесцi рахункi з жыццём Айшэ ад свайго рашэння не адступiлася. Думкi пра тое, што жыццё y гарах, у гэтай старой, прасмярдзелай дымам i мышамi саклi не вечнае, што некалi прыйдзецца вярнуцца y Грозны, прымушалi часцей бiцца сэрца. Айшэ нават уявiць не магла сваёй сустрэчы з бацькамi, ведала, што да скону сваiх дзён не зможа выйсцi на вулiцу, бо кожны, хто захоча, плюне yслед. У гэтыя iмгненнi душа поyнiлася невыразным страхам, рабiлася млосна, лiпучы халодны пот ручайкамi сцякаy па твары, пёк вочы, iстоту напаyняла адчайнае, непераадольнае жаданне скончыць усё разам… Ведаючы, што яе паводзiны кантралююцца, Айшэ наважылася на самае простае: яна адмовiлася ад ежы…

Камiла заyсёды была побач. Старая не назаляла, старалася быць непрыкметнай, але yвесь час трымала дзяyчыну навiдавоку, была гатовая y любы момант прыйсцi на дапамогу i хоць чым-небудзь дагадзiць унукавай абраннiцы. Камiла, як нiхто iншы, разумела абражаную i зняважаную Айшэ, адчувала яе думкi, здагадвалася i пра зламысны намер, бо i сама некалi перажыла тое ж самае… Але яна любiла yнука i жадала яму шчасця, таму i рабiла yсё, каб памiж маладымi найхутчэй наладзiлiся адносiны.

Цiмур быy злы, хадзiy учарнелы, не мог дачакацца, калi Айшэ прыме яго як мужа. Ён амаль не спаy, не выходзiла з галавы пачутае на возеры: «Лепш смерць, чым быць тваёй жонкай…» Ён шчыра любiy Айшэ i нават думкi не дапускаy, што з дзяyчынай можа нешта здарыцца. І yсё ж трывога была, i яе yзмацнiла Камiла, паказаyшы на сваiх запясцях пiсягi парэзаy, патлумачыyшы, што некалi спрабавала паквiтацца з жыццём, калi яе выкраy Цiмураy прадзед.

Менавiта рубцы на запясцях Камiлы сталi прычынай узнiкнення прыхiльнасцi, даверу i добрых адносiн памiж Цiмуравай прабабкай i Айшэ. Старая нячутна yладкоyвалася на край ложка, заyсёды брала руку Айшэ i, слепавата прыплюснуyшы вочы, разглядвала далонь. Потым асцярожна клала руку нявесткi на коyдру i, цяжка, роспачна yздыхнуyшы, гаварыла: «Чысценькая…»

Айшэ y нейкi момант не вытрымала, незадаволена спыталася:

– А якая, па-вашаму, яна павiнна быць?

– Толькi не такая, як у мяне, – ахвотна адказала Камiла i, закасаyшы рукаy, паказала сiнiя набухлыя пiсягi на сваёй руцэ.

Убачанае yразiла Айшэ. Яна yскiнула на Камiлу вочы, але запытацца не паспела, старая yжо вяла рэй:

– Я была маладзейшая за цябе, мела гадкоy чатырнаццаць, не болей… Ахмед выкраy мяне ноччу сонную прама з ложка… Каб не крычала, рот завязаy, закруцiy у бурку, перакiнуy пасярод сядла на канi – i памiнай як звалi. Цэлы год, ажно пакуль дзiця не нарадзiла, хавалiся y гарах. Скажу шчыра: мне з Ахмедам пашэнцiла, чалавек аказаyся добры…

– А рукi? – спыталася Айшэ.

– Гэта я напачатку, ён жа на дваццаць гадоy старэйшы быy… Твой Цiмур i трыццацi не мае…

– Нiякi ён не мой, – ускрыкнула Айшэ i сцялася, нечакана падумала: а раптам яна yжо цяжарная?

– Не кажы так, дачушка, – спакойна сказала Камiла i, быццам прачытаyшы думкi Айшэ, дадала: – Я так разумею, што y вас усё было, а значыць, i дзецi могуць быць…

Айшэ yсхлiпнула, па шчоках пакацiлiся буйныя слёзы.

– Ён мяне сiлай узяy…

– Цiмур зрабiy гэта, бо кахае цябе, – Камiла пагладзiла Айшэ па плячы i стрымана дадала: – Выбару нi y мяне не было, нi y цябе няма, гэткi yжо наш лёс… А есцi трэба, – працягвала Камiла, – хочаш, курынага булёнчыку прынясу?

Айшэ згодна кiyнула, выцерла насоyкай вiльготныя вочы i нечакана для сябе заснула, упершыню спакойна i моцна.

Праз тыдзень Айшэ пачала хадзiць разам з Камiлай у лес збiраць сушняк, дапамагала па гаспадарцы, а праз месяц, калi y чарговы раз ноччу да яе за занавеску прыйшоy Цiмур, яна прыняла ягоныя заляцаннi. Старая Камiла не магла нарадавацца, бачачы, што yсё пачало складвацца як мае быць. Але ж цяпер галоyнае было аб’явiцца Цiмуру y Грозным, павiнавацiцца перад бацькамi i раднёй Айшэ, знайсцi такiх сватоy, якiя змаглi б дамовiцца наконт вяселля i абмеркаваць велiчыню калыму за нявесту. Айшэ таксама хвалявалася, але выгляду не паказвала, злосць на Цiмура не прайшла, у нейкi момант нават хацела, каб з iм паквiталiся. Праз гэта i пiсьмо бацькам адмовiлася напiсаць, але Цiмур i не настойваy, ён ведаy, як памiрыць род Баджыевых i Буцуевых. Усё залежала ад велiчынi калыму, i Цiмур прапанаваy тое, ад чаго бацька Айшэ не змог адмовiцца. Ён купiy у прыгарадзе Грознага трохпавярховы дом i аддаy пяцьдзясят тысяч долараy. Толькi зусiм мала пажылi бацькi Айшэ y новым доме. У першы ж дзень вайны выпушчаная з самалёта ракета yшчэнт разнесла будынiну, пахаваyшы пад абломкамi i бацьку, i мацi. А сёння аднеслi на могiлкi i Цiмура…

Лола i Айшэ з могiлак вярталiся апошнiмi. На вузкiм, у дзве дошкi y шырыню, хiсткiм падвесным мастку праз бурлiвы горны ручай прыпынiлiся. Лола выцягнула з рукава белую насоyку, на iмгненне прыклала яе да вачэй i адразу кiнула y мутную ад дажджоy ваду.

– Кiнь i ты, – падтрымлiваючы нявестку за локаць, папрасiла Лола, – няхай вада возьме наша гора…

Айшэ як i не чула. Яна, трымаючыся за вяроyкi-поручнi, адштурхнула свякроy i, не адрываючы абцасаy ад дошак, пашкрэбла да супрацьлеглага берага, дзе iх чакаy малодшы Цiмураy брат Рэнат. Ён дапамог Айшэ yскараскацца на высакаваты бераг i нечакана, ускiнуyшы yгору рукi, крыкнуy у неба:

– Клянуся Алахам, што прывяду на магiлу брата забойцу i крывёй змыю ганьбу, учыненую нашаму роду…




3


Фрау Эльза заехала y расчынены, добра асветлены гараж, якi месцiyся пад раскiдзiстымi вербалозiнамi леваруч ад двухпавярховага будынка, i рэзка затармазiла.

– Бяры чамаданчык i чакай мяне на вулiцы, – строга сказала эканомка.

Люба паслухмяна кiyнула i хуценька выкулiлася з машыны. На вулiцы яна з асалодай удыхнула водар свежага начнога паветра, якi бывае толькi пасля дажджу, i, убачыyшы, што фрау Эльза, не выходзячы з машыны, некаму тэлефануе па сотаваму, адступiла далей ад гаража, каб эканомка не yбачыла y люстэрка i не падумала, што яна падслухоyвае размову. Не заyважыла, як апынулася пад густой вербалозiнай. У гэтае iмгненне, быццам наyмысна чакаючы ахвяру, наляцеy свавольны, разгульны вецер, захiстаy кроны дрэy, i не паспела Люба ачомацца, як тысячы халодных пырскаy, быццам з кулямёта, сыпанулi y твар, аблiлi, вымачылi з галавы да пят. Люба выбегла на дарогу i з жахам убачыла, што яе святочная сукенка прылiпла да цела. Першае, што прыйшло y галаву, – выцягнуць з чамадана кофтачку i накiнуць на плечы. Але зрабiць гэта Люба не паспела. Як толькi яна шчоyкнула замкамi i адкiнула вечка чамадана, з гаража паспешлiва выйшла эканомка i, ускiнуyшы руку з чорнай плоскай скрыначкай, падобнай да школьнай гатавальнi, нацiснула на чырвоную кнопку. Нячутна сышлiся гаражныя металiчныя дзверы. Люба iмгненна замкнула чамадан i выструнiлася, нават паспела абцягнуць спаднiчку. Але фрау Эльза yсё ж заyважыла, што Люба корпалася y рэчах, i насцярожана агледзела дзяyчыну.

– Што фройлен дастала з чамадана? – свiдруючы дзяyчыну ледзяным, падазроным позiркам, спыталася эканомка.

– Я трапiла пад дождж, хацела выцягнуць кофту…

– Дождж скончыyся дваццаць хвiлiн таму, – строга канстатавала эканомка. – У нас прынята гаварыць праyду!

– Але ж гэта праyда, – развяла рукi Люба, паказваючы прылiплую да цела сукенку.

Фрау Эльза не паверыла, пакуль сама не памацала тканiну. Потым далонню правяла па гэткiх жа вiльготных Любiных валасах i, здзiyлена перасмыкнуyшы плячыма, задумалася. Зачапiyшыся позiркам за чамадан, якi ляжаy на асфальце, яна yжо незласлiва, але цвёрда папрасiла:

– Адчынi. Мне добра плацяць, i я не хачу сюрпрызаy…

Люба пакорлiва, нават з радасцю выканала i гэты загад, разлiчваючы, што цяпер эканомка не будзе перашкаджаць апрануць нешта сухое. Яна нават уявiць не магла, што гаспадар убачыць яе y вiльготнай, прылiплай да цела сукенцы. Што шукала y чамадане фрау Эльза, Люба дапетрыць не магла, а вось наконт кофты не памылiлася: эканомка i сапраyды падала вязаны джэмпер.

Акрамя эканомкi Любу больш нiхто не чакаy. Фрау Эльза правяла яе y дом з чорнага yвахода, адразу на кухню. Яна паставiла чайнiк, зрабiла два тонкiя бутэрброды, якiя падсмажыла y мiкрахвалевай печцы, i, падаючы iх на блакiтнай талерачцы з жоyтым абадком па краях, быццам мiж iншым, зазначыла:

– На вячэру Вы спазнiлiся па сваёй вiне, таму толькi гарбата i бутэрброды…

– Ды я зусiм есцi не хачу, – шчыра адмахнулася Люба.

Яна баялася гэтай строгай жанчыны з калючым позiркам зеленаватых вачэй i спадзявалася найхутчэй апынуцца y сваiм пакойчыку, каб адпачыць i хоць трохi ачомацца з дарогi.

– Я разумею твой стан, – прысмальваючы цыгарэту даyжынёй з аловак i тонкую, як жытняя саломка, сказала эканомка. – Толькi перш, чым цябе yбачыць гаспадар, я сама павiнна праверыць твае дакументы i даць парады, канешне, абавязковыя да выканання. А ты, Люба, еш, а то я падумаю, што ты хворая. Хаця, – эканомка, хiтравата прыплюснуyшы вочы, паглядзела на Любу i yпершыню yсмiхнулася, – падумаць я магу, але пра тваё здароyе высновы будзе рабiць доктар Роберт.

– Дык я ж праходзiла медыцынскую камiсiю, да дамовы прыкладзена i заключэнне дактароy.

– Пан Ганс давярае толькi доктару Роберту, – пыхнула дымам эканомка i падсунула блiжэй да Любы кубачак з гарбатай. – Ты еш, дзелавыя размовы потым.

– А мой гаспадар, ён тут, ён сёння будзе гаварыць са мной? – захвалявалася Люба.

– Пан Ганс дома, але гаварыць з табой будзе толькi пасля агляду i дазволу на тое доктара Роберта. У гэтым доме хапае хвароб i без тваiх… Зрэшты, я таксама, перш чым трапiць сюды на працу, прайшла праз рукi сямейнага доктара…

Эканомка на хвiлiну прымоyкла, у яе вачах зноy мiльганулi злыя агеньчыкi, якiя з першай хвiлiны знаёмства выклiкалi y Любiнай душы зябкую трывогу. Убачыyшы, як новая пакаёyка напружана сцялася, Эльза yспомнiла, што дзяyчына трапiла пад нейкi дзiyны, хвiлiнны дождж i ёй, напэyна, цяпер холадна y вiльготным адзеннi. Жанчына падышла да аднаго са шматлiкiх шафак, якiмi былi аблеплены сцены вялiкай кухнi, i yзяла з яго жоyтую бутэлечку.

– Дзве таблеткi аспiрыну i гарачы душ табе, мiлачка, не пашкодзяць, iнакш можаш нiколi не сустрэцца з панам Гансам, а дамову заyтра ж скасуе доктар Роберт.

– І праyда, мяне нешта трасе, – яшчэ больш захвалявалася Люба.

– Тады пайшлi, – хваляванне перадалося i эканомцы, бо яна таксама адчувала сваю вiну. – Твой пакой на другiм паверсе, праyда, побач з лесвiцай, затое вельмi yтульны i сонечны.

Пакой паказаyся Любе неймаверна вялiкiм i сапраyды yтульным. Ён быy абстаyлены так шыкоyна, што y дзяyчыны перахапiла дых. Пасярэдзiне высiyся ахутаны з усiх бакоy бялюткiм цюлем вялiкi ложак. Справа i злева ад яго месцiлiся трумо, на якiх ляжалi старанна падабраныя пад адзiн колер шкатулкi i розных памераy футаралы. Насупраць ложка – секцыя з чырвонага дрэва з мноствам люстэркаy, у нiшах блiшчэлi экраны тэлевiзара i нават камп’ютэра. Падлога yсцелена варсiстым дываном колеру бурштыну, леваруч ад увахода гарбацiлася тахта i некалькi мяккiх крэслаy. Але больш за yсё Любу yразiлi дзве вялiкiя, пад самую столь, пальмы, якiя месцiлiся блiжэй да адзiнага акна, велiчынёй ледзь не на yсю сцяну. На адной з iх сядзела малпа i здзiyлена глядзела на yвайшоyшых.

– Мне прыйдзецца з ёй жыць? – ускрыкнула Люба i разгублена паглядзела на эканомку.

– Прыйдзецца, куды ж дзецца, – засмяялася фрау Эльза. – У маiм пакоi пад гэткай жа пальмай ляжыць леy – i нiчога, яшчэ не з’еy.

– Дык гэта – лялька? – па-дзiцячы захоплена yскрыкнула Люба i, машынальна скiнуyшы на yваходзе y пакой абутак, што вельмi спадабалася эканомцы, падбегла да дрэва, дацягнулася рукой да малпы i пагладзiла яе па шаyкавiстай спiне. – А як жывая!

– Гэта бацькi пана Ганса iнтэр’ер заказвалi. У кожным пакоi – iльвы, тыгры, малпы, а y басейне нават белы мядзведзь загарае на льдзiне з пенапласту. А тут ванная, – эканомка прачынiла дзверы леваруч ад увахода i, не yваходзячы, пстрыкнула выключальнiкам. – Люба, хуценька пад душ i зрабi ваду найгарачэй, як зможаш цярпець, а потым у ложак. Нам хварэць не паложана! Я ж малачка пагрэю аспiрын запiць.

«А эканомка не такая yжо i благая, як напачатку здалося, – застаyшыся адна, падумала Люба. – Мне нiхто y жыццi не тое што малака, вады не падаy, тым больш у ложак».

Ванны пакой уразiy прасторай, чысцiнёй i мноствам люстэркаy. Уключыyшы ваду, Люба хуценька распранулася, задумалася, цi мачыць галаву, бо не менш гадзiны давядзецца затрацiць, каб высушыць валасы, але, убачыyшы на столiку фен, наважылася i рашуча выцягнула шпiлькi, якiмi падтрымлiвалася каса на патылiцы. Яшчэ некалькi хвiлiн пайшло на тое, каб расплесцi касу. Залацiста-саламяныя валасы хвалямi рассыпалiся па плячах i пры першым руху галавы, быццам iм было мулка на спiне, доyгiмi кудзеркамi звалiлiся на плечы, ахуталi грудзi. «Каб не перашкаджала працаваць, заyтра ж папрашу фрау Эльзу яе адрэзаць», – падумала Люба. Яна звычна дзвюма рукамi адкiнула валасы на плечы, узняла вочы i, убачыyшы сябе y люстэрку ва yвесь рост, сцiшылася, быццам загiпнатызаваная. У непамерна вялiкiм люстэрку, пры залацiстым асвятленнi, калi лямпачка не адна, а некалькi i яны не толькi y столi, а падсвечваюць са сцен, Люба yбачыла сябе yпершыню. Нават спалохалася – раптам зойдзе эканомка i yбачыць яе голую перад люстэркам! Што фрау Эльза падумае? Люба хуценька крутнулася да дзвярэй, накiнула засоyку i сарамлiва, унiкаючы нават зiрнуць у люстэрка, стала y ванну, захiнула цэлафанавую фiранку. Але яе быццам магнiтам цягнула да зыркага шкла, i Люба наважылася: яшчэ раз зiрнуyшы на дзверы, яна стала на варсiсты дыванок, зрабiла крок улева i, узняyшы вочы, некалькi хвiлiн уважлiва разглядвала сябе.

Любу заyсёды прыкмячалi, хлопцы лiплi з заляцаннямi, гаварылi пра яе прыгажосць, некаторыя нават клялiся y любовi. Толькi сэрца дзяyчыны было занятае, i не хацелася верыць словам, якiя yжо некалi чула. «Ад прыгажунi Іван не адмовiyся б! – думала яна, а чарговаму лавеласу строга i сур’ёзна прапаноyвала: – Я прыму твае заляцаннi паслязаyтра, а заyтра пойдзем у ЗАГС… А каб не перадумаy, давай свой пашпарт сёння… Калi раптам праспiш цi па п’янцы не yспомнiш, будзь упэyнены, я i без цябе ажаню i штэмпель дзе трэба пастаyлю… У мяне там таварышка працуе…» Пасля гэткай прапановы прылiпалаy быццам ветрам здзiмала.

Люба далоньмi правяла па высокiх пругкiх грудзях, крутнулася yправа-yлева, i адразу веерам рассыпалiся валасы, прыкрылi грудзi, жывот, шаyкавiсты чорны трохкутнiк мiж ног. Яны нават люстэрку не жадалi паказваць iнтымныя часткi цела сваёй гаспадынi. «І чаму касу y Мiнску не адрэзала?» – услых сказала Люба i, аберуч перахапiyшы валасы на патылiцы, прымерылася, дзе было б лепш запусцiць нажнiцы.

Канешне, яна хлусiла, сiлiлася цi то падмануць, цi то пераканаць сябе, бо да гэтай хвiлiны нават у думках не дапускала, што некалi наважыцца пайсцi y цырульню. Прычынай быy Іван, якi калiсьцi на спатканнях вельмi любiy расплятаць i асаблiва заплятаць касу. Люба верыла y тое, што валасы памятаюць рукi каханага, памятаюць пацалункi i ягонае гарачае дыханне, бо менавiта праз гэта i сёння Іван часта прыходзiць да яе y снах. Але ж цяпер усё зменiцца, прыслужнiца, якая шмат трацiць часу на сябе, наyрад цi задаволiць гаспадароy. А згубiць гэтую працу Люба не магла, не па тое сюды прыехала.

«А мо не чакаць да заyтра? Раней адрэжу – хутчэй адрастуць?» – нечакана прыняла рашэнне Люба i з непахiснай рашучасцю кiнулася шукаць нажнiцы y шуфлядах тумбачкi, якая высiлася зводдаль, каля самых дзвярэй. Знайшла адразу, але занадта маленькiя. Яшчэ раз перагледзела yсе шуфляды – большых не было. Як запраyскi цырульнiк, раз-другi пстрыкнула нажнiцамi каля вуха, каб сябе лепш бачыць, усутыч наблiзiлася да люстэрка i, перакiнуyшы валасы на грудзi, узняла руку…

– Люба, адчынi, – раздражнёна крыкнула i адначасова грукнула y дзверы фрау Эльза. – Так доyга нельга пускаць гарачую ваду!.. Дый халодную таксама!..

Толькi цяпер Люба заyважыла, што ад гарачай вады пакой напоyнiyся лёгкiм валакнiстым туманам, шыкоyныя люстэркi запацелi i лямпачкi yжо не так ярка свецяць. Яна кiнула нажнiцы на тумбачку, хуценька залезла y ванну i yжо адтуль крыкнула:

– Фрау Эльза, яшчэ некалькi хвiлiн…

Калi Люба выйшла з ваннага пакоя, эканомка размаyляла па тэлефоне, але, убачыyшы дзяyчыну, з суразмоyцам адразу развiталася, склала сотавы тэлефон, сунула яго y кiшэню. Люба зрабiла некалькi крокаy на сярэдзiну пакоя, вiнавата зiрнула на эканомку i, наткнуyшыся на гнеyныя агеньчыкi y вачах фрау Эльзы, спынiлася. Зноy, як i y першыя хвiлiны знаёмства, душа напоyнiлася мiжвольным пачуццём страху. Дзяyчына y прадчуваннi нядобрага агледзела сябе, тужэй зацягнула пояс ружовага махровага халата i y гэты момант, як ёй здалося, зразумела, чаму злуе эканомка.

– Я падумала, што халат для мяне, – разгублена прагаварыла Люба i, чырванеючы, паспешлiва дадала: – Ранiцай памыю…

Фрау Эльза як i не чула Любiных тлумачэнняy. Яна глядзела на Любу так, быццам бачыла yпершыню. Позiрк эканомкi абмацаy дзяyчыну ад пятак да галавы i раптам пацяплеy.

– У цябе такiя доyгiя i пышныя валасы? – здзiyлена i нечакана ласкава сказала фрау Эльза. Яна зрабiла некалькi крокаy насустрач, асцярожна, як нешта вельмi каштоyнае, аберуч абхапiла Любiны валасы i, быццам узважваючы, узнёсла yскрыкнула: – Што за дзiва, нiколi не бачыла такой прыгажосцi!.. А якi незвычайны колер! Чым ты iх фарбуеш?

– Нiчым, – прамармытала збянтэжаная Люба i y думках ухвалiла сябе за тое, што не мыла галавы i не карысталася фенам, бо невядома, як на тое магла адрэагаваць эксцэнтрычная, непрадказальная эканомка. – Фрау Эльза, – няyпэyнена працягвала Люба, – я хачу Вас папрасiць адрэзаць мне касу…

Любiна просьба вiдавочна yсхвалявала эканомку, яна нават пабялела з твару. Фрау Эльза нервова адкiнула ад сябе Любiну касу i, мiжвольна страсянуyшы кiсцямi, быццам пазбаyляючыся ад нечага непрыемнага, разгублена спыталася:

– Навошта?

– Яны будуць перашкаджаць працаваць, i дагляд патрабуе часу…

– Глупства! Калi прычына толькi y гэтым – выкiнь з галавы свой намер, – з палёгкай уздыхнула эканомка, i яе вусны скрывiла ледзь улоyная насцярожаная yсмешка.

Думаючы пра нешта сваё, фрау Эльза зашпацыравала па пакоi, i калi праз некалькi хвiлiн зноy спынiлася насупраць Любы, разгубленасцi як i не было, вочы эканомкi пазiралi холадна i yладна, было вiдавочна, што яна прыняла нейкае рашэнне.

– Дазволь мне прыводзiць у парадак твае валасы, – сказала фрау Эльза.

Прапанова была настолькi недарэчнай, што Люба yспрыняла яе як жарт, але фрау Эльза iмгненна развеяла сумненнi.

– Усё жыццё марыла мець такiя валасы, – убачыyшы, як разгубiлася дзяyчына, памякчэлым голасам здалёк пачала эканомка. – Кажуць, марыць няшкодна, але ж прыроду не перайначыш, i парыком натуральнае не заменiш…

– Не-не, я сама, – адчайна запярэчыла Люба.

– А калi я вельмi цябе папрашу?..

Любе стала страшна, здалося, што эканомка хоча спакусiць на нешта нядобрае, пра такое чытала y кнiжках, а калi жыла y Мiнску, у iнтэрнаце ёй паказвалi дзвюх дзяyчат, пра якiх гаварылi, што яны жывуць як муж i жонка.

– Не думай нiчога кепскага, – быццам прачытаyшы Любiны думкi, запэyнiла фрау Эльза, – не хацела гаварыць, але ты нагадала Інгрыд, маю дачку… Ты думаеш, адкуль я ведаю рускую мову?

Люба глядзела на эканомку шырока расплюшчанымi, немiгатлiвымi вачыма, пачуццё страху пацiху саступала месца бездапаможнаму адчаю, нечакана прыйшло разуменне таго, што яна на цэлым свеце адна i, калi нешта здарыцца кепскае, нiхто не прыйдзе на дапамогу.

– Адкуль? – машынальна перапытала Люба i нечакана здзiвiлася: чаму раней ёй нават у галаву не прыйшло запытацца y эканомкi пра мову, на якой фрау Эльза гаварыла вольна i без усялякага акцэнту?..

– Я руская немка, нарадзiлася i сорак гадоy пражыла y Казахстане, непадалёк ад горада Кустанай, чула пра такi?

Люба згодна кiyнула. Яна не ведала, як далей сябе паводзiць, пра што гаварыць.

– Інгрыд выйшла замуж за казаха i, канешне, са мной на радзiму продкаy не паехала. Цяпер у iх з Русланам трое хлопчыкаy, жывуць бедна, летась наведвала i на свае вочы пабачыла: у суседа ваду з калодзежа i тую купляюць… Але сiтуацыя хутка зменiцца, я пабудую новы дом, не горшы за гэты, i мы будзем жыць разам, усiм месца хопiць. Для Руслана нават работу прыгледзела…

Фрау Эльза сумна yсмiхнулася i, прыхiльна паглядзеyшы Любе y вочы, роспачна yздыхнула:

– Асабiстае жыццё не склалася: у пяцьдзясят гадоy нi сям’i, нi сяброy… А ты мне глянулася, як дачка… У Інгрыд гэткiя ж доyгiя валасы, i я заyсёды дапамагала з iмi yпраyляцца.

Чулая душа не заyсёды чуе ману, але яна заyсёды, пры любых абставiнах, прагне рабiць дабро. Нечаканая споведзь фрау Эльзы кранула Любiна сэрца, дзяyчыне было сорамна за ганебныя думкi, i, каб найхутчэй паправiць памылку, яна, даверлiва зiрнуyшы на эканомку, далiкатна зазначыла:

– Фрау Эльза, я не супраць Вашай дапамогi, наадварот, буду вельмi yдзячна. Калi быць шчырай, мне i самой не хочацца адразаць валасы, касу вельмi любiy…

Люба запнулася, вiнавата паглядзела на эканомку, але yбачыyшы, з якой прыхiльнасцю фрау Эльза глядзiць на яе, працягвала:

– Касу любiy мой каханы, яна як памяць…

– Вы разышлiся, але ты yсё яшчэ кахаеш яго? – выказала здагадку эканомка.

– Так, – пагадзiлася Люба, – iнакш…

– Інакш даyно б выкiнула касу на сметнiк… – скончыла за Любу фрау Эльза i самазадаволена, задзiрлiва засмяялася: – Ты, як мая Інгрыд, наiyная i зусiм непрактычная… Верыш у каханне з першага погляду i з любiмым гатова yсё жыццё пражыць у шалашы.

– Так было раней, – спахмурнела Люба. Ёй было непрыемна гаварыць з малавядомым чалавекам на yсё яшчэ балючую тэму.

– Канешне, раней, – адразу пагадзiлася фрау Эльза, – iнакш сюды не прыехала б. Усе мужчыны аднолькавыя, даб’юцца свайго, i памiнай як звалi… Мая Інгрыд таксама нарадзiлася ад «вялiкага кахання», i напачатку яе бацька абяцаy залатыя горы з маннай нябеснай, а як даведаyся, што забрухацела, пра абяцанкi-цацанкi забыyся, стракача задаy: па сённяшнi дзень почуту няма… Адна дачку гадавала, вось i сюды за лепшым жыццём падалася… І yсё дзеля яе. Але цяпер маладыя сваiм розумам жывуць, праyда, да таго часу, пакуль, як людзi кажуць, свая вош не yкусiць… Вось i цябе тая вош укусiла… Прызнавайся, хлопчык цi дачушка засталiся y Мiнску?

– Што Вы, якiя дзецi! – усхвалявана yскрыкнула знiякавелая Люба i запунсавелася. Пачутая бязглуздзiца yзрушыла, на нейкi момант выбiла з каляiны, нават стала цяжка дыхаць, у роце перасохла, язык зрабiyся цяжкiм i шурпатым. Яна аблiзнула iмгненна сасмяглыя вусны i пажадлiва паглядзела на сподак са шклянкай малака, што высiлiся на трумо, на вечцы самай вялiкай шкатулкi, i сваёй недарэчнай прысутнасцю yносiлi дысгармонiю y мiрнае суiснаванне рознакаляровых футаралаy-касметычак.

– Зрэшты, я тут не гаспадыня, – паблажлiва yсмiхнулася фрау Эльза i, таксама паглядзеyшы на шклянку, дадала: – А малако, напэyна, астыла…

Люба зразумела, што ёй не паверылi.

– У мяне з Іванам нiчога не было… – яшчэ больш залiваючыся чырванню, пачала апраyдвацца дзяyчына, i раптам вочы адкрылiся, яна зразумела, чаму эканомка завяла гаворку пра дзяцей. Люба набрала поyныя грудзi паветра i раздражнёна выдыхнула: – Фрау Эльза, можаце перадаць пану Гансу, што я дамовы не парушыла, дзяцей у мяне сапраyды няма…

– Што ты, што ты, – замахала рукамi, замiтусiлася знiякавелая эканомка. – У мяне i y думках не было цябе пакрыyдзiць недаверам…

Яна крутнулася да трумо, абедзвюма рукамi схапiла сподак са шклянкай i, кiруючыся да выхаду, унiкаючы Любiных вачэй, кiнула:

– Нешта мы забалакалiся, позна yжо, ты кладзiся, а я зараз падагрэю малако.

Калi фрау Эльза вярнулася, Люба yжо ляжала y ложку пад нязвыкла пульхнай i надзiва лёгкай коyдрай. Яна моyчкi прыняла з рук эканомкi шклянку з малаком i невялiчкiмi глыткамi запiла дзве таблеткi аспiрыну. Эканомка, прадчуваючы, што роспыты пра дзяцей насцярожылi новую пакаёyку, цяпер з усiх сiл старалася загладзiць сваю вiну. Яна паправiла коyдру, спыталася, цi запалiць начны свяцiльнiк, на што Люба адмоyна хiтнула галавой, i пасля даyгаватага напружанага маyчання, вiдавочна, думаючы пра сваю Інгрыд i yнукаy, цяжка yздыхнула:

– Няyжо i y Беларусi yсё так кепска, што вы едзеце сюды i згодны на любую працу, самую цяжкую, непрэстыжную, за якую мала плацяць?

– Вы таксама прыехалi не слёзы лiць па продках, – непрыветна сказала Люба, якой гэтыя надакучлiвыя «допыты» пачалi здавацца небеспадстаyнымi.

– Люба, ты злюка, – вымучана засмяялася фрау Эльза i праз хвiлiну па-начальнiцку строга дадала: – У нас будзе час пра yсё пагаварыць, а цяпер – спаць, спаць, спаць… Заyтра пабуджу а шостай гадзiне, i памятай пра наш угавор…

Доyгачаканая цiшыня i адзiнота не прынеслi Любе спакою i жаданага сну. Наадварот, як толькi за эканомкай бясшумна зачынiлiся дзверы, журботныя, часта пакутлiвыя думкi iмгненна запаланiлi свядомасць, напоyнiлi душу i надарваным болем, i асцярожнай недаверлiвай радасцю. Яны (думкi), чапляючыся адна за адну i выхоплiваючы падзеi не толькi апошнiх напружаных дзён, але i жыцця ранейшага, жыцця вясковага, бударажылi, няyлоyна прымушалi часцей бiцца сэрца. Усё яшчэ не верылася, што яна y Нямеччыне, што ляжыць у гэтым шыкоyным мяккiм ложку i, пачынаючы з заyтрашняга дня, пачне працаваць на сябе, на сваю мару… Цяпер яна зробiць усё, каб вярнуцца дадому з грашыма, яна адкрые сваю фiрму i, зрэшты, паступiць вучыцца ва yнiверсiтэт, на завочнае юрыдычнае аддзяленне з эканамiчным ухiлам. Люба дакажа i бацьку з мачахай, i мiнскай цётцы Клаве, i сяльчанам-верацейцам, i асаблiва Івану, што зможа дабiцца y жыццi большага, чым яны думалi i што прадракалi.

Перад вачыма iмгненна yзнiк бацька. Чамусьцi Люба заyсёды yзгадвала яго п’янага i слязлiвага. Мо таму, што грубым i злым ён мог быць толькi цвярозы, на падпiтку ж заyсёды дачку шкадаваy, амаль заyсёды плакаy, у нечым сябе вiнавацiy i yсё кляyся i абяцаy… Кляyся кiнуць пiць гарэлку i зноy сесцi за руль «МАЗа», каб зарабiць Любе на кватэру y Мiнску. Абяцаy павезцi яе з мачахай адпачываць «да сiняга мора», вада якога адразу вылечыць жончыны касцяныя хваробы. Мачаха, якая пiла разам з бацькам i сваё п’янства тлумачыла клопатам пра мужа, маyляy, яму менш дастанецца, гэтыя абяцанкi-цацанкi yспрымала yсур’ёз i гнеyна крычала:

– Ёлупень, колькi разоy казаць, што нiякага Сiняга мора няма, ёсць Чорнае, туды хачу… Толькi на каго парсюка пакiнуць?

– Зацугляю i адвяду на калгасную ферму, – разважлiва адказваy бацька. – Федзька-свiнар за пляшку гарэлкi дагледзiць у агульным статку.

– Ха, Федзька, знайшоy, каму давяраць, – кiдала yсе свае справы жонка i з кулакамi сунулася на мужа. – Не чапай майго кабанчыка!.. Свiнар – сцыкун, ён калгасных прап’е, а нашым закусiць…

Люба наперад ведала, што плануемая курортная iдылiя скончыцца звадай, у якой больш за yсё пацерпiць гадавалы парсючок, i, каб не бачыць i не чуць iдыятычнай бязглуздзiцы, паспешлiва сыходзiла з хаты. Чутка, што Фроська зноy збiраецца да мора, iмгненна разносiлася па вёсцы. Дзятва гарохам высыпала на вулiцу i сядлала штыкетнiк уздоyж дарогi, у дарослых таксама знаходзiлiся справы y панадворках. Старыя i малыя y чаканнi дармавога цырка таyклiся непадалёк ад Любiнай хаты, iм карцела y чарговы раз пачуць, а калi пашанцуе – i пабачыць, як расчырванелая дзябёлая Фроська венiкам, а здаралася, што i дзяржальнам вiлаy, апантана пераконвае мужыка купляць пуцёyку да Чорнага мора, а не да Сiняга. Крыкi, калатнеча i валтузня памiж жонкай i мужам скончацца тым, што яны вывалакуць з хлява худога, косцi ды скура, парсючка i сiлком пацягнуць яго y другi канец вёскi да Ванькi-прадпрымальнiка, якi дасць паyцаны за вiскатлiвага перапужанага бедака. Потым мачаха купiць у краме новую сукенку, чаравiкi, капялюшык i абавязкова модны купальнiк. Тут жа аб’явiцца вiрлавокi Федзька, якi прапануе пакупкi «абмыць», каб даyжэй насiлiся, i важная Фроська з дзвюма торбамi, у адной – рэчы, у другой – вiно, з капялюшыкам на галаве i y суправаджэннi не надта цвярозых мужчын вернецца y змрочную хату. Праз паyгадзiны бацька выцягне з-за печы стары баян, i пачнецца сапраyднае вяселле. Праз пэyны час у краму па вiно прыклыпае бацька, потым прысунецца Федзька-свiнар, а ранiцай аб’явiцца яшчэ п’янаватая Фроська. Яна прынясе купальнiк i будзе малiць прадаyшчыцу вярнуць за яго грошы, бо «…рэч не мерала, а парваная гумка – завадскi брак…».

Любе заyсёды было сорамна за бацьку i мачаху, i, нават жывучы y Мiнску, яна панiчна баялася Верацей i верацейцаy. Толькi аднойчы, калi ад Івана доyга не было пiсьмаy, Люба набралася мужнасцi i прыехала дадому. Зайшла y панадворак i быццам наляцела на нябачную перашкоду, здалося, што нiкуды i не выязджала. У хаце натужлiва i глуха рыпеy баян, Федзька неyпапад падвываy нешта пра тундру, а мачаха крычала пра сiне-чорнае мора, ажно аконнае шкло трымцела, вось-вось вывалiцца. Люба, не памятаючы сябе, кiнулася прэч, нявыплаканыя сiрочыя слёзы спусташалi, вымывалi з душы апошнiя спадзяваннi на бацькоyскую калi не любоy, дык хоць бы спагаду. Як незаслужана адлупцаваны шчанюк, не бачачы перад сабой нiчога, акрамя пыльнай дарогi, спiнай адчуваючы спачувальныя позiркi аднавяскоyцаy, яна, цiха галосячы, бегла да аyтобуснага прыпынку, каб паспець на той самы аyтобус, якiм прыехала y Верацеi. Аyтобус ад’язджаy, але маладжавы шафёр з раскосымi азiяцкiмi вачыма, убачыyшы y люстэрка сваю нядаyнюю пасажырку, прыпынiyся, абачлiва адчынiy заднiя дзверцы, дачакаyся, калi дзяyчына зойме вольнае месца… Ужо на выездзе з вёскi, каля калгаснага клуба, пад вялiзным кустом бэзу Люба yбачыла зламаную лаyку, i слёзы жалю з новай, здавалася, невычарпальнай сiлай хлынулi з вачэй. Не так даyно на гэтай учарнелай лаyцы, абварожаная начным пахам квiтнеючага вясновага бэзу, яна yпершыню адчула на сваiх вуснах нясмелы дотык Іванавых вуснаy i прызнанне y каханнi.

У той прыезд Люба так i не даведалася сапраyднай прычыны Іванавага маyчання, а зламаная лаyка надоyга пасялiла y душы невыразны загадкавы страх i прадчуванне блiзкай бяды. І бяда прыйшла, прыйшла трошкi пазней, яна звалiлася на Любу з атрыманай з Верацей паштоyкi…

«Іван у войску ажанiyся…» – дрыжачай i, вiдавочна, нецвярозай рукой коратка паведамляла мачаха.

У канверце ляжаy яшчэ адзiн лiсток, пiсьмо ад Іванавай мацi, у якiм цётка Вера катэгарычна прасiла Любу пакiнуць сына y спакоi, не пiсаць i не шукаць сустрэч. Яна хвалiла нявестку, называла «крутой бiзнесмэншай», вiдавочна, гэтыя словы нехта ёй падказаy, бо y Верацеях iх Люба нiколi не чула.

Менавiта y тую хвiлiну Люба паклялася yсiмi святымi на свеце, што вернецца y Верацеi толькi тады, калi даб’ецца y жыццi поспеху i… пераплюне Іванаву жонку.




4


Расiйскiя федэральныя войскi акружалi Грозны, i складвалася yсё намнога горш, чым у першую ваенную кампанiю. Сiлы былi няроyнымi. Нi прэзiдэнцкая гвардыя, нi спешна мабiлiзаваныя i на хуткую руку зведзеныя y роты i батальёны жыхары нешматлiкiх гарадоy, пасёлкаy i горных аулаy не маглi адкрыта супрацьстаяць рэгулярным войскам. Асаблiва цярпелi ад самалётаy, якiя, адчуваючы сваю беспакаранасць, метадычна, як на вучэннях, наносiлi смертаносныя yдары спярша па адмiнiстрацыйных будынках Грознага, а потым па дамах, дзе, як потым перадавалi па радыё ды пiсалi y скiнутых лiстоyках, была наладжана бандыцкая абарона. А калi yлiчыць, што кожны дом быy ператвораны y крэпасць, то й бамбiлi yсё i yсiх.

Айшэ са свякроyю жылi y сутарэннi, перабудаваным i yзмоцненым пад бамбасховiшча, побач плошча Мiнутка – цэнтральны пляц Грознага. Сцены, столь, падлога цэментаваныя, неймаверна рыпучыя дзверы абабiтыя ржавым жалезам, акон не было. Асвятляyся пакой учарнелай лямпай-газнiцай, да якой Айшэ баялася нават дакрануцца, бо патрэсканае шкло y любы момант магло рассыпацца на шматлiкiя аскепкi. У сценах было некалькi квадратных адтулiн, адкуль цягнула скразняком, i на ноч Айшэ затыкала iх анучамi.

Мужчыны сям’i Баджыевых ваявалi. Айшэ не бачыла свёкра Мусу з самага Цiмуравага пахавання, па чутках, ён быy недзе непадалёк ад Ведэно, а Рэнат, Цiмураy малодшы брат, абараняy Грозны i чым мог дапамагаy мацi i цяжарнай нявестцы. Беды сыпалiся, быццам гарох з дзiравага меха. Нечакана захварэла Лола. Паслiзнулася, калi пераходзiла вулiцу, ударылася галавой аб брукаванку i злягла, здарыyся iнсульт. Рэнат, якi планаваy вывезцi жанчын у нейкае iншае, больш бяспечнае месца, цяпер зрабiць гэтага не мог, патрэбна была машына, каб Лола магла ляжаць нерухома. Калi ж ён нарэшце знайшоy «хуткую дапамогу» (па чырвоных крыжах i федэралы не рызыкнуць страляць), горад не змагла пакiнуць Айшэ. У адзiн з начных налётаy загiнулi яе мацi i бацька. Бомба трапiла y новы бацькоyскi дом, куплены Цiмурам у лiк калыму, i цяпер на яго месцы чарнела глыбокая варонка, напалову запоyненая ржавай вадой з пагрозлiва yзнятымi на дыбкi абгарэлымi бярвеннямi, пакручастымi металiчнымi штырамi, каменнымi глыбамi.

Цудам ацалеy разгалiсты, таyшчэзны, як абхапiць рукамi, клён, якi, учапiyшыся тоyстымi каранямi за край варонкi, усё ж утрымаyся, не рухнуy, хоць яго i добра-такi нахiлiла. З аднаго боку дрэва было як згрызенае, з сярэдзiны ствала тырчаy вялiзны руды асколак, падобны на зламаны клык дзiка, ад чаго здавалася, што не бомба ператварыла y руiны трохпавярховае жытло, а злы, шалёны звер, якi, спрабуючы выкулiць клён, крышыy, капытамi таптаy зямлю, клыкамi рваy усё, што траплялася на ягоным шляху, ажно пакуль гэтая смертаносная зброя не зламалася.

Жудасную навiну прынёс Рэнат. У першыя хвiлiны Айшэ быццам скамянела, яна глядзела на хлопца невiдушчымi чорнымi вачыма i не магла yсвядомiць, што ён гаворыць пра яе бацькоy. Калi, зрэшты, зразумела сэнс пачутага, ухапiла палiто i паспрабавала апрануцца, але нiяк не магла патрапiць у пусты рукаy. Калi палiто выслiзнула з рук, падымаць яго не стала, наадварот, адпiхнула нагой i заспяшалася да выхаду. Але Рэнат пераступiy ёй дарогу i нiкуды не пусцiy. Пасля хвiлiннай барацьбы i спробы прарвацца знясiленая Айшэ апусцiлася на падлогу i, абхапiyшы галаву рукамi, хiсталася, адчайна i доyга галасiла.

Не зважаючы на маленне, просьбы i нават беспадстаyныя пагрозы, Рэнат замкнуy цяжарную нявестку y пакоi, а ключ схаваy у кiшэню. Ён толькi паабяцаy завезцi яе да бацькоyскай хаты на машыне, але пазней, калi яна супакоiцца i, галоyнае, калi федэралы зробяць перадых i пакiнуць бамбiць Грозны. Рэнат прыходзiy штодзень i, калi yбачыy, што нявестка звыклася i пачала yспрымаць смерць бацькоy як здзейснены факт, слова стрымаy. Надвячоркам, калi звычайна самалёты знiкалi аж да самай ранiцы, ён у суправаджэннi барадатага yзброенага гвардзейца пад’ехаy на пакамечанай, без шкла, дзверцаy i верху, у некалькiх месцах прастрэленай легкавой машыне i завёз Айшэ на руiны бацькоyскай хаты.

Айшэ ведала, што Рэнат зрабiy усё, каб знайсцi астанкi бацькоy i пахаваць iх па-чалавечы, ведала i не магла змiрыцца з тым, што не будзе iх магiлы, не будзе месца, куды можна прыйсцi i з радасцю, i з болем.

– Пасля вайны тут паставiм помнiк, – быццам прачытаy думкi нявесткi Рэнат.

Айшэ згодна кiyнула, але працягвала рабiць усё па-свойму. Ігнаруючы штохвiлiнную пагрозу быць зацiснутай каменнымi глыбамi, яна з апантанай адчайнасцю сноyдала па руiнах, зазiрала y кожны закуток панадворка, праз кожныя пяць хвiлiн прымушала Рэната i маyклiвага гвардзейца абгарэлымi жардзiнамi абмацваць дно варонкi, i y той самы момант, калi зразумела, што трэба вяртацца i вяртацца нi з чым, позiрк зачапiyся за клён, за жалезны клык, якi наскрозь прабiy дрэва i цяпер у промнях заходзячага мёртвага сонца здаваyся крывавым i жудасна-страшным. Нечакана i клён, i раyнадушнае, нядобрае неба змяшалiся y адно цэлае, у нешта блакiтна-зялёнае, працятае чырвонымi пiсягамi, падобнымi на крывавую жалязяку-клык, i адразу зямля захiсталася, iржавая вада y варонцы зарабацiлася i нахiлiлася, вось-вось выплюхнецца вонкi…

Ачомалася Айшэ ад прытарнага паху нашатырнага спiрту i холаду y скронях. Яна ляжала y машыне на заднiм сядзеннi, галава y Рэната на каленях, i ён вiльготнай марляй, злiтай лякарствам, iмпульсiyна цёр нявестцы скронi. Барадаты гвардзеец, аб’язджаючы завалы на дарозе, нервова тузаy рыпучы рычаг пераключэння перадач, нешта злосна мармытаy i раз-пораз кiдаy на патрэсканае мутнае люстэрка незадаволеныя позiркi.

Убачыyшы, што Айшэ расплюшчыла вочы, барадач крыкнуy:

– Праз хвiлiну-другую няверныя пачнуць артылерыйскi абстрэл, гэты раён ужо тыдзень пляжаць.

– Праскочым, – спакойна адказаy Рэнат i, ласкава зiрнуyшы на Айшэ, нечакана yсмiхнуyся: – Ты зусiм лёгкая, хоць i не адна…

Гэтыя словы i асаблiва нерухомы, быццам каменны, саркастычна-пагардлiвы позiрк гвардзейца, якi yбачыла y люстэрку, канчаткова вярнулi свядомасць. Прысаромленая Айшэ падхапiлася i рашуча адсунулася далей ад Рэната. Не падымаючы вачэй, яна заправiла пасмачкi валасоy, якiя выбiлiся з-пад чорнай хусцiнкi, i сцiшылася.

«Праскочыць», як сказаy Рэнат, яны не паспелi. Нечакана над iмi вiскнула паветра, i адразу леваруч разарваyся снарад. Як падкошаны рухнуy тэлеграфны слуп, другi снарад падкiнуy у паветра абгарэлую легкавушку, трэцi yздыбiy зямлю пад вокнамi агароджанай калючым дротам прыземiстай аднапавярховай будынiны.

– Склады прыстрэльваюць, – прыжмурыyшы вочы, па-камандзiрску строга вызначыy Рэнат.

– Позна, – выскалiyся гвардзеец. – Два днi, як муку i бочкi з алеем вывезлi…

– Ведаю, што вывезлi, але ж нехта навёy?..

– Ужо няма шакала, iначай не трацiлi б снарады на пустое…

Федэралы нечакана змянiлi тактыку, самалёты пачалi бамбiць не толькi днём, але i па начах. Адразу ж некуды знiк Рэнат, i больш за два тыднi ад яго не было нiякiх вестак. Скончылiся лекi i прадукты, пачалiся перабоi з вадой. Лола правай рукой, якая трошкi шавялiлася, быццам немаyля, паказвала на рот i цмокала вуснамi, што азначала: «Хачу пiць». Айшэ yсё цяжэй i цяжэй давалiся вылазкi на паверхню па ваду. Страх напаyняy душу, калi яна мацала свой вялiкi жывот i, адчуваючы далоньмi моцныя штуршкi, разумела, што хутка прыйдзецца раджаць. У гэтыя адчайныя хвiлiны Айшэ з жалем пазiрала на Лолу, якая цяпер нiчым не магла дапамагчы, узгадвала яе папярэджаннi пра тое, што нi ёй, нi Айшэ не выпадае трапiць у рукi федэралаy, бо Муса i асаблiва Рэнат займалi значныя пасады y войску Ічкерыi. Але ж рабiць не было чаго, сама яна не народзiць, дый з Лолай няма сiл упраyляцца. Трэба было неадкладна прымаць рашэнне.

«Калiдоры жыцця», па якiх пакiдалi Грозны дзецi, жанчыны i нямоглыя старыя, федэраламi ладзiлiся yсё радзей i радзей i толькi y непагадзь, калi кепскае надвор’е не дазваляла самалётам пакiдаць аэрадромы. Спакутаваная чаканнем Айшэ наважылася шукаць дапамогi y суседзяy, у гэткiх жа, як i сама, заложнiкаy вайны, i спрабаваць самастойна вывезцi Лолу y лагер бежанцаy, дзе па чутках была ежа i дактары. Не атрымалася. Планы парушыy чалавек, якi ноччу прыйшоy ад Рэната i разам з харчамi i лякарствамi для Лолы перадаy цыдулку, у якой мужаy брат катэгарычна забараняy ёй здавацца на мiласць федэралаy i iх прыслужнiкаy. Рэнат загадваy чакаць яго, прасiy падрыхтаваць Лолу i быць гатовымi да доyгай i небяспечнай дарогi.

– Колькi трэба чакаць? – прачытаyшы пасланне, спыталася ва yзброенага чалавека Айшэ.

– Гэта ведае толькi камандзiр, – прастуджаным голасам паведамiy вястун i, скасiyшы вока на вялiкi жывот жанчыны, паспрабаваy яе супакоiць: – Два-тры днi, самае большае – тыдзень.

– Каб не было позна, – адказала Айшэ i, паклаyшы рукi на жывот, заклапочана дадала: – Перадай Рэнату, што адна я не змагу нарадзiць…

Той ноччу, калi прыходзiy чалавек ад Рэната, да iхняга жытла прыбiyся згаладалы хлопчык, на выгляд гадоy сямi, не болей. Айшэ яго нiколi не бачыла, але было вiдавочна, што хлопчык хаваyся дзесьцi побач, хоць раней нiчым аб сабе i не нагадваy. Айшэ на спiртоyцы разагравала бляшанку мясных кансерваy, калi ён, прываблены пахам смажанага, нясмела зашкробся y абабiтыя жалезам дзверы. Напачатку здалося, што гэта пацукi, якiя y сутарэннi лiчылi сябе гаспадарамi i амаль не звярталi yвагi на прысутнасць людзей. Атрута, якую Рэнат калiсьцi пасыпаy па кутках сховiшча, iмгненна знiкла, але пацукоy не паменела, як швэндалiся па пакоi хвастатыя пачвары, так i швэндаюцца, не было ад iх анiякага ратунку, паyсюль сунулi доyгiя морды, паyсюль вiдаць адбiткi зубоy, нават на жалезным ложку згрызеная фарба. Неяк звечара Айшэ не заyважыла, што спаyзла коyдра з нагi y Лолы, а ранiцай знайшла yсе пазногцi згрызенымi. А самае дзiyнае, што свякроy нават не пачула болю, бо нiякага знаку здаровай рукой не падала, не стукнула, як звычайна, жалязякай па спiнцы ложка.

Нехта шкробся звонку. Не без боязi Айшэ прачынiла дзверы i yбачыла хваравiтага, дыстрафiчна-худога хлопчыка. Брудны yчарнелы твар, рукi y крывавых драпiнах, на галаве капа yскудлачаных агнiста-рыжых валасоy, з якiх тырчала пер’е i нешта падобнае на пiлавiнне. На хлопчыку вiсела не па росце доyгае, чырвонага колеру дзявочае зiмовае палiто з адарванымi рукавамi i каyняром, з плечыкаy тырчалi пашкамутаная матэрыя i вата, iржавая, быццам абгарэлая, замест гузiкаy – страляныя аyтаматныя гiльзы, прыкручаныя да матэрыi медна-залацiстым дротам. На нагах – старыя вайсковыя паyботы, адзiн без шнурка, халява перавязана даyгаватай калмацiстай шпагацiнай.

– Што табе? – спыталася Айшэ.

Малы не адказаy. Ён умольна глядзеy на Айшэ шырока расплюшчанымi васiлькова-блакiтнымi вачыма i, як спаралiзаваная Лола, торкаy учарнелым брудным пальцам у разяyлены рот.

– Ты хочаш есцi? Пiць?..

У адказ хлопчык толькi шырэй разявiy рот i глыбей засунуy у яго палец. На яе ложку ляжаy рэчмяшок з харчамi, што пакiнуy Рэнатаy пасыльны, i Айшэ выцягнула з яго пачак пячэння, першае, што трапiлася y руку, i падала малому. Ён абедзвюма рукамi yхапiy пачастунак i зубамi пачаy разрываць папяровую yпакоyку. Блiскучая папера не паддавалася, i Айшэ працягнула руку, каб дапамагчы, але хлопчык зразумеy гэты жэст па-свойму i, баронячы пачастунак, крутнуyся да яе спiнай. У гэты момант пачак разарваyся, i пячэнне рассыпалася па падлозе. Хлопчык iмгненна плюхнуyся на каленi i, мiтуслiва збiраючы пячэнне, таропка засоyваy яго y рот, а што не yлезла, хаваy за пазуху. Айшэ не перашкаджала, яна замкнула дзверы, падсунула блiжэй да свайго ложка адзiную табурэтку i паставiла на яго шклянку з апельсiнавым сокам, напалову разбаyленым вадой, якi да з’яyлення малога выцягнула з таго ж самага рэчмяшка i мелася выпiць сама. Потым узяла хлопчыка за плечы i, паставiyшы яго на ногi, крутнула тварам да табурэткi:

– Гэта табе.

Хлопчык нават не зварухнуyся, толькi спадылба зiрнуy на Айшэ i y чаканнi знерухомеy. Рот у яго быy пусты, пячэнне, вiдавочна, незаyважна для Айшэ таксама апынулася за пазухай.

– Сок i пячэнне можаш з’есцi, – па-руску сказала Айшэ i па тым, як у малога заблiшчэлi вочы, зразумела, што ён нарэшце яе пачуy. Ацэньваючы дзiyнаватыя паводзiны госця i назiраючы, як ён, амаль не жуючы, уплятае пячэнне, Айшэ выцягнула з рэчмяшка яшчэ адну бляшанку кансерваy i, адкрываючы яе, спыталася: – Ты нямы?

Хлопчык нават брывом не павёy.

Айшэ тузанула яго за плячо i, калi малы yзняy на яе свае вялiкiя вочы, крыкнула:

– Ты не гаворыш?

Хлопчык згодна закiваy, нясмела, як велiзарнейшую каштоyнасць, паклаy надкусаную пячэнiну побач са шклянкай соку i адчайна запляскаy бруднымi далонямi сябе па вушах.

– І-i не чуеш?.. – здзiyлена yскрыкнула Айшэ.

Хлопчык уважлiва сачыy за яе вуснамi.

– Ты глуханямы?..

Малы, задаволены тым, што яго таксама зразумелi, згодна закiваy галавой.

– Ты можаш чытаць па губах?

Хлопчык задаволена заyсмiхаyся i нешта хутка-хутка паказаy на пальцах.

– Дзе ж твае бацькi? – дапытвалася Айшэ.

Хлопчык iмгненна спахмурнеy, васiльковыя вочы яшчэ больш акруглiлiся i неяк памутнелi. Патрэсканыя шурпатыя нямыя вусны yпарта акрэслiлiся, ледзь прыкметна задрыжалi. Ён сцiснуy кулачкi, адтапырыy вялiкiя пальцы i, паказваючы, што страляе, iстэрычна затрос рукамi каля свайго твару.

– Іх забiлi?.. – роспачна yздыхнула Айшэ i, стомлена сядаючы на край ложка, падсунула табурэтку блiжэй да хлопчыка. – Ты еш…

Айшэ глядзела на маленькага начнога госця i думала пра тое, што да вайны таксама можна прывыкнуць. Невядома як, але ж выжывае гэты сiрата, ды й яна прызвычаiлася да грукату, стрэлаy i нават забiтых. З нейкага моманту штохвiлiнную небяспеку yспрымае як непазбежнае, разумее, што прыйдзе час i пакуты скончацца, яна жыве надзеяй, рыхтуецца нарадзiць хлопчыка, i гэта дае сiлы. Айшэ прызвычаiлася да бамбёжак i ведае, што пасля трыццацiхвiлiннай калатнечы будзе гадзiнны перадых, i за гэты час трэба агледзець уваходныя y сутарэнне дзверы i, калi трэба, гукнуць суседзяy, каб адкiнулi каменне, а блiжэй да вечара, пасля мiнамётнага цi артылерыйскага абстрэлу, трэба вынесцi смецце i нечыстоты i яшчэ паспець праз завалы даклэпаць да суседняй вулiцы i прынесцi вады. Заyважыла, што з нейкага часу яна з большым хваляваннем прыслухоyваецца да штуршкоy у жываце, чым да выбухаy снарадаy i бомб. Калi над галавой калатнеча, Айшэ заyсёды гуляе са сваiм дзiцём, яна ведае, што так супакойвае яшчэ ненароджанае дзiцятка. Яна кладзе руку на жывот i чакае штуршка y далонь, потым мяняе месца i праз некалькi хвiлiн зноy чуе «стук-стук». Дзiцятка без слоy разумее мацi, яно адчувае яе трывогу i, здаецца, з радасцю прымае няхiтрую гульню.

Малы валацужка павольна апусцiy рукi, i Айшэ адразу yявiла, як гэтыя брудныя кулачкi калiсьцi таксама пiхалi жывот сваёй мацi i яны таксама без слоy разумелi адно аднаго… Нешта тужлiвае падкацiлася пад самае горла, з грудзей быццам вырваyся цяжкi, з прысвiстам уздых. Айшэ паднялася i няспешна пасунулася да дзвярэй.

У той самы момант, калi яна штукавала над замком, каб выпусцiць з пакоя глуханямога хлопчыка, за спiнай пачулася металiчнае скрыгатанне, гэта Лола падавала знак, шкрэбла металiчным трохкутным напiльнiкам па жалезным ложку. Азiрнулася i yбачыла, як свякроy адчайна праганяе хлопчыка, махае на яго бяссiльнай, неймаверна схуднелай рукой, у няветлых, глыбока запалых вачах свекрывi неспакой i пагарда. Малы, вiдавочна, раней трапляy у падобныя сiтуацыi i даyно звыкся са сваёй неласкавай доляй, ён наперад ведаy, што павiнен рабiць, каб не гнявiць гаспадынь. Хлопчык вокамгненна крутнуyся да кутка, у якiм тулiлася сметнiца – зялёная, месцамi праржавелая да дзiрак скрынка з-пад патронаy з венiкам усярэдзiне, – i, ухапiyшы дрэyка, з веданнем справы, не yздымаючы пылу, пачаy падмятаць падлогу.

Лола запытальна i злосна паглядзела на Айшэ. У адказ нявестка, ледзь стрымлiваючы радасную yсмешку, абыякава перасмыкнула плячыма i y думках падакарала саму сябе, што не дапетрыла раней, не дадумалася пакiнуць бяздомнага валацужку сабе памочнiкам. Ён i па ваду збегае, i суседзяy гукне, калi yзнiкне патрэба расчысцiць ад камення yваходныя дзверы, i смецце вынесе…

– Ён будзе нам дапамагаць, – папраyляючы падушку Лолы, сказала Айшэ.

Свякроy адмоyна матлянула рукой, у куточках бяскроyных непаслухмяных вуснаy з’явiлiся кропелькi пены. Цяпер гэтак было заyсёды, калi Лола хвалявалася i сiлiлася нешта сказаць.

– Рэнат прыслаy памочнiка, – пайшла на хiтрасць Айшэ, – канешне, лепш была б медычка, але ж дзе iх цяпер знайсцi… Затое ён глуханямы, i завуць яго… – Айшэ азiрнулася на хлопчыка i нечакана для самой сябе сказала: – Рэнат назваy яго Рыжым…

Пачуyшы пра сына, твар Лолы прасвятлеy, вусны задрыжэлi, яна заплюшчыла злiплыя вейкi i неяк адразу абмякла, супакоiлася. Айшэ yкрыла свякроy коyдрай, прытушыла газнiчку. Малы скончыy падмятаць падлогу i цяпер, не выпускаючы з рукi венiка, стаяy пасярод пакоя.

– Калi хочаш, заставайся, – сказала Айшэ.

Твар хлопчыка засвяцiyся радасцю, ён падсунуy венiк пад паху i нешта пачаy паказваць жэстамi рук.

Айшэ, нiчога не зразумеyшы, адмахнулася:

– Я мовы тваёй не разумею, дый гэта i неабавязкова, галоyнае, ты будзеш жыць тут i рабiць усё, што я скажу.

Рэнат не аб’явiyся, як абяцаy вястун, нi праз два днi, нi праз тры, нi праз месяц. За гэты час Айшэ яшчэ больш пацяжэла, раздалася yшыркi, зрабiлася нейкай санлiвай i нават сама здзiyлялася запаволенай няспешнасцi i свайму празмернаму жаданню yвесь час ляжаць у ложку. Калi трэба было нешта зрабiць на падлозе цi хоць бы падняць упушчаную анучку цi насоyку i побач не было глуханямога памочнiка, гэтая дзея ператваралася y паэтапную працэдуру. Спярша, прытрымлiваючыся ложка цi абапiраючыся на падсунутую да патрэбнага месца табурэтку, яна апускалася на каленi, рабiла, што трэба, i, адпачыyшы, зноy караскалася yгору. Цяжэй i цяжэй давалiся вылазкi на паверхню сутарэння. Глуханямы хлопчык аказаyся i сапраyды добрым памочнiкам, але Айшэ ён нiчым не мог дапамагчы, калi яна yпраyлялася з Лолай: i паварочваць свякроy, i лекамi прамываць пролежнi даводзiлася самой. Затое y iх заyсёды была вада, i за гэта цяпер цалкам адказваy хлопчык.

На суседняй вулiцы нейкiм цудам уцалела i нават працавала водаправодная калонка. Кволы, без напору струменьчык вады цёк несупынна, i каля яго заyсёды стаяла чарга. Набiралi ваду хто y што, але кожнаму было адмерана толькi пяць хвiлiн. За гэтыя хвiлiны больш двух лiтраy з калонкi не выцякала, таму нават падчас артылерыйскiх абстрэлаy, калi снарады падалi далекавата, людзi не разыходзiлiся. Іншая справа – верталёты, што завiсалi над горадам i з вышынi жывую людскую чаргу маглi прыняць за yзброеных абаронцаy Грознага. Абвяшчалi паветраную небяспеку не менш за дзясятак сiрэн, раскiданых па yсiм горадзе, але здаралася, што спрацоyвалi равуны пасля таго, як бомбы i ракеты yжо сыпалiся на людскiя галовы.

Айшэ i паyгадзiны не магла выстаяць у чарзе да калонкi, але перш чым сысцi, заyсёды прасiла, каб яе «пяць хвiлiн» перадалi рыжаму глуханямому хлопчыку, i праводзiла малога yздоyж чаргi, каб яго запомнiлi. Глуханямы хутка прывык да новага прозвiшча-мянушкi, дый не новае яно для яго было. Колькi сябе памятаy, заyсёды Рыжым чужыя клiкалi, а часцяком яшчэ i тузалi за агнiсты чуб. Толькi мацi i бабуля ласкава называлi Андрэйкам.

Андрэйка, калi напаyняy чайнiк вадой i лiy у яго замест двух лiтровых слоiкаy чатыры, адчуваy сябе сапраyдным героем. Ён хiтравата пазiраy наyкол, з твару не сыходзiла прамянiстая хiтраватая yсмешка. У гэтыя хвiлiны ён вельмi ганарыyся сабой, бо нiхто y чарзе не ведаy, што ён, як сказала Айшэ, «на чорны дзень» ужо напоyнiy вадой пад самую накрыyку адзiн бiтон, у якi yмясцiлася ажно сорак слоiкаy, i цяпер носiць у другi. Праз гадзiну ён зноy стане y чаргу, а потым зноy i так да таго часу, пакуль не прынясе дадому паyнюткiя тры чайнiкi, i толькi тады iм будзе задаволена не толькi Айшэ, але i хворая гаспадыня, якую ён панiчна баiцца. А баiцца таму, што Лола напiльнiкам шкрабе па металiчным ложку, здараецца, у прыцемках ажно сыплюцца iскры, i Андрэйка yспрымае гэта як папярэджанне, яму здаецца, што гаспадыня яго наyмысна пужае, нагадвае пра «чорны дзень», якi настане, як толькi скончыцца вада, i тады старая yхопiць сваёй зжаyцелай напаyжывой рукой яго за валасы i будзе скрэбцi жалязякай па ягоных зубах. Ён думае так, бо аднаго разу, калi хаваyся y напаyразбураным доме, на свае вочы пабачыy, як звязанага вяроyкамi акрываyленага чалавека барадатыя yзброеныя дзядзькi спярша бiлi нагамi, потым гэткiм самым напiльнiкам, як у Лолы, пiлiлi бедаку зубы, а потым застрэлiлi.

Акрамя напiльнiка нiякай зброi Андрэйка нi y Айшэ, нi y Лолы не бачыy, не знайшоy нават пад матрацамi, якiя абмацаy, калi Айшэ выходзiла на паверхню падыхаць свежым паветрам. Cталовыя нажы y разлiк не iшлi, бо, каб iмi рэзалi чалавека, хлопчык не бачыy, таму i зрабiy выснову, што, як настане «чорны дзень», старая да смерцi запiлiць яго напiльнiкам. А каб гэтага не здарылася, трэба цягаць ваду, не yцякаць жа ад Айшэ, якая кормiць i дазваляе начаваць у пакоi, дзе спiць сама. А што месца ягонае на падлозе, дык гэта яшчэ i лепш: унiзе не чуваць цяжкага yдушлiва-прытарнага паху, што сыходзiць ад старой гаспадынi, якi нават лекi не могуць перабiць. Па начах трывожаць пацукi, але i да iх Андрэйка прывык, ён гатовы трываць усё. Усё, акрамя голаду…

Пасля чарговага артылерыйскага абстрэлу струменьчык вады, што выцякаy з калонкi, зменшыyся напалову, чарга павялiчылася, сюды пачалi прыходзiць людзi з больш дальнiх вулiц, i цяпер на чалавека адпускаyся толькi адзiн слоiк. Пацiху Айшэ пачала карыстаць назапашаную ваду. Калi Андрэйка yпершыню yбачыy, што гаспадыня зачэрпнула з бiтона, з ягоных вачэй пакацiлiся раптоyныя няyцешныя слёзы. Айшэ спыталася, што здарылася, але жэсты глуханямога расшыфраваць не змагла, дый як зразумець мiтуслiвую бегатню па пакоi, спробу выхапiць у свекрывi напiльнiк i выскалены шчарбаты рот, у якiм глуханямы пальцам шкрабе па зубах.

– Ты хочаш пачысцiць зубы? – каб хоць нешта сказаць, спыталася Айшэ.

У адказ глуханямы амаль iстэрычна заматляy галавой, рот яшчэ больш ашчэрыyся, слёзы з новай сiлай сыпанулi з вачэй. Бачачы, што Айшэ яго не разумее, Андрэйка yхапiy чайнiк i кiнуyся вонкi. Адзiнае, што яму заставалася, як ён лiчыy у тую хвiлiну, гэта больш часу стаяць у чарзе да калонкi.

Той ноччу зноy прыходзiy чалавек ад Рэната, ён прынёс харчы i лекi.

Убачыyшы рэчмяшкi з прадуктамi, Айшэ без слоy усё зразумела i, стомлена апусцiyшыся на табурэтку, цiха сказала:

– Я больш тут не застануся… Пайду разам з iншымi y лагер бежанцаy…

– Ты носiш дзiця героя, а ягоны брат – брыгадны генерал, – пагрозлiва працадзiy скрозь зубы агромнiсты чэчэнец з апаленай i ад таго рудаватай барадой. – Калi шакалы даведаюцца, хто ты, нарадзiць не дадуць… – у пацвярджэнне сваiх слоy i, вiдавочна, каб быць больш пераканаyчым, ён выхапiy з-за пояса вялiзны блiскучы кiнжал i, знiзу yверх рассекшы паветра, быццам нешта yспароyшы, дадаy: – Яны зробяць гэта i выкiнуць твайго сына шакалам… Выбiрай!

У гэты самы момант прачнуyся Андрэйка. Убачыyшы чэчэнца i настаyлены на Айшэ нож, ён не раздумваючы кiнуyся да барадача i yпiyся зубамi y ягоную руку. Нож звалiyся на падлогу, барадач ускрыкнуy, вiдавочна, больш ад нечаканасцi, чым ад болю, i iмгненна вольнай рукой ухапiy малога за доyгую чыпрыну, узняy у паветра. Страцiyшы кропку апоры, Андрэйка закалацiy нагамi, адчайна замахаy рукамi.

– Адпусцi яго, – рэзкiм, напятым, як струна, голасам цвёрда сказала Айшэ.

Вочы чэчэнца блiснулi злымi, нядобрымi агеньчыкамi.

– Ты спiш з рускiм у адным пакоi?

– Ён нам дапамагае…

– Ён вас здасць няверным, – пагрозлiва прасiпеy барадач, – Рэнат забаранiy табе…

– Мы выжываем тут, у Грозным, а дзе Рэнат, я не ведаю, – адчайна закрычала Айшэ, – праз тыдзень мне раджаць, i мы пойдзем да iх… А наконт малога не хвалюйся, ён глуханямы i, як бачыш, смелы, не хаваецца, як некаторыя…

– З яго атрымаецца добры раб, – адштурхнуyшы ад сябе Андрэйку, выскалiyся чэчэнец, – глухi, нямы, адданы… – ён падняy кiнжал, плашмя паклаy на yкушанае месца лязо i, думаючы пра нешта сваё, змрочным, цяжкiм позiркам паглядзеy на малога, якi iмгненна зашыyся пад дзiравую аyчыну, што адначасова служыла i матрацам, i коyдрай. – Каб гэткiм i застаyся, яго яшчэ трэба вылегчаць… Магу зрабiць паслугу…

– Бачу, што ты на большае не здатны, – стрымлiваючы гнеy, задзiрлiва адказала Айшэ i, зiрнуyшы на пасыльнага, адразу пашкадавала сваiх слоy. У наступнае iмгненне iх вочы сустрэлiся, i Айшэ з жахам зразумела, што ваяр не жартуе, ён i сапраyды гатовы yчынiць здзек над глуханямым. Раней ёй ужо даводзiлася бачыць гэткiя звярыныя, як памутнелыя, абмярцвела-расшыраныя вочы, што праглi помсты i крывi. Невядомая сiла падхапiла Айшэ на ногi i кiнула да хлопчыка. Яна рашуча стала на шляху барадача. – Ты yжо зрабiy усё, што мог, а цяпер пакiнь нас…

Чэчэнец iмгненна насупiyся, лоб, пераноссе перасеклi глыбокiя зморшчыны, позiрк утаропiyся y вялiзны жывот жанчыны, здавалася, ён узважвае, цi варта звязвацца з цяжарнай.

– На хлопчыка па нашых законах ты не маеш нiякiх правоy, – пайшла y наступ Айшэ, – кранеш яго – будзеш мець справу з Рэнатам.

Імя начальнiка на пасыльнага падзейнiчала ацверажальна, у яго адразу быццам заслона з вачэй упала. Мармычучы нешта няyцямнае, ён хуценька схаваy кiнжал i, унiкаючы позiрку Айшэ, пасунуyся да выхаду. У дзвярах чэчэнец прыпынiyся:

– Што перадаць камандзiру?

– Перадай, што, калi не вывезе, раджаць пайду да рускiх…

З першых дзён вайны з чатырох гадзiн да сямi па няпiсаных правiлах у Грозным наступала перамiр’е. У гэтыя гадзiны Айшэ, расчынiyшы yсе дзверы, праветрывала памяшканне i пры дзённым асвятленнi завiхалася ля хворай Лолы: рабiла ёй кампрэсы, прамывала пролежнi, гатавала нешта гарачае. Звычайна разагравала на спiртоyцы тушонку, далiвала вады, i атрымоyвалася наварыстая полiyка, адзiнае, што свякроy магла яшчэ есцi. На гэты час глуханямога выпраyляла на паверхню, часцей па ваду.

У той дзень Айшэ паспела толькi нагрэць вады i кiнуць у яе бiнты, знятыя з ран свекрывi, як зараyлi сiрэны, цяжка затахкалi кулямёты, недзе зусiм побач грымнула, ды так, што задрыжэла пад нагамi падлога, у лямпе-газнiцы на дробныя аскепкi развалiлася yчарнелае шкло, са столi зацерушыла, пасыпалася тынкоyка. Цi то ад нечаканасцi, цi то ад страху ногi Айшэ звяла сутарга, рэзкi боль працяy нiз жывата, яна не змагла дайсцi нават да дзвярэй, каб iх зачынiць. Праз хвiлiну y пакой уварваyся вiхор пылу i пах серы. «Хоць бы не завалiла yваход у сховiшча», – падумала Айшэ, i адразу y вачах пацямнела, захiсталiся сцены, нясцерпны боль новай хваляй уладарна yварваyся y цела, здалося, разарваy на часткi жывот, скронi, прымусiy апусцiцца на каленi. Яна закрычала, пакацiлася па падлозе, але крыку y гэткай калатнечы нiхто пачуць не мог, нават яна сама, наyкол усё грукатала i рушылася.

Айшэ страцiла прытомнасць, а калi расплюшчыла вочы, зразумела, што ляжыць на падлозе з раскiнутымi рукамi. Нiякага болю не адчувала, наyкол цiшыня, толькi шэры пыл, асядаючы на падлогу, быццам некага карагодзiy у нябачным танцы, i y гэтую хвiлiну Айшэ здалося, што яна чуе шоргат сукенкi, сатканай з пылiнак.

Уставаць не хацелася, баялася, што боль паyторыцца, i ад гэтага душа напаyнялася невыразным, нейкiм загадкавым страхам. Нешта няyлоyнае быццам падштурхоyвала да iмгненных рашучых дзеянняy, i адначасова Айшэ баялася нават паварушыцца, цяпер яна прагла аднаго: цiшынi i спакою.

Аднекуль здалёк даляцела: «вжык… вжык… вжык…», але свядомасць не yспрымала анiякiх гукаy. «Вжык» настойлiва i неспакойна стукаyся да яе, вяртаy з небыцця, ажно пакуль Айшэ не зразумела, што гэта Лола падае знак, яна чакае дапамогi. «Жывая», – усцешана падумала пра свякроy Айшэ i паварушыла адной рукой, потым другой. Зноy грымнула, хоць i далекавата, але адразу трывожна yскалыхнулася набрынялае пылам паветра, iмгненна зрушыyся рытм танца, якi толькi што прымроiyся.

Айшэ падцягнула пад сябе ногi, пачала паволi yставаць i раптам адчула штуршкi y жывот, спярша цiхiя, нясмелыя, а праз хвiлiну моцныя, нават балючыя. «А пра цябе я зусiм забылася…» – абхапiyшы жывот рукамi, шчаслiва засмяялася Айшэ. Цеплыня напоyнiла грудзi, мiжвольныя слёзы радасцi пякучымi ручайкамi пакацiлiся па шчоках. Неадчэпнае i свавольнае «вжык… вжык» прымусiла Айшэ азiрнуцца.

Ложка Лолы на месцы не было, як не было i сцяны, каля якой яшчэ паyгадзiны таму ён тулiyся. Праз яшчэ даволi шчыльную завесу пылу y чорным пагрозлiвым прадоннi Айшэ yбачыла толькi жалезную скасабочаную спiнку з блiскучымi булдавешкамi па краях i руку свекрывi, падобную на ссохлую галiнку, якая з апошнiх намаганняy шкрэбла i шкрэбла напiльнiкам па правай булдавешцы. Востры халадок новай бяды iмгненна падкацiy пад самае сэрца, стала горача, лiпкi пот засцiy вочы, на сасмяглых вуснах адчула моташлiвую, прытарную саленаватасць. Адразу быццам хто староннi чымсьцi вострым цюкнуy у патылiцу: «Не даглядзела…»

Айшэ yстала, зрабiла некалькi крокаy, галава кружылася, было млосна, ногi амаль не трымалi. Напэyна, яна павалiлася б, але y апошнi момант паспела yхапiцца рукамi за спiнку ложка i нават дакрануцца да Лолы. Боль у патылiцы не праходзiy, ён пульсаваy i тузаy мышцы, па шыi цякло нешта цёплае. Айшэ, усё яшчэ трымаючыся за ложак, паклала руку на балючае месца i ад гэтага дотыку ажно yскрыкнула. Яна азiрнулася туды, дзе толькi што ляжала, i, убачыyшы невялiкую чырвоную пляму i кавалак тынкоyкi памерам з кулак, зразумела, што павалiлася i страцiла прытомнасць невыпадкова.

З чорнага халоднага прадоння, куды рухнула сцяна i кульнулася палова Лолiнага ложка, патыхнула сырасцю, гнiллю i мярцвячынай, i адразу запяршыла y горле, салёная прытарная слiна напоyнiла рот, тузануyся жывот.

Айшэ званiтавала, i нечакана стала лягчэй, у галаве прасвятлела, боль амаль знiк. Яна толькi не магла прымусiць сябе прыняць з патылiцы далонь, баялася yбачыць кроy. Пад матрацам, там, дзе высiлася пакамечаная падушка, Айшэ хавала бiнты, якiмi карысталася, калi рабiла свекрывi кампрэсы i перавязкi. Не раздумваючы выцягнула велiкаваты кавалак матэрыi, вольнай рукой склала яго y некалькi разоy, хвiлiну падумала i yзяла з аптэчкi мазь Вiшнеyскага, якой лячыла Лолiны пролежнi. Зубамi скруцiла з бутэлечкi накрыyку i вытрасла амаль палову змесцiва на бiнт. З вялiкай перасцярогай i бояззю прыняла далонь, якой прыцiскала рану, i адразу ж паклала на балючае месца гатовы тампон. Яшчэ некалькi хвiлiн пайшло на тое, каб забiнтаваць галаву i сцерцi з далонi кроy. Перавязку рабiла моyчкi, стоячы за спiнкай ложка свекрывi, i Лола не бачыла нявесткi, таму, устрывожаная, зноy узялася за напiльнiк. Айшэ перахапiла руку хворай i як мага спакайней, нават з ноткамi бадзёрасцi y голасе, гучна сказала:

– Будзем мяняць жытло, тут занадта шмат скразнякоy.

Потым павязала хусцiнку, каб свякроy не бачыла бiнтоy на галаве, i толькi пасля гэтага паказалася ёй на вочы.

Лола ашалелымi вачыма глядзела на кучу камення, натужлiва стагнала, сiлячыся нешта сказаць, i торкала напiльнiкам у пустэчу. На яе ссiнелых вуснах больш, чым заyсёды, ружавелася пена.

– Не вытрымала наша сховiшча, – выцiраючы свекрывi вусны, сказала Айшэ i толькi цяпер заyважыла, што другая спiнка ложка зацiснута вялiзнай каменнай глыбай.

Лола працягвала торкаць рукой у навiслую глыбу, i Айшэ хутчэй адчула, чым убачыла, што камень варухнуyся i y наступнае iмгненне галава свекрывi разам з ложкам хiстанулася i папаyзла yгору. Часу на роздум не заставалася. Айшэ yхапiла хворую за тулава i сцягнула на падлогу. І якраз своечасова. Дзесьцi y глыбiнi, амаль пад iмi, бы y якiм ненажэрлiвым чэраве, грукатала i сыпалася каменне, быццам правальваючыся y бяздонную прорву, рушылася нешта вялiкае i цяжкае, i адразу глыба, што трымала ложак, таксама зварухнулася, зарыпела i y наступнае iмгненне знiкла з вачэй, як яе i не было, а yслед i Лолiн ложак кульнуyся лёгка, быццам пёрка, толькi трывожна дзынкнулi шклянкi з-пад лекаy. І амаль адразу промнi зыркага сонца, прабiваючыся праз шчыльную завесу пылу, па-гаспадарску yварвалiся y пакой, напоyнiлi яго слiпучым мiтуслiвым святлом.

Калi пыл асеy, Айшэ з жахам убачыла, што палова дома разбурана, усё быццам правалiлася y агромнiстае бяздонне, над руiнамi курэy шызы дым, з нетраy даносiлiся енкi аб лiтасцi, людскiя стогны i крыкi. Столь над галавой пагрозлiва прасела i y некалькiх месцах чарнела крывулiстымi расколiнамi, у якiя папросту мог улезцi кулак.

«Зараз рухне i гэтая палова», – застукалi малаточкi y скронi, i Айшэ, не раздумваючы, пацягнула Лолу да дзвярэй, якiя цяпер, матляючыся, рыпелi толькi на нiжняй завесе, i на адным дыханнi пераадолела некалькi крутых прыступак. Зноy нешта вострае i балючае рассекла жывот, i зноy сутарга y костцы сцiснула сухажыллi на нагах. Айшэ разам з Лолай як падкошаная рухнула на прыступкi i, абхапiyшы жывот, скурчылася, не заyважыла, як пракусiла губу, i гэты боль быццам перамог, узяy верх над болем у жываце i нагах.

Праз некалькi хвiлiн палягчэла, толькi прытарна-саленаваты прысмак напоyнiy рот. Сплюнула чырвоным, убачыла кроy, i зноy закружылася галава. Узняла вочы i нечакана yспомнiла, што, каб апынуцца на паверхнi, трэба пераадолець пятнаццаць прыступак, i адразу iмпэту паменела, зразумела: без старонняй дапамогi свякроy не yратаваць. Узгадала глуханямога. Апошнiм часам, каб падыхаць свежым паветрам, яна магла yскараскацца на паверхню, толькi апiраючыся на плячо хлопчыка, але ж яго не было, мо трапiy, бядак, у каменнае месiва i цяпер недзе ляжыць, расцiснуты глыбамi… Дый не памочнiк ён у гэтай справе, сам ледзь ногi цягае, трэба шукаць некага дарослага…

Думка, што яны маглi i яшчэ могуць апынуцца пад абломкамi разбомбленага дома, надала Айшэ рашучасцi, прымусiла дзейнiчаць, штурхала y плечы, падганяла на паверхню, да людзей, i цяпер было yсё роyна, хто прыйдзе на дапамогу: рускiя цi чэчэнцы, абы толькi вырвацца з гэтай каменнай пасткi-труны. Але ж i Лолу адну боязна пакiнуць, што, калi i на самай справе дом рухне, чуваць жа, як нешта над iмi рыпiць i варушыцца.

«Добра, што хоць дзверы з сутарэння расчынены», – падумала Айшэ i y спадзеyцы, што яе нехта пачуе, крыкнула:

– Людзi-i-i!..

Крык атрымаyся слабы, шапялявы i балючы, шкодзiла пракушаная i цяпер неймаверна распухлая нiжняя губа. Яе пачула хiба што Лола, якая адразу расплюшчыла вочы i немiгатлiва yтаропiлася на нявестку, быццам упiкаючы i вiнавацячы ва yсiх няшчасцях.

– Я паклiчу некага на дапамогу, – адвяла позiрк Айшэ i толькi цяпер заyважыла, што Лола ляжыць на прыступках у адной начной кашулi, на назе няма бiнту, вiдаць, зляцеy, калi кульнулася з ложка, i пальцы, абгрызеныя пацукамi, цяпер кроватачылi. Яна хуценька сцягнула з галавы хусцiнку, склала яе y некалькi разоy i падсунула хворай пад галаву. Калi ж убачыла, што кашуля месцамi намокла i yлiпла y пролежнi, быццам усмакталася, зрабiлася горача, адразу перад вачыма прамiльгнуy Лолiн ложак, i Айшэ з жахам зразумела, што яны засталiся без бiнтоy i лекаy.

Апошнiя сумненнi iмгненна знiклi, Айшэ прыняла канчатковае рашэнне: яна павязе Лолу y лагер бежанцаy. Але ж спярша трэба выкараскацца з гэтага каменнага склепа, якi y любы момант мог стаць iм магiлай. Айшэ зрабiла некалькi крокаy па прыступках угору, азiрнулася i, цяжка yздыхнуyшы, вярнулася да свекрывi. Яна не магла пакiнуць напаyраспранутую бездапаможную жанчыну адну на гэтай халоднай небяспечнай лесвiцы. Трэба было нешта рабiць, але што? Зноy узгадала глуханямога i пашкадавала, што хлопчыка няма побач. Айшэ паправiла хусцiнку, на якой ляжала галава Лолы, хоць патрэбы y тым нiякай не было, i асцярожна, трымаючыся за шурпатую сцяну, пачала спускацца. Ёй хацелася yбачыць нядаyняе жытло, хацелася пераканацца y тым, што яно трывалае i яшчэ можа паслужыць хоць некалькi дзён. Яна спадзявалася на гэта, бо куды ж дзецца з нерухомай Лолай?

«Што, калi Лола нейкi час паляжыць на маiм ложку? – разважала Айшэ. – Мне б толькi выбрацца на паверхню… там людзi, яны дапамогуць…»

Айшэ зрабiла некалькi крокаy унiз, але, убачыyшы пакой без сцяны з пагрозлiва правiслай столлю, пасечанай чорнымi расколiнамi, быццам павуцiннем, адразу адмовiлася ад задумкi перанесцi сюды Лолу. Паспешлiва, з затоеным дыханнем, увесь час спалохана азiраючыся i чакаючы, што y любы момант нешта можа абрушыцца цi абвалiцца, Айшэ рыyком сарвала з ложка коyдру, схапiла падушку i, паспешлiва вярнуyшыся на лесвiцу, з палёгкай уздыхнула. Цяпер яна зусiм па-iншаму yспрымала i нiзкаватую столь у калiдоры, i сцены, шурпатыя, месцамi пакрытыя цвiллю, i вузкiя прыступкi, на якiх двое не размiнуцца… Тут Айшэ чамусьцi не адчувала нi боязi, нi жывёльнага страху, якi яшчэ хвiлiну таму правакаваy патлiвасць ва yсiм целе i калатнечу y грудзях.

Праз некалькi мiнут Лола ляжала на прыступках спавiтая y коyдру, быццам немаyля y пялёнках. Айшэ абвязала сваю галаву хусцiнкай, што да гэтага служыла свекрывi падушкай, i, трымаючыся за сцяну, пачала адлiчваць прыступкi yгору. На паверхнi, зусiм блiзка ад дома, нечакана загрукацела, залязгалi гусенiцы.

«Рэнат не прыйдзе, гэта танкi федэралаy», – са скрухай падумала Айшэ, i невыразны, мiжвольны страх iмгненна агарнуy душу, у грудзях гулка затахкала сэрца. У нейкi момант зямля пад нагамi пагрозлiва задрыжэла, а з наблiжэннем скрыгатлiвага лязгату захiсталася, у расчыненыя дзверы нечакана yварвалася чорнае воблака смуроднага дыму. Айшэ спiнай прытулiлася да сцяны, заплюшчыла вочы i y чаканнi сцялася. Неяк разам, як па загадзе, незадаволена рыкнулi рухавiкi, i адразу yсё сцiхла: нi грукату, нi лязгату. Праз некалькi хвiлiн пачулiся галасы; Айшэ не памылiлася, гаварылi па-руску. Яна yжо наважылася крыкнуць, падаць аб сабе знак, але голас прапаy, быццам нешта горкае i слязлiвае перацiснула горла. Узгадала Рэнатавага пасланца, вялiзны крывы кiнжал, якiм ён страшыy яе, i мiжвольныя слёзы закапалi на халодны цэмент.

Побач з уваходам у сутарэнне прайшло некалькi чалавек, i Айшэ спахапiлася.

– Гэ-эй!.. – гукнула яна i, ражком хусцiнкi выцiраючы вiльготныя шчокi, зрабiла некалькi апошнiх крокаy, што аддзялялi яе ад паверхнi. – Дапамажыце!.. – наyздагон вайскоyцам крыкнула Айшэ, але яе не пачулi.

У гэты момант затахкалi кулямёты, зацакаталi аyтаматныя чэргi, дзесьцi грымнула раз, другi, трэцi, над галавой Айшэ цвiркнулi кулi. Вайскоyцы кiнулiся yрассыпную i iмгненна знiклi y руiнах, быццам растварылiся. Айшэ, думаючы пра тое, што наконт вайскоyцаy магла i памылiцца, бо i y чэчэнцаy форма i зброя рускiя, таксама крутнулася да выратавальнага yвахода y бамбасховiшча.

І тут яна yбачыла глуханямога. Двухпавярховай будынiны, што яшчэ yчора высiлася насупраць i праз двор якой яны хадзiлi наyпрасткi на суседнюю вулiцу па ваду, не было. На месцы дома з зямлi тырчалi рэшткi сцен, на якiх, быццам на нейкiм фантастычным шкiлеце, застылi неверагодна пакручастыя арматурныя штыры з кавалкамi мураванкi, на месцы цэнтральнага yвахода засталiся дзве калоны, адна з якiх пагрозлiва навiсла над тратуарам. Куча камення курэла смуродным дымам, i цяпер частка суседняй вулiцы была як на далонi. Хлопчык стаяy каля калонкi з чайнiкам у руках.

– Рыжы… Рыжы… – з усiх сiл закрычала Айшэ i з жахам успомнiла, што ён не чуе нi выбухаy, нi стрэлаy, нi яе. І раптам нешта цi y ёй, цi наyкол змянiлася, быццам святла i прасторы паменела, здалося, што ва yсiм горадзе засталiся яны yдваiх i цяпер усе кулi, наганяючы аскомiну сваiм пераможна-гнятлiвым посвiстам, ляцяць у яе ненароджанага сына i глуханямога хлопчыка. – Што ж гэта робiцца? – загаласiла Айшэ. – Яны ж зусiм дзецi…

Выбухi, кулямётныя i аyтаматныя чэргi як нечакана пачалiся, гэтак жа нечакана i перапынiлiся. Зрабiлася злавесна цiха, i зноy слых улавiy людскiя стогны, у доме насупраць пад кучай цэглы адчайна завiскатаy сабака. Айшэ быццам токам працяло, здавалася, нехта нябачны падштурхоyвае y плечы, не дае часу на роздум, i яна, даволi спрытна падхапiyшы з зямлi даyгаватую палку i мацаючы ёй перад сабой дарогу, каб не трапiць у выбоiны, заспяшалася да глуханямога. Абмiнаючы завалы, iшла y абход i yвесь час у напружаным чаканнi не зводзiла вачэй з рыжай кудлатай галавы, гатовая y любы момант замахаць рукамi i прыцягнуць да сябе yвагу, калi той раптам азiрнецца. Хлопчык не азiрнуyся. Вось ён зняy з носiка калонкi чайнiк, паставiy яго на зямлю i адразу ж падсунуy пад струмень вады гарляк пластмасавай бутэлькi.

Ведаючы, што глуханямы будзе набiраць ваду не менш за дзесяць мiнут, Айшэ, каб утаймаваць цяжкаватае дыханне i супакоiць празмернае сэрцабiццё, некалькi хвiлiн пастаяла, абапёршыся на палку, агледзелася. Неба было чыстым: нi самалётаy, нi верталётаy, глухiя выбухi чулiся дзесьцi далёка за горадам, там жа надрыyна тахкалi кулямёты.

«Напэyна, федэралы сёння адстралялiся», – падумала Айшэ, але, узгадаyшы танкi, заспяшалася, раптам рускiя i сапраyды дзесьцi побач, разумела, што y любы момант можа зноy пачацца калатнеча.

Убачыyшы гаспадыню, глуханямы расплыyся вялiкай шчарбатай усмешкай i шчаслiва торкнуy брудным пальцам на паyнюткi чайнiк i некалькi пузатых полiэтыленавых бутэлек.

– Маладзец, – пахвалiла хлопчыка Айшэ i раскудлацiла рыжую чупрыну. Малы ажно засвяцiyся радасцю i, пстрыкнуyшы гiльзай-гузiкам, расхiнуy палiто, выпнуy жывот, паказваючы, што напiyся вады, колькi хацеy.

– Трэба шукаць новае сховiшча, у наш дом трапiла бомба, – сказала Айшэ i здзiвiлася свайму спакою i будзённасцi, быццам тое, што перажыла гадзiну таму, здараецца з iмi кожны дзень.

Малы адразу насцярожыyся, спахмурнеy, рукi замiтусiлiся, нешта жэстыкулюючы.

– Лола жывая, – хутчэй па вачах, чым па жэстах, зразумела нямко Айшэ i з удзячнасцю пагладзiла малога па галаве. Не могучы сказаць, ён сказаy галоyнае: яны засталiся жывыя…

Глуханямы адразу схiлiyся над бутэлькамi з вадой i неяк па-даросламу разважлiва пачаy нешта штукаваць над iмi. Праз хвiлiну ён укленчыy i, накiнуyшы на шыю адну шпагацiну, потым другую, падсунуy iх пад каyнер свайго безрукаyнага палiто. Толькi цяпер Айшэ здагадалася, што хлопчык звязаy гарлякi бутэлек i збiраецца несцi iх, як на каромысле. Яна хацела yзяць чайнiк, але малы незадаволена адштурхнуy яе руку. Праyда, ён толькi i змог, што yзняцца са сваёй ношай, але iсцi з чатырма паyтаралiтровымi бутэлькамi на шыi i чайнiкам у руцэ нямко не змог. Яго адразу ж захiстала, павяло yправа, i, калi б Айшэ не падтрымала, глуханямы, напэyна, павалiyся бы.

– Возьмем толькi чайнiк, – прапанавала Айшэ, бо i сама не хацела занiмаць нечым рукi, баялася павалiцца. – Уладкуемся на новым месцы, i адразу ж прынясеш бутэлькi.

Хлопчык, капрызна падцiснуyшы вусны, насупiyся, вачэй не падняy i ношу здымаy неахвотна, усiм сваiм надзьмутым выглядам паказваючы, што гэтае рашэнне яму не даспадобы. Праyда, ваду каля калонкi не пакiнуy, аднёс бутэлькi да блiжэйшых руiн i прыхаваy, засунуy у цагляную расколiну глыбы-мураванкi, далей ад старонняга вока.

Вярталiся тым жа шляхам, якiм Айшэ iшла сюды. Нямко нёс чайнiк i часта прыпыняyся, каб змянiць руку. На скрыжаваннi павярнулi на сваю вулiцу, абышлi паваленую жалезную тумбу, якая некалi служыла дошкай аб’яy i цяпер недарэчна зiхацела пашарпанымi каляровымi афiшамi. Хлопчык, не азiраючыся, наyпрасткi праз дарогу, па завядзёнцы кароцячы шлях, скiраваy да iхняга сховiшча. Айшэ, цяжка апiраючыся на палку, пасунулася yслед, але не паспела зрабiць i трох крокаy, як зноy пачалi страляць, дзесьцi y дварах зусiм побач прагучаy магутны выбух, i адразу сцены будынiны, каля якой знаходзiyся хлопчык, раскалолiся, над домам узнялося воблака чорнага злавеснага дыму. У наступнае iмгненне дах здрыгануyся, здалося, што ён толькi памацаy канструкцыю на трываласць i, зразумеyшы, хто тут гаспадар, пачаy паволi, але настойлiва прасядаць. Адразу ж захiсталiся сцены, задрыжэла зямля пад нагамi, пасыпалася каменне… Не памятаючы сябе, Айшэ кiнулася да глуханямога i, ухапiyшы малога за палiто, штосiлы пацягнула прэч з гэтага пагiбельнага месца…

Яна доyга не магла ачомацца, здавалася, нешта цяжкае i неабсяжна вялiкае балюча навалiлася на цела, сцiснула грудзi, ды так, што нi yдыхнуць, нi выдыхнуць. У нейкi момант нават прымроiлася мора, быццам нырнула y хвалю i нiяк не можа з яе выплыць. Кожны раз, як толькi галава з’яyлялася на паверхнi, новая хваля, накатваючыся, сiлком заганяла y глыбiню, i яна не паспявала хватануць паветра. Мора не адпускала, яно, здавалася, гуляла з ёй у хованкi. Айшэ спрабуе калацiць па вадзе рукамi, нагамi, i не атрымоyваецца, бо не чуе нi ног, нi рук. Паветра небяспечна не хапае, а ёй патрэбен усяго толькi адзiн глыток, хоць бы адзiн, i тады y яе хопiць моцы выкараскацца на паверхню, каб вызвалiцца з вадзянога палону…

Расплюшчыла вочы, i адразу позiрк зачапiyся за раскеyзаныя, як у тумане, абрысы Рыжага. На Айшэ ляжала нешта цяжкае, вялiкае i цёплае, а нямко, бязгучна галосячы, тузаy яе за руку. Убачыyшы, што гаспадыня расплюшчыла вочы, глуханямы yзрадаваyся, слёзы iмгненна высахлi, ён асцярожна апусцiy яе руку на зямлю i пачаy жэстыкуляваць, вiдавочна, спрабуючы сказаць нешта важнае. Айшэ глядзела на малечу праз бялюткае воблака туману i нiчога не магла зразумець, нi пра што не думалася, у гэтую хвiлiну турбавала адно: як вызвалiцца ад непамернага цяжару i yздыхнуць на поyныя грудзi. Убачыyшы, што яго не разумеюць, хлопчык учапiyся рукамi y тое, што ляжала на Айшэ, заплюшчыy вочы i, сцяyшы зубы, з усiх сiл пацягнуy. Ягоны твар, шыя зрабiлiся чырвонымi, i Айшэ iмгненна дапетрыла: каб уздыхнуць напоyнiцу, трэба дапамагчы малечы. Як толькi вольнай рукой яна yперлася y непадатлiвую масу, якая ляжала на ёй, адразу зразумела, што гэта чалавек… Яна з цяжкасцю прыyзняла галаву, скасiла вочы i, убачыyшы плямiстую зялёную матэрыю, з якой шыюць форму вайскоyцам, зразумела, што здарылася нешта кепскае. Зноy забалеy нiз жывата, толькi цяпер боль быy не рэзкi, а нейкi прытуплены, сутаргавата-скрыпучы, i адразу зашавялiлася, нагадала аб сабе дзiця. Гэта надало рашучасцi. Імгненна туман у вачах развеяyся, думкi прасвятлелi i, чапляючыся адна за адну, цалкам аднавiлi y памяцi апошнiя падзеi, у тым лiку выбух i сцяну, якая падала на глуханямога, але вайскоyца не yспомнiла, як нi сiлiлася.

Часу на развагу i роздум не было, думкi пра дзiця прымушалi дзейнiчаць. Айшэ зiрнула на глуханямога, i хлопчык, зразумеyшы, што хоча ад яго гаспадыня, пацягнуy вайскоyца за паясны рэмень. Яна yперлася вольнай рукой у плячо мерцвяка, i нарэшце цела зрушылася, трошкi спаyзло, дыхаць стала лягчэй. Айшэ змагла вызвалiць прыцiснутую левую руку, трошкi адпачыла i паспрабавала, прыyздымаючы мёртвае цела, знiзу выслiзнуць з-пад яго. Канешне, каб Рыжы не цягнуy вайскоyца за рэмень угору, наyрад цi тое атрымалася б.

Вызвалiyшыся, Айшэ нейкi час сядзела на зямлi i yтрапёна yзiралася y твар чалавека, якi, вiдавочна, выхапiy яе i нямко з самага пекла. Праyда, самому не пашэнцiла, праз усю спiну наyскос гузiкамi чарнелi тры кулявыя раненнi. Твар рускага быy спакойны, быццам ён спаy, па скронi цякла кропелька поту. Вось кропелька трапiла на ружовы крывулiсты шнар праз усю даyнавата не голеную шчаку i застыла, не змагла пераадолець гэтую перашкоду.

Айшэ не заyважыла, як побач з iмi з’явiлiся вайскоyцы i адразу схiлiлiся над ляжачым.

– Што з iм? – падымаючыся на ногi, спыталася Айшэ.

Вусаты салдат знiзу yверх цяжка зiрнуy на жанчыну i, злосна мацюкнуyшыся, крыкнуy:

– Валi адсюль, сцерва!.. З-за цябе камандзiра забiлi!..




5


Люба расплюшчыла вейкi, пацягнулася, адразу yзгадала yсё, што адбылося ноччу, i, галоyнае, намер фрау Эльзы пабудзiць яе а шостай гадзiне. Пашукала вачыма гадзiннiк, убачыла яго на тумбачцы i, згледзеyшы, што стрэлкi вось-вось стануць на шэсць, рэзка адкiнула коyдру, а разам адкiнула i рэшткi сну, неспакойнага, як забыццё. Стомленасцi не адчувала, усе думкi былi скiраваны на запланаваную эканомкай сустрэчу з панам Гансам, цяпер ад ягонай прыхiльнасцi будзе залежаць далейшы лёс Любы. Хуценька прыбрала ложак, апранулася y ружовы халат i yжо накiравалася y ванны пакой, як у дзверы даволi гучна i патрабавальна пастукалi.

– Люба, пара yставаць, – гукнула фрау Эльза.

Люба крутнула ручку засаyкi i расчынiла дзверы. Эканомка была y тым жа строгiм, без адзiнай складачкi, светла-шэрым гарнiтуры, валасы гладка зачэсаныя i сабраныя на патылiцы y кульку, на шчоках трошкi румянаy, вочы халодныя, быццам i не было памiж iмi начной прыхiльнай размовы, i y дадатак – ледзь кранутыя бляклай памадай вусны, якiя рабiлi твар падобным на бяздушны манекен. Гэтую нязвыклую для Любы строгасць парушала бялюткая блузка з вясёлым карункавым каyнерыкам. Фрау Эльза заyважыла захапленне y вачах пакаёyкi, i ледзь прыкметная yсмешка кранула куточкi вуснаy.

– Ты, мiлачка, пры поyным парадзе павiнна сустракаць мяне y шэсць гадзiн ранiцы на кухнi, – уваходзячы y пакой, незласлiва паyшчувала Любу эканомка. – Але на сёння зробiм выключэнне, нават касманаyты маюць права на адаптацыю.

– Мне б будзiльнiк, – зноy адчуваючы сябе вiнаватай, насцярожана прамармытала Люба.

– У шафе знойдзеш унiформу, – прапускаючы мiма вушэй Любiну просьбу, сказала эканомка i, вiдавочна падтруньваючы над новай пакаёyкай, дадала: – Усё, што прывезла з сабой, можаш выкiнуць у сметнiцу.





Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/viktar-praudzin/nelubimyya-ginuc/) на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



Чарговая кніга беларускага пісьменніка Віктара Праўдзіна — першая частка рамана «Нелюбімыя гінуць» — «Выпрабаванне». Гэта няпростыя гісторыі трох жанчын. Зусім розных, але іх аб’ядноўвае нялёгкі лёс і выпрабаванні. Глыбокая псіхалогія, паглыбленне ў абставіны, нечаканыя павароты розных сюжэтных ліній. Кніга з’яўляецца мастацкім творам. Усе аналогіі з рэчаіснымі асобамі ці падзеямі выпадковыя.

Как скачать книгу - "Нелюбімыя гінуць" в fb2, ePub, txt и других форматах?

  1. Нажмите на кнопку "полная версия" справа от обложки книги на версии сайта для ПК или под обложкой на мобюильной версии сайта
    Полная версия книги
  2. Купите книгу на литресе по кнопке со скриншота
    Пример кнопки для покупки книги
    Если книга "Нелюбімыя гінуць" доступна в бесплатно то будет вот такая кнопка
    Пример кнопки, если книга бесплатная
  3. Выполните вход в личный кабинет на сайте ЛитРес с вашим логином и паролем.
  4. В правом верхнем углу сайта нажмите «Мои книги» и перейдите в подраздел «Мои».
  5. Нажмите на обложку книги -"Нелюбімыя гінуць", чтобы скачать книгу для телефона или на ПК.
    Аудиокнига - «Нелюбімыя гінуць»
  6. В разделе «Скачать в виде файла» нажмите на нужный вам формат файла:

    Для чтения на телефоне подойдут следующие форматы (при клике на формат вы можете сразу скачать бесплатно фрагмент книги "Нелюбімыя гінуць" для ознакомления):

    • FB2 - Для телефонов, планшетов на Android, электронных книг (кроме Kindle) и других программ
    • EPUB - подходит для устройств на ios (iPhone, iPad, Mac) и большинства приложений для чтения

    Для чтения на компьютере подходят форматы:

    • TXT - можно открыть на любом компьютере в текстовом редакторе
    • RTF - также можно открыть на любом ПК
    • A4 PDF - открывается в программе Adobe Reader

    Другие форматы:

    • MOBI - подходит для электронных книг Kindle и Android-приложений
    • IOS.EPUB - идеально подойдет для iPhone и iPad
    • A6 PDF - оптимизирован и подойдет для смартфонов
    • FB3 - более развитый формат FB2

  7. Сохраните файл на свой компьютер или телефоне.

Книги автора

Рекомендуем

Последние отзывы
Оставьте отзыв к любой книге и его увидят десятки тысяч людей!
  • константин александрович обрезанов:
    3★
    21.08.2023
  • константин александрович обрезанов:
    3.1★
    11.08.2023
  • Добавить комментарий

    Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *