Книга - Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства

a
A

Рыцар Янка i каралеyна Мiлана. Таямнiчае каралеyства
Алег Грушэцкi


Янка i Мiлана прыязджаюць на лета y вёску, але выпадкова праз люстэрка y дзедавай каморы апынаюцца y iншасвеце… Дзецi рашуча накiроyваюцца y падарожжа па таямнiчым каралеyстве Сварга, дзе жывуць дужыя рыцары, дзiвосныя мiфiчныя iстоты, сярод якiх нават Цмок. Паводле старажытнага падання, менавiта iм належыць выратаваць каралеyства ад злога чараyнiка Волха i войскаy ваyкалакаy.

Прыгоды i рыцарскiя бiтвы, пераадоленне страхаy i перашкод сустракаюцца на шляху юных герояy. Але цяжкасцi толькi гартуюць!..





Алег Грушэцкi

Рыцар Янка i каралеyна Мiлана. Таямнiчае каралеyства



© Грушэцкi А., 2022

© Козел В., iлюстрацыi, 2022

© Афармленне. ТДА «Выдавецтва “Чатыры чвэрцi”», 2022


* * *
















У госцi да бабулi i дзядулi


Машына запаволiла хаду, з’ехала з шашы на жвiроyку, i колы зашамацелi па пяску, уздымаючы невялiкiя аблачынкi пылу. Кiроyца зiрнуy у люстэрка i заyсмiхаyся. Там, на заднiх сядушках, круцiлiся y сне яго сын i дачка. Мужчына павярнуyся да жонкi, што сядзела побач i прамовiy:

– Бач ты, як угайдала y дарозе!

– Дарога была нагэтулькi доyгай, што я сама ледзь не заснула.

– Але yжо вiдаць хаткi нашай вёскi, – падбадзёрыy ён жонку.

– Урэшце прыехалi. Час будзiць соннае каралеyства!

– Сапраyды, а то мае бацькi падумаюць, што мы iх дарэшты замарылi.

– Гэй, сонi! – павярнулася мацi да сваiх дзетак. – Прачынайцеся, пад’язджаем!

Дзецi, пацягваючыся, расплюшчылi вочы i зiрнулi y акенцы. Вёска была невялiкай. Дамы y ёй – прасторныя, падворкi – шырокiя. А дом нашых герояy вылучаyся нават на тле yсiх iншых – ён быy найвялiкшы. Не палац, але i не проста так сабе хатка. Старым было сумна жыць удваiх у такой сядзiбе, i яны пачувалiся шчаслiвымi, калi да iх прыязджалi дзецi i yнукi. Так адбывалася i цяпер. Яны з вялiкiм нецярпеннем чакалi сваiх родных.

У дзяyчынкi было надзвычай прыгожае iмя – Мiлана. Вiдаць, нездарма. Яна выглядала мiлай i прывабнай, рыхтык юная каралеyна. Сёлета на раённым школьным конкурсе прыгажосцi сярод аднагодкаy яе абралi найпрыгажэйшай. І цяпер яна везла паказаць улюбёным дзядулю i бабулi свой шыкоyны прыз – iнкруставаную каменьчыкамi дыядэму, нiбы дыяментамi, зiхоткiмi i пералiyнымi.

Ды i хлопец Янка быy не зломак якi. На школьным iмправiзаваным рыцарскiм турнiры ён так блiскуча выступiy, што выйграy адзiн з галоyных прызоy – хоць i пластмасавыя, але амаль праyдападобныя рыцарскiя даспехi – нагрудныя латы, шалом, шчыт i меч. Так файна размаляваныя срэбнымi i залатымi фарбамi, што кожны хлопчык ягонага yзросту пазайздросцiy бы гэткiм. Здалёк iх i насамрэч можна было прыняць за сапраyдныя.

Словам, прыемных неспадзяванак бабулi i дзядулю ад iх улюбёных унукаy мусiла ставаць. Праyда, самi Ян з Мiланай тады яшчэ не ведалi i нават не здагадвалiся, якiя сюрпрызы i прыгоды чакаюць iх наперадзе. Але на yсё свой час.

Бацька пад’ехаy да брамы, прыпынiyся i нацiснуy на гукавы сiгнал. Курачкi, якiя павольна шпацыравалi yсцяж дарогi, падскочылi, закудахталi i кiнулiся бегчы, лопаючы крыламi. Дзверы машыны адчынiлiся, i yсе, пацягваючыся, выйшлi, стомленыя доyгiм вандраваннем.

– Іду, iду, – пачуyся радасны голас бабулi y двары за плотам.

За брамкай паказалася yсхваляваная i светлая ад шчасця бабулька. Пачуyся грукат завалы варот, якiя спяшаyся расчынiць дзядуля.

– Мае даражэнькiя! Ну yрэшце! Як жа я рада вас бачыць, – не магла нацешыцца бабуля гасцям.

– А хiба ж ты адна?! – паказаyся з-за брамкi i дзед. – Мы абое шчаслiвыя вас сустракаць! Ледзь дачакалiся, родныя!

– Дзякую, мае дарагiя… нашы дарагiя, – выправiyся бацька. – Мы таксама радыя, што да вас выбралiся. Самi разумееце, раней не маглi – праца.

– Вядома ж. Ну, i колькi мы зможам цяпер пабыць разам?

– Ды yвесь месяц. Нам, – зiрнуy бацька на жонку, – разам пашчасцiла yзяць адпачынак.

– О, то проста выдатна! – пляснула y ладкi задаволеная бабуля. – І як там нашы yнукi, дайце я iмi палюбуюся, цэлы год не бачыла.

Янка i Мiлана, таксама задаволеныя сустрэчаю з роднымi, падышлi i абнялiся з бабуляй i дзядулем.

– Аёй, як выраслi, i не пазнаць! – пахвалiлi iх старыя.

– Так, растуць дзеткi, як на дражджах, – пагадзiлася мацi.

– Сапраyдныя рыцар i каралеyна! – усмiхалася бабуля.

– Менавiта так! – раптоyна yсхвалявалася мацi, нiбыта нешта yзгадала. – Нам жа ёсць чым пахвалiцца! – звярнулася яна да мужа.

– Там, у багажнiку, – узгадаy бацька дзяцей. – Я зараз адчыню.

Бацькi пачалi нешта шукаць. А дзецi пры гэтым трохi ганарлiва заyсмiхалiся. Матуля зашамацела пакетамi, нешта дастаючы, i паклiкала дзяцей да сябе.

Пакуль яны чынiлi нешта таемнае за адчыненым вечкам, бацька дастаy з машыны новую тэлескапiчную вуду, яшчэ запакаваную, i з шырокай усмешкай на твары скiраваy да старога.

– Вось, тата, – звярнуyся ён урачыста да свайго бацькi, – табе! Як i абяцаy. Лавi шмат вялiкiх!

– Вой! – узрадаваyся такому падарунку стары. – Якая шыкоyная! Ну, дзякуй, сынку, дагадзiy старому! Ай, добрая вуда! – ён памахаy ёю, нiбы yяyляючы, як будзе яе закiдваць.

– Прыемна, што табе даспадобы. Доyга абiраy найлепшую.

– Дзякуй, дзякуй. Дарагi падарунак.

Урэшце з-за машыны выйшлi Янка з Мiланай. У дзяyчыны на галаве ззяла незвычайна прыгожая дыядэма. Ды сама Мiлана свяцiлася ад шчасця i гонару не меней за yпрыгожанне. А побач з ёй стаяy юны рыцар у шыкоyна пафарбаваных даспехах.

Бабуля так i пляснула y далонi ад замiлавання. Але дзед… Усе пачулi, як ён упусцiy вуду, i ад нечаканасцi яны нават скаланулiся, зiрнулi на старога. Ён, здаецца, нават спалатнеy без дай прычыны i знерухомеy.

– Бацька, ты чаго? – першы запытаyся тата. – Ты з твару зблажэy, нiбы здань пабачыy.

– Я-я… – ледзь прамовiy той. – Не, нiчога, – паспрабаваy ён адвесцi yвагу ад сябе.

Тут i бабця зiрнула на яго.

– Ты y парадку? Можа, што з сэрцам?

– Ды не, – супакоiy ён сваю жонку. – Усё добра. Проста спякотна нешта сёння, хадземце y хату.

Усе здзiyлена зiрнулi на неба. Так, неба было пагодным, ясным, але наyрад цi можна было назваць сённяшняе надвор’е спякотным. Досыць цёплым – так, але не болей за тое. Аднак усе, хоць i бачылi, што дзеду нiякавата, паслухалi яго.

– Усё, не хвалюйцеся, са мною yсё добра, кажу я вам, – супакоiy яшчэ раз усiх дзед. – Пэyна, стамiлiся з дарогi? Зараз бабуля вам гарбаты запарыць.

– Так, сапраyды, – пагадзiлася тая. – Будзеце пiць?

– Ды не кепска было б, – не адмовiлася мацi. – Доyга ехалi, дзецям варта пад’есцi.

– Вось i выдатна, адразу стаyляю iмбрычак. У мяне ёсць найсмачнейшае малiнавае сочыва. Хатняе, сама варыла, – пахвалiлася бабця. – Любiце такое?

– Любiм! Любiм! – весела закрычалi Янка i Мiлана. – Асаблiва тваё, бабуля.

– Вось i выдатна, – расчулiлася яна. – Я i блiноy да вашага прыезду напякла.

Бабуля скiравала на кухню, а дзед з вудай рушыy у камору. Дзецi y ёй нiколi не былi, ды i не звярталi на гэты пакойчык анiякай увагi. Але чамусьцi менавiта цяпер гэтая камора зацiкавiла Янку. Ён праводзiy дзеда вачыма да самых дзвярэй. А калi той адамкнуy iх i зайшоy унутр, хлопец ажно выцягнуy шыю.

Дзед паставiy вуду i хутка вярнуyся. Яго позiрк на iмгненне сустрэyся з зацiкаyленым позiркам унука. Стары толькi сцiпла yсмiхнуyся, замкнуy дзверы i пайшоy да стала. Праходзячы каля Янкi, ён правёy рукой па яго галаве i паляпаy па плячы.

– Вой, добрая ж у вас гарбата! – пахвалiла мацi сваю свякроyку. – Ды з гэткiмi смачнымi блiнамi! М-м-м, – пахiтала яна галавой, атрымлiваючы асалоду. – Тое, што трэба з дарогi.

– На здароyе. Пазней вам нечага больш уежнага насмажу, можа, бульбы з салам i яйкамi цi з грыбамi.

– У мяне yжо слiнкi пацяклi, – сказаy тата. – Як уявiш водар тваёй смажанкi, дык адразу апетыт разгараецца.

– Гэта вам не y вашым горадзе! Харчуецеся немаведама чым. Вунь як схуднелi. Ну нiчога, я тут за вас вазьмуся, неyзабаве y мяне да людзей станеце падобныя! – жартавала бабуля.

Усе пад’елi, падзякавалi бабулi за смачны пачастунак i сталi раскладваць свае рэчы па пакоях.

Янка, праходзячы паyз камору, паглядзеy уважлiва на дзверы, нiбы iмкнуyся знайсцi хоць нейкую шчылiну. Што ж такое y ёй? Чаму дзед яе гэтак старанна замкнуy?

– Слухай, Мiлана, – цiха звярнуyся да сястры. – А ты хоць раз бачыла, што там?

– Дзе?

– У каморы.

– Не, – матлянула яна галавой. – Ды i навошта? Напэyна, рознае халусце. Што там можа быць цiкавага?

– Але чаму тады дзед заyжды яе замыкае?

– Мо яму там i ёсць што каштоyнае, але мне yсё адно.

– Ат, – махнуy рукой Янка, разумеючы, што яе гэта не цiкавiць.










Рыбалка. Таямнiчы падарунак. Аповед пра продкаy


Наступнага дня дзед з Янкам вырашылi парыбачыць. Дзеду карцела выпрабаваць новую вуду, i ён пабудзiy унука.

– Ну што, рыбак, не перадумаy? – жартам запытаyся дзядуля.

– Не, мы ж дамовiлiся.

– Слушна. Ранкам рыба сама лепей бярэцца, прынамсi y нас. Так што yставай, хутка снедай i хадзем.

– А Мiлану не будзем будзiць?

– Ды не, хай спiць. Прагне сёння з сяброyкамi сустрэцца, даyно не бачылiся.

– Ага, пахвалiцца, – усмiхнуyся Янка.

– Мо i так. Чаму б i не пахвалiцца, як ёсць чым? Яна y вас ужо як каралеyна. Ды яшчэ з гэтай каронай!..

– Дыядэмай, – выправiy унук.

– Хай сабе i так, я y гэтым не знаюся.

– Я, прызнацца, гэтаксама. Каб не сказалi, мо i не ведаy бы.

– Так. Наш мужчынскi клопат – ваяваць, працаваць ды баранiць кволых i жанчын. А красавацца – гэта yжо iх прывiлей. Ды i няхай, калi ёсць чым. Галоyнае, каб пры гэтым яшчэ на нас ды на гаспадарку не забывалiся. А там хай сябе цешацца, калi iм даспадобы.

Янка yсмiхнуyся з дзедавых разважанняy.

– Ну, унучак, мыйся, снедай ды выходзiм. Рыба цяпер таксама будзе снедаць, тут мы яе i падловiм.

Хлопец вомiгам быy гатовы, не мiнула i пяцi хвiлiн.

– Дзеда, я yсё! Можам iсцi.

– Выдатна! Я толькi вуды вазьму.

– Дапамагчы?

– Дапамажы, калi yжо гэтак карцiць.

Вуды дзед захоyваy у той самай каморы, у якую так марыy зазiрнуць Янка. І вось цяпер стары папраставаy менавiта туды, узяyшы з сабой i yнука.

Хлопца перапоyнiла хваляванне. Няyжо ён урэшце зможа зазiрнуць? Ды не проста зазiрнуць, а yвайсцi туды ды даведацца, якую ж таямнiцу дзед хавае, што заyжды замыкае камору? Можа, ён там трымае паляyнiчую стрэльбу цi яшчэ што, чаго iншым не варта ведаць i бачыць?

Янка пераступiy парог каморы, нават крыху стаiyшы дыханне. Шырока расплюшчыyшы вочы, ён зацiкаyлена агледзеy увесь пакойчык. І чаго толькi тут не было! Аднак сярод розных побытавых рэчаy ды iншага рыштунку большую yвагу да сябе прыцягваy вялiкi стары куфар з люстэркам, што вiсела над iм. Масiyны драyляны куфар быy акуты жалезнымi пласцiнамi i замкнёны на важкi навясны замок. Люстэрка ж было агромнiстае – вышэй за Янку. Яно вiсела y мярэжыстай драyлянай раме з разьбянымi буйнымi yзорамi, а yгары рамы пышыyся майстэрскi выразаны вялiкi герб. Быy ён у выглядзе шчыта, над якiм узвышалiся рыцарскi шалом з каронай i вялiкае пышнае пер’е. Шчыт i шалом таксама атачала складаная разьба. А y самiм шчыце была выразаная падкова, рагамi скiраваная долу. Над ёй крыж. Такi самы вiсеy i памiж яе рагамi. Вiдаць, люстэрка было вельмi старое, час не пашкадаваy яго. Выступаy адно верхнi крыж, а на месцы падковы i нiжняга крыжа было пустое паглыбленне. Як быццам крыж ды падкову выламалi са шчыта.

Пакуль Янка так уважлiва разглядаy гэтае цiкавае i загадкавае люстэрка, дзед узяy усё неабходнае i працягнуy унуку вуду, якая прызначалася яму. Але Янка захапiyся разглядваннем люстэрка i не заyважыy, што дзед яму падае. Стары гэта прымецiy i на пэyны час знерухомеy. Ён пазiраy то на Янку, то на люстэрка, у ягоных вачах з’явiлiся смутак i задуменнасць, нiбыта нарынулi на яго нейкiя старыя yспамiны раптам. Янка адчуy пiльны позiрк дзядулi i павольна павярнуy галаву.

– Дзед, а што гэта за люстэрка? – запытаyся хлопчык з непрытоенай цiкаyнасцю.

– Гэта… – дзед i жадаy нешта сказаць, ды нешта стрымлiвала, нiбыта тое люстэрка захоyвала таямнiцу. – Гэтае люстра яшчэ ад майго дзеда.

– Уга! – не мог стрымаць захаплення i здзiyлення хлопец. – Такое старое?!

– Так, Янка, так. І люстэрка, i куфар – усё спадчына па iм.

– А тое, што y куфры?

– Часткова. Нешта засталося яшчэ ад яго, а так рознае.

– Як цiкава! А што y куфры?

– Нечага цiкавага амаль няма. Так, старыя рэчы. Але… – раптам дзед змянiyся y твары, пра нешта задумаyшыся.

– Што, што? – пацiкавiyся хлопец, гледзячы на яго вачыма, якiя ажно палалi.

– Ёсць там нешта… Ужо нават i не ведаю, цi варта табе казаць?

– Так, так, варта, дзеду! Ну скажы, што? – усхадзiyся заiнтрыгаваны Янка, ледзь не падскокваючы.

– Не ведаю, мо i варта. Усё ж такi насамрэч тое датычыцца цябе, – уздыхнуy дзед.

– Мяне? – схамянуyся хлопец.

Дзед моyчкi нахiлiyся i прасунуy руку за куфар, за якiм вiсеy ключ, адамкнуyшы замок i адкiнуyшы дзверцы, стары прамовiy:

– Так. Не ведаю як, але, мяркую, менавiта цябе. Ну, магчыма, яшчэ i тваёй сястры.

Хлопцу ад такой неспадзеyкi нiбы мову заняло. Гэтыя словы вельмi насцярожылi яго, i ён моyчкi назiраy за дзедам.

А той пачаy па чарзе выцягваць з куфра ягонае змесцiва. Падкову, яшчэ нешта i яшчэ… Затым дзядуля зачынiy вечка i сеy на куфар, трымаючы y руках нейкiя рэчы.

– Вось, – прамовiy дзед i працягнуy нешта Янку. – Мой дзед мне некалi наказаy, каб я, як прыйдзе час, перадаy гэта сваiм унукам.

– А што там?

– Што да чаго, я i сам не ведаю. Шчыра кажучы, я даyно yжо i забыyся на yсё гэта. І yспомнiy толькi цяпер, калi пабачыy цябе y рыцарскiх даспехах i з якiм захапленнем ты глядзiш на гэтае люстэрка. Дзед мне загадаy нiколi яго не выкiдаць i перадаць гэтыя рэчы вам. Пэyна, час надышоy.

– А навошта yсё гэта нам?

– Не ведаю, – пацепнуy ён плячыма. – Мой дзед сказаy, што як прыйдзе час, вы самi здагадаецеся, што i навошта.

І ён працягнуy рэчы yнуку, якiя той уважлiва yзяyся разглядаць. То былi невялiчкая падкоyка, крыжык, таксама невялiкi i прыгожы кулончык на скураным матузку.

Кулончык больш за yсё прыцягваy да сябе yвагу. Гэта быy дзiyнага фiялкавага колеру напаyпразрысты незвычайны каменьчык у дэкарацыйнай асадзе. Нельга было сказаць, што гэта цьмяны кавалак глянсаванага шкла. Так, гэта быy менавiта невядомай Янку пароды каменьчык – такога ён нiколi не бачыy. І вакол каменя па беражках былi выбiтыя невядомыя знакi, падобныя да старажытных загадкавых надпiсаy. Магчыма, нават руны.

Хлопчык пiльна разглядаy загадкавы медальён i надпiсы на iм.

– Мяркую, – перапынiy яго разважаннi дзед, – гэтае yпрыгожванне болей надасца Мiлане. А вось рэшта хутчэй датычыць цябе.

– Думаеш, гэта проста yпрыгожванне? – запытаyся хлопец, не адрываючы позiрку ад кулона.

– Зусiм не, – прамовiy стары. – Проста выконваю загад дзеда. Выканаy – i цяпер больш спакойны. А што там да чаго, вырашайце самi. Напраyду, я yсё ж думаю, што гэта проста yпрыгожванне. Не ведаю, каштоyнае цi не. Старыя цацкi.

– Дзiyна.

– Магчыма. Але, – успомнiy дзед, па што насамрэч яны сюды зазiрнулi, – лепей мы гэта yсё пакуль пакiнем, каб не згубiць, а потым, блiжэй да ад’езду, возьмеце з Мiланкай свае падарункi. Добра?

– Так.

– Ну вось i дамовiлiся, – усмiхнуyся дзед i yскудлацiy унукаву чупрыну, забраy у яго рэчы i паклаy у куфар.

– Ну што, цяпер на рыбалку? Рыба yвесь дзень чакаць не будзе, – i ён працягнуy хлопчыку ягоную вуду.

– Гайда! – з радасцю пагадзiyся Янка.

Яны выйшлi з хаты i скiравалi да ракi, што цякла непадалёк ад дому. Янка нiяк не мог супакоiцца. Яму дужа карцела парыбачыць з дзедам, i y той самы час ён нiяк не мог забыцца на тыя таямнiчыя рэчы, якiя ажно зачаравалi юначы розум.

Незаyважна дапялi да месца, дзе любiy рыбачыць яго дзед. Тое быy дужа маляyнiчы куток, асаблiва такiм выдатным ранкам. Лёгкая смуга стаяла над ракой, а ценькiя прамянi сонца яе фарбавалi y таямнiчы памаранчава-барвовы колер. Было крыху прахалодна, асаблiва паблiзу вiльготнага берага, але yсё гэта такiм чароyным ранкам зусiм не заyважалася. Ды i пасля гарачага сняданку вудалi пачувалiся yтульна.

– Вось i прыйшлi, – прамовiy дзядуля. – Маё yлюблёнае месца.

– Разумею. Тут надзвычай прыгожа, – пагадзiyся Янка.

– А яшчэ тут найлепей бярэ, асаблiва цяперака.

– А чаму?

– Бо рыба снедае, i прыхавацца тут ёсць месцайка, – паказаy ён на карэнне дрэy, якое сыходзiла проста y ваду. – У гэтым месцы рыба торкае заyжды добра, даспадобы ёй тут.

– Ага! Значыцца, рыба нам сёння забяспечана?

– Анягож! Сумаваць дакладна не давядзецца, абяцаю!

Яны паставiлi рыбацкiя зэдлiкi i пачалi раскладаць рэчы. Вуду дзед разгортваy так асцярожна, нiбы тую выштукавалi з крышталю. Але ж якая файная яна была! Вiдаць, тата Янкi доyга яе абiраy i аддаy за яе немалыя грошы.

– Добрая вуда! – не мог нацешыцца стары. – Такой дакладна нi y кога y нашай вёсцы няма. Дый што там у вёсцы – у наваколлi не знойдзеш! Ну, паглядзiм, як яна y справе.

Дзед замахнуyся, i з лёгкiм свiстам гачок паляцеy далёка y раку, размотваючы за сабою лёску. Шпулька вуды закруцiлася хутка-хутка, але так цiха, што яе звычайнага ляску стары амаль не пачуy.

– Ну, з такой вудай мы сёння пэyна вернемся з рыбай, – задаволена прамовiy дзед. – А ты, юны вудаль? Закiдвай! Цi не развучыyся яшчэ? – падахвочваy ён унука.

– Я? Не-а! – пахiтаy Янка галавой.

У яго, безумоyна, не было гэтулькi досведу наконт рыбацкай навукi, як у дзеда, але вудай малец ужо yмеy карыстацца. Хай сабе i не як праyдзiвы рыбак, але досыць добра i спрытна. Хлопец замахнуyся i таксама закiнуy гачок у раку.

– О, малайчына! – пахвалiy яго дзед. – Добры рыбак!

– Ну дык ёсць у каго!

І яны, задаволеныя сабой, распачалi лавiць рыбу. Пэyны час гэта адцягвала разважаннi Янкi. Але, гледзячы на павольную плынь ракi i на паплавец, якi калыхаyся на воднай роyнядзi, думкi самi сабой вярталiся да хлопца.

– Дзеду! – паклiкаy ён.

– Ну чаго, Янка?

– Слухай, а што гэта за шалом такi са шчытом быy над люстэркам? Да герба так падобна.

– Дык гэта i ёсць герб, – усмiхнуyся стары.

– Цiкава! А ён проста так там вiсiць цi чыйсьцi?

– Гэта герб тваiх продкаy!

– Маiх продкаy? У нас што, быy свой герб? – шчыра здзiвiyся хлопец.

– Наш род належаy да гэтага герба i карыстаyся iм.

– Гэта як?

– Даyней, калi рыцары збiралiся на вайну i аб’ядноyвалiся пад адной харугвай з гербам, за вайсковыя заслугi iх сем’ям мог надавацца герб. Ім яны потым карысталiся. Такiм чынам многiя шляхецкiя сем’i займелi падобныя гербы. Наш род пайшоy ад сапраyдных рыцараy.

– Але ж!

Янка быy гэтак здзiyлены, гэтак усхваляваны, што мог бы выпусцiць вуду i не заyважыць таго.

– Ашалець можна! – не мог ачомацца хлопец. – А чаму я нiчога дагэтуль не ведаy?

– Папраyдзе, гэтага нават твой бацька не ведае. Я пра тое асаблiва нi з кiм не размаyляy.

– А чаму?

– Ну як табе патлумачыць? Не тыя часы былi, скажам так.

– У сэнсе?

– Калiсьцi за такое маглi i выправiць куды, у Сiбiр цi яшчэ што горай. Хаця твой бацька i нарадзiyся yжо y больш вольны час, але yсё адно лепей было не распавядаць пра сваё паходжанне.

– А цяпер што?

– Ужо можна i не хаваць. Але каму гэта цяпер цiкава?.. – сумна прамовiy дзед.

– Мне! – гарэлi вочы хлопца. – Вельмi! Гэта ж так iстотна ведаць, – кiм былi твае продкi. Асаблiва калi гэтакiя. Я дагэтуль пра рыцараy толькi y кнiжках чытаy ды фiльмы пра iх глядзеy. А цяпер разумею, што y маiм родзе былi рыцары! Цiкава ж!

– Шчыра кажучы, мяне вельмi цешыць, што цябе гэта так уразiла, – павесялеy дзед. – Можа, у цябе атрымаецца болей даведацца пра нашых продкаy. Я стары yжо. А y вас, маладых, усе магчымасцi сёння на тое ёсць. І архiвы, i бiблiятэкi вунь якiя, i гэтае, як яго…

– Сецiва? – падказаy хлопец.

– Ага, яно самае. Вось дзе рэч, кажуць, цудоyная.

– Усё, што пажадаеш, можна знайсцi, – пагадзiyся Янка. – Трэба будзе y вольны час, як вернемся, паглядзець. Магчыма, што i знайду.

– Мо што i мне потым апавядзеш.

– Абавязкова, дзеду.

– О! – раптоyна гукнуy дзед, i Янка павярнуyся y той бок, куды глядзеy дзед. – Торкае, глянь ты, торкае!

– Ага, – адразу з iмпэтам пералучыyся Янка на iншае. – Глянь ты, i сапраyды, бярэ! Ды i добра, вiдаць жа. Гэтак цягне, няйнакш, вялiкая рыбiна.

– Так, давай, давай! – дзед шмаргануy вуду i закруцiy шпульку.

Урэшце над воднай плынню паказалася i сама рыбiна, якая выскачыла на iмгненне з вады, спрабуючы вызвалiцца ад гачка. Яна была не з дробных. Галоyнае цяпер, каб яна не сарвалася.

– Падхватнiк, Янка, хутчэй падхватнiк! – крычаy дзед, падцягваючы рыбу, якая yпарта супрацiyлялася.

Хлопец кiнуy сваю вуду i скокнуy па падхватнiк. Дзед падвёy рыбу блiжэй да берага, а хлопец яе yдала падхапiy. Ён ледзь выцягнуy рыбiну на бераг, ажно той падхватнiк прагнуyся.

– Глядзi, глядзi! – раптоyна гукнуy дзед. – Хапай вуду, i y цябе бярэ!

Хлопец кiнуyся ратаваць сваю вуду, якую рыбiна магла сцягнуць за сабою. Янка падсякаy яе i падцягваy гэтак, як вучыy дзед. Рыба пачала весцi з боку y бок, але хлопец усё блiжэй падцягваy яе да берага. Лёска напiналася, як струна, але гэта адно падахвочвала хлопца. Яшчэ крыху намаганняy – i ягоны yлоy на беразе.

А далей яны толькi i паспявалi, што выцягваць згаладалую рыбу, i за колькi гадзiн ужо мелi болей чым зайздросны yлоy. Такога Янка i не мог уявiць.










Нечаканая разгадка. Чароyная краiна


Дахаты нашы рыбакi вярнулiся надта шчаслiвыя i з багатым уловам. Вядро, амаль поyнае рыбы, Янка ледзь перанёс праз парог i з грукатам бухнуy на падлогу. Яго перапаyняy гонар мужчыны-здабытнiка, якi з лiшкам выканаy свой гаспадарскi абавязак кармiцеля сям’i. Следам за iм ужо больш сцiпла yвайшоy дзед i цiха паставiy вуды i рэчы y кут.

– Вось! – пахвалiyся Янка. – Ледзь данеслi!

– Матка Боска! – радасна пляснула y ладкi бабуля. – Ну вы i малайцы!

– Але ж, сапраyдныя рыбакi! Здабытнiкi! Гэта ж трэба, гэтулькi рыбы налавiлi! – падтрымаy сваiх родных тата i папляскаy сына па плечуку. – Ну, дай пацiсну табе руку!

І той з гонарам, але y той самы час i yсхвалявана працягнуy яе бацьку.

– Ды што вы, – прамовiy збянтэжаны ад пахвалы хлопец. – Я ж з дзедам. Каб не ён…

– Слушна, Янка, – падтрымаy такое iмкненне да справядлiвасцi бацька. – Славай трэба дзялiцца з тымi, хто дапамагаy яе дасягнуць. – Ну, тата, – звярнуyся ён ужо да свайго бацькi, – вы мяне yразiлi, нават перасягнулi самога сябе. Мяркую, Янка надоyга запомнiць такую рыбалку!

– Толькi куды ж мне цяпер усю гэтую рыбу падзець? – прамовiла бабуля.

– Частку можам засмажыць альбо y печы згатаваць, – прапанавала мацi. – А рэшту сёння возьмем з сабой у госцi. Будзе выдатны падарунак.

– Якiя госцi? – крыху здзiвiyся Янка, i не таму, што было шкада з кiмсьцi падзялiцца, а таму, што нечаканымi былi навiны пра выправу на госцi адразу па прыездзе.

– Цётка твая нас усiх сёння да сябе паклiкала, даyно не бачылiся.

– Вой, матуля, я сёння так стамiyся i не выспаyся… Можна я yдома застануся?

– Яна yсiх паклiкала, – крыху разгубiлася мацi.

– А з iншага боку, мо няхай ён дома застанецца? – падтрымаy сына бацька. – Мяркуй сама: iншыя дзецi нават прыблiзна яго yзросту туды дакладна не прыйдуць. Што ён там рабiцьме? Будзе сядзець i глядзець на нас, слухаючы сумныя дарослыя разважаннi?

– Во! – далучылася да размовы i Мiлана. – А можна тады i я yдома застануся? Што я там адна буду рабiць? Я лепей сябровак сваiх адведаю, даyно не бачылiся. Мяне yжо суседка Марыська клiкала да сябе, Янку таксама.

– Мяне? – здзiвiyся Янка.

– Не, цябе запрашаy ейны брат, твой прыяцель, – патлумачыла Мiлана. – Я сказала, што y цябе ёсць рыцарскiя даспехi, а яна пра гэта апавяла брату, той вельмi хацеy iх пабачыць.

– Але ж! Я толькi yчора заявiyся, а yжо аднавяскоyцы ведаюць з чым.

Усе адразу ж засмяялiся з такой серыi навiн.

– А што? – як нiчога нiякага працягнула Мiлана. – Я ёй пахвалiлася сваёй дыядэмай i тваiмi даспехамi. Ёй з братам дужа цiкава на iх паглядзець. Пэyна, яны такога яшчэ нiколi не бачылi.

– Добра, вазьму з сабой.

– Можа, так для вас будзе лепей, – пагадзiлася мацi.

– Анягож! – падтрымаy тата. – Ім з сябрамi будзе куды весялей, чым з намi.

– А вы? – звярнулася мама да свёкра. – З намi пойдзеце? Не стамiлiся?

– Я? Вядома ж, пайду. Мне ж рыбалка не y цяжар была. Мне ж гэта хутчэй за звыклую забаyку.

– Ды i я таксама не тое што стамiyся, – быццам стаy апраyдвацца Янка, – проста не выспаyся, прачнуyся ж рана…

– Нiхто ж нiчога не кажа, – супакоiy яго дзед. – Гэта мне, старому, ужо з рання не спiцца. А вам, вядома, проста неабходна высыпацца.

Дарослыя пераапранулiся i сабралiся выходзiць з дому. Але yжо y апошнi момант дзед заyважыy, што вуды ён так i не прыбраy у камору.

– Во дзе ёлупень стары! – пакпiy ён сам з сябе. – Зусiм вылецела з галавы.

– Ай, бацька, – звярнуyся да яго тата Янкi, – прыйдзем – прыбярэш. Выходзiм.

– Не-не-не! – заyпарцiyся дзед. – Рэчы заyжды мусяць быць на сваiх месцах. Пагатоy новая вуда, дарагая такая! А ты кажаш, каб яе вось так кiнуy? Ды мне ж супакою не будзе, увесь час у гасцях буду думаць, як яна там.

– Добра. Толькi хутчэй, калi ласка. А то нас, пэyна, ужо чакаюць.

– Я зараз, хуценька.

Дзед падхапiy кiнутыя рэчы i пашыбаваy з iмi да каморы. Ён адамкнуy дзверы, усё паставiy, выйшаy i зачынiy дзверы. А затым падняy руку, каб замкнуць iх, мяркуючы, што ключ у замочнай шчылiне, i на iмгненне знерухомеy, спрабуючы нешта yспомнiць.

– Дзiyна, – прамармытаy ён.

Ключа y дзвярах не было. Стары пачаy аглядаць свае кiшэнi, але i там было пуста.

– Нiчога не разумею, – прамовiy ён.

– Што такое? – запыталася жонка.

– Ды ключ, дакладна ж памятаю, што пакiнуy яго y дзвярах. Падаецца ж, не вымаy. Цi не? Мо y каморы паклаy дзе? – выказаy ён здагадку i зноy пачаy шукаць.

– Ды хадзем ужо, проста прычынi дзверы. Што можа здарыцца з тваёй каморай за паyдня?

Але дзед нiчога не адказваy, яго цяпер болей хвалявала пытанне, куды ён падзеy ключ.

– Ай, тата, i сапраyды, – карцела yжо выйсцi i бацьку Янкi, – проста прычынi дзверы. Дзецi yдома, калi што – затэлефануюць. Нам жа тут недалёка iсцi, гэта ж не y суседняю вёску цi яшчэ куды.

– Ну добра, добра, – без асаблiвай радасцi змушана пагадзiyся дзядуля.

Ён проста прычынiy дзверы, яшчэ колькi секунд памуляyся каля iх, не маючы ахвоты пакiдаць дзверы незамкнёнымi, а потым рашуча махнуy рукой i yрэшце скiраваy з усiмi да выйсця. Не ведаy ён тады, да чаго гэта yсё можа прывесцi. Хоць недзе там, у глыбiнi, нешта тачыла яго. Ну, значыцца, лёс такi. Што наканавана…

Янка не бачыy усяго гэтага. Яго змарыла пасля ранняй рыбалкi i перакусу, i ён ужо амаль без сiл павалiyся на ложак. А Мiлане, хоць тая i бачыла yсё, гэта было не надта цiкава.

Дарослыя yрэшце сышлi, i дзецi засталiся адны y доме. Янка пасапваy, а сястрычка тым часам пайшла збiрацца на госцi да сяброyкi. Яна ведала, што там будзе прысутнiчаць i сябра яе брата, таму жадала выглядаць як мае быць. Дзяyчына пачала перабiраць адзенне, каб абраць, якi строй болей пасуе да дыядэмы. Пакуль яна yпрыгожвалася, Янка паспеy крыху адпачыць. Устаy ён поyны сiл. Цяпер можна хоць на госцi, хоць на пошукi прыгод. А як вядома, хто шукае прыгодаy, той заyжды iх знойдзе. Цi яны яго…

Янка, злёгку пацягваючыся, выйшаy са свайго пакоя. Выйшаy i знерухомеy. Першае, што прыйшло яму да галавы было тое, што ён яшчэ працягвае спаць. Перад iм стаяла сястра, але цяпер яна была падобная да юнай каралеyны, нагэтулькi яна змянiлася. Так i карцела прамовiць: «Ваша Вялiкасць!»

– Што? – запыталася Мiлана, хоць i сама здагадвалася, што yразiла брата.

– Ты… ты… – пачаy падбiраць ён словы. – Ну проста як каралеyна.

– Я да таго i iмкнулася, – задаволена yсмiхнулася яна.

– Нават не ведаю… Разумею, у горадзе. Але тут… Цi не занадта шыкоyна? – спытаy брат.

– Ну y вёсцы, i што? – не пагадзiлася з такiмi разважаннямi Мiлана. – Дзяyчына yсюды мусiць iмкнуцца выглядаць годна.

– Маеш рацыю. Але ж i мне цяпер трэба будзе выглядаць адпаведна.

– Вядома ж. Мужчына таксама абавязаны сачыць за сабой.

– Так, – зноy пагадзiyся Янка. – Каб не думалi, што нейкi няyдалiца, якi i сябе дагледзець не y стане. Бо якi ж з яго тады толк?

– Можа, мне тады апрануць новыя даспехi? Будзем дакладна тады як каралеyна i яе мужны рыцар-ахоyнiк.

– Мне iдэя даспадобы. У такiх строях нам не будзе роyных, – сказала сястра, ужо yяyляючы, як яны будуць уражлiва выглядаць збоку.

Янка вярнуyся y пакой i хутка пераапрануyся.

– О, выдатна! – пахвалiла Мiлана. – Так нашмат лепей.

– Ага! – захоплена пагадзiyся Янка. – Табе яшчэ б да такога выгляду… ым-м-м, – нешта прамычаy ён, нiбыта разважаючы, цi варта ёй нешта сказаць, цi не.

– Ды што, што? Кажы, – заiнтрыгаваная, змушала яна.

– Не, не магу. Баюся, пакуль нельга.

– Ды што? Кажы, як пачаy. Абяцаю – нiкому нi слова.

– Дзядуля мае табе падараваць адзiн ну вельмi прыгожы кулон. Ды нагэтулькi прывабны i цудоyны, што я такiх i не бачыy. Нават таямнiчы.

– Файна як! – усхвалявалася ад радасцi i прыемнай неспадзеyкi Мiлана. – А чаму таямнiчы?

– Разумееш, ён выглядае дужа незвычайна. Я такога колеру камянёy i не сустракаy. А яшчэ на iм надпiсы нейкiя незразумелыя выбiтыя.

– Уга!

– Дык i гэта не самае дзiyнае.

– А што яшчэ можа быць? – усё болей захаплялася сястра.

– Яго ды колькi iншых рэчаy нашаму дзядулю ягоны дзед загадаy перадаць менавiта нам. Уяyляеш? Наш прапрадзядуля!

– Дзiyна, – прамовiла зачараваная такой навiной Мiлана. – Гэх, хутчэй бы той кулончык пабачыць. А яшчэ б надзець на сябе, – марыла яна. – Разам з маёй дыядэмай як бы yсё глядзелася…

– Вядома, ва yсiм харастве… – уявiy i Янка. – Шкада толькi, што дзед усё гэта замыкае.

– Так, – уздыхнула сястра. – А дзе замыкае?

– Тут, – хiтнуy брат галавой на дзверы каморы.

– Ту-ут? – адразу ж з нейкай хiтрынкай перапытала Мiлана.

– Сама ж ведаеш, яна заyсёды замкнёная. Дзед за гэтым строга сочыць. Таму давядзецца чакаць, пакуль ён сам тыя падарункi нам не дастане.

– Ды не, мо i не давядзецца, – радасна yсхвалявалася дзяyчына.

– Не зразумеy? – матлянуy галавой Янка.

– Глядзi! – i яна хутка наблiзiлася да дзвярэй каморы, нацiснула на клямку i лёгка штурхнула дзверы. Як жа здзiвiyся хлопец, калi дзверы расчынiлiся.

– А-а-а… – не мог падабраць ён словаy. – Як гэта?

– Вельмi проста, – усмiхнулася Мiлана брату. – Ты нiколi не здагадаешся.

– Не-а, – закруцiy Янка галавой.

– Усе yжо мелiся выходзiць, як дзед заyважыy, што забыyся прыбраць вашы вуды i рэчы y камору. Адамкнуць ён яе адамкнуy, нават усё туды i прыбраy. А вось куды ключ у гэтым паспеху паклаy, забыyся. Трэ было выходзiць, вось i сталi яго падганяць. Урэшце ён не вытрымаy, махнуy на yсё рукой i пайшоy.

– Ачмурэць. Але ведаеш, усё адно браць без ягонага дазволу…

– Дык браць я i не збiралася. Бясспрэчна ж, нельга.

Яна yздыхнула. У яе вачах адбiyся смутак, так карцела пабачыць упрыгожванне.

– Гэх, – прамовiла яна, – во каб зiрнуць хоць бы адным вочкам!

– Мяркую, што толькi зiрнуць можна. Гэта yсё ж нас тычыцца, – не мог утрымацца i Янка.

Дзецi цiхенька yвайшлi y камору. Мiлана паглядзела на куфар i прамовiла:

– Вялiзны якi! Старадаyнi, вiдаць.

– Так, дужа старадаyнi.

– Слухай, а люстэрка якое цiкавае! Проста шыкоyнае! Пэyна, таксама з тых часоy?

– Вядома. Такое ж старое, як i куфар!

– А як ты яго адамкнеш? На iм вунь якi замок!

Хлопец з усмешкай прасунуy руку за куфар, дастаy ключ, адамкнуy замок i падняy вечка.

– Аёй, колькi тут усяго?! – дзiвiлася Мiлана.

– Ага, але yсё не так цiкава, як вось гэта, – i ён выцягнуy тое, што прызначалася iм ад прапрадзеда. Крыж i падкова, безумоyна, не так уразiлi дзяyчыну, як таямнiчы кулончык. Рукой яна адразу ж пацягнулася па яго. Вочы загарэлiся, дзяyчынка зачаравалася yпрыгожваннем. Неверагоднага фiялкавага колеру каменьчык зiхацеy ад святла лямпы yсiмi бакамi, а паyпразрыстасць надавала яму яшчэ большай прыгажосцi i таямнiчасцi. А як бы ён магiчна засвяцiyся на яскравым сонечным святле!

– Ашалець! – не yтрымала эмоцый Мiлана. – У жыццi не бачыла анiчога прыгажэй. Што гэта за камень, цiкава?

– Каб я ведаy! Я сам нiчога падобнага не бачыy.

– А што яшчэ нам наш прапрадзед перадаy? – дзяyчына зiрнула на iншыя падарункi, якiя y параyнаннi з кулончыкам зусiм не yражвалi. – Можаш пакiнуць сабе, – пажартавала яна. – А я вазьму толькi яго, – любавалася дзяyчына yпрыгожваннем. – А можна я яго надзену? Так карцiць!

– Калi ласка. Хто табе забараняе? Пэyна ж, ён табе быy прызначаны.

– Выдатна! – усцешылася яна. – Дзякуй!

– Ды няма за што. Тут вунь i люстэрка ёсць. Можаш адразу i паглядзецца.

Мiлана апусцiла вечка куфра i, нядоyга думаючы, надзела на сябе матузок з кулончыкам.

– Цуд! Мне так пасуе! Праyда?

– Так, безумоyна. Асаблiва з тваёй дыядэмай – ну проста каралеyна!

– Дзякуй!

І яна зрабiла невялiкi рэверанс, нiбыта i сапраyды была каралеyнай.

– А што ты будзеш рабiць са сваiмi падарункамi? – без асаблiвай цiкаyнасцi запытала Мiлана.

– Я не ведаю, навошта яны наагул. З кулончыкам зразумела, яго хоць можна надзець. А тут што i да чаго, паспрабуй здагадайся.

– Проста так ён бы iх не пакiнуy, – тут ужо i Мiлана задумалася. – Дай зiрну.

Янка працягнуy сястры падкоyку i крыжык. Дзяyчына пачала разглядаць iх.

– Цiкава. На першы погляд, нiчога такога y iх няма.

Мiлана зноy зiрнула на сябе y люстэрка, прызадумалася i раптам заyважыла старадаyнi герб, па-майстэрску выразаны на верхняй частцы асады.

– Слухай, – зацiкаyлена запыталася яна y брата, – а гэта што?

– Наш родавы герб.

– Родавы герб? У нас быy свой герб?

– Некалi. Даyно, – адказаy Янка i yважлiва паглядзеy на выяву.

– Так, зачэпка y iм! – узрадаваyся хлопец. – Як жа я адразу не здагадаyся?! Слухай, ты проста генiй.

– Ты пра што? – не зусiм разумела сястра.

– Дай сюды, – папрасiy ён назад свае падарункi. – Зiрнi на герб. Бачыш?

– Герб як герб… Аёй! – выгукнула яна, урэшце нешта таксама заyважыyшы. – На iм не стае крыжа i падковы. Але калi iх адламалi, чаму назад не прымацавалi? Навошта iх зламанымi трэ было захоyваць? Ды яшчэ нам перадаваць?

– Вось гэта мы i высветлiм.

І хлопец, трымаючы свае падарункi y руцэ, узлез на вечка куфра. Найперш ён прымерыy крыж, якi дакладна запоyнiy выемку. Значыцца, менавiта там ён быy даyней. Янка замацаваy яго трывала.

– Надаецца! – задаволена прамовiy ён.

І адразу ж па каморы праляцеy лёгкi ветрык. Зусiм кволы, але y зацiшнай каморы яго можна было адчуць.

– Скразняк? – выказаy здагадку Янка. – Табе не падалося?

– Так. Я нешта таксама адчула.

– Дзiyна. Скуль ветру тут узяцца? Добра, не будзем зважаць на дробязi.

Янка yзяy падкоyку i старанна прымацаваy яе. І так моцна прыцiснуy далонню, што крыж неверагодным чынам нiбыта выехаy з рамы.

– Што за глупствы? Я ж яго надзейна замацаваy!..

Янка крыху абурана yзяyся за крыжык. Але той ужо не вымаyся. Ён нiбыта вiсеy на нейкiм цвiку цi на шрубе.

– Не зразумеy, – прамовiy Янка. – Як гэта так?

Ён пацягнуy крыж мацней i заyважыy, што той круцiцца. Янка, не yсведамляючы, да чаго гэтая цiкаyнасць можа прывесцi, пачаy паварочваць крыж.

І тут люстэрка непрыемна ляснула. Наступным iмгненнем уся яго паверхня yкрылася танюткiм павуцiннем расколiнак. Янка i Мiлана не на жарт злякалiся, што зараз яно разляцiцца па yсiм пакоi дробнымi аскепкамi, крануyшы i iх. Абое y спалоху затулiлi твары рукамi i адвярнулiся.

Але аскепкi не разляцелiся, а проста з шамаценнем i звонам абсыпалiся долу. І было б зразумелым, каб шкло абрынулася аскепкамi на куфар i падлогу. Але ж яно знiкла некуды y асаду, што было вельмi дзiвосна.

Янка i Мiлана павярнулiся, зiрнулi на знiклае люстэрка i, нiчога не разумеючы, пераглянулiся мiжсобку.

– А дзе?.. – разгублена запыталася Мiлана. – Шкло… Цi хоць бы аскепкi.

Янка пацепнуy плячыма. Ён паглядзеy на пустую асаду, а потым моцна-моцна заплюшчыy вочы i паматляy галавой, нiбыта пабачыy нешта такое, чаму вочы не давалi веры.

– Што за…

Потым хлопец падняy руку i паспрабаваy дакрануцца да таго месца, дзе яшчэ колькi хвiлiн таму было люстэрка. Там дакладна мусiла нешта ж быць – цi сцяна, цi дыхта. Хоць нешта. Але замест таго яго рука проста трапiла y нейкую пустэчу.

– Што за… – iзноy паyтарыy ён, не ведаючы нават, што i думаць.

Мiлана стаяла з разяyленым ротам. Яна таксама адмаyлялася верыць сваiм вачам. Янка тым часам выцягнуy руку з пустэчы, затым iзноy апусцiy яе туды, сам сябе правяраючы.

– Што там? – запыталася сястра.

– Пуста. Вiдаць, там схаваны патаемны пакой. А мо i якi патаемны ход.

– Хто б мог падумаць?!

– Так.

– І што, там зусiм нiчога-нiчога не вiдаць?

– Святло, падаецца, удалечынi бачу, але нiчога не разгледзець. Трэба спраyдзiць.

І Янка паспрабаваy рукой абмацаць пустэчу. Але ён не здолеy утрымаць раyнавагу, стоячы на вечку куфра, i паляцеy у цемру. Мiлана адразу ж ад спалоху заверашчала. Але неyзабаве yцямiла, што трэба нешта тэрмiнова рабiць, i yскочыла на куфар. Дзяyчына перахiлiлася праз край люстэрка i пачала клiкаць брата, беспаспяхова водзячы рукой у цемры.

– Янка, Янка! Дзе ты, братачка?

Дзяyчына была не на жарт спалоханая. У яе нават прамiльгнула страшэнная думка аб страце брата. Мiлана роспачна паклiкала яшчэ раз:

– Янка, Ян! Дзе ты?

– Я тут, Мiлана! – прыцiшана пачулася недзе y глыбiнi.

– Ян? – не паверыла яна сваiм вушам. – Як ты там? З табой усё добра?

– Так, iдзi сюды! Тут так прыгожа!

– Куды? Я нiчога не бачу.

– Проста скачы долу. Дай веры, усё будзе добра!

– Ну добра. Глядзi, калi што.

Дзяyчыну крыху адольвалi сумневы, але голас брата гучаy так упэyнена, так пераканаyча. Яна закiнула нагу, падцягнулася i… скочыла y цемру.

Мiлана апынулася на невялiчкай горцы, якою плаyна з’ехала долу. Яна вылецела праз пройму i раптам пабачыла неверагодна прыгожы сонечны лужок. Дзяyчына нават не адразу асэнсавала, што трэба падняцца, нагэтулькi была шакаваная. Паволi yздымаючыся, глядзела на yсё шырока расплюшчанымi вачыма.

– Дзе гэта мы?

– Каб жа я ведаy.

Мiлана зiрнула, адкуль яны сюды трапiлi. Гэта быy стары вялiзны разгалiсты дуб з шырокiм ды глыбокiм дуплом. Яно было не такiм вялiкiм, каб у яго з лёгкасцю пралез дарослы, але дастатковае, каб прасунуyся хто iх узросту.

– Пачакай! – пачала разважаць яна. – Калi гэта патаемны ход, дык дзе ж тады дом?

– Д-дом? – прамовiy Янка i сам зразумеy, што нешта тут не зусiм лагiчна.

– Так! Насамрэч мы з’ехалi проста з маленькай горачкi. Пагадзiся, гэтага замала на тое, каб так далёка апынуцца ад дома i каб яго не бачыць.

– А яно ж напраyду так. А дзе ж дом? Што за цуд?

І тут увагу Мiланы прыцягнула iншае.

– Глядзi! – паказала дзяyчына на брата. – А што гэта з тваiмi даспехамi сталася?

– А што з iмi не так? – не разумеючы, прамовiy Янка i адчуy, што даспехi y некалькi разоy пацяжэлi. Ён узняy руку, i ад здзiyлення хлопцу ледзьве мову не заняло: цацка сталася сапраyдным жалезным мячом. Хлопец папляскаy далонямi па сабе i адчуy грукат лат.

У подзiве ён зiрнуy на сястру.

– А з табой што?

– У сэнсе? – крыху перапалохалася сястра i схапiлася за галаву.

– Твая дыядэма… Як яна цяпер зiхцiць! Ды i адзенне змянiлася…

Мiлана зняла дыядэму i агледзела яе. Гэта было каштоyнае yпрыгожванне з дыяментамi, што зырка зiхацелi. Ды i сукенка стала па-каралеyску шыкоyнай.

– Нiчога не разумею, – круцiла галавою Мiлана. – Дома няма, мы незразумела як пераyвасобiлiся. Што з намi здарылася? Што yсё гэта значыць?

– Ды i дзе мы? Падаецца, у нашай ваколiцы нiякiх нават i блiзка падобных мясцiн няма. Прынамсi я такiх дакладна не бачыy.

– Чакай, – паспрабавала разважаць Мiлана. – Мы трапiлi сюды праз тое люстэрка.

– Ну так. Ускочылi y яго i цяпер тут, у гэтым дзiyным месцы.

– Ну, братка, не хачу цябе палохаць, але, баюся, мы трапiлi з табой у…

– Залюстрэчча… – нечакана разам прамовiлi яны.










Знаёмства з чароyным каралеyствам i яго дзiyныя жыхары


Дзецi чулi пра Залюстрэчча y казках, але трапiць у яго самiм… Цi маглi яны пра такое нават марыць?

– Як такое магчыма? – ледзь дыхаючы, спытала Мiлана. – Гэта ж проста неверагодна.

Тым часам на дуб, праз якi яны тут з’явiлiся, прыляцела сарока. Яна yселася на сук i пачала з цiкаyнасцю iх разглядаць. Дзецi зiрнулi на птушку i адвярнулiся. Сарока як сарока, хоць i не так часта яны трапляюцца на вочы.

– Я yжо i сам не ведаю, ува што цяпер верыць, – разгублена адказаy Янка. – Не, я чытаy казку «Алiса y краiне цудаy», глядзеy з захапленнем фiльм «Дзясятае каралеyства». Але патрапiць у тую краiну самому… Такое y галаве не yкладаецца. Ушчыкнiце мяне! Можа, я сплю?

– Ушчыкнiце тады i мяне.

– Цiкава, што гэта за месца?

– Ну, дзiyныя людзi! – пачулася yгары.

Яны yзнялi галовы, але там, апрача сарокi, нiкога не было. Янка i Мiлана здзiyлена пераглянулiся i зноy паднялi галовы.

– Вандруюць у нашым каралеyстве i нават не ведаюць, дзе яны, – данеслася iзноy.

– Сарока размаyляе? – уразiлася Мiлана.

– Вядома ж, размаyляе, – прамовiла сарока, нiбыта была здзiyленая такiм пытаннем. – А якiя ж сарокi, на вашую думку, яшчэ бываюць? Хiба што нямыя, – працягвала размаyляць з iмi балаболка, крыху пакрыyджаная iх заyвагай. – Во народ, во людзi! З якога, цiкава, каралеyства, вы да нас завiталi, што гаманкiх сарок не бачылi? Фы, – чмыхнула незадаволена яна i, саскочыyшы з галiны, некуды паляцела.

– Во цуд, – толькi i прамовiла дзяyчынка.

– Мажлiва, цыркавая, – выказаy здагадку ейны брат. – Хутчэй за yсё з нейкага цырка. Муштраваная, – упэyнена выказаyся ён.

– Так, – пагадзiлася сястра. – Не, мне трэба прысесцi. Нешта y мяне ад усяго гэтага галава закруцiлася.

Яна запрыкмецiла непадалёк ад дуба вялiкi камень, падышла да яго i памкнулася была прысесцi. Але нечакана пачула перасцерагальнае сыканне.

– Асцярожна, змяя! – гукнуy Янка, пабачыyшы, як з-за каменя паднялася галава паyзуна, i кiнуyся да сястры.

– Так, асцярожна, панi! Глядзiце, на што сядаеце, – даляцела з-за каменя.

Мiлана стаяла, вылупiyшы вочы i не верачы iм. Ужо i змяя размаyляе з ёй! Янка таксама заyважыy гэта i замарудзiy свой рух, гледзячы на змяюку, нiбы зачараваны.

– О, каралеyна! – змянiла змяя тон, выказваючы пашану да Мiланы. – Прабачце, не адразу пабачыy, што вы каралеyская асоба. Шчыра перапрашаю.

Змяя размаyляла. Гэта быy пан Вуж, – звычайны вуж, на галаве якога жаyцелi плямкi, нiбы намаляваныя вушкi.

Вочы Мiланы зрабiлiся вялiкiя-вялiкiя, i раптам усё некуды паплыло. Янка ледзьве паспеy падхапiць яе. Колькi дзяyчына была y непрытомнасцi, цяжка сказаць. Калi яна ачомалася, пабачыла твар брата.

– Урэшце! Дзякуй Богу, ты ачуняла! А то мы перахвалявалiся.

Мiлана сцiпла yсмiхнулася i стомлена павярнула галаву, пасля падхапiлася i прыцiснулася да брата. Побач з ёй, крыху прыyзняyшыся ад зямлi, гайдаyся Вуж. Яго пыска i напалохала дзяyчыну. Ён незвычайна yсмiхаyся, амаль па-чалавечы.

– Не пужайся, – супакоiy яе Янка, – ён добры.

І Вуж пры гэтым, нiбы пацвярджаючы, хiтнуy галавой, не перастаючы дзiyна yсмiхацца. Здавалася, што ён разумее yсё, што кажа Янка. Цi не цуд?

– Мне тут наш новы знаёмы апавёy… – пачаy гутарку хлопец.

– Якi знаёмы? – перапынiла яго сястра, не зусiм разумеючы, пра што гаворка.

– Вось ён, Вуж.

І змейка iзноy весела i спагадна кiyнула галавой.

– Ты жартуеш? А, разумею, ты спрабуеш мяне павесялiць. Слухай, Янка, я страцiла толькi прытомнасць, а не розум. Так, ён вельмi пацешны, нават дзiyны, але я ведаю, змеi не размаyляюць.

– Як гэта не размаyляюць? Што за навiна?! – знiкла yсмешка з пыскi Вужа.

– А-а-а! – спалохана залямантавала Мiлана. – Змяя размаyляе!

І яна хутка схавалася за Яна. Дзяyчына yся трэслася ад перапуду. Такога яна яшчэ нiколi y жыццi не бачыла ды нават не чула, што такое бывае. Мiлана адчувала, што яшчэ не з’ехала з глузду i што гэта не сон: «Усё адбываецца насамрэч, а не падаецца», – ад гэткiх думак ёй станавiлася яшчэ горай.

– Не лякайся, сястрычка, – паспрабаваy iзноy супакоiць яе Янка. – Я сам напачатку быy крыху здзiyлены i спалоханы. А потым пагаманiy з iм. Высветлiлася, што тут усе жывыя iстоты размаyляюць.

– Як гэта? Ты жартуеш? Цi такое бывае?

– Здаецца, тут бывае.

– Прабачце, цудоyная каралеyна i высакародны рыцар, але вы сапраyды нейкiя… – падбiраy ён словы, не жадаючы iх пакрыyдзiць цi выказаць непавагу. – Словам, як не з нашага каралеyства, не з нашых зямель. Вы так дзiyна yсё кажаце. Прабачце, але ж адкуль вы? Я сустракаy усiх высакародных асоб падчас святочных iмпрэз, але вас бачу yпершыню. Упэyнены, вы дакладна не згэтуль.

– Мы… мы… – задумаyся Янка, разважаючы, як лепей адказаць, што прыдумаць.

– А якое гэта каралеyства? – перапынiла яго Мiлана.

– Вядома ж, каралеyства Сварга! – з гонарам азваyся Вуж.

– А хто гэта? – запыталася Мiлана.

– Ды нiхто. Папросту так каралеyства называецца. Як жа вы тут вандруеце, калi нават не ведаеце, дзе вы?

– Ды мы выпадкова сюды трапiлi, – адказаy Янка.

– Заблукалi, цi што?

– Можна i гэтак мовiць.

– Во, у нядобры ж час вы сюды трапiлi, – з сумам уздыхнуy Вуж.

– Што так?

– Ды яшчэ гадоy колькi таму тут было адно з самых квiтнеючых каралеyстваy, а цяпер… – i Вуж зноyку yздыхнуy.

– А што з iм здарылася?

– Як, вы не ведаеце?

– Не, адкуль? Мы yпершыню тут.

– Пэyна, вы з надта далёкага каралеyства, – прамовiy Вуж.

– О, гэта так! – пацвердзiy Янка.

– Яшчэ не гэтак даyно, недзе гадоy дваццаць таму, гэтымi землямi кiраваy мудры i добры кароль. І yсе яго любiлi i шанавалi, бо ён клапацiyся пра сваё каралеyства, як нiхто iншы. Усяго сябе аддаваy дзеля дабрабыту гэтай зямлi, i дбаy, каб кожны ягоны насельнiк жыy добра. Але невядома, скуль i як з’явiyся чорны вядзьмак Волх. Нiхто не ведае, адкуль ён прыйшоy, некаторыя кажуць, што з самога Лукамор’я. Яму yдалося выклiкаць давер у нашых жыхароy, а потым ён падлабунiyся i да караля. Волх зачараваy яго сваiм штукарствам, а калi налучыyся момант – атруцiy, а yсiм сказаy, што гэта нехта з каралеyскай аховы yчынiy. І паабяцаy усiм разабрацца з гэтым. Ды так незаyважна для yсiх i замацаваyся на стальцы.

– А што ж каралеyская ахова?

– А што ахова? Народ паверыy новаму каралю, якi ашуканствам захапiy уладу. А ахова, разумеючы, што yсе падазрэннi на iх, хутка разбеглася.

– Яны што, збаялiся?

– Не ведаю. Мо хто i спалохаyся, а можа, хто i расчараваyся y жыхарах каралеyства за тое, што яны паверылi y ману, ды з той крыyды i сышлi. Пра што тут казаць, калi сышоy нават улюбёны волат караля – Вярнiгара. Ён мог горы руйнаваць, падымаць i кiдаць вялiзныя камянi. Гэта быy наймагутнейшы волат…

– Уражвае!

– Так, моцы ён надзвычайнай.

– І што, ён так i не пажадаy вярнуцца?

– Не. Нават калi жыхары i самi yжо зразумелi, кiм ёсць гэты чорны вядзьмак, i пайшлi да Вярнiгары прасiць, каб той дапамог пазбавiцца ад Волха, ён не стаy з iмi i размаyляць, а толькi сышоy невядома куды.

– А чаму, пане, вы кажаце, што Волх – чорны вядзьмак? Ён што, насамрэч нейкi чарадзей?

– Мажлiва, i не самы магутны, але дакладна надзвычай хiтры i падступны.

– А што ён можа? На што здольны?

– Волх валодае чароyным кiем, з дапамогай якога выклiкае такiя рэчы, што i y начных немарасцях вы не бачылi. Таму яму нiхто не можа даць рады.

– Дык атрымлiваецца, уся ягоная моц у тым кii? – выказаy здагадку Янка.

– Ха! Каб так. Аднойчы адзiн з ягоных блiзкiх паплечнiкаy адважыyся паyстаць супраць яго – завалодаy кiем, якi паспрабаваy скiраваць супраць свайго гаспадара.

– І?

– Ды нiчога не атрымалася. У ягоных руках гэта быy не болей чым звычайны кiй.

– Значыцца iм можа карыстацца толькi Волх?

– Падобна на тое.

– А што здарылася з тым паyсталым наблiжаным?

– Яго чакала жорсткая расправа. Волх яго кiнуy сваiм верным дзiкам. Гэта было жахлiвае вiдовiшча. Яны растапталi i разадралi паyстанца жыyцом.

– Верныя дзiкi?

– Так. Волх сабраy вакол сябе багата лютых i драпежных iстот – дзiкоy, ваyкоy, крумкачоy, ваyкалакаy…

– Ваyкалакаy? Яны сапраyды iснуюць? Пярэваратнi? – здзiyлена перапынiла Мiлана.

– О, гэта надта крыважэрныя iстоты. Адны з найстрашнейшых iстотаy, якiя яму прыслугоyваюць. Яны больш драпежныя за ваyкоy, не грэбуюць у ежы нiчым. Ды нярэдка i на людзей нападаюць, асаблiва на маладых. А тое i на дзяцей. Тыя яшчэ пачвары!

– Жах якi…

– Яшчэ не жах. Тыя монстры не ядуць сваiх ахвяраy, а высмоктваюць з iх кроy, мазгi, чым амалоджваюць сябе. І нiхто не можа процiстаяць iм.

– А як жа гэтыя пачвары выглядаюць? Як iх распазнаць?

– Не вельмi цяжка. У адрозненне ад ваyка ён мае вакол шыi белы пасак, а праз поyсць на тулаве месцамi вiдаць i ягонае чалавечае цела. І вочы y яго чалавечыя, а вые ён не па-воyчы, а нiбыта скавыча i плача.

– Так, нешта yжо нiякавата. І што, нiяк нельга iм даць рады?

– Іх толькi пабачыш, ужо карцiць уцякаць, як мага далей.

– Зразумела, чаму вашага Волха нiхто не можа адужаць.

– Калi вы думаеце, што гэта yсе iстоты, якiя яму прыслугоyваюць…

– Што, яшчэ ёсць нехта?

– З найбуйнейшых гэта Цмок.

– І яны тут iснуюць?

– Насамрэч яны не такiя i злосныя, хоць i з рознымi характарамi сустракаюцца. Але чаму гэты Цмок выступае на баку Волха, нiхто не ведае. Звычайна цмокi нiкому не падпарадкоyваюцца. Пэyна, у Волха нешта ёсць, што змушае таго слугаваць яму.

– Ведаць бы што.

– О, тады гэта надта падважыла б магутнасць ведзьмака.

– Скажыце, пане Вуж, – звярнулася з павагай да змяi Мiлана, – няyжо ва yсiм каралеyстве Сварга няма нiводнага мудраца, у якога можна было б атрымаць адказы на тое, як можна даць рады чарадзею i даведацца пра Цмокавы сакрэты. Хоць нехта ведае гэтыя таямнiцы?

– Мудраца?.. Зрэшты, ёсць у нас адзiн такi мудры Пугач.

– Гэта yжо цiкава.

– Але… Не любiць ён нi з кiм размаyляць.

– А што так?

– Замкнёны ён, як пустэльнiк. Разумееце?

– Занадта разумны, каб весцi размовы з простымi людзьмi?

– Так, – зразумеy жарт Вуж. – Нешта накшталт таго. З людзьмi не любiць размаyляць, ды i нi з кiм наагул. Ведае, калi не yсё, дык дужа багата, а вось гутарыць пра тое нi з кiм не мае ахвоты.

– А мо не так спрабавалi завесцi з iм гаворку? – запыталася Мiлана.

– У сэнсе? – не зразумеy Вуж.

– Можа, усе прыходзiлi да яго толькi з пытаннямi, як да бяздушнага даведнiка? А ён жадае, каб да яго прыйшлi проста шчыра паразмаyляць, як да цiкавага сябра i суразмоyцы.

– Авохцi мне! – здзiвiyся Вуж такому нечаканаму падыходу. – А ведаеце, мажлiва, вы i маеце рацыю. Усе прыходзiлi да яго адно таму, што iм усiм было нешта трэба, але нiхто не прыходзiy да яго проста на госцi, па-сяброyску. Паспрабуйце, а раптам з вамi ён падзелiцца сваiмi ведамi…

– А як жа нам трапiць да яго?

– Я завяду вас, калi жадаеце, – зычлiва прапанаваy Вуж.

– О, як гэта велiкадушна з вашага боку, – усцешылiся Мiлана з Янкам. – Мы будзем вельмi yдзячныя.

– Ну што вы, – збянтэжыyся Вуж. – Калi y вас нешта атрымаецца, гэта нам самiм на карысць.










Падарожжа да мудрага Пугача. Каралеyскi замак


Вуж iх адразу папярэдзiy, што падарожжа будзе доyгiм i цяжкiм. Але y той самы час яно абяцала быць i цiкавым. Шлях пралягаy непадалёк каралеyскага замка, якi Янку i Мiлане надта карцела пабачыць. І яны паставiлiся да гэтага падарожжа, як да вясёлай прыгоды, а не як да нечага цяжкага i небяспечнага.

Дзецi апошнi раз зiрнулi на дуб, праз якi тут апынулiся, агледзелi наваколле, спрабуючы яго запомнiць. І рушылi y дарогу.

Вуж, нягледзячы на свае памеры, досыць спрытна плазаваy, i Янка з Мiланай за iм ледзь паспявалi. Дуб заставаyся yсё далей i далей, а неyзабаве i лес пачаy радчэць. Урэшце ён скончыyся, i кампанiя апынулася на yскрайку. Перад вачыма дзяцей паyстаy неаглядны абшар палёy сярод невысокiх узгоркаy. І бясконцы-бясконцы далягляд. І дзесьцi амаль на даляглядзе yзвышаyся Каралеyскi замак. Якi ж ён быy вялiзны! А таксама па-свойму прыгожы i непараyнальны з iншымi. Ад яго так i веяла моцай i велiччу. Страшна было падумаць, што yсё гэтае хараство належыць лiхому чарадзею, якога язык не паварочваyся назваць каралём.

– Нiшто сабе! Якi ж ён прыгожы! – у адзiн голас захоплена прамовiлi брат з сястрой.

– Так, – пагадзiyся Вуж. – А быy бы прыгажэйшы, каб не yсе гэтыя пачвары, якiя цяпер у iм балююць на чале з Волхам.

Янка прыгледзеyся болей уважна i пабачыy, што недзе непадалёк замка, у полi, шмат людзей нечым займаюцца.

– А што гэта там робяць? – запытаyся ён.

– А, гэта? – угледзеyся Вуж. – Гэта, хутчэй за yсё, зняволеныя апрацоyваюць палеткi нашага караля, так бы мовiць.

– Зняволеныя?

– Так. Вунь бачыце, наyзбоч замка яшчэ адна такая спаруда, таксама замак, толькi меншы. Досыць далёка ад каралеyскага, але ж абрысы разгледзець можна. Гэта вязнiца, – цяжка yздыхнуy Вуж.

– Вязнiца? Такая вялiкая?

– Так, на жаль. За колiшнiм каралём столькi зняволеных не было, ды i вязнiца знаходзiлася y iншым месцы, значна меншая. Сядзелi там сапраyды вiнаватыя.

– А цяпер?

– Цяпер у вязнiцу можна трапiць нават за тое, што кепскае сказаy пра новага караля цi яшчэ нешта такога кшталту.

– Як жа вы тут жывяце, калi нават нельга тое, што думаеш, казаць? – здзiвiлiся Янка i Мiлана ад такога дзiкунства.

– Так, вельмi цяжка цяпер стала.

– Ды няyжо няма y вас рыцараy, якiя б маглi адужаць гэтага злоснага караля?..

– Рыцары? Ха! Вядома ж, ёсць!

– Дык дзе ж яны?

– Дзе-дзе?! Вунь там яны i ёсць, – кiyнуy Вуж у бок вязнiцы. – У турме, у самых жорсткiх варунках. Волх усё робiць, каб зламаць iх дух. Каго з iх вынiшчыy, а каго не, дык робiць усё, каб яны зайздросцiлi тым, хто загiнуy.

– Ну i парадкi тут у вас.

– Яшчэ тыя, – iзноy цяжка выдыхнуy Вуж.

– А няyжо яны не могуць учынiць бунт ды вызвалiцца з-за кратаy?

– Ды не yсё так проста. Іх адмыслова пасадзiлi y розныя камеры, каб не мець магчымасцi размаyляць мiжсобку. Апрача ваyкалакаy i iншых пачвар, iх пiльнуе i Цмок. Таму yцячы адтуль да смерцi падобна.

– Ну не ведаю, што лепей: памерцi вольным цi жыць пад прыгнётам?

– На жаль, дух жыхароy нашага некалi славутага каралеyства амаль зламаны. Усе супраць новага караля, але y iх не стае духу, каб сабрацца разам, даць адпор яму ды ягоным пачварам i yрэшце зрынуць яго. Магчыма, няма таго, хто аб’яднаy бы yсiх ды павёy на змаганне пад сваiм камандаваннем. А пакуль усе запалоханыя, моyчкi сядзяць па закутках.

– А хто асноyныя яго паслугачы?

– Не ведаю. Але… Вунь бачыце y полi зняволеных? Прыглядзьцеся. Наyзбоч iх такiя адметныя буйныя чорныя фiгуры.

– Так, бачу, – прамовiy Янка.

– Гэта яго верныя ваyкалакi. Адзiн такi можа раскiдаць адразу з дзясятак звычайных людзей.

– Сапраyды, з такiм сам-насам не дасi рады.

– Ха! Не тое слова.

– Яны не толькi моцныя. Яшчэ i хуткiя, i спрытныя. Таму гэтыя зняволеныя, што працуюць на палетках, нават i не спрабуюць уцячы. Гэта проста бессэнсоyна.

– Гэх, каб ведаць, чым, – махнуy рукой раззлаваны такой несправядлiвасцю Янка, – з радасцю дапамог бы.

– Мы дапамаглi б, – выправiла яго сястра, – мы!

– Дзякуй i на добрым слове, ужо прыемна, – лагодна yсмiхнуyся Вуж.

Яны яшчэ крыху пастаялi, са шкадаваннем i абуранасцю назiраючы за працай зняволеных жыхароy каралеyства, пакуль Вуж не нагадаy:

– Ну што, хадзем да Пугача?

– Так! – рашуча выказаyся Янка, якога пачалi захлiстваць эмоцыi. – Цяпер я дакладна адчуваю, што трэба да яго iсцi.

– Не паспрачаешся. Тады рушым у дарогу! А шлях некароткi, Пугач далёка забраyся ад усiх.

– А што так?

– Ды хто ж яго ведае. Можа, каб не назалялi. Я ж казаy, не дужа ён ахвочы да размоy.

– Зразумела.

– Толькi крочым пакуль узлескам. Хавайцеся крыху за дрэвамi, каб вас гэтыя вартаyнiкi не пабачылi. Бо ад iх уцячы амаль немагчыма.

– Дзякуй за параду. Не хацелася б адразу трапiць да iх, так i не пабачыyшы вашага каралеyства.

Яны крочылi сцярожка, хаваючыся за стаyбурамi дрэy, iмкнучыся iсцi цiха, неyпрыцям, каб нiводная галiнка не трэснула пад нагамi. І yсцяж яны паглядалi на поле, пiльнуючыся, каб ваyкалакi iх не заyважылi.

Праточвацца праз лес было нялёгка. На yскрайку ён быy вельмi зарослы, багаты на разгалiстыя дрэвы з густымi хмызнякамi. Хмызнякi штораз даводзiлася абыходзiць, i гэта забiрала не толькi моц, але i час. Не хацелася б трапiць да Пугача y цемры. Тут i так было досыць страшна, а прабiрацца скрозь начны цёмны лес нiхто не марыy. Ды i затрымлiвацца y гэтым каралеyстве непажадана. Што падумаюць iх бацькi? Да цемры варта б вярнуцца дадому.

Урэшце небяспечныя палеткi засталiся далёка за спiнай, лес скончыyся, i непадалёк паyстала невялiкая вёска.

– Ну yсё, – наказаy Вуж, – далей iсцi пакуль не раю. Трэба тут пачакаць.

– Чаму? – не зразумелi яго падарожнiкi.

– А вы зiрнiце на сябе.

Брат з сястрой перазiрнулiся.

– За вярсту вiдаць, што вы нетутэйшыя i да таго ж не звычайныя вандроyнiкi.

– А-а-а, – зразумелi яны, што мае на yвазе Вуж. – І што вы прапануеце?

– У гэтай вёсцы жыве мой стары сябра. Я завiтаю да яго, можа, атрымаецца нешта yзяць вам з адзежы, каб вы не так прыцягвалi да сябе yвагу. Лепей, калi прыпадобнiцеся да тутэйшых. Вельмi ж вылучаецеся yва yсiх гэтых даспехах i каралеyскiх строях.

– Так, маеце рацыю. Няварта прыцягваць да сябе yвагу.

– Я паспрабую як мага хутчэй, а вы схавайцеся, каб вас нiхто не пабачыy.

– Добра, мы стоiмся i паспрабуем быць не заyважнымi.

І Вуж, спрытна выгiнаючыся, хутка папоyз да хаты свайго знаёмага. А Янка з Мiланай схавалiся за разгалiстым хмызняком i, прысеyшы, пачалi разглядаць вёску.

Яна выглядала як сапраyднае сяло: драyляныя хаты, падворкi з курамi ды каровамi. Але yсё ж яна нечым рознiлася ад iх роднай вёскi, нагадвала сярэднявечную…

Толькi некаторыя хаты былi з каменнымi падмуркамi. Пэyна, яны належалi заможным жыхарам, бо выглядалi досыць багата, мелi вялiкiя падворкi. Асноyная ж частка складалася са звычайных зрубаy, многiя былi з саламяным дахам. Складалася yражанне, што y гэтай мясцовасцi лютых i марозных зiм не бывае, бо y такiх халупах людзi папросту не вытрымалi б маразоy.

Неyзабаве недзе ззаду пачулася храбусценне галiны. Было чуваць, як нешта хутка наблiжаецца. Дзецi адсунулiся амаль у глыб хмызняку i азiрнулiся. Нейкi сабака, магчыма, бадзяжны, высалапiyшы язык, бег у iх бок. Але, на шчасце, ён пабег далей да вёскi, не звярнуyшы на iх анiякай увагi.

– Фу-ух, – уздыхнула, спалоханая Мiлана. – Так i завалу сэрца можна атрымаць.

– Ага, – пагадзiyся з ёй братка, – я сам спужаyся.

І яны, усмiхнуyшыся адно аднаму, павярнулi y бок вёскi i працягнулi чакаць Вужа.

Мiнула яшчэ колькi часу. Дзецi пабачылi, як нейкi мужчына з ладным скруткам наблiжаецца да iх, а побач паyзе Вуж.

Дайшоyшы да yскрайку вёскi, незнаёмец прыпынiyся i агледзеyся. Напэyна, правяраy, бачыць яго хто-небудзь цi не. Пераканаyшыся, што яго не заyважылi, ён рушыy далей ужо значна хутчэй.

Незнаёмы з Вужом наблiзiлiся да хмызняку, спынiлiся каля Янкi i Мiланы.

– О, рады вiтаць у нашых землях, юная каралеyна i высакародны рыцар, – прамовiy незнаёмец.

– Дзякуй, шаноyны, але мы не… – нешта захацеy адказаць цi патлумачыць Янка, ды Мiлана неyпрыцям пхнула яго y бок.

– Мы так удзячныя за вашы прывiтаннi i пашану, – дагаварыла замест брата дзяyчына.

– Мне Вуж апавёy, што вы жадаеце застацца незаyважанымi. Я тут сабраy некаторыя рэчы. Спадзяюся, яны вам нададуцца. А яшчэ прыхапiy крыху ежы i пiтва. Як я разумею, вы доyгi час былi y дарозе i, напэyна, згаладалiся.

– О, як тое дарэчы. Гэта так з вашага боку… – хацеy падзякаваць Янка за адзежу i за пачастунак, але незнаёмец яго перапынiy.

– Ды што вы, што вы, не варта падзяк. Для мяне вялiкi гонар дапамагчы вам.

– Але yсё адно шчыры вам дзякуй. Ваша дапамога нам цяпер дарэчы.

Незнаёмец схiлiy галаву.

Юныя падарожнiкi развязалi вузельчык i разгарнулi скрутак. Адразу смачна запахла едзiвам. Дзецi yдыхнулi, але пакуль адклалi харчы y бок. Іх болей цiкавiла прынесеная адзежа, ад якой залежала iх небяспека. Хто ведае, каго яны яшчэ тут сустрэнуць? І быць падобнымi да мясцовых жыхароy было вельмi iстотна, бо адрознiвацца – значыць, звяртаць на сябе yвагу.

У скрутку дзецi знайшлi ёмiстую торбу, некалькi простых кашуляy з бавоyны i – найгалоyнейшае – плашчы-накiдкi. Тое, што трэба.

Мiлана з Янкам хуценька пераапранулiся, а свае строi паклалi y торбу. Дыядэму дзяyчына ахайна загарнула ды схавала на дно, каб яе нiхто не пабачыy.

Вуж агледзеy iх з ног да галавы i задаволена прамовiy:

– Во! Іншы выгляд. Цяпер вас ужо нiхто не пазнае i не зверне yвагi. Цяпер варта падмацавацца, а тады можна i рушыць у дарогу.

– Вы чытаеце нашы думкi, – усмiхнуyся Янка. – Я ад усiх гэтых прыгодаy i свежага паветра yжо галодны, як воyк.

– Ну, гэта яшчэ не так страшна, – падбадзёрыy мужчына. – Абы не як ваyкалак. Вось гэтыя пачвары сапраyды ненажэрныя.

– Што вы, ратуй, Божа! – адмахнуyся Янка. – Бачылi мы yжо гэтых драпежнiкаy. Не найлепшыя yражаннi.

– Так, няма нам ратунку ад паслугачоy новага караля. Ай, ды i якi ён кароль, – з непавагай да yладара адмахнуyся мужчына. – Лiчы, сам сябе i абвясцiy ды пасадзiy на сталец. Мiнулi часы добрых i высакародных каралёy. І, на жаль, канца-краю гэтаму не вiдаць, – падагульнiy ён засмучана.

– Не адчайвайцеся, – паспрабавала падняць яго дух Мiлана. – Трэба верыць у лепшае. Дабро заyжды yрэшце перамагае ды святкуе.

– Вашы б словы, юная каралеyна… – уздыхнуy ён. – У глыбiнi душы я таксама y гэта веру. Не можа ж так быць, каб увесь час лiха кiравала. Павiнен жа i яму некалi прыйсцi канец?! Павiнен жа нехта яго спынiць i пакараць?! Так, высакародны рыцар? – звярнуyся мужчына да Янкi.

– Бясспрэчна. Справядлiвасць заyсёды перамагае, бо сiла y праyдзе! – цвёрда i рашуча выгукнуy Янка.

У iм ужо вiравала нянавiсць да гэтага злоснага караля-самазванца, расло жаданне расправiцца з гэтым прыгнятальнiкам.

– Чую голас i словы сапраyднага рыцара, – захапiyся такiм адказам мужчына. – Вам бы яшчэ гэтай рашучасцi перадаць нашым жыхарам i вярнуць яе нашым зняволеным рыцарам – нiякi злы вядзьмак нам бы не быy страшны. Наадварот, усе яго падлiзнiкi i паслугачы y страху разбеглiся б.

– Паверце, каб я мог, зрабiy бы yсё, што y маёй моцы, каб зрынуць ды пакараць яго.

– Веру, высакародны рыцар, шчыра веру, – ад усяго сэрца прамовiy мужчына. – Ну што ж, – працягнуy ён пасля невялiкай паyзы, – разумею, што y вас яшчэ шмат сур’ёзных планаy, не магу вас затрымлiваць.

– Што вы! – усмiхнулася Мiлана.

– Насамрэч у мяне багата спраy. Маю ж працу нiхто за мяне не зробiць. Прашу прабачэння, – схiлiy iзноy галаву незнаёмец, – але змушаны вас пакiнуць. Не хачу лiшнiх пытанняy.

– Трэба – значыцца, трэба, – з разуменнем адказаy Янка. – Яшчэ раз шчыры дзякуй за вашую шчодрую паслугу.

– Як яшчэ чым змагу вам дапамагчы, звяртайцеся. Бывайце.

– Усяго вам найлепшага, да пабачэння, – ветлiва развiталiся з iм Янка з Мiланай.

І незнаёмец хуценька заспяшаyся дадому.

– Падумаць толькi, – выказалася Мiлана, – якiя шчырыя i зычлiвая людзi тут жывуць.

– Гэта насамрэч так, – азваyся Вуж. – Жыхары нашага каралеyства вельмi добрыя. Але яны дужа запалоханыя за апошнiя гады, усяго пiльнуюцца. Таму, як заyважыце косыя позiркi y свой бок, не перажывайце. Хутчэй за yсё, гэтыя людзi цi iстоты проста вас перасцерагаюцца. Адно таму i глядзяць на вас недаверлiва.

Добра пад’еyшы, яны прыбралiся i рушылi iзноy у дарогу праз вёску, ля якой спынiлiся. Сяло прыкметна рознiлася ад тых, што яны бачылi. Рознiлася не толькi хатамi, але i дарогай. Што такое асфальт, тут, падаецца, i не ведалi. Нiдзе не было электрычных слупоy, а yжо казаць пра аyтамабiлi y дварах цi тыя ж ровары нават i не даводзiлася. Адным словам, анiякiх прыкмет сучаснай цывiлiзацыi. Сапраyднае Сярэднявечча.

Пакуль яны разглядалi наваколле, звярталi yвагу на юных вандроyнiкаy i тутэйшыя жыхары. Але людзi глядзелi на iх скоса, нiбы баючыся сустрэцца з iмi вочы y вочы. І y гэтых позiрках адчуваyся нейкi недавер, а можа, i запужанасць. Запужанасць невядомым. Што яны, хлопец i юная паненка, могуць з сабою несцi. Добрае цi лiхое? Ды яшчэ i Вуж нейкi з iмi паyзе. Хоць менавiта на яго глядзелi менш за yсё.

– Ты гэта адчуваеш? – сцярожка запытаyся Янка y сястры.

– Як нас разглядаюць?

– Так.

– Ветласцi я нешта не заyважаю.

– Няyжо людзi y вас настолькi запужаныя? – запыталася Мiлана.

– На жаль, так, – сумна прамовiy Вуж.

– Небаракi, – уздыхнуy Янка i са шкадаваннем пахiтаy галавой. – Гэта ж трэба так усяго лякацца, каб нават галавы баяцца падняць. Вось каб яны аб’ядналiся ды пачалi змагацца разам.

– Каб так! Можа, жыхары i yзбунтавалiся б, ды хто ж iх падыме? Хто павядзе за сабой? Нашы рыцары, вунь, спрабавалi падняць бунт. Вынiк – усе пакутуюць за кратамi. Не тыя суадносiны моцы.

– Несалодка вам тут даводзiцца, – паспачуваy Янка.

– Не тое слова. Сам часам здзiyляюся, як усе могуць так жыць. Мяркую, выжываюць хiба таму, што не страцiлi яшчэ пачуццё гумару i веру y лепшае. Павiнна ж гэта yсё калi-небудзь скончыцца? Не вечны ж ён. Зрэшты, хто яго там ведае? Вядзьмак жа, як-нiяк.

– А няyжо ваш мудры Пугач нiкому не даваy анiякай падказкi цi парады?

– Мяркую, ён досыць мудры, каб не лезцi y гэтыя справы.

– Не хоча наклiкаць на сябе бяду?

– Так. Як кажуць: язык мой – вораг мой. Ды i yвагi не жадае ён да сябе залiшняй прыцягваць. Ведае ён багата, але самi разумееце…

– Багата ведаеш – мала жывеш, – выказаy Янка тое, што, падаецца, не хацеy прамовiць Вуж. – Але i дурнем заставацца нельга, трэба yвесь час вучыцца i yдасканальвацца.

– Ну вось, вы самi yсё разумееце.

…Невясёлымi яны выйшлi з вёскi i скiравалi далей – праз поле y нетры. Яны прабiралiся y глыб лесу, якi станавiyся yсё болей густыя i непралазныя. Падавалася, што сюды нiхто i нiколi не забiраyся. У такiм гушчары самае месца хавацца ад усiх. Урэшце, яны выбралiся на паляну, сярод якой стаяy стары магутны разложысты дуб. Не меншы за той, праз якi яны тут апынулiся y каралеyстве Сварга.

– Ну, вось мы i прыйшлi, – сказаy Вуж.

– Нiшто сабе! – здзiвiлася зачараваная такiм вiдовiшчам Мiлана.

– Ізноy дуб, – азваyся Янка, намякаючы сястры на тое, што пачалi свае прыгоды яны праз такi ж самы.

– Ага, – пакiваy Вуж. – Будзем спадзявацца, што шаноyны Пугач сёння y гуморы i згодзiцца вас прыняць.





Конец ознакомительного фрагмента. Получить полную версию книги.


Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/pages/biblio_book/?art=67156979) на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.



Янка і Мілана прыязджаюць на лета ў вёску, але выпадкова праз люстэрка ў дзедавай каморы апынаюцца ў іншасвеце… Дзеці рашуча накіроўваюцца ў падарожжа па таямнічым каралеўстве Сварга, дзе жывуць дужыя рыцары, дзівосныя міфічныя істоты, сярод якіх нават Цмок. Паводле старажытнага падання, менавіта ім належыць выратаваць каралеўства ад злога чараўніка Волха і войскаў ваўкалакаў.

Прыгоды і рыцарскія бітвы, пераадоленне страхаў і перашкод сустракаюцца на шляху юных герояў. Але цяжкасці толькі гартуюць!..

Как скачать книгу - "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства" в fb2, ePub, txt и других форматах?

  1. Нажмите на кнопку "полная версия" справа от обложки книги на версии сайта для ПК или под обложкой на мобюильной версии сайта
    Полная версия книги
  2. Купите книгу на литресе по кнопке со скриншота
    Пример кнопки для покупки книги
    Если книга "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства" доступна в бесплатно то будет вот такая кнопка
    Пример кнопки, если книга бесплатная
  3. Выполните вход в личный кабинет на сайте ЛитРес с вашим логином и паролем.
  4. В правом верхнем углу сайта нажмите «Мои книги» и перейдите в подраздел «Мои».
  5. Нажмите на обложку книги -"Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства", чтобы скачать книгу для телефона или на ПК.
    Аудиокнига - «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства»
  6. В разделе «Скачать в виде файла» нажмите на нужный вам формат файла:

    Для чтения на телефоне подойдут следующие форматы (при клике на формат вы можете сразу скачать бесплатно фрагмент книги "Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства" для ознакомления):

    • FB2 - Для телефонов, планшетов на Android, электронных книг (кроме Kindle) и других программ
    • EPUB - подходит для устройств на ios (iPhone, iPad, Mac) и большинства приложений для чтения

    Для чтения на компьютере подходят форматы:

    • TXT - можно открыть на любом компьютере в текстовом редакторе
    • RTF - также можно открыть на любом ПК
    • A4 PDF - открывается в программе Adobe Reader

    Другие форматы:

    • MOBI - подходит для электронных книг Kindle и Android-приложений
    • IOS.EPUB - идеально подойдет для iPhone и iPad
    • A6 PDF - оптимизирован и подойдет для смартфонов
    • FB3 - более развитый формат FB2

  7. Сохраните файл на свой компьютер или телефоне.

Рекомендуем

Последние отзывы
Оставьте отзыв к любой книге и его увидят десятки тысяч людей!
  • константин александрович обрезанов:
    3★
    21.08.2023
  • константин александрович обрезанов:
    3.1★
    11.08.2023
  • Добавить комментарий

    Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *