Читать онлайн книгу "Павадыр"

Павадыр
Мiхаiл Новiк


Цывiлiзацыi yсходзяць i сыходзяць, пакiдаючы рэшткi, гледзячы на якiя yзнiкаюць пытаннi. Што гэта? У чым прызначэнне пiрамiд цi Стоyнхэнжа? Часам бывае жаль ад таго, што мы не жылi y тыя часы, калi yсё гэта yзнiкала. Жаль ад таго, што yсё гэта сышло i нiколi yжо не вернецца, засталiся толькi пытаннi, на якiя нiяк i не атрымлiваецца адшукаць адказы. Але гэтак лi на самой справе? Няyжо усё канчаткова знiкла i нiшто з таго, ад чаго шукалi абарону нашыя продкi, не yзнiкне y сучасным сусвеце?





Мiхаiл Новiк

Павадыр



– Заходзь…

Стары адчынiy дзверы y светлы пакойчык, якi стане мне прытулкам у гэтай вёсцы на пэyны час. Невялiкi, але мне хопiць. Дашчаныя столь i падлога, фарбаваныя алейнымi фарбамi. Простыя папяровыя шпалеры на сценах. З мэблi – старыя шафа, ложак, стол i крэсла з сеткай трэшчын на лякiраваных драyляных драбнiцах. Адкрытая вiтая электраправодка, да якой падключаны купал з адзiнокай лямпачкай пад столлю i электрычная разетка. Што яшчэ патрэбна камандзiрованаму?

Акно выходзiць у сад, якi зiхацiць свежай ярка-зялёнай лiстотай першай паловы лета. Я падыйшоy да аканiчкi i з задавальненнем удыхнуy лёгкае, напоyненнае пахам пакошанай травы паветра. Загледзеyся на тое, як прыгожа промнi сонца ляжаць на пладовых дрэвах, падсвечваюць завязь яблык, груш i вiшань, якiя абляпiлi галiны так, што месцамi здаецца, нiбы гэта вiнаградныя гронкi. Так бы i стаяy яшчэ доyгi час, удыхаючы здаровы пах незабруджанай цывiлiзацыяй прыроды, але вадзiцель чакаць не будзе, трэба рухацца, вызваляць багажнiк ад сваiх рэчаy.

Усяго дзве гадзiны таму, калi я агучыy сваё пажаданне пасялiцца y мясцовых жыхароy без анiякай папарэдняй падрыхтоyкi, на мяне паглядзелi як на вар’ята. Ўжо неаднаразова прадстаyнiкi чэскай кампанii, якая па дамове з кiраyнiцтвам Беларускай дзяржавы будуе тут, у Нясвiжкiм раёне, буйны жывёлагадоyчы комплекс, намагалiся заручыцца падтрымкай жыхароy чатырох размешчаных навокал ад будаyнiцтва вёсак. Але гэтага так i не змаглi зрабiць.

Не, нiхто не нападаy на прадстаyнiкоy кампанii, не гнаy iх прэч, не рабiy перешкод будаyнiчаму транспарту, якi цэлымi суткамi мясiy сваiмi коламi гразкiя дарогi, што праходзiлi праз вёскi. Мясцовыя жыхары быццам зусiм не бачылi, што адбываецца навокал. Прынамсi, што вельмi дзiyна y сучасных рэалiях, яны нi з кiм з чужых не размаyлялi. Зусiм не размаулялi, нават не адказвалi на прывiтаннi. Толькi y рэдкiх выпадках абарыгены выцiскалi з сябе некалькi слоy, i рабiлася гэта толькi тады, калi побач стаяy мiлiцыянер цi прадстаyнiк мясцовых улад, якi жорстка загадваy адказваць на пытаннi. І, вядома, пад прымусам нiякiх добрых размоy не атрымлiвалася. Безумоyна, кампанii было б значна лягчэй пры дапамозе месцiчаy уладкаваць прыезжых будаyнiкоy на першых кроках будаyнiцтва, знайсцi сярод iх падсобных рабочых i вырашыць яшчэ шмат дробных праблем, якiя, пры вялiкiх аб’ёмах работ i колькасцi розных напрамкаy, узнiкаюць кожны дзень. Але наладзiць добрыя yзаемаадносiны нiяк не атрымлiвалася.

Гэта было непрыемна, але амаль нiяк не адбiвалася на тэмпах будаyнiцтва. У вынiку yсё yладкавалi i без дапамогi вяскоyцаy. Зараз будаyнiцтва iдзе, як запланавана, i нават хутчэй. Па праyдзе кажучы, будаyнiкам было амаль што yсё роyна, як паводзяць сябе месцiчы. Яны на самой справе цiха радавалiся таму, як паставiлi сябе гэтыя «ненармальныя», паколькi па вопыту добра ведалi, што y цывiлiзаванай Еyропе yжо з самага пачатку работ на iх навалам iшлi б нападкi розных «зялёных» i iншых ахоyцаy прыроды i правоy чалавека, якiх адразу клiчуць мясцовыя жыхары. А тут – цiшыня, i нiхто не перашкаджае займацца сваёй справай. Ну i што, што да месца працы вымушаны ехаць лiшнiя паyгадзiны? Пройдзе зусiм нямнога часу, з’явяцца больш-меньш прыстасаваныя для жылля баракi на самой будаyнiчай пляцоyцы, а людзi, якiя жывуць y наваколлi, y рэшце рэшт проста не атрымаюць па некалькi сот еyра за арэнду жылля.

Не жадае вясковая моладзь папрацаваць за грошы, якiя y некалькi разоy вышэй за iх звычайныя заробкi – дык гэта iх праблемы. Так што можна было б i супакоiцца, але кiраyнiку будоyлi нешта не давала гэта зрабiць. Ен iмкнуyся зразумець, чаму мясцовыя жыхары так нестандартна сябе паводзяць. Што тычыцца пратэстаy – усё зразумела. Беларусь – не тая краiна. Але жывуць у вёсках небагата i, тым не меньш, нiхто не жадае падзарабiць лёгкiх грошай.

Пачатковыя даведкi y куратараy будаyнiцтва з боку дзяржавы нiчога не далi. Гэтыя людзi i самi нiчога не ведалi. На yсе пытаннi толькi пацiскалi плячыма. Потым, пасля размоy з прадстаyнiкамi адмiнiстрацыi раёна i людзьмi з iншых раённых улад, нейкая iнфармацыя з’явiлася, але на yзроyнi – жыхары вёсак заyжды такiя, нелюдзiмыя, жывуць iзалявана. Яны кантактуюць з iншымi толькi пад прымусам, але не перашкаджаюць i не будуць гэтага рабiць. Таму не трэба на iх звяртаць увагi.

Аднак вопытнага Вольшына Жуха, кiраyнiка праекта чэскай кампанii, нешта засмучала. Гэта не першая i нават не дзясятая яго будоyля, i яшчэ нiколi ён не сутыкаyся з поyнай абыякавасцю месцiчаy. Ён жа не нейкую хацiнку будуе, а цэлы жывёлагадоyчы комплекс на тэрыторыi амаль у пяць тысяч гектараy! Тут будуць працаваць тысячы людзей, якiя забяспечаць мясам амаль усю краiну з дзесяцiмiльённым насельнiцтвам. Усё наваколле ператвараецца для патрэбы мясной вытворчасцi: вырубаюцца лясы, распахваюцца палi. Побач з вёскамi закладаюцца аграгарадкi, будуюцца дарогi. Але тубыльцам нiбыта yсё анiяк. Вольшын быy бы спакойны, нават калi б мясцовыя жыхары аб’явiлi яму вайну, хоць гэта зусiм неразумна. Усё робiцца па вышэйшых еyрапейскiх стандартах, i нiякiх праблем быць не можа.

А для раёна жывелагадоyчы комплекс увогуле – вялiкае дабро y эканамiчным сэнсе. Гэта моцна паyплывае на якасць жыцця людзей наваколля y лепшы бок. Зараз маюцца магчымасцi зачапiцца за новае прадрыемства, спачатку на будоyлi, а потым прыйсцi на працу на жывёлагадоyчы комплекс у якасцi падрыхтаваных спецыялiстаy, якiя yжо yсё вывучылi i з усiм пазнаёмiлiся пад час будаyнiцтва i наладкi тэхналагiчнага абсталявання. Прыйсцi y якасцi адукаваных i зусiм не танных супрацоyнiкаy. І гэта толькi адзiн варыянт з мноства. Вольшын стамiyся адбiвацца ад армады жадаючых папасцi да яго на працу. Ад мноства тых, хто бачыць перспектывы, iмкнецца скарыстаць любую нагоду i зачапiцца за будоyлю.

Але людзi з навакольных вёсак нiяк не рэагуюць. Такога, па yражаннях Вольшына, быць не можа i таму абсалютнае iгнараванне будаyнiцтва нервавала яго кiраyнiка. Ён нiяк не мог зразумець – чаму людзi сябе так паводзяць? Не могуць быць усе жыхары навакольных вёсак зусiм абыякавымi цi настолькi дурнымi, што не бачаць нiчога далей свайго носа. Ў вёсках жыве болей за тысячу чалавек i нiхто з iх не падаy голас, нават не зiрнуy у бок будаyнiцтва.

Пасля амаль месяца ваганняy Вольшын вырашыy звярнуцца да дырэктарата кампанii з прапановай даслаць яму спецыялiста па сувязях з грамадствам. На пытанне, чаму ён выклiкае такога супрацоyнiка, калi вядома, што пратэстаy мясцовых жыхароy няма i прымаючы бок вельмi yпэyненна заявiy, што iх не будзе, а калi што, дык яны адразу yсё вырашаць, Вольшын абгрунтавана адказаць не змог. Але дырэктар кампанii паверыy свайму вопытнаму супрацоyнiку i вырашыy даслаць у Беларусь патрэбнага супрацоyнiка.

У кампанii было некалькi спецыялiстаy, якiя працавалi y кантакце з грамадствам. Розных неyладкаванняy i праблем хапала, таму i трымаyся невялiкi штат для вырашэння складаных сiтуацый. Кiраyнiцтву кампанii засталося толькi вызначыць пэyнага чалавека i накiраваць яго y Беларусь. Я працаваy тут ужо трэцi год. Пад час працы набраy пэyнага вопыту. Не раз сутыкаyся з прадстаyнiкамi розных грамадскiх аб’яднанняy, умеy размаyляць з людзьмi, супакойваць iх. Меy за плячыма некалькi вырашаных складаных спраy i, з гэтай нагоды, мяне лiчылi карысным супрацоyнiкам. Але зараз усё вырашыла маё паходжанне.

На самой справе я – чэх y шостым пакаленнi, але некалi y пачатку ХІХ стагоддзя мае продкi прыехалi y Прагу менавiта з беларускiх зямель. Калiсьцi iм прыйшлося yцякаць ад войскаy Суворава пад час, калi гэты расейскi ваявода душыy вызваленчае паyстанне y родных мясцiнах маiх продкаy. Беглi спачатку y Прусiю, а потым, пасля захопу яе Напалеонам, у Чэхiю. З тых пор i прыжыyся y Празе мой род. З цягам часу паходжанне амаль забылася, толькi вядома было, што y родзiчах маiх былi Дугiнскiя, некалi заможны шляхецкi беларускi род. Таксама засталася незвычайная нават i для тых часоy традыцыя: y маленстве вывучаць беларускую мову. Так што мяне палiчылi найлепшым кандыдатам для камандзiроyкi. Ведаy бы хто, што маё валоданне беларускай мовай адразу створыць столькi праблем!

Па прылёце, y аэрапорце Мiнск-2, я павiтаyся з мытнiкамi на мове продкаy. Яны неяк зусiм няветлiва yспрынялi мае словы. Потым амаль гадзiну пераглядалi мае нешматлiкiя рэчы. Задалi дзесяткi пытаняy, сэнсу большасцi з якiх я не зразумеy, таму адказваy, магчыма, недарэчна i з неахвотай. Адпусцiлi, бо не знайшлi нiчога забароненага. Потым на прыпынку толькi трэцi таксiст зразумеy, куды мяне патрэбна везцi. Ў гатэлi я i yвогуле вырашыy пераходзiць на ангельскую мову, каб было менш перашкод.

На наступны дзень з ранiцы за мной прыехала машына, i я паехаy у Нясвiж. Вольшын yжо чакаy мяне.

– О, Вiтальд! Прывiтанне! Як дарога? – спытаyся ён, як толькi yбачыy мяне на парозе свайго кабiнета, пад якi быy адведзены асобны пакой у нясвiжскiм гатэлi. Офiсны будынак, якi будзе з’яyляцца часткай жывёлагадоyчага комплекса i куды на час працы пераедзе кiраyнiцтва будаyнiцтва, яшчэ быy не гатовы.

– І я вiтаю цябе, Вольшын! Усё добра. – Неяк засмучана адказаy я яму. Жух ведаy мяне пэyны час i таму адразу заyважыy мой няyпэyненны настрой.

– Цябе нешта турбуе? – адразу паспрабаваy ён высветлiць сiтуацыю.

– Гэта так. Мне здалося, што на маiм месцы павiнен быць iншы чалавек, якi размаyляе па-расейску. Мая мова пакуль што прынесла толькi праблемы, а на расейскай мове я не размаyляю. Тут жа, з кiм бы я нi пачынаy гаварыць, усе старанна адказваюць на незнаёмай мне мове, i не адразу здагадваюцца, што я iх не разумею. Бюджэтам паслугi перакладчыка для мяне не прадугледжаны. Мяркую, будуць цяжкасцi.

– Так, з мовамi тут няпроста. Дзяржаyнае двухмоyе i, здаецца, беларуская мова можа знiкнуць зусiм, саступiyшы расейскай. Амаль усе размаyляюць па-расейску i з цягам часу забываюць родную мову. Разумеюць, калi да iх звяртаюцца па-беларуску, але з цяжкасцю, i свабодна карыстацца ёю yжо не могуць – Вольшын задуменна пацёр далонню лоб – але, разумееш, Вiтальд, я i так з вялiкiмi цяжкасцямi yпэyнiy нашага дырэктара прыслаць цябе сюды, паколькi рэальных падставаy для гэтага няма, толькi мае думкi. Таму нiчога не зменiш, будзеш працаваць ты. І на самой справе, можа быць i лепш, што ты ведаеш беларускую мову, таму што жыхары вёсак вакол будоyлi размаyляюць толькi на ёй. Можа з гэтай нагоды y цябе атрымаецца з iмi пазнаёмiцца i наладзiць кантакт – крыху супакоiy ён мяне.

– Першая добрая навiна. – Дарэчы, словы Вольшына яшчэ нiчога не абяцаюць, але y яго атрымалася мяне крыху супакоiць.

– Вось i добра – i Жух паведамiy мне пра тое, что адбываецца y яго з мясцовымi жыхарамi, дакладней, – не адбываецца. На першы погляд – усё выдатна. Сiтуацыя здаецца больш прыемнай, чым можна было б спадзявацца, але i мяне самога яна збянтэжыла. Не можа быць такога! Нiяк не можа быць! Потым я задаy некалькi пытанняy, якiя яшчэ больш мяне заблыталi. На самой справе, пажадана зразумець, куды мы yлезлi з гэтым будаyнiцтвам. Была y мяне справа з адным неакультам, i калi я з iм вагаyся, дык шмат рознай iнфармацыi атрымаy. Пазнаёмiyся з цэлым стосам сур’ёзных праблем для кампанii, што могуць прынесцi з сабою розныя неардынарныя згуртаваннi цi фанатыкi iдэi.

Наколькi было зразумела, жыхары навакольных ад будаyнiцтва вёсак – вельмi замкнёнае аб’яднанне людзей. Можа быць, гэта толькi нейкiя схаваныя ад усiх мясцовыя справы? Дакладна, так яно i ёсць на самой справе. Але калi гэта так, то для нас гэта яшчэ горш. Калi потым высветлiцца, што мы, нават i не ведаючы таго, парушылi сваёй дзейнасцю сфармiраваную стагоддзямi yнiкальную культуру цi рэлiгiю – нас потым еyрапейскiя праваахоyнiкi цi вартаyнiкi культурнай спадчыны жыyём з’ядуць. Гэтыя грамадскiя гурты не такiя вiдавочныя, як розныя «зялёныя», але, на самой справе, значна больш магутныя за прыродаахоyнiкаy. І нiхто зважаць не будзе, што гэта быy дзяржаyны заказ i мы працавалi y межах дамовы. На гэта нават не звернуць увагi. Раз парушылi – значыць вiнаватыя. Шматгадова пешчаная рэпутацыя кампанii пахiснецца, i тады на яе будучай паспяховай дзейнасцi можна паставiць вялiкi крыж. Лiтаральна з-за канфлiкту з грамадскiмi аб’яднаннямi ад кампанii адыйдзе буйны iнвестар («грашовыя скрынi» не любяць гвалту), i тады кампанiя сыйдзе з першых пазiцый. Больш нiхто з сур’ёзных людзей не рызыкне з намi звязвацца. Так што Вольшын не дарма затурбаваyся. Пагроза нават крыху закрануць аyтэнтычную культуру – больш сур’ёзная небяспека для кампанii, чым усе «зялёныя» разам узятыя. З ахоyнiкамi прыроды заyжды можна дамовiцца i палюбоyна разыйсцiся. А тут, можа стацца i так, што дамаyляцца не будзе анiякай магчымасцi, i тады …? Можа быць усё, што хочаш. Усе варыянты i iх вынiкi пралiчыць немагчыма. Любая наяyная дробязь можа несцi для кампанii сур’ёзную небяспеку.





Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/mihail-novik-8746079/pavadyr/) на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



Если текст книги отсутствует, перейдите по ссылке

Возможные причины отсутствия книги:
1. Книга снята с продаж по просьбе правообладателя
2. Книга ещё не поступила в продажу и пока недоступна для чтения

Навигация