Книга - Маё мястэчка Луна-Воля

a
A

Маё мястэчка Луна-Воля
Лявон Карповiч


Кнiга паyстала як краязнаyчыя артыкулы аб цудоyным мястэчку з цiкавай старажытнай гiсторыяй, амаль невядомай яго жыхарам.Забытыя i напаyзабытыя падзеi, зьвязаныя з мястэчкам Луна-Воля, складаюць зьмест кнiгi. Але не толькi яны. Бо тое, што адбываецца на нашых вачах, праз некаторы час становiцца гiсторыяй, якая не толькi мае yласьцiвасьць забывацца, але якую вельмi часта стараюцца зьмянiць. Таму гiсторыю варта фiксаваць сучасьнiкамi i сьведкамi падзей





Маё мястэчка Луна-Воля



Лявон Карповiч



© Лявон Карповiч, 2021



ISBN 978-5-0053-5207-1

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero




Зварот да чытача


Мы жывем адначасова y двух гарадах

Падваеньне асобы зрывае нам дах

Дык няyжо нам нiколi не склеiць, не сшыць Менск i Мiнск —

дзьве паловы сталiчнай душы?

Лявон Вольскi


Паважаны магчымы чытач…

Зьвяртаюся да Цябе з просьбай паразуменьня. У гэтай кнiжцы я сабраy у адно сваё бачаньне, мары, сны, сваё адчуваньне мястэчка Луна-Волi, таксама yспамiны, замалёyкi, назiраньнi iншых людзей. Не адкiдаy у бок знойдзеныя дакумэнты. Але yсё напiсанае i сабранае адносiцца да таго майго, мной успрынятага мястэчка Луна-Волi. Гэта не гiстарычны твор. Калi гэтыя запiсы трапяць у рукi чытачу цi то з «агрогородка Лунно», цi то (прабачце за нясьцiпласьць) з гiшпанскай Гернiкi дэ Луна, цi яшчэ якога месца з падобнай назвай i ён раптам пазнае y нейкiм пэрсанажы сябе цi свайго знаёмага, ведайце, што Вы чытаеце мае суб’ектыyныя думкi да тога «майго» мястэчка без прэтэнзii, што гэта адзiная правiльная ацэнка падзеi цi асобы… Для кагосьцi, магчыма, не iснуе мястэчка Луна-Воля, а ёсьць вёска Лунна, цi «агрогородок Лунно», так як пiша Лявон Вольскi пра Менск i Мiнск. Кожны мае права на сваё бачаньне…

Да yсяго знойдзенага, хоць трошкi зьвязанага з мястэчкам матэрыялу, я адносiyся вельмi хцiва. Мне шкада было нешта не yключыць. Але гэта прывяло да таго, што я ня змог аб’яднаць мае набыткi y адно цэлае. Так атрымалiся часткi тэксту, аб’яднаныя цi-то y часе, цi гiстарычнай падзеяй, цi лёсам людзей, цi аддзельнай тэмай, напрыклад, пра Нёман.

Я марыy зрабiць кнiжку аб улюбёным мной мястэчку, бо канчаткова перакананы, што людзi павiнны ведаць гiсторыю свайго роду, сваёй «малой радзiмы», дзе нарадзiyся ён цi яго продкi, Гiсторыю сваёй Айчыны. Не, я не памылiyся, напiсаyшы Гiсторыя з вялiкай лiтары, бо Гiсторыя сваёй Айчыны для грамадзянiна заyсёды вялiкая, нягледзячы на яе сьветлыя i цёмныя старонкi. Кажуць, што y нашых продкаy iснаваy такi звычай, калi юнака пасьвячалi y мужчыны, то адным зь iспытаy было веданьне гiсторыi свайго роду y сямi пакаленьнях! Ня ведаеш, ня маеш права быць мужчынам! Гэта забясьпечвала, каб чалавек дбаy пра гонар свайго роду i памнажаy яго. Спадзяюся, што з дапамогай гэтых запiсаy частка жыхароy мястэчка больш блiзка пазнаёмiцца з гiсторыяй Луна-Волi i больш яго палюбiць.

У зьбiраньнi матэрыялаy пра мястэчка мне дапамагалi без перабольшваньня пару дзясяткаy людзей. Усiх пералiчыць не магу нават з той прычыны, што кагосьцi ня yспомню i гэта будзе несправядлiва. Але не магу не назваць Язэпа Палубятку, якi заахвоцiy мяне да гэтай працы i першы вычытваy, набiраy на кампутары i друкаваy у газэце «Мастоyскi весьнiк» першыя артыкулы; Уладзiмiра Хiльмановiча, якi не даваy памерцi надзеi y вынiк, першы вычытаy усё сабранае i дапамог выправiць недахопы, упарадкаваць матэрыялы; Рут Маркус з Тэль-Авiва, якая сваёй патрыятычнай паставай да мястэчка Луна-Волi i велiзарнай працай па зьбiраньню i захаваньню памяцi аб месцы, дзе жылi яе бацькi, натхняла да працы, а таксама дазволiла выкарыстаць яе матэрыялы y гэтай кнiжцы; ксяндза Люцыяна Радомскага, якi падзялiyся сваiмi матэрыяламi аб гiсторыi мястэчка; маю жонку Валянцiну Карповiч, якая напiсала свае yспамiны i дадала y кнiгу; Паyла Мажэйку, якi забясьпечыy усё, што зьвязана з першым выданьнем кнiгi, бо без яго працы выданьне было б немагчымым.



З павагай,

аyтар сабраных i даданых запiсаy Лявон Карповiч з Луны-Волi






Цэнтар Луна. 2020 год. Крынiца: https://yandex.by/collections/card/5e04d6373959b2e14b267eeb/




Прадмова


…І няма y людзей больш простага

спосабу yдасканальвацца, як праз

веданьне дзеяy мiнулых.

Палiбiй


«Бацькаyшчына мая, родная мацi Беларусь! Ты ё для мяне найдаражэйшым, найцаньнейшым скарбам: пры табе я жыву кожнай думкай сваёй! Бацькаyшчына Беларусь, люблю я цябе, тваё поле i пожнi вялiкiя, што разьвярнулiся yсiм сваiм хараством перад вокам чалавека. Люблю цябе, Беларусь, бо я частка цябе. Люблю цябе, бо ты мая: усюды, дзя я цябе бачу, – бачу сябе. Люблю я гутарку тваю найхарашэйшую i найразумнейшую, бо y ёй я толькi адчуваю, што я праyдзiвы сын Беларусi. Люблю цябе, мая мова родная, ты для мяне неацэнны скарб, бо ты yлiта мне y душу маёй маткай роднай, калi яшчэ быy у калысцы. Ня буду браць прыкладу з другiх сыноy Беларусi, што, паехаyшы y сьвет, наyмысьля стараюцца забыцца свае роднае мовы i чураюцца перад другiмi нацыямi назваць сябе беларусамi… Такi чалавек не дастойны называцца сынам Беларусi, ён здраднiк свае Бацькаyшчыны i yсяго Беларускага народу.

Беларусь, мацi мая, зямля маiх бацькоy, дзядоy i прадзедаy, што дзеля цябе жылi, крывёй сваёй i духам сваiм цябе баранiлi. Беларусь, Бацькаyшчына мая, на цябе я хачу глядзець аж да сьмерцi. Ты для мене ёсьць жыцьцём, навукаю, ты вучыш мяне ад калыскi да дамавiны кахаць цябе, цярпець за цябе i дзеля цябе…» – 1921 г. Язэп Шпэт.

Чытаючы словы Язэпа Шпэта, можа падацца, як усё проста. Як проста быць сынам Беларусi: толькi любi Бацькаyшчыну, любi родную мову…

І y задуменьне прыводзяць другiя словы: «Люди, которые говорят на белорусском языке, не могут делать ничего, кроме как разговаривать на белорусском языке, потому что по-белорусски нельзя выразить ничего великого. Белорусский язык—бедный язык. В мире существует только два великих языка: русский и английский». А. Лукашэнка. З выступа на сесii Гомельскага гарсавета 1 сьнежня 1994 г. «Народная газета» 01.02.1995 г.

Як, адкуль i чаму могуць у людзей узьнiкаць такiя пачуцьцi i думкi аб самым сьвятым? Комплекс гiстарычнай непаyнавартасьцi, манкуртызацыя, служэньне не свайму народу, а захопнiкам, мае гiстарычныя прычыны.

Беларусь два стагодзьдзя была паланянкай, якую закавалi y кайданы i кiнулi y вязьнiцу. Ды крый Божа, каб хто яе yбачыy, каб магла яна варухнуцца i даць аб сабе знаць. Бо баялiся яе i нашай прыгожай, велiчнай, мудрай гiсторыi. Баялiся i баяцца тыя, хто не хацеy i не хоча, каб падняyся з небыцьця ды годна расправiy плечы адзiн з найстаражытнейшых эyрапейскiх народаy—беларусы.

Час сьцiскае стагодзьдзя, зблiжае падзеi. Час абыякавы. Але вечны чалавек, яго памяць, яго трывогi i надзеi. Гэта чалавек надае часу рух. Нястрыманая i вечная плынь часу зносiць i людзкую радасьць i людзкi смутак. І зьнесла бы yсё y нябыт без астатку, калi б не былi такiмi глыбокiмi i чыстымi крынiцы народнай памяцi, што песьняй i казкай, балядай i паданьнямi зьвязалi нас з далёкiмi продкамi нашымi i далi магчымасьць дазнацца адкуль ёсьць i пайшла наша Беларусь, што прайшла, чаму сьведкаю была i што перажылi людзi ад тых часоy, як памятаюць сябе… Пакуль ёсьць гэтая памяць—жыве Беларусь!

Вобраз роднай зямлi y кожнага чалавека свой, адметны, непаyторны. У iм колеры i пахi, гукi i мроi, факты гiсторыi i yласныя перажываньнi. І гэты вобраз становiцца пэрлам толькi для таго, хто не парваy сваiх каранёy, чые пачуцьцi асьветлены любоyю.

Кожнай жывой iстоце неабходна ведаць свой дом. У кожнага з нас ён ёсьць. Разам у iм жывуць нашыя родныя i yтвараюць сям’ю. Побач у сваiх дамах жывуць суседзi. Усе мы жыхары Беларусi жывём у доме-краiне Рэспублiцы Беларусь. Беларусь мае сваiх суседзяy, тыя – сваiх, i yсе людзi жывуць у доме – плянэце Зямля.

Каб дом быy добрым, людным, прыгожым, неабходна берагчы яго, клапацiцца аб iм, любiць яго. Каб любiць вялiкую Зямлю, неабходна спачатку палюбiць невялiкую яе частачку—Радзiму. Так як любоy да чалавецтва, праяyляецца праз любоy да блiзкiх, так любоy да Зямлi праяyляецца праз любоy да месца, у якiм жывеш.

Як часта можна пачуць выказваньне: «Ад мяне нiчога не залежыць. А вёска наша нiкому не патрэбная». Гэта дакладна тое, аб чым мараць, над чым працуюць ворагi Беларусi, каб так думала большасьць.

Кажуць, што мы, беларусы, гiстарычна малады народ. Каля 1000 гадоy таму назад у нас адбыyся культурны выбух. Практычна адначасова yзьнiклi гарады, пiсьменнасьць, дзяржава, распаyсюдзiлася хрысьцiянства. За вельмi кароткi час нашы продкi вышлi з гiстарычнага нябыту i стварылi вялiкую магутную цывiлiзаваную дзяржаву, якая стала культурнай зьявай Эyропы…

Сэрцам эyрапейскай культуры былi гарады. Беларускiя гарады карысталiся Магдэбурскiм правам, мелi самакiраваньне i вольнае саслоyе, былi цэнтрамi гандлю, рамесьнiцтва, адмiнiстрацыi i рэлiгii, станавiлiся духоyнымi i культурнымi цэнтрамi народу. Але для гэтага памiж гарадамi i астатнiм людам, вясковым, павiнна была iснаваць надзейная сувязь. У сярэдневяковай Беларусi, гэта значыць у Вялiкiм Княстве Лiтоyскiм гэтая сувязь ажыцьцяyлялася праз славутыя беларускiя мястэчкi. Мястэчка было цэнтрам кiраваньня i парафii.. Тут былi i царква, i касьцёл, i сынагога. Тут жылi ня толькi сяляне, але i гандляры, мяшчане i рамесьнiкi, былi крама, школа, аптэка, шпiталь, пошта, кляштар i палац. У мястэчку iснавала галоyная гандлёвая плошча i рынак. Мястэчкi мелi самакiраваньне, магдэбурскiя гербы i вольных жыхароy. Мястэчкi разьмяшчалiся на адлегласьцi 12—16 км адно ад другога… Жыхар любой вёскi y любы час мог у разе патрэбы на працягу адной – дзьвюх гадзiнаy трапiць у мястэчка. У мястэчку адбываyся культурны абмен памiж горадам i вёскай.

Каб разарваць культурны ланцуг расейскiя акупанты лiквiдавалi ня толькi гэту важнейшую функцыю мястэчак, але i саму назву, ператварыyшы iх у «дзярэyнi» або y «гэпэ» («городские посёлки»). А y 1964 годзе быy распрацаваны плян лiквiдацыi на Беларусi вясковых паселiшчаy, дзе яшчэ захоyвалася беларуская мова i жыла беларуская гiстарычная памяць. «Працэс» працягваецца. Цяпер былым мястэчкам надаюць абразьлiвую i недарэчную назву «агрогородок».

Ідзе змаганьне i, каб зрабiць асэнсаваны выбар, паспрабуем прыадкрыць плiты памяцi роднай зямлi, на якiх пыл многiх вякоy. Прыадчынiм, каб нiхто па легкадумнасьцi або невуцтву недасьведчанасьцi, ня плюнуy на плiту памяцi, незнарок зачапiyшыся за яе y сваiм неасэнсаваным мiтусьлiвым бегу па пакутных дарогах жыцьця. Бо той, хто плюне на памятныя знакi мiнулага, здольны плюнуць на ЧАЛАВЕКА, на МАЦІ, на АЙЧЫНУ… Тысячы год жыве памяць людзкая, каб папярэдзiць разумных i неразумных, злых i добрых: асьцярожна, тут жыве наша з вамi ГІСТОРЫЯ.

Мястэчкi, як людзi: у кожнага свой твар, свой характар свой лёс. Гiсторыя мястэчка—далёкая i блiзкая—вартая засьведчаньня y дакумэнтах, летапiсах, творах. Узрост мястэчка – прадмет гонару для местачкоyцаy.

Кожнае пакаленьне разумее гiсторыю па-свойму, бо y кожнага пакаленьня сваё разуменьне ЧАСУ.

Паспрабуем зазiрнуць у тонi ЧАСУ i, калi yдасца, убачым i «простых» людзей, якiя сваiмi мазалямi кармiлi яснавяльможнае шляхецтва, а на плячах сваiх трымалi дзяржаyны падмурак. І тых, хто жыцьцём i кроyю баранiлi родны край, бо ён належаy iм, а яны—яму. І тых, каму выпала стаяць на вяршынi yлады, каб служыць народу i Айчыне. Не мiнем i тых, хто аказаyся падманутым, не мог разабрацца y хiтраспляценьнях варожага лябiрынту, i тых, хто y здрадзе шукаy i шукае асабiстую выгаду, прадаyшы ворагу i мiнулае i будучыню i душу. І тых, у каго сiлком адабралi памяць i зрабiлi манкуртамi. Бог усiм судзьдзя.

Знайма толькi, калi ёсьць яны-носьбiты i ахоyнiкi вечнага Духу Любовi да Лiтвы-Беларусi, верныя рыцары яе «Пагонi» i Бел-Чырвона-Белага Сьцяга, яму ня згаснуць i шляху нашаму не зарасьцi быльнягом забыцьця.

«Мы здалёк убачылi свабоду,

І яшчэ ня вырвалiся з пут.

Божа, не дадай майму народу

Пошасьцi, нязгоды i пакут».

Генадзь Бураyкiн.




Спачатку быy лёд


Неyмiручасьць даyнiх пакаленьняy,

Водгульле мiнулага быцьця,

мы – як сьведкi вашага iстненьня,

Ваш далейшы паясок жыцьця.

Ларыса Генiюш





Пачатак


У апошнiя 5 мiльёнаy гадоy на мясьцiну, дзе мы жывём 5 разоy насоyвалiся i адступалi ледавiкi. Апошнi раз ледавiк пакiнуy нашу мясцовасьць 14 тысяч гадоy таму назад. Разам з ледавiком адышлi холадалюбiвыя жывёлы, найважнейшыя для першабытных людзей – мамант i валасаты насарог. Паляваньне на гэтых волатаy забясьпечвала людзей ежай, скурай для адзеньня i жытла, вялiкiя косьцi таксама выкарыстоyвалiся y будаyнiцтве, з меншых рабiлi прылады працы i yжывалi як палiва. Таму людзi вандравалi сьледам за мамантамi, якiя вандравалi за ледавiком. Першымi паляyнiчымi на мамантаy былi нэандэртальцы. Так iх назвалi вучоныя па назьве мясцовасьцi, дзе знайшлi iх жытло. Па невядомай прычыне 40—35 тысяч гадоy таму назад нэандэртальцы поyнасьцю зьнiкаюць. І каля 26 тысяч гадоy да новай эры (да Нараджэньня Хрыстова) на тэрыторыi сучаснай Беларусi yжо знаходзiлiся краманьёнцы – другая галiна першабытнага чалавека. 10 тысяч гадоy таму назад заканчваецца ледавiковая эпоха. Валасаты насарог i маманты зьнiкаюць. Асноyным аб’ектам паляваньня становiцца паyночны алень. Клiматычныя зьмены холаду i цяпла прымушаюць людзей прыстасоyвацца, вынаходзiць спосабы захаваньня жыцьця, робяць iх больш разумнымi i yмелымi. Яны выраблялi прылады працы з дрэва, косьцi, крэмню, палявалi на дзiкiх коней, першабытных быкоy, аленяy, пясцоy, умелi рабiць сякеры, цёслы, глянцавальнiкi, iголкi, нават тлушчавыя сьвечкi, вынайшлi лук i стрэлы.

7—6 тысяч гадоy да нашай эры вызваленыя ледавiком землi заняy лес – бярэзьнiкi i хвойнiкi, а пры пацяпленьнi сталi расьцi дубы, вольхi, асiны, арэшнiк. Зьяyiлася многа расьлiннай ежы: лясных i вадзяных арэхаy, жалудоy, каранёy, грыбоy, ягад. Каб iх захоyваць патрэбен быy посуд, якi сталi рабiць з глiны. Лес засялiлi высакародны алень, тур, зубар, ласi, дзiкi, казулi, мядзьведзi, птушкi. У рэках i азёрах было шмат рыбы, баброy.

Першабытныя людзi засялялi новыя землi, рухаючыся yздоyж рэк, паволi засялiлi yсю цяперашнюю тэрыторыю нашай краiны. Яны жылi y паyзямлянках радавымi абшчынамi, займалiся паляваньнем, рыбалоyствам ды зьбiральнiцтвам. Аснову абшчыны, якая налiчвала 25—30 чалавек складалi родзiчы па мацi, таму гэты пэрыяд гiсторыi называецца матрыярхатам. З родавых абшчын з цягам часу yтварылася племя. Колькасьць насельнiцтва y сёньняшнiх межах Беларусi магло быць каля 6000 чалавек.

Той час называюць каменным векам па матэрыялу прыладаy працы. Прыблiзна 4 тысячы гадоy да нашай эры y жыцьцi першабытных людзей адбылiся вельмi важныя зьмены, або, як iх называюць, тэхналягiчная рэвалюцыя: чалавек авалодаy новай тэхнiкай апрацоyкi крэмню, пачаy шлiфаваць прылады працы, навучыyся вырабляць глiняны посуд, вынайшаy лук i стрэлы, ткацтва. Дзякуючы гэтаму людзi сталi пераходзiць да аселага ладу жыцьця, асвойваць земляробства ды жывёлагадоyлю.

У найбольш зручных для жыльля мясьцiнах рабiлi свае паселiшчы некаторыя абшчыны, ствараючы гнёзды, што добра вiдаць на карце стаянак каменна – бронзавых вякоy, выяyленых ля Песак, Мастоy, Дубна, Луна, на Нёмнi, Шчары, Росi i Зяльвянцы.






Стаянкi каменнага i бронзавага вякоy



Паляваньне ажыцьцяyлялася разнастайнымi спосабамi. Рабiлi аблавы з выкарыстаньнем агню i ям, высочваньнем з выкарыстаньнем масак. Але найбольш вытрымкi, сiлы i выносьлiвасьцi патрабаваy гон —пераследаваньне жывёлы да яе зьнясiленьня. Для такога паляваньня зiмой выкарыстоyвалiся лыжы. Лукi рабiлi з вяза, дуба, цецiва была даyжынёй 150—180 см. Стрэлы былi драyляныя або трысьняговыя, з крамянёвым наканечнiкам, даyжынёй 70—90 см. Чалавек прыручыy сабаку i меy дамашнюю жывёлу: сьвiней, авечак, коз, коней. Незвычайна вялiкую ролю y жыцьцi першабытнага чалавека адыграy крэмень, пра якi Вольга Іпатава пiша, як пра жывую iстоту: «агонь у жылах крэмню».

Усё найбольш дасканалыя прылады працы першабытныя людзi рабiлi з крэмню, якi зьбiралi спачатку на паверхнi, а потым сталi здабываць у шахце, бо на паверхнi не было камянёy вялiкiх памераy 30—40 см у папярочнiку для вырабу сярпоy, сякер i iншых вялiкiх памераy прылад.

Такiя шахты былi па суседзтву з Лунай па сярэднiм цячэньнi Росi, каля пасёлку Краснасельскi.






Краснасельскiя шахты



Для здабычы крэмню y крэйдавай тоyшчы спачатку выкопвалi калодзеж – ствол дыямэтрам да 1,5 м i глыбiнёй у залежнасьцi ад заляганьня крэмню ад 2 да 8 м. Далей рабiлiся падбоi да 1 мэтра даyжынёй. Даyжэйшыя не рабiлi, каб пазьбегнуць абвалу. Разумней было выкапаць побач новую шахту. Выпрацаваныя шахты засыпалi друзам з суседнiх шахтаy, застаyляючы месцы для майстэрнi па апрацоyцы крэмню. На крэйдавых радовiшчах Росi знаходзiлася некалькi тысяч шахтаy. Тут была выраблена незьлiчоная колькасьць крамянёвых вырабаy, найважнейшымi з якiх былi сякеры. Вырабы распаyсюджвалiся на yсё Панямоньне i па-за яго межамi. Такiя сякеры знойдзены i y Луна i знаходзяцца y школьным музэi. Краснасельскiя шахты, крэмнеапрацоyчыя майстэрнi, паселiшчы шахцёраy i майстроy, суседзкiя стаянкi yтварылi iдэальны комплекс, якi iснаваy некалькi тысяч гадоy, бо каменнымi сякерамi карысталiся нават у жалезным веку. Дзiвiць сучасьнiкаy, як правiльна былi сканструяваны шахты, прадуманы спосаб здабычы крэмню, дасканаласьць шахцёрскага iнструмэнту, некаторыя захавалiся да нашага часу, Якасьць яго гаворыць аб вельмi высокiм узроyнi першабытнай вытворчасьцi, у якой iснаваy прафэсiйны падзел працы шахцёраy, майстроy па апрацоyцы крэмню i мянял, якiя мянялi вырабы з крэмню на нешта iншае.






Крамянёвыя сякеры на стэндзе музэю Луненскай школы



Апрацаваyшы крэмень, першабытныя людзi, не маглi не адкрыць «агонь у жылах крэмню» – уласьцiвасьць утварэньня iскры, а магчыма i лекавыя yласьцiвасьцi, распрацаваныя цяпер Алесем Белакозам, стваральнiкам Гудзеyскага лiтаратурна-краязнаyчага музэю.




Арыi?


Тут сплялiся каранi ятвягаy,

прусаy, крывiчоy.

Бацька Нёман…

Беларуская магутная рака…

Птушак гоман…

Штосьцi шэпча патаемна асака….

Генадзь Аyласенка


У канцы ІІІ i пачатку ІІ тысячагодзьдзяy да нашай эры ва yсёй Эyропе адбылiся ключавыя зьмены. Сюды прыйшлi плямёны, якiя размаyлялi на аднолькавай мове, што была раньняй формай санскрыту. Яны атрымалi назву iндаэyрапейцы або арыi. У Беларусь арыi прыйшлi праз басэйны Нёмна i Дняпра. Праyда вядомы нямецкi вучоны Пашэ лiчыць, што радзiмаю арыяy была тэрыторыя сучаснай Беларусi. Прышлыя насельнiкi yжо карысталiся бронзавымi прыладамi працы (з чым зьвязаны пачатак бронзавага веку i на нашай тэрыторыi), займалiся матычным земляробствам i жывёлагадоyляй, жылi y дамах слупавай канструкцыi. Сьвятынямi для арыяy былi, агонь сонца i вада. Сьляды санскрыту поyняць сучасную беларускую мову.

Адбылося, што на зьмену эпохi каменных прыладаy працы, рыбалоyства i зьбiральнiцтва, калi галоyную ролю y грамадзтве выконвала жанчына (матрыярхат), прыходзiць час бронзавых прылад працы, жывёлагадоyлi, земляробства, новых адносiн памiж людзьмi, калi yзрастае галоyная роля мужчыны (патрыярхат). Арыi прыдумалi i выкарыстоyвалi кола, што было сапраyднай тэхнiчнай рэвалюцыяй, роyнай з выкарыстаньнем мэталю. Індаэyрапейцы лiчылi, што сьвет пабудаваны з трох мiроy, якiя аб’ядноyвалiся дубам. У верхнiм мiры былi арлы, вораны. У нiжнiм мiры жылi зьмеi i рыбы. Сьвяшчэннымi былi мядзьведзь, бык, конь. Месца пакланеньня знаходзiлася каля збудаваных з камянёy iдалаy i сьвяцiлiшча, дзе спальвалi памерлых.

Але галоyная гiстарычная заслуга арыяy у тым, што y вынiку доyгага сумеснага жыцьця з мясцовым насельнiцтвам, карыстаючыся яго мовай i звычаямi, утварылi шмат розных народаy, такiх як: германцы, кельты, iталiйцы, грэкi, славяне, балты, венды, iндусы ды iншыя. Амаль усю сучасную тэрыторыю Беларусi да 1- 7 ад Н.Х. (1300 год таму назад) засялялi балцкiя плямёны (яцьвягi, лiтва). Новыя вялiкiя зьмены y жыцьцi людзей на зямлi прынесла адкрыцьцё жалеза. Зьяyленьне жалезных прыладаy працы i жалезнай зброi зьмянiла спосаб жыцьця людзей i адносiны мiж iмi. Земляробства становiцца больш дасканалай i надзейнай крынiцай ежы. З дапамогай жалезных прылад лягчэй было вырабляць розныя патрэбныя чалавеку рэчы. І сама апрацоyка жалеза, i прылад працы ды зброi з яго садзейнiчалi разьвiцьцю рамёслаy. Аднак трэба сказаць, што калi y Эyрапейскiм Гальштаце жалеза ведалi y 8 да Н.Х., то y Панямоньнi жалеза пачалi вырабляць з балотнай руды каля 500 гадоy да Н. Х. Балотную руду варылi y печах – домнiцах з глiны i крэйды 50 см у папярочнiку, куды пластамi засыпалi драyляны вугаль i балотную руду. Дзякуючы yдзiманьню паветра тэмпэратура y печы дасягала 1200 градусаy, што недастаткова, каб расплавiць жалеза, але дастаткова, каб атрымаць з руды простую жалезную масу – крыцу. Крыцу трэба было y разагрэтым у гарне стане апрацоyваць на накавальнi, каб атрымаць «крычнае» жалеза. Першыя молаты i накавальнi былi з каменю.

У 370-х гадах качавы народ гуны пачалi прасоyвацца з Азii на захад. Гэта дало штуршок Вялiкаму перасяленьню народаy, прычын якому было многа: колькасны рост плямён, неспрыяльныя yмовы жыцьця на спустошаных землях, цiск суседзяy, распад абшчынных адносiнаy у вынiку yзьнiкненьня бедных i багатых, усталяваньне ваеннай дэмакратыi, калi галоyную ролю адыгрывалi ваенныя дружыны i iх кiраyнiкi.

На Панямоньне, дзе yжо не меней двух тысячагодзьдзяy жылi балты пачынаюць у Х стагодзьдзi пранiкаць славяне. Рухаючыся па рэках, славяне сялiлiся побач з балтамi, часам падпарадкоyваючы iх, займалi iх гарадзiшчы.

Панямоньне было краем пушчаy i балот з невялiкай колькасьцю насельнiцтва, таму славяне часьцей за yсё, сялiлiся на новых землях без ваенных дзеяньняy, мiрна. Яны мелi лепшыя, чым у балтаy прылады працы, больш дасканалую гаспадарку. Панямоньне стала месцам працяглага сумеснага жыцьця балцкiх плямёнаy яцьвягаy, лiтвы i славянскiх плямёнаy дрыгавiчоy i крывiчоy. Стагодзьдзямi тут была зьмешаная балта-славянская зона i менавiта тут сталi выпрацоyвацца асаблiвасьцi беларускай мовы-аканьне, дзеканьне, цеканьне, цьвёрдае «р» i iнш.

Раскрываем 3 том «Жывапiснай Русi» на стар. 87 i прачытаем: «Шафарык лiчыць, што народы Лiтоyскi i Славянскi y дагiстарычныя часы складалi дзьве галiны аднаго племенi, але y гiстарычную эпоху так памiж сабой разьдзялiлiся, што цяпер трэба iх прымаць за два племенi розныя, хаця ж памiж iндаэyрапейскiмi плямёнамi самыя родныя».

Салаyёy жа гаворыць, што «насупраць, у дагiстарычны час славяне i лiтоyцы належалi двум розным плямёнам, але y гiстарычную эпоху так памiж сабою зблiзiлiся, што з усiх iндаэyрапейскiх народаy зьяyляюцца самымi роднымi».

А яшчэ там сама на стар. 11: «Достоверно однако то, что Литовцы и Белорусы сидят на землях собственных, унаследованных спокон века».

Але мне асабiста больш да спадобы гiпотэза майго добрага знаёмага Вiктара Стахвюка. Страшэнна энэргiчны, працавiты i таленавiты чалавек. Мастак, пiсьменьнiк, бiзнэсовец, патрыёт сваёй вёскi i навакольнай прыроды. Захапляецца падводным фатаграфаваньнем. Усяго не пералiчыць.

Сутнасьць iдэй спадара Вiктара, як я iх зразумеy наступная.

Першабытны чалавек пакiнуy свае сьляды на этнiчнай тэрыторыi Беларусi 100 000 г. таму. Беларусы жывуць на сваёй зямлi спакон веку. Яны не прышэльцы, а знаходзяцца на сваёй зямлi па задумцы Ўсявышняга, якi аб’явiy вытокi i iсьцiну быцьця ва yсiх формах i мiрах. Да 7 тысячагодзьдзя да нашай эры былi заселены yсе этнiчныя землi беларусаy, у тым лiку дрыгавiцка-крывiцкае Панямоньне. І магчыма мы не стварылiся нi з каго, а ёсьць старымi, як i iншыя дабiблейскiя народы.

Багоy ня выдумалi, а ведалi ад пачатку, бо розум i сьведамасьць у справах рэлiгii найменш прыдатныя. Першабытны чалавек верыy, а жрэц ведаy, што прырода адухатвораная, жывая i разумная i намнога дужэйшая за самога чалавека, якога яна яго самога, яго род цi племя можа yзнагародзiць, а можа пазбавiць усяго. Гэту веру арнамэнтавалi абрадамi, пэрсанафiкацыяй зьяy прыроды, iдалапаклонствам. Але iстота веры ёсьць нязьменная. Гэта вера y зьверхпрыроду сiлаy дабра i зла, без якiх нiшто не адбываецца. Нiшто немажлiва: нi прырода нi час. Гэта вера y Бога. Ёю спакон веку быy надзелены чалавек. Гэта вера жывая да сёньня i не зьмянiлася нiчуць. Трэба ня блытаць веру y Бога i форму абрадаy на розных ступенях разьвiцьця чалавека. Разьвiвалiся i зьнiкалi абрады – твор чалавечага розуму, але ня вера, вытокi якой па-за розумам, выплываюць з глыбiняy памяцi цi iнтуiцыi.

На шатах паганскiх iдалаy былi напiсаны iх iмёны. Праславяне мелi свой алфавiт, якi быy зьнiшчаны разам з iдаламi з прыходам хрысьцiянства. Станiслаy Якубоyскi y кнiзе «Bogowie Slowian» пiша, што бiскуп Цэтмар брат цэзара Генрыха ІІ бачыy запiсаныя пiсьмом runiernym iмёны багоy на адзежы, у якую былi апрануты iдалы.

Не магу не расказаць пра цiкавы выпадак, якi адбыyся са мной летась у Кiеве. Я yпарта шукаy паштоyку з помнiкам князёyны Вольгi. Перабраyшы yсе наборы паштовак i не знайшоyшы патрэбнае, запытаyся, чаму няма такой паштоyкi. На што пачуy адказ ад адной з гандлярак: «Мы ня любiм Вольгу, таму i няма». «Але ж побач з Вольгай Сьв. Кiрыл i Мяфодзiй». «І што з таго. У нас пiсьменнасьць была да iх» – прагучала y адказ.

Дзясяты век як магiчная гранiца гiсторыi yсёй славяншчыны, якая з гэтага моманту раптам становiцца густа заселена, мае свае гарады i замкi, дзяржавы, у якiх уладарылi князi, паводле yстаноyленага права i сваёй рэлiгii. Што было прычынаю, тымi дражджамi гiсторыi, што запоyнiлi прастору i час бурлiвым жыцьцём i данесьлi да нас памяць мiнулага? Гэта было хрысьцiянства элiтнае i адукаванае. Працiyнiкам яго было лагоднае, як характар славян, паганства, багi якога не yвасаблялi ваяyнiчасьцi, а нi хiтрасьцi, таму былi асуджаны на гiбель. На Панямоньне y 11 ст. прыйшлi не славяне, а прыйшло хрысьцiянства. «Зрэшту в школах нас увогулэ нэ yчылi про дрыговiчув, бо нас одэ нэ мело быцi! Алэ мы одэ былi» -Вiктар Стахвюк.

Многа гадоy Панямоньне было не y сваёй краiне. За гэтыя гады чатыры разы памянялася назва карэннага насельнiцтва: крывiчы – дрыгавiчы – лiцьвiны – рускiя – беларусы. А чалавек павiнен жыць у рэчышчы свайго Этнасу i Роду. Той, хто разрывае сувязi, бярэ адказнасьць ня толькi за сябе, але i за будучыя пакаленьнi.

Такi зьмястоyны водступ, на мой погляд, патрэбны каб мець хоць якi шанс зразумець, адкуль тая нiтачка, якая пятае стагодзьдзе трымае тут беларускую культуру.

Сплялiся y Панямоньнi

Зямля, Вада i Неба.

Дзiyлюся y аняменьнi

На непаyторны сьвет.

Праз сон тысячагодзьдзяy

Радзiма па каменьнi

Плыве…

Пятро Ламан




Над Лунай



Індура, Лунна… Прыгожыя назвы вёсак непадалёку ад Гродна. Упершыню пачуy ix у раньнiм юнацтве, са старонак вялiкага патрапанага аднатомнiка Усевалада Крастоyскага, дзе апроч любоyных вершаy («Андалузская ночь горяча, горяча…», «Ванька-ключник» i iншае), апроч рамана «Деды» былi яшчэ цiкавыя i вясёлыя нататкi афiцэра гродзенскага, здаецца, драгунскага палка. Лунну потым я yбачыy. Там i пачуy ад незнаёмага дзядзькi пра красу гэтай мясьцiны над Нёманам: «Здаецца, браце, i хлеба трэба менш – так хораша!». Янка Брыль «Пiшу як жыву»




У летнi вечар з аблокаy


Луна… Колькi таямнiча-чароyнага, летуценнага, ласкава-пяшчотнага у гэтай назве. Луна над Нёманам…

Каб пазнаць усе чары Луна, трэба выбраць летнi вечар, калi сонечныя ценi толькi-толькi зьнiклi. У гэта iмгненьне зьяyляюцца ценi мiнулага. У шэпце Нёмна yзьнiкаюць водблiскi вогнiшча, зацiхае тужлiвая песьня, разносiцца лёгкi стогн, бераг ажывае. Гэта бурлакi дайшлi да адпачынку. над Нёмнам. Калыхаюцца на хвалях ценi караблёy. Над мостам пралятае кавалькада за шыкоyнай карэтай. Можа сам Леy Сапега аглядае свае yладаньнi. На адлегласьцi пару соцень крокаy вырысоyваецца палац. Шэлест доyгiх сукенак, о! ужо i пацалунак прагучаy над люстэркамi ставаy пад покрывам палянэза Агiнскага. Цi не сабралiся y паноy Ромэраy госьцi? Хто там раз-пораз нагiнаецца долу, вырывае травiнку, разглядае i хавае памiж лiсткамi? Так, гэта яна i «людзi i кветкi над Нёмнам». Людзi i кветкi i Элiза Ажэшка. Вось нiбы маланка мiльганула постаць чароyнай амазонкi на крылатым канi. Гэта кiнулася y бой за Радзiму Эмiлiя Плятэр. Аж ускалыхнуyся звон у касьцельнай званiцы. Бон… бон… Бона… бон… І над касьцёлам узьнiкла цень у каралеyскiм убраньнi. Але бляск убораy не пакрывае халоднага павеву ад суровага iтальянскага твару фундатаркi Луненскага касьцёлу каралевы Боны Сфорцы, сьпевамi званоy якога захаплялася Элiза Ажэшка. Далей шумы нарастаюць, ценi yсё гушчэй, яны мiльгаюць як сьпiцы y коле.

Швэды, рускiя, французы, палякi немцы, бальшавiкi, фашысты, камунiсты… Радасьць, боль, сьлёзы, нянавiсьць. Усiм насычана паветра! Душа халадзее. Дзе мiласьць, дзе любоy? Павiнна ж быць! Хутчэй, хутчэй, далей. Хвiлiнка цiшы i прасторы. І зноy енкi, грымоты, мэтастазы расiйскага мата… Не, гэта yжо не ценi. Гэта абак царквы-мураyёyкi iдзе iдэалягiчнае…. мерапрыемства пад назвай дыскатэка. Царква, клюб, сельсавет утвараюць нейкi мясцовы бэрмудзкi трохкутнiк. Рэзка павернем улева, каб выйсьцi з гэтае мясьцiны.

Але тут, дзе празрыстай нiткай уецца, барукаючыся за жыцьцё, рачулка Лунянка ценi згусьцiлiся y чорную хмару з жоyтымi шасьцiканцовымi зоркамi. Дзiцячы плач, гартанныя выкрыкi на незразумелай мове, дзiyныя мэлёдыi, i скрыпка. Скрыпка плача i высьпеyвае смутак, як бы пытае: чаму? Чаму нас забылi? А нас было 1549. 1549 жыхароy Луна сталi ценямi i зьвяртаюцца да жывых – успомнiце, дайце нам знак, што вы памятаеце. Цi пачуюць? Ноч хавае ценi.

Апяклi мяне росы раньнiя,

Краскi водарам абдалi,

Прыпадаю я сэрцам раненым

Да каханай сваёй зямлi.

А яна, на кускi пакрамсаная,

У хлусьлiвым чужым тумане,

Плугам родных сыноy неyзараная,

Цiха помачы просiць у мяне.

Ларыса Генiюш

І сапраyды, як водарам абдаy Бел-Чырвона-Белы Сьцяг… i надпiс «Жыве Беларусь!» Гэта знак таго, што yсё будзе яшчэ добра!

Як жа yзьнiкла гэта цудоyная назва Луна?






Лунь на паляваньнi



Балта – яцьвягi маглi даць такую назву ад слова Liunas, што значыць балота. Бо мясьцiна тут да сярэдзiны ХХ стагодзьдзя была вельмi балоцiстай. І славяне крывiчы цi дрыгавiчы далi б такую назву, бо амаль заyсёды вiсеy у вышынi зоркi шуляк, выглядаючы здабычу. Шуляк цi лунь балотны. Ён i гнездаваyся тут, гэты прыгожы (сiвы як лунь) драпежнiк.

Называлася гэта паселiшча дакладна так Луна. Гэтаму ёсьць многа доказаy. Так на карце Вялiкага Княства Лiтоyскага, выдадзенай Мiкалаем Радзiвiлам-Сiроткам у 1613 годзе складзенай Тамашам Кшыштафам Макоyскiм у Нясьвiжы выразна напiсана Luna.






Радзiвiлаyская карта (1613)



Луна на карце ВКЛ 1665 года выданьня.






Фрагмэнт Карты Вялiкага Княства Лiтоyскага 1665 года



Так i на многiх пазьнейшых картах замежнага выданьня (карта ВКЛ i Русi Белай з Нюрынбергу ад 1687 г., карта ВКЛ з Нюрынбергу ад 1710 г., карта ВКЛ з Амстэрдаму ад 1733 г.) Луна з адным «н» згадваецца разам з Гродна, Мастамi, Ваyкавыскам, Слонiмам.






Фрагмэнт Карты Слонiмскага намесьнiцтва 1796 г.



Гiстарычная назва Луна (з адным «н» трымалася вельмi доyга. У заяве вучыцеляк Волькi Рубанiхi i Галены Бубяненкi y Вучыцельскую раду Гарадзеншчыны (так напiсана y арыгiнале) ад 20.9. 1919 г. напiсана: «Не зрабiyшы нiчога y Луне, нам вельмi не хацелася ехаць з пустымi рукамi y Гарадзен…». Дый цяпер жыхары навакольных вёсак кажуць: «Паеду да Луны…». Гучыць, як да цёткi y госьцi.






Луна i Воля на карце 19 ст.



Калi зьяyiлася другая «н» у назве Луна дакладна цяжка сказаць. Хутчэй за yсё пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалiтай, калi тэрыторыя ВКЛ была акупавана Расейскай iмпэрыяй. Так, у Рапартах земскага спраyнiка Гарадзенскаму губэрнатару ад 1862 года друкуецца yжо «Лунна». Хаця на старажытных дакумэнтах можна сустрэць напiсаньне з двума «n», як, напрыклад, у дакумэнце пра Луненскi ключ.






Пабудова двару i yтварэньне Луненскага ключа




Будучыня мiнулага


Не ведаючы, што адбывалася

да таго, як нарадзiyся, гэта так

як бы нiколi не стаць дарослым.

Цыцэрон.


Людзi заyсёды цiкавiлiся паходжаньнем чалавека i сваiм мiнулым. Яшчэ y VІІІ ст. да Н.Х. грэцкi пiсьменьнiк Гесiёд пiсаy, што чалавецтва прайшло y сваiм разьвiцьцi пяць вялiкiх гiстарычных эпох. Самую раньнюю ён назваy Залатым векам, калi «людзi знаходзiлiся y спакоi». А самую апошнюю – Ваенным векам, пад час якога даводзiлася цяжка працаваць i перажываць найвялiкшае гора. Дапамагаюць пазнаць мiнулае археолягi, сапраyдныя сьледапыты, дасьледчыкi i аналiтыкi. Яны ствараюць уражаньне сьмелых падарожнiкаy i паляyнiчых на скарбы, дэтэктываy, якiя дасьледуюць таямнiцы даyно мiнулага. Але сучасная археалёгiя – гэта не паляваньне на скарбы i не фантазii накшталт пошукаy загiнуyшых сьветаy – гэта сыстэмнае дасьледаваньне чалавецтва y мiнулым. 99% гiсторыi вывучаюць дагiстарычныя археолягi.

Дагiсторыя – гэта частка чалавечай гiсторыi, якая iснавала яшчэ да yзьнiкненьня пiсьменнасьцi i архiyных крынiц. Гiстарычныя археолягi свае знаходкi могуць пацьвердзiць дакумэнтамi. Археолягi маюць тры галоyныя мэты: вывучэньне культурнай гiсторыi, рэканструкцыя спосабаy жыцьця y мiнулым, тлумачэньне прычын культурных зьмен. Гэта аснова yсiх дасьледаваньняy, бо канчатковая задача вельмi простая – апiсаньне, разуменьне i тлумачэньне чалавечых паводзiн у мiнулым. Дагiстарычныя археолягi дасьледуюць жыцьцё чалавека шляхам выяyленьня сьлядоy яго iснаваньня y археалягiчных рэштках ежы, пабудовах, рэчах, вырабленых чалавекам. Вельмi важна адносiцца да кожнага археалягiчнага помнiка (якiм зьяyляецца любы прадмет зьвязаны з чалавечай дзейнасьцю) як да апошняга i непаyторнага. Толькi тады y мiнулага будзе будучыня. І той, хто зьнiшчыy у Луна сынагогу i стары млын, габрэйскiя могiлкi i самалёт генэрала Жукоyскага, назвы вулiц i палац Ромэраy нанесьлi непапраyную страту мiнуламу i будучаму.

Праца дагiстарычных археолягаy дазволiла скласьцi карту стаянак каменнага i бронзавага вякоy, выяyленых на тэрыторыi Мастоyшчыны. Знаходкi экспэдыцыi доктара Сырасека, занатаваныя y І т. «Варшаyскай бiблiятэкi» пацьвярджаюць, што y каменным веку на нашых землях жылi нашчадкi арыяy?: балты – яцьвягi i славяне дрыгавiчы i крывiчы, якiя карысталiся вырабамi з крэмню. У 1879 г. гэта экспэдыцыя дасьледавала старадаyняе селiшча на беразе Нёмна ля Луна. Ужо y савецкiя часы археоляг Уладзiмiр Ісаенка знайшоy сьляды паселiшча бронзавага веку (2—3 тысячагодзьдзя да Н.Х.) У нашай мясцовасьцi знойдзены i дасьледаваны археалягiчныя помнiкi характэрныя для яцьвягаy у выглядзе курганоy i каменных магiл. Іх на Луненскай тэрыторыi на левым беразе Нёмна ва yрочышчы Баторыя каля вёскi Жылiчы дасьледаваy Л. Д. Побаль. Ф. Д. Гурэвiч, кiраваyшая y 1955 г. археалягiчнай экспэдыцыяй, выявiла да 10 курганоy памiж Дзенькаyцамi i Кавалямi, якiя адносяцца да рэдкiх тыпаy помнiкаy мiнулага. У 1982 г. каля в. Навасёлкi геоляг А. В. Квяткоyская знайшла 60 магiлаy з падшлiфаванымi магiльнымi плiтамi i тарчма пастаyленымi камянямi.

Яцьвягi займалiся паляваньнем, жывёлагадоyляй, бортнiцтвам, земляробствам. У канцы Х i пачатку ХІ ст. адбываецца калянiзацыя яцьвягаy дрыгавiчамi. Аб чым сьведчыць зьмяненьне характару археалягiчных помнiкаy, якiя yжо належалi, вiдавочна, не yласна яцьвяскаму насельнiцтву, а славянiзаваным нашчадкам або славянам, якiя перанялi яцьвяскi пахавальны абрад.

Племя яцьвягаy зьнiкла, хоць яшчэ доyга заставалiся сьляды y гiсторыi. Так Т. Нарбут у 1807 г. чытаy надпiс на зрубе Скiдальскай царквы, што нейкi Варфаламей хрысьцiy яцьвягаy у 1553 г. А П. Д. Бранцаy выдаyшы y 1899 г. «Гiсторыю Лiтоyскай дзяржавы i старажытных часоy» пiсаy: «У ваколiцах мястэчка Скiдаль жыве насельнiцтва праваслаyнай веры, гаворыць на беларускiм нарэччы, але з лiтоyскiм акцэнтам. Яны адрозьнiваюцца ад iншых беларусаy смуглым колерам твару, чорнымi валасамi i некаторымi асаблiвасьцямi нораваy. Вельмi магчыма быць, што гэта патомкi яцьвягаy».

У ваколiцах Луна многа вялiкiх валуноy, але толькi адзiн з iх мае yласнае iмя. Гэты камень ляжаy памiж в. Камянчаны i Стральцы, ля шашы, што вядзе y Гародню. У народзе завуць яго Турэцкая шапка i распавядаюць, што пад час нашэсьця туркаy, адзiн з iх згубiy тут сваю шапку.






Камень «Турэцкая шапка»



Вось такiя велiканы – ворагi нападалi на нашых продкаy, але yцякалi пабiтыя так, што гублялi шапкi… Аналягiчных помнiкаy аб Луне выяyлена не багата, але гэта не значыць, што iх няма.

Краязнаyцы Ваyкавыска зрабiлi свой горад старэйшым на 277 гадоy, знайшоyшы пiсьмовыя yспамiны аб Ваyкавыску ад 1005 г. Для краязнаyцаy, улюбёных у свой край, кнiга гiсторыi нiколi не заканчваецца…

Гiсторык Павал Бароyскi, апiсваючы спусташэньне Гродзеншчыны y 1241 г. пiша: «З упадку сталiцы yпала yдзельнае княства Гарадзенскае. Пасярод спустошанай краiны, яшчэ стаяць рэшткi yмацаваньняy, калi y тым жа годзе прыйшлi з поyначы лiтоyцы (лiтвiны?) пад кiраyнiцтвам сваiх князёy Эрдзiвiла, Вiкiнда, Таyцiла Манцiвiлавiчаy, высланых дзядзькам сваiм, Вялiкiм князем Мiндоyгам, для заняцьця спустошаных i безабаронных зямель славянскiх. Эрдзiвiл без супрацiву зрабiyся yладаром гораду, аднавiy умацаваньнi i паблiзу вала з драyлянай сьцяной, па звычаю Славянаy, пабудаваy умацаваную вежу. Усё гэта было зроблена з такой хуткасьцю i з такiм посьпехам, што, калi манголы, у спадзяваньнi новай здабычы, рушылi з поyдня пад началам царэвiча Шэйбака i разьбiлi Мiндоyга на берагах Нёмна блiз Луна, Эрдзiвiл, маючы апору на Гарадзенскiя yмацаваньнi, сьмела рушыy на дапамогу свайму дзядзьку i садзейнiчаy блiскучай паразе мангольскiх полчышчаy дзесьцi y Лiдзкiм уезьдзе. Шэйбак загiнуy, манголы yцяклi i Мiндоyг, трыюмфуючы i y другiх перамогах зрабiyся yладальнiкам многiх зямель, складаючых цяперашнюю Гарадзенскую губэрню»… Як тут зразумець? Луна iснавала y 1241 г.? Цi гэта толькi прывязана да сучаснай мясцовасьцi? На гэтыя пытаньнi трэба шукаць адказу.






Заснавальнiк Вялiкага Княства Лiтоyскага першы Вялiкi Князь i кароль Мiндоyг. Блёк пошты Лiтувы, выдадзены y 2003 годзе



З прац пiсьменьнiка – краязнаyца Дзiмiтрыя Гаyрылiна можна зрабiць выснову, што y 1409 г. памiж Луна i Ваyкавыскам адбылася бiтва Гарадзенскiх дружын з крыжакамi, якiя y 1284 г. упершыню зьяyiлiся y нашых мясьцiнах i пасьля каля 20 разоy паyтаралi напады аж да 1410 г.

Але першы yспамiн аб Луне (Волi) у гiстарычных дакумэнтах пад годам 1503. Заyважым, што i далей будуць пераплятацца: маёнтак Луна, мястэчка Луна i мястэчка Воля, якую y цяперашнi час называюць «сельгасхiмiя», якой ужо там няма.

Пры нападзе Масквы на Смаленск князь Канстанцiн Крошынскi страцiy там сваю маёмасьць i атрымаy ад вялiкага князя Аляксандра двор Дубна над Нёмнам, а на пусташах у 1513 годзе пабудаваy двор Луна? (Воля)? i запiсаy свайму зяцю Янухне Багдановiчу Сапегу (1490—1546).

Так з прац гiсторыкаy i археолягаy можна навобмацак складаць гiсторыю Луны, тым самым надаючы мiнуламу будучыню.




Луна i Воля


Libertas civitatis.

(Вольны народ. Вольная краiна.)

Воля-не тое, што рукi разьвяжуць,

Зьменяць на большую клетку малую.

Воля-не тое, што«вольны ты» – скажуць.

Воля-то воля, якую адчую.

Ларыса Генiюш





Дзьве гiсторыi


Са старажытных часоy Луна мела свайго «спадарожнiка» – Волю. Таму старажытнае Луна мае як бы дзьве гiсторыi: самога Луна i Волi. У тым, што Луна старажытнае, няма нiякага сумневу. Найбольшы yзрост надае паселiшчу кнiга «Памяць, Мастоyскi раён»: «Лiчыцца, што гэта паселiшча yзьнiкла не пазьней 12 ст.». Але ж з часоy позьняга нэалiту (2-я пал. 3-га тыс. да Н.Х.) вядомыя так званыя «бурштынавыя шляхi». Адзiн з iх праходзiy па Нёмне i Заходняму Бугу. Цi не iснавала Луна yжо тады? А цi не мог iснаваць «крамянёвы шлях» з Краснасельскага комплексу крамянёвых вырабаy праз Луненскi «порт»? Але напэyна Луна iснавала, калi дзейнiчаy на Нёмне i «шлях з варагаy у грэкi» у 9—13 ст., што адпавядае запiсу y кнiзе «Памяць».

На жаль пiсьмовых крынiц аб гэтым я не знайшоy. І, як часта здараецца y жыцьцi, пiсьмова yпершыню yспамiнаецца не Луна, а яе «спадарожнiк» Воля. Калi ж спасылацца на кнiгу «Памяць» Мастоyскага раёна, можна знайсьцi наступныя запiсы пра Луна: «У лiтаратуры канстатуецца такi факт, што вясной 1400 г. крыжакi iшлi y Ваyкавыск праз Луна». У 1410 г. адбылася вырашальная бiтва пад Грунвальдам, у якой удзельнiчалi 17 беларускiх харугваy. «Ёсьць меркаваньнi, што y iх былi жыхары Мастоyшчыны, бо наш край уваходзiy у гэтыя (Гродзенскае i Ваyкавыскае) княствы. А y гэты час iснавалi Масты, Луна, Пескi, Мiкелеyшчына, Сьцяпанiшкi». Многiя нашы прашчуры загiнулi на полi бою, а yдзячныя землякi насыпалi y iх гонар сымбалiчныя курганы. Такiя курганы захавалiся y ваколiцах Луна ва yрочышчы, якое называецца Цвiнтар. Старажылы сьцьвярджаюць, што y мiнулым тут была царква. «Вiдаць курганы былi насыпаны пасьля адпяваньня па загiнуyшых на ратным полi», – распавядаецца y «Памяцi». І як ня прыкра пра гэта гаварыць, але «зь песьнi слова ня выкiнеш»… Па загадзе калгаснага начальства разаралi тыя курганы «магутнымi трактарамi» i пасеялi цукровыя буракi. Як успамiнае былая калгасьнiца Гэлена Байкоyская, ёй маладой тады яшчэ дзяyчыне, далi дзялку тых буракоy. Але яна не магла iх абрабляць, бо калi прыходзiла на поле, то яе тут жа пачынала рваць ад выгляду мноства раскiданых чалавечых касьцей…






Шлях з «Варагаy у грэкi» па Нёмне. Малюнак В. Сташчанюка. Кiсялёy У. М. Пуцявiнамi Наднямоньня. Мн.: Полымя, 1994. Стар.113



Але вернемся y 16 ст., зь якога аб Луне засталiся канкрэтныя зьвесткi.

У артыкуле глыбокапаважанага пана Вiтольда Карпызы «Восемдзесят гадоy пазьней» («Мagazyn Polski» №2—3, 1992г.) разьмешчана «Штабоyка ваколiц Росi», на якой каля мястэчка Луна знаходзiцца населены пункт Воля. Воляй няволяй пачаyся пошук зьвестак пра Луненскую Волю. На жаль нi y кнiзе «Памяць» Мастоyскага раёна нi y Беларускiх Энцыкляпэдыях (цi не сымбалiчна?) Волi няма. Толькi y Тлумачальным слоyнiку беларускай лiтаратурнай мовы «воля» мае аж восем значэньняy. Знайшлося i патрэбнае: воля – свабода, незалежнасьць. Прышлося зьвярнуцца да польскiх крынiц. У «Слоyнiку геаграфiчным каралеyства польскага i другiх краiн славянскiх з 1880 г.» паселiшчам з назвай Воля прысьвечана 46 старонак, на якiх даюцца кароткiя зьвесткi аб больш чым 900 такiх мясьцiнах на тэрыторыi Рэчы Паспалiтай. З iх толькi 22 разьмешчаны на этнiчнай тэрыторыi беларусаy. Праyда, кажуць, што ва yсходняй частцы Беларусi паселiшчы такога тыпу называлi «слабада», але i слабод у нас зусiм не багата.






Луна i Воля на расейскай карце 1910 г.



Воля (libera villa, libertas). Пачынаючы з 13 ст. каб загаспадараваць незаселеную (пустую, пусташ) зямлю yладальнiк (князь, рыцар, духавенства) запрашаy вольных людзей, нават iншаземцаy, каб яны сялiлiся i гаспадарылi на яго зямлi на льготных умовах. Пасяленцам (калянiстам) давалiся надзелы зямлi з звальненьнем да 20 гадоy ад усялякiх чыншаy, аплат i падаткаy. Пры гэтым часта давалася права на самакiраваньне цi магдэбурскае права. Чым не свабодная эканамiчная зона? Такiм мясьцiнам давалi назву Воля, часта з дадаткам ад назвы блiжэйшага мястэчка цi iншым дадаткам, напрыклад, Воля Красная, або Воля Вялiкая, заложаная Сапегамi на Шчары… Росквiт Воляy прыйшоyся на 14 ст. з паступовым распаyсюджваньне на yсход, што дыктавалася палiтычным i эканамiчным станам у Эyропе.




Vola Warszowiensis


Сярод шматлiкiх «воляy» непасрэднае дачыненьне да нашай гiсторыi мае Вялiкая Воля – вёска i прадмесьце Варшавы (Vola Warszowiensis). Тут на роyным сухiм узвышшы, пануючым над Варшавай, адбывалiся выбары караля Польшчы (значыць i Вялiкага князя Вялiкага Княства Лiтоyскага) ад Стэфана Баторыя (1575г.) пачаyшы. Месца выбараy было аточана ровам i валам. У сярэдзiну вялi тры брамы, прызначаныя для yезду прадстаyнiкоy Вялiкапольшчы, Малапольшчы i Лiтвы. Для сэнатараy будавалася драyляная павець. Вакол павецi разьмяшчалася кола рыцарскае i паслы. Шляхта, якая прыбывала з добрай волi, мела вызначанае праз маршалка месца y пэyным аддаленьнi i групавалася паводле ваяводзтваy. Абоз разьмяшчаyся па-за валам у намётах. Нярэдка падчас выбараy адбывалiся бойкi. У 1587г. падпалiлi павець, у 1669 г. стралялi y сэнатараy… Астатнiмi былi выбары y 1764г. Станiслава Аyгуста. Пазьней тут адбывалiся знакавыя бiтвы: у час паyстаньня 1794 г. з Прусакамi, у 1831г. з маскалямi. Пашырэньне Варшавы зрабiла з Волi прадмесьце, улюбёнае млынарамi, бо yзвышша спрыяла працы ветракоy.






Сойм элекцыйны y Вялiкай Волi



У 1831г. Вялiкую Волю абараняла 1200 паyстанцаy пад камандай генэрала Іосiфа Савiньскага, вэтэрана без нагi, якую згубiy у вайну 1812г. Якраз на Волю рушылi галоyныя сiлы Расейскага войска, На шанцы №54, калi абаронцаy амаль ня стала, а маскалi радавалiся перамозе, нехта з патрыётаy узарваy парахавы склад i yсё yзьляцела y паветра. Шанец №57 абараняла каля сотнi паyстанцаy. Толькi, калi iх засталося чатыры, вораг сьвяткаваy перамогу. Апошнiя абаронцы Волi на чале з генэралам І. Савiньскiм зачынiлiся y касьцёлiку. Генэрал без сiл сеy каля алтара i сказаy: «Жаyнеры, я буду апошнiм». Маскалi yварвалiся y касьцёлiк i yсiх закалолi штыкамi. Пасьля yтраты Волi шансаy утрымаць Варшаву не было. Паyстаньне пала.




Гiсторыя yзьнiкненьня Луненскай Волi


Вернемся да Волi каля Луны. Час i гiсторыя yзьнiкненьня Луненскай Волi вядомы дакладна. У 1487 г. войска вялiкага князя Маскоyскага Івана ІІІ захапiла Смаленскiя землi, дзе вотчынамi валодалi князi Крошынскiя (Крашынскiя?) герба «Лiхтар». Адзiн з iх князь Канстанцiн Фёдаравiч Крошынскi акольнiчы i казначэй Смаленскi атрымаy ад Вялiкага князя Лiтоyскага Аляксандра 8 красавiка 1503 г. маёнткi Дубна i Луна y Гарадзенскiм павеце «на хлебокормленье» князю да «очищеня» вотчыны яго, захопленай «Маскоyскiм непрыяцелем», «съ челядю неволною, и з жытомъ, и с коньми и з жывотиною, и з людми путными и тягълыми, и с конюхи, и з рыболовы, и зъ земълями пашными и бортъными, и с озеры, и з даньми грошовыми и медовыми, и з дяклы, и з бобъры, и со въсимъ с тымъ, какъ тотъ двор былъ на нас держанъ». Вялiкi князь Жыгiмонт пацьвердзiy гэтае наданьне 8 сьнежня 1506 г., а затым лiстом ад 30 кастрычнiка 1509 г., бо «многие люди хотели ся в насъ подъ нимъ того двора и людеи подъпрохивати», i нарэшце трэцяе пацьверджаньне было ад 5 кастрычнiка 1512 г. Ачышчэньня вотчыны ад «непрыяцеля Маскоyскага» аднак у хуткiм часе не адбылося i не прадбачылася. Выдаючы дачку Ганну за пана Яна Багданавiча Сапежыча, Канстанцiн Іванавiч 8 лiпеня 1513 г. запiсвае y якасьцi пасагу дварэц на рацы Луннай, якi ён справiy на пустоyшчынах двара Дубенскага, 60 службаy i 40 пустоyшчынаy каля двара Луна i за Нёмнам на р. Чарлёнай, «а сеножатеи дворныхъ Чесноковъскихъ за Новоселцы у Крестовъ на две стирте», а таксама землi, лясы i трэць вярсты берага бабровага на Сьвiслачы, (якi адспрэчваy яшчэ раней сам князь Крошынскi з баброyнiкамi гарадзенскiмi, каторыя мiж iншым напэyна i заснавалi сёньняшнюю вёску Баброyнiкi на р. Сьвiслачы). Далей у пасазе агаворвалiся два стаyкi на р. Луннай i перавоз на Нёмне зь перавозьнiкамi Іванцом i Багданцом Карпавiчамi, а так жа палi дворныя, сенажацi, луг i лес Хмельнiк, што былi з боку двара Лаyнае пана гараднiчага (напэyна гарадзенскага гараднiчага Федзькi Гаyрылавiча) i паабапал Чарлёнскага рова, гумно на Чарлёньскiм полi, «и озеро уступъное з Немъна, и сякли, по которымъ сеножатемъ здавъна к тому озеру бывали на имя Бурносовъская, Ровец, Безовъщина Черленьская, на другои стороне Немъна Волчегребъ, а против Ширневых сяклъ Клепачовская», а таксама колькi чалавек чэлядзi дубенскай ды смаленскай, якую пасьпелi прывесьцi з сабой Крошынскiя, пакiдаючы свае смаленскiя yладаньнi. У 1515, а пасьля y 1523 годзе Януш Багданавiч Сопежыч заручаецца пацьвярджальным лiстом Вялiкага Князя на гэтыя yладаньнi. Выдаючы другую дачку Мар’ю за пiсара вялiкакняскай канцэлярыi пана Копця Васiльевiча, Канстанцiн Іванавiч недзе y адзiн час з Сопежычам запiсвае y якасьцi пасагу 30 службаy-конюхаy Церашкоyскiх «подле церкви Сьвятого Спаса» y Дубенскай воласьцi, на што той неyзабаве y 1517 годзе атрымлiвае вялiкакняскi пацьвярджальны лiст. Двор на дубеньскiх пустоyшчынах князь Крошынскi справiy i для дзяржаyцы yруцкага Мiхаiла Мiхаiлавiча Халецкага, за каторага выдаy трэцюю сваю дачку. Княгiня Ганна yжо пасьля сьмерцi мужа князя Канстанцiна i двух зяцёy Сапегi i Копця просiць у траyнi 1531 г. апекi i абароны y Вялiкай княгiнi Боны ад наездаy i рабаваньня з боку суседзяy – ад уцiску з боку yладаньняy Воyпы, князя бiскупа луцкага й берасьцейскага Паyла i з боку yладаньняy, якiя меy каля двара Дубна Мiкалай Юр’евiч Пацэвiч. Разам з гэтым княгiня Ганна «по своемъ животе» перадала двор Дубна Боне, заручыyшыся аднак аб захаваньнi сваiм дачкам i yнукам iх уладаньняy.




Падзел маёмасьцi. Камень Боны Сфорцы


Бона Сфорца, каралева Польская i Вялiкая княгiня Лiтоyская, другая жонка Жыгiмонта I Старога, мацi Жыгiмонта II Аyгуста. Імкнулася yзмацнiць уладу караля i Вялiкага князя эканамiчным шляхам, усяк павялiчвала зямельную yласнасьць Ягелонаy. Заслугi Боны Сфорца y Вялiкiм Княстве многiя i рознастайныя цяжка пераацанiць. Дзякуючы Боне Сфорца Эyропа пачула «Песню пра зубра», менавiта пры яе падтрымцы знакамiтая паэма Мiкалая Гусоyскага была выдадзеная y 1523 годзе y Кракаве. Зь яе вiны сталi нашы продкi карыстацца да гэтага невядомымi iм вiдэльцамi. У вынiку yзнагародаy, падараваньняy i купляy займела многiя воласьцi, вярнула многiя захопленыя фэадаламi землi, у тым лiку Гарадзенскае староства. Акрамя феадальнага маёнтку намесьнiк каралевы Боны Ежы Заляпуха зь яе загаду на рацэ Лунянцы заснаваy у 1531 г. месца Луна, дзе Бона Сфорца фундавала драyляны касьцёл. Наведваючы свае yладаньнi, каралева «часта y гэты касьцёлiк заходзiла».






Бона Сфорца на карцiне Яна Матэйкi з сынам Жыгiмонтам Аyгустам



Да сёньня ля касьцельнай агароджы (апошним часам перанесены на касьцельную тэрыторыю) ляжыць вялiкi камень з чырвонага гранiту, якi нiбыта каралеyскiмi ручкамi быy закладзены Бонай у падмурак касьцёла.






Камень Боны Сфорца



Маладыя пары, якiя бяруць шлюб без дазволу бацькоy павiнны прыйсьцi да гэтага каменя, каб папрасiць каралеву ня помсьцiць iм, як яна гэта зрабiла сваёй нявестцы каралеве Барбары Радзiвiл.

Пасьля пажару апошнi кароль Польшчы i Вялiкi князь ВКЛ Аyгуст Панятоyскi фундаваy тут у 1744 г. новы касьцёл мураваны y строгiх формах клясыцызму, якi быy перабудаваны i набыy сучасны нэаклясычны выгляд у 1895 г. на сродкi князя Друцкага-Любецкага.

Але Сапегi падалi скаргу на Заляпуху, што ён «на yласных iх грунтах двара Луненскага» стварыy паселiшча. Каралева Бона прызначыла для разгляду гэтай справы спэцыяльную камiсiю. Вывады камiсii былi разгледжаны i зацьверджаны 6 сакавiка 1532 г. Вядома, Луна засталося yласнасьцю каралевы Боны. Але ж князь Канстанцiн Крошынскi, як раней успамiналася, запiсаy свой маёнтак Волю свайму зяцю Янушу Багданавiчу Сапегу. Тады ж была yстаноyлена гранiца памiж уладаньнямi па рацэ Лунянцы (цi Луннай? па назве таго часу). Гэта гранiца iснавала аж да часоy другой сусьветнай вайны, падзяляючы паселiшча на дзьве часткi: Луна i Волю. З вышэй сказанага можна зрабiць выснову, што маёнтак Луна iснаваy да перадачы яго Князю Канстанцiну Крошынскаму i дата яго заснаваньня застаецца таямнiцаю. Воля ж узьнiкла y вынiку дзейнасьцi князя.

Пасьля сьмерцi Янухны (1530г.) яго спадкаемцамi становяцца сыны Мiхал, жанаты на Марыне з Быстрыцкiх, Глеб, Дзьмiтрый, Сьцяпан, а таксама дачкi Тацьцяна, якая выйшла замуж за Ждана Словiка, i Настасься, якая была замужам за Гаyрылам Тышкевiчам. Паколькi памiж братамi не было згоды, па iнiцыятыве Глеба y 1541 г. маёнткi Луна, Сьвiслач i Вайкелiшкi былi падзелены на шэсьць роyных частак. На працягу 40—50-х гадоy XVI ст. Чарлёна паступова вылучаецца y асобны двор. Гэты працэс суправаджаyся судовымi спрэчкамi i yзаемнымi нападамi братоy i сваякоy адзiн на аднаго. У 1552 г. Андрэй Мацкевiч скардзiцца ад iмя мацi i айчыма Сьцяпана Сапегi на Дзьмiтрыя, якi напаy на iх спадчыну Луна i забраy лiсты. У 1554 г. памiрае малодшы з братоy Мiхал i Сьцяпан бяспраyна займае яго спадчыну. У сувязi з гэтым у яго была судовая справа з Мацвеем Быстрыцкiм, каралеyскiм каморнiкам, родным братам жонкi Мiхала Сапегi Марыны Быстрыцкай, якая памянялася з братам завешчанай ёй часткай маёнтка Луна на iншы маёнтак. У 1555 г. Мацвей Быстрыцкi напаy на чарлёнскiя валоданьнi Сапегаy. У 1556 г. ужо Дзьмiтрый i Сьцяпан Сапегi са шваграмi Жданам Словiкам i Гаyрылам Тышкевiчам, а таксама служылымi людзьмi i падданымi y колькасьцi каля 300 чалавек нападаюць на yладаньнi Чарлёна Быстрыцкага i рабуюць iх. Пасланыя y двор Сапегаy гаспадарскi дваранiн Ян Васiльевiч Клiкоyскi, судовыя выканаyцы i служылыя людзi былi абстраляны апошнiмi, прычым некалькi чалавек загiнула. У 1557 г. за 12 коп. грошай Быстрыцкi адмаyляецца ад сваiх прэтэнзiй на Чарлёну. Браты дамаyляюцца аб сумесным валоданьнi набытымi землямi, але дамоyленасьцi не прытрымлiваюцца. Спрэчкi заканчваюцца тым, што y час чарговага нападу y 1560 г. (паводле iншых дадзеных у 1561 г.) людзi Сьцяпана y час учыненай перастрэлкi забiваюць Дзьмiтрыя. Маёмасьць атрымаy трэцi сын Глеб, якi адказваy перад судом за даyгi бацькi i, неyзабаве, памёр.

Пасьля гiбелi Дзьмiтрыя y 1561 г. стрыечны брат iх бацькi Павел спрачаyся з Глебам за частку Луна i Чарлёны, якую Глеб самавольна захапiy пасьля сьмерцi Дзьмiтрыя. Павел даказваy, што Дзьмiтрый яшчэ y 1558 г. пазычыy у яго 500 коп. лiтоyскiх грошай i да моманту iх вяртаньня аддаy Паyлу y арэнду свае часткi Луна i Чарлёны.

Удава па Сцяпану Сапегу па першым мужу Мацкевiчава запiсала трэць маёмасьцi свайму сыну ад першага мужа Андрэю. Сваркi за маёмасьць набылi яшчэ большы размах. Анрэй Мацкевiч жалiцца каралю i просiць дапамогi y споры з Мiхалам Сапегам ваяводам Падляскiм сынам Івана Багданавiча дваюрадным братам Паyла Сапегi. Не гледзячы на спрыяньне караля Андрэю, Мiхал у 1565г. насылае сваiх людзей з Чарлёны на yладаньнi суседа. Натоyп напаy на двор Волю, запасы зьнiшчыy i разрабаваy, сялян зьбiваy, а некалькi зьвязаных у Чарлёну прывалок. Чым закончылася гэта вайна, невядома, але з маёмасьцi каралеyскай эканомii Гарадзенскай была вылучана прыватная yласнасьць Воля. А Мiхал Сапега сам прыехаy у Луна i непадзельна запанаваy над маёнткам.

Сынам Мiхала, Мiкалаю i гродзенскаму земскаму судзьдзi Льву, пасьля бацькi i бязьдзетных дзядзькаy Глеба, Дзьмiтрыя i Стэфана дасталiся часткi зямель маёнткаy Луна (Воля), Чарлёна i Кулёyшчына. Гэта выклiкала незадавальненьне сваякоy па жаночай лiнii, а менавiта Грыгорыя Войны, ваyкавыскага земскага судзьдзi, якi выступаy ад iмя дачок, Настасьсi з Сапегаy Тышкевiч i яе сына Мiхала, а таксама трох братоy Словiкаy, з якiмi абодва браты вымушаны былi судзiцца. Суд прысудзiy Мiкалаю i Льву тры часткi маёнткаy Луна i Чарлёна.

Восеньню 1567 г. Мiкалай прыслаy са сваiх уладаньняy у Луна y каралеyскi лягер для радашковiцкай выправы двух конных i аднаго пешага салдата. У той час ён служыy у падканцлера лiтоyскага Еyстафiя Валовiча. Перад 25 студзеня 1574 г. Мiкалай стаy каралеyскiм дваранiнам. 7 студзеня 1581 г. браты падзялiлi маёмасьць. Луна (Воля) адышла Льву. 21 сакавiка 1586 г. суд у Гродна пацьвердзiy iх правы на датыхчасовую маёмасьць. Леy, вiцебскi войскi, быy малодшым сынам Мiхала. 21 жнiyня 1593 г. браты зноy падзялiлi маёмасьць. Леy атрымаy аседлую службу Шчэчыцы, якая належала да Луна (Волi) i плошчы з агароднiкамi y Гродна каля замку i над Нёмнам. Такiм чынам, канчаткова аддзялiлiся маёнткi Луна (Воля) i Чарлёна. Гранiцай памiж iмi была рака Нёман.

Луна заставалася yласнасьцю каралевы Боны да 1557г., да яе сьмерцi i yваходзiла y склад Гарадзенскага староства, а з 1558 г. стала «уласнасьцямi сталовымi», значыць даход з Луненскiх земляy быy прызначаны на yтрыманьне караля, i yвайшла y склад «эканомii Гарадзенскай», якая дзялiлася на воласьцi, а тыя на ключы. Для прыкладу, у 1680 г. ключ Луненскi Гарадзенскай эканомii прынёс 9866 злотых польскiх 26 грошаy гадавога даходу.

7 лютага 1589 г. кароль здаy у арэнду мястэчка Луна разам з вёскамi Марцiнаyцы i Петрашоyцы Мiкалаю Сапегу. Па некаторых дадзеных Сапегi iх арандавалi па 1680 г. 20 сьнежня 1602 г. Мiкалай Сапега пiсаy да Льва Сапегi: «У Гродна y цяперашнi час небясьпечна (у сувязi з эпiдэмiяй), а там назначана правядзеньне соймiка, таму я выбраy прыгажэйшае месца i зусiм небясьпечнае y маiх арэндных уладаньнях мястэчка Луна для правядзеньня соймiка y адпаведнасьцi з унiвэрсалам 3 лiстапада». Соймiк у ВКЛ у 16—18ст. – сход шляхты павета (зямлi, ваяводзтва). На соймiках шляхецкая супольнасьць прымала рашэньнi i выбiрала двух прадстаyнiкоy ад павета для yдзелу y сойме.






Леy i Мiкалай Сапегi, малюнак праектаваны, 1709 г. https://pl.wikipedia.org/wiki/Sapiehowie_herbu_Lis



Тут ужо вельмi цяжка разабрацца, у якiм выпадку размова iдзе пра Волю, а y якiм пра Луна. Кухмайстар у 1593г. мяняе Луна са сваiм братам Львом судзьдзёй гарадзенскiм на выспу з царквою на Возеры Троцкiм.




Сапегi y гiсторыi Луна – Волi


Абодва брата Мiкалай i Леy былi праваслаyнымi. Дзякуючы стараньням Мiкалая y 80—90 гадах 16 веку y Чарлёне была пабудавана царква, у каторай ён быy пахаваны y 1611 годзе, а пазьней i яго жонка.






Царква y Чарлёне. Сучасны выгляд



Леy Сапега сын Мiкалая (не блытаць з канцлерам ВКЛ Львом Сапегам) у завяшчаньнi, напiсаным у Луна 20 жнiyня 1610 г., выказаy жаданьне, каб яго пахавалi y садзе маёнтка Луна. Хутка пасьля напiсаньня завяшчаньня памёр. Яго астатнюю волю занесьлi 20 верасьня 1610 г. у кнiгi Лiтоyскага трыбунала. Леy Сапега быy жанаты на Алене, дачцэ мiнскага кашталяна Мiхаiла Гарабурды. Дзяцей у яго не было. Усю сваю маёмасьць завяшчаy сынам брата Мiкалая – Яну Дамiнiку, Мiкалаю i Фрыдэрыку, пры yмове, што яны заплацяць яго жонцы 4 тыс. коп. грошай лiтоyскiх.

Каралi Рэчы Паспалiтай апекавалiся мястэчкамi. У прыватнасьцi, у 1612 г. Луна ахапiy страшны пажар – практычна yсё мястэчка згарэла. Кароль Польскi i Вялiкi князь Лiтоyскi Жыгiмонт III Ваза вызвалiy луненскiх мяшчан «ад падводнай павiннасьцi, пабораy i чыншу з сенажацяy, палявых, агародных участкаy i падаткаy у дзяржаyную казну» тэрмiнам на 4 гады.

31 жнiyня 1615 г. браты Ян Дамiнiк i Фрыдэрык падзялiлi маёмасьць. Трэцi брат Мiкалай быy псыхiчна хворым. Фрыдэрык атрымаy Чарлёну, а Ян Дамiнiк стаy гаспадаром Луна. 31.10.1637г. Фрэдэрык Сапега, стараста Астрынскi i Гарадзенскi, разам са сваёй жонкай Крысьцiнай Пацеявай каля свайго двара Чарлёна фундуюць унiяцкi манастыр для 4 манахаy-базыльянаy пры старадаyнiм храме Раства Найсьвяцейшай Панны Марыi i сьвятога Мiкалая. У гэтым храме, як напiсана y акце, пахаваны целы бацькоy Фрэдэрыка Сапегi Мiкалая Сапегi кухмайстра ВКЛ, Астрынскага, Луненскага старасты i Багданы Масальскай Сапегi, мацi Фрэдэрыка; а таксама – манашак Ганны i Ефрасiньнi – сясьцёр- базыльянак; Мiкалая Сапегi – брата i Рыгора Валовiча, старасты Рагачоyскага, Дубiцкага, Канеyскага, сына Алены Сапегi i Рамана Рыгоравiча Валовiча.






Фрэдэрык Сапега, малюнак праектаваны, 1709 г. https://pl.wikipedia.org/wiki/Fryderyk_Sapieha



Сярод вялiкай раднi Мiкалай меy цёзку Мiкалая Сапегу, якi выкраy iкону Одэнскай Багародзiцы, напiсаную Сьв. Аyгусьцiнам, у папы Урбана VIII, а y 1635г. пасьля пакаяньня прасiy пакiнуць сьвятыню y Кодэнi. Кароль Ян Казiмiр дорыць сьвятынi рубiн. З канца 17ст. iкона мела рызу i кнiгу для запiсваньня цудаy ад яе. 26 чэрвеня 1723г. сьвятыня каранавана i з 1927г. знаходзiцца y Кодэнскiм касьцёле.

Ян Дамiнiк памёр пасьля 1622 г. Нi Ян Дамiнiк нi Фрэдэрык не аставiлi патомства, таму iх уладаньнi перайшлi да iх блiзкiх кроyных. Хто стаy наступным уладальнiкам Луна, невядома. Але y 1645—1647 гг. Луна сярод iншых зямель выкупiy ад Ізабэлы Трызнiны i Андрэя Войны Павел Сапега гербу «Лiс» (1609—1665), вiцебскi, потым вiленскi ваявода i Вялiкi гетман Лiтоyскi. Павел Сапега быy сынам Яна Пятра Сапегi i Соф’i з Вэйгэраy, унукам Паyла Сапегi, якi згадваyся вышэй. Постаць Паyла Сапегi апiсана y рамане Хэнрыка Сянкевiча «Патоп». Яго дзейнасьць патрабавала вялiкiх выдаткаy, таму большасьць уладаньняy была закладзена або абцяжарана даyгамi.






Павел Сапега гербу «Лiс» (1609—1665). Pierre Landry (XVII w.). https://pl.wikipedia.org/wiki/Pawe%C5%82_Jan_Sapieha



У 1654—1667гг. адбылася Маскоyская навала на землi ВКЛ. У Мастах Маскоyскае войска спалiла касьцёл. У Гарадзенскiм павеце, у склад якога yваходзiла Луна, колькасьць насельнiцтва скарацiлася з 174 398 чал. да 115 323. Маскоyцамi было забiта 59 075 чалавек або 33,9% насельнiцтва павета.

У 1655г ад маскоyскага войска y Чарлёньскiм кляштары хавалiся менскiя манахi базыльяне.

Дакладных зьвестак няма, але y 1685 годзе маёнтак Чарлёна адкупляе ад Вiльчкаy Казiмiр Ян Сапега старэйшы сын Сапегi Казiмiра Яна Паyла (каля 1642—1720), вiленскi ваявода, Вялiкi гетман Лiтоyскi. Яго хрышчоным бацькам быy сын знакамiтага канцлера, потым Вялiкага гетмана Лiтоyскага Льва Сапегi Казiмеж Леон (Леy) (1609—1656), вялiкi пiсар, потым маршалак надворны, потым Лiтоyскi падканцлер. Жанаты з Тэадорай Крыстынай Тарноyскай (1626—24.10.1652), Казiмеж Леон сваiх дзяцей не меy, таму yсе свае вялiкiя yладаньнi завяшчаy хрышчонаму сыну Казiмежу Яну, яго бацьку Паyлу Сапегу i Аляксандру Хiлярыю Палубiнскаму.






Казiмiр Ян Павал Сапега, малюнак праектаваны, 1709 г.: М. Каламайска-Сээд, Генэалёгiя праз выявы…, с.226



Можна меркаваць, што наступным уласьнiкам двара Луна-Чарлёна становiцца маршалак Вялiкi Лiтоyскi Аляксандр Павал Сапега (1672—1734) сын Казiмiра Яна, полацкi ваявода. Вучыyся y езуiцкiм калегiюме y Брунсбергу (Браневе), у 1685—1689 у Парыжы. Чашнiк ВКЛ у 1692, маршалак дворны y 1692—1698, маршалак Вялiкi y 1698—1703, 1705—1708 i з 1713. Удзельнiчаy у Алькенiцкай бiтве 1700, у час Паyночнай вайны 1700—1721 стаy на бок швэдаy i караля Станiслава Ляшчынскага, якi таксама даy яму пасаду Вялiкага маршалка (1705—1708). Пасьля аднаyленьня yлады Аyгуста II у 1709 у апазыцыi да яго. Валодаy Друяй, Іказьню, Сапежынам, Дуброyнам i iншымi маёнткамi.






Аляксандр Павал Сапега. Фрагмэнт акварэлi М. Янушэвiча, 1846:.: М. Каламайска-Сээд, Генэалёгiя праз выявы…, с.233



Кароль Ян III Сабескi y 1680 г. для папаyненьня даходаy каралеyскай казны арганiзаваy Луненскi ключ у Гродзенскай эканомii. Яго арэндны даход быy вызначаны y 9686 злотых польскiх [11]. Ключ складаyся з наступных населеных пунктаy: Луна, Марцiнаyцы, Жылiчы Вялiкiя, Жылiчы Малыя (Рачкi), Нецеча, Каменны мост, Шчарбавiчы, Мяшэтнiкi, Хамiчы, Глядавiчы. Папярэдне была праведзена рэвiзiя. У вынiку y мястэчку Луна налiчвалася 125 «дымаy», разьмешчаных на чатырох вулiцах: Воyпенскай, Мсьцiбаyскай, Гродзенскай, Азёрскай. Плянiроyка населенага пункта была веернай-усе вулiцы выходзiлi ад базарнай плошчы, на якой знаходзiлiся карчма i касьцёл. У мястэчку працавалi 4 мясьнiка, 4 хлебапёка, 4 сольнiка, 1 цясьляр, 1 каваль, 1 кравец, 5 Шаyцоy, 2 гарбара. Яны плацiлi y казну па 6 грошаy..

Нэгатыyны yплыy на сацыяльна-эканамiчны стан мястэчка аказала другая Паyночная вайна. Панямоньне стала арэнай ваенных дзеяньняy памiж швдзкiмi i расейскiмi войскамi. Да таго ж супрацьстаяньне разгарнулася памiж шляхецкiмi канфэдэрацыямi: прыхiльнiкамi Карла XII i Пятра I. У вынiку беларускiя землi падверглiся глыбокаму спусташэньню. На фоне эпiдэмiй лютаваy голад. У 1712 г. каралеyскi камiсар Мiхал Дамброyскi правёy рэвiзiю Луненскага ключа Гродзенскай эканомii. Каралеyская камiсiя канстатавала, што ключ больш за дзесяць гадоy знаходзiyся y заняпадзе ад ваенны дзеяньняy. Арэндны даход зьменшыyся y 9 разоy i склаy 1069 злотых польскiх. Зьяyiлася шмат пустак-неапрацаванай ральлi. Напрыклад, калi y 1680 г. на Мсьцiбаyскай вулiцы было 20 жылых «дымоy», то y 1712 г. – 1. З рамесьнiкаy засталiся 1 цясьляр, 1 каваль, 1 шавец. Пастановай Сойма yсе ключы Гродзенскай каралеyскай эканомii былi вызваленыя ад гiберны (падатак, якi сяляне плацiлi дзяржаве на yтрыманьне войска), але павiнны былi плацiць падводную павiннасьць на yтрыманьне пошт. Унiвэрсалам караля Аyгуста II ад 1699 г. унёсак месяцова склаy 20 злотых польскiх.

10 сакавiка 1711 г. на балтыйскiм узьбярэжжы y Караляyцы (Калiнiнград) нарадзiyся яшчэ адзiн з уладальнiкаy Луны (Волi) Мiхал Антонi.






Мiхал Антонi Сапега (1711—1760). Партрэт сярэдзiны 18 ст. Энцыкляпэдыя гiсторыi Беларусi, Мн., 2006, т.6, с.227



Мiхал Антонi атрымаy Эyрапейскую адукацыю, а пасьля сьмерцi братоy Казiмiра i Язэпа, вялiкую спадчыну: Стары i Новы Быхаy, Баyкладава, Даболшча, Багуславiчы, Яyсевiчы, Сялец, Дзярэчын, Галынка, Вострава, Зэльва, Чарлёна, Луна, Лаyна. Яму належаy палац у Ружанах, маёнткi y Жмудзi i Польшчы. У 1741 г. разам са сваёй жонкай Кацярынай з Сапегаy выдзелiy сродкi на iснаваньне Базыльянскага манастыра i царквы y Чарлёне. Манастыру прыдавалася «вёска Казакоyцы з усiмi лясамi, лугамi, агародамi, глебай i падданымi». Новыя сродкi былi выдзелены 27 жнiyня 1751 г., але пры yмове, што манахаy павiнна быць не чатыры, а пяць.

Мiхал Антонi атрымаy тытул падканцлера ВКЛ, у 1744 г. узнагароджаны ордэнам Белага Арла, але расчараваyся y дзяржаyнай службе i выйшаy у адстаyку. У 1753 г. надрукаваy кнiгу твораy Вальтэра, якую сам пераклаy. У Дзярэчыне застаyся, але перароблены y царкву, фундаваны князем касьцёл Унебаyзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыii. 11 верасьня 1760 г. Мiхал Антонiй памёр у Слонiме не аставiyшы нашчадкаy.

У завяшчаньнi Мiхал Антонi распараджаyся Чарлёнай, Лаyна, Луна, Сямаскаyшчынай, Воляй i г.д. (цяжка сказаць цi пад Луна i Воляй разумеюцца розныя маёнткi цi адзiн i той жа). Паколькi сваiх дзяцей не меy, спадкаемцам Чарлёны, Лаyна i Луна (Волi) стаy сын брата Казiмiра Леона Мiхал Ксаверы.






Сапега Мiхал Ксаверы (1735—1766). https://pl.wikipedia.org/wiki/Micha%C5%82_Ksawery_Sapieha



Гаспадарку Сапегi вялi з пераменным посьпехам, хоць укладалi y яе шмат таленту i намаганьняy. Часта прыходзiлася закладаць частку yладаньняy, выкупляць i зноy закладаць…

Сапега Мiхал Ксаверы (1735—1766), якi атрымаy у спадчыну валоданьнi дзядзькi Мiхала Антонiя, памёр 24 лiстапада 1766 г. у Беластоку. Яго пахавалi y картузаy у Бярозе. Сваёй сям’i ён не меy i землi перайшлi да брата Аляксандра Мiхала, якi стаy наступным уладальнiкам Луна (Волi). Аляксандр Мiхал Сапега (1730—1793) канцлер ВКЛ, жанаты на Магдалене Агнешцы з роду Любамiрскiх. Аляксандр Мiхал распачынае актыyную гаспадарчую дзейнасьць у Дзярэчыне. Пры iм зьяyiлася y яго yладаньнях бульба, якая з цягам часу стала гаспадыняй стала. На Шчары А. М. Сапега збудаваy паселiшча Воля з прыстаньню. Цiкава, што i Луненскiя yладаньнi Сапегаy называлiся Воля, i тут у Луне, Каyшах, Чарлёне, былi прыстанi. Гандлёвыя флятылii курсавалi ад Шчары да Караляyца. З Балтыкi прывозiлi заморскiя тавары: соль, жалеза, францускае вiно, ды ангельскае пiва, шкло i посуд i, нават «арфы» цi «млыны для ачысткi зерня». У Каралявец па Нёмне плыло жыта, пшанiца, пянька, пакульля, рагозы, футры, воск, скуры, драyнiна, попел…






Аляксандр Мiхал Сапега (1730—1793). Партрэт сярэдзiны 18 ст. Энцыкляпэдыя гiсторыi Беларусi, Мн., 2006, т.6, с.227



Аляксандру Мiхаiлу Сапегу належалi многiя паселiшчы на вялiкiх абшарах цяперашняй Беларусi, Польшчы ды Украiны. Але аблюбаваy ён для сваёй рэзыдэнцыi на жаль не Луна, а суседнi Дзярэчын. Хаця ж Луненскiя мясьцiны не yступаюць, а, на мой погляд, прыгажэйшы за Дзярэчынскiя, не гаворачы, што y Дзярэчыне няма Нёмна. У 1760—1770 гг. Аляксандр Мiхал найбольш увагi аддае Дзярэчыну i будуе тут 1765 г. тэатар, а y 1768 г. Вайсковую акадэмiю для 30 сыноy вышэйшых дзяржаyцаy ВКЛ. У 1786 г. саксонец Я. С. Бэкер разам з мясцовым архiтэктарам Лаyрынам Гуцэвiчам будуюць палац, варты рэзыдэнцыi Сапегаy. Палац упрыгожваy картуш з гербам роду Сапегаy з выявай сьвятой для yсiх беларусаy «Пагонi». Разам з Дзярэчынам у 18 ст. праслаyляецца на yсю Эyропу сваiмi кiрмашамi невялiкая дагэтуль мястэчка Зэльва. У 1720 г. Антонiй Казiмер Сапега атрымаy Каралеyскi прывiлей на правядзеньне y мястэчку штогадовых «ярмонок iлi торгов».




Легендарны Францiшак Сапега


Аляксандр Мiхал меy сына Францiшка Аляксандра (1772—1829), якi стане бацькам Яyстаха паyстанца. Францiшак стаy цi не самым легендарным уладальнiкам нашых ваколiц. Пражыyшы yсяго 57 год, ён прыняy удзел у паyстаньнi Тадэвуша Касьцюшкi, пасьпеy адбiць каханку y Напалеона Банапарта, сабраць вялiзную колькасьць каштоyнасьцяy, старадрукаy, мастацкiх палотнаy у сваiм Дзярэчынскiм палацы, што пасьля вызвольнага паyстаньня 1830 г. супраць Расейскiх акупантаy канфiскаваны. З канфiскаванага Дзярэчына адных толькi карцiнаy i каштоyных упрыгожаньняy было вывезена 303 пуда 25 фунтаy (каля 5 тонаy). У 21 год Францiшак ужо атрымлiвае званьне генэрала артылерыi, а яго мужнасьць i адвагу засьведчыy Ордэн Сьвятога Станiслава. 22 траyня 1794 г. генэрал Ф. Сапега сканцэнтраваy сваё войска y Дзярэчыне i далажыy у Вiльню, што рыхтуецца да баявых дзеяньняy, ахвяраваyшы на паyстаньне 6 тысяч дукатаy, ды яшчэ апiсаy на патрэбы паyстаньня даход з аднаго з маёнткаy у 16 тысяч рублёy. Пасьля паразы паyстаньня лёс спрыяy цi схiтрыy генэрал, каб выратаваць сябе i свае маёнткi, перадаyшы пакаянны лiст да Кацярыны II? Вызвалены ад перасьледу з вялiкай ласкi iмпэратрыцы, Францiшак едзе y Пецярбург i дамагаецца вызваленьня Т. Касьцюшкi, якi паранены сядзiць у Петрапаyлаyскай цьвердзi. Але дарэмна. Т. Касьцюшку вызваляе пасьля сьмерцi царыцы Павел I, якi люта ненавiдзеy усё, што рабiла яго мацi. А можа гэтаму паспрыяy прыём, наладжаны Паyлу I у Дзярэчыне, дзе былы паyстанец прымаy яго y сваiм палацы, падносячы каранаванай асобе легендарнага «Івана» i замовiyшы слова за свайго легендарнага галоyнакамандуючага? Не блага yспомнiць, што Францiшку было y гэты час мала больш за 20 гадоy. А y 25 ён ужо трымаy на руках нашчадка – першынца i будучага паyстанца Яyстаха Каятана. Далей было каханьне з фаварыткай Напалеона Маргарытай Жазефiнай Вальтэр, ноч, у якую, па чутках прайграy у карты 15 млн. золатам, падарожжа y кратар Вэзувiя, дзе ледзь не задыхнуyся ад вульканiчнага дыму, пакарэньне горных вяршынь у Пiрэнэях, дзе двойчы трапiy пад сьнегавыя лявiны, назiраньне за карыдай у Гiшпанii… Вэнэцыю параyнаy з беларускiм бабром, што сядзiць у вадзе, высунуyшы галаву на паверхню, ды калекцыянаваy жаночыя пацалункi, за што заслужана атрымаy тытул лiцьвiнскага Казановы. Гэта yсё не перашкаджала Францiшку Аляксандру дасылаць у Дзярэчын вазы з заморскiмi кнiгамi, творамi мастацтва, ды iншыя набыткi на яшчэ не народжаную радасьць Расейскiх захопнiкаy.






Францiшак Сапега (1772—1829). Партрэт 19 ст.



У 1809—1810 гадах Францiшак Сапега ад таго, што y Партугалii горача, у Англii туманна, у Вiльнi не хапала сяброy, у Варшаве сумна без картаy, а толькi y Парыжы i Дзярэчыне – у самы раз, праводзiць час у Дзярэчыне. Тут i памёр легендарны Францiшак Сапега y 1829 г. i пахаваны y Бярозе – Картускай. Нельга не дадаць, што y « Таямнiцах Парыжа «улюбёнец жанчын Жан Марэ стварае вобраз рамантычнага Рудольфа дэ Геральштайна, прататыпам якога паслужыy беларускi князь з роду Сапегаy, паyстанец i шукальнiк прыгод Францiшак Аляксандр. Каго зацiкавiy гэты князь i Дзярэчын, можа прачытаць аб гэтым i аб многiм iншым у неадарвальнай кнiзе Мiхася Скоблы « Дзярэчынскi Дыярыюш».






Герб роду Сапегаy



На жаль да Луны (Волi) Францiшак быy не вельмi прыхiльны, бо 4 лютага 1799 г. ён прадае свае yладаньнi Чарлёна, Лаyна, Воля i Сямаскаyшчына за 500 тыс. польскiх злотых князю Францiшку Друцка-Любецкаму.






Францiшак Ксаверы Друцка-Любецкi, мал. Валянтэго Слiвiцкага (1765—1857): www.polona.pl



Фота Соф’i Хамятоyскай з дому Друцка-Любецкiх захавала выгляд палацу.






Двор Друцка-Любецкiх у Чарлёне (1936 г.)




Маёнтак Воля y 19 стагодзьзi


У маёнтак уваходзiлi фальваркi Воля, Сямаскаyшчына i Вiктарын, мястэчка Воля i чатыры вёскi – Залескi, Загараны, i Касiлы, у якiх налiчвалася 58 сялянскiх двароy. Сiстэма паляводзтва y маёнтку была трохпольнай. Сялянскiя двары былi надзелены ад няпоyных дзесяцi да звыш дзесяцi дзесяцiн зямлi, ад адной да звыш двух дзесяцiн сенакосаy. Сяляне ва yсiх вёсках павiнны былi адбываць прыгонныя днi – цяглыя па тры днi, паyцяглыя па два днi y тыдзень. Павiнны былi адбываць згоны – па 12 дзён у год з рабочай душы, за выключэньнем адной душы, якая заставалася y хаце для нагляду за гаспадаркай. Акрамя гэтага сяляне павiнны былi адбываць шарваркi па 12 дзён у год з двара. Яны ж па чарзе несьлi начны каравул, павiнны былi выдзяляць па два днi пешых у год са двара на выпрацоyку воyны, палатна i сукна, у якасьцi данiны аддаваць 10 яек, 2 курыцы i адну капу грыбоy у год. Для абаграваньня хат сяляне атрымлiвалi лес ад уладальнiка, а для пашы жывёл кожнаму адводзiлася месца. Праваслаyных сялян налiчвалася 330. Яны належалi да Радзiвонавiцкага i Ваyпянскага прыходаy. Сялян рыма-католiкаy было 82. Усе належалi да Луненскай парафii.

У «Сьведчаньнях аб маёнтку Воля» за 1845—1848 гг. ёсьць запiс аб тым, што маёнтак знаходзiцца y вотчынным валоданьнi Юльяна Крывiцкага, перайшоy яму y спадчыну ад бацькi Ксавэрыя Крывiцкага, а апошнi набыy яго y князя Любецкага y 1809 г. Радавым гняздом Крывiцкiх быy г. Хэлм (Польшча). У канцы 16 в. Крывiцкiя пасялiлiся на Лiтве. У Геаграфiчным слоyнiку чытаем: «Воля. Мястэчка i маёмасьць паблiзу Нёмна Гродзенскага павета, у 3 акрузе палiцыйнай, гмiны Луна, 46 вёрст ад Гродна, 665 жыхароy, пераважна жыдоy, сынагога, дом малiтоyны жыдоyскi, гарбарня. Да мястэчка належыць 14 дзесяцiн. Маёмасьць, уласнасьць Вiкторыi Крывiцкай, маюць 3 фальварка Семаскаyшчына i Вiкторын 1037 дзесяцiн (670 пад пабудовамi i ральля, 137 лугоy i пашы, 141 лесу, 83 неyжыткаy). Першым уладальнiкам Волi i Зельвян стаy Ксаверы Крывiцкi – ротмiстар Гарадзенскi судзьдзя земскi Ваyкавыскi. З жонкай Каралiнай Дзянькоyскай дачкой Антона падскарбiя надворнага Лiтоyскага Ксаверы Крывiцкi меy трох сыноy. Сярэднi сын Ксаверыя Юльян нарадзiyся y 1806 г. i зрабiy нядрэнную кар’еру. У 1863- 67 гадах быy маршалкам шляхты Гарадзенскай губэрнi сапраyдным саветнiкам штату, кавалер Ордэна Сьв. Ганны I ступенi. Згубiy павагу шляхты за лiст цару, у якiм выказваy сваю вернападданасьць. З жонкай Вiкторыяй з Эйсмантаy меy дзьве дачкi Юзэфу i Каралiну. На iм i закончыyся род Крывiцкiх. Юзэфа Памела Крывiцкая выйшла замуж за Уладыслава Тарасовiча, якi паходзiy з Гнезна. У вынiку Воля i Зяльвяны сталi yласнасьцю Тарасовiчаy. Уладыслаy i яго брат прынялi удзел у Паyстаньнi, яго маёнтак Конна быy канфiскаваны. Юзэфа Тарасовiч iмкнулася выратаваць хаця б частку iх агульнай з мужам маёмасьцi. На iмя iмпэратара Аляксандра ІІ y красавiку 1864 г. яна падала прашэньне з просьбай вярнуць ёй грошы, якiя яе муж атрымаy за яе y якасьцi пасагу. Юзэфа разам з двума дзецьмi паехала сьледам за мужам у ссылку. Аб гэтым сьведчыць просьба Уладыслава Тарасовiча аб выдачы яму i яго сям’i грашовай дапамогi з казны, накiраваная y 1865 г. на iмя Тамбоyскага губэрнатара. У Юзэфы быy вельмi yплывовы бацька Юльян-Ксаверый Крывiцкi, якi займаy пасаду маршалка шляхты Гродзенскай губэрнi. Яго сувязi адыгралi вельмi важную ролю пасьля таго, як яго зяць Уладыслаy Тарасовiч быy высланы y г. Казлоy Томскай губэрнi (знаходзiyся там ужо y сьнежнi 1864 г.). Усе свае магчымасьцi i знаёмствы Юльян-Ксаверый накiраваy на тое, каб выратаваць маёмасьць зяця i вярнуць яго на радзiму. 23 сьнежня 1865 г. было абнародавана «Высочайшее повеление», якое давала магчымасьць Тарасовiчу прадаць яго маёнтак Конна. Дазвол быy атрыманы i 25 лютага 1867 г. Тарасовiч выехаy з Казлова на радзiму. Верагодна, iншай нерухомасьцi Уладыслаy не меy. Ён мог жыць толькi y маёнтках Зяльвяны i Воля. Пасьля сьмерцi Ксаверыя Крывiцкага па разьдзельным запiсе ад 5 жнiyня 1830 г. яго сыну Юльяну-Ксаверыю адышоy маёнтак Воля. Пасьля сьмерцi самога Юльяна-Ксаверыя Крывiцкага каля 1884 г. на яго спадчыну прэтэндавалi дачка Юзэфа Тарасовiч i yнук барон Сiгiзмунд Сiгiзмундавiч Дангель. Адпаведна yводнага лiста яны былi yведзены y агульнае валоданьне маёнткам Воля.






Герб роду Тарасовiчаy



Уладыслаy Тарасовiч i Юзэфа пасьля сьмерцi былi пахаваны y Гнезна, дзе пры касьцёле ёсьць помнiк з надпiсамi: «SP Wladyslaw Tarasowicz ur 24 stycznia 1826 r, zmarl 1 lutego 1892 r. SP Krywickich Jozefa Tarasowicz, ur 22 czerwca 1836 r. Zm 2 grudnia 1903 r». Мацi Юзэфы Вiкторыя перажыла iх. Цэцылiя з Талочкаy Цешкоyская y «Размове аб тым, што было «узгадвае Волю таго часу: «А дзьве мiлi ад Зяльвян быy другi маёнтак Тарасовiчаy, Воля, у якiм у вельмi прыгожым старым доме з вялiкiм паркам жыла бабка Юлька Тарасовiча панi Крывiцкая са сваёй дачкой удавою Юзэфай Тарасовiч. Панi Крывiцкая была вельмi дастойнаю старэнькаю. Дробная, акружаная старою службаю, сядзела самотна i не мела таварыства». У 1832г. Крывiцкiя пабудавалi y Волi цiкавы двор у клясычным стылi, падобны да будынку y Росi. Двор падрабязна апiсаны Раманам Афтаназы y артыкуле «Воля каля Луны», дзе зьмешчана аж 4 здымкi будынка з 1939 г. Фатаграфiю двара з 1934 г. надрукавала y сваёй кнiзе амэрыканская падарожнiца Louise Arner Boyd. Добра адлюстраваны палац i на малюнку В. Карпызы. Наступным уладальнiкам Волi стаy сын Юзэфы Юлiян Тарасовiч. У 1911 г. Юльян Тарасовiч памёр. Юльян меy адзiнага сына Эдварда-Мар’яна (? —пасьля 1939) i дачку Юзэфу Марыю (1899—1932). У спадчыну пасьля бацькi зусiм яшчэ юнаму Эдварду дастаyся маёнтак Воля. Нарадзiyся Эдвард Тарасовiч у 1891 г. Скончыy Сельскагаспадарчую акадэмiю y Дублянах. Перад І-й сусьветнай вайной ён ажанiyся з Ядвiгай-Эмiлiяй Дзяконскай (1895—1939) з маёнтка Пятровiчы Кобрынскага павета. У час вайны, адпаведна расiйскаму праву, Эдвард Тарасовiч не быy мабiлiзаваны, таму што быy адзiным сынам. Летам 1915 г. пачалося актыyнае наступленьне нямецкiх войск, многiя жыхары заходнiх рэгiёнаy Беларусi пакiдалi свае родныя мясьцiны, перамяшчалiся на yсход. Цiшэyская падрабязна апiсвала пераезд у Менск, якi працягваyся тыдзень. Цяжка было знайсьцi месца для начлегу, а мясцовыя жыхары па-рознаму ставiлiся да бежанцаy. Сем’i Тарасовiчаy i Талочкаy пасялiлiся y Менску y адным доме №16 на вул. Захар’еyскай, разам вялi гаспадарку.

У 1920—1930-я гг. сям’я Эдварда i Ядвiгi-Эмiлii Тарасовiчаy жыла y Волi, дзе была адноyлена вельмi прыгожая сядзiба, яе тагачасны выгляд захавалi старыя здымкi.






Маёнтак Воля. Выгляд да 1939 г.



Гэтую сям’ю яшчэ памятаюць старэйшыя людзi y ваколiцы. Зь iхнiх слоy гаспадар быy страшным карцёжнiкам. Частку маёнтку прайграy у карты. З-за гэтага напэyна Эдвард Тарасовiч меy фiнансавыя праблемы, таму што маёнтак Воля быy закладзены y Вiленскiм Земскiм банку. Нягледзячы на гэта y пачатку 20 ст. новы yладальнiк Эдвард Тарасовiч адрамантаваy увесь будынак, але y час першай сусьветнай вайны ён быy зьнiшчаны. Адноyлены y 1928г. Па дадзеных на 1937г. за гэтым маёнткам пляцам 561 га значылася пазыка y 104 тыс. 224 зл. Двор стаяy у парку плошчай 3 га. З правай стараны вяла да яго шырокая yязная алея тапалёвая, якая заканчвалася стылёвай брамай, завешанай на двух мураваных акруглых слупах. Перад домам быy вялiкi газон, праз якi вяла сьцежка сярод дэкаратыyных кустоy i штамбавых руж. Другi газон быy з тыльнага боку дома, Спадаy ён да гуляючай у нiзе рачулкi, праз якую перабягалi два бярозавыя масткi. За рэчкаю ляжаy агарод. Газоны акружалi ёлкi, лiстоyнiцы, лiпы, бярозы i таполi.




Лёс апошнiх уладальнiкаy Волi


У Тарасовiчаy было два сыны, абодва зьяyiлiся на сьвет у маёнтку Воля. Старэйшы Казiмiр нарадзiyся 20 сьнежня 1919 г., малодшы Станiслаy – 22 траyня 1922г. Хлопчыкi вучылiся y гiмназii бацькоy-езуiтаy у Вiльнi.






Маёнтак Воля. Пасьля паляваньня



У гары са стрэльбамi Станiславаy, унiзе – Казiмiр Тарасовiчы. Фота сярэдзiны 30-х гг. ХХ ст.

Фота з кнiгi: В. М. Папко. Род Дзяконьскiх i iх маёнткi на Брэстчыне y ХІХ-ХХ стст. Брэст: Альтэрнатыва, 2009.






Ядвiга-Эмiлiя Тарасовiч з сынамi Станiславам i Казiмiрам



На старых здымках тых часоy усе члены сям’i выглядаюць шчасьлiвымi.






Ядвiга i Эдвард Тарасовiчы з сынам Казiмiрам (1938 г.)



Адзiн са здымкаy прадстаyляе Ядвiгу-Эмiлiю, яе мужа i сына Казiмiра каля матацыкла. Мацi дарослага сына, гэтая жанчына захоyвала стройнасьць i дзявочую фiгуру. Здымак прадстаyляе яе на матацыкле, якi y тыя часы зьяyляyся сымбалям дастатку i тэхнiчнага прагрэсу.






Эдвард, Казiмiр i Станiслаy Тарасовiчы,1939 г. Фота з кнiгi: В. М. Папко. Род Дзяконьскiх…



20 сакавiка 1939г. памерла Ядвiга-Эмiлiя, яна была пахаваная y Варшаве на Павонзках. Пасьля верасьня 1939 г. па прыходзе савецкiх войскаy Эдвард Тарасовiч i яго сын Станiслаy былi арыштаваныя y Вiльнi. Невядома толькi цi y 1939 г., цi y 1940—1941 гг. Па другой вэрсii ён быy арыштаваны разам з мацi Ядвiгай. Эдвард Тарасовiч памёр ад дызэнтэрыi 8 верасьня 1941 г. у лягпункце №47 лягернага комплексу Севуралляг Сьвярдлоyскай вобласьцi Расiйскай фэдэрацыi. Лёс яго мацi Ядвiгi невядомы.

Станiслаy апынуyся y ваколiцах Ташкента, пасьля патрапiy у войска Андэрса. Ваяваy пад Монтэ-Касiна. Пасьля вайны патрапiy у Англiю, дзе сустрэyся са сваёй будучай жонкай Марыен-Элан (нар. у 1932г.). Хутка сям'я пераехала y канадзкi Манрэаль. Станiслаy Тарасовiч пачаy выкарыстоyваць англiзаваную форму свайго iмя i прозьвiшча – Стэнлi Дэ Тэры. Працаваy графiкам. У 1987г. прыяжджаy у Польшчу, каб сустрэцца з братам. Станiслаy памёр у Манрэалi 9 сьнежня 1992 г., дзе да гэтага часу жыве яго жонка i двое дзяцей. Дачка Джэнет у шлюбе з Лей Харысанам мае дачку Ізабэлу Доун i сына Марка. Сын Станiслава Роджар Дэ Тэры нарадзiyся y 1963 г., жонкi i дзяцей не мае. Лей Харысан валодае y Манрэалi фабрыкай шкла i люстэркаy, дзе працуе яго жонка Джэнет i яе брат.

Лёс Казiмiра быy вельмi складаным. У 1939г. ён не патрапiy у савецкiя турмы. З прыходам немцаy пасялiyся y Луна, таму што маёнтак на той час быy ужо разрабаваны. Паколькi добра ведаy нямецкую мову, быy войтам. У часы акупацыi y Луне дзейнiчала Армiя Краёва. Застава АК належала да акругi «Левы Нёман». Камэндантам заставы Луна быy падпаручнiк Казiмiр Тарасовiч, згодна з запiсамi Вiтольда Карпызы, апошнi yладальнiк Луна—Волi. Яго зьвесткi заснаваны на yспамiнах жыхаркi Луны Ірэны Алiзар: «Казiмiр Тарасовiч быy у войску (пасьля экзамэну i падхарунжоyкi). У часы акупацыi нямецкай жыy у Луне (знаy бегла нямецкую мову) i быy войтам. Быy таксама камандзiрам узводу АК у нашай акрузе. Тарасовiч быy уладальнiкам маёнтка Воля. На пачатку 1945 г. быy арыштаваны. У лягеры працаваy як фэльчар. Да краю вярнуyся y 1956 г. Нядаyна даведалася, што памёр». Па другiх зьвестках пасьля вызваленьня Беларусi y 1944 г. быy арыштаваны, атрымаy 25 гадоy за супрацоyнiцтва з Войскам Армii Краявой.






Казiмiр i Людвiка Тарасовiч з дачкой Ядвiгай. Фота з кнiгi: В. М. Папко. Род Дзяконьскiх i iх маёнткi на Брэстчыне y ХІХ-ХХ стст.



У 1953 г. яго выслалi y Казахстан. Дзяyчына з Луна Людвiка Швед, якая слала y лягер пасылкi свайму бацьку, падтрымлiвала пасылкамi на працягу знаходжаньня y лягеры i Казiмiра. Ён прапанаваy ёй у лiсьце выйсьцi за яго замуж. Яна доyга не згаджалася, бо была простай дзяyчынай, да таго ж нянька y дзяцiнстве вывiхнула ёй лапатку, i y яе пачаy разьвiвацца горб. Але потым усё ж паехала да яго. Казiмiр меy адукацыю фэльчара, разам з жонкай працаваy у шпiталi y Акчатаy. У 1955г. нарадзiлася адзiная дачка Казiмiра – Ядвiга-Стэфанiя. Праз год сям'я атрымала дазвол на пераезд у Польшчу i пасялiлiся y сучасным Заходнепаморскiм ваяводзтве. Па дарозе туды y касьцёле вёскi Каменка каля Скiдаля Казiмiр i Людвiка yзялi шлюб i пахрысьцiлi маленькую Ядвiгу. Да пэнсii Казiмiр працаваy фэльчарам, памёр у Гнезна праз месяц пасьля спатканьня з братам 17 лютага 1988г.

Ядвiга-Стэфанiя скончыла фiлялягiчны факультэт, выйшла замуж за Паyла Хэлмiняка (нар. у 1956г.), мае адзiнага сына Мiхала-Ежы, якi нарадзiyся y 1981г. Ядвiга працуе настаyнiцай польскай мовы i лiтаратуры y Гнезна.




Апошнiя з Сапегаy


Але, калi yспамiнаць пра yсiх уладальнiкаy Луна, то трэба зноy вярнуцца да Сапегаy. А каб падзеi выглядалi больш зразумела, зiрнем на Сапегаyскае радавое дрэва. Вядомы нам Аляксандр Мiхал, заснавальнiк радавой рэзыдэнцыi y Дзярэчыне, меy сына Францiшка, якi y сваю чаргу быy бацькам Яyстаху – паyстанцу. Яyстах Каятан Сапега з 1821 г. жыy у Англii. Але y лiстападзе 1830 г. выбухнула Вызвольнае Паyстаньне супраць Расейскiх акупантаy. Трыццацiгадовы князь пакiдае маёнтак у графстве Лянкашыр, магiлу жонкi Мары Патэн Больд i вяртаецца y радавое гняздо. У раньзе падпаручнiка так змагаецца з ворагам, што yзнагароджваецца Залатым Крыжом Вiртуцi Мiлiтары (Вайсковага Гонару). Не толькi адвагай у баях, але, прадаyшы маёнтак у Ружанах, Яyстах Каятан грашыма падтрымлiвае паyстаньне, так, як гэта зрабiла i Эмiлiя Плятэр. Пасьля паразы паyстаньня князь з сотнямi сваiх сяброy вымушаны падацца y эмiграцыю. Жыве спачатку y Англii, потым у Францыi y гарадку Бяланкурт пад Парыжам. Назапашвае сродкi з надзеяй на новае паyстаньне, але 16 лiстапада 1860 г. памiрае. Пахаваны на Манмартры. Усе yладаньнi на Радзiме былi сканфiскаваны. Сьпiс вывезенага дабра з Дзярэчына y Расею складаецца з 124 лiстоy. Толькi мастацкiх палотнаy ды yпрыгожаньняy было вывезена 303 пуда 25 фунтаy (каля 5 тон).

Памяць Яyстаха Каятана шануецца y Дзярэчыне. У 1999 г. мясцовыя патрыёты yстанавiлi y адноyленым касьцёле мэмарыяльную дошку:

«Яyстаху Каятану Сапегу (1797- 1860)

уладару Дзярэчына yдзельнiку нацыянальна – вызвольнага паyстаньня 1830- 1831 гг».






Яyстах Каятан Сапега (1797—1860). Партрэт 19 ст.



Яyстах Каятан меy сына Яна Паyла Аляксандра. У 1877 годзе афiцэр армii Яе Вялiкасьцi Каралевы Вялiкай Брытанii yзяy шлюб з Севярынай Урускай – Тызенгаyз, якая y якасьцi пасагу мела маёнтак Спушу, што y 12 км ад Скiдаля. Гэта стала адзiнай маёмасьцю на акупаванай тэрыторыi Вялiкага Княства некалi магутнага роду Сапегаy. Праз чатыры гады y маладой пары нарадзiyся сын Яyстах Каятан, названы так у гонар дзеда. Атрымаyшы адукацыю y Цюрыху (Швэйцарыя) i ажанiyшыся на Тэрэзе Ізабэле з Любамiрскiх, Яyстах Каятан пасяляецца y радавым маёнтку Спушы (цяпер – Старая Спуша Шчучынскага раёна). Правадыр Польшчы Юзаф Пiлсуцкi запрашае яго на дыпляматычную службу паслом у Англiю, пазьней прызначае на пасаду мiнiстра замежных спраy Польшчы. У 1921 г. бальшавiкi з немцамi падпiсалi ганебную Рыскую дамову, разадраyшы Беларусь на дзьве часткi. Яyстах Каятан не можа з гэтым пагадзiцца i пакiдае Ўрад Пiлсудскага.






Яyстах Каятан – унук (1881—1963).



«Трэба было адбудаваць Спушу з руiнаy, якiя засталiся па вайне», – успамiнае сын былога мiнiстра Яyстах Севярын, якi нарадзiyся тут 7 жнiyня 1916 г. i пражыy у Спушы з невялiкiмi перапынкамi 23 гады. Пасьля заканчэньня аднаyленчых работ палац у Спушы выглядаy вельмi прыгожа: мураваны двухпавярховы, з мансардай, галерэямi i бальконамi. Каля палаца разьлягаy прыгожы лесапарк. У 1933 г. Яyстаху Сапегу польскi yрад зьвярнуy сканфiскаваныя Расеяй у яго дзеда паyстанца маёнткi i землi. Валянцiн Дубатоyка пiша, што сярод вернутых былi Ружаны, Дзярэчын, Зэльва, Новая Мыш, Луна. Як былi yладкаваны справы з Тарасовiчамi, невядома. У 1939 г. Яyстах Каятан быy арыштаваны распачаyшымi вайну саветамi i пасаджаны y Менскую турму. Потым былi допыты на Лубянцы, сьмяротны прысуд сталiнскай « тройкi «… Але Лаyрэнцiй Берыя замянiy расстрэл на катаржныя работы на Беламор – канале. Уратаваньне прыйшло праз армiю Андэрса, з якой Яyстах пападае y Афрыку. Так род Сапегаy назаyсёды пакiдае родную зямлю. І толькi праз паyстагодзьдзя 4 верасьня 1998 г. князь Яyстах Севярын Сапега выйшаy з вагона Варшаyскага цягнiка на Гарадзенскiм вакзале.






Яyстах Севярын Сапега



Сын апошняга з Сапегаy – уладальнiкаy Луна жыy у Афрыцы y горадзе Найробi краiны Кенii. Ён не забыy сваiх каранёy. У Варшаве надрукаваны плён яго працы, прысьвечанай Бацькаyшчыне i свайму роду: васьмiсотстаронкавы фалiянт «Сапегаyскi дом» з падрабязнымi бiяграфiямi, фамiльнымi партрэтамi, апiсаньнямi маёнткаy… Пераадолеyшы 7 тысяч кiлямэтраy, князь Яyстах Сапега крочыy ля руiн Ружанскага палаца, схiляy галаву перад мэмарыяльным знакам свайму прадзеду y Дзярэчынскiм касьцёле, марыy пабудаваць невялiкi дом у Спушы…






Апошнi дзень нараджэньня y Найробi



Мястэчка ж Луна працягвала заставацца y складзе Гарадзенскай эканомii, створанай у 1588 г. з дзяржаyных маёнткаy Гарадзенскага павета. Маёнткi яе здавалiся y арэнду. Становiшча сялян эканомii было цяжкiм, але лепшым, чым у магнацкiх i царкоyных уладаньнях. Значныя страты эканомii нанесьлi войны 17—18 стст., эпiдэмiя чумы y 1709—10 гг. У другой палове 18 ст. у вынiку галоснай рэфарматарскай дзейнасьцi Антона Тызенгаyза гаспадарка аднаyляецца, уводзяцца новыя тэхналёгii y жывёлагадоyлi, садоyнiцтве… Але пасьля захопу Вялiкага Княства Расеяй маёмасьць Гарадзенскай эканомii распрадаецца i раздорваецца акупантамi. Луненскi ключ (адмiнiстрацыйная адзiнка эканомii) у складзе маёнтка Луна з вёскамi Стральцы, Жылiчы, Камянчаны, Гледавiчы, Шчарбавiчы 12 лiстапада 1795 г. быy падараваны сапраyднаму стацкаму саветнiку графу Мiкалаю Аляксандравiчу Самойлаву. Але ён чамусьцi не зьяyiyся. Луна становiцца yласнасьцю графа Мiхала Валiцкага. Род Валiцкiх вядомы y Ваyкавыскiм павеце з 1567 г. У 1821 г. маёнтак быy куплены Чахоyскiм. Згодна з другiмi дадзенымi, маёнтак стаy належаць Чахоyскiм у вынiку жанiцьбы судзьдзi Яна Чахоyскага з Верай Валiцкай. Ян Чахоyскi памёр у 1823 г., а Вера Чахоyская y 1857 г. У 1833 г. маёнтак выстаyляyся на продаж, прыносiy даход 43 000 злотых, але, напэyна, ня быy прададзены. Ад Яна, сына Аляксандра Чахоyскага, пасьля яго сьмерцi y 1858 г., уладаньнi пераходзяць да яго yдавы i дачок Аляксандры Палiксены, Эмiлii Люцыi Марыi i Актавii Эyфразiны Юзэфы. Апекуном быy князь Станiслаy Сьвятаполк Чацвярцiньскi. Юзэфа Чахоyская гербу «Окша» y 1833 г. выйшла замуж за Эдварда Матэуша Ромэра, якi стаy уладальнiкам маёнтка. Бацька Э. М. Ромэра Эдвард Ян Ромэр быy удзельнiкам вызвольнага руху, а род Ромэраy багаты на таленты, то i зьвестак аб iх жыцьцi i дзейнасьцi засталося многа. Раскажам аб тых, што мелi адносiны да Луны крыху пазьней у аддзельным апавяданьнi.

У часы мiжваенныя Луна заставалася yласнасьцю Юзэфы Ромэр i Марыi Камаровай. Яны валодалi яшчэ фальваркам Жылiчы i мелi 1400 га зямлi. Яшчэ каля iх палацу можна было yбачыць некалi багатыя рыбай ставы i стары прыгожы парк.

На тэрыторыi Волi немцы стварылi ГЕТА. Габрэi з ГЕТА былi вывезены y лягеры сьмерцi. Таму пасьля вайны амаль усе жыхары Волi абнавiлiся. На yладаньнях Тарасовiчаy былi пабудаваны майстэрнi Сельгастэхнiкi i склады Сельгасхiмii.






Палац Тарасовiчаy. 2010 г.



Палац адвялi пад клюб, краму i жыльлё. Зьнiклi клясычныя калёны, кветнiкi, парк, брама, мосьцiкi… Пасьля развалу Імпэрыi развалiлася i Сельгастэхнiка i Сельгасхiмiя. Даyно забытая назва Воля… Сярод руiн палаца i будынкаy майстэрняy, сярод заросьляy кустоyя тут дажываюць сваё жыцьцё пару дзясяткаy пэнсiянэраy, якiя з радасьцю бягуць на датэрмiновыя «выбары», бо гэта адзiнае iмгненьне, калi яны адчуваюць сябе патрэбнымi i, i y адместку сваiм няyдзячным нашчадкам, «галасуюць»…




Ромэры – апошнiя yладальнiкi Луны


Луна дарогаю сваяцтва (па iншых зьвестках куплена y 1821 г., бо расейскiя памешчыкi распрадавалi падараваную маёмасьць) перайшло y валоданьне Чахоyскiм, аб чым можа сьведчыць надпiс у Луненскiм касьцёле: «Вера з Валiцкiх Чахоyская заснула y Богу 1857 г. 21 сакавiка y веку гадоy 76. Пакой яе душы». Напэyна была яна жонкай судзьдзi, аб якiм другi надпiс у гэтым жа касьцёле гаворыць. «Тут ляжыць прах с. п. Яна Чахоyскага, судзьдзя, якi нарадзiyся 1772 г. траyня 21 дня, памёр у 1823 г., чэрвеня другога дня. Найчулей аплакваючы яго страту, сын гэты знак паставiy».






Здымак труны з фамiльнага склепу Чахоyскiх ля Луненскага касьцёла.



У час газыфiкацыi, калi капалi траншэю да касьцельнай кацельнай у 2005 г., выпадкова быy праламаны склеп ля помнiка Аляксандру Чахоyскаму i праз невялiкую адтулiну можна было апусьцiць у склеп руку з фотаапаратам. Так зьяyiyся гэты здымак.

Чахоyскiя валодалi Лунам нядоyга, бо yжо y 1833 г. у «Кур’еры Лiтоyскiм» №70/1833 была зьмешчана аб’ява, што маёнтак Луна Чахоyскiх прадаецца. У яго склад уваходзяць два фальваркi (невялiкiя панскiя службы), 5 вёсак i мястэчка, якое мае дымоy (сялянская гаспадарка адзiнка абкладаньня падаткам) хрысьцiянскiх 199, жыдоyскiх—78, душ 527. Гадавы даход з маёнтка выносiць 43 000 злотых». Няведама, цi быy прададзены i хто яго купiy. Мажлiва Ромэры, але не выключана, што маглi яны Луна атрымаць як пасаг, бо Чахоyскiя i Ромэры yзаемна раднiлiся. Вынiкае гэта з наступнага касьцельнага надпiсу: «Аляксандр i Валерыя з Ромэраy Чахоyскiя Дня 17 лiпеня 1857 г». Таксама yспамiнаная праз Э. Ажэшка Юзэфа Ромэр была y доме Чахоyскiх, а гэта было yжо y 1902 г.

Бясспрэчным уладальнiкам Луны быy муж Юзэфы, Эдвард Матэуш Ромэр. Ромэры—знакамiты шляхецкi род нямецкага паходжаньня (Romer), цэлая дынастыя, прадстаyнiкi якой унесьлi значны yклад у разьвiцьцё культуры Беларусi, Лiтвы, Украiны, Польшчы, былi пасьлядоyнымi i актыyнымi змагарамi за незалежнасьць краю, у якiм жылi. Сярод iх былi мастакi, выдаyцы, журналiсты, палiтычныя дзеячы, вучоныя.

Бацька Матэуша Эдвард Ян Ромэр (1806—1878) падчас паyстаньня 1830—1831 сябар Вiленскага цэнтральнага паyстанцкага камiтэту.






Аyтапартрэт Эдварда Яна Ромэра на вокладцы кнiжкi яго аyтарства «Выправа на воды з Лiтвы да Нармандыi».



У 1833 годзе арыштаваны i асуджаны на пажыцьцёвую ссылку y г. Волагда, аднак праз год атрымаy дазвол вярнуцца на радзiму. У 1834 усталяваy сувязь з Лiтоyскiм камiтэтам (Вiльня), таксама падтрымлiваy адносiны з эмiгранцкiм лягерам польскага «караля дэ-факта» А. Ю. Чартарыйскага. У лiпеню 1838 зноy арыштаваны за супрацу з эмiсарам Маладой Польшчы Шыманам Канарскiм., асуджаны да сьмяротнага пакараньня, замененага новай 13-гадовай ссылкай у Волагду а пазьней – у Вялiкi Усьцюг. Разам з iм у ссылцы знаходзiлася яго жонка Соф’я з Белазораy. Тут 19 верасьня 1848 года i нарадзiyся iх сын-Эдвард Матэуш Ромэр. (Поyнае iмя – Edward Mateusz Jan Oktawiusz Romer). Аб чым сьведчыць таксама эпiтафiя y Луненскiм касьцёле: «Эдвард Матэуш Ромэр нар. у Волагдзе, пм 22.11.1900 г». Пасьля вяртаньня y Вiльню быy пад наглядам палiцыi. У сваiм падарожным дзёньнiку:» Wyprawa do wоd z Litwy do Normandii: kartki z dziennika 6 czerwca – 16 listopada 1861» мiж iншым запiсаy наступнае: «Zdawalo sie, ze te czasy minely, gdy lud w meczarniach i ucisku Bogu swe zale przesyla w pesni – a oto sa obecne. Chwytano po kosciolach, do wiezienia wtracano tych, ktоrzy spiewali – a oto spiewaja, wszyscy i wszedzie». (Здавалася, што тыя часы yжо мiнулi, калi люд у муках i прыгнёце Богу свае крыyды пасылае y песьнi – але яны наяве. Хапалi па касьцёлах, да вязьнiцы yкiдалi тых, якiя сьпявалi – а сьпяваюць, усе i yсюды». ) Пад час паyстаньня 1863—1864 гг. знаходзiyся пад хатнiм арыштам.






Сям’я Ромэраy. Малюнак Эдварда Яна Ромэра (бацька Матэуша). 1829 г.



Здольны ад прыроды да мастацтва Эдвард Матэуш Ромэр вучыyся малюнку спачатку y бацькi мастака-аматара, потым у Катаяна Русецкага i Яна Зянкевiча. Скончыyшы y 1867 г. Вiленскую гiмназiю выехаy на вучобу y Акадэмiю Мастацтваy у Дрэздэн. Настаyнiкам яго быy К. Шульц. Малюнкi Э. М.Ромэра зьмяшчалiся y «Ляйпцiгскай iлюстраванай газэце». У 1870 г. ён перавёyся y Мюнхэнскую Акадэмiю Мастацтваy, дзе навучаyся пад кiраyнiцтвам Г. Аншуца, А. Сойтца, А. Ромберга, у майстэрнi баталiста Ф. Адама. Э. М. Ромэр калегаваy з эмiгрантамi былой Рэчы Паспалiтай В. Чахурскiм, Ю. Брандтам, Ю. Косакам, М. Гедымскiм. Некаторы час Э. М. Ромэр працаваy у майстэрнi Ксаверы Пiлата. Першыя працы y Мюнхэне «Вяртаньне зь ярмаркi» i «Пiкет».

З 1873 г. многа падарожнiчаy: пабываy у Вене, Меране, Варшаве.

У 1878 г. вярнуyся y Вiльню i адкрыy на Бакшце y старым доме Ромэраy, якi дастаyся яму y вынiку падзелу маёмасьцi памiж братамi, мастацкую майстэрню i карыстаyся ёй сумесна з братам Альфрэдам Тэадорам Ромэрам i сябрам Францiшкам Юргiлевiчам. 16 сакавiка 1880 г. ажанiyся з Юзэфай Чахоyскай (дачкой Аляксандра Чахоyскага i Валерыi Ромэр) i атрымаy у якасьцi пасагу Луна.






Партрэт Эдварда Матэвуша Рэмера (1885). Намаляваy яго брат Альфрэд Ромэр (1832—1897). Лiтоyскi мастацкi музэй



У гэты час пiсаy ён галоyным чынам бытавыя жанравыя сцэнкi, пэйзажы: «Завiруха», «Перад вакзалам», «Перад майстэрняй». Маляваy партрэты «Каваль», «Селянiн у футравай шапцы». Майстэрскi напiсаны «Партрэт бацькi мастака» —бацькi свайго сябра Ю. Юргiлевiча.

Шэраг твораy прысьвечаны паyстанцам 1863 г.: «Патруль», «Хацiна y лесе». У 1873 г. Эдвард Матэуш Ромэр экспанаваy свае працы y Кракаyскiм Таварыстве сяброy мастацтваy: «Адпачынак перад карчмой», «Вузкакалейка на Лiтве», «Чыгуначная станцыя», У парку», «Кулiч», «Пад таполямi», «Мяцелiца». На выставе y Варшаве палотны «Чыгуначная станцыя», «На запусты», «Пасьля работы», «Вяртаньне» былi куплены Таварыствам падтрымкi мастацтваy. У 1894 г. на выставе сучаснага мастацтва y Львове карцiна «Мяцелiца-2» была yганаравана срэбным мэдалём. Выстаyляy свае працы Эдвард Матэуш Ромэр у Парыжы, Вене, Берлiне, Мюнхене, дзе карцiна «Мая хата» атрымала прыз i была куплена прафэсарам мастацтва з Брусэля І. Дэ Гасам.

Пэндзьлю Эдварда Матэуша Ромэра належыць партрэт народнага лiтоyскага паэта Анастаса Страздаса. На палатне паyстае постаць волата. Палац, местачковыя дамы, нават ветраны млын у параyнаньнi зь iм здаюцца цацачнымi. Паэт бы магутная глыба стаiць на зямлi, сягаючы да неба. Апрануты сьцiпла, ён стамiyся, зьняy галаyны yбор i павесiy на ручку кавенькi, на якую апiраецца, у правай руцэ трымае хусьцiнку, якой толькi што выцер твар. Непакорныя валасы, шырокi твар, прасьветлены лоб, на маршчынiстым валявым задуменным твары трывога i надзея. Такое yражаньне, што паэт вандруе па вёсках i мястэчках, заклiкаючы народ да змаганьня за лепшую долю.






Партрэт народнага лiтоyскага паэта Анастаса Страздаса. Эдвард Матэуш Ромэр



Карцiны Э. М. Ромэра можна паглядзець у Народным Музэi y Варшаве («Амазонка»), Кракава («На папасьцы-2»), у Музэi Мастацтва y Вiльнi (7 работ) i y музэi Каyнаса.

Апошнiмi яго працамi былi пэйзажы з хлопчыкам на канi, зiмовая карцiна «Тры каралi» i незакончаная праца «Ад’езд дыцэзii жмудзкага бiскупа». Засталося многа эскiзаy. Акрамя карцiн ён пакiнуy мноства эскiзаy.

На працягу 20 год Эдвард Матэуш Ромэр быy уладальнiкам Луна. Цi адлюстравана y яго работах Луна? Магчыма, але адказ на гэта пытаньне чакае свайго дасьледчыка. Таму будзем спадзявацца, што сярод яго твораy ёсьць малюнкi, прысьвечаныя Луна. Трэба толькi iх адшукаць.






Зiмовы пэйзаж. Праца Эдварда Матэуша Ромэра вельмi нагадвае прыроду i рачулку Лунянку каля палацу Ромэраy у Луне



У сям’i Ромэраy было трое дзяцей. Сын Эдвард нарадзiyся y 1881 годзе, але памёр удзяцiнстве y 1901 г. Дачка Рэгiна нарадзiлася y 1882 годзе. 18 кастрычнiка 1909 г. у Вiльнi яна выйшла замуж за свайго траюраднага брата Мiхала Пiyса Пасхалiса Ромэра (1880—1945). Сын Ежы нарадзiyся y 1896 годзе i таксама мала пражыy. Уся сям’я мела клопаты са здароyем. Пасьля цяжкага запаленьня лёгкiх меy клопаты са здароyем i бацька Эдвард Матэуш Ромэр. Нягледзячы на гэта, шмат займаyся гаспадарчымi i сямейнымi справамi i да апошнiх дзён не пакiдаy маляваць.

Памёр Эдвард Матэуш Ромэр 22 лiстапада 1900 года y Луне, пахаваны y радзiннай каплiцы y Троках. Гэта дата вынiкае з цытаванай вышэй эпiтафii y Луненскiм касьцёле i папаyшай мне ксэракопii нэкралёгу, прысьвечанага Эдварду Матэушу Ромэру. Але многiя крынiцы чамусьцi падаюць iншую дату сьмерцi -10 лютага 1900 года.






Нэкралёг на сьмерць Эдварда Матэуша Ромэра



Пасьля сьмерцi брата Ежы у 1920 годзе Рэгiна стала спадкаемнiцай маёнтку Луна. Яе муж Мiхал Ромэр быy адным з галоyных iдэолягаy лiбэральна-дэмакратычнага крыла краёyцаy. У 1913—15 распрацаваy канцэпцыю новай Рэчы Паспалiтай у выглядзе канфэдэрацыi Польшчы i «гiстарычнай Лiтвы» як самастойных i дэмакратычных дзяржаy.

Пра Мiхала Пiуса Ромэра больш можна даведацца y працы: Смалянчук А. Дзёньнiк Мiхала Ромэра як крынiца па гiсторыi Беларусi пачатку ХХ ст. // Беларускi Гiстарычны Агляд. 1998. Т. 5. Сш. 1 (8); ён жа. Ромэр Мiхал Пiус //.

Але Мiхал Ромэр у Луне хiба ня быy ды i з жонкай Рэгiнай неyзабаве разьвёyся.

У мiжваенны час Луна пазаставалася yласнасьцю Рэгiны Ромэр. Гэтыя yладаньнi разам з фальваркам Жылiчы налiчвалi 1400 га. Былi y арэндзе, магчыма y Марыi Камаровай, якая y дакумэнце выступае yладальнiцай. Рэгiна сышлася з сэквэстрам Крупiньскiм. З дачкой Цэлiнай у яе былi сапсаваныя адносiны. Станiслава Швед жыхарка в. Луна гаварыла, што дачка кiнула яе, бо Крупiньскi не быy знатнага паходжаньня, а магчыма, яшчэ па нейкай прычыне. Гаспадарка Ромэраy была yзорнай. Хто i калi пабудаваy двор, невядома. Перад прыходам савецкiх войск у верасьнi 1939 г. Рэгiна Ромэр i Крупiньскi yцяклi. Драyляны палац Ромэраy, паводле Станiславы Швед, быy разабраны y 1940 г. У галоyнай браме стаяла статуя Мацi Божай, якую ксёндз Мончка аддаy у Жалудок.






Мiхал Пiус Ромэр – фота з сайта be.wikipedia.org/wiki/



Але Стасюкевiч Яся, таксама жыхарка Луна, апавядае, што пасьля вайны будынак палаца яшчэ стаяy. Я паказаy спадарынi Стасюкевiч малюнак Напалеона Орды палаца з Гродзеншчыны, але з невядомага канкрэтна месца. Спадарыня Яся сказала, што малюнак вельмi падобны да таго палаца Ромэраy.






Малюнак Напалеона Орды палаца з Гродзеншчыны



Сёньня на месцы дома Ромэраy знаходзiцца будынак старой школы.






Рэшткi ставаy i будынак «старой» школы. 2011 год



Ад былога сядзiбна-паркавага комплексу Луна засталiся рэшткi былога парку i побач зь iмi, абсаджанае дрэвамi, месца былых ставаy.






Мост праз Лунянку. 1928 г.



У ставах вырошчвалi рыбу. Ставы запаyнялiся вадой у вынiку перакрыцьця р. Лунянкi плацiнай, якая адначасова служыла для прывядзеньня y рух вадзянога млына. Млын не захаваyся. На беразе ставу да 2009 г. расло старое дрэва, якое было самым тоyстым у акрузе (2 м у дыямэтры i больш за 6 м у абхваце). Яго вiдаць на здымку 1928 г. зьлева. У 2009 г. гэта гiстарычнае дрэва сьпiлавалi y пляне правядзеньня палiтыкi пераводу кацельных на «мясцовае палiва». Па гэтай прычыне тады былi сьпiлаваны многiя дрэвы былога парку Ромэраy. Да канца 20 ст. ставы яшчэ запаyнялiся вадою. Пасярэдзiне ставаy знаходзiлiся альтанкi, да якiх вялi драyляныя масткi. Пры пабудове новай школы будаyнiчае сьмецьце было сапхнутае бульдозэрам у ставы. Заняпад набыy незваротны працэс.






Мост праз рэчку Луняеку каля палацу Ромэраy (1928 год)



На другiм пляне вiднеюцца абрысы будынкаy палацавага комплексу Ромэраy.

Нядаyна я знайшоy паведамленьне аб тым, што y Інстытуце Гувера y Архiвах калекцыi Мечыслава Ялавецкага (Mieczyslawa Jalowieckiego) y скрынцы 18 захоyваецца такi экспанат: 964. LUNNA Dwоr. ziemia Grodzienska /N/ bar. Romer. Магчыма гэта i ёсьць малюнак палацу Ромэраy, зроблены Мечыславам Ялавецкiм?




Пад Расейскай акупацыяй





Лiстападаyскае Вызвольнае Паyстаньне


Пасьля захопу расейцамi зямель Вялiкага княства Лiтоyскага, пачынаючы з 14.11.1795 г. Луна y складзе Гродзенскага павета, з 14.12.1795 г. – у Слонiмскай губэрнi, з 11.12.1795 г. – Лiтоyскай, а з 1801 г. у Гродзенскай губэрнi.

Расiйскае панаваньне на захопленых землях пачалося з рабаваньня. Вывозiлася yсё, што мела каштоyнасьць. Рабавалiся музэi i палацы, вывозiлiся калекцыi мастацкiх твораy, кнiгi, летапiсы. Цяпер яны yпрыгожваюць зборы Эрмiтажа, Трацякоyкi i iншых музэяy Расii. І зараз нiхто не думае iх вяртаць.

Луненскi ключ (579 мужыкоy i 573 жанчыны) разам з вёскамi Стральцы, Камянчаны, Жылiчы, Глядавiчы быy аддадзены графу Н. А. Самойлаву, але той не зьяyiyся на вызначаныя yладаньнi. Таму знайшлi другога графа М. Валiцкага. Сяляне папалi пад прыгон. Паyсюдна адмянялiся прывiлеi, беларускiя законы, забаранялася беларуская мова, зьнiшчалася yнiяцтва, да якога належала 80% вернiкаy Беларусi. Нават грыгарыянскi каляндар (новы стыль), уведзены Вялiкiм Князем ВКЛ Стэфанам Баторыем, быy адменены. Пачаyся набор у рэкруты, чаго нiколi не было y Вялiкiм Княстве Лiтоyскiм. На 25 гадоy забiралiся сяляне на службу y расейскую армiю.

У 1812 годзе пачалася франка – расейская вайна. Многiя лiтвiны спадзявалiся, што Напалеон дасьць магчымасьць аднавiць незалежнасьць ВКЛ, таму iшлi служыць у францускае войска. Для беларусаy гэта была не Айчынная, а братазабойчая вайна. Пры адступленьнi французаy Луна занялi войскi графа Атароyскага. 12.12.1812 г., яны iшлi да Беластока праз Луна-Адэльск, частка y напрамку Воyпа-Крынкi.

І французы i расейцы несьлi спусташэньнi, забiралi y сялян апошняе.

Пасьля вайны пачаyся эканамiчны заняпад. Расейскiя памешчыкi пачалi прадаваць дараваныя землi. У І82І годзе Луна куплена Чахоyскiм i яго жонкай Валерыяй фон Ромэр. Па зьвестках П. О. Баброyскага, Луна страцiла статус мястэчка, але гандаль яшчэ цеплiyся.

Лiтвiны не зьмiрылiся з агульнай стратай незалежнасьцi. У І830-І83І гг. адбылося Лiстападаyскае Вызвольнае Паyстаньне. У час паyстаньня y раёне Луна дзейнiчаy атрад паyстанцаy генэрала Хлапоyскага, якi y І83І г. зьнiшчыy ля Луна расiйскi абоз у 4І8 вазоy, што iшоy з Брэста на Луна-Скiдаль. 26.05 1831 г. ля Воyпы Д. Хлапкоyскi зрабiy засаду, у якую трапiлi казакi, што адбiла ахвоту генэралу Герсьценфейту атакаваць тылы паyстанцаy. У гэтым атрадзе ваявала беларуская Жана Д’Арк – Эмiлiя Плятэр.






Эмiлiя Плятэр на чале касынэраy



Хлапоyскi yспамiнаy: «Калi мы праходзiлi праз вёскi, народ спачатку прызнаваy нас за маскалёy i не адразу хацеy верыць, што мы Палякi, а калi yпэyнiваyся, дык плакаy ад радасьцi, прыносiy прадукты, што толькi меy, нiколi не хацелi браць грошы, тым ня менш я прымушаy iх браць грошы за авёс i сена, гаворачы, што маю на гэта строгi загад».

«Алфавiтны сьпiс удзельнiкаy паyстаньня 1831 г». па Гродзенскай губэрнi, складзены сьледчай камiсiяй, уключае прозьвiшчы 474 чалавек. У iм паyстанцы з Мастоyшчыны: сяляне С. Дзяшко, Ф. Курпiньскi, Ф. Трусевiч; памешчыкi М. Матусевiч, браты Т. i Ф. Палубiньскiя, Ф. Шабаньскi, Антонi Эйсымонт, князь Е. Сапега; шляхцiцы Актавiян Эйсымонт i Мiнучыц, а таксама 37 паyстанцаy з Ваyкавыскага павета. Бацька аднаго з апошнiх уладальнiкаy Луны Эдварда Матэуша Ромэра Эдвард Ян Ромэр (1806—1878) падчас паyстаньня 1830—1831 быy сябрам Вiленскага цэнтральнага паyстанцкага камiтэта. Падрабязьней аб гэтым у апавяданьнi пра Ромэраy.

Дзеяньнi акупацыйных уладаy пасьля разгому Лiстападаyскага Паyстаньня

Пасьля расправы з паyстанцамi 1831 года былi разрабаваны маёнткi паyстанцаy, вывезены каштоyнасьцi з музэяy i бiблiятэк, канфiскаваныя землi, разам з сем'ямi раздавалiся расiйскiм памешчыкам i чыноyнiкам, дробная беларуская шляхта пераводзiлася y прыгонных.

Але перад расiянамi паyстала пытаньне: што трэба зрабiць, каб пазьбегнуць паyтору такiх падзей. Дзеля адказу на гэта пры iмпэратары Мiкалаi І быy створаны дарадчы орган – спэцыяльны Камiтэт па справах залежных губэрняy, якi павiнен быy распрацаваць прапановы i рэкамэндацыi yраду па пераyтварэньнi Беларусi y расiйскую адмiнiстрацыйную адзiнку (губэрню) на векi вечныя. Распрацаваны быy плян працы: па-першае – адабраць у беларусаy iх мову i гiсторыю; па-другое – лiквiдаваць беларускую царкву. Для выкананьня пляну yжо y 1832 годзе быy зачынены Вiленскi yнiвэрсытэт, а y 1834 г. пераведзена навучаньне ва yсiх школах на расейскую мову. Каб настаyнiкi вучылi па-расейску, у Вiцебску заснавалi настаyнiцкую сэмiнарыю, а y Полацку y старадаyнiх езуiцкiх мурах—кадэцкi корпус. Так была створана «кузьнiца» расейскамоyных настаyнiкаy i афiцэраy—манкуртаy, пазбаyленых роднай мовы i ведаy аб мiнулым Радзiмы.

У 1839 годзе была скасавана Берасьцейская Ўнiя. Цяпер сьвятары вялi набажэнства па маскоyскiх службоyнiках, на расейскай мове трэба было весьцi yсю справаздачу. Беларускiя кнiгi, службоyнiкi, iконы тысячамi спальвалi на вогнiшчах. За yдзел у паyстаньнi зьнiшчалiся кляштары. Быy зьнiшчаны цэлы старажытны другi па значэньнi y ВКЛ горад Брэст з старажытным замкам i 10 кляштарамi католiкаy i yнiятаy, а на яго месцы пабудавана Брэсцкая крэпасьць.

З 1840 года па царскаму yказу забаранялася назва «Беларусь» i yводзiлася назва «Северо-Западный край». Адмаyлялася дзеяньне Статута Вялiкага Княства Лiтоyскага i yводзiлася расiйскае заканадаyства. Губэрнатар i расiйскi yрад былi yпэyнены, што зрабiлi yсё, каб беларусы зьнiклi як народ.

Але супрацiy расiянам не сьцiшаy. Найбольшую актыyнасьць праяyлялi сяляне, становiшча якiх было невыносным. Ва yмовах расейскага прыгоннага права сапраyднай трагедыяй былi былi рэкруцкiя наборы y расейскую армiю. Рэкрутаy набiралi прымусова i да 1834 г. яны служылi пажыцьцёва, з 1834—29 год, з 1855 па 1872 —12, 10 i 7 гадоy. Сяляне адказвалi на прыгнёт бунтамi.

На становiшча y краiне спрабавалi актыyна yплываць уцекачы – эмiгранты. Былi арганiзаваны выправы патрыётаy для арганiзацыi партызанскага руху. Першай была экспэдыцыя палкоyнiка Ю. Залiyскага, iнiцыятара Лiстападаyскага паyстаньня i дзеяча Лялевелеyскага камiтэта. Ужо y другой палове 1832 года yзяyся за арганiзацыю экспэдыцыi на Радзiму. Землi Беларусi падзялялiся на акругi, кожная на два паветы, куды прыяжджалi камандзiры i 2—3 памочнiкi. Акругу Гродзенскага i Лiдзкага паветаy узначалiy Марцэлi Шыманскi, Слонiмскага i Наваградзкага – Мiхал Валовiч з Парэчча. Створаныя М. Валовiчам i iншымi партызанскiя атрады выклiкалi вялiкую трывогу захопнiкаy. Былi арганiзаваныя шматлiкiя аблавы. У вышуках прынялi yдзел звыш 10 тыс. салдатаy толькi y Гродзенскай губэрнi. Партызаны i кiраyнiкi былi арыштаваны. Іх звозiлi y Гродна, дзе трымалi y астрозе, разьмешчаным у былым езуiцкiм кляштары. 24 лiпеня 1833 года генэрал-губэрнатарам М. Дуyгарукавым быy зацьверджаны прысуд:

М. Валовiча—да павешаньня, 6 чалавек—да бiцьця розгамi i высылкi на катаргу y Сiбiр, 3-х чалавек—да бiцьця розгамi скрозь строй у 500 салдат i y арыштанцкiя роты.






Паyстанцы Мiхал Валовiч i Лявон Працлаyскi, гравюра XIX ст.



2 жнiyня Мiхал Валовiч пры вялiкiм натоyпе мясцовых жыхароy быy павешаны ля Скiдальскай заставы. Ноччу яго патаемна пахавалi, каб «не было тайных молений при теле преступника». Чарговым эмiсарам на Беларусi вясной 1835 г. быy Шыман Канарскi, удзельнiк Лiстападаyскага паyстаньня i экспэдыцыi Ю. Залiyскага. Сваёй мэтай ён ставiy падрыхтоyку народу да разуменьня заклiку: «Айчына, Вольнасьць!» i яднаньня шляхты з народам. Але y 1838 годзе Ш. Канарскi быy арыштаваны. Перад сьледзтвам прайшло 221 чалавек. 15 (27). 02. 1839 г. Шыман Канарскi быy расстраляны. Праз суд прайшло 150 чалавек. Нягледзячы на крывавы перасьлед хваляваньнi i бунты працягвалiся. Толькi да 1845 года адбылося 207 бунтаy. У 1847 г. у Гродна yведзены ваенны стан. «Вясна» 1848 г. у Эyропе спрыяла росту супрацiву.






Шыман Канарскi (ананiмны партрэт, перад 1839, алей на палатне)



У лiпеню 1833 г. Мiкалай І быy вымушаны выдаць Указ, у якiм прадпiсвалася, што рабiць у выпадку мяцяжу, падобнага да 1831 г.: вiнаватых дзялiць на 4 разрады i канфiскоyваць маёмасьць. Вiнаватых 1 разраду судзiць ваенна-палявым судом (нават расстрэл), 2 разраду – ссылаць у Сiбiр, 3, 4 разраду – прысуды зацьвярджае галоyнакамандуючы. Прыняцьце такога Ўказу гаворыць аб становiшчы на Беларусi. Указ iшоy паyторна y 1848 г.

Падзеi y краiне не маглi не закрануць i луненцаy. У сьледчых матэрыялах ёсьць запiсы аб сялянах-удзельнiках паyстаньня з недалёкiх ад Луна вёсак. «Бiяграфii» асобных сялян па вынiках сьледзтва даюць магчымасьць уявiць iх месца y паyстанцкiх атрадах i далейшы лёс. Так, селянiн з маёнтка Радзiвонавiчы Гродзенскага павета Сьцяпан Дзяшко «знаходзiyся y шайцы мяцежнiкаy з ружжом», хутчэй за yсё пад началам Ц. Пуслоyскага. Адбываy арышт у Гарадзенскiм астрозе, пасьля быy адпраyлены y Табольск для залiчэньня y Сыбiрскiя лiнейныя батальёны. Адтуль зьбег на радзiму, выкарыстаyшы iмя таварыша па службе, але быy схоплены i вернуты нанова. Фелiкс Карпiнскi з маёнтка Забалацьце Ваyкавыскага павета служыy лякеем у генэрала Д. Хлапоyскага, якi прыйшоy у Беларусь на чале польскага войска. Захварэy i быy захоплены y палон у Коyне. Сядзеy у Дынабургзкай крэпасьцi, потым адпраyлены y Гродна. У лютым 1833 г. дараваны i адпушчаны дадому. Да Хлапоyскага падаyся, тайна пакiнуyшы памешчыка, Фёдар Цiмафеевiч Трусевiч (Трушэвiч) з в. Ябланава таго ж павета. Там служыy дзеншчыком у паручнiка Забельскага. Пасьля паразы пад Коyнам спрабаваy прабрацца y Каралеyства Польскае, але быy злоyлены y Кобрынскiм павеце. Сьледзтва адбыy у Гродзенскiм астрозе. У лiпеню 1832 г. атрымаy прабачэньне i вернуты пад расьпiску памешчыка наглядаць за яго паводзiнамi.




Масавыя абурэньнi


Пасьля разгрому паyстаньня цiск на беларушчыну yзмацнiyся шматкротна. 3 І839 г. забаронены казаньнi y цэрквах i касьцёлах на беларускай мове. З 1840 года па yказу цара тэрмiн «Лiтва» як i «лiтвiн» сталi таксама забароненымi. Адказ беларусаy быy адпаведны. У І845 г. адбылося 207 бунтаy. Расiя yсё больш эканамiчна i тэхнiчна адставала ад многiх краiнаy сьвету. Нарастала небясьпека пераросту сялянскага антыпрыгоньнiцкага руху y рэвалюцыю. Гэта прымусiла расейскага iмпэратара Аляксандра ІІ 19 лютага 1861 г. падпiсаць Манiфэст i «Палажэньне аб вызваленьнi сялян ад прыгоннай залежнасьцi», што карэнным чынам зьмяняла iх становiшча. Але многiя палажэньнi Манiфэсту (часовыя абавязкi па захаваньню паншчыны i выплатай аброку, выкуп надзелаy, парушэньнi памешчыкамi самiх Палажэньняy 19 лютага) выклiкалi масавыя абурэньнi. Калi y 1860 г. на Беларусi адбылося каля 50 сялянскiх выступленьняy, то y 1861г.—379, а y 1861—63 гг. пiк сялянскiх бунтаy дасягнуy 1100. Сярод бунтаyшчыкоy былi i сяляне Луненскай воласьцi.

У І843 г. па Ўказу Ўрадавага Сэнату Луна, якое y той час належала рымска-каталiцкай царкве, пераходзiць у казённае ведамства. Фальварак складаyся з 2 двароy у в. Луна i y в. Пiлкi.

25 верасьня 1859 г. Вiленскi генэрал-губэрнатар зрабiy прадпiсаньне гродзенскаму губэрнатару «Аб правядзеньнi неадкладна найстражэйшага дасьледаваньня аб буянскiм учынку сялян маёнтка Луна», бо сяляне адмовiлiся ад згонаy—выхадаy на yборку панскага yраджаю yсяго працаздольнага насельнiцтва, пачынаючы з 12 гадоy. У воласьць былi накiраваны 57 палiцэйскiх. Але звыш 200 чалавек узброiлася палкамi i перагарадзiлi дарогу палiцэйскiм.

У І859 г. на тэрыторыi, ахопленай Волпай, Росьсю i Луна, адбыyся «цьвярозы» рух. Сяляне на сходах прынялi пастановы y царскiх кабаках вiно i гарэлку не купляць. «У нас няма нi п’янства, нi распусты, нi крадзяжу. Хату хоць на цэлы дзень пакiдай адчыненай – нiхто трэскi не возьме», – пiша пра звычаi нашай мясцовасьцi Элiза Ажэшка.






Антыалкагольны плякат



Для yцiхамiрваньня сялян у лiпеню 1862 г. урад накiраваy роту салдат. Валасны старшыня загадаy забiраць у сялян прадукты харчаваньня, «рэзаць жывёлу». Супрацiyленьне луненскiх сялян было зломленае.

Не прынялi yстаноyчых грамат сяляне вёсак Шчарбавiчы, Глядавiчы, Стральцы, Жылiчы, Камянчаны. У сялян былi адабраны добра yгноеныя землi, а аддадзены непрыдатныя, на якiх нiчога не радзiла. Аб гэтым напiсалi скаргу Вiленскаму генэрал-губэрнатару y кастрычнiку 1862 г. З-за непiсьменнасьцi сялян складаy скаргу i зрабiy подпiсы за iх нейкi Антонiй Багуслаyскi. Праз пяць дзён больш за 100 сялян скасiлi частку панскага лугу. 19 кастрычнiка 1862 г. ад Вiленскага генэрал-губэрнатара Назiмава прыходзiць «Адносiна» Гродзенскаму губэрнатару «…аб сходзе сялян Луненскай воласьцi Гродзенскага павета аб павялiчэньнi паншчыны, прысваеньнi iх грошай i распрадажы маёмасьцi беднякоy памешчыкам». У «Адносiне» распавядаецца на што скардзяцца сяляне « сельских обществ Луненской вол»., што мiравы пасрэднiк аб’явiy аб адмене згонаy, а летам прымушаy адбываць згонныя павiннасьцi звыш вызначанай паншчыны, i штрафуе за невыхады. Што y 1830 г. зярно з сельскага запаснога магазына (склад для семяннога зерня сялян) было забранае на харчаваньне войска, а грошы 2000 р. забраy памешчык сабе, i хлебны запас папоyнены недастаткова. Скарб 23 сялянскiх гаспадарак распраданы за нядоiмкi, бо па прычыне дрэннага yраджаю i падзяжу ската гэтыя сяляне не змаглi i не адпрацавалi на памешчыка. Толькi y 1858 годзе y сялян адабрана 500 дзесяцiн зямлi, а эканомiя павялiчыла грашовыя плацяжы на 1 руб. 46 кап. з двара. Таксама на 1 дзень павялiчана баршчына i склала 5 дзён на тыдзень замест чатырох.

Скаргi на гэта мiравому пасрэднiку i земскаму спраyнiку не далi нiякiх вынiкаy i таму сяляне хадайнiчаюць аб утварэньнi сьледчай камiсii для справядлiвага разгляду iх скаргаy. У дакумэнце адзначаецца, што i раней у некаторых вёсках Луненскай воласьцi адбывалiся беспарадкi з нагоды патрабаваньняy памешчыкаy, якiя не адпавядалi Ўстаyным граматам.

Якiя былi наступствы скаргi сялян i адносiны Вiленскага генэрал-губэрнатара сьведчыць «Рапарт Гродзенскага земскага спраyнiка Гродзенскаму губэрнатару аб прымяненьнi ваеннай сiлы пры yвядзеньнi Ўстаyной граматы y Луненскай воласьцi» ад 25 сьнежня 1862 г « (…) То, чтобы восстановить порядок и повиновение, тем более во избежание распространения подобных беспорядков и в других местах, я отнёсся к Командиру 3-го батальона Калужского пехотного Его Величества короля прусского полка, дабы в виде экзекуции послать в деревни Каменчаны, Стрельцы, Жиличи, Шкробовичи и Глядовичи на каждый двор (которых всего 150) по два человека и сьверх того устроил в местечко Лунно особый караул из 60 человек, для арестования или же в случае надобности наказания более виноватых и упорных крестьян и на счёт размещения низших чинов при приличном содержании я назначил ежедневного экзекутного платежа по 5-ти копеек на человека и за переход по 1 1/2 копейке на версту и требовал чтобы те же постояльцы непременно тот час доставили ко мне в Лунну каждый своего хозяина и таковыми они всё были собрать, то я сделал им при мировом посреднике соответствующее внушение, заставил быть спокойными и выслушать Уставную Грамоту, а когда это кончилось с желаемым успехом я крестьянам возобновил приказание, чтобы руководствовались и повинности исполняли по Грамоте, а нижних чинов для 11 роты удовлетворить следуемыми деньгами, в чём малейшего сопротивления со стороны крестьян я уже не встретил, а как по местному дознанию моему оказалось: что к означенному неповиновению более всего виновен крестьянин деревни Каменчаны Иван Олизар, который чувствуя свою вину, до прихода моего скрылся, то я предписал приставу Бугардту за возвратом Олизара доставить его за караулом ко мне в Гродно для воздержания его от подобных поступков».

Сяляне яшчэ паспрабавалi паскардзiцца самаму iмпэратару Аляксандру ІІ. Але скарга y Пецярбург не дайшла, а асела y канцылярыi самага Гродзенскага губэрнатара Івана Галера.




Студзеньскае Вызвольнае Паyстаньне



«Паyстаньне тут было больш зацятае, упартае, чым у Каралеyстве. Наймужнейшыя, найшляхетнейшыя, найгарачэй мiлуючыя загiнулi ад кулi, ад ссылкi, ад эмiграцыi».

Элiза Ажэшка


Беларускiя, польскiя i лiтоyскiя патрыёты рашылi выкарыстаць сытуацыю, каб вызвалiцца ад акупантаy. У канцы 1850-х гг. i пачатку 1860-х на Беларусi, у Польшчы i Лiтве yзьнiклi канспiратыyныя арганiзацыi, а з восенi 1861 г. падрыхтоyку паyстаньня ачолiy Камiтэт у Вiльнi. Генэрал-губэрнатар Мiхаiл Мураyёy называе нашу краiну «самой мяцежной колонией России».

3 верасьня 1861 года Гродна i губэрня абвешчаны на ваенным становiшчы (зьнятае 28 кастрычнiка 1862 г. i зноy абвешчана 26 студзеня 1863 г.). Яшчэ y сакавiку 1861 г. з бацькаyскай Якушоyкi з мэтай стварэньня кансьпiратыyнай вызвольнай арганiзацыi y Гародню накiраваyся Кастусь Калiноyскi. Сярод iншых у Гарадзенскую арганiзацыю yвайшлi Валеры Ўрублеyскi, Эразм Заблоцкi, Ян Заржыцкi i Ян Ваньковiч. З лiпеня 1862 года пачынае выпускацца Кастусём Калiноyскiм «Мужыцкая праyда» – першая рэвалюцыйна-дэмакратычная газэта y Беларусi.

«У нас, дзецюкi, адно вучаць у школах, каб ты знаy чытацi па-маскоyску, а то для таго, каб цябе саyсiм перарабiцi на маскаля… – зьвярталася газета да простага люду. – За тое, што мы цару 25 лет на войнах служым без людскай стравы i адзежы, мала таго, што не дае шляхецтва, но, сабача юха, не дае нават куска зямлi, каб, хаця цяжка гаруючы, дабiцiся да спакойнай смерцi… А што грэху набярэшся перад Богам, спрыяючы маскалю, таго нiколi Бог не даруе. Ідзе француз давацi вольнасьць мужыкам, бунтуюцца местачковыя да i маладзёж за сваю i нашу вольнасьць i веру, а мы-то даем рэкрута, i нашымi грудзямi цар маскоyскi застаyляецца, i нашымi рукамi yсмiрае бунты… Ён-то, перакупiyшы многа папоy… плацiy грошы, каб толькi пераходзiлi на праваслаyе, i, як гэты антыхрыст, адабраy ад нас нашу справядлiвую yнiяцкую веру i пагубiy нас перад Богам навекi, а зрабiy гэта для таго, каб мог нас без канца драцi, а Бог справядлiвы не меy зьлiтаваньня над намi».

«Падумайце добра да, памалiyшыся Богу, станьма дружна разам за нашу вольнасьць! Нас цар нiц не падмане – не падвядуць маскалi: няма для iх у нашых сёлах нi вады, нi хлеба, для iх мы глухiя i нямыя – нiчога не бачылi i не чулi. А пакуль яшчэ пара, трэба нашым хлопцам спяшаць з вiламi ды з косамi там, гдзе дабiваюцца волi да праyды, а мы, iх бацькi да жонкi нашы, сьцерагчы будзем да yведамляць, адкуль на iх сягне нячыстая маскоyская сiла, да ад душы памагаць усялякiмi спосабамi дзецюкам нашым, што за нас пойдуць бiцца. А будзе y нас вольнасьць, якой не было нашым дзядам ды бацькам», – заклiкае Кастусь Калiноyскi y «Мужыцкай праyдзе».

Шырокую дзейнасьць разгарнуy Кастусь Калiноyскi на Гарадзеншчыне. Валеры Ўрублеyскi стаy ваенным начальнiкам Гродзенскага ваяводзтва, будучы генэрал Парыскай камуны. У губэрнi паyстанцы yтварылi акругi, адпавядаючыя 5-цi станам. Цывiльным кiраyнiком Гродзенскага павету быy прызначаны Ян Каменьскi yладальнiк Мiнявiч з Луненскай воласьцi. Ян Каменьскi заслугоyвае таго, каб аб iм i яго лёсе было расказана падрабязьней, што будзе зроблена y аддзельным апавяданьнi пазьней.






«Кастусь Калiноyскi сярод паyстанцаy 1863 г.» Карцiна Пётры Сергiевiча



Унук паyстанца Язэпа Шамета з в. Дубраyляны (апошнi час жыy у Седзянеyцах) успамiнаy, што яго дзед быy сувязным паyстанцкiх атрадаy, што y нашай мясцовасьцi дзейнiчала каля трох тысяч паyстанцаy, узброеных драбавiкамi, шаблямi, пiкамi ды косамi. Пасьля паразы каля Кнышава Язэп Шамет вывез з поля бою параненага паyстанца Жалезьнякоyскага з в. Хамiчы, а самому yдалося пазьбегнуць палону. Мясцовыя сяляне вялiкай актыyнасьцi y паyстаньнi не праявiлi, але калi паyстанца агiтатара з в. Камянчаны Івана Алiзара арыштавалi, то 30 сялян зьяyiлiся y Луненскае валасное праyленьне, зьбiлi старшыню Малашку i вывезьлi y невядомым накiрунку. Але на самой справе «Малашка (Malaszko) Ян, с. Шымона, войт Лунна, быy арыштаваны y першыя днi сакавiка 1866 г. [? памылка – 1863] за захаванне паyстанчай лiтаратуры. У той час меy 45 гадоy», гэта значыць – быy паyстанцам.

Невядома, якую пазыцыю y адносiнах да паyстаньня занялi гаспадары маёнтка Луна, але ён не быy абкладзены часовым зборам з маёнткаy памешчыкаy польскага паходжаньня на yтрыманьне сельскiх каравулаy у пэрыяд з 1 кастрычнiка 1863 г. да 1 мая 1864 г. Сельскi каравул у Луна складаyся з дзяржаyных сялян Ваyпянскага i Дубнаyскага вясковых грамадзтваy, якiя забясьпечвалiся хлебам з запасных абшчынных магазынаy, а грашовыя сродкi выдзялялiся з харчовага i мiрскага капiталаy.

22 лiпеня 1863 года Гродзенскi губэрнатар Уладзiмiр Бобрынскi па прапанове Вiленскага генэрал – губэрнатара Мiхаiла Мураyёва распараджаецца «о строжайшем запрещении женщинам носить траур, а мужчинам польские национальные костюмы или же другие революционные знаки». Аб'ява аб гэтым была надрукавана y «Гродненских губернских ведомостях» i аддзельнымi публiкацыямi.

У І864 г. Паyстаньне было задушана, а Кастусь Калiноyскi 22.03. І864 г. павешаны на Лукiскiм пляцы y Вiльнi i тайна пахаваны, каб i магiлы яго не было. У «Лiсьце з-пад шыбенiцы» ён пiсаy для свайго народу: «…Браты мае, мужыкi родныя. З-пад шыбенiцы маскоyскай прыходзiць мне да вас пiсацi, i, можа, раз астатнi. Горка пакiнуць зямельку родную i цябе, дарагi мой народзе. Грудзi застогнуць, забалiць сэрца, – но не жаль згiнуць за тваю праyду… Няма ш, браткi, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калi чалавек у галаве мае розум i навуку… Но як дзень з ноччу не ходзiць разам, так не iдзе разам навука праyдзiва з няволяй маскоyскай. Дапокуль яна y нас будзе, у нас нiчога не будзе, не будзе праyды, багацтва i нiякай навукi, – адно намi, як скацiнай, варочаць будуць не для дабра, но на пагiбель нашу… Бо я табе з-пад шыбенiцы кажу, Народзе, што тагды толькi зажывеш шчасьлiва, калi над табою Маскаля yжо не будзе.

Твой слуга

Яська-гаспадар з-пад Вiльнi».

Варта сказаць пра жанчын, якiя актыyна, цi yскосна yдзельнiчалi y змаганьнi, душой i сэрцам падтрымалi яго высокiя iдэi.

Пад наглядам палiцыi па Гродзенскай губэрнi за спачуваньне Паyстаньню i yдзел у iм знаходзiлася 64 кабеты. Многiя жанчыны паехалi y Сыбiр за сваiмi мужамi. Некаторыя несьлi гэты крыж разам са сваiмi дзецьмi: Канстанцыя Сядлецкая i дачка Сафiя, Владычанская Яна з дачкой Вiкторыяй, Малевiчова Людвiка з дачкою Аляксандраю Лявонiя Каменьская з дачкой Марыяй i сынком, якi памёр у Сыбiры…

У 1863 г. у Гродзенскую турму былi кiнуты 638 чалавек, з iх – 36 жанчын. Найчасьцей – шляхецкага паходжаньня i высокага сацыяльнага статусу: жонка «предводителя дворянства Гродненского уезда» Севярына Ромэра – Тэадора, сёстры Людвiка i Крыстына Нарбуты i iнш.

Аб вялiкай самаахвярнасьцi жанчын i нялюдзкасьцi, дзiкай жорсткасьцi царскай жандармэрыi сьведчыць i тое, што y турму кiнулi жанчын разам з дзецьмi: Казiмiра Высоцкая i трое маленькiх дзяцей – Казiмiр, Мар'яна, Станiслава; Канстанцыя Высоцкая i дочкi Аyгусцiна i Тэрэза; Антановiч Канстанцыя з дачкою Юлiяй i 4-х гадовым сынам Казiмiрам i iнш.

Ссылалi жанчын i за непасрэдны yдзел у Паyстаньнi: Каралiна Станiшэyская y Цвер за збор ахвяраваньняy i перадачы ежы паyстанцам, Багдановiч Эвелiна y Кастраму – за збор ахвяраваньняy для сем'яy паyстанцаy i шмат iнш.

Пратэст жанчын працягваyся i пасьля падаyленьня паyстаньня, набываy цiкавыя формы. Кабеты масава пачалi апранаць жалобнае адзеньне з сымбалiчнымi знакамi – чорная доyгая сукенка, абшытая чырвонай i блакiтнай стужкай, чорны капялюш, на якiм знаходзiлася спражка герба Паyстаньня. Найбольш распаyсюджана гэтая зьява была y Вiленскай i Гродзенскай губэрнях.

Пратэст жанчын набыy такi масавы характар, што царскi yрад быy вымушаны прыняць самыя жорсткiя меры i iнструкцыi: «Принять меры к прекращению преступных манифистаций, воспретить носить траур и другие мятежницкие знаки… начали эти беспорядки в здешнем крае женщины…».

Ад тых часоy каля в. Мiнявiчы засталася магiла-курган 40 паyстанцам.

Штогод патрыёты yшаноyваюць памяць паyстанцаy. На што yлады адказваюць затрыманьнямi, арыштамi i штрафамi.






Ушанаваньне Паyстаньня 1863 у Сьвiслачы скончыyся затрыманьнямi




Ян Каменьскi-паyстанец


Загiнем, – добра, але гэты наш крык, крывёю i сьлязьмi сплываючы, застанецца y паветры, i тым, што пасьля нас прыйдуць, памерцi не дасьць, i сонных зрываць будзе з пуховых пасьцеляy, i стане сном чорным i сном залатым народу, i лупцуючым яго да вечнай барацьбы пугай, а тады толькi адгучыць, калi пераможа-iдэя. Элiза Ажэшка «Gloria victis» – «Слава пераможаным»


Цывiльны начальнiк Гродзенскага павету

У кастрычнiку 1862 г. кiраyнiком Лiтоyскага правiнцыяльнага камiтэту стаy Кастусь Калiноyскi. У канцы сакавiка 1863 г. ён зноy прыяжджае y Гародню з усiмi паyнамоцтвам, i як рэвалюцыйны камiсар ваяводзтва.

«Дзяцюкi, – зьвяртаецца К. Калiноyскi да сялян – Жывучы пад рондам маскоyскiм, кожны ведае, што ён нас абдзiрае i глумiць, но мала хто добра падумаy, чы можна ад яго спадзявацiся чаго-лень для нас альбо для дзяцей нашых?» І y канцы пiсьма: «Так з гэтага пiсьма i вiдна: што няма чаго ждацi ад нiкога, бо той толькi жне, хто пасее. Дык сейце ж, Дзяцюкi, як прыйдзе пара, поyнаю рукою, не шкадуйце працы – каб i мужык быy чалавекам вольным, як е на цалюткiм сьвеце. Бог нам дапаможа!!!

Яська-гаспадар з-пад Вiльнi.

Каштуе грошы 5».

Кастусь Калiноyскi i Валеры Урублеyскi ствараюць рэвалюцыйны камiтэт партыi «чырвоных», аб’ядноyваюць пяць паветаy. Сябрамi камiтэта сталi Баляслаy Заблоцкi, Аляксандар Гiнтаyт, Ян Ваньковiч, Станiслаy Сонгiн, Ян Казлоyскi, Фелiкс Ражанскi, Ян Заржыцкi. Камiсiю апекi y складзе жаночага камiтэта ачольвае Элiза Ажэшка. Гродзенская губэрня дзелiцца на два ваяводзтва – Гродзенскае i Берасьцейская.

Цывiльным начальнiкам Гродзенскага павету быy прызначаны Ян Каменьскi yладальнiк Мiнявiч з Луненскай воласьцi.

Ян Каменьскi названы Элiза Ажэшка «рыцарам з брыльянтавай душой» паслужыy ёй прататыпам Андрэя Карчыньскага y рамане «Над Нёмнам», а маёнтак Мiнявiчы названы y рамане Карчынам, у 1862 г. зьвярнуyся да люду: «Мацi Бацькаyшчына прыгавораная да сьмерцi, як жа дзецям яе не плакаць… Павер у Мiласэрдзе Божае, большае за грахi народу, малю братоy сваiх у поyным зьяднаньнi выйсьцi на адно поле, поле бiтвы, са штандарам са знакам Арла i Пагонi i Мiхала Анёла, да адной мэты, якой ёсьць вызваленьне Бацькаyшчыны».






Герб Паyстаньня: Белы Арол – Герб Польшчы, Пагоня – Герб ВКЛ (Беларусi), Сьвяты Архангел Мiхаiл – Герб Русi (Украiны)



Вядома пра Яна Каменьскага, што ён нарадзiyся 16 сьнежня 1827 г. у фальварку Камянец пад Заблудавым.

Верагодна, дзед Яна Каменьскага – Мiхал Ігнат Каменьскi (нарадзiyся y 1758 годзе y Ленчыцы, памёр у 1815 годзе y Раскошы) – дывiзiённы генэрал Варшаyскага княства.

Пасьля заканчэньня кадэцкага корпусу y 1770—1776 паступiy 1 верасьня 1777 у 5 полк франтавой гвардыi кароннай у званьнi прапаршчыка. Пасьля праходжаньня нiжнiх афiцэрскiх чыноy ён атрымаy званьне y маёра y 1789. У 1790 стаy падпалкоyнiкам. У 1792 годзе ваяваy супраць расейскай iнтэрвэнцыi. Ён вызначыyся пад Вiшняполем, атрымаy у 1793 годзе званьне палкоyнiка 5 палка франтавой гвардыi i стаy кавалерам Крыжа Ордэна Вiртуцi Мiлiтары. 10 красавiка 1794 года пасьля yзнагароджаньня y баi пад Шчэкацiнамi авансаваy у генэрал-маёры. Пад Мацеевiцамi трапiy у расейскi палон. Узнагароджаны Залатым пярсьцёнкам Радзiма Абаронцы Свайму №20. У 1795 дзякуючы намаганьням калегаy ён здабыy свабоду i абгрунтаваyся на ралi. У 1808 годзе служыy у Генэральным штабе Армii Варшаyскага Княства. У 1809 годзе ваяваy пад Рашынам, за Замосьце, з генэралам А. Ражнецкiм, заняy Львоy i арганiзоyваy там Часовы yрад. Паддаyся на выхад у поле расейцам, якiя як «саюзьнiкi» выцiснулi яго з Малапольшчы Ўсходняй. У адсутнасьць сiл для абароны вёy з iмi партызанскую вайну. У 1810 ваенны камэндант Сядлецкага дэпартамэнту. Удзельнiчаy у Напалеонаyскай кампанii 1812 года, камандаваy коннай дывiзiяй V Польскага корпуса Вялiкай Армii. Як камандуючы франтавой аховай Вялiкай Армii пацярпеy паразу пры Раманаве. Камэндант Смаленска. Цяжка паранены падчас баявых дзеяньняy у абароне маршала Оyдзiнота трапiy у палон. Вярнуyся з Расеi y 1814 г. у Сядлецкi дэпартамэнт, бо тут у 1814—1815 гадах арандаваy фальварак Лiтоyнiкi. Памёр 31 сьнежня 1815 года (1 студзеня 1816 года) у Раскошы блiзу Бялай, пахаваны пры касьцёле Сьвятой Ганны y Бяла-Падляскай.

Бацька Яна Юзаф Каменьскi (нарадзiyся y 1789, памёр 5.1842) сын Мiхала Ігнацiя y 1806 годзе, як кадэт паступiy у 2-й Полк Кавалерыi Варшаyскага Княства, у 1807 г. стаy падпаручнiкам Француска – польскай гвардыi, а y 1808 г. лейтэнантам. Адбыy кампанiю супраць Прусii 1807 г. У 1808 годзе быy удзельнiкам баёy у Гiшпанii, а y 1812 годзе выступiy з Напалеонам на Маскву. У 1809 г. узнагароджаны Кавалерскiм крыжам Ганаровага легiёна, у 1820 г. – ордэнам Сьв. Ганны II клясу. У 1812 годзе ён быy ужо падпалкоyнiкам 19 Палку Уланаy Лiтоyскiх, у 1825 годзе – камандзiр 4-га Коннага стралковага палку, а y 1831 г. – брыгадным генэралам. Маршалак Гродзенскага палку, паyстанец лiстападавы – брыгадны генэрал, прыгожы бляндын i яго велiкавокая прыгажуня жонка Разалiя Мразоyская —бацькi Яна Каменьскага – паyстанца – абодва ляжаць у Луне каля касьцёла.

Пасьля заканчэньня вядомай гiмназii y Сьвiслачы i атрымаyшы дадатковую навуку y Маскве, Ян Каменьскi загаспадарыy уласнасьць у Мiнявiчах, якая належала яго роду з ХVІІ ст. Двор у Мiнявiчах стаy месцам кантактаy, складам i кузьняй зброi для паyстанцаy.

Элiза Ажэшка так апiсвае паyстанцаy, з каторымi мела непасрэдны кантакт у Кобрынскiм павеце: «Мноства постацей i твараy, вялiкая разнастайнасьць iх афарбоyкi i выразу. Ёсьць тут сыны дамоy заможных, дзецi дастатку i элеганцыi, з нясьцёртай плямай iх у рухах i адзеньнi. Ёсьць маладыя вучоныя, дзецi думкi i ведаy, з не пазбытым iх сьвятлом на чолах i y вачах. Ёсьць усе амаль лясьнiчыя з плячамi шырокiмi, позiркамi крыху панурымi, але хуткiмi, для пранiкненьня скрозь гушчы i змрокi прыстасаванымi. Ёсьць уся моладзь двароy дробнашляхецкiх, шпаркая, сьмелая, з усьмехамi, лёгкiмi размашыстымi рухамi. І ёсьць яшчэ некалькi постацяy кволых, найменш выразных, прыдатныя быць ценямi, каторыя iдуць за тымi. Гэтых з мястэчак, дзе-нiдзе з вёсак халопскiх, якiхсьцi можа дарог памылковых i нешчасьлiвых прывялi сюды заклiкi, каторыя сонныя душы страсянулi, надзеi будучынi лепшай, каторыя шаром сплылi на злую сучаснасьць».






Ян Каменьскi



Гарачы абаронца народнай справы Ян Каменьскi братаyся з засьцянковай (дробнай) шляхтай i быy у добрых адносiнах з сялянамi y сваiх уладаньнях. Але менавiта адзiн з халопаy, нейкi Глэмбоцкi, злакомiyся на юдзiны срэбранiкi i данёс царскiм жандарам, што y Мiнявiцкiм двары хаваюць зброю ды адлiваюць кулi. Быy арыштаваны 12.VI. 1863 г. (Вiленскi генэрал-губэрнатар Мураyёy-вешальнiк выдаy загад аб узнагародзе за кожнага выдадзенага паyстанца.)

Сьмяротны прысуд

Рота жандараy расейскiх спалiла дом.

Ян Каменьскi «посредник для дел владельцев» нёс службу, як абраная асоба. Вiленскi генэрал-губэрнатар Мураyёy-вешальнiк выкарыстаy дадзеныя яму царом надзвычайныя правы адносна дзяржаyных службоyцаy i выдаy Яну Каменьскаму сьмяротны прысуд, якога ня меy права рабiць для чыноyнiкаy цывiльнай службы.

«Бацька, прысуджаны да расстрэлу, стаяy ужо прывязаны да слупа, чакаючы на экзэкуцыю, калi y астатнюю хвiлiну надышоy царскi манiфэст, каб што дзясятага асуджанага (была гэта экзэкуцыя вялiкай колькасьцi паyстанцаy) ад кары сьмерцi вызвалiць, а выслаць у Сiбiр на пажыцьцёвую катаргу. Бацька быy тым дзясятым» – пераказвае yспамiны дачкi Яна Каменьскага Марыi яе дачка yнучка Яна.

«Бачыла напад пераможцаy, расьпiхваючых усiх ва yсiх месцах, таптаyшых усё, што было нашым: на рэшткi людзей, застаyшыхся на зямлi, на мову, рэлiгiю, звычаi.

(…) Ня толькi не перабольшваю, але на чвэрць не магу заключыць тысячнага зьместу той трагедыi, каторая полымем i мячом ударыла y мае дваццацiгадовыя вочы i сэрца» – пiсала y пiсьмах Элiза Ажэшка.

Быy тады Ян Каменьскi мужам i бацькам. З Лявонiяй Станiславай з Судзiнаy меy дзьве маленькiя дачкi: 8-гадовую Янку i 6-гадовую Станiславу. З цяжкiм сумам пакiдаy Мiнявiчы, застаyляючы, па iх канфiскацыi, сям’ю на волю лёсу.

«Чалавек гэты, такiм, якiм быy у маладосьцi, паслужыy мне як вобраз Андрэя Карчыньскага з той розьнiцай, што той загiнуy, а гэты многа гадоy на катарзе, а затым, там дзесьцi y стэпе», – пiсала Элiза Ажэшка.

Аб далейшым лёсе Яна захаваy зьвесткi яго yнук Станiслаy Дмахоyскi, якi жыве y Варшаве, сын наймалодшай дачкi Яна i Лявонii Каменьскiх, Марыi. Яна прыйшла на сьвет у Омску, i потым многа расказала сыну аб сыбiрскiм жыцьцi дзеда. Захавалася шмат розных лiстоy i фатаграфiй. На адной з iх на адваротным баку надрукавана: «Фотография при С-Петербургской тюремной крепости». Значыць праз Пецярбург везьлi ссыльных у Сiбiр. Ян Каменьскi—кропля y пятай самай крывавай хвалi рэпрэсiй 1863—64 гадоy. Яна yражвае сваiмi маштабамi—128 чалавек былi пакараны сьмерцю, 12 483 адпраyлены на катаргу i пасяленьне y Сiбiр, арыштанцкiя роты.

Дарога была доyгай. «Адпачывалi y этапавых турмах у цеснаце, духаце i гразi. Слабыя памiралi ад тыфу цi ад страты сiл, а выжыyшыя былi этапаваныя далей аж да Омска. Сьнежныя завеi i бураны затруднялi рух. Трэба было цягнуцца па глыбокiм па калена сьнезе, ледзьве выцягваючы з гурбаноy закутыя y кайданы ногi.

Кайданы! Колькiм беларусам дастаyся такi падарунак ад расейскiх братоy! Насiлi iх над халявамi абутку, прымацаваныя рамянём да пояса. Невiдочныя для вока, пры кожным руху выдавалi востры, хоць цiхi, звон. Трэба было купiць за свае грошы спэцыяльныя скураныя падкладкi, бо без iх жалезныя абручы да крывi ранiлi ногi. Канструктары кайданаy добра папрацавалi. Кайданы давалi магчымасьць працаваць, таму iх нiколi не здымалi.

Захавалiся фатаграфii Яна Каменьскага y вопратцы ссыльнага. Высланы y Старлiтамак, Арэнбургзкай губэрнi.






Ян Каменьскi y катаржнай сярмязе, якой накрылi труну па яго сьмерцi



Ян Каменьскi прыйшоy да высновы, што толькi праца, хоць самая цяжкая, адзiны спосаб выжыць. Бо yмовы жыцьця y Омскай цьвердзi вялi да згубы здароyя. Таму накiраваньне на цяжкую працу y саляварню было сустрэта з задавальненьнем. Ранкам усiх, хто працаваy выстройвалi перад кардэгардай на дзядзiнцу турмы. Там «кандуктар» дзялiy катаржан на партыi i разьмяркоyваy на розныя работы. І гэта былi найлепшыя хвiлiны дня.

Калi цямнела i канваiр зачыняy на засаyку цяжкiя дзьверы камэры, калi было yжо вядома, што нiхто з «начальства» не прыйдзе, камэра пачынала жыць сваiм жыцьцём. Вязьнi запальвалi свае сьвечкi i кожны пачынаy займацца сваёй справай: латалi адзеньне, плялi кошыкi на продаж, iгралi y карты.

Паyстанцы yспамiналi родных, сяброy, Радзiму.

Сярод фатаграфiй, якiя зьберагае yнучка Яна ёсьць адна з пабляклым лесам крыжоy. На другiм баку дата 4 чэрвеня 1865 г. Тлумачэньне: «Пагост ссыльных у Кунгуры Пермскай губэрнi» i два вершаваныя радкi:

1864 год гэты ясна выкажа iх думкi i жарсьцi.

Таму yдзячнасьць Ім братняя, хвала Іх памяцi.

Так пражыy Ян Каменьскi цэлыя 7 гадоy. У 1871 годзе кайданы з яго былi зьнятыя i праца катаржнiка зьменена на «пасяленьне». Мог цяпер жыць пад Омскам, дазволены быy прыезд сям’i.




«Кiргiскi кароль»


Скора Лявонiя з Судзiнаy Каменьская, далiкатны профiль з цяжкiм вузлом валасоy на фота, зробленым перад выездам, з 13-гадовай дачкой Стасяй прыехала y 1872 г. да мужа. Старэйшая дачка Яна засталася y Варшаве, каб не перарываць вучобу.






Лявонiя з Судзiнаy Каменьская, жонка Яна Каменьскага



Яе лёс быy больш ласкавы, нiж гераiнi Андрэевай Карчыньскай. Былi разам. Спрабавалi будаваць жыцьцё аднова. Каменьскi – як баранiy сваiх сяльчан у Мiнявiчах—цяпер у Омску станавiyся на абарону падманваемых праз расейскiх жулiкаy кiргiзаy.






Дачка Марыя, якая нарадзiлася y Сыбiры



Тут у Сыбiры y сьнежнi 1877 г. нарадзiлася дачка Марыя, пазьней Андрэева Дмахоyская. Дзякуючы пазьнейшым запiсам Марыi, засталiся yспамiны аб жыцьцi сярод кiргiскiх стэпаy. А яшчэ быy сын, але гэта дзiцё было заслабое, каб перажыць марозную сыбiрскую зiму. Марыя перажыла некалькi такiх зiмаy. Помнiла аулы y кiргiскiх стэпах з некалькiх кiбiтак i юрт цi палатак з шэрага лямцу. Цёмнарудыя кiргiскiя дзецi да 7 гадоy амаль голыя шукалi цяпла y попеле вогнiшча. Вогнiшча гарэла yвесь час на плоскiм камянi, разьмешчаным пасярод юрты, напаyняючы яе едкiм дымам, нягледзячы на дзiрку y даху.

Помнiла старога Кiргiза, аб якiм гаварылi, што ён сьвяты, бо зьдзiyляy ня толькi ссыльных паyстанцаy, але i yсё племя тым, што спаy голы на сьнезе y любы мароз.






Паyстанцы 1963 г. у ссылцы. Зьлева стаiць Ян Каменьскi



Ян Каменьскi распавядаy аб кiргiзах, што былi шчырыя, удзячныя i yчцiвыя. Калi кiргiз знаходзiy у стэпе сярэбраную падкову, то не падымаy яе гаворачы: «Няхай яе забярэ той, хто згубiy». Займалiся паляваньнем, земляробствам, пасьвiлi жывёлу i бессаромна эксплуатавалiся царскiмi чыноyнiкамi i купцамi. «Чыноyнiкам» павiнны былi плацiць «ясак» – данiну, а купцы з Омска, прывозячы да аулаy соль i другiя тавары першай патрэбы, выкарыстоyвалi прастадушша сваiх вузкавокiх клiентаy i абманвалi iх немiласэрна. Таму кiргiзы былi глыбока yдзячны Яну Каменьскаму, якi баранiy iх, таргаваyся, лiчыy i спрачаyся з неyчцiвымi купцамi.

Малая Маня бачыла, як гасьцiнна вiталi бацьку ва yбогiх юртах, садзiлi ля вогнiшча на лямцавым дыване i частавалi кумысам, якi налiвалi са скураной торбы y драyляныя кубкi, як частавалi варанай без солi канiнай, якую даставалi з катла рукамi. Гаспадар юрты разрываy мяса на кавалкi i падаваy гасьцям адразу y рот. Трэба было мець многа добрай волi, каб прыняць такi, выплываючы з глыбiнi сэрца, пачастунак. Помнiла yжо iншыя сцэны з вулiц Омска. «Калi кiргiз прыяжджаy у горад, а падыходзiy час малiтвы, то злазiy з каня, расьсьцiлаy пасярод вулiцы свой лямец i сядаy на яго для выкананьня малiтвы з падкручанымi пад сябе нагамi. Тым часам расейскiя хлопцы, а, нават, i дарослыя штурхалi яго, цягнулi за лямец, сьмяючыся, каб пакацiць кiргiза. Калi на такую сцэну трапляy Каменьскi, то разганяy «жартаyнiкоy», заслугоyваючы yсё большую павагу кiргiзаy. Расейскiя чыноyнiкi незадаволена yспрымалi папулярнасьць паyстанца i iранiчна называлi яго «кiргiскiм каралём», але перашкодаy яму не чынiлi.






Цюрма для паyстанцаy-катаржан каля салянага промыслу y Соль-Ілецку



Праз некалькi гадоy Ян Каменьскi атрымаy дазвол на жыцьцё y самым Омску. Быy гэта y тыя часы адзiн з буйнейшых гарадоy Сыбiры, дзе разьмяшчалася рэзыдэнцыя генэрал-губэрнатара Заходняй Сыбiры. Але дамы y Омску былi yсе драyляныя, а вулiцы без бруку. Не было кнiгарнi, бiблiятэкi, нават газэты, яшчэ не было чыгункi, якая б злучала Омск з эyрапейскай часткаю Расеi.

«Кiргiскi кароль» стаy працаваць у краме, якая належала паляку Паyлоyскаму, таксама ссыльнаму. Калi Паyлоyскi атрымаy дазвол на вяртаньне на Радзiму, Ян Каменьскi адкупiy краму, вёy справу разам з жонкай i старэйшай дачкой аж да таго часу, калi пасьля 20 гадоy ссылкi, дзякуючы Манiфэсту цара Аляксандра ІІІ, змог вярнуцца на Радзiму, сардэчна разьвiтваючыся з кiргiскiмi прыяцелямi. Захавалiся аб’явы аб продажы тавараy «складу Варнаyскага» у Омску. Прадавалася абсталяваньне крамы, вазы i конi, а нават партыя францускiх вiн. Аб’ява ад 14 лiстапада 1886 г. Але толькi 14 лiпеня 1887 г. падарожнiкi прыбылi y Гродна.




Вяртаньне на Радзiму


Падарожжа было цяжкiм i доyгiм. З Омска вырушылi суднам, праз Уральскiя горы перапраyлялiся на конях, потым зноy на караблi да Нiжняга Ноyгарада. Адтуль чыгункай да Масквы i далей ужо да роднага краю. Элiза Ажэшка радасна вiтала вяртаньне «кiргiскага караля» да Мiнявiч.

«Гурточак наш пабольшваецца праз пасяленьне панства Каменьскiх, якiя yжо ад арэнды свае землi атрымалi i стала на ёй пасяляюцца», – пiсала y пiсьме да Карловiча.

Ян Каменьскi адваяваy частку канфiскаванай маёмасьцi для двух дачок, народжаных перад паyстаньнем.

«А зямля! Божа! (…) Я кожную расьлiну, кожную кроплю вады, кожны яе камень любiy», – гаворыць яго словы герой рамана «Над Нёмнам». Калi y 1888 г. – перадапошняе лета y Менявiчах—прыехала спадарыня Элiза Ажэшка над Нёман, астанавiлася «100 крокаy» ад дому Каменьскiх «што нам спраyляе вялiкую прыемнасьць, бо ёсьць высакародныя, мiлыя i шчыра з намi пасябраваныя, засмуткавала, бачачы, як далёка жыцьцё зноy паyтарыла дзеi яе рамана, як Каменьскi, так як Бенекдыкт, з цяжарам ратаваy менавiта «Корчын». «Ён па дваццацi колькi гадох выгнаньня першы год на сваiм кавалку зямлi гаспадарыць, але што скажу? Адразу паразу неyраджаю мець будзе, бо на палях ад вялiкай сушы yсё жаyцее i чарнее. Так вось лёсы спрыяюць сваiм абранцам». 8 гадоy бiтвы былi яшчэ перад Янам Каменьскiм.

Вясною 1896 г. ужо горка пiсала Элiза Ажэшка: «Мы y гэтыя днi глыбока засмучаныя цяжкаю хваробаю многагадовага сябра нашага i многазаслужанага патрыёта спадара Яна Каменьскага. Яшчэ жыве, але на думцы лекара, не толькi днi, але гадзiны яго палiчаны. Меншае нас тут меншае, а нашчадкi – на жаль – пад Волгай i Амурам».

Памёр 31 сакавiка. «…Знаходзiмся пад смутным цёмным уражаньнем сьмерцi Яна Каменьскага. Амаль не хочацца верыць, што яго больш не yбачым.

Знаходзяцца y нас дзьве яго дачкi, улюбёнае бядацтва y жалобе, сплаканае i прыгнечанае».

А y пiсьме да свайго прыяцеля Леапольда Мэыэта панi Элiза пiсала: «Уладальнiк Мiнявiч пан Ян Каменьскi разам з жонкай i дочкамi гэтым летам з Сыбiры вярнуyся. Знала гэтых людзей ад найраньнейшай маладосьцi, з радасьцю iх сустрэла, але сапраyдную раскошу спраyляе багаты вобраз гэтага дзельнага i yчцiвага чалавека, праyдзiвага мучанiка iдэi i любовi, вiтаючага па дваццацi некалькiлетняй адсутнасьцi роднае месца, адпачываючага ад кайданаy i падзямельляy катаржнiка, ад лягчэйшых, але таксама цяжкiх пакутаy пасяленца, роднае паветра, родныя гукi i выгляды.

Быy гэта y часах рэвалюцыйных адзiн з найгарачшых i найуплывовых паплечнiкаy справы люду на Лiтве, таму халопы вiталi яго грамадою з узрушаючымi да глыбiнi праявамi памяцi i yдзячнасьцi».

«У глыбiнi, над цёмнай калянадай пераплеценых гольлем елак, ахiнуты iхнiм ценем, узвышаyся невялiкi пагорак, даyгаваты i з такiмi схiламi, падобны не то на вал, не то на курган, вiдаць, калiсьцi насыпаны рукамi людзей, i як уся гэта паляна, зарослы няроyнымi гарбатымi кусьцiкамi травы.

Ян моyчкi пагорак гэты Юстыне паказаy, яна таксама моyчкi кiyнула галавой; знала, што гэта сумесная магiла.

– Колькi? – цiха запытала.

– Сорак – адказаy…» – так апiсвае Элiза Ажэшка месца пахаваньня 40 паyстанцаy у лесе ля Мiнявiч. Тут па яе вэрсii пахаваны i Андрэй Карчыньскi—прататыпам якога стаy Ян Каменьскi.






Крыж на магiле 40 паyстанцаy у Мiнявiчах



А на магiле-кургане 40 паyстанцам, тымi, хто помнiць i ганарыцца, пастаyлены памятны крыж. Сюды прыяжджаюць патрыёты з Польшчы, каб ушанаваць памяць змагароy за Свабоду i Вольнасьць. Заyсёды тут ёсьць кветкi i бела-чырвоныя стужкi. Але няма бел-чырвона-белых, нi чырвона-зялёных. Яшчэ не прыйшла пара, яшчэ не прачнулiся беларускiя патрыёты…

Дызайнерам помнiка y Мiневiчах зьяyляецца Ядвiга Бачыньска, iнiцыятарам – ксёндз Адам Руднiцкi, тагачасны парафiяльны сьвятар у Луне. «Па iнiцыятыве сьвятара Адама Руднiцкага палякi, якiя жывуць у Луне i ваколiцах, разам са студэнцкай моладзьдзю з Польшчы yзялiся за будаyнiцтва помнiка. Помнiк мы пабудавалi сваiмi рукамi y 1993 годзе да 130-годзьдзя Паyстаньня. […] Запiс пра падзею ёсьць у парафiяльнай кнiзе Лунна ад 1993 года» – пiша Ядвiга Бачыньска.

Але Ян Каменьскi выжыy. Адбыy катаргу i вярнуyся на радзiму. Пахаваны ён на парафiяльных могiлках у Луна. Сьцiплы помнiк з надпiсам: «Grоb rodziny Kamenskich» патрабуе рамонту i дагляду.  На жаль пакуль не прыходзяць на магiлу паyстанца 1863 г. нi школьнiкi, нi беларускiя патрыёты. Варта было б стварыць такую традыцыю. Наведваюць магiлу толькi сябры Зьвязу палякаy на Беларусi, прадстаyнiкi Косульства РП i польскiя турысты.






Помнiк на магiле Яна i Лявонii Каменьскiх на могiлках у Луне



Мiж тым Элiза Ажэшка аб Паyстаньнi на Беларусi пiша: «Паyстаньне тут было больш зацятае, больш упартае чым у Каралеyстве. Самыя мужныя i шляхетныя, найгарачэй мiлуючыя загiнулi ад кулi, ад ссылкi, ад эмiграцыi. Засталiся за малым выключэньнем самыя слабыя, самалюбiвыя i парадзiлi, а пасьля выхавалi дзяцей пад чорнымi крыламi тэрору, у трывозе, у згрызьлiвай турбоце, у прынiжэньнi, у сумневе (…). Край наш заняла глухая цёмная ноч…».




Каралева польскай прозы i пакутлiвай праyды


Трапiць страла y сэрца – вынь яе,

упадзе жменя гразi на галаву —

сатры яе, а з ранаю i плямаю,

якую час змые – змагацца далей.

Элiза Ажэшка





Вяртаньне Элiзы Ажэшка


«1. 14. 1902 г. Луна». Праходзiць лета без сьвятла i цяпла, хмурае, халоднае, заплаканае… Перашкаджае гэта свабоднаму разгляданьню прыроды i yзмацненьню сiл усебаковых на доyгую i мёртвую зiму. Нягледзячы на гэта бываюць моманты прыгожыя, у якiя можна глядзець на палеткi збажыны i групы дрэy на палянах, а заyсёды ёсьць тут гэта найдзiyнейшая цiша вясковая, якой нiякая частка тутэйшага жыцьця замянiць i yзнагародзiць не можа. Луна ёсьць вёска без асобай прыгажосьцi, але мае прыгожыя палi, прыгожы сад сапраyды цудоyны, прыгожыя паляны, старыя дрэвы двару. Ёсьць тут дакладней акацыi так вялiзныя, якiх у клiмаце нашым не бачыла нiколi, i вельмi прыгожыя векавыя лiпы. Усё гэта, нягледзячы на дажджы i халады, у моманты распагоджваньня неба спраyляе мне многа прыемнасьцi… што да людзей, то акрамя гаспадароy дому, у якiм з Марыяй Абрэбскай знаходзiмся, маем блiзкую суседку, уладальнiцу Луна, панi Рамэрову, яшчэ даволi маладую, мiлую i сумную, з якой павязалi стасунак ветлiвы i прыемны. Ёсьць сумнаю, бо няпоyныя два гады таму страцiла y адзiн год мужа i дарослага сына, а другi сын малы пад пагрозай сухотаy, якiя забiлi таго. Сама хворая, самотная, лагодная i простая, мае панi Рамэрова штосьцi y сабе чуйнае i самой доляй сваёй прывабная. Маем тут таксама ксяндза, мала адукаванага, але нязьмерна чэснага чалавека, велiзарна адданага колу працы адукаваньня i yмаральненьня люду i доктара, якi што хвiлiну прыходзiць мне на памяць Бальзакоyскага «Вясковага доктара», – так пiша Элiза Ажэшка аб нашым мястэчку y лiсьце на iмя Канстанцiна Скiрмунта.

У пачатку 2001 года адданыя паклоньнiкi творчасьцi Элiзы Ажэшка y Луне на падыходзе да 60-годзьдзя з дня нараджэньня вялiкай пiсьменьнiцы, улiчваючы той факт, што Элiза Ажэшка наведвала Луна i пакiнула аб вёсцы прыемныя yспамiны, вырашылi памяняць назву вулiцы Камсамольскай, былой Паштовай, на вулiцу Элiзы Ажэшка. У тыя днi на вулiцы было паштовае аддзяленьне, да якога, магчыма, Элiза Ажэшка прыходзiла. Вулiца таксама вяла да палаца Ромэраy, да yладальнiцы якога панi Рамэровай заходзiла y госьцi пiсьменьнiца. Кандыдат гiстарычных навук настаyнiк гiсторыi Луненскай школы Станiслаy Сiльвановiч падрыхтаваy iнфармацыю аб асабiстых i лiтаратурных заслугах Элiзы Ажэшка перад Наднёманскiм краем i непасрэдна перад мястэчкам Луна. Актывiсты сабралi подпiсы людзей, якiя прасiлi назваць вулiцу Камсамольскую вулiцай iмя Элiзы Ажэшкi. Гэта заява была разгледжана на паседжаньнi дэпутатаy Луненскага сельскага Савету, якiя аднагалосна пагадзiлiся даць вулiцы Камсамольскай новую назву Элiзы Ажэшкi.






Вулiца Камсамольская, раней Паштовая, па каторай хадзiла Элiза Ажэшка на пошту i y госьцi да Ромэраy



Але дарэмна цешылiся аматары творчасьцi Элiзы Ажэшка. Тры мясцовыя камунiсты i «вэртыкаль» Мастоyскага раёна кiнулiся абараняць назву вулiцы. Па мястэчку пачалi распаyсюджваць улёткi y падтрымку Скiдальскiх камсамольцаy!? Выдумалi, што вулiца названа y iх гонар, чаго нiхто нiколi ня ведаy. У раённай газэце «Зара над Нёманам» былi надрукаваныя сфальсыфiкаваныя матэрыялы на гэтую тэму. Галоyны Мастоyскi начальнiк казаy: «Хто такая гэта Ажэшка? Што яна такое напiсала хiба на польскай мове…?». У нецэнзурных выразах характарызавала маральнасьць прыватнага жыцьця пiсьменьнiцы загадчыца Луненскай бiблiятэкi. Нарэшце адзiн з камунiстаy працiyнiк перанайменаваньня вулiцы склаy сьпiс нязгодных i падрабiy у гэтым сьпiсе подпiсы. Паседжаньне сельсавета адбылося нанова, але абаронцы вулiцы Камсамольскай нават на яго не зьяyiлiся. Ім гэта было yжо непатрэбна. «Вэртыкальшчык» з Мастоy забаранiy мяняць назву вулiцы. Не называю iмёнаy «герояy» гэтых падзеяy у сувязi з тым, што yсе яны маюць дзяцей i yнукаy. На думаю, што для iх гэтая веды былi б прыемнымi.





Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/pages/biblio_book/?art=64770967) на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



Кніга паўстала як краязнаўчыя артыкулы аб цудоўным мястэчку з цікавай старажытнай гісторыяй, амаль невядомай яго жыхарам. Забытыя і напаўзабытыя падзеі, зьвязаныя з мястэчкам Луна-Воля, складаюць зьмест кнігі. Але не толькі яны. Бо тое, што адбываецца на нашых вачах, праз некаторы час становіцца гісторыяй, якая не толькі мае ўласьцівасьць забывацца, але якую вельмі часта стараюцца зьмяніць. Таму гісторыю варта фіксаваць сучасьнікамі і сьведкамі падзей

Как скачать книгу - "Маё мястэчка Луна-Воля" в fb2, ePub, txt и других форматах?

  1. Нажмите на кнопку "полная версия" справа от обложки книги на версии сайта для ПК или под обложкой на мобюильной версии сайта
    Полная версия книги
  2. Купите книгу на литресе по кнопке со скриншота
    Пример кнопки для покупки книги
    Если книга "Маё мястэчка Луна-Воля" доступна в бесплатно то будет вот такая кнопка
    Пример кнопки, если книга бесплатная
  3. Выполните вход в личный кабинет на сайте ЛитРес с вашим логином и паролем.
  4. В правом верхнем углу сайта нажмите «Мои книги» и перейдите в подраздел «Мои».
  5. Нажмите на обложку книги -"Маё мястэчка Луна-Воля", чтобы скачать книгу для телефона или на ПК.
    Аудиокнига - «Маё мястэчка Луна-Воля»
  6. В разделе «Скачать в виде файла» нажмите на нужный вам формат файла:

    Для чтения на телефоне подойдут следующие форматы (при клике на формат вы можете сразу скачать бесплатно фрагмент книги "Маё мястэчка Луна-Воля" для ознакомления):

    • FB2 - Для телефонов, планшетов на Android, электронных книг (кроме Kindle) и других программ
    • EPUB - подходит для устройств на ios (iPhone, iPad, Mac) и большинства приложений для чтения

    Для чтения на компьютере подходят форматы:

    • TXT - можно открыть на любом компьютере в текстовом редакторе
    • RTF - также можно открыть на любом ПК
    • A4 PDF - открывается в программе Adobe Reader

    Другие форматы:

    • MOBI - подходит для электронных книг Kindle и Android-приложений
    • IOS.EPUB - идеально подойдет для iPhone и iPad
    • A6 PDF - оптимизирован и подойдет для смартфонов
    • FB3 - более развитый формат FB2

  7. Сохраните файл на свой компьютер или телефоне.

Видео по теме - Собака потянула хозяйку к одинокой сумке, открыв её, женщина закричала!
Последние отзывы
Оставьте отзыв к любой книге и его увидят десятки тысяч людей!
  • константин александрович обрезанов:
    3★
    21.08.2023
  • константин александрович обрезанов:
    3.1★
    11.08.2023
  • Добавить комментарий

    Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *