Книга - Беларускі раман

a
A

Беларускi раман
Мiкола Адам


Галоyныя героi рамана – два браты, якiя знаходзяцца y пошуках кахання. Мiкiта Корбут назаyсёды захаваy моцныя пачуццi да таленавiтай актрысы Веранiкi Берднiк, але новае знаёмства дае новую надзею. Вадзiм па волi прывабнай дзяyчыны трапляе y такую ж непрыемную сiтуацыю, якая некалi здарылася са старэйшым братам. Абставiны вакол герояy увесь час змяняюцца, iх наступны крок абсалютна непрадказальны, што трымае чытача y напружаннi. Аyтар моцны найперш псiхалагiзмам – здольнасцю выяyляць душэyны стан персанажаy, неадступна фiксаваць эмацыянальную рэакцыю герояy на yчынкi i рэплiкi. Па родзе дзейнасцi галоyны герой твора Мiкiта Корбут прафесiйны пiсьменнiк, у мiнулым – таленавiты акцёр. У вынiку раман цiкавы не толькi як гiсторыя кахання, але i як выдатная магчымасць апынуцца y лiтаратурным асяроддзi Мiнска самага пачатку 2000-х гадоy: некалькi разоy зазiрнуць на пасяджэннi знакамiтага лiтаб’яднання «Першацвет», патрапiць у адмысловую культурную суполку «Вулей». Некаторыя персанажы маюць сапраyдныя iмёны, iншыя хаваюцца пад змененымi, але вельмi пазнавальнымi прозвiшчамi.





Мiкола Адам

Беларускi раман

(Раман)





І


Снег хрумсцеy пад нагамi, як выпадкова рассыпаны цукар. Вецер слабы, але даволi адчувальны, нахабна лез у твар, як спартсмен на баксёрскiм рынгу.

Прайшоyшы мiма Цэнтральнага гастранома, у якiм за доyгай стойкай ля вокнаy стомлены за дзень народ паядаy адзiн за адным гамбургеры, хот-догi, сандвiчы i запiваy цi гарачай гарбатай, цi халодным кефiрам альбо сокам, гледзячы якi y каго густ; пазiраючы сабе пад ногi i толькi цудам абмiнаючы выпадковых прахожых, трымаючы рукi y кiшэнях курткi, Вадзiм Корбут спусцiyся y падземны пераход. Выцягнуyшы з унутранай кiшэнi пляшку «Льва», ён адкаркаваy яе запальнiчкай i паставiy пiва на карнiз зачыненага кiёска, побач з якiм спынiyся. Шпурнуyшы y сметнiцу пусты пачак «Форту», Вадзiм закурыy апошнюю цыгарэту. Як i заyсёды, цi то сметнiца была далёка, цi ён не разлiчыy траекторыi палёту, пачак не даляцеy да сметнiцы i шмякнуyся y лужыну, дзе тут жа быy расцiснуты цяжкай нагой панурага таyстуна. Вадзiм зрабiy адзiн вялiкi глыток, зацягнуyся цыгарэтай. І клаy ён на yсiх з прыборам, i на восьмы тэлеканал, i на свае абавязкi рэкламнага агента. Ён не для таго народжаны, каб бегаць цi, хутчэй, мыкацца, па розных агентствах, прапаноyваючы i агiтуючы глядзець адзiны восьмы канал толькi таму, што ён, Вадзiм, з’яyляецца яго рэкламным агентам. Затое з сённяшняга дня ён вольны, як вецер. Куды хачу, туды лячу. Пра брата, з якiм жыy разам, Вадзiм яшчэ не yспамiнаy i нават думаць не хацеy, што той скажа. Іх падабенства пачыналася i заканчвалася аднолькавым вялiкiм ростам. Вадзiм быy бландзiнам з блакiтна-вадзянiстымi халоднымi вачыма. Каротка стрыжаны, ён нiколi не насiy шапкi дый куртку не зашпiльваy нiколi. Зiмой i летам – душа наросхрыст. «Да пары да часу», – папярэджваy брат, старэйшы на дваццаць гадоy, i акрамя брата, у Вадзiма нiкога больш не было. Ён, што называецца, фарсiy у нязменнай чорнай скуранцы, джынсах-«трубах», ботах-«казаках», без пальчатак, без шалiка. На працу Вадзiм апранаy строгi касцюм i гальштук, чаго трываць не мог, адчуваючы сябе сардзiнкай у кансервавай бляшанцы. Але пакуты скончылiся.

…Вадзiм папiваy пiва, невiдушчым позiркам праводзячы прахожых у метро, як пачуy сваё iмя даволi знаёмым голасам.

– Вадзiм, кораш! – Хлопнуy Корбута па плячы п’янаваты, аднаго з iм росту, хiпаваты хлопец, закаваны, як у бронежылет, у чорную скуру, з прыбамбасамi y выглядзе брэлокаy-шкiлетаy-тэрмiнатараy-бэтменаy. Саламяныя валасы спускалiся на яго плечы домiкам, у даволi густой барадзе заблыталiся, як мухi y павуцiне, крупiнкi батона, з левага вуха звiсала завушнiца – мiнiяцюрны распяты Хрыстос. – Якiм лёсам тут?

– Руслан?! – з цяжкасцю пазнаy Вадзiм аднакласнiка. У школе той насiy прычоску пад Элвiса, а зараз i валасы адпусцiy, i пафарбаваy iх пад Кабэйна. Цi не стары ён для фаната «Нiрваны»? Звычайна, падлеткi захапляюцца такой музыкай…

– Ну, нарэшце! – шчыра yсмiхнуyся Руслан, узрадаваны, што Вадзiм пазнаy яго.

– Што гэта з табой? – разглядваючы колiшняга аднакласнiка, дзiвiyся Вадзiм.

– Нiчога, – смяяyся Руслан. – Ты y сваiх Печах за паyтары гады адстаy ад жыцця.

– Я y Вiцебску служыy, – пакрыyдзiyся Корбут i падумаy: «А цi не yмазаць гэтаму Руслану пару разоy мiж вачэй. Хаця, можа, i не трэба».

– А, дэсантура, значыць? – працягваy радавацца Руслан. – Тады прабач, калi што. Я ж ведаю, усе дэсантнiкi крыyдлiвыя i задзiрлiвыя.

– Эй, Русла! – пачуyся з-за спiны Вадзiма сiмпатычны дзявочы голас. – У твайго кораша грошы ёсць?

– На самай справе, – падхапiy Руслан iдэю, спыняючы Вадзiма рукой за плячо, калi той хацеy павярнуцца на сiмпатычны голас, – можа, ты багаты на «бабкi»? Па старой дружбе…

«Нешта не памятаю, каб мы з табой вельмi yжо i сябравалi, – падумаy Вадзiм. – Так, „прывiтанне“ ды „пакуль“, яшчэ паштовымi маркамi абменьвалiся, разам у гурток фiлатэлiстаy хадзiлi».

– Ды чаго ты yсё верцiшся! – смяяyся Руслан, плячо Вадзiмава, аднак, не выпускаючы.

Корбут не адказаy i паволi yсё ж павярнуyся назад, у той бок, адкуль пачуy прыгожы голас.

За яго спiнай, за метраy пяць, сценкай стаяла купка нефармалаy, пярэстая, як па yзросце, так i па вопратцы. Сiмпатычны голас, ён быy упэyнены, належаy невысокай, але прыгожай, на яго погляд, брунетцы з некалькiмi зялёнымi пасмамi, у байцы з Куртам Кабэйнам на грудзях, у чорных вузкiх джынсах i y высокiх красоyках. Нечым яна нагадвала спявачку Яну.

Дзяyчына, не звяртаючы yвагi на нефармалаy, пiльна пазiрала y Вадзiмавы вочы, паволi падносячы цыгарэту да сваiх вуснаy, паволi зацягваючыся i выдыхаючы дым, паволi апускаючы руку з цыгарэтай…

– Дык ёсць у цябе грошы? – Падышла да Вадзiма, прапанавала цыгарэту.

Вадзiм моyчкi згадзiyся, зачараваны вачыма дзяyчыны – вялiкiмi, бяздоннымi, цёмнымi i густымi, як гушча кавы на донцы фiлiжанкi, зацягнуyся.

– А што будзе… калi ёсць? – хрыпла прагучаy яго голас.

– Нiчога не будзе, – пацiснула плячыма дзяyчына. – Як табе? – пацiкавiлася наконт цыгарэты.

– Што гэта? – яшчэ раз зацягнуyся Вадзiм.

– Анаша, – проста адказала дзяyчына, нiбыта гэта была цукерка.

– Н-да, – пацягнуy шыю Вадзiм.

– А чаго ты здзiyляешся? – прамовiла дзяyчына. – Цi табе апошнiя мазгi y войску адбiлi?

– Не апошнiя.

– Тады не цягнi гуму, а скажы, згодны ты з намi тусавацца цi не?

– За свае грошы?

– Цябе нiхто не прымушае. Аднак, што табе важней: чарговая серыя «Санта-Барбары» цi добрая кампанiя? Толькi кажы праyду…

– Тэлевiзар мне няма часу глядзець, – адрэзаy Вадзiм, – а вось вы, спадарыня, даволi добра дасведчаная пра серыялы па тэлебачаннi…

– Яшчэ б, – згадзiлася дзяyчына, – калi бабуля з мамуляй памяшалiся на серыялах, да таго ж, пачалi па чарзе параyноyваць гераiнь са мной.

– Гэта сумна.

– Няyжо весела? Але ты не адказаy.

– Згаджайся, кораш, – шапнуy яму на вуха Руслан, якi yвесь час моyчкi стаяy за спiнай Вадзiма i y размову не yмешваyся. – Па-мойму, Пума на цябе паклала вока.

– Пума? – уголас паyтарыy Вадзiм.

– Гэта мая клiкуха, – растлумачыла дзяyчына. – Сапраyднае маё iмя Леся.

– Вадзiм, – з ходу ляпнуy Корбут.

– Ну вось i пазнаёмiлiся, – адзначыла Леся i yзяла яго за руку. – Спадзяюся, супрацiyлення не будзе?

Аб якiм супрацiyленнi магла весцiся гаворка? Калi побач з табой прыгожая дзяyчына, няважна з якой нагоды! Вадзiм стараyся не думаць, што, хутчэй за yсё, калi б грошай у яго не аказалася, Леся нават не зiрнула б у яго бок. А y яго грошы ёсць, i моладзь жадае выпiць. Чаму б i не дапамагчы?

Яны купiлi дзве бутэлькi «Пшанiчнай», чатыры – «Мiража», чатыры – «Холстэна», два боханы чорнага хлеба, батон, пакет кефiру, палку каyбасы i пару гамбургераy для Лесi, якая вельмi хацела есцi. Потым пачакалi, пакуль Руслан злётае за таннымi цыгарэтамi, бо на «L M» ужо не хапала грошай. Калi вярнуyся Руслан, паyстала, як адзiнка y школьным дзённiку, пытанне: куды пайсцi? Па-першае, час познi; па-другое, холадна i нi аб нiякiм парку можна нават i не заiкацца, а y пераходзе не застанешся, бо менты i так ужо скоса пазiраюць i ходзяць вакол зiгзагамi; сунуцца да каго-небудзь на хату таксама адпадала, бо правiльныя бацькi паднiмуць вэрхал i выклiчуць мiлiцыю, пажарных i «хуткую дапамогу» разам. Думаць трэба было хутчэй, бо наблiжаyся час спынення грамадскага транспарту. Твары кампанii пахмурнелi y цяжкiх думках, быццам кожны з iх сядзеy за сталом на экзамене па вышэйшай матэматыцы i рашаy задачу для акадэмiкаy.

– А з якой нагоды фуршэт? – весела пацiкавiyся Вадзiм.

– Цябе сустрэлi, – прамовiла Леся, – вось i трэба адзначыць.

– Тады паехалi да мяне, – усмiхнуyся, падмiргваючы Лесi, Вадзiм.

– Чаго ж ты раней маyчаy! – усе разам накiнулiся на Корбута з папрокамi. Адна Леся моyчкi дакурыла цыгарэту i пстрыкнула недакуркам у бок ад сябе.

– Куды ехаць? – спыталася.

– На Пушкiнскую.

– У метро! – дружна крыкнула кампанiя i адзiным цэлым кiнулася да шкляных дзвярэй, вядучых у метро.

Яны ледзь не спазнiлiся на апошнюю электрычку, Вадзiм паспеy учапiцца за дзверы вагона i стаць памiж iмi, утрымлiваючы, каб не зачынiлiся, пакуль усе не апынулiся y вагоне.

– Ты адзiн жывеш? – пасля пацiкавiлася Леся.

– Не, з братам. А што?

– Ён нас пусцiць?

– Ён пiсьменнiк, – адказаy Вадзiм, закрыyшы гэтай фразай тэму, нiбы яна была адзiным адказам на пытанне.

Аyтобусы yжо не хадзiлi, давялося iсцi пешшу. Але было недалёка. Да дзевяцiпавярховiка, у якiм жыy Вадзiм, што насупраць будаyнiчага тэхнiкума па вулiцы Матусевiча, – усяго дзесяць хвiлiн хады.

…Як назло, брата не было дома. А y Вадзiма не было ключоy ад кватэры. Засталiся y касцюме.

– І тут не шанцуе, – заyважыy нехта з кампанii.

– Мой брат – пiсьменнiк! – са значэннем павысiy голас Вадзiм. – Калi яго няма, пойдзем унiз. Не «люкс», але цярпiма.

– Галоyнае, што не холадна.

– Гарэлкi мала.

– Не праблема. Па дарозе «начнiк» бачыy?

– А грошы дзе браць?

– Знойдуцца.

Калi yсе паселi на пляцоyцы першага паверха, пад лесвiцай, насупраць лiфта, каму як было зручна, Вадзiм адкаркаваy першую бутэльку. На дзiва, дзяyчаты, якiх было чацвёра, не лiчачы Лесi, ад гарэлкi адмовiлiся, акрамя Лесi. Адна з iх, рыжая, вяртлявая, падобная на ваверчаня, палезла y свой рукзак i дастала сапраyднае «Клiко». Растлумачыла тым, што рэквiзавала з дня нараджэння старэйшай сястры.

Калi пiтво разлiлi, Руслан падняyся з лесвiчнай прыступкi, на якой сядзеy адзiн, i проста сказаy: «За нас!»

Гарэлку хутка выпiлi, «чарнiла» таксама не затрымалася. Душы патрабавалi працягу. Руслан згадзiyся збегаць. Вадзiм адлiчыy грошы, тое, што засталося.

Разбiлiся па парах, зашылiся, як мышы y норах, па кутах. Пачулiся чмокi пацалункаy, гарачыя шэпты, гук расшпiльваемых куртак з аднаго боку i прыглушанае пастагванне, з другога – звон аплявухi, нiбы разбiтага посуду; цiхае, але абуранае «…куды палез, ёлупень?!», зноy аплявуха, тузанiна, хуткiя крокi…

Побач села тая, рыжая, Надзя, прычэсвала адной рукой валасы, другой зашпiльвала куртку. У глыбiнi душы Леся аблаяла Надзю i паслала падалей, бо ёй хацелася застацца з Вадзiмам побач адной. Вадзiму, у сваю чаргу, таксама замiнала Надзя, але ж не прагонiш яе.

З’явiyся задыханы румяны Руслан, з ледзяшамi на барадзе, з трыма пляшкамi «Двух буслоy».




ІІ


Мiкiта Мiхайлавiч Корбут прывык пiсаць з ранiцы. Пасля, вядома, ранiшняга рацыёну, якi складаyся з нязменных двух кубкаy кавы з цукрам i цыгарэты.

Сядаючы за пiсьмовы стол, Корбут спачатку перачытваy старонкi, напiсаныя yчора, калi-нiкалi правiy iх i прымаyся за працу. Не заyсёды работа задавальняла, калi yсё iшло гладка, як тканiна цi роyная асфальтаваная дарога. Часам пiсанiна здавалася суцэльным пеклам, калi ён выцiскваy па кропельцы, нiбы падлогавую анучу, сказы, марнуючы на iх па чатыры, а то i па шэсць гадзiн, каб напiсаць хаця б старонку.

Не пiсалася. Корбут вывеy толькi адно слова на белым, як малако, аркушы паперы. Далей, як не напружваyся, нiбы рожанiца y раддоме, нiчога не нараджалася. Як ступар усё роyна нейкi адбыyся. Ён закурыy, аблакацiyся аб стол, прабягаючы вачыма яшчэ раз па папярэднiх радках папярэдняй старонкi.

– Дэбiлiзм нейкi! – вылаяyся Корбут. Ён зграбастаy спiсаныя аркушы, скамячыy у няправiльную акружнасць i падпалiy, шпурнуy, ужо y агнi, у попельнiцу. Цяжка yздыхнуy. Усё ж не кожны дзень нiшчыy плады тыднёвай працы. Аднак так лепш. Не хапала яшчэ паглыбiцца y безгустоyшчыну сучасных трылераy! Трэба шукаць штосьцi iншае, пажадана без ужывання мата, якi запаланiy усю сучасную прозу. Дзе наша эстэтыка падзелася? Цi яе, як i каханне, спiхнулi y бардэль на агледзiны новых рускiх за пару тысяч даляраy? Танна. І не шкада? Была б яго воля… Хаця навошта марыць аб нязбыyным? Марыць нiколi не зашкодзiць, гаворыць народная мудрасць, але… лепш… так. Корбут сумна yсмiхнуyся. Вось так i yсе, як ён. Мая хата yбаку. Свая кашуля блiжэй да цела. Галоyнае, каб нiхто нiколi не закрануy асабiсты побыт. Жыць пад дэвiзам шэрай будзёншчыны: гэта мяне не тычыцца. Калiсьцi ён быy не такi, у маладосцi. Не было куды энергiю дзяваць. І куды yсё знiкла?

– Няyжо я так дэградаваy? – уголас прамовiy Корбут.

Ён зазiрнуy у пакой малодшага брата. Але Вадзiма yжо не было. Цi яшчэ не было? Памятаецца, Корбут заснуy, так i не дачакаyшыся яго, пад iранiчныя i зусiм не страшныя yскрыкi Фрэдзi Кругера па тэлебачаннi, а снiy зноy Веранiку Берднiк, маладую i абаяльную, якой яна была пятнаццаць гадоy таму. Зрэшты, яна i зараз не выглядае на свае трыццаць шэсць. Па ролях у кiнастужках ёй не дасi болей за дваццаць пяць – дваццаць сем гадоy…

Працяжна зазванiy тэлефон. Неахвотна адарваyшыся ад прыемнага yспамiну, Корбут падняy слухаyку.

– Мiкiта, гэта ты? – пазнаy ён калегу па пяры Канстанцiна Цiмашэнку, таленавiтага, але гультаяватага празаiка, якi займаyся y Доме лiтаратара творчай працай з моладдзю. І атрымлiвалася нядрэнна. З-пад яго лёгкай рукi выйшаy ужо не адзiн цiкавы паэт.

– Я. Здароy, Косця, – адгукнуyся Корбут.

– Прывiтанне. Мiкiта, ты ж не забыyся пра сённяшнi вечар?

– А што сёння yвечары? – не зразумеy Корбут.

– Ну, блiн… – нязлосна вылаяyся Цiмашэнка. – Мы ж з табой яшчэ калi дамовiлiся, не памятаеш?

– А, наконт тваёй тусоyкi лiтаб’яднання? – дапяy Корбут. – Не хвалюйся, я буду.

– Толькi ж не прывалачыся на аyтапiлоце, – папярэдзiy яго Цiмашэнка. – Усё-ткi школьнiцы будуць, студэнткi… Якi ты iм прыклад падасi?

– Твае школьнiцы, Косця, бачылi не тое, што п’янага пiсьменнiка, а…

– Добра, добра, нiчога не маю супраць, – спынiy яго Цiмашэнка, – але абяцай, што прыйдзеш цвярозы.

– Ты дрэнна мяне ведаеш, Косця, – прамовiy Корбут. – Я магу i пакрыyдзiцца. Апошнi раз я пiy на тваiм днi нараджэння, калi ты памятаеш…

– Ды добра, Мiкiта, я жартую, – рассмяяyся y трубку Цiмашэнка. – Папярэдне рыхтуйся да шквалу пытанняy. Абяцаю, што цябе iмi засыплюць, як снегам.

– Не сумняваюся.

– Ну, тады давай!

– Шчаслiва.

Корбут асцярожна паклаy трубку на апарат i выйшаy на балкон. Звычайна свежае паветра i павевы ветру яму дапамагалi засяродзiцца i адшукаць патрэбныя словы для новага твора, але не y гэты раз. Корбут змерз, стоячы на холадзе y адной цяльняшцы, а y галаве замест думак гуляy вецер.

З Веранiкай Берднiк ён пазнаёмiyся восенню. Здаецца, у вераснi, у самыя апошнiя днi верасня, калi было нi халодна нi цёпла i, не спыняючыся, iшлi дажджы. Тады Корбут ужо вучыyся y тэатральным i быy заняты y спектаклi пра дзекабрыстаy аматарскага тэатра аднаго з рэжысёраy-мецэнатаy-альтруiстаy, якому цiкавей працавалася з непрафесiйнымi i абавязкова маладымi артыстамi. На рэпетыцыю, як i звычайна, Корбут прыйшоy а васямнаццатай без спазнення. Па зале yжо i па сцэне насiлiся акцёры, па ходу абмяркоyваючы нейкiя свае праблемы.

Не прымусiy сябе чакаць i рэжысёр, высокi, плотны мужчына гадоy пад сорак з хвалiстымi валасамi i сiвой барадой. Нечым ён нагадваy ката з мульцiка пра папугая Кешу.

– Мiкiта тут? – яшчэ з парога пачуyся яго грамавы бас.

– Тут, – адгукнуyся Корбут, скiдаючы куртку на спiнку крэсла.

– Ларыса тут? – спытаyся рэжысёр ужо са сцэны, адолеyшы за некалькi секунд даволi доyгi праход сваiмi аграмаднымi кiнг-конгаyскiмi крокамi.

Няпоyная трупа акцёраy азiрнулася па баках у пошуках Ларысы, але той нiдзе не было.

– Мне гэта вельмi падабаецца! – задумлiва прамовiy рэжысёр. – Праз два тыднi – спектакль!..

– Сяргей Мiронавiч, Ларыса не зможа граць у гэтым спектаклi, – прамовiла нiкому не знаёмая дзяyчына, што хутка наблiжалася да сцэны.

– Гэта яшчэ чаму? – здзiвiyся рэжысёр. – А хто будзе граць? Я?

– Яна дзiка прабачаецца, – працягвала дзяyчына. – Але за ёю прыехаy муж з Поyначы, i толькi што я праводзiла iх у аэрапорт.

– Фантастыка! – прамовiy рэжысёр, правёyшы рукою па барадзе.

Увесь гэты час Корбут стаяy спiнай да дзяyчыны, намагаючыся скруцiць папяросу з газетнай паперы. Але то тытунь рассыпаyся, то папера расклейвалася, то папяроска такая yжо хударлявая атрымлiвалася, што Корбуту рабiлася сорамна за яе: а калi хто пабачыць, што падумае? Дый замучыyся ён торгаць нагой па паркеце, распiхваючы такiм чынам рассыпаны тытунь па кутах.

– А хто будзе граць? – хутчэй самому сабе, чым прысутным, сказаy рэжысёр, паволi сыходзячы са сцэны па рыпучых прыступках. – Ты? – утаропiyся ён у незнаёмую дзяyчыну.

– А чаму б i не? – нахабна прамовiла тая.

Некаторае iмгненне рэжысёр моyчкi глядзеy на яе, муляючы губамi, затым iстэрычна моцна засмяяyся, балансуючы вялiкiм жыватом, абцягнутым белым цёплым гольфам, якi нагадваy бочку з пiвам.

– Не, ты yяyляеш, Мiкiт, – праз смех вымавiy рэжысёр, – што яна заяyляе? Засталося два тыднi. Яна, не цямячы нiчога y рабоце тэатра, заяyляе, што выканае галоyную жаночую ролю?

Упэyненыя словы дзяyчыны прымусiлi Корбута звярнуць на яе yвагу.

Яна свабодна стаяла насупраць рэжысёра, трымаючы рукi y кiшэнях доyгага чорнага палiто. На ёй былi вязаны белы швэдар i раскляшоныя штаны. Каштанавыя валасы, расчасаныя на прабор i за маленькiя вушкi, крыху не даставалi плячэй; вочы, колеру цёмнай моцнай гарбаты, без страху i сумнення пазiралi то на яго, то на рэжысёра. Скура на твары дзяyчыны вылучалася матавай чысцiнёй i непараyнальнай гладкасцю ядвабу; нервовыя вытанчаныя бровы, iх узлёт, у меру i з густам нафарбаваныя вусны, тонкi, невялiкi, крыху зусiм непрыкметна yздзёрнуты цiкаyны носiк i пiкантна-эратычнае зернейка радзiмкi над верхняй губкай нявольна прымушалi надоyга спынiць свой позiрк на iх. Вочы мелi ледзь заyважную раскосасць, але гэта прыдавала своеасаблiвы шарм агульнаму партрэту дзяyчыны.

– А, можа, паспрабуем, Сяргей Мiронавiч? – не адводзячы позiрку з ейнага твару, прамовiy Корбут.

– Ты yяyляеш, у што мне гэта абыдзецца? – чамусьцi выбухнуy рэжысёр. – Толькi на Ларысу колькi мы забамбiлi часу, памятаеш?

– Я ведаю цалкам увесь тэкст, – паведамiла дзяyчына.

– Ды ведай ты хоць дзесяць тэкстаy! – не сцiхаy рэжысёр. – Ты разумееш, што такое сцэна? Што такое пот? Калi пад пахамi толькi y вынiку аднаго выхаду смярдзiць, як…

– Сяргей Мiронавiч!.. – абарваy яго Корбут.

– І на самай справе, чаго гэта я? – нiбыта апамятаyся рэжысёр. – Назавiце сябе! – звярнуyся раптам да дзяyчыны.

– Веранiка, – усмiхнулася пераможна тая. – Веранiка Берднiк.

– Берднiк? – пераглянулiся рэжысёр з Корбутам.

– Я малодшая сястра Ларысы, – дадала Веранiка.

– М-да, – вымавiy рэжысёр. – А дзе вучышся?

– Першы курс тэатральнага.

Рэжысёр зiрнуy на Корбута, нiбыта пытаючыся парады y яго.

– Добра, – прамовiy ён пасля непрацяглай паyзы. – Паспрабуем. Для больш глыбейшага yспрымання парэпетуем у касцюмах. Даю дзесяць хвiлiн на пераапрананне. Мiкiта, час пайшоy!

…Веранiка паказала сябе даволi падрыхтаванай для той ролi актрысай. Корбут адчуваy сябе на сцэне з ёю не вядучым, а вядомым, хаця лiчыyся yжо даволi вопытным, маючы за спiнай тры кiнаролi y партнёрстве з яшчэ невядомым тады Харацьянам, Корбутавым аднагодкам, дарэчы, Карачанцавым i Алiсай Фрэйндлiх. Яму прарочылi шумны поспех i yдалую кар’еру, як у Савецкiм Саюзе, так i за яго межамi. Але yжо тады, калi толькi-толькi Корбут пазнаёмiyся з Веранiкай, ён падумваy пра Афганiстан, пра свой удзел у той вайне. Корбут кiнуy Купалаyскi тэатр i пайшоy да Сяргея Мiронавiча, пацiху збiраючы рэчы y далёкую дарогу. Але гэта потым. Спачатку была рапсодыя кахання…

Да Дома лiтаратара Корбут прыйшоy без пяцi хвiлiн на шостую. Пакурыy ля yвахода, пасля зайшоy у памяшканне, дзе каля лесвiцы яго сустрэy Цiмашэнка – каранасты, сiвавусы, з невялiкiм жывоцiкам мужчынка.

Яны парукалiся, i Цiмашэнка павёy сябра за сабою yверх па лесвiцы на трэцi паверх.

Моладзi y пакоi было багата, што вельмi yзрадавала Корбута; радавала яго i тое, што большасць з прысутных – дзяyчаты, хоць яго раманы даволi жорсткiя для yспрыняцця. Пiльны i назiральны позiрк майстра адзначыy для сябе i вельмi прыгожага маладога чалавека, што сядзеy ля акна, бадай, адзiнага сярод дзяyчат.

– Бачыш, Корбут, – ляпнуy па плячы Цiмашэнка, – хлопцы вершы пiшуць…

– Прыгожыя хлопцы павiнны пiсаць i прыгожыя вершы, – усё яшчэ пазiраючы на таго юнака, прамовiy Корбут.

– Так, – пагадзiyся Цiмашэнка. – Тарас наш Кутняк сёння прыйшоy узрадаваны, вершы новыя напiсалiся, – кiнуy позiрк на прыгожага хлопца. – Аднак сядай, Мiкiта, – прапанаваy Корбуту крэсла побач з сабой за рэдактарскiм сталом.

Моладзь чамусьцi падзялiлася як бы на два лагеры. Дзяyчаты – з аднаго боку, хлопцы – з другога, калi не yлiчваць маладога паэта Кутняка, якi знаходзiyся памiж. Корбут не ведаy, што iм казаць, маладым, прыгожым, таленавiтым, мабыць, многiя з прысутных друкавалiся yжо i неаднойчы, некаторыя займелi yласныя зборнiкi вершаy. Пачынаць з банальнага «як трэба пiсаць», Корбут саромеyся, таму што сам не ведаy, як трэба. А пачнi, гэтыя маладыя генii абвергнуць яго з маланкавай хуткасцю, прыводзячы y доказ свае творы.

На шчасце, пачаy гаворку Цiмашэнка. Ён распавёy моладзi Корбутаву бiяграфiю i пра свае стасункi з iм, пакуль сам Корбут абмацваy сваiм вострым прымружаным позiркам, нiбыта пальцамi, кожны твар, кожныя вочы прысутных. Ён часта спыняyся на бездакорным, з правiльнымi рысамi, твары Кутняка. Корбут нiколi не чуy i не чытаy яго вершаy, але па yсёй яго паставе, па сумнай засяроджанасцi вачэй адчувалася, што перад iм асоба, хай не паэт, але асоба. А гэта значней, чым…

Цiмашэнка штурхануy яго плячом, вачыма загадваючы казаць што-небудзь. Не для таго ж яго паклiкалi, каб сядзеy, як слуп, а iм любавалiся б, быццам статуяй Свабоды, хаця гэта было б нядрэнна. Аднак не паспеy Корбут вымавiць i слова, як узнiкла першае пытанне, затым другое, трэцяе… Пытаннi задавалiся самыя розныя, нават пра iнтымнае жыццё. Вiдаць, каму што балiць, пра тое i пытаецца. Але сустрэча адбылася. Сустрэча спадабалася. Спадабалiся твары творчай моладзi, што нагадвалi лiшнi раз аб неyмiручасцi беларускай лiтаратуры.

– Ну як, ты задаволены? – спытаyся Цiмашэнка Корбута, калi той падпiсваy апошняй жадаючай сваю кнiжку.

– Вельмi, – усмiхнуyся Корбут, хаваючы асадку y кiшэню пiнжака.

Яны засталiся yдвух. Цiмашэнка прапанаваy прыняць па маленькай, Корбут не адмовiyся.

– Яшчэ б, – смяяyся Цiмашэнка, адкаркоyваючы бутэльку. – Калi такое было, каб Корбут адмовiyся выпiць!

– Я нават не yяyляю, калi такое будзе, – у тон яму адказаy Корбут. – За што п’ем?

– Давай, – Цiмашэнка задумлiва падняy чарку, – за нашу моладзь. Усё-ткi гэта наша змена, Мiкiта. А ведаеш, колькi мне псуе нерваy розная свалата з-за таго, што я моладдзю займаюся? Я не буду называць табе iмёнаy, ты сам iх добра ведаеш… Ды i хрэн з iмi…

– Не забывай, – кульнуyшы чарку i вымаючы цыгарэты, прамовiy Корбут, – што лiтаратура – тая самая вайна, толькi на iншым узроyнi.

– Так, гэта сумна, – хiтнуy галавой Цiмашэнка. – Але, Мiкiта, я хачу сказаць табе па сакрэце, – разлiваючы яшчэ па адной, працягваy ён, – самае болей праз месяц маладым будзе дзе друкавацца, акрамя «Маладосцi». Хаця, што такое, па сутнасцi, «Маладосць», калi пад рубрыкай «Упершыню» – друкуецца сарака – пяцiдзесяцiгадовы дзядзька.

– Цiкава-цiкава, – прыслухаyся Корбут.

– Мы адкрываем часопiс менавiта маладых, даючы магчымасць усiм, каго ты сёння бачыy, сказаць сваё слова y лiтаратуры. І яшчэ, – дадаy Цiмашэнка, – ад цябе я б хацеy якое-небудзь апавяданне цi yрывак з рамана на першы нумар. Я мяркую y кожным нумары даваць аднаго-двух сталых аyтараy.

– Не пытанне, Косця, – падняy чарку Корбут. – Патэлефануй, калi спатрэбiцца. Дарэчы, – задумлiва прамовiy ён, прымружыyшы па звычцы вочы, – што ты можаш сказаць пра Тараса Кутняка?

– Харошы хлопец, а што? – зацiкавiyся Цiмашэнка.

– Нiчога, – усмiхнуyся Корбут, – проста цiкавая y яго знешнасць.

– Прыгожы, нiчога не скажаш, – згадзiyся Цiмашэнка, – дзеyкi y чаргу выстрайваюцца. Вершы таксама прыгожыя, калi хочаш ведаць, але вельмi адрозныя ад знешнасцi аyтара. Змрочныя нейкiя, закручастыя, цынiчныя… у такiя-то гады.

– І колькi яму?

– Чацвёрты курс фiлфака, значыць, гадоy дваццаць. Яго падборка будзе адкрываць першы нумар часопiса.

– Як ён будзе называцца хоць?

– Як выйдзе, пабачыш, – засмяяyся Цiмашэнка.

– Добра, калi ты такi прымхлiвы, змаyкаю…

…З Дома лiтаратара выйшлi таксама yдвух. Цiмашэнку было y iншы бок, дый жонка раyнiвая чакала, не дазваляючы доyга дзе-небудзь бавiцца. Таму ён хутка развiтаyся.

Корбут спынiyся на ганку, зашпiльваючы куртку i падымаючы каyнер ад моцнага ветру i мокрага снегу. Павярнуyшыся спiнай да ветру, запалiy цыгарэту.

Нацягваючы пальчаткi, ён заyважыy постаць непадалёк ад сябе, што, хаваючыся, цiкавала за iм. Корбут прыкмецiy яе яшчэ, як развiтваyся з Цiмашэнкам, i чамусьцi быy упэyнены, што постаць дзявочая.

– Што ж вы хаваецеся? – застаючыся на месцы, спытаyся Корбут. – Я не кусаюся. Выходзьце, пабалакаем, калi што.

Нетаропка, сумняваючыся, дзяyчына y белым футры наблiзiлася да Корбута, не даходзячы, аднак, крокаy двух.





Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/m-kola-adam/belaruski-raman/) на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



Как скачать книгу - "Беларускі раман" в fb2, ePub, txt и других форматах?

  1. Нажмите на кнопку "полная версия" справа от обложки книги на версии сайта для ПК или под обложкой на мобюильной версии сайта
    Полная версия книги
  2. Купите книгу на литресе по кнопке со скриншота
    Пример кнопки для покупки книги
    Если книга "Беларускі раман" доступна в бесплатно то будет вот такая кнопка
    Пример кнопки, если книга бесплатная
  3. Выполните вход в личный кабинет на сайте ЛитРес с вашим логином и паролем.
  4. В правом верхнем углу сайта нажмите «Мои книги» и перейдите в подраздел «Мои».
  5. Нажмите на обложку книги -"Беларускі раман", чтобы скачать книгу для телефона или на ПК.
    Аудиокнига - «Беларускі раман»
  6. В разделе «Скачать в виде файла» нажмите на нужный вам формат файла:

    Для чтения на телефоне подойдут следующие форматы (при клике на формат вы можете сразу скачать бесплатно фрагмент книги "Беларускі раман" для ознакомления):

    • FB2 - Для телефонов, планшетов на Android, электронных книг (кроме Kindle) и других программ
    • EPUB - подходит для устройств на ios (iPhone, iPad, Mac) и большинства приложений для чтения

    Для чтения на компьютере подходят форматы:

    • TXT - можно открыть на любом компьютере в текстовом редакторе
    • RTF - также можно открыть на любом ПК
    • A4 PDF - открывается в программе Adobe Reader

    Другие форматы:

    • MOBI - подходит для электронных книг Kindle и Android-приложений
    • IOS.EPUB - идеально подойдет для iPhone и iPad
    • A6 PDF - оптимизирован и подойдет для смартфонов
    • FB3 - более развитый формат FB2

  7. Сохраните файл на свой компьютер или телефоне.

Последние отзывы
Оставьте отзыв к любой книге и его увидят десятки тысяч людей!
  • константин александрович обрезанов:
    3★
    21.08.2023
  • константин александрович обрезанов:
    3.1★
    11.08.2023
  • Добавить комментарий

    Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *