Книга - Алёнкіны казкі

a
A

Алёнкiны казкi
АлёнКа


Гэта – унiкальная кнiга, галоyным дзеючым персанажам якой з'яyляешся ты – той, хто чытае гэтыя радкi. «Казкi» i прысвячаюцца табе, чытачу. Месца, дзе адбываецца дзеянне, – тут. Час, калi адбываецца дзеянне, – цяпер. Мiмаходзь кнiга таксама пазнаёмiць чытача з альтэрнатыyным поглядам на гiсторыю зараджэння жыцця на Зямлi, раскажа аб узнiкненнi i шляхах развiцця чалавека i чалавецтва, дапаможа разгадаць таямнiцу: хто ёсць Бог, як ён выглядае i што сабою yяyляе.





Алёнкiны казкi



АлёнКа


Прысвячаецца ТАБЕ



© АлёнКа, 2018



ISBN 978-5-4485-1448-7

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero




Прадмова


Казкi, сказаннi, сказы для дарослых. Аб чым можа паведамiць кнiга з такой назвай?

Шмат аб чым. Тут вы знойдзеце адказы на пытаннi: што? каму? чаму? як? калi?

Прабачце, калi некаторыя адказы пададуцца жорсткiмi. Я добра ведаю, што словам можна паранiць, знявечыць, нават забiць. Але iм можна i лячыць. Тэрапеyтычныя ж метады, безумоyна, мякчэйшыя, але не заyсёды дапамагаюць. Часам хiрургiчнае yздзеянне з’яyляецца больш эфектыyным, а y асобных выпадках i адзiна магчымым.

На вышэй пералiчаныя пытаннi я адкажу вам i зараз, у прадмове. Праyда, крыху iнакш.

Такiм чынам, коратка аб галоyным.

Што yяyляюць сабой мае «казкi»?

Гэта разважаннi аб сэнсе жыцця.

Каму яны прысвечаны? Хто звычайна больш за yсё цiкавiцца казкамi? Дзецi. А кiм з’яyляецца y глыбiнi душы кожны дарослы? Дзiцём. Так што, гэта кнiга для yсiх.

Таксама яна прызначана homo sapiens – «чалавеку разумнаму». Ён у мяне стаiць на асобым рахунку. Чаму? Зразумееце, чытаючы.

Чаму я напiсала гэтыя эсэ?

Вы yсе ведаеце, што кожны выглядае роyна настолькi, наколькi ён сябе адчувае. Уважлiва паназiраyшы за сваiмi роднымi i блiзкiмi, знаёмымi i не вельмi, я прыйшла да высновы, што светаyспрыманне маiх сучаснiкаy i суайчыннiкаy не лiшне было б падкарэктаваць. Спадзяюся, уважлiвае прачытанне «казак» дапаможа вам здаць экзамен пад назвай «Жыццё» на «выдатна».

«Лепш сiнiца y руках, чым журавель у небе».

«Усё або нiчога».

«Усё або yсё».

Якi з гэтых прынцыпаy вам падабаецца больш? Спадзяюся, што апошнi. У такiм выпадку – гэта кнiга для вас. У ёй вы знойдзеце ключ да выканання yсiх сваiх самых запаветных жаданняy: быць здаровымi i шчаслiвымi, знайсцi каханне, пазнаць невядомае.

Як чытаць?

Лепш па парадку. Не y тым парадку, у якiм любяць чытаць газеты i часопiсы жанчыны (ззаду наперад), а паслядоyна. Чаму? Таму што, прапусцiyшы папярэдняе, могуць узнiкнуць цяжкасцi з разуменнем наступнага. Таму чытаем «па-мужчынску»: «заyсёды наперад, нi кроку назад». Дзейнiчаць, дарэчы, таксама раю вам, абапiраючыся на гэты прынцып. Шкоды ад гэтага не будзе.

Калi чытаць?

На самай справе жыць i чытаць можна толькi «сёння i зараз». Я не заклiкаю вас забыць мiнулае i перастаць будаваць планы на будучыню. Прысвячаць гэтаму yсё сваё жыццё не трэба. Ну, калi yсё зразумела, то y добры шлях![1 - Кнiга не з'яyляецца лiтаральным перакладам рускамоyнага варыянту. Нягледзячы на тое, што асноyны матэрыял i назвы глаy супадаюць, некаторыя дэталi могуць нязначна адрознiвацца. Гэта звязана з тым, што дапрацоyвалiся абедзве кнiгi паасобку, незалежна адна да адной.]




Умовы гульнi «Збяры мазаiку» пад назвай «Чалавек, свет i Сусвет»




Самага галоyнага вачыма не yбачыш: зорка адно толькi сэрца.

    А. дэ Сэнт-Экзюперы



Ёсць гiсторыя размоy, гоманаy, падзей…

І ёсць гiсторыя маyчання —

таго, аб чым было прамоyчана.

І вось гэта – галоyная,

а «тая» – так сабе.

    В. В. Разанаy[2 - Усе цытаты i эпiграфы y кнiзе перекладзены на беларускую мову аyтарам.]

Уявiце сабе акружнасць. Падзялiце яе y думках прыкладна на шэсць роyных частак. А яшчэ лепш намалюйце. А зараз паглядзiце на свой шэдэyр i адкажыце, калi ласка, на пытанне: што намалявана?

Кола, сонейка, мячык, кавун, сняжынка, сурвэтка, павуценне, апельсiн у разрэзе…

Адказ на пытанне цалкам залежыць ад вашай фантазii, а значыць, суб’ектыyны.

Ад таго, што вы па-рознаму адказалi на адно i тое ж пытанне, выява змянiлася?

Не. Як была начэрчана акружнасць, змяшчаючая тры адрэзкi прамых лiнiй, злучаючых дзве кропкi акружнасцi i праходзячых праз цэнтр, так i засталася. Гэта – аб’ектыyная рэчаiснасць. Вiд якой не залежыць ад вашага yспрымання.

А калi так, то адказы на фундаментальныя пытаннi: як узнiк Сусвет, адкуль пайшло жыццё на Зямлi, як узнiк чалавек, павiнны быць адназначныя, агульныя i для навукi, i для рэлiгii, i для мiфалогii, адзiна правiльныя з усiх пунктаy гледжання. Павiнны iснаваць аб'ектыyныя адказы на такiя важныя для чалавецтва пытаннi.

Дзе i як iх, гэтыя адказы, шукаць?

Пачытайце мiфы i народныя казкi, легенды i паданнi, рэлiгiйныя тэксты i навуковыя выданнi, не забывайце звяртаць увагу на мастацкую лiтаратуру, на карцiны i скульптуры. Там змяшчаецца iсцiна. Але нi y адным асобна yзятым творы мастацтва або y адной толькi кнiзе, а ва yсiх разам, адначасова. Веданне хаатычна раскiдана y iх, яго па крупiцах трэба збiраць у адно вялiкае аб'ектыyнае цэлае. Трэба «сабраць мазаiку».

Як вызначыць, што з бясконцага патоку iнфармацыi з'яyляецца сапраyдным, заслугоyваючым увагi, праyдзiвым?

Запытайце y сябе. Дзесьцi там, унутры кожнага з нас, ёсць адказы на yсе пытаннi. Трэба толькi не баяцца i не ленавацца iх задаваць. І тады маyчанне зашэпча, загаворыць, а часам i закрычыць.

Я запытала. Што атрымалася, раскажу y маiх «казках».




Прыкметы i павер»i




Рабi нечаканае, рабi, як не бывае, рабi, як не робiць нiхто, – i тады пераможаш.

    У. Караткевiч

Прыкметы i павер’i, якiя мы заyважаем на дадзены момант, ёсць адлюстраванне нашай падсвядомасцi. Калi мы думаем, што захварэем ад таго, што y памяшканнi скразняк, цi ад таго, што мы самi сябе сурочылi, выхвалiyшыся, што y гэтым годзе нiводнага разу не хварэлi, мы абавязкова захварэем. Калi нам здаецца, што сённяшнi паход y краму скончыцца нiчым, то так яно i будзе. Калi мы падсвядома жадаем ад кагосьцi-чагосьцi пазбавiцца (напрыклад, ад надакучыyшых адносiн), то i прыкметы будуць сустракацца адпаведныя: вылецiць цаглiна з печы, двор пачне хутка зарастаць крапiвай, крумкач праляцiць з карканнем над дахам у бок могiлак… Прыкметы нiбыта пацвярджаюць наша падсвядомае жаданне, апошняе yзмацняецца, i смерць, хвароба, здрада, безграшоyе не прымусяць сябе доyга чакаць. Варта ж толькi падумаць аб каханнi, шчасцi, здароyi – i гэтыя думкi неyзабаве быццам магнiтам прыцягнуць да вас шчасце yзаемнага кахання, а дзеля таго, каб быць здаровым, дастаткова yпэyнена сказаць сабе «я здаровы» i «як верыце, так яно i будзе».

Закрануyшы паняцце веры, неабходна адзначыць, што так, калi вы свята верыце y тое, што перабегшы дарогу чорны кот прыносiць удачу, то не трэба шукаць абходныя шляхi – вам нiякая небяспека не пагражае. Сапраyды, калi вы спакойна ставiцеся да сустрэчы з чалавекам з пустымi вёдрамi – нiякiя непрыемнасцi, дзякуючы гэтаму спатканню, вас не напаткаюць, ваша «чаша» застанецца такой жа поyнай, як i раней, а калi вы iдзяце па справе, то яна, безумоyна, удасца. Вера y тое, што пустыя вёдры азначаюць, што вы справiцеся са yсiм так жа лёгка, як важаць ненапоyненыя вёдры, а не марнуеце час дарма, займаючыся не той справай, прынясе yдачу. Безумоyна, калi вы запраграмавалi сваю падсвядомасць на тое, што левая рука чухаецца да грошай, то вы абавязкова будзеце iх атрымлiваць пасля такой няхiтрай рэакцыi арганiзма на прыток грашовых сродкаy. Але калi вы дамовiлiся з самiм сабой, што гэтае ж дзеянне азначае, што з грашыма прыйдзецца развiтацца, то неyзабаве вы iх аддасцё або, калi вы не верыце нi y першае, нi y другое, жаданне пачухаць рукi будзе сiгналiзаваць аб тым, што пара yжо iх памыць.

Аднак калi вам не лiшне было б даведацца, якога вынiку чакаць ад прыняцця важнага рашэння, дазвольце сабе раскошу звярнуцца да традыцыйных, вякамi yсталяваных прыкмет i павер’яy, якiя здольны yказаць на выбар правiльнага шляху, даць неабходную параду, аказаць дапамогу. Гэтак жа няма нiчога дрэннага i y выкарыстаннi прыёмаy белай магii ва yласных утылiтарных мэтах. Але тут трэба памятаць: магiя, нават белая, адносiцца да той катэгорыi рэчаy, за якiя рана цi позна прыйдзецца заплацiць. Гэта нармальна, плацiм мы i за iншае. Напружанне выклiкае толькi той факт, што кошт загадзя невядомы. Бадай што, бяспройгрышным варыянтам у такiм разе будзе звяртанне з просьбай да памерлых родзiчаy, да любых прадстаyнiкоy таго свету (i святых, у тым лiку), папярэдне пачаставаyшы iх рытуальнай ежай цi выканаyшы ахвярапрынашэнне, любое iншае дзеянне, дзе вы спачатку расплачваецеся за тое, што атрымаеце потым. Ёсць толькi адна акалiчнасць: вы yпэyнены, што на самай справе ведаеце, чаго хочаце?!

Не раю з толькi што сказанага зрабiць няправiльны вынiк, што, калi вы не будзеце ведаць дрэнных прыкмет, то нiчога благога з вамi не здарыцца. Гэта вы разумна разважаеце, што нiчога такога не ведаеце, а ваша падсвядомасць, у многiм заснаваная на памяцi роду, лiчыць зусiм наадварот i, калi яе асэнсавана не перапраграмаваць, а для гэтага, як мiнiмум, трэба ведаць, што можна i цi варта было б нешта перайначыць, спрацуе гэтак жа добра, як многа вякоy таму дапамагала вашаму далёкаму продку «падсцялiць саломкi» там i тады, дзе i калi было патрэбна.

Якiя робiм высновы? Так, трэба абавязкова прыслухоyвацца да голасу народнай мудрасцi, але пры гэтым памятаць, што вера стаiць над ёй. Вера знаходзiцца на парадак вышэй за любыя прыкметы, павер’i, варожбы, вопыт прошлых пакаленняy. Але не сляпая, а заснаваная на ведах, таму што безагаворачна паверыць, паверыць на самай справе, можна толькi таму, што сам перажыy.

***

Аб тым, як веданне прыкмет дапамагло мне, будзе прыклад.

У свой час я выйшла замуж, як кажуць, «па залёце». Мы не любiлi адзiн аднаго, але ж «гады iдуць», «дзiцяцi патрэбен бацька»… Карацей, усе гэтыя стэрэатыпы спрацавалi. Да чаго гэта прывяло? Я амаль не страцiла не толькi мужа, але i дачку. Як гэта адбылося? Зараз раскажу. Кожны чалавек хоча быць шчаслiвым. Узнiкненню такога самаадчування на той час перашкаджалi дысгарманiчныя адносiны з нелюбiмым чалавекам. І падсвядома я заyсёды хацела яго пазбавiцца. Жаданне паступова даходзiла да Бога. Як вынiк, у хаце пачалi здарацца незвычайныя рэчы: спачатку заляцела y пакой сiнiца, потым засохла яблыня, трэснула шкло y акне, з печкi абсыпалася цэгла. І калi Насця, нарэшце, пабудавала з кубiкаy помнiк, потым паклала пад яго ляльку, намаляваyшы спачатку ёй на шыi чырвоную паласу, у мяне на галаве заварушылiся валасы. Я запытала, што яна робiць. Насця адказала, што дзяyчынку збiла машына, i яе трэба пахаваць, таму яна i зрабiла ёй помнiк.

Згодна добра вядомых мне народных павер’яy, спярша я павiнна была страцiць мужа, а потым i дачку. Прычым тут дачка, запытаеце вы, калi я хацела пазбавiцца ад мужа? Тут амаль не спрацаваy яшчэ адзiн стэрэатып: «Хочаш пазбавiцца нямiлага, Бог забярэ любiмага». Мяне ахапiy жах. Трэба было нешта рабiць, i хутка. І я зрабiла. Падала на развод, забрала дачку i пераехала з ёй да бацькоy. Зараз мне сустракаюцца толькi добрыя прыкметы. Бо я так хачу. Я здолела перавярнуць усё y сваiм жыццi, каб распачаць зноyку. А вы?

***

Неyзабаве пасля азначаных падзей, падчас майго знаходжання на сесii, сябар распавёy мне легенду. Сутнасць яе заключалася y тым, што два чалавекi, жадаючы даведацца аб сваiм далейшым лёсе, пайшлi да прадказальнiка. Аднаму з iх ён напрарочыy, што праз год той стане князем, а другому сказаy, што праз год яго yжо не будзе y жывых. Той, якому нагадалi yладу i багацце, вырашыy, што, паколькi яго чакае такi выдатны лёс, не варта больш працаваць над сабой i пусцiyся ва «усе цяжкiя»: пачаy пiць, гуляць… Другi ж вырашыy, што раз жыць яму засталося yсяго нiчога, трэба зрабiць за гэты час усё, што y яго сiлах, для самаyдасканалення, каб памiраць было не сорамна.

Роyна праз год сябры сустрэлiся. Ідуць яны па беразе ракi, разважаюць, што вось, нi y аднаго, нi y другога прадказанне не збылося. Раптам з лесу выскачылi злодзеi. Атрымалася так, што таго, хто павiнен быy стаць князем, яны зарэзалi, а таго, хто павiнен быy памерцi, толькi паранiлi.

Чаму так атрымалася? Таму што першы растрацiy дадзеныя яму жыццёвыя сiлы марна, а другi працягваy працаваць над сабой з яшчэ большай упартасцю i напружаннем.

На наступны дзень пасля таго, як я пачула гэту легенду, мне патэлефанавала мацi. Аказваецца, напярэдаднi y бальнiцу трапiла мая дачка. Ангiна дала yскладненнi, i y яе раптоyна пачаyся ацёк гартанi. Насця пачала задыхацца. Машына хуткай дапамогi прыехала своечасова: усяго некалькi хвiлiн аддзялялi маю дачку ад смерцi.

І тут я зразумела, што y мяне на самай справе атрымалася адкруцiць сiтуацыю з тым, каб зрабiць работу над памылкамi.

Не трэба браць з мяне прыклад i чакаць, пакуль сiтуацыя стане крытычнай. Пачнiце працаваць над сабой зараз.

***

Пасля апошняга здарэння мiнуy месяц. Я не папярэдзiла: у маёй дачкi на працягу апошняга года балелi ножкi. То адна, то другая. Не памятаю зараз, якая болей. Я тады не магла зразумець: чаму? А зараз вось здагадалася – «да зямлi яе цягнула», у зямлю, пад зямлю, да таго свету. Пару месяцаy назад балець перасталi. А два днi таму зноy пачалося. Праyда, на гэты раз балела толькi адна, але вельмi моцна. Гэта доyжылася каля чатырох гадзiн. Потым усё прайшло. А сёння, 31 кастрычнiка 2010 года, я сустрэлася з сяброyкай. Яна мне паведамiла, што якраз два днi таму майму цяпер ужо былому мужу стала дрэнна. Яго забрала машына хуткай дапамогi. Некалькi гадзiн ён знаходзiyся пад кропельнiцай – роyна столькi, колькi y Насцi балела правая ножка. Правая – адказваючая за правае, мужчынскае, за здароyе бацькi. Зараз з iм усё добра.

Прыемна бачыць вынiкi сваёй працы – працы над сабой.




Варажба, або жадаеш быць шчаслiвым?




Нi адно жаданне не даецца нам без таго, каб не давалiся сiлы здзяйснiць яго. Магчыма, аднак, дзеля гэтага прыйдзецца папрацаваць.

    Р. Бах

Калi iснуючы свет – гэта iлюзiя, i yсе падзеi, якiя з намi здараюцца, залежаць ад нашых думак, спадзяванняy i веры y iх ажыццяyленне, то yзнiкае мiжвольнае пытанне: а як жа варожбы на картах, рунах, па агню, вадзе, камянях, любiмай кнiзе?

Справа y тым, што yсе яны, так жа як прыкметы i павер’i, ёсць адлюстраванне нашай падсвядомасцi, якая пасылае iмпульсы сазнанню. Такiм чынам, на картах адлюстроyваецца толькi тое, што знаходзiцца y дадзены момант у вашай галаве. І калi, згодна варажбе, вас чакае yсё толькi благое, мае сэнс запытаць сваю падсвядомасць: чаму так? Што вас турбуе? Што перашкаджае вам быць шчаслiвымi, багатымi, здаровымi, любiмымi?

Адказаyшы на пытанне, вы зможаце спачатку пазбавiцца ад негатыву, а потым пачаць прываблiваць у сваё жыццё yсё тое добрае i светлае, што вы заслужылi. А вы гэта заслужылi!

Мы самi з’яyляемся будаyнiкамi свайго лёсу.

Мы не можам выбраць умовы, у якiх нарадзiлiся, але можам выбраць шлях, якiм будзем крочыць па жыццi.

Такiм чынам, кожны чалавек з’яyляецца сам гаспадаром свайго лёсу, не важна, асэнсоyвае ён гэта цi не. Кожны мае права выбару. Нехта лiчыць за лепшае «несцi свой крыж» на зямлi, беспадстаyна спадзяючыся пры гэтым патрапiць у рай пасля смерцi. А нехта знаходзiць рай пры жыццi. Але спачатку трэба прайсцi праз чысцец, зноy-такi, пры жыццi, i пазбавiцца ад усiх сваiх жахаy, горычы, болю… А пазбавiцца iх можна толькi прыняyшы. Адчуй, перажывi зноyку свае страхi, свой боль, сваю крыyду. Даруй людзям, якiя вольна або мiжволi прымусiлi цябе пакутаваць i даруй сабе, бо y тым, як ты yспрымаy словы i падзеi, вiнаваты толькi ты сам i нiхто iншы.

Даруй i адпусцi. І ляцi y рай, дзе yсе твае жаданнi споyняцца. Толькi, загадваючы жаданне, не трэба прагназаваць магчымыя варыянты яго выканання. Пакiнь гэту справу Богу. Сам жа проста жадай: моцна, шчыра, пастаянна. Выпраменьвай любоy i дабро. І тады yсё будзе так, як ты хочаш.

І памятай: калi «ноша» падаецца табе вельмi цяжкай, магчыма, ты yзвалiy на сябе чужую?! Бо сапраyдным «крыжом» будзе той, якi прыносiць задавальненне.

***

Амаль не забыла сказаць пра святочныя варожбы. Апошнiм верыць можна: нельга нават уявiць сабе y дваццаць год, што лёсам табе прызначаны муж… Кожнаму свой, цi не так? Тым больш немагчыма прадбачыць яго iмя.

Нездарма ж кажуць: «Свой лёс канём не аб’едзеш». І трэба быць удзячнымi Богу хаця б за гэту невялiчкую магчымасць даведацца аб тым, што табе наканавана. А yжо як складзецца гэты лёс – добра або дрэнна – залежыць ад вас.

І будзьце yважлiвымi, скачучы: аб’ехаць не аб’едзеш, а вось развярнуць каня i паехаць у другi бок можна.




«У хваробе i y беднасцi…»




Спачатку было Слова, i Слова было y Бога, i Слова было Бог… Усё праз яго пачало быць, i без яго нiшто не пачало быць, што пачало быць.

    Евангелле ад Іаана

У хваробе i y беднасцi…

Калi гэтыя радкi пра вас, паважаныя мае, тады хуценька чытайце, рабiце высновы i пазбаyляйцесь ад хвароб. А за сэканомленыя на лекi грошы з’ездзiце на Кiпр, цi куды вы там яшчэ жадаеце.

Пачнем з таго, што yсе без выключэння хваробы yзнiкаюць першапачаткова y вас у галаве. Як так? Не можа быць? А як жа iнфекцыйныя захворваннi?

З Бiблii вы ведаеце, а калi не, то пачытайце яшчэ раз эпiграф, што «спачатку было Слова». А што апярэджвае слова? Правiльна, думка. Бывае, вядома, i наадварот, але гэта не пра вас, бо калi вы чытаеце гэтыя радкi, значыць вас цiкавiць не толькi праграма тэлеперадач, што дазваляе мне зрабiць вынiк, што ваш мозг мае больш за дзве звiлiны.

Такiм чынам, спачатку yзнiкла думка, якая ператварылася y слова або вобраз.

Глядзiм далей. «І Слова было Бог. Усё праз яго пачало быць, i без яго нiшто не пачало быць, што пачало быць». Што атрымлiваецца? Усё, у тым лiку наша yласнае дазваленне на здароyе або хваробу, на багацце або беднасць, на любоy або нянавiсць, «пачало быць» праз слова, а значыць спачатку праз думку i вобраз.

Такiм чынам, усе хворыя хварэюць таму, што iм так хочацца? Так! Толькi адны з iх (зараз маюцца на yвазе хранiчна хворыя) хварэюць таму, што жадаюць, каб iх пашкадавалi, аказалi больш увагi, iншым падабаецца займацца самабiчаваннем, яны адчуваюць мазахiсцкае задавальненне ад таго, што вымушаны «несцi свой крыж» да канца жыцця.

Вы yважлiва прачыталi аб дзвюх найбольш распаyсюджаных групах хворых людзей i не знайшлi там сябе? Значыць вы або не хранiчна хворы чалавек, або асёл. З першым мы яшчэ паразмаyляем, а другi – марш да тэлевiзара! Там, напэyна, менавiта y гэты момант iдзе рэклама yнiверсальных таблетак ад усiх хвароб. Першым пакупнiкам дысконтныя карткi i скiдкi y бюро пахавальных паслуг у дадатак, не прапусцi!

Такiм чынам, вы не «хронiк», любiце людзей, знаходзiце нават нейкiя прывабныя рысы y аслоy, а yсё ж такi хварэеце. Чаму? Вось тут важна разабрацца y прычыне хваробы.

Вы – настаyнiк. Пачалася эпiдэмiя грыпу. Амаль yсе дзецi y класе захварэлi. Вы трымалiся да апошняга, але i вас спасцiгла тая ж доля. Чаму? Паспрабуйце адказаць на пытанне спачатку самастойна.

Не, вы захварэлi не таму, што гэта iнфекцыя перадаецца паветрана-кропельным шляхам, а вы знаходзiлiся y яе эпiцэнтры. Вы захварэлi, таму што баялiся, маральна рыхтавалiся захварэць, «прадбачылi» гэта. Вы захварэлi спачатку y думках. Вось чаму грып не прымусiy сябе доyга чакаць. Першапрычынай былi вашы думкi аб хваробе.

Або вы вывiхнулi, зламалi цi падвярнулi нагу. Чаму?

Не, не таму што няyдала yпалi, а таму што думкi, якiя yзнiклi y вас у галаве напярэдаднi падзення, былi памылковымi, вашы «iдэi храмалi».

Вы yвесь час аб нешта стукаецеся рукамi падчас напiсання карцiны?

Паспрабуйце, магчыма у вас лепш атрымаецца пiсаць вершы.

«Ляснуyся» пазваночнiк? Чаму?

Не, не таму што вы яго застудзiлi на скразняку або падарвалiся, цягаyшы грузы, якiя важаць столькi, колькi i вы. Мурашка цягае, i нiчога. Хутчэй за yсё ваш пазваночнiк не вытрымаy грузу праблем, якiя вы на яго yзвалiлi.

Балiць галава? Чаму?

Адказ, па-мойму, вiдавочны. Ад думак «пухне».

Як зрабiць, каб галава больш ад думак «не пухла»?

Не трымайце iх, адпусцiце на волю. Няхай вашы думкi цякуць свабодна, не сустракаючы на сваiм шляху перашкод.

Турбуе лiшняя вага?

Магчыма, вам больш няма дзеля каго быць стройнай i прыгожай? Ну дык зрабiце гэта дзеля сябе, любiмай! А калi вас пры гэтым пачнуць апаноyваць думкi аб тым, што y вас парушаны абмен рэчываy або гэта yзроставае, памятайце, што y Асвенцiме тоyстых не было.

У вас праблемы з прасторавай арыенцiроyкай? Радуйцесь! Значыць, вы «не ад гэтага свету». Расцiце крылы! А каб не заблукаць у гэтым свеце, развiвайце yменне перамяшчацца y прасторы па зрокавых арыенцiрах. Ездзiць на метро без суправаджэння не раю.

А калi сур'ёзна, хочаш навучыцца арыентавацца y прасторы – хопiць «лунаць у аблоках», спусцiся з нябёсаy на зямлю. Толькi прызямлiцца трэба yдала, не страцiyшы станоyчай жыццёвай зарыентаванасцi. Навучысь адрознiваць правiльнае ад «левага», i табе больш не трэба будзе хапацца за ручку, каб зразумець, каторая з дзвюх рук з'яyляецца правай.

Чаму так шмат «асаблiвых» дзяцей маюць патрэбу y карэкцыi прасторавай арыенцiроyкi? Таму што яны жывуць у сваiм свеце, iм там добра i зусiм не хочацца бачыць, што творыцца наyкола. Але трэба разумець, што свет – гэта не толькi твой унутраны свет, а яшчэ i навакольны, i яго таксама трэба yлiчваць, iнакш карцiнка не будзе поyнай, а yспрыманне рэчаiснасцi цэласным. Зрабiць гэта будзе лягчэй, калi yсведамiць, што свет не добры i не злы. Ён справядлiвы. Няма нi адной нягоды, што здарылася з табой на працягу жыцця, якой бы ты не заслужыy. І чым хутчэй засвоiш урок, тым меншую колькасць разоy табе прыйдзецца застацца на стымулюючых i падтрымлiваючых, на карэкцыйных занятках, вымушаючых цябе праходзiць праз адны i тыя ж выпрабаваннi да таго часу, пакуль не здолееш атрымаць тую адзнаку па прадмеце «Чалавек i свет», якую можна лiчыць залiковай.

Стамiлiся yвесь час хадзiць да стаматолага?

Перастаньце «грызцi» людзей. А там, глядзiш, i камары кусаць перастануць, ды й мышы (грызуны) пяройдуць жыць да суседа. Спажыванне y якасцi цi замест ежы «гранiту навукi» таксама не будзе садзейнiчаць павелiчэнню трываласцi зубоy, каторыя будуць крышыцца куды менш, калi yявiць сабе навуку чымсьцi мякчэйшым за камень.

Вы страцiлi слых або зрок? Цi не ад таго, што не жадаеце чуць заyвагi або бачыць розныя «несправядлiвасцi»?

А зараз адкажыце сумленна: пазналi вы y якой-небудзь з апiсаных характарыстык сябе?

Што трэба зрабiць? Так, выспаведацца перад самiм сабой i дараваць сабе. Дараваць усё, што накоплена «непасiльнай працай» на працягу вашага «нялёгкага» жыцця.

І пачынаць кожныя дзень, ранiцу, вечар, ноч, любую сваю справу з усмешкi.

Усмiхайцесь заyсёды, пры любых абставiнах, i yжо праз тыдзень вы адчуеце сябе лепш.




Марыць не шкодна, або ключы ад шчасця




Свет дзiyны: у iм усё магчыма.

    Х. Л. Борхес



Жабы зроблены з таго ж матэрыялу, што i камянi, толькi матэрыял гэты па-рознаму выкарыстаны.

    Р. Фейнман

На працягу некалькiх тыдняy мяне не пакiдала адно жаданне. І вось аднойчы, выпадкова зайшоyшы y кнiгарню, вырашыла запытаць: варта гэтае жаданне маёй увагi цi не. Раптам бачу кнiгу з цiкавай назвай «Адказ». Я yзяла яе, расчынiла на першай трапiyшайся старонцы, ткнула пальцам, чытаю: «Вы будзеце на сёмым небе ад шчасця». Вырашыла: добра, iнтуiцыя y чарговы раз мяне не падвяла. І тут заyважаю побач яшчэ адну кнiгу: «Ключ». Апошнюю я купiла, не раздумваючы – i не пашкадавала! Кнiга апраyдала сваю назву. І калi вам таксама не дае спакою нейкае жаданне, паспрабую падзялiцца з вамi «ключом» да яго здзяйснення.

Але спачатку давайце згуляем у асацыяцыi.

Адкажыце, калi ласка, на пытанне: якiя вобразы yзнiкаюць у вас пры слове «ключ»?

Так, залаты ключык з казкi А. Талстога «Залаты ключык, або прыгоды Бурацiна».

Якi вынiк напрошваецца?

Правiльна, ключ да выканання жаданняy трэба шукаць у казках, у першую чаргу, у народных.

Вы бачылi калi-небудзь казку з нешчаслiвым канцом? Рэдка. Вiдаць, таму што героi казак ведалi, як дасягнуць сваёй мэты. I народ, якi iх складаy, таксама. Тады, каб зрабiць сваё жыццё падобным на казку, дастаткова прааналiзаваць пачуццi i yчынкi казачных персанажаy.

З чаго пачынаецца шлях да ажыццяyлення мэты? З узнiкнення жадання. Здаецца, што можа быць прасцей, жаданнi ёсць у кожнага. Але далёка не yсе яны, здзяйсняючыся, робяць нас шчаслiвымi. Чаму? Таму што важным складнiкам жадання з’яyляецца яго якасць: скiраванасць у бок дабра або зла, умоyна кажучы.

Глядзiце, калi герой робiць нешта для сваiх бацькоy i робiць гэта з задавальненнем (напрыклад, здабывае для бацькi маладзiльныя яблыкi), ён дасягае пастаyленай мэты, прайшоyшы шэраг выпрабаванняy. Прычым, заyважце, калi герой стараецца не дзеля сябе, а дзеля iншых, ён i сам не застаецца без узнагароды: атрымлiвае y дадатак каня або прыгажуню нявесту. Тое ж, калi шукае каханую з мэтай ажанiцца, або старыя хочуць займець дзяцей цi yнукаy. Крыху iнакш выглядае сiтуацыя, калi чалавек хоча грошай. Ён атрымлiвае i iх, але яны яму на карысць не iдуць. Жадаць быць сытым, апранутым i абутым пры гэтым не забараняецца. Задавальненне сваiх першасных патрэб успрымаецца як нешта, што само сабой разумеецца, як норма, i не атаясамляецца з прагнасцю. І yжо зусiм iншая рэч, калi старэйшыя браты з зайздрасцi забiваюць больш удачлiвага малодшага, або калi злая мачыха хоча звесцi са свету сваю падчарку – вось за гэтыя жаданнi заyсёды надыходзiць расплата!

А зараз адкажам на другое пытанне: якiмi якасцямi трэба валодаць, каб усё задуманае табой здзяйснялася? Якiмi характарыстычнымi асаблiвасцямi надзяляюцца станоyчыя персанажы казак?

Пры любых выпрабаваннях яны застаюцца чыстымi сэрцам i душой, упэyненыя y сабе, у сваiх сiлах, спакойныя, разважлiвыя, кемлiвыя, iм не yласцiвыя злосць, зайздрасць, нянавiсць. І яшчэ трэба адзначыць адну якасць, якая часам дорага каштуе, але, напэyна, неабходна, паколькi прысутнiчае y многiх станоyчых персанажаy – даверлiвасць. Бо нельга, напэyна, падазраваць у подласцi iншых, не будучы подлым самому. Тым не менш, заyсёды знаходзяцца сiлы, якiя iм дапамагаюць: крумкачы з жывой i мёртвай вадою, шэры воyк, волатаyскi конь, магутны дуб. Цi не таму, што нашы продкi верылi (ведалi!), што душу мае yсё жывое, а не толькi чалавек. Цяжка гэта yявiць сабе? А вы паспрабуйце сабаку, якi на вас брэша, у думках сказаць: «Я твой сябар» – ён перастане брахаць. Або папрасiце чорную кошку не пераходзiць вам дарогу – i яна застанецца стаяць на месцы, пакуль вы не пройдзеце. Дзiyна, праyда? Але гэта так. А калi жывёлы (i раслiны таксама!) разумеюць нас, нашу мову, думкi, жаданнi, цi не сведчыць гэта аб тым, што y iх ёсць тая ж частка божай энергii, што i y нас?

Яны могуць нават прадбачыць будучыню i папярэдзiць нас аб небяспецы. Як зрабiy мой любiмы кот Аляксандр (можна Шурык): прыгаючы з шафы, ён так «удала» прызямлiyся на сiстэмны блок ад камп’ютара, што той звалiyся на падлогу. Добра, там у гэты час ляжаy выратавальны круг – ён апраyдаy сваю назву цалкам. Камп’ютар застаyся цэлы, але я зразумела, што iнфармацыю з яго трэба перапампаваць кудысь яшчэ, i скiнула яе на флэшку. Праз тры днi паляцела сiстэма Windows. Усе матэрыялы, якiя знаходзiлiся на дыску С, у тым лiку, «казкi» i гатовая дыпломная работа, былi знiшчаны i аднаyленню не падлягалi. Пасля гэтага я пайшла i расцалавала свайго ката, якога тры днi таму аблаяла.

Вяртаючыся да якасцяy нашых герояy, трэба да yсяго пералiчанага дадаць яшчэ настойлiвасць у дасягненнi мэты, гатоyнасць прайсцi праз выпрабаваннi i застацца пры гэтым самiмi сабой: добрымi, светлымi, мудрымi, шчырымi, любячымi.

І тады самыя неверагодныя, самыя чароyныя казкi стануць явай, i вы знойдзеце дзесьцi там, за сёмым перавалам, сваю аленькую кветачку, рэалiзуеце заветную мару: знойдзеце каханне, спазнаеце iсцiну, будзеце атрымлiваць задавальненне ад любiмай справы.




Суб’ектыyнае yспрыманне аб’ектыyнай рэчаiснасцi, або як зрабiць, каб iлюзii здзяйснiлiся


Аднойчы я абмовiлася, што жыццё – гэта iлюзiя. Прыйшоy час патлумачыць, што я мела на yвазе.

Зразумела, што пэyная рэчаiснасць iснуе: мы yсе робiм нейкiя дзеяннi, ходзiм на працу, нараджаем дзяцей, нехта yжо паспеy пабудаваць дом i пасадзiць дрэва замест некалькiх дзясяткаy, ссечаных дзеля пабудовы дома – гэта аб’ектыyныя рэчы. А y чым жа тады заключаецца iлюзiя? Разгледзiм, што пад гэтым словам разумеy З. Фрэйд (кнiга «Будучае адной iлюзii»): «Характэрнай рысай iлюзii з'яyляецца яе паходжанне з чалавечага жадання, яна блiзкая y гэтым аспекце да iдэй, прыходзячых да чалавека y стане трызнення y псiхiятрыi, хоць адрознiваецца i ад iх [як i ад памылковых iдэй], не кажучы yжо аб большай структурнай складанасцi бязглуздай iдэi. У бязглуздай iдэi мы выдзяляем як iстотную рысу супярэчнасць рэчаiснасцi, iлюзiя ж неабавязкова павiнна быць памылковай, гэта значыць нездзяйсняльнай цi супярэчачай рэчаiснасцi».

Як бачым з меркаванняy Фрэйда, iлюзiя бярэ сваё паходжанне з вобласцi фантазii i абумоyлена чалавечымi жаданнямi. Яна можа як здзяйснiцца, так i не, але y любым выпадку падчас свайго yзнiкнення не супярэчачая рэчаiснасцi фантазiя ёсць iлюзiя.

Фрэйд разважаy такiм чынам y адносiнах да рэлiгii, разбiраючы, якiя з яе пастулатаy можна аднесцi да iлюзiй, якiя да бязглуздых iдэй, а якiя з iх з’яyляюцца памылковымi. Мы ж спраецыруем яго разважаннi на рэалii нашага з вамi жыцця.

Уявiце сабе наступную сiтуацыю: лета, слупок тэрмометра паказвае 34 градусы y цянi, а вы збiраецеся y «час пiк» ехаць кудысьцi y перапоyненым тралейбусе. Што вы адчулi, смакуючы наперад такую сiтуацыю? Вас можна зразумець. Але ж можна было на гэта паглядзець i з iншага пункту гледжання: вы y хуткiм часе за бясцэнак у абедзены перапынак пабываеце y сауне! А колькi дзындраy выведзецца з арганiзма з потам падчас падорожжа?! Яшчэ колькi такiх паездак – i лiшнiх двух-трох кiлаграмаy як не бывала. Цуд ды й толькi!

Адчулi рознiцу памiж тым, як гэтую простую, здавалася б, сiтуацыю звычайна yспрымаеце вы, i як маглi б успрыняць? А рознiца ва yспрыманнi адбываючагася y сучасны момант i y прадчуваннi будучых падзей вядзе да выклiкання розных пачуццяy, часам супрацьлеглых. Апошнiя ж аказваюць непасрэдны yплыy на нашу будучыню.

Скажу па-iншаму. Калi вы навучыцеся з задавальненнем ездзiць на грамадскiм транспарце, уяyляючы сабе пры гэтым, што падарожнiчаеце на yласным аyтамабiлi, то верагоднасць таго, што ён у вас калi-небудзь з’явiцца, шматкратна павялiчваецца.

Прывяду яшчэ адзiн, менш яскравы, але, магчыма, больш жыццёва важны прыклад.

Дзеля гэтага мне трэба будзе распавесцi вам некалькi сваiх сноy. Таму спачатку хацелася б крыху падрыхтаваць вас да гэтай iнфармацыi.

Што такое сон?

Існуе шмат навукова-псiхалагiчных даследванняy на дадзеную тэму. Цiкавае азначэнне сну давалi нашы продкi, лiчыyшыя сон падарожжам душы. Такое меркаванне зразумелае: а чым яшчэ яны маглi абгрунтаваць тое, што y сне мы можам назiраць незвычайныя краявiды, якiх нiколi не бачылi y жыццi, сустракаць iншых людзей i памерлых родзiчаy. (А калi так, то атрымлiваецца, што памерла толькi iх фiзiчная абалонка – цела?) Наколькi з гэтым можна пагадзiцца? Давайце паразважаем.

Пачну з прыкладаy.

Колькi год таму мы з сябрам, смеху дзеля, правялi (амаль што навуковы!) эксперымент. Я y сне, цалкам свядома, я хачу сказаць, у канралюемым сне, горача яго цалавала. Ранiцай ён распавёy мне аб тым, што гэтае ж самае снiлася i яму. Такiм чынам, ствараецца yражанне, што ноччу мая душа «хадзiла на спатканне» да яго душы i рабiла з ёю yсё, што мне хацелася. Праз некаторы час тое ж зрабiy мой сябар. Толькi калi ён справакаваy сходную сiтуацыю асэнсавана, са мной на гэты раз усё адбывалася y стане глыбокага сну.

Як бачыце, умяшацельства y ваш i ваша y сон iншага чалавека – рэальная рэч. Узнiкае пытанне: якiм чынам гэта адбываецца? Дзякуючы чаму эксперымент удаyся? У чым заключаецца механiзм утварэння сноy?

Вельмi прыгожа было б адказаць на пастаyленыя пытаннi з дапамогаю таго азначэння сну, якое давалi продкi, такi вывад нiбыта напрошваецца сам сабою. Але гэта не так. Дух можа на некаторы час пакiнуць цела чалавека, калi той спiць, але толькi y выключных выпадках. Адрознiць такое падарожжа можна па спецыфiчных адчуваннях пры абуджэннi: ты раптоyна асэнсоyваеш, што толькi што быy (не y сне, а наяве) у другiм месцы, а прачнуyся на сваiм ложку – адсюль здзiyленне; ты добра памятаеш, як толькi што быy абсалютна свабодны y сваiх перамяшчэннях, а стаy звязаным межамi свайго цела – адсюль дыскамфорт; ты адчуваеш, што хацеy бы апiсаць атрыманы вопыт пры дапамозе слоy i разумееш, што слоy, дакладна перадаючых перажытае, не iснуе. Калi ж iншы чалавек i можа yбачыць разгульваючы на свабодзе дух жывога чалавека, то такая сустрэча хутчэй будзе нагадваць сутыкненне з прывiдам, сон тут нi пры чым.

Вобразы ж сноy узнiкаюць у глыбiнi нашай падсвядомасцi. На карысць гэтай гiпотэзы i супраць сцвярджэння, што сон ёсць перамяшчэннi духа-душы, выступае той факт, што, па-першае, не заyсёды Маша снiцца Дашы y той час, як Даша снiцца Машы – пры сапраyднай сустрэчы абедзвюм дзяyчынам снiлася б адно i тое ж; па-другое, паколькi Саша снiyся мне y той час, калi ён знаходзiyся на працы i дакладна не спаy, то мой дух нiякiм чынам не мог з iм сустрэцца, а вось працаваць маёй падсвядомасцi такая акалiчнасць не перашкодзiла б.

Такiм чынам, атрымлiваецца, што сон – гэта праца yнутранага «я» чалавека. Тады yзнiкае шэраг iншых пытанняy: якiм чынам думкi другога чалавека аказваюць уплыy на тое, што мне снiцца? Чаму нябожчык, якi з’явiyся yначы, часта папярэджвае аб сапраyднай небяспецы? Дзякуючы чаму мы часам бачым у сне фрагменты будучынi, а на святкi суджанага?

Хто ведае, адкуль бяруцца грыбы? Вырастаюць з грыбнiцы, нябачна ахутваючай усю зямлю, нiбы павуценне, яшчэ з даyнiх-даyнiх часоy. Сны – тыя ж грыбы, дзе грыбнiцай будзе з’яyляцца сфера падсвядомага. Гэтак жа як кожны грыб будзе змяшчаць iнфармацыю аб усёй грыбнiцы, так i праз сон можна атрымаць праyдзiвую iнфармацыю не толькi аб працэсах, якiя праходзяць ва yнутраным свеце чалавека, але i аб падзеях, адбываючыхся звонку – у свеце думак, эмоцый, пачуццяy. І няма нiчога дзiyнага y тым, што мы даведваемся y сне аб рэчах, скрытых ад многiх з нас наяве: аб думках i пачуццях iншых людзей, аб той будучынi, якая была б для нас найлепшай i аб той, якая пагражае y вынiку выбару, зробленага на сённяшнi дзень. Пры гэтым звесткi могуць паступаць праз вобразы знаёмых людзей i памерлых родзiчаy, i праз тых, якiх вы не ведаеце, што ведаеце, таксама праз сiмвалы, зразумелыя вашаму розуму. Нiтачкi з падсвядомасцi цягнуцца настолькi далёка, што пры жаданнi можна атрымаць доступ практычна да любых ведаy, знаходзячыхся y памяцi Сусвету.

Падагульнiм. Вобразы сноy могуць з’яyляцца вынiкам перапрацоyкi засвоенай за дзень iнфармацыi або нявырашанай фiзiялагiчнай праблемы, могуць служыць сродкам рэалiзацыi незадаволеных yдзень жаданняy (гэта iдэя належыць Фрэйду). Часта сны даюць адказы на пастаyленыя пытаннi i yказваць на пачуццi да нас iншых людзей, расказваюць аб падзеях, якiя здараюцца y жыццi родных, блiзкiх i знаёмых. Або яны могуць паказаць магчымыя варыянты будучынi, каб вы маглi зрабiць правiльны выбар. У цэлым жа сон з’яyляецца працай нашай падсвядомасцi. Падсвядомасць, у адрозненне ад свядомасцi (сазнання), добра ведае, што для нас лепш, i праз сон iмкнецца да нас дастукацца, бо так жа мы дапускаць яе y сваё жыццё пазбягаем!

Таму, калi вы хочаце жыць у згодзе з самiм сабой, прыслухоyвайцеся да голасу iнтуiцыi, нават калi розум будзе аказваць упартае супрацiyленне.

І працягваем разважаць.

16 красавiка 1999 года мне прыснiyся дзiyны сон: «Увайшла y кiназалу. Светла. Ідзе кiно. Заyважыла незнаёмага мужчыну, якога – адчуваю – кахаю. Села побач. Цёмна. Хачу быць як мага блiжэй да яго. Прыкiдваюся соннай, схiляю галаву яму на плячо. Ён мяне абдымае, лашчыць – спакойна i пяшчотна. Усе паварочваюцца. Запальваецца святло. Абмяркоyваюць сiтуацыю i пакiдаюць нас удваiх. Ён працягвае мяне абдымаць. Я адчуваю сябе бы y раi».

13 жнiyня 2010 года падобны сон прыснiyся мне зноyку. На гэты раз з некаторымi yдакладненнямi. Паслухайце i яго.

«Мы з сяброyкай, якая таксама крыху раней за мяне падала на развод, збiраемся y кiназалу. На першую серыю мы yжо спазнiлiся, ведаем гэта, але не спяшаемся. На другую, цiкавейшую серыю прыходзiм своечасова. Селi на розных радах – мой Лене падаyся надта высокiм. Раптам заходзiць на гэты раз знаёмы мне мужчына, сустракаемся з iм вачыма. Я чакаю, што будзе далей. А далей ён падыходзiць i садзiцца побач. Затым паyтараецца yсё, як у першым сне. Толькi напрыканцы, пасля выхаду з кiназалы (выходзiць не хацелася так!), мы iшлi разам па дарозе, удваiх, бясконца доyга… Дарога вельмi нагадвала тую, па якой я хадзiла з пасёлка, з шашы, у вёску, дзе нарадзiлася».

Раптам у гэты чароyны сон урываецца (зноy-такi, у сне) званок мабiльнiка, падобнага на мой, але яшчэ y горшым стане.

Вы разумееце, што гэты званок быy вельмi несвоечасовы, так як перашкодзiy мне тады даведацца аб дакладным месцазнаходжаннi раю? Але, судзячы па накiрунку руху, можна прыйсцi да высновы, што ён (рай) знаходзiцца дзесьцi y Гомельскай вобласцi. Толькi не вытапчыце, калi ласка, усё Палессе, шукаючы! Магчыма, там знаходзiцца толькi мой рай.

Падымаю, чую голас толькi што снiyшагася мне чалавека:

– Прывiтанне.

– Прывiтанне.

– Хачу сказаць нейкiя… словы…

(Не магу нiчога разабраць, вельмi дрэнная сувязь. Прашу паyтарыць. Паyтарае, але yсё роyна нiчога больш не чуваць.)

– Ідзi да чорта!!!

Адразу пасля гэтых слоy кiнуy трубку. Ператэлефаноyваю (вядома ж, у сне). Нiхто не бярэ трубку.

Ужо наяве.

Успомнiла радкi з верша, якi чытала yчора: «У палон прасiлась я да Вас, а Вы свабоду мне дарылi…”. Далей распавядаецца пра тое, як няyдзячная за такога роду «падарунак» жанчына сумна скончыла. Для сябе вырашыла, што я не яна. Таму словы «iдзi да чорта» успрыняла як добры знак таго, што цiкавячая мяне асоба мяне пачула (у сэнсе, вiдаць, адчуy, што я яго не забываю). Да таго ж нельга пайсцi да iстоты, якой не iснуе. Засталося пачакаць колькi часу, каб яшчэ i зразумеy, што лыжка да вячэры нiчым не горш за лыжку да абеду. А нават калi i не зразумее, гэта не перашкодзiць мне атрымлiваць асалоду ад жыцця i, у такiм выпадку, ад свабоды, да якой заyсёды iмкнулася.

Не зразумейце толькi мяне памылкова. Адчуванне сябе свабодным не мае нiчога агульнага з прыняццем рашэння «адпусцiць тармазы» i «жыць на поyную шпульку». У такiм выпадку чалавек не знаходзiць свабоду, а, наадварот, страчвае яе, становiцца залежным ад уласных страсцей. Быць свабодным у дадзеным кантэксце азначае толькi мець удвая меншую адказнасць, што будзе садзейнiчаць больш лёгкай хадзе.

Сапраyды свабодным можа лiчыць сябе толькi той чалавек, якi здолеy падняцца над – сабой, абставiнамi, поглядамi натоyпу, агульнапрынятымi yстаноyкамi, стэрэатыпамi. Каб атрымаць ясны зрок, трэба yзняцца над гарызонтам.

Калi y вашым жыццi сустракалiся падобныя выпадкi, не важна, у сне цi наяве, памятайце, што ва yсiм трэба бачыць толькi добры бок. Галоyнае не тое, што з вамi здараецца y той цi iншы момант жыцця, а тое, што вы пры гэтым адчуваеце. Таму што толькi станоyчыя эмоцыi здольныя даць станоyчыя вынiкi.

Быць непапраyным аптымiстам значна лягчэй i прыемней, чым спраyным песiмiстам.

І нават калi свабода вам падабаецца менш, чым мне, не трэба рабiць выгляд «дохлага iльва». На «падаль» кiдаюцца толькi «шакалы». Я нiчога не маю супраць гэтых «жывёл», санiтары лесу быць павiнны, толькi вось цi жадаеце вы быць «смеццем»? Памятайце таксама: «сiлком мiлы не будзеш». Інакш кажучы, нельга навучыць, у тым лiку i любiць, таго, хто сам вучыцца не жадае – гэта я вам як настаyнiк-дэфектолаг кажу. Зацiкавiць можна. У любым выпадку, канца свету няма. І не будзе! Ёсць толькi яго аднаyленне.

А зараз давайце адкажам на пытанне: дык што ж зрабiць, каб лепшыя з тых сноy, якiя вы калi-небудзь бачылi, здзяйснiлiся, а iлюзii сталi-такi рэчаiснасцю?

Па-першае, яны не павiнны рэчаiснасцi супярэчыць – не варта iсцi супраць законаy прыроды. Па-другое, жаданне, iх спарадзiyшае, павiнна быць дастаткова моцным i, па-трэцяе, пазiтыyным. Лепш пазiтыyным, калi вы не хочаце наклiкаць на сваю галаву безлiч розных няшчасцяy. Дастаткова yлiчваць гэтыя тры рэчы i – фантазiруйце сабе на здароyе, бо заyсёды ёсць верагоднасць таго, што сённяшняя мара стане заyтрашняй явай, адсутнасць жа iлюзii саму такую магчымасць выключае. Такiм чынам, пераасэнсаваyшы i разам з тым крыху перайначыyшы фразу, прагучаyшую y пачатку главы, робiм вынiк, што жыццё – гэта ажыццёyленая iлюзiя, або аб чым марыце, тое i маеце.

А прымаyку «Лепш сiнiца y руках, чым журавель у небе» прыдумалi iдыёты. Навошта мучыць бедную сiнiчку? Няхай сабе лётае, дзе ёй хочацца. Разам з iншай, сабе падобнай, сiнiчкай. І што дрэннага y тым, каб паназiраць за жураyлём? Спусцiцца ён да вас на зямлю – добра, а не, дык палёт жураyля – не самы горшы краявiд.

Гэта разважанне вельмi нагадвае дэвiз «усё або нiчога»? Не, не так. Усё або yсё. Мабыць, iнакшае, але yсё. Апошнi дэвiз больш жыццёсцвярджальны, а значыць, прынясе больш шчасця яго паслядоyнiку.




Ваyкалакi – мiф або рэчаiснасць, або што было спачатку: яйка цi курыца?


«Што было спачатку: курыца цi яйка?» – не адно пакаленне вучоных задае сабе гэта пытанне i так i не можа прыйсцi да адзiнай высновы.

Адказ, мiж тым, ляжыць на паверхнi. Спачатку была качка.

Чаму менавiта качка? Таму што да яе была толькi вада, а качка, як вядома, птушка вадаплаваючая. Калi гэты довад вас не задавальняе, тады варта yспомнiць мiф аб утварэннi Сусвету.

Спачатку была вада, потым прыляцела качка, якая, мабыць, вядомая iнстынктам прадаyжэння роду, вырашыла адкласцi яйка. Дзеля гэтага ёй патрэбна было звiць гняздо, што яна i пачала рабiць, б’ючы лапкамi па вадзе. Так атрымалася суша.

Неверагодна? А вы вазьмiце трохлiтровы слоiк падагрэтага дамашняга малака i патрасiце яго хвiлiн сорак. Што y вас атрымалася? Ну вядома ж, кавалак масла, акружаны малаком меншай тлустасцi або шчыльнасцi. Таму – факт.

Такiм чынам, атрымлiваецца своеасаблiвы ланцужок: вада-суша-яйка, выседзеyшы якое, качка дала жыццё yсяму жывому.

Тады адкуль узяyся чалавек?

Глава невыпадкова мае двайную назву. І Дарвiн не вельмi памыляyся, калi лiчыy, што чалавек пайшоy ад малпы. Яго памылка змяшчалася толькi y адным слове —«малпа». Замянiце яго агульным паняццем «жывёла» – i вось вам гатовая карцiна нашага з вамi паходжання. Нездарма першапачатковымi рэлiгiямi yсяго чалавецтва былi анiмiзм i татэмiзм. А гэта значыць, што yсё: чалавек, жывёлы, раслiны, камянi маюць душу.

Ну што, шаноyныя жанчыны, вам усё яшчэ хочацца атрымаць на дзень нараджэння шыкоyны венiк з некалькiх дзясяткаy забiтых кветак?

Слова «татэмiзм» азначае, што кожны род мае свой татэм i пакланяецца той жывёлiне, ад якой узяy пачатак. Так што ваyкалакi нiякi не мiф, а самая што нi на ёсць сапраyдная рэчаiснасць.

Вось тое, што датычыцца паходжання мужчын.

Адкрытым застаецца пытанне: адкуль пайшла жанчына? У Бiблii i больш познiх мiфах сцвярджаецца, што з рабра. Але раней нашы продкi лiчылi, што жанчына yтварылася з пляyка мужчыны. Чым ён пры гэтым пляваyся, гiсторыя замоyчвае, але наyрад цi слiной: аплюйце вы хоць усё наваколле – чалавек ад гэтага не народзiцца. Такiм чынам, атрымлiваецца, што продкi мелi на yвазе плявок iншай часткi цела мужчыны. А менавiта той, па якой мы адрознiваем, хлопчык нарадзiyся цi дзяyчынка. Пры гэтым, наyрад цi чалавека-воyк займаyся самазадаволеннем. Хутчэй за yсё ён скарыстаyся для гэтай мэты звычайнай ваyчыцай (цi можа мядзведзiцай, не гэта галоyнае). У вынiку такога вось «свяшчэннадзейства» i yтварылася жанчына.

Добра гэта цi дрэнна, а з усяго вышэй сказанага выцякае, што чалавек не «вянец тварэння», а вынiк генна-храмасомнай мутацыi шэрагу жывёл. Магчыма, таму ён з’яyляецца менш дасканалай iстотай за звяроy. Бо як тады растлумачыць тое, што яны нас разумеюць, а мы iх, у большасцi сваёй, не. А роздумы пра дабро i зло – вынiк палёту хворага yяyлення. Яшчэ сафiсты гаварылi: «Дабро ёсць зло, для зла». Таму такiх паняццяy, як дабро i зло не iснуе, ёсць толькi наша суб’ектыyнае меркаванне аб тых цi iншых з’явах, як аб добрых або дрэнных.

На тое, што чалавек узяy сваё паходжанне ад жывёл, указваюць не толькi нашы паданнi пра пярэваратняy, але i главы з паэмы Авiдзiя «Метамарфозы», дзе расказваецца пра Эака, для якога Зеyс стварыy працалюбiвых гараджан з мурашак, i пра Кадма, дзе з зубоy змяi yтвараюцца воiны i, больш за тое, дзе Кадм сам разам з жонкай пераyтвараюцца на змей; апошняе адбываецца згодна iх пажаданняy.

Вяртаючыся да ваyкалакаy. Аляксандр Гарбоyскi y кнiзе «Жыццё, смерць, бессмяротнасць?..» выказвае цiкавае меркаванне, што y стане трансу можна выходзiць са свайго цела i yсяляцца y цела жывёлы. Жывёла ж, утрымлiваючая адразу дзве сутнасцi – сваю i чалавека, будзе з’яyляцца пярэваратнем, адным з магчымых яго yвасабленняy. А калi так (калi казаць без жартаy), то, распавядаючы сваю версiю паходжання чалавека, нашы продкi, верагодна, хацелi yсяго толькi намякнуць нам на магчымасць перасялення душ. Татэмiзм, у такiм выпадку, указвае на тое, што душа кожнага з жывучых сёння людзей змяшчалася некалi y целе жывёлы.

Так што, калi сустрэнеце дзесь на yскрайку лесу тры yторкнутых побач нажы – не чапайце iх, пашкадуйце свайго суродзiча ваyкалака – не yсё незразумелае i непадуладнае сярэднестатыстычнаму чалавечаму розуму з’яyляецца благам.




Разважаннi аб каханнi


Мужчына. Жанчына. Чаканне.
Шуканне. Блуканне. Час.
Жанчына. Мужчына. Спатканне.
Вiтанне. Пытанне. Адказ.
Мужчына. Жанчына. Дыханне.
Сэрцабiенне. Забыццё.
Жанчына. Мужчына. Каханне.
Мужчына. Жанчына. Жыццё.

    Алесь Вярцiнскi


Каханне – гэта еднанне пры yмове захавання цэласнасцi, iндывiдуальнасцi. Каханне – гэта актыyная сiла y чалавеку, сiла, якая рушыць сцены, аддзяляючыя чалавека ад яго блiзкiх; якая аб'ядноyвае яго з iншымi. Каханне дапамагае яму пераадолець пачуццё iзаляцыi i адзiноты, пры гэтым дазваляючы яму заставацца самiм сабой i захоyваць сваю цэласнасць. У каханнi мае месца парадокс: дзве iстоты становяцца адной i застаюцца пры гэтым дзвюма.

    Эрых Фром

Што такое каханне? Існуе шмат розных азначэнняy любвi. Дакладна можна сказаць толькi тое, што каханне – гэта пачуццё.

Адкуль яно бярэцца?

З паветра. Энергiя кахання растворана y наваколлi. Паглынаць яе або не з акружаючага асяроддзя, кожны дарослы чалавек вырашае для сябе сам. Нованароджаныя дзецi здольныя, па маiм меркаваннi, паглынаць яе вялiкiмi дозамi, не раздумваючы – менавiта таму яны маюць такую велiзарную патрэбу y ласцы. Навукова даказана, што «калi мы yлюбляемся, пачынаюць вырабляцца нейкiя yзбуджаючыя амфетамiны. Гэта яны дораць стан лёгкасцi, вяселля, шчасця. Гэтыя лёгкiя наркотыкi вырабляюцца нават пры думках аб каханым. Яшчэ адзiн „прадукт любвi“ – аксiтацын. Ён павышае адчувальнась нервовых канчаткаy i прымушае скарачацца мышцы. Менавiта таму закаханым так падабаецца цалавацца, абдымацца, лашчыцца. А ад вялiкай колькасьцi аксiтацына yспыхвае проста-такi надзвычайная страсць. З часам арганiзм прывыкае да пэyнай колькасьцi гэтага рэчыва, i дзеля падтрымкi „агню“ яго патрабуецца yсё болей. Як паказвае практыка, каханне пачынае згасаць прыкладна праз тры гады пасля пачатку сумеснага жыцця. На шчасце, „нехта“ аб усiм паклапацiyся. Прывыкаючы да партнёра, арганiзм пачынае вырабляць новае рэчыва – эндарфiн, па сваiх якасцях падобнае на марфiн. Яно надае адчуванне yцiхамiрання, задаволенасцi i бяспекi. Бiяэнергетыка сцвярджае, што калi сапраyднай любвi няма, энергетычнага круга не yтвараецца, энергiя „выцякае“, паслабляючы абодвух. А калi абодва кахаюць, падчас iнтымнай сустрэчы yзнiкае энергетычнае кола, па якому энергiя перацякае ад аднаго да другога, павялiчваючы асалоду. Страты энергii няма, ёсць толькi яе аднаyленне». (А. Казакова.)

Паглынанне дзецьмi энергii кахання адбываецца да таго часу, пакуль бацькi, хочацца верыць, што неасэнсавана, не пачынаюць у iх гэту здольнасць душыць сваiмi праблемамi, вечнай незадаволенасцю, расчараваннем у жыццi. Самi страцiлi yменне любiць, i вам, дзецi, нечага яго мець! Зразумець такую пазiцыю можна, людзям уласцiва зайздросцiць, прыняць нельга. Як вынiк, гадам к тром-чатыром дзiцяцi сваю прыроджаную здольнасць любiць страчвае, але патрэба y любовi застаецца. Што атрымлiваецца? Бацькi з тужлiвым выразам твару распавядаюць усiм, што iх сын цi то дачка перажывае yзроставы крызiс, а малеча yлюбляецца: у першы раз, у другi, у трэцi… Сiтуацыя паyтараецца да таго часу, пакуль юнак i дзяyчына yпершыню не адчуюць страсць у адносiнах адзiн да аднаго. І толькi yжо потым, год гэтак праз пятнаццаць-дваццаць, а часам нiколi, мы наблiжаемся да вялiкага, сапраyднага, светлага пачуцця – да кахання.

Страсць, дарэчы, вельмi падобная да любовi. Але рознiца iснуе, як у якасцi праяyлення пачуцця, так i y працягласцi яго iснавання. У той час як горача закаханы чалавек бачыць усё праз «ружовыя акуляры» (нездарма кажуць, што «страсць сляпая»), iдэя валодання аб’ектам яго памкненняy становiцца неадчэпнай, сапраyды кахаючы чалавек глядзiць на свет цвяроза, шырока расчыненымi вачыма, ён самадастатковы: асоба, якая выклiкала да жыцця гэта пачуццё, можа быць побач з iм (добра, калi так), а можа i не быць – не важна; галоyнае – навучыцца любовi як адчуванню, той любовi, якая, па вялiкiм рахунку, безаб’ектная, хоць i распаyсюджваецца на yсiх, хто знаходзiцца побач.

Страсць заканчваецца прыкладна праз тры гады. Сапраyднае каханне, кажуць, доyжыцца вечна. Калi гаворка iдзе пра любоy як вобраз жыцця, то я yпэyнена, што так яно i ёсць. Калi ж казаць пра каханне двух канкрэтных людзей, то дакладна вызначыць гэта можна, толькi будучы пры смерцi.

Тым жа, хто не yяyляе сабе жыцця без таго, каб не завалодаць аб’ектам свайго пакланення цалкам, непадзельна, я нагадаю словы Гамера: «Калi страсць становiцца апанаванасцю, то разрадзiць яе можа толькi дзеянне».

Існуе добры псiхалагiчны трэнiнг, якi дапаможа вам вырашыць не толькi праблему безадказнасцi, але i шэраг iншых. Называецца «Скала адзiноты». Комплекс для безнадзейна закаханых, смяротна пакрыyджаных або расчараваyшыхся y жыццi раз i назаyсёды.

Пастаyце пасярод пакоя стулiк. Ускараскайцеся на яго. Зыходнае палажэнне: ногi разам, правая рука на сэрцы, левай схапiцеся за галаву. Па камандзе «І раз i назаyжды» – сагнiце ногi y каленях i скачыце са стулiка, як са скалы. «І раз i назаyжды». «І зноy» – зноy залазьце на стулiк. Падрыхтавалiся. Пачалi. «І раз i назаyжды. І зноy. І раз i назаyжды». Працягвайце i без каманды. Самi. Не спыняйцеся. Кiдаючыся y бездань, злёгку нахiляйце тулава наперад, галаву трымайце прама, без напружання, у вачах пабольш адчаю i тугi.

Памянялi становiшча рук. Левую – на грудзi, правай схапiлiся за галаву. «І раз i назаyжды. І зноy. І раз i назаyжды. І зноy. І раз i назаyжды. І зноy». Безнадзейна закаханыя могуць застацца на стулiку, пакрыyджаныя i расчараваныя працягваюць кiдацца y бездань, як заведзеныя. «І раз i назаyжды. І зноy. І раз i назаyжды. І зноy».

Заканчваючы практыкаванне, пастаyце на месца стулiк i пачнiце жыццё зноyку.




Логiка мужчынская i жаночая


Вельмi важна, каб працэс пазнання навакольнага свету i сябе ажыццяyляyся мужчынам пры дапамозе жанчыны i наадварот. Чаму? Логiка yспрымання y iх розная, узаемадапаyняючая. Зараз растлумачу, што я маю на yвазе, пры дапамозе аднаго бытавога прыкладу.

На дзень напiсання гэтых радкоy я жыву разам з братам, на абед да нас прыходзiць яшчэ i бацька (мы yтрох працуем у адным населеным пункце), мацi перадае iм слоiк з супам цi з баршчом, яны пералiваюць яго y рондаль, грэюць, разлiваюць па талерках, – абедаюць, адным словам. Пасля абеду што бацька, што брат бяруць свае кубкi з-пад гарбаты i апалоскваюць iх пад кранам з халоднай вадой. І гэта, па iх шчырым перакананнi, дазваляе iм зрабiць вынiк, што яны пасля абеду вымылi за сабой посуд!

Гэты прыклад найлепшым чынам характарызуе мужчынскую логiку – даволi вузкую, аднабокую, выбiральную.

Жаночая ж логiка, наадварот, носiць больш шырокi, рознабаковы характар. Вы ж не можаце yявiць сабе жанчыну, якая скажа, што яна памыла посуд, перш чым збярэ кубкi па yсiх пакоях, праверыць на наяyнасць пратэрмiнаваных прадуктаy халадзiльнiк, вытрэ пасля мыцця yсяго посуду стол, плiту, блiзляжачыя да мойкi шафкi, адчысцiць саму мойку i плiтку над ёй?!

Я не хачу паказаць гэтым прыкладам, што жанчыны разумнейшыя за мужчын. Не. Проста мы розныя. Мужчына выбiрае для сябе нейкую пэyную вобласць для даследванняy i капае, капае, капае, пакуль не закапаецца. А паспрабуйце вырыць яму y 2—3 метры, залезцi y яе, i што вы yбачыце? Адну толькi вузкую палоску святла над галавой. Гарызонт атрымлiваецца звужаным дашчэнту!

Я ж пра сябе, як пра жанчыну, не магу сказаць, што валодаю глыбокiмi ведамi хаця б у якой-небудзь вобласцi. Так, там нешта пачытала, краем вуха пачула, убачыла, штосьцi адчула, знаёмы расказаy цiкавы выпадак з жыцця, своечасова паглядзела патрэбную перадачу па тэлевiзары. Але менавiта гэтая няздатнасць глыбока пагрузiцца y адну канкрэтную праблему i дае жанчыне iншую здольнасць – пераасэнсаваць i зрабiць высновы з шырокага спектру iнфармацыi. Няyменне глыбока «капаць» дае магчымасць жанчыне бачыць усё наваколле аж да лiнii гарызонту, што несувымерна больш той вузкай палоскi, якую, няхай сабе i дэталёва, бачыць мужчына.

Такiм чынам, усеахопнасць павярхоyных ведаy адной можа служыць добрым дадаткам да вузканакiраванасцi i, як вынiк, глыбiнi ведаy другога. (Я дапушчаю думку, што некаторыя мужчыны здатныя нагрэць чайнiк вады, каб дасканала памыць сваю шклянку з лыжкай кiпнем з дабаyленнем «Morning fresh». )

Іншымi словамi, у той час, як ён мае большую схiльнасць да аналiтычнай дзейнасцi, то яна – да сiнтэтычнай. Сумесная ж праца дасць высокiя вынiкi якаснай аналiтыка-сiнтэтычнай дзейнасцi.

Падрабязней аб абодвух метадах.

Аналiз – гэта калi вы пачынаеце рашаць задачу з высвятлення пытання. Што запытваецца y задачы? Што трэба ведаць, каб адказаць на пытанне задачы? Што мы yжо ведаем? Што трэба знайсцi? Як мы можам гэта знайсцi? І г.д.

Або: мужчына спачатку ставiць перад сабой мэту, а потым ужо думае, як яе дасягнуць.

Цi то: трэба купiць машыну. За два гады я магу назбiраць чатыры тысячы долараy, каб потым на гэтыя грошы прыдбаць сабе патрыманы фальксваген.

Можна i так: на днях выдалi тэмы дыпломнай работы. Якi жах, праз год ужо абарона, а тэму далi толькi сёння! Дзе яны былi раней?! Трэба хутчэй пачынаць працу. Пачну з пастаноyкi мэты i задач.

Не, вы так не робiце – не пачынаеце панiкаваць раней, чым трэба, i хутчэй хапацца за работу? Добра, значыць вы спакойны, упэyнены y сабе мужчына.

Сiнтэз – гэта рашэнне задачы з аналiзу набору дадзеных. Напрыклад, ва yмове задачы ёсць лiчбы 3 i 5. Што яны абазначаюць? Што я магу знайсцi, ведаючы гэтыя лiчбы? Якiм дзеяннем? І г. д. Адказ на пытанне задачы высветлiцца сам сабой.

Або: жанчына, валодаючая пэyным наборам ведаy, спачатку думае, што яна можа з маючайся iнфармацыяй зрабiць, робiць тое, што лiчыць патрэбным (тое, што y галаву yзбрыдзе), а якiя вынiкi гэта прынясе, будзе бачна yжо напрыканцы разважанняy.

Цi так: сёння атрымала многа мiльёнаy беларускiх рублёy. На што б гэта iх заyтра патрацiць? Можа, машыну сабе купiць? Машына якога колеру больш падыдзе да маёй апошняй сукенкi: сiняга або чырвонага?

Або яшчэ: праз тыдзень дыпломную здаваць, трэба б распачаць над ёй працаваць.

Праз пяцера сутак амаль бесперапыннай працы. Усё, дыпломная амаль што гатова; засталося толькi перачытаць яе i падагнаць мэту i задачы пад той змест, якi атрымаyся.

Вы жанчына, але yсё ж такi спачатку фармулюеце задачы, а yжо потым прыступаеце да аналiзу матэрыялу? І потым не карэктуеце yводзiны? І пры гэтым упэyнены, што вашы задачы i змест дыпломнай хаця б дзе-небудзь перасякаюцца? Малайчына! Магу вас пасвяткаваць: вы выканалi тэст на перавагу y вашым характары мужчынскiх якасцяy на 200%.

Зразумела, чаму працэс пазнання будзе поyным толькi y вынiку саюза памiж мужчынам i жанчынай?!




Ісус Хрыстос – Бог цi чалавек, або што зашыфравана y Бiблii?




У дзяцiнстве мне часта снiлася, як да мяне прылятаy Анёл. Мы бралiся з iм за рукi, узнiмалiся yвысь i лёталi: над лугамi, палямi, лясамi, стужкамi рэк, над дахамi хат, у блакiце нябёсаy, над купаламi цэркваy… Чамусьцi менавiта над цэрквамi па нас пачыналi страляць. Мы вымушаны былi адлятаць, часам параненыя, з падбiтымi крыламi. Я тады не разумела: чаму?..

Сны былi настолькi яскравыя, што другi раз я блытала iх з рэчаiснасцю. Так, аднойчы мацi заспела мяне за спробай пераляцець адлегласць ад крэсла да канапы. І ведаеце, на нейкае, няхай кароценькае, iмгненне y мяне атрымалася. І справа тут не y сiле штуршка, не y лёгкай вазе («пушынкай» я нiколi не была), не. Уся справа y веры: я добра памятала (што гэта быy сон, я зразумела не адразу), што лётала па вулiцы, i вырашыла, што мне нiчога не перашкаджае палётаць па пакоi. Мой дзiцячы розум не дапускаy нават думкi, што мяне можа спасцiгнуць няyдача. Вось гэтая вера y сябе, непахiсная yпэyненасць у сваiх сiлах i сталi тады залогам поспеху здзяйснення жадання. Няхай сабе, на першы погляд, i незвычайнага.

Паколькi тую ж працэдуру беспаспяхова спрабаваy паyтарыць малодшы брат, мне тады добра дасталося. Больш па хаце мы не лёталi.

А аднойчы, мне было 12 год, Анёл прыляцеy да мяне y апошнi раз. У руках ён трымаy незвычайную кнiгу, напiсаную на незнаёмай мне мове, але, дзiyна, я yсё разумела. Анёл даваy мне гэтае разуменне. Я папрасiла яго даць мне аловак, каб хуценька запiсаць пераклад святых тэкстаy на роднай мове. Ён даy. Мы працавалi yсю ноч, старанна запiсваючы пераклад у той жа кнiзе, на чыстых, спецыяльна адведзеных для гэтага старонках.






Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/alenka/alenk-ny-kazk/) на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



notes


Примечания





1


Кнiга не з'яyляецца лiтаральным перакладам рускамоyнага варыянту. Нягледзячы на тое, што асноyны матэрыял i назвы глаy супадаюць, некаторыя дэталi могуць нязначна адрознiвацца. Гэта звязана з тым, што дапрацоyвалiся абедзве кнiгi паасобку, незалежна адна да адной.




2


Усе цытаты i эпiграфы y кнiзе перекладзены на беларускую мову аyтарам.



Гэта — унікальная кніга, галоўным дзеючым персанажам якой з'яўляешся ты — той, хто чытае гэтыя радкі. «Казкі» і прысвячаюцца табе, чытачу. Месца, дзе адбываецца дзеянне, — тут. Час, калі адбываецца дзеянне, — цяпер. Мімаходзь кніга таксама пазнаёміць чытача з альтэрнатыўным поглядам на гісторыю зараджэння жыцця на Зямлі, раскажа аб узнікненні і шляхах развіцця чалавека і чалавецтва, дапаможа разгадаць таямніцу: хто ёсць Бог, як ён выглядае і што сабою ўяўляе.

Как скачать книгу - "Алёнкіны казкі" в fb2, ePub, txt и других форматах?

  1. Нажмите на кнопку "полная версия" справа от обложки книги на версии сайта для ПК или под обложкой на мобюильной версии сайта
    Полная версия книги
  2. Купите книгу на литресе по кнопке со скриншота
    Пример кнопки для покупки книги
    Если книга "Алёнкіны казкі" доступна в бесплатно то будет вот такая кнопка
    Пример кнопки, если книга бесплатная
  3. Выполните вход в личный кабинет на сайте ЛитРес с вашим логином и паролем.
  4. В правом верхнем углу сайта нажмите «Мои книги» и перейдите в подраздел «Мои».
  5. Нажмите на обложку книги -"Алёнкіны казкі", чтобы скачать книгу для телефона или на ПК.
    Аудиокнига - «Алёнкіны казкі»
  6. В разделе «Скачать в виде файла» нажмите на нужный вам формат файла:

    Для чтения на телефоне подойдут следующие форматы (при клике на формат вы можете сразу скачать бесплатно фрагмент книги "Алёнкіны казкі" для ознакомления):

    • FB2 - Для телефонов, планшетов на Android, электронных книг (кроме Kindle) и других программ
    • EPUB - подходит для устройств на ios (iPhone, iPad, Mac) и большинства приложений для чтения

    Для чтения на компьютере подходят форматы:

    • TXT - можно открыть на любом компьютере в текстовом редакторе
    • RTF - также можно открыть на любом ПК
    • A4 PDF - открывается в программе Adobe Reader

    Другие форматы:

    • MOBI - подходит для электронных книг Kindle и Android-приложений
    • IOS.EPUB - идеально подойдет для iPhone и iPad
    • A6 PDF - оптимизирован и подойдет для смартфонов
    • FB3 - более развитый формат FB2

  7. Сохраните файл на свой компьютер или телефоне.

Книги автора

Рекомендуем

Последние отзывы
Оставьте отзыв к любой книге и его увидят десятки тысяч людей!
  • константин александрович обрезанов:
    3★
    21.08.2023
  • константин александрович обрезанов:
    3.1★
    11.08.2023
  • Добавить комментарий

    Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *